GEN 1:1 На пачатку стварыў Бог неба і зямлю.
GEN 1:2 І зямля была бязладная і пустая, і цемра над бяздоньнямі, і Дух Божы ўзносіўся над водамі.
GEN 1:3 І сказаў Бог: “Няхай станецца сьвятло”. І сталася сьвятло.
GEN 1:4 І бачыў Бог сьвятло, што яно добрае, і разьдзяліў Бог сьвятло і цемру.
GEN 1:5 І назваў Бог сьвятло днём, а цемру — ноччу. І быў вечар, і была раніца — дзень адзін.
GEN 1:6 І сказаў Бог: “Няхай станецца прасьцяг сярод водаў і няхай аддзеліць воды ад водаў”.
GEN 1:7 І зрабіў Бог прасьцяг, і разьдзяліў воды, якія былі пад прасьцягам, і воды, якія былі над прасьцягам. І сталася так.
GEN 1:8 І назваў Бог прасьцяг небам. І быў вечар, і была раніца — дзень другі.
GEN 1:9 І сказаў Бог: “Няхай зьбяруцца воды, якія пад небам, у адно месца, і няхай зьявіцца сухазем’е”. І сталася так.
GEN 1:10 І назваў Бог сухазем’е зямлёю, а збор водаў назваў морам. І бачыў Бог, што [гэта] добра.
GEN 1:11 І сказаў Бог: “Няхай зазелянее зямля зелянінай, травой, якая сее насеньне, і дрэвамі пладовымі, якія даюць плады паводле гатунку свайго і маюць у сабе насеньне на зямлі”. І сталася так.
GEN 1:12 І выдала зямля зеляніну, траву, якая сее насеньне паводле гатунку свайго, і дрэвы, якія даюць плады і маюць у сабе насеньне паводле гатунку свайго. І бачыў Бог, што [гэта] добра.
GEN 1:13 І быў вечар, і была раніца — дзень трэці.
GEN 1:14 І сказаў Бог: “Няхай стануцца сьвяцілы на прасьцягу неба, каб разьдзяляць дзень і ноч, і няхай будуць дзеля знакаў, і вызначаных часоў, і дзён, і гадоў.
GEN 1:15 І няхай будуць сьвяціламі на прасьцягу неба, каб сьвяцілі на зямлю”. І сталася так.
GEN 1:16 І зрабіў Бог два сьвяцілы вялікія: сьвяціла большае, каб кіравала днём, і сьвяціла меншае, каб кіравала ноччу, і зоркі.
GEN 1:17 І зьмясьціў іх Бог на прасьцягу неба, каб сьвяцілі на зямлю,
GEN 1:18 і кіравалі днём і ноччу, і аддзялялі сьвятло ад цемры. І бачыў Бог, што [гэта] добра.
GEN 1:19 І быў вечар, і была раніца — дзень чацьвёрты.
GEN 1:20 І сказаў Бог: “Няхай узварушацца воды рухам душы жывой, і птушкі няхай лётаюць над зямлёю па прасьцягу неба”.
GEN 1:21 І стварыў Бог цмокаў вялікіх і ўсякую душу жывую, якая рухаецца, якімі ўзварушыліся воды, паводле гатункаў сваіх, і ўсякую птушку крылатую паводле гатунку свайго. І бачыў Бог, што [гэта] добра.
GEN 1:22 І дабраславіў іх Бог, кажучы: “Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце воды мораў, а птушкі няхай множацца на зямлі”.
GEN 1:23 І быў вечар, і была раніца — дзень пяты.
GEN 1:24 І сказаў Бог: “Няхай выдасьць зямля душу жывую паводле гатунку свайго: скаціну, паўзуноў і зьвяроў зямных паводле гатункаў сваіх”. І сталася так.
GEN 1:25 І зрабіў Бог зьвяроў зямных паводле гатункаў сваіх, і скаціну паводле гатунку свайго, і ўсякіх паўзуноў зямных паводле гатункаў сваіх. І бачыў Бог, што [гэта] добра.
GEN 1:26 І сказаў Бог: “Зробім чалавека на вобраз Наш, як падабенства Нашае, і няхай ён мае уладу над рыбамі марскімі і над птушкамі паднебнымі, і над скацінай, і над усёй зямлёй, і над усякім паўзуном, які поўзае па зямлі”.
GEN 1:27 І стварыў Бог чалавека на вобраз Свой, на вобраз Божы стварыў яго, мужчыну і жанчыну стварыў іх.
GEN 1:28 І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: “Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і мейце ўладу над рыбамі марскімі, і над птушкамі паднебнымі, і над усякім зьверам, які рухаецца па зямлі”.
GEN 1:29 І сказаў Бог: “Вось, Я даў вам усякую траву, якая сее насеньне, якая на абліччы ўсёй зямлі, і ўсякія дрэвы, якія маюць плод дрэва і сеюць насеньне, каб былі вам на ежу.
GEN 1:30 І ўсім зьвярам зямным, і ўсім птушкам паднебным, і ўсяму, што рухаецца па зямлі, у якім ёсьць душа жывая, Я даў усякую траву зялёную на ежу”. І сталася так.
GEN 1:31 І бачыў Бог усё, што зрабіў, і вось, усё вельмі добра. І быў вечар, і была раніца — дзень шосты.
GEN 2:1 І былі скончаны неба і зямля, і ўсё войска іхняе.
GEN 2:2 І скончыў Бог у сёмы дзень работу Сваю, якую зрабіў, і супачыў у сёмы дзень ад усёй работы Сваёй, якую зрабіў.
GEN 2:3 І дабраславіў Бог дзень сёмы і асьвяціў яго, бо ў ім супачыў ад усёй работы Сваёй, якую стварыў Бог, робячы.
GEN 2:4 Такі вось радавод неба і зямлі, калі былі яны створаныя, у дзень, калі ГОСПАД Бог зрабіў зямлю і неба.
GEN 2:5 І не было яшчэ ніводнага куста палявога на зямлі, і ніводная палявая трава яшчэ не вырасла, бо ГОСПАД Бог не спаслаў дождж на зямлю і не было чалавека, каб абрабляць зямлю.
GEN 2:6 І пара падымалася ад зямлі, і напойвала ўсё аблічча зямлі.
GEN 2:7 І зьляпіў ГОСПАД Бог чалавека з пылу зямлі, і ўдыхнуў у ноздры ягоныя дыханьне жыцьця, і стаўся чалавека душою жывою.
GEN 2:8 І пасадзіў ГОСПАД Бог сад у Эдэне, на ўсходзе, і зьмясьціў там чалавека, якога зьляпіў.
GEN 2:9 І вырасьціў ГОСПАД Бог з зямлі ўсякае дрэва, прыгожае на выгляд і добрае на ежу, і дрэва жыцьця ў сярэдзіне саду, і дрэва спазнаньня дабра і зла.
GEN 2:10 І рака выцякала з Эдэну, каб напойваць сад, і адтуль яна разьдзялялася на чатыры галоўныя [ракі].
GEN 2:11 Назва адной — Пішон, яна атачае ўсю зямлю Хавіля, у якой золата.
GEN 2:12 А золата той зямлі добрае, там бдалях і камень онікс.
GEN 2:13 А назва другой ракі — Гіхон, яна атачае ўсю зямлю Куш.
GEN 2:14 А назва трэцяй ракі — Хідэкель, яна цячэ на ўсход Асірыі; а чацьвёртая рака — Эўфрат.
GEN 2:15 І ўзяў ГОСПАД Бог чалавека, і зьмясьціў яго ў садзе Эдэн, каб абрабляў яго і захоўваў яго.
GEN 2:16 І загадаў ГОСПАД Бог чалавеку, кажучы: “З кожнага дрэва ў садзе будзеш есьці,
GEN 2:17 але з дрэва спазнаньня дабра і зла ня еш з яго, бо ў дзень, у які будзеш есьці з яго, сьмерцю памрэш”.
GEN 2:18 І сказаў ГОСПАД Бог: “Ня добра быць чалавеку аднаму; зраблю яму дапамогу, адпаведную яму”.
GEN 2:19 І зьляпіў ГОСПАД Бог з зямлі ўсіх зьвяроў палявых і ўсіх птушак паднебных, і прывёў да чалавека, каб пабачыць, як ён назаве іх, і як чалавек назаве кожную душу жывую, такое і імя ёй.
GEN 2:20 І назваў чалавек імёны ўсёй скаціны, і ўсіх птушак паднебных, і ўсіх зьвяроў палявых, але для чалавека не знайшлося дапамогі, адпаведнай яму.
GEN 2:21 І спусьціў ГОСПАД Бог моцны сон на чалавека, і [той] заснуў. І ўзяў Ён адно з рэбраў ягоных, і закрыў целам тое месца.
GEN 2:22 І збудаваў ГОСПАД Бог з рабра, якое ўзяў з чалавека, жанчыну, і прывёў яе да чалавека.
GEN 2:23 І сказаў чалавек: “Вось, на гэты раз, гэта костка з костак маіх і цела з цела майго. Яна будзе называцца жанчынаю, бо ўзятая з мужа”.
GEN 2:24 Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць адным целам.
GEN 2:25 І былі абое голыя, чалавек і жонка ягоная, і не саромеліся.
GEN 3:1 А зьмей быў хітрэйшы за ўсіх зьвяроў палявых, якіх зрабіў ГОСПАД Бог. І сказаў ён жанчыне: «Ці ж гэта сказаў Бог: “Ня ешце з кожнага дрэва ў садзе”?»
GEN 3:2 І сказала жанчына зьмею: “Плады дрэваў саду можам есьці,
GEN 3:3 але пра плады дрэва, якое сярод саду, сказаў Бог: “Ня ешце з яго і не дакранайцеся да яго, каб вы не памерлі”.
GEN 3:4 І сказаў зьмей жанчыне: “Не памрацё сьмерцю!
GEN 3:5 Бо ведае Бог, што ў дзень, калі зьясьцё з яго, расплюшчацца вочы вашыя і станецеся як Бог, тымі, хто спазнае дабро і зло”.
GEN 3:6 І ўбачыла жанчына, што дрэва добрае для ежы, і прывабнае для вачэй, і пажаданае дрэва дзеля разуменьня, і ўзяла яна плод ягоны, і ела, і дала мужу свайму, які [быў] з ёю, і ён еў.
GEN 3:7 І расплюшчыліся вочы ў іх абодвух, і спазналі, што яны голыя, і сплялі лісты фігавыя, і зрабілі сабе перапаяскі.
GEN 3:8 І пачулі яны голас ГОСПАДА Бога, Які хадзіў у садзе ў ветры дня, і схаваліся чалавек і жонка ягоная ад аблічча ГОСПАДА Бога сярод дрэваў саду.
GEN 3:9 І паклікаў ГОСПАД Бог чалавека, і сказаў яму: “Дзе ты?”
GEN 3:10 І той сказаў: “Голас Твой я пачуў у садзе і спалохаўся, бо я — голы, і схаваўся”.
GEN 3:11 І сказаў [Бог]: “Хто распавёў табе, што ты голы? Ці ня еў ты з дрэва, з якога Я загадаў табе ня есьці?”
GEN 3:12 І сказаў чалавек: “Жанчына, якую Ты даў, [каб была] са мною, яна дала мне з дрэва, і я еў”.
GEN 3:13 І сказаў ГОСПАД Бог жанчыне: “Што ты гэта зрабіла?” І сказала жанчына: “Зьмей падмануў мяне, і я ела”.
GEN 3:14 І сказаў ГОСПАД Бог зьмею: “За тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты між усёй скаціны і ўсіх зьвяроў палявых! На жываце сваім поўзаць будзеш і будзеш пыл есьці ў-ва ўсе дні жыцьця твайго.
GEN 3:15 І Я кладу варожасьць паміж табой і жанчынай, паміж насеньнем тваім і насеньнем яе. Яно скрышыць табе галаву, а ты скрышыш яму пяту”.
GEN 3:16 А жанчыне сказаў: “Памнажаючы, памножу мучэньні твае і цяжарнасьці твае, з болем будзеш нараджаць сыноў; і да мужа твайго пацяга твая, а ён будзе панаваць над табою”.
GEN 3:17 А Адаму сказаў: “За тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і еў з дрэва, пра якое Я загадаў табе, кажучы: “Ня еш з яго”, праклятая зямля з-за цябе. У мучэньнях будзеш есьці з яе у-ва ўсе дні жыцьця твайго.
GEN 3:18 Церні і асот будзе радзіць яна табе, і будзеш есьці траву палявую.
GEN 3:19 У поце аблічча твайго будзеш есьці хлеб, аж пакуль ня вернешся ў зямлю, бо з яе ты ўзяты, бо пыл ты і ў пыл вернешся”.
GEN 3:20 І назваў чалавек імя сваёй жонцы — Ева, бо яна была маці усіх, што жывуць.
GEN 3:21 І зрабіў ГОСПАД Бог Адаму і жонцы ягонай адзеньне са скуры, і апрануў іх.
GEN 3:22 І сказаў ГОСПАД Бог: “Вось, чалавек стаўся як адзін з Нас, спазнаўшы дабро і зло. І цяпер няхай ня выцягне ён рукі сваёй і ня возьме таксама з дрэва жыцьця, і ня зьесьць, і ня будзе жыць вечна”.
GEN 3:23 І выслаў яго ГОСПАД Бог з саду Эдэн, каб абрабляў зямлю, з якой быў узяты.
GEN 3:24 І выгнаў чалавека, і паставіў на ўсходзе ад саду Эдэн херувімаў і меч палымяны, які паварочваецца наўкола, каб сьцерагчы шлях да дрэва жыцьця.
GEN 4:1 І чалавек спазнаў Еву, жонку сваю, і яна зачала, і нарадзіла Каіна, і сказала: “Атрымала я мужа ад ГОСПАДА”.
GEN 4:2 І яшчэ нарадзіла брата ягонага Абэля. І быў Абэль пастухом авечак, а Каін быў земляробам.
GEN 4:3 І сталася, як прайшлі дні, і Каін прынёс з пладоў зямлі дар ГОСПАДУ.
GEN 4:4 І Абэль таксама прынёс з першародных авечак сваіх і з тлустасьці іх. І ўзглянуў ГОСПАД на Абэля і на дар ягоны,
GEN 4:5 а на Каіна і на дар ягоны ня ўзглянуў. І вельмі загневаўся Каін, і пахілілася аблічча яго.
GEN 4:6 І сказаў ГОСПАД Каіну: “Чаму ты загневаўся і чаму пахілілася аблічча тваё?
GEN 4:7 Ці ж ты не ўзьнімаеш [аблічча], калі робіш добра, а калі ня робіш добра, грэх ляжыць пры дзьвярах, да цябе пацяга яго, але ты павінен панаваць над ім”.
GEN 4:8 І сказаў Каін Абэлю, брату свайму. І сталася, калі былі яны ў полі, паўстаў Каін на Абэля, брата свайго, і забіў яго.
GEN 4:9 І сказаў ГОСПАД Каіну: “Дзе Абэль, брат твой?” А той сказаў: “Ня ведаю. Ці ж я вартаўнік брата майго?”
GEN 4:10 І сказаў [ГОСПАД]: “Што ты зрабіў? Голас крыві брата твайго кліча да Мяне ад зямлі.
GEN 4:11 І цяпер пракляты ты ад зямлі, якая адчыніла вусны свае прыняць кроў брата твайго з рукі тваёй.
GEN 4:12 Калі будзеш абрабляць зямлю, яна ня будзе больш даваць табе сілы свае. Выгнанцам і ўцекачом будзеш на зямлі”.
GEN 4:13 І сказаў Каін ГОСПАДУ: “Большае беззаконьне маё, чым можна зьнесьці.
GEN 4:14 Вось, Ты выганяеш мяне сёньня з аблічча зямлі, і буду хавацца ад аблічча Твайго, і буду я выгнанцам і ўцекачом на зямлі, і станецца, што кожны, хто сустрэне мяне, заб’е мяне”.
GEN 4:15 І сказаў яму ГОСПАД: “Таму кожнаму, хто заб’е Каіна, сем разоў будзе адпомшчана”. І пазначыў ГОСПАД Каіна знакам, каб не забіў яго кожны, хто сустрэне яго.
GEN 4:16 І адыйшоў Каін ад аблічча ГОСПАДА, і пасяліўся ў зямлі Нод, на ўсход ад Эдэну.
GEN 4:17 І спазнаў Каін жонку сваю, і яна зачала, і нарадзіла Эноха. І пабудаваў ён горад, і назваў імя горада ад імя сына свайго — Энох.
GEN 4:18 І нарадзіў Ханок Ірада, а Ірад нарадзіў Мэхіяэля, а Мэхіяэль нарадзіў Мэтушаэля, а Мэтушаэль нарадзіў Лямэха.
GEN 4:19 І ўзяў сабе Лямэх дзьве жонкі. Імя адной — Ада, а імя другой — Цыля.
GEN 4:20 І нарадзіла Ада Яваля, ён быў бацька тых, што жывуць у намётах і маюць статкі.
GEN 4:21 А імя брата ягонага — Юваль, ён быў бацька ўсіх, што граюць на гусьлях і жалейцы.
GEN 4:22 І Цыля таксама нарадзіла Туваль-Каіна, які быў кавалём усякіх прыладаў з медзі і жалеза. А сястра Туваль-Каіна — Наама.
GEN 4:23 І сказаў Лямэх жонкам сваім: “Ада і Цыля, паслухайце голас мой! Жонкі Лямэха, прыхіліце вуха да мовы маёй! Бо забіў я чалавека за рану сваю і юнака за скалячэньне сваё.
GEN 4:24 Бо за Каіна будзе адпомшчана сем разоў, а за Лямэха — семдзесят сем”.
GEN 4:25 І спазнаў яшчэ Адам жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і назвала імя яго Сэт, бо [казала]: “Даў мне Бог іншае насеньне замест Абэля, якога забіў Каін”.
GEN 4:26 У Сэта таксама нарадзіўся сын, і ён назваў імя яго Энос. Тады пачалі клікаць імя ГОСПАДА.
GEN 5:1 Вось кніга радаводу Адама. У дзень, калі Бог стварыў Адама, зрабіў яго на падабенства Божае,
GEN 5:2 мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і назваў іх імя “чалавек” у дзень стварэньня іх.
GEN 5:3 І жыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіў [сына] на падабенства сваё, як вобраз свой, і назваў імя яго Сэт.
GEN 5:4 І было дзён Адама па нараджэньні Сэта васемсот гадоў, і нарадзіў ён сыноў і дачок.
GEN 5:5 І былі ўсе дні Адама, якія ён жыў, дзевяцьсот трыццаць гадоў, і ён памёр.
GEN 5:6 І жыў Сэт сто пяць гадоў, і нарадзіў Эноса.
GEN 5:7 І жыў Сэт па нараджэньні Эноса васемсот сем гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
GEN 5:8 І былі ўсе дні Сэта дзевяцьсот дванаццаць гадоў, і ён памёр.
GEN 5:9 І жыў Энос дзевяноста гадоў, і нарадзіў Кейнана.
GEN 5:10 І жыў Энос па нараджэньні Кейнана васемсот пятнаццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
GEN 5:11 І былі ўсе дні Эноса дзевяцьсот пяць гадоў, і ён памёр.
GEN 5:12 І жыў Кейнан семдзесят гадоў, і нарадзіў Магалялеэля.
GEN 5:13 І жыў Кейнан па нараджэньні Магалялеэля васемсот сорак гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
GEN 5:14 І былі ўсе дні Кейнана дзевяцьсот дзесяць гадоў, і ён памёр.
GEN 5:15 І жыў Магалялеэль шэсьцьдзесят пяць гадоў, і нарадзіў Ярэда.
GEN 5:16 І жыў Магалялеэль па нараджэньні Ярэда васемсот трыццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
GEN 5:17 І былі ўсе дні Магалялеэля васемсот дзевяноста пяць гадоў, і ён памёр.
GEN 5:18 І жыў Ярэд сто шэсьцьдзесят два гады, і нарадзіў Эноха.
GEN 5:19 І жыў Ярэд па нараджэньні Эноха васемсот гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
GEN 5:20 І былі ўсе дні Ярэда дзевяцьсот шэсьцьдзесят два гады, і ён памёр.
GEN 5:21 І жыў Энох шэсьцьдзесят пяць гадоў і нарадзіў Мэтушэляха.
GEN 5:22 І хадзіў Энох з Богам па нараджэньні Мэтушэляха трыста гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
GEN 5:23 І былі ўсе дні Эноха трыста шэсьцьдзесят пяць гадоў.
GEN 5:24 І хадзіў Энох з Богам, і ня стала яго, бо забраў яго Бог.
GEN 5:25 І жыў Мэтушэлях сто восемдзесят сем гадоў, і нарадзіў Лямэха.
GEN 5:26 І жыў Мэтушэлях па нараджэньні Лямэха семсот восемдзесят два гады, і нарадзіў сыноў і дачок.
GEN 5:27 І былі ўсе дні Мэтушэляха дзевяцьсот шэсьцьдзесят дзевяць гадоў, і ён памёр.
GEN 5:28 І жыў Лямэх сто восемдзесят два гады, і нарадзіў сына,
GEN 5:29 і назваў яго імя Ной, кажучы: “Ён пацешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую пракляў ГОСПАД”.
GEN 5:30 І жыў Лямэх па нараджэньні Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
GEN 5:31 І былі ўсе дні Лямэха семсот семдзесят сем гадоў, і ён памёр.
GEN 5:32 І было Ною пяцьсот гадоў, і нарадзіў Ной Сэма, Хама і Яфэта.
GEN 6:1 І сталася, што людзі пачалі множыцца на абліччы зямлі, і нарадзіліся ім дочкі.
GEN 6:2 І бачылі сыны Божыя дочак чалавечых, што яны прыгожыя, і ўзялі сабе за жонак усіх, якіх абралі.
GEN 6:3 І сказаў ГОСПАД: “Ня будзе Дух Мой змагацца ў чалавеку вечна, бо ён — цела. І будуць дні ягоныя сто дваццаць гадоў”.
GEN 6:4 У тыя дні нэфілімы жылі на зямлі, а таксама пазьней, калі сыны Божыя прыходзілі да дочак чалавечых, і тыя ім нараджалі. Былі гэта волаты, ад вякоў мужы слаўныя.
GEN 6:5 І бачыў ГОСПАД, што вялікае зло [сярод] людзей на зямлі, і што ўсе намеры думак сэрца іхняга — толькі на зло ўсякі дзень.
GEN 6:6 І пашкадаваў ГОСПАД, што зрабіў чалавека на зямлі, і засмуціўся ў сэрцы Сваім.
GEN 6:7 І сказаў ГОСПАД: “Зьнішчу чалавека, якога стварыў, з аблічча зямлі, ад чалавека да скаціны, да паўзуна, да птушкі паднебнай, бо шкадую, што зрабіў іх”.
GEN 6:8 А Ной знайшоў ласку ў вачах ГОСПАДА.
GEN 6:9 Вось радавод Ноя. Ной быў чалавек праведны і беззаганны ў пакаленьні сваім. Ной хадзіў з Богам.
GEN 6:10 І нарадзіў Ной трох сыноў: Сэма, Хама і Яфэта.
GEN 6:11 І сапсаваная была зямля перад абліччам Бога, і напоўнілася зямля ліхадзействам.
GEN 6:12 І бачыў Бог зямлю, і вось, яна сапсаваная, бо кожнае цела скрывіла шлях свой на зямлі.
GEN 6:13 І сказаў Бог Ною: “Канец усякаму целу прыйшоў перад аблічча Маё, бо зямля напоўнілася ліхадзействам праз іх. І вось, Я вынішчу іх з зямлі.
GEN 6:14 Зрабі сабе каўчэг з дрэва гафэр; зробіш у каўчэгу перагародкі і пацягні яго смалой звонку і знутры.
GEN 6:15 Вось так маеш зрабіць яго: трыста локцяў даўжыня каўчэга, пяцьдзясят локцяў шырыня яго і трыццаць локцяў вышыня яго.
GEN 6:16 Зробіш вакно ў каўчэгу, і ў локаць скончыш яго ўгары. Уваход у каўчэг разьмесьціш з боку яго; ніжні, другі і трэці [паверхі] зробіш у ім.
GEN 6:17 І вось, Я ўзьвяду патоп водны на зямлю, каб вынішчыць пад небам усякае цела, у якім ёсьць дух жыцьця. Усё, што на зямлі, — загіне.
GEN 6:18 І Я заключу запавет Мой з табою, і ўвойдзеш у каўчэг ты, і сыны твае, і жонка твая, і жонкі сыноў тваіх з табою.
GEN 6:19 І з усяго жывога, з кожнага цела прывядзеш па пары ў каўчэг, каб засталіся жывыя з табою, мужчынскага [роду] і жаночага няхай яны будуць.
GEN 6:20 З птушак паводле гатункаў іх, са скаціны паводле гатунку яго і з усіх паўзуноў зямных паводле гатункаў іх, з усіх па двое ўвойдуць да цябе, каб засталіся жывыя.
GEN 6:21 І ты вазьмі сабе ўсякай ежы, якою яны кормяцца, і зьбяры яе да сябе; і будзе яна для цябе і для іх ежаю”.
GEN 6:22 І зрабіў Ной; усё, што загадаў яму Бог, так ён і зрабіў.
GEN 7:1 І сказаў ГОСПАД Ною: “Увайдзі ты і ўвесь дом твой у каўчэг, бо ўбачыў Я цябе праведным перад абліччам Маім у пакаленьні гэтым.
GEN 7:2 З усякай скаціны чыстай вазьмі з сабою сем самцоў і сем саміц, а са скаціны нячыстай — па двое, самца і саміцу.
GEN 7:3 Таксама з птушак паднебных — сем мужчынскага [роду] і сем жаночага, каб захаваць жывым насеньне [іхняе] на абліччы ўсёй зямлі.
GEN 7:4 Бо праз сем дзён Я выльлю дождж на зямлю сорак дзён і сорак начэй, і вынішчу ўсе жывыя істоты, якія Я зрабіў, з аблічча зямлі”.
GEN 7:5 І зрабіў Ной усё, што загадаў яму ГОСПАД.
GEN 7:6 І Ною было шэсьцьсот гадоў, і патоп водны быў на зямлю.
GEN 7:7 І ўвайшоў Ной, і сыны ягоныя, і жонка ягоная, і жонкі сыноў ягоных з ім у каўчэг ад вады патопу.
GEN 7:8 Са скаціны чыстай і са скаціны, якая нячыстая, з птушак і з усяго, што поўзае па зямлі,
GEN 7:9 па пары ўвайшлі ў каўчэг да Ноя, мужчынскага [роду] і жаночага, як Бог загадаў Ною.
GEN 7:10 І сталася праз сем дзён, што вада патопу была на зямлі.
GEN 7:11 У шэсьцьсотым годзе жыцьця Ноя, у другім месяцы, у сямнаццаты дзень месяца, у гэты дзень выбіліся ўсе жаролы вялікай бездані, і вокны нябесныя адчыніліся,
GEN 7:12 і ішоў дождж на зямлю сорак дзён і сорак начэй.
GEN 7:13 У гэты самы дзень увайшоў у каўчэг Ной, і Сэм, і Хам, і Яфэт, сыны Ноя, і жонка Ноя, і тры жонкі сыноў ягоных з імі.
GEN 7:14 Яны, і ўсякія зьвяры паводле гатунку свайго, і ўсякая скаціна паводле гатунку свайго, і ўсякія паўзуны, якія поўзаюць па зямлі, паводле гатунку свайго, і ўсякія птушкі паводле гатунку свайго, усё птаства, усе крылатыя.
GEN 7:15 І ўвайшлі яны па двое ў каўчэг да Ноя, па двое з кожнага цела, у якім быў дух жыцьця.
GEN 7:16 І ўвайшоўшыя былі мужчынскага [роду] і жаночага з усякага цела, як загадаў Бог. І зачыніў ГОСПАД за ім [каўчэг].
GEN 7:17 І стаўся патоп на зямлі сорак дзён, і разьліліся воды, і паднялі каўчэг, і ён узвысіўся над зямлёю.
GEN 7:18 І падымаліся воды, і вельмі ўзьняліся над зямлёю, і каўчэг плаваў па абліччы водаў.
GEN 7:19 І вельмі моцна падняліся воды над зямлёю, і закрылі ўсе высокія горы, якія ёсьць пад усім небам.
GEN 7:20 На пятнаццаць локцяў угору падняліся воды, і закрылі горы.
GEN 7:21 І пагінула ўсякае цела, якое рухаецца па зямлі: і птушкі, і скаціна, і зьвяры, і ўсе паўзуны, што поўзаюць па зямлі, і ўсе людзі.
GEN 7:22 Усе, якія мелі дыханьне духа жыцьця ў ноздрах сваіх, усе, што былі на сухазем’і, —паўміралі.
GEN 7:23 І вынішчыў [Бог] усякую жывую істоту, якая была на абліччы зямлі, ад чалавека да скаціны, да паўзуноў і да птушак паднебных, і былі яны вынішчаны з зямлі. І застаўся толькі Ной і тыя, што былі з ім у каўчэгу.
GEN 7:24 І падымаліся воды над зямлёю сто пяцьдзясят дзён.
GEN 8:1 І ўзгадаў Бог пра Ноя і пра ўсіх зьвяроў, і пра ўсю скаціну, што былі з ім у каўчэгу, і прывёў Бог вецер на зямлю, і супакоіліся воды.
GEN 8:2 І зачыніліся жаролы бездані і вокны нябесныя, і спыніўся дождж з неба.
GEN 8:3 І вярталіся воды з зямлі, сьцякаючы і вяртаючыся, і паменшалі воды па заканчэньні ста пяцідзесяці дзён.
GEN 8:4 І спыніўся каўчэг у сёмы месяц, у сямнаццаты дзень месяца, на гарах Арарат.
GEN 8:5 І воды сьцякалі і меншалі аж да дзясятага месяца, а ў дзясяты месяц, у першы дзень месяца, сталі бачныя вяршыні гораў.
GEN 8:6 І сталася па заканчэньні сарака дзён Ной адчыніў вакно каўчэгу, якое зрабіў.
GEN 8:7 І выпусьціў ён крумкача, і той лятаў туды і сюды, і варочаўся, аж пакуль ня высахла вада на зямлі.
GEN 8:8 І выпусьціў ён ад сябе галубку, каб убачыць, ці зыйшлі воды з аблічча зямлі.
GEN 8:9 І не знайшла галубка месца спачынку для ног сваіх, і вярнулася да яго ў каўчэг, бо воды былі яшчэ на абліччы ўсёй зямлі. І ён выцягнуў руку сваю, і схапіў яе, і забраў да сябе ў каўчэг.
GEN 8:10 І пачакаў ён яшчэ сем дзён, і зноў выпусьціў галубку з каўчэгу.
GEN 8:11 І вярнулася галубка да яго ўвечары, і вось, сьвежы аліўкавы лісток у дзюбе ў яе. І зразумеў Ной, што зыйшлі воды з зямлі.
GEN 8:12 І пачакаў ён яшчэ іншых сем дзён, і выпусьціў галубку, і яна ўжо больш да яго не вярнулася.
GEN 8:13 І сталася, у шэсьцьсот першым годзе, у першым месяцы, у першы дзень месяца воды на зямлі павысыхалі. І Ной адкрыў дах каўчэгу, і убачыў, што, вось, высахла аблічча зямлі.
GEN 8:14 А ў другім месяцы, у дваццаць сёмы дзень месяца зямля абсохла.
GEN 8:15 І сказаў Бог Ною, кажучы:
GEN 8:16 “Выйдзі з каўчэгу ты і жонка твая, і сыны твае, і жонкі сыноў тваіх з табою.
GEN 8:17 Усіх зьвяроў, якія з табою з кожнага цела, як з птушак, так i са скаціны, і з усіх паўзуноў, што рухаюцца па зямлі, вывядзі з сабою. І няхай разыходзяцца яны на зямлі, няхай плодзяцца і множацца на зямлі”.
GEN 8:18 І выйшаў Ной, і сыны ягоныя, і жонка ягоная, і жонкі сыноў ягоных з ім.
GEN 8:19 Усе зьвяры, усе паўзуны, усе птушкі і ўсё, што рухаецца па зямлі, паводле родаў сваіх, выйшлі з каўчэгу.
GEN 8:20 І збудаваў Ной ахвярнiк ГОСПАДУ, і ўзяў з кожнай скаціны чыстай і з кожнай птушкі чыстай, і склаў іх у ахвяру цэласпаленьня на ахвярнiку.
GEN 8:21 І адчуў ГОСПАД пах прыемны, і сказаў ГОСПАД у сэрцы Сваім: “Ня буду больш праклінаць зямлю з-за чалавека, бо настаўленьне сэрца чалавечага злое ад маладосьці яго. І больш ня буду забіваць усяго жывога, як гэта зрабіў.
GEN 8:22 Яшчэ ў-ва ўсе дні зямлі ня спыняцца сяўба і жніво, сьцюжа і сьпякота, лета і зіма, дзень і ноч”.
GEN 9:1 І дабраславіў Бог Ноя і сыноў ягоных, і сказаў ім: “Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю.
GEN 9:2 Няхай баяцца вас і дрыжаць перад вамі усе зьвяры зямлі, і ўсе птушкі паднебныя; і ўсё, што рухаецца па зямлі, і ўсе рыбы марскія аддадзеныя ў рукі вашыя.
GEN 9:3 Усё, што рухаецца, што жыве, будзе вам на ежу; як траву зялёную, Я даў вам усё.
GEN 9:4 Толькі цела з душою яго, з крывёю яго, ня ешце.
GEN 9:5 І толькі кроў вашу душаў вашых Я буду шукаць, з рукі ўсякага зьвера буду шукаць яе, i з рукі чалавека, з рукі кожнага брата ягонага буду шукаць душу чалавека.
GEN 9:6 Хто праліе кроў чалавека, таго кроў будзе праліта рукою чалавека, бо чалавек зроблены на вобраз Божы.
GEN 9:7 А вы пладзіцеся і множцеся, распаўсюджвайцеся на зямлі і множцеся на ёй”.
GEN 9:8 І сказаў Бог Ною і сынам ягоным з ім, кажучы:
GEN 9:9 “Вось, Я заключаю запавет Мой з вамі і з насеньнем вашым пасьля вас,
GEN 9:10 і з усякаю душою жывою, якая з вамі: з птушкамі, са скацінай і з усімі зьвярамі зямнымі, якія з вамі, з усімі, што выйшлі з каўчэгу, з усімі зьвярамі зямлі.
GEN 9:11 І Я заключаю запавет Мой з вамі, і ўжо больш ня будзе вынішчана ўсякае цела водамі патопу, і больш ня будзе патопу, каб нiшчыць зямлю”.
GEN 9:12 І сказаў Бог: “Гэта знак запавету, якi Я заключаю паміж Мною і вамі і ўсякай душой жывою, якая з вамі, ў пакаленьні вечныя.
GEN 9:13 Вясёлку Маю кладу на хмарах, і будзе яна знакам запавету паміж Мною і паміж зямлёю.
GEN 9:14 І станецца, калі расьцягну хмары над зямлёю, будзе відаць вясёлку на хмарах,
GEN 9:15 і Я ўзгадаю запавет Мой, якi паміж Мною і вамі і ўсякай душой жывою ў-ва ўсякім целе, і ня будзе больш водаў патопу, каб нішчыць усякае цела.
GEN 9:16 І будзе гэтая вясёлка на хмарах, і Я ўбачу яе, і ўзгадаю вечны запавет паміж Богам і ўсякай душой жывою ў-ва ўсякім целе, якое ёсьць на зямлі”.
GEN 9:17 І сказаў Бог Ною: “Гэта знак запавету, якi Я даю, паміж Мною і ўсякім целам, якое ёсьць на зямлі”.
GEN 9:18 І былі сыны Ноя, якія выйшлі з каўчэгу: Сэм, Хам і Яфэт. А Хам быў бацькам Ханаана.
GEN 9:19 Гэтыя тры былі сынамі Ноя, і ад іх залюднілася ўся зямля.
GEN 9:20 І Ной пачаў абрабляць зямлю, і пасадзіў вінаграднік.
GEN 9:21 І выпіў ён віна, і напіўся, і ляжаў голы ў сярэдзіне намёту.
GEN 9:22 І ўбачыў Хам, бацька Ханаана, голасьць бацькі свайго, і распавёў двум братам сваім, [якія былі] звонку.
GEN 9:23 І ўзялі Сэм і Яфэт адзежу і ўсклалі на плечы свае, і пайшлі сьпінаю, і накрылі голасьць бацькі свайго; а твары іхнія былі [зьвернутыя] назад, і яны ня бачылi голасьцi бацькі свайго.
GEN 9:24 І прачнуўся Ной ад ап’яненьня свайго, і даведаўся, што яму зрабіў малодшы сын ягоны,
GEN 9:25 і сказаў: “Пракляты Ханаан! Будзе ён слугою слугаў у братоў сваіх”.
GEN 9:26 І сказаў: “Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Сэма! Няхай будзе Ханаан слугою ягоным.
GEN 9:27 Няхай пашырыць Бог Яфэта, і будзе ён жыць ў намётах Сэма, і Ханаан будзе ў яго слугою”.
GEN 9:28 І жыў Ной пасьля патопу трыста пяцьдзясят гадоў.
GEN 9:29 І было ўсіх дзён Ноя дзевяцьсот пяцьдзясят гадоў, і ён памёр.
GEN 10:1 Вось радавод сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. І нарадзіліся ім сыны пасьля патопу.
GEN 10:2 Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас.
GEN 10:3 Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма.
GEN 10:4 Сыны Явана: Эліша i Таршыш, Кіттым і Даданім.
GEN 10:5 Ад іх паходзяць астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй і паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.
GEN 10:6 Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут i Ханаан.
GEN 10:7 Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама i Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан.
GEN 10:8 А Куш нарадзіў Німрода. Ён пачаў быць магутным на зямлі.
GEN 10:9 Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: “Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА”.
GEN 10:10 І пачаткам валадараньня яго былі Бабілон, Эрэх, Акад і Кальнэ ў зямлі Шынаар.
GEN 10:11 З тае зямлі выйшаў Ашур і пабудаваў Нініву, Рэхавот-Ір, Калях
GEN 10:12 і Рэсэн, вялікі горад між Нінівай і Каляхам.
GEN 10:13 А Міцраім нарадзіў Людыма, і Анаміма, і Легавіма, і Нафтухіма,
GEN 10:14 і Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма.
GEN 10:15 А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, і Хета,
GEN 10:16 і Евусея, і Амарэя, і Гіргашэя,
GEN 10:17 і Хівея, і Аркея, і Сінея,
GEN 10:18 і Арвадзея, і Цэмарэя, і Хаматэя; а пасьля расьсеяліся плямёны Хананейскія.
GEN 10:19 І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў напрамку Герару аж да Газы, а ў напрамку Садома і Гаморы, і Адмы, і Цэвоіма — аж да Ляшы.
GEN 10:20 Гэта сыны Хама паводле сваіх плямёнаў, паводле сваіх моваў, у землях сваіх і ў народах сваіх.
GEN 10:21 А Сэм, бацька ўсіх сыноў Эвэра, старэйшы брат Яфэта, нарадзіў [сыноў].
GEN 10:22 Сыны Сэма: Элям, Ашур, Арпахшад, Люд і Арам.
GEN 10:23 Сыны Арама: Уц, Хуль, Гетэр і Маш.
GEN 10:24 А Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра.
GEN 10:25 А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага — Ёктан.
GEN 10:26 Ёктан нарадзіў Альмадада, і Шалефа, і Хацармавэта, i Яраха,
GEN 10:27 і Гадарама, і Узаля, і Дыклю,
GEN 10:28 і Аваля, і Авімаэля, і Шэву,
GEN 10:29 і Афіра, і Хавіля, і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана.
GEN 10:30 Месца іх пражываньня было ад Мэшы ў напрамку Сэфару на ўсход.
GEN 10:31 Гэта сыны Сэма паводле сваіх плямёнаў, паводле сваіх моваў, у землях сваіх і ў народах сваіх.
GEN 10:32 Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле радаводаў у народах сваіх. Ад іх распаўсюдзiліся народы на зямлі пасьля патопу.
GEN 11:1 І была на ўсёй зямлі адна мова і адны словы.
GEN 11:2 І сталася, калі яны вандравалі з усходу, знайшлі раўніну ў зямлі Шынаар і там пасяліліся.
GEN 11:3 І сказалі яны адзін аднаму: “Давайце наробім цэглы і абпалім яе агнём”. І была ў іх цэгла замест камянёў, а смала была ў іх замест вапны.
GEN 11:4 І сказалі яны: “Давайце зробім сабе горад і вежу, у якой верх будзе да неба, і гэтым зробім сабе імя, каб не расьцярушыліся мы па абліччу ўсёй зямлі”.
GEN 11:5 І зыйшоў ГОСПАД, каб убачыць горад і вежу, якую будавалі сыны чалавечыя.
GEN 11:6 І сказаў ГОСПАД: “Вось, адзін народ і адна для ўсіх мова. І вось, што пачалі яны рабіць. І цяпер не спыніць іх ва ўсім, што яны задумалі зрабіць.
GEN 11:7 Давайце зыйдзем і памяшаем там іхнюю мову, каб не маглі разумець мовы адзін аднаго”.
GEN 11:8 І расьцярушыў іх ГОСПАД з таго месца па абліччы ўсёй зямлі, і яны перасталі будаваць горад.
GEN 11:9 Дзеля таго названа імя яго Бабілон, бо там зьмяшаў ГОСПАД мову ўсяе зямлі, і адтуль расьцярушыў іх ГОСПАД па абліччы ўсёй зямлі.
GEN 11:10 Вось радавод Сэма. Сэм меў сто гадоў і нарадзіў Арпахшада праз два гады пасьля патопу.
GEN 11:11 І жыў Сэм па нараджэньні Арпахшада пяцьсот гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
GEN 11:12 І Арпахшад жыў трыццаць пяць гадоў, і нарадзіў Шэляха.
GEN 11:13 І жыў Арпахшад па нараджэньні Шэляха чатырыста тры гады, і нарадзіў сыноў і дачок.
GEN 11:14 І Шэлях жыў трыццаць гадоў, і нарадзіў Эвэра.
GEN 11:15 І жыў Шэлях па нараджэньні Эвэра чатырыста тры гады, і нарадзіў сыноў і дачок.
GEN 11:16 І жыў Эвэр трыццаць чатыры гады, і нарадзіў Пэлега.
GEN 11:17 І жыў Эвэр па нараджэньні Пэлега чатырыста трыццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
GEN 11:18 І жыў Пэлег трыццаць гадоў, і нарадзіў Рэву.
GEN 11:19 І жыў Пэлег па нараджэньні Рэву дзьвесьце дзевяць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
GEN 11:20 І жыў Рэву трыццаць два гады, і нарадзіў Сэруга.
GEN 11:21 І жыў Рэву па нараджэньні Сэруга дзьвесьце сем гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
GEN 11:22 І жыў Сэруг трыццаць гадоў, і нарадзіў Нахора.
GEN 11:23 І жыў Сэруг па нараджэньні Нахора дзьвесьце гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
GEN 11:24 І жыў Нахор дваццаць дзевяць гадоў, і нарадзіў Тэраха.
GEN 11:25 І жыў Нахор па нараджэньні Тэраха сто дзевятнаццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок.
GEN 11:26 І жыў Тэрах семдзесят гадоў, і нарадзіў Абрама, Нахора і Арана.
GEN 11:27 І вось радавод Тэраха. Тэрах нарадзіў Абрама, Нахора і Арана, а Аран нарадзіў Лёта.
GEN 11:28 І памёр Аран перад абліччам Тэраха, бацькі свайго, у зямлі нараджэньня свайго, у Уры Халдэйскім.
GEN 11:29 І ўзялі Абрам і Нахор сабе жонак. Імя жонкі Абрама — Сарай, а імя жонкі Нахора — Мілька, дачка Арана, бацькі Мількі і бацькі Іскі.
GEN 11:30 І была Сарай бясплодная, яна ня мела дзяцей.
GEN 11:31 І ўзяў Тэрах Абрама, сына свайго, і Лёта, сына Арана, унука свайго, і Сарай, нявестку сваю, жонку Абрама, сына свайго, і выйшаў з імі з Уру Халдэйскага, каб ісьці ў зямлю Ханаан. І прыйшлі ў Харан, і пасяліліся там.
GEN 11:32 І было дзён Тэраха дзьвесьце пяць гадоў жыцьця, і памёр Тэрах у Харане.
GEN 12:1 І сказаў ГОСПАД Абраму: “Выйдзі з зямлі тваёй і ад родзічаў тваіх, і з дому бацькі твайго ў зямлю, якую Я пакажу табе.
GEN 12:2 І Я зраблю з цябе вялікі народ, і дабраслаўлю цябе, і ўзьвялічу імя тваё, і будзеш ты дабраславенствам.
GEN 12:3 І Я дабраслаўлю тых, якія будуць дабраслаўляць цябе, а тых, якія будуць праклінаць цябе, Я пракляну. І будуць дабраслаўлёныя ў табе ўсе плямёны зямлі”.
GEN 12:4 І пайшоў Абрам, як загадаў яму ГОСПАД, і з ім пайшоў Лёт. Абрам меў семдзесят пяць гадоў, калі выйшаў з Харану.
GEN 12:5 І ўзяў Абрам Сарай, жонку сваю, і Лёта, сына брата свайго, і ўсю маёмасьць, якую прыдбалі, і слугаў, якіх набылі ў Харане, і выйшлі, каб пайсьці ў зямлю Ханаан. І прыйшлі яны ў зямлю Ханаан.
GEN 12:6 І прайшоў Абрам гэтую зямлю аж да мясцовасьці Сыхем, аж да дубровы Марэ. А ў той зямлі [жылі] тады Хананейцы.
GEN 12:7 І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў: “Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю”. І ён збудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ, Які зьявіўся яму.
GEN 12:8 Адтуль перайшоў ён на гору на ўсход ад Бэтэлю і паставіў намёт свой, [маючы] Бэтэль на захадзе, а Гай на ўсходзе. І там збудаваў ахвярнiк ГОСПАДУ, і заклікаў імя ГОСПАДА.
GEN 12:9 І вандараваў Абрам далей, і павандраваў у Нэгеў.
GEN 12:10 І стаўся голад у той зямлі. І зыйшоў Абрам у Эгіпет, каб пажыць там, бо вялікі голад быў у той зямлі.
GEN 12:11 І сталася, калі набліжаліся яны да Эгіпту, сказаў ён жонцы сваёй Сарай: “Вось, я ведаю, што ты жанчына прыгожая,
GEN 12:12 і станецца, калі ўбачаць цябе Эгіпцяне і скажуць: “Гэта жонка яго”, заб’юць мяне, а цябе пакінуць.
GEN 12:13 Дык кажы, што ты сястра мая, каб мне было добра дзеля цябе і каб я застаўся жывы дзякуючы табе”.
GEN 12:14 І сталася, калі Абрам прыйшоў у Эгіпет, ўбачылі Эгіпцяне, што [Сарай] вельмі прыгожая жанчына.
GEN 12:15 І ўбачылі яе князі фараона, і хвалілі яе перад фараонам. І была ўзятая жанчына ў дом фараона.
GEN 12:16 А Абраму было добра дзеля яе. І сталася, што атрымаў ён авечак і валоў, і аслоў, і слугаў, і нявольніцаў, і асьліцаў, і вярблюдаў.
GEN 12:17 І наведаў ГОСПАД фараона і дом ягоны вялікімі карамі з прычыны Сарай, жонкі Абрама.
GEN 12:18 І паклікаў фараон Абрама, і сказаў [яму]: “Што ты мне зрабіў? Чаму не сказаў мне, што яна — жонка твая?
GEN 12:19 Чаму ты казаў: “яна — сястра мая”, і я ўзяў яе сабе за жонку? Вось табе жонка твая, бяры і ідзі!”
GEN 12:20 І загадаў фараон людзям сваім, і яны выслалі [Абрама], і жонку ягоую, і ўсё, што ён меў.
GEN 13:1 І падняўся Абрам з Эгіпту сам і жонка ягоная, і ўсё, што ён меў, і Лёт з ім, у Нэгеў.
GEN 13:2 І быў Абрам вельмі багаты статкамі, срэбрам і золатам.
GEN 13:3 І ён ішоў у падарожжы сваім з Нэгеву ў Бэтэль, аж да месца, дзе раней быў намёт ягоны між Бэтэлем і Гаем,
GEN 13:4 да таго месца, дзе раней ён збудаваў ахвярнiк; і там клікаў Абрам імя ГОСПАДА.
GEN 13:5 Таксама Лёт, які ішоў з Абрамам, меў авечкі, валы і намёты.
GEN 13:6 І не магла зямля насіць іх, каб жылі разам, бо маёмасьць іх была вялікая і не маглі яны жыць разам.
GEN 13:7 І была спрэчка між пастухамі статкаў Абрама і пастухамі статкаў Лёта. А ў той час Хананейцы і Пэрэзэі жылі ў той зямлі.
GEN 13:8 І сказаў Абрам Лёту: “Няхай ня будзе спрэчкі паміж мной і табой, і паміж пастухамі маімі і пастухамі тваімі, бо мы ж браты.
GEN 13:9 Ці ня ўся гэтая зямля перад табою? Прашу, адлучыся ад мяне! Калі ты ўлева, дык я — управа, а калі ты ўправа, дык я — улева”.
GEN 13:10 І ўзьняў Лёт вочы свае, і ўбачыў усю ваколіцу каля Ярдану аж да Цаару, бо ўся яна была абвадняная перад тым, як зьнішчыў ГОСПАД Садом і Гамору, як сад ГОСПАДА і як зямля Эгіпецкая.
GEN 13:11 І выбраў сабе Лёт усю ваколіцу каля Ярдану. І рушыў Лёт на ўсход, і аддзяліліся яны адзін ад аднаго.
GEN 13:12 Абрам жыў у зямлі Ханаан, а Лёт жыў ў гарадах тае ваколіцы, і паставіў намёты аж да Садома.
GEN 13:13 А жыхары Садома былі ліхімі і вялікімі грэшнікамі перад ГОСПАДАМ.
GEN 13:14 І сказаў ГОСПАД Абраму пасьля таго, як Лёт адлучыўся ад яго: “Узьнімі вочы твае і паглядзі з месца, дзе ты цяпер, на поўнач і на поўдзень, на ўсход і на захад.
GEN 13:15 Бо ўсю зямлю, якую бачыш, Я дам табе і насеньню твайму на вякі.
GEN 13:16 І зраблю насеньне тваё, як пясок зямлі. Калі чалавек зможа палічыць пясок зямлі, тады і тваё насеньне палічана будзе.
GEN 13:17 Устань і прайдзі па зямлі гэтай ў даўжыню і шырыню яе, бо Я дам яе табе”.
GEN 13:18 І паставіў Абрам намёт, і пайшоў, і абжыўся каля дубровы Мамрэ, што ў Хеўроне, і збудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ.
GEN 14:1 І сталася за дзён Амрафэля, валадара Шынаару, і Арыёха, валадара Элясару, і Кедарляамэра, валадара Эляму, і Тыдаля, валадара Гаіму,
GEN 14:2 пачалі яны вайну супраць Бэры, валадара Садома, і Біршы, валадара Гаморы, і Шынава, валадара Адмы, і Шэмэвэра, валадара Цэвоіма, і валадара Бэлі або Цаару.
GEN 14:3 Усе яны злучыліся ў даліне Сыддым, яна [цяпер] Мора Салёнае.
GEN 14:4 Дванаццаць гадоў служылі яны Кедарляамэру, а ў трынаццатым годзе ўзбунтаваліся.
GEN 14:5 А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедарляамэр і валадары, якія з ім, і пабілі Рэфаімаў у Аштэрот-Карнаіме, і Зузімаў у Гаме, і Эмімаў у Шавэ-Кірыятаіме,
GEN 14:6 і Харэяў на гары іхняй Сэір аж да Эль-Парану, што ў пустыні.
GEN 14:7 І вярнуліся яны, і прыйшлі да Эн-Мішпату, які [цяпер] Кадэш, і пабілі ўсю краіну Амалека, а таксама Амарэяў, што жылі ў Хацацон-Тамары.
GEN 14:8 І выйшаў валадар Садома, і валадар Гаморы, і валадар Адмы, і валадар Цэвоіма, і валадар Бэлі або Цаару, і пашыхтаваліся ў даліне Сыддым да бою
GEN 14:9 з Кедарляамэрам, валадаром Эляму, і Тыдалем, валадаром Гаіму, і Амрафэлем, валадаром Шынаару, і Арыёхам, валадаром Элясару, чатыры валадары супраць пяці.
GEN 14:10 І былі ў даліне Сыддым ямы, ямы смалавыя. І ўцякалі валадары Садома і Гаморы, і ўпалі ў тыя [ямы], а астатнія ўцяклі на гору.
GEN 14:11 І ўзялі [пераможцы] ўсю маёмасьць Садома і Гаморы і ўсе запасы харчоў, і пайшлі.
GEN 14:12 І ўзялі яны Лёта, сына брата Абрама, і маёмасьць ягоную, і пайшлі. А ён жыў у Садоме
GEN 14:13 І прыйшоў адзін з тых, што ўцяклі, і паведаміў Абраму Гебраю, які жыў каля дубровы Мамрэ Амарэя, брата Эшколя і брата Анэра, якія заключылі запавет з Абрамам.
GEN 14:14 І пачуў Абрам, што ўзяты ў палон брат ягоны, і ўзброіў трыста васемнаццаць спраўных [слугаў] сваіх, народжаных у доме яго, і пусьціўся ў пагоню аж пад Дан.
GEN 14:15 І, падзяліўшыся, напаў на іх ноччу, ён і слугі ягоныя, і разьбіў іх, і гнаў іх аж да Ховы, што зьлева ад Дамаску.
GEN 14:16 І вярнуў ён усю маёмасьць, а таксама Лёта, брата свайго, і маёмасьць ягоную, а таксама жанчын і народ.
GEN 14:17 І выйшаў валадар Садома насустрач яму, калі ён вяртаўся пасьля пабіцьця Кедарляамэра і валадароў, што з ім былі, у даліну Шавэ, яна [цяпер] даліна Валадарская.
GEN 14:18 А Мэльхісэдэк, валадар Салему, вынес хлеб і віно, а ён быў сьвятаром Бога Найвышэйшага,
GEN 14:19 і дабраславіў яго, і сказаў: “Дабраслаўлёны Абрам праз Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі.
GEN 14:20 І дабраслаўлёны Бог Найвышэйшы, Які аддаў ворагаў тваіх у рукі твае”. І даў яму [Абрам] дзесяціну з усяго.
GEN 14:21 І сказаў валадар Садома Абраму: “Аддай мне людзей, а маёмасьць вазьмі сабе”.
GEN 14:22 І сказаў Абрам валадару Садома: “Узьнімаю руку сваю да ГОСПАДА, Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі,
GEN 14:23 што ані ніткі, ані раменьчыка ад сандалаў, нічога не вазьму з усяго таго, што тваё, каб ты не сказаў: “Я ўзбагаціў Абрама”,
GEN 14:24 за выняткам таго, што зьелі юнакі, ды апроч часткі для людзей, што хадзілі са мною; Анэр, Эшколь і Мамрэ няхай возьмуць частку сваю”.
GEN 15:1 Пасьля гэтых падзеяў было слова ГОСПАДА да Абрама ў відзежы, кажучы: “Ня бойся, Абраме! Я – шчыт твой, узнагарода твая вельмі вялікая”.
GEN 15:2 І сказаў Абрам: “Уладару ГОСПАДЗЕ, што Ты дасі мне? Я хаджу бязьдзетны, і распарадчык ў доме маім — Эліезэр з Дамаску”.
GEN 15:3 І сказаў Абрам: “Вось, ня даў Ты мне насеньня. І вось, народжаны ў доме маім [слуга] будзе спадкаемцам маім”.
GEN 15:4 І вось, слова ГОСПАДА да яго, кажучы: “Ня ён успадкаеміць цябе, але той, які выйдзе з нутра твайго, успадкаеміць цябе”.
GEN 15:5 І вывеў яго вонкі, і сказаў: “Паглядзі на неба і палічы зоркі, калі зможаш палічыць іх”. І сказаў яму: “Такім будзе насеньне тваё”.
GEN 15:6 І паверыў ён ГОСПАДУ, і Ён залічыў гэта яму за праведнасьць.
GEN 15:7 І сказаў яму: “Я – ГОСПАД, Які вывеў цябе з Уру Халдэйскага, каб даць табе гэтую зямлю ў валоданьне”.
GEN 15:8 А ён сказаў: “Уладару ГОСПАДЗЕ, з чаго магу ведаць, што я буду валодаць ёю?”
GEN 15:9 І [Госпад] сказаў яму: “Вазьмі Мне трохгадовую цялушку, і трохгадовую казу, і трохгадовага барана, турка і галубянятка”.
GEN 15:10 І [Абрам] узяў ўсё гэта, і расьцяў іх уздоўж, і паклаў кожную частку адну насупраць другой, але птушак не расьцінаў.
GEN 15:11 І зьляцеліся драпежныя птушкі на гэтае мяса, і Абрам адганяў іх.
GEN 15:12 І сталася, калі сонца заходзіла, моцны сон ахапіў Абрама. І вось жах і цемра вялікая ахапілі яго.
GEN 15:13 І сказаў [Госпад] Абраму: “Ведаючы, ведай, што насеньне тваё будзе прыхаднямі ў зямлі не сваёй, і будуць служыць яны, і будуць прыгнятаць іх чатырыста гадоў.
GEN 15:14 Але з народам, якому будуць яны служыць, Я буду змагацца, і пасьля таго выйдуць яны з вялікай маёмасьцю.
GEN 15:15 А ты пойдзеш да бацькоў сваіх у супакоі, і будзеш пахаваны ў добрай старасьці.
GEN 15:16 І ў чацьвёртым пакаленьні яны вернуцца сюды, бо яшчэ не дапоўнілася мера беззаконьняў Амарэяў”.
GEN 15:17 І сталася, калі зайшло сонца і была цемра, вось, дым, як бы з печы, і полымя агню прайшлі між расьцятымі жывёламі.
GEN 15:18 У той дзень заключыў ГОСПАД з Абрамам запавет, кажучы: “Я даю гэтую зямлю насеньню твайму, ад ракі Эгіпецкай аж да вялікай ракі, ракі Эўфрат:
GEN 15:19 Кенэяў, Кенэзэяў, Кадманеяў,
GEN 15:20 Хетаў, Пэрэзэяў, Рэфаімаў,
GEN 15:21 Амарэяў, Хананейцаў, Гіргашэяў і Евусеяў”.
GEN 16:1 А Сарай, жонка Абрама, не нараджала яму. І мела яна нявольніцу Эгіпцянку, а імя ейнае — Агар.
GEN 16:2 І сказала Сарай Абраму: “Вось жа, замкнуў ГОСПАД мяне, каб я не нараджала. Дык увайдзі да нявольніцы маёй, можа ад яе атрымаю [дзіця]”. І паслухаў Абрам голасу Сарай.
GEN 16:3 І ўзяла Сарай, жонка Абрама, Агар Эгіпцянку, нявольніцу сваю, калі мінула дзесяць гадоў жыцьця Абрама ў зямлі Ханаан, і дала яе Абраму, мужу свайму, за жонку.
GEN 16:4 І ён увайшоў да Агары, і яна зачала, і ўбачыла, што зачала, і стала пагарджаць гаспадыняй сваёй у вачах сваіх.
GEN 16:5 І сказала Сарай Абраму: “Крыўда мая праз цябе! Я дала табе нявольніцу маю на ўлоньне тваё, і яна ўбачыла, што зачала, і стала пагарджаць мною ў вачах сваіх. Няхай ГОСПАД судзіць паміж мной і табой”.
GEN 16:6 І сказаў Абрам Сарай: “Вось, нявольніца твая ў руцэ тваёй, рабі з ёй, што добра ў вачах тваіх”. І Сарай стала ўціскаць яе, і яна ўцякла ад аблічча яе.
GEN 16:7 І знайшоў яе анёл ГОСПАДАЎ каля крыніцы вады ў пустыні, каля крыніцы пры дарозе на Шур,
GEN 16:8 і сказаў: “Агар, нявольніца Сарай, адкуль ты прыйшла і куды ідзеш?” Яна адказала: “Ад аблічча Сарай, гаспадыні маёй, я ўцякаю”.
GEN 16:9 І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: “Вярніся да гаспадыні сваёй і скарыся пад руку яе”.
GEN 16:10 І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: “Памнажаючы, памножу насеньне тваё, нельга будзе палічыць яго з прычыны мноства”.
GEN 16:11 І сказаў ёй Анёл ГОСПАДАЎ: “Вось, ты зачала і народзіш сына, і назавеш імя яго Ізмаэль, таму што ГОСПАД пачуў пра уціск твой.
GEN 16:12 І будзе ён чалавекам, [падобным да] дзікага асла, рука ягоная супраць усіх, і рукі ўсіх — супраць яго; і будзе ён жыць перад абліччам усіх братоў сваіх”.
GEN 16:13 І назвала яна імя ГОСПАДА, Які прамаўляў да яе: “Ты — Бог, Які бачыць мяне”. Бо сказала яна: “Ці ня тут я бачыла Таго, Які бачыць мяне”.
GEN 16:14 Дзеля таго калодзеж гэты назвалі Бээр-Ляхай-Рой. Вось, ён паміж Кадэшам і Барэдам.
GEN 16:15 І нарадзіла Агар Абраму сына. І назваў Абрам імя сына свайго, якога нарадзіла яму Агар, Ізмаэль.
GEN 16:16 І Абрам меў восемдзесят шэсьць гадоў, калі Агар нарадзіла Ізмаэля Абраму.
GEN 17:1 І было Абраму дзевяноста дзевяць гадоў. І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў яму: “Я — Бог Усемагутны. Хадзі перад абліччам Маім і будзь беззаганны.
GEN 17:2 І Я заключу запавет Мой паміж Мной і табой, і павялічу цябе вельмі, вельмі”.
GEN 17:3 І ўпаў Абрам на аблічча сваё, а Бог прамовіў да яго, кажучы:
GEN 17:4 “Я [ёсьць], вось запавет Мой з табою, і ты будзеш бацькам мноства народаў.
GEN 17:5 І ўжо ня будзе звацца імя тваё Абрам, але будзе імя тваё Абрагам, бо Я паставіў цябе бацькам мноства народаў.
GEN 17:6 І Я павялічу цябе вельмі, вельмі, і выведу з цябе народы, і будуць паходзіць ад цябе валадары.
GEN 17:7 І Я заключу запавет Мой паміж Мною і табой, і насеньнем тваім пасьля цябе ў пакаленьнях іхніх як запавет вечны, што Я буду Богам тваім і насеньня твайго пасьля цябе.
GEN 17:8 І Я дам табе і насеньню твайму пасьля цябе зямлю вандраваньня твайго, усю зямлю Ханаан на ўласнасьць вечную, і Я буду ім Богам”.
GEN 17:9 І сказаў Бог Абрагаму: “А ты захоўвай запавет Мой, ты і насеньне тваё пасьля цябе ў пакаленьнях сваіх.
GEN 17:10 Гэта вось запавет Мой, які вы павінны захаваць паміж Мной і вамі, і насеньнем тваім пасьля цябе: няхай будзе ў вас абрэзаны кожны мужчынскага роду.
GEN 17:11 І вы будзеце абразаць цела скуравінкі вашай, і будзе гэта на знак запавету паміж Мною і вамі.
GEN 17:12 У восьмы дзень ад нараджэньня няхай будзе абрэзаны ў вас кожны мужчынскага роду ў пакаленьнях вашых, народжаны ў доме або куплены за грошы у кожнага чужынца, які ня ёсьць з насеньня твайго.
GEN 17:13 Мае быць абрэзаны і народжаны ў доме тваім, і куплены за срэбра тваё; і будзе запавет Мой на целе вашым як запавет вечны.
GEN 17:14 Неабрэзаны ж мужчынскага роду, які не абрэжа цела скуравінкі сваёй, няхай будзе вынішчана душа тая з народу свайго, бо ён парушыў запавет Мой”.
GEN 17:15 І сказаў Бог Абрагаму: “Сарай, жонку тваю, ня будзеш зваць імя яе Сарай, але Сара будзе імя яе.
GEN 17:16 І Я дабраслаўлю яе, і дам з яе табе сына. І Я дабраслаўлю яе, і стануцца з яе народы, і валадары народаў будуць з яе”.
GEN 17:17 І ўпаў Абрагам на аблічча сваё, і засьмяяўся, і сказаў у сэрцы сваім: “Ці ж стогадоваму народзіцца хто? І ці Сара, дзевяностагадовая, можа нарадзіць?”
GEN 17:18 І сказаў Абрагам Богу: “О, каб хоць Ізмаэль жыў перад абліччам Тваім!”
GEN 17:19 І сказаў Бог: “Але Сара, жонка твая, народзіць табе сына, і ты назавеш імя яго Ісаак; і Я заключу запавет Мой з ім як запавет вечны і з насеньнем яго пасьля яго.
GEN 17:20 І адносна Ізмаэля Я пачуў цябе: вось, Я дабраслаўлю яго, і распладжу яго, і памножу яго вельмі, вельмі; ён народзіць дванаццаць князёў, і Я зраблю яго народам вялікім.
GEN 17:21 Але запавет Мой Я заключу з Ісаакам, якога народзіць табе Сара ў гэты самы час у наступным годзе”.
GEN 17:22 І скончыў прамаўляць да яго, і узьняўся Бог ад Абрагама.
GEN 17:23 І ўзяў Абрагам Ізмаэля, сына свайго, і ўсіх народжаных у доме сваім, і ўсіх купленых за срэбра сваё, ўсіх мужчынскага роду з дому Абрагама, і абрэзаў цела скуравінкі іх у той самы дзень, як прамаўляў яму Бог.
GEN 17:24 Абрагам меў дзевяноста дзевяць гадоў, калі абрэзаў цела скуравінкі сваёй,
GEN 17:25 а Ізмаэль, сын ягоны, меў трынаццаць гадоў, калі было абрэзана цела скуравінкі яго.
GEN 17:26 У той самы дзень былі абрэзаны Абрагам і Ізмаэль, сын ягоны.
GEN 17:27 І ўсе мужчыны дому яго, народжаныя ў доме і купленыя за срэбра ў чужынцаў былі абрэзаныя з ім.
GEN 18:1 І зьявіўся яму ГОСПАД каля дубровы Мамрэ, калі ён сядзеў ля ўваходу ў намёт ў сьпякоту дня.
GEN 18:2 І падняў ён вочы свае, і глянуў, і вось, тры мужы стаяць насупраць яго. І ўбачыў, і выбег ад уваходу ў намёт насустрач ім, і пакланіўся да зямлі,
GEN 18:3 і сказаў: “Госпадзе, калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, прашу, не мінай слугі Свайго.
GEN 18:4 Возьмуць трохі вады, і абмыюць ногі Вашыя, і прыхінецеся пад дрэвам.
GEN 18:5 А я вазьму кавалак хлеба, і пасіліце сэрцы Вашыя, потым пойдзеце, бо дзеля гэтага вы прайшлі каля слугі Вашага”. Яны сказалі: “Зрабі так, як сказаў”.
GEN 18:6 І пасьпяшаў Абрагам у намёт да Сары, і сказаў: “Пасьпяшайся, замяшай тры меркі найлепшай мукі і зрабі аладак”.
GEN 18:7 І пабег Абрагам да быдла, і ўзяў тлустае і добрае цяля, і даў юнаку, і той хутка прыгатаваў яго.
GEN 18:8 І ўзяў масла і малака, і цяля, якое прыгатаваў, і паклаў перад абліччам Іх, і сам стаў каля Іх пад дрэвам, і яны елі.
GEN 18:9 І сказалі яму: “А дзе Сара, жонка твая?” Ён сказаў: “Вось, у намёце”.
GEN 18:10 А Той сказаў: “Вяртаючыся, вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і вось, будзе сын ў Сары, жонкі тваёй”. А Сара слухала ля ўваходу ў намёт, які быў за ім.
GEN 18:11 Абрагам жа і Сара былі старыя, увайшлі ў гады, і спынілася ў Сары звычайнае жаночае.
GEN 18:12 І засьмяялася Сара ў сабе, кажучы: “Пасьля таго, як я састарэла, ці ж буду мець асалоду? І гаспадар мой стары”.
GEN 18:13 І сказаў ГОСПАД Абрагаму: “Чаму сьмяялася Сара, кажучы: “Няўжо я сапраўды магу нарадзіць, калі я старая?”
GEN 18:14 Ці ж ёсьць справа, цяжкая для ГОСПАДА? У прызначаны час вярнуся да цябе ў гэты час жыцьця [праз год], і Сара будзе мець сына”.
GEN 18:15 І запярэчыла Сара, кажучы: “Я не сьмяялася,” бо яна спалохалася. Але Ён сказаў: “Не, ты сьмяялася!”
GEN 18:16 І падняліся адтуль тыя мужы, і скіравалі аблічча Сваё да Садому, а Абрагам пайшоў з Імі, праводзячы Іх.
GEN 18:17 І ГОСПАД сказаў: “Ці ж схаваю Я перад Абрагамам, што маю зрабіць?
GEN 18:18 Абрагам станецца народам вялікім і магутным, і будуць дабраслаўлёныя ў ім ўсе народы зямлі.
GEN 18:19 Бо Я спазнаў яго, каб ён загадаў сынам сваім і дому свайму пасьля сябе, і будуць захоўваць шлях ГОСПАДАЎ, чыніць праведнасьцьт і суд, каб ГОСПАД зьдзейсьніў Абрагаму ўсё, што сказаў яму”.
GEN 18:20 І сказаў ГОСПАД: “Крык Садому і Гаморы вялікі, і грэх іхні вельмі цяжкі.
GEN 18:21 Дык зыйду і пагляджу, ці паводле крыку, які даходзіць да Мяне, учыняюць усё, ці не, і буду [гэта] ведаць”.
GEN 18:22 І павярнуліся тыя мужы, і пайшлі ў Садом, а Абрагам яшчэ стаяў перад абліччам ГОСПАДА.
GEN 18:23 І падыйшоў Абрагам, і сказаў: “Няўжо загубіш праведнага разам з бязбожным?
GEN 18:24 Можа, ёсьць у горадзе пяцьдзясят праведнікаў, няўжо Ты загубіш і не прабачыш гэтай мясцовасьці дзеля пяцідзесяці праведнікаў, якія ў ім?
GEN 18:25 Няхай будзе далёкім ад Цябе, каб Ты ўчыніў такую справу, каб забіць праведнага з бязбожным, каб праведнаму было таксама, як і бязбожнаму! Няхай будзе далёкім ад Цябе! Ці ж Судзьдзя ўсёй зямлі ня ўчыніць правасудзьдзя?”
GEN 18:26 І сказаў ГОСПАД: “Калі знайду ў Садоме пяцьдзясят праведнікаў у горадзе, дзеля іх прабачу ўсёй мясцовасьці”.
GEN 18:27 І адказаў Абрагам, і сказаў: “Вось жа пачаў я гаварыць да Госпада майго, хоць я — пыл і попел.
GEN 18:28 Можа, ня хопіць пяці да гэтых пяцідзесяці праведнікаў, няўжо дзеля нястачы пяці зьнішчыш увесь горад?” І сказаў [Госпад]: “Ня зьнішчу, калі знайду там сорак пяць”.
GEN 18:29 І працягваў гаварыць з Ім, і сказаў: “Можа, знойдзецца там сорак?” І Ён сказаў: “Не зраблю гэтага дзеля сарака”.
GEN 18:30 І сказаў ён: “Няхай ня гневаецца Госпад мой, і я буду гаварыць. Можа, знойдзецца там трыццаць?” І Ён сказаў: “Не зраблю, калі знайду там трыццаць”.
GEN 18:31 І сказаў ён: “Вось, я пачаў гаварыць да Госпада майго. Можа, знойдзецца там дваццаць?” І Ён сказаў: “Ня зьнішчу дзеля дваццаці”.
GEN 18:32 І сказаў ён: “Няхай ня гневаецца Госпад мой, і я буду гаварыць яшчэ раз. Можа, знойдзецца там дзесяць?” І Ён сказаў: “Ня зьнішчу дзеля дзесяці”.
GEN 18:33 І пайшоў ГОСПАД, скончыўшы гаварыць з Абрагамам, а Абрагам вярнуўся ў сваё месца.
GEN 19:1 І прыйшлі два анёлы ў Садом увечары, а Лёт сядзеў у браме Садома. І ён убачыў, і пайшоў насустрач ім, і пакланіўся тварам да зямлі,
GEN 19:2 і сказаў: “Вось, прашу, гаспадары мае, зьвярніце ў дом слугі вашага і пераначуйце, і памыйце ногі свае, а раніцою ўстанеце і пойдзеце ў дарогу сваю”. А яны сказалі: “Не, бо мы будзем начаваць на вуліцы”.
GEN 19:3 Але ён іх вельмі упрошваў, і яны зьвярнуліся да яго, і ўвайшлі ў дом ягоны. І ён справіў ім гасьціну, і напёк праснакоў, і яны елі.
GEN 19:4 Яшчэ не ляглі яны спаць, як людзі з гораду, людзі Садомскія, атачылі дом, ад малога да старога, увесь народ з усіх канцоў.
GEN 19:5 І паклікалі яны Лёта, і сказалі яму: “Дзе тыя людзі, што прыйшлі да цябе ноччу? Выведзі іх да нас, і мы спазнаем іх”.
GEN 19:6 І выйшаў да іх Лёт да уваходу, і замкнуў за сабою дзьверы,
GEN 19:7 і сказаў: “Прашу, браты мае, не рабіце ліхога.
GEN 19:8 Вось, маю дзьве дачкі, якія не спазналі мужа, выведу іх да вас, і вы рабіце з імі, што добра ў вачах вашых! Толькі людзям гэтым нічога не рабіце, бо яны прыйшлі ў цень даху майго”.
GEN 19:9 Але яны сказалі: “Ідзі прэч”. І сказалі: “Сам прыйшоў пажыць, і будзе судзіць, судзячы [нас]? Цяпер будзе табе горш, чым ім”. І накінуліся на чалавека гэтага, на Лёта , і падыйшлі, каб выламіць дзьверы.
GEN 19:10 І выцягнулі мужы тыя рукі свае, і ўцягнулі Лёта да сябе ў дом, і замкнулі дзьверы.
GEN 19:11 А людзей, што былі пры ўваходзе ў дом, ад найменшага да найбольшага, пакаралі сьлепатою, і яны змучыліся, шукаючы выхаду.
GEN 19:12 І сказалі тыя мужы Лёту: “Ці хто яшчэ ёсьць у цябе тут? Зяця, сыноў тваіх і дачок тваіх, усіх, хто ў цябе ёсць у горадзе, выведзі з гэтага месца,
GEN 19:13 бо мы зьнішчым гэтую мясцовасьць, таму што вялікі крык іхні перад абліччам ГОСПАДА, і ГОСПАД паслаў нас зьнішчыць яе”.
GEN 19:14 І выйшаў Лёт, і гаварыў да зяцёў сваіх, якія мелі ўзяць дочак ягоных, і сказаў: “Уставайце, выходзьце з гэтага месца, бо ГОСПАД мае зьнішчыць горад”. І было ў вачах зяцёў ягоных гэта, нібыта ён жартуе.
GEN 19:15 Калі ўзыйшла зараніца, анёлы прысьпешвалі Лёта, кажучы: “Уставай, бяры жонку тваю і дзьве дочкі твае, якія тут, каб не загінуў ты праз беззаконьні гораду гэтага”.
GEN 19:16 А як ён марудзіў, схапілі тыя мужы за руку яго, і за руку жонку ягоную, і за руку абодвух дачок ягоных, бо ГОСПАД меў спагаду да яго, і вывелі яго, і паставілі па-за горадам.
GEN 19:17 І сталася, калі вывелі іх вонкі, сказаў [адзін з іх]: “Уцякай дзеля душы тваёй, і не аглядайся назад, і не затрымлівайся ў гэтай ваколіцы. Уцякай на гору, каб ты не загінуў!”
GEN 19:18 І сказаў Лёт да іх: “О не, Госпадзе!
GEN 19:19 Вось жа, слуга Твой знайшоў ласку ў вачах Тваіх, і Ты павялічыў міласэрнасьць Сваю, якую зьявіў для мяне, захоўваючы пры жыцьці душу маю. Але я не магу ўцячы на гору, каб не напаткала мяне ліхое, і я не памёр.
GEN 19:20 Вось жа горад гэты блізка, каб бегчы туды, і ён малы. Дазволь уцячы мне туды, — ці ж не малы ён, — і будзе жыць душа мая”.
GEN 19:21 І сказаў яму: “Вось, Я прыняў аблічча тваё і ў гэтым слове, і ня зьнішчу горад, пра які ты гаварыў.
GEN 19:22 Сьпяшайся, уцякай туды, бо Я не магу нічога рабіць, пакуль ты ня прыйдзеш туды”. Таму і названае імя гэтаму гораду Цаар.
GEN 19:23 Сонца узыйшло над зямлёю, і Лёт увайшоў у Цаар.
GEN 19:24 І ГОСПАД лінуў на Садом і Гамору дождж серкі і агня ад ГОСПАДА зь неба,
GEN 19:25 і зруйнаваў гарады гэтыя, і ўсю ваколіцу, і ўсіх жыхароў гарадоў гэтых, і расьліны зямлі.
GEN 19:26 І аглянулася жонка ягоная, ідучы за ім, і сталася слупом солі.
GEN 19:27 І ўстаў Абрагам раніцаю на тое месца, дзе стаяў перад абліччам ГОСПАДА,
GEN 19:28 і глянуў на аблічча Садома і Гаморы, і на аблічча ўсёй зямлі той ваколіцы, і ўбачыў, і вось дым падымаецца з зямлі, быццам з печы.
GEN 19:29 І сталася, калі Бог зьнішчыў гарады гэтай ваколіцы, узгадаў Бог пра Абрагама, і выслаў Лёта з-паміж руйнаваньня, калі руйнаваў гарады, у якіх жыў Лёт.
GEN 19:30 І падняўся Лёт з Цаару, і жыў на гары, і дзьве дачкі ягоныя з ім, бо баяўся жыць ў Цаары. І жыў ён у пячоры, сам і дзьве дачкі ягоныя.
GEN 19:31 І сказала старэйшая малодшай: “Бацька наш стары, і няма мужчыны на зямлі, каб мог прыйсьці да нас па звычаю ўсёй зямлі.
GEN 19:32 Хадзем, напоім бацьку нашага віном і ляжам з ім, каб ажывіць насеньне бацькі нашага”.
GEN 19:33 І напаілі яны ў тую ноч бацьку свайго віном; і ўвайшла старэйшая, і ляжала з бацькам, а ён ня ведаў, ані калі яна легла, ані калі ўстала.
GEN 19:34 І сталася на другі дзень, сказала старэйшая малодшай: “Вось, я ў мінулую ноч ляжала з бацькам нашым. Нпоім яго віном таксама ў гэтую ноч, і ты ўвойдзеш, і ляжаш з ім, і мы ажывім насеньне бацькі нашага”.
GEN 19:35 І напаілі яны таксама ў гэтую ноч бацьку свайго віном, і ўвайшла малодшая дачка, і ляжала з ім, а ён ня ведаў, ані калі яна легла, ані калі ўстала.
GEN 19:36 І зачалі абедзьве дачкі Лёта ад бацькі свайго.
GEN 19:37 І нарадзіла старэйшая сына, і назвала імя яго Мааў. Ён — бацька Мааву аж да сёньня.
GEN 19:38 І малодшая таксама нарадзіла сына, і назвала імя яго Бэн-Аммі. Ён — бацька сыноў Амона аж да сёньня.
GEN 20:1 I рушыў адтуль Абрагам у зямлю Нэгеў, і пасяліўся між Кадэшам і Шурам, і жыў у Герары.
GEN 20:2 I сказаў Абрагам пра Сару, жонку сваю: “Яна — сястра мая”. I паслаў Абімэлех, валадар Герару, і ўзяў Сару.
GEN 20:3 I прыйшоў Бог да Абімэлеха ў сьне ўночы, і сказаў яму: “Вось, ты памрэш праз жанчыну, якую ты ўзяў, бо яна мае мужа”.
GEN 20:4 А Абімэлех не набліжаўся да яе, і сказаў: “Госпадзе! Няўжо і народ праведны ты заб’еш?
GEN 20:5 Ці ж ня ён сказаў мне: “Яна — сястра мая”. I яна таксама казала: “Ён — брат мой”. У прастаце сэрца свайго і ў чысьціні рук сваіх учыніў я гэта”.
GEN 20:6 I сказаў яму Бог у сьне: “І Я ведаю, што ў прастаце сэрца свайго ты ўчыніў гэта, і Я ўтрымаў цябе, каб ты не саграшыў перада Мною; і Я ня даў табе дакрануцца да яе.
GEN 20:7 А цяпер зьвярні жонку гэтага мужа, бо ён — прарок, і ён будзе маліцца за цябе, і ты будзеш жыць. А калі ня зьвернеш, ведай, што сьмерцю памрэш ты і ўсе, хто твае”.
GEN 20:8 I ўстаў Абімэлех раніцай, і паклікаў усіх слугаў сваіх, і расказаў усе словы гэтыя ў вушы іхныя; і моцна напалохаліся людзі гэтыя.
GEN 20:9 I паклікаў Абімэлех Абрагама, і сказаў яму: “Што ты нам нарабіў? Чым зграшыў я супраць цябе, што ты навёў на мяне і на валадарства маё грэх вялікі? Учынкі, якія ня робяць, ты зрабіў мне”.
GEN 20:10 I сказаў Абімэлех Абрагаму: “Што ж ты думаў, калі рабіў гэтыя рэчы?”
GEN 20:11 I сказаў Абрагам: “Вось, я сказаў: “Напэўна, няма страху Божага на месцы гэтым, і заб’юць мяне з прычыны жонкі маёй”.
GEN 20:12 І, сапраўды, яна — сястра мая, яна — дачка бацькі майго, толькі не дачка маці маёй; і яна стала маёй жонкаю.
GEN 20:13 I сталася, як вывеў мяне Бог з дому бацькі майго, я сказаў ёй: У тым міласэрнасьць твая, якую ты можаш зрабіць для мяне: у кожным месцы, куды мы прыйдзем, кажы пра мяне: “Ён —брат мой””.
GEN 20:14 I ўзяў Абімэлех авечак і валоў, і слугаў, і нявольніцаў, і даў Абрагаму, і зьвярнуў яму Сару, жонку ягоную.
GEN 20:15 I сказаў Абімэлех: “Вось, зямля мая перад табою. Дзе добра ў вачах тваіх, жыві”.
GEN 20:16 А Сары сказаў: “Вось, я даю тысячу срэбнікаў брату твайму. Няхай гэта будзе табе заслонаю перад вачамі ўсіх, якія з табою, і перад усімі ты без віны”.
GEN 20:17 I памаліўся Абрагам да Бога, і аздаравіў Бог Абімэлеха, і жонку ягоную, і ягоныя нявольніцы, і яны нараджалі,
GEN 20:18 бо зачыніўшы, зачыніў ГОСПАД кожнае ўлоньне ў доме Абімэлеха з прычыны Сары, жонкі Абрагама.
GEN 21:1 І ГОСПАД наведаў Сару, як сказаў; і ўчыніў ГОСПАД Сары, як гаварыў.
GEN 21:2 I зачала Сара, і нарадзіла сына Абрагаму ў старасьці ягонай, у час, пра які казаў яму Бог.
GEN 21:3 I назваў Абрагам сына свайго, які нарадзіўся яму, якога нарадзіла яму Сара, Ісаак.
GEN 21:4 I абрэзаў Абрагам Ісаака, сына свайго, на восьмы дзень, як загадаў яму Бог.
GEN 21:5 І было Абрагаму сто гадоў, калі нарадзіўся ў яго Ісаак, сын ягоны.
GEN 21:6 I сказала Сара: “Сьмех учыніў з мяне Бог. Кожны, хто пачуе, будзе сьмяяцца з мяне”.
GEN 21:7 I сказала: “Хто сказаў бы Абрагаму: “Сара будзе карміць грудзьдзю сыноў”, бо я нарадзіла сына ў старасьці ягонай”.
GEN 21:8 I вырасла дзіцятка, і было аднятае ад грудзей, і ўчыніў Абрагам вялікую гасьціну ў той дзень, калі Ісаак быў адняты ад грудзей.
GEN 21:9 I ўбачыла Сара сына Агар Эгіпцянкі, якога тая нарадзіла Абрагаму, што ён насьміхаецца,
GEN 21:10 і сказала Абрагаму: “Выжані гэтую нявольніцу і сына ейнага, бо ня будзе мець спадчыну сын нявольніцы гэтае з сынам маім Ісаакам”.
GEN 21:11 I было гэта ліхім у вачах Абрагама адносна сына ягонага.
GEN 21:12 I сказаў Бог Абрагаму: “Няхай ня будзе гэта ліхім у вачах тваіх адносна хлопчыка і адносна нявольніцы тваёй. У-ва ўсім, што скажа табе Сара, слухай голасу ейнага, бо ў Ісааку будзе названа табе насеньне.
GEN 21:13 Таксама сына нявольніцы Я зраблю народам, бо ён — насеньне тваё”.
GEN 21:14 І ўстаў Абрагам раніцаю, і ўзяў хлеб і мех вады, і даў Агар, і палажыў ёй на плечы, і выслаў яе разам з дзіцём. І яна пайшла, і блукала ў пустыні Бээр-Шэва.
GEN 21:15 I скончылася вада ў мяху, і яна пакінула дзіця пад адным з кустоў,
GEN 21:16 і пайшла, і села насупраць так далёка, як стрэліць з луку; бо яна сказала: “Няхай ня буду глядзець на сьмерць дзіцяці”. I сядзела насупраць, і ўзьняла голас свой, і плакала.
GEN 21:17 I пачуў Бог голас хлопчыкаў; і паклікаў анёл Божы да Агар з неба, і сказаў ёй: “Што з табою, Агар? Ня бойся; бо пачуў Бог голас хлопчыка з месца, дзе Ён ёсьць.
GEN 21:18 Устань, паднімі хлопца і трымай яго моцна рукою сваёю, бо Я зраблю яго народам вялікім”.
GEN 21:19 I адчыніў Бог вочы ейныя, і яна ўбачыла студню з вадою, і пайшла, і напоўніла мех вады, і дала піць хлопцу.
GEN 21:20 I быў Бог з хлопцам; і ён вырас, і жыў у пустыні, і быў стралец з луку.
GEN 21:21 І ён жыў у пустыні Паран; і ўзяла яму маці ягоная жонку з зямлі Эгіпецкае.
GEN 21:22 I сталася ў той час, і сказаў Абімэлех і Піколь, гетман ягоны, Абрагаму, кажучы: “Бог з табою ва ўсім, што ты робіш.
GEN 21:23 I цяпер прысягні мне Богам тут, што ты ня здрадзіш ані мне, ані нашчадку майму, ані ўнуку майму, і як я чыніў міласэрнасьць табе, так ты будзеш рабіць са мною і з зямлёю, у якой ты жывеш”.
GEN 21:24 I сказаў Абрагам: “Прысягаю”.
GEN 21:25 I дакараў Абрагам Абімэлеха з прычыны студні вады, якую забралі слугі Абімэлеха.
GEN 21:26 I сказаў Абімэлех: “Ня ведаю я, хто ўчыніў гэтую рэч, і ты не расказваў мне, і я ня чуў нічога аж да сёньняшняга дня”.
GEN 21:27 I ўзяў Абрагам авечак і валоў, і даў Абімэлеху, і заключылі яны абодва запавет.
GEN 21:28 I паставіў Абрагам сем ягнят з чарады асобна.
GEN 21:29 I сказаў Абімэлех Абрагаму: “Навошта гэтыя сем ягнятаў, якіх ты паставіў асобна?”
GEN 21:30 I сказаў [Абрагам]: “Бо сем гэтых ягнят возьмеш ад рукі мае, каб яны былі мне сьведчаньнем, што я выкапаў гэтую студню”.
GEN 21:31 Дзеля таго і названа гэтае месца Бээр-Шэва, бо там яны абодва прысягалі.
GEN 21:32 I заключылі запавет у Бээр-Шэве. I ўстаў Абімэлех і Піколь, гетман ягоны, і вярнуліся ў зямлю Філістынскую.
GEN 21:33 I пасадзіў [Абрагам] гай у Бээр-Шэве, і клікаў там імя ГОСПАДА, Бога вечнага.
GEN 21:34 I жыў Абрагам у зямлі Філістынскай шмат дзён.
GEN 22:1 I сталася пасьля гэтых падзеяў, і Бог выспрабоўваў Абрагама, і сказаў яму: “Абрагаме!” I ён сказаў: “Вось я!”
GEN 22:2 I сказаў [Бог]: “Вазьмі сына свайго, адзінага свайго, якога ты любіш, Ісаака; і ідзі ў зямлю Морыя, і там складзі яго на ахвяру цэласпаленьня на адной з гораў, пра якую Я скажу табе”.
GEN 22:3 І ўстаў Абрагам рана раніцаю, і асядлаў асла свайго, узяў двух юнакоў сваіх з сабою і Ісаака, сына свайго, і насек дроваў на цэласпаленьне, і ўстаў, і пайшоў на месца, пра якое сказаў яму Бог.
GEN 22:4 На трэці дзень узьняў Абрагам вочы свае і ўбачыў тое месца здалёк.
GEN 22:5 I сказаў Абрагам юнакам сваім: “Застаньцеся тут з аслом; а мы з хлопцам пойдзем аж туды, і паклонімся, і вернемся да вас”.
GEN 22:6 I ўзяў Абрагам дровы на цэласпаленьне, і ўзлажыў на Ісаака, сына свайго; і ўзяў у рукі агонь і вялікі нож, і пайшлі абодва разам.
GEN 22:7 I сказаў Ісаак Абрагаму, бацьку свайму: “Ойча мой!” Той сказаў: “Вось я, сыне мой”. Ён сказаў: “Вось агонь і дровы, а дзе ягня на цэласпаленьне?”
GEN 22:8 I сказаў Абрагам: “Бог угледзіць Сабе ягня на цэласпаленьне, сыне мой”. I ішлі абодва разам.
GEN 22:9 I прыйшлі на месца, пра якое казаў яму Бог; і збудаваў там Абрагам ахвярнік, і разлажыў дровы, і зьвязаў Ісаака, сына свайго, і палажыў яго на ахвярнік, зьверху на дровы.
GEN 22:10 I выцягнуў Абрагам руку сваю, і ўзяў вялікі нож, каб закалоць сына свайго.
GEN 22:11 I паклікаў яго анёл ГОСПАДАВЫ з неба, і сказаў: “Абрагаме! Абрагаме!” Той сказаў: “Вось я!”
GEN 22:12 I сказаў [ГОСПАД]: “Не выцягвай рукі сваёй на хлопца і не рабі яму нічога, бо цяпер Я ведаю, што ты баішся Бога і не пашкадаваў дзеля Мяне сына свайго, адзінага свайго”.
GEN 22:13 I ўзьняў Абрагам вочы свае, і ўбачыў, і вось баран ззаду, увязаны ў хмызах рагамі сваімі. I пайшоў Абрагам, і ўзяў барана, і ахвяраваў яго на цэласпаленьне замест сына свайго.
GEN 22:14 I назваў Абрагам імя месца гэтага: “ГОСПАД угледзіць” . Дзеля гэтага і цяпер кажуць: “На гары ГОСПАД дасьць угледзець”.
GEN 22:15 I паклікаў анёл ГОСПАДАВЫ Абрагам другі раз з неба,
GEN 22:16 і сказаў: “На Сябе Самога прысягаю, кажа ГОСПАД, за тое, што ты гэта зрабіў, і не пашкадаваў сына свайго, адзінага свайго,
GEN 22:17 дабраслаўляючы, дабраслаўлю цябе і, памнажаючы, памножу насеньне тваё, як зоркі нябесныя і як пясок на беразе мора; і успадкаеміць насеньне тваё брамы ворагаў сваіх.
GEN 22:18 I будуць дабраслаўлёныя ў насеньні тваім усе народы зямлі за тое, што ты паслухаў голасу Майго”.
GEN 22:19 I вярнуўся Абрагам да юнакоў сваіх, і ўсталі, і пайшлі разам да Бээр-Шэвы. I жыў Абрагам у Бээр-Шэве.
GEN 22:20 I сталася пасьля гэтых падзеяў, паведамілі Абрагаму, кажучы: “Вось, нарадзіла таксама Мілька сыноў Нахору, брату твайму:
GEN 22:21 Уца, першароднага ягонага, і Буза, брата ягонага, і Кемуэля, бацьку Арама.
GEN 22:22 і Кесэда, і Хазо, і Пільдаша, і Ідлафа, і Бэтуэля”.
GEN 22:23 А Бэтуэль нарадзіў Рэбэку. Васьмёх гэтых нарадзіла Мілька Нахору, брату Абрагама.
GEN 22:24 I наложніца ягоная, імя якой Рэўма, нарадзіла таксама Тэваха, і Гахама, і Тахаша, і Маху.
GEN 23:1 I было жыцьця Сары сто дваццаць сем год, [гэта] гады жыцьця Сары.
GEN 23:2 I памерла Сара ў Кірыят-Арбе, гэта значыць, у Хеўроне, у зямлі Ханаан. I прыйшоў Абрагам, каб мець жалобу па Сары і плакаць па ёй.
GEN 23:3 I ўстаў Абрагам ад аблічча памёршае сваёй, і прамовіў да сыноў Хета, кажучы:
GEN 23:4 “Прыхадзень і пасяленец я у вас; дайце мне ў вас на ўласнасьць магілу, і я пахаваю памёршую маю ад аблічча майго”.
GEN 23:5 I адказалі сыны Хета Абрагаму, кажучы яму:
GEN 23:6 “Паслухай нас, пане мой! Князь Божы ты сярод нас; у найлепшай з нашых магілаў пахавай памёршую сваю; ніхто з нас не адмовіць табе магілы сваёй на пахаваньне памёршае тваёй”.
GEN 23:7 І ўстаў Абрагам, і пакланіўся народу зямлі, сынам Хета,
GEN 23:8 і гутарыў з імі, кажучы: “Калі жадае душа вашая, каб я пахаваў памёршую маю ад аблічча майго, паслухайце мяне і папрасіце за мяне Эфрона, сына Цахара,
GEN 23:9 і ён дасьць мне пячору Махпэля, што ў яго, якая на канцы поля ягонага, за поўнае срэбра дасьць мне яе, каб меў я сярод вас магілу на ўласнасьць”.
GEN 23:10 А Эфрон сядзеў сярод сыноў Хета. І адказаў Эфрон Хет Абрагаму ўслых усіх сыноў Хета, якія ўваходзілі ў брамы гораду ягонага, кажучы:
GEN 23:11 “Не, пане мой! Паслухай мяне: поле я даю табе і пячору, якая на ім, даю табе, перад вачыма сыноў народу майго даю табе яе, пахавай памёршую тваю”.
GEN 23:12 I пакланіўся Абрагам перад народам зямлі,
GEN 23:13 і сказаў Эфрону ўслых народу зямлі, кажучы: “Калі б ты толькі паслухаў мяне, я даю табе срэбра за поле гэтае; вазьмі ў мяне, і я пахаваю там памёршую маю”.
GEN 23:14 І адказаў Эфрон Абрагаму, кажучы яму:
GEN 23:15 “Пане мой, паслухай мяне! Зямля [вартая] чатырыста сыкляў срэбра; што гэта для мяне і для цябе? І пахавай памёршую тваю”.
GEN 23:16 I паслухаў Абрагам Эфрона; і адважыў Абрагам Эфрону срэбра, пра якое ён казаў услых сыноў Хета, чатырыста сыкляў срэбра, якое ўжывалася ў купцоў.
GEN 23:17 I атрымаў поле Эфрона, якое ў Махпэлі, што насупраць Мамрэ, поле тое і пячора, якая на ім, і кажнае дрэва, якое на полі, ў-ва ўсіх межах ягоных наўкола,
GEN 23:18 Абрагам, які купіў яго перад вачыма сыноў Хета, усіх, якія ўваходзілі ў брамы гораду ягонага.
GEN 23:19 І пасьля гэтага Абрагам пахаваў Сару, жонку сваю, у пячоры на полі ў Махпэлі, насупраць Мамрэ, якое завецца Хеўрон, у зямлі Ханаан.
GEN 23:20 I атрымаў Абрагам тое поле і тую пячору, якая на ім, як магілу на ўласнасьць ад сыноў Хета.
GEN 24:1 I Абрагам быў стары, і меў шмат дзён, і ГОСПАД дабраславіў Абрагама ў-ва ўсім.
GEN 24:2 I сказаў Абрагам слузе свайму, старэйшаму ў доме сваім, які меў уладу над усім, што ў яго было: “Палажы руку сваю пад сьцягно маё,
GEN 24:3 і я прывяду цябе да прысягі на ГОСПАДА, Бога неба і Бога зямлі, што ты ня возьмеш жонкі сыну майму з дачок Хананейскіх, сярод якіх я жыву,
GEN 24:4 але пойдзеш у зямлю маю і да родзічаў маіх, і возьмеш жонку сыну майму Ісааку”.
GEN 24:5 I сказаў яму слуга: “Можа, не пажадае тая жанчына ісьці са мною сюды, у гэтую зямлю. Ці маю я завесьці сына твайго адсюль у тую зямлю, з якой ты выйшаў?”
GEN 24:6 I сказаў яму Абрагам: “Сьцеражыся, каб не завесьці туды сына майго.
GEN 24:7 ГОСПАД, Бог неба, Які ўзяў мяне з дому бацькі майго і з зямлі нараджэньня майго, і Які казаў да мяне, і Які прысягнуў мне, кажучы: “Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю”, — Ён пашле анёла Свайго перад абліччам тваім, і ты возьмеш адтуль жонку сыну майму.
GEN 24:8 А калі не пажаде тая жанчына ісьці з табою, ты будзеш вызвалены ад гэтае прысягі маёй; толькі сына майго не завядзі туды”.
GEN 24:9 I палажыў слуга руку сваю пад сьцягно Абрагама, пана свайго, і прысягнуў яму ў гэтай справе.
GEN 24:10 I ўзяў той слуга дзесяць вярблюдоў пана свайго, і пайшоў, і ўсялякае даброцьце пана ягонага [было] ў руцэ ягонай. І ўстаў ён, і пайшоў у Арам-Нагараім, ў горад Нахора.
GEN 24:11 I дазволіў ён вярблюдам ўкленчыць вонкі гораду каля студні вады пад вечар, у той час, калі выходзяць чэрпаць ваду.
GEN 24:12 I сказаў ён: “ГОСПАДЗЕ, Божа пана майго Абрагама! Зрабі, каб сталася [ласка] мне сёньня, і ўчыні міласэрнасьць пану майму Абрагаму.
GEN 24:13 Вось, я стаю каля крыніцы вады, і дочкі жыхароў гораду выходзяць чэрпаць ваду.
GEN 24:14 Няхай станецца, што тая дзяўчына, якой я скажу: “Нахілі збан свой, і я нап’юся”, і якая скажа: “Пі, я і вярблюды твае напаю”, вось гэта тая, якую Ты прызначыў слузе Твайму Ісааку, і з гэтага пазнаю, што Ты ўчыніў міласэрнасьць пану майму”.
GEN 24:15 I сталася, перш, чым скончыў ён казаць, вось, выйшла Рэбэка, якая нарадзілася ў Бэтуэля, сына Мількі, жонкі Нахора, брата Абрагама, і збан ейны на плячы ў яе.
GEN 24:16 І [была] тая дзяўчына вельмі прыгожая з выгляду, дзяўчына, якую мужчына не пазнаў. І зыйшла яна да крыніцы, і напоўніла збан, і вярталася.
GEN 24:17 I пабег слуга насустрач ёй, і сказаў: “Дай мне глынуць крыху вады са збана твайго”.
GEN 24:18 I сказала яна: “Пі, пане мой”. I пасьпяшалася, і спусьціла збан на руку сваю, і дала яму напіцца.
GEN 24:19 I скончыла яна даваць яму піць, і сказала: “Таксама для вярблюдаў тваіх я буду чэрпаць, пакуль не нап’юцца”.
GEN 24:20 I пасьпяшалася, і выліла збан свой у карыта, і пабегла зноў да студні чэрпаць, і чэрпала для ўсіх вярблюдаў ягонымх.
GEN 24:21 І чалавек той моўчкі ўглядаўся на яе, каб спазнаць, ці даў ГОСПАД посьпех на шляху ягоным, ці не.
GEN 24:22 I сталася, як вярблюды напіліся, узяў чалавек той залатое колца ў паўсыкля вагою і два бранзалеты на рукі ейныя, вага якіх – дзесяць сыкляў золата,
GEN 24:23 і сказаў: “Чыя ты дачка? Скажы мне. Ці ёсьць у доме бацькі твайго месца для нас, каб начаваць?”
GEN 24:24 І яна сказала яму: “Я — дачка Бэтуэля, сына Мількі, якога яна нарадзіла Нахору”.
GEN 24:25 I сказала яму: “Таксама саломы і корму шмат у нас, а таксама месца, каб начаваць”.
GEN 24:26 I схіліўся чалавек той, і пакланіўся ГОСПАДУ,
GEN 24:27 і сказаў: “Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог пана майго Абрагама, Які не ўхіліў міласэрнасьці Сваёй і вернасьці Сваёй ад пана майго! Я — на шляху, якім прывёў мяне ГОСПАД да дому брата пана майго”.
GEN 24:28 I пабегла дзяўчына, і расказала дома маці сваёй пра тое, што здарылася.
GEN 24:29 А ў Рэбэкі [быў] брат, імя ягонае — Ляван. I пабег Ляван вонкі да таго чалавека да крыніцы.
GEN 24:30 I сталася, калі ўбачыў ён колца і бранзалеты на руках у сястры сваёй і пачуў словы Рэбэкі, сястры сваёй, якая сказала: “Гэтак гаварыў са мною чалавек той”, дык прыйшоў да чалавека таго, і вось, ён стаіць пры вярблюдах каля крыніцы.
GEN 24:31 I сказаў [Ляван]: “Увайдзі, дабраслаўлёны ГОСПАДАМ. Чаму ты стаіш на двары? Я падрыхтаваў дом і месца для вярблюдаў”.
GEN 24:32 I ўвайшоў чалавек той у дом. I [Ляван] расьсядлаў вярблюдаў, і даў саломы і корму для вярблюдаў, і вады, каб памыць ногі ягоныя і ногі людзей, якія з ім.
GEN 24:33 I паставілі перад ім есьці; а ён сказаў: “Ня буду есьці, пакуль не скажу словы свае”. I сказаў [Ляван]: “Кажы!”
GEN 24:34 І ён сказаў: “Я — слуга Абрагама.
GEN 24:35 I ГОСПАД дабраславіў пана майго вельмі, і ён стаў вялікі. І Ён даў яму авечак і валоў, і срэбра, і золата, і слугаў, і нявольніцаў, і вярблюдаў, і аслоў.
GEN 24:36 I нарадзіла Сара, жонка пана майго, сына пану майму пасьля, у старасьці сваёй, і ён аддаў яму ўсё, што ў яго.
GEN 24:37 I ўзяў з мяне прысягу пан мой, кажучы: “Не бяры жонкі сыну майму з дачок Хананейскіх, сярод якіх я жыву, у зямлі іхняй,
GEN 24:38 але пойдзеш у дом бацькі майго і да сям’і маёй, і возьмеш жонку сыну майму”.
GEN 24:39 I сказаў я пану майму: “Можа, ня пойдзе жанчына тая са мною”.
GEN 24:40 I сказаў ён мне: “ГОСПАД, перад абліччам Якога я хадзіў, пашле анёла Свайго з табою і дасьць посьпех на шляху тваім, і ты возьмеш жонку сыну майму з сям’і маёй і з дому бацькі майго.
GEN 24:41 Тады будзеш ты вызвалены ад прысягі маёй, калі прыйдзеш да сям’і маёй, і калі яны не дадуць табе, ты будзеш вызвалены ад прысягі!”
GEN 24:42 І прыйшоў я сёньня да крыніцы, і сказаў: “ГОСПАДЗЕ, Божа пана майго Абрагама! Калі ёсьць воля Твая, дай посьпех на шляху маім, па якім іду.
GEN 24:43 Вось, я стаю каля крыніцы вады, і няхай будзе, што тая дзяўчына, якая выйдзе чэрпаць, і я скажу ёй: “Дай мне напіцца крыху вады са збана твайго”,
GEN 24:44 а яна скажа мне: “Таксама ты пі, і я таксама для вярблюдаў начэрпаю”, яна [будзе] тою жанчынаю, якую прызначыў ГОСПАД сыну пана майго”.
GEN 24:45 Перш чым скончыў я гаварыць у сэрцы сваім, вось, Рэбэка выйшла, і збан ейны на плячы ў яе. І зыйшла яна да крыніцы, і начэрпала; і я сказаў ёй: “Дай мне напіцца!”
GEN 24:46 І яна пасьпяшалася, і спусьціла збан з сябе, і сказала: “Пі, і таксама вярблюдаў тваіх я напаю”. I я піў, і вярблюдаў яна напаіла.
GEN 24:47 І я запытаўся ў яе і сказаў: “Чыя ты дачка?” Яна сказала: “Дачка Бэтуэля, сына Нахора, якога нарадзіла яму Мілька”. I надзеў я колца ў нос ейны, і бранзалеты на рукі ейныя.
GEN 24:48 I я схіліўся, і пакланіўся ГОСПАДУ, і дабраславіў ГОСПАДА, Бога пана майго Абрагама, Які прывёў мяне шляхам праўды, каб узяў я дачку брата пана майго для сына ягонага.
GEN 24:49 I калі вы жадаеце ўчыніць міласэрнасьць і вернасьць пану майму, скажыце мне, а калі не, скажыце мне, і я павярну направа альбо налева”.
GEN 24:50 I адказалі Ляван і Бэтуэль, і сказалі: “Ад ГОСПАДА выйшла слова гэтае, мы ня можам казаць табе ані ліхога, ані добрага.
GEN 24:51 Вось, Рэбэка перад абліччам тваім, вазьмі і пайдзі, і няхай будзе яна жонкаю сыну пана твайго, як казаў ГОСПАД”.
GEN 24:52 I сталася, калі пачуў слуга Абрагама словы іхныя, пакланіўся да зямлі ГОСПАДУ.
GEN 24:53 I выняў слуга рэчы срэбныя, і рэчы залатыя, і шаты, і даў Рэбэцы; і каштоўныя рэчы даў брату ейнаму і маці ейнай.
GEN 24:54 I елі, і пілі ён і людзі, якія з ім, і пераначавалі. I ўсталі раніцаю, і ён сказау: “Адпусьціце мяне да пана майго”.
GEN 24:55 I сказаў брат ейны і маці ейная: “Няхай застанецца з намі дзяўчына на дзён дзесяць, потым пойдзе”.
GEN 24:56 І ён сказаў ім: “Не затрымлівайце мяне. ГОСПАД даў посьпех на шляху маім, адпусьціце мяне, і я пайду да пана майго”.
GEN 24:57 I яны сказалі: “Паклічам дзяўчыну і спытаемся ў яе”.
GEN 24:58 I паклікалі Рэбэку, і сказалі ёй: “Ці пойдзеш з гэтым чалавекам?” Яна сказала: “Пайду!”
GEN 24:59 I адпусьцілі Рэбэку, сястру сваю, і няньку ейную, і слугу Абрагама, і людзей ягоных.
GEN 24:60 I дабраславілі Рэбэку, і сказалі ёй: “Сястра наша, ты станься тысячай тысячаў, і няхай насеньне тваё успадкаеміць брамы ворагаў сваіх!”
GEN 24:61 I ўстала Рэбэка і служкі ейныя, і селі на вярблюдаў, і пайшлі за тым чалавекам. I ўзяў слуга Рэбэку, і пайшоу.
GEN 24:62 І прыйшоў Ісаак з [дарогі] ад Бээр-Ляхай-Рой, а ён жыў у зямлі Нэгеў.
GEN 24:63 I выйшаў Ісаак падумаць у поле пад вечар, і ўзьняў вочы свае, і ўбачыў, і вось, вярблюды прыходзяць.
GEN 24:64 I ўзьняла Рэбэка вочы свае, і ўбачыла Ісаака, і сьсела з вярблюда.
GEN 24:65 I сказала слузе: “Хто гэты чалавек, які ідзе па полі насустрач нам?” I сказаў слуга: “Гэта пан мой”. I яна ўзяла вэлюм, і засланілася.
GEN 24:66 I распавёў слуга Ісааку ўсе справы, якія ён зрабіў.
GEN 24:67 I ўвёў яе Ісаак у намёт Сары, маці сваёй, і ўзяў Рэбэку, і яна стала яму жонкаю, і ён кахаў яе. І суцешыўся Ісаак па маці сваёй.
GEN 25:1 I зноў узяў Абрагам жонку, а імя ейнае — Кетура.
GEN 25:2 I нарадзіла яна яму Зімрана, і Ёкшана, і Мэдана, і Мадыяна, і Ішбака, і Шуаха.
GEN 25:3 А Ёкшан нарадзіў Шэву і Дэдана. Сынамі Дэдана былі Ашурым, і Летушым, і Леўмім.
GEN 25:4 А сынамі Мадыяна — Эфа, і Эфэр, і Ханох, і Авіда, і Эльдаа. Усі яны — сыны Кетуры.
GEN 25:5 I аддаў Абрагам усё, што было ў яго, Ісааку.
GEN 25:6 А сынам наложніцаў, якія былі ў Абрагама, даў Абрагам дары, і адаслаў іх ад Ісаака, сына свайго, яшчэ за жыцьця свайго, на ўсход, у зямлю ўсходнюю.
GEN 25:7 I вось дні гадоў жыцьця Абрагама, якія ён пражыў — сто семдзесят пяць гадоў.
GEN 25:8 I супачыў, і памёр Абрагам у старасьці добрай, стары і насычаны [жыцьцём], і быў далучаны да народу свайго.
GEN 25:9 I пахавалі яго Ісаак і Ізмаэль, сыны ягоныя, у пячоры Махпеля на полі Эфрона, сына Цахара, Хета, што насупраць Мамрэ.
GEN 25:10 Гэта тое поле, якое купіў Абрагам у сыноў Хета. Там пахаваныя Абрагам і Сара, жонка ягоная.
GEN 25:11 I сталася пасьля сьмерці Абрагама, дабраславіў Бог Ісаака, сына ягонага, і жыў Ісаак каля Бэер-Ляхай-Рой.
GEN 25:12 Вось радавод Ізмаэля, сына Абрагама, якога нарадзіла Абрагаму Агар Эгіпцянка, нявольніца Сары.
GEN 25:13 I вось імёны сыноў Ізмаэля, паводле імёнаў іхных, паводле родаў іхніх: першародны Ізмаэля Наваёт, Кедар, Адбээль, Міўсам,
GEN 25:14 Мішма, Дума, Маса,
GEN 25:15 Хадад, Тэма, Етур, Нафіш і Кедма.
GEN 25:16 Гэта сыны Ізмаэля, і гэта імёны іхнія ў паселішчах іхніх і ў табарах іхніх, дванаццаць князёў плямёнаў сваіх.
GEN 25:17 А гадоў жыцьця Ізмаэля — сто трыццаць сем гадоў. І ён супачыў, і памёр, і быў далучаны да народу свайго.
GEN 25:18 І жылі яны ад Хавілі да Шура, які насупраць Эгіпту, калі ідзеш у Асірыю. Перад абліччам усіх братоў сваіх пасяліўся ён.
GEN 25:19 А гэта радавод Ісаака, сына Абрагама: Абрагам нарадзіў Ісаака.
GEN 25:20 I было Ісааку сорак гадоў, калі ён узяў Рэбэку, дачку Бэтуэля Арамейца з Падан-Араму, сястру Лявана Арамейца, сабе за жонку.
GEN 25:21 I прасіў Ісаак ГОСПАДА пра жонку сваю, бо яна была бясплодная; і ГОСПАД быў упрошаны ім, і зачала Рэбэка, жонка ягоная.
GEN 25:22 I штурхаліся сыны ў нутры ейным, і яна сказала: “Калі так, дык чаму ў мяне?” I пайшла спытацца ў ГОСПАДА.
GEN 25:23 I сказаў ГОСПАД ёй: “Два народы ў жываце тваім, і два народы з нутра твайго вылучацца; і адзін народ будзе мацнейшым за другі, і старэйшы будзе служыць малодшаму”.
GEN 25:24 I споўніліся дні ейныя, каб нарадзіць, і вось, двайняты ў жываце ейным.
GEN 25:25 I выйшаў першы, чырвоны, увесь, як кажух, касматы; і назвалі імя ягонае Эзаў.
GEN 25:26 Потым выйшаў брат ягоны, і рука ягоная трымала пяту Эзава, і назвалі імя ягонае Якуб. А Ісааку было шэсьцьдзесят гадоў, калі яны нарадзіліся.
GEN 25:27 I вырасьлі хлопчыкі, і быў Эзаў спрытным паляўнічым, чалавекам поля, а Якуб быў чалавекам рахманым, які жыў у намётах.
GEN 25:28 I любіў Ісаак Эзава, бо ўпаляванае ім [было] ў вуснах ягоных; а Рэбэка любіла Якуба.
GEN 25:29 I варыў Якуб страву, і Эзаў прыйшоў з поля, і быў ён стомлены.
GEN 25:30 I сказаў Эзаў Якубу: “Дай мне крыху чырвонай, гэтай чырвонай [стравы], бо я стомлены”. Дзеля гэтага названае імя ягонае Эдом.
GEN 25:31 I сказаў Якуб: “Прадай мне сёньня першародзтва тваё”.
GEN 25:32 I сказаў Эзаў: “Вось, я ледзь не паміраю, і на што гэта мне першародзтва?”
GEN 25:33 I сказаў Якуб: “Прысягні мне сёньня”. І той прысягнуў яму, і прадаў першародзтва сваё Якубу.
GEN 25:34 I Якуб даў Эзаву хлеб і страву з сачэвіцы, і ён еў, і піў, і ўстаў, і пайшоў; і пагрэбаваў Эзаў першародзтвам.
GEN 26:1 I была голад у зямлі той, апрача першага голаду, які быў за дзён Абрагама. І пайшоў Ісаак да Абімэлеха, валадара Філістынскага, у Герар.
GEN 26:2 I зьявіўся яму ГОСПАД, і сказаў: “Не зыходзь у Эгіпет; жыві ў зямлі, пра якую скажу табе.
GEN 26:3 Жыві ў зямлі гэтай; і Я буду з табою, і дабраслаўлю цябе; бо табе і насеньню твайму Я дам усе краіны гэтыя, і споўню прысягу, якой Я прысягаў Абрагаму, бацьку твайму.
GEN 26:4 I памножу насеньне тваё, як зоркі ў небе, і дам насеньню твайму ўсе краіны гэтыя; і дабраславяцца ў насеньні тваім усе народы зямлі,
GEN 26:5 таму што Абрагам паслухаў голасу Майго і захоўваў загады Мае, прыказаньні Мае, пастановы Мае і законы Мае”.
GEN 26:6 I пасяліўся Ісаак у Герары.
GEN 26:7 I пыталіся людзі месца таго пра жонку ягоную, і ён сказаў: “Яна — сястра мая”, бо баяўся сказаць: “жонка мая”, каб не забілі яго людзі месца таго за Рэбэку, бо яна была прыгожая з выгляду.
GEN 26:8 I сталася, калі доўгія былі там дні ягоныя, глянуў Абімэлех, валадар Філістынскі, праз вакно, і ўбачыў, а вось, Ісаак гуляе з Рэбэкаю, жонкаю сваёю.
GEN 26:9 I паклікаў Абімэлех Ісаака, і сказаў: “Дык яна — жонка твая! А чаму ж ты казаў: “Яна — сястра мая”?” I сказаў яму Ісаак: “Бо я сказаў: “Каб я не памёр праз яе””.
GEN 26:10 I сказаў Абімэлех: “Што гэта ты нарабіў нам? Яшчэ б трохі, і мог бы легчы нехта з народу з жонкаю тваёю, і ты прывёў бы на нас віну”.
GEN 26:11 I загадаў Абімэлех усяму народу, кажучы: “Хто дакранецца да гэтага чалавека і да жонкі ягонае, той сьмерцю памрэ”.
GEN 26:12 I сеяў Ісак у зямлі той, і знайшоў у той год стакротны ўраджай, і дабраславіў яго ГОСПАД.
GEN 26:13 I ставаўся вялікім муж гэты, і ішоў ўгору, і павялічыўся так, што стаў вельмі вялікі.
GEN 26:14 I былі ў яго статкі авечак, і статкі валоў, і мноства слугаў, і зайздросьцілі яму Філістынцы.
GEN 26:15 I ўсе студні, якія выкапалі слугі бацькі ягонага за дзён Абрагама, бацькі ягонага, засыпалі Філістынцы і запоўнілі пяском.
GEN 26:16 I сказаў Абімэлех Ісааку: “Адыйдзі ад нас, бо ты стаўся шмат дужэйшы за нас”.
GEN 26:17 I адыйшоў адтуль Ісаак, і паставіў [намёты] каля ручая Герарскага, і жыў там.
GEN 26:18 I вярнуўся Ісаак, і адкапаў студні вады, якія былі выкапаныя за дзён Абрагама, бацькі ягонага, і якія засыпалі Філістынцы пасьля сьмерці Абрагама, і назваў іх тымі самымі назвамі, якімі назваў іх бацька ягоны.
GEN 26:19 I капалі слугі Ісаака каля ручая, і знайшлі там студню вады жывой.
GEN 26:20 I спрачаліся пастухі герарскія з пастухамі Ісаака, кажучы: “Гэта наша вада”, і ён назваў імя студні Эсэк, бо вадзіліся з ім.
GEN 26:21 I выкапалі другую студню; і спрачаліся таксама за яе; і ён назваў яе імя Сітна.
GEN 26:22 I выбраўся адтуль, і выкапаў іншую студню, і не спрачаліся за яе; і назваў яе імя Рэхабот, і сказаў: “Бо цяпер пашырыў нас ГОСПАД, і мы будзем памнажацца ў гэтай зямлі”.
GEN 26:23 Адтуль узыйшоў ён у Бээр-Шэву.
GEN 26:24 I зьявіўся яму ГОСПАД у тую ноч, і сказаў: “Я — Бог Абрагама, бацькі твайго. Ня бойся, бо Я з табою; і дабраслаўлю цябе, і памножу насеньне тваё дзеля Абрагама, слугі Майго”.
GEN 26:25 I ён збудаваў там ахвярнік, і клікаў імя ГОСПАДА. I паставіў там намёт свой, і выкапалі там слугі Ісаака студню.
GEN 26:26 I Абімэлех прыйшоў да яго з Герару, і Ахузат, сябра ягоны, і Піколь, гетман ягоны.
GEN 26:27 I сказаў ім Ісаак: “Чаму вы прыйшлі да мяне, вы ж зьненавідзелі мяне і выслалі мяне ад сябе?”
GEN 26:28 I яны сказалі: “Мы, гледзячы, ўбачылі, што ГОСПАД з табою, і сказалі мы: “Няхай будзе прысяга паміж намі, паміж намі і табою, і мы заключым запавет з табою,
GEN 26:29 і ты ня будзеш рабіць нам ліха, як і мы не дакрануліся цябе, і як мы рабілі табе адно дабро і адпусьцілі цябе ў супакоі, і ты цяпер дабраслаўлёны ГОСПАДАМ”.
GEN 26:30 І ён зрабіў для іх гасьціну, і яны елі і пілі.
GEN 26:31 I ўсталі нараніцы, і прысягнулі адзін аднаму; і адпусьціў іх Ісаак, і яны пайшлі ад яго ў супакоі.
GEN 26:32 I сталася ў той дзень, прыйшлі слугі Ісаака, і паведамілі яму пра студню, якую яны выкапалі, і сказалі яму: “Мы знайшлі ваду!”
GEN 26:33 I ён назваў яе Шыва. Дзеля гэтага імя гораду таго Бээр-Шэва аж да сёньняшняга дня.
GEN 26:34 I сталася, што меў Эзаў сорак гадоў, і ўзяў сабе за жонку Юдыту, дачку Бээры Хета, і Басэмат, дачку Элёна Хета,
GEN 26:35 і былі яны горыччу для духа Ісаака і Рэбэкі.
GEN 27:1 I сталася, што Ісаак састарэў, і зацемрыліся вочы ягоныя, так што ня мог бачыць, і паклікаў ён Эзава, сына свайго старэйшага, і сказаў яму: “Сыне мой”. І той сказаў яму: “Вось я”.
GEN 27:2 I ён сказаў: “Вось, я састарэў, ня ведаю дня сьмерці маёй.
GEN 27:3 I цяпер вазьмі прылады твае, сагайдак твой і лук твой, і пайдзі ў поле, і ўпалюй мне дзічыны,
GEN 27:4 і зрабі мне прысмакі, якія я люблю, і прынясі мне, і я паем, каб дабраславіла цябе душа мая раней, чым я памру”.
GEN 27:5 А Рэбэка чула, як Ісаак казаў Эзаву, сыну свайму. I пайшоў Эзаў у поле, каб упаляваць дзічыны і прынесьці яе.
GEN 27:6 І сказала Рэбэка Якубу, сыну свайму, кажучы: “Вось, я чула бацьку твайго, як ён казаў брату твайму Эзаву, кажучы:
GEN 27:7 “Прынясі мне дзічыны і зрабі мне прысмакі, і я буду есьці, і дабраслаўлю цябе перад абліччам ГОСПАДА, перад сьмерцю сваёй”.
GEN 27:8 I цяпер, сыне мой, паслухай голасу майго ў тым, што я загадваю табе.
GEN 27:9 Пайдзі да авечак і вазьмі мне адтуль двух казьлянят добрых; і я прыгатую з іх прысмакі для бацькі твайго, якія ён любіць.
GEN 27:10 I ты прынясеш іх бацьку твайму, і ён зьесьць, каб ён дабраславіў цябе перад сьмерцю сваёю”.
GEN 27:11 I сказаў Якуб Рэбэцы, маці сваёй: “Вось жа Эзаў, брат мой, чалавек касматы, а я — чалавек гладкі.
GEN 27:12 Можа, памацае мяне бацька мой, і я буду ў вачах ягоных як той, які ашуквае яго, і навяду на сябе праклён, а не дабраславеньне”.
GEN 27:13 I сказала яму маці ягоная: “На мне [будзе] праклён твой, сыне мой, толькі паслухай голасу майго і ідзі, і вазьмі мне”.
GEN 27:14 І ён пайшоў, і ўзяў, і прынёс маці сваёй, і зрабіла маці ягоная прысмакі, якія любіў бацька ягоны.
GEN 27:15 I ўзяла Рэбэка адзежу Эзава, сына свайго старэйшага, найкаштоўнейшую, што была ў яе дома, і апранула Якуба, сына свайго малодшага,
GEN 27:16 і скуркамі казьлянят абкруціла рукі ягоныя і гладкую шыю ягоную,
GEN 27:17 і дала прысмакі і хлеб, які яна зрабіла, у рукі Якуба, сына свайго.
GEN 27:18 I ўвайшоў ён да бацькі свайго, і сказаў: “Ойча мой!” I сказаў ён: “Вось я. Хто ты, сыне мой?”
GEN 27:19 I сказаў Якуб бацьку свайму: “Я — Эзаў, першародны твой. Я зрабіў, як ты сказаў мне, Устань, сядзь і еш дзічыну маю, каб дабраславіла мяне душа твая”.
GEN 27:20 I сказаў Ісаак сыну свайму: “Як гэта так хутка ты знайшоў яе, сыне мой”. А той сказаў: “Бо справіў гэта ГОСПАД, Бог твой, перад абліччам маім”.
GEN 27:21 I сказаў Ісаак Якубу: “Наблізься, я памацаю цябе, сыне мой, ці ты сын мой Эзаў, ці не”.
GEN 27:22 I наблізіўся Якуб да Ісаака, бацькі свайго, і ён памацаў яго, і сказаў: “Голас — голас Якуба, але рукі — рукі Эзава”.
GEN 27:23 І не пазнаў яго, бо рукі ягоныя былі як рукі брата ягонага, касматыя, і дабраславіў яго.
GEN 27:24 I сказаў: “Ці ты — сын мой Эзаў?” І ён сказаў: “Я”.
GEN 27:25 I сказаў: “Дай мне, і я буду есьці дзічыну, сыне мой, каб дабраславіла цябе душа мая”. I ён даў яму, і ён еў; і прынёс яму віна, і ён піў.
GEN 27:26 I сказаў яму Ісаак, бацька ягоны: “Наблізься і пацалуй мяне, сыне мой”.
GEN 27:27 I ён наблізіўся, і пацалаваў яго. I адчуў ён пах адзежы ягонае, і дабраславіў яго, і сказаў: “Вось, пах сына майго, як пах поля, якое дабраславіў ГОСПАД.
GEN 27:28 I няхай дасьць табе Бог расу з неба і тлустасьць з зямлі, і мноства збожжа і віна.
GEN 27:29 Няхай служаць табе народы, і няхай кланяюцца табе плямёны. Будзь гаспадаром над братамі тваім, і няхай кланяюцца табе сыны маці тваёй. Хто праклінае цябе, будзе пракляты, а хто дабраслаўляе цябе, будзе дабраславёны”.
GEN 27:30 I сталася, калі скончыў Ісаак дабраслаўляць Якуба, і вось, адыходзячы, адыйшоў Якуб ад аблічча Ісаака, бацькі свайго, Эзаў, брат ягоны, прыйшоў з паляваньня свайго.
GEN 27:31 I зрабіў ён таксама прысмакі, і прынёс бацьку свайму, і сказаў бацьку свайму: “Устань, ойча мой, і зьеш дзічыну сына свайго, каб дабраславіла мяне душа твая”.
GEN 27:32 I сказаў яму Ісаак, бацька ягоны: “Хто ты?” І ён сказаў: “Я — сын твой першародны Эзаў”.
GEN 27:33 I задрыжэў Ісаак дрыжэньнем вельмі вялікім, і сказаў: “Хто ж быў той, які ўпаляваў дзічыну і прынёс мне, і я еў усё перш, чым ты прыйшоў, і я дабраславіў яго? Ён будзе дабраслаўлёны”.
GEN 27:34 Калі пачуў Эзаў словы бацькі свайго, закрычаў крыкам вялікім і надта горкім, і сказаў бацьку свайму: “Дабраславі мяне, таксама і мяне, ойча мой!”
GEN 27:35 I сказаў той: “Брат твой прыйшоў падступна і ўзяў дабраславеньне тваё”.
GEN 27:36 I сказаў ён: “Ці не таму названае імя ягонае Якуб, і вось, ашукаў мяне ўжо двойчы! Ён забраў першародзтва маё, і вось цяпер забраў дабраславеньне маё”. I сказаў: “Няўжо ты не захаваў для мяне дабраславеньня?”
GEN 27:37 I адказаў Ісаак, і сказаў Эзаву: “Вось, я паставіў яго гаспадаром над табою, і ўсіх братоў ягоных аддаў яму за слугаў, і збожжам і віном абдарыў яго. А табе што я зраблю, сыне мой?”
GEN 27:38 I сказаў Эзаў бацьку свайму: “Ці [толькі] адно дабраславеньне ў цябе, ойча мой? Дабраславі мяне, таксама мяне, ойча мой!” I узвысіў Эзаў голас свой, і заплакаў.
GEN 27:39 I адказаў Ісаак, бацька ягоны, і сказаў яму: “Вось, далёка ад тлустасьці зямлі будзе месца жыцьця твайго і [далёка] ад расы з неба з гары,
GEN 27:40 і з мяча свайго будзеш жыць, і брату свайму будзеш служыць. І станецца, што ты запануеш, і скінеш ярмо ягонае з шыі сваёй”.
GEN 27:41 I зьненавідзеў Эзаў Якуба дзеля дабраславеньня, якім дабраславіў яго бацька ягоны, і сказаў Эзаў у сэрцы сваім: “Набліжаюцца дні жалобы па бацьку маім, і я заб’ю Якуба, брата майго”.
GEN 27:42 I распавялі Рэбэцы словы Эзава, сына ейнага старэйшага, і яна паслала, і паклікала Якуба, сына свайго малодшага, і сказала яму: “Вось, Эзаў, брат твой, суцяшае сябе адносна цябе, што заб’е цябе.
GEN 27:43 I цяпер, сыне мой, паслухай голасу майго, і ўстань, уцякай да Лявана, брата майго, ў Харан,
GEN 27:44 і пажыві з ім нейкі час, пакуль адыйдзе гнеў ад брата твайго.
GEN 27:45 Калі адыйдзе гнеў на цябе ад брата твайго, і ён забудзецца, што ты ўчыніў яму, я пашлю і вазьму цябе адтуль. Дзеля чаго маю страціць абодвух у адзін дзень?”
GEN 27:46 I сказала Рэбэка Ісааку: “Абрыдла мне жыцьцё маё з прычыны дачок Хета. Калі возьме Якуб жонку з дачок Хета, якія з дачок гэтае зямлі, дык навошта мне жыцьцё?”
GEN 28:1 I паклікаў Ісаак Якуба, і дабраславіў яго, і загадаў яму, і сказаў яму: “Не бяры сабе жонкі з дачок Ханаану.
GEN 28:2 Устань, ідзі ў Падан-Арам, у дом Бэтуэля, бацькі маці тваёй, і вазьмі сабе адтуль жонку з дачок Лявана, брата маці тваёй.
GEN 28:3 І Бог Усемагутны дабраславіць цябе, і зробіць цябе плодным, і памножыць цябе, і ты станешся грамадою народаў,
GEN 28:4 і Ён дасьць табе дабраславеньне Абрагама, табе і насеньню твайму з табою, каб ты ўзяў у спадчыну зямлю вандраваньня твайго, якую Бог даў Абрагаму”.
GEN 28:5 I паслаў Ісаак Якуба, і ён пайшоў у Падан-Арам да Лявана, сына Бэтуэля Арамейца, брата Рэбэкі, маці Якуба і Эзава.
GEN 28:6 I бачыў Эзаў, што дабраславіў Ісаак Якуба, і, дабраслаўляючы яго, паслаў яго ў Падан-Арам узяць сабе адтуль жонку, і загадаў яму, кажучы: “Не бяры жонкі з дачок Ханаану”;
GEN 28:7 і што паслухаў Якуб бацьку свайго і маці сваю, і пайшоў у Падан-Арам.
GEN 28:8 I бачыў Эзаў, што ліхія дочкі Ханаану ў вачах Ісаака, бацькі ягонага.
GEN 28:9 I пайшоў Эзаў да Ізмаэля, і ўзяў за жонку сабе Махалят, дачку Ізмаэля, сына Абрагама, сястру Наваёта, акрамя тых жонак, якія меў.
GEN 28:10 I выйшаў Якуб з Бээр-Шэвы, і пайшоў у Харан.
GEN 28:11 I трапіў ён на адно месца, і заначаваў там, бо зайшло сонца. I ўзяў камяні з таго месца, і палажыў пад галаву сваю, і лёг спаць на тым месцы.
GEN 28:12 I сьніў ён, і вось, лесьвіца стаіць на зямлі, а верх яе дакранаецца да неба; і вось, анёлы Божыя ўзыходзяць і зыходзяць па ёй.
GEN 28:13 I вось, ГОСПАД стаў над ім і сказаў: “Я — ГОСПАД, Бог Абрагама, бацькі твайго, і Бог Ісаака. Зямлю, на якой ты ляжыш, Я дам табе і насеньню твайму.
GEN 28:14 I станецца насеньне тваё, як пясок зямлі; і ты распаўсюдзішся на захад, і на ўсход, і на поўнач, і на поўдзень, і будуць дабраслаўлёныя ў табе і ў насеньні тваім усе плямёны зямлі.
GEN 28:15 I вось, Я з табою, і буду захоўваць цябе ўсюды, куды ты пойдзеш, і вярну цябе ў гэтую зямлю, бо Я не пакіну цябе, пакуль не зраблю таго, што Я сказаў табе”.
GEN 28:16 I прачнуўся Якуб зо-сну свайго, і сказаў: “Сапраўды ГОСПАД ёсьць на месцы гэтым, а я ня ведаў!”
GEN 28:17 I спалохаўся, і сказаў: “Якое страшнае месца гэтае! Гэта нішто іншае, як дом Божы, і гэта брама неба”.
GEN 28:18 I ўстаў Якуб рана раніцай, і ўзяў камень, які ён палажыў пад галаву сваю, і паставіў яго як слуп, і наліў алей на верх ягоны.
GEN 28:19 I назваў імя месца таго Бэтэль; а раней імя гораду таго было Люз.
GEN 28:20 I абяцаў Якуб абяцаньне, кажучы: “Калі Бог будзе са мною, і будзе захоўваць мяне на гэтым шляху, якім я іду, і дасьць мне хлеб есьці і адзежу адзецца,
GEN 28:21 і я вярнуся ў супакоі ў дом бацькі майго, і будзе ГОСПАД мне Богам,
GEN 28:22 дык камень гэты, які я паставіў як слуп, будзе домам Божым, і з усяго, што Ты дасі мне, я аддзялю Табе дзесяціну”.
GEN 29:1 I ўстаў Якуб на ногі свае, і пайшоў у зямлю сыноў Усходу.
GEN 29:2 I ўбачыў, і вось, студня на полі, і вось, там тры чарады авечак ляжаць каля яе, бо са студні тае паілі чароды, і вялікі камень быў на адтуліне студні.
GEN 29:3 I зьбіраліся туды ўсе чароды, і адкочвалі камень з адтуліны студні, і паілі авечкі, і зноў вярталі камень на сваё месца.
GEN 29:4 I сказаў ім Якуб: “Браты мае, адкуль вы?” I яны сказалі: “Мы з Харану”.
GEN 29:5 I ён сказаў ім: “Ці ведаеце вы Лявана, сына Нахора?” І яны сказалі: “Ведаем”.
GEN 29:6 I ён сказаў ім: “Ці добра ён маецца?” І яны сказалі: “Добра. А вось, Рахель, дачка ягоная, прыйшла з авечкамі”.
GEN 29:7 I ён сказаў: “Вось, яшчэ вялікі дзень [наперадзе]; ня час зьбіраць статак; напаіце авечкі, і ідзіце, і пасьвіце”.
GEN 29:8 А яны сказалі: “Ня можам, аж пакуль не зьбяруцца ўсе чароды, і не адкоцяць камень з адтуліны студні, і тады напоім авечкі”.
GEN 29:9 Яшчэ ён гаварыў з імі, і вось, Рахель прыйшла з авечкамі бацькі свайго, бо яна пасьвіла [іх].
GEN 29:10 I сталася, калі ўбачыў Якуб Рахель, дачку Лявана, брата маці сваёй, і авечкі Лявана, брата маці сваёй, падыйшоў Якуб, і адкаціў камень з адтуліны студні, і напаіў авечкі Лявана, брата маці сваёй.
GEN 29:11 I пацалаваў Якуб Рахель, і ўзвысіў голас свой, і заплакаў.
GEN 29:12 I распавёў Якуб Рахелі, што ён брат бацьку ейнаму, і што ён сын Рэбэкі. I яна пабегла, і распавяла бацьку свайму.
GEN 29:13 I сталася, калі пачуў Ляван навіну пра Якуба, сына сястры сваёй, выбег яму насустрач, і абняў яго, і пацалаваў яго, і прывёў яго ў дом свой, і ён распавёў Лявану пра ўсе падзеі.
GEN 29:14 I сказаў яму Ляван: “Вось, ты — костка мая і цела маё”. I жыў у яго цэлы месяц.
GEN 29:15 I сказаў Ляван Якубу: “Хоць ты брат мой, ці ж будзеш служыць мне задарма? Скажы мне, якая плата твая?”
GEN 29:16 А ў Лявана былі дзьве дачкі, імя старэйшае — Лея, а імя малодшае — Рахель.
GEN 29:17 Вочы Леі былі кволыя, а Рахель была прыгожая пастацьцю і прыгожая абліччам.
GEN 29:18 I пакахаў Якуб Рахель, і сказаў: “Я буду служыць табе сем гадоў за Рахель, дачку тваю малодшую”.
GEN 29:19 I сказаў Ляван: “Лепш, калі я аддам яе за цябе, чым аддам за іншага чалавека. Жыві са мною”.
GEN 29:20 I служыў Якуб за Рахель сем гадоў, і былі яны ў вачах ягоных як некалькі дзён, бо ён кахаў яе.
GEN 29:21 I сказаў Якуб Лявану: “Дай жонку маю, бо споўніліся дні мае, і я пайду да яе”.
GEN 29:22 I сабраў Ляван усіх людзей таго месца, і справіў гасьціну.
GEN 29:23 I быў вечар, і ўзяў ён Лею, дачку сваю, і ўвёў яе да яго, і той увайшоў да яе.
GEN 29:24 I даў Ляван Зільпу, нявольніцу сваю, Леі, дачцэ сваёй, за нявольніцу.
GEN 29:25 I сталася раніцаю, што вось, гэта Лея. I сказаў [Якуб] Лявану: “Што ты зрабіў мне? Ці не за Рахель я служыў у цябе? Чаму ж ты ашукаў мяне?”
GEN 29:26 I сказаў Ляван: “Ня робіцца так у нашай мясцовасьці, каб малодшую выдаваць перад старэйшай.
GEN 29:27 Споўні тыдзень з гэтай, і дам табе таксама тую, за якую ты будзеш служыць у мяне яшчэ сем іншых гадоў”.
GEN 29:28 I зрабіў Якуб так, і споўніў тыдзень з гэтай. I [Ляван] даў Рахель, дачку сваю, яму за жонку.
GEN 29:29 I даў Ляван Рахелі, дачцэ сваёй, Більгу, нявольніцу сваю, за нявольніцу для яе.
GEN 29:30 I ўвайшоў [Якуб] да Рахелі, і кахаў таксама Рахель больш за Лею; і служыў у яго яшчэ сем іншых гадоў.
GEN 29:31 I бачыў ГОСПАД, што зьненавіджана Лея, і адчыніў улоньне ейнае, а Рахель была бясплодная.
GEN 29:32 I зачала Лея, і нарадзіла сына, і назвала імя яго Рубэн, бо сказала: “Бо ўбачыў ГОСПАД гора маё, бо цяпер будзе кахаць мяне муж мой”.
GEN 29:33 I зачала яна ізноў, і нарадзіла сына, і сказала: “Бо пачуў ГОСПАД, што я зьненавіджана, і даў мне гэтага [сына]”. I назвала імя ягонае Сымон.
GEN 29:34 I зачала яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: “Цяпер, гэтым разам прытуліцца муж мой да мяне, бо я нарадзіла яму трох сыноў”. І таму назвала імя ягонае Левій.
GEN 29:35 I зачала яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: “Гэтым разам я буду славіць ГОСПАДА”. І таму назвала імя ягонае Юда, і перастала нараджаць.
GEN 30:1 I бачыла Рахель, што яна не нараджае Якубу, і зайздросьціла Рахель сястры сваёй, і казала Якубу: “Дай мне сыноў, а калі не, я памру”.
GEN 30:2 I ўзгарэўся гнеў Якуба на Рахель, і ён сказаў: “Ці ж гэта я, а ня Бог затрымаў у цябе плод улоньня?”
GEN 30:3 I яна сказала: “Вось, нявольніца мая Більга. Увайдзі да яе, і яна народзіць на каленях маіх, і я буду збудаваная праз яе”.
GEN 30:4 I яна дала яму Більгу, нявольніцу сваю, за жонку, і ўвайшоў да яе Якуб.
GEN 30:5 I зачала Більга, і нарадзіла Якубу сына.
GEN 30:6 I сказала Рахель: “Рассудзіў мяне Бог, і таксама пачуў голас мой, і даў мне сына”. І таму назвала імя ягонае Дан.
GEN 30:7 I зачала яшчэ, і нарадзіла Більга, нявольніца Рахелі, другога сына Якубу.
GEN 30:8 I сказала Рахель: “Ваяваньнем Божым змагалася я з сястрою сваёй і адолела”. I назвала імя ягонае Нэфталі.
GEN 30:9 I ўбачыла Лея, што перастала нараджаць, і ўзяла Зільпу, нявольніцу сваю, і дала яе Якубу за жонку.
GEN 30:10 I нарадзіла Зільпа, нявольніца Леі, Якубу сына.
GEN 30:11 I сказала Лея: “Прыйшоў посьпех!” I назвала імя ягонае Гад.
GEN 30:12 I нарадзіла Зільпа, нявольніца Леі, другога сына Якубу.
GEN 30:13 I сказала Лея: “На шчасьце маё, бо шчасьлівай будуць называць мяне дочкі”. I назвала імя ягонае Асэр.
GEN 30:14 I выйшаў Рубэн у дні жніва пшаніцы, і знайшоў мандрагоры ў полі, і прынёс іх Леі, маці сваёй. I сказала Рахель Леі: “Дай мне мандрагоры сына твайго”.
GEN 30:15 А тая сказала ёй: “Няўжо мала [табе], што ты ўзяла мужа майго, і хочаш узяць мандрагоры сына майго?” I сказала Рахель: “Дык няхай ён ляжа з табою ў гэтую ноч за мандрагоры сына твайго”.
GEN 30:16 I прыйшоў Якуб з поля ўвечары, і выйшла Лея насустрач яму, і сказала: “Да мяне ўвойдзеш, бо наймаючы, наняла цябе за мандрагоры сына майго”. I ён лёг з ёю ў тую ноч.
GEN 30:17 I пачуў Бог Лею, і яна зачала, і нарадзіла Якубу пятага сына.
GEN 30:18 I сказала Лея: “Даў Бог плату маю за тое, што я дала нявольніцу маю мужу майму”. I назвала імя ягонае Ісахар.
GEN 30:19 I зачала ізноў Лея, і нарадзіла шостага сына Якубу.
GEN 30:20 I сказала Лея: “Абдараваў мяне Бог добрым дарам. Гэтым разам будзе жыць са мною муж мой, бо я нарадзіла яму шэсьць сыноў”. I назвала імя ягонае Завулён.
GEN 30:21 Потым нарадзіла дачку, і назвала імя ейнае Дзіна.
GEN 30:22 I ўзгадаў Бог пра Рахель, і пачуў яе Бог, і адчыніў улоньне ейнае,
GEN 30:23 і яна зачала, і нарадзіла сына, і сказала: “Забраў Бог ганьбу маю”.
GEN 30:24 I назвала імя ягонае Язэп, кажучы: “Няхай дадасьць мне ГОСПАД другога сына”.
GEN 30:25 I сталася, калі нарадзіла Рахель Язэпа, сказаў Якуб Лявану: “Пусьці мяне, і я пайду ў сваю мясцовасьць і ў сваю зямлю.
GEN 30:26 Дай мне жонак маіх і дзяцей маіх, бо я служыў табе за іх, і я пайду; бо ты ведаеш службу маю, якою я служыў табе”.
GEN 30:27 I сказаў яму Ляван: “О, каб я знайшоў ласку у вачах тваіх! Я пераканаўся, што ГОСПАД дабраславіў мяне дзеля цябе”.
GEN 30:28 I сказаў: “Прызнач сабе плату сваю ад мяне, і я дам”.
GEN 30:29 I [Якуб] сказаў яму: “Ты ведаеш, як я служыў табе, і які стаўся статак твой пры мне;
GEN 30:30 бо мала было ў цябе да мяне, а памножылася ў мноства, і дабраславіў ГОСПАД цябе, як я прыйшоў. А цяпер, калі я буду рабіць для дому майго?”
GEN 30:31 I той сказаў: “Што маю даць табе?” I сказаў Якуб: “Не давай мне нічога, але зрабі для мяне такую рэч, і я вярнуся, і буду пасьвіць і захоўваць авечкі твае.
GEN 30:32 Я прайду сёньня між усіх авечак тваіх, і аддзялю з іх кожнае ягня стракатае і пярэстае, і кожную рудую з авечак, і стракатых і пярэстых з козаў; і будзе гэта мая плата.
GEN 30:33 I будзе адказваць за мяне праведнасьць мая на наступны дзень, калі прыйдзеш даведацца пра плату маю перад табою. Усё, што не стракатае і не пярэстае паміж козаў, і не рудое паміж авечак, крадзенае гэта ў мяне”.
GEN 30:34 I сказаў Ляван: “Дык няхай будзе паводле слова твайго”.
GEN 30:35 I адлучыў у той дзень казлоў пасастых і пярэстых, і ўсіх козаў стракатых і пярэстых, усіх, што мелі нешта белае на сабе, і ўсіх рудых паміж авечак, і аддаў у рукі сыноў сваіх.
GEN 30:36 I вызначыў дарогу ў тры дні паміж сабою і Якубам. I Якуб пасьвіў авечкі Лявана, якія засталіся.
GEN 30:37 I ўзяў Якуб зялёных прутоў тапалёвых, і мігдалёвых, і яваровых, і выразаў на іх пасы белыя, зьняўшы кару да бялосьці, якая на прутах,
GEN 30:38 і ўткнуў тыя пруты, якія аблупіў, перад авечкамі пры карытах ля вадапою, куды прыходзілі авечкі піць і спалучаліся, прыходзячы піць.
GEN 30:39 I спалучаліся авечкі перад прутамі, і нараджаліся авечкі пасастыя, стракатыя і пярэстыя.
GEN 30:40 І авечак [белых] аддзяляў Якуб, і гнаў наперадзе авечак пярэстых і ўсіх рудых як авечкі Лявана, і трымаў свае чароды асобна, і не злучаў іх з авечкамі Лявана.
GEN 30:41 I было, калі спалучаліся мацнейшыя авечкі, Якуб клаў пруты перад вачыма авечак пры карытах, каб яны спалучаліся перад прутамі,
GEN 30:42 а калі авечкі былі слабыя, тады ня клаў. I былі слабейшыя у Лявана, а мацнейшыя — у Якуба.
GEN 30:43 I пашырыўся чалавек гэты вельмі, вельмі, і было ў яго мноства авечак, і нявольніцаў, і слугаў, і вярблюдаў, і аслоў.
GEN 31:1 I пачуў [Якуб] словы сыноў Лявана, якія казалі: “Забраў Якуб усё, што было ў бацькі нашага, і з таго, што было ў бацькі нашага, учыніў сабе ўсю гэтую славу”.
GEN 31:2 I бачыў Якуб аблічча Лявана, і вось, ён ня быў з ім такі, як учора і пазаўчора.
GEN 31:3 I сказаў ГОСПАД Якубу: “Вярніся ў зямлю бацькоў тваіх і нараджэньня твайго, і Я буду з табою”.
GEN 31:4 I паслаў Якуб, і паклікаў Рахель і Лею ў поле да авечак сваіх,
GEN 31:5 і сказаў ім: «Я бачу аблічча бацькі вашага, што ён не такі да мяне, як учора ці пазаўчора. I Бог бацькі майго быў са мною.
GEN 31:6 I вы ведаеце, што я ўсімі сіламі служыў бацьку вашаму,
GEN 31:7 і бацька ваш ашукваў мяне, і змяняў плату маю дзесяць разоў, але ня даў яму Бог зрабіць крыўду мне.
GEN 31:8 Калі сказаў ён: “Стракатыя будуць платай тваёй”, нараджаліся ўсе авечкі стракатыя. А калі сказаў ён: “Пасастыя будуць платай тваёй”, нараджаліся ўсе авечкі пасастыя.
GEN 31:9 I забраў Бог статак у бацькі вашага, і даў яго мне.
GEN 31:10 I было ў часе параваньня авечак, і ўзьняў я вочы мае, і бачыў у сьне, і вось, бараны, якія ўскочылі на авечак, былі пасастыя, стракатыя і пярэстыя.
GEN 31:11 I сказаў мне анёл Божы ў сьне: “Якубе!” І я сказаў: “Вось я!”
GEN 31:12 I Ён сказаў: “Узьнімі вочы твае і паглядзі: усе бараны, якія ўскочылі на авечак, пасастыя, стракатыя і пярэстыя, бо Я бачыў усё, што Ляван робіць табе.
GEN 31:13 Я — Бог з Бэтэлю, дзе ты памазаў слуп і дзе абяцаў Мне абяцаньне. Цяпер устань, выйдзі з зямлі гэтае, і вярніся ў зямлю нараджэньня твайго”».
GEN 31:14 I адказалі Рахель і Лея, і сказалі яму: “Ці ёсьць яшчэ ў нас частка і спадчына у доме бацькі нашага?
GEN 31:15 Ці не за чужых ён нас мае? Бо ён прадаў нас, і еў, зьядаючы срэбра нашае.
GEN 31:16 Таму ўсё багацьце, якое забраў Бог у бацькі нашага, нашае яно і дзяцей нашых. I цяпер усё, што сказаў Бог табе, рабі”.
GEN 31:17 I ўстаў Якуб, і пасадзіў дзяцей сваіх і жонак сваіх на вярблюдаў.
GEN 31:18 I павёў усе статкі свае і ўсю маёмасьць сваю, якую прыдбаў, статкі ўласнасьці сваёй, якую ён прыдбаў у Падан-Араме, каб ісьці да Ісаака, бацькі свайго, у зямлю Ханаан.
GEN 31:19 А Ляван пайшоў стрыгчы авечкі свае. I ўкрала Рахель балваноў, якія былі ў бацькі ейнага.
GEN 31:20 I ашукаў Якуб сэрца Лявана Арамейца, бо не сказаў яму, што ўцякае.
GEN 31:21 I ўцёк ён з ўсім, што ў яго; і устаў, і перайшоў праз раку, і скіраваў аблічча сваё да гары Гілеад.
GEN 31:22 I паведамілі Лявану на трэйці дзень, што ўцёк Якуб.
GEN 31:23 I ўзяў ён з сабою братоў сваіх, і гнаўся за ім дарогаю сем дзён, і дагнаў яго на гары Гілеад.
GEN 31:24 I прыйшоў Бог да Лявана Арамейца ў сьне ўначы, і сказаў яму: “Сьцеражыся, не гавары Якубу ані добрага, ані ліхога”.
GEN 31:25 I дагнаў Ляван Якуба, а Якуб паставіў намёт свой на гары. І Ляван паставіў [намёт] з братамі сваімі на гары Гілеад.
GEN 31:26 I сказаў Ляван Якубу: “Што ты зрабіў? Ты ашукаў сэрца маё, і вывеў дочак маіх, быццам палоненых мячом.
GEN 31:27 Чаму ты патаемна ўцёк, і абакраў мяне, і не сказаў мне? І я адпусьціў бы цябе з радасьцю і сьпевамі, з бубнамі і гусьлямі.
GEN 31:28 А ты не дазволіў мне пацалаваць сыноў маіх і дочак маіх. Гэта ты дрэнна зрабіў.
GEN 31:29 Ёсьць сіла ў руцэ маёй учыніць вам ліха, але Бог бацькі вашага ўчора ўначы сказаў мне, кажучы: “Сьцеражыся, не гавары Якубу ані добрага, ані ліхога”.
GEN 31:30 І цяпер ты, ідучы, пайшоў, бо ты сумуючы, засумаваў па доме бацькі твайго. Але навошта ты скраў багоў маіх?”
GEN 31:31 I адказаў Якуб, і сказаў Лявану: “Бо я баяўся, бо я казаў, што ты забярэш дочак сваіх у мяне.
GEN 31:32 У каго знойдзеш багоў свае, той ня будзе жыць. Перад братамі нашымі правер, што ёсьць у мяне, і вазьмі сабе”. А ня ведаў Якуб, што Рахель украла іх.
GEN 31:33 I ўвайшоў Ляван у намёт Якуба, і ў намёт Леі, і намёт дзьвюх нявольніцаў, і не знайшоў. I выйшаў з намёту Леі, і ўвайшоў у намёт Рахелі.
GEN 31:34 А Рахель узяла балваноў, і палажыла іх пад вярблюджае сядло, і села на іх. I абшукаў Ляван увесь намёт, і не знайшоў.
GEN 31:35 I сказала яна бацьку свайму: “Няхай не ўзгарыцца гнеў у вачах пана майго, што я не магу ўстаць перад табою, бо слабасьць жаночая ў мяне”. I ён шукаў, і не знайшоў балваноў.
GEN 31:36 I ўзгарэўся гнеў Якуба, і ён сварыўся з Ляванам. I адказаў Якуб, і сказаў Лявану: “Якая віна мая, які грэх мой, што ты гнаўся за мною?
GEN 31:37 Бо ты абшукаў усе рэчы мае. Ці знайшоў ты нешта з рэчаў дому свайго? Палажы іх тут перад братамі маімі і братамі тваімі. Няхай яны рассудзяць паміж намі двума.
GEN 31:38 Вось, дваццаць год я [быў] з табою. Авечкі твае і козы твае не скідалі, і бараноў з авечак тваіх я ня еў.
GEN 31:39 Разьдзёртага [зьвярамі] я не прыносіў да цябе, я сам нёс віну, з рукі маёй ты шукаў гэта, ці яно было ўкрадзена ўдзень, ці ўкрадзена ўначы.
GEN 31:40 Было, што ўдзень жэрла мяне гарачыня, і мароз уначы; і ўцякаў сон мой з вачэй маіх.
GEN 31:41 Гэтакія [былі] мае дваццаць гадоў у доме тваім. Я служыў табе чатырнаццаць гадоў за дзьве дочкі твае і шэсьць гадоў за авечак тваіх, і ты зьмяняў плату маю дзесяць разоў.
GEN 31:42 Калі б Бог бацькі майго, Бог Абрагама і [Той, Каго] баіцца Ісаак, ня быў са мною, дык цяпер пустым ты выслаў бы мяне. Пакуты мае і працу рук маіх бачыў Бог і рассудзіў учора ўвечары”.
GEN 31:43 I адказаў Ляван, і сказаў Якубу: “Дочкі гэтыя — мае дочкі, і сыны гэтыя — мае сыны; і авечкі гэтыя — мае авечкі, і ўсё, што ты бачыш, — гэта маё. I дочкам маім, што я зраблю ім сёньня, або сынам іхным, якіх яны нарадзілі?
GEN 31:44 А цяпер хадзі, заключым запавет я і ты, і ён будзе сьведчаньнем паміж мной і табою”.
GEN 31:45 I ўзяў Якуб камень, і паставіў яго як слуп.
GEN 31:46 I сказаў Якуб братом сваім: “Назьбірайце камянёў”. І яны ўзялі камяні, і зрабілі крушню, і елі там на крушні.
GEN 31:47 I назваў яе Ляван Егар-Сагадута, а Якуб назваў яе Галед.
GEN 31:48 I сказаў Ляван: “Крушня гэтая — сьведчаньне паміж мной і табою сёньня”. Таму і назвалі імя ейнае Галед
GEN 31:49 і Міцпа, бо ён сказаў: “Няхай назірае ГОСПАД паміж мною і табою, калі разыйдземся адзін ад аднаго.
GEN 31:50 Калі ты будзеш уціскаць дочак маіх і калі возьмеш жонак акрамя дочак маіх, [хоць] няма чалавека з намі, глядзі, Бог — сьведка паміж мною і табою”.
GEN 31:51 I сказаў Ляван Якубу: “Вось крушня гэтая, і вось слуп, які я паставіў паміж мной й табою.
GEN 31:52 Сьведкам [будзе] крушня гэтая і сьведкам [будзе] слуп, што ані я не перайду да цябе за гэтую крушню і за гэты слуп, ані ты не пярэйдзеш да мяне за гэтую крушню і за гэты слуп з ліхім [намерам].
GEN 31:53 Бог Абрагама і Бог Нахора, Бог бацькоў іхніх няхай судзіць нас”. I прысягнуў Якуб на [Таго, Каго] баіцца бацька ягоны Ісаак.
GEN 31:54 I ахвяраваў Якуб ахвяру на гары, і паклікаў братоў сваіх есьці хлеб. І яны елі хлеб, і начавалі на гары.
GEN 31:55 I ўстаў Ляван рана раніцай, і пацалаваў сыноў сваіх і дочак сваіх, і дабраславіў іх, і пайшоў, і вярнуўся Ляван на сваё месца.
GEN 32:1 А Якуб пайшоў дарогаю сваёй. I сустрэлі яго анёлы Божыя.
GEN 32:2 I сказаў Якуб, убачыўшы іх: “Гэта табар Божы”. I назваў імя месца таго: Маханаім.
GEN 32:3 I паслаў Якуб пасланцоў перад сабою да Эзава, брата свайго, у зямлю Сэір, на поле Едому.
GEN 32:4 I загадаў ім, кажучы: “Гэтак скажаце пану майму Эзаву: “Так кажа слуга твой Якуб: У Лявана я жыў, і заставаўся аж дагэтуль.
GEN 32:5 I сталася, што маю вала і асла, і авечку, і слугу, і нявольніцу, і я паслаў сказаць пану майму, каб знайсьці ласку ў вачах тваіх”.
GEN 32:6 I вярнуліся пасланцы да Якуба, кажучы: “Мы прыйшлі да брата твайго, да Эзава, і ён таксама ідзе насустрач табе, і чатырыста чалавек з ім.
GEN 32:7 I спалохаўся Якуб вельмі, і быў стрывожаны, і падзяліў людзей, якія былі з ім, і авечак, і валоў, і вярблюдаў на два табары,
GEN 32:8 I сказаў: “Калі Эзаў прыйдзе на адзін табар і выб’е яго, табар, які застанецца, ўцячэ”.
GEN 32:9 I сказаў Якуб: “Божа бацькі майго Абрагама і Божа бацькі майго Ісаака, ГОСПАДЗЕ, Ты сказаў мне: “Вярніся ў зямлю тваю, да родзічаў тваіх, і Я зраблю, каб было добра табе”.
GEN 32:10 Я ня варты ўсёй міласэрнасьці і ўсёй праўды, якую Ты ўчыніў для слугі Твайго, бо я з кіем маім перайшоў Ярдан гэты, а цяпер стаю з двума табарамі.
GEN 32:11 Выратуй, прашу, мяне з рукі брата майго, з рукі Эзава, бо я баюся яго, каб ён не прыйшоў, і не забіў мяне, і матак разам з сынамі.
GEN 32:12 Ты сказаў: “Робячы дабро, буду рабіць дабро табе, і зраблю насеньне тваё як пясок марскі, якога нельга палічыць дзеля мноства [яго]”.
GEN 32:13 I начаваў там у тую ноч, і ўзяў з таго, што прыйшло ў рукі яму, дары для Эзава, брата свайго:
GEN 32:14 козаў дзьвесьце, казлоў дваццаць, авечак дзьвесьце і бараноў дваццаць,
GEN 32:15 вярблюдзіцаў дойных з вярблюдзянятамі іхнымі трыццаць, кароў сорак і валоў дзесяць, асьліцаў дваццаць і асьлянят дзесяць.
GEN 32:16 I даў у рукі слугам сваім кажную чараду асобна, і сказаў слугам сваім: “Перайдзіце перада мною, і трымаце адлегласьць паміж чарадой і чарадоў”.
GEN 32:17 I загадаў першаму, кажучы: “Калі сустрэне цябе Эзаў, брат мой, і спытаецца ў цябе, кажучы: “Чый ты і куды ідзеш? І чыё гэта перад абліччам тваім?”
GEN 32:18 ты скажаш: “Слугі твайго Якуба. Гэты дар пасланы пану майму Эзаву. І вось, таксама ён [ідзе] за намі”.
GEN 32:19 І загадаў тое самае другому, і трэйцяму, і ўсім, якія ішлі за чародамі, кажучы: “Паводле словаў гэтых кажыце Эзаву, калі знойдзеце яго,
GEN 32:20 і скажаце таксама: “Вось, слуга твой Якуб [ідзе] за намі”. Бо ён казаў: “Умалю аблічча ягонае дарам, які ідзець перада мною, і потым убачу аблічча ягонае. Можа, ён узьніме аблічча маё”.
GEN 32:21 I перайшоў дар перад ім, а ён начаваў у тую ноч у табары.
GEN 32:22 I ўстаў ён у тую ноч, і ўзяў дзьве жонкі свае, і дзьве нявольніцы свае, і адзінаццаць дзяцей сваіх, і перайшоў у брод Ябок.
GEN 32:23 I ўзяў іх, і перавёў іх праз ручай, і перавёў, што было ў яго.
GEN 32:24 I застаўся Якуб сам адзін. І дужаўся з ім Муж да ўзыходу зараніцы.
GEN 32:25 I Той убачыў, што не пераможа яго, і дакрануўся да сустава сьцягна ягонага, і пашкодзіў сустаў сьцягна Якуба, калі дужаўся з ім,
GEN 32:26 і сказаў: “Пусьці Мяне, бо ўзыйшла зараніца”. I сказаў [Якуб]: “Не пушчу Цябе, пакуль не дабраславіш мяне”.
GEN 32:27 I Ён сказаў яму: “Якое імя тваё?” А ён сказаў: “Якуб”.
GEN 32:28 I сказаў: “Не Якуб будуць называць ужо імя тваё, але Ізраіль, бо ты змагаўся з Богам і з людзьмі, і перамог”.
GEN 32:29 I спытаўся Якуб, і сказаў: “Скажы, калі ласка, імя Тваё”. I Ён сказаў: “Навошта ты пытаешся імя Маё?” I дабраславіў яго там.
GEN 32:30 I назваў Якуб імя таго месца: Пэніэль, бо [казаў]: “Я бачыў Бога абліччам да аблічча, і захаваная душа мая”.
GEN 32:31 I ўзышло сонца, калі ён праходзіў Пэніэль, і ён накульгваў на сьцягно сваё.
GEN 32:32 Дзеля гэтага не ядуць сыны Ізраіля жылы цягліцы, якая на суставе сьцягна, аж да сёньня, бо Ён дакрануўся да суставу сьцягна Якуба, да жылы цягліцы.
GEN 33:1 I ўзьняў Якуб вочы свае, і ўбачыў, і вось, Эзаў прыйшоў, і з ім чатырыста чалавек. I ён падзяліў дзяцей Леі, Рахелі і дзьвюх нявольніцаў.
GEN 33:2 I паставіў нявольніц і дзяцей іхніх першымі, а Лею і дзяцей ейных за імі, а Рахель і Язэпа за імі.
GEN 33:3 І ён выйшаў перад імі, і пакланіўся да зямлі сем разоў, пакуль наблізіўся да брата свайго.
GEN 33:4 I пабег Эзаў яму насустрач, і абняў яго, і ўпаў на шыю яму, і цалаваў яго, і плакалі.
GEN 33:5 І ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў жанчынаў і дзяцей, і сказаў: “Хто яны табе?” I сказаў [Якуб]: “Дзеці, якімі Бог абдараваў слугу твайго”.
GEN 33:6 I наблізіліся нявольніцы, самі і дзеці іхнія, і пакланіліся.
GEN 33:7 I наблізілася таксама Лея і дзеці ейныя, і пакланіліся. А потым наблізіліся Язэп і Рахель, і пакланіліся.
GEN 33:8 I сказаў [Эзаў]: “Што ў цябе за цэлы табар гэты, які я сустрэў?” I сказаў [Якуб]: “Каб знайсьці ласку ў вачах пана майго”.
GEN 33:9 I сказаў Эзаў: “Маю я шмат, браце мой. Няхай будзе тваё тое, што ў цябе”.
GEN 33:10 I сказаў Якуб: “Не, прашу, калі я знайшоў ласку ў вачах тваім, прымі дар мой з рукі маёй, бо я, убачыўшы аблічча тваё, быццам убачыў аблічча Божае, і ты меў ласку да мяне.
GEN 33:11 Прымі, прашу, дабраславенства мае, якое я прывёў табе; бо Бог абдараваў мяне, і я маю ўсё”. I ён упрасіў яго, і той узяў.
GEN 33:12 I сказаў [Эзаў]: “Вырушым і пойдзем, і я буду ісьці разам з табою”.
GEN 33:13 I сказаў яму [Якуб]: “Пан мой ведае, што дзеці кволыя, і авечкі котныя, і каровы цельныя ў мяне. Калі пагнаць іх адзін дзень, паздыхаюць усе авечкі.
GEN 33:14 Няхай пан мой пойдзе перад абліччам слугі свайго, а я пайду паволі, паводле хады чарады, якая перада мною, і паводле хады дзяцей, аж прыйду да пана майго ў Сэір”.
GEN 33:15 I сказаў Эзаў: “Я пакіну з табою [частку] людзей, якія са мною”. I сказаў [Якуб]: “Навошта гэта, калі я знайшоў ласку ў вачах пана майго”.
GEN 33:16 I вярнуўся ў той дзень Эзаў шляхам сваім у Сэір.
GEN 33:17 А Якуб вырушыў у Сукот і пабудаваў сабе дом, а статку свайму парабіў буданы. Дзеля гэтага ён назваў імя месцу таму Сукот.
GEN 33:18 I прыйшоў Якуб у супакоі да горады Сыхем, які ў зямлі Ханаан, калі прыйшоў з Падан-Араму, і паставіў [намёты] перад горадам.
GEN 33:19 I купіў ён частку поля, на якім паставіў намёт свой, з рукі сыноў Гамора, бацькі Сыхема, за сто кесытаў.
GEN 33:20 I паставіў там ахвярнік; і назваў яго “Бог ёсьць Бог Ізраіля”.
GEN 34:1 I выйшла Дзіна, дачка Леі, якую яна нарадзіла Якубу, паглядзець на дочак зямлі той.
GEN 34:2 I ўбачыў яе Сыхем, сын Гамора Хівея, князя зямлі той, і ўзяў яе, і ляжаў з ёю, і згвалціў яе.
GEN 34:3 I прыляпілася душа ягоная да Дзіны, дачкі Якуба, і ён пакахаў дзяўчыну, і гаварыў да сэрца дзяўчыны.
GEN 34:4 I сказаў Сыхем Гамору, бацьку свайму, кажучы: “Вазьмі мне дзяўчыну гэтую за жонку”.
GEN 34:5 I Якуб пачуў, што зганьблена Дзіна, дачка ягоная, а сыны ягоныя былі пры статку на полі, і маўчаў Якуб, пакуль не прыйшлі яны.
GEN 34:6 I выйшаў Гамор, бацька Сыхему, да Якуба паразмаўляць з ім.
GEN 34:7 А сыны Якуба прыйшлі з поля, і, пачуўшы, засмуціліся мужы, і гневаліся вельмі, бо ганьбу зрабіў [Сыхем] Ізраілю, лёгшы з дачкою Якуба, бо гэтак ня робіцца.
GEN 34:8 I гаварыў Гамор з імі, кажучы: “Сыхем, сын мой, прыляпіўся душою сваёю да дачкі вашае. Дайце, прашу, яе яму за жонку.
GEN 34:9 І пасваячцеся з намі, дочак вашых дайце нам, а нашых дочак бярыце сабе.
GEN 34:10 I з намі жывіце, і зямля гэтая будзе перад абліччам вашым, жывіце і гандлюйце ў ёй, і бярыце яе [на ўласнасьць]”.
GEN 34:11 I сказаў Сыхем бацьку ейнаму і братам ейным: “Каб я знайшоў ласку ў вачах вашых, і што скажаце мне, я дам.
GEN 34:12 Павялічце мне вельмі вена і дары, і я дам, што вы скажаце мне, толькі дайце мне дзяўчыну за жонку”.
GEN 34:13 I адказалі сыны Якуба Сыхему і Гамору, бацьку ягонаму, падступна, і гаварылі так, бо ён зганьбіў Дзіну, сястру іхнюю.
GEN 34:14 I сказалі ім: “Ня можам зрабіць гэтага, выдаць сястру нашую чалавеку, які мае скуравінку, бо ганьба гэта для нас.
GEN 34:15 Толькі тады мы пагодзімся з вамі, калі вы будзеце, як мы, каб быў абрэзаны ў вас кожны мужчына.
GEN 34:16 I будзем даваць дочак нашых вам, а дочак вашых браць сабе, і будзем жыць з вамі, і будзем адзін народ.
GEN 34:17 А калі не паслухаеце нас, каб абрэзацца, мы возьмем дачку нашую і адыйдзем”.
GEN 34:18 I былі добрымі словы іхнія ў вачах Гамора і ў вачах Сыхема, сына Гамора.
GEN 34:19 I не затрымаўся юнак той зрабіць гэтую справу, бо ён жадаў дачку Якуба. А ён быў найбольш шанаваны ў-ва ўсім доме бацькі свайго.
GEN 34:20 I прыйшоў Гамор і Сыхем, сын ягоны, да брамы гораду свайго, і гаварылі жыхарам гораду свайго, кажучы:
GEN 34:21 “Гэтыя людзі прыязныя да нас. Няхай яны жывуць у зямлі гэтай і гандлююць у ёй. І зямля гэтая прасторная перад абліччам іхнім. Дочак іхніх возьмем сабе за жонак, а дочак нашых дамо ім.
GEN 34:22 Толькі пры адной [умове] пагодзяцца з намі людзі гэтыя, каб жыць з намі і быць адным народам, калі у нас будуць абрэзаныя ўсе мужчынскага [роду], як яны абрэзаны.
GEN 34:23 Статкі іхнія, і маёмасьць іхняя, і ўся скаціна іхняя, ці ж ня нашая [будзе]? Толькі пагодзімся з імі, і яны будуць жыць з намі”.
GEN 34:24 I паслухалі Гамора і Сыхема, сына ягонага, усе, што выходзізі з брамы гораду свайго; і былі абрэзаныя ўсе мужчынскага [роду], усе, што выходзілі з брамы гораду свайго.
GEN 34:25 I сталася на трэйці дзень, калі яны былі ў вялікім болю, і ўзялі два сыны Якуба, Сымон і Левій, браты Дзіны, кожны меч свой, і ўвайшлі ў горад, [які пачуваўся] бясьпечна, і забілі ўсіх мужчынаў.
GEN 34:26 I Гамора, і Сыхема, сына ягонага, забілі мячом, і ўзялі Дзіну з дому Сыхема, і выйшлі.
GEN 34:27 Сыны Якуба прыйшлі да забітых і зрабавалі горад за тое, што зганьбілі сястру іхнаю.
GEN 34:28 I авечак іхніх, і валоў іхніх, і аслоў іхніх, і тое, што было ў горадзе і што было ў полі, яны ўзялі.
GEN 34:29 I ўсё багацьце іхняе, і ўсіх дзяцей іхніх, і жанчынаў іхніх ўзялі ў палон, і зрабавалі ўсё, што было ў дамах.
GEN 34:30 I сказаў Якуб Сымону і Левію: “Вы зрабілі зьнішчэньне мяне, зрабіўшы мяне агідным для жыхароў зямлі гэтае, Хананейцаў і Пэрэзэяў, а ў мяне людзей няшмат, і зьбяруцца на мяне, і паб’юць мяне, і будуць зьнішчаны я і дом мой”.
GEN 34:31 А яны сказалі: “Ці ж можна рабіць з сястрою нашаю як з блудніцаю?”
GEN 35:1 I сказаў Бог Якубу: “Устань, узыйдзі ў Бэтэль, і жыві там, і зрабі там ахвярнік Богу, Які зьявіўся табе, калі ты ўцякаў ад аблічча Эзава, брата твайго”.
GEN 35:2 I сказаў Якуб дому свайму і ўсім, якія [былі] з ім: “Аддзяліце [ад сябе] багоў чужых, якія сярод вас, і ачысьціцеся, і зьмяніце адзеньні вашыя,
GEN 35:3 і ўстаньма, і ўзыйдзем у Бэтэль, і я зраблю там ахвярнік Богу, Які адказаў мне ў дзень нядолі маёй і быў са мною ў дарозе, якой я ішоў”.
GEN 35:4 I аддалі Якубу ўсіх багоў чужых, якія былі ў руках іхніх, і завушніцы, што былі ў вушах іхніх; і закапаў іх Якуб пад дубам, які каля Сыхему.
GEN 35:5 I вырушылі яны. I быў жах Божы на гарадах, што [былі] ў той ваколіцы, і ня гналіся яны за сынамі Якуба.
GEN 35:6 I прыйшоў Якуб у Люз, які ў зямлі Ханаан, ён жа Бэтэль, сам і ўвесь народ, які з ім.
GEN 35:7 I пабудаваў ён там ахвярнік, і назваў гэтае месца Эль-Бэт-Эль, бо там зьявіўся яму Бог, калі ён уцякаў ад аблічча брата свайго.
GEN 35:8 I памерла Дэвора, нянька Рэбэкі, і была пахаваная ніжэй Бэтэлю пад дубам, і названа імя ягонае “Дуб плачу”.
GEN 35:9 I зьявіўся Бог Якубу ізноў пасьля прыходу ягонага з Падан-Араму, і дабраславіў яго.
GEN 35:10 I сказаў яму Бог: “Імя тваё Якуб. Ня будзе ўжо называцца імя тваё Якуб, але Ізраіль будзе імя тваё”. I назваў яго імя Ізраіль.
GEN 35:11 I сказаў яму Бог: “Я — Бог Ўсемагутны! Пладзіся і памнажайся! Народ і зграмаджэньне народаў будзе з цябе, і валадары выйдуць з паясьніцы тваёй.
GEN 35:12 І зямлю, якую Я даў Абрагаму і Ісааку, Я дам табе, і насеньню твайму пасьля цябе Я дам зямлю гэтую”.
GEN 35:13 I ўзыйшоў ад яго Бог з месца, на якім гаварыў з ім.
GEN 35:14 I паставіў Якуб слуп на месцы, на якім [Бог] гаварыў з ім, слуп каменны, і ўзьліў на яго ўзьліваньне, і ўзьліў на яго алей.
GEN 35:15 I назваў Якуб імя месца, на якім Бог гаварыў з ім, Бэтэль.
GEN 35:16 I вырушыў з Бэтэлю. I быў яшчэ кавалак зямлі, каб прыйсьці да Ефраты; і нарадзіла Рахель, і цяжкія былі роды.
GEN 35:17 I сталася, што яна нараджала з вялікім болем, і сказала ёй павітуха: “Ня бойся, бо таксама гэта сын у цябе”.
GEN 35:18 I сталася, калі выходзіла з яе душа, бо яна памірала, яна назвала імя ягонае Бэн-Оні, а бацька ягоны назваў яго Бэн’ямін.
GEN 35:19 I памерла Рахель, і была пахаваная пры дарозе ў Ефрату, гэта Бэтлеем.
GEN 35:20 I паставіў Якуб слуп над магілай ейнай. Гэта слуп магільны Рахелі да сёньня.
GEN 35:21 I вырушыў [адтуль] Ізраіль, і паставіў намёт свой за Мігдаль-Эдэрам.
GEN 35:22 I сталася, калі жыў Ізраіль у зямлі той, пайшоў Рубэн, і лёг з Більгай, наложніцай бацькі свайго. I пачуў [пра гэта] Ізраіль. I было сыноў Якуба дванаццаць.
GEN 35:23 Сыны Леі: першародны Якуба Рубэн, Сымон, Левій, Юда, Ісахар і Завулён.
GEN 35:24 Сыны Рахелі: Язэп і Бэн’ямін.
GEN 35:25 I сыны Більгі, нявольніцы Рахелі: Дан і Нэфталі.
GEN 35:26 I сыны Зільпы, нявольніцы Леі: Гад і Асэр. Гэта сыны Якуба, якія нарадзіліся ў яго ў Падан-Араме.
GEN 35:27 I прыйшоў Якуб да Ісаака, бацькі свайго, у Мамрэ, у Кірыят-Арбу, гэта значыць у Хеўрон, дзе жылі Абрагам і Ісаак.
GEN 35:28 I было дзён Ісаака сто восемдзясят гадоў.
GEN 35:29 I супачыў Ісаак, і памёр, і быў далучаны да народу свайго, стары і насычаны днямі, і пахавалі яго Эзаў і Якуб, сыны ягоныя.
GEN 36:1 I вось радавод Эзава, ён жа Эдом.
GEN 36:2 Эзаў узяў сабе жонкі з дачок Ханаану: Аду, дачку Элёна Хета, і Агаліваму, дачку Аны, дачку Цывеона Хівея,
GEN 36:3 і Басэмат, дачку Ізмаэля, сястру Наваёта.
GEN 36:4 I нарадзіла Ада Эзаву Эліфаза, а Басэмат нарадзіла Рэўэля,
GEN 36:5 а Агалівама нарадзіла Евуша, Яляма і Караха. Гэта сыны Эзава, якія нарадзіліся ў яго ў зямлі Ханаан.
GEN 36:6 I ўзяў Эзаў жонак сваіх, і сыноў сваіх, і дочак сваіх, і ўсе душы дому свайго, і статкі свае, і ўсю скаціну сваю, і ўсю маёмасьць сваю, якую ён прыдбаў у зямлі Ханаан, і пайшоў у іншую зямлю ад аблічча Якуба, брата свайго,
GEN 36:7 бо была маёмасьць іхняя вялікая, каб яны маглі жыць разам, і не магла зямля вандраваньня іхняга насіць іх з прычыны статкаў іхніх.
GEN 36:8 I пасяліўся Эзаў на гары Сэір, Эзаў, ён жа Эдом.
GEN 36:9 I вось радавод Эзава, бацькі Эдому на гары Сэір.
GEN 36:10 Вось імёны сыноў Эзава: Эліфаз, сын Ады, жонкі Эзава; Рэўэль, сын Басэмат, жонкі Эзава.
GEN 36:11 І былі сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам і Кеназ.
GEN 36:12 А Тымна была наложніцай Эліфаза, сына Эзава, і яна нарадзіла Эліфазу Амалека. Гэта сыны Ады, жонкі Эзава.
GEN 36:13 І вось сыны Рэўэля: Нахат, Зэрах, Шамма і Міза. Гэтыя былі сынамі Басэмат, жонкі Эзава.
GEN 36:14 I вось сыны Агалівамы, дачкі Аны, дачкі Цывеона, жонкі Эзава. Яна нарадзіла Эзаву Евуша, Яляма і Караха.
GEN 36:15 Вось князі сыноў Эзава. Сыны Эліфаза, першароднага Эзава: князь Тэман, князь Амар, князь Цэфо, князь Кеназ,
GEN 36:16 князь Карах, князь Гатам, князь Амалек. Гэта князі Эліфаза ў зямлі Эдом, гэта сыны Ады.
GEN 36:17 А вось сыны Рэўэля, сына Эзава: князь Нагат, князь Зэрах, князь Шамма, князь Міза. Гэта князі Рэўэля ў зямлі Эдом, гэта сыны Басэмат, жонкі Эзава.
GEN 36:18 А вось сыны Агалівамы, жонкі Эзава: князь Евуш, князь Ялям, князь Карах. Гэта князі Агалівамы, дачкі Аны, жонкі Эзава.
GEN 36:19 Вось сыны Эзава, і вось князі іхныя. Гэта Эдом.
GEN 36:20 Вось сыны Сэіра Харэя, жыхары зямлі той: Лётан, Шаваль, Цывеон, Ана,
GEN 36:21 Дышон, Эцэр і Дышан. Гэта князі Харэяў, сыны Сэіра ў зямлі Эдом.
GEN 36:22 I былі сыны Лётана: Хоры і Геман, а сястра Лётана — Тымна.
GEN 36:23 А вось сыны Шаваля: Альван, Манахат, Эваль, Шэфо і Анам.
GEN 36:24 А вось сыны Цывеона: Ая і Ана. Гэта той Ана, які знайшоў гарачыя крыніцы ў пустыні, калі пасьвіў аслоў Цывеона, бацькі свайго.
GEN 36:25 А вось сыны Аны: Дышон і Агалівама, дачка Аны.
GEN 36:26 А вось сыны Дышона: Хемдан, Эшбан, Ітран, і Херан.
GEN 36:27 Вось сыны Эцэра: Більган, Зааван і Акан.
GEN 36:28 Вось сыны Дышана: Уц і Аран.
GEN 36:29 Вось князі Харэяў: князь Лётан, князь Шаваль, князь Цывеон, князь Ана,
GEN 36:30 князь Дышон, кянзь Эцэр, князь Дышан. Гэта князі Харэяў паводле княстваў сваіх у зямлі Сэір.
GEN 36:31 А вось валадары, якія валадарылі ў зямлі Эдом, раней за валадараньне валадароў у сыноў Ізраіля.
GEN 36:32 I валадарыў у Эдоме Бэла, сын Бэора, а імя гораду ягонага — Дынгава.
GEN 36:33 I памёр Бела, і валадарыў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Боцры.
GEN 36:34 I памёр Ёваў, і валадарыў пасьля яго Хушам, з зямлі Тэманскае.
GEN 36:35 І памёр Хушам, і валадарыў пасьля яго Гадад, сын Бэдада, які пабіў Мадыянцаў на полі Мааўскім; а імя гораду ягонага — Авіт.
GEN 36:36 I памёр Гадад, і валадарыў пасьля яго Самла з Масрэкі.
GEN 36:37 I памёр Самла, і валадарыў пасьля яго Шауль з Рэхавота, што каля ракі.
GEN 36:38 I памёр Шауль, і валадарыў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора.
GEN 36:39 I памёр Баал-Ханан, сын Ахбора, і валадарыў пасьля яго Гадар, а імя гораду ягонага — Паў; а імя жонкі ягонае — Мэгетавэль, дачка Матрэды, дачкі Мэзагава.
GEN 36:40 А вось імёны князёў Эзава, паводле плямёнаў іхніх, паводле мясцовасьцяў іхніх, [названых] імёнамі іхнімі: князь Тымна, князь Альва, князь Етэт,
GEN 36:41 князь Агалівама, князь Эла, князь Пінон,
GEN 36:42 князь Кеназ, князь Тэман, князь Міўцар,
GEN 36:43 князь Магдыель, князь Ірам. Вось князі Эдому, паводле слялібаў іхных, у зямлі ўласнасьці іхняй. Гэта Эзаў, бацька Эдому.
GEN 37:1 І жыў Якуб у зямлі вандраваньня бацькі свайго, у зямлі Ханаан.
GEN 37:2 Вось радавод Якуба. Язэп, маючы сямнаццаць гадоў, пасьвіў авечкі з братамі сваімі. І быў ён юнаком, разам з сынамі Більгі і сынамі Зільпы, жонак бацькі свайго. I прыносіў Язэп ліхія весткі пра іх да бацькі іхняга.
GEN 37:3 А Ізраіль любіў Язэпа больш за ўсіх сыноў сваіх, бо ён быў сын старасьці ягонае; і ён справіў яму каляровую шату.
GEN 37:4 I ўбачылі браты ягоныя, што бацька іхні любіць яго больш за ўсіх братоў, і зьненавідзелі яго, і не маглі гаварыць з ім спакойна.
GEN 37:5 I сьніў Язэп сон, і расказаў братам сваім, і яны яшчэ больш зьненавідзелі яго.
GEN 37:6 І ён сказаў ім: “Паслухайце, калі ласка, сон гэты, які я сьніў:
GEN 37:7 I вось, мы вяжам снапы сярод поля; і вось, устаў сноп мой, і так стаяў; і вось, абступілі яго снапы вашыя і пакланіліся снапу майму”.
GEN 37:8 I сказалі яму браты ягоныя: “Няўжо валадарачы, ты будзеш валадарыць над намі? Ці, пануючы, будзеш панаваць над намі?” I яшчэ больш зьненавідзелі яго за сны ягоныя і за словы ягоныя.
GEN 37:9 I сьніў ён яшчэ другі сон, і расказаў яго братам сваім, і сказаў: “Вось, я сьніў яшчэ сон: і вось, сонца, і месяц, і адзінанцаць зорак кланяліся мне”.
GEN 37:10 I ён распавёў бацьку свайму і братам сваім; і насварыўся на яго бацька ягоны, і сказаў яму: “Што гэта за сон, які ты сьніў? Ці ж прыходзячы, прыйду я, і маці твая, і браты твае, каб пакланіцца табе да зямлі?”
GEN 37:11 I зайздросьцілі яму браты ягоныя, а бацька ягоны захоўваў гэтае слова.
GEN 37:12 I пайшлі браты ягоныя пасьвіць авечкі бацькі свайго ў Сыхем.
GEN 37:13 I сказаў Ізраіль Язэпу: “Ці ж браты твае ня пасьвяць у Сыхеме? Ідзі, я пашлю цябе да іх”. А ён сказаў яму: “Вось я!”
GEN 37:14 I сказаў яму: “Пайдзі, прашу, паглядзі, ці ў супакоі браты твае і ці ў супакоі авечкі, і прынясі мне вестк”. I паслаў яго з даліны Хеўрон; і ён пайшоў у Сыхем.
GEN 37:15 I знайшоў яго [нейкі] чалавек, а вось, ён блукаў у полі, і спытаўся ў яго той чалавек, кажучы: “Што шукаеш?”
GEN 37:16 А ён сказаў: “Я шукаю братоў маіх. Прашу, скажы мне, дзе яны пасьвяць?”
GEN 37:17 I сказаў чалавек той: “Яны вырушылі адсюль, бо я чуў, як яны казалі: “Хадзем у Датан”.” I пайшоў Язэп за братамі сваімі, і знайшоў іх у Датане.
GEN 37:18 I яны ўбачылі яго здалёк, перш, чым ён наблізіўся да іх, і змовіліся супраць яго, каб усьмерціць яго.
GEN 37:19 I сказалі адзін да аднаго: “Вось, гэты гаспадар сноў ідзе.
GEN 37:20 I цяпер хадзем, і заб’ем яго, і кінем яго ў нейкую яму, і скажам: “Злы зьвер зьеў яго”, і паглядзім, што будзе з ягоных сноў”.
GEN 37:21 I пачуў [гэта] Рубэн, і выбавіў яго з рук іхніх, і сказаў: “Не забівайма душы”.
GEN 37:22 I сказаў ім Рубэн: “Не разьлівайце крыві, кіньце яго ў гэтую яму, якая ў пустыні, а рукі не выцягніце на яго”, каб выбавіць яго ад рукі іхнае, каб вярнуць яго бацьку ягонаму.
GEN 37:23 I сталася, калі Язэп прыйшоў да братоў сваіх, яны зьнялі з Язэпа адзеньне ягонае, шату каляровую, якая была на ім.
GEN 37:24 I ўзялі яго, і кінулі яго ў яму; а яма была пустая, не было ў ёй вады.
GEN 37:25 I селі яны есьці хлеб, і ўзьнялі вочы свае, і ўбачылі, і вось, караван Ізмаэльцаў ідзе з Гілеаду, і вярблюды іхныя нясуць пахнідлы, бальзам і ладан, ідучы, каб завезьці гэта ў Эгіпет.
GEN 37:26 I сказаў Юда братам сваім: “Якая карысьць, што мы заб’ем брата нашага і схаваем кроў ягоную?
GEN 37:27 Пойдзем і прадамо яго Ізмаэльцам, і рукі нашыя няхай ня будуць на ім; бо ён — брат наш, цела наша”. I паслухалі [яго] браты ягоныя.
GEN 37:28 I праходзілі тыя людзі, купцы Мадыянскія, а яны выцягнулі Язэпа з ямы, і прадалі Язэпа Ізмаэльцам за дваццаць срэбнікаў; і тыя завялі Язэпа ў Эгіпет.
GEN 37:29 I вярнуўся Рубэн да ямы, і вось, няма Язэпа ў яме. I разарваў ён адзеньне сваё,
GEN 37:30 і вярнуўся да братоў сваіх, і сказаў: “Хлопца няма, а я, куды я пайду?”
GEN 37:31 I ўзялі яны шату Язэпаву, і зарэзалі казла, і занурылі шату ў кроў;
GEN 37:32 I паслалі шату каляровую, і прынесьлі бацьку свайму, і сказалі: “Гэта мы знайшлі. Спраўдзь, просім, ці гэта адзеньне сына твайго, ці не?”
GEN 37:33 I ён пазнаў яго, і сказаў: “Шаты сына майго. Дзікі зьвер зьеў яго, разьдзіраючы; разьдзёрты Язэп”.
GEN 37:34 I разарваў Якуб адзеньне сваё, і апрануў зрэбніцу на сьцёгны свае, і плакаў па сыне сваім шмат дзён.
GEN 37:35 I ўсталі ўсе сыны ягоныя, і ўсе дочкі ягоныя, каб пацешыць яго, але ён адмаўляўся пацешыцца, і казаў: “Бо зыйду да сына майго са смуткам у апраметную” I плакаў па ім бацька ягоны.
GEN 37:36 А Мадыяняне прадалі яго ў Эгіпце Патыфару, урадоўцу фараона, начальніку варты.
GEN 38:1 I сталася ў той час, і зыйшоў Юда ад братоў сваіх, і паставіў [намёт свой] у аднаго Адулямца, імя якога — Хіра.
GEN 38:2 I ўбачыў там Юда дачку аднаго Хананейца, імя якога — Шуа, і ўзяў яе, і ўвайшоў да яе.
GEN 38:3 I яна зачала, і нарадзіла сына; і ён назваў імя ягонае Ер.
GEN 38:4 I зачала яна зноў, і нарадзіла сына, і назвала імя ягонае Анан.
GEN 38:5 I яшчэ дадала, і нарадзіла сына, і назвала імя ягонае Шэля. Яна была ў Хезіве, як нарадзіла яго.
GEN 38:6 I ўзяў Юда жонку для Ера, першароднага свайго, імя якой — Тамар.
GEN 38:7 I быў Ер, першародны Юды, ліхі ў вачах ГОСПАДА, і ўсьмерціў яго ГОСПАД.
GEN 38:8 I сказаў Юда Анану: «Увайдзі да жонкі брата свайго, і споўні абавязак швагра з ёю, і узнаві насеньне брату свайму».
GEN 38:9 I ведаў Анан, што не яму будзе насеньне; і было, што калі ён уваходзіў да жонкі брата свайго, выліваў на зямлю, каб ня даць насеньня брату свайму.
GEN 38:10 I было ліхім у вачах ГОСПАДА тое, што ён рабіў; і Ён таксама ўсьмерціў яго.
GEN 38:11 I сказаў Юда Тамары, нявестцы сваёй: “Застанься ўдавою ў доме бацькі свайго, пакуль вырасьце Шэля, сын мой”. Бо ён сказаў: “Каб не памёр таксама ён, як браты ягоныя”. I пайшла Тамар, і жыла ў доме бацькі свайго.
GEN 38:12 I прайшло шмат дзён, і памерла дачка Шуа, жонка Юды. I суцешыўся Юда [пасьля жалобы], і ўзыйшоў у Тымну да стрыгачоў авечак сваіх, сам і Хіра Адулямец, таварыш ягоны.
GEN 38:13 І паведамілі Тамар, кажучы: “Вось, сьвёкар твой узыходзіць у Тымну стрыгчы авечак сваіх”.
GEN 38:14 I яна скінула з сябе ўдовінае адзеньне сваё, і засланілася вэлюмам, і, захінуўшыся, села каля ўваходу ў Энаім, які на дарозе да Тымны, бо бачыла, што Шэля вырас, а яна ня дадзена яму за жонку.
GEN 38:15 I ўбачыў яе Юда, і падумаў, што яна — блудніца, бо яна закрыла аблічча сваё.
GEN 38:16 І ён павярнуў да яе з дарогі і сказаў: “Дазволь, прашу, увайду да цябе”. Бо ён ня ведаў, што яна — невестка ягоная. А яна сказала: “Што ты дасі мне, калі ўвойдзеш да мяне?”
GEN 38:17 I ён сказаў: “Я прышлю табе казьляня з чарады”. А яна сказала: “Ці дасі мне заруку, пакуль прышлеш [яго]”.
GEN 38:18 I ён сказаў: “Якую заруку даць табе?” А яна сказала: “Пячатку тваю, і пасак твой, і кій твой, які ў руцэ тваёй”. I ён даў ёй, і ўвыайшоў да яе; і яна зачала яму.
GEN 38:19 І ўстала, і пайшла, і зьняла вэлюм свой з сябе, і апранулася ва шдовіны шаты.
GEN 38:20 I паслаў Юда казьляня праз рукі таварыша свайго Адулямца, каб узяць заруку з рукі жанчыны; але ён не знайшоў яе.
GEN 38:21 I пытаўся ён у людзей месца таго, кажучы: “Дзе блудніца, якая ў Энаіме пры дарозе?” А яны казалі: “Тут не было блудніцы”.
GEN 38:22 I вярнуўся ён да Юды, і сказаў: “Я не знайшоў яе; і таксама людзі таго месца казалі: “Тут не было блудніцы”.
GEN 38:23 I сказаў Юда: “Няхай яна возьме [заруку] сабе, каб толькі не было з нас кпінаў; вось, я паслаў казьляня гэтае, а ты не знайшоў яе”.
GEN 38:24 І сталася, што праз тры месяцы паведамілі Юдзе, кажучы: “Чужаложыла Тамар, нявестка твая, і нават яна цяжарная ад распусты”. I сказаў Юда: “Вывядзіце яе, і няхай будзе спаленая”.
GEN 38:25 Яе павялі [на спаленьне], а яна паслала да сьвёкра свайго, кажучы: “Ад чалавека, якога гэтыя [рэчы], я цяжарная”. I сказала: “Пазнавай, чыя пячатка, і пас, і кій вось гэтыя”.
GEN 38:26 I пазнаў [іх] Юда, і сказаў: “Яна справядліўшая за мяне, бо я ня даў яе Шэлі, сыну свайму”. I больш не пазнаваў яе.
GEN 38:27 I сталася ў часе родаў ейных, і вось, блізьняты ў жываце ейным.
GEN 38:28 I сталася пры родах, і высунуў [адзін] ручку; і ўзяла павітуха, і завязала на ручку яму чырвоную нітку, кажучы: “Гэты выйшаў першы”.
GEN 38:29 I сталася, што схавалася рука ягоная, і вось, выйшаў брат ягоны. I яна сказала: “Як ты прарваў перагароду?”. I назвала імя ягонае Пэрэс.
GEN 38:30 А потым выйшаў брат ягоны, у якога на руцэ чырвоная нітка. I назвала імя ягонае Зарах.
GEN 39:1 А Язэп быў заведзены ў Эгіпет, і купіў яго Патыфар, урадовец фараона, начальнік варты, Эгіпцянін, з рук Ізмаэльцаў, якія завялі яго туды.
GEN 39:2 I быў ГОСПАД з Язэпам, і стаўся ён чалавекам, які мае посьпех, і быў у доме гаспадара свайго, Эгіпцяніна.
GEN 39:3 I бачыў гаспадар ягоны, што ГОСПАД з ім, і ўсяму, што ён робіць, ГОСПАД дае посьпех у руках ягоных.
GEN 39:4 I знайшоў Язэп ласку ў вачах ягоных, і служыў яму, і ён паставіў яго над домам сваім, і ўсё, што меў, аддаў у рукі ягоныя.
GEN 39:5 I сталася, што ад таго часу, як ён паставіў яго над домам сваім і над усім, што меў, ГОСПАД дабраславіў дом Эгіпцяніна дзеля Язэпа, і было дабраславеньне ГОСПАДА на ўсім, што меў ён у доме і ў полі.
GEN 39:6 I аддаў ён усё, што меў, у рукі Язэпа; і ня рупіўся ні пра што, акрамя хлеба, які ён еў. А Язэп меў зграбную постаць і прывабны выгляд.
GEN 39:7 I сталася пасьля гэтых падзеяў, і ўзьняла жонка гаспадара ягонага вочы свае на Язэпа, і сказала: “Ляж са мною”.
GEN 39:8 Але ён адмовіўся, і сказаў жонцы гаспадара свайго: “Вось, гаспадар мой ня рупіцца пры мне ні пра што ў доме, і ўсё, што мае, аддаў у руку маю.
GEN 39:9 Няма нікога, важнейшага за мяне, у доме гэтым; і ён не забараняе мне нічога, акрамя толькі цябе, бо ты — жонка ягоная. І як я магу ўчыніць такое вялікае злачынства і зграшыць супраць Бога”.
GEN 39:10 I сталася, што яна зьвярталася да Язэпа штодня, а ён ня слухаў яе, каб легчы каля яе, і быць з ёю.
GEN 39:11 I сталася аднаго дня, і ён увайшоў у дом рабіць працу сваю, і нікога з людзей дому не было там у доме.
GEN 39:12 I яна схапіла яго за адзеньне ягонае, кажучы: “Ляж са мною”. Але ён пакінуў адзеньне сваё ў руцэ ейнай, і ўцёк, і выйшаў навонкі.
GEN 39:13 I сталася, калі яна ўбачыла, што ён пакінуў адзеньне сваё ў руцэ ейнай і выбег навонкі,
GEN 39:14 яна паклікала людзей дому свайго, і сказала ім, кажучы: “Гляньце, прывялі да нас Гебрая, каб ён сваволіў у нас. Ён прышоў да мяне, каб легчы са мною, і я закрычала голасам вялікім.
GEN 39:15 I сталася, калі ён пачуў, што я ўзьняла голас мой і закрычала, ён пакінуў адзеньне сваё ў мяне, і ўцёк, і выйшаў навонкі”.
GEN 39:16 I пакінула адзеньне ягонае ў сябе да прыходу гаспадара ягонага да дому свайго.
GEN 39:17 I гаварыла з ім гэткімі словамі, кажучы: “Прыйшоў да мяне гэты нявольнік Гебрай, якога ты прывёў да нас, каб сваволіць са мною.
GEN 39:18 I сталася, калі я ўзьняла голас мой і закрычала, ён пакінуў адзеньне сваё ў мяне і ўцёк навонкі”.
GEN 39:19 I сталася, што пачуў гаспадар ягоны словы жонкі сваёй, каторыя яна гаварыла яму, кажучы: “Гэткую рэч учыніў мне нявольнік твой!”, і ўзгарэўся гнеў ягоны.
GEN 39:20 I ўзяў гаспадар Язэпаў яго, і кінуў яго ў вязьніцу, месца, дзе былі ўвязьнены вязьні валадара. І быў ён там у вязьніцы.
GEN 39:21 I быў ГОСПАД з Язэпам, і зьявіў да яго міласэрнасьць, і даў ласку яму ў вачах начальніка вязьніцы.
GEN 39:22 I аддаў начальнік вязьніцы ў руку Язэпу ўсіх вязьняў, якія былі ў вязьніцы, і ўсё, што там рабілі, ён рабіў.
GEN 39:23 Не пільнаваў начальнік вязьніцы нічога, што было у руках ягоных, бо ГОСПАД быў з ім, і ў тым, што ён рабіў, ГОСПАД даваў посьпех.
GEN 40:1 І сталася пасьля гэтых падзеяў, зграшылі чашнік валадара Эгіпецкага і пекар перад панам сваім, перад валадаром Эгіпецкім.
GEN 40:2 I загневаўся фараон на двух урадоўцаў сваіх, на начальніка чашнікаў і на начальніка пекараў,
GEN 40:3 і аддаў іх пад варту ў дом начальніка варты, у вязьніцу, месца, дзе Язэп быў вязьнем.
GEN 40:4 I прызначыў начальнік варты Язэпа да іх, і ён служыў ім. I былі яны шмат дзён пад вартаю.
GEN 40:5 I сьнілі ў адну ноч яны абодва кожны свой сон, кожны [сьніў] са значэньнем сон свой, чашнік і пекар, якія былі ў валадара Эгіпецкага і якія былі ўвязьненыя ў вязьніцы.
GEN 40:6 I прыйшоў да іх Язэп раніцай, і ўбачыў іх, і вось, яны засмучаныя.
GEN 40:7 I спытаўся ён у ўрадоўцаў фараона, што былі пад вартаю з ім у доме пана ягонага, кажучы: “Чаму абліччы вашыя сёньня [маюць] благі выгляд?”
GEN 40:8 I сказалі яны яму: “Сьнілі мы сон, а растлумачыць [яго] няма каму”. I сказаў ім Язэп: “Ці ж ня ў Бога тлумачэньне [сну]? Распавядзіце мне”.
GEN 40:9 I распавёў начальнік чашнікаў сон свой Язэпу, і сказаў яму: “У маім сьне, вось, вінаградная лаза перада мною.
GEN 40:10 I на вінаграднай лазе — тры галінкі. І яна, калі вырасла, разквітнела квеценьню сваёй, насьпелі гронкі вінаграду ейнага.
GEN 40:11 I келіх фараона ў руцэ маёй, і я ўзяў вінаградныя ягады, і выціснуў іх у келіх фараона, і даў келіх ў рукі фараона”.
GEN 40:12 I сказаў яму Язэп: “Гэта тлумачэньне яго: тры галінкі — гэта тры дні.
GEN 40:13 Праз тры дні падніме фараон галаву тваю, і верне цябе на месца тваё, і ты будзеш даваць келіх фараону ў руку ягоную паводле ранейшага звычаю, калі ты быў чашнікам ягоным.
GEN 40:14 Толькі ўзгадай пра мяне, калі будзе табе добра; і зьяві мне міласэрнасьць, узгадай пра мяне перад фараонам, і вывядзі мяне з гэтага дому,
GEN 40:15 бо я крадзьма ўкрадзены з зямлі Гебраяў, і таксама тут нічога не зрабіў, за што б пасадзіць мяне ў вязьніцу”.
GEN 40:16 I ўбачыў начальнік пекараў, што ён добра патлумачыў, і сказаў Язэпу: “Я таксама сьніў, і вось, тры кашы плеценыя на галаве маёй.
GEN 40:17 I ў кашы верхнім — усялякая ежа фараона, вырабленая пекарам; і птушкі елі яе з каша на галаве маёй”.
GEN 40:18 I адказаў Язэп, і сказаў: “Гэта тлумачэньне яго: тры кашы — гэта тры дні.
GEN 40:19 Праз тры дні падніме фараон галаву з цябе, і павесіць цябе на дрэве; і птушкі будуць есьці цела тваё з цябе”.
GEN 40:20 I стаўся на трэйці дзень дзень нараджэньня фараона, і ён справіў бяседу для ўсіх слугаў сваімх, і падняў галаву начальніка чашнікаў і галаву начальніка пекараў сярод слугаў сваіх,
GEN 40:21 I вярнуў начальніка чашнікаў на ягонае месца чашніка, і ён даў келіх ў руку фараону.
GEN 40:22 А начальніка пекараў павесіў, як патлумачыў ім Язэп.
GEN 40:23 I не ўзгадаў начальнік чашнікаў пра Язэпа, і забыўся пра яго.
GEN 41:1 I сталася, што мінула два гады часу, і сьніў фараон, і вось, ён стаіць каля ракі.
GEN 41:2 I вось, з ракі выходзіць сем кароваў прыгожых з выгляду і сытых целам; і пасьвіліся на поплаве.
GEN 41:3 I вось, сем іншых кароваў выходзіць за імі з ракі, брыдкіх з выгляду і худых целам, і сталі каля тых кароваў на беразе ракі.
GEN 41:4 I пажэрлі каровы брыдкія з выгляду і худыя целам сем кароваў прыгожых з выгляду і сытых. I прачнуўся фараон,
GEN 41:5 I заснуў, і сьніў ён другі раз, і вось, сем каласоў вырасьлі на адным сьцябле, здаровых і добрых.
GEN 41:6 I вось, сем каласоў пустых і высушаных усходнім ветрам вырастуаюць пасьля іх.
GEN 41:7 I праглынулі каласы пустыя сем каласоў здаровых і поўных. I прачнуўся фараон, і вось, [гэта] сон.
GEN 41:8 I сталася раніцаю, што быў стрывожаны дух ягоны, і ён паслаў, і паклікаў усіх варажбітоў Эгіпту і ўсіх мудрацоў яго, і распавёў ім фараон сон свой; і не было [нікога], хто б патлумачыў яго фараону.
GEN 41:9 I прамовіў начальнік чашнікаў фараону, кажучы: “Грахі мае ўзгадваю я сёньня.
GEN 41:10 Фараон загневаўся на слугаў сваіх і аддаў мяне пад нагляд у дом начальніка варты, мяне і начальніка пекараў.
GEN 41:11 I мы сьнілі сон у адну ноч, я і ён, кожны са значэньнем сон свой мы сьнілі.
GEN 41:12 I быў там з намі юнак Гебрай, нявольнік начальніка варты. I мы распавялі яму, і ён патлумачыў нам сны нашыя, кажнаму ягоны сон патлумачыў.
GEN 41:13 I сталася, як ён патлумачыў нам, так і сталася: мяне вярнулі на становішча мае, а таго павесілі”.
GEN 41:14 I паслаў фараон, і паклікаў Язэпа; і хутка вывялі яго з лёху. I ён пагаліўся, і зьмяніў адзеньне сваё, і прыйшоў да фараона.
GEN 41:15 I сказаў фараон Язэпу: “Я сьніў сон, і няма нікога, хто б патлумачыў яго. І я чуў, што пра цябе кажуць, што ты, выслухаўшы сон, тлумачыш яго”.
GEN 41:16 I адказаў Язэп фараону, кажучы: “Ня я, але Бог можа адкажа на супакой фараону”.
GEN 41:17 I сказаў фараон Язэпу: “У маім сьне, вось, стаю я на беразе ракі.
GEN 41:18 I вось, з ракі выходзіць сем кароваў сытых целам і прыгожых з выгляду, і пасьвіліся яны на поплаве.
GEN 41:19 I вось, сем кароваў іншых выходзяць пасьля іх, непафарэмныя, вельмі брыдкія з выгляду і худыя целам, я ня бачыў падобных, што да брыдкасьці, у-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай.
GEN 41:20 I пажэрлі каровы худыя і брыдкія сем кароваў першых сытых.
GEN 41:21 I ўвайшлі яны ў чэравы іхныя, і не было пазнаць, што яны ўвайшлі ў чэравы іхныя, і выгляд іхні быў паганы, як і спачатку. I я прачнуўся.
GEN 41:22 I ўбачыў я ў сьне, і вось, сем каласоў вырастаюць на адным сьцябле, поўных і добрых.
GEN 41:23 I вось, сем каласоў ценькіх, пустых і высушаных усходнім ветрам растуць пасьля іх.
GEN 41:24 I праглынулі каласы пустыя сем каласоў добрых. Я расказаў гэта варажбітам, але няма [нікога, хто б] патлумачыў [гэта] мне”.
GEN 41:25 I сказаў Язэп фараону: “Сон фараона — адзін ён. Што Бог зробіць, Ён паведаміў фараону.
GEN 41:26 Сем кароваў добрых — гэта сем гадоў; і сем тых каласоў добрых — гэта сем гадоў. Гэта сон адзін.
GEN 41:27 I сем кароваў худых і брыдкіх, якія выйшлі пасьля іх — гэта сем гадоў; і сем каласоў пустых, высушаных усходнім ветрам — гэта будзе сем гадоў голаду.
GEN 41:28 Гэта слова, якое я прамовіў да фараона. Што Бог зробіць, Ён паказаў фараону.
GEN 41:29 Вось, сем гадоў прыйдзе вялікага дабрабыту ў-ва ўсёй зямлі эгіпецкай.
GEN 41:30 I настануць пасьля іх сем гадоў голаду; і забудзецца ўвесь той дабрабыт у зямлі Эгіпецкай, і вынішчыць голад гэтую зямлю.
GEN 41:31 I ня будзе відно дабрабыту у зямлі з прычыны голаду, які будзе пасьля, бо будзе ён вельмі цяжкі.
GEN 41:32 А тое, што паўтарыўся гэты сон фараону двойчы, [азначае], што вызначана гэта справа ў Бога і неўзабаве Бог зьдзейсьніць гэта.
GEN 41:33 I цяпер няхай прыгледзіць фараон мужа кемлівага і мудрага, і няхай паставіць яго над зямлёю Эгіпецкай.
GEN 41:34 Няхай зробіць фараон, і прызначыць наглядчыкаў над краем, і зьбірае пятую частку [ўраджаю] з зямлі Эгіпецкае ў сем гадоў дабрабыту.
GEN 41:35 I зьбяруць усякае харчаваньне падчас гэтых добрых гадоў, якія надыйдуць, і няхай зьбіраюць збожжа пад руку фараона на харчаваньне ў гарадах, і няхай захоўваюць.
GEN 41:36 I будзе гэтае харчаваньне на запас зямлі на сем гадоў голаду”.
GEN 41:37 I добрае было гэтае слова ў вачах фараона і ў вачах усіх слугаў ягоных.
GEN 41:38 I сказаў фараон слугам сваім: “Ці знойдзецца такі чалавек, як гэты, які мае ў сабе Духа Божага?”
GEN 41:39 I сказаў фараон Язэпу: “Пасьля таго, як Бог паведаміў табе ўсё гэта, няма нікога такога кемлівага і мудрага, як ты.
GEN 41:40 Ты будзеш над домам маім, і вуснаў тваіх будзе слухацца ўвесь народ мой; толькі пасадам я буду перавышаць цябе”.
GEN 41:41 I сказаў фараон Язэпу: “Глядзі, я паставіў цябе над усёю зямлёю Эгіпецкаю”.
GEN 41:42 I зьняў фараон пярсьцёнак свой з рукі сваёй, і даў яго на руку Язэпу; і апрануў яго ў адзеньне з вісону, і ўзлажыў ланцуг залаты на шыю ягоную;
GEN 41:43 I загадаў вазіць яго на другой калясьніцы сваёй, і крычалі перад ім: “Кланяйцеся!” I паставіў яго над усёй зямлёю Эгіпецкай.
GEN 41:44 I сказаў фараон Язэпу: “Я — фараон, але без цябе ніхто не падніме рукі сваёй і нагі сваёй ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай”.
GEN 41:45 I назваў фараон імя Язэпава: Цафнат-Панэах, і даў яму за жонку Аснат, дачку Паты-Пэра, сьвятара з Ону. I узьняўся Язэп над зямлёю Эгіпецкаю.
GEN 41:46 Язэпу было трыццаць гадоў, калі ён стаў перад фараонам, валадаром Эгіпту. I выйшаў Язэп ад аблічча фараона, і прайшоў па ўсёй зямлі Эгіпецкай.
GEN 41:47 I выдала зямля ў сем гадоў дабрабыту поўныя жмані [збожжа].
GEN 41:48 I зьбіраў ён усякае харчаваньне тых сямі гадоў, якія былі ў зямлі Эгіпецкай, і разьмясьціў харчаваньне ў гарадах; харчаваньне з вакалічных палёў гораду ён складаў у [кожным з] іх.
GEN 41:49 I сабіраў Язэп збожжа, як пяску марскога, так шмат, ажно перасталі лічыць, бо не было [яму] ліку.
GEN 41:50 I ў Язэпа нарадзіліся два сыны перш, чым прыйшоў год голаду, якіх нарадзіла яму Аснат, дачка Паты-Пэра, сьвятара з Ону.
GEN 41:51 I назваў Язэп імя першароднага Манаса, бо [казаў:] “Даў мне Бог забыцца ўсе цяжкасьці мае і ўвесь дом бацькі майго”.
GEN 41:52 А імя другога назваў Эфраім, бо казаў: распладзіў мяне Бог у зямлі нядолі маёй”.
GEN 41:53 I мінулі сем гадоў дабрабыту, які быў у зямлі Эгіпецкай.
GEN 41:54 I пачалі сем гадоў голаду прыходзіць, як сказаў Язэп. I быў голад ва ўсіх краінах, але ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай быў хлеб.
GEN 41:55 I галадавала ўся зямля Эгіпецкая, і крычаў народ да фараона пра хлеб, і сказаў фараон усім Эгіпцянам: “Ідзіце да Язэпа і рабіце, што ён вам скажа”.
GEN 41:56 I быў голад на ўсім абліччы зямлі, і адчыніў Язэп усе [гумны], якія былі ў іх, і прадаваў Эгіпцянам. I павялічваўся голад ў зямлі Эгіпецкай.
GEN 41:57 I з ўсёй зямлі прыходзілі ў Эгіпет купляць у Язэпа, бо павялічваўся голад па ўсёй зямлі.
GEN 42:1 I ўбачыў Якуб, што ёсьць збожжа ў Эгіпце, і сказаў Якуб сынам сваім: “Што вы паглядаеце [адзін на аднаго]?”
GEN 42:2 I сказаў: “Вось, я чуў, што ёсьць збожжа ў Эгіпце. Зыйдзіце туды і купіце для нас там, і будзем жыць, і не памрэм”.
GEN 42:3 I зыйшлі дзесяць братоў Язэпавых купіць збожжа ў Эгіпце.
GEN 42:4 А Бэн’яміна, брата Язэпа, не паслаў Якуб з братамі ягонымі, бо сказаў: “Каб не здарылася з ім няшчасьце”.
GEN 42:5 I прыйшлі сыны Ізраіля купляць збожжа разам з тымі, што прыйшлі [туды], бо быў голад у зямлі Ханаан.
GEN 42:6 А Язэп кіраваў у той зямлі, ён продаў збожжа ўсім людзям зямлі. I прыйшлі браты Язэпа, і пакланіліся яму тварам да зямлі.
GEN 42:7 I ўбачыў Язэп братоў сваіх, і пазнаў іх, і ўдаваў, што ён чужым ім, і размаўляў з імі сувора, і сказаў ім: “Адкуль вы прыйшлі?” I яны сказалі: “З зямлі Ханаан, каб купіць харчоў”.
GEN 42:8 I пазнаў Язэп братоў сваіх, а яны не пазналі яго.
GEN 42:9 I ўзгадаў Язэп сны, якія ён сьніў пра іх, і сказаў ім: “Шпегі вы, вы прыйшлі, каб агледзець голасьць зямлі гэтай”.
GEN 42:10 I сказалі яны яму: “Не, пане; і слугі твае прыйшлі купіць харчаваньне.
GEN 42:11 Усе мы — сыны аднаго чалавека, шчырыя мы. Не былі слугі твае шпегамі”.
GEN 42:12 Але ён сказаў ім: “Не, бо вы прыйшлі агледзець голасьць зямлі гэтай”.
GEN 42:13 А яны сказалі: “Дванаццаць слугаў тваіх, браты [мы]. Мы — сыны аднаго чалавека ў зямлі Ханаан, і вось, наймалодшы сёньня з бацькам нашым, а аднаго няма”.
GEN 42:14 I сказау ім Язэп: “Гэта я сказаў вам, кажучы: ‘Вы — шпегі’.
GEN 42:15 Таму будзеце выспрабаваныя. Няхай жыве фараон! Вы ня выйдзеце адгэтуль, пакуль ня прыйдзе сюды наймалодшы брат ваш.
GEN 42:16 Пашліце аднаго з вас, і няхай ён возьме брата вашага; а вы будзеце ўвязьнены. I выспрабуюцца словы вашыя, ці праўда ваша. А калі не, няхай жыве фараон! Вы — шпегі”.
GEN 42:17 I ўзяў іх пад варту на тры дні.
GEN 42:18 I сказаў ім Язэп на трэйці дзень: “Гэта зрабіце, і будзеце жывыя. Бо я баюся Бога.
GEN 42:19 Калі вы — шчырыя, адзін брат ваш застанецца ўвязьнены ў доме, у якім вы пад вартаю, а вы ідзіце, занясіце збожжа дзеля [заспакаеньня] голаду дамоў вашых.
GEN 42:20 I брата вашага малодшага прывядзіце да мяне, і спраўдзяцца словы вашыя, і вы не памраце”. I яны зрабілі так.
GEN 42:21 I казалі яны кожны брату свайму: “Сапраўды, мы вінаватыя адносна брата нашага, што мы бачылі гора душы ягонае, як ён маліў нас, але мы не паслухалі, і за тое прыйшла на нас бяда гэтая”.
GEN 42:22 I адказаў ім Рубэн, кажучы: “Ці не казаў я вам, кажучы: ‘Не грашыце супраць хлопца’, і не паслухалі вы; і вось, кроў ягоная помсьціцца”.
GEN 42:23 І яны ня ведалі, што Язэп разумее, бо паміж імі быў перакладчык.
GEN 42:24 I адвярнуўся ад іх, і плакаў. I павярнуўся да іх, і размаўляў з імі, і ўзяў з іх Сымона, і зьвязаў яго перад вачыма іхнімі.
GEN 42:25 I загадаў Язэп, каб напоўнілі мяхі іхнія збожжам, і вярнулі срэбра іхняе кожнаму ў мех ягоны, і далі ім ежу на дарогу. I зрабілі ім гэтак.
GEN 42:26 І яны ўсклалі збожжа сваё на аслоў сваіх, і пайшлі адтуль.
GEN 42:27 I разьвязаў адзін [з іх] мех свой, каб пакарміць асла свайго на папасе; і ўбачыў срэбра сваё, і вось, яно ў адтуліне мяха ягонага.
GEN 42:28 I сказаў ён братам сваім: “Вярнулі срэбра маё, і вось, яно ў мяху маім”. I затрывожылася сэрца іхняе, і яны задрыжэлі, кажучы адзін аднаму: “Што гэта зрабіў нам Бог?”
GEN 42:29 I прыйшлі яны да Якуба, бацькі свайго, ў зямлю Ханаан, і распавялі яму ўсё, што здарылася з імі, кажучы:
GEN 42:30 “Гаварыў гэты чалавек, пан зямлі той, з намі сувора, і меў нас за шпегаў у зямлі той.
GEN 42:31 I сказалі мы яму: “Шчырыя мы, мы не былі шпегамі.
GEN 42:32 Нас дванаццаць братоў, сыны бацькі нашага; аднаго няма, а малодшы сёньня з бацькам нашым у зямлі Ханаанскай”.
GEN 42:33 I сказаў гэты чалавек, пан зямлі той: “З гэтага я даведаюся, што вы шчырыя: аднаго брата вашага пакіньце ў мяне, а вы вазьміце збожжа дзеля [заспакаеньня] голаду дамоў вашых і ідзіце.
GEN 42:34 I прывядзіце да мяне малодшага брата вашага; і я даведаюся, што вы ня шпегі, але шчырыя вы. Брата вашага аддам вам, і вы будзеце падарожнічаць у зямлі гэтай”.
GEN 42:35 I сталася, калі яны высыпалі мяхі свае, вось, у кожнага капшук са срэбрам ягоным ў мяху ягоным. I ўбачылі яны капшукі са срэбрам сваім, яны і бацька іхні, і спалохаліся.
GEN 42:36 I сказаў ім Якуб, бацька іхні: “Вы пазбавілі мяне дзяцей. Язэпа няма; і Сымона няма, і Бэн’яміна [хочаце] ўзяць. Усё гэта на мяне прыйшло!”
GEN 42:37 I сказаў Рубіэн бацьку свайму: “Забі двух сыноў маіх, калі я не прывяду яго да цябе. Аддай яго ў рукі мае, і я вярну яго табе”.
GEN 42:38 А ён сказаў: “Ня зыйдзе сын мой з вамі; бо брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся! Калі здарыцца з ім няшчасьце ў дарозе, у якую вы пойдзеце, вы зьвядзеце сівізну маю са смуткам у апраметную”.
GEN 43:1 А голад цяжыў на зямлі.
GEN 43:2 I сталася, што яны скончылі есьці збожжа, якое прывезьлі з Эгіпту, і сказаў ім бацька іхні: “Вярніцеся, купіце нам трохі харчаваньня”.
GEN 43:3 I сказаў яму Юда, кажучы: “Той чалавек сувора папярэдзіў нас, кажучы: ‘Ня ўбачыце аблічча майго, калі ня [будзе] брат ваш з вамі’.
GEN 43:4 Калі згаджаешся паслаць брата нашага з намі, зыйдзем і купім табе харчаваньне.
GEN 43:5 А калі не пашлеш, ня зыйдзем, бо той чалавек сказаў нам: ‘Ня ўбачыце аблічча майго, калі ня [будзе] брат ваш з вамі’”.
GEN 43:6 I сказаў Ізраіль: “Навошта вы зрабілі мне ліха, сказаўшы таму чалавеку, што ў вас ёсьць яшчэ брат?”
GEN 43:7 І сказалі яны: «Пытаючыся, распытаваў гэты чалавек пра нас, пра сям’ю нашую, кажучы: ‘Ці яшчэ бацька ваш жыўвы? Ці ёсьць у вас брат?’ І мы адказвалі яму паводле гэтых словаў. Ці маглі мы ведаць, што ён скажа: ‘Прывядзіце брата вашага’».
GEN 43:8 I сказаў Юда Ізраілю, бацьку свайму: “Пашлі гэтага хлопца са мною; і мы ўстанем, і пойдзем, і будзем жыць, і не памром, і мы, і ты, і дзеці нашыя.
GEN 43:9 Я паручаюся за яго, з рукі маёй будзеш вымагаць яго. Калі я не прывяду яго да цябе і не пастаўлю перад абліччам тваім, буду я грэшны перад табою на ўсё жыцьцё.
GEN 43:10 Бо калі б мы не затрымліваліся, дык цяпер мы б ужо вярнуліся двойчы”.
GEN 43:11 I сказаў ім Ізраіль, бацька іхні: “Калі так, тады зрабіце вось што: вазьміце пладоў зямлі ў мяхі вашыя і занясіце гэтаму чалавеку дар, трохі бальзаму, і трохі мёду, і пахнідлы, і ладан, і фісташкі, і мігдалы.
GEN 43:12 I срэбра падвойна вазьміце ў рукі вашыя, і срэбра, якое назад [паложана] ў адтуліны мяхоў вашых, вярніце рукамі сваімі, можа, гэта памылка.
GEN 43:13 I брата вашага бярыце, і, устаўшы, вярніцеся да чалавека таго.
GEN 43:14 А Бог Усемагутны няхай дасьць вам ласку перад абліччам таго чалавека, і ён выпусьціць вам другога брата вашага і Бэн’яміна. А я, калі маю пазбыцца дзяцей, пазбудуся”.
GEN 43:15 I ўзялі мужы гэтыя дары свае, і срэбра падвойнае ўзялі ў рукі свае, і Бэн’яміна, і ўсталі, і зыйшлі ў Эгіпет, і сталі перад Язэпам.
GEN 43:16 I ўбачыў Язэп з імі Бэн’яміна, і сказаў загадчыку дому свайго: “Увядзі гэтых мужоў у дом, і зарэж, што можна зарэзаць, і прыгатуй, бо са мною будуць есьці гэтыя мужы апоўдні”.
GEN 43:17 I зрабіў той чалавек так, як сказаў Язэп, і ўвёў той чалавек мужоў гэтых у дом Язэпа.
GEN 43:18 I баяліся мужы гэтыя, што прывялі іх у дом Язэпа, і казалі: “Гэта з прычыны срэбра, вернутага ўперад у мяхі нашыя, прывялі нас, каб накінуцца на нас, і напасьці на нас, і ўзяць у няволю нас, і аслоў нашых”.
GEN 43:19 I наблізіліся яны да чалавека, які быў над домам Язэпа, і гаварылі з ім ля ўваходу ў дом,
GEN 43:20 і сказалі: “Паслухай, пане мой! Прыыходзячы, прыходзілі мы [сюды] ўперад купіць харчаваньне.
GEN 43:21 I сталася, як мы прыйшлі на папас, і разьвязалі мяхі свае, і вось, срэбра кожнага ў адтуліне мяха ягонага, срэбра нашае паводле вагі сваёй, і мы вяртаем яго рукамі сваімі.
GEN 43:22 I срэбра іншае мы прынесьлі ў руках сваіх, каб купіць харчаваньне. Мы ня ведаем, хто паклаў срэбра нашае ў мяхі нашыя”.
GEN 43:23 А ён сказаў: “Супакой вам! Ня бойцеся! Бог ваш і Бог бацькі вашага даў вам скарб у мяхах вашых. Вашае срэбра прыйшло да мяне”. I вывеў да іх Сымона.
GEN 43:24 I ўвёў чалавек той мужоў гэтых у дом Язэпа, і даў вады, і яны абмылі ногі свае; і даў корм аслам іхнім.
GEN 43:25 I яны прыгатавалі дары да прыходу Язэпа апоўдні, бо чулі, што там яны будуць есьці хлеб.
GEN 43:26 I прыйшоў Язэп у дом, і яны прынесьлі яму ў дом дары, якія ў руках іхніх, і пакланіліся яму да зямлі.
GEN 43:27 І ён спытаўся ў іх пра супакой, і сказаў: “Ці добра маецца бацька ваш стары, пра якога вы распавядалі? Ці ён яшчэ жыве?”
GEN 43:28 I сказалі яны: “Мае супакой слуга твой, бацька наш, ён яшчэ жыве”. I схіліліся, і, пакланяючыся, пакланіліся.
GEN 43:29 I ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў Бэн’яміна, брата свайго, сына маці сваёй, і сказаў: “Ці гэта брат ваш наймалодшы, пра якога вы распавядалі мне?” I сказаў: “Бог няхай зьмілуецца над табою, сыне мой”.
GEN 43:30 I хутка выйшаў Язэп, бо ўзгарэліся пачуцьці ягоныя да брата ягонага, і ён шукаў [месца, каб] плакаць; і ўвайшоў у пакой, і плакаў там.
GEN 43:31 I абмыў ён аблічча сваё, і выйшаў, і апаваў сябе, і сказаў: “Пастаўце хлеб”.
GEN 43:32 I паставілі яму асобна, і ім асобна, і Эгіпцянам, якія елі з ім, асобна, бо Эгіпцяне ня могуць есьці з Гебраямі хлеб, бо гэта агіда для Эгіпту.
GEN 43:33 I селі яны перад ім, першародны паводле першароднасьці сваёй, і наймалодшы паводле маладосьці сваёй, і зьдзіўляліся гэтыя мужы, [гледзячы] адзін на аднаго.
GEN 43:34 I падалі стравы ад яго аблічча для іх. I была страва для Бэн’яміна большая, чым стравы кажнага з іх у пяць разоў. I яны пілі, і ўпіліся з ім.
GEN 44:1 I загадаў Язэп загадчыку дому свайго, кажучы: “Напоўні мяхі гэтых мужоў харчамі, колькі яны могуць несьці, і палажы срэбра кожнага ў адтуліну мяха ягонага;
GEN 44:2 А келіх мой, келіх срэбны, палажы ў адтуліну мяха наймалодшага, і срэбра за збожжа ягонае”. I ён зрабіў паводле слова Язэпа, якое той сказаў.
GEN 44:3 Раніцаю разьвіднела, і гэтых мужоў выправілі, іх і аслоў іхніх.
GEN 44:4 Яны выйшлі з гораду, не адыйшлі далёка, і Язэп сказаў загадчыку дому свайго: “Устань, ганіся за тымі людзьмі, і дагоніш іх, і скажаш ім: ‘Чаму вы адплацілі ліхам за дабро?
GEN 44:5 Ці ж ня гэта той келіх, з якога п’е пан мой, і прадказваючы, прадказвае на ім? Ліха вы ўчынілі, гэтак зрабіўшы’”.
GEN 44:6 І ён дагнаў іх і прамовіў ім гэтыя словы.
GEN 44:7 А яны сказалі: “Навошта пане мой кажа такія словы? Далёкія слугі твае, каб ўчыніць гэткія рэчы.
GEN 44:8 Тое срэбра, якое мы знайшлі ў адтулінах мяхоў сваіх, мы зьвярнулі табе з зямлі Ханаан. Як жа мелі мы красьці з дому гаспадара твайго срэбра альбо золата?
GEN 44:9 У каго са слугаў тваіх будзе знойдзена гэта, той няхай памрэ, а мы таксама станем нявольнікамі пана майго”.
GEN 44:10 І ён сказаў: “Дык цяпер няхай будзе паводле словаў вашых. У каго будзе знойдзена гэта, той стане мне нявольнікам, а вы будзеце нявінныя”.
GEN 44:11 І яны пасьпяшаліся, і зьнялі кожны мех свой на зямлю, і разьвязалі кожны мех свой.
GEN 44:12 А ён шукаў, пачаў ад найстарэйшага і скончыў наймалодшым; і знайшоў келіх ў мяху Бэн’яміна.
GEN 44:13 I разарвалі яны адзеньні свае, і ўсклалі [мяхі] кожны на асла свайго, і вярнуліся ў горад.
GEN 44:14 I прыйшлі Юда і браты ягоныя ў дом Язэпа, і ён яшчэ быў там, і ўпалі перад абліччам яго на зямлю.
GEN 44:15 I сказаў ім Язэп: “Што за ўчынак гэта вы ўчынілі? Ці ж вы ня ведалі, што, прадказваючы, прадказвае такі чалавек, як я?”
GEN 44:16 I сказаў Юда: “Што нам сказаць, пане мой? Што нам гаварыць і як нам апраўдвацца? Бог знайшоў правіну слугаў тваіх. Вось, мы — нявольнікі пана майго, і мы, і той, у чыіх руках быў знойдзены келіх”.
GEN 44:17 I сказаў [Язэп]: “Далёка ад мяне, каб я ўчыніў гэта. Той чалавек, у руках якога знойдзены келіх, ён будзе маім нявольнікам, а вы ўзыходзьце ў супакою да бацькі свайго”.
GEN 44:18 I наблізіўся да яго Юда, і сказаў: “Паслухай, пане мой, няхай скажа, прашу, слуга твой слова ў вушы пана свайго, і няхай не распальваецца гнеў твой на слугу твайго, бо ты — як сам фараон.
GEN 44:19 Пан мой пытаўся ў слугаў сваіх, кажучы: ‘Ці ёсьць у вас бацька альбо брат?’
GEN 44:20 І мы сказалі пану нашаму: ‘Ёсьць у нас бацька стары і дзіця старасьці [ягонае] малое, а брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся па маці сваёй, і бацька ягоны любіць яго’.
GEN 44:21 I ты сказаў слугам тваім: ‘Прывядзіце яго да мяне, і я зьвярну вока маё на яго’.
GEN 44:22 І мы сказалі пану майму: ‘Ня можа хлопец пакінуць бацьку свайго; і калі ён пакіне бацьку свайго, дык той памрэ’.
GEN 44:23 I сказаў ты слугам тваім: ‘Калі ня прыйдзе брат ваш наймалодшы з вамі, не дазволю вам больш бачыць аблічча маё’.
GEN 44:24 I сталася, што мы ўзыйшлі да слугі твайго, бацькі майго, і пераказалі яму словы пана майго.
GEN 44:25 I сказаў бацька наш: ‘Вярніцеся, купіце нам трохі харчаваньня’.
GEN 44:26 I мы сказалі: ‘Ня можам зыйсьці. Калі будзе з намі брат наш наймалодшы, мы зыйдзем, бо ня зможам убачыць аблічча таго чалавека, калі брата нашага наймалодшага ня будзе з намі’.
GEN 44:27 I сказаў нам слуга твой, бацька наш: ‘Вы ведаеце, што двух нарадзіла мне жонка мая.
GEN 44:28 I адыйшоў адзін ад мяне, і я сказаў: ‘Напэўна, ён разьдзёрты [дзікім зьверам]’, і я ня бачыў яго дагэтуль.
GEN 44:29 І возьмеце таксама гэтага ад аблічча майго, і здарыцца з ім няшчасьце, і завядзіцё вы сівізну маю у горы ў апраметную’.
GEN 44:30 І цяпер, як я прыйду да слугі тваго, бацькі майго, і хлопца няма з намі, а душа ягоная прывязана да душы ягонай.
GEN 44:31 I станецца, што ён убачыць, што няма хлапца, і памрэ, і зьвядуць слугі твае сівізну слугі твайго, бацькі нашага, са смуткам у апраметную.
GEN 44:32 Бо слуга твой паручыўся за хлопца перад бацькам ім, кажучы: ‘Калі не прывяду яго да цябе, буду грэшны перад бацькам сваім на ўсе дні’.
GEN 44:33 I цяпер, прашу, няхай застанецца слуга твой замест хлопца нявольнікам пана майго, а хлопец няхай пойдзе з братамі сваімі.
GEN 44:34 Бо як я прыйду да бацькі майго, а хлопца ня будзе са мною? Няхай ня ўбачу я ліха, якое спаткае бацька мой”.
GEN 45:1 I ня мог Язэп больш вытрываць пры ўсіх, што стаялі каля яго, і закрычаў: “Вывядзіце ўсіх людзей ад мяне!” I не застаўся ніхто пры ім, калі Язэп адкрыўся братам сваім.
GEN 45:2 I голасна заплакаў, і пачулі Эгіпцяне, і пачуў дом фараона.
GEN 45:3 I сказаў Язэп братам сваім: “Я — Язэп! Ці бацька мой яшчэ жывы?” I не маглі браты ягоныя адказаць яму, бо напалохаліся перад абліччам ягоным.
GEN 45:4 I сказаў Язэп братам сваім: “Наблізьцеся, калі ласка, да мяне”. Яны наблізіліся. І ён сказаў: “Я — Язэп, брат ваш, якога вы прадалі ў Эгіпет.
GEN 45:5 Але цяпер не сумуйце, і няхай ня будзе жалю ў вачах вашых, што вы прадалі мяне сюды, бо дзеля захаваньня жыцьця паслаў мяне Бог перад вамі;
GEN 45:6 Бо вось, два гады голаду на зямлі, і яшчэ пяць гадоў, у якія нельга будзе ані араць, ані жаць.
GEN 45:7 I паслаў мяне Бог перад вамі, каб пакінуць з вас рэшту на зямлі і захаваць жыцьцё вашае збаўленьнем вялікім.
GEN 45:8 I цяпер ня вы паслалі мяне сюды, але Бог, і Ён паставіў мяне як бацьку фараону і як пана ў-ва ўсім доме ягоным, і я кірую ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай.
GEN 45:9 Пасьпяшайцеся, і ўзыйдзіце да бацькі майго, і скажыце яму: “Гэтак сказаў сын твой, Язэп: “Бог паставіў мяне панам над усім Эгіптам. Прыйдзі да мяне, не марудзь.
GEN 45:10 I будзеш жыць у зямлі Гашэн; і будзеш блізка каля мяне, ты, і сыны твае, і сыны сыноў тваіх, і авечкі твае, і валы твае, і ўсё, што тваё.
GEN 45:11 I я буду карміць цябе там, бо яшчэ пяць гадоў голаду, каб не згалеў ты, і дом твой, і ўсё, што тваё”.
GEN 45:12 I вось, бачаць вочы вашыя, і вочы брата майго Бэн’яміна, што вусны мае прамаўляюць да вас.
GEN 45:13 I распавядзіце бацьку майму пра ўсю славу маю ў Эгіпце і пра ўсё, што вы бачылі; і пасьпяшайцеся, і прывядзіце бацьку майго сюды”.
GEN 45:14 I ўпаў ён на шыю Бэн’яміну, брату свайму, і плакаў; і Бэн’ямін плакаў на шыі ягонай.
GEN 45:15 I цалаваў ён усіх братоў сваіх, і плакаў над імі. I потым размаўлялі з ім браты ягоныя.
GEN 45:16 I пачулі вестку ў доме фараона, якая казала: “Прыйшлі браты Язэпа”. І добра гэта было ў вачах фараона і ў вачах слугаў ягоных.
GEN 45:17 I сказаў фараон Язэпу: “Скажы братам сваім: “Зрабіце гэтак: абладуйце [збожжам] жывёлу сваю, і ідзіце, і прыйдзіце ў зямлю Ханаан,
GEN 45:18 і вазьміце бацьку свайго, і сем’і свае, і прыйдзіце да мяне; і я дам вам добрую зямлю Эгіпту, і вы будзеце есьці тлустасьць зямлі гэтай”.
GEN 45:19 А ты загадаеш: “Зрабіце гэтак: вазьміце сабе з зямлі Эгіпецкае вазы для дзяцей вашых і жонак вашых, і вазьміце бацьку вашага, і прыходзьце.
GEN 45:20 I вочы вашыя няхай не шкадуюць прыладаў вашых, бо дабро ўсёй зямлі Эгіпецкай — для вас”.
GEN 45:21 I зрабілі так сыны Ізраіля. I даў ім Язэп вазы паводле загаду фараона, і даў ім сілкаваньня на дарогу.
GEN 45:22 І ўсім, кожнаму з іх, ён даў зьмену адзеньня, а Бэн’яміну даў трыста срэбнікаў і пяць зьменаў адзеньня.
GEN 45:23 А для бацькі свайго паслаў дзесяць аслоў, абладаваных даброцьцямі з Эгіпту, і дзесяць асьліцаў, абладаваных збожжам і хлебам, і ежаю для баьці свайго на дарогу.
GEN 45:24 I адаслаў ён братоў сваіх, і яны пайшлі. I сказаў ім: “Не сварыцеся ў дарозе”.
GEN 45:25 I ўзыйшлі яны з Эгіпту, і прыйшлі ў зямлю Ханаан да Якуба, баьці свайго.
GEN 45:26 I паведамілі яму, кажучы: “Яшчэ жывы Язэп, і ён кіруе ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай”. I не ўзварухнулася сэрца ягонае, бо ён не паверыў ім.
GEN 45:27 I прамовілі яму ўсе словы Язэпа, якія ён прамовіў ім, і ўбачыў ён вазы, якія прыслаў Язэп, каб прывезьці яго, і ажыў дух Якуба, бацькі іхняга.
GEN 45:28 I сказаў Ізраіль: “Досыць! Яшчэ жыве Язэп, сын мой! Пайду і ўбачу яго, перш, чым памру”.
GEN 46:1 I вырушыў Ізраіль у дарогу, і ўсё, што ў яго, і прыйшоў у Бэер-Шэву, і ахвяраваў ахвяры Богу бацькі свайго Ісаака.
GEN 46:2 I сказаў Бог Ізраілю ў відзежы начным, і сказаў: “Якубе! Якубе!” А ён сказаў: “Вось я”.
GEN 46:3 I сказаў: “Я — Бог, Бог бацькі твайго! Ня бойся зыйсьці ў Эгіпет, бо Я зраблю цябе там народам вялікім.
GEN 46:4 Я зыйду з табою ў Эгіпет, і Я, выводзячы, таксама вывяду цябе [адтуль]. I Язэп паложыць руку сваю на вочы твае”.
GEN 46:5 I падняўся Якуб з Бэер-Шэвы; і павезьлі сыны Ізраіля Якуба, бацьку свайго, і дзяцей сваіх, і жонак сваіх на вазах, якія паслаў фараон, каб прывезьці яго.
GEN 46:6 I ўзялі яны статак свой і маёмасьць сваю, якую прыдбалі ў зямлі Ханаан, і прыйшлі ў Эгіпет Якуб і ўсё насеньне ягонае з ім.
GEN 46:7 Сыноў сваіх і сыноў сыноў сваіх з сабою, і дочак сваіх і дочак сыноў сваіх, і ўсё насеньне сваё прывёў ён з сабою ў Эгіпет.
GEN 46:8 I вось імёны сыноў Ізраіля, што прыйшлі ў Эгіпет: Якуб і сыны ягоныя. Першародны Якуба Рубэн.
GEN 46:9 I сыны Рубэна: Ханох і Пальлю, і Хецрон, і Кармі.
GEN 46:10 I сыны Сымона: Емуэль і Ямін, і Агад, і Якін, і Цахар, і Шаўль, сын Хананейкі.
GEN 46:11 I сыны Леві: Гершон, Кегат і Мерары.
GEN 46:12 А сыны Юды: Ер, і Анан, і Шэля, і Пэрэс, і Зарах. І памерлі Ер і Анан у зямлі Ханаан. I былі сыны Пэрэса: Хецрон і Хамуль.
GEN 46:13 I сыны Ісахара: Тола і Пува, і Ёў, і Шымрон.
GEN 46:14 I сыны Завулёна: Сэрэд, і Элён, і Яхлеэль.
GEN 46:15 Гэта сыны Леі, якіх яна нарадзіла Якубу ў Падан-Араме, і [яшчэ] Дзіну, дачку ягоную. Усіх душаў сыноў ягоных і дочак ягоных — трыццаць тры.
GEN 46:16 I сыны Гада: Цыф’ён і Хагі, Шуні і Эцбон, Еры і Ароды, і Ар’элі.
GEN 46:17 А сыны Асэра: Імна, і Ішва, і Ішві і Бэрыя, і Сэрах, сястра іхняя. А сыны Бэрыі: Хевер і Малхіэль.
GEN 46:18 Гэта сыны Зільпы, якую даў Лаван Леі, дачцэ сваёй. Яна нарадзіла іх Якубу шаснаццаць душаў.
GEN 46:19 Сыны Рахелі, жонкі Якуба: Язэп і Бэн’ямін.
GEN 46:20 I нарадзіліся ў Язэпа ў зямлі Эгіпецкай Манаса і Эфраім, якіх нарадзіла яму Аснат, дачка Паты-Пэра, сьвятара з Ону.
GEN 46:21 А сыны Бэн’яміна: Бела і Бэкер, і Ашбэль, Гера і Нааман, Эхі і Рош, Мупім і Хупім, і Ард.
GEN 46:22 Гэта сыны Рахелі, якіх яна нарадзіла Якубу, усіх душаў — чатырнаццаць.
GEN 46:23 А сыны Дана: Хушым.
GEN 46:24 Сыны Нэфталі: Яхцээль і Гуні, і Ецэр, і Шылем.
GEN 46:25 Гэта сыны Більгі, якую даў Лаван дачцэ сваёй Рахелі. Яна нарадзіла іх Якубу, усіх душаў —сем.
GEN 46:26 Усяго душаў, што прыйшлі з Якубам у Эгіпет, якія выйшлі са сьцёгнаў ягоных, акрамя жонак сыноў Якуба, усіх душаў — шэсьцьдзесят шэсьць.
GEN 46:27 А сыноў Язэпа, якія нарадзіліся яму ў Эгіпце, — дзьве душы. Усяго душаў з дому Якуба прыйшло ў Эгіпет семдзясят.
GEN 46:28 I паслаў ён Юду перад сабою да Язэпа, каб той скіраваў аблічча яго на Гашэн. I прыйшлі ў зямлю Гашэн.
GEN 46:29 I запрог Язэп калясьніцу сваю, і ўзыйшоў насустрач Ізраілю, бацьку свайму, у Гашэн, і паказаўся яму, і ўпаў на шыю ягоную, і плакаў на шыі ягонай зноў.
GEN 46:30 I сказаў Ізраіль Язэпу: “Магу паміраць я гэтым разам, як убачыў аблічча тваё, бо ты яшчэ жывы”.
GEN 46:31 I сказаў Язэп братам сваім і дому бацькі свайго: “Я пайду і паведамлю фараону, і скажу яму: “Браты мае і дом бацькі майго, якія былі ў зямлі Ханаан, прыйшлі да мяне.
GEN 46:32 Гэтыя людзі — пастухі авечак, бо яны гадавалі статак. І авечак сваіх, і валоў сваіх, і ўсё, што ў іх, яны прывялі”.
GEN 46:33 I станецца, калі фараон пакліча вас і скажа: “Які занятак ваш?”
GEN 46:34 вы скажаце: “Гадавалі статак слугі твае, з маленства нашага і дагэтуль, і мы, і бацькі нашыя”, каб вы пасяліліся ў зямлі Гашэн, бо брыдзяцца Эгіпцяне кожным пастухом авечак”.
GEN 47:1 І прыйшоў Язэп, і паведаміў фараону, і сказаў: “Бацька мой, і браты мае, і авечкі іхнія, і валы іхнія, і ўсё, што ў іх, прыйшлі з зямлі Ханаан, і вось, яны ў зямлі Гашэн”.
GEN 47:2 I з-паміж братоў сваіх ён узяў пяць чалавек і паставіў іх перад фараонам.
GEN 47:3 I сказаў фараон братам ягоным: “Які ваш занятак?” І яны сказалі фараону: “Пастухі авечак слугі твае, і мы, і бацькі нашыя”.
GEN 47:4 I сказалі яны фараону: “Вандраваць у зямлі гэтай мы прыйшлі, бо няма пашы для авечак слугаў тваіх, бо вялікі голад у зямлі Ханаан. І цяпер, просім, дазволь пасяліцца слугам тваім у зямлі Гашэн”.
GEN 47:5 I сказаў фараон Язэпу, кажучы: “Бацька твой і браты твае прыйшлі да цябе.
GEN 47:6 Зямля Эгіпецкая перад абліччам тваім. У найлепшым месцы зямлі пасялі бацьку свайго і братоў сваіх. Няхай жывуць яны ў зямлі Гашэн. I калі ведаеш, што ёсьць паміж імі здольныя людзі, пастаў іх даглядчыкамі над статкамі, якія ў мяне”.
GEN 47:7 I прывёў Язэп Якуба, бацьку свайго, і паставіў яго перад абліччам фараона. І дабраславіў Якуб фараона.
GEN 47:8 I сказаў фараон Якубу: “Колькі дзён [маюць] гады жыцьця твайго?”
GEN 47:9 I сказаў Якуб фараону: “Дзён гадоў вандраваньня майго — сто трыццаць гадоў. Кароткія і ліхія былі дні гадоў жыцьця майго, і не дасягнулі яны да дзён гадоў жыцьця бацькоў маіх у днях вандраваньня іхняга”.
GEN 47:10 I дабраславіў Якуб фараона, і выйшаў ад аблічча фараона.
GEN 47:11 I пасяліў Язэп бацьку свайго і братоў сваіх, і даў ім уласнасьць у зямлі Эгіпецкай, у найлепшай частцы зямлі той, у зямлі Рамсэс, як загадаў фараон.
GEN 47:12 I жывіў Язэп бацьку свайго і братоў сваіх, і ўвесь дом бацькі свайго хлебам адпаведна [ліку] дзяцей.
GEN 47:13 А хлеба не было на ўсёй зямлі, бо голад быў вельмі цяжкі, і была вычарпаная зямля Эгіпецкая і зямля Ханаанская з прычыны голаду.
GEN 47:14 I сабраў Язэп усё срэбра, якое знайшлося ў зямлі Эгіпецкай і ў зямлі Ханаанскай, за збожжа, якое куплялі, і прынёс Язэп срэбра ў дом фараона.
GEN 47:15 I скончылася срэбра ў зямлі Эгіпецкай і ў зямлі Ханаанскай. I прыйшоў увесь Эгіпет да Язэпа, кажучы: “Дай нам хлеба! Навошта мы маем памерці перад табою, бо скончылася срэбра”.
GEN 47:16 І сказаў Язэп: “Дайце статак ваш, і я буду даваць вам за статак ваш, калі скончылася срэбра”.
GEN 47:17 I яны прыводзілі статак свой да Язэпа, і даваў ім Язэп хлеб за коней, і за статкі авечак, і за статкі валоў, і за аслоў; і жывіў іх хлебам за ўвесь статак іхні ў той год.
GEN 47:18 I скончыўся той год; і прыйшлі да яго у наступным годзе, і сказалі яму: “Ня ўтоім ад пана нашага, што скончылася срэбра, і статкі скаціны нашай — у пана нашага. Не засталося нічога ў нас перад абліччам пана нашага, акрамя целаў нашых і грунтоў нашых.
GEN 47:19 Навошта маем памерці перад вачыма тваімі, і мы, і грунты нашыя? Купі нас і грунты нашыя за хлеб; і будзем мы і грунты нашыя нявольнікамі фараона, а ты дай нам зерня, і мы будзем жыць, і не памрэм, і грунты не спусьцеюць”.
GEN 47:20 I набыў Язэп усе грунты ў Эгіпце для фараона, бо прадалі Эгіпцяне кожны поле сваё, бо прыціснуў іх голад. I зямля стала фараонавай.
GEN 47:21 А народ ён перавёў у гарады ад [аднаго] канца мяжы Эгіпту аж да [другога] канца яго.
GEN 47:22 Толькі грунты сьвятароў не набыў, бо частка сьвятароў [была] ад фараона, і яны жывіліся са сваёй часткі, якую даў ім фараон; таму яны і не прадалі грунты свае.
GEN 47:23 I сказаў Язэп народу: “Вось, я купіў сёньня вас і грунты вашыя для фараона. Вось вам зерне, і засявайце зямлю.
GEN 47:24 І калі будзе жніво, давайце пятую частку фараону, а чатыры часткі застануцца вам засеяць поле і на харчаваньне вам і тым, хто ў дамах вашых, і на харчаваньне дзецям вашым”.
GEN 47:25 А яны сказалі: “Ты захаваў нам жыцьцё. Няхай мы знойдзем ласку ў вачах пана нашага, і будзем слугамі фараону”.
GEN 47:26 I паставіў гэта Язэп як пастанову, якая дагэтуль у зямлі Эгіпецкай, што для фараона пятая частка [ураджаю], толькі грунты сьвятароў [належаць] ім самім, ня сталі яны фараонавымі.
GEN 47:27 I жыў Ізраіль у зямлі Эгіпецкай, у зямлі Гашэн, і мелі ўласнасьць у ёй, і пладзіліся, і памножыліся вельмі.
GEN 47:28 I жыў Якуб у зямлі Эгіпецкай сямнанцаць год; і было дзён Якуба, гадоў жыцьця ягонага — сто сорак сем гадоў.
GEN 47:29 I наблізіліся дні Ізраілю, каб памерці, і паклікаў ён сына свайго Язэпа, і сказаў яму: “Калі я знайшоў ласку ў вачах тваім, прашу, палажы руку сваю пад сьцягно маё і зрабі мне міласэрнасьць і праўду, што не пахаваеш мяне ў Эгіпце.
GEN 47:30 Але буду я ляжаць з бацькамі сваімі. Вынясі мяне з Эгіпту і пахавай мяне ў магіле іхняй”. I той сказаў: “Зраблю паводле слова твайго”.
GEN 47:31 I сказаў [Якуб]: “Прысягні мне”. I прысягнуў яму. I схіліўся Ізраіль на верх ложка.
GEN 48:1 I сталася пасьля падзеяў гэтых: і сказалі Язэпу: “Вось, бацька твой хворы”. I ён узяў двух сыноў сваіх з сабою, Манасу і Эфраіма.
GEN 48:2 I паведамілі Якубу, і сказалі: “Вось, сын твой Язэп прыйшоў да цябе”. I сабраў сілы Ізраіль, і сеў на ложку.
GEN 48:3 I сказаў Якуб Язэпу: “Бог Усемагутны зьявіўся мне ў Люзе, у зямлі Ханаан, і дабраславіў мяне,
GEN 48:4 і сказаў мне: “Вось, Я зраблю цябе плодным, і памножу цябе, і дам табе [быць] зграмаджэньнем народаў, і дам зямлю гэтую насеньню твайму пасьля цябе на ўласнасьць вечную”.
GEN 48:5 I цяпер два сыны твае, што нарадзіліся табе ў зямлі Эгіпецкай, да прыходу майго да цябе ў Эгіпет, яны — мае; Эфраім і Манаса, як Рубэн і Сымон, будуць мае.
GEN 48:6 А нашчадкі твае, якія ты нарадзіў пасьля іх, будуць твае. Паводле імёнаў братоў сваіх будуць яны называцца у спадчыне сваёй.
GEN 48:7 А ў мяне, калі я прыйшоў з Падану, памерла ў мяне Рахель у зямлі Ханаан, у дарозе, калі яшчэ заставалася кіўра зямлі, каб дайсьці да Ефраты, і я пахаваў яе там, пры дарозе ў Ефрату, гэта значыць Бэтлеем”.
GEN 48:8 I ўбачыў Ізраіль сыноў Язэпа, і сказаў: “Хто яны?”
GEN 48:9 I сказаў Язэп бацьку свайму: “Яны — сыны мае, якіх Бог даў мне тут”. I сказаў [Якуб]: “Вазьмі, прашу, іх да мяне, і я дабраслаўлю іх”.
GEN 48:10 А вочы Ізраіля сталі цяжкія ад старасьці, ня мог ён бачыць. I наблізіў іх да яго, і ён пацалаваў іх, і абняў іх.
GEN 48:11 I сказаў Ізраіль Язэпу: “Я не спадзяваўся ўбачыць аблічча тваё, і вось, Бог даў мне ўбачыць насеньне тваё”.
GEN 48:12 I адвёў іх Язэп ад каленяў ягоных, і пакланіўся яму абліччам сваім да зямлі.
GEN 48:13 I ўзяў Язэп іх абодвух, Эфраіма правіцай сваёю, леваруч Ізраіля, а Манасу — лявіцай сваёю, праваруч Ізраіля, і наблізіўся да яго.
GEN 48:14 I выцягнуў Ізраіль правіцу сваю, і палажыў на галаву Эфраіма, а ён быў малодшы, а лявіцу сваю — на галаву Манасы, скрыжаваў рукі свае, бо Манаса быў першародны.
GEN 48:15 I дабраславіў Язэпа, і сказаў: “Бог, перад абліччам Якога хадзілі бацькі мае, Абрагам і Ісаак, Бог, Які пасьвіў мяне ад [моманту], як я існую, аж да гэтага дня,
GEN 48:16 Анёл, што выбаўляе мяне ад усякага ліха, няхай дабраславіць юнакоў гэтых; і няхай яны будуць названыя імем маім і імем бацькоў маіх, Абрагама і Ісаака, і няхай разрастуцца яны ў мноства сярод зямлі”.
GEN 48:17 I ўбачыў Язэп, што бацька ягоны палажыў правую руку сваю на галаву Эфраіма, і было гэта ліхім у вачах ягоных. I падхапіў ён руку бацькі свайго, каб пералажыць яе з галавы Эфраіма на галаву Манасы.
GEN 48:18 I сказаў Язэп бацьку свайму: “Ня гэтак, ойча мой, бо гэта першародны. Палажы правіцу тваю на галаву ягоную”.
GEN 48:19 I запярэчыў бацька ягоны, і сказаў: “Ведаю, сыне мой, ведаю, таксама ён будзе народам, і таксама ён будзе вялікі, але брат ягоны малодшы будзе большы за яго, і насеньне ягонае будзе поўняю народаў”.
GEN 48:20 I дабраславіў іх у той дзень, кажучы: «Табою будзе дабраслаўляць Ізраіль, кажучы: “Няхай зробіць табе Бог, як Эфраіму і Манасе”». I паставіў Эфраіма перад Манасам.
GEN 48:21 I сказаў Ізраіль Язэпу: «Вось, я паміраю. I Бог будзе з вамі, і верне вас у зямлю бацькоў вашых.
GEN 48:22 I я даў табе адну частку больш за братоў тваіх, тую, якую я ўзяў з рукі Амарэя мячом маім і лукам маім».
GEN 49:1 I паклікаў Якуб сыноў сваіх, і сказаў: «Зьбярыцеся, і я паведамлю вам, што спаткае вас у пазьнейшыя дні.
GEN 49:2 Зыйдзіцеся і паслухайце, сыны Якуба, паслухайце Ізраіля, бацьку свайго.
GEN 49:3 Рубэн, першародны мой, ты — моц мая і пачатак сілы маёй, перавышаеш годнасьцю і перавышаеш магутнасьцю.
GEN 49:4 Ты пеніўся, як вада, ня будзеш вывышаны, бо ты ўзыйшоў на ложак бацькі свайго; тады ты зьняважыў пасьцель маю, узышоўшы [на яе].
GEN 49:5 Сымон і Левій, браты, зброя іхняя — прылада гвалту.
GEN 49:6 У нараду іхнюю ня ўвойдзе душа мая, і да зграмаджэньня іхняга не далучыцца слава мая, бо ў гневе сваім яны забілі мужа і ў свавольстве сваім скалечылі вала.
GEN 49:7 Пракляты гнеў іхні, бо моцны, і лютасьць іхняя, бо заядлая. Падзялю іх у Якубе і расьцярушу іх у Ізраілі.
GEN 49:8 Юда, цябе выслаўляць будуць браты твае. Рука твая — на карку ворагаў тваіх; паклоняцца табе сыны бацькі твайго.
GEN 49:9 Юда — малады леў, ад здабычы, сыне мой, ты падымаешся. Прыхіліўся, лёг, як леў і як ільвіца, хто падыме яго?
GEN 49:10 Ня будзе аднята бэрла ад Юды і заканадаўца ад ног ягоных, аж пакуль ня прыйдзе Той, чыё яно, і Яму — паслухмянасць народаў.
GEN 49:11 Ён прывяжа да вінаграднай лазы асла свайго і да парастка выборнага вінаграду — асьлянятка асьліцы сваёй. Ён абмые ў віне шаты свае і ў крыві вінаграду — адзеньне сваё.
GEN 49:12 Вочы [ягоныя] чырванейшыя за віно, а зубы — бялейшыя за малако.
GEN 49:13 Завулён на беразе мора будзе жыць і ля прыстані караблёў, і межы ягоныя — да Сідону.
GEN 49:14 Ісахар — асёл касьцісты, што ляжыць паміж загарадаў.
GEN 49:15 I ўбачыў ён супачынак, што добры, і зямлю, што прыемная, і нахіліў плечы свае насіць цяжары і стаў слугою паднявольным.
GEN 49:16 Дан будзе судзіць народ свой, як адзін з родаў Ізраіля.
GEN 49:17 Будзе Дан зьмеем на дарозе, гадзюкай на сьцежцы, якая кусае пяты каня, і валіцца вершнік ягоны назад.
GEN 49:18 На збаўленьне Тваё спадзяюся, ГОСПАДЗЕ!
GEN 49:19 Гад — войскі будуць перамагаць яго, але ён пераможа пяты [іхнія].
GEN 49:20 Пра Ашэра — тлусты хлеб ягоны, і ён будзе даваць прысмакі валадарскія.
GEN 49:21 Нэфталі — ланя выпушчаная [на свабоду], што дае прыгожыя словы.
GEN 49:22 Галіна плодная Язэп, галіна плодная над крыніцаю, галіны ягоныя пнуцца па муры.
GEN 49:23 І засмучалі яго, і стралялі ў яго, і ненавідзілі яго стралцы.
GEN 49:24 I застаўся моцным лук ягоны, і ўмацаваліся рамёны рук ягоных — ад рук Магутнага Якубавага, адтуль Пастыр, Скала Ізраіля;
GEN 49:25 ад Бога бацькі твайго, і Ён дапаможа табе, і ад Усемагутнага, і Ён дабраславіць цябе дабраславеньнямі неба згары і дабраславеньнямі бяздоньня, што ляжыць унізе, дабраславеньнямі грудзей і ўлоньня.
GEN 49:26 Дабраславеньні бацькі твайго перавышаюць дабраславеньні бацькоў маіх, аж да вяршыняў узгоркаў адвечных. Няхай будуць яны на галаве Язэпа і на цемені выбранага між братамі сваімі.
GEN 49:27 Бэн’ямін — воўк драпежны, раніцаю будзе есьці здабычу і ўвечары будзе дзяліць прыбытак».
GEN 49:28 Усіх гэтых родаў Ізраіля — двананцаць, і гэта тое, што прамаўляў ім бацька іхні; і дабраславіў іх, і кожнага паводле дабраславеньня ягонага дабраславіў.
GEN 49:29 I загадаў ён ім, і сказаў ім: «Я буду далучаны да народу майго. Пахавайце мяне каля бацькоў маіх, у пячоры, якая на полі Эфрона Хета,
GEN 49:30 у пячоры, што на полі Махпэля, якое насупраць Мамрэ ў зямлі Ханаан, якую купіў Абрагам разам з полем Эфрона Хета, на ўласнасьць для пахаваньня.
GEN 49:31 Там пахавалі Абрагама і Сару, жонку ягоную, там пахавалі Ісаака і Рэбэку, жонку ягоную; і там я пахаваў Лею.
GEN 49:32 Набытыя гэтае поле і пячора, якая на ім, у сыноў Хета».
GEN 49:33 I скончыў Якуб загадваць сынам сваім, і палажыў ногі свае на ложак, і сканаў, і быў далучаны да народу свайго.
GEN 50:1 I ўпаў Язэп на аблічча бацькі свайго, і плакаў над ім, і цалаваў яго.
GEN 50:2 I загадаў Язэп слугам сваім лекарам забальсамаваць бацьку ягонага; і забальсамавалі лекары Ізраіля.
GEN 50:3 I прайшло сорак дзён, бо столькі вымагаецца дзён на бальсамаваньне. I плакалі па ім Эгіпцяне семдзясят дзён.
GEN 50:4 I мінулі дні плачу па ім, і прамовіў Язэп дому фараона, кажучы: “Калі я знайшоў ласку ў вачах вашых, кажыце, калі ласка, у вушы фараону, кажучы:
GEN 50:5 “Бацька мой узяў з мяне прысягу, кажучы: “Вось, я паміраю. У магіле маёй, якую я выкапаў у зямлі Ханаан, там пахавай мяне”. I цяпер я ўзыйду, і пахаваю бацьку свайго, і вярнуся”.
GEN 50:6 I сказаў фараон: “Узыйдзі і пахавай бацьку твайго, як ён узяў у цябе прысягу”.
GEN 50:7 I ўзыйшоў Язэп хаваць бацьку свайго; і ўзыйшлі з ім усе слугі фараона, старшыні дому ягонага, і ўсе старшыні зямлі Эгіпецкае,
GEN 50:8 і ўвесь дом Язэпа, і браты ягоныя, і дом бацькі ягонага. Толькі дзяцей сваіх, і авечак сваіх, і валоў сваіх пакінулі ў зямлі Гашэн.
GEN 50:9 I ўзыйшлі з ім таксама калясьніцы і вершнікі, і быў табар вельмі вялікі.
GEN 50:10 I прыйшлі яны ў Гарэн-Гаатад на другім баку Ярдану, і галасілі там галашэньнем вялікім і вельмі жалосным; і ўчыніў [Язэп] жалобу па бацьку сваім сем дзён.
GEN 50:11 I ўбачылі жыхары зямлі той, Хананейцы, жалобу ў Гарэн-Гаатадзе, і сказалі: “Гэта вялікая жалоба ў Эгіпцян!” Дзеля гэтага назвалі імя яго: Абэль-Міцраім, які на другім баку Ярдану.
GEN 50:12 I зрабілі сыны [Якуба] з ім так, як ён загадаў ім.
GEN 50:13 I занесьлі яго сыны ягоныя ў зямлю Ханаан, і пахавалі яго ў пячоры на полі Махпэля, якую купіў Абрагам разам з полем на ўласнасьць на пахаваньне ў Эфрона Хета, насупраць Мамрэ.
GEN 50:14 I вярнуўся Язэп пасьля пахаваньня ім бацькі свайго ў Эгіпет, ён і браты ягоныя, і ўсе, што ўзыходзілі з ім хаваць бацьку ягонага.
GEN 50:15 I бачылі браты Язэпа, што памёр бацька іхні, і сказалі: “А што, калі зьненавідзіць нас Язэп і адплачваючы, адплаціць нам за ўсё тое ліха, якое мы яму зрабілі?”
GEN 50:16 I загадалі яны сказаць Язэпу, кажучы: «Бацька твой загадаў перад сьмерцю сваёю, кажучы:
GEN 50:17 “Гэтак скажыце Язэпу: “Даруй, прашу, правіну братоў тваіх і грэх іхні, бо ліха зрабілі яны табе”. I цяпер даруй, прашу, слугам Бога бацькі твайго”». I плакаў Язэп дзеля [гэтых] словаў да яго.
GEN 50:18 I прыйшлі таксама браты ягоныя, і ўпалі перад абліччам ягоным, і сказалі: “Вось, мы — слугі для цябе”.
GEN 50:19 I сказаў ім Язэп: “Ня бойцеся! Хіба я замест Бога?
GEN 50:20 I вы надумалі ліха супраць мяне, але Бог надумаў гэта на дабро, каб зрабіць так, як ёсьць сёньня, каб захаваць жыцьцё вялікаму народу.
GEN 50:21 І цяпер ня бойцеся, я буду карміць вас і дзяцей вашых”. I суцяшаў іх, і прамаўляў да сэрцаў іхніх.
GEN 50:22 I пасяліўся Язэп у Эгіпце, ён і дом бацькі ягонага. І жыў Язэп сто дзесяць гадоў.
GEN 50:23 I бачыў Язэп у Эфраіма сыноў да трэйцяга пакаленьня, таксама сыны Махіра, сына Манасы, нарадзіліся на каленях Язэпа.
GEN 50:24 I сказаў Язэп братам сваім: “Я паміраю, але Бог, наведваючы, наведае вас і вывядзе вас з зямлі гэтай у зямлю, пра якую прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якубу”.
GEN 50:25 I ўзяў Язэп прысягу ў сыноў Ізраіля, кажучы: “Бог, наведваючы, наведае вас, і вы вынясіце косткі мае адгэтуль”.
GEN 50:26 I памёр Язэп, маючы сто дзесяць гадоў. I забальсамавалі яго, і палажылі ў дамавіну ў Эгіпце.
PSA 1:1 Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў,
PSA 1:2 бо да закону ГОСПАДА імкненьне яго і пра закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу.
PSA 1:3 І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры цячэньні водаў, якое прыносіць плод свой у часе сваім, і лістота якога ня вяне, і ва ўсім, што ён робіць, ён посьпех мае.
PSA 1:4 Ня гэтак бязбожнікі, яны як мякіна, якую вецер разносіць.
PSA 1:5 Таму не ўстаяць бязбожнікі на судзе, ані грэшнікі на сходзе праведных,
PSA 1:6 бо ГОСПАД ведае шлях праведных, а шлях бязбожнікаў загіне.
PSA 2:1 Чаму бунтуюцца народы, і плямёны задумваюць марнае?
PSA 2:2 Паўстаюць валадары зямлі, і князі сабраліся разам супраць ГОСПАДА і супраць Памазанца Ягонага:
PSA 2:3 “Парвема кайданы іхнія і путы іхнія скіньма з сябе!”
PSA 2:4 Той, Які жыве ў небе, будзе сьмяяцца, Госпад будзе кпіць з іх.
PSA 2:5 І скажа да іх у гневе Сваім і ў ярасьці Сваёй напужае іх:
PSA 2:6 “Гэта Я паставіў Валадара Майго на Сыёне, гары Маёй сьвятой!”
PSA 2:7 Я абвяшчу пастанову: “ГОСПАД сказаў да мяне: Ты – Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе!
PSA 2:8 Зажадай ад Мяне, і дам Табе народы зямлі ў спадчыну, і межы зямныя — на ўласнасьць Табе.
PSA 2:9 Кіем жалезным паб’еш іх, быццам начыньне глінянае скрышыш іх”.
PSA 2:10 Дык цяпер, валадары, зразумейце, навучыцеся, судзьдзі зямлі!
PSA 2:11 Служыце ГОСПАДУ са страхам і радуйцеся з дрыжаньнем.
PSA 2:12 Слаўце Сына, каб не разгневаўся, і каб ня зьнішчыў шляху вашага, бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Ягоны! Шчасьлівыя ўсе, якія ў Ім маюць надзею.
PSA 3:1 Псальм Давіда, калі ён уцякаў ад аблічча Абсалёма, сына свайго.
PSA 3:2 ГОСПАДЗЕ, як шматлікія сталі прыгнятальнікі мае! Шмат іх паўстае супраць мяне!
PSA 3:3 Шмат тых, якія кажуць пра душу маю: “Няма для яго збаўленьня ў Бога” (Сэлях).
PSA 3:4 Але Ты, ГОСПАДЗЕ, — шчыт для мяне, Ты – слава мая і Ты падыймаеш галаву маю.
PSA 3:5 Голасам маім клікаў я да ГОСПАДА, і Ён адказаў мне з гары Сваёй сьвятое. (Сэлях).
PSA 3:6 Я лёг і заснуў; і абудзіўся, бо ГОСПАД падтрымлівае мяне.
PSA 3:7 Не палохаюся я многіх тысячаў народу, што абступілі мяне наўкола.
PSA 3:8 Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Збаў мяне, Божа мой! Бо Ты даў ворагам маім па сківіцах, Ты скрышыў зубы бязбожнікаў.
PSA 3:9 У ГОСПАДА збаўленьне і для народу Твайго дабраслаўленьне Тваё. (Сэлях).
PSA 4:1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм Давіда.
PSA 4:2 Калі я клічу, адкажы мне, Божа, Праведнасьць мая! Калі я быў ўцісканы, Ты даў мне прастору. Зьлітуйся нада мною і пачуй малітву маю!
PSA 4:3 Сыны людзей, дакуль слава мая зьневажацца будзе, дакуль будзеце любіць марнасьць і шукаць няпраўды? (Сэлях.)
PSA 4:4 Спазнайце, што ГОСПАД аддзяліў багабойнага Свайго; ГОСПАД пачуе, калі буду клікаць да Яго.
PSA 4:5 Дрыжыце і не грашыце! Кажыце ў сэрцах вашых на ложках вашых і маўчыце! (Сэлях)
PSA 4:6 Ахвяруйце ахвяры праведнасьці і спадзявайцеся на ГОСПАДА!
PSA 4:7 Шмат тых, якія кажуць: “Хто пакажа нам добрае?” Узьнімі над намі сьветласьць аблічча Твайго, ГОСПАДЗЕ!
PSA 4:8 Ты даў у сэрцы маім большую радасьць, чым маюць яны, сабраўшы збожжа і віна багата. (Сэлях)
PSA 4:9 У супакоі лягу я і засну, бо Ты, ГОСПАДЗЕ, адзін даеш мне жыць у бясьпецы.
PSA 5:1 Кіраўніку хору: на флейтах. Псальм Давіда.
PSA 5:2 Прыхілі вуха да словаў маіх, ГОСПАДЗЕ, зваж на ўздыханьне маё.
PSA 5:3 Выслухай голас крыку майго, Валадару мой і Божа мой, бо я да Цябе малюся.
PSA 5:4 ГОСПАДЗЕ, раніцаю пачуй голас мой; на досьвітку стану перад Табою і буду выглядаць.
PSA 5:5 Бо Ты – Бог, Якому недаспадобы няправасьць; злыдзень ня будзе жыць пры Табе!
PSA 5:6 Тыя, што хваляцца сабою, ня ўстояць перад вачыма Тваімі, Ты ненавідзіш усіх злачынцаў.
PSA 5:7 Ты зьнішчаеш хлусьлівых; крыважэрнымі і падступнымі брыдзіцца ГОСПАД.
PSA 5:8 А я праз вялікую міласэрнасьць Тваю ўвайду ў дом Твой, і ў страху Тваім пакланюся ў сьвятыні сьвятасьці Тваёй.
PSA 5:9 ГОСПАДЗЕ, вядзі мяне ў праведнасьці Тваёй; насупраць ворагам маім выпрастуй шлях Твой перад абліччам маім.
PSA 5:10 Бо няма шчырасьці ў вуснах іхніх; нутро іхняе — распуста; горла іхняе — магіла адчыненая; языком сваім ашукваюць.
PSA 5:11 Абвінаваць іх, Божа! Няхай загінуць яны ад намераў сваіх! За мноства правінаў іхніх адкінь Ты іх, бо яны збунтаваліся супраць Цябе.
PSA 5:12 І няхай радуюцца ўсе, якія ў Табе маюць надзею; няхай весяляцца навекі, бо Ты іх бароніш; і няхай узрадуюцца ў Табе тыя, якія любяць імя Тваё.
PSA 5:13 Бо Ты дабраслаўляеш праведнага, ГОСПАДЗЕ, і ўпадабаньнем Тваім, як шчытом, засланяеш яго.
PSA 6:1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах, на актаву. Псальм Давіда.
PSA 6:2 ГОСПАДЗЕ, у гневе Тваім не карай мяне і ў ярасьці Тваёй не вучы мяне!
PSA 6:3 Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ, бо я нядужы; аздараві мяне, ГОСПАДЗЕ, бо спалоханыя косткі мае,
PSA 6:4 і душа мая вельмі спалоханая. О, ГОСПАДЗЕ, дакуль?
PSA 6:5 Павярніся, ГОСПАДЗЕ, выратуй душу маю, збаў мяне дзеля міласэрнасьці Тваёй!
PSA 6:6 Бо ў сьмерці няма памяці пра Цябе, і ў пекле хто будзе славіць Цябе?
PSA 6:7 Я замарыўся ад уздыханьня майго; штоноч паліваю я ложак мой, сьлязамі паліваю пасьцель маю.
PSA 6:8 Ад тугі высахла вока маё, састарэлася дзеля ўсіх, хто ўціскае мяне.
PSA 6:9 Адступіцеся ад мяне, ўсе злачынцы, бо ГОСПАД пачуў голас плачу майго.
PSA 6:10 ГОСПАД пачуў маленьне маё, ГОСПАД прыняў малітву маю.
PSA 6:11 Няхай будуць асаромленыя ворагі мае і моцна спалоханыя, няхай павернуцца назад і імгненна будуць асаромленыя.
PSA 7:1 Лямант Давіда, які засьпяваў ён ГОСПАДУ з прычыны Куша, сына Бэн’яміна.
PSA 7:2 ГОСПАДЗЕ, Божа мой! У Табе маю надзею! Збаў мяне ад усіх перасьледвальнікаў маіх і вызваль мяне,
PSA 7:3 каб ня ўзяў, быццам леў, душы маёй і не разарваў мяне, калі няма каму ратаваць!
PSA 7:4 ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Калі я ўчыніў гэткае, калі ёсьць беззаконьне ў руках маіх,
PSA 7:5 калі зло я зрабіў таму, хто жыў са мной мірна, і не ратаваў таго, хто ўціскаў мяне без прычыны,
PSA 7:6 тады няхай перасьледуе вораг душу маю і дагоніць, няхай ўтопча ў зямлю жыцьцё маё і славу маю кіне ў пыл! (Сэлях)
PSA 7:7 Паўстань, ГОСПАДЗЕ, у гневе Тваім! Узьніміся супраць лютасьці тых, што ўціскаюць мяне! Збудзіся, Божа мой, на суд, які Ты прызначыў!
PSA 7:8 І зьбярэцца сход народаў вакол Цябе, і Ты зьвернешся да іх з вышыні.
PSA 7:9 ГОСПАДЗЕ, асудзі народы. Судзі мяне, ГОСПАДЗЕ, паводле праведнасьці маёй і паводле беззаганнасьці маёй, што ёсьць у-ва мне!
PSA 7:10 Няхай счэзьне ліхота бязбожнікаў, але ўмацуй праведнага, Ты, Які выспрабоўваеш сэрцы і ныркі, Божа Праведны!
PSA 7:11 Шчыт мой у Бога, Які збаўляе шчырых сэрцам,
PSA 7:12 у Бога, Які судзіць праведнага, і ў Бога, Які гневаецца штодзень [на бязбожніка].
PSA 7:13 Калі той не навернецца, Ён вострыць Свой меч, нацягнуў Свой лук і прыгатаваў,
PSA 7:14 і паклаў на яго прылады сьмерці, стрэлы Свае Ён робіць распаленымі.
PSA 7:15 Вось, [бязбожнік] зачаў злачынства, і цяжарны ліхоцьцем, і народзіць хлусьню.
PSA 7:16 Яму капаў ён і выкапаў, і сам уваліцца ў дол, што зрабіў.
PSA 7:17 Ліхоцьце зьвернецца на галаву ягоную, і на цемя ягонае зыйдзе няправасьць ягоная.
PSA 7:18 Буду славіць ГОСПАДА паводле праведнасьці Ягонай і выслаўляць імя ГОСПАДА Найвышэйшага.
PSA 8:1 Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Псальм Давіда.
PSA 8:2 ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая ўзьнесеная па-над нябёсы!
PSA 8:3 З вуснаў немаўлятаў і тых, што пры грудзях, Ты заснаваў умацаваньне супраць ненавісьнікаў Тваіх, каб спыніць ворага і мсьціўцу.
PSA 8:4 Калі я гляджу на неба Тваё, твор пальцаў Тваіх, на месяц і на зоркі, якія Ты паставіў,
PSA 8:5 я думаю: “Што ёсьць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, і сын чалавечы, што Ты наведваеш яго?
PSA 8:6 Ня шмат Ты паменшыў яго перад анёламі*, і славай і веліччу ўкаранаваў Ты яго,
PSA 8:7 і даў яму панаваць над творамі рук Тваіх, і ўсё Ты паклаў пад ногі яму:
PSA 8:8 авечак і валоў усіх, і зьвяроў палявых,
PSA 8:9 птушак у небе, і рыбаў у моры, і ўсё, што ходзіць сьцежкамі марскімі.
PSA 8:10 ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі!
PSA 9:1 Кіраўніку хору: на лад Мутлябэн. Псальм Давіда.
PSA 9:2 Буду славіць ГОСПАДА ад усяго сэрца майго, буду абвяшчаць усе цуды Твае!
PSA 9:3 Буду радавацца і весяліцца ў Табе, буду выслаўляць імя Тваё, Найвышэйшы!
PSA 9:4 Калі ворагі мае павернуць назад, яны спатыкнуцца і загінуць перад абліччам Тваім.
PSA 9:5 Бо Ты правёў суд мой і [разгледзеў] справу маю, Ты сеў на пасадзе, праведны Судзьдзя.
PSA 9:6 Ты ўтаймаваў народы, Ты зьнішчыў бязбожніка, імя іхняе сьцёр на вякі вечныя.
PSA 9:7 Вораг спустошаны, канец яго назаўсёды. І гарады [ягоныя] Ты зруйнаваў, памяць пра іх зьнішчана.
PSA 9:8 А ГОСПАД сядзіць [на пасадзе] на вякі; Ён паставіў пасад Свой дзеля суду,
PSA 9:9 і Ён будзе судзіць сусьвет паводле праведнасьці і змагацца з народамі паводле справядлівасьці.
PSA 9:10 І будзе ГОСПАД умацаваным замкам для ўцісьнёнага, умацаваным замкам у час трывогі.
PSA 9:11 І будуць спадзявацца на Цябе тыя, што ведаюць імя Тваё, бо Ты не пакідаеш тых, хто шукае Цябе, ГОСПАДЗЕ!
PSA 9:12 Выслаўляйце ГОСПАДА, Які сядзіць на Сыёне, апавядайце між народамі ўчынкі Ягоныя!
PSA 9:13 Бо Ён шукае [тых, што пралілі] кроў, памятае пра іх, Ён не забыўся пра крык уцісканых.
PSA 9:14 Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ! Глянь на пакуты мае ад тых, што ненавідзяць мяне, — Ты, Які падыймаеш мяне ад брамы сьмерці,
PSA 9:15 каб я абвяшчаў усю хвалу Тваю ў брамах дачкі Сыёну і радаваўся ў збаўленьні Тваім.
PSA 9:16 Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі; у сетку, якую схавалі, патрапіла нага іхняя.
PSA 9:17 ГОСПАД даў пазнаць Сябе, учыніўшы суд; у справах рук сваіх заблытаўся бязбожнік. (Разважаньне. Сэлях)
PSA 9:18 Зыйдуць бязбожнікі ў пекла, усе пагане, якія забыліся пра Бога.
PSA 9:19 Бо не назаўсёды забыты будзе бедны, надзея прыгнечаных ня згіне навекі.
PSA 9:20 Паўстань, ГОСПАДЗЕ, ня дай чалавеку мець перавагу; пагане будуць суджаныя перад абліччам Тваім!
PSA 9:21 Напусьці жах на іх, ГОСПАДЗЕ, каб пазналі пагане, што яны – людзі! (Сэлях)
PSA 10:1 Чаму стаіш здалёк, ГОСПАДЗЕ, хаваешся ў часе трывогі?
PSA 10:2 Бязбожнік у пыхлівасьці сваёй перасьледуе ўбогага; няхай будзе ён схоплены ў зламыснасьці, якую надумаў.
PSA 10:3 Бо хваліцца бязбожнік у пажаданьнях душы сваёй, і дабраслаўляе хціўца, і грэбуе ГОСПАДАМ.
PSA 10:4 Бязбожнік у ганарыстасьці гневу свайго не шукае [Бога]. “Няма Бога!” — усе думкі ў яго.
PSA 10:5 Шляхі ягоныя пасьпяховыя ва ўсякі час; суды Твае высока аддалёныя ад яго; на ўсіх ворагаў сваіх [грэбліва] дзьмухае ён.
PSA 10:6 Ён гаворыць у сэрцы сваім: “Я не пахіснуся, з пакаленьня ў пакаленьне ліха ня будзе [ў мяне]”.
PSA 10:7 Вусны ягоныя поўныя праклёнаў, ашуканства і здрады; пад языком у яго — ліхота і злачынства.
PSA 10:8 Ён сядзіць у засадзе на загуменьнях, у таемным месцы забівае нявіннага; вочы ягоныя сочаць за нешчасьлівым,
PSA 10:9 ён пільнуе ў засадзе, быццам леў у схове сваім; пільнуе, каб схапіць убогага; хапае ўбогага, уцягваючы яго ў сваю сетку;
PSA 10:10 ён згінаецца, туліцца [да зямлі], і ад моцы ягонае гіне шмат нешчасьлівых.
PSA 10:11 Ён кажа ў сэрцы сваім: “Бог забыўся, схаваў аблічча Сваё, ня ўбачыць ніколі!”
PSA 10:12 Паўстань, ГОСПАДЗЕ, Божа! Узьнімі руку Тваю, не забывайся пра ўцісканых!
PSA 10:13 Чаму бязбожнік пагарджае Богам, кажучы ў сэрцы сваім: “Ты ня будзеш шукаць [гэтага]”?
PSA 10:14 Але Ты бачыш, Ты глядзіш на ліхоту і гора, каб даць [аднагароду] рукою Сваёю. Табе пакідае [свой лёс] нешчасьлівы; Ты быў дапамогай сіраце.
PSA 10:15 Зламай рамяно бязбожніку і ліхотніку, шукай беззаконьне ягонае, каб больш яго было нельга знайсьці.
PSA 10:16 ГОСПАД — Валадар на вякі вечныя; пагане счэзнуць з зямлі Ягонай.
PSA 10:17 Ты пачуў жаданьне ўцісканых, ГОСПАДЗЕ! Ты ўмацуеш сэрцы іхнія, Ты прыхіліш вуха Тваё,
PSA 10:18 каб даць суд сіраце і пакрыўджанаму, каб больш не палохаў іх чалавек на зямлі!
PSA 11:1 Кіраўніку хору. Давіда. У ГОСПАДЗЕ маю надзею. Чаму вы кажаце душы маёй: “Уцякаючы, уцякай на горы вашыя, як птушка?”
PSA 11:2 Бо вось, бязбожнікі нацягнулі лук, палажылі стралу сваю на цяціве, каб упоцемках страляць у правых сэрцам.
PSA 11:3 Калі падмуркі будуць раскіданыя, што зробіць праведнік?
PSA 11:4 ГОСПАД у сьвятой сьвятыні Сваёй; пасад ГОСПАДА ў небе, вочы Ягоныя бачаць, павекі Ягоныя выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
PSA 11:5 ГОСПАД выпрабоўвае праведніка, але бязбожніка і таго, які любіць няправасьць, ненавідзіць душа Ягоная.
PSA 11:6 Дажджом спашле Ён пасткі на бязбожнікаў; агонь, і серка, і вецер палючы будуць часткаю келіха іхняга,
PSA 11:7 бо ГОСПАД праведны і любіць праведнасьць; правыя будуць бачыць аблічча Ягонае.
PSA 12:1 Кіраўніку хору: на актаву. Псальм Давіда.
PSA 12:2 Збаў, ГОСПАДЗЕ, бо ня стала багабойных, бо верныя счэзьлі сярод сыноў чалавечых.
PSA 12:3 Марнасьць прамаўляе кожны да бліжняга, вуснамі лісьлівымі і сэрцам дваістым гавораць.
PSA 12:4 Няхай адсячэ ГОСПАД усе вусны лісьлівыя, язык, што дзёрзка прамаўляе,
PSA 12:5 якія кажуць: “Языком нашым пераможам, вусны нашыя з намі! Хто гаспадар для нас?”
PSA 12:6 За злачынствы супраць прыгнечаных, за стогны ўцісканых паўстану цяпер, – кажа ГОСПАД, – пастаўлю ў бясьпецы таго, на якога дыхаюць [пагрозай].
PSA 12:7 Словы ГОСПАДА – чыстыя словы, срэбра ў горне ад зямлі ачышчанае, сямікроць ператопленае.
PSA 12:8 Ты, ГОСПАДЗЕ, абарані іх, захавай іх ад пакаленьня гэтага на вякі.
PSA 12:9 Навокал ходзяць бязбожнікі, бо сярод сыноў чалавечых узвысіліся найбольш нягодныя.
PSA 13:1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда.
PSA 13:2 Дакуль, ГОСПАДЗЕ? Ці назаўсёды забудзешся пра мяне? Дакуль будзеш хаваць аблічча Сваё ад мяне?
PSA 13:3 Дакуль я буду складаць парады ў душы маёй, смутак у сэрцы маім штодня? Дакуль вораг мой будзе ўздымацца нада мною?
PSA 13:4 Глянь, адкажы мне, ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Прасьвятлі вочы мае, каб не заснуў я сьмерцю,
PSA 13:5 каб не казаў вораг мой: “Я перамог яго”, каб прыгнятальнікі мае ня радаваліся, калі я пахіснуся.
PSA 13:6 А я спадзяюся на міласэрнасьць Тваю; будзе радавацца сэрца маё са збаўленьня Твайго. Буду сьпяваць ГОСПАДУ, бо Ён зрабіў дабро мне.
PSA 14:1 Кіраўніку хору. Давіда. Сказаў бязглузды ў сэрцы сваім: “Няма Бога!” Сапсаваліся яны і агідныя рэчы робяць, няма таго, хто робіць дабро.
PSA 14:2 Глянуў ГОСПАД з неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць разумны, які Бога шукае.
PSA 14:3 Усе ўхіліліся, усе разам нягодныя; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага!
PSA 14:4 Няўжо ня маюць пазнаньня ўсе злачынцы, якія народ мой зьядаюць, быццам хлеб ядуць, і ГОСПАДА ня клічуць?
PSA 14:5 І будуць яны там у страху вялікім, бо ёсьць ГОСПАД у пакаленьні праведнікаў!
PSA 14:6 Радай прыгнечанага вы пагарджаеце, але ГОСПАД — прыстанішча ягонае.
PSA 14:7 Хто дасьць збаўленьне з Сыёну для Ізраіля? Калі ГОСПАД верне палон народу Свайго, будзе радавацца Якуб і будзе весяліцца Ізраіль!
PSA 15:1 Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ! Хто будзе жыць у намёце Тваім, хто паселіцца на гары Тваёй сьвятой?
PSA 15:2 Той, хто ходзіць беззаганна, і робіць праведнасьць, і кажа праўду ў сэрцы сваім,
PSA 15:3 хто языком сваім не ачарніў, не ўчыніў ліхога бліжняму свайму і ня ўзьвёў ганьбы на таго, хто побач,
PSA 15:4 у вачах якога пагарда для адкінутага і пашана для таго, хто баіцца ГОСПАДА; той, хто са шкодай для сябе прысягаў, але гэтага не зьмяняў,
PSA 15:5 хто срэбра свайго не аддаваў на квоту і хабару супраць нявіннага ня браў. Хто гэтак робіць, не пахісьнецца навекі!
PSA 16:1 Залатая песьня Давіда. Захавай мяне, Божа, бо я ў Табе маю надзею.
PSA 16:2 Кажу я да ГОСПАДА: “Ты – Госпад мой; добрасьць мая нішто перад Табою”.
PSA 16:3 Да сьвятых, якія на зямлі, і да слаўных [Тваіх], да іх усё імкненьне маё.
PSA 16:4 Памножацца прыкрасьці ў тых, што сьпяшаюцца за чужым [богам]; я ня буду выліваць ахвяры іх крывавае, ані імёнаў іхніх браць у вусны мае.
PSA 16:5 ГОСПАД – частка долі маёй і келіху [майго]; Ты трымаеш лёс мой.
PSA 16:6 Шнуры мае выпалі ў цудоўных [мясьцінах], і спадчына прыемная для мяне.
PSA 16:7 Буду дабраслаўляць ГОСПАДА, Які радзіць мне, і ўначы ўшчуваюць мяне ныркі мае.
PSA 16:8 Маю я ГОСПАДА перад сабою заўсёды, бо Ён праваруч мяне, дык не пахіснуся.
PSA 16:9 Дзеля гэтага ўзьвесялілася сэрца маё і радуецца слава мая, нават цела маё супачыне бясьпечна,
PSA 16:10 бо Ты не пакінеш душу маю ў пекле і не дасі сьвятомуТвайму ўбачыць парахненьне.
PSA 16:11 Ты дасі мне ведаць шлях жыцьця; перад абліччам Тваім поўня радасьці, праваруч Цябе раскоша заўсёды.
PSA 17:1 Малітва Давіда. Пачуй, ГОСПАДЗЕ, справядлівасьць [маю], зваж на галашэньне маё, прыхілі вуха да малітвы маёй з вуснаў нефальшывых!
PSA 17:2 Ад аблічча Твайго няхай выйдзе прысуд мой; вочы Твае бачаць, што справядліва.
PSA 17:3 Ты выспрабаваў сэрца маё, уначы адведаў і ачысьціў мяне, і не знайшоў нічога; думкі ліхія ня выйшлі з вуснаў маіх.
PSA 17:4 У справах чалавечых паводле слова вуснаў Тваіх я высьцерагаўся сьцежкаў гвалту,
PSA 17:5 крокі мае трымаліся каляінаў Тваіх, стопы мае не хісталіся.
PSA 17:6 Да Цябе я гукаю, бо Ты, Божа, адкажаш мне. Прыхілі вуха Тваё да мяне, пачуй словы мае!
PSA 17:7 Зьяві міласэрнасьць Тваю, Збаўца тых, якія да правіцы Тваёй уцякаюць ад тых, што паўсталі [на іх].
PSA 17:8 Захавай мяне, як зрэнку вока, у цяню крылаў Тваіх схавай Ты мяне
PSA 17:9 ад бязбожнікаў, якія руйнуюць мяне, ад ворагаў душы маёй, якія атачылі мяне.
PSA 17:10 Тлушчам сваім яны закрылі сябе, вуснамі сваімі яны пыхліва гавораць.
PSA 17:11 На кожным кроку цяпер яны нас абступаюць; вочы свае скіравалі, каб нас кінуць на зямлю.
PSA 17:12 Яны падобныя да ільва, які прагне здабычы, і да львяняці, якое ў засадзе ляжыць.
PSA 17:13 Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Выйдзі супраць аблічча ягонага, павалі Ты яго! Мячом Тваім выратуй душу маю ад бязбожніка,
PSA 17:14 ад сьмяротных [людзей] — Тваёй рукой, ГОСПАДЗЕ, ад сьмяротных [людзей] веку гэтага. Частка іхняя – ў гэтым жыцьці, і чэрава іхняе Ты са скарбніцы Тваёй напаўняеш, яны насычаюць сыноў сваіх, і лішак свой пакідаюць дзецям сваім.
PSA 17:15 А я ў праведнасьці ўбачу аблічча Тваё, абудзіўшыся, насычуся вобразам Тваім.
PSA 18:1 Кіраўніку хору. Слугі ГОСПАДАВА Давіда, які выказаў ГОСПАДУ словы сьпеву гэтага ў дзень, калі ГОСПАД вызваліў яго з рук усіх ворагаў ягоных і з рукі Саўла. І ён казаў:
PSA 18:2 Буду любіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, сіла мая! ГОСПАД — скала мая, замчышча маё, мой Збаўца!
PSA 18:3 Мой Бог — апора мая, у Ім я маю надзею; Ён — шчыт мой, рог збаўленьня майго і ўмацаваны замак мой!
PSA 18:4 Паклічу я ГОСПАДА, Які годны хвалы, і ад ворагаў маіх збаўлены буду.
PSA 18:5 Ахапілі мяне путы сьмерці, і віры Бэліяла стурбавалі мяне;
PSA 18:6 путы пякельныя агарнулі мяне, і пасткі сьмерці схапілі мяне.
PSA 18:7 У прыгнечаньні маім клікаў я ГОСПАДА і галасіў да Бога майго. Ён пачуў са сьвятыні Сваёй голас мой, і лямант мой перад абліччам Ягоным дайшоў да вушэй Ягоных.
PSA 18:8 І, дрыжучы, задрыжэла зямля, і падваліны гор затрэсьліся і захісталіся, бо ўгнявіўся Ён.
PSA 18:9 Узьняўся дым ад гневу Ягонага, і з вуснаў Ягоных — агонь палючы, вугольле распальваецца ад Яго.
PSA 18:10 Нахіліў Ён неба і зыйшоў, і імгла пад нагамі Ягонымі.
PSA 18:11 Ён сеў на херувіма і паляцеў, і ўзьнёсься на крылах ветру.
PSA 18:12 Ён зрабіў цемру заслонай Сваёй, вакол Яго — намёт Ягоны з цёмных водаў, з густых хмараў.
PSA 18:13 Ад бляску перад Ім разыйшліся хмары Ягоныя, град і вугольле вогненнае.
PSA 18:14 І загрымеў у небе ГОСПАД, і Найвышэйшы падаў голас Свой, град і вугольле вогненнае.
PSA 18:15 І Ён пусьціў стрэлы Свае, і расьцярушыў іх, а мноствам маланак зьбянтэжыў іх.
PSA 18:16 І сталі бачныя рэчышчы водаў, і адкрыліся падваліны сусьвету ад пагрозаў Тваіх, ГОСПАДЗЕ, і ад подыху духу гневу Твайго.
PSA 18:17 Паслаўшы з вышыні, Ён схапіў мяне, выцягнуў мяне з водаў вялікіх,
PSA 18:18 вызваліў мяне ад ворага майго моцнага і ад тых, якія ненавідзяць мяне, бо яны былі дужэйшыя за мяне.
PSA 18:19 Яны схапілі мяне ў дзень няшчасьця майго, але ГОСПАД быў падпорай для мяне.
PSA 18:20 І Ён вывеў мяне на вольны прастор, Ён выратаваў мяне, бо мне спагадае.
PSA 18:21 ГОСПАД даў мне паводле праведнасьці маёй, паводле чысьціні рук маіх мне аднагародзіў,
PSA 18:22 бо я захоўваў шляхі ГОСПАДАВЫ і не адступаў бязбожна ад Бога майго;
PSA 18:23 бо ўсе суды Ягоныя перада мною, і ад пастановаў Ягоных я не ўхіляўся.
PSA 18:24 Я быў беззаганны перад Ім і захоўваў сябе ад беззаконьня.
PSA 18:25 І аднагародзіў мне ГОСПАД паводле праведнасьці маёй, паводле чысьціні рук маіх перад вачыма Ягонымі.
PSA 18:26 З багабойным Ты будзеш багабойным, з чалавекам беззаганным будзеш беззаганны,
PSA 18:27 для чыстага сэрцам Ты чысты сэрцам, і для крывадушнага Ты падступны,
PSA 18:28 бо людзей прыгнечаных Ты збаўляеш, а вочы пыхлівыя паніжаеш.
PSA 18:29 Ты запаліш сьветач мой; ГОСПАД, Бог мой, асьветліць цемру маю.
PSA 18:30 Бо з Табою я атакую войскі і з Богам маім узыйду на муры.
PSA 18:31 Бог, беззаганны шлях Ягоны; слова ГОСПАДА чыстае; Ён — шчыт для ўсіх, хто ў Ім мае надзею.
PSA 18:32 Бо хто Бог, апрача ГОСПАДА, і хто скала, акрамя Бога нашага?
PSA 18:33 Бог, Які падпярэзвае мяне сілай і дае беззаганнасьць шляху майму;
PSA 18:34 Ён робіць ногі мае як у аленя і на высачыні ставіць мяне,
PSA 18:35 навучае рукі мае для бітвы, і рамёны мае напінаюць мядзяны лук.
PSA 18:36 І Ты даў мне шчыт збаўленьня Твайго, і правіца Твая ўмацоўвала мяне, і ласкавасьць Твая памнажала мяне.
PSA 18:37 Ты даў прастору для кроку майго, і не хісталіся ногі мае.
PSA 18:38 Я перасьледаваў ворагаў маіх і даганяў іх, і не варочаўся назад, пакуль ня зьнішчыў іх.
PSA 18:39 Я гэтак скрышыў іх, што не маглі ўстаць; яны падалі пад ногі мае.
PSA 18:40 Ты падперазаў мяне сілай дзеля бітвы, Ты паваліў перада мною тых, што паўсталі супраць мяне.
PSA 18:41 Ты даў мне [бачыць] карак ворагаў маіх, і тых, што мяне ненавідзілі, я вынішчыў.
PSA 18:42 Яны галасілі, і не было таго, хто іх збавіць; яны да ГОСПАДА, але Ён не адказаў ім.
PSA 18:43 Я стоўк іх, як той пыл пад ветрам, як балота на вуліцы, я стаптаў іх.
PSA 18:44 Ты выратаваў мяне ад звадак людзей, паставіў мяне за галаву народам. Людзі, якіх я ня ведаў, будуць служыць мне.
PSA 18:45 На вестку [пра мяне], чуюць мяне; сыны чужынцаў падпарадкаваліся мне.
PSA 18:46 Сыны чужынцаў млеюць і трымцяць у агароджах сваіх.
PSA 18:47 Жыве ГОСПАД, дабраслаўлёная скала мая; і няхай ўзвысіцца Бог збаўленьня майго,
PSA 18:48 Бог, Які адпомсьціў за мяне і схіліў народы перада мною,
PSA 18:49 выратаваў мяне ад ворагаў маіх і ўзвысіў мяне па-над тымі, што паўсталі супраць мяне; ад чалавека злачыннага вызваліў мяне.
PSA 18:50 Дзеля гэтага буду славіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, сярод народаў і імя Тваё выслаўляць.
PSA 18:51 Ты ўзьвялічыў збаўленьнем валадара Твайго і зьяўляеш міласэрнасьць памазанцу Твайму, Давіду, і насеньню ягонаму на вякі.
PSA 19:1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда.
PSA 19:2 Нябёсы абвяшчаюць славу Божую, і прасьцяг апавядае пра творы рук Ягоных.
PSA 19:3 Дзень дню пераказвае вестку, і ноч ночы выказвае веданьне.
PSA 19:4 Бяз гуку, бяз словаў, ня чутны голас іх.
PSA 19:5 Па ўсёй зямлі разыходзіцца гучаньне іхняе, а мова іхняя — да краю сусьвету. На іх Ён паставіў намёт для сонца,
PSA 19:6 і яно як жаніх выходзіць з пакою свайго, яно радасна гукае, як волат, калі прабег сьцяжыну сваю.
PSA 19:7 Ад краю неба выходзіць яно і бяжыць да краю яго, і нішто ня схаваецца ад гарачыні ягонай.
PSA 19:8 Закон ГОСПАДАЎ беззаганны, ён навяртае душу. Сьведчаньне ГОСПАДА вернае, яно робіць мудрым неразумнага.
PSA 19:9 Загады ГОСПАДА слушныя, яны радуюць сэрца. Прыказаньне ГОСПАДАВА чыстае, яно прасьвятляе вочы.
PSA 19:10 Страх перад ГОСПАДАМ чысты, ён будзе трываць вечна. Суды ГОСПАДАВЫ праўдзівыя, а таксама справядлівыя.
PSA 19:11 Яны больш пажаданыя, чым золата, больш, чым золата найчысьцейшае, і саладзейшыя за мёд і мёд сотавы.
PSA 19:12 І слуга Твой праз іх будзе навучаны; хто захоўвае іх, [будзе мець] нагароду вялікую.
PSA 19:13 Хто зразумее памылкі свае? Ад схаваных [грахоў] дай мне пазьбегнуць пакараньня!
PSA 19:14 І трымай далёка слугу Твайго ад свавольства, няхай яно нада мною не пануе. Тады я буду беззаганны і ня буду мець пакараньня за правіну вялікую.
PSA 19:15 Няхай словы вуснаў маіх і разважаньні сэрца майго будуць даспадобы Табе, ГОСПАДЗЕ, Скала мая і Абаронца мой!
PSA 20:1 Кіраўніку хору: псальм Давіда.
PSA 20:2 Няхай ГОСПАД пачуе цябе ў дзень трывогі, няхай абароніць цябе імя Бога Якубавага!
PSA 20:3 Няхай Ён спашле табе дапамогу са сьвятыні і ўмацуе цябе з Сыёну!
PSA 20:4 Няхай Ён узгадае ўсе дары твае і цэласпаленьнямі тваімі няхай насыціцца.
PSA 20:5 Няхай Ён дасьць табе паводле сэрца твайго, і споўніць усе намеры твае,
PSA 20:6 каб мы ўзрадаваліся ў збаўленьні Тваім і ў імя Бога нашага сьцяг паднялі. Няхай споўніць ГОСПАД усе прагненьні твае!
PSA 20:7 Цяпер я ведаю, што ГОСПАД збаўляе Памазанца Свайго; Ён адкажа яму са сьвятога неба Свайго праз збаўчую магутнасьць правіцы Сваёй.
PSA 20:8 Гэтыя [спадзяюцца] на калясьніцы і коней, а мы ўзгадваем імя ГОСПАДА, Бога нашага.
PSA 20:9 Яны пахіснуліся і ўпалі, а мы паўсталі і стаімо проста.
PSA 20:10 Збаў нас, ГОСПАДЗЕ, і няхай валадар пачуе нас, калі будзем клікаць!
PSA 21:1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда.
PSA 21:2 ГОСПАДЗЕ! У моцы Тваёй будзе радавцца валадар, у збаўленьні Тваім ён вельмі ўсьцешыцца.
PSA 21:3 Ты даў яму жаданьне сэрца ягонага, і просьбам вуснаў ягоных Ты не адмовіў. (Сэлях.)
PSA 21:4 Бо Ты сустрэў яго дабраслаўленьнем дабра, усклаў яму на галаву карону з найчысьцейшага золата.
PSA 21:5 Жыцьцё ён прасіў у Цябе, Ты даў яму доўгасьць дзён на вякі вечныя.
PSA 21:6 Вялікая слава ягоная у збаўленьні Тваім; годнасьць і веліч Ты ўзлажыў на яго.
PSA 21:7 Бо Ты даў яму дабраслаўленьне вечнае, Ты разьвесяліў яго радасьцю перад абліччам Тваім.
PSA 21:8 Бо валадар спадзяецца на ГОСПАДА і праз міласэрнасьць Найвышэйшага не пахісьнецца,
PSA 21:9 Рука Твая знойдзе ўсіх ворагаў Тваіх, правіца Твая знойдзе тых, якія ненавідзяць Цябе.
PSA 21:10 Ты зробіш з іх печ вогненную у час [зьяўленьня] аблічча Твайго; ГОСПАД у гневе Сваім выгубіць іх, і агонь зжарэ іх.
PSA 21:11 Ты зьнішчыш плод іхні на зямлі і насеньне іхняе — спасярод сыноў чалавечых.
PSA 21:12 Бо яны кнулі ліхое супраць Цябе, надумалі зламыснае, якое не змаглі [зьдзейсьніць],
PSA 21:13 бо Ты павернеш іх наўцёкі, нацягнеш лук Твой супраць твару іхняга.
PSA 21:14 Узьніміся, ГОСПАДЗЕ, у моцы Тваёй! Мы будзем сьпяваць і выслаўляць магутнасьць Тваю.
PSA 22:1 Кіраўніку хору: на лад “Ланя на сьвітаньні”. Псальм Давіда.
PSA 22:2 Божа мой, Божа мой! Чаму Ты пакінуў мяне, аддаліўся ад збаўленьня майго, ад словаў стагнаньня майго?
PSA 22:3 Божа мой! Я клічу ўдзень, і Ты не адказваеш, і ўначы, і не супакойваюся.
PSA 22:4 Але Ты — Сьвяты, Ты сядзіш па-над хвалою Ізраіля!
PSA 22:5 На Цябе спадзяваліся бацькі нашыя, спадзяваліся, і Ты выратоўваў іх.
PSA 22:6 Да Цябе крычалі яны і былі збаўленыя; на Цябе спадзяваліся, і не былі асаромленыя.
PSA 22:7 А я — чарвяк, а не чалавек, зьневажаны людзьмі і пагарджаны народам.
PSA 22:8 Усе, што бачаць мяне, кпяць з мяне, крывячы вусны і ківаючы галовамі:
PSA 22:9 “Ён усклаў [надзею] на ГОСПАДА! Дык няхай Ён выратуе яго, няхай вызваліць яго, калі яму спагадае!”
PSA 22:10 Але Ты выцягнуў мяне з чэрава [маці], пры грудзях маці маёй даў мне спадзяваньне.
PSA 22:11 На Цябе я пакінуты ад улоньня [маці]; ад чэрава маці маёй Ты — мой Бог!
PSA 22:12 Не аддаляйся ад мяне, бо блізка бяда, бо няма дапамогі!
PSA 22:13 Мяне абступілі дужыя быкі, бугаі Башанскія атачылі мяне.
PSA 22:14 Яны разявілі ляпы свае на мяне, быццам леў, які [прагне] здабычы і рыкае.
PSA 22:15 Я выліўся быццам вада, і разьдзяліліся ўсе косткі мае. Сталася сэрца маё як воск, растапілася ў нутры маім.
PSA 22:16 Высахла як чарапок сіла мая, язык мой прыліп да паднябеньня майго, і ў пыл сьмерці Ты кідаеш мяне.
PSA 22:17 Бо сабакі абступілі мяне, грамада злачынцаў атачыла мяне, яны прабілі рукі мае і стопы мае.
PSA 22:18 Можна палічыць усе косткі мае. Яны глядзяць, на мяне ўглядаюцца.
PSA 22:19 Яны падзялілі адзеньне маё між сабою і пра вопратку маю кідалі жэрабя.
PSA 22:20 Але Ты, ГОСПАДЗЕ, не аддаляйся ад мяне! Моцнасьць мая, пасьпяшайся мне на ўспамогу!
PSA 22:21 Выратуй ад мяча душу маю, з пашчы сабак адзіную маю.
PSA 22:22 Збаў мяне з пашчы львінае, і з рагоў аднарога адкажы мне!
PSA 22:23 Дык буду абвяшчаць імя Тваё братам маім, сярод грамады буду хваліць Цябе.
PSA 22:24 Вы, якія баіцеся ГОСПАДА, хвалеце Яго! Усё насеньне Якуба, ушаноўвайце Яго, і бойся Яго, усё насеньне Ізраіля!
PSA 22:25 Бо Ён не пагардзіў і ня брыдзіўся нэндзай прыгнечанага, і не схаваў аблічча Свайго ад яго, але пачуў яго, калі той галасіў да Яго.
PSA 22:26 Пра Цябе хвала мая ў грамадзе вялікай; абяцаньне маё я споўню перад абліччам тых, што баяцца Яго.
PSA 22:27 Будуць есьці ўцісканыя і насыцяцца; будуць хваліць ГОСПАДА тыя, што шукаюць Яго. Сэрца вашае будзе жыць вечна!
PSA 22:28 Схамянуцца і зьвернуцца да ГОСПАДА ўсе канцы зямлі, і паклоняцца перад абліччам Тваім усе плямёны народаў.
PSA 22:29 Бо ГОСПАДУ [належыць] валадараньне і панаваньне над народамі.
PSA 22:30 Будуць есьці і паклоняцца [перад Ім] усе заможныя зямлі; упадуць перад абліччам Ягоным ўсе, што ў пыл зыходзяць і ня могуць захаваць пры жыцьці душу сваю.
PSA 22:31 Насеньне [маё] будзе служыць Яму і будзе называцца Госпадавым у пакаленьні.
PSA 22:32 Прыйдуць і будуць апавядаць народу, што мае нарадзіцца, праведнасьць Ягоную, бо Ён [такое] зрабіў.
PSA 23:1 Псальм Давіда. ГОСПАД ёсьць Пастыр мой, ні ў чым ня буду мець нястачы!
PSA 23:2 На пашах зялёных Ён пасьвіць мяне, да водаў спакойных накіроўвае мяне.
PSA 23:3 Ён аднаўляе душу маю, на сьцежкі праведнасьці вядзе мяне дзеля імя Свайго.
PSA 23:4 Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты са мною, Твой кій і Твая падпора, яны мяне пацяшаюць.
PSA 23:5 Ты прыгатаўляеш перад абліччам маім стол насуперак тым, якія ўціскаюць мяне; галаву маю Ты памазаў алеем і келіх мой да верху наліты.
PSA 23:6 Толькі добрасьць і міласэрнасьць Твая будуць ісьці са мною ўсе дні жыцьця майго; і ў доме ГОСПАДА буду жыць доўгія дні.
PSA 24:1 Псальм Давіда. ГОСПАДАВА зямля і што напаўняе яе, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім.
PSA 24:2 Бо Ён на моры заснаваў яго, і на рэках угрунтаваў яго.
PSA 24:3 Хто ўзыйдзе на гару ГОСПАДАВУ, і хто стане на месцы Ягоным сьвятым?
PSA 24:4 Той, у каго рукі бязьвінныя і сэрца чыстае, хто душы сваёй да марноты не схіляе і не прысягае крывадушна, —
PSA 24:5 той атрымае дабраслаўленьне ад ГОСПАДА і праведнасьць ад Бога збаўленьня свайго.
PSA 24:6 Гэта пакаленьне тых, якія шукаюць Яго, якія шукаюць аблічча Твайго, [Бог] Якуба! (Сэлях)
PSA 24:7 Узьніміце, брамы, вярхі вашыя! Узьніміцеся, дзьверы адвечныя, каб увайшоў Валадар славы!
PSA 24:8 Хто-ж ёсьць Валадар славы? ГОСПАД моцны і магутны, ГОСПАД, магутны ў бітве.
PSA 24:9 Узьніміце, брамы, вярхі вашыя! Узьніміцеся, дзьверы адвечныя, каб увайшоў Валадар славы!
PSA 24:10 Хто ж ёсьць Валадар славы? ГОСПАД Магуцьцяў — Ён ёсьць Валадар славы! (Сэлях)
PSA 25:1 Давіда. Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, узьнімаю я душу маю.
PSA 25:2 Божа мой! На Цябе спадзяюся; ня дай мне быць асаромленым, ня дай ворагам маім быць нада мной пераможцамі.
PSA 25:3 Бо ўсе, што на Цябе спадзяюцца ня будуць асаромленыя. Будуць асаромлены тыя, што адступаюцца без прычыны.
PSA 25:4 ГОСПАДЗЕ, дай мне ведаць шляхі Твае, навучы мяне сьцежкам Тваім.
PSA 25:5 Вядзі мяне ў праўдзе Тваёй і навучы, бо Ты — Бог збаўленьня майго, на Цябе спадзяюся ў-ва ўсякі дзень.
PSA 25:6 Узгадай пра літасьць Тваю, ГОСПАДЗЕ, і пра міласэрнасьць Тваю, бо яны — ад вякоў.
PSA 25:7 Пра грахі маладосьці маёй і пра правіны мае ня ўзгадвай. Паводле міласэрнасьці Тваёй Ты ўзгадай пра мяне, дзеля добрасьці Тваёй, ГОСПАДЗЕ!
PSA 25:8 ГОСПАД добры і справядлівы, таму Ён будзе навучаць [Свайму] шляху грэшнікаў.
PSA 25:9 Ён прывядзе ўцісканых на суд і навучыць уцісканых шляху Свайму.
PSA 25:10 Усе сьцежкі ГОСПАДА — міласэрнасьць і праўда для тых, якія захоўваюць запавет Ягоны і сьведчаньні Ягоныя.
PSA 25:11 Дзеля імя Твайго, ГОСПАДЗЕ, даруй мне беззаконьне маё, бо надта яно вялікае!
PSA 25:12 Хто той чалавек, які баіцца ГОСПАДА? Яго Ён навучыць шляху, які [трэба] выбраць яму.
PSA 25:13 Душа ягоная будзе жыць ў добрым, і насеньне ягонае зямлю ў спадчыну возьме.
PSA 25:14 Таямніца ГОСПАДА з тымі, што баяцца Яго, і запавет Свой Ён дае ім ведаць.
PSA 25:15 Вочы мае заўсёды [глядзяць] на ГОСПАДА, бо Ён выцягне з сеткі ногі мае.
PSA 25:16 Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною, бо я самотны і прыгнечаны.
PSA 25:17 Трывогі сэрца майго пашырыліся, выцягні мяне з бедаў маіх!
PSA 25:18 Глянь на пакуты мае і нядолю маю, і даруй мне ўсе грахі мае!
PSA 25:19 Глянь на ворагаў маіх, бо шмат іх і нянавісьцю злачыннаю яны ненавідзяць мяне.
PSA 25:20 Захавай душу маю і выратуй мяне, каб ня быў я асаромлены, бо я ў Табе маю надзею.
PSA 25:21 Беззаганнасьць і праведнасьць няхай захаваюць мяне, бо я на Цябе спадзяюся.
PSA 25:22 Божа, выбаў Ізраіля ад усіх трывогаў ягоных!
PSA 26:1 Давіда. Судзі мяне, ГОСПАДЗЕ, бо хадзіў я ў беззаганнасьці маёй і на ГОСПАДА спадзяваўся, не хістаючыся.
PSA 26:2 Выпрабуй мяне, ГОСПАДЗЕ, і дасьведчы; ачысьці ныркі мае і сэрца маё!
PSA 26:3 Бо міласэрнасьць Твая перад вачыма маімі, і я хаджу ў праўдзе Тваёй.
PSA 26:4 Я не сядзеў з людзьмі марнымі, і з крывадушнымі ня буду ўваходзіць.
PSA 26:5 Я ненавідзеў сходы злачынцаў, і з бязбожнікамі ня буду сядзець [разам].
PSA 26:6 Я абмыю ў нявіннасьці рукі мае і абыйду вакол ахвярніку Твайго, ГОСПАДЗЕ,
PSA 26:7 каб голасна дзякаваць Табе і абвяшчаць ўсе цуды Твае.
PSA 26:8 ГОСПАДЗЕ, я ўлюбіў сядзібу дому Твайго і месца сялібы славы Тваёй.
PSA 26:9 Не забяры душы маёй з грэшнікамі, ані жыцьця майго з людзьмі крывавымі,
PSA 26:10 у руках якіх брыдота, правіца якіх напоўнена хабарамі.
PSA 26:11 А я буду хадзіць у беззаганнасьці маёй. Выбаў Ты мяне і зьлітуйся нада мною!
PSA 26:12 Нага мая на роўным [месцы] стаіць; у зграмаджэньнях я буду дабраслаўляць ГОСПАДА.
PSA 27:1 Давіда. ГОСПАД — сьвятло маё і збаўленьне маё. Каго мне баяцца? ГОСПАД — апора жыцьця майго. Каго мне палохацца?
PSA 27:2 Калі злачынцы выйдуць супраць мяне, каб пажэрці цела маё, прыгнятальнікі і ворагі мае, яны самі спатыкнуцца і ўпадуць.
PSA 27:3 Калі табар вайсковы стане супраць мяне, сэрца маё ня будзе баяцца; калі ўзьнімецца супраць мяне вайна, я і тады буду спадзяваццца.
PSA 27:4 Аднаго я прашу ў ГОСПАДА і гэтага толькі шукаю, каб жыць мне ў доме ГОСПАДА ўсе дні жыцьця майго, каб бачыць хараство ГОСПАДА і разважаць у сьвятыні Ягонай.
PSA 27:5 Бо Ён заслоніць мяне ў схове Сваім у дзень злы, Ён схавае мяне пад заслонай намёту Свайго, і ўзьнясе мяне на скалу.
PSA 27:6 Гэтак будзе ўзьнесена цяпер галава мая па-над усімі ворагамі маімі вакол мяне, і буду ахвяроўваць ГОСПАДУ ахвяры ў намёце Ягоным пад трубныя гукі, буду сьпяваць і выслаўляць ГОСПАДА.
PSA 27:7 Пачуй, ГОСПАДЗЕ, голас мой, калі я клічу. Зьлітуйся нада мною і адкажы мне!
PSA 27:8 Пра Цябе кажа сэрца маё: “Шукайце аблічча Маё!” Я буду шукаць, ГОСПАДЗЕ, аблічча Тваё!
PSA 27:9 Не хавай ад мяне аблічча Тваё, не адцурайся ў гневе ад слугі Твайго! Ты быў мне ўспамогай! Не адкідай мяне і не пакінь мяне, Божа збаўленьня майго!
PSA 27:10 Бо бацька мой і маці мая пакінулі мяне, а ГОСПАД прыгарнуў мяне.
PSA 27:11 Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху Твайму, і вядзі мяне роўнай сьцежкай насупраць ворагам маім!
PSA 27:12 Не аддавай мяне ў рукі прыгнятальнікаў маіх, бо сьведкі фальшывыя паўсталі супраць мяне і той, што дыхае няправасьцю.
PSA 27:13 Але я веру, што ўбачу добрасьць ГОСПАДА ў зямлі жывых.
PSA 27:14 Спадзявайся на ГОСПАДА! Будзь цьвёрды і сэрца тваё ўмацуй, і спадзявайся на ГОСПАДА!
PSA 28:1 Давіда. Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, я клічу. Скала мая, не маўчы на мой [кліч], каб праз маўчаньне Тваё ня стаўся я падобным да тых, што зыходзяць у магілу.
PSA 28:2 Пачуй голас маленьня майго, калі я галашу да Цябе, калі ўзьнімаю рукі мае да давіру сьвятыні Тваёй.
PSA 28:3 Не цягні мяне [да загубы] разам з бязбожнікамі і злачынцамі, якія кажуць: “Супакой” бліжнім сваім, а ў сэрцах сваіх ліхое [маюць].
PSA 28:4 Дай ім паводле справаў іхніх і паводле ліхоты ўчынкаў іхніх; паводле таго, што рабілі рукі іхнія, дай ім; аднагародзь ім за тое, што зрабілі яны.
PSA 28:5 Бо яны не разумеюць справаў ГОСПАДА і ўчынкаў рук Ягоных, дык Ён зруйнуе іх і не адбудуе.
PSA 28:6 Дабраслаўлёны ГОСПАД, бо Ён пачуў голас маленьня майго.
PSA 28:7 ГОСПАД — моц мая і шчыт мой; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне; і ўзрадавалася сэрца маё, і сьпевам маім буду славіць Яго.
PSA 28:8 ГОСПАД — моц для нас; Ён — апора збаўленьня памазанца Ягонага.
PSA 28:9 Збаў народ Твой і дабраславі спадчыну Тваю; пасьві іх і ўзьнімі іх на вякі.
PSA 29:1 Псальм Давіда. Аддайце ГОСПАДУ, сыны Божыя, аддайце ГОСПАДУ славу і моц!
PSA 29:2 Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага, пакланіцеся ГОСПАДУ у велічы сьвятасьці!
PSA 29:3 Голас ГОСПАДА над водамі; Бог славы загрымеў, ГОСПАД над водамі шматлікімі.
PSA 29:4 Голас ГОСПАДА магутны, голас ГОСПАДА велічны.
PSA 29:5 Голас ГОСПАДА крышыць кедры, ГОСПАД крышыць кедры Лібанскія,
PSA 29:6 і прымушае іх скакаць, быццам цяляты, Лібан і Сірыён, як маладых буйвалаў.
PSA 29:7 Голас ГОСПАДА выкрасае полымя агню.
PSA 29:8 Голас ГОСПАДА ўстрасае пустыняй, ГОСПАД устрасае пустыняй Кадэш.
PSA 29:9 Ад голасу ГОСПАДА лані зьлягаюць і лясы асыпаюцца, і ў сьвятыні Ягонай усё кажа: Слава!
PSA 29:10 Над патопам сядзеў ГОСПАД, і будзе сядзець ГОСПАД, як Валадар, навекі!
PSA 29:11 ГОСПАД дасьць сілу народу Свайму, ГОСПАД дабраславіць народ Свой супакоем.
PSA 30:1 Псальм. Сьпеў пры пасьвячэньні дома Давіда.
PSA 30:2 Вывышаю Цябе, ГОСПАДЗЕ, бо Ты выцягнуў мяне і ня даў ворагам маім радавацца нада мною.
PSA 30:3 ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Я галасіў да Цябе, і Ты вылячыў мяне.
PSA 30:4 ГОСПАДЗЕ, Ты вывеў душу маю з пекла, Ты даў мне жыць, каб ня быў я сярод тых, што зыйшлі ў магілу.
PSA 30:5 Выслаўляйце ГОСПАДА, вы, багабойныя Ягоныя, і слаўце на ўспамін сьвятасьці Ягонай!
PSA 30:6 Бо на імгненьне гнеў Ягоны, на [ўсё] жыцьцё ўпадабаньне Ягонае; увечары можа быць плач, а раніцаю – радасьць.
PSA 30:7 А я сказаў у бясьпечнасьці сваёй: “Не пахіснуся навекі!”
PSA 30:8 ГОСПАДЗЕ, праз ласку Тваю Ты паставіў горы мае непарушна; але Ты схаваў аблічча Тваё, і я спалохаўся.
PSA 30:9 Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, я клікаў, і Госпада майго я маліў:
PSA 30:10 “Які зыск у крыві маёй, у тым, што зыйду я ў парахненьне? Ці пыл будзе славіць Цябе? Ці будзе апавядаць праўду Тваю?”
PSA 30:11 Пачуй, ГОСПАДЗЕ, і зьлітуйся нада мною! ГОСПАДЗЕ, будзь дапамогай маёю!
PSA 30:12 Ты перамяніў лямант мой у танец, Ты скінуў з мяне зрэбніцу і падперазаў мяне радасьцю.
PSA 30:13 Дзеля гэтага будзе выслаўляць Цябе слава [мая] і ня будзе маўчаць. ГОСПАДЗЕ, Божа мой, навекі я буду славіць Цябе!
PSA 31:1 Кіраўніку хору: псальм Давіда.
PSA 31:2 У Табе, ГОСПАДЗЕ, я маю надзею, ня дай мне асароміцца на вякі, у праведнасьці Тваёй выратуй Ты мяне!
PSA 31:3 Прыхілі да мяне вуха Тваё, хутчэй выратуй мяне! Будзь для мяне скалою апоры, домам умацаваным, каб збавіць мяне!
PSA 31:4 Бо Ты – скала мая і замчышча маё, дык дзеля імя Твайго будзеш весьці мяне і накіроўваць мяне.
PSA 31:5 Ты мяне выцягнеш з сеці, якую таемна [наставілі] супраць мяне, бо Ты – апора мая.
PSA 31:6 У рукі Твае аддаю я дух мой; Ты выбавіў мяне, ГОСПАДЗЕ, Бог праўды.
PSA 31:7 Ненавіджу я тых, што захоўваюць дарэмную марнасьць, бо я на ГОСПАДА спадзяюся.
PSA 31:8 Я буду радавацца і весяліцца праз міласэрнасьць Тваю, бо Ты глянуў на пакуты мае, спазнаў трывогі душы маёй,
PSA 31:9 і не аддаў мяне ў рукі ворага, паставіў ногі мае на вольны прастор.
PSA 31:10 Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ, бо я прыгнечаны. Ад тугі высахла вока маё, і душа мая і нутро маё.
PSA 31:11 Бо зьнікае ў смутку жыцьцё маё, і гады мае — у-ва ўздыханьні. Спатыкнулася ў беззаконьні маім сіла мая, і высахлі косткі мае.
PSA 31:12 Я стаўся ганьбаю для ўсіх, што ўціскаюць мяне, і нават для суседзяў маіх, страхоцьцем для знаёмых маіх; хто бачыць мяне на вуліцы, уцякае ад мяне.
PSA 31:13 Я забыты ў сэрцах, як мёртвы; я стаўся як начыньне разьбітае.
PSA 31:14 Бо я чуў зласлоўе ад многіх, жах наўкола! Яны сабраліся разам супраць мяне, яны задумалі ліхое, каб забраць душу маю.
PSA 31:15 Але я на Цябе спадзяюся, ГОСПАДЗЕ! Я кажу: “Ты — мой Бог!”
PSA 31:16 У Тваёй руцэ час мой; выратуй мяне з рукі ворагаў маіх і тых, што перасьледуюць мяне.
PSA 31:17 Няхай сьвеціць аблічча Тваё над слугою Тваім; збаў мяне праз міласэрнасьць Тваю!
PSA 31:18 ГОСПАДЗЕ, ня дай Ты мне асароміцца, бо да Цябе я клічу! Няхай асаромяцца бязбожнікі, няхай яны змоўкнуць у пекле,
PSA 31:19 няхай занямеюць вусны хлусьлівыя, якія кажуць дзёрзка супраць праведніка з пыхлівасьцю і пагардай!
PSA 31:20 Якая вялікая добрасьць Твая, якую Ты захоўваеш для тых, што баяцца Цябе, і якую ўчыняеш тым, што маюць надзею ў Табе насуперак сынам чалавечым!
PSA 31:21 Пад заслонай аблічча Твайго Ты хаваеш іх ад закалотаў людзкіх, Ты засланяеш іх, як у намёце, ад языкоў звадлівых.
PSA 31:22 Дабраслаўлёны ГОСПАД, бо Ён учыніў мне цуды міласэрнасьці у горадзе ўмацаваным.
PSA 31:23 А я сказаў у зьбянтэжанасьці маёй: “Я адкінуты ад вачэй Тваіх!” Але Ты пачуў голас маленьня майго, калі я галасіў да Цябе!
PSA 31:24 Любіце ГОСПАДА, усе багабойныя Ягоныя! Верных захоўвае ГОСПАД, але тым, якія дзейнічаюць пыхліва, Ён адплочвае з наддаткам.
PSA 31:25 Будзьце цьвёрдыя і ўмацуйце сэрца вашае, вы, якія спадзяецеся на ГОСПАДА!
PSA 32:1 Навучаньне Давіда. Шчасьлівы, каму дараваная правіна, каму пакрыты грэх.
PSA 32:2 Шчасьлівы чалавек, якому не палічыў ГОСПАД беззаконьняў, і ў духу якога няма нядбальства.
PSA 32:3 Калі я маўчаў, ссохлі косткі мае ў стагнаньні маім кожны дзень,
PSA 32:4 бо дзень і ноч абцяжала мяне рука Твая; сокі мае высахлі, быццам у летнюю сьпёку. (Сэлях)
PSA 32:5 Грэх мой я паведаміў Табе і не схаваў беззаконьня майго. Я сказаў: “Вызнаю ГОСПАДУ правіны мае”, і Ты дараваў мне віну грэху майго. (Сэлях)
PSA 32:6 Таму кожны багабойны будзе маліцца да Цябе ў часе, калі можна знайсьці Цябе; нават калі разальюцца вялікія воды, яго не дакрануцца яны.
PSA 32:7 Ты — заслона мая! Ты мяне ад бяды захаваеш, радасьцю выратаваньня аточыш мяне. (Сэлях)
PSA 32:8 Навучу цябе і пакажу табе шлях, па якім ты павінен ісьці, дам табе раду, бо вока Маё над табою.
PSA 32:9 Ня будзьце, як конь і як мул, якія разуменьня ня маюць, якіх трэба аздобай іхняю, аброцьцю і вуздою, зацугляць, каб не кідаліся на цябе.
PSA 32:10 Шмат болю ў бязбожніка, а таго, хто спадзяецца на ГОСПАДА, міласэрнасьць атачае.
PSA 32:11 Радуйцеся ў ГОСПАДЗЕ і цешцеся, праведнікі! Весяліцеся ўсе, правыя сэрцам!
PSA 33:1 Весяліцеся ў ГОСПАДЗЕ, праведнікі; правым пасуе хвала.
PSA 33:2 Слаўце ГОСПАДА на гусьлях, выслаўляйце Яго на псалтыры дзесяціструнным!
PSA 33:3 Сьпявайце Яму новы сьпеў; спраўна грайце [Яму] пад трубныя гукі.
PSA 33:4 Бо слушнае слова ГОСПАДАВА, і ўсе творы Ягоныя верныя.
PSA 33:5 Ён любіць праведнасьць і суд; міласэрнасьцю ГОСПАДА напоўнена зямля.
PSA 33:6 Словам ГОСПАДА зроблены нябёсы, а подыхам вуснаў Ягоных — усе войскі іхнія.
PSA 33:7 Ён сабраў як капу воды марскія, Ён склаў іх у скарбніцу бяздоньняў.
PSA 33:8 Няхай баіцца ГОСПАДА ўся зямля, няхай дрыжаць перад Ім усе жыхары сусьвету.
PSA 33:9 Бо Ён сказаў — і сталася, Ён загадаў — і паўстала.
PSA 33:10 ГОСПАД разьбіў намеры паганаў, запярэчыў думкам народаў.
PSA 33:11 Намер ГОСПАДА будзе трываць на вякі, думкі сэрца Ягонага — з пакаленьня ў пакаленьне.
PSA 33:12 Шчасьлівы народ, у якога ГОСПАД ёсьць Бог, народ, які Ён выбраў на спадчыну для Сябе.
PSA 33:13 З неба ГОСПАД глядзіць, Ён бачыць усіх сыноў чалавечых;
PSA 33:14 з мейсца, дзе Ён жыве, Ён паглядае на ўсіх жыхароў зямлі.
PSA 33:15 Ён уфармаваў сэрца кожнага з іх, Ён зважае на ўсе ўчынкі іхнія.
PSA 33:16 Ня будзе збаўлены валадар вялікім войскам, волат ня вызваліцца праз вялікую сілу сваю;
PSA 33:17 падманлівы конь для выратаваньня, і вялікая сіла ягоная ня дасьць выбаўленьня.
PSA 33:18 Вось, вока ГОСПАДА над тымі, якія баяцца Яго, якія спадзяюцца на міласэрнасьць Ягоную,
PSA 33:19 што Ён вызваліць ад сьмерці душы іхнія, і захавае жыцьцё ў [час] голаду.
PSA 33:20 Душа нашая чакае на ГОСПАДА; Ён — дапамога наша і шчыт наш.
PSA 33:21 Бо ў Ім радуецца сэрца нашае; бо мы на імя Яго сьвятое спадзяемся.
PSA 33:22 Няхай будзе міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, над намі, як мы на Цябе спадзяемся!
PSA 34:1 [Псальм] Давіда, калі ён перад Абімэлехам удаваў вар’ята і быў выгнаны ім, і пайшоў сабе.
PSA 34:2 Буду дабраслаўляць ГОСПАДА ў-ва ўсякі час; хвала Яго будзе заўсёды на вуснах маіх.
PSA 34:3 У ГОСПАДЗЕ будзе хваліцца душа мая; пачуюць [пра гэта] ўцісканыя і ўзрадуюцца.
PSA 34:4 Узьвялічвайце ГОСПАДА са мною, і разам будзем вывышаць імя Ягонае!
PSA 34:5 Я шукаў ГОСПАДА, і Ён адказаў мне, і ад усяго, чаго я баяўся, выратаваў мяне.
PSA 34:6 Глядзіце на Яго і зыходзьцеся [да Яго], і абліччы вашыя ня будуць у ганьбе.
PSA 34:7 Убогі клікаў, і ГОСПАД пачуў [яго], і збавіў яго ад усіх трывогаў ягоных.
PSA 34:8 Анёл ГОСПАДАЎ ставіць табар вакол тых, якія баяцца Яго, і ратуе іх.
PSA 34:9 Паспытайце і ўбачце, які добры ГОСПАД! Шчасьлівы той чалавек, які ў Ім мае надзею.
PSA 34:10 Бойцеся ГОСПАДА, вы, сьвятыя Ягоныя! Бо ня маюць нястачы тыя, якія баяцца Яго.
PSA 34:11 Львяняты бядуюць і галадуюць, але тыя, што шукаюць ГОСПАДА, не адчуюць нястачы ўсякага даброцьця.
PSA 34:12 Хадзіце сюды, сыны, паслухайце мяне, я навучу вас страху перад ГОСПАДАМ.
PSA 34:13 Хто ёсьць чалавек, якому даспадобы жыцьцё, які любіць [доўгія] дні, каб убачыць добрае?
PSA 34:14 Захоўвай язык свой ад ліхога, а вусны свае — ад слова крывадушнага.
PSA 34:15 Ухіляйся ад ліхога і рабі добрае; шукай супакою і імкніся да яго.
PSA 34:16 Вочы ГОСПАДА — на праведных, і вушы Ягоныя — на лямант іхні.
PSA 34:17 Аблічча ГОСПАДА — супраць тых, якія робяць ліхое, каб вынішчыць з зямлі памяць пра іх.
PSA 34:18 [Праведныя] крычаць, і ГОСПАД чуе іх, і ад усіх іхніх бедаў ратуе іх.
PSA 34:19 ГОСПАД блізкі да тых, у каго сэрца скрышанае, і збаўляе тых, у каго дух разьбіты.
PSA 34:20 Шмат ліхога [здараецца] ў праведнага, але з усяго гэтага ратуе яго ГОСПАД.
PSA 34:21 Ён захоўвае ўсе косткі ягоныя, каб ніводную не паламалі.
PSA 34:22 Ліхоцьце прывядзе да сьмерці бязбожніка, і будуць абвінавачаныя тыя, што ненавідзяць Праведнага.
PSA 34:23 ГОСПАД выбаўляе душы слугаў Сваіх, і ўсе, якія маюць надзею ў Ім, ня будуць абвінавачаныя.
PSA 35:1 Давіда. Змагайся, ГОСПАДЗЕ, з тымі, якія ідуць супраць мяне; ваюй супраць тых, што ваююць са мною.
PSA 35:2 Вазьмі шчыт і панцыр, і паўстань на ўспамогу мне.
PSA 35:3 І схапі дзіду, і загарадзі дарогу тым, якія перасьледуюць мяне. Скажы душы маёй: “Я — збаўленьне тваё”.
PSA 35:4 Няхай асаромяцца і будуць у сораме тыя, што шукаюць душу маю; няхай адступяцца і будуць у ганьбе тыя, што надумалі ліхое супраць мяне.
PSA 35:5 Няхай будуць яны, як мякіна пад ветрам, і анёл ГОСПАДАЎ няхай гоніць іх.
PSA 35:6 Няхай шлях іхні будзе цёмны і сьлізкі, і анёл ГОСПАДАЎ няхай перасьледуе іх.
PSA 35:7 Бо яны без прычыны таемна [наставілі] на мяне ў яме сетку сваю, без прычыны выкапалі яму для душы маёй.
PSA 35:8 Няхай прыйдзе на яго загуба нечакана, няхай сетка, якую ён таемна [наставіў], зловіць яго, няхай на загубу ўваліцца ён.
PSA 35:9 А мая душа будзе радавацца ў ГОСПАДЗЕ, будзе цешыцца збаўленьнем сваім.
PSA 35:10 Усе косткі мае скажуць: “ГОСПАДЗЕ, хто падобны да Цябе, Які ратуеш прыгнечанага ад дужэйшага за яго, беднага і прыгнечанага — ад таго, хто яго абдзірае?
PSA 35:11 Паўстаюць сьведкі няправасьці, пра тое, чаго я ня ведаю, выпытваюць мяне,
PSA 35:12 плацяць мне злом за дабро; асірацела душа мая.
PSA 35:13 А я падчас нядужасьці іхняе апранаўся ў зрэбніцу, пастом прыгнятаў душу маю, і малітва мая вярталася ў грудзі мае.
PSA 35:14 Быццам ён быў прыяцель, брат мой, хадзіў я [да яго]; як у жалобе па маці, сумаваў я ў смутку.
PSA 35:15 Але калі я пачаў падаць, яны ўзрадаваліся і сабраліся разам, сабраліся разам супраць мяне, каб біць [мяне], і я ня ведаў [гэтага], зьневажалі [мяне] і не маўчалі.
PSA 35:16 Разам з крывадушнікамі насьмешнікі банкетуюць, скрыгочуць на мяне зубамі сваімі.
PSA 35:17 Госпадзе, як доўга будзеш глядзець [на гэта]? Адвядзі ад загубы іхняй душу маю, [вызваль] ад львянят адзіную маю.
PSA 35:18 Буду славіць Цябе ў грамадзе вялікай, сярод народу магутнага буду хваліць Цябе.
PSA 35:19 Няхай ня радуюцца з мяне тыя, што варагуюць са мною няслушна, няхай не міргаюць вачыма тыя, што ненавідзяць мяне без прычыны.
PSA 35:20 Бо не пра супакой гавораць яны і супраць ціхіх на зямлі падступныя словы надумляюць.
PSA 35:21 Шырока разявіўшы вусны свае супраць мяне, яны казалі: “Ага, ага! Бачыла вока нашае!”
PSA 35:22 Ты бачыў гэта, ГОСПАДЗЕ! Дык не маўчы, Госпадзе, не аддаляйся ад мяне!
PSA 35:23 Збудзіся! Абудзіся на суд мой, Бог мой і Госпад мой, каб [весьці] справу маю!
PSA 35:24 Судзі мяне паводле праведнасьці Тваёй, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, і няхай яны ня радуюцца, [гледзячы] на мяне,
PSA 35:25 няхай ня скажуць у сэрцы сваім: “Ага! Душа наша [гэтага хацела]!” Няхай яны ня скажуць: “Мы праглынулі яго!”
PSA 35:26 Няхай асаромяцца і будуць у ганьбе ўсе, што радуюцца з няшчасьця майго; няхай у ганьбу і сорам апрануцца тыя, што вывышаюцца нада мною.
PSA 35:27 Няхай весяляцца і радуюцца тыя, якім даспадобы праведнасьць мая, і няхай яны кажуць заўсёды: “Будзь узьвялічаны, ГОСПАД, Якому даспадобы супакой слугі Ягонага!”
PSA 35:28 А язык мой будзе выказваць праведнасьць Тваю і хвалу Тваю кожны дзень.
PSA 36:1 Кіраўніку хору: слугі ГОСПАДА Давіда.
PSA 36:2 Правіна бязбожніка засьведчана ў сэрцы маім: няма страху Божага перад вачыма ягонымі,
PSA 36:3 бо ён ашуквае сябе ў вачах сваіх, нібы шукае беззаконьня свайго, каб зьненавідзець яго.
PSA 36:4 Словы вуснаў ягоных — злачынства і падступнасьць, ён не захацеў разумець, каб рабіць добрае.
PSA 36:5 Ён злачынства надумляе на ложку сваім, ён стаіць на шляху нядобрым і ня грэбуе злом.
PSA 36:6 ГОСПАДЗЕ! Да нябёсаў міласэрнасьць Твая, а вернасьць Твая — аж да аблокаў!
PSA 36:7 Праведнасьць Твая — быццам Божыя горы, суды Твае — як вялізнае бяздоньне! Людзей і скаціну Ты збаўляеш, ГОСПАДЗЕ.
PSA 36:8 Якая каштоўная, Божа, міласэрнасьць Твая! Сыны чалавечыя ў ценю крылаў Тваіх маюць надзею.
PSA 36:9 Яны насычаюцца ад тлустасьці дому Твайго, і са струменя асалодаў Тваіх Ты іх поіш,
PSA 36:10 бо крыніца жыцьця — у Табе, у сьвятле Тваім мы бачым сьвятло.
PSA 36:11 Расьцягні міласэрнасьць Тваю над тымі, што ведаюць Цябе, і праведнасьць Тваю — над [людзьмі] са шчырым сэрцам.
PSA 36:12 Няхай ня прыйдзе на мяне нага пыхлівых, і рука бязбожніка няхай ня зрушыць мяне.
PSA 36:13 Там упадуць злачынцы, паваляцца і ня здолеюць паўстаць.
PSA 37:1 Давіда. Ня гневайся на злачынцаў, не зайздросьці тым, што робяць беззаконьне,
PSA 37:2 бо яны, як трава, будуць хутка скошаныя і павянуць, як зялёная расьліна.
PSA 37:3 Спадзявайся на ГОСПАДА і рабі добрае, жыві на зямлі і праўда няхай пасьвіць [цябе];
PSA 37:4 мей прыемнасьць у ГОСПАДЗЕ, і Ён табе дасьць прагненьні сэрца твайго.
PSA 37:5 Аддай ГОСПАДУ шлях свой і спадзявайся на Яго, і Ён [усё] зробіць,
PSA 37:6 і выведзе праведнасьць тваю як сьвятло, і суд твой — як белы дзень.
PSA 37:7 Ціхі будзь перад ГОСПАДАМ і чакай на Яго, ня гневайся на таго, хто мае посьпех на шляху сваім, на чалавека, які робіць зламыснае.
PSA 37:8 Ухіліся ад гневу, пакінь ярасьць, ня гневайся, каб ты ня стаўся злачынцам,
PSA 37:9 бо злачынцы будуць зьнішчаныя, а тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, возьмуць у спадчыну зямлю.
PSA 37:10 Яшчэ крыху, і ня будзе бязбожніка; глянеш на месца ягонае, а яго няма!
PSA 37:11 А пакорныя зямлю ў спадчыну возьмуць і будуць мець прыемнасьць у мностве супакою.
PSA 37:12 Бязбожнік задумвае ліхое супраць праведнага і скрыгоча на яго зубамі сваімі.
PSA 37:13 Госпад сьмяецца з яго, бо бачыць, што прыходзіць дзень ягоны.
PSA 37:14 Бязбожнікі выцягнулі меч і нацягнулі лук свой, каб паваліць прыгнечанага і беднага, каб замардаваць тых, у каго шлях просты.
PSA 37:15 Меч іхні ўвойдзе ў іхняе сэрца, і лук іхні будзе зламаны.
PSA 37:16 Малое ў праведніка лепшае за багацьце шматлікіх бязбожнікаў.
PSA 37:17 Бо рамёны бязбожнікаў будуць скрышаныя, а праведнікаў падтрымлівае ГОСПАД.
PSA 37:18 Ведае ГОСПАД дні беззаганных, і спадчына іхняя будзе на вякі.
PSA 37:19 Ня будуць яны асаромленыя ў час ліхі, а ў дні голаду будуць насычаныя.
PSA 37:20 Бо загінуць бязбожнікі, і ворагі ГОСПАДА зьнікнуць, як тлустасьць авечак у дыме зьнікае.
PSA 37:21 Бярэ бязбожнік у доўг — і [доўгу] ня верне; а праведнік літуецца і дае.
PSA 37:22 Бо дабраслаўленыя [Богам] зямлю ў спадчыну возьмуць, а тыя, што праклятыя Ім, будуць зьнішчаныя.
PSA 37:23 ГОСПАД умацоўвае крокі чалавека, калі шлях ягоны даспадобы Яму.
PSA 37:24 Калі ўпадзе, не заб’ецца, бо Госпад падтрымлівае руку ягоную.
PSA 37:25 Я быў малады і стаўся стары, і ня бачыў, каб праведнік быў пакінуты, каб насеньне ягонае шукала хлеба.
PSA 37:26 Кожны дзень ён літуецца і пазычае, і насеньне ягонае мае дабраслаўленьне.
PSA 37:27 Аддаліся ад зла і рабі добрае, і будзеш жыць на вякі.
PSA 37:28 Бо ГОСПАД любіць суд, і Ён не пакіне багабойных Сваіх, на вякі захавае іх, а насеньне бязбожнікаў будзе зьнішчана.
PSA 37:29 Праведнікі возьмуць у спадчыну зямлю і будуць жыць у ёй вечна.
PSA 37:30 Вусны праведніка выказваюць мудрасьць, і язык ягоны гаворыць суд.
PSA 37:31 Закон Бога ягонага ў сэрцы ягоным; ня будуць хістацца крокі ягоныя.
PSA 37:32 Бязбожнік сочыць за праведнікам і шукае, каб прывесьці да сьмерці яго.
PSA 37:33 ГОСПАД не пакіне яго ў руцэ ягонай, не асудзіць яго, калі ён будзе суджаны.
PSA 37:34 Спадзявайся на ГОСПАДА, і захоўвай шлях Ягоны, і Ён узвысіць цябе, каб ты ўзяў у спадчыну зямлю; і калі будуць зьнішчаныя бязбожнікі, ты ўбачыш.
PSA 37:35 Я бачыў бязбожніка, моцнага і разгалінаванага, быццам галінастае тутэйшае дрэва,
PSA 37:36 але прамінуў ён, няма яго, і я шукаў яго, і не знайшоў.
PSA 37:37 Зважай на беззаганнага і глядзі на правага, бо канец [гэтага] чалавека ёсьць супакой.
PSA 37:38 А адступнікі будуць зьнішчаны чыста; і канец бязбожных — зьнішчэньне.
PSA 37:39 Выратаваньне праведнікаў ад ГОСПАДА, Ён — апора іхняя ў час трывогі.
PSA 37:40 ГОСПАД дапаможа ім і вызваліць іх; Ён вызваліць іх ад бязбожнікаў і збавіць іх, бо яны ў Ім маюць надзею.
PSA 38:1 Псальм Давіда. Напамін.
PSA 38:2 ГОСПАДЗЕ, у абурэньні Тваім не карай мяне і ў ярасьці Тваёй не вучы мяне!
PSA 38:3 Бо стрэлы Твае пранізалі мяне, і лягла на мяне рука Твая.
PSA 38:4 Няма цэлага месца на целе дзеля гневу Твайго, няма супакою ў костках маіх дзеля грэху майго.
PSA 38:5 Бо правіны мае ўзьняліся вышэй галавы маёй, як бярэмя цяжкое яны абцяжарваюць мяне.
PSA 38:6 Сьмярдзяць, гнаяцца раны мае дзеля дурасьці маёй.
PSA 38:7 Я скрывіўся, моцна схіліўся, усе дні ў смутку хаджу,
PSA 38:8 Бо сьцёгны мае напоўненыя распаленымі [ранамі], і няма цэлага месца ў целе маім.
PSA 38:9 Я зьнямогся і моцна скрышаны, я выю дзеля енку сэрца майго.
PSA 38:10 Госпадзе мой, перад Табою ўсё жаданьне маё, і уздыханьне маё ад Цябе не схаванае.
PSA 38:11 Сэрца маё трапечацца; пакінула мяне сіла мая, і сьвятло вачэй маіх — няма яго ў мяне.
PSA 38:12 Тыя, што любілі мяне, і бліжнія мае стаяць насупраць ранаў маіх, і сваякі мае стаяць здалёк ад мяне.
PSA 38:13 Тыя, што шукаюць душу маю, ставяць сіло [на мяне]; а тыя, што жадаюць ліхога для мяне, гавораць пра згубу маю і ўвесь дзень задумваюць падступнасьць.
PSA 38:14 А я, быццам глухі, ня чую, і быццам нямы, які не расчыняе вуснаў сваіх.
PSA 38:15 І стаўся я, быццам чалавек, які ня чуе, і няма дакараньня ў вуснах ягоных.
PSA 38:16 Бо на Цябе, ГОСПАДЗЕ, я спадзяюся; Ты адкажаш, Госпадзе, Божа мой!
PSA 38:17 Бо я сказаў: “Няхай яны ня радуюцца з мяне! Калі пахіснулася нага мая, няхай яны не вывышаюцца нада мною.
PSA 38:18 Бо я блізкі да падзеньня, і боль мой заўсёды перада мною.
PSA 38:19 Бо беззаконьне маё я апавядаю, сумую дзеля грэху майго.
PSA 38:20 А ворагі мае жывыя і ўзмацняюцца, і шматлікімі сталі тыя, якія няслушна мяне ненавідзяць.
PSA 38:21 Яны плацяць мне злом за дабро; яны супрацьстаяць мне, бо я за добрым ганюся.
PSA 38:22 Не пакінь мяне, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, не аддаляйся ад мяне!
PSA 38:23 Пасьпяшайся на ўспамогу мне, Госпадзе выратаваньня майго!
PSA 39:1 Кіраўніку хору. Едутуну. Псальм Давіда.
PSA 39:2 Я сказаў: “Буду захоўваць шлях мой, каб не саграшыць языком маім! Буду захоўваць вусны мае вуздою, пакуль бязбожнік перада мною”.
PSA 39:3 Я зьнямеў ў маўчаньні; маўчаў пра добрае, але боль мой нішчыў [мяне].
PSA 39:4 Распалілася сэрца маё ў нутры маім; ва ўздыханьню маім запалаў агонь, і я прамовіў языком маім.
PSA 39:5 Дай мне ведаць, ГОСПАДЗЕ, канец мой і меру дзён маіх, якая яна, дай мне ведаць, які я нетрывалы!
PSA 39:6 Вось, на [некалькі] пядзяў Ты даў дні мае, і век мой — як нішто перад Табою! Толькі ўсякай марнасьцю ёсьць кожны чалавек, [нават] у сіле. (Сэлях)
PSA 39:7 Толькі як здань ходзіць чалавек, [і ёсьць] толькі марнасьцю; ён трывожыцца, прагавіта зьбірае і ня ведае, хто забярэ гэта.
PSA 39:8 І цяпер на што [яшчэ] я спадзяюся, Госпадзе? Надзея мая ў Табе!
PSA 39:9 Ад усіх правінаў маіх выратуй мяне; на ганьбаваньне ад бязглуздых ня стаў мяне.
PSA 39:10 Я зьнямеў, не адчыняю вуснаў маіх, бо Ты зрабіў гэта.
PSA 39:11 Забяры ад мяне караньне Тваё, ад удараў рукі Тваёй я зьнікаю.
PSA 39:12 Дакараньнем за беззаконьне Ты караеш чалавека і нявечыш, як ад молі, прагненьні ягоныя. Толькі марнасьцю ёсьць кожны чалавек! (Сэлях)
PSA 39:13 Пачуй малітву маю, ГОСПАДЗЕ, і прыхілі вуха да ляманту майго! Не маўчы на сьлёзы мае, бо я прыхадзень у Цябе і пасяленец, як і ўсе бацькі мае.
PSA 39:14 Не ўглядайся на мяне, каб я павесялеў перад тым, як зыйду, і ня будзе мяне!
PSA 40:1 Кіраўніку хору: псальм Давіда.
PSA 40:2 Спадзеючыся, спадзяваўся я на ГОСПАДА, і Ён схіліўся да мяне, і пачуў лямант мой.
PSA 40:3 І вывеў мяне з ямы бурлівае, з твані балотнае, і паставіў на скале ногі мае, і ўзмоцніў крокі мае.
PSA 40:4 І даў у вусны мае новы сьпеў, хвалу Богу нашаму. Шматлікія ўбачаць [гэта], і будуць баяцца, і будуць спадзявацца на ГОСПАДА.
PSA 40:5 Шчасьлівы чалавек, які пэўнасьць сваю мае ў ГОСПАДЗЕ, і не зьвяртаецца да ганарыстых і тых, якія прыхіляюцца да няпраўды.
PSA 40:6 Шмат учыніў Ты, ГОСПАДЗЕ, Божа мой, цудаў Тваіх, а намеры Твае дзеля нас ні з чым не параўнаеш перад Табою. Калі б я іх апавядаў і пра іх гаварыў, іх шматкроць больш, чым [можна] палічыць.
PSA 40:7 Ахвяры і дары не даспадобы Табе; вушы Ты мне расчыніў. Цэласпаленьняў і ахвяры за грэх Ты не вымагаеш.
PSA 40:8 Тады я сказаў: “Вось, я іду! У скрутку кнігі напісана пра мяне”.
PSA 40:9 Рабіць тое, што падабаецца Табе, Божа мой, я жадаю, і Закон Твой — у нутры маім.
PSA 40:10 Я дабравесьціў пра праведнасьць у грамадзе вялікай; вось жа, вуснаў сваіх я ня стрымліваў, Ты ведаеш [гэта], ГОСПАДЗЕ.
PSA 40:11 Праведнасьць Тваю я не хаваў у сэрцы маім, пра вернасьць Тваю і выратаваньне Тваё я казаў, міласэрнасьці Тваёй і праўды Тваёй перад грамадой вялікай ня ўтоіваў.
PSA 40:12 ГОСПАДЗЕ, ня стрымлівай літасьці Тваёй адносна мяне; міласэрнасьць Твая і праўда Твая няхай заўсёды захоўваюць мяне,
PSA 40:13 бо агарнулі мяне ліхоцьці бяз ліку, дагналі мяне правіны мае, ажно не магу я іх палічыць, іх больш, чым валасоў на галаве маёй, і сэрца маё пакінула мяне.
PSA 40:14 Мей ласку, ГОСПАДЗЕ, вызваліць мяне! ГОСПАДЗЕ, пасьпяшайся на ўспамогу мне!
PSA 40:15 Няхай асаромяцца і будуць у ганьбе ўсе, што шукаюць душы маёй, каб зьнішчыць яе; няхай адступяцца і будуць у сораме тыя, якім даспадобы ліхоцьце маё.
PSA 40:16 Няхай аслупянеюць у сораме сваім тыя, якія кажуць мне: “Ага, ага!”
PSA 40:17 Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: “Будзь узьвялічаны, ГОСПАДЗЕ!”
PSA 40:18 Хоць я бедны і прыгнечаны, Госпад мой клапоціцца пра мяне. Ты — ўспамога мая і ратунак мой! Не затрымлівайся, мой Божа!
PSA 41:1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда.
PSA 41:2 Шчасьлівы той, хто гаротных разумее; у дзень ліхі ГОСПАД збавіць яго.
PSA 41:3 ГОСПАД захавае яго і дасьць яму жыць; ён будзе шчасьлівы на зямлі, і Ты не аддасі яго на волю ворагаў ягоных.
PSA 41:4 ГОСПАД умацуе яго на ложку немачы; увесь ложак ягоны Ты пераменіш у немачы ягонай.
PSA 41:5 Я сказаў: “ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся нада мною! Вылечы душу маю, бо я саграшыў перад Табою.
PSA 41:6 Ворагі мае кажуць ліхое пра мяне: “Калі ж ён памрэ, і будзе зьнішчана імя ягонае?”
PSA 41:7 І калі хто прыйдзе пабачыць мяне, гаворыць марнае, сэрца ягонае напаўняецца зласьлівасьцю, і як выйдзе, гаворыць [гэта].
PSA 41:8 Разам [сабраўшыся], шэпчуцца супраць мяне тыя, што ненавідзяць мяне, выдумляючы ліхое на мяне:
PSA 41:9 “Слова нягоднае вылілася на яго; калі ён зьлёг, больш ня ўстане!”
PSA 41:10 Нават чалавек супакою майго, на якога я спадзяваўся, які еў хлеб мой, падняў на мяне пяту.
PSA 41:11 А Ты, ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся нада мною і падыймі мяне, каб я аддаў ім [адплату]!
PSA 41:12 З таго я пазнаю, што Ты зычлівы да мяне, калі вораг мой радасна гукаць ня будзе,
PSA 41:13 але ў беззаганнасьці маёй Ты падтрымаеш мяне і паставіш мяне перад абліччам Тваім на вякі.
PSA 41:14 Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, ад веку і навекі. Амэн, амэн!
PSA 42:1 Кіраўніку хору. Навучаньне сыноў Караха.
PSA 42:2 Як лань прагне вады з ручая, так душа мая, Божа, прагне Цябе!
PSA 42:3 Душа мая прагне Бога, Бога Жывога! Калі ж я прыйду і ўбачу Божае аблічча?
PSA 42:4 Сьлёзы мае былі хлебам маім дзень і ноч, калі да мяне гаварылі цэлы дзень: “Дзе Бог твой?”
PSA 42:5 Успамінаючы гэта, я душу маю выліваю, бо хадзіў я ў грамадзе шматлюднай, вядучы яе ў дом Божы з голасам радасьці і падзякі мноства сьвяточнага.
PSA 42:6 Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Спадзявайся на Бога, бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго.
PSA 42:7 Душа сумуе ў-ва мне; дык з зямлі Ярданскае, з гор Гермону, з гары Міцар Цябе ўспамінаю.
PSA 42:8 Бяздоньне гукае бяздоньню пры шуме Тваіх вадаспадаў; усе воды Твае і ўсе хвалі Твае прайшлі праз мяне.
PSA 42:9 Удзень ГОСПАД зьявіць міласэрнасьць Сваю, а ўначы сьпеў Ягоны будзе са мною, малітва да Бога жыцьця майго.
PSA 42:10 Да Бога кажу я: “Скала мая! Чаму Ты забыўся пра мяне? Чаму я ў суме хаджу ад уціску ворагаў?”
PSA 42:11 Як рана ў костках маіх, зьневажалі мяне ворагі мае, гаворачы мне цэлы дзень: “Дзе Бог твой?”
PSA 42:12 Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Спадзявайся на Бога, бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго!
PSA 43:1 Судзі мяне, Божа, і барані мяне ў справе маёй супраць народу небагабойнага! Ад чалавека крывадушнага і беззаконнага збаў Ты мяне!
PSA 43:2 Бо Ты — Бог мой, апора мая. Чаму Ты пакінуў мяне? Чаму я ў суме хаджу ад уціску ворагаў?
PSA 43:3 Спашлі сьвятло Тваё і праўду Тваю, каб вялі мяне і прывялі на гару сьвятую Тваю і да сялібы Тваёй,
PSA 43:4 каб я прыйшоў да ахвярніка Божага, да Бога радасьці і пацяшэньня майго, і на гусьлях буду славіць Цябе, Божа, мой Божа!
PSA 43:5 Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго!
PSA 44:1 Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Навучаньне.
PSA 44:2 Божа! Вушамі нашымі мы чулі, бацькі нашыя нам абвясьцілі пра справы, якія Ты ўчыніў у дні іхнія, у дні старадаўныя.
PSA 44:3 Ты рукою Сваёю вырваў паганаў, а іх пасадзіў; вынішчыў народы, а іх разрасьціў.
PSA 44:4 Бо не мячом сваім яны ўзялі на ўласнасьць зямлю, не рамяно іхняе збавіла іх, але правіца Твая і рамяно Тваё, і сьвятло аблічча Твайго, бо Ты меў ласку да іх.
PSA 44:5 Ты — Валадар мой, о Божа! Дык загадай, [каб прыйшло] збаўленьне Якубу!
PSA 44:6 Праз Цябе мы паб’ем прыгнятальнікаў нашых, праз імя Тваё стопчам тых, што паўстаюць супраць нас.
PSA 44:7 Бо не на лук спадзяюся я, і меч мой ня збавіць мяне,
PSA 44:8 але Ты збавіў нас ад прыгнятальнікаў нашых і асароміў тых, што нас ненавідзяць.
PSA 44:9 У Богу мы хвалімся усе дні, і імя Тваё навекі будзем славіць! (Сэлях)
PSA 44:10 Але Ты нас пакінуў і нас асароміў, і не выходзіш разам з войскамі нашымі.
PSA 44:11 Ты павярнуў нас наўцёкі перад прыгнятальнікамі нашымі, а ненавісьнікі нашыя нас зрабавалі.
PSA 44:12 Ты нас аддаў, як авечкі, каб нас паелі, і расьцярушыў нас між паганаў.
PSA 44:13 Ты прадаў народ Твой за марную плату і не падняў кошту яго.
PSA 44:14 Ты выставіў нас на ганьбаваньне суседзям нашым, на кпіны і насьмешкі тых, што навокал нас.
PSA 44:15 Ты ў прыказку ўвёў нас сярод паганаў, і народы ківаюць галовамі [над намі].
PSA 44:16 Увесь дзень ганьба мая перада мною, і сорам аблічча майго пакрывае мяне
PSA 44:17 дзеля голасу тых, што зьневажаюць і лаюць мяне, дзеля аблічча ворага і мсьціўцы.
PSA 44:18 Усё гэта прыйшло на нас, хоць мы не забыліся на Цябе і ня здрадзілі запавету з Табою.
PSA 44:19 Не адступілася сэрца нашае і не адхіляліся крокі нашыя ад шляху Твайго,
PSA 44:20 хоць Ты скрышыў нас у месцы цмокаў і накрыў нас ценем сьмерці.
PSA 44:21 Калі б мы забыліся імя Бога нашага і цягнулі рукі нашыя да бога чужога,
PSA 44:22 ці ж бы Бог не дазнаўся пра гэта? Бо Ён ведае таямніцы сэрца!
PSA 44:23 Бо за Цябе забіваюць нас цэлы дзень, лічаць нас за авечкі на зарэз.
PSA 44:24 Збудзіся! Чаму сьпіш, Госпадзе? Абудзіся, не пакінь нас навекі!
PSA 44:25 Чаму Ты хаваеш аблічча Тваё, забываешся на пакуты і прыгнечаньне нашае?
PSA 44:26 Бо ўкінута ў пыл душа нашая, прыляпілася да зямлі нутро нашае.
PSA 44:27 Паўстань на ўспамогу нам, выбаў нас дзеля міласэрнасьці Тваёй!
PSA 45:1 Кіраўніку хору: на лад “Лілеі”. Сыноў Караха. Навучаньне. Песьня вясельная.
PSA 45:2 Сэрца маё пераліваецца словамі добрымі. Я выказваю твор мой пра валадара. Язык мой, як пёрка спраўнага пісара.
PSA 45:3 Ты прыгажэйшы за ўсіх сыноў чалавечых, ласка ліецца з вуснаў тваіх! Таму дабраславіў цябе Бог на вякі.
PSA 45:4 Падперажы, волаце, паясьніцу мячом тваім, славай тваёю і веліччу тваёю!
PSA 45:5 І ў велічы тваёй мей посьпех, сядзь [пераможна] са словам праўды і лагоднай праведнасьці, і правіца твая няхай навучыць цябе страху [Божаму].
PSA 45:6 Стрэлы твае вострыя, народы ўпадуць пад [ногі] твае, яны [скіраваныя] ў сэрцы ворагаў валадара.
PSA 45:7 Пасад Твой, Божа, на вякі вечныя! Кій роўнасьці — кій валадарства Твайго.
PSA 45:8 Ты палюбіў праведнасьць і зьненавідзеў бязбожнасьць. Дзеля гэтага памазаў цябе Бог, Бог твой, алеем радасьці больш за таварышаў тваіх.
PSA 45:9 Усё адзеньне Тваё — [быццам] міра, альвас і касья; у палацы з косьці слановае [граньне] на струнах вяселіць цябе.
PSA 45:10 Дочкі валадароў сярод шанаваных тваіх; сужонка валадара стаіць праваруч цябе ў шчырым золаце з Афіру.
PSA 45:11 “Слухай, дачка, і ўзглянь, і прыхілі вуха тваё, і забудзься пра народ твой і пра дом бацькі твайго.
PSA 45:12 І калі валадар прыгажосьці тваёй зажадае, ты схіліся перад ім, бо ён – пан твой.
PSA 45:13 I дачка Тыру з дарам [прыйдзе] перад аблічча тваё, панізяцца багатыя народу.
PSA 45:14 Уся аздоба дачкі валадара ўнутры, золатам апраўлены шаты яе.
PSA 45:15 У вопратках рознакаляровых вядуць яе да валадара; дзяўчыны [ідуць] за ёю, сяброўкі ейныя ідуць да цябе.
PSA 45:16 Іх вядуць у радасьці і весялосьці, і ўваходзяць яны ў палац валадара.
PSA 45:17 Замест бацькоў тваіх будуць сыны твае; іх паставіш князямі па ўсёй зямлі.
PSA 45:18 Я зраблю памятным імя тваё з пакаленьня ў пакаленьне; таму народы будуць славіць цябе на вякі вечныя.
PSA 46:1 Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў.
PSA 46:2 Бог для нас — прыстанішча і моц, у бядзе ўспамога, якая заўсёды прыходзіць.
PSA 46:3 Дык ня будзем баяцца, хоць бы захісталася зямля і горы рушылі ў сэрца мора,
PSA 46:4 хоць бы раўлі і ўздымаліся воды ягоныя, хоць бы трэсьліся горы ад шалу яго. (Сэлях)
PSA 46:5 [Вось] рака, струмяні ейныя радуюць горад Божы, сьвятую сялібу Найвышэйшага.
PSA 46:6 Бог пасярод яго, дык не захістаецца; Бог дапаможа яму, як настане раніца.
PSA 46:7 Зараўлі народы, захісталіся валадарствы; Ён выдаў голас Свой, і зямля растапілася.
PSA 46:8 ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш – Бог Якуба. (Сэлях)
PSA 46:9 Хадзеце, пабачце дзеі ГОСПАДА, якое спусташэньне Ён зрабіў на зямлі,
PSA 46:10 Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды рассякае, калясьніцы паліць у агні.
PSA 46:11 “Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!”
PSA 46:12 ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш — Бог Якуба! (Сэлях)
PSA 47:1 Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм.
PSA 47:2 Усе народы, пляскайце рукамі, усклікайце Богу голасам радасьці!
PSA 47:3 Бо страшны ГОСПАД Найвышэйшы, Валадар вялікі над усёй зямлёю.
PSA 47:4 Ён скарыў народы, і [кінуў] паганаў пад ногі нашыя.
PSA 47:5 Ён выбраў для нас спадчыну нашую, гонар Якуба, якога Ён палюбіў. (Сэлях)
PSA 47:6 Узьняўся Бог з гукам гучным, ГОСПАД [узьняўся] пры голасе трубы.
PSA 47:7 Выслаўляйце Бога, выслаўляйце! Выслаўляйце Валадара нашага, выслаўляйце!
PSA 47:8 Бо Валадар над усёй зямлёй — [гэта] Бог; выслаўляйце [Яго] з разуменьнем.
PSA 47:9 Валадарыць Бог над усімі народамі; Бог сядзіць на пасадзе сьвятасьці Сваёй.
PSA 47:10 Магнаты народаў сабраліся разам з народам Бога Абрагама, бо шчыты зямлі — Божыя; Ён высока ўзьняты.
PSA 48:1 Сьпеў. Псальм сыноў Караха.
PSA 48:2 Вялікі ГОСПАД і вельмі хвалёны ў горадзе Бога нашага, на гары сьвятасьці Сваёй.
PSA 48:3 Прыгожае ўзьнясеньне, аздоба ўсёй зямлі, гара Сыён на схілах паўночных, горад вялікага Валадара.
PSA 48:4 Бог у палацах ягоных вядомы як умацаваны замак.
PSA 48:5 Бо вось валадары сабраліся, падыйшлі грамадою,
PSA 48:6 але, угледзеўшы, аслупянелі; спалохаліся, збянтэжыліся.
PSA 48:7 Дрыжаньне ахапіла іх, болі, як ў жанчыны, што нараджае.
PSA 48:8 Ты ветрам усходнім скрышыў караблі з Таршышу.
PSA 48:9 Як чулі мы гэта, гэтак і бачылі ў горадзе ГОСПАДА Магуцьцяў, у горадзе Бога нашага. Бог умацаваў яго на вякі. (Сэлях)
PSA 48:10 Мы разважаем, Божа, пра міласэрнасьць Тваю пасярод сьвятыні Тваёй.
PSA 48:11 Як імя Тваё, Божа, так і хвала Твая — аж да ўзьмежкаў зямлі; правіца Твая напоўнена праведнасьцю.
PSA 48:12 Весяліцца гара Сыён, радуюцца дочкі Юды дзеля судоў Тваіх.
PSA 48:13 Станьце наўкола Сыёну, абыйдзіце вакол яго, палічыце вежы ягоныя,
PSA 48:14 прылажыце сэрца сваё да валоў ягоных, агледзьце палацы ягоныя, каб абвясьціць пакаленьням, што будуць;
PSA 48:15 што гэты Бог ёсьць наш Бог на вякі вечныя, і Ён будзе весьці нас аж да сьмерці.
PSA 49:1 Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм.
PSA 49:2 Чуйце гэта, усе народы! Прыхіліце вуха, усе жыхары веку гэтага!
PSA 49:3 Як сыны паспалітыя, так і сыны знакамітыя, разам багатыя і бедныя.
PSA 49:4 Вусны мае кажуць мудрасьць, і думкі сэрца майго разважлівыя.
PSA 49:5 Прыхілю да прыповесьці вуха маё, выяўлю пры [гуках] гусьляў загадку маю:
PSA 49:6 Навошта мне баяцца ў дні няшчасьця, калі атачыла мяне беззаконьне напасьнікаў маіх,
PSA 49:7 якія спадзяюцца на сілу сваю і мноствам багацьця свайго хваляцца?
PSA 49:8 Ніхто выбавіць брата ня можа і даць за яго выкуп Богу,
PSA 49:9 (Вельмі дарагая цана за іх душу, дык зрачыся гэтага [мусіць] навекі),
PSA 49:10 каб ён жыў назаўсёды і ня ўбачыў парахненьня.
PSA 49:11 Бо [кожны] бачыць: мудрыя паміраюць, дурны і шалёны разам прападаюць, і пакідаюць іншым багацьце сваё.
PSA 49:12 Думкі іхнія, што дамы іхнія на вякі, сялібы іхнія — з пакаленьня ў пакаленьне, і яны сваім імем назвалі [цэлыя] землі.
PSA 49:13 Але чалавек у славе доўга трываць ня будзе, ён падобны да скаціны, што на зарэз.
PSA 49:14 Гэткі шлях іхні, тых, што пэўныя сябе, і тых, у вуснах чыіх яны даспадобы. (Сэлях).
PSA 49:15 Як авечкі, у пекла яны зыйдуць, сьмерць пасьвіць іх будзе, і раніцаю правыя будуць мець уладу над імі, сіла іхняя ссохне, пекла — жытло іхняе.
PSA 49:16 Але Бог выбавіць душу маю з рукі пекла, бо Сам возьме мяне. (Сэлях).
PSA 49:17 Ня бойся, калі хто багацее, калі множыцца слава дому ягонага:
PSA 49:18 бо, калі памрэ, нічога ня возьме з сабою, і слава ягоная ня пойдзе за ім.
PSA 49:19 Хоць бы за жыцьця свайго душу сваю ён дабраслаўляў, і хвалілі яго, калі добра рабіў для сябе,
PSA 49:20 ён пойдзе за пакаленьнем бацькоў сваіх, што ня ўбачаць ніколі сьвятла.
PSA 49:21 Чалавек у славе і без разуменьня падобны да скаціны, што на зарэз.
PSA 50:1 Псальм Асафа. Бог багоў, ГОСПАД прамовіў і кліча зямлю ад усходу сонца да захаду яго.
PSA 50:2 З Сыёну, вяршыні прыгажосьці, зазьзяў Бог.
PSA 50:3 Прыйдзе Бог наш і ня будзе маўчаць, перад абліччам Ягоным агонь палючы, навакол Яго – бура вялізарная.
PSA 50:4 Ён кліча неба, што ўверсе, і зямлю на суд народу Свайго:
PSA 50:5 “Зьбярыце да Мяне багабойных Маіх, якія заключылі запавет са Мною пры ахвяры!”
PSA 50:6 І будуць тады нябёсы апавядаць справядлівасьць Ягоную, бо Сам Бог [ёсьць] Судзьдзя. (Сэлях)
PSA 50:7 Слухай, народзе Мой, і Я буду гаварыць. Ізраілю, Я буду сьведчыць супраць цябе. Бог, твой Бог, — гэта Я!
PSA 50:8 Не за ахвяры твае буду вінаваціць цябе: цэласпаленьні твае перада Мною заўсёды!
PSA 50:9 Не вазьму Я быкоў з дому твайго, ані казлоў з абораў тваіх,
PSA 50:10 бо Мае ўсе зьвяры лясныя і скаціна, што тысячамі [ходзіць] па горах.
PSA 50:11 Я ведаю ўсе птушкі ў гарах, і зьвяры палявыя перада Мною.
PSA 50:12 Калі б Я згаладаўся, табе б Я не сказаў, бо Мой сусьвет і што напаўняе яго.
PSA 50:13 Ці ж Я ем мяса валоў і п’ю кроў казлоў?
PSA 50:14 Ахвяруй падзяку Богу, і споўні перад Найвышэйшым абяцаньні твае.
PSA 50:15 І кліч Мяне ў дзень трывогі, Я выратую цябе, і будзеш ушаноўваць Мяне.
PSA 50:16 А да бязбожніка сказаў Бог: “Навошта ты пералічваеш пастановы Мае, узьнімаеш запавет Мой да вуснаў тваіх,
PSA 50:17 і ненавідзіш настаўленьне, і словы Мае за сябе кідаеш?
PSA 50:18 Калі бачыш злодзея, маеш упадабаньне ў ім, і з чужаложнікамі частка твая.
PSA 50:19 Вусны свае расчыняеш на злое, і язык твой кнуе падступнае.
PSA 50:20 Ты сядзіш і супраць брата твайго гаворыш, абмаўляеш сына маці тваёй.
PSA 50:21 Гэтак ты рабіў, а Я маўчаў. Дык здалося табе, што Я такі самы, як ты! Але Я буду караць цябе і пастаўлю [твае справы] перад вачыма тваімі”.
PSA 50:22 Зважайце цяпер на гэта вы, што Бога забываеце, каб Я не схапіў [вас], бо ня будзе каму вызваліць.
PSA 50:23 Хто ахвяруе падзяку, той ушаноўвае Мяне, і хто парадкуе шлях свой, таму Я пакажу збаўленьне Божае.
PSA 51:1 Кіраўніку хору: псальм Давіда,
PSA 51:2 калі прарок Натан прыйшоў да яго пасьля таго, як ён увайшоў да Батшэбы.
PSA 51:3 Зьлітуйся нада мною, Божа, паводле міласэрнасьці Тваёй, і праз вялікую літасьць Тваю даруй правіны мае!
PSA 51:4 Абмый мяне ўсяго ад беззаконьня майго і ачысьці мяне ад грэху майго.
PSA 51:5 Бо я ведаю правіну маю, і грэх мой заўсёды перада мною.
PSA 51:6 Супраць Цябе, толькі супраць Цябе саграшыў я і ліхое ўчыніў перад вачыма Тваімі, бо Ты праведны ў словах Тваіх і чысты ў судзе Тваім.
PSA 51:7 Вось, я ў беззаконьні нарадзіўся, і ў грэху зачала мяне маці мая.
PSA 51:8 Вось, Табе даспадобы праўда ў нутры, дык дай мне пазнаць мудрасьць у сэрцы маім.
PSA 51:9 Акрапі мяне ізопам, каб я ачысьціўся; абмый мяне, каб я стаўся бялейшым за сьнег.
PSA 51:10 Дай мне пачуць радасьць і вясёласьць, каб узьвесяліліся косткі, якія Ты скрышыў.
PSA 51:11 Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і даруй мне ўсе беззаконьні мае.
PSA 51:12 Сэрца чыстае ствары ў-ва мне, Божа, і дух упэўнены аднаві ў-ва мне.
PSA 51:13 Не адкінь Ты мяне ад аблічча Твайго і Духа сьвятога Твайго не забірай у мяне!
PSA 51:14 Вярні мне радасьць збаўленьня Твайго, і духам шляхетным падтрымай мяне,
PSA 51:15 і я буду навучаць адступнікаў шляхам Тваім, і грэшнікі вернуцца да Цябе.
PSA 51:16 Вызваль мяне ад [віны] за кроў, Божа, Бог выратаваньня майго, і язык мой будзе крычаць пра справядлівасьць Тваю.
PSA 51:17 Адчыні, Госпадзе, вусны мае, і вусны мае будуць абвяшчаць хвалу Тваю.
PSA 51:18 Бо Ты не жадаеш ахвяраў, хоць бы я іх даў, і цэласпаленьні не даспадобы Табе.
PSA 51:19 Ахвяра для Бога — скрышаны дух; сэрцам скрышаным і зламаным Ты, Божа, не пагарджаеш!
PSA 51:20 Рабі добрае Сыёну паводле ласкі Тваёй, збудуй муры Ерусаліму.
PSA 51:21 Тады будуць Табе даспадобы ахвяры праведнасьці, цэласпаленьні і ахвяры дасканалыя; тады быкоў узьнясуць на ахвярнік Твой.
PSA 52:1 Кіраўніку хору. Навучаньне Давіда,
PSA 52:2 калі прыйшоў Даэг Эдомец, і паведаміў Саўлу, і сказаў яму: “Давід прыйшоў у дом Абімэлеха”.
PSA 52:3 Навошта хвалішся злачынствам, волаце? Міласэрнасьць Божая кожны дзень [трывае]!
PSA 52:4 Загубу выдумляе язык твой; як брытва вострая той, які здраду ўчыняе!
PSA 52:5 Ты любіш ліхое больш, чым добрае; хлусьню гаворыш, а ня тое, што праведнае. (Сэлях)
PSA 52:6 Любіш усе словы шкадлівыя, о, язык падступны.
PSA 52:7 Дзеля гэтага Бог скрышыць цябе назаўсёды, схопіць цябе, і вырве цябе з намёту, і выкараніць цябе з зямлі жывых. (Сэлях)
PSA 52:8 І ўбачаць праведнікі, і будуць баяцца, і будуць сьмяяцца з яго:
PSA 52:9 “Вось чалавек, што ня Бога меў сабе апорай, і спадзяваўся на мноства багацьця свайго і ўмацоўваўся ў сваёй зласьлівасьці”.
PSA 52:10 А я, як аліўка зялёная ў доме Божым, спадзяюся на міласэрнасьць Божую на вякі вечныя.
PSA 52:11 Буду славіць Цябе на вякі за тое, што Ты ўчыніў, і буду спадзявацца на імя Тваё, бо Ты добры адносна багабойных Тваіх.
PSA 53:1 Кіраўніку хору: на лад сумны. Навучаньне Давіда.
PSA 53:2 Сказаў бязглузды ў сэрцы сваім: “Няма Бога! Сапсаваліся яны і агідныя рэчы робяць, няма таго, хто робіць дабро.
PSA 53:3 Бог глянуў з неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць разумны, які Бога шукае.
PSA 53:4 Усе адступіліся, усе разам нягодныя; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага!
PSA 53:5 Няўжо ня маюць пазнаньня ўсе злачынцы, якія народ мой зьядаюць, быццам хлеб ядуць, і Бога ня клічуць?
PSA 53:6 Там яны будуць у страху вялікім, дзе няма страху, бо Бог раскідае косткі тых, якія паставілі табар [супраць] цябе, і ты асароміш іх, бо Бог іх адкінуў.
PSA 53:7 Хто дасьць збаўленьне з Сыёну для Ізраіля? Калі Бог верне палон народу Свайго, будзе радавацца Якуб і будзе весяліцца Ізраіль!
PSA 54:1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Навучаньне Давіда,
PSA 54:2 калі прыйшлі Зіфеі і сказалі Саўлу: “Ці ж гэта не Давід схаваўся у нас?
PSA 54:3 Божа, імем Тваім збаў мяне, і магутнасьцю Тваёю вядзі справу маю!
PSA 54:4 Божа, пачуй малітву маю, прыхілі вуха да словаў вуснаў маіх!
PSA 54:5 Бо чужынцы паўсталі супраць мяне, і моцныя шукаюць душы маёй; яны ня маюць Бога перад сабою. (Сэлях)
PSA 54:6 Вось, Бог – дапамога мая; Госпад падтрымлівае душу маю.
PSA 54:7 Зьвяртаючыся, зьвернецца ліха на ворагаў маіх. У праўдзе Тваёй Ты вынішчы іх!
PSA 54:8 Тады ахвотна буду ахвяроўваць Табе; буду славіць імя Тваё, ГОСПАДЗЕ, бо Ты – добры!
PSA 54:9 Бо Ты вызваліў мяне ад усіх трывогаў, і на [загубу] ворагаў маіх глядзелі вочы мае.
PSA 55:1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Навучаньне Давіда.
PSA 55:2 Прыхілі вуха, Божа, да малітвы маёй і не хавайся ад маленьня майго!
PSA 55:3 Зваж на мяне і адкажы мне; я стогну ў тузе маёй і енчу
PSA 55:4 ад голасу ворага, ад уціску бязбожніка, бо злачынства закідаюць мне і ў гневе змагаюцца са мною.
PSA 55:5 Сэрца маё трапеча ў-ва мне, і жахі сьмерці напалі на мяне;
PSA 55:6 страх і дрыжаньне прыйшлі на мяне, і трывога ахапіла мяне.
PSA 55:7 І я сказаў: “Хто дасьць мне крылы, як у голуба! Я паляцеў бы і супачыў!
PSA 55:8 Вось, уцёк бы далёка і жыў бы ў пустыні. (Сэлях)
PSA 55:9 Я б сьпяшаўся, каб схавацца перад ветра віхурай, перад бурай!
PSA 55:10 Вынішчы іх, Госпадзе, падзялі мову ім, бо я бачыў крыўды і спрэчкі ў горадзе.
PSA 55:11 Дзень і ноч яны ходзяць па мурах ягоных наўкола, злачынства і ліхоцьце ў сярэдзіне яго.
PSA 55:12 Загуба ў сярэдзіне яго, і не зыходзяць з плошчаў ягоных ашуканства і здрада.
PSA 55:13 Бо ня вораг мяне зьневажае, я дараваў бы [гэта] — ня той, што мяне ненавідзіць, узьвялічаецца супраць мяне, ад яго б я схаваўся,
PSA 55:14 але ты, чалавек, як я, сябра мой і знаёмы мой,
PSA 55:15 з якім мы разам вялі шчырыя гутаркі, з якім у дом Божы хадзілі у грамадзе.
PSA 55:16 Няхай зьнішчаючы, зьнішчыць іх сьмерць! Няхай зыйдуць жывыя ў пекла, бо ліхота [жыве] ў вандраваньні іхнім, у нутры іхнім.
PSA 55:17 А Я буду клікаць да Бога, і ГОСПАД збавіць мяне.
PSA 55:18 Увечары, і раніцаю, і ў белы дзень я буду енчыць і галасіць, і Ён пачуе голас мой.
PSA 55:19 Ён выбавіць душу маю, каб даць супакой ад [тых, што] варагуюць супраць мяне, бо шмат было тых, якія супраць мяне.
PSA 55:20 Пачуе Бог, і ўпакорыць іх Той, Які жыве спрадвеку. (Сэлях.) Бо няма ў іх паправы, і яны не баяцца Бога,
PSA 55:21 руку сваю выцягваюць на тых, што з імі ў супакоі жылі, і парушаюць запавет свой;
PSA 55:22 гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.
PSA 55:23 Ускладзі бярэмя тваё на ГОСПАДА, і Ён паклапоціцца пра цябе; ня дасьць Ён ніколі, каб пахіснуўся праведнік.
PSA 55:24 І Ты, Божа, іх кінеш у ямы парахненьня; людзі крыважэрныя і падступныя не [дажывуць] паловы дзён сваіх. А я на Цябе спадзяюся!
PSA 56:1 Кіраўніку хору: на лад “Галубка бязмоўная ў мясьцінах далёкіх”. Залатая песьня Давіда, калі яго ў Гаце схапілі Філістынцы.
PSA 56:2 Зьлітуйся нада мною, Божа, бо прагне праглынуць мяне чалавек; ўсякі дзень нападаючы, уціскае мяне.
PSA 56:3 Прагнуць праглынуць мяне ворагі мае цэлы дзень, бо шмат іх ваюе супраць мяне, Найвышэйшы!
PSA 56:4 У дзень, калі я баюся, я на Цябе спадзяюся.
PSA 56:5 У Богу буду хваліцца словам Ягоным, на Бога я спадзяюся, ня буду баяцца. Што цела можа зрабіць мне?
PSA 56:6 Штодзень яны перакручваюць словы мае; супраць мяне ўсе думкі іхнія, [каб учыніць мне] зло.
PSA 56:7 Яны зьбіраюцца і хаваюцца, яны высочваюць сьляды мае, бо цікуюць на душу маю.
PSA 56:8 Дзеля злачынства [іхняга будзь] выратаваньнем для мяне, у гневе [Тваім] адкінь народы, Божа!
PSA 56:9 Туляньне маё Ты мне залічыў; зьбяры сьлёзы мае ў мяхі Твае, напэўна яны ў кнізе Тваёй!
PSA 56:10 Тады павернуць наўцёкі ворагі мае ў дзень, калі паклічу. Я ведаю, што Бог са мною!
PSA 56:11 У Богу буду хваліцца словам, у ГОСПАДЗЕ буду хваліцца словам [Ягоным].
PSA 56:12 На Бога я спадзяюся, ня буду баяцца. Што можа зрабіць мне чалавек?
PSA 56:13 На мне, Божа, абяцаньні Твае, дык прынясу падзяку Табе,
PSA 56:14 бо Ты вызваліў душу маю ад сьмерці і стопы мае ад падзеньня, каб хадзіў я перад абліччам Бога ў сьвятле жывых.
PSA 57:1 Кіраўніку хору: на лад: “Не загубляй!” Залатая песьня Давіда, калі ён уцякаў ад аблічча Саўла ў пячору.
PSA 57:2 Зьлітуйся нада мною, Божа, зьлітуйся нада мною! Бо ў Табе мае надзею душа мая і ў ценю крылаў Тваіх буду хавацца, пакуль не міне загуба.
PSA 57:3 Буду клікаць да Бога Найвышэйшага, да Бога, Які выканае [справу маю] для мяне.
PSA 57:4 Ён спашле з неба і збавіць мяне ад зьнявагаў таго, хто хоча мяне праглынуць. (Сэлях) Спашле Бог міласэрнасьць Сваю і праўду Сваю.
PSA 57:5 Душа мая між ільвоў, я ляжу сярод тых, што палаюць агнём, сярод сыноў чалавечых, зубы іхнія — дзіды і стрэлы, языкі іхнія — мячы вострыя.
PSA 57:6 Узьвялічся па-над неба, Божа, па-над ўсёй зямлёй [няхай будзе] слава Твая.
PSA 57:7 Яны наставілі сетку дзеля стопаў маіх, прыгнялі душу маю, яны капалі яму перад абліччам маім, але [самі] ўваліліся ў яе. (Сэлях)
PSA 57:8 Умацаванае сэрца маё, Божа, умацаванае сэрца маё, буду сьпяваць і выслаўляць [Цябе].
PSA 57:9 Збудзіся, слава мая! Збудзіцеся, псалтыр і гусьлі! Я пабуджу сьвітаньне.
PSA 57:10 Буду славіць Цябе сярод людзей, Госпадзе, буду выслаўляць Цябе сярод народаў,
PSA 57:11 бо аж да неба вялікая міласэрнасьць Твая, і праўда Твая — да аблокаў.
PSA 57:12 Узьвялічся па-над неба, Божа, па-над ўсёй зямлёй [няхай будзе] слава Твая!
PSA 58:1 Кіраўніку хору: на лад: “Не загубляй!” Залатая песьня Давіда.
PSA 58:2 Ці сапраўды маўчаньнем прамаўляеце праведна? Ці справядліва судзіце сыноў чалавечых?
PSA 58:3 Але ж у сэрцы беззаконьне вы ўчынілі, злачынствы рук вашых на зямлі ўзважваеце.
PSA 58:4 Адступіліся бязбожнікі ад улоньня маці, блукаюць ад нараджэньня тыя, што кажуць няпраўду.
PSA 58:5 Атрута іхняя як атрута зьмяі, гадзюкі глухой, што вушы свае затыкае
PSA 58:6 і ня чуе голасу шаптуна, які заклінаць закляцьцямі ўмее.
PSA 58:7 Божа, скрышы зубы іхнія ў вуснах іхніх! Выбі іклы львянятам, ГОСПАДЗЕ!
PSA 58:8 Няхай зьнікнуць яны як вада, што разьлілася; няхай як будуць нацягваць [лук], паломяцца стрэлы іхнія!
PSA 58:9 Няхай як сьлімак, што ледзьве паўзе, яны счэзнуць! Няхай як спарон жанчыны яны сонца ня ўбачаць!
PSA 58:10 Перш, чым катлы вашыя адчуюць [агонь ад] цярніны, няхай раскідае бура [цярніну], ці сьвежую, ці распаленую.
PSA 58:11 Узрадуецца праведнік, калі ўбачыць помсту; ён абмые стопы свае ў крыві бязбожнікаў!
PSA 58:12 І скажа [кожны] чалавек: “Сапраўды, ёсьць плод у праведніка! Сапраўды, ёсьць Бог, Які судзіць на зямлі!”
PSA 59:1 Кіраўніку хору: на лад “Не загубляй!” Залатая песьня Давіда, калі Саўл паслаў пільнаваць дом [ягоны], каб яго забіць.
PSA 59:2 Выратуй мяне ад ворагаў маіх, Божа мой! Ад тых, што паўстаюць супраць мяне, абарані мяне.
PSA 59:3 Выратуй мяне ад злачынцаў і збаў мяне ад людзей крывавых.
PSA 59:4 Бо вось, яны пільнуюць у засадзе душу маю, зьбіраюцца супраць мяне моцныя, і не за правіну маю, і не за грэх мой, ГОСПАДЗЕ!
PSA 59:5 Без [ніякай] віны маёй яны зьбягаюцца і шыхтуюцца [супраць мяне]. Збудзіся, выйдзі на спатканьне мне і паглядзі!
PSA 59:6 Ты Сам, ГОСПАДЗЕ, Бог Магуцьцяў, Бог Ізраіля, абудзіся, каб наведаць усе народы! Ня мей літасьці для ўсіх ліхадзеяў і злачынцаў! (Сэлях)
PSA 59:7 Увечары яны вяртаюцца, выюць, быццам сабакі, і горад абыходзяць наўкола.
PSA 59:8 Вось, пена [спадае] з іхніх вуснаў, у губах іхніх — мячы, бо хто гэта чуе?
PSA 59:9 Але Ты, ГОСПАДЗЕ, будзеш сьмяяцца з іх, Ты будзеш кпіць з усіх паганаў!
PSA 59:10 Моц Тваю буду шукаць у Табе, бо Бог — умацаваны замак мой!
PSA 59:11 Бог, Які міласэрны да мяне, у міласэрнасьці Сваёй сустрэне мяне; Бог дасьць мне ўгледзець [перамогу] над ворагамі маімі.
PSA 59:12 Не забівай іх, каб не забыўся народ мой! Захістай іх сілаю Тваёй і павалі іх, Госпадзе, шчыце наш!
PSA 59:13 Грэх вуснаў іхніх — словы на губах іхніх. Няхай злоўлены будуць у фанабэрыстасьці сваёй за праклёны і ману, што абвяшчаюць.
PSA 59:14 Зьнішчы іх у ярасьці, зьнішчы, няхай іх ня будзе, і няхай ведаюць, што Бог у Якубе пануе да канцоў зямлі! (Сэлях)
PSA 59:15 Увечары яны вяртаюцца, выюць, быццам сабакі, і горад абыходзяць наўкола.
PSA 59:16 Бадзяючыся, бадзяюцца яны, каб што зьесьці; і не насыціўшыся, будуць жыць.
PSA 59:17 А я буду сьпяваць пра моц Тваю і раніцаю буду радавацца дзеля міласэрнасьці Тваёй, бо Ты стаўся для мяне ўмацаваным замкам і прытулкам у дзень уціску майго.
PSA 59:18 Сіла мая, Цябе буду выслаўляць, бо Ты, Божа — умацаваны замак мой, Бог мой міласэрны!
PSA 60:1 Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Залатая песьня Давіда. Дзеля навучаньня,
PSA 60:2 калі ён змагаўся з Арам-Нагараім і з Арам-Цова, і калі Ёаў, варочаючыся, пабіў Эдом у Саляной даліне, дванаццаць тысячаў.
PSA 60:3 Божа, Ты нас пакінуў, нас раструшчыў! Ты разгневаўся, вярніся зноў да нас!
PSA 60:4 Ты затрос зямлёю, расшчапіў яе; вылячы разломы ейныя, бо яна хістаецца!
PSA 60:5 Ты даў убачыць народу Твайму цяжкую долю, напаіў нас віном зьбянтэжаннасьці.
PSA 60:6 Тым, што баяцца Цябе, Ты даў знак, каб уцяклі ад аблічча луку. (Сэлях)
PSA 60:7 Каб былі ўратаваныя ўмілаваныя Твае, збаў правіцай Тваёй і адкажы нам, і адкажы мне.
PSA 60:8 Бог сказаў у сьвятасьці Сваёй: “Я ўзрадуюся! Я падзялю Сыхэм, і даліну Сукот разьмераю.
PSA 60:9 Мой Гілеад, і Мой Манаса, і Эфраім — моц галавы Маёй; Юда — заканадаўца Мой!
PSA 60:10 Мааў — міса для мыцьця Майго; на Эдом кіну сандалы Мае, радасна гукай дзеля Мяне, [зямля] Філістынская”.
PSA 60:11 Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто завядзе мяне ў Эдом?
PSA 60:12 Ці ж ня Ты, Божа, нас пакінуў і не выходзіш, Божа, з войскамі нашымі?
PSA 60:13 Дай нам успамогу ў прыгнечаньні [нашым], бо марны ратунак чалавечы.
PSA 60:14 З Богам мы зьявім сілу, і Ён растопча прыгнятальнікаў нашых.
PSA 61:1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Давіда.
PSA 61:2 Пачуй, Божа, галашэньне маё, зваж на малітву маю!
PSA 61:3 Ад краю зямлі да Цябе клічу, калі зьнемагае сэрца маё; на скалу, што ўзвышаецца нада мною, узьвядзі мяне!
PSA 61:4 Бо Ты быў прыстанішчам маім, вежай моцы маёй супраць ворага.
PSA 61:5 Буду жыць у намёце Тваім вечна, маю надзею пад заслонаю крылаў Тваіх. (Сэлях)
PSA 61:6 Бо Ты, Божа, чуў абяцаньні мае, Ты даў валоданьне тым, што баяцца імя Твайго.
PSA 61:7 Дадай дні да дзён валадара, няхай гады яго [будуць] з пакаленьня ў пакаленьне,
PSA 61:8 Няхай жыве вечна перад абліччам Божым; прызнач міласэрнасьць і праўду, каб захоўвалі яго!
PSA 61:9 Дык буду выслаўляць імя Тваё на вякі, буду спаўняць абяцаньні мае кожны дзень.
PSA 62:1 Кіраўніку хору: на лад Едутуна. Псальм Давіда.
PSA 62:2 Толькі ў Богу супакойваецца душа мая, ад Яго збаўленьне маё.
PSA 62:3 Толькі Ён – скала мая і збаўленьне маё, умацаваны замак мой, дык я не пахіснуся.
PSA 62:4 Як доўга будзеце насядаць на чалавека? Вы ўсе [хочаце] забіць [яго], як тая сьцяна, што скранулася, як агароджа, што валіцца.
PSA 62:5 Яны толькі і радзяцца, як скінуць [яго] з высакосьці; ім даспадобы няпраўда; яны вуснамі дабраслаўляюць, але ў нутры сваім праклінаюць! (Сэлях)
PSA 62:6 Толькі ў Богу супачынеш, душа мая, бо на Яго спадзяваньне маё.
PSA 62:7 Толькі Ён — скала мая і збаўленьне маё, умацаваны замак мой, дык не пахіснуся.
PSA 62:8 У Богу збаўленьне маё і слава мая; скала моцы маёй, прыстанішча маё ў Богу.
PSA 62:9 На Яго спадзявайся ў кожную часіну, народзе! Вылівайце перад абліччам Ягоным сэрцы вашыя, бо Бог — прыстанішча нашае. (Сэлях)
PSA 62:10 Сыны чалавечыя — толькі марнасьць, сыны людзкія — няпраўда; калі пакладзеш іх на шалі, яны разам лягчэй за марнасьць!
PSA 62:11 Не спадзявайцеся на крыўду, не марнейце ў зрабаваным, калі вам памножыцца багацьце, сэрца свайго да яго не прыкладайце!
PSA 62:12 Раз сказаў Бог, а я двойчы пачуў гэта, што сіла — у Бога.
PSA 62:13 І ў Цябе міласэрнасьць, Госпадзе, бо Ты даеш чалавеку паводле ўчынкаў ягоных.
PSA 63:1 Псальм Давіда, калі ён быў у пустыні Юдэйскай.
PSA 63:2 Божа! Ты — Бог мой! Цябе я шукаю, Цябе прагне душа мая, па Табе тужыць цела маё ў сухой і спрагнёнай зямлі, на бязводзьдзі.
PSA 63:3 Гэтак я ўглядаўся на Цябе ў сьвятасьці Тваёй, каб убачыць моц Тваю і славу Тваю.
PSA 63:4 Бо міласэрнасьць Твая лепшая за жыцьцё; вусны мае хваліць Цябе будуць.
PSA 63:5 Гэтак буду я дабраслаўляць Цябе ў жыцьці маім, у імя Тваё буду рукі мае ўзьнімаць.
PSA 63:6 Быццам тлушчам і тлустасьцю насычаецца душа мая, і сьпевам хвалы будуць хваліць Цябе вусны мае,
PSA 63:7 калі я на ложку маім пра Цябе ўспамінаю, калі ў часе варты [начной] пра Цябе разважаю.
PSA 63:8 Бо Ты быў успамогай мне, і ў ценю крылаў Тваіх буду весяліцца.
PSA 63:9 Прыляпілася да Цябе душа мая, падтрымлівае мяне правіца Твая.
PSA 63:10 А тыя, што шукаюць загубы душы маёй, пойдуць у глыбіні зямлі,
PSA 63:11 будуць аддадзены яны ў рукі мяча, стануцца здабычай шакалаў.
PSA 63:12 І валадар узрадуецца ў Богу; і будзе хваліцца кожны, хто Ім прысягае, бо будуць заткнёныя вусны таго, хто гаворыць хлусьню.
PSA 64:1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда.
PSA 64:2 Пачуй, Божа, голас мой у смутку маім! Ад страху [перад] ворагам захавай жыцьцё маё!
PSA 64:3 Схавай мяне ад таемных [намераў] злачынцаў, ад грамады тых, што чыняць нягоднае,
PSA 64:4 якія навастрылі як меч язык свой, нацягнулі [лук са] стрэламі сваімі — горкімі словамі,
PSA 64:5 каб страляць з засады ў беззаганнага; зьнянацку страляюць яны ў яго і не баяцца.
PSA 64:6 Яны ўмацоўваюць сябе ў справах ліхіх; змаўляюцца пастку [наставіць] таемна; яны кажуць: “Хто гэта ўбачыць?”
PSA 64:7 Яны шукаюць беззаконьня, мы гінем праз задумы беззаконныя! Бо нутро чалавека і сэрца — глыбокія [воды].
PSA 64:8 І стрэліць Бог у іх стралою, зьнянацку атрымалі яны ўдар,
PSA 64:9 і яны спатыкнуліся праз язык свой; і ўцякаюць усе, хто іх убачыў.
PSA 64:10 І будуць баяцца ўсе людзі, і будуць апавядаць пра справы Божыя і будуць разважаць пра тое, што Ён учыніў.
PSA 64:11 Узрадуецца праведнік у ГОСПАДЗЕ і будзе мець надзею ў Ім, і будуць хваліць Яго ўсе шчырыя сэрцам.
PSA 65:1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Сьпеў.
PSA 65:2 Табе, Божа, прыналежыць хвала на Сыёне; і Табе будуць споўненыя абяцаньні.
PSA 65:3 Ты чуеш малітву, да Цябе ўсякае цела імкнецца.
PSA 65:4 Справы беззаконныя перамаглі мяне, але Ты дараваў нам правіны нашыя.
PSA 65:5 Шчасьлівы той, каго Ты выбраў і наблізіў, каб жыў ён на панадворках Тваіх; мы будзем насычацца даброцьцем дому Твайго, сьвятой сьвятыні Тваёй.
PSA 65:6 Страшнымі [ўчынкамі] у праведнасьці Ты адказваеш нам, Божа збаўленьня нашага, пэўнасьць усіх канцоў зямлі і далёкага мора,
PSA 65:7 Які ўгрунтаваў горы сілаю Сваёй, Які падперазаны магутнасьцю,
PSA 65:8 Які ўсьцішаеш шум мора, шум хваляў ягоных і мноства народу.
PSA 65:9 І будуць баяцца знакаў Тваіх жыхары канцоў сьвету, землі на ўсходзе і на захадзе Ты разьвесяляеш.
PSA 65:10 Ты адведаў зямлю і напаіў яе, Ты ўзбагаціў яе Божым струмянём, напоўненым водамі. Ты прыгатаваў збожжа на ёй, бо гэтак угрунтаваў яе.
PSA 65:11 Ты насычаеш разоры яе і разраўноўваеш скібы яе, кроплямі дажджу разьмякчаеш яе, парастак яе дабраслаўляеш.
PSA 65:12 Ты ўкаранаваў год дабром Тваім, і сьцежкі Твае разьліваюць тлустасьць,
PSA 65:13 разьліваюць на пашы ў пустыні, і ўзгоркі падпярэзваюцца радасьцю,
PSA 65:14 апранаюцца ў чароды авечак, і даліны атуляюцца збожжам, радасна гукаюць і сьпяваюць.
PSA 66:1 Кіраўніку хору. Сьпеў. Псальм. Радасна гукай для Бога, уся зямля!
PSA 66:2 Выслаўляйце славу імя Ягонага, узносьце славу і хвалу Яму!
PSA 66:3 Кажыце да Бога: “Які Ты страшны ў дзеяньнях Тваіх! Дзеля вялікасьці моцы Тваёй падпарадкоўваюцца Табе ворагі Твае.
PSA 66:4 Уся зямля паклоніцца Табе і будзе выслаўляць Цябе, будзе выслаўляць імя Тваё. (Сэлях)
PSA 66:5 Хадзеце і паглядзіце на дзеі Бога, страшнага ў дзеях [Сваіх] адносна сыноў чалавечых.
PSA 66:6 Ён перамяніў мора ў сухазем’е, праз раку перайшлі пехатою; там радаваліся мы ў Ім!
PSA 66:7 Ён пануе ў магутнасьці Сваёй на вякі; вочы Ягоныя сочаць за народамі, каб бунтаўнікі не вывышаліся перад Ім. (Сэлях)
PSA 66:8 Дабраслаўляйце, народы, Бога нашага, і няхай будзе чутны голас хвалы Ягонай.
PSA 66:9 Ён дараваў жыцьцё душы нашай і ня даў пахіснуцца назе нашай.
PSA 66:10 Бо Ты выспрабаваў нас, Божа! Ачысьціў нас, як ачышчаецца срэбра.
PSA 66:11 Ты ўвёў нас у пастку, сьціснуў цяжкімі путамі сьцёгны нашыя.
PSA 66:12 Ты пасадзіў чалавека на галовы нашыя; мы прайшлі праз агонь і ваду, і Ты вывеў нас на прастор.
PSA 66:13 Увайду ў дом Твой з цэласпаленьнямі, споўню Табе абяцаньні мае,
PSA 66:14 якія прамовілі губы мае, і сказаў я вуснамі маімі ў бядзе маёй.
PSA 66:15 Цэласпаленьні з тлустых [авечак] прынясу Табе з дымам баранаў; дам [Табе] валоў і казлоў. (Сэлях)
PSA 66:16 Хадзеце, паслухайце, і я раскажу ўсім, хто Бога баіцца, што Ён учыніў для душы маёй.
PSA 66:17 Да Яго я клікаў вуснамі маімі, і ўзьвялічваньне было на языку маім.
PSA 66:18 Калі б я глядзеў на нягоднае ў сэрцы маім, Госпад мяне б не пачуў!
PSA 66:19 Але Бог пачуў і зьвярнуў увагу [Сваю] на голас малітвы маёй.
PSA 66:20 Дабраслаўлёны Бог, Які не адкінуў малітвы маёй і міласэрнасьці Сваёй [не пазбавіў мяне]!
PSA 67:1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм. Сьпеў.
PSA 67:2 Божа, зьлітуйся над намі і дабраславі нас; асьвяці нас абліччам Тваім, (Сэлях)
PSA 67:3 каб на зямлі мы пазналі шлях Твой, між усімі народамі — збаўленьне Тваё.
PSA 67:4 Тады будуць славіць народы Цябе, Божа, будуць славіць Цябе ўсе народы.
PSA 67:5 Будуць весяліцца і радавацца ўсе народы, бо Ты будзеш судзіць народы справядліва і будзеш весьці народы на зямлі. (Сэлях)
PSA 67:6 Тады будуць славіць народы Цябе, Божа, будуць славіць Цябе ўсе народы.
PSA 67:7 Зямля дасьць ураджай свой; няхай дабраславіць нас Бог, Бог наш!
PSA 67:8 Няхай дабраславіць нас Бог і няхай баяцца Яго ўсе канцы зямлі!
PSA 68:1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Сьпеў.
PSA 68:2 Няхай паўстане Бог, і будуць расьцярушаныя ворагі Ягоныя, і ўцякуць перад абліччам Ягоным тыя, хто ненавідзіць Яго.
PSA 68:3 Як разносіцца [ветрам] дым, так Ты разьвееш іх; як топіцца воск перад абліччам агню, так бязбожнікі загінуць перад абліччам Божым.
PSA 68:4 А праведнікі ўзрадуюцца, будуць весяліцца перад абліччам Божым і гукаць ад радасьці.
PSA 68:5 Сьпявайце Богу, выслаўляйце імя Ягонае! Узьвялічвайце Таго, Які ўзносіцца па-над пустыняй, ГОСПАД — імя Яго, і радуйцеся перад абліччам Ягоным,
PSA 68:6 Ён — Бацька сіротаў і Заступнік удоваў, Бог у сядзібе сьвятасьці Сваёй,
PSA 68:7 Бог, Які пасяляе самотных у дамы, Які выводзіць вязьняў з путаў, але бунтаўнікоў пакідае ў [пустыні] сьпякотнай.
PSA 68:8 Божа, калі Ты выходзіў перад народам Тваім, калі праходзіў праз пустыню, (Сэлях)
PSA 68:9 зямля дрыжала, і нябёсы тапіліся перад абліччам Бога, і гэты Сыён [дрыжаў] перад абліччам Бога, Бога Ізраіля.
PSA 68:10 Шчодры дождж Ты выліў, Божа, на спадчыну Тваю, і тое, што зьнемаглося, Ты ўмацаваў.
PSA 68:11 Жывыя Твае пасяліліся ў тым, што Ты ў добрасьці Тваёй уладкаваў для ўбогага, Божа.
PSA 68:12 Госпад даў вестку, і тых, якія дабравесьцяць яе, — вялікае войска.
PSA 68:13 Валадары з войскамі ўцякаюць, уцякаюць, а тая, што даглядае дом, дзеліць здабычу!
PSA 68:14 Хоць вы ляжыце паміж абораў, вы сталіся, быццам галубка, у якой крылы пакрытыя срэбрам, а пер’е — золатам зелянявым.
PSA 68:15 Калі Ўсемагутны расьцярушыў валадароў у ёй, [яна сталася], як сьнег на Сальмоне.
PSA 68:16 Гара Божая, гара Башан! Гара шматверхая, гара Башан.
PSA 68:17 Чаму глядзіце з зайздрасьцю, горы шматверхія, на гару, на якой Бог пасяліцца пажадаў? І ГОСПАД будзе жыць там заўсёды.
PSA 68:18 Калясьніцаў Божых дзясяткі тысячаў, тысячы тысячаў; Госпад сярод іх, [як] на Сінаі, у сьвятасьці.
PSA 68:19 Ты ўзыйшоў на высокасьць, паланіў палон, узяў дары для людзей; і нават бунтаўнікоў, каб жылі пры [Табе], ГОСПАДЗЕ Божа.
PSA 68:20 Дабраслаўлёны Госпад! З дня на дзень Ён нас абдароўвае, Бог збаўленьня нашага. (Сэлях)
PSA 68:21 Бог для нас — Бог ратунку, і ГОСПАД — Гаспадар над крыніцаю сьмерці.
PSA 68:22 Сапраўды, Бог скрышыць галаву ворагаў Сваіх, валасатае цемя тых, што ходзяць у правінах сваіх.
PSA 68:23 Сказаў Госпад: “З Башану вярну, вярну з глыбіняў марскіх,
PSA 68:24 каб змачыў нагу тваю ў крыві, а сабакі твае — языкі ў крыві ворагаў”.
PSA 68:25 Бачылі шэсьце Тваё, Божа, шэсьце Бога майго і Валадара майго ў сьвятыні:
PSA 68:26 сьпевакі наперадзе ішлі, пасьля — музыкі, пасярэдзіне – дзяўчыны з бубнамі.
PSA 68:27 У зграмаджэньні дабраслаўляйце Бога, ГОСПАДА, [вы, што] з крыніцы Ізраіля!
PSA 68:28 Там Бэн’ямін, наймалодшы, мае ўладу над імі; князі Юды з палкамі сваімі; князі Забулёна, князі Нэфталі.
PSA 68:29 Загадаў Бог твой моцы тваёй! Умацуй, Божа, тое, што для нас учыніў!
PSA 68:30 Дзеля сьвятыні Тваёй у Ерусаліме валадары будуць прыносіць дары.
PSA 68:31 Утаймуй зьвера ў чароце, статак быкоў сярод цялятаў народаў, якія падаюць перад кавалкамі срэбра; расьцяруш народы, што жадаюць вайны!
PSA 68:32 Прыйдуць магнаты з Эгіпту, Куш працягне рукі свае да Бога.
PSA 68:33 Валадарствы зямлі, сьпявайце Богу, выслаўляйце Госпада, (Сэлях)
PSA 68:34 Які сядзіць па нябёсах, нябёсах адвечных. Вось, Ён дае голас Свой, голас моцы Сваёй!
PSA 68:35 Прызнайце моц Божую! Над Ізраілем слава Ягоная, і моц Ягоная — у аблоках.
PSA 68:36 Страшны Ты, Божа, у сьвятыні Тваёй, Бог Ізраіля. Ён дае сілу і магутнасьць народу [Свайму]. Дабраслаўлёны Бог!
PSA 69:1 Кіраўніку хору: на лад “Лілеі”. Давіда.
PSA 69:2 Збаў мяне, Божа, бо воды да душы маёй даходзяць!
PSA 69:3 Я заграз у глыбокім балоце бяздонным; я патрапіў у глыбіню водную, і цячэньне мяне падхапіла.
PSA 69:4 Я зьнямогся ад крыку майго, засохла горла маё; змарыліся вочы мае, пакуль я спадзяваўся на Бога майго.
PSA 69:5 Больш, чым валасоў на галаве маёй, тых, што мяне ненавідзяць без прычыны, узмацніліся тыя, што нішчаць мяне, ворагі мае падступныя. Чаго не рабаваў, мушу аддаваць.
PSA 69:6 Божа, Ты ведаеш дурасьць маю, і правіны мае ад Цябе не схаваныя.
PSA 69:7 Ня дай праз мяне асароміцца тым, што на Цябе спадзяюцца, Госпадзе, ГОСПАД Магуцьцяў; ня дай праз мяне асароміцца тым, што шукаюць Цябе, Божа Ізраіля!
PSA 69:8 Бо дзеля Цябе я ганьбу зношу, і сорамам пакрыта аблічча маё.
PSA 69:9 Я стаўся чужым для братоў маіх і чужынцам для сыноў маці маёй.
PSA 69:10 Бо руплівасьць пра дом Твой зьядае мяне, і зьнявагі тых, што Цябе зьневажаюць, зыйшлі на мяне.
PSA 69:11 І плакала ў посьце душа мая, і сталася гэта зьнявагай мне.
PSA 69:12 І зрабіў я зрэбніцу вопраткай маёй, і стаўся для іх прыповесьцю.
PSA 69:13 Абмаўляюць мяне тыя, што сядзяць у браме [гораду], і прыпеўкі пяюць тыя, што п’юць сікеру.
PSA 69:14 А я да Цябе малюся, ГОСПАДЗЕ, у час упадабаньня Твайго, Божа; у вялікай міласэрнасьці Тваёй пачуй Ты мяне, у праўдзе збаўленьня Твайго!
PSA 69:15 Выратуй мяне з балота, каб я не заграз; ратуй ад тых, што ненавідзяць мяне, і з глыбіняў водных!
PSA 69:16 Няхай не падхопіць мяне цячэньне водаў, няхай не праглыне мяне глыбіня, і няхай не сашчэміць нада мною калодзеж вуснаў сваіх.
PSA 69:17 Пачуй мяне, ГОСПАДЗЕ, бо добрая міласэрнасьць Твая! Паводле вялікай літасьці Тваёй павярніся да мяне.
PSA 69:18 І не хавай аблічча Твайго перад слугою Тваім, бо я прыгнечаны; хутчэй адкажы мне!
PSA 69:19 Наблізься да душы маёй, барані яе; насупраць ворагам маім выбаў Ты мяне!
PSA 69:20 Ты ведаеш ганьбу маю, і сорам мой, і зьнявагу маю; перад Табою ўсе, што перасьледуюць мяне.
PSA 69:21 Ганьба разьбіла сэрца маё, і я ў роспачы; я спадзяваўся на спачуваньне, і ня маю яго, і на пацяшальнікаў, і не знайшоў іх.
PSA 69:22 Яны далі мне замест стравы жоўць, і, калі я смагнуў, напаілі мяне воцатам.
PSA 69:23 Няхай станецца стол іхні перад абліччам іхнім пасткаю, і бясьпечнасьць — сілом.
PSA 69:24 Няхай зацемрацца вочы іхнія, каб ня бачылі, няхай сьцёгны іхнія заўсёды дрыжаць!
PSA 69:25 Вылі на іх ярасьць Тваю, і жар гневу Твайго няхай дагоніць іх!
PSA 69:26 Няхай апусьцее сяліба іхняя, у намётах іхніх няхай ніхто не жыве!
PSA 69:27 Бо таго, каго Ты б’еш, яны перасьледуюць, і пра боль таго, каго Ты параніў, яны абвяшчаюць.
PSA 69:28 Дадай беззаконьне да беззаконьня іхняга і ня дай ім прыйсьці да праведнасьці Тваёй.
PSA 69:29 Няхай будуць выкрэсьленыя з кнігі жывых і ня будуць запісаныя разам з праведнікамі.
PSA 69:30 А я прыгнечаны і поўны тугі; збаўленьне Тваё, Божа, няхай падыме мяне!
PSA 69:31 Я буду хваліць імя Божае сьпевам і ўзьвялічваць Яго з падзякаю.
PSA 69:32 І будзе гэта больш даспадобы ГОСПАДУ, чым вол, бык з рагамі і капытамі.
PSA 69:33 Угледзяць [гэта] ўцісканыя і ўзрадуюцца; і ў вас, што Бога шукаеце, няхай ажыве сэрца вашае!
PSA 69:34 Бо ГОСПАД выслухоўвае бедных і вязьнямі сваімі не пагарджае.
PSA 69:35 Няхай хваляць Яго неба і зямля, і мора, і ўсё, што рухаецца ў іх.
PSA 69:36 Бо збавіць Бог Сыён, і адбудуе гарады Юды, і яны паселяцца там, і возьмуць у спадчыну іх.
PSA 69:37 I насеньне слугаў Ягоных ў спадчыну іх атрымае, і той, хто любіць імя Ягонае, жыць будзе ў іх.
PSA 70:1 Кіраўніку хору. Давіда. Напамін.
PSA 70:2 Божа, ратуй мяне! ГОСПАДЗЕ, пасьпяшайся на ўспамогу мне!
PSA 70:3 Няхай асаромяцца і зганьбяцца тыя, што шукаюць душы маёй! Няхай адступяцца і будуць у сораме тыя, якім даспадобы ліхоцьце маё!
PSA 70:4 Няхай павернуць наўцекі ў сораме сваім тыя, якія кажуць [мне]: “Ага! Ага!”
PSA 70:5 Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: “Будзь узьвялічаны, Божа!”
PSA 70:6 А я бедны і прыгнечаны, дык пасьпяшайся да мяне, Божа! Ты — ўспамога мая і ратунак мой. ГОСПАДЗЕ, не затрымлівайся!
PSA 71:1 У Табе, ГОСПАДЗЕ, я маю надзею. Ня дай мне асароміцца на вякі!
PSA 71:2 Паводле праведнасьці Тваёй выратуй мяне і вызвалі! Прыхілі да мяне вуха Тваё і збаў мяне!
PSA 71:3 Будзь мне скалой, дзе сяліба мая, куды прыходжу заўсёды, дзе Ты даў загад, каб збавіць мяне, бо Ты — скала мая і замчышча маё.
PSA 71:4 Божа мой, вызваль мяне з рукі бязбожніка, з рукі беззаконьніка і прыгнятальніка.
PSA 71:5 Бо Ты — надзея мая, Госпадзе, ГОСПАДЗЕ, пэўнасьць мая з маладосьці маёй!
PSA 71:6 На Цябе я абапіраўся ад чэрава [маці]; з нутра маці маёй Ты вывеў мяне; дык Табе заўсёды хвала мая!
PSA 71:7 Быццам дзіва стаўся я для многіх, і Ты — прыстанішча маё моцнае.
PSA 71:8 Няхай будуць напоўненыя вусны мае хвалой Табе, кожны дзень — услаўленьнем Цябе.
PSA 71:9 Не адкінь мяне ў час старасьці маёй; калі счэзнуць сілы мае, Ты не пакінь мяне!
PSA 71:10 Бо змаўляюцца ворагі мае супраць мяне, і тыя, што сочаць за душою маёй, радзяцца між сабою,
PSA 71:11 кажучы: “Бог пакінуў яго; дык ганіцеся за ім і схапіце яго, бо няма ў яго ратунку!”
PSA 71:12 Божа, не аддаляйся ад мяне! Божа мой, пасьпяшайся на ўспамогу мне!
PSA 71:13 Няхай будуць асаромленыя і зьнішчаныя тыя, што супрацьстаяць душы маёй! Няхай ганьбай і сорамам пакрыюцца тыя, што шукаюць ліхога для мяне!
PSA 71:14 А я заўсёды буду спадзявацца і множыць ўсю хвалу Тваю.
PSA 71:15 Вусны мае будуць абвяшчаць праведнасьць Тваю, і цэлы дзень — выратаваньне Тваё, бо ім лічбы ня ведаю я!
PSA 71:16 Перайду да магутнасьці Госпада, ГОСПАДА, буду ўзгадваць праведнасьць Тваю, толькі Тваю!
PSA 71:17 Божа, Ты вучыў мяне з маладосьці маёй, і дагэтуль я пра цуды Твае апавядаю.
PSA 71:18 І да старасьці, і да сівізны не пакідай мяне, Божа, пакуль я пра рамяно Тваё не распавяду пакаленьню гэтаму і пра магутнасьць Тваю — ўсім, што народзяцца яшчэ.
PSA 71:19 Бо праведнасьць Твая, Божа, аж да вышыняў, Ты чыніш вялікія рэчы. Божа, хто падобны да Цябе?
PSA 71:20 Ты даў нам угледзець шмат трывог і ліха, але Ты вернеш нас да жыцьця і з бяздоньняў зямлі зноў узьнімеш нас.
PSA 71:21 Ты памножыш велічнасьць маю і зноўку пацешыш мяне.
PSA 71:22 Дык я буду славіць на музычных інструмэнтах Цябе, мой Божа, і праўду Тваю! Буду выслаўляць Цябе на гусьлях, Сьвяты Ізраіля!
PSA 71:23 Узрадуюцца вусны мае, бо я Цябе выслаўляю, і душа мая, што Ты выбавіў яе.
PSA 71:24 І язык мой будзе цэлы дзень разважаць пра праведнасьць Тваю, бо асаромленыя і ў ганьбе тыя, што шукалі ліха для мяне.
PSA 72:1 Для Салямона. Божа, дай суд Твой валадару, і праведнасьць Тваю — сыну валадара.
PSA 72:2 Няхай судзіць ён народ Твой паводле справядлівасьці, і ўбогіх Тваіх — паводле права.
PSA 72:3 Няхай прынясуць горы супакой народу, і ўзгоркі — праведнасьць.
PSA 72:4 Няхай ён судзіць убогіх з народу, выбаўляе сыноў беднякоў і скрышыць прыгнятальнікаў.
PSA 72:5 Няхай баяцца Цябе пакуль будзе сонца і перад абліччам месяца, з пакаленьня ў пакаленьне.
PSA 72:6 Няхай зыходзіць, як дождж на атаву, як кроплі дажджу, што зямля ад іх вільгатнее.
PSA 72:7 Няхай закрасуе праведнік у дні ягоныя, і будзе мноства супакою, аж пакуль месяц стаіць.
PSA 72:8 І няхай ён мае ўладу ад мора да мора і ад ракі аж да краю зямлі.
PSA 72:9 Перад абліччам ягоным упадуць жыхары пустыні, і ворагі ягоныя будуць лізаць пыл.
PSA 72:10 Валадары Таршышу і астравоў дары яму панясуць; валадары Шэбы і Сэбы прынясуць яму даніну.
PSA 72:11 І паклоняцца яму ўсе валадары, усе народы будуць служыць яму.
PSA 72:12 Бо ён ратуе беднага, калі той галосіць, і прыгнечанага, і таго, у каго няма дапамогі.
PSA 72:13 Ён літуецца над гаротным і бедным і выбаўляе душы бедакоў.
PSA 72:14 Ад ашуканства і гвалту вызваляе душы іхнія, і ў вачах ягоных кроў іхняя вельмі каштоўная.
PSA 72:15 І будзе ён жыць, і даваць яму будуць золата Шэбы, і будуць маліцца за яго заўсёды, і будуць дабраслаўляць яго ўсе дні.
PSA 72:16 І будзе дастатак збожжа на зямлі, на вяршынях гор; будуць шумець, як Лібан, каласы ягоныя, і мяшчане заквітнеюць, як трава на зямлі.
PSA 72:17 І будзе імя ягонае на вякі, перад абліччам сонца будзе трываць імя ягонае, і будуць дабраслаўлёныя ў ім усе народы, і будуць шчасьлівыя ў ім.
PSA 72:18 Дабраслаўлёны ГОСПАД Бог, Бог Ізраіля, Які Сам робіць цуды.
PSA 72:19 І дабраслаўлёнае імя славы Яго на вякі, і няхай напоўніцца славай Яго ўся зямля! Амэн, амэн!
PSA 72:20 Канец малітвы Давіда, сына Есэя.
PSA 73:1 Псальм Асафа. Які добры Бог для Ізраіля, для тых, што чыстыя сэрцам!
PSA 73:2 А я — амаль спатыкнуліся ногі мае, ледзь не пакаўзнуліся крокі мае.
PSA 73:3 Бо я пазайздросьціў тым, што хваляць сябе, убачыўшы супакой бязбожнікаў,
PSA 73:4 бо яны не зазнаюць гора аж да сьмерці і добра ўскормлена цела іхняе,
PSA 73:5 нядолі людзкой яны ня маюць, і [кары], як у іншых людзей, няма для іх.
PSA 73:6 Дзеля гэтага атачае шыю іхнюю пыха, ліхадзейства нібы шатамі атуляе іх.
PSA 73:7 Ад тлустасьці павылазілі вочы іхнія, прыходзіць [ім] больш за ўяўленьні сэрца [іхняга].
PSA 73:8 Яны зьдзекуюцца і гавораць зласьліва; звысака гавораць пра крыўду.
PSA 73:9 Да неба ўзьнімаюцца вуснамі сваімі, а язык іхні па зямлі гуляе.
PSA 73:10 Дык туды і народ Ягоны паварочваецца, і шчодрыя воды выліваюцца на іх.
PSA 73:11 І тыя кажуць: “Як Бог даведацца? І ці мае веданьне [пра гэта] Найвышэйшы?”
PSA 73:12 Вось, гэткія ёсьць бязбожнікі, і ў спакоі вечным зьбіраюць яны багацьці.
PSA 73:13 Дык ці-ж зусім надарма я захоўваў ў чыстасьці сэрца сваё і абмываў у нявіннасьці рукі мае,
PSA 73:14 і білі мяне ўвесь дзень, і каралі мяне кожную раніцу?
PSA 73:15 Калі б я сказаў: “Буду думаць, як яны!”— я б гэтым адрокся ад пакаленьня сыноў Тваіх.
PSA 73:16 І разважаў я, каб зразумець [усё] гэта, і нядоляй гэта [здавалася] ў вачах маіх,
PSA 73:17 аж пакуль не ўвайшоў я ў сьвятыню Божую, і тады зразумеў канец іхні.
PSA 73:18 Сапраўды, на коўзкім груньце Ты ставіш іх і спасылаеш на пагібель!
PSA 73:19 Як жа імгненна яны спустошаныя, загінулі, счэзьлі ад жаху!
PSA 73:20 Як сном пасьля абуджэньня, Ты, Госпадзе, збудзіўшыся, грэбуеш вобразам іхнім.
PSA 73:21 Бо згоркла сэрца маё і курчыліся ныркі мае,
PSA 73:22 я стаўся дурнем і ня ведаў нічога, і быў перад Табой, як жывёла,
PSA 73:23 але я быў пры Табе заўсёды! Ты трымаеш мяне за правую руку маю,
PSA 73:24 Ты вядзеш мяне паводле рады Тваёй, і потым возьмеш мяне ў славу [Тваю].
PSA 73:25 Каго ж я маю ў небе? І на зямлі апроч Цябе мне [ніхто] не даспадобы.
PSA 73:26 Зьнікаюць цела маё і сэрца маё, але Бог — скала сэрца майго і частка мая на вякі.
PSA 73:27 Бо, вось, гінуць тыя, што ад Цябе адыходзяць; Ты вынішчаеш кожнага, хто чужаложыць, [выракаючыся] Цябе.
PSA 73:28 А для мяне блізкасьць Бога ёсьць дабро [для мяне]; я зрабіў у ГОСПАДЗЕ, Госпадзе маім, прыстанішча маё, каб абвяшчаць усе справы Твае.
PSA 74:1 Навучаньне Асафа. Чаму Ты, Божа, нас назаўсёды адкінуў? Чаму ўзгарэўся Твой гнеў на авечкі чарады Тваёй?
PSA 74:2 Узгадай пра грамаду Тваю, якую Ты здаўна набыў, якую бароніш, як кій спадчыны Сваёй, гару Сыён, на якой Ты жывеш!
PSA 74:3 Зьвярні стопы Твае да таго, што загінула назаўсёды, усё панішчыў вораг у сьвятыні.
PSA 74:4 Рыкаюць ненавісьнікі Твае пасярод [намёту] спатканьня Твайго; паставілі на знак [гэтага] знакаў сваіх.
PSA 74:5 Яны падобны да тых, што падымаюць ў гушчары лясным сякеру,
PSA 74:6 і цяпер усе разьбяныя рэчы ў [сьвятыні] бярдышамі і молатамі крышаць.
PSA 74:7 Яны пусьцілі з агнём сьвятыню Тваю, [кінуўшы] на зямлю, апаганілі сялібу іменьня Твайго.
PSA 74:8 Сказалі ў сэрцы сваім: “Усё зруйнуем дазваньня!”; папалілі ўсе [месцы] спатканьня з Богам на зямлі.
PSA 74:9 Знакаў нашых ня бачым мы болей; няма больш прарока, і нікога няма, хто б ведаў, як доўга гэта будзе.
PSA 74:10 Як доўга, Божа, будзе зьневажаць прыгнятальнік? Ці заўсёды вораг будзе пагарджаць імем Тваім?
PSA 74:11 Чаму Ты стрымліваеш руку Тваю і правіцу Тваю? Вым яе з-за пазухі Тваёй і ўдар!
PSA 74:12 Бог ёсьць Валадар мой заўсёды, Які збаўленьне дае на зямлі.
PSA 74:13 Ты моцай Тваёй разьдзяліў мора, скрышыў галовы цмокаў у водах.
PSA 74:14 Ты раструшчыў галаву левіятану, аддаў яго на ежу народу, што жыве ў пустыні.
PSA 74:15 Ты расьсёк крыніцу і ручай, Ты высушыў рэкі магутныя.
PSA 74:16 Твой ёсьць дзень, і Твая ёсьць ноч; Ты ўмацаваў сьвятло і сонца.
PSA 74:17 Ты назначыў усе межы зямлі; лета і зіму — Ты іх уфармаваў.
PSA 74:18 Памятай пра гэта: вораг зьневажае ГОСПАДА, і народ бязглузды пагарджае імем Тваім!
PSA 74:19 Не аддавай хеўры [гэтай] душу турка Твайго; не забудзь назаўсёды грамаду прыгнечаных Тваіх.
PSA 74:20 Узглянь на запавет Твой, бо цёмныя месцы зямлі напоўненыя сялібамі гвалту.
PSA 74:21 Няхай не вяртаецца ўцісьнёны асаромленым, няхай бедныя і прыгнечаныя хваляць імя Тваё!
PSA 74:22 Паўстань, Божа! Змагайся ў справе Тваёй! Узгадай, што бязглузды ганьбіць Цябе кожны дзень.
PSA 74:23 Не забудзь голас ненавісьнікаў Тваіх, гармідар тых, якія паўстаюць супраць Цябе, што ўсьцяж узьнімаецца!
PSA 75:1 Кіраўніку хору: на лад: “Не загубляй!”. Псальм Асафа. Сьпеў.
PSA 75:2 Славім мы Цябе, Божа, славім, і тыя, што блізкія да імя Твайго, абвяшчаюць цуды Твае.
PSA 75:3 “Калі Я прызначу [месца] спатканьня, Я буду судзіць паводле справядлівасьці.
PSA 75:4 Калі растапляецца зямля і ўсе, хто жыве на ёй, Я ўзважваю слупы яе. (Сэлях)
PSA 75:5 Я кажу да тых, што хваляцца сабою: “Не хваліцеся!” і да бязбожных: “Не падыймайце рогі!
PSA 75:6 Не падыймайце высока рогі свае, не прамаўляйце, дзёрзка [трымаючы] шыю!”
PSA 75:7 Бо ані з усходу, ані з захаду, ані з пустыні вывышэньне,
PSA 75:8 але Бог ёсьць Судзьдзя, гэтага Ён паніжае, а таго вывышае.
PSA 75:9 Бо ў руцэ ГОСПАДА келіх з віном, якое пеніцца; ён поўны напою зьмяшанага, і Ён з яго налівае, але толькі фуз яго піць будуць усе бязбожнікі на зямлі.
PSA 75:10 А я буду апавядаць [пра гэта] вечна, буду выслаўляць Бога Якуба.
PSA 75:11 І ўсе рогі бязбожнікам я адсяку, і будуць узьнятыя рогі праведнага.
PSA 76:1 Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм Асафа. Сьпеў.
PSA 76:2 Вядомы ў Юдэі Бог, вялікае ў Ізраілі імя Ягонае.
PSA 76:3 І паўстаў у Салеме схоў Ягоны, і жытло Ягонае — на Сыёне.
PSA 76:4 Там Ён скрышыў стрэлы луку, шчыт і меч, і вайну. (Сэлях)
PSA 76:5 Ты зьзяеш, Ты слаўнейшы за горы здабычы.
PSA 76:6 Зрабаваныя моцныя сэрцам, дрэмлюць сном сваім, і не знайшлі ўсе мужы дужыя рук сваіх.
PSA 76:7 Ад пагрозаў Тваіх, Божа Якуба, здрантвелі і калясьніца, і конь.
PSA 76:8 Ты, [толькі] Ты [напаўняеш] страхам, і хто можа ўстаяць прад абліччам Тваім у час гневу Твайго?
PSA 76:9 З неба Ты даеш пачуць прысуд, зямля ў страху і маўчаньні,
PSA 76:10 калі Бог падняўся на суд, каб збавіць ўсіх уцісканых на зямлі. (Сэлях)
PSA 76:11 Бо [нават] ярасьць чалавека будзе славіць Цябе, парэшткамі ярасьці Ты падпярэжашся.
PSA 76:12 Давайце і спаўняйце абяцаньні ГОСПАДУ, Богу вашаму; усе, што навакол Яго, нясіце дары Страшліваму.
PSA 76:13 Ён пазбаўляе духу князёў, Ён страшны для валадароў зямных.
PSA 77:1 Кіраўніку хору. Едутуну. Псальм Асафа.
PSA 77:2 Голас мой да Бога, і буду крычаць; голас мой да Бога, і Ён пачуў мяне.
PSA 77:3 У дзень трывогі маёй шукаю я Госпада; уначы рука мая працягнутая і не зьнемагаецца; адмаўляецца ад пацяшэньня душа мая.
PSA 77:4 Узгадваю пра Бога і стогну; енчу і зьнемагае дух мой. (Сэлях)
PSA 77:5 Ты затрымаў павекі вачэй маіх; я ўстрывожаны, і не магу гаварыць.
PSA 77:6 Разважаю пра дні старадаўныя, пра гады спрадвечныя.
PSA 77:7 Уначы ўзгадваю песьні мае, енчу ў сэрцы маім, і дапытываецца дух мой:
PSA 77:8 “Няўжо Госпад навекі адкінуў мяне і ня будзе больш спагадаць?
PSA 77:9 Няўжо назаўсёды канец міласэрнасьці Ягонай, і вестка з пакаленьня ў пакаленьне счэзла?
PSA 77:10 Няўжо Бог забыўся пра літасьцівасьць Сваю і спыніў ў гневе Сваім літасьць Сваю?” (Сэлях)
PSA 77:11 І сказаў я: “Гэта боль мой, што зьмянілася правіца Найвышэйшага.
PSA 77:12 Буду ўзгадваць дзеяньні ГОСПАДА; бо хачу ўзгадваць цуды Твае старадаўныя.
PSA 77:13 І буду разважаць пра ўсе справы Твае, і пра вялікія ўчынкі Твае буду апавядаць.
PSA 77:14 У сьвятасьці, Божа, шлях Твой. Які бог гэтакі вялікі, як Бог?
PSA 77:15 Ты — Бог, Які цуды робіць. Ты даў спазнаць народам моц Тваю.
PSA 77:16 Ты бараніў рамяном Тваім народ Твой, сыноў Якуба і Язэпа. (Сэлях)
PSA 77:17 Убачылі Цябе воды, Божа, убачылі Цябе воды і задрыжэлі, і затрэсьліся бяздоньні.
PSA 77:18 Лінулі з хмараў воды; выдалі голас аблокі, і лёталі стрэлы Твае.
PSA 77:19 Голас грымотаў Тваіх у віхры; маланкі сусьвет асьвятлялі; зямля трэслася і дрыжэла.
PSA 77:20 Праз мора ішоў шлях Твой, і сьцяжына Твая — праз воды вялікія, і сьлядоў Тваіх нельга пазнаць.
PSA 77:21 Ты вёў народ Твой, як авечкі, рукой Майсея і Аарона.
PSA 78:1 Навучаньне Асафа. Зважай, народзе мой, на закон мой, прыхіліце вушы свае да словаў вуснаў маіх!
PSA 78:2 Адчыню я вусны мае ў прыповесьці, буду апавядаць загадкі старадаўныя.
PSA 78:3 Што чулі мы і даведаліся, і што бацькі нашыя расказалі нам,
PSA 78:4 гэтага не схаваем ад сыноў іхніх, абвяшчаючы пакаленьню наступнаму хвалу ГОСПАДА і магутнасьць Ягоную, і цуды Ягоныя, што Ён учыніў.
PSA 78:5 І Ён ўзьняў сьведчаньне ў Якубе, і паклаў Закон у Ізраілю, пра якія загадаў бацькам нашым, каб яны паведамілі [гэта] сынам сваім,
PSA 78:6 каб ведала пакаленьне наступнае, сыны, якія народзяцца, і каб яны ў свой час абвясьцілі [гэта] сынам сваім.
PSA 78:7 І ўскладуць на Бога надзею сваю, і не забудуцца пра дзеяньні Божыя, і прыказаньні Ягоныя будуць захоўваць,
PSA 78:8 і ня будуць падобныя да бацькоў сваіх, пакаленьня бунтаўнікоў і непакорных, пакаленьня, якое не трывалае ў сэрцы сваім і дух іхні ня верны Богу.
PSA 78:9 Сыны Эфраіма, узброеныя лукамі, павярнулі назад у дзень бітвы.
PSA 78:10 Яны не захавалі запавету Божага і адмовіліся хадзіць паводле Закону Ягонага.
PSA 78:11 І забыліся пра дзеі Ягоныя і цуды, якія Ён ім даў бачыць.
PSA 78:12 Перад бацькамі іхнімі ўчыніў Ён цуды ў зямлі Эгіпецкай, на полі Цоан.
PSA 78:13 Ён расьсёк мора і перавёў іх [праз яго], і паставіў воды, як капу.
PSA 78:14 І вёў іх удзень воблакам, і ўсю ноч — сьвятлом вогненным.
PSA 78:15 Ён рашчапіў скалы ў пустыні і напаіў іх, быццам з вялікай бездані;
PSA 78:16 І вывеў струмяні са скалаў, і пацяклі рэкамі воды.
PSA 78:17 Але яны і надалей грашылі супраць Яго, бунтаваліся супраць Найвышэйшага ў сухой [зямлі].
PSA 78:18 Яны выпрабоўвалі Бога ў сэрцах сваіх, жадаючы спажывы для душаў сваіх.
PSA 78:19 І гаварылі супраць Бога, кажучы: “Хіба Бог можа прыгатаваць стол у пустыні?”
PSA 78:20 Вось, Ён ударыў скалу, і люнулі воды, і ручаі пацяклі; але ці можа Ён даць таксама хлеба і паставіць мяса для народа Свайго?”
PSA 78:21 Дык пачуў ГОСПАД, і абурыўся, і ўзгарэўся агонь на Якуба, і ўзьняўся гнеў на Ізраіля,
PSA 78:22 бо яны ня верылі Богу і не спадзяваліся на збаўленьне Ягонае.
PSA 78:23 І Ён загадаў хмарам высока, і адчыніў дзьверы неба,
PSA 78:24 і спаслаў дажджом ім манну, і даў ім збожжа нябеснага.
PSA 78:25 Хлеб дужых еў чалавек; Ён спаслаў ім ежы ўдосталь.
PSA 78:26 Ён рушыў вецер усходні ў небе і сілай Сваёю навёў вецер паўднёвы;
PSA 78:27 і спаслаў дажджом на іх мяса, быццам пыл, і птушак крылатых — як пясок ля мора.
PSA 78:28 І скінуў іх пасярод табару іхняга, навакол сялібаў іхніх.
PSA 78:29 І елі яны, і насыціліся добра, і тое, што яны жадалі, Ён даў ім.
PSA 78:30 Яшчэ не пазбавіліся яны жаданьня свайго, яшчэ спажыва іхняя была ў вуснах іхніх,
PSA 78:31 як гнеў Божы ўзьняўся на іх, і забіў тлустых іхніх, і юнакоў Ізраіля паваліў.
PSA 78:32 Пры ўсім гэтым яны далей грашылі і ня верылі ў цуды Ягоныя.
PSA 78:33 І сканчваліся ў марнасьці дні іхнія, і гады іхнія — ў страху.
PSA 78:34 Калі Ён забіваў іх, яны шукалі Яго, і вярталіся, і імкнуліся да Бога,
PSA 78:35 і ўзгадвалі, што Бог — скала іхняя, і Бог Найвышэйшы — Абаронца іхні.
PSA 78:36 І яны лісьлівілі Яму вуснамі Сваімі, і языком сваім хлусілі перад Ім,
PSA 78:37 і сэрца іхняе не было трывалым у Ім, і не былі яны верныя запавету Ягонаму.
PSA 78:38 А Ён, спагадлівы [да іх], дараваў ім беззаконьне іхняе і ня зьнішчыў іх, і неаднакроць супыняў гнеў Свой і не абуджаў ўсю ярасьць Сваю,
PSA 78:39 бо памятаў, што яны — цела, вецер, які адыходзіць і ня вернецца.
PSA 78:40 Як часта яны бунтаваліся супраць Яго ў пустыні, засмучалі Яго ў [зямлі] бязьлюднай!
PSA 78:41 І зьвярталіся, і выпрабоўвалі Бога і абражалі Сьвятога Ізраіля.
PSA 78:42 Не памяталі яны рукі Ягонай, дня, калі Ён іх вызваліў ад прыгнёту,
PSA 78:43 калі знакі Свае рабіў у Эгіпце, і цуды Свае на полі Цоан.
PSA 78:44 І Ён перамяніў рэкі іхнія і ручаіны іхнія у кроў, што не маглі піць,
PSA 78:45 спаслаў на іх мухаў, што іх кусалі, і жабаў, што іх губілі.
PSA 78:46 І аддаў вусеням ураджаі іхнія, а працу іхнюю — саранчы.
PSA 78:47 Пабіў градам вінаградныя лозы іхнія, фігавыя дрэвы іхнія — шэраньню.
PSA 78:48 І аддаў граду скаціну іхнюю, а статкі іхнія — маланкам;
PSA 78:49 І спаслаў на іх жар гневу Свайго, абурэньне, і ярасьць, і трывогі, навалу злых анёлаў.
PSA 78:50 Выпрастаў сьцежку гневу Свайму, ня захоўваў ад сьмерці душы іхнія, і жыцьцё іхняе пошасьці аддаў.
PSA 78:51 І забіў усіх першародных у Эгіпце, пачаткі сілы ў намётах Хама.
PSA 78:52 І вывеў, як авечкі, народ Свой, і вёў іх як статак праз пустыню.
PSA 78:53 І вёў іх у бясьпецы, і яны не палохаліся, а ворагаў іхніх мора накрыла.
PSA 78:54 І прыйшлі яны да межаў сьвятасьці Ягонай, да гары, што набыла правіца Ягоная;
PSA 78:55 і Ён выгнаў перад абліччам іхнім народы, і кінуў шнур, [каб падзяліць] спадчыну іхнюю, і пасяліў у намётах іхніх калены Ізраіля.
PSA 78:56 Але яны выпрабоўвалі Бога Найвышэйшага і бунтаваліся супраць Яго, і сьведчаньняў Ягоных не захоўвалі,
PSA 78:57 і яны адступаліся і здраджвалі, як і бацькі іхнія, выварачваліся, быццам той лук здрадлівы.
PSA 78:58 І яны злавалі Яго ўзгоркамі сваімі і балванамі сваімі раздражнялі Яго.
PSA 78:59 Пачуў [гэта] Бог і абурыўся, і вельмі пагрэбаваў Ізраілем.
PSA 78:60 І Ён пакінуў сялібу ў Шыло, намёт, у якім жыў сярод людзей;
PSA 78:61 і аддаў у палон моц Сваю, і славу Сваю — ў рукі прыгнятальніка.
PSA 78:62 І аддаў пад меч народ Свой, і на спадчыну Сваю абурыўся.
PSA 78:63 Юнакоў ягоных агонь зьядаў, і дзяўчаты ягоныя не былі ўшанаваныя.
PSA 78:64 Сьвятары ягоныя падалі ад мяча, і ўдовы ягоныя ня плакалі.
PSA 78:65 І быццам зо сну прачнуўся Госпад, як той волат, якога разьвесяліла віно,
PSA 78:66 і Ён выбіў прыгнятальнікаў дашчэнту, на вечную ганьбу аддаў іх.
PSA 78:67 І Ён адкінуў намёт Язэпа, і ня выбраў калена Эфраіма,
PSA 78:68 а выбраў калена Юды, гару Сыён, якую палюбіў.
PSA 78:69 І пабудаваў Ён як [пад неба] высокую сьвятыню Сваю; і як зямлю заснаваў яе навякі.
PSA 78:70 І выбраў Давіда, слугу Свайго, і ўзяў яго ад абораў авечых.
PSA 78:71 Ад котных авечак забраў яго, каб пасьвіў Якуба, народ Ягоны, і Ізраіля, спадчыну Ягоную.
PSA 78:72 І той пасьвіў іх у беззаганнасьці сэрца свайго і ў разважлівасьці рук сваіх вадзіў іх.
PSA 79:1 Псальм Асафа. Божа, пагане ўвайшлі ў спадчыну Тваю, апаганілі сьвятыню Тваю сьвятую, Ерусалім ператварылі ў купу друзу .
PSA 79:2 Трупы слугаў Тваіх аддалі на ежу птушкам нябесным, целы багабойных Тваіх — зьвярам зямным.
PSA 79:3 Вылілі кроў іхнюю, як ваду, вакол Ерусаліму, і не было каму іх хаваць.
PSA 79:4 Мы сталіся ганьбаваньнем для суседзяў нашых, кпінамі і насьмешкамі для тых, што навокал нас.
PSA 79:5 Як доўга, ГОСПАДЗЕ? Ці будзеш гневацца заўсёды? Ці як агонь будзе палаць рэўнасьць Твая?
PSA 79:6 Вылі ярасьць Тваю на народы, якія ня ведаюць Цябе, і на валадарствы, якія імя Твайго ня клічуць,
PSA 79:7 бо зжэрлі Якуба і жытло ягонае спустошылі.
PSA 79:8 Ня ўзгадвай нам беззаконьняў ранейшых; няхай чым хутчэй сустрэне нас літасьць Твая, бо вельмі мы зьнемагліся.
PSA 79:9 Дапамажы нам, Божа збаўленьня нашага, дзеля славы імя Твайго; выратуй нас і даруй грахі нашыя дзеля імя Твайго!
PSA 79:10 Навошта казаць паганам: “Дзе Бог іхні?” Няхай на паганах, у нас на вачох, вядомай станецца помста за кроў слугаў Тваіх, што праліта!
PSA 79:11 Няхай дойдуць перад аблічча Тваё стогны вязьняў! Паводле вялікасьці рамяна Твайго пакінь [пры жыцьці] сыноў, сказаных на сьмерць.
PSA 79:12 І нашым суседзям вярні сямікротна ў грудзі іхнія зьнявагу іхнюю, якой яны, Госпадзе, Цябе зьневажалі!
PSA 79:13 А мы, Твой народ і авечкі чарады Тваёй, будзем славіць Цябе вечна і з пакаленьня ў пакаленьне будзем абвяшчаць хвалу Тваю.
PSA 80:1 Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Псальм Асафа.
PSA 80:2 Пастыру Ізраіля, прыхілі вуха! Ты, Які, як авечкі, водзіш Язэпа, Які на херувімах сядаеш, зазьзяй!
PSA 80:3 Перад абліччам Эфраіма, і Бэн’яміна, і Манасы абудзі магутнасьць Тваю і прыйдзі збавіць нас!
PSA 80:4 Божа, вярні нас назад. Асьвяці нас абліччам Тваім, і будзем збаўленыя!
PSA 80:5 ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, дакуль Ты будзеш ў гневе пры малітве народу Твайго?
PSA 80:6 Ты накарміў іх хлебам сьлёзаў і шчодра сьлязамі напаіў іх.
PSA 80:7 Ты паставіў нас як [костку] нязгоды дзеля суседзяў нашых, і ворагі нашыя кпяць над намі.
PSA 80:8 Божа Магуцьцяў, вярні нас назад. Асьвяці нас абліччам Тваім, і будзем збаўленыя!
PSA 80:9 Ты вінаградную лазу вынес з Эгіпту, выгнаў народы і яе пасадзіў.
PSA 80:10 Ты расчысьціў [месца] перад абліччам яе, і ўкараніў карані ейныя, і яна напоўніла зямлю.
PSA 80:11 Горы пакрыліся ценем яе, і вецьце яе — як кедры Божыя.
PSA 80:12 Яна пусьціла галіны свае аж да мора, і парасткі свае — да ракі.
PSA 80:13 Чаму Ты раскідаў агароджу ейную, і кожны, хто ідзе дарогаю, абрывае яе?
PSA 80:14 Дзік лясны падкопвае яе, і зьвер палявы пасьвіцца ў ёй.
PSA 80:15 Божа Магуцьцяў, павярніся [да нас], зірні з неба, і паглядзі, і наведай вінаградную лазу гэтую!
PSA 80:16 Захавай тое, што правіца Твая пасадзіла, і парасткі, якія Ты для Сябе ўмацаваў.
PSA 80:17 Яны спалены агнём і пасечаны, і гінуць ад гневу аблічча Твайго.
PSA 80:18 Няхай рука Твая будзе над мужам правіцы Тваёй, над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для Сябе!
PSA 80:19 А мы не адступімся ад Цябе; ажыві нас, і мы будзем клікаць імя Тваё.
PSA 80:20 ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, вярні нас назад. Асьвяці нас абліччам Тваім, і будзем збаўленыя!
PSA 81:1 Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Асафа.
PSA 81:2 Весяліцеся перад Богам моцы нашай; радасна гукайце Богу Якубаваму!
PSA 81:3 Пачніце сьпяваньне, вазьміце бубны, гусьлі мілагучныя і псалтыр.
PSA 81:4 Дзьміце ў трубу ў маладзік, у поўню, у дзень нашага сьвята,
PSA 81:5 бо гэткая пастанова у Ізраілі, закон Бога Якубавага.
PSA 81:6 Ён паставіў гэта на сьведчаньне для Язэпа, калі выводзіў з зямлі Эгіпецкай, і мы пачулі мову, якой ня ведалі:
PSA 81:7 “Я прыбраў цяжар з плячэй ягоных, рукі ягоныя вольныя ад кашоў.
PSA 81:8 У бядзе ты паклікаў Мяне, і Я выратаваў цябе; адказаў табе з-за заслоны грымотаў, выспрабаваў цябе пры водах Мэрыбы. (Сэлях)
PSA 81:9 Слухай, народзе Мой! Я буду сьведчыць супраць цябе, Ізраіль, каб ты паслухаў Мяне,
PSA 81:10 і не было ў цябе бога чужога, і не пакланяўся ты богу чужынцаў!
PSA 81:11 Я — ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай! Расчыні шырока вусны твае, і Я напоўню іх.
PSA 81:12 Ды народ Мой не паслухаў голасу Майго, і Ізраіль ня быў паслухмяны Мне.
PSA 81:13 Дык Я пакінуў іх закамянеласьці сэрца іхняга, і яны хадзілі паводле намераў сваіх.
PSA 81:14 О, калі б народ Мой паслухаў Мяне, калі б Ізраіль хадзіў шляхамі Маімі,
PSA 81:15 Я б неўзабаве ўпакорыў ворагаў іхніх, і супраць прыгнятальнікаў іхніх павярнулася б рука Мая.
PSA 81:16 Тыя, што ГОСПАДА ненавідзяць, падпарадкаваліся б ім, а шчасьце іхняе трывала б на вякі.
PSA 81:17 І Я карміў бы іх з тлустасьці пшаніцы, мёдам са скалы насычаў бы іх”.
PSA 82:1 Псальм Асафа. Бог стаіць на сходзе багоў, сярод багоў Ён судзіць:
PSA 82:2 Дакуль будзеце судзіць беззаконна і ўздымаць абліччы бязбожнікаў? (Сэлях)
PSA 82:3 Судзіце беднага і сірату; убогага і бедака апраўдайце.
PSA 82:4 Ратуйце беднага і гаротнага, з рукі бязбожнікаў вызваляйце!
PSA 82:5 Нічога ня ведаюць і не разумеюць, і ў цемры ходзяць; і захісталіся ўсе падваліны зямлі!
PSA 82:6 Я сказаў: “Вы — богі, усе вы — сыны Найвышэйшага,
PSA 82:7 аднак, вы памрацё, як людзі, упадзеце, як адзін з князёў.
PSA 82:8 Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты возьмеш у спадчыну ўсе народы.
PSA 83:1 Сьпеў. Псальм Асафа.
PSA 83:2 Божа! Не маўчы, і ня будзь у маўчаньні і ў супакоі, Божа!
PSA 83:3 Бо вось, узварухнуліся ворагі Твае, і ненавісьнікі Тваі паднялі галаву.
PSA 83:4 Супраць народу Твайго яны кнуюць [намеры] таемныя і радзяцца супраць тых, каго Ты ахоўваеш.
PSA 83:5 Яны сказалі: “Хадзіце і сатрэм іх між народамі, і імя Ізраіля ня будзе ўзгадвацца болей”.
PSA 83:6 Бо радзіліся яны аднадумна, супраць Цябе заключылі запавет
PSA 83:7 намёты Эдому і Ізмаэляне, Мааў і Агаране,
PSA 83:8 Геваль і Амон і Амалек, Філістынцы і жыхары Тыру.
PSA 83:9 І Асур далучыўся да іх, стаўся ён рамяном для сыноў Лёта. (Сэлях)
PSA 83:10 Зрабі ж Ты ім як Мадыяну, як Сісэры, як Явіну ля ручая Кішон,
PSA 83:11 якія зьнішчаныя каля Эндору, сталіся як гной на зямлі.
PSA 83:12 Учыні з імі, з магнатамі іхнімі як з Арэвам і Зэвам, і з усімі князямі іхнімі, як з Зэвахам і Сальмунам,
PSA 83:13 якія казалі: “Возьмем сабе ў спадчыну сялібы Божыя!”
PSA 83:14 Божа мой! Зрабі іх як [пыл у] віхуры, як салому пад ветрам!
PSA 83:15 Як агонь паліць лясы і як полымя апальвае горы,
PSA 83:16 гэтак перасьледуй Ты іх бурай Тваёю і віхрам Тваім напалохай!
PSA 83:17 Напоўні сорамам твары іхнія, і будуць шукаць імя Тваё, ГОСПАДЗЕ.
PSA 83:18 Няхай будуць асаромленыя і спалоханыя навечна, няхай будуць у сораме і загінуць,
PSA 83:19 і пазнаюць, што імя Тваё — ГОСПАД, і толькі Ты — Найвышэйшы над усёй зямлёю.
PSA 84:1 Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Сыноў Караха. Псальм.
PSA 84:2 Як умілаваныя сялібы Твае, ГОСПАД Магуцьцяў!
PSA 84:3 Прагне і тужыць душа мая па панадворках ГОСПАДА; сэрца маё і цела маё весяляцца ў Богу Жывым.
PSA 84:4 Нават птушка адшукала дом, ластаўка — гняздо для сябе, дзе птушанятак сваіх укладае: ля ахвярнікаў Тваіх, ГОСПАД Магуцьцяў, Валадар мой і Бог мой!
PSA 84:5 Шчасьцівыя тыя, што жывуць у доме Тваім, заўсёды яны выхваляюць Цябе. (Сэлях)
PSA 84:6 Шчасьлівы чалавек, сіла якога ў Табе, і ў сэрцы якога дарога [да Цябе]!
PSA 84:7 Праходзячы далінаю Бака, яны адкрываюць крыніцы, і дождж раньні пакрывае яе дабраслаўленьнем.
PSA 84:8 Ідуць яны ад сілы да сілы, і прыходзяць да Бога на Сыён.
PSA 84:9 ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, пачуй малітву маю! Прыхілі вуха, Божа Якубавы! (Сэлях)
PSA 84:10 Божа, шчыце наш! Зірні і паглядзі на аблічча памазанца Твайго!
PSA 84:11 Бо [адзін] дзень на панадворку Тваім лепшы за тысячу [іншых]; я выбіраю стаяць ля парога ў доме Божым, чым жыць у намётах беззаконьня.
PSA 84:12 Бо ГОСПАД Бог ёсьць сонца і шчыт; ГОСПАД дае ласку і славу, і не адмовіць дабра аніякага тым, што ў беззаганнасьці ходзяць.
PSA 84:13 ГОСПАД Магуцьцяў! Шчасьлівы чалавек, які на Цябе спадзяецца!
PSA 85:1 Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм.
PSA 85:2 Ты зьявіў ласку, ГОСПАДЗЕ, для зямлі Тваёй, Ты вярнуў палон Якуба.
PSA 85:3 Ты дараваў віну народу Твайго, Ты пакрыў усе грахі іхнія. (Сэлях)
PSA 85:4 Ты стрымаў усю лютасьць Тваю, адвярнуў жар гневу Твайго.
PSA 85:5 Вярні нас, Божа збаўленьня нашага, і супыні абурэньне Тваё на нас.
PSA 85:6 Няўжо вечна будзеш гневацца на нас і гнеў Твой працягнеш з пакаленьня ў пакаленьне?
PSA 85:7 Няўжо не павернешся, каб ажывіць нас, каб народ Твой узрадаваўся ў Табе?
PSA 85:8 Дай нам убачыць, ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Тваю, і збаўленьне Тваё дай нам!
PSA 85:9 Паслухаю, што кажа Бог ГОСПАД, бо Ён кажа пра супакой для народу Свайго і для багабойных Сваіх, і няхай не зьвяртаюцца яны да глупоты. (Сэлях)
PSA 85:10 Вось, блізка збаўленьне Ягонае для тых, што баяцца Яго, каб слава [Божая] пасялілася на зямлі нашай.
PSA 85:11 Міласэрнасьць і праўда сустрэнуцца, праведнасьць і супакой пацалуюцца.
PSA 85:12 Праўда ўзыйдзе з зямлі, і праведнасьць з неба глядзець будзе.
PSA 85:13 І ГОСПАД дасьць даброцьце, і зямля наша дасьць ураджай свой.
PSA 85:14 Праведнасьць будзе ісьці перад абліччам Яго і будзе стаяць на шляху крокаў Ягоных.
PSA 86:1 Малітва Давіда. Прыхілі, ГОСПАДЗЕ, вуха Тваё, адкажы мне, бо я — бедны і прыгнечаны.
PSA 86:2 Захавай душу маю, бо я багабойны. Збаў Ты, Божа, слугу Твайго, які на Цябе спадзяецца.
PSA 86:3 Зьлітуйся нада мною, Госпадзе, бо я клічу да Цябе ўвесь дзень.
PSA 86:4 Узрадуй душу слугі Твайго, бо да Цябе, Госпадзе, я душу маю ўзьнімаю.
PSA 86:5 Бо Ты, Госпадзе, — добры і літасьцівы, і вельмі міласэрны для ўсіх, што Цябе клічуць.
PSA 86:6 Прыхілі вуха, ГОСПАДЗЕ, на малітву маю і выслухай голас маленьня майго!
PSA 86:7 У дзень тугі маёй я клічу Цябе, бо Ты адкажаш мне.
PSA 86:8 Няма між багамі падобнага да Цябе, Госпадзе, і няма такіх чынаў, як Твае.
PSA 86:9 Усе народы, якія Ты стварыў, прыйдуць і паклоняцца прад абліччам Тваім, Госпадзе, і будуць ушаноўваць імя Тваё.
PSA 86:10 Бо Ты — вялікі і робіш цуды, Ты — Бог, толькі Ты адзін.
PSA 86:11 Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху Твайму, каб хадзіў я ў праўдзе Тваёй; з’яднай сэрца маё, каб баялася імя Твайго.
PSA 86:12 Буду славіць Цябе, Госпадзе, Божа мой, усім сэрцам маім, і буду ўшаноўваць імя Тваё на вякі.
PSA 86:13 Бо міласэрнасьць Твая нада мною вялікая, і Ты выратаваў душу маю з глыбіні пекла.
PSA 86:14 Божа, пыхлівы паўстаў супраць мяне, і грамада моцных шукае душу маю, і на Цябе не зважаюць яны.
PSA 86:15 Але Ты, Госпадзе, — Бог спагадлівы і літасьцівы, павольны да гневу і багаты на міласэрнасьць і праўду.
PSA 86:16 Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною; дай сілу Тваю слузе Твайму і збаў сына служкі Тваёй!
PSA 86:17 Учыні Ты для мяне знак добрасьці Тваёй, і ўгледзяць гэта тыя, што ненавідзяць мяне, і будуць асаромленыя, бо Ты, ГОСПАДЗЕ, мне дапамог і пацешыў мяне.
PSA 87:1 Сыноў Караха. Псальм. Сьпеў. Угрунтаваньне ягонае на гарах сьвятых.
PSA 87:2 Любіць ГОСПАД брамы Сыёну больш за ўсе іншыя сялібы Якуба.
PSA 87:3 Слаўныя [рэчы] казаныя пра цябе, горад Божы! (Сэлях)
PSA 87:4 Узгадаю пра Рагаў і Бабілён перад тымі, што ведаюць мяне. Вось, Філістына і Тыр разам з Кушам [скажуць]: “Гэты нарадзіўся там”.
PSA 87:5 А пра Сыён будуць казаць: “Той чалавек і той чалавек нарадзіўся ў ім, і Найвышэйшы ўзмацняе яго”.
PSA 87:6 ГОСПАД палічыць, запісваючы народы: “Гэты нарадзіўся там” . (Сэлях)
PSA 87:7 І тыя, што сьпяваюць, і тыя, што таньчаць [скажуць]: “Усе мае крыніцы ў Табе!”.
PSA 88:1 Сьпеў. Псальм сыноў Караха. Кіраўніку хору: на лад сумны, суцішаны. Навучаньне Гемана Эзрахі.
PSA 88:2 ГОСПАДЗЕ, Божа збаўленьня майго! Удзень я крычу, і ўначы я перад Табою!
PSA 88:3 Няхай прыйдзе перад аблічча Тваё малітва мая; прыхілі вуха Тваё да галашэньня майго.
PSA 88:4 Бо перасычана ліхоцьцем душа мая, і жыцьцё маё дакранаецца да пекла.
PSA 88:5 Я залічаны да тых, што зыходзяць у магілу; я стаўся, як чалавек, які сілы ня мае.
PSA 88:6 Сярод памёршых, свабодны, падобны да забітых, што ляжаць у магіле, якіх Ты ўжо не ўзгадваеш, і адсечаны яны ад рукі Тваёй.
PSA 88:7 Ты кінуў мяне ў яму найглыбейшую, у месца цёмнае, у глыбіню.
PSA 88:8 Націснула на мяне ярасьць Твая, і ўсімі хвалямі Тваімі прыціснуў Ты мяне. (Сэлях)
PSA 88:9 Ты аддаліў ад мяне знаёмых маіх, Ты зрабіў мяне агідным для іх; я зьвязаны і выйсьці не магу.
PSA 88:10 Самлела вока маё ад пакутаў; кожны дзень я клічу Цябе, ГОСПАДЗЕ, і выцягваю да Цябе рукі мае.
PSA 88:11 Ці Ты зробіш цуд для памёршых? Ці нябожчыкі паўстануць і будуць славіць Цябе? (Сэлях)
PSA 88:12 Ці будзе абвешчана ў магіле міласэрнасьць Твая, і вернасьць Твая — у [месцы] загубы?
PSA 88:13 Ці ў цемры даведаюцца пра цуды Твае, і пра справядлівасьць Тваю — у зямлі забыцьця?
PSA 88:14 Але я галашу да Цябе, ГОСПАДЗЕ, і раніцаю малітва мая сустракае Цябе.
PSA 88:15 Дзеля чаго, ГОСПАДЗЕ, Ты пакінуў душу маю, хаваеш аблічча Тваё ад мяне?
PSA 88:16 З маленства я прыгнечаны і паміраю; пераносячы жахі Твае, я зьнямогся.
PSA 88:17 Нада мною прайшоў жар [гневу] Твайго, пагрозы Твае вынішчаюць мяне,
PSA 88:18 атачаюць мяне, як вада, кожны дзень, абступаюць мяне разам.
PSA 88:19 Ты аддаліў ад мяне тых, што любяць [мяне], і бліжніх, знаёмыя мае — у цемры.
PSA 89:1 Навучаньне Этана Эзрахі.
PSA 89:2 Пра міласэрнасьць ГОСПАДА буду сьпяваць вечна; з пакаленьня ў пакаленьне буду апавядаць пра вернасьць Тваю вуснамі маімі.
PSA 89:3 Бо я сказаў: “Навечна збудаваная міласэрнасьць, на нябёсах Ты ўгрунтаваў вернасьць Тваю”.
PSA 89:4 “Я заключыў запавет Мой з выбранцам Маім, прысягнуў Давіду, слузе Майму:
PSA 89:5 На вякі ўгрунтую насеньне тваё, збудую пасад твой з пакаленьня ў пакаленьне. (Сэлях)
PSA 89:6 І нябёсы славяць цуды Твае, ГОСПАДЗЕ, і вернасьць Тваю — у зграмаджэньні сьвятых.
PSA 89:7 Бо хто параўнаецца ў аблоках з ГОСПАДАМ? Хто падобны да ГОСПАДА сярод сыноў Божых?
PSA 89:8 Бог гэтак страшлівы на нарадзе сьвятых, і страшны для ўсіх, што вакол Яго.
PSA 89:9 ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, хто гэтакі моцны, як Ты, ГОСПАДЗЕ? І вернасьць Твая навакол Цябе.
PSA 89:10 Ты пануеш над узьнёсласьцю мора, і калі хвалі ўздымаюцца, Ты іх сьцішаеш.
PSA 89:11 Ты скрышыў Рагава, быццам параненага; рамяном моцы Тваёй Ты раскідаў ворагаў Тваіх.
PSA 89:12 Тваё ёсьць неба, і Твая — зямля; сусьвет і ўсё, што ў ім, Ты заснаваў.
PSA 89:13 Поўнач і поўдзень — Ты іх стварыў; Табор і Гермон радуюцца дзеля імя Твайго.
PSA 89:14 Рамяно Тваё магутнае; рука Твая дужая, ўзьнятая правіца Твая.
PSA 89:15 Праведнасьць і суд — падставы пасаду Твайго; міласэрнасьць і праўда ідуць перад абліччам Тваім.
PSA 89:16 Шчасьлівы народ, які ведае трубны голас Твой. ГОСПАДЗЕ, яны ходзяць ў сьвятле аблічча Твайго!
PSA 89:17 У іменьні Тваім будуць радавацца яны ўвесь дзень, і праведнасьцю Тваёй будуць узвышаны.
PSA 89:18 Бо Ты — краса сілы іхняй, і праз ласку Тваю ўзьняты рог наш.
PSA 89:19 Бо ад ГОСПАДА шчыт наш, і ад Сьвятога Ізраіля валадар наш.
PSA 89:20 Тады гаворачы у відзежы да багабойнага Твайго, Ты сказаў: “Я даў успамогу волату, узвысіў юнака з народу.
PSA 89:21 Знайшоў Я Давіда, слугу Майго, сьвятым алеем Маім памазаў яго.
PSA 89:22 Рука Мая ўмацуе яго, і плячо Маё ўзмоцніць яго.
PSA 89:23 Не пераможа вораг яго, і сын беззаконьня не асіліць яго.
PSA 89:24 І скрышу перад абліччам ягоным тых, што прыгнятаюць яго, а тых, што ненавідзяць яго, павалю.
PSA 89:25 І будзе вернасьць Мая і міласэрнасьць Мая з ім, і ў імя Маё ўзьнясецца рог ягоны.
PSA 89:26 І палажу руку ягоную на мора, а правіцу ягоную — на рэках.
PSA 89:27 Ён будзе клікаць Мяне: “Ты — Бацька Мой, Ты — Бог мой і скала збаўленьня майго!”
PSA 89:28 Я зраблю яго першародным, найвышэйшым між валадароў зямлі.
PSA 89:29 Навякі захоўваючы, захаваю для яго міласэрнасьць Маю, і запавет Мой з ім будзе верным.
PSA 89:30 І зраблю, што насеньне ягонае будзе трываць вечна, і пасад ягоны — як дні нябёсаў.
PSA 89:31 Калі сыны ягоныя пакінуць закон Мой і ня будуць хадзіць паводле судоў Маіх,
PSA 89:32 калі парушаць пастановы Мае і прыказаньняў Маіх ня будуць захоўваць,
PSA 89:33 Я наведаю правіны іхнія з кіем, і карамі беззаконьні іхняе,
PSA 89:34 але міласэрнасьці Маёй не забяру ў яго, і вернасьці Маёй ня здраджу.
PSA 89:35 Не парушу Я запавету Майго і таго, што выйшла з вуснаў Маіх, не зьмяню.
PSA 89:36 Раз Я пакляўся ў сьвятасьці Маёй, што не схлушу Давіду.
PSA 89:37 Насеньне ягонае будзе на вякі, і пасад ягоны — як сонца перада Мною.
PSA 89:38 Як месяц будзе умацаваны ён на вякі, а сьведка ў небе — верны. (Сэлях)
PSA 89:39 Але Ты пакінуў і пагрэбаваў, адвярнуўся ад памазанца Твайго!
PSA 89:40 Ты пагардзіў запаветам са слугою Тваім, кінуў на зямлю дыядэму ягоную.
PSA 89:41 Ты збурыў усе загарадкі ягоныя, прывёў загубу ў замкі ягоныя.
PSA 89:42 Усе, што праходзілі дарогаю, рабавалі яго; ён стаўся ганьбаю для суседзяў сваіх.
PSA 89:43 Ты ўзьняў правіцы тых, што перасьледавалі яго, і ўзрадаваў ўсіх ворагаў ягоных.
PSA 89:44 Ты назад павярнуў джала мяча ягонага і ня даў перамогі ў вайне,
PSA 89:45 Ты прыбраў бляск ягоны і пасад яго паваліў на зямлю.
PSA 89:46 Ты скараціў дні моладасьці ягонай, ганьбай пакрыў яго. (Сэлях)
PSA 89:47 Як доўга, ГОСПАДЗЕ? Ці назаўсёды Ты будзеш хавацца? Ці будзе палаць як агонь ярасьць Твая?
PSA 89:48 Узгадай, які век мой, якой марнасьцю Ты стварыў ўсіх сыноў чалавечых!
PSA 89:49 Хто з людзей можа жыць і ня ўгледзіць сьмерці? Хто выбавіць душу сваю з рукі пекла? (Сэлях)
PSA 89:50 Дзе, Госпадзе, даўнейшая міласэрнасьць Твая, як Ты прысягаў Давіду ў вернасьці Тваёй!
PSA 89:51 Узгадай, Госпадзе, ганьбу слугаў Тваіх, што ў нутры я нашу ад усіх народаў шматлікіх,
PSA 89:52 якою зьневажаюць ворагі Твае, ГОСПАДЗЕ, якой зьневажаюць сьляды памазанца Твайго!
PSA 89:53 Няхай будзе дабраслаўлёны ГОСПАД на вякі. Амэн! Амэн!
PSA 90:1 Малітва Майсея, мужа Божага. Госпадзе, Ты быў для нас сялібаю з пакаленьня ў пакаленьне!
PSA 90:2 Перш, чым горы нарадзіліся, і Ты даў кшталт зямлі і сусьвету, ад веку і на вякі Ты ёсьць Бог.
PSA 90:3 Ты вяртаеш у друз чалавека і кажаш: “Вярніцеся, сыны Адама!”
PSA 90:4 Бо тысяча год перад вачыма Тваімі — як учорашні дзень, што мінуў, і варта начная.
PSA 90:5 Ты іх зносіш [разводзьдзем]; яны — як сон; і як трава, якая раніцаю зелянее,
PSA 90:6 раніцаю квітнее яна і зелянее, а ўвечары зрэжуць яе і сохне.
PSA 90:7 Бо мы зьнікаем ад гневу Твайго, ад ярасьці Тваёй мы спалоханыя.
PSA 90:8 Ты паклаў беззаконьні нашыя перад Сабою, нашыя схаваныя [грахі] — перад сьветласьцю аблічча Твайго.
PSA 90:9 Бо ўсе дні нашыя прападаюць ад абурэньня Твайго, гады нашы сканчваюцца, быццам той уздых.
PSA 90:10 Дзён гадоў нашых — гадоў семдзесят, а як пры сіле — гадоў восемдзесят; і найлепшае ў іх — гарапашнасьць і ліхоцьце, бо прамінаюць яны шыбка, і мы адлятаем.
PSA 90:11 Хто ведае моц гневу Твайго і абурэньне Тваё, што як страх прад Табою?
PSA 90:12 Лічыць нашыя дні навучы Ты нас, каб прыдбаць нам мудрае сэрца.
PSA 90:13 Павярніся, ГОСПАДЗЕ! Дакуль Ты? Пашкадуй слугаў Тваіх!
PSA 90:14 Насыць нас раніцаю міласэрнасьцю Тваёй, каб мы весяліліся і радаваліся ў-ва ўсе нашы дні.
PSA 90:15 Узрадуй Ты нас паводле дзён, у якія Ты прыгнятаў нас, і паводле гадоў, у якія мы бачылі ліхое.
PSA 90:16 Няхай зьявіцца над слугамі Тваімі справа Твая, і веліч Твая — над сынамі іхнімі.
PSA 90:17 Няхай хараство Госпада, Бога нашага, будзе над намі і ўмацуе справы рук нашых. Умацуй Ты справы рук нашых!
PSA 91:1 Той, які жыве пад заслонай Найвышэйшага і пад ценем Усемагутнага,
PSA 91:2 кажа да ГОСПАДА: “Ты – прыстанішча маё і цьвярдыня мая, мой Бог, на Якога спадзяюся”.
PSA 91:3 Бо Ён выратуе цябе ад пасткі птушкалова, ад пошасьці сьмяротнай.
PSA 91:4 Пер’ем Сваім закрые цябе, і пад крыламі Ягонымі будзеш мець надзею; праўда Ягоная — шчыт і заслона.
PSA 91:5 Не спалохаешся страху ўначы, ані стралы, якая ўдзень ляціць,
PSA 91:6 ані пошасьці, якая ў цемры прыходзіць, ані заразы, якая сярод белага дня пустошыць.
PSA 91:7 Тысяча побач з табой упадзе і дзесяць тысячаў праваруч ад цябе, а да цябе яна не падыйдзе.
PSA 91:8 Толькі вачыма тваімі глядзець будзеш і ўбачыш з бязбожнымі расплату.
PSA 91:9 За тое, што ты ГОСПАДА, прыбежышча сваё, і Найвышэйшага выбраў за сялібу сабе,
PSA 91:10 не спаткае цябе злое, і пакараньне не наблізіцца да намёту твайго.
PSA 91:11 Бо Ён анёлам Сваім загадае пра цябе, каб захоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх.
PSA 91:12 На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою тваёю.
PSA 91:13 Па ільвах і гадзюках хадзіць будзеш, львянятаў і цмокаў патопчаш.
PSA 91:14 “За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае.
PSA 91:15 Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго.
PSA 91:16 Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне Маё”.
PSA 92:1 Псальм. Сьпеў на дзень суботы.
PSA 92:2 Добра славіць ГОСПАДА і выслаўляць імя Тваё, Найвышэйшы!
PSA 92:3 Апавядаць раніцаю міласэрнасьць Тваю, і вернасьць Тваю — ўначы,
PSA 92:4 на дзесяціструнным псалтыры і на гусьлях граючы.
PSA 92:5 Бо Ты ўзьвесяліў мяне, ГОСПАДЗЕ, справамі Тваімі, творам рук Тваіх буду радавацца.
PSA 92:6 Якія вялікія ўчынкі Твае, ГОСПАДЗЕ; вельмі глыбокія думкі Твае.
PSA 92:7 Чалавек бязглузды ня будзе ведаць, і дурань не зразумее гэтага.
PSA 92:8 Калі бязбожнікі зелянеюць, як трава, і ўсе ліхадзеі квітнеюць, няхай будуць яны зьнішчаны на вякі!
PSA 92:9 А Ты, ГОСПАДЗЕ, узвышаны навекі!
PSA 92:10 Бо вось ворагі Твае, ГОСПАДЗЕ, бо вось ворагі Твае загінуць, і будуць расьцярушаныя ўсе ліхадзеі.
PSA 92:11 І Ты ўзнясеш мой рог, як у аднарога, я буду памазаны сьвежым алеем.
PSA 92:12 Будуць глядзець вочы мае на ворагаў маіх, і пра злачынцаў, якія паўсталі супраць мяне, пачуюць вушы мае.
PSA 92:13 Праведнік быццам пальма зелянее, ён расьце, як той кедр на Лібане.
PSA 92:14 Насаджаныя ў доме ГОСПАДА, зелянеюць на панадворках Бога нашага.
PSA 92:15 Яны плод свой даюць і ў старасьці, яны сакавітыя і сьвежыя,
PSA 92:16 каб абвяшчаць, што ГОСПАД справядлівы, скала мая, і няма ў Ім беззаконьня.
PSA 93:1 ГОСПАД валадарыць, апрануўся ў веліч, апрануўся ГОСПАД у моц і падперазаўся. Ён сусьвет умацаваў, што не захістаецца.
PSA 93:2 Умацаваны пасад Твой ад спрадвечных часоў; і Ты — спакон вякоў!
PSA 93:3 Узьнімаюць рэкі, ГОСПАДЗЕ, узьнімаюць рэкі голас свой, узьнімаюць рэкі хвалі свае.
PSA 93:4 Слаўнейшы за голас водаў вялікіх, за хвалі марскія — слаўны на вышынях ГОСПАД.
PSA 93:5 Сьведчаньні Твае вельмі верныя; сьвятасьць аздабляе дом Твой, ГОСПАДЗЕ, на вечныя дні!
PSA 94:1 Божа помсты, ГОСПАДЗЕ, Божа помсты, зазьзяй!
PSA 94:2 Узьніміся, Судзьдзя зямлі, аднагародзь пыхліўцам за тое, што зрабілі яны!
PSA 94:3 Дакуль бязбожнікі, ГОСПАДЗЕ, дакуль бязбожнікі будуць радавацца?
PSA 94:4 [Дакуль] будуць плявузгаць, гаварыць дзёрзка, прамаўляць усе злачынцы.
PSA 94:5 Яны крышаць народ Твой, ГОСПАДЗЕ, прыціскаюць спадчыну Тваю.
PSA 94:6 Удоваў і прыхадняў мардуюць і сіротаў забіваюць,
PSA 94:7 і кажуць: “Ня ўбачыць гэтага ГОСПАД, і не даведаецца Бог Якубавы!”
PSA 94:8 Зразумейце, бязглуздыя з народу! І калі, бязглуздыя, паразумнееце?
PSA 94:9 Ці ж Той, Які вуха стварыў, не пачуе? Ці ж Той, Які вока ўфармаваў, ня ўбачыць?
PSA 94:10 Ці ж Той, Які навучае народы, ня будзе караць, Той, Які вучыць чалавека ведам?
PSA 94:11 ГОСПАД ведае думкі чалавечыя, што яны — марнасьць.
PSA 94:12 Шчасьлівы чалавек, якога Ты, ГОСПАДЗЕ, навучаеш і вучыш яго закону Твайму,
PSA 94:13 каб быў ён у супакоі ў дні ліхія, пакуль выкапаны будзе дол для бязбожніка.
PSA 94:14 Бо не адкіне ГОСПАД народ Свой, і спадчыну Сваю не пакіне.
PSA 94:15 Бо зьвернецца суд да справядлівасьці, і пойдуць за ім усе правыя сэрцам.
PSA 94:16 Хто за мяне супраць злачынцаў паўстане? Хто заступіцца за мяне супраць тых, што робяць злачынства?
PSA 94:17 Калі б ГОСПАД ня быў успамогай мне, хутка душа мая пасялілася б у [месцы] маўчаньня.
PSA 94:18 Калі я сказаў: “Хістаецца нага мая!”, міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, ўмацавала мяне.
PSA 94:19 Калі мноства цяжкіх думак у нутры маім, пацяшэньні Твае падбадзёрваюць душу маю.
PSA 94:20 Ці ж можа таварышаваць з Табою пасад загубы, які чыніць ліхоцьце супраць пастановы [Тваёй]?
PSA 94:21 Яны зьбіраюцца супраць душы праведніка і кроў нявінную асуджаюць.
PSA 94:22 Але ГОСПАД стаўся умацаваным замкам для мяне, і Бог мой — скалой прыстанішча майго.
PSA 94:23 І зьверне Ён на іх злачынства іхняе, і ў ліхоце іхняй вынішчыць іх; вынішчыць іх ГОСПАД, Бог наш.
PSA 95:1 Хадземце, будзем весяліцца ў ГОСПАДЗЕ, усклікаць Скале збаўленьня нашага!
PSA 95:2 Станьма перад абліччам Яго з падзякаю, гімны ўсклікайма Яму!
PSA 95:3 Бо ГОСПАД ёсьць Бог вялікі і Валадар вялікі над усімі багамі.
PSA 95:4 У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і Ягоныя вяршыні найвышэйшыя гор.
PSA 95:5 Ягонае мора, бо Ён яго ўчыніў, і сухазем’е рукі Ягоныя ўкшталтавалі.
PSA 95:6 Прыйдзіце, суклонімся і ўпадзем, укленчым прад Госпадам, Тварцом нашым!
PSA 95:7 Бо Ён ёсьць Бог наш, а мы — народ чарады Ягонай і авечкі рукі Ягонай. Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны,
PSA 95:8 ня рабіце цьвёрдымі сэрцы вашыя, як у Мэрыбе, як у дзень выпрабаваньня ў пустыні,
PSA 95:9 дзе бацькі вашыя выпрабоўвалі Мяне, спакушалі Мяне, хоць і бачылі справы Мае!
PSA 95:10 Сорак гадоў Я брыдзіўся пакаленьнем гэтым, і Я сказаў: “Яны — народ, што блукаецца сэрцам, і яны не спазналі шляхоў Маіх”.
PSA 95:11 Дык Я прысягнуў у гневе Маім, што яны ня ўвойдуць ў супачынак Мой.
PSA 96:1 Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў, сьпявайце ГОСПАДУ, уся зямля!
PSA 96:2 Сьпявайце ГОСПАДУ, дабраслаўляйце імя Ягонае! З дня на дзень дабравесьціце пра збаўленьне Ягонае!
PSA 96:3 Абвяшчайце між народамі славу Ягоную, між усімі людзьмі — цуды Ягоныя.
PSA 96:4 Бо вялікі ГОСПАД і годны [ўсялякай] хвалы, годны страху больш за ўсіх багоў!
PSA 96:5 Бо ўсе богі народаў — ідалы, а ГОСПАД нябёсы стварыў.
PSA 96:6 Годнасьць і велічнасьць перад абліччам Ягоным, моц і краса — у сьвятыні Ягонай.
PSA 96:7 Аддайце ГОСПАДУ, плямёны народаў, аддайце ГОСПАДУ славу і моц!
PSA 96:8 Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага, нясіце дары і ідзіце ў панадворкі Ягоныя.
PSA 96:9 Пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятыні; дрыжыце перад абліччам Яго, усе землі!
PSA 96:10 Скажыце народам: “ГОСПАД валадарыць! Ён сусьвет умацаваў, каб не пахіснуўся. І будзе судзіць Ён народы паводле справядлівасьці”.
PSA 96:11 Няхай узьвесяляцца нябёсы і ўзрадуецца зямля; няхай мора гудзе, і ўсё, што ў ім.
PSA 96:12 Няхай усьцешыцца поле і ўсё, што на ім; і будуць усклікаць тады ўсе дрэвы лясныя,
PSA 96:13 перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён ідзе, бо Ён ідзе судзіць зямлю. Судзіць Ён будзе сусьвет паводле праведнасьці і народы — паводле вернасьці Сваёй.
PSA 97:1 ГОСПАД валадарыць! Няхай радуецца зямля, няхай весяліцца мноства астравоў!
PSA 97:2 Хмары і імгла навакол Яго; праведнасьць і суд — падставы пасаду Ягонага.
PSA 97:3 Агонь ідзе перад абліччам Ягоным і паліць наўкола супраціўнікаў Ягоных.
PSA 97:4 Маланкі Ягоныя сусьвет асьвятляюць; бачыць гэта зямля і дрыжыць.
PSA 97:5 Горы топяцца, быццам воск, ад аблічча ГОСПАДА, ад аблічча Госпада ўсёй зямлі.
PSA 97:6 Апавядаюць нябёсы праведнасьць Ягоную, і ўсе народы бачаць славу Ягоную.
PSA 97:7 Асаромяцца ўсе, што балванам служаць, што ідаламі сваімі хваляцца. Пакланіцеся Яму, усе богі!
PSA 97:8 Чуе гэта Сыён і весяліцца, і радуюцца дочкі Юдавы дзеля судоў Тваіх, ГОСПАДЗЕ!
PSA 97:9 Бо Ты, ГОСПАДЗЕ, над усёй зямлёй Найвышэйшы, Ты ўзьнёсся па-над усімі багамі.
PSA 97:10 Вы, што любіце ГОСПАДА, ненавідзьце зло! Ён захоўвае душы багабойных Сваіх, з рукі бязбожных выратоўвае іх.
PSA 97:11 Сьвятло ўзыходзіць для праведніка, і радасьць — для шчырых сэрцам.
PSA 97:12 Весяліцеся ў ГОСПАДЗЕ, праведнікі, і слаўце на ўспамін сьвятасьці Ягонай!
PSA 98:1 Псальм. Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў, бо Ён цуды ўчыніў! Правіца Ягоная і рамяно сьвятасьці Ягонай здабылі перамогу Яму.
PSA 98:2 ГОСПАД зьявіў збаўленьне Сваё, перад вачыма народаў адкрыў праведнасьць Сваю.
PSA 98:3 Узгадаў пра міласэрнасьць Сваю і вернасьць Сваю для дому Ізраіля. Усе канцы зямлі ўбачылі збаўленьне Бога нашага.
PSA 98:4 Усклікай ГОСПАДУ, уся зямля! Цешцеся, і радуйцеся, і выслаўляйце!
PSA 98:5 Выслаўляйце ГОСПАДА на гусьлях, на гусьлях і галосным сьпяваньнем!
PSA 98:6 На трубах і гукам рогу усклікайце перад абліччам Валадара ГОСПАДА!
PSA 98:7 Няхай мора гудзе і ўсё, што ў ім, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім!
PSA 98:8 Няхай пляскаюць у далоні рэкі, і горы радуюцца разам [з імі]
PSA 98:9 перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён ідзе судзіць зямлю. Сусьвет Ён будзе судзіць паводле праведнасьці і народы — паводле справядлівасьці.
PSA 99:1 ГОСПАД валадарыць, няхай дрыжаць народы! Ён сеў на херубімаў, няхай ўзварухнецца зямля!
PSA 99:2 Вялікі ГОСПАД на Сыёне, Ён узвысіўся па-над усімі народамі.
PSA 99:3 Няхай славяць імя Ягонае вялікае і страшнае; [бо] сьвятое яно!
PSA 99:4 І моц Валадара, Які любіць суд. Ты ўстанавіў справядлівасьць, Ты суд і праведнасьць учыніў у Якубе.
PSA 99:5 Узьвялічвайце ГОСПАДА, Бога нашага, і пакланіцеся ля падножжа стоп Ягоных, [бо] сьвяты Ён!
PSA 99:6 Майсей і Аарон сярод сьвятароў Ягоных, і Самуэль сярод тых, што клічуць імя Ягонае; яны клікалі ГОСПАДА, і Ён адказаў ім.
PSA 99:7 У слупе воблачным прамаўляў Ён да іх; яны захоўвалі сьведчаньні Ягоныя і пастановы, якія Ён даў ім.
PSA 99:8 ГОСПАДЗЕ, Божа наш, Ты адказваў ім. Ты быў для іх Богам, Які прабачаў іх і адплочваў за ўчынкі.
PSA 99:9 Узьвялічвайце ГОСПАДА, Бога нашага, і пакланіцеся перад гарой Яго сьвятою, бо сьвяты ГОСПАД, Бог наш!
PSA 100:1 Псальм падзякі. Усклікай ГОСПАДУ, ўся зямля!
PSA 100:2 Служыце ГОСПАДУ з радасьцю, прыходзьце прад аблічча Ягонае з хвалою!
PSA 100:3 Ведайце, што ГОСПАД ёсьць Бог! Ён нас зрабіў, і мы — Ягоныя, народ Ягоны і авечкі чарады Ягонай.
PSA 100:4 Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякай, у панадворкі Ягоныя — з праслаўленьнем! Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае!
PSA 100:5 Бо добры ёсьць ГОСПАД, на вякі міласэрнасьць Ягоная і з пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Ягоная!
PSA 101:1 Псальм Давіда. Пра міласэрнасьць і суд буду сьпяваць, Цябе, ГОСПАДЗЕ, буду выслаўляць.
PSA 101:2 Буду разважаць пра шлях беззаганны. Калі ж Ты прыйдзеш да мяне? Буду хадзіць у беззаганнасьці сэрца майго пасярод дому майго.
PSA 101:3 Не пастаўлю перад вачыма маімі рэчы нягодныя; учынкі паганыя я ненавіджу, не прылепяцца яны да мяне.
PSA 101:4 Сэрца падступнае далёка ад мяне, зла не хачу я і ведаць.
PSA 101:5 Таго, хто ачарняючы, ачарняе таемна бліжняга свайго, я вынішчу; вочы пыхлівыя і сэрца надзьмутае ня буду зносіць.
PSA 101:6 Вочы мае на верных зямлі, каб жылі пры мне. Той, хто ходзіць па шляху беззаганнасьці, будзе служыць мне.
PSA 101:7 Ня будзе ў доме маім жыць той, хто здраду кнуе; той, хто гаворыць хлусьліва, ня будзе стаяць перад вачыма маімі.
PSA 101:8 Раніцаю буду вынішчаць усіх бязбожнікаў зямлі, каб у горадзе ГОСПАДАВЫМ зьнішчыць усіх злачынцаў.
PSA 102:1 Малітва прыгнечанага, калі ён зьнемагаў і перад ГОСПАДАМ вылівае смутак свой.
PSA 102:2 ГОСПАДЗЕ, пачуй малітву маю, і лямант мой няхай дойдзе да Цябе!
PSA 102:3 Не хавай аблічча Твайго ад мяне ў дзень уціску, прыхілі да мяне вуха Тваё ў дзень, калі клічу; хутчэй адкажы мне.
PSA 102:4 Бо зьніклі, як дым, дні мае, і косткі мае выпаленыя як у гарне.
PSA 102:5 Скошанае як трава і высахлае сэрца маё, ажно забываюся я есьці хлеб свой.
PSA 102:6 Ад голасу ўздыханьня майго косткі мае прыляпіліся да цела майго.
PSA 102:7 Я падобны да пэлікана ў пустыні, стаўся як пугач сярод спусташэньня.
PSA 102:8 Я ня сплю і стаўся як птушка самотная на даху.
PSA 102:9 Увесь дзень зьняважаюць мяне ворагі мае; тыя, што сьмяюцца з мяне, запрысягнуліся супраць мяне.
PSA 102:10 Бо я ем попел як хлеб, і напой мой са сьлязамі мяшаю
PSA 102:11 праз гнеў [Твой] і абурэньне, бо Ты падняў мяне і кінуў.
PSA 102:12 Дні мае, быццам цені, зьнікаюць, і я сохну, быццам трава.
PSA 102:13 А Ты, ГОСПАДЗЕ, будзеш жыць на вякі, і памяць Твая — з пакаленьня ў пакаленьне.
PSA 102:14 Ты паўстанеш, зьлітуешся над Сыёнам, бо час дараваць яму, бо прыйшла пара.
PSA 102:15 Бо слугі Твае маюць ласку да камянёў ягоных і літасьць — над пылам ягоным.
PSA 102:16 І будуць баяцца народы імя ГОСПАДА, і ўсе валадары зямныя — славы Тваёй,
PSA 102:17 бо адбудаваў ГОСПАД Сыён і даў убачыць Сябе ў славе Сваёй.
PSA 102:18 Ты прыхіліўся да малітвы прыніжанага і не пагардзіў малітвамі іхнімі.
PSA 102:19 Будзе запісана гэтае будзе для пакаленьня наступнага, і народ, які будзе створаны, будзе хваліць ГОСПАДА,
PSA 102:20 бо Ён глянуў з вышыні сьвятасьці Сваёй, паглядзеў ГОСПАД з нябёсаў на зямлю,
PSA 102:21 каб пачуць стогны вязьня, каб вызваліць сыноў, сказаных на сьмерць,
PSA 102:22 каб апавядалі на Сыёне імя ГОСПАДА, і хвалу Ягоную — ў Ерусаліме,
PSA 102:23 калі разам зьбяруцца народы і валадарствы, каб служыць ГОСПАДУ.
PSA 102:24 Змардаваў Ён у дарозе сілу маю, скараціў дні мае.
PSA 102:25 Я кажу: “Божа мой, не вазьмі Ты мяне ў палове дзён маіх! З пакаленьня ў пакаленьне гады Твае!
PSA 102:26 Здаўна Ты заснаваў зямлю, і нябёсы — твор рук Тваіх.
PSA 102:27 Яны згінуць, а Ты застанешся; і ўсе яны, як адзеньне, спарахнеюць, як вопратку іх пераменіш, і яны пераменяцца;
PSA 102:28 а Ты — Той самы, і гады Твае ня маюць канца!
PSA 102:29 Сыны слугаў Тваіх будуць жыць, і насеньне іхняе будзе ўмацаванае перад абліччам Тваім.
PSA 103:1 Псальм Давіда. Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА, і ўсё нутро маё — імя Ягонае сьвятое!
PSA 103:2 Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА і не забывайся пра ўсё, што Ён зрабіў!
PSA 103:3 Ён даруе табе ўсе беззаконьні твае, вылечвае ўсякую немач тваю,
PSA 103:4 вызваляе ад магілы жыцьцё тваё, літасьцю вялікай і міласэрнасьцю карануе цябе,
PSA 103:5 насычае дабром старасьць тваю, аднаўляе, як у арла, маладосьць тваю.
PSA 103:6 Справядлівасьць робіць ГОСПАД і суд для ўсіх прыгнечаных.
PSA 103:7 Ён зрабіў вядомымі шляхі Свае Майсею, сынам Ізраіля — учынкі Свае.
PSA 103:8 Спагадлівы і літасьцівы ГОСПАД, павольны да гневу і багаты на міласэрнасьць.
PSA 103:9 Не назаўсёды Ён гневам палае і не навекі памятае ліхое.
PSA 103:10 Не паводле грахоў нашых нам Ён дае і не ўчыняе з намі паводле беззаконьняў нашых,
PSA 103:11 бо як высока неба над зямлёю, так вялікая міласэнасьць Ягоная да тых, што баяцца Яго,
PSA 103:12 як далёкі ад захаду ўсход, так Ён нашыя правіны ад нас аддаліў,
PSA 103:13 як літуецца бацька над сынамі, так ГОСПАД літуецца над тымі, што баяцца Яго.
PSA 103:14 Бо ведае Ён настаўленьне нашае, памятае, што мы — [толькі] пыл.
PSA 103:15 Дні чалавечыя — як трава; як кветка ў полі, так ён квітнее,
PSA 103:16 бо пройдзе над ім вецер, і няма яго, і ўжо месца ягонае больш не пазнае яго.
PSA 103:17 Але міласэрнасьць ГОСПАДА ад веку і на вякі над тымі, што баяцца Яго, і справядлівасьць Ягоная — над сынамі сыноў
PSA 103:18 тых, якія захоўваюць запавет Ягоны і загады Ягоныя памятаюць, каб выконваць іх.
PSA 103:19 ГОСПАД умацаваў пасад Свой на нябёсах, і валадарства Ягонае над усім пануе.
PSA 103:20 Дабраславіце ГОСПАДА, анёлы Ягоныя, магутныя моцаю, што выконваеце слова Ягонае, чуючы голас слова Ягонага!
PSA 103:21 Дабраславіце ГОСПАДА ўсе войскі Ягоныя, служыцелі Ягоныя, што выконваеце волю Ягоную!
PSA 103:22 Дабраславіце ГОСПАДА ўсе творы Ягоныя па ўсіх месцах панаваньня Ягонага! Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА!
PSA 104:1 Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА! ГОСПАДЗЕ, Божа мой, Ты вельмі вялікі! У годнасьць і велічнасьць Ты апрануўся!
PSA 104:2 Ты ахінуўся ў сьвятло, быццам у шату, Ты раскінуў нябёсы, як намёт.
PSA 104:3 Ты паставіў над водамі хорамы Твае, Ты паставіў хмары як рыдван Твой, Ты ходзіш на крылах ветру.
PSA 104:4 Ты робіш вятры анёламі Тваімі, служыцелямі Тваімі — агонь, што палае.
PSA 104:5 Ты паставіў зямлю на мейсцы яе, ня можа яна пахіснуцца на вякі вечныя.
PSA 104:6 Бяздоньнямі, як вопраткай, закрыў Ты яе; па-над горамі воды стаялі.
PSA 104:7 Перад пагрозай Тваёй яны уцякалі, перад голасам грымотаў Тваіх адступаліся.
PSA 104:8 Узьнімаліся горы, зыходзілі раўніны на месцы, якія Ты заснаваў для іх.
PSA 104:9 Ты паклаў ім мяжу, якую не пяройдуць; ня вернуцца, каб закрыць зямлю.
PSA 104:10 Ты пасылаеш крыніцы для ручаёў, яны цякуць паміж гораў,
PSA 104:11 пояць усіх зьвяроў палявых, праганяюць дзікія аслы смагу сваю.
PSA 104:12 Над імі жывуць птушкі нябесныя, праз вецьце голас падаюць.
PSA 104:13 Ты поіш горы з хорамаў Тваіх; пладамі дзеяў Тваіх зямля насычаецца.
PSA 104:14 Ты ўзрошчваеш траву для скаціны і расьліны для працы чалавеку, каб вырастаў хлеб з зямлі
PSA 104:15 і віно, якое сэрца людзям весяліць, і алей, ад якога твар іх блішчыць, і хлеб, які сэрца людзей умацоўвае.
PSA 104:16 Насычаюцца дрэвы ГОСПАДАВЫ, кедры Лібанскія, якія Ён пасадзіў.
PSA 104:17 Там птушкі робяць гнёзды, бусел на кіпарысе [мае] дом свой.
PSA 104:18 Высокія горы — для сарнаў, скалы — прыстанішча для горных мышэй.
PSA 104:19 Ён месяц зрабіў, [каб вызначаць] пару; сонца ведае захад свой.
PSA 104:20 Ты цемру кладзеш, і стаецца ноч, у ёй рухаюцца ўсе зьвяры лясныя.
PSA 104:21 Львяняты рыкаюць пра здабычу, шукаючы ў Бога пажывы.
PSA 104:22 Як узыйдзе сонца, яны зьбіраюцца разам і ў логвах залягаюць.
PSA 104:23 Выходзіць чалавек на дзеі свае і на працу сваю аж да вечара.
PSA 104:24 Якія шматлікія, ГОСПАДЗЕ, дзеі Твае! Усё Ты ў мудрасьці ўчыніў, зямля поўная даброцьцяў Тваіх.
PSA 104:25 Вось мора: вялікае і шырокае на абодва бакі; там рухаецца безьліч жывёлаў малых і вялікіх;
PSA 104:26 там караблі ходзяць, левіятан, якога Ты ўфармаваў, гуляе ў ім.
PSA 104:27 Усе яны ўзіраюцца на Цябе, каб Ты даў ім пажыву ў свой час.
PSA 104:28 Ты даеш ім, яны зьбіраюць; Ты адкрываеш руку Тваю, і яны дабром насычаюцца.
PSA 104:29 Ты хаваеш аблічча Тваё, і яны палохаюцца; забіраеш дух іхні, і яны паміраюць, і ў пыл назад вяртаюцца.
PSA 104:30 Ты пашлеш Дух Твой, і яны створаныя, і Ты аднаўляеш аблічча зямлі.
PSA 104:31 Няхай будзе слава ГОСПАДА на вякі, няхай радуецца ГОСПАД з дзеяў Сваіх.
PSA 104:32 Ён гляне на зямлю, і яна дрыжыць; дакранецца да гор, і яны палаюць.
PSA 104:33 Буду сьпяваць ГОСПАДУ жыцьцём маім; буду выслаўляць Бога майго яшчэ больш.
PSA 104:34 Няхай будзе салодкім Яму разважаньне маё, а я буду весяліцца ў ГОСПАДЗЕ.
PSA 104:35 Няхай грэшнікі счэзнуць з зямлі, няхай больш ня будзе бязбожнікаў! Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА! Альлелюя!
PSA 105:1 Слаўце ГОСПАДА, клічце імя Ягонае! Паведамляйце між народамі пра дзеі Ягоныя!
PSA 105:2 Сьпявайце Яму, выслаўляйце Яго! Размаўляйце пра ўсе цудоўныя дзеі Ягоныя!
PSA 105:3 Хвалецеся імем Яго сьвятым! Няхай весяліцца сэрца тых, што шукаюць ГОСПАДА.
PSA 105:4 Шукайце ГОСПАДА і сілу Ягоную, шукайце аблічча Ягонае заўсёды!
PSA 105:5 Узгадвайце цудоўныя дзеі Ягоныя, якія Ён зрабіў, цуды Ягоныя і прысуды вуснаў Ягоных,
PSA 105:6 вы, насеньне Абрагама, слугі Ягонага, сыны Якуба, выбранца Ягонага!
PSA 105:7 Ён — ГОСПАД, Бог наш; над усёй зямлёй суды Ягоныя.
PSA 105:8 Ён памятае на вякі запавет Свой, слова, якое загадаў на тысячу пакаленьняў,
PSA 105:9 якое заключыў з Абрагамам, і прысягу Сваю Ісааку.
PSA 105:10 І паставіў Якубу як пастанову, Ізраілю — запавет вечны,
PSA 105:11 кажучы: “Табе Я дам зямлю Ханаан, [пакладу] шнур спадчыны вашай”,
PSA 105:12 калі было ў іх людзей мала на лік, вельмі мала, калі яны жылі там
PSA 105:13 і пераходзілі ад народу да народу, ад [аднаго] валадарства да другога народу.
PSA 105:14 Не дазваляў Ён ніякаму чалавеку прыгнятаць іх, і караў дзеля іх валадароў,
PSA 105:15 [кажучы]: “Не чапайце памазанцаў Маіх, і прарокам Маім не рабіце благога!”
PSA 105:16 I паклікаў Ён голад на зямлю, усякую падпору хлеба зламаў,
PSA 105:17 і паслаў перад абліччам іхнім чалавека, які быў прададзены як нявольнік, Язэпа.
PSA 105:18 Зашчамілі ў кайданы ногі ягоныя, жалезам сьціснулі душу ягоную
PSA 105:19 аж да часу, калі выйшла справа ягоная, слова ГОСПАДА ачысьціла яго.
PSA 105:20 Валадар паслаў, каб звольніць яго, той, што пануе над народамі, вызваліў яго,
PSA 105:21 паставіў яго гаспадаром над домам сваім і [чалавекам], што пануе над усім даброцьцем ягоным,
PSA 105:22 каб скіроўваў князёў ягоных паводле [рашэньня] душы сваёй, і старшыняў ягоных вучыў мудрасьці.
PSA 105:23 І прыйшоў Ізраіль у Эгіпет, і Якуб пасяліўся ў зямлі Хамавай.
PSA 105:24 І [Бог] зрабіў вельмі плодным народ Свой, і зрабіў яго мацнейшым за прыгнятальнікаў ягоных.
PSA 105:25 Зьмяніў сэрца іхняе, каб ненавідзелі народ Ягоны, каб змовіліся супраць слугаў Ягоных.
PSA 105:26 Ён паслаў Майсея, слугу Свайго, Аарона, якога выбраў Сабе.
PSA 105:27 Ён зьявіў праз іх знакі Свае і цуды Свае ў зямлі Хамавай.
PSA 105:28 Ён паслаў цемру, і зрабілася цёмна, і не маглі працівіцца слову Ягонаму.
PSA 105:29 Ён перамяніў воды іхнія ў кроў і памерлі рыбы іхнія.
PSA 105:30 Напоўнілася зямля іхняя жабамі, нават у спальнях валадароў іхніх.
PSA 105:31 Сказаў, і наляцела мух і камароў у-ва ўсіх іхніх межах.
PSA 105:32 Ён даў ім [замест] дажджу град, полымя агню на зямлю іхнюю.
PSA 105:33 Пабіў вінаградныя лозы іхнія і дрэвы фігавыя, і паламаў дрэвы ў межах іхніх.
PSA 105:34 Сказаў, і прыйшла саранча, і хрушчоў безьліч,
PSA 105:35 і яны паелі ўсе расьліны ў зямлі іхняй, і паелі плады палёў іхніх.
PSA 105:36 Ён пабіў ўсіх першародных у зямлі іхняй, зачаткі ўсёй сілы іхняй.
PSA 105:37 А іх вывеў са срэбрам і золатам, і не было ў каленах іхніх нядужага.
PSA 105:38 Радаваўся Эгіпет з выхаду іхняга, бо ахапіў іх страх перад імі.
PSA 105:39 Ён хмару разгарнуў як заслону і агонь, каб ноч асьвятляць.
PSA 105:40 Зажадалі, і прывёў перапёлак, і хлебам нябесным насычаў іх.
PSA 105:41 Ён расшчапіў скалу, і люнулі воды, і ракой пацяклі па сухой [зямлі].
PSA 105:42 Бо Ён ўзгадаў слова сьвятое Сваё да Абрагама, слугі Свайго,
PSA 105:43 і вывеў народ Свой у радасьці, выбранцаў Сваіх — са сьпяваньнем.
PSA 105:44 І даў ім зямлю народаў, і набытак народаў успадкаемілі яны,
PSA 105:45 каб захоўвалі пастановы Ягоныя і законаў Ягоных трымаліся. Альлелюя!
PSA 106:1 Альлелюя! Хвалеце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо міласэрнасьць Ягоная на вякі.
PSA 106:2 Хто выкажа магутнасьць ГОСПАДА, дасьць пачуць усю хвалу Ягоную?
PSA 106:3 Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць суд і робяць праведнасьць у кожным часе.
PSA 106:4 Памятай пра мяне, ГОСПАДЗЕ, праз ласкавасьць да народу Твайго! Наведай мяне са збаўленьнем Тваім,
PSA 106:5 каб я ўгледзеў дабро выбранцаў Тваіх, каб я радаваўся радасьцю народу Твайго, каб хваліўся разам са спадчынаю Тваёю!
PSA 106:6 Саграшылі мы разам з бацькамі нашымі, правініліся і адступіліся.
PSA 106:7 Бацькі нашыя ў Эгіпце не зразумелі цудаў Тваіх, ня памяталі мноства міласэрнасьці Тваёй бунтаваліся ля мора, пры моры Чырвоным.
PSA 106:8 Але Ён збавіў іх дзеля імя Свайго, каб зьявіць магутнасьць Сваю.
PSA 106:9 Ён утаймаваў мора Чырвонае, і яно высахла; і Ён правёў іх праз бяздоньне як праз пустыню.
PSA 106:10 I збавіў іх з рукі ненавісьніка, і выбавіў іх з рукі ворага.
PSA 106:11 І пакрылі воды прыгнятальнікаў іхніх, ніводзін з іх не застаўся.
PSA 106:12 І хоць яны паверылі словам Ягоным і сьпявалі хвалу Яму,
PSA 106:13 але хутка забыліся пра дзеі Ягоныя, не чакалі на раду Ягоную.
PSA 106:14 І зажадалі жаданьнем у пустыні, і выпрабоўвалі Бога ў [зямлі] бязьлюднай.
PSA 106:15 І Ён даў ім тое, чаго хацелі, і спаслаў зьнемажэньне ў душу іхнюю.
PSA 106:16 I пазайздросьцілі Майсею ў табары, і Аарону, сьвятому ГОСПАДА.
PSA 106:17 Расчынілася зямля, і праглынула Датана, і пакрыла грамаду Авірама,
PSA 106:18 і загарэўся агонь пад грамадою іхняю, полымя спаліла бязбожнікаў.
PSA 106:19 Яны зрабілі цяля пад Гарэбам і пакланяліся перад літым [ідалам];
PSA 106:20 і замянілі Славу сваю на вобраз вала, які есьць траву.
PSA 106:21 Яны забыліся на Бога, Збаўцу свайго, Які вялікае ўчыніў у Эгіпце,
PSA 106:22 цуды ў зямлі Хамавай, страшныя [рэчы] ля мора Чырвонага.
PSA 106:23 І сказаў Ён, што вынішчыць іх, калі б не Майсей, выбранец Ягоны, які стаў у выломе перад абліччам Ягоным, каб адвярнуць ярасьць Ягоную, каб Ён ня вынішчыў іх.
PSA 106:24 І пагрэбавалі яны зямлёй пажаданай, не паверылі словам Ягоным.
PSA 106:25 І наракалі ў намётах сваіх, ня слухаліся голасу ГОСПАДА.
PSA 106:26 І Ён падняў руку Сваю на іх, каб пападалі яны ў пустыні
PSA 106:27 і пападала насеньне іхняе сярод народаў і расьцярушыць іх па зямлі.
PSA 106:28 І яны далучыліся да Баал-Пэгора, і елі ахвяры мёртвых,
PSA 106:29 і злавалі [Яго] дзеяньнямі сваімі, і абрынулася на іх пляга.
PSA 106:30 І паўстаў Пінхас, і спынілася пляга.
PSA 106:31 І залічана яму гэта за праведнасьць з пакаленьня ў пакаленьне на вякі.
PSA 106:32 І ўгнявілі яны [Бога] ля водаў Мэрыбы, і з-за іх пацярпеў Майсей,
PSA 106:33 бо бунтаваліся супраць духа ягонага, і ён неразважна гаварыў вуснамі сваімі.
PSA 106:34 Яны ня зьнішчылі народаў, як ім казаў ГОСПАД,
PSA 106:35 і зьмяшаліся з паганамі, і навучыліся справаў іхніх,
PSA 106:36 і служылі ідалам іхнім, і яны сталіся для іх пасткаю,
PSA 106:37 і ахвяроўвалі сыноў сваіх і дачок сваіх дэманам,
PSA 106:38 і пралівалі кроў бязьвінную, кроў сыноў сваіх і дачок сваіх, якую ахвяроўвалі ідалам Ханаанскім, і апаганілася зямля ад крыві.
PSA 106:39 І апаганілі сябе ўчынкамі сваімі, чужаложылі ў дзеяньнях сваіх.
PSA 106:40 І распаліўся гнеў ГОСПАДА на народ Ягоны, і абрыдла Яму спадчына Ягоная.
PSA 106:41 І Ён аддаў іх у рукі паганаў, і запанавалі над імі тыя, што ненавідзелі іх.
PSA 106:42 І ўціскалі іх ворагі іхнія, і яны скарыліся пад рукою іхняю.
PSA 106:43 Шмат разоў Ён выратоўваў іх, але яны бунтаваліся ў задумах сваіх і паніжаны былі за беззаконьне сваё.
PSA 106:44 Але Ён глянуў на іх у горы, пачуўшы галашэньне іхняе,
PSA 106:45 і ўзгадаў на іх дзеля запавету Свайго, і пашкадаваў іх дзеля мноства міласэрнасьці Сваёй,
PSA 106:46 і Ён даў літасьць да іх перад абліччам усіх, што паняволілі іх.
PSA 106:47 Збаў нас, ГОСПАДЗЕ, Божа наш, і зьбяры нас ад паганаў, каб мы славіві сьвятое імя Тваё і хваліліся славай Тваёю!
PSA 106:48 Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, ад веку і на вякі! І няхай скажа ўвесь народ: Амэн! Альлелюя!
PSA 107:1 Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!
PSA 107:2 Няхай гэтак скажуць выкупленыя ГОСПАДАМ, якіх Ён выкупіў з рукі прыгнятальніка
PSA 107:3 і сабраў з земляў з усходу і з захаду, з поўначы і ад мора.
PSA 107:4 Яны блукалі па пустыні, па бязьлюдзьдзі, шляху да гораду, дзе будуць жыць, не знайшлі.
PSA 107:5 Былі галоднымі і сасьмяглымі, душа іхняя ў іх зьнемаглася.
PSA 107:6 І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй.
PSA 107:7 І павёў Ён іх шляхам простым, каб прыйшлі да гораду, дзе будуць жыць.
PSA 107:8 Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых,
PSA 107:9 бо Ён насыціў душу спрагнёную і душу галодную напоўніў дабром.
PSA 107:10 Яны сядзелі ў цемры і ў ценю сьмерці, увязьненыя пакутамі і жалезам,
PSA 107:11 бо яны бунтаваліся супраць словаў Бога і радай Найвышэйшага пагрэбавалі.
PSA 107:12 І Ён спакорыў сэрца іхняе нядоляй; яны спатыкнуліся, і не было дапамогі.
PSA 107:13 І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй,
PSA 107:14 і вывеў іх з цемры і ценю сьмерці, і кайданы іхнія парваў.
PSA 107:15 Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых,
PSA 107:16 бо Ён скрышыў брамы мядзяныя і расьсек жалезныя засаўкі.
PSA 107:17 Яны [былі] неразумнымі на шляху правінаў сваіх і за беззаконьні свае пакутавалі.
PSA 107:18 Усякая ежа абрыдла душы іхняй, і блізка былі яны ад брамаў сьмерці.
PSA 107:19 І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй,
PSA 107:20 Ён паслаў слова Сваё, і аздаравіў іх, і выбавіў іх ад магілы.
PSA 107:21 Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых!
PSA 107:22 Няхай ахвяруюць ахвяры падзякі, і няхай абвяшчаюць з радасьцю пра дзеяньні Ягоныя!
PSA 107:23 Тыя, што зыходзілі на мора на караблях і вялі справы на водах вялікіх,
PSA 107:24 яны бачылі справы ГОСПАДА і цуды Ягоныя ў глыбінях.
PSA 107:25 Ён сказаў, і стаўся вецер бурны, і ўзьняліся хвалі,
PSA 107:26 і яны ўздымаюцца пад неба, і падаюць у бяздоньне; душа іхняя ў [гэтым] ліху млее,
PSA 107:27 бадзяюцца і хістаюцца, як п’яныя, і ўся мудрасьць іхняя на марна.
PSA 107:28 І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй.
PSA 107:29 Ён перамяніў буру ў цішу, і суцішыліся хвалі.
PSA 107:30 І ўзрадаваліся яны, што [ўсё] сьціхла, і Ён іх правёў да жаданае прыстані.
PSA 107:31 Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых!
PSA 107:32 Няхай вывышаюць Яго ў зграмаджэньні народу і паміж старшыняў няхай хваляць Яго!
PSA 107:33 Ён перамяніў рэкі ў пустыню і крыніцы водаў — у сухую зямлю,
PSA 107:34 і ўрадлівую зямлю — у салёную — за ліхоту тых, што жывуць на ёй.
PSA 107:35 Ён перамяніў пустыню ў возера водаў і сухую зямлю — у крыніцы водаў,
PSA 107:36 і там пасяліў галодных, і яны паставілі горад, дзе будуць жыць,
PSA 107:37 і засеялі палі, і пасадзілі вінаграднік, і атрымалі плод багаты.
PSA 107:38 І Ён дабраслаўляў іх, і яны множыліся вельмі; і не зьмяншалася ў іх скаціны.
PSA 107:39 Але [пасьля] іх паменшала, і яны схіліліся пад цяжарам ліхоты і смутку.
PSA 107:40 Ён вылівае пагарду на князёў і кідае іх блукаць па пустках без дарогі.
PSA 107:41 І паднімае прыгнечанага з нэндзы, і робіць плямёны як [чароды] авечак.
PSA 107:42 Убачаць гэта правыя і ўзьвесяляцца; і ўсякая несправядлівасьць закрые вусны свае.
PSA 107:43 Хто мудры, той гэта захавае, і зразумее міласэрнасьць ГОСПАДА!
PSA 108:1 Сьпеў. Псальм Давіда.
PSA 108:2 Ўмацаванае сэрца маё, Божа! Буду сьпяваць і выслаўляць [Цябе] ў славе маёй!
PSA 108:3 Збудзіцеся, псалтыр і гусьлі! Я пабуджу сьвітаньне!
PSA 108:4 Буду славіць Цябе сярод людзей, ГОСПАДЗЕ, і буду выслаўляць Цябе сярод народаў,
PSA 108:5 бо па-над неба вялікая міласэрнасьць Твая, і праўда Твая — да аблокаў.
PSA 108:6 Узьвялічся па-над неба, Божа, і па-над усёй зямлёй [няхай будзе] слава Твая!
PSA 108:7 Каб былі ўратаваныя ўмілаваныя Твае, збаў правіцай Тваёй і адкажы мне!
PSA 108:8 Бог сказаў у сьвятасьці Сваёй: “Я ўзрадуюся! Я падзялю Сыхем, і даліну Сукот разьмераю.
PSA 108:9 Мой Гілеад, Мой Манаса, і Эфраім — моц галавы Маёй, Юда — заканадаўца Мой!
PSA 108:10 Мааў — міса для мыцьця Майго; на Эдом кіну сандалы Мае; над [зямлёй] Філістынскай радасна гукаць буду!
PSA 108:11 Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто завядзе мяне ў Эдом?
PSA 108:12 Ці ж ня Ты, Божа, нас пакінуў і не выходзіш, Божа, з войскамі нашымі?
PSA 108:13 Дай нам успамогу ў прыгнечаньні [нашым], бо марны ратунак чалавечы.
PSA 108:14 З Богам мы зьявім сілу, і Ён растопча прыгнятальнікаў нашых.
PSA 109:1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Божа, хвала мая, не маўчы!
PSA 109:2 Бо вусны бязбожныя і вусны здрадлівыя расчыніліся супраць мяне, гавораць са мною языком хлусьлівым.
PSA 109:3 І словамі нянавісьці атачылі мяне, і ваююць супраць мяне без прычыны.
PSA 109:4 За любоў маю яны супрацьстаяць мне; а я малюся.
PSA 109:5 Яны заплацілі мне злом за дабро, і нянавісьцяй — за любоў маю.
PSA 109:6 Пастаў над ім бязбожніка, і шатан няхай стане праваруч яго;
PSA 109:7 калі будзе суджаны, няхай будзе як бязбожнік, а малітва ягоная няхай станецца грэхам.
PSA 109:8 Няхай дні ягоныя будуць кароткія, а ўрад ягоны няхай возьме іншы.
PSA 109:9 Няхай сыны ягоныя будуць сіротамі, а жонка ягоная — удавою.
PSA 109:10 Няхай выгнаныя, будуць выгнанцамі сыны ягоныя, і няхай жабруюць і шукаюць [хлеба] на руінах сваіх!
PSA 109:11 Няхай захопіць ліхвяр усё, што яму належыць, і няхай чужынцы захопяць працу ягоную.
PSA 109:12 Няхай ня будзе нікога, хто яму зьявіць міласэрнасьць, і няхай ня будзе таго, хто зьлітуецца над сіротамі ягонымі.
PSA 109:13 Насеньне ягонае няхай будзе зьнішчана; у пакаленьні наступным няхай будзе выкрэсьленае імя ягонае!
PSA 109:14 Няхай будзе ўзгаданае беззаконьне бацькоў ягоных перад ГОСПАДАМ, і грэх маці ягонай няхай ня будзе змыты!
PSA 109:15 Няхай будуць яны перад ГОСПАДАМ заўсёды, і няхай Ён вынішчыць на зямлі памяць пра яго,
PSA 109:16 бо ён не памятаў, каб чыніць міласэрнасьць, і перасьледаваў чалавека беднага і прыгнечанага, і з сэрцам зламаным, каб забіць яго.
PSA 109:17 Любіў ён праклён, і ён прыйдзе на яго! Не было даспадобы яму дабраслаўленьне, і яно будзе далёка ад яго!
PSA 109:18 І ён апранецца праклёнам, быццам шатай сваёй, і ён увойдзе, як вада, у нутро ягонае, і як алей, — у косткі ягоныя!
PSA 109:19 Няхай будзе яму як адзеньне, у якое ён адзяецца, і як пас, якім заўсёды падпярэзваецца!
PSA 109:20 Гэткая будзе плата ад ГОСПАДА тым, што супрацьстаяць мне, і тым, што благое гавораць супраць душы маёй!
PSA 109:21 А Ты, ГОСПАДЗЕ, Госпадзе, учыні са мною дзеля імя Твайго, і, бо добрая міласэрнасьць Твая, выратуй мяне,
PSA 109:22 бо я бедны і прыгнечаны, і сэрца маё ў нутры маім зранена.
PSA 109:23 Я зыходжу, як цень, што зьнікае; ганяюць мяне, як саранчу.
PSA 109:24 Калені мае ад посту хістаюцца, і цела маё ссохла без алею.
PSA 109:25 І я стаўся ганьбаю для іх, яны глядзяць на мяне, ківаючы галовамі сваімі.
PSA 109:26 Дапамажы мне, ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Збаў мяне паводле міласэрнасьці Тваёй!
PSA 109:27 І даведаюцца яны, што гэта рука Твая, што Ты, ГОСПАДЗЕ, зрабіў гэта!
PSA 109:28 Яны праклінаюць, а Ты дабраславі! Яны паўстаюць [супраць мяне], і будуць асаромленыя, а слуга Твой няхай узрадуецца!
PSA 109:29 Няхай апрануцца ў зьнявагу тыя, што супрацьстаяць мне, і ахінуцца, быццам плашчом, у сорам свой!
PSA 109:30 Я буду гучна славіць ГОСПАДА вуснамі маімі і сярод мноства [народу] буду хваліць Яго,
PSA 109:31 бо Ён стаіць праваруч прыгнечанага, каб збавіць яго ад тых, што асуджаюць душу ягоную.
PSA 110:1 Псальм Давіда. Сказаў ГОСПАД Госпаду майму: “Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа пад стопы Твае!”
PSA 110:2 Кій моцы тваёй пашле ГОСПАД з Сыёну: “Мей уладу сярод ворагаў тваіх!”
PSA 110:3 Народ твой у дзень магутнасьці тваёй ахвотна зьбярэцца ў аздобе сьвятой; як раса з улоньня сьвітаньня будзе маладосьць твая.
PSA 110:4 Прысягнуў ГОСПАД і не раскаецца: “Ты сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка”.
PSA 110:5 Госпад праваруч цябе у дзень гневу Свайго скрышыць валадароў,
PSA 110:6 будзе судзіць народы, усё напоўніць трупамі, скрышыць галаву, што пануе над многімі землямі.
PSA 110:7 Са струменя нап’ецца ў дарозе і дзеля таго ўзвысіць галаву.
PSA 111:1 Альлелюя! Буду славіць ГОСПАДА ўсім сэрцам на нарадзе правых і ў грамадзе.
PSA 111:2 Вялікія дзеяньні ГОСПАДА, годныя ўвагі ўсіх, што імкнуцца да іх.
PSA 111:3 Годнасьць і велічнасьць — справы Ягоныя, і праведнасьць Ягоная будзе трываць вечна.
PSA 111:4 Ён памятнымі зрабіў цуды Свае, ГОСПАД літасьцівы і спагадлівы.
PSA 111:5 Ён ежу дае тым, што баяцца Яго, памятае на вякі запавет Свой.
PSA 111:6 Ён распавёў народу Свайму пра сілу дзеяньняў Сваіх, даючы яму спадчыну народаў.
PSA 111:7 Дзеі рук Ягоных — праўда і суд; усе загады Ягоныя верныя,
PSA 111:8 замацаваныя на вякі вечныя, зробленыя ў праўдзе і шчырасьці.
PSA 111:9 Збаўленьне паслаў Ён народу Свайму, пастанавіў на вякі запавет Свой; сьвятое і страшнае імя Ягонае!
PSA 111:10 Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак мудрасьці; добры розум [маюць] усе, што дзейнічаюць [у страху Божым]. Хвала Ягоная трывае вечна.
PSA 112:1 Альлелюя! Шчасьлівы той чалавек, які баіцца ГОСПАДА і ў прыказаньнях Ягоных мае ўпадабаньне вялікае.
PSA 112:2 Магутным будзе на зямлі насеньне ягонае; пакаленьне правых будзе дабраслаўлёнае.
PSA 112:3 Маёмасьць і багацьце ў доме ягоным, і праведнасьць ягоная будзе трываць вечна.
PSA 112:4 Узыходзіць у цемры сьвятло правым, літасьцівы і спагадлівы, і праведны [Бог].
PSA 112:5 Добра чалавеку, які літуецца і пазычае, які справы свае вядзе згодна з судом.
PSA 112:6 Бо ён ніколі не пахісьнецца; у вечнай памяці будзе праведнік.
PSA 112:7 Ня будзе баяцца, чуючы вестку благую; моцнае сэрца ягонае, ён спадзяецца на ГОСПАДА.
PSA 112:8 Умацаванае сэрца ягонае, ён ня будзе баяцца, аж пакуль угледзіць [загубу] прыгнятальнікаў сваіх.
PSA 112:9 Раскідаў, раздаў бедным; праведнасьць ягоная трывае вечна, рог ягоны ўзьнімецца ў славе.
PSA 112:10 Угледзіць гэта бязбожнік і будзе злаваць, скрыгатаць ён будзе зубамі і змарнее, і жаданьне бязбожніка загіне.
PSA 113:1 Альлелюя! Хвалеце, слугі ГОСПАДАВЫ, хвалеце імя ГОСПАДА!
PSA 113:2 Няхай будзе дабраслаўлёнае імя ГОСПАДА ад цяпер і на вякі!
PSA 113:3 Ад усходу сонца да захаду яго няхай будзе хвалёнае імя ГОСПАДА!
PSA 113:4 Узьвялічаны ГОСПАД над усімі народамі; па-над нябёсы слава Ягоная.
PSA 113:5 Хто як ГОСПАД, Бог наш, Які жыве ў вышыні
PSA 113:6 і схіляецца, каб паглядзець на неба і зямлю;
PSA 113:7 Які з пылу падымае гаротніка, з гною узносіць беднага,
PSA 113:8 каб пасадзіць яго сярод магнатаў, сярод магнатаў народу Свайго;
PSA 113:9 Які бясплодную садзіць у доме як маці, якая радуецца сынам [сваім]? Альлелюя!
PSA 114:1 Калі выходзіў Ізраіль з Эгіпту, дом Якуба з народу чужацкага,
PSA 114:2 стаўся Юда сьвятыняй Ягонай, Ізраіль — [месцам] панаваньня Ягонага.
PSA 114:3 Мора ўбачыла і ўцякло, Ярдан павярнуў назад.
PSA 114:4 Горы скакалі, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты.
PSA 114:5 Што табе, мора, што ты ўцякло? Ты, Ярдане, што павярнуў назад?
PSA 114:6 Што вы скачаце, горы, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты?
PSA 114:7 Перад абліччам Госпада задрыжэла зямля, перад абліччам Бога Якубавага,
PSA 114:8 Які перамяняе скалу ў возера воднае, крамень — у крыніцу водаў.
PSA 115:1 Ня нам, ГОСПАДЗЕ, ня нам, але іменьню Твайму дай Ты славу дзеля міласэрнасьці Тваёй, дзеля праўды Тваёй!
PSA 115:2 Навошта казаць паганам: “Дзе ж Бог іхні?”
PSA 115:3 А Бог наш у небе; усё, што Яму да спадобы, Ён робіць.
PSA 115:4 Іхнія ідалы — срэбра і золата, творы рук чалавечых.
PSA 115:5 Маюць вусны, і не гавораць; маюць вочы, і ня бачаць;
PSA 115:6 маюць вушы, і ня чуюць, маюць ноздры, і нюху няма;
PSA 115:7 рукі ў іх, і ня мацаюць; ногі ў іх, і ня ходзяць; і не выказваюцца горлам сваім.
PSA 115:8 Няхай стануцца падобнымі да іх тыя, што іх робяць, усе, што на іх спадзяюцца.
PSA 115:9 Ізраілю, спадзявайся на ГОСПАДА. Ён — дапамога іхняя і шчыт іх!
PSA 115:10 Доме Аарона, спадзявайся на ГОСПАДА. Ён — дапамога іхняя і шчыт іх!
PSA 115:11 Вы, што ГОСПАДА баіцёся, спадзявайцеся на ГОСПАДА: Ён — дапамога іхняя і шчыт іх!
PSA 115:12 ГОСПАД памятае пра нас. Ён будзе дабраслаўляць, Ён будзе дабраслаўляць дом Ізраіля, Ён будзе дабраслаўляць дом Аарона,
PSA 115:13 Ён будзе дабраслаўляць тых, што баяцца ГОСПАДА, разам малых і вялікіх.
PSA 115:14 Няхай памножыць вас ГОСПАД, вас і вашых сыноў.
PSA 115:15 Дабраслаўлёныя вы ГОСПАДАМ, Які стварыў неба і зямлю.
PSA 115:16 Неба — неба ГОСПАДА, а зямлю Ён даў сынам чалавечым.
PSA 115:17 Ня мёртвыя хваляць ГОСПАДА, ня ўсе тыя, што зыходзяць ў [месца] маўчаньня,
PSA 115:18 але мы будзем дабраслаўляць ГОСПАДА ад цяпер і на вякі. Альлелюя!
PSA 116:1 Люблю ГОСПАДА, бо Ён пачуў голас мой і маленьне маё,
PSA 116:2 бо Ён прыхіліў да мяне вуха Сваё ў дзень, калі я клікаў [Яго].
PSA 116:3 Ахапілі мяне путы сьмерці; мукі пякельныя адшукалі мяне; я знайшоў трывогу і смутак.
PSA 116:4 І паклікаў я імя ГОСПАДА: “Збаў, прашу, ГОСПАДЗЕ, душу маю!”
PSA 116:5 Літасьцівы ГОСПАД і праведны, наш Бог міласьцівы.
PSA 116:6 ГОСПАД захоўвае неразумных; і калі зьнемагаю, Ён ратуе мяне.
PSA 116:7 Вярніся, душа мая, да супачынку твайго, бо ГОСПАД робіць добрае табе.
PSA 116:8 Бо Ты выратаваў душу маю ад сьмерці, вочы мае — ад сьлёзаў, ногі мае — ад падзеньня.
PSA 116:9 Буду хадзіць перад абліччам ГОСПАДА ў зямлі жывых.
PSA 116:10 Я веру, дык гавару: “Я моцна прыгнечаны”.
PSA 116:11 Я сказаў у зьбянтэжанасьці маёй: “Усе людзі хлусяць!”
PSA 116:12 Што я вярну ГОСПАДУ за ўсе дабрадзействы Ягоныя для мяне?
PSA 116:13 Келіх збаўленьня ўзьніму і імя ГОСПАДА буду клікаць.
PSA 116:14 Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным.
PSA 116:15 Каштоўная ў вачах ГОСПАДА сьмерць багабойных Ягоных.
PSA 116:16 О ГОСПАДЗЕ! Я ж слуга Твой, я — слуга Твой, сын служкі Тваёй! Ты разьбіў кайданы мае.
PSA 116:17 Табе ахвярую ахвяру падзякі і імя ГОСПАДА буду клікаць.
PSA 116:18 Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным,
PSA 116:19 у панадворках дому ГОСПАДАВАГА, пасярод цябе, Ерусаліме! Альлелюя!
PSA 117:1 Хвалеце ГОСПАДА, усе народы! Праслаўляйце Яго, усе плямёны!
PSA 117:2 Бо вялікая над намі міласэрнасьць Ягоная, і праўда ГОСПАДА на вякі! Алелюя!
PSA 118:1 Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!
PSA 118:2 Няхай скажа Ізраіль, што на вякі міласэрнасьць Ягоная!
PSA 118:3 Няхай скажа дом Ааронавы, што на вякі міласэрнасьць Ягоная!
PSA 118:4 Няхай скажуць тыя, што баяцца ГОСПАДА, што на вякі міласэрнасьць Ягоная!
PSA 118:5 У муках клікаў я ГОСПАДА, і Ён адказаў мне, Госпад [вывеў мяне] на вольны прастор.
PSA 118:6 ГОСПАД са мною, я не баюся. Што зробіць мне чалавек?
PSA 118:7 ГОСПАД са мною, Ён — дапамога мая, і я буду глядзець [на загубу] тых, што мяне ненавідзяць.
PSA 118:8 Лепш мець надзею на ГОСПАДА, чым спадзявацца на чалавека.
PSA 118:9 Лепш мець надзею на ГОСПАДА, чым спадзявацца на магнатаў.
PSA 118:10 Усе народы мяне абступілі, але імем ГОСПАДА я зьнёс іх.
PSA 118:11 Абступілі мяне, абступілі, але імем ГОСПАДА я зьнёс іх.
PSA 118:12 Абселі мяне, быццам пчолы, і згарэлі яны, як агонь з цярніны, бо імем ГОСПАДА я зьнёс іх.
PSA 118:13 Пхаючы, папхнулі мяне, каб я ўпаў, але ГОСПАД дапамог мне.
PSA 118:14 ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім.
PSA 118:15 Голас радасьці і збаўленьня — у намётах праведнікаў. Правіца ГОСПАДА зьявіла сілу.
PSA 118:16 Правіца ГОСПАДА ўзьнесена, правіца ГОСПАДА зьявіла сілу.
PSA 118:17 Не памру, але буду жыць і буду абвяшчаць пра дзеяньні ГОСПАДА.
PSA 118:18 Караючы, пакараў мяне ГОСПАД, але сьмерці мяне не аддаў.
PSA 118:19 Адчыніце мне брамы праведнасьці; я ўвайду праз іх і буду славіць ГОСПАДА.
PSA 118:20 Вось брама ГОСПАДАВА; праведнікі ўвойдуць праз яе.
PSA 118:21 Буду славіць Цябе, бо Ты адказаў мне і стаўся збаўленьнем маім!
PSA 118:22 Камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавой вугла.
PSA 118:23 Ад ГОСПАДА гэта сталася і [гэта] цуд у вачах нашых!
PSA 118:24 Вось дзень, які стварыў ГОСПАД; будзем весяліцца і радавацца ў ім!
PSA 118:25 Прашу, ГОСПАДЗЕ, збаў цяпер! Прашу, ГОСПАДЗЕ, дай посьпех цяпер!
PSA 118:26 Дабраслаўлёны той, хто прыходзіць у імя ГОСПАДА; мы дабраслаўляем вас з дому ГОСПАДАВАГА.
PSA 118:27 ГОСПАД ёсьць Бог, Ён асьвятліў нас; прывяжыце вяроўкамі сьвяточную [ахвяру] да рагоў ахвярніку!
PSA 118:28 Ты —Бог мой, Цябе я буду славіць, Цябе, Божа мой, вывышаць!
PSA 118:29 Слаўце ГОСПАДА, бо Ён — добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!
PSA 119:1 Шчасьлівыя тыя, у якіх шлях беззаганны, якія ходзяць паводле закону ГОСПАДА.
PSA 119:2 Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць сьведчаньні Ягоныя, якія ўсім сэрцам шукаюць Яго,
PSA 119:3 якія ня робяць беззаконьня, і ходзяць шляхам Ягоным.
PSA 119:4 Ты загадаў, каб пільна захоўвалі загады Твае.
PSA 119:5 О, каб жа я ўмацаваў шлях мой, каб захоўваць пастановы Твае!
PSA 119:6 Тады я ня буду асаромлены, калі буду глядзець на ўсе прыказаньні Твае.
PSA 119:7 Буду славіць Цябе ў шчырасьці сэрца, калі буду вучыцца судам праведнасьці Тваёй.
PSA 119:8 Пастановы Твае я буду захоўваць, толькі не пакідай мяне!
PSA 119:9 Якім чынам юнак захавае ў чыстасьці сьцежку сваю? [Калі] будзе захоўваць [яе] паводле слова Твайго.
PSA 119:10 Усім сэрцам маім я шукаю Цябе, ня дай мне адхіліцца ад прыказаньняў Тваіх!
PSA 119:11 У сэрцы маім я хаваю слова Тваё, каб не зграшыць супраць Цябе.
PSA 119:12 Дабраслаўлёны Ты, ГОСПАДЗЕ! Навучы мяне пастановам Тваім!
PSA 119:13 Вуснамі маімі абвяшчаю ўсе прысуды вуснаў Тваіх.
PSA 119:14 На шляху сьведчаньняў Тваіх я радуюся больш, чым ад усялякіх каштоўнасьцяў.
PSA 119:15 Пра пастановы Твае буду разважаць і буду глядзець на сьцежкі Твае.
PSA 119:16 У пастановах Тваіх будзе ўцеха мая, не забудуся слова Твайго.
PSA 119:17 Рабі добрае слузе Тайму, каб я жыў і захоўваў слова Тваё.
PSA 119:18 Расчыні вочы мае, і буду глядзець на цудоўныя дзеяньні закону Твайго!
PSA 119:19 Я — прыхадзень на зямлі; не хавай ад мяне прыказаньні Твае!
PSA 119:20 Зьнемаглася душа мая, прагнучы ўвесь час судоў Тваіх.
PSA 119:21 Ты ўтаймаваў свавольнікаў, якія праклятыя, бо ўхіляюцца ад прыказаньняў Тваіх.
PSA 119:22 Аддалі ад мяне ганьбу і пагарду, бо я захоўваю сьведчаньні Твае.
PSA 119:23 Нават калі засядуць князі і будуць змаўляцца супраць мяне, слуга Твой будзе разважаць пра пастановы Твае.
PSA 119:24 Бо сьведчаньні Твае — пацеха мая і рада.
PSA 119:25 Прыліпла да пылу душа мая; ажыві мяне паводле слова Твайго.
PSA 119:26 Пра шляхі мае я апавядаў, і Ты адказаў мне; навучы мяне пастановам Тваім.
PSA 119:27 Дай мне зразумець шлях загадаў Тваіх, і я буду разважаць пра цуды Твае.
PSA 119:28 Сьлёзы ліе душа мая ад смутку, узьнімі мяне паводле слова Твайго!
PSA 119:29 Шлях хлусьні аддалі ад мяне і закон Твой няхай будзе літасьцівы да мяне.
PSA 119:30 Я выбраў шлях вернасьці, суды Твае паставіў [перад вачыма].
PSA 119:31 Я прыляпіўся да сьведчаньняў Тваіх; ГОСПАДЗЕ, ня дай мне асароміцца!
PSA 119:32 Шляхам прыказаньняў Тваіх я пабягу, бо Ты пашыраеш сэрца маё.
PSA 119:33 Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху пастановаў Тваіх, і я буду пільнавацца яго аж да канца.
PSA 119:34 Дай мне разуменьне, і буду пільнавацца закону Твайго і захоўваць яго ўсім сэрцам.
PSA 119:35 Вядзі мяне па сьцежцы прыказаньняў Тваіх, бо ў гэтым упадабаньне маё.
PSA 119:36 Нахіляй сэрца маё да сьведчаньняў Тваіх, а не да прыбытку.
PSA 119:37 Адвярні вочы мае, каб на марнасьць не глядзелі; ажыві мяне на шляхах Тваіх!
PSA 119:38 Няхай паўстане слова Тваё для слугі Твайго, які [ходзіць у] страху Тваім.
PSA 119:39 Аддалі ад мяне ганьбу, якое баюся, бо суды Твае добрыя.
PSA 119:40 Вось, я прагну загадаў Тваіх; ажыві мяне праведнасьцю Тваёю.
PSA 119:41 Няхай прыйдзе да мяне міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, і збаўленьне Тваё паводле слова Твайго,
PSA 119:42 каб я мог адказаць словам таму, хто зьневажае мяне, бо я спадзяюся на слова Тваё.
PSA 119:43 І не пазбаў вусны мае слова праўды зусім, бо я на суды Твае спадзяюся.
PSA 119:44 І я буду захоўваць закон Твой заўсёды, і на вякі вечныя,
PSA 119:45 і буду хадзіць па [прасторы] шырокім, бо загадаў Тваіх я шукаў.
PSA 119:46 І буду гаварыць пра сьведчаньні Твае перад валадарамі і ня буду асаромлены.
PSA 119:47 І буду мець уцеху ў прыказаньнях Тваіх, якія я ўзьлюбіў.
PSA 119:48 І буду ўздымаць рукі мае да прыказаньняў Тваіх, якія я ўзьлюбіў, і буду разважаць пра пастановы Твае.
PSA 119:49 Узгадай слова да слугі Твайго, на якое маю спадзявацца.
PSA 119:50 Гэта пацяшэньне маё ў нядолі маёй, бо слова Тваё ажыўляе мяне.
PSA 119:51 Свавольнікі вельмі зьдзекуюцца з мяне; але я ад закону Твайго ня ўхіляўся.
PSA 119:52 Узгадваў я, ГОСПАДЗЕ, суды Твае спрад вякоў, і гэта пацяшала мяне.
PSA 119:53 [Гнеў] палючы мяне агарнуў на бязбожнікаў, якія пакінулі закон Твой.
PSA 119:54 Пастановы Твае сталіся гімнам для мяне ў доме вандраваньня майго.
PSA 119:55 Імя Тваё, ГОСПАДЗЕ, я ўначы ўзгадваў і захоўваў закон Твой.
PSA 119:56 Гэтак сталася са мною, бо я пільнаваўся загадаў Тваіх.
PSA 119:57 “Мая частка, ГОСПАДЗЕ, — сказаў я,— захоўваць слова Тваё”.
PSA 119:58 Я прынізіўся перад абліччам Тваім ад усяго сэрца; зьлітуйся нада мною паводле слова Твайго.
PSA 119:59 Я думаў пра шляхі мае, і зьвярнуў ногі мае да сьведчаньняў Тваіх.
PSA 119:60 Сьпяшаўся я і не марудзіў захоўваць прыказаньні Твае.
PSA 119:61 Путы бязбожнікаў аблуталі мяне, але закон Твой я не забыўся.
PSA 119:62 Сярод ночы я ўстаю, каб славіць Цябе за суды праведнасьці Тваёй.
PSA 119:63 Я — суполькнік для ўсіх, што баяцца Цябе і захоўваюць загады Твае.
PSA 119:64 Міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, напоўніла зямлю; навучы мяне пастановам Тваім!
PSA 119:65 Дабро Ты зрабіў слузе Твайму, ГОСПАДЗЕ, паводле слова Твайго.
PSA 119:66 Добраму розуму і веданьню навучы мяне, бо я прыказаньням Тваім веру.
PSA 119:67 Перш, чым я стаўся спакораным, я блукаў; цяпер слова Тваё я захоўваю.
PSA 119:68 Ты добры і робіш добрае, навучы мяне пастановам Тваім!
PSA 119:69 Свавольнікі надумалі хлусьню супраць мяне; а я ўсім сэрцам буду пільнавацца загадаў Тваіх.
PSA 119:70 Сталася нячулым ад тлушчу сэрца іхняе; а я меў уцеху ў законе Тваім.
PSA 119:71 Добра мне, што я быў ўпакораны, каб навучыўся пастановам Тваім.
PSA 119:72 Лепшы для мяне закон вуснаў Тваіх, чым тысячы золата і срэбра.
PSA 119:73 Рукі Твае зрабілі мяне і ўмацавалі; дай мне разуменьне, каб я навучыўся прыказаньням Тваім!
PSA 119:74 Тыя, што баяцца Цябе, убачаць мяне і ўзрадуюцца, бо я на слова Тваё спадзяюся.
PSA 119:75 Ведаю, ГОСПАДЗЕ, што праведныя суды Твае, і слушна Ты ўпакорыў мяне.
PSA 119:76 Няхай, прашу, міласэрнасьць Твая пацяшае мяне паводле слова Твайго да слугі Твайго.
PSA 119:77 Няхай прыйдзе да мяне літасьць Твая, каб я жыў, бо закон Твой — пацеха мая.
PSA 119:78 Няхай будуць асаромлены свавольнікі, бо яны падманліва блыталі мяне; а я буду разважаць пра загады Твае.
PSA 119:79 Няхай да мяне навернуцца тыя, што баяцца Цябе, і тыя, што ведаюць сьведчаньні Твае.
PSA 119:80 Няхай будзе сэрца маё беззаганным у [выкананьні] пастановаў Тваіх, каб я ня быў асаромлены.
PSA 119:81 Зьнемагае душа мая без збаўленьня Твайго; на слова Тваё спадзяюся.
PSA 119:82 Зьнемагаюць вочы мае бяз слова Твайго, кажучы: “Калі ж Ты пацешыш мяне?”
PSA 119:83 Я стаўся, як мех [скураны] ў дыме; але пастановаў Тваіх не забыўся.
PSA 119:84 Колькі будзе дзён слугі Твайго, калі Ты ўчыніш суд над тымі, што перасьледуюць мяне?
PSA 119:85 Выкапалі свавольнікі яму для мяне, але гэта пярэчыць закону Твайму.
PSA 119:86 Усё прыказаньні Твае — верныя; [з дапамогай] хлусьні перасьледуюць мяне, дапамажы Ты мне!
PSA 119:87 Амаль вынішчылі мяне на зямлі; а я не пакінуў загадаў Тваіх.
PSA 119:88 Праз міласэрнасьць Тваю захавай мне жыцьцё, і буду захоўваць сьведчаньні вуснаў Тваіх.
PSA 119:89 На вякі, ГОСПАДЗЕ, слова Тваё сьцьверджана на небе!
PSA 119:90 З пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Твая; Ты ўгрунтаваў зямлю, і яна стаіць.
PSA 119:91 Паводле прысуду Твайго стаяць яны да гэтага дня, бо ўсё гэта — слугі Твае.
PSA 119:92 Калі б закон Твой ня быў ўцехай маёй, даўно б я згінуў у нядолі маёй.
PSA 119:93 На вякі не забудуся загадаў Тваіх, бо імі Ты захаваў мне жыцьцё.
PSA 119:94 Я — Твой! Збаў мяне, бо я шукаю загады Твае.
PSA 119:95 Цікуюць на мяне бязбожнікі, каб зьнішчыць мяне; а я пра сьведчаньні Твае разважаю.
PSA 119:96 Я бачыў заканчэньне ўсякай дасканаласьці; але прыказаньні Твае ня маюць канца.
PSA 119:97 Як я люблю закон Твой! Увесь дзень ён у думках маіх!
PSA 119:98 Зрабілі мяне мудрэйшым за ворагаў маіх прыказаньні Твае, бо яны на вякі са мною.
PSA 119:99 Я стаўся больш разважлівым за ўсіх, што вучылі мяне, бо сьведчаньні Твае ў думках маіх.
PSA 119:100 Я стаўся разумнейшым за старых, бо пільнуюся загадаў Тваіх.
PSA 119:101 Ад усякай сьцежкі благой я стрымліваў ногі мае, каб захоўваць слова Тваё.
PSA 119:102 Ад прысудаў Тваіх я ня адступаўся, бо Ты мяне навучаеш.
PSA 119:103 Як салодкія словы Твае паднябеньню майму, саладзей за мёд вуснам маім!
PSA 119:104 Пра загады Твае буду разважаць, дзеля гэтага ненавіджу ўсякую сьцежку хлусьні.
PSA 119:105 Слова Тваё — сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй.
PSA 119:106 Я прысягнуў і я падняўся, каб захоўваць суды праведнасьці Тваёй.
PSA 119:107 Я вельмі моцна прыгнечаны; ГОСПАДЗЕ, ажыві мяне паводле слова Твайго!
PSA 119:108 Мей упадабаньне, прашу, ГОСПАДЗЕ, у дабраахвотных [абяцаньнях] вуснаў маіх, і навучы мяне судам Тваім.
PSA 119:109 Душа мая заўсёды ў руцэ маёй, і закону Твайго я не забываюся.
PSA 119:110 Наставілі бязбожнікі пастку супраць мяне, але я не ўхіліўся ад загадаў Тваіх.
PSA 119:111 Я ўспадкаеміў сьведчаньні Твае на вякі, бо яны — радасьць сэрца майго.
PSA 119:112 Я нахіляю сэрца маё, каб рабіла паводле пастановаў Тваіх на вякі, аж да канца.
PSA 119:113 Двудушных я ненавіджу, а закон Твой люблю.
PSA 119:114 Ты — заслона мая і шчыт мой, на слова Тваё спадзяюся.
PSA 119:115 Адыйдзіце ад мяне, злачынцы, каб я мог захоўваць прыказаньні Бога майго.
PSA 119:116 Падтрымай мяне паводле слова Твайго, і буду жыць, і ня буду асаромлены ў надзеі маёй.
PSA 119:117 Умацуй мяне, і буду збаўлены, і буду ўглядацца ў пастановы Твае заўсёды.
PSA 119:118 Ты адапхнуў ўсіх, якія ўхіляюцца ад пастановаў Тваіх, бо хлусьлівы падман іхні.
PSA 119:119 Быццам жужаль Ты выкідаеш усіх бязбожнікаў зямлі; дзеля гэтага я ўзьлюбіў сьведчаньні Твае.
PSA 119:120 Дрыжыць ад страху перад Табою цела маё, і судоў Тваіх я баюся.
PSA 119:121 Я чыніў суд і праведнасьць; не аддай мяне прыгнятальнікам маім!
PSA 119:122 Заступіся за слугу Твайго на дабро [яму]; каб не прыгняталі мяне свавольнікі.
PSA 119:123 Зьнемагаюць вочы мае, [выглядаючы] збаўленьне Тваё і слова праведнасьці Тваёй.
PSA 119:124 Учыні са слугою Тваім паводле міласэрнасьці Тваёй, і навучы мяне пастановам Тваім.
PSA 119:125 Я — слуга Твой; дай мне разуменьне, каб пазнаў сьведчаньні Твае.
PSA 119:126 Час дзейнічаць для ГОСПАДА, [бо] яны парушылі закон Твой.
PSA 119:127 Дзеля гэтага я люблю прыказаньні Твае больш, чым золата, золата найчысьцейшае.
PSA 119:128 Дзеля гэтага ўсе загады Твае, усе лічу слушнымі, кожную сьцежку хлусьні ненавіджу.
PSA 119:129 Цудоўныя сьведчаньні Твае, дзеля гэтага душа мая пільнуецца іх.
PSA 119:130 Адкрыцьцё словаў Тваіх асьвятляе, дае разуменьне неразумным.
PSA 119:131 Расчыняю я вусны мае і ўздыхаю, бо прагну прыказаньняў Тваіх.
PSA 119:132 Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною, паводле суду [Твайго] для тых, што любяць імя Тваё.
PSA 119:133 Стопы мае ўмацуй Ты ў слове Тваім і ня дай беззаконьню авалодаць мною.
PSA 119:134 Выбаў мяне ад крыўды чалавека, і буду захоўваць загады Твае.
PSA 119:135 Аблічча Тваё няхай сьвеціць над слугою Тваім, і навучы мяне пастановам Тваім.
PSA 119:136 Струмяні водаў цякуць з вачэй маіх, бо [людзі] не захоўваюць закон Твой.
PSA 119:137 Ты праведны, ГОСПАДЗЕ, і справядлівыя суды Твае.
PSA 119:138 Ты загадаў [чыніць] праведнасьць, сьведчаньні Твае і вернасьць вялікую.
PSA 119:139 Зьядае мяне руплівасьць мая, бо забыліся на словы Твае прыгнятальнікі мае.
PSA 119:140 Слова Тваё вельмі чыстае, і слуга Твой узьлюбіў яго.
PSA 119:141 Малы я і пагарджаны, але загадаў Тваіх я не забываюся.
PSA 119:142 Праведансьць Твая — праведнасьць на вякі, і закон Твой — праўда.
PSA 119:143 Прыгнёт і гора знайшлі мяне; прыказаньні Твае — пацеха мая.
PSA 119:144 Праведнасьць сьведчаньняў Тваіх — на вякі; дай мне разуменьне, і буду жыць.
PSA 119:145 З усяго сэрца я клічу, адкажы мне, ГОСПАДЗЕ, каб я пільнаваўся пастановаў Тваіх.
PSA 119:146 Я клічу Цябе, збаў мяне, і буду захоўваць сьведчаньні Твае!
PSA 119:147 Я апярэджваю сьвітаньне і галашу, на слова Тваё, на слова Тваё спадзяюся.
PSA 119:148 Вочы мае апярэджваюць варту [начную], каб мне разважаць пра слова Тваё.
PSA 119:149 Голас мой пачуй паводле міласэрнасьці Тваёй, ГОСПАДЗЕ, паводле суду Твайго ажыві мяне.
PSA 119:150 Набліжаюцца [да мяне] тыя, што імкнуцца да брыдоты; яны ад закону Твайго адступіліся.
PSA 119:151 Але блізка Ты, ГОСПАДЗЕ, і ўсе прыказаньні Твае — праўда.
PSA 119:152 Здаўна я ведаю сьведчаньні Твае, што Ты на вякі заснаваў іх.
PSA 119:153 Глянь на нядолю маю і выратуй мяне, бо я пра закон Твой не забываўся.
PSA 119:154 Барані мяне ў справе маёй і выбаў мяне, паводле слова Твайго ажыві мяне.
PSA 119:155 Далёка ад бязбожнікаў збаўленьне, бо яны не шукалі пастановаў Тваіх.
PSA 119:156 Літасьць Твая вялікая, ГОСПАДЗЕ; паводле суду Твайго ажыві мяне.
PSA 119:157 Шмат тых, што перасьледуюць мяне і прыгнятаюць мяне; але ад сьведчаньняў Тваіх я не ўхіляўся.
PSA 119:158 Я бачыў адступнікаў і брыдзіўся тымі, якія не захоўвалі слова Твайго.
PSA 119:159 Глянь, ГОСПАДЗЕ, як я люблю загады Твае; паводле міласэрнасьці Тваёй ажыві мяне.
PSA 119:160 Аснова слова Твайго — праўда, і на вякі кожны прысуд праведнасьці Тваёй.
PSA 119:161 Князі перасьледуюць мяне без прычыны, але слова Твайго баіцца сэрца маё.
PSA 119:162 Я радуюся са слова Твайго як той, хто знайшоў вялікі прыбытак.
PSA 119:163 Хлусьню ненавіджу і брыджуся ёю, закон Твой люблю.
PSA 119:164 Сямкротна ў дзень я хвалю Цябе за прысуды праведнасьці Тваёй.
PSA 119:165 Вялікі супакой Ты даеш тым, якія любяць закон Твой, і яны не спатыкнуцца.
PSA 119:166 Я ўзіраюся на збаўленьне Тваё, ГОСПАДЗЕ, і выконваю прыказаньні Твае.
PSA 119:167 Захоўвала душа мая сьведчаньні Твае, і я моцна ўзьлюбіў іх.
PSA 119:168 Я захоўваю загады Твае і сьведчаньні Твае, бо ўсе шляхі мае перад Табою.
PSA 119:169 Няхай дойдзе галашэньне маё да аблічча Твайго, ГОСПАДЗЕ! Паводле слова Твайго дай мне разуменьне.
PSA 119:170 Няхай прыйдзе маленьне маё перад аблічча Тваё! Паводле слова Твайго выратуй мяне!
PSA 119:171 Вусны мае будуць апавядаць хвалу, бо Ты вучыш мяне пастановам Тваім.
PSA 119:172 Язык мой будзе адказваць пра слова Тваё, бо ўсе прыказаньні Твае праведныя.
PSA 119:173 Няхай станецца рука Твая дапамогай маёй, бо я выбраў загады Твае.
PSA 119:174 Я прагну збаўленьня Твайго, ГОСПАДЗЕ, і закон Твой — пацеха мая.
PSA 119:175 Няхай жыве душа мая, каб хваліць Цябе, і суды Твае няхай дапамогуць мне.
PSA 119:176 Я заблукаў як авечка, што згубілася, адшукай Ты слугу Твайго, бо прыказаньняў Тваіх я не забываўся.
PSA 120:1 Сьпеў узыходжаньня. Да ГОСПАДА я клікаў у бядзе маёй, і Ён адказаў мне.
PSA 120:2 ГОСПАДЗЕ, вызваль душу маю ад вуснаў хлусьлівых, ад языка здрадлівага.
PSA 120:3 Што дасьць табе ды якую карысьць прынясе язык здрадлівы?
PSA 120:4 Вострыя стрэлы волата і вугольле ядлоўцавае.
PSA 120:5 Гора мне, што я жыву ў Мэшэка, што я пасяліўся ля намётаў Кедарскіх!
PSA 120:6 Вельмі доўга душа мая жыла сярод тых, што ненавідзяць супакой.
PSA 120:7 Я — [сам] супакой; ды, як толькі прамоўлю, яны [пачынаюць] вайну.
PSA 121:1 Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога.
PSA 121:2 Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.
PSA 121:3 Ён ня дасьць пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Які захоўвае цябе.
PSA 121:4 Сапраўды, не задрэмле і ня будзе спаць Той, Які захоўвае Ізраіля.
PSA 121:5 ГОСПАД — Той, Які захоўвае цябе, ГОСПАД — цень твой праваруч цябе.
PSA 121:6 Удзень сонца ня ўдарыць цябе, ані месяц уначы.
PSA 121:7 ГОСПАД будзе захоўваць цябе ад усякага зла, будзе душу тваю Ён захоўваць.
PSA 121:8 ГОСПАД будзе захоўваць твой выхад і твой уваход ад цяпер і на вякі.
PSA 122:1 Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: “Хадзем у дом ГОСПАДА!”
PSA 122:2 Вось, ногі нашыя стаяць у брамах тваіх, Ерусаліме!
PSA 122:3 Ерусаліме! Ты пабудаваны, як горад, які злучаны разам,
PSA 122:4 куды ўваходзяць калены, калены ГОСПАДАВЫ, як сьведчаньне для Ізраіля славіць імя ГОСПАДА,
PSA 122:5 бо там стаяць пасады судовыя, пасады дому Давідавага.
PSA 122:6 Прасіце пра супакой для Ерусаліму! Няхай маюць спакой тыя, што любяць цябе.
PSA 122:7 Супакой няхай будзе ў мурах тваіх, дабрабыт у палацах тваіх.
PSA 122:8 Дзеля братоў маіх і бліжніх маіх кажу цяпер: “Супакой табе!”
PSA 122:9 Дзеля дому ГОСПАДА, Бога нашага, буду шукаць дабра для цябе.
PSA 123:1 Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да Цябе, Які жывеш у нябёсах.
PSA 123:2 Сапраўды, як вочы слугаў [глядзяць] на руку паноў іхніх, як вочы служкі — на руку гаспадыні яе, так і вочы нашыя — на ГОСПАДА, Бога нашага, аж пакуль ня зьлітуецца над намі.
PSA 123:3 Зьлітуйся над намі, ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся, бо мы вельмі насычаныя пагардай!
PSA 123:4 Вельмі моцна насычана душа нашая кпінамі ганарыстых і пагардай фанабэрыстых.
PSA 124:1 Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Калі б не было з намі ГОСПАДА, — скажы, прашу, Ізраіль, —
PSA 124:2 калі б не было з намі ГОСПАДА, калі паўстаў супраць нас чалавек,
PSA 124:3 тады яны б нас жывымі праглынулі, як гнеў іхні распаліўся на нас,
PSA 124:4 тады б воды нас затапілі, струмень заліў бы душы нашыя,
PSA 124:5 тады б воды бурлівыя залілі б душы нашыя.
PSA 124:6 Дабраслаўлёны ГОСПАД, Які не аддаў нас зубам іхнім, як здабычу.
PSA 124:7 Душа наша ўцякла, быццам птушка з сіла птушкалова; сіло парванае, і мы ўцяклі!
PSA 124:8 Дапамога нашая — у імені ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.
PSA 125:1 Сьпеў узыходжаньня. Тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, [яны] як гара Сыён, якая не пахісьнецца і будзе на вякі.
PSA 125:2 Горы вакол Ерусаліму, а ГОСПАД — вакол народу Свайго ад сёньня і на вякі.
PSA 125:3 Бо кій бязбожнікаў не застанецца над лёсам праведнікаў, каб не цягнулі праведнікі рук сваіх да беззаконьня.
PSA 125:4 Рабі, ГОСПАДЗЕ, добрае добрым і тым, хто шчыры ў сэрцы сваім.
PSA 125:5 Але тых, што зыходзяць на сьцежкі крывыя свае, няхай выганіць ГОСПАД разам са злачынцамі. Супакой над Ізраілем!
PSA 126:1 Сьпеў узыходжаньня. Калі ГОСПАД вярнуў палонных Сыёну, мы былі як у сьне.
PSA 126:2 Былі тады нашыя вусны поўныя сьмеху, і язык наш — сьпяваньня. Казалі тады між паганамі: “Вялікае ГОСПАД з імі ўчыніў!”
PSA 126:3 Вялікае ГОСПАД з намі ўчыніў, і мы былі радасныя.
PSA 126:4 Вярні, ГОСПАДЗЕ, нашых палонных, як ручаі на [зямлю] паўднёвую.
PSA 126:5 Той, хто ў сьлёзах сеяў, жаць будзе са сьпяваньнем.
PSA 126:6 Тыя, што несьлі насеньне на пасеў, ішлі плачучы, але, вяртаючыся, вернуцца са сьпяваньнем, снапы свае несучы.
PSA 127:1 Сьпеў узыходжаньня. Салямона. Калі ГОСПАД не збудуе дом, надарэмна цяжка працуюць будаўнікі; калі ГОСПАД не захоўвае горад, надарэмна чуваюць вартаўнікі.
PSA 127:2 Надарэмна для вас рана ўставаць, позна сядзець і есьці хлеб у смутку, бо Свайму ўлюбёнаму Ён дае ў сьне.
PSA 127:3 Вось, спадчына ад ГОСПАДА — дзеці, узнагарода Ягоная — плод чэрава.
PSA 127:4 Быццам стрэлы ў магутнай руцэ, гэтак сыны маладыя.
PSA 127:5 Шчасьлівы той чалавек, які напоўніў імі сагайдак свой. Ня будуць яны асаромленыя, калі з ворагамі ў браме будуць гаварыць.
PSA 128:1 Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОСПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі.
PSA 128:2 Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе!
PSA 128:3 Жонка твая ў доме тваим будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.
PSA 128:4 Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны муж, які баіцца ГОСПАДА.
PSA 128:5 І дабраславіць цябе ГОСПАД з Сыёну, і ты будзеш бачыць дабрабыт Ерусаліму ў-ва ўсе дні жыцьця твайго,
PSA 128:6 і будзеш бачыць сыноў ад сыноў тваіх. Супакой над Ізраілем!
PSA 129:1 Сьпеў узыходжаньня. Шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, — няхай скажа Ізраіль! —
PSA 129:2 шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, але мяне не перамаглі.
PSA 129:3 На хрыбце маім аралі аратыя, праганяючы доўгія барозны свае.
PSA 129:4 ГОСПАД праведны, Ён рассек вяроўкі бязбожнікаў.
PSA 129:5 Няхай будуць асаромленыя і адступяцца назад усе, што ненавідзяць Сыён!
PSA 129:6 Няхай будуць яны, як трава на даху, якая раней, чым вырвуць яе, засыхае,
PSA 129:7 і жнец не напоўніць ёю рукі сваёй, і вязальнік снапоў — жменяў сваіх.
PSA 129:8 I ня скажа той, што міма праходзіць: “Дабраслаўленьне ГОСПАДА няхай будзе над вамі! Дабраслаўляем вас імем ГОСПАДА!”
PSA 130:1 Сьпеў узыходжаньня. З глыбіні я клічу Цябе, ГОСПАДЗЕ!
PSA 130:2 Госпадзе, пачуй голас мой! Няхай вушы Твае зважаюць на голас маленьня майго!
PSA 130:3 Калі Ты будзеш памятаць пра беззаконьні, ГОСПАДЗЕ, Госпадзе мой, хто устаіць?
PSA 130:4 Бо ў Цябе прабачэньне, каб мелі страх [перад Табою].
PSA 130:5 Спадзяюся на ГОСПАДА, спадзяецца душа мая, і ў слове Ягоным маю спадзяваньне.
PSA 130:6 Душа мая [чакае на] Госпада больш, чым стораж раніцы, чым стораж раніцы.
PSA 130:7 Спадзявайся, Ізраілю, на ГОСПАДА, бо ў ГОСПАДА міласэрнасьць і шчодрасьць збаўленьня,
PSA 130:8 і Ён выбавіць Ізраіль ад ўсіх беззаконьняў ягоных.
PSA 131:1 Сьпеў узыходжаньня. Давіда. ГОСПАДЗЕ, не вывышалася сэрца маё, і ня ўзносіліся вочы мае, і не хадзіў я за рэчамі занадта вялікімі і занадта для мяне недасяжнымі,
PSA 131:2 але я ўсьцішаў і супакойваў душу маю, як дзіця, што аднятае ад маці сваёй. Як дзіця, аднятае [ад маці], душа мая ў-ва мне.
PSA 131:3 Спадзявайся, Ізраіль, на ГОСПАДА, ад цяпер і на вякі!
PSA 132:1 Сьпеў узыходжаньня. Узгадай, ГОСПАДЗЕ, пра Давіда і ўсе беды ягоныя,
PSA 132:2 як ён прысягаў ГОСПАДУ, даваў абяцаньне Моцнаму Якубаваму:
PSA 132:3 “Не ўвайду ў намёт дому майго, не ўзыйду на пасьцель ложка майго,
PSA 132:4 ня дам вачам маім сну і павекам маім дрымоты,
PSA 132:5 пакуль не знайду месца для ГОСПАДА, сялібы для Моцнага Якубавага!”
PSA 132:6 Вось, мы чулі пра яго ў Эфраце, знайшлі яго на палях Яару.
PSA 132:7 Хадзем у сялібу Ягоную, паклонімся перад падножжам стопаў Ягоных.
PSA 132:8 Паўстань, ГОСПАДЗЕ, ў месца супачынку Твайго, Ты і каўчэг моцы Тваёй!
PSA 132:9 Сьвятары Твае няхай апрануцца ў праведнасьць, і багабойныя Твае няхай радуюцца!
PSA 132:10 Дзеля Давіда, слугі Твайго, не адварочвай аблічча ад памазанца Твайго!
PSA 132:11 Прысягаў ГОСПАД Давіду праўду і не адступіцца ад яе: “Таго, [хто ёсьць] плод улоньня твайго, пасаджу на пасадзе тваім.
PSA 132:12 І калі сыны Твае будуць захоўваць запавет Мой і сьведчаньні Мае, якім буду навучаць іх, таксама сыны іхнія будуць вечна сядзець на пасадзе тваім”.
PSA 132:13 Бо ГОСПАД выбраў Сыён, пажадаў, [каб быў] сялібай для Яго, [кажучы]:
PSA 132:14 “Вось месца супачынку Майго вечна. Тут буду жыць, бо яго ўпадабаў.
PSA 132:15 Дабраслаўляючы, дабраслаўлю здабытак ягоны, убогіх ягоных насычу хлебам.
PSA 132:16 І сьвятароў ягоных апрану ў збаўленьне, і багабойныя ягоныя, радуючыся, радавацца будуць.
PSA 132:17 Там Я ўзрашчу рог Давіду, там пастаўлю сьветач памазанцу Майму.
PSA 132:18 Ворагаў ягоных апрану ў ганьбу, а над ім расквітнее дыядэма”.
PSA 133:1 Сьпеў узыходжаньня. Давіда. О, як гэта добра і цудоўна, калі браты ў згодзе жывуць!
PSA 133:2 Гэта быццам найлепшы алей на галаве, які сьцякае на бараду, на бараду Аарона, які сьцякае на край шаты ягонай,
PSA 133:3 нібы раса Гермону, якая зыходзіць на горы Сыёнскія, бо там ГОСПАД зьяўляе дабраслаўленьне і жыцьцё на вякі.
PSA 134:1 Сьпеў узыходжаньня. О, дабраслаўляйце ГОСПАДА, усе слугі ГОСПАДАВЫ, якія начамі стаіцё ў доме ГОСПАДА!
PSA 134:2 Узьнімеце рукі вашыя да сьвятыні і дабраслаўляйце ГОСПАДА!
PSA 134:3 З Сыёну няхай дабраславіць цябе ГОСПАД, Які стварыў неба і зямлю!
PSA 135:1 Альлелюя! Хвалеце імя ГОСПАДА, хвалеце, слугі ГОСПАДАВЫ,
PSA 135:2 якія стаіцё ў доме ГОСПАДА, у панадворках дому Бога нашага!
PSA 135:3 Хвалеце ГОСПАДА, бо добры ГОСПАД; выслаўляйце імя Ягонае, бо яно цудоўнае.
PSA 135:4 Бо Якуба выбраў для Сябе ГОСПАД, Ізраіля — на ўласнасьць Сабе.
PSA 135:5 Бо ведаю я, што ГОСПАД вялікі, і Госпад наш — па-над ўсімі багамі.
PSA 135:6 Усё, што даспадобы ГОСПАДУ, робіць Ён у небе і на зямлі, у моры і у-ва ўсіх бяздоньнях.
PSA 135:7 Ён уздымае хмары ад краю зямлі, робіць маланкі і дождж, выводзіць вецер са скарбніцы Сваёй.
PSA 135:8 Ён пабіў першародных у Эгіпце, ад чалавека і да скаціны.
PSA 135:9 Ён паслаў знакі і цуды пасярод цябе, Эгіпце, над фараонам і ўсімі слугамі ягонымі.
PSA 135:10 Ён пабіў шматлікія народы і забіў валадароў магутных:
PSA 135:11 Сыгона, валадара Амарэйскага, і Ога, валадара Башану, і ўсе валадарствы Ханаану.
PSA 135:12 І аддаў зямлю іхнюю у спадчыну, у спадчыну Ізраілю, народу Свайму.
PSA 135:13 ГОСПАДЗЕ, імя Тваё на вякі! ГОСПАДЗЕ, памяць Твая з пакаленьня ў пакаленьне!
PSA 135:14 Бо ГОСПАД будзе судзіць народ Свой і пашкадуе слугаў Сваіх.
PSA 135:15 Ідалы народаў — срэбра і золата, творы рук чалавечых.
PSA 135:16 Маюць вусны, і не гавораць, маюць вочы, і ня бачаць;
PSA 135:17 маюць вушы, і ня чуюць, і духу няма ў вуснах іхніх.
PSA 135:18 Падобныя да іх будуць тыя, што робяць іх, усе, хто на іх спадзяецца.
PSA 135:19 Доме Ізраіля, дабраслаўляйце ГОСПАДА! Доме Аарона, дабраслаўляйце ГОСПАДА!
PSA 135:20 Доме Левія, дабраслаўляйце ГОСПАДА! Вы, што баіцёся ГОСПАДА, дабраслаўляйце ГОСПАДА!
PSA 135:21 Дабраслаўлёны ГОСПАД з Сыёну, Які жыве ў Ерусаліме! Альлелюя!
PSA 136:1 Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Яго!
PSA 136:2 Слаўце Бога багоў, бо на вякі міласэнасьць Яго!
PSA 136:3 Слаўце Пана паноў, бо на вякі міласэрнасьць Яго!
PSA 136:4 Таго, Які Сам робіць цуды вялікія, бо на вякі міласэрнасьць Яго:
PSA 136:5 Таго, Які неба ўчыніў з разуменьнем, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
PSA 136:6 Таго, Які зямлю расьцягнуў па-над водамі, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
PSA 136:7 Таго, Які ўчыніў сьвяцільні вялікія, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
PSA 136:8 сонца, каб кіравала днём, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
PSA 136:9 месяц і зоркі, каб кіравалі ноччу, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
PSA 136:10 Таго, Які пабіў Эгіпет у першародных ягоных, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
PSA 136:11 і вывеў Ізраіля спасярод яго, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
PSA 136:12 рукою дужаю і рамяном узьнятым, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
PSA 136:13 Таго, Які мора Чырвонае расьсек, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
PSA 136:14 і правёў Ізраіля пасярод яго, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
PSA 136:15 і кінуў фараона і войска ягонае ў мора Чырвонае, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
PSA 136:16 Таго, Які вёў народ Свой праз пустыню, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
PSA 136:17 Таго, Які пабіў валадароў вялікіх, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
PSA 136:18 і забіў валадароў слаўных, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
PSA 136:19 Сыгона, валадара Амарэйскага, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
PSA 136:20 і Ога, валадара Башану, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
PSA 136:21 і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
PSA 136:22 у спадчыну Ізраілю, слузе Свайму, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
PSA 136:23 Таго, Які ў паніжэньні нашым успомніў аб нас, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
PSA 136:24 і выратаваў нас ад прыгнятальнікаў нашых, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
PSA 136:25 Таго, Які дае хлеб усякаму целу, бо на вякі міласэрнасьць Яго.
PSA 136:26 Слаўце Бога нябёсаў, бо на вякі міласэрнасьць Яго!
PSA 137:1 Ля рэк Бабілёнскіх сядзелі мы там і плакалі, Сыён успамінаючы.
PSA 137:2 На вербах сярод яго мы павесілі нашыя гусьлі.
PSA 137:3 Бо там тыя, што нас паланілі, жадалі ад нас словаў песьні, і нішчыцелі нашыя — радасьці: “Засьпявайце нам нешта з песьняў Сыёнскіх!”
PSA 137:4 Як жа сьпяваць нам сьпеў ГОСПАДА ў чужой зямлі?
PSA 137:5 Калі я забудуся цябе, Ерусаліме, няхай забудзецца мяне правіца мая!
PSA 137:6 Няхай язык мой прыліпне да паднябеньня майго, калі я ня буду памятаць цябе, калі не ўзніму Ерусалім па-над найвышэйшую радасьць маю!
PSA 137:7 Прыгадай, ГОСПАДЗЕ, сынам Эдому дзень Ерусаліму, калі казалі яны: “Руйнуйце яго, руйнуйце аж да падвалінаў!”
PSA 137:8 Дачка Бабілёнская, ты будзеш зруйнаваная! Шчасьлівы той, хто адплаціць табе за тое, што ты нам зрабіла!
PSA 137:9 Шчасьлівы той, хто немаўлятаў тваіх схопіць і паб’е аб скалу.
PSA 138:1 Давіда. Я буду славіць Цябе ўсім сэрцам; перад абліччам анёлаў* буду выслаўляць Цябе.
PSA 138:2 Пакланюся ў сьвятыні сьвятасьці Тваёй і буду славіць імя Тваё за міласэрнасьць Тваю і праўду Тваю, бо Ты ўзьвялічыў па-над усякае імя Тваё слова Тваё.
PSA 138:3 У дзень, калі я клікаў, Ты адказаў мне, і ўзмоцніў сілаю душу маю.
PSA 138:4 Будуць славіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, усе валадары зямлі, бо пачуюць словы вуснаў Тваіх.
PSA 138:5 І будуць сьпяваць пра шляхі ГОСПАДАВЫ, бо вялікая слава ГОСПАДА.
PSA 138:6 Бо ўзвышаны ГОСПАД, але бачыць пакорнага і ганарлівага пазнае здалёк.
PSA 138:7 Калі буду хадзіць сярод турботаў, Ты ажывіш мяне, супраць гневу ворагаў маіх Ты выцягнеш руку Тваю, і мяне вызваліць правіца Твая.
PSA 138:8 ГОСПАД выканае [справу маю] для мяне. ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Твая на вякі! Не пакінь твораў рук Тваіх! Альлелюя!
PSA 139:1 Кіраўніку хору: Давіда. Псальм. ГОСПАДЗЕ, Ты дасьледаваў мяне і ведаеш [мяне].
PSA 139:2 Ты ведаеш, калі я сядаю і калі я ўстаю; разумееш думку маю здалёк.
PSA 139:3 Сьцежку маю і ляжаньне маё Ты спазнаў, і ўсе шляхі мае Табе вядомыя.
PSA 139:4 Бо няма яшчэ словаў на языку маім, а Ты, ГОСПАДЗЕ, ведаеш усё.
PSA 139:5 Ззаду і сьпераду Ты абняў мяне і паклаў на мяне руку Тваю.
PSA 139:6 Надзвычай дзівоснае веданьне, перавышае мяне, не магу яго сьцяміць!
PSA 139:7 Куды мне ісьці ад Духа Твайго і ад аблічча Твайго куды ўцячы?
PSA 139:8 Калі б я ўзыйшоў на неба, Ты там; калі б паслаў сабе [ложак] ў пекле, — вось, [і там] Ты!
PSA 139:9 Калі б я ўзяў крылы сьвітаньня, калі б пасяліўся на канцы мора,
PSA 139:10 там таксама рука Твая вадзіла б мяне, і трымала б мяне правіца Твая.
PSA 139:11 Калі б я сказаў: “Няхай цемра пакрые мяне, і ноччу няхай станецца сьвятло вакол мяне”,
PSA 139:12 дык і цемра ня будзе цёмнай для Цябе, і ноч заясьнее, як дзень; цемра, як сьвятло.
PSA 139:13 Бо Ты ўтварыў ныркі мае, выткаў мяне ва ўлоньні маці маёй.
PSA 139:14 Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае добра.
PSA 139:15 Не былі схаваныя косткі мае перад Табою, калі я кшталтаваўся пад заслонай, быў вытканы ў глыбінях зямлі.
PSA 139:16 Зародак мой бачылі вочы Твае; і ў кнізе Тваёй запісаны ўсе дні, што былі вызначаны, калі яшчэ ніводнага з іх не было.
PSA 139:17 Якія каштоўныя для мяне думкі Твае, Божа, якая вялікая безьліч іх!
PSA 139:18 Лічу іх, але іх больш, чым пяску. Я буджуся, і я ўсьцяж з Табою.
PSA 139:19 Калі б Ты, Божа, забіў бязбожніка, тады людзі крывавыя адыйдуць ад мяне.
PSA 139:20 Яны гавораць супраць Цябе зламыснае; дарэмна робяць сябе ворагамі Тваімі.
PSA 139:21 Ці ж ня мушу я ненавідзець тых, што ненавідзяць Цябе, ГОСПАДЗЕ, і брыдзіцца тымі, што супраць Цябе паўстаюць?
PSA 139:22 Нянавісьцю поўнай я іх ненавіджу, яны сталіся ворагамі для мяне.
PSA 139:23 Дасьледуй мяне, Божа, і спазнай сэрца маё, выспрабуй мяне і спазнай думкі мае!
PSA 139:24 І паглядзі, ці не на гаротным я шляху, і шляхам вечнасьці вядзі мяне.
PSA 140:1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда.
PSA 140:2 Ратуй мяне, ГОСПАДЗЕ, ад чалавека ліхога, ад чалавека злачыннага захоўвай мяне!
PSA 140:3 Яны задумляюць ліхое ў сэрцы сваім, кожны дзень узьнімаюць вайну,
PSA 140:4 навастрылі язык свой, як зьмеі, атрута зьмяіная ў вуснах іхніх. (Сэлях)
PSA 140:5 Захавай мяне, ГОСПАДЗЕ, ад рук бязбожніка! Захоўвай мяне ад чалавека злачыннага, ад тых, што мяркуюць пахіснуць стопы мае.
PSA 140:6 Пыхліўцы таемна [наставілі] пастку для мяне і петлі, расьцягнулі сеці пры сьцежцы, паставілі сіло для мяне. (Сэлях)
PSA 140:7 Сказаў я да ГОСПАДА: “Ты— мой Бог! Прыхілі вуха, ГОСПАДЗЕ, на голас маленьня майго!
PSA 140:8 ГОСПАДЗЕ, Госпадзе, моц збаўленьня майго, Ты засланяеш галаву мне ў дзень бітвы.
PSA 140:9 Ня дай таго, ГОСПАДЗЕ, што жадае бязбожнік, намерам ягоным ня дай споўніцца, каб не ўзьнімаліся яны! (Сэлях)
PSA 140:10 Няхай голавы тых, што мяне абступілі, пакрыюцца ліхоцьцем вуснаў іхніх!
PSA 140:11 Няхай пасыплецца на іх вугольле! У агонь няхай кіне Ён іх, у дол глыбокі, каб ім не паўстаць!
PSA 140:12 Чалавек з [ліхім] языком на зямлі ня ўстоіць; на чалавека злачыннага ліхоцьце цікаваць будзе, каб загубіць яго.
PSA 140:13 Ведаю я, што ГОСПАД выступіць у справе прыгнечанага, [дасьць] суд убогаму.
PSA 140:14 Дык будуць праведнікі славіць імя Тваё, правыя будуць жыць перад абліччам Тваім!
PSA 141:1 Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ, клічу Цябе! Пасьпяшайся да мяне! Прыхілі вуха на голас мой, калі клічу да Цябе!
PSA 141:2 Няхай будзе малітва мая як кадзіла перад абліччам Тваім, а ўзьніманьне рук маіх— як дар вечаровы!
PSA 141:3 Пастаў, ГОСПАДЗЕ, варту вуснам маім, захоўвай дзьверы губаў маіх!
PSA 141:4 Ня дай прыхіліцца сэрцу майму да словаў ліхіх, да чыненьня справаў бязбожных з людзьмі злачыннымі, і няхай ня буду я есьці ласункі іхнія.
PSA 141:5 Няхай б’е мяне праведнік, [бо гэта] міласэрнасьць; няхай карае мяне, [бо гэта] алей для галавы, які не пашкодзіць галаве маёй; бо малітва мая — супраць ліхоты іхняй.
PSA 141:6 Няхай будуць скінутыя ў рукі скалы судзьдзі іхнія, і пачуюць яны словы мае, бо яны прыемныя.
PSA 141:7 Быццам нехта трушчыць і сячэ [дровы] на зямлі, так сыплюцца косткі нашыя ў пашчу пекла.
PSA 141:8 Але да Цябе, ГОСПАДЗЕ, Госпадзе мой, вочы мае; у Табе я маю надзею, не зруйнуй Ты душы маёй.
PSA 141:9 Захавай Ты мяне ад пасткі, што яны наставілі на мяне, ад сіла, [што наставілі] злачынцы.
PSA 141:10 Няхай пападуцца усе разам бязбожнікі ў сеці свае, а я абміну іх.
PSA 142:1 Навучаньне Давіда, калі быў у пячоры. Малітва.
PSA 142:2 Голасам маім крычу я да ГОСПАДА, голасам маім прашу ГОСПАДА пра літасьць.
PSA 142:3 Прад абліччам Ягоным выліваю смутак мой, пра трывогу маю перад абліччам Ягоным апавядаю.
PSA 142:4 Калі зьнемагае ў-ва мне дух мой, Ты ведаеш сьцежку маю. На дарозе, якой я хаджу, яны таемна [наставілі] сіло на мяне.
PSA 142:5 Гляджу я ўправа, і бачу, што няма нікога, хто б ведаў мяне; загінуў прытулак мой, ніхто не шукае душы маёй.
PSA 142:6 Я крычу да Цябе, ГОСПАДЗЕ, кажучы: “Ты — прыстанішча маё, Ты — частка мая ў зямлі жывых!”
PSA 142:7 Зваж на галашэньне маё, бо вельмі я зьнямогся; ратуй Ты мяне ад тых, што перасьледуюць мяне, бо яны дужэйшыя за мяне.
PSA 142:8 Вызваль з вязьніцы душу маю, каб я славіў імя Тваё. Праведнікі абступаюць мяне навакол, бо Ты робіш дабро для мяне.
PSA 143:1 Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ, пачуй малітву маю, прыхілі вуха на маленьне маё, паводле праўды Тваёй адкажы мне, паводле праведнасьці Тваёй.
PSA 143:2 І не ўваходзь у суд са слугою Тваім, бо ня будзе праведны перад абліччам Тваім ніхто з жывых.
PSA 143:3 Бо перасьледуе вораг душу маю, скрышыў да зямлі жыцьцё маё, змусіў жыць мяне ў месцы цёмным, быццам тых, што памерлі даўно.
PSA 143:4 І зьнямогся ў-ва мне дух мой, замерла ў нутры маім сэрца маё.
PSA 143:5 Я ўзгадваю дні старадаўныя, разважаю пра ўсе дзеяньні Твае, пра ўчынкі рук Тваіх думаю.
PSA 143:6 Выцягваю рукі мае да Цябе; душа мая [прагне] Цябе, як зямля бязводная. (Сэлях)
PSA 143:7 Пасьпяшайся, адкажы мне, ГОСПАДЗЕ! Чэзьне дух мой! Не хавай жа аблічча Твайго ад мяне, каб ня стаўся я падобным да таго, хто зыходзіць у магілу.
PSA 143:8 Дай мне раніцаю чуць міласэрнасьць Тваю, бо я на Цябе спадзяюся. Дай мне ведаць шлях, якім мне ісьці, бо да Цябе я ўзьнімаю душу маю.
PSA 143:9 Ратуй мяне ад ворагаў маіх, ГОСПАДЗЕ, у Цябе я хаваюся.
PSA 143:10 Навучы мяне рабіць тое, што даспадобы Табе, бо Ты — Бог мой. Няхай добры Твой дух вядзе мяне да зямлі роўнай.
PSA 143:11 ГОСПАДЗЕ, дзеля імя Твайго ажыві мяне! У праведнасьці Тваёй вывядзі з уціску душу маю!
PSA 143:12 І ў міласэрнасьці Тваёй вынішчы ворагаў маіх, і зьнішчы ўсіх, што ўціскаюць душу маю, бо я — слуга Твой!
PSA 144:1 Давіда. Дабраслаўлёны ГОСПАД, скала мая, Які навучае рукі мае барацьбе, і пальцы мае — змаганьню.
PSA 144:2 Міласэрнасьць для мяне і замчышча маё, умацаваны замак мой і Збаўца для мяне, шчыт мой, Той, у Якім маю надзею, Ён народ мой мне паддае!
PSA 144:3 ГОСПАДЗЕ, што ёсьць чалавек, што Ты ведаеш яго, і сын чалавечы, што Ты думаеш пра яго?
PSA 144:4 Чалавек падобны да марнасьці; дні ягоныя — быццам цень, што мінае.
PSA 144:5 ГОСПАДЗЕ, нахілі неба Тваё і зыйдзі, дакраніся да гор, і яны запалаюць!
PSA 144:6 Блісьні маланкай і расьцяруш іх, пусьці стрэлы Твае і пражані іх!
PSA 144:7 Выцягні з вышыні руку Тваю, вызвалі мяне і выратуй мяне з водаў вялікіх, з рукі сыноў чужынскіх,
PSA 144:8 вусны якіх гавораць марнае, а правіца іхняя — правіца хлусьні.
PSA 144:9 Божа, я новы сьпеў буду сьпяваць для Цябе, на псалтыры дзесяціструнным буду граць Табе,
PSA 144:10 бо Ты даеш выратаваньне валадару, і выбаўляеш Давіда, слугу Твайго, ад мяча злыдня!
PSA 144:11 Выбаў мяне і выратуй мяне ад рукі сыноў чужынскіх, вусны якіх гавораць марнае, а правіца іхняя — правіца хлусьні.
PSA 144:12 Няхай будуць сыны нашыя, быццам саджанцы, якія разрастаюцца ў маладосьці сваёй; дочкі нашыя — быццам слупы вуглавыя, якія высечаны паводле ўзору сьвятыні.
PSA 144:13 Сьпіжарні нашыя няхай будуць поўныя, каб задаволіць любыя патрэбы, ўсялякія патрэбы; няхай у тысячу разоў памножацца авечкі нашыя на вуліцах нашых.
PSA 144:14 Валы нашыя няхай будуць тлустыя, няхай ня будзе вылому, ані страты, ані ляманту на плошчах нашых!
PSA 144:15 Шчасьлівы той народ, у якога гэтак дзеецца! Шчасьлівы той народ, у якога ГОСПАД ёсьць Бог ягоны!
PSA 145:1 Хвала Давіда. Буду вывышаць Цябе, Божа мой і Валадару, і дабраслаўляць імя Тваё на вякі і вечна!
PSA 145:2 Штодня буду дабраслаўляць Цябе і буду хваліць імя Тваё на вякі і вечна.
PSA 145:3 Вялікі ГОСПАД і годны хвалы, і веліч Ягоная недасьледная.
PSA 145:4 Пакаленьне пакаленьню будзе хваліць творы Твае і пра магутнасьць Тваю будзе апавядаць.
PSA 145:5 Пра слаўную годнасьць велічнасьці Тваёй і пра цудоўныя дзеі Твае буду разважаць.
PSA 145:6 Пра магутнасьць [дзеяньняў] страшных Тваіх няхай гавораць яны; а я пра веліч Тваю буду абвяшчаць.
PSA 145:7 Успаміны пра вялікую добрасьць Тваю яны будуць пераказваць і весяліцца дзеля праведнасьці Тваёй.
PSA 145:8 Літасьцівы і спагадлівы ГОСПАД, павольны да гневу і вельмі міласэрны.
PSA 145:9 Добры ГОСПАД да ўсіх, і літасьць Ягоная — па-над усе Ягоныя справы.
PSA 145:10 Няхай славяць Цябе, ГОСПАДЗЕ, усе творы Твае, і багабойныя Твае няхай дабраслаўляюць Цябе!
PSA 145:11 Пра славу Валадарства Твайго няхай гавораць яны і пра магутнасьць Тваю расказваюць,
PSA 145:12 каб даведаліся сыны чалавечыя пра магутнасьць Ягоную і пра славу велічнасьці Валадарства Ягонага.
PSA 145:13 Валадарства Тваё — валадарства на ўсе вякі, і панаваньне Тваё — ва усіх пакаленьнях.
PSA 145:14 Падтрымлівае ГОСПАД усіх, хто падае, і падыймае ўсіх прыгнечаных.
PSA 145:15 Вочы ўсіх на Цябе ўзіраюцца, і Ты ім спажыву даеш у свой час.
PSA 145:16 Ты расчыняеш руку Тваю і насычаеш усё, што жыве, паводле ўпадабаньня.
PSA 145:17 Праведны ГОСПАД на ўсіх шляхах Сваіх і сьвяты ва усіх справах Сваіх.
PSA 145:18 ГОСПАД блізкі да ўсіх, што клічуць Яго, да ўсіх, што клічуць Яго ў праўдзе.
PSA 145:19 Ён робіць паводле жаданьня тых, што баяцца Яго, і чуе лямант іхні і выбаўляе іх.
PSA 145:20 ГОСПАД захоўвае ўсіх, што любяць Яго, але ўсіх бязбожных Ён зьнішчыць.
PSA 145:21 Хвалу ГОСПАДУ будуць казаць вусны мае, і ўсякае цела няхай дабрасаўляе сьвятое імя Ягонае на вякі і вечна.
PSA 146:1 Альлелюя! Хвалі, душа мая, ГОСПАДА!
PSA 146:2 Хваліць буду ГОСПАДА, пакуль жыву; выслаўляць буду Бога майго, пакуль існую.
PSA 146:3 Не спадзявайцеся на магнатаў, на сына чалавечага, у якім няма выратаваньня!
PSA 146:4 Выйдзе дух з яго, і ён вернецца ў зямлю; у той самы дзень зьнікнуць і задумы ягоныя.
PSA 146:5 Шчасьлівы той, у каго Бог Якубаў — дапамога, у каго надзея на ГОСПАДА, Бога ягонага,
PSA 146:6 Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў ім, Які захоўвае праўду на вякі,
PSA 146:7 Які ўчыняе суд для пакрыўджаных, дае хлеба галодным. ГОСПАД разьвязвае зьвязаных,
PSA 146:8 ГОСПАД расплюшчвае [вочы] сьляпых, ГОСПАД падыймае прыгнечаных, ГОСПАД любіць праведных.
PSA 146:9 ГОСПАД захоўвае прыхадняў, дапамагае сіротам і ўдовам, але шлях бязбожнікаў блытае.
PSA 146:10 Валадарыць ГОСПАД на вякі; твой Бог, Сыёне, з пакаленьня ў пакаленьне! Альлелюя!
PSA 147:1 Хвалеце ГОСПАДА, бо Ён добры; выслаўляйце Бога нашага, бо прыемна гэта. Хвала належыць Яму!
PSA 147:2 ГОСПАД будуе Ерусалім, зьбірае выгнанцаў Ізраіля.
PSA 147:3 Ён лечыць скрышаных сэрцам і перавязвае раны іхнія.
PSA 147:4 Ён вызначае лік зоркам, кожную імем яе называе.
PSA 147:5 Вялікі наш Госпад і багаты сілай, розум Ягоны меры ня мае.
PSA 147:6 ГОСПАД дапамагае ўцісканым, бязбожнікаў да зямлі паніжае.
PSA 147:7 Адкажыце ГОСПАДУ падзякай, выслаўляйце Бога нашага на гусьлях.
PSA 147:8 Ён закрывае неба хмарамі, рыхтуе для зямлі дождж, узрошчвае траву на гарах,
PSA 147:9 дае скаціне спажыву яе; і груганятам, што крычаць да Яго.
PSA 147:10 Ня ў сіле каня Ён мае ўпадабаньне і ня ногі мужа даспадобы Яму,
PSA 147:11 але даспадобы ГОСПАДУ тыя, што баяцца Яго, што спадзяюцца на міласэрнасьць Ягоную.
PSA 147:12 Слаў ГОСПАДА, Ерусалім, хвалі Бога твайго, Сыёне!
PSA 147:13 Бо Ён умацаваў завалы брамаў тваіх, дабраславіў сыноў тваіх пасярод цябе.
PSA 147:14 Ён дае супакой ў межах тваіх, тлустасьцю пшаніцы насычае цябе.
PSA 147:15 Ён спасылае слова Сваё на зямлю, вельмі хутка бяжыць пастанова Ягоная!
PSA 147:16 Ён дае сьнег, быццам воўну, сыпле шэраш, як попел.
PSA 147:17 Ён кідае лёд Свой кавалкамі; перад марозам Ягоным хто можа ўстаяць?
PSA 147:18 Ён пасылае слова Сваё, і растапляецца [ўсё]; Ён павее ветрам Сваім, і воды цякуць.
PSA 147:19 Ён паведаміў слова, слова Сваё Якубу, пастановы Свае і суды Свае — для Ізраіля.
PSA 147:20 Не зрабіў такога ніводнаму народу, і судоў Ягоных не пазналі яны. Альлелюя!
PSA 148:1 Альлелюя! Хвалеце ГОСПАДА з неба, хвалеце Яго на вышынях!
PSA 148:2 Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя! Хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя!
PSA 148:3 Хвалеце Яго, сонца і месяц, хвалеце Яго, усе зоркі ясныя!
PSA 148:4 Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў, і вы, воды, што па-над нябёсамі!
PSA 148:5 Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо Ён загадаў, і былі створаныя,
PSA 148:6 і паставіў іх на вякі вечныя; даў ім пастанову, і не пераступяць яе.
PSA 148:7 Хвалеце ГОСПАДА з зямлі, цмокі і ўсе бяздоньні,
PSA 148:8 агонь і град, сьнег і туман, вецер бурны, які дзее паводле слова Ягонага,
PSA 148:9 горы і ўзгоркі ўсе, дрэвы пладовыя і кедры ўсе,
PSA 148:10 зьвяры і ўся скаціна, паўзуны і птаства крылатае,
PSA 148:11 валадары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямлі,
PSA 148:12 юнакі разам з дзяўчатамі, старыя і маладыя.
PSA 148:13 Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо толькі Ягонае імя ўзьвялічанае, слава Ягоная над зямлёю і небам!
PSA 148:14 Ён узьняў рог народу Свайго. Хвала Яму ад усіх багабойных Ягоных, ад сыноў Ізраіля, ад народу, блізкага Яму! Альлелюя!
PSA 149:1 Альлелюя! Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў; хвала Яму ў зграмаджэньні багабойных!
PSA 149:2 Весяліся, Ізраілю, ў Творцы тваім; радуйцеся, сыны Сыёну, у Валадару вашым!
PSA 149:3 Хвалеце імя Ягонае карагодамі, на бубнах і на гусьлях выслаўляйце Яго!
PSA 149:4 Бо даспадобы ГОСПАДУ народ Ягоны; уцісканым Ён зьявіць збаўленьне.
PSA 149:5 Будуць цешыцца багабойныя ў славе [Ягонай], будуць весяліцца на ложках сваіх.
PSA 149:6 Праслаўленьне Богу няхай будзе ў вуснах іхніх, а меч двусечны — у руцэ іхняй,
PSA 149:7 каб зьдзейсьніць помсту над паганамі, кару над народамі,
PSA 149:8 каб вязаць валадароў іхніх ланцугамі, і шляхту іхнюю — кайданамі жалезнымі,
PSA 149:9 каб учыніць для іх суд, як напісана. Гэткая велічнасьць для ўсіх багабойных Ягоных! Альлелюя!
PSA 150:1 Альлелюя! Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай, хвалеце Яго ў прасьцягу моцы Ягонай!
PSA 150:2 Хвалеце Яго за магутнасьць Ягоную; хвалеце Яго дзеля мноства Ягонае велічы!
PSA 150:3 Хвалеце Яго гукам трубаў, хвалеце Яго на псалтыры і гусьлях!
PSA 150:4 Хвалеце Яго з бубнамі і карагодамі; хвалеце Яго на струнах і жалейках!
PSA 150:5 Хвалеце Яго на цымбалах гучных; хвалеце Яго на цымбалах галосных!
PSA 150:6 Усякае дыханьне няхай хваліць ГОСПАДА! Альлелюя!
PRO 1:1 Прыповесьці Салямона, сына Давіда, валадара Ізраіля,
PRO 1:2 каб спазнаць мудрасьць і настаўленьне, зразумець словы розуму,
PRO 1:3 каб атрымаць настаўленьні ў разважлівасьці, праведнасьці, судзе і справядлівасьці.
PRO 1:4 каб неразумным даць разумнасьць, юнаку — веды і разважлівасьць.
PRO 1:5 Мудры няхай слухае і павялічвае веды, а разумны няхай прыдбае мудрыя думкі,
PRO 1:6 каб зразумець выслоўе і прыповесьць, словы мудрых і загадкі іхнія.
PRO 1:7 Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак веданьня. Неразумныя пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем.
PRO 1:8 Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі свайго і не адкідай павучаньняў маці сваёй,
PRO 1:9 бо яны — прывабны вянок на галаве тваёй і каштоўныя каралі на шыі тваёй.
PRO 1:10 Сыне мой, калі б цябе намаўлялі грэшнікі, не далучайся да іх.
PRO 1:11 Калі яны скажуць: «Хадзем з намі! Зробім засаду дзеля праліцьця крыві; наставім без прычыны пастку на нявіннага;
PRO 1:12 праглынем іх жыўцом, як пекла, і цалкам, як тых, што зыходзяць у магілу;
PRO 1:13 знойдзем усялякія каштоўнасьці, напоўнім дамы свае здабычаю.
PRO 1:14 Жэрабя сваё кідай разам з намі, няхай адзін мех будзе для нас усіх».
PRO 1:15 Сыне мой, не хадзі з імі, устрымай нагу сваю ад сьцежкі іхняй,
PRO 1:16 бо ногі іхнія бягуць да злачынства і сьпяшаюцца на праліцьцё крыві.
PRO 1:17 Бо надарэмна настаўляецца сетка на вачах усяго птаства.
PRO 1:18 А яны цікуюць на ўласную кроў, робяць засаду супраць душы? сваёй.
PRO 1:19 Такія вось сьцежкі кожнага, хто прагне чужога даброцьця; яно забірае душу таго, хто завалодае ім.
PRO 1:20 Мудрасьць гукае на вуліцах, на плошчах узьнімае голас свой,
PRO 1:21 на скрыжаваньнях шумлівых дарог кліча, у брамах гарадзкіх гучаць яе словы:
PRO 1:22 «Дакуль, неразумныя, будзеце любіць неразумнасьць; дакуль, насьмешнікі, будзеце захапляцца насьмешкамі сваімі, а невукі — пагарджаць веданьнем?
PRO 1:23 Зьвярніцеся да настаўленьня майго, і я выльлю на вас духа майго, і абвяшчу вам словы мае.
PRO 1:24 Вось жа я клікала, але вы адмаўляліся, працягвала руку сваю, але ніхто не зьвярнуў увагі.
PRO 1:25 Вы ўзгардзілі радай маёю і адкінулі дакараньні мае.
PRO 1:26 Дык і я буду сьмяяцца з вашага падзеньня, і насьмяхацца буду, калі прыйдзе на вас жах.
PRO 1:27 Калі нахлыне жах, як бура, і загуба ваша, быццам віхор, калі прыйдуць на вас трывога і гора,
PRO 1:28 тады будуць клікаць мяне, але я не адкажу, шукаць мяне будуць, і ня знойдуць мяне.
PRO 1:29 Бо яны зьненавідзелі веданьне і ня выбралі для сябе страху ГОСПАДАВА,
PRO 1:30 і не пайшлі за маімі парадамі, і ўзгардзілі маімі перасьцярогамі.
PRO 1:31 Дык няхай ядуць яны плады шляху свайго і насыцяцца намерамі сваімі.
PRO 1:32 Бо адступніцтва неразумных заб’е іх, бяздумнасьць дурняў загубіць іх.
PRO 1:33 А хто слухае мяне, будзе жыць бясьпечна, будзе спакойны, не баючыся зла».
PRO 2:1 Сыне мой, калі ты прыймеш словы мае і захаваеш у сябе прыказаньні мае,
PRO 2:2 прыхіляючы вуха сваё да мудрасьці і схіляючы сэрца сваё да разважлівасьці,
PRO 2:3 калі вось клікаць будзеш розум і голас свой уздымеш, заклікаючы развагу,
PRO 2:4 калі шукаць яе будзеш як срэбра, і прагнуць яе будзеш як багацьця,
PRO 2:5 тады зразумееш страх перад ГОСПАДАМ і знойдзеш пазнаньне Бога.
PRO 2:6 Бо ГОСПАД дае мудрасьць, і з вуснаў Ягоных — веданьне і разуменьне.
PRO 2:7 Ён захоўвае цьвярозы розум правым, Ён — шчыт для тых, якія ходзяць беззаганна.
PRO 2:8 Ён пільнуе сьцежкі правасудзьдзя, захоўвае шляхі багабойных Сваіх.
PRO 2:9 Тады зразумееш праведнасьць, суд і справядлівасьць, і кожны добры шлях,
PRO 2:10 калі ўвойдзе мудрасьць у сэрца тваё, і веданьне ўсьцешыць душу тваю.
PRO 2:11 Разважлівасьць будзе пільнаваць цябе, і розум будзе захоўваць цябе,
PRO 2:12 каб выратаваць цябе ад шляху ліхога і ад чалавека, які гаворыць хлусьліва,
PRO 2:13 ад тых, якія пакідаюць шлях просты, каб хадзіць сьцежкамі цемры,
PRO 2:14 якія цешацца, робячы злое, і радуюцца з ліхіх учынкаў,
PRO 2:15 у якіх шляхі крывыя і якія блукаюцца на сьцежках сваіх,
PRO 2:16 каб выратаваць цябе ад чужой жанчыны і ад чужаніцы, што лісьліва гаворыць,
PRO 2:17 якая пакінула сябра маладосьці сваёй і забылася на запавет Бога свайго.
PRO 2:18 Бо дом яе нахіліўся да сьмерці, і шлях ейны — да мёртвых;
PRO 2:19 усе, хто да яе ўваходзяць, назад не вяртаюцца і не знаходзяць сьцежак жыцьця.
PRO 2:20 Дык хадзі ж ты шляхам добрых і трымайся сьцежкі праведнікаў,
PRO 2:21 бо правыя будуць жыць на зямлі, і беззаганныя застануцца на ёй.
PRO 2:22 А бязбожныя будуць вынішчаны з зямлі, ліхадзеі будуць выкарэнены з яе.
PRO 3:1 Сыне мой, не забывайся настаўленьня майго, і няхай сэрца тваё захоўвае прыказаньні мае,
PRO 3:2 бо доўгія дні, гады жыцьця і супакой прынясуць яны табе.
PRO 3:3 Міласэрнасьць і праўда няхай не пакідаюць цябе, абвяжы імі шыю сабе і напішы іх на табліцах сэрца твайго,
PRO 3:4 і знойдзеш ты ласку і спагаднасьць у вачах Бога і людзей.
PRO 3:5 Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам сваім і не абапірайся на розум свой.
PRO 3:6 Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.
PRO 3:7 Ня будзь мудры ў вачах сваіх, бойся ГОСПАДА і пазьбягай ліхоты.
PRO 3:8 Гэта будзе здароўем для цела твайго і спасіленьнем косткам тваім.
PRO 3:9 Шануй ГОСПАДА ўсёй маёмасьцю тваёй і пяршынамі ўсіх пладоў тваіх,
PRO 3:10 і напоўняцца гумны твае збожжам, а тоўчні твае перапоўняцца новым віном.
PRO 3:11 Не адкідай, сыне мой, настаўленьня ГОСПАДАВА, і не ўхіляйся, калі Ён дакарае цябе,
PRO 3:12 бо каго любіць ГОСПАД, таго карае, як бацька, які спагадае сыну.
PRO 3:13 Шчасьлівы чалавек, які знайшоў мудрасьць, і чалавек, які прыдбаў разуменьне.
PRO 3:14 Бо здабыць яе лепш, чым здабыць срэбра, і плады ейныя лепшыя за золата.
PRO 3:15 Яна — каштоўнейшая за пэрліны, і нішто з таго, што ты прагнеш, ня можа параўнацца з ёю.
PRO 3:16 Доўгасьць дзён у правай руцэ яе, а ў левай руцэ — багацьце і слава.
PRO 3:17 Шляхі яе — шляхі прыемныя, і ўсе сьцежкі ейныя — супакой.
PRO 3:18 Яна — дрэва жыцьця для тых, што трымаюцца яе, шчасьлівыя тыя, якія абапіраюцца на яе.
PRO 3:19 ГОСПАД мудрасьцю заснаваў зямлю, нябёсы ўмацаваў розумам.
PRO 3:20 Яго веданьнем расчыніліся бяздоньні і аблокі імгляць расою.
PRO 3:21 Сыне мой, няхай гэта не адыходзіць ад вачэй тваіх, захоўвай разумнасьць і разважнасьць.
PRO 3:22 І яны стануцца жыцьцём для душы тваёй і аздобаю для шыі тваёй.
PRO 3:23 Тады пойдзеш бясьпечна шляхам сваім, і нага твая не пахісьнецца.
PRO 3:24 Калі ляжаш спаць, ня будзеш мець страху, і калі засьнеш, сон твой будзе салодкі.
PRO 3:25 Не спалохаешся раптоўнага страху і загубы бязбожнікаў, калі яна прыйдзе,
PRO 3:26 бо ГОСПАД будзе тваім спадзяваньнем і захавае нагу тваю ад пасткі.
PRO 3:27 Не адмаўляй у дабрадзействе таму, хто патрабуе, калі рука твая мае сілу зрабіць гэта.
PRO 3:28 Не кажы бліжняму твайму: «Ідзі сабе і прыйдзі зноў, заўтра дам табе», калі маеш гэта пры сабе.
PRO 3:29 Не надумляй ліхоцьця супраць бліжняга твайго, калі ён жыве пры табе бясьпечна.
PRO 3:30 Не сварыся з чалавекам без прычыны, калі ён не зрабіў табе нічога благога.
PRO 3:31 Не зайзросьці чалавеку злачыннаму і не выбірай ніводнага з шляхоў яго,
PRO 3:32 бо ГОСПАД брыдзіцца крывадушным, а з правымі Ён сябруе.
PRO 3:33 Праклён ГОСПАДАЎ на доме бязбожніка, але жытло праведных Ён дабраслаўляе.
PRO 3:34 Ён сьмяецца з насьмешнікаў, а пакорным ласку дае.
PRO 3:35 Мудрыя атрымаюць у спадчыну славу, а бязглуздыя насіць будуць ганьбу.
PRO 4:1 Слухайце, дзеці, настаўленьне бацькі і ўважайце, каб навучыцца розуму,
PRO 4:2 бо я даю вам добрую навуку; не пакідайце закону майго.
PRO 4:3 Бо і я быў сы?нам у бацькі майго, пешчаны і адзіны ў маці маёй.
PRO 4:4 І ён вучыў мяне, і казаў мне: «Няхай трымаецца сэрца тваё словаў маіх, захоўвай прыказаньні мае і жыві.
PRO 4:5 Набывай мудрасьць, набывай розум, не забывайся і не ўхіляйся ад словаў вуснаў маіх.
PRO 4:6 Не пакідай яе, і яна захавае цябе, любі яе, і яна будзе пільнаваць цябе.
PRO 4:7 Галоўнае — мудрасьць; набывай мудрасьць, і за ўсю маёмасьць сваю набывай розум.
PRO 4:8 Узьвяліч яе, і яна падыме цябе, яна праславіць цябе, калі ты ўхопішся за яе,
PRO 4:9 ускладзе на галаву тваю вянок ласкі, аздобіць цябе каронаю славы».
PRO 4:10 Слухай, сыне мой, і прыймі словы мае, і памножацца гады жыцьця твайго.
PRO 4:11 Я паказваю табе шлях мудрасьці, вяду цябе сьцежкамі праведнасьці.
PRO 4:12 Калі пойдзеш імі, ня будуць блытацца ногі твае, калі пабяжыш, не спатыкнешся.
PRO 4:13 Трымайся настаўленьня, не занядбоўвай, захоўвай яго, бо яно — жыцьцё для цябе.
PRO 4:14 Не ўзыходзь на сьцежку бязбожнікаў і не хадзі па шляху ліхотнікаў,
PRO 4:15 пазьбягай яго і не хадзі па ім, ухіляйся ад яго і абмінай яго,
PRO 4:16 бо не заснуць яны, калі ня ўчыняць благога, і сон іх ня возьме, калі не давядуць каго да падзеньня.
PRO 4:17 Бо ядуць яны хлеб беззаконьня і п’юць віно гвалту.
PRO 4:18 Але сьцежка праведных — як сьвятло зараніцы, што ўзыходзіць і расьце аж да поўнага дня.
PRO 4:19 Шлях бязбожнікаў цёмны, яны ня ведаюць, дзе спатыкнуцца.
PRO 4:20 Сыне мой, зважай на словы мае, прыхілі вуха тваё да прамоваў маіх.
PRO 4:21 Няхай не зыходзяць яны з вачэй тваіх, захоўвай іх у глыбіні сэрца твайго,
PRO 4:22 бо яны — жыцьцё для таго, хто знайшоў іх, і здароўе для ўсяго цела яго.
PRO 4:23 З усёй стараннасьцю захоўвай сэрца сваё, бо з яго крыніца жыцьця.
PRO 4:24 Адкінь ад сябе вусны хлусьлівыя, аддалі ад сябе язык крывадушны.
PRO 4:25 Вочы твае няхай глядзяць проста, а павекі твае няхай скіраваныя будуць перад табою.
PRO 4:26 Абдумай сьцежку для ног тваіх, і ўсе шляхі твае няхай будуць пэўныя.
PRO 4:27 Не зыходзь ані направа, ані налева, аддалі нагу тваю ад ліхоцьця.
PRO 5:1 Сыне мой, зважай на мудрасьць маю, прыхілі вуха тваё да розуму майго,
PRO 5:2 каб меў ты разважлівасьць, і вусны твае захавалі веданьне.
PRO 5:3 Бо вусны распусьніцы ацякаюць мёдам, і паднябеньне яе мякчэйшае за алей,
PRO 5:4 але канец яе горкі, як палын, і востры, як меч двусечны.
PRO 5:5 Ногі ейныя да сьмерці зыходзяць, а стопы ейныя на пекла абапіраюцца.
PRO 5:6 Як яна не разумее сьцежкі жыцьця, дык хістаюцца крокі яе, і ты ня можаш ведаць іх.
PRO 5:7 Дык вось цяпер, дзеці, паслухайце мяне, і не адыходзьцеся ад словаў вуснаў маіх.
PRO 5:8 Аддалі ад яе шлях твой, і не падыходзь да дзьвярэй дому яе,
PRO 5:9 каб не аддаць годнасьці сваёй іншым і гадоў сваіх — бязьлітаснаму,
PRO 5:10 каб не сыцелі чужынцы з сілы тваёй, і з працы тваёй — у доме чужым.
PRO 5:11 І будзеш ты потым стагнаць, калі будуць зьняможаныя цела тваё і сілы твае.
PRO 5:12 І ты скажаш: «Чаму я зьненавідзеў настаўленьне, і сэрца маё ўзгардзіла дакараньнем.
PRO 5:13 Ня слухаў я голасу настаўнікаў сваіх, і не прыхіляў я вуха свайго да тых, што вучылі мяне.
PRO 5:14 Ледзь ня трапіў я ў вялікае няшчасьце сярод грамады? і народу!»
PRO 5:15 Пі ваду са сваёй крыніцы, тую, што цячэ з твайго калодзежу.
PRO 5:16 Навошта крыніцам тваім разьлівацца на вуліцы, а ручаям цячы па плошчах?
PRO 5:17 Няхай яны служаць толькі табе, а не чужынцам разам з табою.
PRO 5:18 Няхай крыніца твая будзе дабраслаўлёная, і цешся жонкай маладосьці тваёй.
PRO 5:19 Яна — ланя ласкавая і сарна прыгожая, ейныя грудзі няхай поюць цябе ва ўсякую часіну, у каханьні яе мей асалоду заўсёды.
PRO 5:20 Навошта табе, сыне мой, захапляцца распусьніцай і абдымаць улоньне чужаніцы?
PRO 5:21 Бо перад вачамі ГОСПАДА шляхі чалавека, Ён ведае ўсе крокі яго.
PRO 5:22 Бязбожніка схопяць ягоныя ўласныя правіны, і ён зьвязаны путамі грахоў сваіх.
PRO 5:23 Ён памрэ без настаўленьня і будзе блукаць дзеля вялікай глупоты сваёй.
PRO 6:1 Сыне мой, калі ты ручаўся за бліжняга твайго і даў руку тваю за чужога,
PRO 6:2 ты спутаў сябе словамі вуснаў сваіх, і ты злоўлены словамі вуснаў тваіх.
PRO 6:3 Дык зрабі, што раю, сыне мой, і вызвалі сябе, бо ты трапіў у рукі бліжняга твайго: бяжы, упадзі да ног і ўпрошвай бліжняга свайго,
PRO 6:4 не давай сну вачам тваім і спачынку павекам тваім,
PRO 6:5 вырывайся, як сарна з рукі і як птушка з рукі птушкалова.
PRO 6:6 Ідзі да мураша, гультаю, і паглядзі на шляхі ягоныя, і станься мудрым.
PRO 6:7 Няма ў яго начальніка, ані наглядчыка, ані кіраўніка,
PRO 6:8 але ён летам загатаўляе хлеб сабе і зьбірае сваю ежу ў жніво.
PRO 6:9 Як доўга, гультаю, будзеш спаць? Калі ты ўстанеш ад сну свайго?
PRO 6:10 Крыху пасьпіш, крыху падрэміш, крыху, склаўшы рукі, паляжыш,
PRO 6:11 і прыйдзе, як валацуга, беднасьць твая, і нястача твая, як чалавек узброены.
PRO 6:12 Чалавек нягодны, чалавек злачынны ходзіць з хлусьлівымі вуснамі,
PRO 6:13 лыпае вачыма сваімі, круціць нагамі сваімі, пальцамі сваімі знакі дае,
PRO 6:14 хавае ліхоту ў сэрцы сваім, увесь час прыдумляе благое, сваркі расьсявае.
PRO 6:15 Таму зьнянацку прыйдзе на яго загуба, раптоўна будзе зьнішчаны, і ня будзе яму аздараўленьня.
PRO 6:16 Вось шэсьць, якіх ненавідзіць ГОСПАД, і сем, якія агідныя для душы Яго:
PRO 6:17 вочы пыхлівыя, язык хлусьлівы, рукі, што праліваюць кроў нявінную,
PRO 6:18 сэрца, якое задумвае намеры зласьлівыя, ногі, што хутка бягуць на благое,
PRO 6:19 сьведка фальшывы, які дыхае няпраўдай, і той, хто сее нязгоду між братамі.
PRO 6:20 Сыне мой, захавай прыказаньні бацькі твайго і не пакідай закон маці тваёй,
PRO 6:21 навяжы іх назаўсёды на сэрцы тваім і абвяжы імі шыю тваю.
PRO 6:22 Калі пойдзеш, яны павядуць цябе, калі ляжаш спаць, будуць пільнаваць цябе, калі прабудзішся, будуць гаварыць да цябе.
PRO 6:23 Бо прыказаньне — сьветач, і закон — сьвятло, а настаўленьне і дакараньне — шлях жыцьця,
PRO 6:24 каб захаваць цябе ад жанчыны ліхой, ад лісьлівага языка чужаніцы.
PRO 6:25 Няхай не пажадае сэрца тваё прыгажосьці яе, няхай ня ўхопіць яна цябе вейкамі сваімі,
PRO 6:26 бо з прычыны распусьніцы галеюць да бохана хлеба, і чужаложніца цікуе на дарагую душу.
PRO 6:27 Ці схавае хто агонь у запазуху, каб не загарэлася адзеньне ягонае?
PRO 6:28 Ці можа хто хадзіць па распаленым вугольлі, не апёкшы ступняў сваіх?
PRO 6:29 Так і той, хто ўваходзіць да жонкі бліжняга свайго, хто дакранаецца да яе, не пазьбегне кары.
PRO 6:30 Не пагарджаюць злодзеем, калі ён крадзе, каб насыціць душу сваю, калі ён галодны,
PRO 6:31 але злоўлены, сямікроць аддасьць, аддасьць усю маёмасьць дому свайго.
PRO 6:32 Хто чужаложыць з жанчынаю, той бязглузды, загубіць душу сваю той, хто гэтак чыніць.
PRO 6:33 Біцьцё і сорам знойдзе ён сабе, і ганьба яго ня змыецца,
PRO 6:34 бо рэўнасьць раз’юшвае мужа, і не пашкадуе ён у дзень помсты,
PRO 6:35 ня гляне ён на ніякую аднагароду і адкіне дары, хоць іх павялічыш.
PRO 7:1 Сыне мой, прыймі словы мае і захоўвай у сабе прыказаньні мае.
PRO 7:2 Захоўвай прыказаньні мае і жыві, і закон мой — як зрэнку вока твайго.
PRO 7:3 Навяжы іх на пальцы твае, напішы іх на табліцах сэрца твайго.
PRO 7:4 Скажы мудрасьці: «Ты — сястра мая», і розум назаві сябрам,
PRO 7:5 каб яны захавалі цябе ад чужой жонкі, ад чужаніцы, што гаворыць лагодныя словы.
PRO 7:6 Вось, глядзеў я праз вакно дому свайго, праз краты свае,
PRO 7:7 і ўбачыў сярод неразумных, заўважыў сярод маладых людзей юнака легкадумнага,
PRO 7:8 як праходзіў вуліцай каля рогу яе, як ішоў дарогаю ў дом яе,
PRO 7:9 у поцемках, у позьні час, у начной цемры і змроку.
PRO 7:10 І вось выходзіць насустрач яму жанчына, у распусным адзеньні, з падступным сэрцам,
PRO 7:11 галасьлівая і нястрыманая, ногі яе не бываюць у доме яе:
PRO 7:12 ці то на вуліцы, ці то на плошчы, і на кожным рагу растаўляе пасткі.
PRO 7:13 І схапіла яго, цалавала яго, і з бессаромным тварам казала яму:
PRO 7:14 «У мяне ахвяра мірная, сёньня споўніла абяцаньні мае,
PRO 7:15 таму выйшла на спатканьне табе, прагнула бачыць аблічча тваё і знайшла цябе.
PRO 7:16 Дыванамі я заслала ложак мой, шматколернымі тканінамі з Эгіпту,
PRO 7:17 пакой мой пасыпала мірам, альвасам і цынамонам.
PRO 7:18 Прыйдзі, будзем цешыцца пяшчотамі да раніцы, атрымліваць асалоду ад каханьня.
PRO 7:19 Бо няма мужа ў доме, выбраўся ў далёкую дарогу,
PRO 7:20 капшук з грашыма ўзяў з сабою, у дзень поўні месяца мае вярнуцца дамоў».
PRO 7:21 Мноствам ласкавых словаў прывабіла яго, лісьлівасьцю вуснаў сваіх зьвяла яго.
PRO 7:22 Ён адразу пайшоў за ёю, як вол, ведзены на зарэз, як бязглузды, на ланцугу ведзены на пакараньне,
PRO 7:23 аж пакуль страла праб’е вантробы яго; як птушка, што кідаецца ў сіло, і ня ведае, што на загубу яе.
PRO 7:24 Дык цяпер, дзеці, паслухайце мяне, і зважайце на словы вуснаў маіх.
PRO 7:25 Няхай не схіляецца сэрца тваё да шляхоў яе, і не блукай па сьцежках яе,
PRO 7:26 бо шматлікія пакалечаныя ёю, і мноства магутных яна загубіла.
PRO 7:27 Дом ейны — шлях у пекла, які вядзе ў сутарэньні сьмерці.
PRO 8:1 Ці ж мудрасьць ня кліча? Ці ж розум ня ўзносіць голас свой?
PRO 8:2 На вяршынях гораў, пры дарозе, на ростанях стаіць яна,
PRO 8:3 ля брамаў, пры ўваходзе ў горад, пры дзьвярах кліча яна.
PRO 8:4 «Да вас, людзі, я клічу, да сыноў чалавечых голас мой!
PRO 8:5 Навучыцеся, неразумныя, цьвярозаму мысьленьню, і вы, бязглуздыя, прыдбайце разумнае сэрца.
PRO 8:6 Слухайце, бо буду гаварыць пра рэчы важныя, і расчыняцца вусны мае, каб сказаць рэчы справядлівыя.
PRO 8:7 Бо праўду выкажа язык мой, і няправасьць — брыдота для вуснаў маіх.
PRO 8:8 Выслоўі вуснаў маіх справядлівыя, няма ў іх хлусьні і крывадушнасьці.
PRO 8:9 Усе яны простыя для разумнага і правыя для тых, што знайшлі веданьне.
PRO 8:10 Прыйміце настаўленьне маё, а ня срэбра, лепш веды, чым чыстае золата,
PRO 8:11 бо мудрасьць лепшая за пэрлы, і ніякія каштоўнасьці не параўнаюцца з ёю.
PRO 8:12 Я, мудрасьць, жыву разам з цьвярозым мысьленьнем і шукаю веданьня з разважнасьцю.
PRO 8:13 Страх перад ГОСПАДАМ — ненавідзець ліхоту, пыху і фанабэрыстасьць, ліхія шляхі і крывадушныя вусны я ненавіджу.
PRO 8:14 У мяне рада і сапраўдная мудрасьць, я — розум, у мяне сіла.
PRO 8:15 Дзякуючы мне валадары валадараць і князі дзейнічаюць справядліва.
PRO 8:16 Дзякуючы мне начальнікі кіруюць, і магнаты, і ўсе судзьдзі зямлі.
PRO 8:17 Я люблю тых, якія мяне любяць, і тыя, што мяне шукаюць, знойдуць мяне.
PRO 8:18 У мяне багацьце і слава, незьнішчальныя скарбы і праведнасьць.
PRO 8:19 Плод мой лепшы за золата, і золата найчысьцейшае, і карысьць ад мяне лепшая за срэбра адборнае.
PRO 8:20 Я хаджу сьцежкамі праведнасьці і шляхамі правасудзьдзя,
PRO 8:21 каб даць тым, што любяць мяне, у спадчыну даброцьці, і скарбніцы іх я напоўню.
PRO 8:22 ГОСПАД меў мяне на пачатку шляху Свайго, раней стварэньняў Сваіх, спакон вякоў.
PRO 8:23 Спрадвеку я пастаўлена, ад пачатку, перш, чым зямля паўстала.
PRO 8:24 Я нарадзілася, калі яшчэ не было бяздоньняў, калі не было крыніцаў, напоўненых водамі.
PRO 8:25 Перш, чым горы былі асаджаны, перад узгоркамі я нарадзілася,
PRO 8:26 калі Ён яшчэ не стварыў ані зямлі, ані палёў, ані пачатковых пылінак сусьвету.
PRO 8:27 Калі Ён прыгатоўваў нябёсы, я была там. Калі Ён крэсьліў скляпеньне над абліччам бяздоньня,
PRO 8:28 калі засноўваў аблокі ўгары?, калі ўмацоўваў крыніцы бяздоньня,
PRO 8:29 калі вызначаў для мора статут ягоны, каб воды не перакрочвалі рубяжы свае, калі закладаў падваліны зямлі,
PRO 8:30 я была ў Яго дойлідам і была пацехай [Яго] кожны дзень, радуючыся перад абліччам Яго кожны час,
PRO 8:31 радуючыся на заселенай зямлі Яго, і пацеха мая — з сынамі чалавечымі.
PRO 8:32 Дык цяпер, дзеці, паслухайце мяне, і шчасьлівыя тыя, якія трымаюцца шляхоў маіх.
PRO 8:33 Слухайце настаўленьне, і будзеце мудрымі, і не адкідайце яго.
PRO 8:34 Шчасьлівы чалавек, які слухае мяне, чуваючы кожны дзень пры брамах маіх, стоячы на варце пры парозе дзьвярэй маіх.
PRO 8:35 Бо хто знойдзе мяне, знойдзе жыцьцё і атрымае ласку ад ГОСПАДА,
PRO 8:36 а хто грашыць супраць мяне, шкодзіць душы сваёй; усе, якія ненавідзяць мяне, любяць сьмерць».
PRO 9:1 Мудрасьць пабудавала сабе дом, вычасала сем слупоў яго,
PRO 9:2 закалола тое, што было на зарэз, зьмяшала віно і прыгатавала свой стол.
PRO 9:3 Паслала служак сваіх, кліча на дзядзінцу і на вышынях гарадзкіх:
PRO 9:4 «Хто неразумны, няхай прыйдзе сюды», а да бязглуздага кажа:
PRO 9:5 «Прыходзьце, ешце хлеб мой і піце віно, якое я зьмяшала,
PRO 9:6 пакіньце дурноту і жывіце, і хадзіце шляхам розуму».
PRO 9:7 Хто павучае насьмешніка, сьцягвае на сябе прыкрасьць, а хто дакарае бязбожніка, запляміцца.
PRO 9:8 Не дакарай насьмешніка, каб ён не зьненавідзеў цябе, дакарай мудрага, і ён будзе любіць цябе.
PRO 9:9 Настаўляй мудрага, і ён стане мудрэйшы, вучы праведнага, і ён павялічыць веды.
PRO 9:10 Пачатак мудрасьці — страх ГОСПАДАЎ, і веданьне Сьвятога — розум.
PRO 9:11 Бо праз мяне памножацца дні твае і дададуцца гады жыцьця твайго.
PRO 9:12 Калі будзеш мудры, для сябе будзеш мудры, а калі станеш насьмешнікам — сам будзеш мець шкоду.
PRO 9:13 Дурнота — жанчына крыклівая, неразумная і нічога ня ведае;
PRO 9:14 сядзіць ля дзьвярэй дому свайго на пасадзе, на вышынях гарадзкіх,
PRO 9:15 каб клікаць тых, што праходзяць дарогаю, што ідуць проста сьцежкамі сваімі:
PRO 9:16 «Хто неразумны, няхай прыйдзе сюды», а да бязглуздага кажа:
PRO 9:17 «Вада крадзеная салодкая, і схаваны хлеб смачнейшы».
PRO 9:18 І ня ведае той, што там мерцьвякі, і што ў цемры адхлані запрошаныя ёю.
PRO 10:1 Прыповесьці Салямона. Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны сын — гора для маці.
PRO 10:2 Не прыносяць карысьці скарбы бязбожныя, а праведнасьць ратуе ад сьмерці.
PRO 10:3 Не дазволіць ГОСПАД галадаваць душы праведніка, але адкіне жаданьні бязбожнікаў.
PRO 10:4 Лянівая рука робіць бедным, а рука працавітая ўзбагачае.
PRO 10:5 Хто летам зьбірае, той сын разважлівы, а хто сьпіць у жніво — сын ганебны.
PRO 10:6 Дабраславенствы — на галаве праведнага, а вусны бязбожнікаў хаваюць няправасьць.
PRO 10:7 Памяць пра праведніка дабраслаўлёная, а імя бязбожнікаў спарахнее.
PRO 10:8 Мудры сэрцам прыймае прыказаньні, а той, хто мае вусны неразумныя, упадзе.
PRO 10:9 Хто ходзіць беззаганна, той ходзіць бясьпечна, а хто кры?віць шляхі свае, будзе выяўлены.
PRO 10:10 Хто міргае вачыма, той робіць прыкрасьць, а той, хто мае вусны неразумныя, упадзе.
PRO 10:11 Вусны праведніка — крыніца жыцьця, а вусны бязбожнікаў хаваюць няправасьць.
PRO 10:12 Нянавісьць выклікае сваркі, а любоў пакрывае ўсе правіны.
PRO 10:13 У вуснах разумнага знаходзіцца мудрасьць, а кій — на сьпіне бязглуздага.
PRO 10:14 Мудрыя захоўваюць веданьне, а вусны неразумнага вядуць да загубы.
PRO 10:15 Маёмасьць багатага — умацаваны горад для яго, загуба для бедных — іхняя галеча.
PRO 10:16 Праца праведніка вядзе да жыцьця, набытак бязбожніка — да грэху.
PRO 10:17 На сьцежцы жыцьця той, хто прыймае настаўленьне, а хто адкідае дакараньне — блукае.
PRO 10:18 Хто хавае нянавісьць, у таго вусны хлусьлівыя, а хто паклёп разносіць, той дурань.
PRO 10:19 У мностве словаў не пазьбегнеш грэху, а хто стрымлівае вусны свае, той разважлівы.
PRO 10:20 Язык праведніка — адборнае срэбра, а сэрца бязбожніка нічога ня вартае.
PRO 10:21 Вусны праведнага пасьвяць многіх, а бязглуздыя паміраюць ад нястачы розуму.
PRO 10:22 Дабраславенства ГОСПАДАВА, яно ўзбагачае, і смутку з сабою не прыносіць.
PRO 10:23 Радасьць для дурня — учынкі ганебныя, а для чалавека разумнага — мудрасьць.
PRO 10:24 Тое, чаго баіцца бязбожнік, прыйдзе на яго, а прагненьні праведных споўняцца.
PRO 10:25 Калі пранясецца віхор, дык і ня будзе больш бязбожніка, а праведнік мае вечны падмурак.
PRO 10:26 Як воцат для зубоў і як дым для вачэй, так гультай для тых, што яго пасылаюць.
PRO 10:27 Страх ГОСПАДАЎ памнажае дні, а гады бязбожнікаў скароцяцца.
PRO 10:28 Чаканьне праведнікаў — радасьць, а спадзяваньне бязбожнікаў загіне.
PRO 10:29 Шлях ГОСПАДАЎ — апора для беззаганных і загуба для злачынцаў.
PRO 10:30 Праведнік не пахісьнецца навекі, а бязбожнікі ня будуць жыць на зямлі.
PRO 10:31 Вусны праведніка памнажаюць мудрасьць, а язык падступны будзе адсечаны.
PRO 10:32 Вусны праведніка ведаюць, што даспадобы [Богу], а вусны бязбожнікаў — падступнасьць.
PRO 11:1 Агіда для ГОСПАДА — шалі падманлівыя, а вагі дакладныя даспадобы Яму.
PRO 11:2 Прыходзіць пыхлівасьць, прыходзіць і ганьба, а ў пакорлівых — мудрасьць.
PRO 11:3 Беззаганнасьць правых вядзе іх, а крывадушнасьць здрадлівых загубіць іх.
PRO 11:4 Не дапаможа багацьце ў дзень гневу, а праведнасьць ратуе ад сьмерці.
PRO 11:5 Праведнасьць беззаганнага раўняе шлях ягоны, а бязбожнік падае праз бязбожнасьць сваю.
PRO 11:6 Праведнасьць правых ратуе іх, а ліхадзеі будуць злоўленыя злачынствам сваім.
PRO 11:7 Калі памірае чалавек бязбожны, гіне надзея [яго], і спадзяваньне злачынцаў прападае.
PRO 11:8 Праведнік ратуецца ад бяды, а бязбожнік прыходзіць на месца яго.
PRO 11:9 Крывадушнік вуснамі забівае бліжняга свайго, а праведнік ратуецца праз веданьне.
PRO 11:10 Калі добра ідзе праведным, радуецца горад, і калі гінуць бязбожнікі, сьвяткуе.
PRO 11:11 Дабраславенствам правых узвышаецца горад, а вуснамі бязбожнікаў руйнуецца.
PRO 11:12 Той, хто пазбаўлены розуму, пагарджае бліжнім сваім, а чалавек разумны захоўвае мір.
PRO 11:13 Хто ходзіць з абмовамі, адкрывае таямніцу, а той, хто верны духам, захоўвае слова.
PRO 11:14 Дзе няма добрай рады, народ прападае, а пры мностве дарадцаў — выратаваньне.
PRO 11:15 Шкодзіць сабе той, хто паручаецца за чужога, а хто ненавідзіць даваць руку, той бясьпечны.
PRO 11:16 Пачцівая жанчына здабывае славу, і моцныя здабываюць багацьце.
PRO 11:17 Чалавек міласэрны робіць дабро душы сваёй, а бязьлітасны нішчыць цела сваё.
PRO 11:18 Падманлівы набытак здабудзе бязбожнік, а таму, хто сее праведнасьць, будзе пэўная нагарода.
PRO 11:19 Праведнасьць [вядзе] да жыцьця, а хто імкнецца да зла, [імкнецца] да сьмерці.
PRO 11:20 Агіда для ГОСПАДА крывадушныя сэрцам, але тыя, хто ходзяць беззаганна, даспадобы Яму.
PRO 11:21 Можна паручы?цца, зло не пазьбегне пакараньня, а насеньне праведных будзе збаўленае.
PRO 11:22 Як залатое колца ў лычы сьвіньні, так прыгожая жанчына, але бяз розуму.
PRO 11:23 Прагненьне праведнікаў — толькі дабро, а чаканьне бязбожнікаў — гнеў.
PRO 11:24 Адзін сыпе [шчодра], і дадаецца яму, а другі лішне ашчадны, і бяднее.
PRO 11:25 Дабрадзейная душа будзе насычана, і хто поіць [другіх], сам напоены будзе.
PRO 11:26 Хто затрымлівае збожжа, таго праклінае народ, але дабраславенства на галаве таго, хто продае.
PRO 11:27 Хто імкнецца да дабра, той шукае зычлівасьці, а хто шукае зла, да таго яно прыйдзе.
PRO 11:28 Хто спадзяецца на багацьце сваё, упадзе, а праведнікі, як лісьце, зелянеюць.
PRO 11:29 Хто руйнуе дом свой, атрымае ў спадчыну вецер, і неразумны будзе слугою мудрага сэрцам.
PRO 11:30 Плод праведнага — дрэва жыцьця, і мудры здабывае душы.
PRO 11:31 Вось, праведнік будзе мець адплату на зямлі, пагатоў бязбожнік і грэшнік.
PRO 12:1 Хто любіць настаўленьне, любіць веданьне, а хто ненавідзіць дакараньне, той дурань.
PRO 12:2 Добры знойдзе ласку ў ГОСПАДА, але чалавека зламыснага Ён асудзіць.
PRO 12:3 Ня будзе стаяць чалавек бязбожнасьцю, а корань праведных не захістаецца.
PRO 12:4 Дабрадзейная жонка — карона для мужа свайго, а бессаромная — як гніль у костках ягоных.
PRO 12:5 Думкі праведных слушныя, намеры бязбожнікаў падступныя.
PRO 12:6 Словы бязбожнікаў цікуюць на кроў, але вусны правых ратуюць іх.
PRO 12:7 Паваленыя бязбожнікі, і няма іх, а дом праведных будзе стаяць.
PRO 12:8 Хваляць чалавека паводле розуму ягонага, але той, хто мае ліхое сэрца, будзе пагарджаны.
PRO 12:9 Лепей быць простым і працаваць на сябе, чым выдаваць сябе за паважнага і ня мець хлеба.
PRO 12:10 Праведнік рупіцца пра жыцьцё быдла свайго, а нутро бязбожных бязьлітаснае.
PRO 12:11 Хто абрабляе сваю зямлю, той насыціцца хлебам, а хто ганяецца за марнасьцю, той ня мае розуму.
PRO 12:12 Бязбожнік жадае [злавіць у] пасткі ліхоцьця, а корань праведных прыносіць [плод].
PRO 12:13 Ліхадзей заблытаецца праз правіны вуснаў сваіх, а праведнік выйдзе з бяды.
PRO 12:14 З плоду вуснаў сваіх чалавек насыціцца дабром, і праца рук чалавека зьвернецца да яго.
PRO 12:15 Шлях неразумнага слушны ў вачах ягоных, але мудры той, хто слухае параду.
PRO 12:16 Гнеў неразумнага выяўляецца адразу, а разумны хавае зьнявагу.
PRO 12:17 Хто дыхае праўдаю, той выкажацца праўдзіва, а сьведка фальшывы хлусіць.
PRO 12:18 Ёсьць такі, што лапоча і раніць як мечам, а язык мудрага лечыць.
PRO 12:19 Вусны праўдамоўныя трываць будуць вечна, а язык хлусьлівы — імгненьне.
PRO 12:20 Ашуканства ў сэрцы тых, якія задумляюць ліхоту, а ў тых, якія радзяць мір, — радасьць.
PRO 12:21 Не спаткае праведніка нічога благога, а ў бязбожніка будзе поўна няшчасьцяў.
PRO 12:22 Агіда для ГОСПАДА вусны хлусьлівыя, а тыя, што дзейнічаюць сумленна, падабаюцца Яму.
PRO 12:23 Чалавек разумны прыхоўвае веданьне, а сэрца дурняў абвяшчае глупства.
PRO 12:24 Рука руплівых будзе мець уладу, а нядбайныя будуць даньнікамі.
PRO 12:25 Смутак у сэрцы чалавека прыгнятае яго, а добрае слова разьвяселіць яго.
PRO 12:26 Праведнік мае перавагу над бліжнім сваім, а шлях бязбожнікаў зводзіць іх саміх.
PRO 12:27 Гультай не сьпячэ ўпаляванага, а маёмасьць чалавека руплівага каштоўная.
PRO 12:28 На сьцежцы праведнасьці — жыцьцё, і на шляху яе няма сьмерці.
PRO 13:1 Мудры сын [слухае] настаўленьне бацькі, а насьмешнік ня слухае дакараньня.
PRO 13:2 З плоду вуснаў сваіх чалавек будзе жывіцца дабром, а душа ліхадзеяў — гвалтам.
PRO 13:3 Хто захоўвае вусны свае, захоўвае душу сваю, а хто шырока адкрывае свой рот, будзе мець зьнішчэньне.
PRO 13:4 Душа гультая жадае і ня мае нічога, а душа руплівага будзе насычаная.
PRO 13:5 Праведнік ненавідзіць слова хлусьлівае, а бязбожнік ганьбіць і зьневажае [сябе].
PRO 13:6 Праведнасьць захоўвае таго, хто беззаганны ў шляху [сваім], а бязбожнасьць губіць грэшніка.
PRO 13:7 Адзін выдае сябе за багатага, нічога ня маючы, іншы выдае сябе за беднага, маючы шмат багацьця.
PRO 13:8 Выкуп душы чалавека — багацьце ягонае, а бедны пагрозы ня чуе.
PRO 13:9 Сьвятло праведных радасна зьзяе, а сьветач бязбожнікаў стухне.
PRO 13:10 Пыхлівасьць толькі да звадкі прыводзіць, а ў тых, што парады прыймаюць, — мудрасьць.
PRO 13:11 Багацьце, [здабытае] марным чынам, змалее, а хто зьбірае яго рукою сваёю, — памнажае яго.
PRO 13:12 Спадзяваньне, якое доўжыцца, — боль сэрца, а зьдзейсьненае жаданьне — дрэва жыцьця.
PRO 13:13 Хто пагарджае Словам, той будзе зьнішчаны, а хто баіцца прыказаньняў, атрымае ўзнагароду.
PRO 13:14 Закон мудрага — крыніца жыцьця, каб пазьбегнуць пастак сьмерці.
PRO 13:15 Добры розум дае зычлівасьць, а шлях ліхадзеяў цяжкі.
PRO 13:16 Кожны разумны дзейнічае з веданьнем, а дурны выяўляе неразумнасьць.
PRO 13:17 Бязбожны пасланец трапляе ў бяду, а верны пасол — аздараўленьне.
PRO 13:18 Галеча і ганьба таму, хто адкідае настаўленьне, а той, хто прыймае дакараньні, будзе ў пашане.
PRO 13:19 Споўненае жаданьне — асалода для душы, але адвярнуцца ад зла — агіда для дурня.
PRO 13:20 Хто ходзіць з мудрым, будзе мудрым, а хто сябруе з дурнем, загалосіць.
PRO 13:21 Ліха гоніцца за грэшнікамі, а праведным будзе аднагароджана дабром.
PRO 13:22 Добры пакідае спадчыну і ўнукам, а багацьце грэшнікаў захоўваецца для праведных.
PRO 13:23 Многа хлеба і на ніве бедных, але некаторыя гінуць, бо няма суду.
PRO 13:24 Хто шкадуе дубца свайго, той ненавідзіць сына свайго, а хто любіць яго, той з маленства настаўляе яго.
PRO 13:25 Праведнік есьць і насычае душу сваю, а нутро бязбожнікаў будзе ў нястачы.
PRO 14:1 Мудрая жонка будуе сабе дом, а неразумная руйнуе яго сваімі рукамі.
PRO 14:2 Хто ходзіць проста, той баіцца ГОСПАДА, а хто кры?віць шляхі свае, той грэбуе Ім.
PRO 14:3 У вуснах неразумнага дубец пыхлівасьці, а вусны мудрых захоўваюць іх.
PRO 14:4 Дзе няма скаціны, там ясьлі пустыя, але багата прыбытку ад сілы вала.
PRO 14:5 Сьведка праўдзівы ня схлусіць, а сьведка фальшывы дыхае няпраўдай.
PRO 14:6 Насьмешнік шукае мудрасьці, і яе няма, але веданьне лёгкае для разумнага.
PRO 14:7 Адыйдзі ад чалавека дурнога, бо ня знойдзеш вуснаў разумных.
PRO 14:8 Мудрасьць разумнага — разуменьне шляху свайго, а неразумнасьць дурняў — ашуканства.
PRO 14:9 Неразумныя сьмяюцца з віны, а пасярод правых — зычлівасьць.
PRO 14:10 Сэрца ведае горыч душы сваёй, і ў радасьць ягоную ня ўвойдзе чужынец.
PRO 14:11 Дом бязбожнікаў будзе зьнішчаны, а намёт правых закрасуе.
PRO 14:12 Ёсьць шлях, які слушны ў вачах чалавека, але канец яго — шляхі сьмерці.
PRO 14:13 І ў часе сьмеху баліць сэрца, і заканчэньне радасьці — смутак.
PRO 14:14 Падступны сэрцам насыціцца шляхамі сваімі, а добры чалавек — сваімі.
PRO 14:15 Неразумны верыць кожнаму слову, а разумны разважае пра крокі свае.
PRO 14:16 Мудры баіцца і адварочваецца ад зла, а дурны гняўлівы і самаўпэўнены.
PRO 14:17 Скоры на гнеў робіць дурасьць, а чалавек зламысны зьненавіджаны.
PRO 14:18 Неразумныя атрымліваюць у спадчыну дурасьць, а разумныя ўкарануюцца веданьнем.
PRO 14:19 Ліхія паклоняцца перад добрымі, а бязбожнікі — каля брамаў праведнікаў.
PRO 14:20 Бедны зьненавіджаны нават бліжнім сваім, але шмат тых, хто любіць багатага.
PRO 14:21 Хто цураецца бліжняга свайго, той грашыць, а хто літуецца над бедным, той шчасьлівы.
PRO 14:22 Ці ж не заблукалі тыя, якія задумляюць зло? Але міласэрнасьць і праўда будзе тым, якія задумляюць добрае.
PRO 14:23 З кожнае працы будзе прыбытак, а ад пустых словаў — толькі нястача.
PRO 14:24 Карона мудрых — багацьце іхняе, а вянок дурняў — глупства іхняе.
PRO 14:25 Сьведка праўдзівы ратуе душы, а хлусьлівы дыхае няпраўдай.
PRO 14:26 У страху перад ГОСПАДАМ моцная пэўнасьць, і для сыноў Сваіх Ён будзе прыстанішчам.
PRO 14:27 Страх ГОСПАДАЎ — крыніца жыцьця, каб пазьбегнуць пастак сьмерці.
PRO 14:28 У мностве народу веліч валадара, а ў малалікасьці людзей — загуба князя.
PRO 14:29 У павольнага на гнеў багата розуму, а запальчывы выяўляе дурасьць.
PRO 14:30 Лагоднае сэрца — жыцьцё для цела, а зайздрасьць — парахненьне косткам.
PRO 14:31 Хто прыгнятае ўбогага, той зьневажае Творцу ягонага, але шануе Яго той, хто літуецца над бедным.
PRO 14:32 Бязбожнік будзе адкінуты за ліхоцьце сваё, а праведнік і пры сьмерці сваёй мае надзею.
PRO 14:33 У сэрцы разумнага жыве мудрасьць, і паміж дурняў яна вядомая.
PRO 14:34 Праведнасьць узвышае народ, а грэх — ганьба для народаў.
PRO 14:35 Зычлівы валадар да слугі разумнага, але абурэньне ягонае на таго, хто асаромлівае яго.
PRO 15:1 Лагодны адказ адхінае ярасьць, а слова абразьлівае выклікае гнеў.
PRO 15:2 Язык мудрых прыносіць веды, а вусны неразумных выказваюць глупства.
PRO 15:3 Вочы ГОСПАДА на кожным месцы, яны бачаць добрых і ліхіх.
PRO 15:4 Здаровы язык — дрэва жыцьця, а зласьлівы — заламаньне духа.
PRO 15:5 Неразумны грэбуе настаўленьнем бацькі, а хто зважае на дакараньні — разумнее.
PRO 15:6 У доме праведніка шмат багацьця, а ў набытках бязбожніка — замяшаньне.
PRO 15:7 Вусны мудрых сеюць веды, а сэрца бязглуздых не такое.
PRO 15:8 Ахвяра бязбожнікаў — агіда для ГОСПАДА, а малітвы правых Яму даспадобы.
PRO 15:9 Агіда для ГОСПАДА — шлях бязбожніка, а таго, хто імкнецца да праведнасьці, Ён любіць.
PRO 15:10 Таму, хто ўхіляецца з дарогі, — строгая кара, і той, хто дакараньне ненавідзіць, — памрэ.
PRO 15:11 Адхлань і пекла перад [вачыма] ГОСПАДА, а тым больш сэрцы сыноў чалавечых.
PRO 15:12 Насьмешнік ня любіць таго, хто яго дакарае, і да мудрых ня пойдзе.
PRO 15:13 Радаснае сэрца робіць аблічча вясёлым, а калі сэрца сумуе — дух разьбіты.
PRO 15:14 Сэрца разумнае шукае веданьня, а вусны неразумных жывяцца дурнотаю.
PRO 15:15 Усе дні прыгнечанага ліхія, а ў каго добра на сэрцы, у таго заўсёды бяседа.
PRO 15:16 Лепш малое ў страху ГОСПАДАВЫМ, чым вялікія скарбы, а з імі трывога.
PRO 15:17 Лепш крыху гародніны з любоўю, чым тлусты вол з нянавісьцю.
PRO 15:18 Чалавек гняўлівы выклікае звадкі, а няскоры да гневу супакойвае спрэчку.
PRO 15:19 Шлях гультая як жываплот з церня, а сьцежка правых — гладкая.
PRO 15:20 Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны чалавек пагарджае маці сваёй.
PRO 15:21 Дурасьць — радасьць для невука, а чалавек разумны ідзе простай дарогай.
PRO 15:22 Бяз рады руйнуюцца намеры, а з мноствам дарадцаў яны зьдзяйсьняюцца.
PRO 15:23 Радуецца чалавек з адказу вуснаў сваіх, і якое добрае слова адпаведнае.
PRO 15:24 Сьцежка жыцьця ў разважлівага [вядзе] ўгару, каб пазьбегнуць адхлані, якая ў доле.
PRO 15:25 ГОСПАД развальвае дом пыхліўцаў, а мяжу ўдавы Ён вызначае.
PRO 15:26 Агіда для ГОСПАДА — думкі бязбожных, а прамовы чыстыя прыемныя [Яму].
PRO 15:27 Нішчыць свой дом сквапны да зыску, а хто ненавідзіць падарункі, будзе жыць.
PRO 15:28 Сэрца праведніка разважае адказ, а вусны бязбожнікаў вымаўляюць ліхоту.
PRO 15:29 ГОСПАД далёка ад бязбожнікаў, але малітвы праведных Ён чуе.
PRO 15:30 Сьвятло вачэй радуе сэрца, і добрая вестка ўмацоўвае косьці.
PRO 15:31 Вуха, якое слухае дакараньні жыцьця, будзе жыць сярод мудрых.
PRO 15:32 Хто адкідае настаўленьне, грэбуе душою сваёю, а хто слухае дакараньняў, здабывае розум.
PRO 15:33 Страх ГОСПАДАЎ навучае мудрасьці, і ўпакораньне папераджае славу.
PRO 16:1 Да чалавека [належыць] меркаваньне сэрца, але ад ГОСПАДА адказ языка.
PRO 16:2 Усе шляхі чалавека чыстыя ў вачах ягоных, але ГОСПАД узважвае душы.
PRO 16:3 Ускладзі на ГОСПАДА ўсе справы свае, і ўсе намеры твае зьдзейсьняцца.
PRO 16:4 Усё зрабіў ГОСПАД дзеля Сябе, і нават бязбожніка на дзень ліхі.
PRO 16:5 Агіда для ГОСПАДА кожны пыхлівы сэрцам, можна паручы?цца, ён не застанецца непакараным.
PRO 16:6 Міласэрнасьцю і праўдай адкупляецца беззаконьне, і страх ГОСПАДАЎ адводзіць ад зла.
PRO 16:7 Калі ГОСПАДУ даспадобы шляхі чалавека, Ён нават ворагаў ягоных пагодзіць з ім.
PRO 16:8 Лепш малое ў праведнасьці, чым багатыя прыбыткі ў беззаконьні.
PRO 16:9 Сэрца чалавека абдумвае шлях свой, але ГОСПАД накіроўвае крокі ягоныя.
PRO 16:10 Калі слова натхнёнае ў вуснах валадара, у судзе ня будзе падступным язык ягоны.
PRO 16:11 Вага і шалі справядлівыя — ад ГОСПАДА, і ўсе камяні ваговыя ў торбе — справа Ягоная.
PRO 16:12 Агіда для валадара — учынкі бязбожныя, бо пасад умацоўваецца праведнасьцю.
PRO 16:13 Падабаюцца валадару вусны праведныя, і таго, хто гаворыць праўдзіва, ён любіць.
PRO 16:14 Гнеў валадара — весьнік сьмерці, але мудры чалавек улагодзіць яго.
PRO 16:15 У сьвятле аблічча валадара — жыцьцё, і зычлівасьць ягоная — як воблака з позьнім дажджом.
PRO 16:16 Нашмат лепш прыдбаць мудрасьць, чым золата, і лепей прыдбаць розум, чым срэбра.
PRO 16:17 Шырокая дарога правых — адвярнуцца ад зла; хто пільнуе шлях свой, той захоўвае душу сваю.
PRO 16:18 Перад загубай ідзе пыхлівасьць, і перад падзеньнем — дух ганарысты.
PRO 16:19 Лепш скарацца духам з пакорнымі, чым дзяліць здабычу з пыхліўцамі.
PRO 16:20 Разважлівы ў слове знойдзе добрае, і той, хто спадзяецца на ГОСПАДА, — шчасьлівы.
PRO 16:21 Мудрага сэрцам называюць разумным, і слодыч вуснаў павялічвае веды.
PRO 16:22 Розум — крыніца жыцьця для тых, хто мае яго, але настаўленьне неразумных — глупства.
PRO 16:23 Сэрца мудрага робіць разважлівымі вусны ягоныя і мове ягонай дадае ведаў.
PRO 16:24 Прыемныя словы — сотавы мёд, асалода для душы і лекі для цела.
PRO 16:25 Ёсьць шлях, які слушны ў вачах чалавека, але канец яго — шляхі сьмерці.
PRO 16:26 Работнік цяжка працуе для сябе, бо рот ягоны прымушае яго.
PRO 16:27 Чалавек нягодны ліхоцьце рыхтуе, і ў вуснах ягоных нібы агонь, які паліць.
PRO 16:28 Чалавек падступны сее звадкі, і пляткар разьдзяляе сяброў.
PRO 16:29 Чалавек злачынны зводзіць бліжняга свайго і вядзе яго на шлях нядобры,
PRO 16:30 прыплюшчвае вочы свае, каб прыдумляць подступ, кры?віць губы свае, робячы ліха.
PRO 16:31 Сівізна — слаўная карона, на шляху праведнасьці знаходзяць яе.
PRO 16:32 Лепш павольны на гнеў, чым магутны, і той, які пануе над духам сваім, чым заваёўнік гораду.
PRO 16:33 Жэрабя кідаюць у заўлоньне, але ад ГОСПАДА ўсе суды яго.
PRO 17:1 Лепш сухая луста ў супакоі, чым дом, поўны заколатай жывёлы, са сваркамі.
PRO 17:2 Разумны слуга будзе панаваць над шалапутным сы?нам і між братоў будзе дзяліць спадчыну.
PRO 17:3 Літавальны гаршчок — для срэбра, і горан — для золата, а сэрцы выпрабоўвае ГОСПАД.
PRO 17:4 Ліхотнік зважае на вусны нягодныя, хлус слухае язык згубны.
PRO 17:5 Хто насьміхаецца з беднага, той зьневажае Творцу яго, і хто цешыцца з няшчасьця, не пазьбегне пакараньня.
PRO 17:6 Карона старых — сыны сыноў, і слава сыноў — бацькі іхнія.
PRO 17:7 Не пасуе бязглуздаму паважная мова, тым больш шляхетнаму вусны брахлівыя.
PRO 17:8 Хабар — каштоўны камень у вачах гаспадара яго, куды толькі зьвернецца ён, будзе мець посьпех.
PRO 17:9 Хто прыкрывае правіну, шукае любові, а хто паўтарае слова, разьдзяляе сяброў.
PRO 17:10 Мацней дзейнічае нагана на разумнага, чым сто ўдараў на дурнога.
PRO 17:11 Ліхадзей шукае толькі непаслухмянства, таму бязьлітасны анёл будзе пасланы супраць яго.
PRO 17:12 [Лепш] спаткаць мядзьведзіцу, пазбаўленую дзяцей, чым дурня ў яго неразумнасьці.
PRO 17:13 Хто адплочвае злом за дабро, у таго зло не адыйдзе ад дому ягонага.
PRO 17:14 Пачатак звадкі — прарыў вады, перш, чым спрэчка пачнецца, пакінь [яе].
PRO 17:15 Той, хто апраўдвае злачынцу, і той, хто вінаваціць праведніка, — абодва агіда для ГОСПАДА.
PRO 17:16 Навошта грошы ў руцэ дурнога, каб набыць мудрасьці, калі няма розуму?
PRO 17:17 Сябра любіць у кожны час, і ў нядолі робіцца братам.
PRO 17:18 Чалавек, пазбаўлены розуму, дае руку і ручаецца перад абліччам бліжняга свайго.
PRO 17:19 Хто любіць сваркі, любіць грэх, і хто падымае высока вароты свае, шукае загубы.
PRO 17:20 Крывадушнае сэрца ня знойдзе дабра, і язык здрадлівы трапіць у бяду.
PRO 17:21 Хто нараджае неразумнага, — на смутак сабе, і бацька бязглуздага ня будзе цешыцца.
PRO 17:22 Радаснае сэрца аздараўляе, [нібы] лекі, а маркотны дух сушыць косьці.
PRO 17:23 Бязбожнік бярэ хабар з-за пазухі, каб скрывіць сьцежкі правасудзьдзя.
PRO 17:24 Перад абліччам разумнага — мудрасьць, а вочы дурня — на канцы зямлі.
PRO 17:25 Сын неразумны — згрызота для бацькі свайго і горыч для той, якая яго нарадзіла.
PRO 17:26 Таксама нядобра караць праведніка і біць шляхетнага за шчырасьць.
PRO 17:27 Хто мае веданьне, той у словах ашчадны, і чалавек разумны мае спакойны дух.
PRO 17:28 Таксама неразумны, калі маўчыць, лічыцца мудрым, і калі закрывае вусны свае, разважлівым.
PRO 18:1 Свавольны шукае [свайго] жаданьня і кожнай цьвярозай думцы працівіцца.
PRO 18:2 Дурань ня хоча застанаўляцца, а толькі каб выявіць свой розум.
PRO 18:3 Калі прыходзіць бязбожнік, прыходзіць пагарда, і разам з сорамам — ганьба.
PRO 18:4 Словы вуснаў чалавечых — глыбокія воды, крыніца мудрасьці — бурлівы ручай.
PRO 18:5 Нядобра зважаць на аблічча бязбожнага, каб паваліць праведнага на судзе.
PRO 18:6 Словы дурня прыводзяць да спрэчкі, і вусны ягоныя выклікаюць бойку.
PRO 18:7 Вусны дурня — ягоная загуба, а мова ягоныя — пастка для душы яго.
PRO 18:8 Словы пляткара — як прысмакі, яны зыходзяць у глыб нутра.
PRO 18:9 Нядбайны ў рабоце сваёй — брат нішчыцеля.
PRO 18:10 Імя ГОСПАДА — магутная вежа, пабяжыць туды праведнік і будзе ў бясьпецы.
PRO 18:11 Маёмасьць багатага — умацаваны горад для яго, уяўляецца яна яму як муры? высокія.
PRO 18:12 Перад загубай вывышаецца сэрца чалавека, а ўпакораньне папераджае славу.
PRO 18:13 Хто дае адказ раней, чым выслухае, той неразумны, і сорам яму.
PRO 18:14 Дух чалавека пераносіць немач сваю, але дух маркотны хто можа ўзьняць.
PRO 18:15 Сэрца разважнае набывае веды, і вуха мудрых шукае веданьня.
PRO 18:16 Падарунак чалавека дае яму прастору і да вялікіх прывядзе яго.
PRO 18:17 Першы ў спрэчцы сваёй [падаецца] справядлівым, але прыйдзе бліжні ягоны і выспрабуе яго.
PRO 18:18 Жэрабя спыняе сваркі і дзеліць між магутнымі.
PRO 18:19 Пакрыўджаны брат — як умацаваны горад, а сваркі — як завалы ў замку.
PRO 18:20 З плоду вуснаў сваіх насыціць чалавек нутро сваё, з прыбыткаў губаў сваіх насыціцца.
PRO 18:21 Сьмерць і жыцьцё ў руцэ языка; хто любіць яго, будзе есьці плады ягоныя.
PRO 18:22 Хто знайшоў жонку, той знайшоў добрае і атрымаў ласку ад ГОСПАДА.
PRO 18:23 Бедны гаворыць, умольваючы, а багаты адказвае груба.
PRO 18:24 Чалавек, які мае сяброў, сам павінен быць сяброўскі, і бывае, што сябар больш любіць, чым брат.
PRO 19:1 Лепш бедны, які ходзіць у беззаганнасьці сваёй, чым крывадушны вуснамі сваімі, і да таго ж дурны.
PRO 19:2 Таксама нядобра душы бяз ведаў, і хто сьпяшаецца нагамі [сваімі], згрэшыць.
PRO 19:3 Неразумнасьць чалавека кры?віць шлях ягоны, але сэрца ягонае гневаецца на ГОСПАДА.
PRO 19:4 Маёмасьць дадае шматлікіх сяброў, а ўбогага пакідае бліжні ягоны.
PRO 19:5 Сьведка фальшывы не пазьбегне пакараньня, і хто дыхае няпраўдай, не ўратуецца.
PRO 19:6 Шмат хто паніжаецца перад магнатам, і кожны — бліжні чалавеку, які [дае] падарункі.
PRO 19:7 Усе браты беднага ненавідзяць яго, тым больш сябры ягоныя аддаляюцца ад яго; той бяжыць, каб паразмаўляць, але іх няма.
PRO 19:8 Хто набывае розум, той любіць душу сваю, хто шукае разважлівасьці — знаходзіць дабро.
PRO 19:9 Сьведка фальшывы не пазьбегне пакараньня, і хто дыхае няпраўдай, загіне.
PRO 19:10 Не пасуе дурню раскоша, тым больш слузе мець уладу над князямі.
PRO 19:11 Розум чалавека стрымлівае гнеў ягоны, і слава яго — у прабачэньні правінаў.
PRO 19:12 Гнеў валадара — як ры?каньне ільва, а зычлівасьць ягоная — як раса на траве.
PRO 19:13 Неразумны сын — загуба для бацькі, а сварлівая жонка — як няспыннае капаньне [праз дах].
PRO 19:14 Дом і маёмасьць — спадчына ад бацькоў, але разумная жонка — ад ГОСПАДА.
PRO 19:15 Лянота кідае ў сон, і нядбайная душа будзе цярпець голад.
PRO 19:16 Хто захоўвае прыказаньні — захоўвае душу сваю, хто не шануе шлях Яго — памрэ.
PRO 19:17 Хто літуецца над убогім, той пазычае ГОСПАДУ, за дабрадзейства Ён аднагародзіць яму.
PRO 19:18 Карай сына свайго, пакуль ёсьць надзея, і няхай не спрычы?ніцца да загубы яго душа твая.
PRO 19:19 Зласьлівы няхай атрымае пакараньне, бо калі пашкадуеш яго, яшчэ больш павялічыш [кару].
PRO 19:20 Слухай парады і прыймай настаўленьне, каб стаўся ты мудрым пры канцы [дзён].
PRO 19:21 Шмат думак у сэрцы чалавека, але збудзецца намер ГОСПАДА.
PRO 19:22 Пажаданая для чалавека міласэрнасьць ягоная, і бедны лепшы за чалавека хлусьлівага.
PRO 19:23 Страх перад ГОСПАДАМ [вядзе] да жыцьця, і такі [чалавек] будзе жыць, і насыціцца, і зло не наведае яго.
PRO 19:24 Гультай хавае руку сваю ў місе, але нават да вуснаў сваіх не падымае яе.
PRO 19:25 Бі насьмешніка, і неразумны паразумнее, дакарай разумнага, і ён здабудзе веданьне.
PRO 19:26 Руйнуе бацьку, выганяе маці сын, які прыносіць сорам і ганьбу.
PRO 19:27 Перастань, сыне мой, слухаць настаўленьні, якія адводзяць ад словаў веданьня.
PRO 19:28 Сьведка нягодны насьміхаецца над судом, і вусны бязбожнікаў глытаюць злачынства.
PRO 19:29 Падрыхтаваныя прысуды для насьмешнікаў, а хвастаньне — на плечы дурняў.
PRO 20:1 Віно зьдзеклівае, сікера галасьлівая, і кожны, хто блукае з імі, ня мае мудрасьці.
PRO 20:2 Ярасьць валадара — як рыканьне ільва, хто выклікае яе, грашыць супраць душы сваёй.
PRO 20:3 Слава для чалавека — пакінуць спрэчку, а ўсе неразумныя задзірлівыя.
PRO 20:4 Дзеля холаду гультай ня хоча араць, таму будзе прасіць у час жніва, і [не атрымае] нічога.
PRO 20:5 Намеры ў сэрцы чалавека — глыбокія воды, але разумны чалавек вычэрпвае іх.
PRO 20:6 Багата людзей абвяшчае пра міласэрнасьць сваю, але праўдамоўнага чалавека хто можа знайсьці?
PRO 20:7 Праведнік ходзіць у беззаганнасьці сваёй, шчасьлівыя сыны ягоныя пасьля яго.
PRO 20:8 Валадар, які сядзіць на судовым пасадзе, расьцярушвае вачыма сваімі ўсякую ліхоту.
PRO 20:9 Хто можа сказаць: «Я ачысьціў сэрца маё, я чысты ад грэху майго»?
PRO 20:10 Неаднолькавыя вагі і неаднолькавая эфа, адно і другое — агіда для ГОСПАДА.
PRO 20:11 Нават у юнака па паводзінах можна зразумець, ці чыстыя, ці правыя справы ягоныя.
PRO 20:12 Вуха, якое чуе, і вока, якое бачыць, — ГОСПАД зрабіў і адно, і другое.
PRO 20:13 Не любі спаць, каб табе не зьбяднець, адкрый вочы свае, і насыцішся хлебам.
PRO 20:14 «Дрэннае, дрэннае», — кажа пакупнік, а калі адыдзецца, тады хваліцца.
PRO 20:15 Ёсьць золата і мноства пэрлінаў, але найкаштоўнейшая рэч — вусны разумныя.
PRO 20:16 Забяры адзеньне яго, бо ён паручы?ўся за чужога, і за чужынца вазьмі заклад ад яго.
PRO 20:17 Салодкі чалавеку хлеб ашуканства, але потым пяском напоўняцца вусны ягоныя.
PRO 20:18 Думкі ўмацоўваюцца парадамі, і з разважлівасьцю вядзі вайну.
PRO 20:19 Хто ходзіць абмоўнікам, той выяўляе таямніцы, дык ня зьвязвайся з тым, хто рот свой разьзяўляе.
PRO 20:20 Хто кляне бацьку свайго і маці сваю, у таго сьветач патухне сярод глыбокай цемры.
PRO 20:21 Спадчына, спачатку пасьпешліва здабытая, ня будзе пры канцы дабраслаўлёная.
PRO 20:22 Не кажы: «Я адплачу за зло», спадзявайся на ГОСПАДА, і Ён вы?бавіць цябе.
PRO 20:23 Агіда для ГОСПАДА — неаднолькавыя вагі, і шалі падманлівыя — ня добра.
PRO 20:24 Ад ГОСПАДА крокі чалавека, і як жа чалавеку зразумець шлях свой?
PRO 20:25 Пастка для чалавека — пасьпешліва зрабіць шлюбаваньне, а пасьля абяцаньня разважаць.
PRO 20:26 Мудры валадар расьцярушыць бязбожнікаў і зьверне на іх кола [малатарнае].
PRO 20:27 Сьветач ГОСПАДАЎ — дух чалавечы, ён дасьледуе ўсе сховы нутра.
PRO 20:28 Міласэрнасьць і праўда ахоўваюць валадара, і міласэрнасьцю ўмацоўваецца пасад ягоны.
PRO 20:29 Слава юнакоў — сіла іхняя, а веліч старых — сівізна.
PRO 20:30 Вы?тні і раны — лекавальная масьць ад ліхоты, і ўдары ў глыбіню нутра.
PRO 21:1 Сэрца валадара ў руцэ ГОСПАДА, як ручаі водаў, Ён скіроўвае яго, куды хоча.
PRO 21:2 Усе шляхі чалавека слушныя ў вачах ягоных, але ГОСПАД узважвае сэрцы.
PRO 21:3 Праведнасьць і суд даспадобы ГОСПАДУ больш, чым ахвяра.
PRO 21:4 Узьнесеныя вочы і надзьмутае сэрца — баразна бязбожных, [і гэта] грэх.
PRO 21:5 Думкі руплівага [прыносяць] прыбытак, а кожнага нецярплівага — нястачу.
PRO 21:6 Зьбіраньне скарбаў языком падманлівым — пара, што зьнікае, шуканьне сьмерці.
PRO 21:7 Злачыннасьць бязбожнікаў зьвернецца на іх, бо яны грэбуюць чыніць суд [справядлівы].
PRO 21:8 Крывы шлях чалавека нягоднага, а справы чыстага — простыя.
PRO 21:9 Лепей жыць у куце на даху, чым са сварліваю жонкаю ў прасторным доме.
PRO 21:10 Душа бязбожніка жадае зла, ня знойдзе [ласкі] ў вачах ягоных бліжні яго.
PRO 21:11 Калі караюць насьмешніка, неразумны стаецца мудрэйшым, і калі мудрага вучаць, ён здабывае веданьне.
PRO 21:12 Разважае праведнік пра дом бязбожніка, як гінуць бязбожнікі ў ліхоцьці сваім.
PRO 21:13 Хто вушы свае затыкае на крык убогага, той сам будзе клікаць, але ня будзе адказу.
PRO 21:14 Падарунак таемны тушыць гнеў, а гасьцінец у заўлоньне — вялікую ярасьць.
PRO 21:15 Правасудзьдзе — радасьць для праведніка і загуба для злачынцаў.
PRO 21:16 Чалавек, што зьбіваецца са шляху розуму, супачы?не ў грамадзе памёршых.
PRO 21:17 Хто любіць весяліцца, будзе ў нястачы, а хто любіць віно і алей, ня будзе багатым.
PRO 21:18 Вы?купам за праведніка [будзе] бязбожнік, а за правага — ліхадзей.
PRO 21:19 Лепш жыць у зямлі пустыннай, чым з жонкай гняўлівай і сварлівай.
PRO 21:20 Прывабныя скарбы і алей у жытле мудрага, а бязглузды чалавек змарнуе іх.
PRO 21:21 Хто імкнецца да праведнасьці і міласэрнасьці, знойдзе жыцьцё, праведнасьць і славу.
PRO 21:22 Мудры ўвойдзе ў горад магутных і зрыне моц, у якой яны мелі пэўнасьць.
PRO 21:23 Хто захоўвае вусны свае і язык свой, захоўвае душу сваю ад бедаў.
PRO 21:24 Пыхлівы і дзёрзкі, называны блюзьнерам, робіць усё ў шале нахабства.
PRO 21:25 Жаданьне гультая заб’е яго, бо рукі ягоныя адмаўляюцца працаваць.
PRO 21:26 Кожны дзень ён жадае і прагне, а праведнік дае і не шкадуе.
PRO 21:27 Ахвяра бязбожнікаў — брыдота, тым больш тыя, якія складаюць яе з падступнасьцю.
PRO 21:28 Сьведка хлусьлівы згіне, а чалавек, які слухае, будзе гаварыць заўсёды.
PRO 21:29 Чалавек бязбожны ўпарты абліччам сваім, а правы разумее шлях свой.
PRO 21:30 Няма мудрасьці, і няма розуму, і няма рады насуперак ГОСПАДУ.
PRO 21:31 Каня рыхтуюць на дзень бітвы, але перамога — ад ГОСПАДА.
PRO 22:1 Лепш [добрае] імя, чым вялікія багацьці, лепш добрая слава, чым срэбра і золата.
PRO 22:2 Багаты і бедны сустракаюцца, Творца іх усіх — ГОСПАД.
PRO 22:3 Разумны бачыць зло і хаваецца, а неразумныя ідуць і будуць пакараныя.
PRO 22:4 [Нагарода] за пакору і страх перад ГОСПАДАМ — багацьце, і слава, і жыцьцё.
PRO 22:5 Церні і пасткі на шляху крывадушнага, а хто захоўвае душу сваю, той аддаляецца ад іх.
PRO 22:6 Пастаў юнака на слушны шлях, і ён ня збочыць з яго, нават калі састарэе.
PRO 22:7 Багаты пануе над бедным, і чалавек, які ўзяў пазыку, — слуга паверніка.
PRO 22:8 Хто сее беззаконьне, той будзе жаць ліха, і кій гневу ягонага будзе зьнішчаны.
PRO 22:9 Хто мае добрае вока, той будзе дабраслаўлёны, бо з хлеба свайго дае ўбогаму.
PRO 22:10 Выгані насьмешніка, і адыйдзе звадка, і суцішацца спрэчкі і абразы.
PRO 22:11 Хто любіць чыстасьць сэрца, у таго ласка на вуснах яго, і валадар з ім сябруе.
PRO 22:12 Вочы ГОСПАДА захоўваюць веданьне, Ён касуе словы ліхадзея.
PRO 22:13 Гультай кажа: «Леў на двары, пасярод плошчы буду забіты».
PRO 22:14 Вусны чужаніцы — глыбокая яма, на каго загневаўся ГОСПАД, той уваліцца туды.
PRO 22:15 Дурасьць прывязаная да сэрца юнака, але дубец настаўленьня выганіць яе.
PRO 22:16 Хто ўціскае ўбогага, каб памножыць сваё, і дае багатаму, той згалее.
PRO 22:17 Прыхілі вуха тваё, і слухай словы мудрых, і сэрца тваё зьвярні да ведаў маіх,
PRO 22:18 бо цудоўна будзе, калі захаваеш іх у нутры тваім, і будуць яны таксама на вуснах тваіх,
PRO 22:19 каб пэўнасьць твая была ў ГОСПАДЗЕ, я вучу цябе сёньня.
PRO 22:20 Ці ж не пісаў я табе тройчы парады і навучаньні,
PRO 22:21 каб паведаміць табе дакладныя словы праўды, каб ты мог перадаць словы праўды тым, што паслалі цябе?
PRO 22:22 Не абдзірай убогага, таму што ён убогі, і не ўціскай прыгнечанага каля брамы,
PRO 22:23 бо ГОСПАД будзе бараніць у справе іхняй і адбярэ душу ў тых, што іх абіраюць.
PRO 22:24 Не сябруй з васпанам гняўлівым і з чалавекам нястрыманым не хадзі,
PRO 22:25 каб ты не навучыўся сьцежкам яго і не нацягнуў пятлі на душу тваю.
PRO 22:26 Ня будзь з тых, што даюць руку, што заручаюцца за даўгі.
PRO 22:27 Калі ня маеш, чым заплаціць, навошта маюць забраць з-пад цябе ложак твой?
PRO 22:28 Не перасоўвай мяжы старадаўняй, якую вызначылі бацькі твае.
PRO 22:29 Ці бачыў ты чалавека, спраўнага ў занятку сваім? Перад абліччам валадароў ён будзе стаяць, ня будзе ён стаяць перад прасьцякамі.
PRO 23:1 Калі сядзеш есьці з вялікім панам, пільна зважай, што перад табою,
PRO 23:2 і прыстаў нож да горла твайго, калі прагавітая душа твая.
PRO 23:3 Ня квапся на прысмакі ягоныя, бо гэта падманлівы хлеб.
PRO 23:4 Не намагайся мець багацьце, пакінь разважаньні свае.
PRO 23:5 Зьвернеш вочы твае на яго, а яго няма, бо справіць яно крылы сабе і паляціць, як арол, аж у неба.
PRO 23:6 Ня еш хлеб з зайздросным і ня квапся на яго прысмакі,
PRO 23:7 бо якія думкі ў сэрцы ягоным, такі і ён. «Еш і пі», — кажа ён табе, але сэрца яго не з табою.
PRO 23:8 Кавалак, які ты зьеў, званітуеш, дарэмныя будуць салодкія словы твае.
PRO 23:9 Не гавары ў вушы дурня, бо ён узгардзіць разумнымі мовамі тваімі.
PRO 23:10 Не перасоўвай мяжы старадаўняй і на поле сіротаў не ўваходзь,
PRO 23:11 бо дужы Абаронца іхні, і Ён будзе бараніць іх у справе іхняй з табою.
PRO 23:12 Зьвярні сэрца тваё да настаўленьня, і вушы твае — да словаў веданьня.
PRO 23:13 Не пакідай юнака без настаўленьня, бо калі пакараеш яго дубцом, ён не памрэ.
PRO 23:14 Ты пакараеш яго дубцом і выратуеш душу ягоную ад пекла.
PRO 23:15 Сыне мой, калі мудрым будзе сэрца тваё, будзе радавацца з табою і маё сэрца.
PRO 23:16 І будуць цешыцца ныркі мае, калі на вуснах тваіх будуць словы правасьці.
PRO 23:17 Няхай сэрца тваё не зайздросьціць грэшнікам, але кожны дзень няхай будзе яно ў страху ГОСПАДАВЫМ,
PRO 23:18 бо ёсьць будучыня, і надзея твая не загіне.
PRO 23:19 Слухай, сыне мой, і будзь мудры, і скіроўвай сэрца тваё на шлях [просты].
PRO 23:20 Ня будзь сярод тых, што напіваюцца віна, сярод тых, што аб’ядаюцца мясам,
PRO 23:21 бо п’яніца і абжора зьбяднеюць, і заспанасьць апране ў лахманы.
PRO 23:22 Слухай бацьку твайго, які нарадзіў цябе, і не цурайся маці тваёй, калі яна састарэе.
PRO 23:23 Купляй праўду і не прадавай мудрасьці, настаўленьня і розуму.
PRO 23:24 Цешыцца і весяліцца бацька праведнага, і той, хто нарадзіў мудрага, радуецца з яго.
PRO 23:25 Няхай радуецца бацька твой, і тая, што нарадзіла цябе, няхай весяліцца.
PRO 23:26 Сыне мой, дай мне сэрца тваё, і няхай вачам тваім будуць даспадобы шляхі мае.
PRO 23:27 Бо распусьніца — яма глыбокая, і чужая [жонка] — цесны калодзеж.
PRO 23:28 Яна цікуе, быццам забойца, і памнажае ліхадзеяў паміж людзьмі.
PRO 23:29 У каго стогн? У каго гора? У каго сваркі? У каго смутак? У каго раны без прычыны? У каго чырвоныя вочы?
PRO 23:30 У тых, якія доўга сядзяць пры віне, у тых, якія прыходзяць спрабаваць віна мяшанага.
PRO 23:31 Не глядзі на віно, як яно чырванее, як прамяніцца ў келіху, як роўненька ліецца,
PRO 23:32 у рэшце яно ўкусіць, як зьмяя, і ўджаліць, як гадзіна.
PRO 23:33 Вочы твае будуць глядзець на чужых [жонак], і сэрца тваё загаворыць падступна.
PRO 23:34 І будзеш ты як той, што ляжыць пасярод мора, і як той, што ляжыць на версе мачты.
PRO 23:35 [І скажаш:] «Білі мяне, а я не адчуваў, штурхалі мяне, а я ня ведаў. Калі прачнуся, зноў буду шукаць таго самага».
PRO 24:1 Не зайздросьці людзям ліхім, не жадай быць з імі,
PRO 24:2 бо пра злачыннасьць думае сэрца іхняе, і пра ліхоту вусны іхнія гавораць.
PRO 24:3 Мудрсьцю будуецца дом, і розумам умацоўваецца,
PRO 24:4 і праз веданьне напаўняюцца пакоі яго ўсялякай каштоўнай і прывабнай маёмасьцю.
PRO 24:5 Мудры чалавек мае моц, і чалавек, які мае веды, умацоўвае сілу [сваю].
PRO 24:6 Таму з разважлівасьцю вядзі вайну тваю, і пры мностве дарадцаў — выратаваньне.
PRO 24:7 Занадта высокая мудрасьць для неразумнага, ён не раскрывае ў брамах вуснаў сваіх.
PRO 24:8 Хто задумляе рабіць ліхое, таго называюць зламысным.
PRO 24:9 Намеры бязглуздага — грэх, і [намеры] блюзьнера — агіда для чалавека.
PRO 24:10 Калі ты слабы ў дзень бедства, дык малая сіла твая.
PRO 24:11 Ратуй узятых на сьмерць, і ці ж не пашкадуеш тых, якія сказаныя на загубу?
PRO 24:12 Калі скажаш: «Вось, мы ня ведалі гэтага?», ці ж Той, Хто дасьледуе сэрцы, не разумее? Ці ж Той, Хто захоўвае душу тваю, ня ведае? Ці ж Ён не аддасьць чалавеку паводле справаў ягоных?
PRO 24:13 Еш мёд, сыне мой, бо ён добры, і соты салодкія для паднябеньня твайго.
PRO 24:14 Гэтак сама веданьне мудрасьці для душы тваёй. Калі ты знайшоў яе, ёсьць будучыня, і надзея твая не загіне.
PRO 24:15 Не цікуй, бязбожніку, каля жытла праведніка, не спусташай месца супачынку ягонага,
PRO 24:16 бо сем разоў упадзе праведнік і ўстане, а бязбожнікі трапяць у няшчасьце.
PRO 24:17 Ня радуйся, калі ўпадзе вораг твой, і няхай ня цешыцца сэрца тваё, калі ён спатыкнецца,
PRO 24:18 бо часам убачыць ГОСПАД, і будзе [гэта] ліхім у вачах Ягоных, і Ён адверне гнеў Свой ад яго.
PRO 24:19 Не абурайся на ліхотнікаў і не зайздросьці бязбожнікам,
PRO 24:20 бо ня будзе будучыні ліхому, і сьветач бязбожнікаў стухне.
PRO 24:21 Бойся ГОСПАДА, сыне мой, і валадара, і ня зьвязвайся са змоўшчыкамі,
PRO 24:22 бо неспадзявана прыйдзе на іх загуба, і бедства ад іх абодвух хто можа ведаць.
PRO 24:23 Гэта таксама для мудрых: нядобра зважаць на аблічча ў судзе.
PRO 24:24 Таго, хто кажа бязбожніку: «Ты праведны», будуць праклінаць народы і будуць брыдзіцца ім людзі.
PRO 24:25 А тымі, што дакараюць, будуць захапляцца, і зыйдзе на іх шчодрае дабраславенства.
PRO 24:26 У вусны цалуе той, хто адказвае шчырымі словамі.
PRO 24:27 Выканай працу тваю вонках [дому] і скончы яе на полі тваім, а пасьля пабудуй дом твой.
PRO 24:28 Ня сьведчы без прычыны супраць бліжняга твайго, і не падманвай вуснамі тваімі.
PRO 24:29 Не кажы: “Як ён мне зрабіў, так і я зраблю яму, аддам чалавеку паводле справаў яго”.
PRO 24:30 Праходзіў я праз поле гультая і праз вінаграднік чалавека бяз розуму,
PRO 24:31 і вось, усё зарасло асотам, і крапіва пакрыла паверхню яго, і каменная агароджа зруйнаваная.
PRO 24:32 І паглядзеў я, і зьвярнуў [на гэта] сэрца маё, убачыў, і атрымаў настаўленьне:
PRO 24:33 «Крыху пасьпіш, крыху падрэміш, крыху, склаўшы рукі, паляжыш.
PRO 24:34 і прыйдзе, як валацуга, беднасьць твая, і нястача твая — як чалавек узброены».
PRO 25:1 Гэта таксама прыповесьці Салямона, сабраныя людзьмі Эзэкіі, валадара Юды.
PRO 25:2 Слава Божая — утоіць справу, а слава валадароў — дасьледаваць справу.
PRO 25:3 Высокасьць неба, глыбокасьць зямлі і сэрца валадароў недасьледныя.
PRO 25:4 Аддзялі жужаль ад срэбра, і выйдзе ў майстра начыньне.
PRO 25:5 Прыбяры бязбожніка ад аблічча валадара, і пасад ягоны ўмацуецца праведнасьцю.
PRO 25:6 Не ўзьвялічвай сябе перад абліччам валадара і на месцы вялікіх ня стой,
PRO 25:7 бо лепш, калі скажуць табе: “Узьніміся вышэй”, чым калі панізяць цябе перад абліччам магната, якога бачылі вочы твае.
PRO 25:8 Не кідайся пасьпешліва судзіцца, бо што зробіш у канцы, калі асароміць цябе бліжні твой.
PRO 25:9 Вядзі спрэчку з бліжнім тваім і не выяўляй таямніцу іншага,
PRO 25:10 каб той, хто пачуе, не ўпікнуў цябе, і каб не зьвярнулася [супраць] цябе гаворка твая.
PRO 25:11 Як залатыя яблыкі са срэбнымі ўпрыгожваньнямі, так слова, сказанае дарэчы.
PRO 25:12 Як залатыя завушніцы і аздоба са шчырага золата, так мудрае дакараньне для ўважлівага вуха.
PRO 25:13 Як прахалода сьнегу ў дзень жніва, так верны пасланец для таго, хто паслаў яго, ён ажыўляе душу гаспадара свайго.
PRO 25:14 Як хмары і вецер без дажджу, так чалавек, які хваліцца падарункам фальшывым.
PRO 25:15 Цярплівасьцю пераканаеш начальніка, і лагодны язык ломіць костку.
PRO 25:16 [Як] знайшоў мёд, еш, колькі трэба табе, каб ты не пераеў і не званітаваў.
PRO 25:17 Стрымай нагу тваю ад дому бліжняга твайго, каб ты не надакучыў яму і каб ён не ўзьненавідзеў цябе.
PRO 25:18 Як мачуга, меч і вострая страла, так чалавек, які кажа фальшывае сьведчаньне супраць бліжняга свайго.
PRO 25:19 Як гнілы зуб і кульгавая нага, так надзея на ліхадзея ў дзень бедства.
PRO 25:20 Як здымаць адзеньне ў халодны дзень, як [ліць] воцат на салетру, так сьпяваць песьні засмучанаму сэрцу.
PRO 25:21 Калі ненавісьнік твой галодны, накармі яго хлебам, калі смагне, напаі яго вадою,
PRO 25:22 бо гэтым вугольле зьбіраеш на галаву ягоную, і ГОСПАД аднагародзіць табе.
PRO 25:23 Паўночны вецер прыганяе дождж, а язык абмоўніка — гнеў на тварах.
PRO 25:24 Лепей жыць у куце на даху, чым са сварліваю жонкаю ў прасторным доме.
PRO 25:25 Як халодная вада для стомленай душы, так добрыя весткі з далёкага краю.
PRO 25:26 Як скаламучанае жарало і зьнішчаная крыніца, так праведнік, які падае перад бязбожнікам.
PRO 25:27 Як нядобра есьці шмат мёду, так дамагацца сваёй славы ня ёсьць слава.
PRO 25:28 Як горад зруйнаваны і без муроў, так чалавек, які не валодае духам сваім.
PRO 26:1 Як сьнег улетку, а дождж у жніво, так дурню не пасуе слава.
PRO 26:2 Як птушка пераляціць і як ластаўка паляціць, так праклён беспрычынны ня збудзецца.
PRO 26:3 Пуга — для каня, аброць — для асла, а кій — на сьпіну дурня.
PRO 26:4 Не адказвай дурню паводле дурасьці ягонай, каб ня стаўся ты падобным да яго.
PRO 26:5 Адказвай дурню паводле дурасьці ягонай, каб ня стаўся ён мудрым у вачах сваіх.
PRO 26:6 Падцінае сабе ногі і п’е сваю шкоду той, хто праз рукі дурня слова пасылае.
PRO 26:7 Няроўныя ногі кульгавага, таксама пры?казка ў вуснах дурня.
PRO 26:8 Як прывязваць камень да вяроўкі, так аддаваць пашану дурню.
PRO 26:9 Як калючка ў руцэ п’янага, так прыказка ў вуснах дурня.
PRO 26:10 Вяльможны робіць усё: і дурня наймае, і мінака наймае.
PRO 26:11 Як сабака вяртаецца да ванітаў сваіх, так дурань паўтарае дурасьць сваю.
PRO 26:12 Ці бачыў ты чалавека, мудрага ў вачах сваіх? На дурня большая надзея, чым на такога.
PRO 26:13 Гультай кажа: «Леў на шляху! Леў на плошчы!»
PRO 26:14 Дзьверы варочаюцца на завесах сваіх, а гультай — на ложку сваім.
PRO 26:15 Гультай хавае руку сваю ў місе, і яму цяжка падняць яе да вуснаў сваіх.
PRO 26:16 Гультай мудрэйшы ў сваіх вачах за сямёх, што адказваюць з разуменьнем.
PRO 26:17 Хапае сабаку за вушы той, хто мяшаецца ў чужую спрэчку.
PRO 26:18 Як вар’ят, які кідае агонь, стрэлы і сьмерць,
PRO 26:19 так чалавек, які падманвае бліжняга свайго і кажа: «Гэта я жартую».
PRO 26:20 Калі няма дроваў, агонь гасьне, калі няма пляткара, звадка сьціхае.
PRO 26:21 Вугаль — для жару, дровы — для агню, а чалавек сварлівы — для распальваньня спрэчкі.
PRO 26:22 Словы пляткара — як прысмакі, яны зыходзяць у глыб нутра.
PRO 26:23 Як гліна, паліваная срэбрам з жужалем, так гарачыя вусны і ліхое сэрца.
PRO 26:24 Ненавісьнік прыкрываецца вуснамі сваімі, а ў нутры сваім рыхтуе ашуканства.
PRO 26:25 Калі ён робіць лагодным голас свой, ня вер яму, бо сем брыдотаў у сэрцы ягоным.
PRO 26:26 [Чыя] нянавісьць прыхоўваецца ашуканствам, таго ліхота выявіцца перад грамадою.
PRO 26:27 Хто капае яму, той уваліцца ў яе, і хто пакоціць камень, на таго ён вернецца.
PRO 26:28 Брахлівы язык ненавідзіць пакрыўджаных ім, і вусны лісьлівыя вядуць да загубы.
PRO 27:1 Не хваліся заўтрашнім днём, бо ня ведаеш, што гэты дзень народзіць.
PRO 27:2 Няхай іншы хваліць цябе, а ня вусны твае, нехта чужы, а ня губы твае.
PRO 27:3 Камень цяжкі і пясок важкі, але гнеў неразумнага цяжэйшы за іх абодвух.
PRO 27:4 Нястрымны гнеў і бязьлітасная ярасьць, але хто ўстаіць перад зайздрасьцю?
PRO 27:5 Лепш адкрытае дакараньне, чым схаваная любоў.
PRO 27:6 Раны ад таго, хто любіць, [выказваюць] вернасьць, але шматлікія пацалункі ненавісьніка.
PRO 27:7 Душа насычаная топчацца па мёдзе, а душы галоднай усё горкае салодкае.
PRO 27:8 Як птушка, што пакінула гняздо сваё, так чалавек, які пакідае месца сваё.
PRO 27:9 Алей і кадзіла радуюць сэрца, а салодкасьць бліжняга — у парадзе ад душы.
PRO 27:10 Не пакідай бліжняга твайго і бліжняга бацькі твайго, і ў дом брата твайго не хадзі ў дзень няшчасьця твайго, бо лепш сусед блізка, чым брат далёка.
PRO 27:11 Будзь мудры, сыне мой, і ўзрадуй сэрца маё, каб мог я адказаць таму, хто зьневажае мяне.
PRO 27:12 Разумны бачыць зло і хаваецца, а неразумныя ідуць і будуць пакараныя.
PRO 27:13 Забяры адзеньне яго, бо ён паручы?ўся за чужога, і за чужынца вазьмі заклад ад яго.
PRO 27:14 Таму, хто рана раніцаю гучным голасам дабраслаўляе бліжняга свайго, палічаць гэта за праклён.
PRO 27:15 Няспыннае капаньне [праз дах] у дажджлівы дзень і сварлівая жонка — аднолькавыя.
PRO 27:16 Хто [спрабуе] схаваць яе, хавае вецер і пахкі алей у правай руцэ сваёй, які выдае сябе.
PRO 27:17 Жалеза жалезам вострыцца, а чалавек вострыць аблічча бліжняга свайго.
PRO 27:18 Хто даглядае дрэва фігавае, будзе есьці плады яго, а хто пільнуецца гаспадара свайго, будзе ў пашане.
PRO 27:19 Як у вадзе аблічча да аблічча, так сэрца чалавека — да чалавека.
PRO 27:20 Адхлань і пекла ненасытныя, і вочы чалавека ненасытныя.
PRO 27:21 Літавальны гаршчок для срэбра і горан для золата, а для чалавека — вусны, якія хваляць яго.
PRO 27:22 Хоць будзеш таўчы неразумнага таўкачом паміж зерня ў ступе, дурнота ягоная не адыйдзе ад яго.
PRO 27:23 Ведай добра авечак тваіх, зьвяртай сваё сэрца да статкаў тваіх,
PRO 27:24 бо багацьце ня вечнае, і ці ж дыядэма [перадаецца] з пакаленьня ў пакаленьне?
PRO 27:25 Вырастае трава, і зьяўляецца зеляніна, і зьбіраюць сена з гораў.
PRO 27:26 Ягняты — на вопратку табе, і казлы — плата за поле.
PRO 27:27 І досыць казінага малака на ежу табе, і на ежу дому твайму, і на жыцьцё для служак тваіх.
PRO 28:1 Бязбожнік бяжыць, хоць ніхто не перасьледуе яго, а праведнікі ўпэўненыя, як ільвы.
PRO 28:2 Дзеля правінаў зямлі шмат у ёй начальнікаў, а праз чалавека, які ведае і разважае, яна даўгавечная.
PRO 28:3 Чалавек бедны, які ўціскае ўбогіх, як залеўны дождж, [што пакідае] бяз хлеба.
PRO 28:4 Хто адступаецца ад закону, той хваліць бязбожніка, а хто захоўвае закон, паўстае супраць яго.
PRO 28:5 Ліхія людзі не разумеюць суду, а тыя, што шукаюць ГОСПАДА, разумеюць усё.
PRO 28:6 Лепш бедны, які ходзіць у беззаганнасьці сваёй, чым той, які кры?віць шляхі свае, дарма што багаты.
PRO 28:7 Сын разумны захоўвае закон, а той, хто сябруе з абжорамі, сароміць бацьку свайго.
PRO 28:8 Хто памнажае маёмасьць сваю квотай і ліхвай, той зьбірае яе для таго, хто літуецца над убогім.
PRO 28:9 Хто адварочвае вуха сваё, каб ня чуць закону, таго малітва — брыдота.
PRO 28:10 Хто схіляе правых на шлях зла, сам уваліцца ў яму сваю, а беззаганныя атрымаюць у спадчыну добрае.
PRO 28:11 Мудры ў вачах сваіх чалавек багаты, але ўбогі, які мае розум, выспрабуе яго.
PRO 28:12 Калі праведнікі перамагаюць — вялікая слава, а калі ўздымаюцца бязбожнікі, чалавек хаваецца.
PRO 28:13 Той, хто хавае свае правіны, ня будзе мець посьпеху, а хто прызнаецца і пакідае іх, дазнае міласэрнасьці.
PRO 28:14 Шчасьлівы чалавек, які мае трымценьне заўсёды, а хто робіць цьвёрдым сэрца сваё, трапіць у бяду.
PRO 28:15 Леў рыклівы і мядзьведзь бадзяжны — бязбожны пан над бедным народам.
PRO 28:16 Правадыр, пазбаўлены розуму, робіць шмат крыўды, а хто ненавідзіць хцівасьць, прадоўжыць дні свае.
PRO 28:17 Чалавек, абцяжараны крывёю душы [другога], будзе бегаць да магілы, і ніхто не падтрымае яго.
PRO 28:18 Хто ходзіць беззаганна, будзе ўратаваны, а крывадушны на шляхах [сваіх] упадзе на адным [з іх].
PRO 28:19 Хто абрабляе сваю зямлю, насыціцца хлебам, а хто гоніцца за марнасьцю, насыціцца беднасьцю.
PRO 28:20 Чалавек верны багаты ў дабраславенствы, а хто сьпяшаецца ўзбагацець, не міне пакараньня.
PRO 28:21 Нядобра зважаць на аблічча, бо дзеля кавалку хлеба чалавек робіць беззаконьне.
PRO 28:22 Сьпяшаецца да багацьця чалавек ліхога вока і ня ведае, што нястача прыйдзе на яго.
PRO 28:23 Той, хто дакарае чалавека, знойдзе пасьля [большую] ласку, чым той, хто языком лісьлівіць.
PRO 28:24 Хто абкрадае бацьку свайго і маці сваю і кажа: «Няма тут віны», той супольнік нішчыцелю.
PRO 28:25 Душа надзьмутая ўзьнімае звадку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе насычаны.
PRO 28:26 Хто спадзяецца на сэрца сваё, той дурань, а хто ходзіць у мудрасьці, будзе збаўлены.
PRO 28:27 Хто дае бедным, ня будзе мець нястачы, а хто хавае вочы свае, мецьме шмат праклёнаў.
PRO 28:28 Калі бязбожнікі ўздымаюцца, людзі хаваюцца, а калі яны гінуць, памнажаюцца праведнікі.
PRO 29:1 Чалавек, які на дакараньне робіць цьвёрдым карак свой, раптоўна будзе зьнішчаны, і ня будзе аздараўленьня.
PRO 29:2 Калі памнажаюцца праведнікі, радуецца народ, а калі пануе бязбожнік, народ стогне.
PRO 29:3 Чалавек, які любіць мудрасьць, радуе бацьку свайго, а той, які сябруе з распусьніцамі, распускае маёмасьць.
PRO 29:4 Валадар правасудзьдзем умацоўвае зямлю, а чалавек, які [любіць] дары, руйнуе яе.
PRO 29:5 Чалавек, які лісьлівіць бліжняму свайму, стаўляе сетку нагам ягоным.
PRO 29:6 У злачынстве ліхога чалавека пастка [для яго], а праведнік сьпявае і радуецца.
PRO 29:7 Праведнік ведае справу ўбогіх, а бязбожнік і ня думае ведаць [яе].
PRO 29:8 Блюзьнеры ўзбураюць горад, а мудрыя ўтаймоўваюць гнеў.
PRO 29:9 Мудры чалавек, судзячыся з неразумным, і злуецца, і сьмяецца, і ня мае спакою.
PRO 29:10 Людзі крывавыя ненавідзяць беззаганнага, а правыя дбаюць пра душу ягоную.
PRO 29:11 Дурань выяўляе ўвесь свой дух, а мудры затрымлівае яго на пазьней.
PRO 29:12 Калі пан зважае на словы фальшывыя, тады бязбожныя ўсе, што служаць яму.
PRO 29:13 Бядак і прыгнятальнік сустракаюцца, сьвятло вачам іх абодвух дае ГОСПАД.
PRO 29:14 Валадар, які судзіць убогіх паводле праўды, умацуе свой пасад на вякі.
PRO 29:15 Дубец і дакор даюць мудрасьць, а дзіцё, пакінутае [само сабе], — сорам для маці яго.
PRO 29:16 Калі памнажаюцца бязбожнікі, памнажаюцца злачынствы, але праведнікі ўбачаць падзеньне іх.
PRO 29:17 Карай сына твайго, і ён дасьць табе супачыць, і дасьць асалоду для душы тваёй.
PRO 29:18 Без [прароцкага] відзежу народ неакелзаны, а хто захоўвае закон, той шчасьлівы.
PRO 29:19 Словамі ня будзе настаўлены слуга, бо хоць зразумее, але ня дасьць адказу.
PRO 29:20 Ці бачыў ты чалавека, хуткага на словы? На дурня большая надзея, чым на такога.
PRO 29:21 Калі з маленства песьціць слугу свайго, урэшце, той станецца гаспадаром.
PRO 29:22 Гняўлівы чалавек усчынае звадку, а раз’юшаны [ўчыняе] багата правінаў.
PRO 29:23 Пыха чалавека прыніжае яго, а пакорлівы духам здабудзе славу.
PRO 29:24 Хто супольнічае са злодзеем, ненавідзіць душу сваю, ён чуе праклёны, але не выяўляе [гэтага].
PRO 29:25 Страх перад чалавекам стаўляе пастку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе ў бясьпецы.
PRO 29:26 Шмат хто шукае аблічча пана, але ГОСПАД судзіць чалавека.
PRO 29:27 Агіда для праведнікаў — чалавек беззаконны, а для бязбожніка агідны той, што [ідзе] простым шляхам.
PRO 30:1 Словы Агура, сына Якэ, выслоўі, якія сказаў чалавек гэты да Ітыэля, да Ітыэля і Укаля:
PRO 30:2 Бо я найдурнейшы між людзей, і розуму чалавечага няма ў мяне,
PRO 30:3 не навучыўся я мудрасьці і ведаў сьвятых ня ведаю.
PRO 30:4 Хто ўзыходзіў на неба і зыходзіў? Хто сабраў вецер у жменю сваю? Хто зьвязаў воды ў адзежу? Хто ўмацаваў усе канцы зямлі? Якое імя яго і якое імя сына ягонага, ці ведаеш ты?
PRO 30:5 Усе словы Бога чыстыя [ад дамешкаў], Ён — шчыт для тых, што маюць у Ім надзею.
PRO 30:6 Не дадавай да словаў Ягоных, каб Ён ня выкрыў цябе і ня стаўся ты падманшчыкам.
PRO 30:7 Дзьве рэчы прашу ў Цябе, не адмаўляй мне перш, чым памру:
PRO 30:8 Марнасьць і слова хлусьлівае аддалі ад мяне, ані беднасьці, ані багацьця не давай мне, сыць мяне хлебам, вызначаным для мяне,
PRO 30:9 каб я, насыціўшыся, ня выракся Цябе і не сказаў: «Хто ГОСПАД?», або каб, зьбяднеўшы, ня стаў красьці і ганьбіць імя Бога майго.
PRO 30:10 Не ачарняй слугі перад гаспадаром ягоным, каб ён не пракляў цябе і ты ня стаўся вінаватым.
PRO 30:11 [Ёсьць] пакаленьне, якое праклінае бацьку свайго і не дабраслаўляе маці сваю,
PRO 30:12 пакаленьне, якое чыстае ў вачах сваіх, але не абмытае ад бруду свайго,
PRO 30:13 пакаленьне, у якога пыхлівыя вочы і павекі ўзьнятыя,
PRO 30:14 пакаленьне, у якога зубы — мячы, а сківіцы — нажы, каб есьці ўцісьнёных на зямлі і гаротных між людзей.
PRO 30:15 У п’яўкі дзьве дачкі: «давай» і «давай». Вось тры ненасытныя і чатыры, якія ня скажуць: «Досыць»:
PRO 30:16 адхлань і чэрава няплоднае, зямля, якая не насычаецца вадою, і агонь, які ня кажа: «Досыць».
PRO 30:17 Вока, якое зьдзекуецца з бацькі і пагарджае паслухмянасьцю маці, выдзяўбаюць груганы над ракою і зьядуць арляняты.
PRO 30:18 Вось тры [рэчы], дзіўныя для мяне, і чатырох не разумею:
PRO 30:19 шляху арла ў небе, шляху зьмяі на скале, шляху карабля сярод мора і шляху мужчыны да дзяўчыны.
PRO 30:20 Такі самы шлях жанчыны чужаложнай: зьела, абцёрла вусны свае і кажа: «Я не зрабіла благога».
PRO 30:21 Дзеля трох трасецца зямля, і чатырох яна зьнесьці ня можа:
PRO 30:22 слугі, калі ён валадарыць, бязглуздага, калі ён насычаецца хлебам,
PRO 30:23 ганебнай жанчыны, калі яна замуж выходзіць, і нявольніцы, калі яна спадкуе па гаспадыні сваёй.
PRO 30:24 Вось чатыры малыя на зямлі, але яны мудрэйшыя за мудрых:
PRO 30:25 мурашкі — народ ня моцны, але летам назапашваюць хлеб свой,
PRO 30:26 горныя мышы — народ не магутны, але стаўляюць дамы свае на скале,
PRO 30:27 няма валадара ў саранчы, але ўсе выходзяць шыхтавана,
PRO 30:28 павук лапкамі чапляецца, але вось, ён у палацы валадара.
PRO 30:29 Вось трое крочаць паважна, і чацьвёра паважна ходзяць:
PRO 30:30 леў, магутнейшы між зьвярамі, ні перад кім не саступае,
PRO 30:31 конь асядланы, і казёл, і валадар, супраць якога ніхто не паўстане.
PRO 30:32 Калі вывышаешся бяздумна або калі задумаў ліхое, [палажы] руку сваю на вусны.
PRO 30:33 Бо хто зьбівае малако, атрымае масла, і хто ўдарыць у нос, атрымае кроў, а хто выклікае гнеў, атрымае сварку.
PRO 31:1 Словы Лемуэля, валадара, выслоўі, якім навучыла яго маці ягоная.
PRO 31:2 Што, сыне мой? Што, сыне жывата майго? Што, сыне абяцаньняў маіх?
PRO 31:3 Не давай жанчынам сілы тваёй, ані шляхоў тваіх нішчыцелькам валадароў.
PRO 31:4 Не валадарам, Лемуэлю, не валадарам піць віно, і не князям — сікеру,
PRO 31:5 каб не напіліся і не забыліся яны на напісанае, і каб не скрывілі суд для ўсіх прыгнечаных.
PRO 31:6 Дайце сікеру таму, хто гіне, а віно — засмучаным душою.
PRO 31:7 Няхай вып’е такі і забудзецца на бядоту сваю, і ня памятае больш цяжару свайго.
PRO 31:8 Адчыні вусны твае дзеля нямых, дзеля абароны ўсіх сіротаў.
PRO 31:9 Адчыні вусны твае, судзі праведна, абараняй прыгнечанага і беднага.
PRO 31:10 Хто знойдзе жонку дабрадзейную? Яна даражэй за пэрліны.
PRO 31:11 Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбытку.
PRO 31:12 Яна дае яму дабро, а ня зло, ва ўсе дні жыцьця свайго.
PRO 31:13 Шукае яна воўну і лён, і ахвотна працуе рукамі сваімі.
PRO 31:14 Яна падобная да караблёў купецкіх, здалёк прыносіць хлеб свой.
PRO 31:15 І ўстае яна сярод ночы, і раздае ежу ў доме сваім, і належнае служкам сваім.
PRO 31:16 Падумае яна пра поле, і купляе яго, з плоду рук сваіх закладае вінаграднік.
PRO 31:17 Яна падпярэзвае моцаю сьцёгны свае і ўмацоўвае рамёны свае.
PRO 31:18 Яна адчувае, што добры занятак яе, і сьветач яе ня тухне і ўначы.
PRO 31:19 Працягвае рукі свае да кудзелі, а далоні яе трымаюць верацяно.
PRO 31:20 Далоні свае адкрывае прыгнечанаму, і руку сваю працягвае беднаму.
PRO 31:21 Не баіцца сьцюжы для дому свайго, бо ўвесь дом яе ў кармазы?н апрануты.
PRO 31:22 Дываны? яна робіць сабе, вісон і пурпур — адзеньне яе.
PRO 31:23 У брамах [гораду] вядомы муж ейны, калі сядзіць сярод старшыняў зямлі.
PRO 31:24 Робіць яна палатніну, і продае яе, і дастаўляе паясы купцам Хананейскім.
PRO 31:25 Сіла і велічнасьць — адзеньне яе, і радуецца яна дню, што прыходзіць.
PRO 31:26 Яна адкрывае вусны свае з мудрасьцю, і міласэрнае настаўленьне на языку ў яе.
PRO 31:27 Яна пільнуе шэсьце дому свайго і ня есьць хлеба гультайства.
PRO 31:28 Устаюць дзеці ейныя, і называюць шчасьлівай яе, і муж ейны хваліць яе:
PRO 31:29 «Шмат было жанчынаў дабрадзейных, але ты пераўзыйшла іх усіх!»
PRO 31:30 Прывабнасьць падманлівая і прыгажосьць марная, але жанчына, якая баіцца ГОСПАДА, годная пахвалы.
PRO 31:31 Дайце ёй з пладоў рук ейных, і няхай справы яе ў брамах [гораду] хваляць яе.
ECC 1:1 Слова Эклезiяста, сына Давiда, валадара ў Ерусалiме.
ECC 1:2 Марнасьць марнасьцяў, сказаў Эклезiяст, марнасьць марнасьцяў, усё — марнасьць.
ECC 1:3 Якая карысьць чалавеку з усёй цяжкай працы ягонай, якую ён робіць пад сонцам?
ECC 1:4 Пакаленьне адыходзiць i пакаленьне прыходзiць, а зямля на вякі трывае.
ECC 1:5 Узышло сонца, i зайшло сонца, i сьпяшаецца на месца сваё, дзе яно ўзыходзiць.
ECC 1:6 Вецер ідзе на поўдзень i паварочвае на поўнач, кружляючы, кружляе, дзьме вецер і вяртаецца вецер на кружэньне сваё.
ECC 1:7 Усе рэкi цякуць у мора, і мора не перапаўняецца; да месца, з якога рэкi цякуць, вяртаюцца яны, каб [зноў] адтуль выцякаць.
ECC 1:8 Усе словы стамляюць, ня можа чалавек выказаць [усяго]. Не насыцiцца вока гляджэньнем, i не напоўнiцца вуха слуханьнем.
ECC 1:9 Што было, тое i будзе, а што рабілася, тое i будзе рабіцца, i няма нiчога новага пад сонцам.
ECC 1:10 Бывае рэч, пра якую кажуць: “Глядзi, вось гэта новае”, але гэта было ўжо ў вяках, што былі перад намi.
ECC 1:11 Няма памяцi пра тых, што раней жылi, і таксама пра тых, што потым жыць будуць, ня будзе памяці ў тых, якія будуць пасьля іх.
ECC 1:12 Я, Эклезiяст, быў валадаром Iзраіля ў Ерусаліме.
ECC 1:13 І аддаў я сэрца маё, каб шукаць i дасьледаваць з мудрасьцю ўсё, што дзеецца пад небам. Гэты кепскі занятак даў Бог сынам чалавечым, каб былі занятыя iм.
ECC 1:14 Глядзеў я на ўсе справы, якія робяцца пад сонцам; i вось, ўсё — марнасьць i пагоня за ветрам.
ECC 1:15 Крывое ня можна зрабіць простым, і тое, чаго няма, нельга палiчыць.
ECC 1:16 Сказаў я ў сэрцы маiм, кажучы: “Вось, я ўзьвялічыўся i прыдбаў мудрасьцi больш за ўсiх, што былі раней за мяне ў Ерусалiме; і сэрца маё ўбачыла шмат мудрасьцi i веданьня”.
ECC 1:17 І аддаў я сэрца маё, каб пазнаць мудрасьць і пазнаць шаленства i глупоту; і спазнаў, што і гэта — турбаваньне духа.
ECC 1:18 Бо з вялiкай мудрасьцi шмат смутку, і хто павялiчвае веданьне, павялiчвае боль.
ECC 2:1 Сказаў я ў сэрцы маiм: “Вось жа цяпер паспрабую радасьцi i пагляджу на тое, што добрае”, але гэта таксама марнасьць.
ECC 2:2 Пра сьмех сказаў я: “Шаленства!”, i пра радасьць: “Што яна зробіць?”
ECC 2:3 Вырашыў я ў сэрцы маiм дазволіць целу майму вiно, але каб сэрца маё кiравалася мудрасьцю, i трымацца глупоты, аж пакуль ня ўбачу, што добра для сыноў чалавечых, каб рабiць пад сонцам у палічаных днях жыцьця свайго.
ECC 2:4 Я павялічыў справы свае: пабудаваў сабе дамы i пасадзiў для сябе вiнаграднiкi,
ECC 2:5 залажыў для сябе сады і гаі, i пасадзіў у iх усялякiх дрэваў пладовых,
ECC 2:6 і зрабiў сабе сажалкі з вадою, каб абвадняць лес, у якім растуць дрэвы.
ECC 2:7 Я набыў нявольнiкаў i нявольнiц, i чэлядзь была ў мяне, таксама статкі валоў і чароды авечак былі ў мяне большыя, чым у-ва ўсіх, што былi раней за мяне ў Ерусаліме.
ECC 2:8 Я назьбiраў сабе таксама срэбра i золата, i каштоўнасьці валадароў i акругаў; завёў сьпевакоў i сьпявачак, і асалоду сыноў чалавечых, мноства наложніцаў.
ECC 2:9 I зрабiўся я вялiкшым і заможнейшым за ўсiх, якія былi раней за мяне ў Ерусалiме; а мудрасьць мая была са мною.
ECC 2:10 І ўсё, чаго жадалi вочы мае, я не адмаўляў iм, i не забараняў сэрцу свайму нiякай радасьці, бо сэрца маё радавалася з усёй цяжкай працы маёй, i гэта была доля мая ў-ва ўсёй цяжкай працы маёй.
ECC 2:11 І азірнуўся я на ўсе справы сваiе, якiя зрабiлi рукi мае, і на цяжкую працу маю, якую рабіў, працуючы, i вось, усё — марнасьць i пагоня за ветрам, і няма карысьцi з гэтага пад сонцам.
ECC 2:12 І азірнуўся я, каб паглядзець на мудрасьць, i шаленства, i глупоту, бо што можа зрабiць чалавек, які прыйдзе пасьля валадара, звыш таго, што раней рабілася.
ECC 2:13 I ўбачыў я, што з мудрасьці большая карысьць, чым з глупоты, падобна як карысьць са сьвятла большая, чым з цемры.
ECC 2:14 Мудры [мае] вочы свае ў галаве сваёй, а дурань ходзiць у цемры. І пазнаў я таксама, што тая самая доля спаткае іх усіх.
ECC 2:15 І сказаў я ў сэрцы маім: “Калi адна доля будзе для мяне i для дурня, навошта мне вялікая мудрасьць?” І сказаў я ў сэрцы маім: “Гэта таксама марнасьць”.
ECC 2:16 Бо ня будзе на вякі памяцi пра мудрага, як i пра дурня. Тое, што цяпер ёсьць, у дні наступныя ўсё забудзецца, і мудры памірае гэтак сама, як і дурань.
ECC 2:17 І зьненавідзеў я жыцьцё, бо ліхімі былі для мяне справы, што робяцца пад сонцам; бо ўсё — марнасьць i пагоня за ветрам.
ECC 2:18 І зьненавідзеў я ўсю цяжкую працу маю, якой працаваў пад сонцам, якую мушу пакiнуць чалавеку, які будзе пасьля мяне.
ECC 2:19 І хто ведае, цi мудрым ён будзе, цi неразумным? А ён будзе панаваць над [пладамі] усёй цяжкай працы маёй, дзеля якіх я працаваў i якія мудрасьцю зьбіраў пад сонцам. І гэта таксама марнасьць.
ECC 2:20 І павярнуўся я, каб адцурацца сэрцу майму ад усёй цяжкай працы, якой я працаваў пад сонцам.
ECC 2:21 Бо ёсьць так, што чалавек, які працуе з мудрасьцю, і з веданьнем, i пасьпяхова, аддае набытак свой чалавеку, які не працаваў над гэтым. І гэта таксама марнасьць i вялiкае зло.
ECC 2:22 Бо што будзе мець чалавек з усёй цяжкай працы сваёй i турбаваньняў сэрца свайго, якiмі ён спрацаваны пад сонцам?
ECC 2:23 Бо ўсе днi ягоныя — боль, і занятак ягоны — смутак, нават уначы не адпачывае сэрца ягонае. І гэта таксама марнасьць.
ECC 2:24 Няма нiчога лепшага чалавеку, як есьцi i пiць, i даваць душы сваёй [карыстацца] дабром цяжкай працы сваёй. Таксама ўбачыў я, што гэта з рукi Божай [паходзiць].
ECC 2:25 Бо хто еў і хто пасьпяшаўся [мець усё] так, як я?
ECC 2:26 Бо чалавеку, які добры перад абліччам Ягоным, Ён дае мудрасьць, i веданьне, i радасьць, а грэшнiку дае занятак, каб зьбiраў, i назапашваў, і [потым] аддаў таму, хто добры перад абліччам Божым. І гэта таксама марнасьць і пагоня за ветрам.
ECC 3:1 Для ўсяго ёсьць свой тэрмін, i час для кожнай рэчы пад небам;
ECC 3:2 Час нараджацца i час памiраць, час садзiць i час вырываць тое, што пасаджана.
ECC 3:3 Час забiваць i час лекаваць, час разбураць i час будаваць.
ECC 3:4 Час плакаць i час сьмяяцца, час галасiць i час танчыць.
ECC 3:5 Час кiдаць камянi i час зьбiраць камяні, час абдымаць i час пазьбягаць абдымкаў.
ECC 3:6 Час шукаць i час губляць, час захоўваць i час пакiдаць.
ECC 3:7 Час разьдзiраць i час сшываць, час маўчаць i час гаварыць.
ECC 3:8 Час любiць i час ненавiдзець, час вайны i час мiру.
ECC 3:9 Што за карысьць мае з працы сваёй той, хто працуе?
ECC 3:10 І я ўбачыў занятак, які даў Бог сынам чалавечым, каб яны займалiся ім.
ECC 3:11 Усё Ён зрабiў прыгожым у свой час; і даў iм вечнасьць у сэрца, аднак чалавек не спасьцігне справаў, якiя робіць Бог, ад пачатку аж да канца.
ECC 3:12 І даведаўся я, што няма для іх нiчога лепшага, як весяліцца i рабіць добрае ў жыцьці сваім.
ECC 3:13 І тое, што кожны чалавек есьць i п’е, i бачыць добрае з усёй цяжкай працы сваёй, — гэта дар Божы.
ECC 3:14 І даведаўся я, што ўсё, што робiць Бог, трывае на вякі; нельга да таго дадаць і нельга ад таго адняць, і Бог робіць так, каб баяліся аблічча Яго.
ECC 3:15 Тое, што было, цяпер ёсьць, і тое, што мае быць, ужо было, і Бог знаходзіць тое, што прамiнула.
ECC 3:16 І яшчэ бачыў я пад сонцам: месца суду, а там беззаконьне, месца праведнасьці, а там няправасьць.
ECC 3:17 Сказаў я ў сэрцы маiм: “Праведніка і бязбожніка будзе судзiць Бог, бо там ёсьць час на кожную рэч i на кожную справу”.
ECC 3:18 Сказаў я ў сэрцы маiм пра сыноў чалавечых, што Бог ачышчае іх i паказвае, што яны самi па сабе — як тая жывёла.
ECC 3:19 Бо доля сыноў чалавечых і доля жывёлы — аднолькавая доля, як тыя паміраюць, так і гэтыя паміраюць, і дух [жыцьця] аднолькавы для ўсіх, і няма ў чалавека перавагі над жывёлаю, бо ўсё — марнасьць.
ECC 3:20 Усё iдзе ў адно месца, усё з пылу паўстала, і ўсё ў пыл вяртаецца.
ECC 3:21 Хто ведае, цi дух сыноў чалавечых узыходзіць угору, цi дух жывёлы зыходзiць унiз, у зямлю?
ECC 3:22 I ўбачыў я, што нiчога няма лепшага для чалавека, як радавацца са справаў сваіх, бо гэта доля ягоная. Бо хто прывядзе яго паглядзець на тое, што будзе пасьля яго?
ECC 4:1 І я павярнуўся, i ўбачыў усякі прыгнёт, якi робіцца пад сонцам, i вось, слёзы прыгнечаных, і няма для іх суцяшэньня; і ў руцэ прыгнятальнiкаў — сіла, і няма для іх суцяшэньня.
ECC 4:2 І я больш пахвалiў памёршых, якія ўжо памерлi, чым жывых, якія яшчэ жывуць.
ECC 4:3 А лепшы за іх абодвух той, якога яшчэ няма, які ня бачыў лiхiя справы, што робяцца пад сонцам.
ECC 4:4 І ўбачыў я, што кожная цяжкая праца i кожны посьпех у справах выклiкае зайздрасьць да чалавека ў блiжняга [ягонага]. Гэта таксама марнасьць i пагоня за ветрам.
ECC 4:5 Дурань складвае рукi свае i зьядае цела сваё.
ECC 4:6 Лепшая адна поўная жменя са спакоем, чым абедзьве жмені напоўненыя, а з імі цяжкая праца i пагоня за ветрам.
ECC 4:7 I я павярнуўся, і ўбачыў марнасьць пад сонцам.
ECC 4:8 [Чалавек] адзін, i няма другога, таксама няма анi сына, анi брата ў яго, і няма канца ўсёй цяжкай працы ягонай, i вока ягонае не насычаецца багацьцем, [і кажа ён:] “Для каго я працую i пазбаўляю душу сваю дабра?” Гэта таксама марнасьць і кепскі занятак.
ECC 4:9 Лепш двум, чым аднаму, таму што маюць добрую ўзнагароду за цяжкую працу сваю.
ECC 4:10 Бо калi адзiн упадзе, другi падніме таварыша свайго. Але гора аднаму, як ён упадзе, і няма другога, каб падняць яго.
ECC 4:11 Таксама, калi ляжаць двое, будзе цёпла ім; а як адзiн можа сагрэцца?
ECC 4:12 I, калi хто зможа перамагчы аднаго, дык двое супрацьстануць яму, i вяроўка патройная ня хутка парвецца.
ECC 4:13 Лепш хлопец бедны i мудры, чым валадар стары i дурны, які ня можа ўжо прыймаць парады.
ECC 4:14 Бо той выходзіць з вязьніцы, каб валадарыць, а гэты ў валадарстве сваім можа стаць бедаком.
ECC 4:15 І я бачыў усіх, хто жыве і ходзіць пад сонцам, з тым хлопцам, другiм, які стане на месца ягонае.
ECC 4:16 Няма канца ўсяму народу, усiм, якiя былі перад ім, але тыя, што пасьля будуць, ня будуць радавацца дзеля яго. I гэта таксама марнасьць i турбаваньне духа.
ECC 4:17 Захоўвай ногі свае, калі ідзеш у дом Божы, і набліжайся туды, каб слухаць, а не складаць ахвяры як дурні, бо яны ня маюць веданьня, робячы зло.
ECC 5:1 Ня будзь хуткі вуснамі тваімі, і сэрца тваё няхай не сьпяшаецца вымавіць слова перад абліччам Божым, таму што Бог у небе, а ты — на зямлi. Дзеля гэтага няхай словы твае будуць нешматлікімі.
ECC 5:2 Бо ад мноства заняткаў прыходзіць сон, і мноства словаў [мае] голас дурня.
ECC 5:3 Калi абяцаеш абяцаньне Богу, не марудзь выканаць яго, бо Ён ня мае ўпадабаньня да дурняў. Калі што абяцаеш — споўні.
ECC 5:4 Шмат лепш не абяцаць, чым паабяцаць і ня споўнiць.
ECC 5:5 Не дазваляй вуснам тваiм уводзiць у грэх цела сваё i не кажы перад анёлам, што гэта памылка; навошта [табе], каб Бог загневаўся на голас твой і зьнішчыў справы рук тваiх.
ECC 5:6 Бо ў мностве сноў і ў памнажэньні словаў — марнасьць, але ты бойся Бога!
ECC 5:7 Калi ты ўбачыш прыгнёт беднага i парушэньне суду i справядлiвасьцi ў нейкай акрузе, не зьдзіўляйся гэтым рэчам, бо высокага пільнуе вышэйшы, а над iмi — яшчэ вышэйшы.
ECC 5:8 Але карысна для зямлі ва ўсім, калі валадар дбае пра поле.
ECC 5:9 Хто любiць срэбра, той не насыціцца срэбрам, і хто любiць багацьце, той ня будзе мець прыбытку; і гэта таксама марнасьць.
ECC 5:10 Памнажаюцца даброцьці, памнажаюцца i тыя, што іх зьядаюць; i што за карысьць уласьнiку з гэтага, хiба, гледзячы, глядзець вачыма сваім?
ECC 5:11 Салодкi сон таго, хто працуе, цi мала, цi шмат ён пад’еў, але сытасьць багатага не дае яму заснуць.
ECC 5:12 Ёсьць лiхая нядоля, якую я бачыў пад сонцам, — багацьце, якое захоўваецца на шкоду таму, хто мае яго.
ECC 5:13 І загінула багацьце тое ў нешчасьлівым выпадку; і нарадзiў ён сына, і няма нiчога ў руках ягоных.
ECC 5:14 Бо як выйшаў ён з улоньня мацi сваёй голы, так і вернецца назад, як прыйшоў, i нiчога не забярэ рукою сваёю з таго, што прыйшло праз цяжкую працу ягоную.
ECC 5:15 I гэта таксама ліхая нядоля: якім прыйшоў, такім i адыйдзе, і якая карысьць яму з таго, што працаваў на вецер?
ECC 5:16 Таксама ўсе днi свае ён еў у цемры, у смутку вялiкiм, у немачы i прыкрасьці.
ECC 5:17 Вось што я ўбачыў, што добра i прыгожа [чалавеку] есьцi i пiць, i бачыць добры [плод] кожнай цяжкай працы сваёй, якой працаваў пад сонцам у палічаных днях жыцьця свайго, якое даў яму Бог; бо гэта доля ягоная.
ECC 5:18 Таксама калі якому чалавеку Бог даў багацьце i маёмасьць, i даў ўладу спажыць гэта, і браць частку сваю, i радавацца з цяжкай працы сваёй, дык гэта дар Божы.
ECC 5:19 Бо ня будзе ён шмат памятаць пра дні жыцьця свайго, таму Бог дае радасьць у сэрца ягонае.
ECC 6:1 Ёсьць ліха, якое я бачыў пад сонцам, і цяжкае яно для чалавека:
ECC 6:2 Чалавек, якому Бог дае багацьце, i маёмасьць, i славу, i няма нiякай нястачы для душы ягонай нi ў чым, чаго не пажадаў бы ён, і не дае яму Бог улады, каб спажыць гэта, але чужы чалавек спажывае тое. Гэта марнасьць i ліхая немач.
ECC 6:3 Калi б нарадзiў чалавек сто [дзяцей], i пражыў шмат гадоў, i было б шмат дзён гадоў ягоных, але душа ягоная не насыцiлася дабром, i нават не было б магілы для яго, я скажу, што лепшая [доля] спарона, чым таго [чалавека].
ECC 6:4 Бо ён прыйшоў як марнасьць, i ў цемру ідзе, і цемраю пакрыта iмя ягонае,
ECC 6:5 нават ня ўбачыў ён сонца, i нічога не спазнаў, [але] мае большы спакой, чым [чалавек] той.
ECC 6:6 І хоць бы той [чалавек] жыў дзьве тысячы гадоў, i ня ўбачыў дабра, цi ж не ў адно месца ўсе ідуць?
ECC 6:7 Уся цяжкая праца чалавека — дзеля вуснаў ягоных, але душа ягоная не насычаецца.
ECC 6:8 Бо чым лепшы мудры за дурня? Чым [лепшы] прыгнечаны, які ведае, як хадзiць перад жывымi?
ECC 6:9 Лепш тое, што бачаць вочы, чым тое, куды імкнецца душа. Таксама гэта — марнасьць i пагоня за ветрам.
ECC 6:10 Хто як названы, такое iмя ягонае; i вядома, што ён — чалавек, i ня можа ён судзіцца з тым, хто мацнейшы за яго.
ECC 6:11 Дзе шмат слоў, там памнажаецца марнасьць; i што мае з гэтага чалавек?
ECC 6:12 Бо хто ведае, што добра для чалавека ў жыцьцi, у палічаных днях марнага жыцьця, якое праходзіць, як цень? І хто распавядзе чалавеку, што будзе пасьля яго пад сонцам?
ECC 7:1 Лепш [добрае] iмя, чым добры алей, і [лепш] дзень сьмерцi, чым дзень нараджэньня.
ECC 7:2 Лепш iсьцi ў дом жалобы, чым ісьці ў дом сьвяткаваньня, бо там — канец кожнага чалавека, і [чалавек] жывы складае гэта ў сэрцы сваім.
ECC 7:3 Лепш смутак, чым сьмех, бо праз засмучанае аблічча будзе лепшым сэрца.
ECC 7:4 Сэрца мудрых — у доме жалобы, а сэрца дурняў — у доме радасьці.
ECC 7:5 Лепш чалавеку слухаць дакараньні мудрага, чым слухаць сьпеў дурняў.
ECC 7:6 Бо сьмех дурня — як трэскат трэсак пад гаршчком. І гэта таксама марнасьць.
ECC 7:7 Бо прыгнёт [іншых] мудрага робіць шалёным, і падарунак псуе сэрца.
ECC 7:8 Лепш канец справы, чым яе пачатак, лепш павольны [на гнеў], чым фанабэрысты.
ECC 7:9 Ня будзь хуткі да гневу ў духу тваім, бо гнеў жыве ў заўлоньні дурняў.
ECC 7:10 Не кажы: “Што гэта такое, што ранейшыя дні былi лепшыя, чым цяперашнiя?”, бо ня з мудрасьці ты пытаешся пра гэта.
ECC 7:11 Добрая мудрасьць разам са спадчынай, асабліва для таго, хто бачыць сонца.
ECC 7:12 Бо ў ценю мудрасьці як у ценю срэбра; і карысьць веданьня [ў тым, што] мудрасьць дае жыцьцё таму, хто мае яе.
ECC 7:13 Паглядзі на справы Божыя, бо хто можа выпрастаць тое, што Ён скрывіў.
ECC 7:14 У дзень добры карыстайся з добрага, а ў дзень лiхi ўбач, што адно зрабіў Бог насупраць другога, так што не знойдзе чалавек, што будзе пасля яго.
ECC 7:15 Усё гэта я бачыў у дні марнасьці маёй: вось, праведнік гiне ў праведнасьці сваёй, і вось бязбожнік доўга жыве ў лiхоце сваёй.
ECC 7:16 Ня будзь залішне праведны, i ня будзь надта мудры! Навошта маеш нішчыць сам сябе?
ECC 7:17 Не асуджай залішне і ня будзь дурнем! Навошта табе паміраць не ў свой час?
ECC 7:18 Добра, калi будзеш трымацца аднаго, i ад другога не прыбірай рукi тваёй, бо той, хто баiцца Бога, пазьбегне ўсяго гэтага.
ECC 7:19 Мудрасьць робіць мудрага мацнейшым за дзесяць уладароў, якія ў горадзе.
ECC 7:20 Бо няма на зямлi чалавека праведнага, які робіць дабро i не грашыць.
ECC 7:21 Таксама кожнае слова, што гавораць, не ўкладай у сэрца тваё, і ня слухай, як слуга твой праклiнае цябе;
ECC 7:22 бо ведае сэрца тваё, што ты шмат разоў таксама праклiнаў іншых.
ECC 7:23 Усё гэта я выпрабаваў мудрасьцю, я сказаў: “Я буду мудрым”, але [мудрасьць] далёка ад мяне.
ECC 7:24 Далёка тое, што ўжо было, i глыбокае, глыбокае. Хто знойдзе яго?
ECC 7:25 Зьвярнуў я сэрца маё, каб спазнаць і дасьледаваць, і шукаць мудрасьць i разуменьне, i каб спазнаць, што бязбожнасьць — дурасьць, а глупота — шаленства.
ECC 7:26 І знайшоў я, што гарчэйшая за сьмерць жанчына, у якой сэрца як пастка і сіло, а рукі ейныя — як путы. Хто добры перад абліччам Бога, той уратуецца ад яе; а грэшнiк будзе злоўлены ёю.
ECC 7:27 Вось гэта я знайшоў, сказаў Эклезiяст, адно з другiм [дасьледуючы], каб знайсьцi разуменьне.
ECC 7:28 Чаго яшчэ шукала душа мая i не знайшла? Чалавека аднаго з тысячы я знайшоў, а жанчыны сярод усіх іх не знайшоў.
ECC 7:29 Вось толькi гэта я знайшоў, што Бог зрабіў чалавека правым, а яны шукаюць усялякія прыдумкі.
ECC 8:1 Хто як мудрэц, i хто ведае значэньне рэчаў? Мудрасьць чалавека прасьвятляе аблічча ягонае, і суровасьць аблічча ягонага зьмяняецца.
ECC 8:2 Я [раю]: [Словы] вуснаў валадара захоўвай дзеля словаў прысягi перад Богам.
ECC 8:3 Не сьпяшайся зыходзiць ад аблічча ягонага, не стой пры словах ліхіх, бо ўсё, што захоча, ён зробiць.
ECC 8:4 Дзе слова валадара, там улада, і хто скажа яму: “Што ты робiш?”
ECC 8:5 Хто захоўвае прыказаньне, не дазнае нiякага ліха. А сэрца мудрага спазнае і час, i суд,
ECC 8:6 бо для кожнай рэчы ёсьць час i суд, а вялікае ліха чалавеку з-за таго,
ECC 8:7 што ня ведае ён, што будзе, і як гэта будзе, хто паведаміць яму?
ECC 8:8 Няма чалавека, які мае ўладу над ветрам, каб утрымаць вецер, і няма ўладара над днём сьмерці, і няма звальненьня ў гэтай вайне, i не ўратуе беззаконьне таго, хто мае яго.
ECC 8:9 Усё гэта я бачыў, i прыкладаў сэрца маё да ўсiх справаў, якiя робяцца пад сонцам, [бачыў] час, калі чалавек сае ўладу над чалавекам на гора яму.
ECC 8:10 Таксама бачыў я злачынцаў пахаваных, і прыходзiлi [да іх], і адыходзілі ад месца сьвятога, i забывалiся ў горадзе, што яны так рабiлi: І гэта таксама марнасьць.
ECC 8:11 Бо не адразу выносiцца прысуд супраць лiхiх учынкаў, дзеля гэтага сэрца сыноў чалавечых напоўнена імі, каб чынiць зло.
ECC 8:12 Хоць грэшнiк сто разоў чыніць зло, але доўга жыве. Але я ведаю таксама, што будзе добра тым, якія баяцца Бога, якія баяцца аблічча Ягонага.
ECC 8:13 І ня будзе добра бязбожніку, i не падоўжыць ён дзён сваiх, падобны да ценю той, хто ня мае страху перад абліччам Божым.
ECC 8:14 Ёсьць такая марнасьць, якая робіцца на зямлi, што ёсьць праведнікі, якіх спатыкае тое, на што заслугоўваюць учынкі бязбожнікаў, і ёсьць бязбожнікі, якiх спатыкае тое, на што заслугоўваюць учынкі праведнікаў. І я сказаў, што гэта таксама марнасьць.
ECC 8:15 І пахвалiў я радасьць, бо няма нiчога чалавеку лепшага пад сонцам, як есьцi i пiць, і весяліцца, i гэта няхай будзе з ім у цяжкай працы ягонай ў дні жыцьця ягонага, якія даў яму Бог пад сонцам.
ECC 8:16 Калi прыклаў я сэрца маё, каб спазнаць мудрасьць i ўбачыць заняткі, якiмі займаюцца на зямлi, бо дзень і ноч ня бачыць [чалавек] сну для вачэй сваіх,
ECC 8:17 тады ўбачыў я ўсе справы Божыя, што чалавек ня можа зразумець справы, якія робяцца пад сонцам; i колькі б чалавек ні намагаўся шукаць гэта, нічога не знойдзе; i хаця б мудры сказаў, што ведае, ён ня можа знайсьці.
ECC 9:1 Да ўсяго гэтага я прыклаў сэрца сваё, каб спасьцігнуць усё гэта, што праведныя i мудрыя, і ўчынкі iхнія — у руцэ Божай, і таксама любоў і нянавісьць. І чалавек ня ведае усяго таго, што перад ім.
ECC 9:2 Усё для ўсіх адно: адна доля для праведніка i для бязбожніка, для добрага і чыстага i для нячыстага, для таго, хто ахвяроўвае, і для таго, хто не ахвяроўвае i не складаючаму, як для добрага, так i для грэшнага; як для таго, які прысягае, так і для таго, які прысягаць баiцца.
ECC 9:3 І тое кепска ва ўсім, што робіцца пад сонцам, што адна доля для ўсiх; i таксама сэрца сыноў чалавечых поўнае зла, i шаленства [маюць яны] ў сэрцы пад час жыцьця свайго, а потым [адыходзяць] да памёршых.
ECC 9:4 Бо той, хто знаходзіцца мiж усiмi жывымi, мае надзею, бо лепш жывы сабака, чым здохлы леў.
ECC 9:5 Бо жывыя ведаюць, што памруць; а памёршыя нiчога ня ведаюць, i ня маюць больш ніякай платы, бо забытая памяць пра iх.
ECC 9:6 Таксама любоў iхняя i нянавiсьць іхняя, i зайздрасьць іхняя ўжо счэзьлi, i ня маюць яны ўжо часткі на вякі ў-ва ўсім, што робіцца пад сонцам.
ECC 9:7 Ідзi, еш з радасьцю хлеб твой i пi са спакойным сэрцам вiно тваё, калі даспадобы Богу справы твае.
ECC 9:8 Увесь час няхай будзе белым адзеньне тваё, і алею на галаве тваёй няхай не бракуе.
ECC 9:9 Пражыві жыцьцё з жонкаю, якую кахаеш, ў-ва ўсе днi марнага жыцьця твайго, якiя дадзены табе пад сонцам на ўвесь час марнасьцi тваёй, бо гэта частка твая ў жыцьцi i ў-ва ўсёй цяжкай працы, якою працуеш пад сонцам.
ECC 9:10 Усё, што можа зрабiць рука твая, рабi паводле сілы тваёй, бо ў адхлані, у якую ты ідзеш, няма анi справаў, анi разуменьня, анi веданьня, анi мудрасьці.
ECC 9:11 І павярнуўся я, i ўбачыў пад сонцам, што не шпаркім [даецца пасьпяховы] бег i не магутным — [перамога ў] вайне, і ня мудрым — хлеб, і не разумным — багацьце, і ня знаўцам — зычлівасьць, бо ад часу i выпадку залежыць усё гэта.
ECC 9:12 Бо таксама ня ведае чалавек часу свайго. Як рыбы трапляюць у згубную сетку, і як птушкi заблытваюцца ў сiле, так сыны чалавечыя патрапляюць у лiхi час, які прыходзіць на іх нечакана.
ECC 9:13 Таксама бачыў я такую мудрасьць пад сонцам, і вялікай яна [падалася] для мяне:
ECC 9:14 Горад малы, i людзей у iм няшмат, і прыйшоў да яго вялiкi валадар, i атачыў яго, i насыпаў супраць яго вялікія валы.
ECC 9:15 І знайшоўся ў ім чалавек бедны i мудры, i выратаваў горад той мудрасьцю сваёю; i нiводзін чалавек не ўзгадаў гэтага беднага чалавека.
ECC 9:16 І я сказаў: “Мудрасьць лепшая за сілу, але мудрасьцю беднага пагарджаюць, i словаў ягоных ня слухаюць”.
ECC 9:17 Спакойныя словы мудрых паслухаць [лепш], чым крык таго, хто пануе сярод дурняў.
ECC 9:18 Мудрасьць лепшая за зброю ваенную, а адзiн грэшнiк зьнішчыць шмат добрага.
ECC 10:1 Мёртвая муха робіць сьмярдзючым алей, і вылівае яго знаўца пахнідлаў. Больш важыць малое глупства, чым мудрасьць і слава.
ECC 10:2 Сэрца мудрага [зьвяртаецца] ў правы бок, а сэрца дурня — у левы.
ECC 10:3 Нават калi дурны iдзе дарогаю, яму не хапае розуму, і ён пакажа усiм, што дурны.
ECC 10:4 Калi гнеў вялікага пана ўзьнімецца супраць цябе, заставайся на месцы сваім, бо цьвярозыя паводзіны залагоджваюць вялікія правіны.
ECC 10:5 Ёсьць ліха, якое я бачыў пад сонцам, нібыта памылка, якая выходзіць ад аблічча ўладара:
ECC 10:6 дурань пастаўлены на высокасьці вялікай, а багатыя сядзяць нiзка.
ECC 10:7 Бачыў я слугаў на конях, і князёў, якія як слугі, ідуць па зямлі.
ECC 10:8 Хто капае яму, той упадзе ў яе, а таго, хто ломiць агароджу, укусiць зьмяя.
ECC 10:9 Хто перасоўвае камянi, можа скалечыцца iмi, і хто коле дровы, можа быць у небясьпецы ад іх.
ECC 10:10 Калi ступiцца жалезная [сякера] і лязо яе не навострана, трэба больш прыкладаць сілы, але больш карысьці будзе скарыстацца мудрасьцю.
ECC 10:11 Калi ўкусiць зьмяя незагавораная, няма ўжо карысьці ад таго, хто ўмеее загаворваць.
ECC 10:12 Словы вуснаў мудрага — прыемнасьць, але вусны дурня губяць яго самога.
ECC 10:13 Пачатак словаў вуснаў ягоных — глупота, а канец [прамовы] вуснаў ягоных – ліхое шаленства.
ECC 10:14 Бязглузды памнажае словы, хоць ня ведае чалавек, што будзе потым, i што пасьля яго станецца, хто распавядзе яму?
ECC 10:15 Праца дурняў стамляе iх, бо ня ведае ён [нават], як дайсьцi ў горад.
ECC 10:16 Гора табе, зямля, калі валадар твой — юнак, i калi твае князi ад раніцы ядуць.
ECC 10:17 Шчасьлiвая зямля, калі валадар — сын шляхетных, калі князi ядуць у час [адпаведны] для спасіленьня, а не каб нажэрціся.
ECC 10:18 Дзе лянота, там правісае столь, і дзе апушчаны рукi, там працякае дом.
ECC 10:19 Дзеля забавы ладзяць банкет, і вiно разьвесяляе жыцьцё, а срэбра адказвае за ўсё.
ECC 10:20 Нават у думцы сваёй не кляні валадара, і ў спальнi сваёй не кляні багатага, бо птушкi нябесныя занясуць голас твой, i тыя, што маюць крылы, распавядуцт слова.
ECC 11:1 Пускай хлеб свой па вадзе, таму што праз шмат дзён знойдзеш яго.
ECC 11:2 Давай частку сямi, і нават васьмi, бо ня ведаеш, якая бяда будзе на зямлi.
ECC 11:3 Калi хмары будуць напоўненыя дажджом, яны выльюць [яго] на зямлю, і калi дрэва ўпадзе на поўдзень або на поўнач, на месцы, дзе ўпадзе, там i застанецца.
ECC 11:4 Хто назірае за ветрам, ня будзе сеяць, і хто глядзiць на хмары, ня будзе жаць.
ECC 11:5 Калі ты ня ведаеш, які шлях ветру і як [паўстаюць] косткi ва ўлоньні цяжарнай, падобна ня ведаеш дзеяў Бога, Якi робіць усё.
ECC 11:6 Раніцаю сей насеньне тваё, i ў вечары не спыняй рукі тваёй, бо ты ня ведаеш, з чаго будзе больш карысьці, з аднаго ці з другога, ці з абодвух будзе аднолькава добра.
ECC 11:7 Салодкае сьвятло, i добра вачам бачыць сонца.
ECC 11:8 Бо калi шмат гадоў жыве чалавек, няхай радуецца з іх усіх, і няхай памятае пра днi цемры, бо будзе iх шмат. Усё, што надыйдзе — марнасьць.
ECC 11:9 Радуйся, юнача, у маладосьцi сваёй, і няхай сэрцу твайму будзе добра ў дні юнацтва твайго, і хадзi шляхамі сэрца твайго i паводле таго, што бачаць вочы твае, і ведай, што за ўсё гэта Бог прывядзе цябе на суд.
ECC 11:10 І прыбяры смутак з сэрца твайго, i аддалі лiхоцьце ад цела твайго, бо маладосьць i цёмнасьць валасоў — марнасьць.
ECC 12:1 І памятай пра Творцу твайго у дні юнацтва твайго, пакуль не прыйдуць дні ліхія, i пакуль не сустрэнуць цябе гады, пра якiя скажаш: “Не падабаюцца мне яны”,
ECC 12:2 пакуль не зацемрыцца сонца, i сьвятло, i месяц, i зоркi, пакуль ня вернуцца пасьля дажджу хмары,
ECC 12:3 у дні, калі будуць дрыжэць вартаўнiкi дому i хiстацца мужы моцныя, i кінуць малоць млынары, бо іх будзе мала, i пацямнеюць тыя, што глядзяць праз вокны,
ECC 12:4 і будуць замкнутыя дзьверы на вулiцу, і сціхне голас жорнаў, і будуць ўскокваць на голас птушкi, і змоўкнуць ўсе дочкі сьпеваў,
ECC 12:5 і будуць баяцца вышыняў, i жахацца на дарозе; i заквітнее дрэва мiгдалёвае, i пацяжэе саранча, i асыпецца капэрс, бо пойдзе чалавек у дом вечнасьці сваёй, i будуць хадзіць вакол яго па вулiцы плачкі,
ECC 12:6 пакуль не парвецца срэбны ланцужок, i не раструшчыцца залатая чаша, i не паб’ецца збан пры крынiцы, i ня зломіцца калаўрот над студняю,
ECC 12:7 i вернецца парахно ў зямлю, чым яно і было, а дух вернецца да Бога, Які даў яго.
ECC 12:8 Марнасьць марнасьцяў, сказаў Эклезiяст, ўсё — марнасьць.
ECC 12:9 Акрамя таго, што Эклезiяст быў мудры, ён вучыў таксама людзей ведам, і прыслухоўваўся, і дасьледаваў, i склаў шмат прыповесьцяў.
ECC 12:10 Імкнуўся Эклезiяст знайсьці прыгожыя словы, i запісаць шчыра словы праўды.
ECC 12:11 Словы мудрых — як джалы, i як цьвiкi моцна ўбiтыя — тыя, што сабралі іх; яны дадзены адзіным Пастырам.
ECC 12:12 А што звыш гэтага, сыне мой, таго сьцеражыся: складаньню шматлікіх кнiгаў няма канца, і доўгае вучэньне — стома для цела.
ECC 12:13 Сутнасьць усяго слова, што было пачута: бойся Бога i захоўвай прыказаньнi Ягоныя, бо ў гэтым — усё для чалавека!
ECC 12:14 Бо ўсе ўчынкі Бог прывядзе на суд, і ўсё схаванае, і добрае, і ліхое.
MAT 1:1 Кніга радаводу Ісуса Хрыста, Сына Давіда, Сына Абрагама:
MAT 1:2 Абрагам нарадзіў Ісаака; Ісаак нарадзіў Якуба; Якуб нарадзіў Юду і братоў ягоных;
MAT 1:3 Юда нарадзіў Пэрэса і Зару ад Тамар; Пэрэс нарадзіў Эсрома; Эсром нарадзіў Арама;
MAT 1:4 Арам нарадзіў Амінадава; Амінадаў нарадзіў Наасона; Наасон нарадзіў Сальмона;
MAT 1:5 Сальмон нарадзіў Боаза ад Рахаў; Боаз нарадзіў Абэда ад Рут;
MAT 1:6 Абэд нарадзіў Есэя; Есэй нарадзіў Давіда валадара; Давід валадар нарадзіў Салямона ад Урыявай;
MAT 1:7 Салямон нарадзіў Рабаама; Рабаам нарадзіў Абію; Абія нарадзіў Асу;
MAT 1:8 Аса нарадзіў Ясафата; Ясафат нарадзіў Ярама; Ярам нарадзіў Озію;
MAT 1:9 Озія нарадзіў Ёатама; Ёатам нарадзіў Ахаза; Ахаз нарадзіў Эзэкію;
MAT 1:10 Эзэкія нарадзіў Манасу; Манаса нарадзіў Амона; Амон нарадзіў Ёсію;
MAT 1:11 Ёсія нарадзіў Ёакіма; Ёакім нарадзіў Ехонію і братоў ягоных перад перасяленьнем у Бабілон.
MAT 1:12 А пасьля перасяленьня ў Бабілон Ехонія нарадзіў Салятыэля; Салятыэль нарадзіў Зэрубабэля;
MAT 1:13 Зэрубабэль нарадзіў Абіюда; Абіюд нарадзіў Эліякіма; Эліякім нарадзіў Азора;
MAT 1:14 Азор нарадзіў Садока; Садок нарадзіў Ахіма; Ахім нарадзіў Эліюда;
MAT 1:15 Эліюд нарадзіў Элеазара; Элеазар нарадзіў Маттана; Маттан нарадзіў Якуба;
MAT 1:16 Якуб нарадзіў Язэпа, мужа Марыі, ад якой нарадзіўся Ісус, называны Хрыстос.
MAT 1:17 Гэтак усіх пакаленьняў ад Абрагама да Давіда чатырнаццаць пакаленьняў; ад Давіда да перасяленьня ў Бабілон чатырнаццаць пакаленьняў; і ад перасяленьня ў Бабілон да Хрыста чатырнаццаць пакаленьняў.
MAT 1:18 Нараджэньне Ісуса Хрыста было вось як: па заручынах маці Яго Марыі з Язэпам, раней, чым яны зыйшліся, выявілася, што яна цяжарная ад Духа Сьвятога.
MAT 1:19 Язэп, муж ейны, будучы праведным і ня хочучы агаласіць яе, хацеў цішком адпусьціць яе.
MAT 1:20 Але, калі ён падумаў гэтае, вось, анёл Госпадаў зьявіўся яму ў-ва сьне і сказаў: «Язэп, сыне Давідаў! Ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо Тое, што нарадзілася ў ёй, ёсьць ад Духа Сьвятога.
MAT 1:21 Вось жа народзіць Сына, і дасі Яму імя Ісус, бо Ён збавіць народ Свой ад грахоў іхніх».
MAT 1:22 А ўсё гэтае сталася, каб споўнілася сказанае Госпадам праз прарока, які кажа:
MAT 1:23 «Вось, Дзева прыйме ва ўлоньне і народзіць Сына; і дадуць Яму імя Іммануэль, гэта значыць: З намі Бог».
MAT 1:24 Устаўшы зо-сну, Язэп зрабіў, як загадаў яму анёл Госпадаў, і прыняў жонку сваю,
MAT 1:25 і не спазнаў яе, аж нарадзіла Сына свайго Першароднага, і ён даў Яму імя Ісус.
MAT 2:1 Калі ж Ісус нарадзіўся ў Бэтлееме Юдэйскім у дні валадара Ірада, прыйшлі ў Ерусалім мудрацы з усходу і кажуць:
MAT 2:2 «Дзе народжаны Валадар Юдэйскі? Бо мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму».
MAT 2:3 Пачуўшы гэтае, Ірад валадар стрывожыўся, і ўвесь Ерусалім з ім.
MAT 2:4 І, сабраўшы ўсіх першасьвятароў і кніжнікаў народу, пытаўся ў іх, дзе павінен нарадзіцца Хрыстос.
MAT 2:5 Яны ж сказалі яму: «У Бэтлееме Юдэйскім, бо гэтак напісана праз прарока:
MAT 2:6 “І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым ня меншы за ваяводзтвы Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе пасьвіць народ Мой, Ізраіль”».
MAT 2:7 Тады Ірад, цішком паклікаўшы мудрацоў, выведаў ад іх час зьяўленьня зоркі.
MAT 2:8 І, паслаўшы іх у Бэтлеем, сказаў: «Пайдзіце, добра даведайцеся пра Дзіцятка і, калі знойдзеце, паведаміце мне, каб і я, пайшоўшы, пакланіўся Яму».
MAT 2:9 Яны, выслухаўшы валадара, пайшлі. І вось, зорка, якую бачылі яны на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль, прыйшоўшы, не спынілася над [месцам], дзе было Дзіцятка.
MAT 2:10 Убачыўшы зорку, яны ўзрадаваліся радасьцю вельмі вялікаю.
MAT 2:11 І, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіцятка з Марыяй, маці Ягонай, і, упаўшы, пакланіліся Яму; і, адчыніўшы скарбы свае, прынесьлі Яму падарункі: золата, ладан і сьмірну.
MAT 2:12 І, меўшы ў сьне слова не варочацца да Ірада, іншым шляхам адыйшлі ў краіну сваю.
MAT 2:13 Калі ж яны адыйшлі, вось, анёл Госпадаў зьяўляецца ў сьне Язэпу і кажа: «Устань, вазьмі Дзіцятка і маці Ягоную, і бяжы ў Эгіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе; бо Ірад мае шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго».
MAT 2:14 Ён устаў уначы, узяў Дзіцятка і маці Ягоную, і пайшоў у Эгіпет.
MAT 2:15 І там быў да сьмерці Ірада, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: «З Эгіпту паклікаў Я сына Майго».
MAT 2:16 Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы з яго пасьмяяліся, вельмі разгневаўся і паслаў забіць усіх дзяцей у Бэтлееме і ўсіх ваколіцах яго, ад двух гадоў і малодшых, паводле часу, які даведаўся ад мудрацоў.
MAT 2:17 Тады збылося сказанае праз прарока Ярэмію, які кажа:
MAT 2:18 «Голас у Раме чутны, плач, і галашэньне, і лямант вялікі; Рахель плача па дзецях сваіх і ня хоча суцешыцца, бо іх няма».
MAT 2:19 А пасьля сьмерці Ірада, вось, анёл Госпадаў у сьне зьяўляецца Язэпу ў Эгіпце
MAT 2:20 і кажа: «Устань, вазьмі Дзіцятка і маці Ягоную і ідзі ў зямлю Ізраіля, бо памерлі тыя, што шукалі душы Дзіцяці».
MAT 2:21 Ён устаў, узяў Дзіцятка і маці Ягоную, і прыйшоў у зямлю Ізраіля.
MAT 2:22 А пачуўшы, што ў Юдэі пануе Архелай замест Ірада, бацькі свайго, пабаяўся туды ісьці; але, атрымаўшы слова ў сьне, пайшоў у межы Галілейскія.
MAT 2:23 І, прыйшоўшы, асеў у горадзе, званым Назарэт, каб споўнілася сказанае праз прарокаў, што Ён Назарэем назавецца.
MAT 3:1 У тыя дні прыходзіць Ян Хрысьціцель, абвяшчаючы ў пустыні Юдэйскай
MAT 3:2 і кажучы: «Навярніцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае».
MAT 3:3 Бо ён той, пра якога сказаў прарок Ісая: «Голас таго, хто кліча ў пустыні: Падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі рабіце сьцежкі Яму».
MAT 3:4 Сам жа Ян меў адзеньне з вярблюдавага воласу і скураны пояс на паясьніцы сваёй, а ежаю яго была саранча і дзікі мёд.
MAT 3:5 Тады выходзілі да яго Ерусалім, і ўся Юдэя, і ўсе ваколіцы Ярдану,
MAT 3:6 і хрысьціліся ў яго ў Ярдане, вызнаючы грахі свае.
MAT 3:7 А ўбачыўшы мноства фарысэяў і садукеяў, якія ішлі да яго хрысьціцца, сказаў ім: «Спараджэньні яхідны, хто навучыў вас уцякаць ад будучага гневу?
MAT 3:8 Учыніце ж плод, годны навяртаньня,
MAT 3:9 і ня думайце гаварыць у думках сваіх: “Бацьку маем Абрагама”; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых падняць дзяцей Абрагаму.
MAT 3:10 Ужо і сякера ля кораня дрэваў ляжыць; дык кожнае дрэва, якое не дае добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь.
MAT 3:11 Я хрышчу вас у вадзе на навяртаньне, але Той, Хто ідзе за мною, дужэйшы за мяне, і я ня варты несьці сандалы Ягоныя. Ён будзе хрысьціць вас у Духу Сьвятым і ў агні.
MAT 3:12 Веялка Ягоная ў руцэ Ягонай, і Ён ачысьціць гумно Сваё, і зьбярэ пшаніцу Сваю ў сьвіран, а салому спаліць агнём нязгасным».
MAT 3:13 Тады прыходзіць Ісус з Галілеі на Ярдан да Яна хрысьціцца ў яго.
MAT 3:14 Ян жа ўстрымліваў Яго, кажучы: «Мне трэба хрысьціцца ў Цябе, а Ты прыходзіш да мяне?»
MAT 3:15 А Ісус, адказваючы, сказаў яму: «Пакінь цяпер; бо гэтак нам належыць споўніць усякую праведнасьць». Тады дапускае Яго.
MAT 3:16 І, ахрысьціўшыся, Ісус адразу ж выйшаў з вады, і вось, расчынілася Яму неба, і ўгледзеў Духа Божага, Які зыходзіў, як голуб, і прыходзіў на Яго.
MAT 3:17 І вось, голас з неба, які казаў: «Гэта ёсьць Сын Мой улюбёны, у Якім маю ўпадабаньне».
MAT 4:1 Тады Ісус заведзены быў Духам у пустыню дзеля спакушваньня праз д’ябла,
MAT 4:2 і, прапасьціўшы сорак дзён і сорак начэй, нарэшце згаладнеў.
MAT 4:3 І, падыйшоўшы да Яго, спакусьнік сказаў: «Калі Ты — Сын Божы, скажы, каб камяні гэтыя сталіся хлябамі».
MAT 4:4 Ён жа, адказваючы, сказаў яму: «Напісана: “Ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам, што выходзіць з вуснаў Божых”».
MAT 4:5 Потым бярэ Яго д’ябал у сьвяты горад, і стаўляе на вільчаку сьвятыні,
MAT 4:6 і кажа Яму: «Калі Ты — Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: “Анёлам Сваім загадае пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою Тваёю”».
MAT 4:7 Ісус сказаў яму: «Ізноў жа напісана: “Не спакушай Госпада, Бога твайго”».
MAT 4:8 Ізноў бярэ Яго д’ябал на вельмі высокую гару, і паказвае Яму ўсе валадарствы сьвету і славу іх,
MAT 4:9 і кажа Яму: «Усё гэта дам Табе, калі, упаўшы, паклонішся мне».
MAT 4:10 Тады Ісус кажа яму: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Бо напісана: “Госпаду, Богу твайму, пакланяйся, і Яму аднаму служы”».
MAT 4:11 Тады пакідае Яго д’ябал; і вось, анёлы прыступіліся, і служылі Яму.
MAT 4:12 А пачуўшы, што Ян у вязьніцы, Ісус адыйшоў у Галілею.
MAT 4:13 І, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і асеў у Капэрнауме прыморскім, у гарадах Забулёна і Нэфталі,
MAT 4:14 каб споўнілася сказанае праз прарока Ісаю, які кажа:
MAT 4:15 «Зямля Забулёна і зямля Нэфталі, на дарозе прыморскай за Ярданам, Галілея паганская,
MAT 4:16 народ, які сядзеў у цемры, убачыў сьвятло вялікае, і тым, што сядзелі ў краіне і ценю сьмерці, сьвятло зазьзяла».
MAT 4:17 З таго часу Ісус пачаў абвяшчаць і казаць: «Навярніцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае».
MAT 4:18 Праходзячы ж недалёка мора Галілейскага, Ён убачыў двух братоў, Сымона, называнага Пятром, і Андрэя, брата ягонага, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбаловы,
MAT 4:19 і кажа ім: «Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі чалавекаў».
MAT 4:20 І яны адразу, пакінуўшы сеці, пайшлі за Ім.
MAT 4:21 Ідучы адтуль далей, убачыў Ён другіх двух братоў, Якуба Зэбэдэявага і Яна, брата ягонага, у чаўне з Зэбэдэем, бацькам іхнім, якія правілі сеці свае, і паклікаў іх.
MAT 4:22 І яны адразу, пакінуўшы човен і бацьку свайго, пайшлі за Ім.
MAT 4:23 І хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі, навучаючы ў сынагогах іхніх і абвяшчаючы Эвангельле Валадарства, і аздараўляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у народзе.
MAT 4:24 І прайшлі пра Яго чуткі па ўсёй Сірыі, і прыводзілі да Яго ўсіх нядужых, з рознымі хворасьцямі і пакутамі, і апанаваных дэманамі, і люнатыкаў, і спараліжаваных, і Ён іх аздараўляў.
MAT 4:25 І ішлі за Ім шматлікія натоўпы з Галілеі, і Дэкапалю, і Ерусаліму, і Юдэі, і з таго боку Ярдану.
MAT 5:1 Убачыўшы натоўпы, Ён узыйшоў на гару, і, калі сеў, падыйшлі да Яго вучні Ягоныя.
MAT 5:2 І Ён, расчыніўшы вусны Свае, навучаў іх, кажучы:
MAT 5:3 «Шчасьлівыя ўбогія духам, бо іх ёсьць Валадарства Нябеснае.
MAT 5:4 Шчасьлівыя тыя, што плачуць, бо яны будуць суцешаныя.
MAT 5:5 Шчасьлівыя ціхія, бо яны возьмуць у спадчыну зямлю.
MAT 5:6 Шчасьлівыя тыя, што прагнуць і смагнуць праведнасьці, бо яны будуць насычаныя.
MAT 5:7 Шчасьлівыя міласьцівыя, бо яны будуць памілаваныя.
MAT 5:8 Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.
MAT 5:9 Шчасьлівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі будуць названыя.
MAT 5:10 Шчасьлівыя тыя, каго перасьледуюць за праведнасьць, бо іх ёсьць Валадарства Нябеснае.
MAT 5:11 Шчасьлівыя вы, калі дзеля Мяне будуць зьневажаць вас, і перасьледаваць, і казаць усякае злое слова хлусьліва.
MAT 5:12 Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая нагарода вашая ў небе; бо так перасьледавалі прарокаў, якія былі раней за вас.
MAT 5:13 Вы — соль зямлі. Калі ж соль згубіць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? Яна ўжо ні на што не надаецца, хіба толькі выкінуць яе вон на патаптаньне людзям.
MAT 5:14 Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары.
MAT 5:15 Ніхто не запальвае сьвечку, каб паставіць яе пад пасудзінай, але на сьвечніку, і яна сьвеціць усім, хто ёсьць у доме.
MAT 5:16 Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.
MAT 5:17 Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць Закон ці Прарокаў; не парушыць прыйшоў Я, але споўніць.
MAT 5:18 Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, аніводная ёта ці рыска не праміне з Закону, пакуль ня станецца ўсё.
MAT 5:19 Вось жа, хто парушыць адно з гэтых найменшых прыказаньняў і навучыць гэтаму людзей, той найменшым названы будзе ў Валадарстве Нябесным; а хто выканае і навучыць, той вялікім названы будзе ў Валадарстве Нябесным.
MAT 5:20 Бо кажу вам: калі праведнасьць вашая не перавысіць [праведнасьці] кніжнікаў і фарысэяў, вы ня ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.
MAT 5:21 Вы чулі, што сказана старадаўным: “Не забівай, а хто заб’е, падлягае суду”.
MAT 5:22 А Я кажу вам, што ўсякі, хто гневаецца на брата свайго дарэмна, падлягае суду; а хто скажа брату свайму: “Рака”, падлягае сынэдрыёну, а хто скажа: “Дурань”, падлягае гееньне вогненай.
MAT 5:23 Дык калі ты прынясеш дар твой на ахвярнік, і там узгадаеш, што брат твой мае нешта супраць цябе,
MAT 5:24 пакінь дар твой перад ахвярнікам і пайдзі перш пагадзіся з братам тваім, а тады, прыйшоўшы, прынясі дар твой.
MAT 5:25 Пагадзіся з супраціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты яшчэ ў дарозе з ім, каб супраціўнік не аддаў цябе судзьдзі, а судзьдзя не аддаў бы цябе паслугачу, і ня быў ты кінуты ў вязьніцу.
MAT 5:26 Сапраўды кажу табе: ты ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняга кадранта.
MAT 5:27 Вы чулі, што сказана старадаўным: “Не чужалож”.
MAT 5:28 А Я кажу вам, што ўсякі, хто глядзіць на жанчыну, жадаючы яе, ужо чужаложыць з ёю ў сэрцы сваім.
MAT 5:29 Калі ж правае вока тваё згаршае цябе, вырві яго і кінь ад сябе, бо лепш табе, каб загінуў адзін з членаў тваіх, а ня ўсё цела тваё было ўкінута ў геенну.
MAT 5:30 І калі правая рука твая згаршае цябе, адсячы яе і кінь ад сябе, бо лепш табе, каб загінуў адзін з членаў тваіх, а ня ўсё цела тваё было ўкінута ў геенну.
MAT 5:31 Сказана таксама, што, калі хто разлучаецца з жонкаю сваёю, няхай дасьць ёй развод.
MAT 5:32 А Я кажу вам: хто разлучаецца з жонкаю сваёю не з прычыны распусты, той робіць яе чужаложніцай, і хто жэніцца з разьведзенай, той чужаложыць.
MAT 5:33 Яшчэ чулі вы, што сказана старадаўным: “Не прысягай фальшыва, але спаўняй перад Госпадам прысягі твае”.
MAT 5:34 А Я кажу вам: не прысягай зусім, ані небам, бо яно — пасад Божы;
MAT 5:35 ані зямлёю, бо яна — падножжа ног Ягоных, ані Ерусалімам, бо ён — горад вялікага Валадара;
MAT 5:36 ані галавою сваёю не прысягай, бо ня можаш аніводнага воласу зрабіць белым ці чорным.
MAT 5:37 Але няхай будзе слова вашае: “Так, так”, “Не, не”, а што больш таго, тое ад злога.
MAT 5:38 Вы чулі, што сказана: “Вока за вока і зуб за зуб”.
MAT 5:39 А Я кажу вам: не праціўцеся злому, але, хто ўдарыць цябе ў правую шчаку тваю, павярні да яго і другую,
MAT 5:40 і хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе вопратку, аддай яму і шаты;
MAT 5:41 і хто прымусіць цябе ісьці з ім адну мілю, ідзі з ім дзьве.
MAT 5:42 Таму, хто просіць у цябе, дай, і ад таго, хто хоча ў цябе пазычыць, не адварочвайся.
MAT 5:43 Вы чулі, што сказана: “Любі бліжняга твайго і ненавідзь ворага твайго”.
MAT 5:44 А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых, дабраслаўляйце тых, якія праклінаюць вас, рабіце дабро тым, якія ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас і перасьледуюць вас,
MAT 5:45 каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ў небе, бо Ён узьнімае сонца Сваё над добрымі і злымі і спасылае дождж на праведных і няправедных.
MAT 5:46 Бо калі вы любіце тых, якія вас любяць, якая вам нагарода? Ці ж ня так робяць і мытнікі?
MAT 5:47 І калі вы вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівае робіце? Ці ж не такім чынам робяць і мытнікі?
MAT 5:48 Дык будзьце ж дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш, Які ў небе.
MAT 6:1 Сьцеражыцеся, не рабіце міласьціны вашае перад людзьмі з тым, каб яны бачылі вас, бо тады ня будзеце мець нагароды ад Айца вашага, Які ў небе.
MAT 6:2 Калі ж даеш міласьціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сынагогах і на вуліцах, каб людзі славілі іх. Сапраўды кажу вам: яны ўжо атрымоўваюць нагароду сваю.
MAT 6:3 У цябе ж, калі ты робіш міласьціну, няхай левая рука твая ня ведае, што робіць правая,
MAT 6:4 каб міласьціна твая была ўтоена, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.
MAT 6:5 І калі молішся, ня будзь, як крывадушнікі, бо яны любяць у сынагогах і на вуглах вуліцаў, спыніўшыся, маліцца, каб паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам, што яны ўжо атрымоўваюць нагароду сваю.
MAT 6:6 Ты ж, калі молішся, увайдзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзьверы твае, памаліся Айцу твайму, Які ўтоены, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.
MAT 6:7 А молячыся, не гаварыце лішняга, як пагане, бо яны думаюць, што ў шматслоўі сваім будуць пачутыя.
MAT 6:8 Ня будзьце падобныя да іх, бо ведае Айцец ваш, у чым вы маеце патрэбу, раней, чым вы папросіце ў Яго.
MAT 6:9 Маліцеся ж вось гэтак: “Ойча наш, Які ёсьць у небе! Сьвяціся імя Тваё;
MAT 6:10 прыйдзі Валадарства Тваё; будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі.
MAT 6:11 Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня.
MAT 6:12 І адпусьці нам правіны нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым;
MAT 6:13 і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Бо Тваё Валадарства, і моц, і слава навекі. Амэн”.
MAT 6:14 Бо, калі вы будзеце адпускаць людзям грахі іхнія, то і вам адпусьціць Айцец ваш, Які ў небе.
MAT 6:15 А калі ня будзеце адпускаць людзям грахоў іхніх, то і Айцец ваш не адпусьціць грахоў вашых.
MAT 6:16 А калі посьціце, ня будзьце панурымі, быццам крывадушнікі; бо яны зьмяняюць абліччы свае, каб, посьцячыся, паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам, што яны ўжо атрымоўваюць нагароду сваю.
MAT 6:17 А ты, посьцячыся, памаж галаву тваю і абмый аблічча тваё,
MAT 6:18 каб ня перад людзьмі паказацца посьцячым, але перад Айцом тваім, Які ўтоены, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.
MAT 6:19 Не зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і іржа нішчаць, і дзе злодзеі падкопваюць і крадуць;
MAT 6:20 але зьбірайце сабе скарбы ў небе, дзе ані моль, ані іржа ня нішчаць, і дзе злодзеі не падкопваюць і не крадуць.
MAT 6:21 Бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.
MAT 6:22 Сьветач цела ёсьць вока. Калі вока тваё чыстае, усё цела тваё будзе сьветлае.
MAT 6:23 Калі ж вока тваё злое, усё цела тваё будзе цёмным. Калі ж сьвятло, якое ў табе, ёсьць цемра, дык якая ж цемра сама?
MAT 6:24 Ніхто ня можа служыць двум панам; бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне.
MAT 6:25 Таму кажу вам: не клапаціцеся пра душу вашую, што вам есьці і што піць, ані пра цела вашае, у што апрануцца. Ці ж душа ня большая за ежу, і цела — за адзеньне?
MAT 6:26 Паглядзіце на птушак нябесных, што ані сеюць, ані жнуць і не зьбіраюць у сьвірны, і Айцец ваш Нябесны жывіць іх. Наколькі ж вы лепшыя за іх.
MAT 6:27 Хто ж з вас сваім клопатам можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць?
MAT 6:28 І наконт адзеньня чаго клапоціцеся? Паглядзіце на палявыя лілеі, як яны растуць, не працуюць, не прадуць.
MAT 6:29 А Я кажу вам, што нават Салямон у-ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як адна з іх.
MAT 6:30 Калі ж траву на полі, якая сёньня ёсьць, а заўтра будзе кінутая ў печ, Бог так апранае, дык ці ня шмат больш вас, малаверы?
MAT 6:31 Дык не клапаціцеся, кажучы: “Што нам есьці?”, ці: “Што нам піць?”, ці: “У што апрануцца?”
MAT 6:32 Бо ўсяго гэтага шукаюць пагане. Бо Айцец ваш Нябесны ведае, што вам усё гэтае патрэбна.
MAT 6:33 Шукайце ж перш Валадарства Божага і праведнасьці Яго, і тое ўсё дадасца вам.
MAT 6:34 Дык не клапаціцеся пра заўтрашні дзень, бо заўтрашні дзень сам будзе клапаціцца пра сябе. Досыць дню свайго ліха.
MAT 7:1 Не судзіце, каб не былі суджаныя.
MAT 7:2 Бо якім судом судзіце, такім будзеце суджаны, і якою меркаю мераеце, гэткаю і вам адмераюць.
MAT 7:3 Што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а бервяна ў сваім воку ня бачыш?
MAT 7:4 Ці як скажаш брату твайму: “Дазволь, выму сучок з вока твайго”, а вось, у воку тваім — бервяно?
MAT 7:5 Крывадушнік! Вымі перш бервяно з вока твайго, і тады ўбачыш, як выняць сучок з вока брата твайго.
MAT 7:6 Не давайце сьвятога сабакам і ня кідайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб яны не патапталі іх нагамі сваімі і, павярнуўшыся, не парвалі вас.
MAT 7:7 Прасіце, і будзе вам дадзена; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам.
MAT 7:8 Бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць.
MAT 7:9 Ці ёсьць між вамі чалавек, які, калі сын ягоны папросіць хлеба, дасьць яму камень?
MAT 7:10 І калі папросіць рыбы, дасьць яму зьмяю?
MAT 7:11 Дык калі вы, будучы злымі, умееце добрыя дары даваць дзецям вашым, тым больш Айцец ваш, Які ў небе, дасьць добрае тым, што просяць у Яго.
MAT 7:12 Дык усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, тое і вы ім рабіце; бо ў гэтым Закон і Прарокі.
MAT 7:13 Уваходзьце праз цесную браму, бо шырокая брама і прасторны шлях, што вядуць да загубы, і шмат хто ўваходзіць праз іх,
MAT 7:14 бо цесная брама і вузкі шлях, што вядуць у жыцьцё, і мала хто знаходзіць іх.
MAT 7:15 Сьцеражыцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзеньні, а ўнутры яны — ваўкі драпежныя.
MAT 7:16 Паводле пладоў іхніх пазнаеце іх. Ці зьбіраюць з церняў вінаград або з асоту фігі?
MAT 7:17 Гэтак усякае добрае дрэва дае плады добрыя, а благое дрэва дае плады дрэнныя.
MAT 7:18 Ня можа дрэва добрае даваць плады дрэнныя, ані благое дрэва даваць плады добрыя.
MAT 7:19 Усякае дрэва, якое не дае добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь.
MAT 7:20 Таму паводле пладоў іхніх пазнаеце іх.
MAT 7:21 Ня кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе! Госпадзе!”, увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ў небе.
MAT 7:22 Многія скажуць Мне ў той дзень: “Госпадзе, Госпадзе! Ці не ў Тваё імя мы прарочылі? І ці не ў Тваё імя выганялі дэманаў? І ці не ў Тваё імя шмат цудаў чынілі?”
MAT 7:23 І тады прызнаюся ім: “Я ніколі ня ведаў вас. Адыйдзіцеся ад Мяне, вы, што чыніце беззаконьне”.
MAT 7:24 Дык кожнага, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, прыраўняю да чалавека мудрага, які пабудаваў дом свой на скале.
MAT 7:25 І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі на дом той; і ён ня ўпаў, бо быў умацаваны на скале.
MAT 7:26 А кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і не выконвае іх, будзе падобны да чалавека дурнога, які пабудаваў дом свой на пяску.
MAT 7:27 І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі на дом той, і ён упаў, і было падзеньне ягонае вялікае».
MAT 7:28 І сталася, калі Ісус скончыў гэтыя словы, натоўпы дзівіліся з вучэньня Ягонага,
MAT 7:29 бо Ён вучыў іх, як той, хто мае ўладу, і не як кніжнікі.
MAT 8:1 Калі ж Ён зыйшоў з гары, пайшлі за Ім шматлікія натоўпы.
MAT 8:2 І вось пракажоны, падыйшоўшы, пакланіўся Яму, кажучы: «Госпадзе! Калі хочаш, можаш мяне ачысьціць».
MAT 8:3 І, працягнуўшы руку, Ісус дакрануўся да яго, кажучы: «Хачу, будзь ачышчаны». І ён адразу ачысьціўся ад праказы сваёй.
MAT 8:4 І кажа яму Ісус: «Глядзі, нікому не кажы, але пайдзі, пакажыся сьвятару і прынясі дар, які загадаў Майсей дзеля сьведчаньня ім».
MAT 8:5 Калі ж увайшоў Ісус у Капэрнаум, падыйшоў да Яго сотнік, просячы Яго
MAT 8:6 і кажучы: «Госпадзе! Слуга мой ляжыць дома спараліжаваны і страшэнна мучыцца».
MAT 8:7 І кажа яму Ісус: «Я, прыйшоўшы, аздараўлю яго».
MAT 8:8 І, адказваючы, сотнік прамовіў: «Госпадзе! Я ня варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой, але скажы толькі слова, і будзе аздароўлены слуга мой.
MAT 8:9 Бо і я чалавек, які пад уладаю, ды маю пад сабою жаўнераў, і кажу аднаму: “Ідзі”, і ён ідзе; і другому: “Прыйдзі”, і ён прыходзіць; і слузе майму: “Зрабі тое”, і ён робіць».
MAT 8:10 Пачуўшы гэтае, Ісус зьдзівіўся і сказаў тым, якія за Ім ішлі: «Сапраўды кажу вам, нідзе ў Ізраілі Я не знайшоў гэткае веры.
MAT 8:11 Кажу ж вам, што многія прыйдуць з усходу і захаду і ўзьлягуць з Абрагамам, і Ісаакам, і Якубам у Валадарстве Нябесным,
MAT 8:12 а сыны Валадарства будуць выгнаныя ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгат зубоў».
MAT 8:13 І сказаў Ісус сотніку: «Ідзі, і, як ты паверыў, станецца табе». І паздаравеў слуга ягоны ў тую ж гадзіну.
MAT 8:14 І, прыйшоўшы ў дом Пятра, Ісус убачыў цешчу ягоную, якая ляжала ў гарачцы.
MAT 8:15 І Ён дакрануўся да рукі ейнай, і пакінула яе гарачка, і яна ўстала, і паслугавала ім.
MAT 8:16 Калі ж надыйшоў вечар, прывялі да Яго шмат апанаваных дэманамі, і Ён выгнаў духаў словам, і ўсіх хворых аздаравіў,
MAT 8:17 каб споўнілася сказанае праз прарока Ісаю, які кажа: «Ён узяў нашыя нядужасьці і панёс хваробы».
MAT 8:18 Убачыўшы ж навокал Сябе шматлікія натоўпы, Ісус загадаў адыйсьці на другі бок.
MAT 8:19 І, падыйшоўшы, адзін кніжнік сказаў Яму: «Настаўнік, я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў».
MAT 8:20 І кажа яму Ісус: «Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы ня мае, дзе галаву схіліць».
MAT 8:21 А іншы з вучняў Ягоных сказаў Яму: «Госпадзе! Дазволь мне перш пайсьці і пахаваць бацьку майго».
MAT 8:22 Ісус жа сказаў яму: «Ідзі за Мною і пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых».
MAT 8:23 І калі ўвайшоў Ён у човен, пайшлі за Ім вучні Ягоныя.
MAT 8:24 І вось, сталася вялікае ўзрушэньне на моры, так што хвалі залівалі човен, а Ён спаў.
MAT 8:25 І, падыйшоўшы, вучні Ягоныя пабудзілі Яго, кажучы: «Госпадзе! Збаў нас, мы гінем!»
MAT 8:26 І кажа ім: «Чаго вы палохаецеся, малаверы?» Тады, устаўшы, забараніў вятрам і мору, і сталася вялікая ціша.
MAT 8:27 А людзі зьдзіўляліся, кажучы: «Хто ж Ён, што і вятры, і мора слухаюцца Яго?»
MAT 8:28 І, калі Ён прыйшоў на другі бераг у край Гергесэнскі, перанялі Яго двое апанаваных дэманам, якія выйшлі з магілаў, страшэнна злыя, так што ніхто ня мог праходзіць тою дарогаю.
MAT 8:29 І вось яны закрычалі, кажучы: «Што нам і Табе, Ісусе, Сыне Божы? Ці Ты прыйшоў сюды перад часам мучыць нас?»
MAT 8:30 Далёка ж ад іх пасьвіўся вялікі гурт сьвіняў.
MAT 8:31 А дэманы прасілі Яго, кажучы: «Калі нас выганяеш, дазволь нам адыйсьці ў гэты гурт сьвіняў».
MAT 8:32 І Ён сказаў ім: «Ідзіце». І тыя, выйшаўшы, адыйшлі ў гурт сьвіняў. І, вось, рынуўся ўвесь гурт сьвіняў са стромы ў мора, і загінуў у вадзе.
MAT 8:33 А тыя, што пасьвілі, уцяклі і, прыйшоўшы ў горад, паведамілі пра ўсё і пра тых, што былі апанаваныя дэманам.
MAT 8:34 І вось, увесь горад выйшаў насустрач Ісусу і, убачыўшы Яго, прасілі, каб зыйшоў ад межаў іхніх.
MAT 9:1 І, увайшоўшы ў човен, Ён пераплыў назад, і прыйшоў у Свой горад.
MAT 9:2 І вось, прынесьлі да Яго спараліжаванага, які ляжаў на ложку. І, бачачы веру іх, Ісус сказаў спараліжаванаму: «Будзь пэўным, дзіця! Адпускаюцца табе грахі твае».
MAT 9:3 І вось, некаторыя з кніжнікаў сказалі самі ў сабе: «Ён блюзьніць».
MAT 9:4 І, бачачы думкі іхнія, Ісус сказаў: «Чаму злое вы падумалі ў сэрцах вашых?
MAT 9:5 Бо што лягчэй сказаць: “Адпускаюцца табе грахі”, ці сказаць: “Устань і хадзі”?
MAT 9:6 Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі», — кажа тады спараліжаванаму: «Устань, вазьмі ложак твой і ідзі ў дом твой».
MAT 9:7 І, устаўшы, ён пайшоў у дом свой.
MAT 9:8 Бачачы гэтае, натоўпы зьдзівіліся і славілі Бога, Які даў такую ўладу людзям.
MAT 9:9 І, праходзячы адтуль, Ісус убачыў чалавека, які сядзеў на мытні, званага Мацьвеем, і кажа яму: «Ідзі за Мною». І ён, устаўшы, пайшоў за Ім.
MAT 9:10 І сталася, як Ён узьлягаў у доме, вось, шмат мытнікаў і грэшнікаў, прыйшоўшы, узьляглі з Ісусам і вучнямі Ягонымі.
MAT 9:11 І фарысэі, якія бачылі гэта, сказалі вучням Ягоным: «Дзеля чаго Настаўнік ваш есьць з мытнікамі і грэшнікамі?»
MAT 9:12 А Ісус, пачуўшы, сказаў Ім: «Не здаровыя маюць патрэбу ў лекары, але хворыя.
MAT 9:13 Пайдзеце ж, навучыцеся, што значыць: “Міласэрнасьці хачу, а не ахвяры”. Бо Я прыйшоў не праведнікаў, але грэшнікаў клікаць да навяртаньня».
MAT 9:14 Тады прыходзяць да Яго вучні Янавы, кажучы: «Чаму мы і фарысэі шмат посьцім, а Твае вучні ня посьцяць?»
MAT 9:15 І сказаў ім Ісус: «Ня могуць плакаць сыны вясельля, пакуль з імі жаніх. Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады будуць посьціць.
MAT 9:16 Ніхто ж не прышывае латкі з новай тканіны да старога адзеньня, бо прышытае аддзярэцца ад адзеньня, і дзіра станецца большая.
MAT 9:17 Не ўліваюць новага віна ў старыя мяхі, бо рвуцца мяхі, і віно выцякае, і мяхі гінуць; але новае віно ўліваюць у новыя мяхі, тады захоўваецца адно і другое».
MAT 9:18 Калі Ён гаварыў ім гэта, вось, падыйшоўшы, начальнік пакланіўся Яму, кажучы: «Дачка мая цяпер памірае, але прыйдзі, ускладзі на яе руку Тваю, і яна ажыве».
MAT 9:19 І, устаўшы, Ісус пайшоў за ім, і вучні Ягоныя.
MAT 9:20 І вось, жанчына, якая дванаццаць гадоў хварэла на крывацечу, падыйшоўшы ззаду, дакранулася да краю шаты Ягонай,
MAT 9:21 бо яна казала ў сабе: «Калі толькі дакрануся да шаты Ягонай, буду выратаваная».
MAT 9:22 Ісус жа, павярнуўшыся і ўбачыўшы яе, сказаў: «Будзь пэўная, дачка! Вера твая збавіла цябе». І жанчына ў тую ж гадзіну паздаравела.
MAT 9:23 І, прыйшоўшы ў дом начальніка і ўбачыўшы жалейнікаў і ўзрушаны натоўп,
MAT 9:24 Ісус сказаў ім: «Адыйдзіцеся, бо не памерла дзяўчынка, але сьпіць». І сьмяяліся з Яго.
MAT 9:25 Калі ж вывелі натоўп, Ён, увайшоўшы, узяў яе за руку, і дзяўчынка ўстала.
MAT 9:26 І разыйшлася чутка пра гэта па ўсёй той зямлі.
MAT 9:27 І калі Ісус ішоў адтуль, ішлі за Ім два сьляпыя, крычучы і кажучы: «Зьлітуйся над намі, Сыне Давідаў!»
MAT 9:28 Калі ж Ён прыйшоў у дом, падыйшлі да Яго сьляпыя. І кажа ім Ісус: «Ці вы верыце, што Я магу гэтае зрабіць?» Кажуць яму: «Так, Госпадзе!»
MAT 9:29 Тады Ён дакрануўся да вачэй іхніх, кажучы: «Паводле веры вашае няхай станецца вам».
MAT 9:30 І адчыніліся вочы іхнія. І Ісус грозна глянуў на іх, кажучы: «Глядзіце, каб ніхто ня ведаў».
MAT 9:31 А яны, выйшаўшы, шырылі вестку пра Яго па ўсёй той зямлі.
MAT 9:32 Калі ж тыя выходзілі, вось прывялі да Яго чалавека нямога, апанаванага дэманам.
MAT 9:33 І, калі дэман быў выгнаны, нямы загаварыў, і натоўп зьдзіўляўся, кажучы: «Ніколі не здаралася гэткае ў Ізраілі».
MAT 9:34 А фарысэі казалі: «Праз князя дэманаў Ён выганяе дэманаў».
MAT 9:35 І абыходзіў Ісус усе гарады і мястэчкі, навучаючы ў сынагогах і абвяшчаючы Эвангельле Валадарства, і аздараўляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у народзе.
MAT 9:36 Убачыўшы ж натоўпы, Ён зьлітаваўся над імі, што былі саслабелыя і расьцярушаныя, быццам авечкі, якія ня маюць пастуха.
MAT 9:37 Тады кажа вучням Сваім: «Сапраўды, жніво багатае, а работнікаў мала.
MAT 9:38 Дык прасіце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво Сваё».
MAT 10:1 І, паклікаўшы дванаццаць вучняў Сваіх, Ён даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх і аздараўляць усякую хваробу і ўсякую немач.
MAT 10:2 А дванаццаці апосталаў імёны такія: першы — Сымон, называны Пятром, і Андрэй, брат ягоны, Якуб Зэбэдэяў і Ян, брат ягоны,
MAT 10:3 Філіп і Барталамей, Тамаш і Мацьвей мытнік, Якуб Алфеяў і Леўвей, якога звалі Тадэвушам,
MAT 10:4 Сымон Кананіт і Юда Іскарыёт, які і выдаў Яго.
MAT 10:5 Гэтых дванаццаць паслаў Ісус і загадаў ім, кажучы: «На шлях паганаў не ўзыходзьце і ў горад Самаранскі не ўваходзьце,
MAT 10:6 а ідзіце больш да авечак з дому Ізраіля, якія загінулі.
MAT 10:7 Ідучы ж, абвяшчайце, кажучы, што наблізілася Валадарства Нябеснае.
MAT 10:8 Нядужых аздараўляйце, пракажоных ачышчайце, мёртвых уваскрашайце, дэманаў выганяйце. Дарма атрымалі, дарма давайце.
MAT 10:9 Не бярыце з сабою ані золата, ані срэбра, ані медзі ў паясы вашыя,
MAT 10:10 ані торбы на дарогу, ані дзьвюх вопратак, ані сандалаў, ані кія. Бо работнік варты ежы сваёй.
MAT 10:11 А ў які горад ці мястэчка ўвойдзеце, даведайцеся, хто ў ім дастойны, і там заставайцеся, пакуль ня выйдзеце.
MAT 10:12 А, уваходзячы ў дом, вітайце яго.
MAT 10:13 І, калі дом будзе сапраўды дастойны, супакой ваш прыйдзе на яго; а калі ня будзе дастойны, супакой ваш да вас вернецца.
MAT 10:14 І калі хто ня прыйме вас і ня будзе слухаць словаў вашых, то, выходзячы з дому ці з гораду таго, абтрасіце пыл з ног вашых.
MAT 10:15 Сапраўды кажу вам: лягчэй будзе зямлі Садома і Гаморы ў дзень суду, чым гораду таму.
MAT 10:16 Вось, Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як зьмеі, і шчырыя, як галубы.
MAT 10:17 Сьцеражыцеся людзей, бо яны будуць выдаваць вас у сынэдрыёны і ў сынагогах сваіх будуць бічаваць вас.
MAT 10:18 І павядуць вас да ваяводаў і валадароў дзеля Мяне на сьведчаньне ім і паганам.
MAT 10:19 Калі ж будуць выдаваць вас, не клапаціцеся пра тое, як ці што вам гаварыць, бо вам у тую гадзіну будзе дадзена, што гаварыць.
MAT 10:20 Бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Айца вашага будзе гаварыць у вас.
MAT 10:21 Выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька — сына, і паўстануць дзеці на бацькоў, і пазабіваюць іх;
MAT 10:22 і будуць вас ненавідзець за імя Маё, але хто вытрывае да канца, збаўлены будзе.
MAT 10:23 Калі ж будуць перасьледаваць вас у адным горадзе, уцякайце ў другі, бо сапраўды кажу вам: вы не абыйдзеце ўсіх гарадоў Ізраіля, як прыйдзе Сын Чалавечы.
MAT 10:24 Вучань не вышэй за настаўніка свайго, і слуга не вышэй за гаспадара свайго.
MAT 10:25 Досыць для вучня, каб ён стаўся як настаўнік ягоны, і для слугі, каб ён стаўся як гаспадар ягоны. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзэбулам, тым больш хатніх яго.
MAT 10:26 Дык ня бойцеся іх, бо няма нічога прыкрытага, каб не адкрылася, ані тайнага, каб ня сталася вядомым.
MAT 10:27 Што кажу вам у цемры, кажыце пры сьвятле; і што чуеце на вуха, абвяшчайце з дахаў.
MAT 10:28 І ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а душы забіць ня могуць; а бойцеся больш Таго, Хто можа і душу, і цела загубіць у гееньне.
MAT 10:29 Ці ж ня два вераб’і продаюцца за асар? І ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю бяз волі Айца вашага.
MAT 10:30 А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны.
MAT 10:31 Дык ня бойцеся, вы лепшыя за многіх вераб’ёў.
MAT 10:32 Дык кожнага, хто Мяне прызнае перад людзьмі, таго і Я прызнаю перад Айцом Маім, Які ў небе.
MAT 10:33 А хто адрачэцца Мяне перад людзьмі, таго і Я адракуся перад Айцом Маім, Які ў небе.
MAT 10:34 Ня думайце, што Я прыйшоў прынесьці супакой на зямлю; не супакой прыйшоў Я прынесьці, але меч.
MAT 10:35 Бо Я прыйшоў разлучыць чалавека з бацькам яго, і дачку — з маці яе, і нявестку — са сьвякрухай яе.
MAT 10:36 І ворагі чалавеку хатнія яго.
MAT 10:37 Хто любіць бацьку ці маці больш за Мяне, ня варты Мяне; і хто любіць сына ці дачку больш за Мяне, ня варты Мяне.
MAT 10:38 І хто не бярэ крыжа свайго і ідзе за Мною, той ня варты Мяне.
MAT 10:39 Хто знойдзе душу сваю, загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, знойдзе яе.
MAT 10:40 Хто прыймае вас, прыймае Мяне, а хто прыймае Мяне, прыймае Таго, Хто паслаў Мяне.
MAT 10:41 Хто прыймае прарока ў імя прарока, дастане нагароду прарока; і хто прыймае праведніка ў імя праведніка, дастане нагароду праведніка.
MAT 10:42 І калі хто напоіць аднаго з малых гэтых толькі кубкам халоднай вады ў імя вучня, сапраўды кажу вам, ня страціць нагароды свае».
MAT 11:1 І сталася, як скончыў Ісус загадваць дванаццаці вучням Сваім, пайшоў адтуль вучыць і абвяшчаць у гарады іхнія.
MAT 11:2 Ян жа, пачуўшы ў вязьніцы пра дзеяньні Хрыста, паслаў двух вучняў сваіх
MAT 11:3 сказаць Яму: «Ці Ты — Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам іншага?»
MAT 11:4 І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Ідзіце, паведаміце Яну, што чуеце і бачыце:
MAT 11:5 сьляпыя бачаць і кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць і ўбогім дабравесьціцца.
MAT 11:6 І шчасьлівы той, хто ня згоршыцца праз Мяне».
MAT 11:7 Калі ж тыя пайшлі, Ісус пачаў гаварыць да натоўпаў пра Яна: «Што глядзець хадзілі вы ў пустыню? Ці трысьціну, якую вецер хістае?
MAT 11:8 Але што хадзілі вы ўбачыць? Ці чалавека, апранутага ў мяккія шаты? Вось, тыя, што носяць мяккія шаты, знаходяцца ў дамах валадарскіх.
MAT 11:9 Але што хадзілі вы ўбачыць? Прарока? Так, кажу вам, і больш за прарока.
MAT 11:10 Бо ён ёсьць той, пра якога напісана: “Вось, Я пасылаю анёла Майго перад абліччам Тваім, які пракладзе шлях Твой перад Табою”.
MAT 11:11 Сапраўды кажу вам: Сярод народжаных жанчынамі не паўставаў большы за Яна Хрысьціцеля, але найменшы ў Валадарстве Нябесным большы за яго.
MAT 11:12 Ад дзён Яна Хрысьціцеля дагэтуль Валадарства Нябеснае сілаю здабываецца, і людзі гвалтоўныя захопліваюць яго.
MAT 11:13 Бо ўсе Прарокі і Закон прарочылі да Яна.
MAT 11:14 І калі маеце прыняць, ён ёсьць Ільля, якому належыць прыйсьці.
MAT 11:15 Хто мае вушы слухаць, няхай слухае.
MAT 11:16 Да каго прыраўняю пакаленьне гэтае? Яно падобнае да дзяцей, якія сядзяць на вуліцы і клічуць да таварышаў сваіх,
MAT 11:17 і кажуць: “Мы гралі вам на жалейцы, і вы не скакалі; мы галасілі, і вы ня плакалі”.
MAT 11:18 Бо прыйшоў Ян, ня есьць, ня п’е, і кажуць: “Дэмана мае”.
MAT 11:19 Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п’е; і кажуць: “Вось, чалавек — абжора і п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў”. І апраўдана мудрасьць дзецьмі яе».
MAT 11:20 Тады пачаў Ён дакараць гарады, у якіх найбольш сталася цудаў Ягоных, за тое, што яны не навярнуліся:
MAT 11:21 «Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсаіда! Бо калі б у Тыры і Сідоне сталіся цуды, якія былі стаўшыся ў вас, даўно б яны ў зрэбніцы і ў попеле навярнуліся.
MAT 11:22 Аднак кажу вам: Тыру і Сідону лягчэй будзе ў дзень суду, чым вам.
MAT 11:23 І ты, Капэрнаум, які да неба ўзьнёсся, у пекла скінуты будзеш, бо калі б у Садоме сталіся цуды, якія былі стаўшыся ў табе, ён застаўся б да гэтага дня.
MAT 11:24 Аднак кажу вам, што зямлі Садомскай лягчэй будзе ў дзень суду, чым табе».
MAT 11:25 У той час, адказваючы, Ісус сказаў: «Вызнаю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты схаваў гэтае ад мудрых і разумных, і адкрыў немаўлятам.
MAT 11:26 Так, Айцец, бо гэтак было даспадобы Табе.
MAT 11:27 Усё Мне аддадзена Айцом Маім, і ніхто не спазнаў Сына, акрамя Айца; і ніхто не спазнаў Айца, акрамя Сына і каму Сын пастанавіў адкрыць.
MAT 11:28 Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супачынак.
MAT 11:29 Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым.
MAT 11:30 Бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі».
MAT 12:1 У той час праходзіў Ісус у суботу праз палеткі. Вучні ж Ягоныя былі галодныя і пачалі зрываць каласы і есьці.
MAT 12:2 А фарысэі, убачыўшы гэтае, сказалі Яму: «Вось, вучні Твае робяць, што ня сьлед рабіць у суботу».
MAT 12:3 Ён жа сказаў ім: «Ці ж вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў галодны сам і тыя, што з ім?
MAT 12:4 Як ён увайшоў у дом Божы і еў хлябы пакладныя, якіх не належала есьці ані яму, ані тым, што з ім былі, а толькі адным сьвятарам?
MAT 12:5 Альбо ці не чыталі вы ў Законе, што ў суботы сьвятары ў сьвятыні парушаюць суботу, і бязьвінныя?
MAT 12:6 Кажу ж вам, што тут ёсьць большы за сьвятыню.
MAT 12:7 Калі б вы разумелі, што значыць: “Міласэрнасьці хачу, а не ахвяры”, не асудзілі б бязьвінных.
MAT 12:8 Бо Сын Чалавечы ёсьць Гаспадар і суботы».
MAT 12:9 І, адыйшоўшы адтуль, Ён увайшоў у сынагогу іхнюю.
MAT 12:10 І вось, быў чалавек, які меў сухую руку. І спыталіся ў Яго, каб абвінаваціць Яго, кажучы: «Ці належыцца аздараўляць у суботу?»
MAT 12:11 Ён жа сказаў ім: «Ці ёсьць сярод вас чалавек, які мае адну авечку, і калі яна ў суботу ўпадзе ў яму, ці ня возьме ён яе і ня выцягне?
MAT 12:12 Дык на колькі чалавек лепшы за авечку? Так што можна ў суботу рабіць дабро».
MAT 12:13 Тады кажа таму чалавеку: «Выцягні руку тваю!» І той выцягнуў, і зрабілася яна здаровая, як другая.
MAT 12:14 А фарысэі, выйшаўшы, учынілі нараду супраць Яго, каб Яго загубіць.
MAT 12:15 Але Ісус, даведаўшыся, пайшоў адтуль; і пайшлі за Ім вялікія натоўпы, і Ён аздаравіў іх усіх.
MAT 12:16 І забараніў ім, каб не выяўлялі Яго,
MAT 12:17 каб споўнілася сказанае праз прарока Ісаю, які кажа:
MAT 12:18 «Вось, Юнак Мой, Якога Я выбраў, Улюбёны Мой, у Якім мае ўпадабаньне душа Мая. Ускладу Дух Мой на Яго, і абвесьціць народам суд.
MAT 12:19 Ня будзе сварыцца, ані крычаць, і ніхто не пачуе на вуліцах голасу Яго.
MAT 12:20 Трысьціны надламанай не пераломіць і лёну, што дыміцца, не загасіць, пакуль ня дасьць суду перамогі.
MAT 12:21 І на імя Ягонае будуць спадзявацца народы».
MAT 12:22 Тады прывялі да Яго апанаванага дэманам сьляпога і нямога, і Ён аздаравіў яго, так што сьляпы і нямы стаў і гаварыць, і бачыць.
MAT 12:23 І дзівіліся ўсе натоўпы, і казалі: «Ці ня гэта Сын Давідаў?»
MAT 12:24 А фарысэі, пачуўшы, казалі: «Ён выганяе дэманаў не іначай, як праз Бэльзэбула, князя дэманаў».
MAT 12:25 А Ісус, ведаючы думкі іхнія, сказаў ім: «Усякае валадарства, якое разьдзялілася само ў сабе, апусьцее; і ўсякі горад ці дом, які разьдзяліўся сам у сабе, ня ўстоіць.
MAT 12:26 І калі шатан шатана выганяе, ён разьдзяліўся сам у сабе. Як можа ўстаяць валадарства ягонае?
MAT 12:27 І, калі Я праз Бэльзэбула выганяю дэманаў, дык сыны вашыя праз каго выганяюць? Дзеля гэтага яны будуць вам судзьдзямі.
MAT 12:28 А калі Я Духам Божым выганяю дэманаў, значыцца, дасягнула вас Валадарства Божае.
MAT 12:29 Або як можа хто ўвайсьці ў дом асілка і абрабаваць рэчы ягоныя, калі раней ня зьвяжа асілка, і тады абрабуе дом ягоны.
MAT 12:30 Хто не са Мною, той супраць Мяне; і хто не зьбірае са Мною, той раскідвае.
MAT 12:31 Дзеля гэтага кажу вам: усякі грэх і блюзьнерства будзе адпушчана людзям, а блюзьнерства на Духа ня будзе адпушчана людзям.
MAT 12:32 І калі хто скажа слова супраць Сына Чалавечага, будзе адпушчана яму; а калі хто скажа супраць Духа Сьвятога, ня будзе адпушчана яму ані ў гэтым веку, ані ў будучым.
MAT 12:33 Або ўчыніце дрэва добрым і плод ягоны добрым, або ўчыніце дрэва благім і плод ягоны благім, бо дрэва пазнаецца паводле пладоў.
MAT 12:34 Спараджэньне яхідны! Як вы можаце гаварыць добрае, калі вы злыя? Бо з перапоўненага сэрца гавораць вусны.
MAT 12:35 Добры чалавек з добрага скарбу сэрца выносіць добрае, а злы чалавек са злога скарбу выносіць злое.
MAT 12:36 Кажу ж вам, што ўсякае пустое слова, якое скажуць людзі, аддасцца ім у дзень суду.
MAT 12:37 Бо паводле словаў сваіх будзеш апраўданы і паводле словаў сваіх будзеш асуджаны».
MAT 12:38 Тады адказалі некаторыя з кніжнікаў і фарысэяў, кажучы: «Настаўнік! Хочам бачыць ад Цябе знак».
MAT 12:39 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Пакаленьне злое і чужаложнае шукае знакаў, і знакі ня будуць дадзены яму, апрача знаку Ёны прарока.
MAT 12:40 Бо як Ёна быў у чэраве кіта тры дні і тры ночы, так і Сын Чалавечы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.
MAT 12:41 Нініўцы ўстануць на суд з пакаленьнем гэтым і асудзяць яго, бо яны навярнуліся праз пропаведзь Ёны; і вось, тут большы за Ёну.
MAT 12:42 Валадарка з Поўдня паўстане на суд з пакаленьнем гэтым і асудзіць яго, бо яна прыходзіла з краю зямлі паслухаць мудрасьці Салямона; і вось, тут большы за Салямона.
MAT 12:43 Калі нячысты дух выйдзе з чалавека, праходзіць праз бязводныя месцы, шукаючы супачынку, і не знаходзіць.
MAT 12:44 Тады кажа: “Вярнуся ў дом мой, адкуль я выйшаў”. І, прыйшоўшы, знаходзіць яго незанятым, вымеценым і прыбраным.
MAT 12:45 Тады ідзе і бярэ з сабою сем іншых духаў, зьлейшых за сябе, і, увайшоўшы, жывуць там; і для чалавека таго апошняе стаецца горш за першае. Так будзе і з гэтым пакаленьнем злым».
MAT 12:46 Калі ж Ён яшчэ гаварыў да натоўпаў, вось, маці і браты Ягоныя сталі вонкі, шукаючы гаварыць з Ім.
MAT 12:47 А нехта сказаў Яму: «Вось маці Твая і браты Твае стаяць вонкі, шукаючы гаварыць з Табою».
MAT 12:48 Ён жа, адказваючы, сказаў таму, які гаварыў з Ім: «Хто маці Мая, і хто браты Мае?»
MAT 12:49 І, выцягнуўшы руку Сваю на вучняў Сваіх, сказаў: «Вось маці Мая і браты Мае.
MAT 12:50 Бо хто выконвае волю Айца Майго, Які ў небе, той Мне брат, і сястра, і маці».
MAT 13:1 У той самы дзень, выйшаўшы з дому, Ісус сеў ля мора.
MAT 13:2 І сабраліся да Яго шматлікія натоўпы, так што Ён увайшоў у човен і сеў, а ўвесь натоўп стаяў на беразе.
MAT 13:3 І гаварыў ім шмат у прыповесьцях, кажучы: «Вось, выйшаў сейбіт сеяць.
MAT 13:4 І калі сеяў, адны [зярняты] ўпалі пры дарозе, і наляцелі птушкі, і падзяўблі іх.
MAT 13:5 Іншыя ж упалі на камяністае месца, дзе не было шмат зямлі; і адразу ўзыйшлі, бо зямля была неглыбокая,
MAT 13:6 а калі ўзыйшло сонца, зьвялі і, як ня мелі кораня, высахлі.
MAT 13:7 Іншыя ж упалі ў церні, і вырасьлі церні, і заглушылі іх.
MAT 13:8 А іншыя ўпалі ў добрую зямлю і далі плод: адно — сто, адно — шэсьцьдзесят, а адно — трыццаць.
MAT 13:9 Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае».
MAT 13:10 І, падыйшоўшы, вучні сказалі Яму: «Дзеля чаго гаворыш ім у прыповесьцях?»
MAT 13:11 А Ён, адказваючы, сказаў ім: «Бо вам дадзена ведаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім ня дадзена.
MAT 13:12 Бо хто мае, таму дадзена будзе і памножыцца, а хто ня мае, у таго адымецца і тое, што мае.
MAT 13:13 Дзеля таго гавару ім у прыповесьцях, што яны, гледзячы, ня бачаць і, слухаючы, ня чуюць, і не разумеюць.
MAT 13:14 І спаўняецца над імі прароцтва Ісаі, якое кажа: “Слыхам пачуеце, і не зразумееце, і, гледзячы, глядзець будзеце, і ня ўбачыце.
MAT 13:15 Бо атлусьцела сэрца народу гэтага, і вушамі з цяжкасьцю чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб ня ўбачылі вачыма, і не пачулі вушамі, і не зразумелі сэрцам, і не навярнуліся, каб Я аздаравіў іх” .
MAT 13:16 Вашыя ж шчасьлівыя вочы, што бачаць, і вушы вашыя, што чуюць.
MAT 13:17 Бо сапраўды кажу вам, што многія прарокі і праведнікі жадалі ўбачыць, што вы бачыце, і ня бачылі, і пачуць, што вы чуеце, і ня чулі.
MAT 13:18 А вы паслухайце прыповесьць пра сейбіта.
MAT 13:19 Да ўсякага, хто чуе слова пра Валадарства і не разумее, прыходзіць злы і крадзе пасеянае ў сэрцы ягоным; гэта тое, што пасеянае пры дарозе.
MAT 13:20 А пасеянае на камяністае месца — гэта той, хто чуе слова і адразу з радасьцю прыймае яго,
MAT 13:21 але ня мае ў сабе кораня і нетрывалы: калі надыходзіць прыгнёт ці перасьлед дзеля слова, адразу горшыцца.
MAT 13:22 А пасеянае ў цярніне — гэта той, хто чуе слова, але клопаты веку гэтага і падман багацьця заглушаюць слова, і яно стаецца бясплодным.
MAT 13:23 А пасеянае ў добрую зямлю — гэта той, хто чуе слова і разумее, які дае плод, і дае адзін сто, а іншы — шэсьцьдзесят, а іншы — трыццаць».
MAT 13:24 Іншую прыповесьць даў Ён ім, кажучы: «Падобнае Валадарства Нябеснае да чалавека, які пасеяў добрае насеньне на полі сваім.
MAT 13:25 Калі ж людзі спалі, прыйшоў вораг ягоны, і пасеяў між пшаніцаю кукаль, і пайшоў.
MAT 13:26 Калі ж узыйшла рунь і дала плод, тады паказаўся і кукаль.
MAT 13:27 Прыйшоўшы ж, слугі гаспадара дому сказалі яму: “Пане, ці ж ня добрае насеньне пасеяў ты на полі тваім? Адкуль тады кукаль?”
MAT 13:28 Ён жа сказаў ім: “Вораг чалавек зрабіў гэтае”. А слугі сказалі яму: “Дык хочаш, мы пойдзем зьбярэм яго?”
MAT 13:29 А ён мовіў: “Не, каб, зьбіраючы кукаль, вы не павырывалі разам з ім і пшаніцы.
MAT 13:30 Пакіньце расьці разам тое і другое да жніва; і ў час жніва я скажу жняцам: 'Зьбярыце спачатку кукаль і зьвяжыце яго ў снапы, каб спаліць іх, а пшаніцу зьбярыце ў сьвіран мой'”».
MAT 13:31 Іншую прыповесьць даў Ён ім, кажучы: «Падобнае Валадарства Нябеснае да зярняці гарчычнага, якое чалавек, узяўшы, пасеяў на полі сваім.
MAT 13:32 Яно меншае за ўсякае насеньне, а калі вырасьце — большае за ўсе расьліны і становіцца дрэвам, так што прылятаюць птушкі нябесныя і хаваюцца ў галінах яго».
MAT 13:33 Іншую прыповесьць сказаў Ён ім: «Падобнае Валадарства Нябеснае да рашчыны, якую жанчына, узяўшы, умяшала ў тры меры мукі, пакуль ня ўкісла ўсё».
MAT 13:34 Усё гэтае Ісус гаварыў да натоўпаў у прыповесьцях і без прыповесьці не гаварыў ім,
MAT 13:35 каб споўнілася сказанае праз прарока, які кажа: «Адчыню ў прыповесьцях вусны Мае; выкажу схаванае ад стварэньня сьвету».
MAT 13:36 Тады Ісус, пакінуўшы натоўпы, увайшоў у дом, і падыйшлі да Яго вучні Ягоныя, кажучы: «Растлумач нам прыповесьць пра кукаль на полі».
MAT 13:37 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Сейбіт добрага насеньня — гэта Сын Чалавечы.
MAT 13:38 Поле — гэта сьвет, добрае насеньне — гэта сыны Валадарства, а кукаль — сыны злога;
MAT 13:39 вораг, які пасеяў іх, — гэта д’ябал, жніво — сканчэньне веку, а жняцы — анёлы.
MAT 13:40 Бо як зьбіраюць кукаль і агнём паляць, так будзе пры сканчэньні веку гэтага:
MAT 13:41 пашле Сын Чалавечы анёлаў Сваіх, і зьбяруць з Валадарства Ягонага ўсе згаршэньні і ўсіх, хто чыніць беззаконьне.
MAT 13:42 І ўкінуць іх у печ вогненную, там будзе плач і скрыгат зубоў.
MAT 13:43 Тады праведнікі зазьяюць, як сонца, у Валадарстве Айца іхняга. Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае.
MAT 13:44 Яшчэ падобнае Валадарства Нябеснае да скарбу, схаванага ў полі, які, знайшоўшы, чалавек схаваў, і ў радасьці сваёй ідзе, і прадае ўсё, што мае, і купляе тое поле.
MAT 13:45 Яшчэ падобнае Валадарства Нябеснае да чалавека купца, які шукае добрых пэрлінаў,
MAT 13:46 які, знайшоўшы адну каштоўную пэрліну, пайшоў, прадаў усё, што меў, і купіў яе.
MAT 13:47 Яшчэ падобнае Валадарства Нябеснае да нерату, які закінуты ў мора і сабраў усякага роду рыбы.
MAT 13:48 Калі ён напоўніўся, выцягнуўшы яго на бераг і сеўшы, добрую сабралі ў пасудзіны, а благую выкінулі вонкі.
MAT 13:49 Так будзе пры сканчэньні веку: выйдуць анёлы, і аддзеляць злых спасярод праведных,
MAT 13:50 і ўкінуць іх у печ вогненную, там будзе плач і скрыгат зубоў».
MAT 13:51 Кажа ім Ісус: «Ці зразумелі вы ўсё гэтае?» Яны кажуць Яму: «Так, Госпадзе!»
MAT 13:52 Ён жа сказаў ім: «Дзеля гэтага ўсякі кніжнік, навучаны пра Валадарства Нябеснае, падобны да гаспадара дому, які выносіць са скарбу свайго новае і старое».
MAT 13:53 І сталася, калі скончыў Ісус прыповесьці гэтыя, Ён выйшаў адтуль.
MAT 13:54 І, прыйшоўшы ў бацькаўшчыну Сваю, навучаў іх у сынагозе іхняй, так што яны дзівіліся і гаварылі: «Адкуль у Яго гэткая мудрасьць і моц?
MAT 13:55 Ці ж ня цесьляў Ён сын? Ці не Ягоная маці завецца Марыя, і браты Ягоныя — Якуб, і Ёсія, і Сымон, і Юда?
MAT 13:56 І сёстры Ягоныя ці ж ня ўсе сярод нас? Адкуль жа ў Яго ўсё гэтае?»
MAT 13:57 І горшыліся дзеля Яго. А Ісус сказаў ім: «Няма прарока без пашаны, хіба толькі ў бацькаўшчыне сваёй і ў доме сваім».
MAT 13:58 І не ўчыніў там шмат цудаў дзеля недаверства іхняга.
MAT 14:1 У той час пачуў Ірад тэтрарх чутку пра Ісуса
MAT 14:2 і сказаў слугам сваім: «Гэта Ян Хрысьціцель; ён уваскрошаны з мёртвых, і дзеля гэтага цуды дзеюцца праз яго».
MAT 14:3 Бо Ірад, схапіўшы Яна, увязьніў яго і пасадзіў у вязьніцу за Ірадыяду, жонку Філіпа, брата свайго,
MAT 14:4 бо Ян казаў яму: «Не належыцца табе мець яе».
MAT 14:5 І, хочучы забіць яго, баяўся натоўпу, бо яго мелі за прарока.
MAT 14:6 А калі Ірад спраўляў урадзіны, дачка Ірадыяды таньчыла пасярод іх і спадабалася Іраду.
MAT 14:7 Таму ён з прысягаю паабяцаў ёй даць, чаго б ні папрасіла.
MAT 14:8 Яна ж, падвучаная маці сваёй, сказала: «Дай мне тут на місе галаву Яна Хрысьціцеля».
MAT 14:9 І засумаваў валадар, але дзеля прысягі і тых, што ўзьлягалі з ім, загадаў даць.
MAT 14:10 І паслаў адсячы галаву Яну ў вязьніцы.
MAT 14:11 І прынесьлі галаву яго на місе, і далі дзяўчыне, і яна занесла маці сваёй.
MAT 14:12 І вучні ягоныя, прыйшоўшы, узялі цела і пахавалі яго; і, пайшоўшы, паведамілі Ісусу.
MAT 14:13 І, пачуўшы, Ісус адыйшоў адтуль на чаўне ў пустыннае месца адзін, і натоўп, пачуўшы тое, пайшоў за Ім з гарадоў пехатою.
MAT 14:14 І, выйшаўшы, Ісус убачыў шматлікія натоўпы, і зьлітаваўся над імі, і аздаравіў нямоглых іхніх.
MAT 14:15 А калі настаў вечар, падыйшлі да Яго вучні Ягоныя, кажучы: «Тут месца пустыннае, і гадзіна ўжо позьняя; адпусьці натоўпы, каб, пайшоўшы ў мястэчкі, купілі сабе ежы».
MAT 14:16 А Ісус сказаў ім: «Ня трэба ім ісьці. Вы дайце ім есьці».
MAT 14:17 Яны ж кажуць Яму: «Нічога тут ня маем, толькі пяць хлябоў і дзьве рыбы».
MAT 14:18 А Ён сказаў: «Прынясіце Мне іх сюды».
MAT 14:19 І, загадаўшы натоўпам узьлегчы на траве, узяў пяць хлябоў і дзьве рыбы, і, зірнуўшы ў неба, дабраславіў і, паламаўшы, даў вучням хлеб, а вучні — натоўпу.
MAT 14:20 І елі ўсе, і насыціліся; і сабралі кавалкаў, што засталіся, дванаццаць поўных кашоў.
MAT 14:21 А тых, што елі, было каля пяці тысячаў мужчынаў, акрамя жанчынаў і дзяцей.
MAT 14:22 І адразу змусіў Ісус вучняў Сваіх увайсьці ў човен і плысьці перш за Яго на другі бок, пакуль Ён адпусьціць натоўпы.
MAT 14:23 І, адпусьціўшы натоўпы, Ён узыйшоў на гару памаліцца насамоце; і, як надыйшоў вечар, быў там адзін.
MAT 14:24 А човен ужо быў пасярод мора, кіданы хвалямі, бо вецер быў супраціўны.
MAT 14:25 А ў чацьвёртую варту ночы пайшоў да іх Ісус, ідучы па моры.
MAT 14:26 І вучні, убачыўшы Яго, як ішоў па моры, стрывожыліся, кажучы: «Гэта здань», і ад страху закрычалі.
MAT 14:27 Ісус жа адразу загаварыў з імі, кажучы: «Будзьце пэўныя, гэта Я; ня бойцеся».
MAT 14:28 Адказваючы ж Яму, Пётар сказаў: «Госпадзе! Калі гэта Ты, загадай мне ісьці да Цябе па вадзе».
MAT 14:29 Ён жа сказаў: «Ідзі». І, выйшаўшы з чаўна, Пётар пайшоў па вадзе, ідучы да Ісуса.
MAT 14:30 Але, бачачы моцны вецер, спалохаўся і, пачаўшы тануць, закрычаў, кажучы: «Госпадзе, ратуй мяне!»
MAT 14:31 А Ісус адразу, працягнуўшы руку, схапіў яго і кажа яму: «Малаверны! Чаму ты засумняваўся?»
MAT 14:32 І калі ўвайшлі яны ў човен, вецер сьціх.
MAT 14:33 А тыя, што былі ў чаўне, падыйшоўшы, пакланіліся Яму, кажучы: «Сапраўды, Ты — Сын Божы!»
MAT 14:34 І, пераплыўшы, прыйшлі ў зямлю Генэсарэцкую.
MAT 14:35 І людзі тамтэйшыя, пазнаўшы Яго, паслалі ва ўсю ваколіцу тую, і прынесьлі да Яго ўсіх хворых.
MAT 14:36 І прасілі Яго, каб толькі дакрануцца да краю адзеньня Ягонага; і ўсе, якія дакрануліся, былі аздароўленыя.
MAT 15:1 Тады прыходзяць да Ісуса з Ерусаліму кніжнікі і фарысэі, кажучы:
MAT 15:2 «Чаму вучні Твае адступаюцца ад традыцыяў старэйшых? Бо ня мыюць рукі свае, калі ядуць хлеб».
MAT 15:3 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Чаму і вы адступаецеся ад прыказаньня Божага дзеля традыцыяў вашых?
MAT 15:4 Бо Бог загадаў, кажучы: “Шануй бацьку твайго і маці”, і: “Хто праклінае бацьку ці маці, няхай сьмерцю памрэ”.
MAT 15:5 А вы кажаце: “Калі хто скажа бацьку або маці: 'Дар [Богу] тое, чым ты ад мяне карыстаўся',
MAT 15:6 той можа і не шанаваць бацьку свайго ці маці сваю”. І вы пазбавілі сілы прыказаньне Божае дзеля традыцыяў вашых.
MAT 15:7 Крывадушнікі! Слушна прарочыў пра вас Ісая, кажучы:
MAT 15:8 “Народ гэты набліжаецца да Мяне вуснамі сваімі і губамі шануе Мяне; а сэрца іхняе трымаецца далёка ад Мяне.
MAT 15:9 Але марна пакланяюцца Мне, навучаючы вучэньняў і пастановаў чалавечых”».
MAT 15:10 І, паклікаўшы натоўп, сказаў ім: «Слухайце і разумейце:
MAT 15:11 Ня тое, што ўваходзіць у вусны, апаганьвае чалавека, але тое, што выходзіць з вуснаў, апаганьвае чалавека».
MAT 15:12 Тады вучні Ягоныя, падыйшоўшы, казалі Яму: «Ці ведаеш, што фарысэі, пачуўшы слова гэтае, згоршыліся?»
MAT 15:13 Ён жа, адказваючы, сказаў: «Усякая расьліна, якую не пасадзіў Айцец Мой Нябесны, будзе выкарчавана.
MAT 15:14 Пакіньце іх; яны — сьляпыя павадыры сьляпых; а калі сьляпы вядзе сьляпога, абодва ўваляцца ў яму».
MAT 15:15 Пётар жа, адказваючы, сказаў Яму: «Растлумач нам прыповесьць гэтую».
MAT 15:16 А Ісус сказаў: «Няўжо і вы такія няцямкія?
MAT 15:17 Ці ж яшчэ не разумееце, што ўсё, што ўваходзіць у вусны, трапляе ў жывот і выкідаецца прэч?
MAT 15:18 А тое, што выходзіць з вуснаў, — з сэрца выходзіць; гэта апаганьвае чалавека,
MAT 15:19 бо з сэрца выходзяць злыя думкі, забойствы, распуснасьць, чужалоства, крадзяжы, фальшывыя сьведчаньні, блюзьнерствы.
MAT 15:20 Гэта апаганьвае чалавека, а есьці нямытымі рукамі не апаганьвае чалавека».
MAT 15:21 І, выйшаўшы адтуль, Ісус адыйшоў у межы Тыру і Сідону.
MAT 15:22 І вось жанчына Хананейская, выйшаўшы з тых ваколіцаў, крычала Яму, кажучы: «Зьлітуйся нада мною, Госпадзе, Сыне Давідаў! Дачка мая цяжка апанаваная дэманам!»
MAT 15:23 А Ён не адказаў ёй ані слова. І вучні Ягоныя, падыйшоўшы, прасілі Яго, кажучы: «Адпусьці яе, бо яна крычыць за намі».
MAT 15:24 Ён жа, адказваючы, сказаў: «Я пасланы толькі да авечак з дому Ізраіля, якія загінулі».
MAT 15:25 А яна, прыйшоўшы, пакланілася Яму, кажучы: «Госпадзе! Дапамажы мне».
MAT 15:26 Ён жа, адказваючы, сказаў: «Ня добра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць сабакам».
MAT 15:27 А яна сказала: «Так, Госпадзе! Але і сабакі ядуць крошкі, якія падаюць са стала гаспадароў іхніх».
MAT 15:28 Тады, адказваючы, Ісус сказаў ёй: «О, жанчына! Вялікая вера твая; няхай станецца табе, як ты хочаш». І была аздароўленая дачка ейная з тае гадзіны.
MAT 15:29 І, перайшоўшы адтуль, прыйшоў Ісус да мора Галілейскага і, узыйшоўшы на гару, сеў там.
MAT 15:30 І падыйшлі да Яго шматлікія натоўпы, маючы з сабою кульгавых, сьляпых, нямых, калекаў і шмат іншых, і пакінулі іх ля ног Ісуса; і Ён аздаравіў іх,
MAT 15:31 так што натоўп зьдзіўляўся, бачачы, што нямыя гавораць, калекі здаравеюць, кульгавыя ходзяць і сьляпыя бачаць, і славіў Бога Ізраіля.
MAT 15:32 А Ісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў: «Шкада Мне гэтых людзей, што ўжо тры дні са Мною і ня маюць, што есьці; і не хачу адпусьціць іх галоднымі, каб не саслабелі ў дарозе».
MAT 15:33 І кажуць Яму вучні Ягоныя: «Адкуль у нас у пустыні гэтулькі хлеба, каб накарміць гэтакі натоўп?»
MAT 15:34 І кажа ім Ісус: «Колькі маеце хлябоў?» Яны ж сказалі: «Сем, і некалькі рыбак».
MAT 15:35 І Ён загадаў натоўпам узьлегчы на зямлі.
MAT 15:36 І, узяўшы сем хлябоў і рыбы, падзякаваўшы, паламаў і даў вучням Сваім, а вучні — натоўпу.
MAT 15:37 І елі ўсе, і наеліся; і сабралі кавалкаў, што засталіся, сем кашоў поўных.
MAT 15:38 А тых, што елі, было чатыры тысячы мужчынаў, акрамя жанчынаў і дзяцей.
MAT 15:39 І, адпусьціўшы натоўп, Ён увайшоў у човен і прыйшоў у ваколіцы Магдалы.
MAT 16:1 І, падыйшоўшы, фарысэі і садукеі, спакушаючы Яго, прасілі паказаць ім знак з неба.
MAT 16:2 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Увечары вы кажаце: “Будзе пагода, бо неба чырвонае”.
MAT 16:3 І раніцаю: “Сёньня непагадзь, бо неба чырвонае і пахмурнае”. Крывадушнікі! Аблічча неба адрозьніваеце, а знакаў часу ня можаце?
MAT 16:4 Пакаленьне злое і чужаложнае знаку шукае, і знак ня будзе дадзены яму, апрача знаку Ёны прарока». І, пакінуўшы іх, адыйшоў.
MAT 16:5 І, перабраўшыся на другі бок, вучні Ягоныя забыліся ўзяць хлеба.
MAT 16:6 А Ісус сказаў ім: «Глядзіце, сьцеражыцеся кісьлі фарысэйскай і садукейскай».
MAT 16:7 Яны ж разважалі між сабою, кажучы: «Бо мы хлябоў ня ўзялі».
MAT 16:8 Зразумеўшы ж гэта, Ісус сказаў ім: «Чаму разважаеце між сабою, малаверы, што хлябоў ня ўзялі?
MAT 16:9 Ці яшчэ не разумееце і ня памятаеце тыя пяць хлябоў на пяць тысячаў, і колькі кашоў назьбіралі?
MAT 16:10 Ці тыя сем хлябоў на чатыры тысячы, і колькі кашоў назьбіралі?
MAT 16:11 Як не разумееце, што не наконт хлеба сказаў Я вам сьцерагчыся кісьлі фарысэйскай і садукейскай?»
MAT 16:12 Тады яны зразумелі, што Ён гаварыў ім сьцерагчыся ня кісьлі хлебнае, але навукі фарысэйскае і садукейскае.
MAT 16:13 А прыйшоўшы ў межы Цэзарэі Філіпавай, Ісус спытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы: «Кім людзі называюць Мяне, Сына Чалавечага?»
MAT 16:14 А яны сказалі: «Адны — Янам Хрысьціцелем, другія — Ільлём, а іншыя — Ярэміем ці адным з прарокаў».
MAT 16:15 Ён кажа ім: «А вы кім Мяне называеце?»
MAT 16:16 Сымон жа Пётар, адказваючы, сказаў: «Ты — Хрыстос, Сын Бога Жывога».
MAT 16:17 І, адказваючы, Ісус сказаў яму: «Шчасьлівы ты, Сымон, сын Ёны, бо ня цела і кроў адкрылі табе гэтае, але Айцец Мой, Які ў небе.
MAT 16:18 І Я кажу табе: Ты — скала, і на гэтай скале Я збудую Царкву Маю, і брамы пекла не перамогуць яе.
MAT 16:19 І дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што зьвяжаш на зямлі, тое будзе зьвязана ў небе; і што разьвяжаш на зямлі, тое будзе разьвязана ў небе».
MAT 16:20 Тады загадаў Ён вучням Сваім, каб нікому не казалі, што Ён ёсьць Ісус Хрыстос.
MAT 16:21 Ад таго часу пачаў Ісус паказваць вучням Сваім, што Ён мусіць пайсьці ў Ерусалім і шмат перацярпець ад старшыняў, і першасьвятароў, і кніжнікаў, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць.
MAT 16:22 І, адклікаўшы Яго, Пётар пачаў забараняць Яму, кажучы: «Будзь міласьцівы да Сябе, Госпадзе! Няхай ня будзе гэтага з Табою!»
MAT 16:23 Ён жа, павярнуўшыся, сказаў Пятру: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Ты Мне згаршэньне, бо думаеш не пра тое, што Божае, але што чалавечае».
MAT 16:24 Тады Ісус сказаў вучням Сваім: «Калі хто хоча ісьці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, і возьме крыж свой, і ідзе за Мною.
MAT 16:25 Бо хто хоча душу сваю выратаваць, той загубіць яе, а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, той знойдзе яе.
MAT 16:26 Бо якая карысьць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць? Або што дасьць чалавек у выкуп за душу сваю?
MAT 16:27 Бо мае прыйсьці Сын Чалавечы ў славе Айца Свайго з анёламі Сваімі; і тады аддасьць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных.
MAT 16:28 Сапраўды кажу вам: ёсьць некаторыя, што тут стаяць, якія не пакаштуюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Сына Чалавечага, Які ідзе ў Валадарстве Сваім».
MAT 17:1 І праз шэсьць дзён бярэ Ісус Пятра, Якуба і Яна, брата ягонага, і вядзе іх на гару высокую адных.
MAT 17:2 І Ён перамяніўся перад імі, і сьвяцілася аблічча Ягонае, як сонца, а шаты Ягоныя сталіся белыя, як сьвятло.
MAT 17:3 І вось, зьявіліся ім Майсей і Ільля, ведучы гутарку з Ім.
MAT 17:4 Адказваючы, Пётар сказаў Ісусу: «Госпадзе! Добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры намёты: Табе адзін, і Майсею адзін, і адзін Ільлі».
MAT 17:5 Калі ён яшчэ гаварыў, вось, воблака сьветлае ахінула іх; і вось, голас з воблака, які кажа: «Гэта Сын Мой улюбёны, у Якім маю ўпадабаньне; Яго слухайце».
MAT 17:6 І, пачуўшы, вучні ўпалі на аблічча сваё і моцна спужаліся.
MAT 17:7 І Ісус, падыйшоўшы, дакрануўся да іх і сказаў: «Устаньце і ня бойцеся!2
MAT 17:8 Падняўшы ж вочы свае, яны нікога ня ўбачылі, акрамя аднаго Ісуса.
MAT 17:9 І як зыходзілі яны з гары, Ісус загадаў ім, кажучы: «Нікому не кажыце пра гэты відзеж, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне з мёртвых».
MAT 17:10 І спыталіся ў Яго вучні Ягоныя, кажучы: «Чаму ж кніжнікі кажуць, што Ільля мусіць прыйсьці спачатку?»
MAT 17:11 А Ісус, адказваючы, сказаў ім: «Ільля сапраўды прыйдзе спачатку і направіць усё.
MAT 17:12 А Я кажу вам, што Ільля ўжо прыйшоў, і не пазналі яго, але ўчынілі з ім, як хацелі; гэтак і Сын Чалавечы мае перацярпець ад іх».
MAT 17:13 Тады вучні зразумелі, што Ён казаў ім пра Яна Хрысьціцеля.
MAT 17:14 І як прыйшлі яны да натоўпу, падыйшоў да Яго чалавек, падаючы перад ім на калені і кажучы:
MAT 17:15 «Госпадзе! Зьлітуйся над сынам маім, ён люнатык і цяжка церпіць; бо часта кідаецца ў вагонь і часта ў ваду.
MAT 17:16 І я прыводзіў яго да вучняў Тваіх, і яны не маглі аздаравіць яго».
MAT 17:17 Ісус жа, адказваючы, сказаў: «О, пакаленьне бязьвернае і сапсаванае! Дакуль буду з вамі? Дакуль буду цярпець вас? Прывядзіце яго да Мяне сюды».
MAT 17:18 І забараніў яму Ісус, і дэман выйшаў з яго, і хлопец быў аздароўлены ў тую гадзіну.
MAT 17:19 Тады вучні, падыйшоўшы да Ісуса насамоце, сказалі: «Чаму мы не маглі выгнаць яго?»
MAT 17:20 А Ісус сказаў ім: «Дзеля недаверства вашага. Бо сапраўды кажу вам: калі вы маеце веру, як гарчычнае зерне, і скажаце гары гэтай: “Перайдзі адгэтуль туды”, дык яна пяройдзе; і нішто ня будзе немагчымым для вас.
MAT 17:21 Гэты ж род выходзіць толькі праз малітву і пост».
MAT 17:22 Калі ж былі яны ў Галілеі, Ён сказаў ім: «Сын Чалавечы мае быць выдадзены ў рукі людзей,
MAT 17:23 і заб’юць Яго, і на трэці дзень Ён уваскрэсьне». І яны дужа засмуціліся.
MAT 17:24 Калі ж прыйшлі яны ў Капэрнаум, падыйшлі да Пятра зьбіральнікі дыдрахмаў і сказалі: «Настаўнік ваш ці ня дасьць дыдрахмы?»
MAT 17:25 Ён кажа: «Так». І калі ён увайшоў у дом, Ісус папярэдзіў яго, кажучы: «Як ты думаеш, Сымоне, валадары зямныя з каго бяруць мыта ці даніну, ці са сваіх сыноў, ці з чужых?»
MAT 17:26 Пётар кажа Яму: «З чужых». Сказаў яму Ісус: «Значыцца, сыны вольныя.
MAT 17:27 Але, каб нам не згаршаць іх, пайшоўшы на мора, кінь вуду, і першую рыбу, якая пападзецца, вазьмі, і, расчыніўшы ёй рот, знойдзеш статыр; узяўшы яго, аддай ім за Мяне і за сябе».
MAT 18:1 У тую гадзіну падыйшлі вучні да Ісуса, кажучы: «Дык хто большы ў Валадарстве Нябесным?»
MAT 18:2 І, паклікаўшы дзіцятка, Ісус паставіў яго пасярод іх
MAT 18:3 і сказаў: «Сапраўды кажу вам: калі не навернецеся і ня станецеся, як дзеці, ня ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.
MAT 18:4 Дык хто панізіць сябе, як гэтае дзіця, той большы ў Валадарстве Нябесным.
MAT 18:5 І хто прыйме адно гэткае дзіцятка ў імя Маё, той Мяне прыймае.
MAT 18:6 А хто згоршыць аднаго з малых гэтых, якія вераць у Мяне, такому лепш было б, каб павесілі млынавы камень на шыю ягоную і ўтапілі яго ў глыбіні мора.
MAT 18:7 Гора сьвету ад згаршэньняў, бо патрэбна, каб прыйшлі згаршэньні; але гора таму чалавеку, праз якога прыходзіць згаршэньне.
MAT 18:8 Калі ж рука твая ці нага твая горшыць цябе, адсячы іх і кінь ад сябе: лепш табе ўвайсьці ў жыцьцё кульгавым ці калекаю, чым, маючы дзьве рукі або дзьве нагі, быць укінутым у агонь вечны.
MAT 18:9 І калі вока тваё горшыць цябе, вырві яго і кінь ад сябе: лепш табе аднавокім увайсьці ў жыцьцё, чым, маючы двое вачэй, быць укінутым у геенну вогненную.
MAT 18:10 Глядзіце, не пагарджайце ані адным з малых гэтых, бо кажу вам, што анёлы іхнія ў небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго Нябеснага.
MAT 18:11 Бо Сын Чалавечы прыйшоў, каб збавіць тое, што загінула.
MAT 18:12 Як вы думаеце, калі б нейкі чалавек меў сто авечак, і адна з іх заблукала, ці, пакінуўшы дзевяноста дзевяць у гарах, ня пойдзе ён шукаць тую, што заблукала?
MAT 18:13 І, калі станецца, што знойдзе яе, сапраўды кажу вам: ён узрадуецца з яе больш, чым з дзевяноста дзевяці, якія не заблукалі.
MAT 18:14 Гэтак няма волі Айца вашага, Які ў небе, каб загінуў адзін з малых гэтых.
MAT 18:15 Калі ж саграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго між табою і ім адным; калі паслухаецца цябе, ты здабыў брата твайго.
MAT 18:16 Калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двух, каб вуснамі двух або трох сьведак змацавалася ўсякае слова.
MAT 18:17 Калі ж не пачуе, скажы царкве, а калі і царквы не пачуе, няхай будзе ён табе, як паганін і мытнік.
MAT 18:18 Сапраўды кажу вам: усё, што вы зьвяжаце на зямлі, будзе зьвязана ў небе, і што разьвяжаце на зямлі, будзе разьвязана ў небе.
MAT 18:19 Ізноў кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодзяцца адносна любой справы, дык што ні папросяць, станецца ім ад Айца Майго, Які ў небе.
MAT 18:20 Бо дзе двое або трое сабраныя дзеля імя Майго, там Я сярод іх».
MAT 18:21 Тады Пётар, падыйшоўшы да Яго, сказаў: «Госпадзе! Колькі разоў брат мой будзе грашыць супраць мяне, і я дарую яму? Ці да сямі разоў?»
MAT 18:22 Кажа яму Ісус: «Не кажу табе: да сямі, але да сямідзесяці разоў па сем.
MAT 18:23 Дзеля гэтага Валадарства Нябеснае падобнае да чалавека валадара, які захацеў разрахавацца са слугамі сваімі.
MAT 18:24 Калі ж пачаў ён рахавацца, прывялі да яго аднаго, які вінен быў дзесяць тысячаў талентаў.
MAT 18:25 А як ня меў што аддаць, пан ягоны загадаў прадаць яго, і жонку ягоную, і дзяцей, і ўсё, што меў, і заплаціць.
MAT 18:26 Тады слуга той, упаўшы, пакланіўся яму, кажучы: “Пане! Будзь доўгацярплівым да мяне, і ўсё табе аддам”.
MAT 18:27 Пан, зьлітаваўшыся над слугою тым, адпусьціў яго і дараваў яму пазыку.
MAT 18:28 А слуга той, выйшаўшы, знайшоў аднаго з таварышаў сваіх, які вінен быў яму сто дынараў, і, схапіўшы яго, душыў, кажучы: “Аддай мне, што вінен”.
MAT 18:29 Тады таварыш ягоны, упаўшы да ног яго, прасіў яго, кажучы: “Будзь доўгацярплівым да мяне, і ўсё аддам табе”.
MAT 18:30 А той не захацеў, але адыйшоўшы, кінуў яго ў вязьніцу, пакуль не аддасьць доўгу.
MAT 18:31 Таварышы ягоныя, убачыўшы, што сталася, вельмі засмуціліся і, прыйшоўшы, паведамілі пану свайму ўсё, што сталася.
MAT 18:32 Тады пан ягоны, паклікаўшы яго, кажа яму: “Злы слуга! Увесь твой доўг я дараваў табе, калі ты прасіў мяне.
MAT 18:33 Ці ж ня мусіў і ты зьлітавацца над таварышам тваім, як і я зьлітаваўся над табою?”
MAT 18:34 І, загневаўшыся, пан ягоны аддаў яго катам, пакуль не аддасьць яму ўсяго доўгу.
MAT 18:35 Так і Айцец Мой Нябесны ўчыніць вам, калі не даруе кожны з вас ад сэрца свайго брату свайму грахоў ягоных».
MAT 19:1 І сталася, калі скончыў Ісус словы гэтыя, выйшаў з Галілеі і прыйшоў у межы Юдэйскія на той бок Ярдану.
MAT 19:2 І пайшлі за Ім шматлікія натоўпы, і Ён аздаравіў іх там.
MAT 19:3 І падыйшлі да Яго фарысэі, спакушаючы Яго і кажучы Яму: «Ці за ўсякую віну можна чалавеку разводзіцца з жонкаю сваёю?»
MAT 19:4 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Ці вы не чыталі, што Той, Хто стварыў на пачатку, мужчынай і жанчынай стварыў іх?
MAT 19:5 І Ён сказаў: “Дзеля гэтага пакіне чалавек бацьку і маці, і прылепіцца да жонкі сваёй; і будуць двое адным целам”.
MAT 19:6 Так што яны ўжо ня двое, але адно цела. Вось жа, што Бог злучыў, таго чалавек няхай не разлучае».
MAT 19:7 Яны кажуць Яму: «Як тады Майсей даў прыказаньне даць разводны ліст і пакінуць яе?»
MAT 19:8 Ён кажа ім: «Майсей дзеля жорсткасьці сэрца вашага дазволіў вам разводзіцца з жонкамі вашымі, а на пачатку не было гэтак.
MAT 19:9 А Я кажу вам: хто пакіне жонку сваю не за распусту і ажэніцца з іншаю, той чужаложыць; і хто ажэніцца з разьведзенаю, чужаложыць».
MAT 19:10 Кажуць Яму вучні Ягоныя: «Калі гэткі абавязак чалавека да жонкі, не карысна жаніцца».
MAT 19:11 Ён жа сказаў ім: «Ня ўсе ўмяшчаюць слова гэтае, але каму дадзена.
MAT 19:12 Бо ёсьць скапцы, што з улоньня маці гэткімі нарадзіліся; і ёсьць скапцы, якія выпакладаныя людзьмі; і ёсьць скапцы, якія самі сябе выпакладалі дзеля Валадарства Нябеснага. Хто можа ўмясьціць, няхай умесьціць».
MAT 19:13 Тады прыносілі да Яго дзяцей, каб Ён усклаў на іх рукі і памаліўся; а вучні забаранялі ім.
MAT 19:14 А Ісус сказаў: «Пакіньце дзяцей і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне; бо гэткіх ёсьць Валадарства Нябеснае».
MAT 19:15 І, усклаўшы на іх рукі, пайшоў адтуль.
MAT 19:16 І вось нехта, падыйшоўшы, сказаў Яму: «Настаўнік добры! Што мне зрабіць добрага, каб мець жыцьцё вечнае?»
MAT 19:17 Ён жа сказаў яму: «Чаму ты называеш Мяне добрым? Ніхто ня добры, акрамя аднаго Бога. Калі ж хочаш увайсьці ў жыцьцё, захоўвай прыказаньні».
MAT 19:18 Кажа Яму: «Якія?» Ісус жа сказаў: «Не забівай; не чужалож; не крадзі; ня сьведчы фальшыва;
MAT 19:19 шануй бацьку твайго і маці; і любі бліжняга твайго, як самога сябе».
MAT 19:20 Кажа Яму юнак: «Усё гэта я захаваў ад юнацтва майго. Чаго яшчэ мне не стае?»
MAT 19:21 Ісус мовіў яму: «Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасьць тваю і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе, і прыходзь, ідзі за Мною».
MAT 19:22 Пачуўшы гэтае слова, юнак адыйшоў засмучаны, бо меў вялікую маёмасьць.
MAT 19:23 А Ісус сказаў вучням Сваім: «Сапраўды кажу вам, што цяжка багатаму ўвайсьці ў Валадарства Нябеснае.
MAT 19:24 Зноў жа кажу вам: лягчэй вярблюду прайсьці праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсьці ў Валадарства Божае».
MAT 19:25 Пачуўшы гэтае, вучні Ягоныя надта дзівіліся, кажучы: «Хто ж тады можа быць збаўленым?»
MAT 19:26 А Ісус, паглядзеўшы, сказаў ім: «У людзей гэта немагчыма, а ў Бога ўсё магчыма».
MAT 19:27 Тады Пётар, адказваючы, сказаў Яму: «Вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою; што ж будзе нам?»
MAT 19:28 А Ісус сказаў ім: «Сапраўды кажу вам, што вы, якія пайшлі за Мною, у адроджаным [сьвеце], калі Сын Чалавечы сядзе на пасадзе славы Сваёй, сядзеце на дванаццаці пасадах судзіць дванаццаць каленаў Ізраіля.
MAT 19:29 І кожны, хто пакінуў дамы, або братоў, або сёстраў, або бацьку, або маці, або жонку, або дзяцей, або палі дзеля імя Майго, атрымае ў стакроць больш і ўспадкаеміць жыцьцё вечнае.
MAT 19:30 Многія ж першыя будуць апошнімі, і апошнія — першымі.
MAT 20:1 Бо Валадарства Нябеснае падобнае да чалавека гаспадара дому, які выйшаў рана раніцаю наняць работнікаў у вінаграднік свой.
MAT 20:2 І, умовіўшыся з работнікамі па дынару за дзень, паслаў іх у вінаграднік свой.
MAT 20:3 І, выйшаўшы каля трэцяе гадзіны, ён убачыў іншых, якія стаялі на рынку бяз працы.
MAT 20:4 І сказаў ім: “Ідзіце і вы ў вінаграднік мой і, што будзе справядліва, дам вам”. Яны пайшлі.
MAT 20:5 Зноў выйшаўшы каля шостае і дзявятае гадзіны, зрабіў гэтак сама.
MAT 20:6 А выйшаўшы каля адзінаццатае гадзіны, ён знайшоў іншых, якія стаялі бяз працы, і кажа ім: “Чаму вы стаіцё тут цэлы дзень бяз працы?”
MAT 20:7 Яны кажуць яму: “Ніхто нас не наняў”. Ён кажа ім: “Ідзіце і вы ў вінаграднік і, што будзе справядліва, атрымаеце”.
MAT 20:8 А як надыйшоў вечар, кажа гаспадар вінаградніку наглядчыку свайму: “Пакліч работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы з апошніх да першых”.
MAT 20:9 І тыя, што прыйшлі каля адзінаццатае гадзіны, атрымалі па дынару.
MAT 20:10 А тыя, што прыйшлі першымі, думалі, што яны атрымаюць больш, але і яны атрымалі па дынару.
MAT 20:11 І, атрымаўшы, пачалі наракаць на гаспадара дому,
MAT 20:12 кажучы: “Гэтыя апошнія рабілі адну гадзіну, і ты зраўняў іх з намі, якія перанесьлі цяжар дня і сьпёку”.
MAT 20:13 Ён жа, адказваючы, сказаў аднаму з іх: “Дружа! Я ня крыўджу цябе. Ці ж не за дынар ты ўмовіўся са мною?
MAT 20:14 Вазьмі сваё і ідзі. А я хачу даць гэтаму апошняму тое, што і табе.
MAT 20:15 Ці ж я не магу ў сваім рабіць, што хачу? Або вока тваё злоснае, што я добры?”
MAT 20:16 Гэтак будуць апошнія першымі, і першыя — апошнімі, бо шмат пакліканых, але мала выбраных».
MAT 20:17 І, узыходзячы ў Ерусалім, Ісус дарогаю ўзяў дванаццаць вучняў Сваіх і сказаў ім:
MAT 20:18 «Вось, мы ўзыходзім у Ерусалім, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасьвятарам і кніжнікам, і яны асудзяць Яго на сьмерць,
MAT 20:19 і выдадуць Яго паганам на зьдзек, і бічаваньне, і ўкрыжаваньне; і на трэці дзень Ён уваскрэсьне».
MAT 20:20 Тады падыйшла да Яго маці сыноў Зэбэдэя з сынамі сваімі, кланяючыся і нечага просячы ў Яго.
MAT 20:21 Ён жа сказаў ёй: «Чаго ты хочаш?» Яна кажа Яму: «Скажы, каб гэтыя два сыны мае селі адзін праваруч Цябе, а другі — леваруч у Валадарстве Тваім».
MAT 20:22 А Ісус, адказваючы, сказаў: «Ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць келіх, які Я маю піць, і хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся?» Яны кажуць Яму: «Можам».
MAT 20:23 І Ён кажа ім: «Сапраўды, келіх Мой будзеце піць і хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца, а сесьці праваруч Мяне і леваруч Мяне не магу даць вам, але каму падрыхтавана Айцом Маім».
MAT 20:24 І пачуўшы гэта, дзесяцёра абурыліся на двух братоў.
MAT 20:25 А Ісус, паклікаўшы іх, сказаў: «Вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі і магнаты маюць уладу над імі.
MAT 20:26 А ў вас ня гэтак мае быць, але хто хоча між вамі стацца большым, няхай будзе служыцелем вашым,
MAT 20:27 і хто хоча між вамі быць першым, няхай будзе вашым слугою,
MAT 20:28 як і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю на адкупленьне многіх».
MAT 20:29 І як выходзілі яны з Ерыхону, за Ім ішоў шматлікі натоўп.
MAT 20:30 І вось, два сьляпыя, што сядзелі пры дарозе, пачуўшы, што Ісус праходзіць, закрычалі, кажучы: «Зьлітуйся над намі, Госпадзе, Сыне Давідаў!»
MAT 20:31 А натоўп сварыўся на іх, каб маўчалі; а яны яшчэ мацней закрычалі, кажучы: «Зьлітуйся над намі, Госпадзе, Сыне Давідаў!»
MAT 20:32 І, супыніўшыся, Ісус паклікаў іх і сказаў: «Чаго вы хочаце, каб Я зрабіў вам?»
MAT 20:33 Яны кажуць Яму: «Госпадзе! Каб адчыніліся вочы нашыя».
MAT 20:34 Ісус жа, зьлітаваўшыся, дакрануўся да вачэй іхніх, і адразу сталі бачыць вочы іхнія, і яны пайшлі за Ім.
MAT 21:1 І калі наблізіліся да Ерусаліму і прыйшлі да Бэтфагі на гары Аліўнай, тады Ісус паслаў двух вучняў,
MAT 21:2 кажучы ім: «Ідзіце ў мястэчка, якое перад вамі, і адразу знойдзеце асьліцу прывязаную і асьляня з ёю; адвязаўшы, прывядзіце да Мяне.
MAT 21:3 І калі хто скажа вам нешта, адкажыце, што Госпад іх патрабуе: і адразу пашле іх».
MAT 21:4 А ўсё гэтае сталася, каб споўнілася сказанае праз прарока, які кажа:
MAT 21:5 «Скажыце дачцэ Сыёну: “Вось, Валадар твой ідзе да цябе ціхі, які сядзіць на асьліцы і асьляняці, сыне пад’ярэмнай”».
MAT 21:6 Пайшоўшы, вучні зрабілі так, як загадаў ім Ісус.
MAT 21:7 Прывялі асьліцу і асьляня і ўсклалі на іх адзеньне сваё, і Ён сеў на іх.
MAT 21:8 А шматлікі натоўп пасьцілаў на дарозе адзеньне сваё, а іншыя рэзалі галіны з дрэваў і пасьцілалі на дарозе.
MAT 21:9 А натоўпы, што наперадзе і за Ім ішлі, крычалі, кажучы: «Гасанна Сыну Давіда! Дабраслаўлёны Той, Хто ідзе ў імя Госпада! Гасанна на вышынях!»
MAT 21:10 І як увайшоў Ён у Ерусалім, узварухнуўся ўвесь горад, кажучы: «Хто гэта?»
MAT 21:11 А натоўпы казалі: «Гэта Ісус, прарок з Назарэту Галілейскага».
MAT 21:12 І ўвайшоў Ісус у сьвятыню Божую, і выгнаў усіх, што продалі і куплялі ў сьвятыні, і сталы мяняльнікаў і лаўкі прадаўцоў галубоў перавярнуў.
MAT 21:13 І кажа ім: «Напісана: “Дом Мой домам малітвы будзе названы”. А вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў».
MAT 21:14 І падыйшлі да Яго ў сьвятыні сьляпыя і кульгавыя, і Ён аздаравіў іх.
MAT 21:15 А першасьвятары і кніжнікі, убачыўшы цуды, якія Ён учыніў, і дзяцей, якія крычалі ў сьвятыні і казалі: «Гасанна Сыну Давіда!», — абурыліся
MAT 21:16 і сказалі Яму: «Ці чуеш, што яны кажуць?» А Ісус кажа ім: «Так! Ці вы ніколі не чыталі: “З вуснаў немаўлятаў і тых, што пры грудзях, Ты ўчыніў хвалу?”»
MAT 21:17 І, пакінуўшы іх, выйшаў з гораду да Бэтаніі, і правёў там ноч.
MAT 21:18 А раніцою, вяртаючыся ў горад, адчуў голад.
MAT 21:19 І, убачыўшы пры дарозе адно дрэва фігавае, падыйшоў да яго, і нічога не знайшоў на ім, акрамя адной лістоты, і кажа да яго: «Няхай больш ня будзе з цябе плоду да веку». І адразу ж засохла дрэва фігавае.
MAT 21:20 І, убачыўшы гэта, вучні зьдзівіліся, кажучы: «Як гэта адразу ж засохла дрэва фігавае?»
MAT 21:21 А Ісус, адказваючы, сказаў ім: «Сапраўды кажу вам: калі вы будзеце мець веру і ня будзеце сумнявацца, ня толькі зробіце тое, што з дрэвам фігавым, але калі і гары гэтай скажаце: “Будзь узятая і кінутая ў мора”, — станецца.
MAT 21:22 І ўсё, што будзеце прасіць у малітве з вераю, атрымаеце».
MAT 21:23 І калі прыйшоў Ён у сьвятыню, падыйшлі да Яго, калі Ён вучыў, першасьвятары і старшыні народу, кажучы: «Якою ўладаю Ты гэта робіш? І хто Табе даў гэтую ўладу?»
MAT 21:24 А Ісус, адказваючы, сказаў ім: «Спытаюся і Я ў вас адно слова; калі на гэта скажаце Мне, і Я вам скажу, якою ўладаю раблю гэта.
MAT 21:25 Хрышчэньне Яна адкуль было: з неба ці ад людзей?» Яны ж разважалі між сабою, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, — Ён скажа нам: “Чаму ж вы не паверылі яму?”
MAT 21:26 А калі скажам: “Ад людзей”, — баімся натоўпу, бо ўсе маюць Яна за прарока».
MAT 21:27 І, адказваючы, сказалі Ісусу: «Ня ведаем». І Ён сказаў ім: «І Я вам не скажу, якою ўладаю гэтае раблю.
MAT 21:28 А як вы думаеце: чалавек меў двух дзяцей, і ён, падыйшоўшы да першага, сказаў: “Дзіцятка, ідзі сёньня працаваць у вінаграднік мой”.
MAT 21:29 Той жа, адказваючы, сказаў: “Не хачу”, а пасьля, пакаяўшыся, пайшоў.
MAT 21:30 І, падыйшоўшы да другога, ён сказаў тое самае. Той, адказваючы, сказаў: “Іду, пане”, і не пайшоў.
MAT 21:31 Каторы з двух выканаў волю бацькі?» Кажуць Яму: «Першы». Кажа ім Ісус: «Сапраўды кажу вам, што мытнікі і распусьніцы ідуць наперадзе вас у Валадарства Божае.
MAT 21:32 Бо прыйшоў да вас Ян шляхам праведнасьці, і вы не паверылі яму, а мытнікі і распусьніцы паверылі яму; вы ж, бачачы гэтае, не пакаяліся пасьля, каб паверыць яму.
MAT 21:33 Паслухайце другую прыповесьць: быў нейкі чалавек, гаспадар дому, які пасадзіў вінаграднік, і абгарадзіў яго плотам, і выкапаў у ім тоўчню, і пабудаваў вежу, і здаў яго вінаградарам, і выехаў.
MAT 21:34 Калі ж наблізіўся час пладоў, ён паслаў слугаў сваіх да вінаградараў узяць плады свае.
MAT 21:35 І схапілі вінаградары слугаў ягоных, аднаго зьбілі, другога забілі, а іншага ўкаменавалі.
MAT 21:36 Зноў паслаў ён іншых слугаў, больш, чым раней; і з імі зрабілі тое самае.
MAT 21:37 Нарэшце паслаў да іх сына свайго, кажучы: “Пасаромеюцца сына майго”.
MAT 21:38 А вінаградары, убачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: “Гэта спадкаемца! Хадзем, заб’ем яго і атрымаем спадчыну ягоную”.
MAT 21:39 І, схапіўшы яго, выгналі вон з вінаградніку і забілі.
MAT 21:40 Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі?»
MAT 21:41 Кажуць Яму: «Ліхадзеяў гэтых жорстка выгубіць, а вінаграднік здасьць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў свой час».
MAT 21:42 Кажа ім Ісус: «Няўжо вы ніколі не чыталі ў Пісаньні: “Камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавою вугла. Ад Госпада гэта сталася, і дзіўна ў вачах нашых”.
MAT 21:43 Дзеля гэтага кажу вам, што будзе забранае ў вас Валадарства Божае і дадзена будзе народу, які ўчыняе плады ягоныя.
MAT 21:44 І той, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца; а на каго ён упадзе, таго раздушыць».
MAT 21:45 І, пачуўшы прыповесьці Ягоныя, першасьвятары і фарысэі зразумелі, што Ён гаворыць пра іх.
MAT 21:46 І, шукаючы ўзяць Яго, збаяліся натоўпаў, таму што яны мелі Яго за прарока.
MAT 22:1 І, адказваючы, Ісус зноў гаварыў з імі ў прыповесьцях, кажучы:
MAT 22:2 «Валадарства Нябеснае падобнае да чалавека валадара, які справіў вясельле для сына свайго.
MAT 22:3 І ён паслаў слугаў сваіх клікаць пакліканых на вясельле; і тыя не хацелі прыйсьці.
MAT 22:4 Зноў паслаў ён іншых слугаў, кажучы: “Скажыце пакліканым: Вось, я падрыхтаваў бяседу маю, валы мае і, што ўкормлена, зарэзаны, і ўсё падрыхтавана. Прыходзьце на вясельле”.
MAT 22:5 А яны, ня дбаючы на тое, пайшлі, хто на поле сваё, а хто да свайго гандлю.
MAT 22:6 А іншыя, узяўшы слугаў ягоных, зьняважылі іх і забілі.
MAT 22:7 Пачуўшы пра гэтае, валадар загневаўся і, паслаўшы жаўнераў сваіх, выгубіў забойцаў тых, і горад іхні спаліў.
MAT 22:8 Тады кажа ён слугам сваім: “Сапраўды, вясельле падрыхтаванае, але пакліканыя не былі вартыя.
MAT 22:9 Дык пайдзіце на ростані дарог, і ўсіх, каго знойдзеце, клічце на вясельле”.
MAT 22:10 І слугі тыя, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго толькі знайшлі, злых і добрых; і на вясельлі было поўна гасьцей.
MAT 22:11 Увайшоўшы ж пабачыць тых, што ўзьлягалі, валадар убачыў там чалавека, не апранутага ў вясельнае адзеньне,
MAT 22:12 і кажа яму: “Дружа, як ты ўвайшоў сюды, ня маючы вясельнага адзеньня?” Той жа маўчаў.
MAT 22:13 Тады сказаў валадар слугам: “Зьвязаўшы яму рукі і ногі, вазьміце яго і ўкіньце ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгат зубоў.
MAT 22:14 Бо шмат пакліканых, але мала выбраных”».
MAT 22:15 Тады, пайшоўшы, фарысэі зрабілі нараду, як злавіць Яго ў словах.
MAT 22:16 І пасылаюць да Яго вучняў сваіх з ірадыянамі, кажучы: «Настаўнік! Мы ведаем, што Ты праўдзівы і пра шлях Божы паводле праўды навучаеш, і не дагаджаеш нікому, бо не глядзіш на аблічча людзей.
MAT 22:17 Дык скажы нам, як Ты думаеш, ці належыцца даваць даніну цэзару, ці не?»
MAT 22:18 А Ісус, разумеючы зласьлівасьць іхнюю, сказаў: «Чаму спакушаеце Мяне, крывадушнікі?
MAT 22:19 Пакажыце Мне манэту для даніны». Яны ж прынесьлі Яму дынар.
MAT 22:20 І кажа ім: «Чый гэта вобраз і надпіс?»
MAT 22:21 Кажуць Яму: «Цэзара». Тады кажа ім: «Дык аддавайце тое, што цэзара, цэзару, а што Божае, — Богу».
MAT 22:22 І, пачуўшы гэта, яны зьдзівіліся, і, пакінуўшы Яго, адыйшлі.
MAT 22:23 У той дзень падыйшлі да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрасеньня, і спыталіся ў Яго:
MAT 22:24 «Настаўнік, Майсей сказаў: “Калі хто памрэ, ня маючы дзяцей, брат ягоны няхай возьме жонку ягоную і адновіць насеньне брату свайму”.
MAT 22:25 Было ж у нас сем братоў, і першы, ажаніўшыся, памёр і, ня маючы насеньня, пакінуў жонку сваю брату свайму.
MAT 22:26 Таксама і другі, і трэці, аж да сёмага.
MAT 22:27 Пасьля ўсіх памерла і жонка.
MAT 22:28 Дык пры ўваскрасеньні якога з сямі будзе яна жонкаю? Бо ўсе мелі яе».
MAT 22:29 Адказваючы, Ісус сказаў ім: «Вы памыляецеся, ня ведаючы ані Пісаньня, ані моцы Божае.
MAT 22:30 Бо пры ўваскрасеньні ані жэняцца, ані замуж выходзяць, але будуць як анёлы Божыя ў небе.
MAT 22:31 А наконт уваскрасеньня мёртвых, ці не чыталі вы сказанага вам Богам, Які кажа:
MAT 22:32 “Я — Бог Абрагама, і Бог Ісаака, і Бог Якуба!” Бог ня ёсьць Бог мёртвых, але жывых».
MAT 22:33 І, пачуўшы, натоўпы дзівіліся з навукі Ягонай.
MAT 22:34 А фарысэі, пачуўшы, што Ён прымусіў змоўкнуць садукеяў, сабраліся супраць Яго.
MAT 22:35 І спытаўся адзін з іх, законьнік, спакушаючы Яго і кажучы:
MAT 22:36 «Настаўнік, якое найбольшае прыказаньне ў Законе?»
MAT 22:37 А Ісус сказаў яму: «“Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім”.
MAT 22:38 Гэта ёсьць першае і найбольшае прыказаньне.
MAT 22:39 Другое ж падобнае да яго: “Любі бліжняга свайго, як самога сябе”.
MAT 22:40 На гэтых двух прыказаньнях трымаецца ўвесь Закон і Прарокі».
MAT 22:41 А ў фарысэяў, якія сабраліся, Ісус спытаўся,
MAT 22:42 кажучы: «Што вы думаеце пра Хрыста? Чый Ён Сын?» Кажуць Яму: «Давіда».
MAT 22:43 Кажа ім: «Як жа Давід у Духу называе Яго Госпадам, кажучы:
MAT 22:44 “Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа ног Тваіх”.
MAT 22:45 Дык калі Давід называе Яго Госпадам, як жа Ён — сын ягоны?»
MAT 22:46 І ніхто ня змог адказаць Яму ані слова; і з таго дня ніхто ўжо не адважваўся пытацца ў Яго.
MAT 23:1 Тады Ісус прамовіў да натоўпаў і вучняў Сваіх,
MAT 23:2 кажучы: «На Майсеевай лаве паселі кніжнікі і фарысэі.
MAT 23:3 Дык усё, што скажуць вам захоўваць, захоўвайце і рабіце, але не рабіце паводле ўчынкаў іхніх, бо яны кажуць і ня робяць.
MAT 23:4 Бо яны вяжуць цяжары цяжкія і невыносныя і ўскладаюць на плечы людзям, а самі пальцам сваім ня хочуць зрушыць іх.
MAT 23:5 Усе ж учынкі свае яны робяць, каб бачылі іх людзі; пашыраюць філяктэрыі свае і павялічваюць крысо шатаў сваіх,
MAT 23:6 і любяць першыя месцы на вячэрах і першыя месцы ў сынагогах,
MAT 23:7 і вітаньні на рынку, і каб людзі называлі іх: “Раббі, раббі!”
MAT 23:8 А вы не называйцеся “раббі”, бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос, а ўсе вы — браты.
MAT 23:9 І айцом сабе не называйце [нікога] на зямлі, бо адзін у вас Айцец, Які ў небе.
MAT 23:10 І не называйцеся настаўнікамі, бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос.
MAT 23:11 А большы з вас няхай будзе вам за слугу.
MAT 23:12 Усякі ж, хто ўзвысіць сябе, паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, будзе ўзвышаны.
MAT 23:13 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі; бо самі не ўваходзіце, і тым, што ўваходзяць, не дазваляеце ўвайсьці.
MAT 23:14 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што аб’ядаеце дамы ўдоваў і дзеля віду доўга моліцеся; за гэта атрымаеце цяжэйшы прысуд.
MAT 23:15 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што абыходзіце мора і сухмень, каб зрабіць хоць аднаго празэлітам, і, калі станецца, робіце яго сынам геенны, удвая [горшым] за вас.
MAT 23:16 Гора вам, павадыры сьляпыя, якія кажаце: “Калі хто прысягне бажніцаю, гэта нічога, а калі хто прысягне золатам бажніцы, дык вінен”.
MAT 23:17 Дурныя і сьляпыя! Бо што большае: золата або бажніца, якая асьвячае золата?
MAT 23:18 І: “Калі хто прысягне ахвярнікам, гэта нічога, а калі хто прысягне дарам, які на ім, дык вінен”.
MAT 23:19 Дурныя і сьляпыя! Бо што большае: дар або ахвярнік, які асьвячае дар?
MAT 23:20 Дык той, хто прысягае ахвярнікам, прысягае і ім, і ўсім, што на ім;
MAT 23:21 і хто прысягае бажніцаю, прысягае ёю і Тым, Хто жыве ў ёй;
MAT 23:22 і хто прысягае небам, прысягае пасадам Божым і Тым, Хто сядзіць на ім.
MAT 23:23 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што даяцё дзесяціну з мяты, аніжу і кмену, і пакінулі найважнейшае ў Законе: суд, і міласэрнасьць, і веру; гэтае трэба было рабіць, і таго не пакідаць.
MAT 23:24 Павадыры сьляпыя, якія адцэджваеце камара, а глытаеце вярблюда!
MAT 23:25 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што ачышчаеце звонку келіх і місу, а ўнутры яны напоўненыя рабункам і непаўстрыманасьцю.
MAT 23:26 Фарысэй сьляпы, ачысьці перш знутры келіх і місу, каб і звонку сталіся чыстымі.
MAT 23:27 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што падобныя да магілаў павапленых, якія звонку выглядаюць прыгожымі, а ўнутры напоўненыя косткамі мёртвых і ўсялякай нячыстасьцю.
MAT 23:28 Гэтак і вы звонку выглядаеце людзям праведнымі, а ўнутры поўныя крывадушнасьці і беззаконьня.
MAT 23:29 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што будуеце магілы прарокам і аздабляеце надмагільлі праведнікаў,
MAT 23:30 і кажаце: “Калі б мы былі ў дні бацькоў нашых, не былі б супольнікамі іхнімі ў крыві прарокаў”.
MAT 23:31 Так што вы самі сьведчыце, што вы — сыны тых, якія забівалі прарокаў.
MAT 23:32 Дапаўняйце ж меру бацькоў вашых.
MAT 23:33 Зьмеі, спараджэньні яхідны, як уцячэце вы асуджэньня ў геенну?
MAT 23:34 Вось, дзеля гэтага Я пасылаю да вас прарокаў, і мудрых, і кніжнікаў; і вы адных заб’яцё і ўкрыжуеце, і іншых будзеце біць у сынагогах вашых і гнаць з горада ў горад.
MAT 23:35 Няхай жа прыйдзе на вас уся кроў праведная, пралітая на зямлі, ад крыві Абэля праведнага да крыві Захарыі, сына Барахіі, якога вы забілі між бажніцаю і ахвярнікам.
MAT 23:36 Сапраўды кажу вам, што ўсё гэтае прыйдзе на пакаленьне гэтае.
MAT 23:37 Ерусалім, Ерусалім, які забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крылы, і вы не захацелі.
MAT 23:38 Вось, пакідаецца вам дом ваш пусты.
MAT 23:39 Бо кажу вам: ня будзеце бачыць Мяне ад сёньня, пакуль ня скажаце: “Дабраслаўлёны Той, Хто ідзе ў імя Госпада”».
MAT 24:1 І, выйшаўшы, Ісус ішоў ад сьвятыні; і падыйшлі вучні Ягоныя, каб паказаць Яму пабудовы сьвятыні.
MAT 24:2 А Ісус сказаў ім: «Ці бачыце ўсё гэтае? Сапраўды кажу вам: не застанецца тут камяня на камяні, які б ня быў зруйнаваны».
MAT 24:3 А калі сядзеў Ён на гары Аліўнай, падыйшлі да Яго вучні насамоце, кажучы: «Скажы нам, калі гэта будзе, і які знак Твайго прыйсьця і сканчэньня веку?»
MAT 24:4 І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Глядзіце, каб ніхто не падмануў вас,
MAT 24:5 бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы: “Я — Хрыстос”, — і шмат каго падмануць.
MAT 24:6 Маеце чуць пра войны і чуткі ваенныя. Глядзіце, не трывожцеся, бо ўсё гэта мусіць стацца, але гэта яшчэ не канец.
MAT 24:7 Бо паўстане народ на народ і валадарства на валадарства; і будуць голад, і пошасьці, і землятрусы месцамі.
MAT 24:8 А ўсё гэтае — пачатак мукаў.
MAT 24:9 Тады будуць выдаваць вас на пакуты і забіваць вас, і зьненавідзяць вас усе народы за імя Маё.
MAT 24:10 І тады згоршацца многія; і будуць выдаваць адзін аднаго, і ненавідзець адзін аднаго.
MAT 24:11 І многія фальшывыя прарокі паўстануць, і падмануць многіх.
MAT 24:12 І дзеля памнажэньня беззаконьня ў многіх асьцюдзянее любоў.
MAT 24:13 А хто вытрывае да канца, будзе збаўлены.
MAT 24:14 І будзе абвешчанае гэтае Эвангельле Валадарства па ўсім сьвеце на сьведчаньне ўсім народам, і тады прыйдзе канец.
MAT 24:15 Дык калі ўбачыце агіду спусташэньня, пра якую сказаў Данііл прарок, што паўстане на месцы сьвятым, — хто чытае, няхай зразумее, —
MAT 24:16 тады тыя, што ў Юдэі, няхай бягуць у горы,
MAT 24:17 хто на даху, няхай не зыходзіць узяць што з дому свайго,
MAT 24:18 і хто ў полі, няхай не варочаецца назад узяць адзеньне сваё.
MAT 24:19 Гора ж тым, якія цяжарныя і якія кормяць грудзьмі, у тыя дні.
MAT 24:20 Маліцеся ж, каб ня сталіся ўцёкі вашыя зімою або ў суботу.
MAT 24:21 Бо тады будзе вялікі прыгнёт, якога не было ад пачатку сьвету аж дагэтуль, і ня будзе.
MAT 24:22 І калі б не былі скарочаныя тыя дні, не было б збаўленае ніводнае цела, але дзеля выбраных будуць скарочаныя тыя дні.
MAT 24:23 Тады, калі хто скажа вам: “Вось, тут Хрыстос, ці там”, — ня верце.
MAT 24:24 Бо паўстануць фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі і дадуць вялікія знакі і цуды, каб падмануць, калі магчыма, і выбраных.
MAT 24:25 Вось, Я наперад сказаў вам.
MAT 24:26 Дык, калі скажуць вам: “Вось, Ён у пустыні”, — не выходзьце; “Вось, Ён у пакоях”, — ня верце.
MAT 24:27 Бо, як бліскавіца выходзіць з усходу і сьвеціць да захаду, так будзе і прыйсьце Сына Чалавечага.
MAT 24:28 Бо дзе мёртвае цела, там зьбяруцца і арлы.
MAT 24:29 А адразу пасьля прыгнёту дзён тых сонца зацьмее, і месяц ня дасьць сьвятла свайго, і зоркі ўпадуць з неба, і сілы нябесныя захістаюцца.
MAT 24:30 І тады зьявіцца знак Сына Чалавечага ў небе, і тады заплачуць усе калены зямлі і ўгледзяць Сына Чалавечага, Які ідзе на аблоках нябесных з сілаю і славаю вялікаю.
MAT 24:31 І пашле Ён анёлаў Сваіх з гучным голасам трубным, і зьбяруць яны выбраных Ягоных ад чатырох вятроў, ад краю неба да краю яго.
MAT 24:32 У дрэва фігавага навучыцеся прыповесьці: калі ўжо галінка ягоная робіцца мяккаю і пускае лісты, ведаеце, што блізка лета.
MAT 24:33 Гэтак і вы, калі ўбачыце ўсё гэтае, ведайце, што блізка, у дзьвярах.
MAT 24:34 Сапраўды кажу вам: не праміне пакаленьне гэтае, як усё гэта станецца.
MAT 24:35 Неба і зямля прамінуць; а словы Мае не прамінуць.
MAT 24:36 А пра дзень той і гадзіну ніхто ня ведае, нават анёлы, якія ў небе, а толькі Айцец Мой адзін.
MAT 24:37 Але, як было ў дні Ноя, так будзе і ў прыйсьце Сына Чалавечага.
MAT 24:38 Бо як было ў дні перад патопам: елі, пілі, жаніліся і замуж выходзілі, аж да таго дня, як увайшоў Ной у каўчэг,
MAT 24:39 і не разумелі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх, так будзе і ў прыйсьце Сына Чалавечага.
MAT 24:40 Тады будуць двое ў полі: адзін бярэцца, а другі пакідаецца.
MAT 24:41 Дзьве, якія мелюць у жорнах: адна бярэцца, а другая пакідаецца.
MAT 24:42 Дык чувайце, бо ня ведаеце, у якую гадзіну Госпад ваш прыйдзе.
MAT 24:43 Вы ж разумееце тое, што, калі б ведаў гаспадар дому, у якую варту прыйдзе злодзей, чуваў бы і не дапусьціў падкапаць дом свой.
MAT 24:44 Дзеля гэтага і вы будзьце падрыхтаваныя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў гадзіну, у якую ня думаеце.
MAT 24:45 Хто такі верны і мудры слуга, якога пан ягоны паставіў над хатнімі сваімі даваць ім ежу ў свой час?
MAT 24:46 Шчасьлівы той слуга, якога пан ягоны, прыйшоўшы, знойдзе, што робіць гэтак.
MAT 24:47 Сапраўды кажу вам, што над усёю маёмасьцю сваёю паставіць яго.
MAT 24:48 А калі скажа той злы слуга ў сэрцы сваім: “Марудзіць прыйсьці пан мой”, —
MAT 24:49 і пачне біць таварышаў сваіх, таксама есьці і піць з п’яніцамі, —
MAT 24:50 прыйдзе пан слугі таго ў дзень, у які ён не чакае, і ў гадзіну, у якую ня ведае,
MAT 24:51 і адлучыць яго, і ўчыніць яму адзін лёс з крывадушнікамі; там будзе плач і скрыгат зубоў.
MAT 25:1 Тады падобнае будзе Валадарства Нябеснае да дзесяці дзяўчынаў, якія, узяўшы лямпы свае, выйшлі насустрач жаніху.
MAT 25:2 А пяць з іх былі мудрыя, і пяць — дурныя.
MAT 25:3 Тыя, што былі дурныя, узяўшы лямпы свае, ня ўзялі з сабою алею.
MAT 25:4 А мудрыя ўзялі алей у пасудзінах сваіх разам з лямпамі сваімі.
MAT 25:5 А як жаніх замарудзіў, задрамалі ўсе і паснулі.
MAT 25:6 А сярод ночы ўзьняўся крык: “Вось, жаніх ідзе, выходзьце насустрач яму!”
MAT 25:7 Тады ўсталі ўсе тыя дзяўчыны і направілі лямпы свае.
MAT 25:8 Дурныя ж сказалі мудрым: “Дайце нам вашага алею, бо лямпы нашыя згасаюць”.
MAT 25:9 А мудрыя адказалі, кажучы: “Каб хапіла і нам, і вам, ідзіце лепш да прадаўцоў і купіце сабе”.
MAT 25:10 Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх, і падрыхтаваныя ўвайшлі з ім на вясельле, і дзьверы былі зачыненыя.
MAT 25:11 А пасьля прыходзяць і другія дзяўчыны, кажучы: “Пане, пане! Адчыні нам!”
MAT 25:12 Ён жа, адказваючы, сказаў: “Сапраўды кажу вам: ня ведаю вас”.
MAT 25:13 Дык чувайце, бо ня ведаеце ані дня, ані гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалавечы.
MAT 25:14 Бо, як чалавек, выяжджаючы, паклікаў слугаў сваіх і даў ім маёмасьць сваю.
MAT 25:15 І аднаму даў пяць талентаў, а іншаму — два, а іншаму — адзін; кожнаму паводле сілы ягонай, і адразу выехаў.
MAT 25:16 Той, які ўзяў пяць талентаў, пайшоўшы, працаваў з імі і прыдбаў другіх пяць талентаў.
MAT 25:17 Гэтаксама і той, [які ўзяў] два, прыдбаў і другія два.
MAT 25:18 А той, які ўзяў адзін, адыйшоўшы, закапаў яго ў зямлю, і схаваў срэбра пана свайго.
MAT 25:19 Праз доўгі час прыходзіць пан слугаў тых і рахуецца з імі.
MAT 25:20 І, падыйшоўшы, той, які ўзяў пяць талентаў, прынёс другія пяць талентаў, кажучы: “Пане, пяць талентаў ты даў мне; вось другія пяць талентаў я прыдбаў на іх”.
MAT 25:21 А пан ягоны мовіў яму: “Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго”.
MAT 25:22 Падыйшоўшы, той, які ўзяў два таленты, сказаў: “Пане, два таленты ты мне даў, вось, другія два таленты я прыдбаў на іх”.
MAT 25:23 Мовіў яму пан ягоны: “Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго”.
MAT 25:24 А той, які ўзяў адзін талент, падыйшоўшы, сказаў: “Пане, я ведаю цябе, што ты — чалавек жорсткі, які жне, дзе ня сеяў, і зьбірае, дзе не рассыпаў.
MAT 25:25 І, збаяўшыся, я пайшоў і схаваў талент твой у зямлю: вось, трымай тваё”.
MAT 25:26 Адказваючы, пан ягоны сказаў яму: “Злы слуга і лянівы! Ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не рассыпаў.
MAT 25:27 Дык мусіў ты аддаць срэбра маё мянялам; і я, прыйшоўшы, атрымаў бы сваё з прыбыткам.
MAT 25:28 Дык вазьміце ў яго талент і дайце таму, які мае дзесяць талентаў.
MAT 25:29 Бо ўсякаму, хто мае, будзе дадзена і памножыцца, а ў таго, хто ня мае, і тое, што мае, будзе ўзята ў яго.
MAT 25:30 А нягоднага слугу кіньце ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгат зубоў”.
MAT 25:31 А калі прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй, і ўсе сьвятыя анёлы з Ім, тады Ён сядзе на пасадзе славы Сваёй.
MAT 25:32 І будуць сабраныя перад Ім усе народы; і Ён аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў.
MAT 25:33 І паставіць авечак праваруч Сябе, а казлоў — леваруч.
MAT 25:34 Тады скажа Валадар тым, якія праваруч Яго: “Ідзіце, дабраслаўлёныя Айцом Маім, вазьміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад заснаваньня сьвету.
MAT 25:35 Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есьці; Я смагнуў, і вы напаілі Мяне; быў чужынцам, і вы прынялі Мяне,
MAT 25:36 быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязьніцы, і вы прыйшлі да Мяне”.
MAT 25:37 Тады адкажуць Яму праведнікі, кажучы: “Госпадзе! Калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасьмяглым і напаілі?
MAT 25:38 Калі ж мы бачылі Цябе чужынцам і прынялі, ці голым і апранулі?
MAT 25:39 Калі ж мы бачылі Цябе хворым, ці ў вязьніцы, і прыйшлі да Цябе?”
MAT 25:40 І, адказваючы, Валадар скажа ім: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”.
MAT 25:41 Тады скажа Ён і тым, якія леваруч: “Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным.
MAT 25:42 Бо Я быў галодны, і вы не далі Мне есьці; смагнуў, і вы не напаілі Мяне;
MAT 25:43 быў чужынцам, і вы не прынялі Мяне; быў голы, і вы не апранулі Мяне; быў хворы і ў вязьніцы, і вы не адведалі Мяне”.
MAT 25:44 Тады і яны адкажуць Яму, кажучы: “Госпадзе, калі мы бачылі Цябе галодным, ці сасьмяглым, ці чужынцам, ці голым, ці хворым, ці ў вязьніцы, і не паслужылі Табе?”
MAT 25:45 Тады адкажа Ён ім, кажучы: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы не зрабілі аднаму з гэтых меншых, Мне не зрабілі”.
MAT 25:46 І пойдуць гэтыя на пакараньне вечнае, а праведнікі — у жыцьцё вечнае».
MAT 26:1 І сталася, калі Ісус скончыў усе гэтыя словы, сказаў вучням Сваім:
MAT 26:2 «Вы ведаеце, што праз два дні будзе Пасха, і Сын Чалавечы будзе выдадзены на ўкрыжаваньне».
MAT 26:3 Тады сабраліся першасьвятары, і кніжнікі, і старшыні народу на падворак першасьвятара на імя Каяфа.
MAT 26:4 І радзіліся яны, каб узяць Ісуса подступам і забіць.
MAT 26:5 Але казалі: «Ня ў сьвята, каб ня сталася замяшаньня ў народзе».
MAT 26:6 А Ісус быў у Бэтаніі, у доме Сымона пракажонага.
MAT 26:7 Падыйшла да Яго жанчына, якая мела алябастравы збанок міра шматкаштоўнага, і выліла на галаву Ягоную, калі Ён узьлягаў.
MAT 26:8 Убачыўшы гэта, вучні Ягоныя абурыліся, кажучы: «Навошта гэткае марнаваньне?
MAT 26:9 Бо можна было добра прадаць гэтае міра і раздаць убогім».
MAT 26:10 А Ісус, зразумеўшы гэта, сказаў ім: «Што робіце прыкрасьць жанчыне? Бо яна добры ўчынак зрабіла дзеля Мяне.
MAT 26:11 Бо ўбогіх заўсёды маеце з сабою, а Мяне не заўсёды маеце.
MAT 26:12 Бо выліўшы міра гэтае на цела Маё, яна ўчыніла гэта на пахаваньне Маё.
MAT 26:13 Сапраўды кажу вам: дзе толькі будзе абвешчана Эвангельле гэтае ва ўсім сьвеце, будзе сказана і пра тое, што яна зрабіла, на ўспамін пра яе».
MAT 26:14 Тады пайшоў адзін з Дванаццаці, называны Юда Іскарыёт, да першасьвятароў.
MAT 26:15 Ён сказаў: «Што хочаце мне даць, і я вам выдам Яго?» А яны паставілі яму трыццаць срэбнікаў.
MAT 26:16 І з таго часу ён шукаў нагоды, каб выдаць Яго.
MAT 26:17 А ў першы дзень Праснакоў падыйшлі вучні да Ісуса, кажучы Яму: «Дзе хочаш падрыхтаваць Табе есьці Пасху?»
MAT 26:18 Ён жа сказаў: «Ідзіце ў горад да такога і такога і скажыце яму: “Настаўнік гаворыць: 'Час Мой блізкі; у цябе ўчыню Пасху з вучнямі Маімі'”».
MAT 26:19 І зрабілі вучні, як загадаў ім Ісус; і падрыхтавалі Пасху.
MAT 26:20 А калі настаў вечар, Ён узьлёг з Дванаццацьцю.
MAT 26:21 І, калі яны елі, Ён сказаў: «Сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне».
MAT 26:22 І, надта засмуціўшыся, яны пачалі гаварыць Яму, кожны з іх: «Ці ня я, Госпадзе?»
MAT 26:23 Ён жа, адказваючы, сказаў: «Той, які мачае са Мною руку ў місе, гэты выдасьць Мяне.
MAT 26:24 Сапраўды, Сын Чалавечы ідзе, як напісана пра Яго, але гора таму чалавеку, праз якога Сын Чалавечы выдаецца; лепш было б яму, каб ня быў нарадзіўшыся чалавек гэты».
MAT 26:25 Адказваючы, Юда, які выдаў Яго, сказаў: «Ці ня я, Раббі?» Кажа яму: «Ты сказаў».
MAT 26:26 Калі ж яны елі, Ісус узяў хлеб, і, дабраславіўшы, паламаў, і даў вучням, і сказаў: «Бярыце, ешце; гэта ёсьць Цела Маё».
MAT 26:27 І, узяўшы келіх і падзякаваўшы, даў ім, кажучы: «Піце з яго ўсе,
MAT 26:28 бо гэта ёсьць Кроў Мая Новага Запавету, якая праліваецца за многіх дзеля адпушчэньня грахоў.
MAT 26:29 Кажу ж вам, што адгэтуль ня буду піць ад гэтага плоду вінаграднага аж да таго дня, калі буду яго піць з вамі новае ў Валадарстве Айца Майго».
MAT 26:30 І, засьпяваўшы, яны пайшлі на гару Аліўную.
MAT 26:31 Тады кажа ім Ісус: «Усе вы згоршыцеся дзеля Мяне ў гэтую ноч, бо напісана: “Удару пастуха, і будуць расьцярушаныя авечкі статку”.
MAT 26:32 Але пасьля ўваскрасеньня Майго прыйду перад вамі ў Галілею».
MAT 26:33 Адказваючы, Пётар сказаў Яму: «Калі і ўсе згоршацца дзеля Цябе, я ніколі ня згоршуся».
MAT 26:34 Сказаў яму Ісус: «Сапраўды кажу табе, што ў гэтую ноч, перш, чым певень запяе, тройчы адрачэшся ад Мяне».
MAT 26:35 Кажа Яму Пётар: «Калі б мусіў і памерці з Табою, не адракуся ад Цябе». Таксама гаварылі і ўсе вучні.
MAT 26:36 Тады ідзе з імі Ісус у месца, званае Гетсэманія, і кажа вучням: «Пасядзіце тут, пакуль Я, адыйшоўшы, памалюся там».
MAT 26:37 І, узяўшы Пятра і абодвух сыноў Зэбэдэя, пачаў тужыць і сумаваць.
MAT 26:38 Тады кажа ім: «Смутная душа Мая аж да сьмерці, застаньцеся тут і чувайце са Мною».
MAT 26:39 І, адыйшоўшыся трохі, упаў на аблічча Сваё, молячыся і кажучы: «Ойча Мой! Калі магчыма, няхай абміне Мяне келіх гэты; аднак не як Я хачу, але як Ты».
MAT 26:40 І прыходзіць да вучняў, і знаходзіць іх у сьне, і кажа Пятру: «Гэтак не маглі вы і аднае гадзіны чуваць са Мною?
MAT 26:41 Чувайце і маліцеся, каб не ўвайсьці ў спакусу. Сапраўды, дух ахвочы, а цела кволае».
MAT 26:42 Ізноў, другі раз адыйшоўшы, маліўся, кажучы: «Ойча Мой! Калі ня можа келіх гэты абмінуць Мяне, каб Мне ня піць яго, няхай станецца воля Твая!»
MAT 26:43 І, прыйшоўшы, знаходзіць іх ізноў у сьне; бо вочы іхнія абцяжэлі.
MAT 26:44 І, пакінуўшы іх, адыйшоўшы, маліўся трэці раз, кажучы тое самае слова.
MAT 26:45 Тады прыходзіць да вучняў Сваіх і кажа ім: «Сьпіцё яшчэ і адпачываеце? Вось, наблізілася гадзіна, і Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі грэшнікаў.
MAT 26:46 Уставайце, хадзем! Вось, наблізіўся той, хто Мяне выдае».
MAT 26:47 І калі Ён яшчэ гаварыў, вось, прыйшоў Юда, адзін з Дванаццаці, і з ім шматлікі натоўп з мячамі і каламі ад першасьвятароў і старшыняў народу.
MAT 26:48 А той, што выдаваў Яго, даў ім знак, кажучы: «Каго я пацалую, гэта Ён; бярыце Яго».
MAT 26:49 І адразу, падыйшоўшы да Ісуса, сказаў: «Радуйся, Раббі!», і пацалаваў Яго.
MAT 26:50 А Ісус сказаў яму: «Дружа, дзеля чаго ты прыйшоў?» Тады тыя, што прыйшлі, усклалі рукі на Ісуса і ўзялі Яго.
MAT 26:51 І вось, адзін з тых, што былі з Ісусам, выцягнуўшы руку, выхапіў меч свой і, ударыўшы слугу першасьвятара, адсек яму вуха.
MAT 26:52 Тады кажа яму Ісус: «Вярні меч твой на месца ягонае; бо ўсе, што ўзялі меч, ад мяча загінуць.
MAT 26:53 Ці ты думаеш, што Я ня маю сілы цяпер упрасіць Айца Майго, і Ён паставіць побач Мяне больш за дванаццаць легіёнаў анёлаў?
MAT 26:54 Як жа споўніцца Пісаньне, што гэта мусіць стацца?»
MAT 26:55 У тую гадзіну сказаў Ісус натоўпу: «Быццам на разбойніка выйшлі вы з мячамі і каламі схапіць Мяне. Кожны дзень сядзеў Я з вамі, навучаючы ў сьвятыні, і вы не хапалі Мяне.
MAT 26:56 А гэта ўсё сталася, каб споўніліся Пісаньні прарокаў». Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.
MAT 26:57 А тыя, што схапілі Ісуса, завялі [Яго] да першасьвятара Каяфы, дзе былі сабраныя кніжнікі і старшыні.
MAT 26:58 Пётар жа ішоў за Ім здалёк аж да падворку першасьвятара; і, увайшоўшы ў сярэдзіну, сеў з паслугачамі, каб бачыць канец.
MAT 26:59 А першасьвятары і старшыні, і ўвесь сынэдрыён шукалі фальшывага сьведчаньня супраць Ісуса, каб забіць Яго.
MAT 26:60 І не знаходзілі; і многія фальшывыя сьведкі, што прыходзілі, не знайшлі. Нарэшце, два фальшывыя сьведкі, якія прыйшлі,
MAT 26:61 сказалі: «Ён прамаўляў: “Магу зруйнаваць бажніцу Божую і ў тры дні збудаваць яе”».
MAT 26:62 І, устаўшы, першасьвятар сказаў Яму: «Ты нічога не адказваеш? Што яны супраць Цябе сьведчаць?»
MAT 26:63 А Ісус маўчаў. І, адказваючы, першасьвятар сказаў Яму: «Заклінаю Цябе Богам жывым, каб Ты сказаў нам, ці Ты — Хрыстос, Сын Божы?»
MAT 26:64 Кажа яму Ісус: «Ты сказаў. Да таго кажу вам: адгэтуль угледзіце Сына Чалавечага, Які сядзіць праваруч Моцы і ідзе на аблоках нябесных».
MAT 26:65 Тады першасьвятар разьдзёр шаты свае, кажучы: «Ён блюзьніць! Якую яшчэ маем патрэбу ў сьведках? Вось, цяпер вы пачулі блюзьнерства Ягонае.
MAT 26:66 Што вы думаеце?» Яны ж, адказваючы, сказалі: «Ён варты сьмерці».
MAT 26:67 Тады плявалі Яму ў аблічча і білі Яго; а іншыя білі Яго па шчоках,
MAT 26:68 кажучы: «Праракуй нам, Хрыстос, хто ўдарыў Цябе?»
MAT 26:69 А Пётар сядзеў звонку, на падворку, і падыйшла да яго адна служка, кажучы: «І ты быў з Ісусам Галілейцам».
MAT 26:70 Ён жа адрокся перад усімі, кажучы: «Ня ведаю, што ты кажаш».
MAT 26:71 Калі ж ён выходзіў за браму, убачыла яго другая і кажа тым, якія былі там: «І гэты быў з Ісусам з Назарэту».
MAT 26:72 І ён ізноў адрокся з прысягаю, што ня ведае Чалавека Гэтага.
MAT 26:73 Неўзабаве тыя, што падыйшлі і стаялі там, сказалі Пятру: «Праўда, і ты з іх, бо і гаворка твая выяўляе цябе».
MAT 26:74 Тады ён пачаў бажыцца і прысягаць, што ня ведае Чалавека Гэтага. І адразу запяяў певень.
MAT 26:75 І ўзгадаў Пётар слова Ісуса, сказанае яму: «Перш, чым певень запяе, тройчы адрачэшся ад Мяне». І, выйшаўшы вонкі, заплакаў горка.
MAT 27:1 А калі настала раніца, усе першасьвятары і старшыні народу мелі нараду адносна Ісуса, каб забіць Яго.
MAT 27:2 І, зьвязаўшы Яго, павялі і выдалі Яго Понтыю Пілату, ваяводзе.
MAT 27:3 Тады Юда, які выдаў Яго, убачыўшы, што Ён асуджаны, пакаяўшыся, зьвярнуў трыццаць срэбнікаў першасьвятарам і старшыням,
MAT 27:4 кажучы: «Саграшыў я, выдаўшы кроў бязьвінную». Яны ж сказалі яму: «Што нам да гэтага? Глядзі сам».
MAT 27:5 І, кінуўшы срэбра ў бажніцы, ён выйшаў і, адыйшоўшы, павесіўся.
MAT 27:6 А першасьвятары, узяўшы срэбра, сказалі: «Нельга кінуць іх у скарбонку, бо яны — цана крыві».
MAT 27:7 Зрабіўшы ж нараду, яны купілі за іх поле ганчара, каб хаваць чужынцаў.
MAT 27:8 Дзеля гэтага завецца поле тое “полем крыві” аж да сёньня.
MAT 27:9 Тады споўнілася сказанае праз Ярэмію прарока, які кажа: «І ўзялі трыццаць срэбнікаў, цану Ацэненага, Якога ацанілі сыны Ізраіля,
MAT 27:10 і далі іх за поле ганчара, як загадаў мне Госпад».
MAT 27:11 А Ісус стаў перад ваяводам; і спытаўся ў Яго ваявода, кажучы: «Ты — Валадар Юдэйскі?» Ісус жа сказаў яму: «Ты кажаш».
MAT 27:12 І, калі абвінавачвалі Яго першасьвятары і старшыні, Ён нічога не адказваў.
MAT 27:13 Тады кажа Яму Пілат: «Ня чуеш, колькі сьведчаць супраць Цябе?»
MAT 27:14 І не адказаў яму ніводнага слова, так што ваявода надта дзівіўся.
MAT 27:15 А на сьвята ваявода меў звычай вызваляць натоўпу аднаго вязьня, якога яны хочуць.
MAT 27:16 Мелі ж тады знакамітага вязьня, называнага Барабба.
MAT 27:17 Дык калі яны сабраліся, сказаў ім Пілат: «Каго хочаце, каб я вызваліў вам: Бараббу ці Ісуса, называнага Хрыстом?»
MAT 27:18 Бо ведаў, што праз зайздрасьць выдалі Яго.
MAT 27:19 Калі ён сядзеў на судовым пасадзе, жонка ягоная паслала да яго, кажучы: «Няма нічога табе і Праведніку Гэтаму, бо я шмат перацярпела сёньня ў-ва сьне дзеля Яго».
MAT 27:20 Але першасьвятары і старшыні пераканалі натоўп, каб прасілі Бараббу, а Ісуса загубілі.
MAT 27:21 Адказваючы, ваявода сказаў ім: «Каго хочаце з гэтых двух, каб я вызваліў вам?» Яны ж сказалі: «Бараббу».
MAT 27:22 Кажа ім Пілат: «Што тады я ўчыню Ісусу, называнаму Хрыстом?» Кажуць яму ўсе: «Няхай будзе ўкрыжаваны!»
MAT 27:23 А ваявода сказаў: «Дык якое зло ўчыніў Ён?» А яны яшчэ мацней закрычалі, кажучы: «Няхай будзе ўкрыжаваны!»
MAT 27:24 Пілат, бачачы, што няма ніякай рады, але замяшаньне стаецца яшчэ большае, узяўшы ваду, памыў рукі перад натоўпам, кажучы: «Бязьвінны я ў крыві Праведніка Гэтага. Вы глядзіце».
MAT 27:25 І, адказваючы, увесь народ сказаў: «Кроў Ягоная на нас і на дзецях нашых!»
MAT 27:26 Тады ён вызваліў ім Бараббу, а Ісуса, убічаваўшы, выдаў, каб быў укрыжаваны.
MAT 27:27 Тады жаўнеры ваяводы, узяўшы Ісуса да прэторыі, сабралі на Яго ўсю кагорту.
MAT 27:28 І, зьняўшы з Яго [ўсё], усклалі на Яго плашч пунсовы,
MAT 27:29 і, сплёўшы вянок з церня, усклалі на галаву Ягоную, і [далі] трысьціну ў правую руку Ягоную, і, кленчучы перад Ім, зьдзекваліся з Яго, кажучы: «Радуйся, Валадару Юдэйскі!»
MAT 27:30 І тыя, што плявалі на Яго, узялі трысьціну, і білі па галаве Ягонай.
MAT 27:31 І, калі назьдзекваліся з Яго, зьнялі з Яго плашч, і апранулі Яго ў адзеньне Ягонае, і павялі Яго на ўкрыжаваньне.
MAT 27:32 А выходзячы, яны знайшлі чалавека Кірэнэйца, на імя Сымон; яго прымусілі, каб нёс крыж Ягоны.
MAT 27:33 І прыйшлі на месца, называнае Гальгота, што азначае Месца Чэрапа.
MAT 27:34 Яны далі Яму піць воцат, зьмяшаны з жоўцю; і, пакаштаваўшы, Ён не захацеў піць.
MAT 27:35 А тыя, што ўкрыжавалі Яго, падзялілі адзеньне Ягонае, кідаючы жэрабя, каб споўнілася сказанае праз прарока: «Падзялілі адзеньне маё між сабою і пра вопратку маю кідалі жэрабя».
MAT 27:36 І, пасеўшы, пільнавалі Яго там.
MAT 27:37 І зьмясьцілі над галавою Яго надпіс пра віну Ягоную: «Гэта Ісус, Валадар Юдэйскі».
MAT 27:38 Тады былі ўкрыжаваныя з Ім разам два разбойнікі: адзін — праваруч, а другі — леваруч.
MAT 27:39 А тыя, што праходзілі міма, блюзьнілі на Яго, ківаючы галовамі сваімі
MAT 27:40 і кажучы: «Ты, Які руйнуеш бажніцу і ў тры дні адбудоўваеш, збаў Сябе Самога! Калі Ты — Сын Божы, зыйдзі з крыжа!»
MAT 27:41 Таксама і першасьвятары з кніжнікамі і старшынямі, зьдзекуючыся, казалі:
MAT 27:42 «Іншых збаўляў, а Сябе ня можа збавіць! Калі Ён — Валадар Ізраіля, няхай зыйдзе цяпер з крыжа, і мы паверым Яму.
MAT 27:43 Спадзяваўся на Бога, няхай Ён цяпер выбавіць Яго, калі хоча Яго. Бо Ён казаў: “Я — Сын Божы”».
MAT 27:44 Да таго і разбойнікі, укрыжаваныя разам з Ім, зьневажалі Яго.
MAT 27:45 А ад шостае гадзіны цемра сталася па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятае.
MAT 27:46 Каля ж дзявятае гадзіны загаласіў Ісус моцным голасам: «Элі! Элі! Лама сабахтані?», што значыць: «Божа Мой! Божа Мой! Чаму Ты Мяне пакінуў?»
MAT 27:47 А некаторыя з тых, што там стаялі, пачуўшы, казалі: «Ён Ільлю кліча».
MAT 27:48 І адразу адзін з іх, пабегшы, і ўзяўшы губку, і напоўніўшы яе воцатам, і ўсклаўшы на трысьціну, даваў Яму піць.
MAT 27:49 А іншыя казалі: «Пакінь, паглядзім, ці прыйдзе Ільля збавіць Яго».
MAT 27:50 А Ісус, зноў усклікнуўшы моцным голасам, аддаў духа.
MAT 27:51 І вось, заслона ў бажніцы была разьдзёртая надвое ад верху да нізу; і зямля затрэслася; і скалы разьдзерліся.
MAT 27:52 І магілы адчыніліся; і шмат целаў памёршых сьвятых папаўставала,
MAT 27:53 і, выйшаўшы з магілаў, пасьля ўваскрасеньня Ягонага ўвайшлі ў сьвяты горад і зьявіліся многім.
MAT 27:54 Сотнік жа і тыя, што з ім пільнавалі Ісуса, убачыўшы землятрус і тое, што сталася, страхам напалохаліся, кажучы: «Праўда, Ён — Сын Божы».
MAT 27:55 Было там шмат жанчынаў, што глядзелі здалёк, якія ішлі за Ісусам з Галілеі, паслугуючы Яму.
MAT 27:56 Між імі былі Марыя Магдалена, і Марыя, маці Якуба і Ёсіі, і маці сыноў Зэбэдэя.
MAT 27:57 А калі настаў вечар, прыйшоў багаты чалавек з Арыматэі, на імя Язэп, які таксама быў вучнем Ісуса.
MAT 27:58 Ён, падыйшоўшы да Пілата, прасіў цела Ісуса. Тады Пілат загадаў аддаць цела.
MAT 27:59 І, узяўшы цела, Язэп абкруціў Яго чыстай палатнінаю
MAT 27:60 і палажыў Яго ў сваёй новай магіле, якую ён высек у скале; і, прываліўшы вялікі камень да ўваходу ў магілу, адыйшоў.
MAT 27:61 Былі ж там Марыя Магдалена і другая Марыя, якія сядзелі насупраць магілы.
MAT 27:62 А на наступны дзень, які пасьля дня прыгатаваньня, сабраліся першасьвятары і фарысэі ў Пілата,
MAT 27:63 кажучы: «Пане! Мы ўзгадалі, што падманшчык той, як быў яшчэ жывы, казаў: “Праз тры дні ўваскрэсну”.
MAT 27:64 Дык загадай вартаваць магілу да трэцяга дня, каб не прыйшлі вучні Ягоныя ўначы, і ня ўкралі Яго, і не сказалі народу: “Ён уваскрос з мёртвых”. І будзе апошні падман горшы першага».
MAT 27:65 Пілат жа прамовіў да іх: «Маеце варту; ідзіце, вартуйце, як ведаеце».
MAT 27:66 Яны ж, пайшоўшы, вартавалі магілу з вартаю, запячатаўшы камень.
MAT 28:1 Пасьля суботы, пры надыходзе першага дня пасьля суботы, прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя паглядзець магілу.
MAT 28:2 І вось стаўся вялікі землятрус; бо анёл Госпадаў, зыйшоўшы з неба, падыйшоўшы, адваліў камень ад уваходу ў магілу і сеў на ім.
MAT 28:3 А выгляд ягоны быў, як бліскавіца, і адзеньне ягонае белае, як сьнег.
MAT 28:4 І ад страху прад ім затрэсьліся вартаўнікі і сталіся як мёртвыя.
MAT 28:5 А анёл, адказваючы, сказаў жанчынам: «Ня бойцеся; бо ведаю, што вы шукаеце Ісуса ўкрыжаванага.
MAT 28:6 Яго няма тут, бо Ён уваскрос, як казаў. Хадзіце, паглядзіце месца, дзе ляжаў Госпад.
MAT 28:7 І, хутка пайшоўшы, скажыце вучням Ягоным, што Ён уваскрос з мёртвых, і вось, ідзе перад вамі ў Галілею; там Яго ўбачыце. Вось, я сказаў вам».
MAT 28:8 І, выйшаўшы хутка з магілы, яны са страхам і радасьцю вялікай пабеглі паведаміць вучням Ягоным.
MAT 28:9 Калі ж яны ішлі паведаміць вучням Ягоным, вось, Ісус сустрэў іх, кажучы: «Радуйцеся!» І яны, падыйшоўшы, абнялі ногі Ягоныя, і пакланіліся Яму.
MAT 28:10 Тады кажа ім Ісус: «Ня бойцеся. Ідзіце, паведаміце братам Маім, каб ішлі ў Галілею; і там яны ўгледзяць Мяне».
MAT 28:11 Калі ж яны ішлі, вось, некаторыя з вартаўнікоў, пайшоўшы ў горад, паведамілі першасьвятарам усё, што сталася.
MAT 28:12 І тыя, сабраўшыся са старшынямі і зрабіўшы нараду, далі даволі грошаў жаўнерам,
MAT 28:13 кажучы: «Скажыце, што вучні Ягоныя, прыйшоўшы ўначы, укралі Яго, калі вы спалі.
MAT 28:14 І, калі пачуе пра гэта ваявода, мы пераканаем яго, і вам учынім, каб ня мелі клопату».
MAT 28:15 Яны ж, узяўшы грошы, зрабілі, як іх навучылі. І пашырылася слова гэтае між юдэямі аж да сёньня.
MAT 28:16 А адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею на гару, куды вызначыў ім Ісус.
MAT 28:17 І, убачыўшы Яго, пакланіліся Яму; а некаторыя сумняваліся.
MAT 28:18 І, падыйшоўшы, Ісус сказаў ім, кажучы: «Дадзена Мне ўся ўлада ў небе і на зямлі.
MAT 28:19 Дык ідзіце, вучыце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа,
MAT 28:20 навучаючы іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось, Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку». Амэн.
MAR 1:1 Пачатак Эвангельля Ісуса Хрыста, Сына Божага.
MAR 1:2 Як напісана ў Прарокаў: «Вось Я пасылаю анёла Майго перад абліччам Тваім, які пракладзе шлях Твой перад Табою.
MAR 1:3 Голас таго, хто кліча ў пустыні: Падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі рабіце сьцежкі Яго».
MAR 1:4 Зьявіўся Ян, хрысьцячы ў пустыні і абвяшчаючы хрышчэньне навяртаньня дзеля адпушчэньня грахоў.
MAR 1:5 І выходзіла да яго ўся краіна Юдэйская і ўсе Ерусалімцы, і ўсе былі ім хрышчаны ў рацэ Ярдан, вызнаючы грахі свае.
MAR 1:6 І быў Ян апрануты ў вярблюдавы волас, і скураны пояс на паясьніцы яго, і еў ён саранчу і дзікі мёд.
MAR 1:7 І абвяшчаў ён, кажучы: «Ідзе за мной Дужэйшы за мяне, Якому я ня варты, нахіліўшыся, разьвязаць рамень сандалаў Ягоных.
MAR 1:8 Я хрышчу вас вадой, а Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым».
MAR 1:9 І сталася ў тыя дні, прыйшоў Ісус з Назарэту Галілейскага і быў ахрышчаны Янам у Ярдане.
MAR 1:10 І адразу, як выходзіў з вады, убачыў адкрытае неба і Духа як галуба, што зыходзіў на Яго.
MAR 1:11 І голас быў з неба: «Ты — Сын Мой улюбёны, у Якім маю ўпадабаньне».
MAR 1:12 І адразу Дух вядзе Яго ў пустыню.
MAR 1:13 І быў Ён там у пустыні сорак дзён, спакушаны шатанам; і быў між зьвяроў, і анёлы паслугавалі Яму.
MAR 1:14 А пасьля таго, як Ян быў выдадзены, прыйшоў Ісус у Галілею, абвяшчаючы Эвангельле Валадарства Божага
MAR 1:15 і кажучы, што споўніўся час, і наблізілася Валадарства Божае: «Навярніцеся і верце Эвангельлю!»
MAR 1:16 І, праходзячы каля мора Галілейскага, убачыў Сымона і Андрэя, брата ягонага, што закідвалі [нерат] у мора, бо былі яны рыбаловамі.
MAR 1:17 І сказаў ім Ісус: «Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі людзей».
MAR 1:18 І адразу, пакінуўшы сеткі свае, яны пайшлі за Ім.
MAR 1:19 І, адыйшоўшыся адтуль недалёка, убачыў Ён Якуба Зэбэдэявага і Яна, брата ягонага, як яны ў чаўне напраўлялі сеткі.
MAR 1:20 І адразу паклікаў іх. І яны, пакінуўшы бацьку свайго Зэбэдэя ў чаўне з работнікамі, пайшлі за Ім.
MAR 1:21 І ўваходзяць у Капэрнаум. І адразу ў суботу, увайшоўшы ў сынагогу, Ён навучаў.
MAR 1:22 І ўсе дзівіліся з Яго навукі, бо вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі.
MAR 1:23 І быў у сынагозе іхняй чалавек, [апанаваны] духам нячыстым, і закрычаў ён,
MAR 1:24 кажучы: «Пакінь! Што нам і Табе, Ісус Назарэец? Ты прыйшоў загубіць нас? Ведаю Цябе, хто Ты, Сьвяты Божы!»
MAR 1:25 Але прыгразіў яму Ісус, кажучы: «Замаўчы і выйдзі з яго!»
MAR 1:26 І нячысты дух, тузануўшы яго і загаласіўшы моцным голасам, выйшаў з яго.
MAR 1:27 І аслупянелі ўсе, таму пыталіся адзін аднаго, кажучы: «Што гэта? Што гэта за новае вучэньне, што з уладаю загадвае нячыстым духам, і яны слухаюцца Яго?»
MAR 1:28 І адразу пайшла чутка пра Яго паўсюль ва ўсёй ваколіцы Галілейскай.
MAR 1:29 І, адразу выйшаўшы з сынагогі, прыйшлі яны ў дом Сымона і Андрэя разам з Якубам і Янам.
MAR 1:30 Цешча ж Сымона ляжала ў гарачцы, і адразу кажуць Яму пра яе.
MAR 1:31 І, падыйшоўшы, Ён падняў яе, узяўшы за руку, і адразу пакінула яе гарачка, і яна паслугавала ім.
MAR 1:32 А калі настаў вечар, як сонца зайшло, прыносілі да Яго ўсіх хворых і апанаваных дэманамі;
MAR 1:33 і ўвесь горад сабраўся перад дзьвярыма.
MAR 1:34 І Ён аздаравіў многіх хворых на розныя хваробы, і многіх дэманаў выгнаў, і не дазваляў дэманам гаварыць, што яны ведаюць, што Ён — Хрыстос.
MAR 1:35 І раніцай, на самым досьвітку ўстаўшы, выйшаў, і пайшоў у пустыннае месца, і там маліўся.
MAR 1:36 І пайшлі за Ім Сымон і тыя, што з ім [былі],
MAR 1:37 і, знайшоўшы Яго, кажуць Яму: «Усе шукаюць Цябе».
MAR 1:38 А Ён кажа ім: «Хадзем у бліжэйшыя паселішчы, каб і там Я абвяшчаў, бо Я дзеля гэтага прыйшоў».
MAR 1:39 І Ён абвяшчаў у сынагогах іхніх па ўсёй Галілеі і выганяў дэманаў.
MAR 1:40 І прыходзіць да Яго пракажоны, просячы Яго і падаючы перад Ім на калені, і кажучы Яму: «Калі хочаш, можаш мяне ачысьціць».
MAR 1:41 Дык Ісус, зьлітаваўшыся, працягнуў руку і дакрануўся да яго, і кажа яму: «Хачу, будзь ачышчаны.
MAR 1:42 І калі сказаў, адразу зыйшла з яго праказа і стаў ачышчаны.
MAR 1:43 І, грозна глянуўшы на яго, адразу выправіў яго,
MAR 1:44 і сказаў яму: «Глядзі, нікому нічога не кажы, але ідзі, пакажыся сьвятару і прынясі за ачышчэньне сваё тое, што загадаў Майсей, дзеля сьведчаньня ім».
MAR 1:45 Але ён, выйшаўшы, пачаў шмат абвяшчаць і шырыць кругом гэта слова, што [Ісус] ужо ня мог адкрыта ўвайсьці ў горад, але быў вонкі, у мясьцінах пустынных. І прыходзілі да Яго адусюль.
MAR 2:1 І праз [некалькі] дзён Ён зноў увайшоў у Капэрнаум, і пачулі, што Ён у доме.
MAR 2:2 І адразу сабралася мноства, што нават пры дзьвярах не маглі зьмясьціцца, і Ён гаварыў ім слова.
MAR 2:3 І прыходзяць да Яго са спараліжаваным, якога несьлі чацьвёра.
MAR 2:4 І, ня здолеўшы прайсьці да Яго дзеля натоўпу, раскрылі дах там, дзе Ён быў, і, зрабіўшы дзіру, спусьцілі ложак, на якім ляжаў спараліжаваны.
MAR 2:5 І Ісус, убачыўшы веру іхнюю, кажа спараліжаванаму: «Дзіця, адпускаюцца грахі твае».
MAR 2:6 Былі ж там некаторыя кніжнікі, якія сядзелі і разважалі ў сэрцах сваіх:
MAR 2:7 «Што гэта Ён кажа блюзьнерства? Хто можа адпускаць грахі, калі ня сам Бог?»
MAR 2:8 А Ісус, адразу пазнаўшы духам Сваім, што яны гэтак думаюць, кажа ім: «Што вы гэтак разважаеце ў сэрцах вашых?
MAR 2:9 Што лягчэй, сказаць спараліжаванаму: “Адпускаюцца твае грахі”, ці сказаць: “Устань, вазьмі ложак свой і хадзі”.
MAR 2:10 Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі», — кажа спараліжаванаму:
MAR 2:11 «Табе кажу: Устань, вазьмі ложак твой і ідзі ў дом твой».
MAR 2:12 І той адразу ўстаў і, узяўшы ложак, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзівіліся і славілі Бога, кажучы: «Мы такога ніколі ня бачылі».
MAR 2:13 І зноў выйшаў [Ісус] да мора, і ўвесь натоўп пайшоў да Яго, і Ён навучаў іх.
MAR 2:14 І, праходзячы, убачыў Ён Левія Альфеявага, які сядзеў на мытні, і кажа яму: «Ідзі за Мною!» І той, устаўшы, пайшоў за Ім.
MAR 2:15 І сталася, калі Ён узьлягаў у доме ягоным, узьлягалі разам з Ісусам і вучнямі Ягонымі шмат мытнікаў і грэшнікаў, было бо многа іх, і яны ішлі за Ім.
MAR 2:16 А кніжнікі і фарысэі, бачачы, што [Ісус] есьць з мытнікамі і грэшнікамі, казалі вучням Яго: «Чаму Ён есьць і п’е з мытнікамі і грэшнікамі?»
MAR 2:17 І, пачуўшы гэта, Ісус кажа ім: «Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя. Я прыйшоў клікаць не праведнікаў, але грэшнікаў да навяртаньня».
MAR 2:18 І посьцілі вучні Янавы і фарысэйскія. Дык прыходзяць і кажуць Яму: «Чаму вучні Янавы і фарысэйскія посьцяць, а Твае вучні ня посьцяць?»
MAR 2:19 І сказаў ім Ісус: «Ці ж могуць посьціць сыны вясельля, калі малады з імі? Пакуль маюць жаніха ў сябе, ня могуць посьціць.
MAR 2:20 А надыйдуць дні, калі жаніха забяруць ад іх, і тады будуць посьціць у тыя дні.
MAR 2:21 Ніхто не прышывае латы з новай тканіны да старога адзеньня, бо новая лата разьдзярэ старое, і дзіра зробіцца большая.
MAR 2:22 І ніхто не ўлівае новага віна ў старыя мяхі, бо новае віно прарве мяхі, і віно выцячэ, і мяхі прападуць; але новае віно трэба ўліваць у новыя мяхі».
MAR 2:23 І сталася Яму ў суботу праходзіць праз палеткі, і вучні Ягоныя пачалі дарогаю зрываць каласы.
MAR 2:24 І фарысэі гаварылі Яму: «Глядзі, чаму яны робяць у суботу, што ня сьлед!»
MAR 2:25 А Ён сказаў ім: «Ці ж вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў у патрэбе і галодны сам і тыя, што з ім?
MAR 2:26 Як увайшоў ён у дом Божы за Абіятара першасьвятара і еў хлябы пакладныя, якія нельга яму было есьці, а толькі сьвятарам, і даў таксама тым, што з ім былі?»
MAR 2:27 І казаў ім: «Субота для чалавека, а не чалавек для суботы.
MAR 2:28 таму Сын Чалавечы ёсьць Гаспадар і суботы».
MAR 3:1 І зноў увайшоў у сынагогу. І быў там чалавек, які меў сухую руку.
MAR 3:2 І сачылі за Ім, ці не аздаровіць яго ў суботу, каб абвінаваціць Яго.
MAR 3:3 І кажа сухарукаму чалавеку: «Стань на сярэдзіне!»
MAR 3:4 І кажа ім: «Ці належыць у суботу рабіць добрае, ці рабіць благое? Душу выратаваць ці загубіць?» Але яны маўчалі.
MAR 3:5 І, глянуўшы на іх з гневам, смуткуючы дзеля скамяненьня сэрца іхняга, кажа чалавеку гэтаму: «Выцягні руку тваю!» І ён выцягнуў, і зрабілася рука яго здаровая, як і другая.
MAR 3:6 Фарысэі ж, выйшаўшы, зрабілі адразу нараду з ірадыянамі супраць Яго, каб Яго загубіць.
MAR 3:7 І Ісус разам з вучнямі Сваімі адыйшоў да мора, і вялікае мноства пайшло за Ім з Галілеі, і з Юдэі,
MAR 3:8 і з Ерусаліму, і з Ідумеі, і з-за Ярдану, і з ваколіцаў Тыру і Сідону, вялікае мноства, пачуўшы, што Ён рабіў, прыйшло да Яго.
MAR 3:9 І сказаў вучням Сваім, каб быў падрыхтаваны для Яго човен дзеля натоўпу, каб ня ціснулі Яго.
MAR 3:10 Бо многіх Ён аздаравіў, таму пхаліся да Яго ўсе, што мелі немачы, каб дакрануцца да Яго.
MAR 3:11 І духі нячыстыя, калі бачылі Яго, падалі перад Ім і крычалі, кажучы: «Ты — Сын Божы!»
MAR 3:12 Але Ён строга забараняў ім, каб не выяўлялі Яго.
MAR 3:13 І ўзыходзіць на гару, і кліча тых, якіх Сам хацеў, і прыйшлі да Яго.
MAR 3:14 І вызначыў Дванаццаць, каб былі з Ім і каб пасылаць іх абвяшчаць,
MAR 3:15 і каб мелі ўладу аздараўляць хваробы і выганяць дэманаў:
MAR 3:16 Сымона, і даў яму імя Пётар,
MAR 3:17 і Якуба Зэбэдэявага, і Яна, брата Якуба, і даў ім імя Боанэргес, што значыць “Сыны грому”,
MAR 3:18 і Андрэя, і Філіпа, і Баўтрамея, і Мацьвея, і Тамаша, і Якуба Альфеявага, і Тадэвуша, і Сымона Кананіта,
MAR 3:19 і Юду Іскарыёта, які выдаў Яго.
MAR 3:20 І прыходзяць у дом; і зноў зыходзіцца натоўп, так што не маглі яны нават хлеба паесьці.
MAR 3:21 І, пачуўшы [гэта], сваякі Ягоныя пайшлі ўзяць Яго, бо казалі, што Ён зьдзівачэў.
MAR 3:22 А кніжнікі, што прыйшлі з Ерусаліму, гаварылі, што мае Бэльзэбула і што моцай князя дэманаў выганяе дэманаў.
MAR 3:23 І, паклікаўшы іх, гаварыў да іх [Ісус] у прыповесьцях: «Як можа шатан выганяць шатана?
MAR 3:24 І калі валадарства разьдзеліцца ў сабе, ня можа ўтрымацца валадарства тое.
MAR 3:25 І калі дом разьдзеліцца ў сабе, ня можа ўтрымацца дом той.
MAR 3:26 І калі шатан паўстаў на сябе самога і разьдзяліўся, ня можа ўтрымацца, але канец яму.
MAR 3:27 Ніхто, увайшоўшы ў дом асілка, ня можа захапіць маёмасьць яго, калі перш ня зьвяжа асілка, і тады абрабуе дом ягоны.
MAR 3:28 Сапраўды кажу вам, што будуць адпушчаны сынам чалавечым усе грахі і блюзьнерствы, якімі б яны ня блюзьнілі,
MAR 3:29 але хто будзе блюзьніць на Духа Сьвятога, ня будзе яму адпушчана ў вякі, але падлягае вечнаму асуджэньню».
MAR 3:30 Бо яны гаварылі: «Мае духа нячыстага».
MAR 3:31 І прыходзяць браты Ягоныя і маці Ягоная, і, стоячы вонкі, паслалі да Яго клікаць Яго.
MAR 3:32 І сядзеў кругом Яго натоўп, і сказалі Яму: «Вось, маці Твая і браты Твае вонкі, шукаюць Цябе».
MAR 3:33 І, адказваючы ім, гаворыць: «Хто маці Мая і браты Мае?»
MAR 3:34 І, агледзеўшы наўкола тых, што каля Яго сядзелі, кажа: «Вось маці Мая і браты Мае!
MAR 3:35 Бо хто выконвае волю Божую, той Мне брат, і сястра, і маці».
MAR 4:1 І зноў Ён пачаў навучаць каля мора; і сабраўся да Яго вялізарны натоўп, так што Ён, увайшоўшы ў човен, сядзеў у моры, а ўвесь натоўп быў на беразе каля мора.
MAR 4:2 І навучаў іх шмат у прыповесьцях, і гаварыў ім у Сваёй навуцы:
MAR 4:3 «Слухайце. Вось выйшаў сейбіт сеяць.
MAR 4:4 І сталася, калі сеяў, адно [зерне] ўпала пры дарозе; і наляцелі птушкі нябесныя і падзяўблі яго.
MAR 4:5 Іншае ўпала на камяністае месца, дзе не было шмат зямлі, і адразу ўзыйшло, бо зямля была неглыбокая;
MAR 4:6 а калі ўзыйшло сонца, зьвяла, і, як ня мела кораня, высахла.
MAR 4:7 А іншае ўпала ў церні, і вырасьлі церні, і заглушылі яго, і не дало плоду.
MAR 4:8 А іншае ўпала ў добрую зямлю і дало плод, які ўзыйшоў і вырас, і ўрадзіла адно трыццаць, адно шэсьцьдзесят, і адно сто».
MAR 4:9 І сказаў ім: «Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае».
MAR 4:10 Калі ж Ён застаўся Сам, тыя, што з Ім былі, разам з Дванаццацьцю спыталіся ў Яго адносна прыповесьці.
MAR 4:11 І сказаў Ён ім: «Вам дадзена разумець таямніцу Валадарства Божага; а тым, якія вонкі, усё стаецца ў прыповесьцях,
MAR 4:12 каб гледзячы глядзелі, і ня бачылі, і каб слухаючы слухалі, і не разумелі, каб не навярнуліся і не былі ім адпушчаны грахі».
MAR 4:13 І кажа ім: «Не разумееце гэтай прыповесьці? А як жа ўсе прыповесьці зразумееце?
MAR 4:14 Сейбіт слова сее.
MAR 4:15 Вось тыя, што пры дарозе, дзе сеецца слова, калі пачуюць яго, адразу прыходзіць шатан і забірае слова, пасеянае ў сэрцах іхніх.
MAR 4:16 Таксама і тыя, што на камяністым месцы пасеяны, пачуўшы слова, адразу з радасьцю прыймаюць яго,
MAR 4:17 але ня маюць у сабе кораня, таму нетрывалыя; калі надыйдзе прыгнёт ці перасьлед дзеля слова, адразу ж горшацца.
MAR 4:18 А тыя, што ў цернях пасеяныя, чуюць слова,
MAR 4:19 але клопаты веку гэтага і ашуканства багацьця ды іншыя пажаданьні, уваходзячы, заглушаюць слова, і яно стаецца бясплодным.
MAR 4:20 А тыя, што пасеяныя ў добрую зямлю, гэта тыя, што чуюць слова, і прыймаюць, і прыносяць плод: адзін — трыццаць, іншы — шэсьцьдзесят, а іншы — сто».
MAR 4:21 І сказаў ім: «Ці на тое прыносіцца сьвечка, каб паставіць яе пад пасудзіну або пад ложак? Ці не на тое, каб была пастаўлена на сьвечніку?
MAR 4:22 Бо няма нічога тайнага, каб не выявілася, і няма нічога схаванага, каб не сталася яўным.
MAR 4:23 Калі хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае».
MAR 4:24 І сказаў ім: «Глядзіце, што слухаеце! Якою меркаю мерыце, такою вам будзе адмерана і будзе дададзена вам, якія слухаеце.
MAR 4:25 Бо хто мае, таму будзе дадзена, а хто ня мае, дык і тое, што мае, будзе забрана ў яго».
MAR 4:26 І сказаў: «Гэтак ёсьць Валадарства Божае, як быццам чалавек кідае насеньне ў зямлю.
MAR 4:27 І ці ён сьпіць, ці ўстае ноччу і днём, а насеньне ўзыходзіць і расьце, і ён ня ведае як.
MAR 4:28 Бо зямля сама сабою родзіць спачатку рунь, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе.
MAR 4:29 Калі ж плод сасьпее, адразу пасылае серп, бо надыйшло жніво».
MAR 4:30 І сказаў: «Да чаго падобнае Валадарства Божае? Або ў якой прыповесьці выявім яго?
MAR 4:31 Як гарчычнае зерне, якое, калі сеецца ў зямлю, ёсьць меншым за ўсе насеньні на зямлі;
MAR 4:32 а калі пасеянае, узыходзіць і робіцца большым за ўсе расьліны, і пускае галіны вялікія, так што птушкі нябесныя могуць хавацца ў засені яго».
MAR 4:33 І многімі падобнымі прыповесьцямі гаварыў ім слова, колькі маглі яны слухаць,
MAR 4:34 і без прыповесьці не гаварыў ім, а вучням асобна тлумачыў усё.
MAR 4:35 І ў той самы дзень, калі надыйшоў вечар, кажа ім: «Пераплывем на другі бок».
MAR 4:36 І яны, пакінуўшы натоўп, бяруць Яго, бо Ён быў у чаўне, і іншыя чаўны былі з Ім.
MAR 4:37 І сталася вялікая бура, і хвалі білі ў човен, так што ён ужо напаўняўся [вадою].
MAR 4:38 А Ён спаў на карне на падушцы. І будзяць Яго, і кажуць Яму: «Настаўнік! Ці ж Цябе ня рупіць, што мы гінем?»
MAR 4:39 І Ён, падняўшыся, забараніў ветру і сказаў мору: «Замаўчы, суцішся!» І сьціх вецер, і сталася вялікая ціша.
MAR 4:40 І кажа ім: «Чаму вы так палахлівыя? Ці ж ня маеце веры?»
MAR 4:41 І яны спалохаліся страхам вялікім і гаварылі адзін аднаму: «Хто ж Ён, што вецер і мора слухаюцца Яго?»
MAR 5:1 І прыйшлі на другі бок мора ў край Гадарэнскі.
MAR 5:2 І калі выйшаў Ён з чаўна, адразу пераняў Яго чалавек з магілаў, [апанаваны] нячыстым духам,
MAR 5:3 які меў жытло ў магілах, і ніхто ня мог яго зьвязаць ланцугамі.
MAR 5:4 Бо шмат разоў зьвязвалі яго кайданамі і ланцугамі, і ён рваў ланцугі і разьбіваў кайданы, і ніхто ня мог утаймаваць яго.
MAR 5:5 І ён заўсёды днём і ноччу ў магілах і ў гарах крычаў і біў сябе каменьнямі.
MAR 5:6 І, здалёк убачыўшы Ісуса, прыбег, і пакланіўся Яму,
MAR 5:7 і, закрычаўшы моцным голасам, сказаў: «Што мне і Табе, Ісус, Сын Бога Найвышэйшага? Заклінаю Цябе Богам, ня мучай мяне».
MAR 5:8 Бо [Ісус] сказаў яму: «Выйдзі, духу нячысты, з гэтага чалавека».
MAR 5:9 І спытаўся ў яго: «Якое імя тваё?» А ён адказаў, кажучы: «Маё імя — легіён, бо нас многа».
MAR 5:10 І вельмі прасіў Яго, каб не выганяў іх прэч з гэтага краю.
MAR 5:11 А там каля гары пасьвіўся вялікі гурт сьвіняў.
MAR 5:12 І прасілі Яго ўсе дэманы, кажучы: «Пашлі нас у сьвіняў, каб мы ў іх увайшлі».
MAR 5:13 І Ісус адразу дазволіў ім. І, выйшаўшы, духі нячыстыя ўвайшлі ў сьвіняў, і рынуўся гурт са стромы ў мора, а было іх каля дзьвюх тысячаў, і патанулі ў моры.
MAR 5:14 А тыя, што пасьвілі сьвіняў, уцяклі і абвясьцілі ў горадзе і вёсках, і [людзі] выйшлі паглядзець, што сталася.
MAR 5:15 І прыходзяць да Ісуса, і бачаць, што апанаваны дэманамі, у якім быў легіён, сядзіць адзеты і пры здаровым розуме, і спалохаліся.
MAR 5:16 І тыя, што бачылі, расказалі ім, што сталася з апанаваным дэманам, і пра сьвіняў.
MAR 5:17 І пачалі прасіць Яго, каб адыйшоў ад межаў іхніх.
MAR 5:18 І калі Ён увайшоў у човен, той, што быў апанаваны дэманам, прасіў Яго, каб быць з Ім.
MAR 5:19 Ісус жа не дазволіў яму, але гаворыць: «Ідзі ў дом твой да сваіх, і раскажы ім, што Госпад учыніў табе і зьлітаваўся над табою».
MAR 5:20 І ён пайшоў, і пачаў абвяшчаць у Дэкапалі, што ўчыніў яму Ісус, і ўсе дзівіліся.
MAR 5:21 І калі Ісус зноў пераправіўся ў чаўне на другі бок, зыйшлося да Яго мноства людзей, і Ён быў каля мора.
MAR 5:22 І вось прыходзіць адзін з начальнікаў сынагогі, на імя Яір, і, убачыўшы Яго, падае да ног Ягоных,
MAR 5:23 і вельмі просіць Яго, кажучы: «Дачка мая канае, прыйдзі, ускладзі рукі на яе, каб была выратаваная і жыла».
MAR 5:24 І Ён пайшоў з ім. І ішоў за Ім вялізарны натоўп, і ціснулі Яго.
MAR 5:25 І нейкая жанчына, хворая на цячэньне крыві дванаццаць гадоў,
MAR 5:26 якая шмат нацярпелася ад шматлікіх лекараў, і выдаткавала ўсё, што мела, і не атрымала аніякай карысьці, але яшчэ горш пачувалася,
MAR 5:27 пачуўшы пра Ісуса, падыйшла ў натоўпе ззаду і дакранулася да шаты Ягонае,
MAR 5:28 бо казала: «Калі толькі дакрануся шаты Ягонае, буду выратаваная».
MAR 5:29 І адразу высахла ў яе крывацеча, і яна адчула ў целе, што паздаравела ад немачы.
MAR 5:30 І адразу Ісус, адчуўшы ў Сабе, што моц выйшла з Яго, павярнуўся да натоўпу і сказаў: «Хто дакрануўся шаты Маёй?»
MAR 5:31 І сказалі Яму вучні Ягоныя: «Бачыш натоўп, які цісьне Цябе, і кажаш: “Хто дакрануўся да Мяне?”»
MAR 5:32 Але Ён паглядзеў кругом, каб убачыць тую, што зрабіла гэта.
MAR 5:33 А жанчына, спалохаўшыся і дрыжучы, ведаючы, што з ёю сталася, падыйшла і ўпала перад Ім, і сказала Яму ўсю праўду.
MAR 5:34 Ён жа сказаў ёй: «Дачка! Вера твая збавіла цябе. Ідзі ў супакоі і будзь здаровая ад немачы тваёй».
MAR 5:35 Яшчэ Ён гаварыў, прыходзяць ад начальніка сынагогі людзі і кажуць: «Дачка твая памерла, нашто яшчэ турбуеш Настаўніка?»
MAR 5:36 Ісус жа, пачуўшы сказанае слова, кажа да начальніка сынагогі: «Ня бойся, толькі вер».
MAR 5:37 І не дазволіў нікому ісьці за Ім, акрамя Пятра, Якуба і Яна, брата Якуба.
MAR 5:38 І прыходзіць у дом начальніка сынагогі, і бачыць замяшаньне, плач і лямант вялікі.
MAR 5:39 І, увайшоўшы, гаворыць ім: «Чаму вы ўзрушаныя і плачаце? Дзіцятка не памерла, але сьпіць».
MAR 5:40 І сьмяяліся з Яго. Ісус жа, адправіўшы ўсіх, бярэ бацьку і маці дзіцяці ды тых, што з Ім былі, і ўваходзіць туды, дзе ляжала дзіцятка.
MAR 5:41 І, узяўшы руку дзіцяці, гаворыць ёй: «Таліта кумі», што значыць: «Дзяўчынка, табе кажу, устань!»
MAR 5:42 І адразу ўстала дзяўчынка, і хадзіла, а мела яна дванаццаць гадоў. І [ўсе] дзівіліся з захапленьнем вялікім.
MAR 5:43 І перасьцерагаў іх, каб ніхто пра гэта ня ведаў, і сказаў, каб далі ёй есьці.
MAR 6:1 І выйшаў адтуль, і прыйшоў у бацькаўшчыну Сваю, і вучні Ягоныя ідуць за Ім.
MAR 6:2 І калі сталася субота, пачаў вучыць у сынагозе. І многія, слухаючы, дзівіліся і казалі: «Адкуль у Яго гэтае? І што за мудрасьць дадзеная Яму, што нават цуды гэткія стаюцца праз рукі Яго?
MAR 6:3 Ці ж гэта не цясьляр, сын Марыі, брат Якуба, Ёсіі, Юды і Сымона? Ці ж ня сёстры Ягоныя тут сярод нас?» І горшыліся з Яго.
MAR 6:4 А Ісус сказаў ім: «Няма прарока без пашаны, хіба толькі ў бацькаўшчыне сваёй і сярод сваякоў сваіх, і ў доме сваім».
MAR 6:5 І ня мог там учыніць ніводнага цуду, толькі некалькіх нямоглых, усклаўшы рукі на іх, аздаравіў.
MAR 6:6 І зьдзіўляўся з недаверства іхняга. І абыходзіў навакольныя мястэчкі, навучаючы.
MAR 6:7 І паклікаў Дванаццаць, і пачаў пасылаць іх па двое, і даў ім уладу над нячыстымі духамі.
MAR 6:8 І загадаў ім, каб ня бралі нічога ў дарогу, акрамя аднаго кія: ані торбы, ані хлеба, ані медзі ў поясе,
MAR 6:9 але ў сандалы абувацца і не апранацца ў дзьве вопраткі.
MAR 6:10 І сказаў ім: «Дзе толькі ўвойдзеце ў дом, там заставайцеся, пакуль ня пойдзеце адтуль.
MAR 6:11 І калі хто ня прыме вас і ня будзе вас слухаць, выходзячы адтуль, абтрасіце пыл з вашых ног на сьведчаньне ім. Сапраўды кажу вам, лягчэй будзе Садому і Гаморы ў дзень суду, чым гораду гэтаму».
MAR 6:12 І яны, пайшоўшы, абвяшчалі, каб навярталіся,
MAR 6:13 і мноства дэманаў выганялі, і многіх нямоглых мазалі алеем і аздараўлялі.
MAR 6:14 І пачуў валадар Ірад [пра Яго], бо імя Ягонае сталася ведамым, і сказаў: «Гэта Ян Хрысьціцель уваскрос з мёртвых, і таму цуды дзеюцца праз Яго».
MAR 6:15 Іншыя казалі: «Гэта Ільля», а іншыя казалі: «Гэта прарок, або як адзін з прарокаў».
MAR 6:16 Пачуўшы гэта, Ірад сказаў: «Гэта Ян, якому я сьцяў галаву. Ён уваскрос з мёртвых».
MAR 6:17 Бо Ірад сам паслаў і ўзяў Яна, і ўвязьніў яго ў вязьніцы дзеля Ірадыяды, жонкі Філіпа, брата свайго, якую ён узяў за жонку.
MAR 6:18 Бо Ян гаварыў Іраду: «Нельга табе мець жонку брата твайго».
MAR 6:19 А сама Ірадыяда злавала на яго і хацела яго зьнішчыць, але не магла,
MAR 6:20 бо Ірад баяўся Яна, ведаючы, што ён чалавек праведны і сьвяты, і сьцярог яго і шмат што рабіў, слухаючыся яго, і ахвотна яго слухаў.
MAR 6:21 І як надарыўся зручны дзень, калі Ірад з нагоды сваіх урадзін справіў вячэру для магнатаў сваіх, тысячнікаў і начальнікаў Галілейскіх,
MAR 6:22 дачка Ірадыяды ўвайшла і таньчыла, і спадабалася Іраду і тым, што з ім узьлягалі. І сказаў валадар дзяўчыне: «Прасі ў мяне, што хочаш, і я дам табе».
MAR 6:23 І прысягнуў ёй: «Што папросіш у мяне, дам табе, хоць бы нават палову валадарства майго».
MAR 6:24 Яна, выйшаўшы, спыталася ў маці сваёй: «Што мне прасіць?» Тая ж сказала: «Галаву Яна Хрысьціцеля».
MAR 6:25 І яна, адразу шпарка вярнуўшыся да валадара, прасіла, кажучы: «Хачу, каб неадкладна даў ты мне на місе галаву Яна Хрысьціцеля».
MAR 6:26 І валадар, хоць засмуткаваўшы, але дзеля прысягі і тых, што ўзьлягалі, не захацеў ёй адмовіць.
MAR 6:27 І адразу, паслаўшы ката, валадар загадаў прынесьці галаву яго.
MAR 6:28 Той, пайшоўшы, сьцяў яго ў вязьніцы, і прынёс галаву ягоную на місе, і даў дзяўчыне, а дзяўчына дала яе маці сваёй.
MAR 6:29 І, пачуўшы [пра гэта], вучні ягоныя прыйшлі і ўзялі цела ягонае, і палажылі яго ў магілу.
MAR 6:30 І сабраліся апосталы да Ісуса, і расказалі Яму ўсё, і што зрабілі, і чаго навучылі.
MAR 6:31 І Ён сказаў ім: «Ідзіце адны ў пустыннае месца, і супачыньце крыху». Бо многа было тых, што прыходзілі і адыходзілі, і нават паесьці ня мелі часу.
MAR 6:32 І паплылі ў пустыннае месца на чаўне адны.
MAR 6:33 І бачыў натоўп, як яны адплывалі, і многія пазналі іх, і зьбегліся туды пешшу з усіх гарадоў, і апярэдзілі іх, і зыйшліся да Яго.
MAR 6:34 І, выйшаўшы, Ісус убачыў вялікі натоўп, і зьлітаваўся з іх, бо яны былі як авечкі, што ня маюць пастуха, і пачаў навучаць іх шмат.
MAR 6:35 І калі мінула шмат часу, вучні Ягоныя, прыйшоўшы да Яго, кажуць: «Месца гэтае пустыннае, а гадзіна ўжо позьняя.
MAR 6:36 Адпусьці іх, каб, пайшоўшы ў навакольныя вёскі і мястэчкі, купілі сабе хлеба, бо яны ня маюць што есьці».
MAR 6:37 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Вы дайце ім есьці». І кажуць Яму: «Няўжо маем пайсьці і купіць за дзьвесьце дынараў хлеба, і даць ім есьці?»
MAR 6:38 Ён жа гаворыць ім: «Колькі маеце хлябоў? Ідзіце і паглядзіце!» Яны, даведаўшыся, кажуць: «Пяць, і дзьве рыбы».
MAR 6:39 І загадаў ім пасадзіць усіх грамадамі на зялёнай траве.
MAR 6:40 І паселі шэраг за шэрагам па сто і па пяцьдзясят.
MAR 6:41 І Ён, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбы, глянуўшы ў неба, дабраславіў і паламаў хлябы, і даў вучням Сваім, каб яны раздалі ім; і дзьве рыбы разьдзяліў для ўсіх.
MAR 6:42 І елі ўсе, і наеліся.
MAR 6:43 І сабралі кавалкаў дванаццаць поўных кашоў, і рэшткі рыбы.
MAR 6:44 А тых, што елі хлябы, было каля пяці тысячаў мужчынаў.
MAR 6:45 І адразу змусіў вучняў Сваіх увайсьці ў човен і плысьці наперад на другі бок, у Бэтсаіду, пакуль Ён адпусьціць натоўп.
MAR 6:46 І, адпусьціўшы іх, пайшоў на гару маліцца.
MAR 6:47 І як надыйшоў вечар, човен быў на сярэдзіне мора, а Ён адзін на зямлі.
MAR 6:48 І ўбачыў іх, як мучыліся, плывучы, бо вецер быў супраціўны, і каля чацьвёртай варты ночы прыходзіць да іх, ідучы па моры, і хацеў абмінуць іх.
MAR 6:49 Яны, убачыўшы Яго, як ішоў па моры, думалі, што гэта здань, і закрычалі.
MAR 6:50 Усе бо бачылі Яго, і стрывожыліся. І Ён адразу прамовіў да іх, і кажа ім: «Будзьце пэўныя, гэта Я, ня бойцеся!»
MAR 6:51 І ўвайшоў да іх у човен, і вецер сьціх. І яны празьмерна здумеліся ў сабе, і зьдзіўляліся,
MAR 6:52 бо не зразумелі з хлябамі, бо сэрца іхняе было скамянелае.
MAR 6:53 І, пераплыўшы, прыйшлі ў зямлю Генэсарэт, і прысталі да берагу.
MAR 6:54 І калі яны выйшлі з чаўна, адразу пазналі Яго,
MAR 6:55 абеглі ўвесь той край, і пачалі на ложках прыносіць хворых туды, дзе, як чулі, быў Ён.
MAR 6:56 І, калі Ён уваходзіў у якое паселішча, або горад, або вёску, клалі нядужых на плошчах, і прасілі Яго, каб хоць крыса шаты Яго дакрануцца; і колькі іх дакранулася Яго, былі аздароўлены.
MAR 7:1 І сабраліся да Яго фарысэі і некаторыя кніжнікі, што прыйшлі з Ерусаліму.
MAR 7:2 І, убачыўшы некаторых з вучняў Ягоных, што елі хлеб нячыстымі, гэта значыць нямытымі, рукамі, вінавацілі іх.
MAR 7:3 Бо самі фарысэі і ўсе Юдэі не ядуць, не абмыўшы чыста рук, трымаючыся традыцыяў старэйшых.
MAR 7:4 І пасьля рынку, пакуль не абмыюцца, не ядуць; і ёсьць шмат іншага, чаго яны прытрымліваюцца: абмываньня келіхаў і конавак, мядніцаў і сталоў.
MAR 7:5 Пасьля пытаюцца ў Яго фарысэі і кніжнікі: «Чаму вучні Твае ня ходзяць паводле традыцыяў старэйшых, але нячыстымі рукамі ядуць хлеб?»
MAR 7:6 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Добра пра вас, крывадушнікаў, прарочыў Ісая, як напісана: “Народ гэты губамі шануе Мяне, а сэрца іхняе трымаецца далёка ад Мяне.
MAR 7:7 але марна пакланяюцца Мне, навучаючы вучэньняў і пастановаў чалавечых”.
MAR 7:8 Бо вы, пакінуўшы прыказаньне Божае, трымаецеся традыцыі чалавечай, абмываньня конавак і келіхаў, і шмат іншага, да гэтага падобнага, чыніце».
MAR 7:9 І сказаў ім: «Ці добра, што вы адкідаеце прыказаньне Божае, каб захаваць вашую традыцыю?
MAR 7:10 Бо Майсей сказаў: “Шануй бацьку твайго і маці тваю”, і: “Хто праклінае бацьку або маці, няхай сьмерцю памрэ”.
MAR 7:11 А вы гаворыце: “Калі скажа чалавек бацьку або маці: ‘Карбан’, гэта значыць дар [Богу] тое, чым бы ты ад мяне карыстаўся”,
MAR 7:12 і ўжо дазваляеце яму нічога не рабіць для бацькі свайго або маці сваёй,
MAR 7:13 пазбаўляючы сілы слова Божае праз традыцыю вашую, якую вы перадаеце, і шмат да гэтага падобнага чыніце».
MAR 7:14 І, паклікаўшы ўвесь натоўп, гаварыў ім: «Слухайце Мяне ўсе і разумейце.
MAR 7:15 Няма нічога, што звонку чалавека, што ўваходзячы ў яго, можа яго апаганіць, але тое, што з чалавека выходзіць, апаганьвае яго.
MAR 7:16 Калі хто мае вушы слухаць, няхай слухае».
MAR 7:17 І калі Ён увайшоў у дом ад натоўпу, пыталіся Яго вучні Ягоныя пра прыповесьць.
MAR 7:18 І кажа ім: «Няўжо і вы такія няцямкія? Няўжо не разумееце, што ўсё, што звонку ўваходзіць у чалавека, ня можа яго апаганіць,
MAR 7:19 бо ўваходзіць ня ў сэрца ягонае, але ў жывот, і выкідаецца прэч, ачышчаючы ўсякую ежу».
MAR 7:20 І сказаў: «Тое, што выходзіць з чалавека, тое апаганьвае яго,
MAR 7:21 бо з нутра, з сэрца чалавечага выходзяць благія думкі, чужалоства, распуснасьць, забойствы,
MAR 7:22 крадзяжы, хцівасьць, зласьлівасьць, подступ, бессаромнасьць, злое вока, блюзьнерствы, пыха, глупота.
MAR 7:23 Уся гэтая ліхота знутры выходзіць і апаганьвае чалавека».
MAR 7:24 І, устаўшы адтуль, Ён адыйшоў у межы Тыру і Сідону. І, увайшоўшы ў дом, хацеў, каб ніхто не даведаўся, але ўтоіцца ня змог.
MAR 7:25 Бо пачула пра Яго жанчына, у якой дачка мела ў сабе нячыстага духа, і, прыйшоўшы, упала да ног Ягоных.
MAR 7:26 А жанчына гэтая была Грэчанка, родам Сірафінікіянка; і прасіла яна Яго, каб выгнаў дэмана з дачкі ейнай.
MAR 7:27 Але Ісус сказаў ёй: «Дазволь перш насыціцца дзецям, бо ня добра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць сабакам».
MAR 7:28 Яна ж адказала і кажа Яму: «Так, Госпадзе, але ж і сабакі пад сталом ядуць крошкі ад дзяцей».
MAR 7:29 І сказаў ёй: «Дзеля такога слова ідзі; дэман выйшаў з дачку тваёй».
MAR 7:30 І адыйшоўшы ў дом свой, яна знайшла, што дэман выйшаў і дачка ляжыць на ложку.
MAR 7:31 І зноў, выйшаўшы з межаў Тыру і Сідону, пайшоў Ён да мора Галілейскага пасярод межаў Дэкаполя.
MAR 7:32 І прыводзяць да Яго глухога, які з цяжкасьцю гаварыў, і просяць Яго ўскласьці на яго руку.
MAR 7:33 І, узяўшы яго ад натоўпу на бок, уклаў пальцы Свае ў ягоныя вушы, і, плюнуўшы, дакрануўся да языка ягонага.
MAR 7:34 І, глянуўшы ў неба, уздыхнуў, і гаворыць яму: «Эффата», што значыць: «Адчыніся».
MAR 7:35 І адразу адчыніліся вушы ягоныя і разьвязаліся путы языка ягонага, і ён пачаў добра гаварыць.
MAR 7:36 І Ён перасьцерагаў іх, каб нікому не расказвалі, але колькі ні забараняў, яны яшчэ шырэй абвяшчалі.
MAR 7:37 І надзвычай дзівіліся, кажучы: «Усё добра зрабіў, і глухім робіць, каб чулі, і нямым, каб гаварылі».
MAR 8:1 У тыя дні, калі сабраўся вельмі вялікі натоўп і ня мелі што есьці, Ісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, кажа ім:
MAR 8:2 «Шкада Мне гэтых людзей, бо ўжо тры дні са Мною, і ня маюць што есьці.
MAR 8:3 І калі іх галоднымі адпушчу ў дамы іхнія, саслабеюць у дарозе, бо некаторыя з іх прыйшлі здалёк».
MAR 8:4 І адказалі Яму вучні Ягоныя: «Адкуль мог бы хто накарміць іх хлебам тут, у пустыні?»
MAR 8:5 І спытаўся ў іх: «Колькі маеце хлябоў?» Яны сказалі: «Сем».
MAR 8:6 І загадаў натоўпу сесьці на зямлю, і, узяўшы сем хлябоў і падзякаваўшы, паламаў, і даў вучням Сваім, каб раздалі; і яны раздалі натоўпу.
MAR 8:7 І мелі яны некалькі рыбаў. І, іх дабраславіўшы, сказаў раздаць і тыя.
MAR 8:8 І елі, і наеліся, і сабралі кавалкаў, што засталіся, сем кашоў.
MAR 8:9 А тых, што елі, было каля чатырох тысячаў; і адпусьціў іх.
MAR 8:10 І адразу, увайшоўшы з вучнямі Сваімі ў човен, прыйшоў у межы Дальмануты.
MAR 8:11 І выйшлі фарысэі, і пачалі з Ім спрачацца, дамагаючыся ў Яго знаку з неба, спакушаючы Яго.
MAR 8:12 І Ён, уздыхнуўшы ў духу, гаворыць: «Чаму гэтае пакаленьне патрабуе знаку? Сапраўды кажу вам: Знак ня будзе дадзены пакаленьню гэтаму».
MAR 8:13 І, пакінуўшы іх, увайшоў у човен і выправіўся на другі бок.
MAR 8:14 І забыліся ўзяць хлеб, і нічога ня мелі з сабою ў чаўне, апрача аднаго хлеба.
MAR 8:15 І Ён перасьцерагаў іх, кажучы: «Глядзіце, сьцеражыцеся кісьлі фарысэйскай і кісьлі Ірадавай».
MAR 8:16 І яны разважалі між сабой, кажучы: «Гэта таму, што хлеба ня маем».
MAR 8:17 І, зразумеўшы, Ісус кажа ім: «Чаму разважаеце, што ня маеце хлеба? Ці яшчэ ня цяміце і не разумееце? Ці яшчэ скамянелае маеце сэрца вашае?
MAR 8:18 Маючы вочы, ня бачыце? І маючы вушы, ня чуеце? І ня памятаеце?
MAR 8:19 Калі Я пяць хлябоў падзяліў між пяці тысячаў, колькі поўных кашоў кавалкаў вы назьбіралі?» Кажуць Яму: «Дванаццаць».
MAR 8:20 «А калі сем між чатырох тысячаў, колькі поўных кашоў кавалкаў назьбіралі?» Яны сказалі: «Сем».
MAR 8:21 І сказаў ім: «Як жа не разумееце?»
MAR 8:22 І прыходзіць у Бэтсаіду, і прыводзяць да Яго сьляпога, і просяць Яго, каб дакрануўся да яго.
MAR 8:23 І, узяўшы сьляпога за руку, вывеў яго за мястэчка і, плюнуўшы на вочы ягоныя і ўсклаўшы на яго рукі, спытаўся ў яго, ці што бачыць.
MAR 8:24 І той, зірнуўшы, сказаў: «Бачу людзей, што як дрэвы ходзяць».
MAR 8:25 Потым зноў усклаў рукі на вочы яго і зрабіў, каб бачыў. І той зрабіўся здаровым, і ясна мог усё бачыць.
MAR 8:26 І паслаў яго ў дом ягоны, кажучы: «Не заходзь у мястэчка і не кажы нікому ў мястэчку».
MAR 8:27 І пайшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў паселішчы Цэзарэі Філіпавай. І ў дарозе пытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы: «Кім называюць Мяне людзі?»
MAR 8:28 Яны адказалі: «Янам Хрысьціцелям, а іншыя — Ільлём, а іншыя — адным з прарокаў».
MAR 8:29 І Ён кажа ім: «А вы кім называеце Мяне?» І адказваючы, Пётар кажа Яму: «Ты — Хрыстос!»
MAR 8:30 І забараніў ім, каб нікому не гаварылі пра Яго.
MAR 8:31 І пачаў іх навучаць, што трэба, каб Сын Чалавечы шмат перацярпеў, і быў адкінуты старшынямі, і першасьвятарамі, і кніжнікамі, і быў забіты, і па трох днях уваскрос.
MAR 8:32 І гаварыў пра гэта адкрыта. І Пётар, адклікаўшы Яго, пачаў забараняць Яму.
MAR 8:33 Ён жа, павярнуўшыся і глянуўшы на вучняў Сваіх, забараніў Пятру, кажучы: «Адыйдзі ад Мяне, шатан, бо думаеш не пра тое, што Божае, але што чалавечае».
MAR 8:34 І, паклікаўшы натоўп разам з вучнямі Сваімі, сказаў ім: «Калі хто хоча ісьці за Мною, няхай адрачэцца самога сябе, і возьме крыж свой, і ідзе за Мною.
MAR 8:35 Бо хто хоча выратаваць душу сваю, той загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне і дзеля Эвангельля, той збавіць яе.
MAR 8:36 Бо што за карысьць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць?
MAR 8:37 Або што дасьць чалавек у выкуп за душу сваю?
MAR 8:38 Бо хто пасароміцца Мяне і словаў Маіх у гэтым пакаленьні, чужаложным і грэшным, таго і Сын Чалавечы пасароміцца, калі прыйдзе ў славе Айца Свайго з анёламі сьвятымі».
MAR 9:1 І сказаў ім: «Сапраўды кажу вам, што ёсьць некаторыя з тых, што тут стаяць, якія не пакаштуюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Валадарства Божае, што прыходзіць у моцы».
MAR 9:2 І праз шэсьць дзён бярэ Ісус Пятра, і Якуба, і Яна, і вядзе іх асобна адных на высокую гару. І перамяніўся перад імі.
MAR 9:3 І адзеньне Яго сталася бліскучым і такім белым, як сьнег, такім, што на зямлі бялільшчык выбеліць ня зможа.
MAR 9:4 І зьявіўся ім Ільля з Майсеем, і вялі гутарку з Ісусам.
MAR 9:5 І, адказваючы, Пётар гаворыць Ісусу: «Раббі, добра нам тут быць, зробім тры намёты: Табе адзін, і Майсею адзін, і Ільлі адзін».
MAR 9:6 Бо ня ведаў, што гаворыць, бо яны былі напалоханыя.
MAR 9:7 І сталася воблака, ахінуўшае іх, і голас выйшаў з воблака, які казаў: «Гэта Сын Мой улюбёны, Яго слухайце!»
MAR 9:8 І раптам, разгледзеўшыся наўкола, нікога больш ня ўбачылі, апрача аднаго Ісуса.
MAR 9:9 Калі ж яны зыходзілі з гары, Ён загадаў ім, каб нікому не расказвалі пра тое, што бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне з мёртвых.
MAR 9:10 І яны затрымалі гэтае слова, пытаючыся адзін аднаго: «Што гэта значыць: уваскрэснуць з мёртвых?».
MAR 9:11 І спыталіся ў Яго, кажучы: «Чаму кніжнікі кажуць, што спачатку павінен прыйсьці Ільля?»
MAR 9:12 А Ён, адказваючы, сказаў ім: «Ільля, прыйшоўшы спачатку, направіць усё; і як напісана пра Сына Чалавечага, што шмат перацерпіць і будзе лічыцца за нішто.
MAR 9:13 Але кажу вам: і Ільля прыйшоў, і ўчынілі з ім, што хацелі, як напісана пра яго».
MAR 9:14 І, прыйшоўшы да вучняў, убачыў вакол іх вялікі натоўп і кніжнікаў, што спрачаліся з імі.
MAR 9:15 І адразу ўвесь натоўп, убачыўшы Яго, здумеўся, і, падбягаючы, вітаў Яго.
MAR 9:16 І Ён спытаўся ў кніжнікаў: «Пра што спрачаецеся з імі?»
MAR 9:17 І, адказваючы, адзін з натоўпу сказаў: «Настаўнік, я прывёў да Цябе сына майго, які мае духа нямога.
MAR 9:18 І ён, дзе схопіць яго, кідае яго на зямлю, і ён пеніцца, і скрыгоча зубамі ды пруцянее. І я казаў вучням Тваім, каб выгналі яго, і яны ня здолелі».
MAR 9:19 Ён жа, адказваючы яму, гаворыць: «О, пакаленьне бязьвернае! Як доўга буду з вамі? Як доўга буду цярпець вас? Прывядзіце яго да Мяне».
MAR 9:20 І прывялі яго да Яго. І, убачыўшы Яго, адразу дух тузануў яго, і ён упаў на зямлю і качаўся, выпускаючы пену.
MAR 9:21 І спытаўся Ён у бацькі ягонага: «Як даўно гэта зрабілася з ім?» А ён сказаў: «Ад дзяцінства;
MAR 9:22 і шмат разоў кідаў яго ў агонь і ў ваду, каб яго загубіць. Але, калі што можаш, дапамажы нам, зьлітаваўшыся над намі».
MAR 9:23 Ісус жа сказаў яму: «Калі можаш верыць, усё магчыма таму, хто верыць».
MAR 9:24 І адразу, загаласіўшы, бацька хлопца сказаў праз сьлёзы: «Веру, Госпадзе! Дапамажы майму недаверству».
MAR 9:25 Ісус, убачыўшы, што зьбіраецца натоўп, забараніў духу нячыстаму, кажучы яму: «Духу нямы і глухі! Я загадваю табе: выйдзі з яго і больш не ўваходзь у яго!»
MAR 9:26 І той, закрычаўшы і моцна тузануўшы ім, выйшаў; і ён зрабіўся як мёртвы, так што многія гаварылі, што ён памёр.
MAR 9:27 Але Ісус, узяўшы яго за руку, падняў яго, і ён устаў.
MAR 9:28 І калі ўвайшоў у дом, вучні Ягоныя ўжо адны пыталіся ў Яго: «Чаму мы не маглі выгнаць яго?»
MAR 9:29 І Ён сказаў ім: «Гэты род ніяк ня можа выйсьці, адно толькі праз малітву і пост».
MAR 9:30 І, выйшаўшы адтуль, праходзілі праз Галілею, і Ён не хацеў, каб хто даведаўся.
MAR 9:31 Бо навучаў вучняў Сваіх і гаварыў ім, што Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей і заб’юць Яго, але забіты праз тры дні ўваскрэсьне.
MAR 9:32 Але яны слова гэтага не разумелі, а спытацца ў Яго баяліся.
MAR 9:33 І прыйшоў у Капэрнаум, і як былі ў доме, спытаўся ў іх: «Пра што ў дарозе вы між сабою разважалі?»
MAR 9:34 Але яны маўчалі, бо дарогаю вялі гутарку між сабою, хто большы.
MAR 9:35 І, сеўшы, паклікаў Дванаццаць, і кажа ім: «Калі хто хоча быць першым, няхай будзе з усіх апошнім і служыцелем для ўсіх».
MAR 9:36 І, узяўшы дзіця, паставіў яго пасярод іх, і, прытуліўшы яго, сказаў ім:
MAR 9:37 «Хто прыйме адно з такіх дзяцей у імя Маё, той Мяне прыймае, а хто Мяне прыйме, той не Мяне прыймае, але Таго, Хто Мяне паслаў».
MAR 9:38 І адказаў Яму Ян, кажучы: «Настаўнік, мы бачылі чалавека, які ў імя Тваё выганяе дэманаў, але ня ходзіць за намі, і мы забаранілі яму, бо ён ня ходзіць за намі».
MAR 9:39 А Ісус сказаў: «Не забараняйце яму, бо няма нікога, хто, учыніўшы цуд у імя Маё, мог бы хутка праклінаць Мяне.
MAR 9:40 Бо хто ня супраць вас, той за вас.
MAR 9:41 Бо хто напоіць вас кубкам вады ў імя Маё, таму што вы — Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, ня страціць нагароды сваёй.
MAR 9:42 А хто згоршыць аднаго з малых гэтых, якія вераць у Мяне, такому лепш было б, каб прычапілі млынавы камень на шыю ягоную і кінулі яго ў мора.
MAR 9:43 І калі рука твая горшыць цябе, адсячы яе; лепш табе калекаю ўвайсьці ў жыцьцё, чым, маючы абедзьве рукі, ісьці ў геенну, у агонь нязгасны,
MAR 9:44 дзе чарвяк іх не памірае і агонь не згасае.
MAR 9:45 І калі нага твая горшыць цябе, адсячы яе; лепш табе кульгавым увайсьці ў жыцьцё, чым, маючы абедзьве нагі, быць укінутым у геенну, у агонь нязгасны,
MAR 9:46 дзе чарвяк іх не памірае і агонь не згасае.
MAR 9:47 І калі вока тваё горшыць цябе, выдзяры яго, лепш табе з адным вокам увайсьці ў Валадарства Божае, чым, маючы двое вачэй, быць укінутым у геенну вогненную,
MAR 9:48 дзе чарвяк іх не памірае і агонь не згасае.
MAR 9:49 Бо кожны агнём будзе пасолены, і ўсякая ахвяра сольлю будзе пасоленая.
MAR 9:50 Соль добрая, але калі соль станецца несалонай, чым яе прыправіце? Мейце ў сабе соль і супакой мейце між сабою».
MAR 10:1 Устаўшы адтуль, прыходзіць у межы Юдэі за Ярданам. І зноў зьбіраецца вакол Яго натоўп, і Ён, як меў звычай, зноў навучаў іх.
MAR 10:2 І, падыйшоўшы, фарысэі спыталіся ў Яго, спакушаючы Яго: «Ці можна мужу кінуць жонку?»
MAR 10:3 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «А што загадаў вам Майсей?»
MAR 10:4 Яны ж сказалі: «Майсей дазволіў напісаць разводны ліст і пакінуць яе».
MAR 10:5 І, адказваючы, сказаў ім Ісус: «Дзеля жорсткасьці сэрца вашага напісаў ён вам гэткае прыказаньне.
MAR 10:6 Але на пачатку стварэньня мужчынай і жанчынай стварыў іх Бог.
MAR 10:7 Дзеля гэтага пакіне чалавек бацьку свайго і маці і прылепіцца да жонкі сваёй,
MAR 10:8 і будуць двое адным целам; дык іх ужо ня двое, але адно цела.
MAR 10:9 Што вось Бог злучыў, чалавек няхай не разлучае».
MAR 10:10 І ў доме вучні Ягоныя зноў пра тое самае пыталіся ў Яго.
MAR 10:11 І кажа ім: «Хто пакіне жонку сваю і ажэніцца з іншай, той чужаложыць з ёю.
MAR 10:12 І калі жонка пакіне мужа свайго і пойдзе за іншага — чужаложыць».
MAR 10:13 І прыносілі дзетак да Яго, каб Ён дакрануўся да іх; вучні ж забаранялі тым, што прыносілі.
MAR 10:14 Бачачы гэта, Ісус абурыўся і сказаў ім: «Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне і не забараняйце ім, бо гэтакіх ёсьць Валадарства Божае.
MAR 10:15 Сапраўды кажу вам: хто ня прыйме Валадарства Божага як дзіця, ня ўвойдзе ў яго».
MAR 10:16 І, прытуліўшы іх і ўсклаўшы на іх рукі, дабраславіў іх.
MAR 10:17 І калі выходзіў у дарогу, хтосьці, падбегшы і ўпаўшы перад Ім на калені, спытаўся ў Яго: «Настаўнік добры! Што мне рабіць, каб успадкаеміць жыцьцё вечнае?»
MAR 10:18 Ісус жа сказаў яму: «Чаму Мяне называеш добрым? Ніхто ня добры, толькі адзін Бог.
MAR 10:19 Ведаеш прыказаньні: “Не чужалож”, “Не забівай”, “Не крадзі”, “Ня сьведчы фальшыва”, “Не рабі крыўды”, “Шануй бацьку твайго і маці”».
MAR 10:20 А ён, адказваючы, сказаў Яму: «Настаўнік, усё гэта я захаваў ад юнацтва майго».
MAR 10:21 Ісус жа, паглядзеўшы на яго, узьлюбіў яго і сказаў яму: «Аднаго табе не хапае: ідзі, прадай усё, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе, і прыходзь, ідзі за Мною, узяўшы крыж».
MAR 10:22 Той жа, спахмурнелы ад гэтага слова, адыйшоўся сумны, бо меў вялікую маёмасьць.
MAR 10:23 І Ісус, паглядзеўшы вакол, кажа вучням Сваім: «Як цяжка тым, што маюць грошы, увайсьці ў Валадарства Божае».
MAR 10:24 Вучні аслупянелі дзеля словаў Ягоных. Але Ісус зноў кажа ім у адказ: «Дзеці, як цяжка ўвайсьці ў Валадарства Божае тым, хто ўскладае надзею на багацьце.
MAR 10:25 Лягчэй вярблюду прайсьці праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсьці ў Валадарства Божае».
MAR 10:26 А яны яшчэ больш дзівіліся, гаворачы між сабою: «Хто ж тады можа быць збаўлены?»
MAR 10:27 Ісус, паглядзеўшы на іх, гаворыць: «У людзей гэта немагчыма, але ня ў Бога, бо ў Бога ўсё магчыма».
MAR 10:28 І Пётар пачаў гаварыць Яму: «Вось жа мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою».
MAR 10:29 Адказваючы, Ісус сказаў: «Сапраўды кажу вам: Няма нікога, хто б пакінуў дом, або братоў, або сёстраў, або бацьку, або маці, або жонку, або дзяцей, або палі дзеля Мяне і дзеля Эвангельля,
MAR 10:30 і не атрымаў бы цяпер, у гэты час, сярод перасьледаваньняў, у сто разоў больш дамоў, і братоў, і сёстраў, і маці, і дзяцей, і палёў, а ў будучым веку — жыцьцё вечнае.
MAR 10:31 І многія першыя будуць апошнімі, і апошнія — першымі».
MAR 10:32 Калі яны былі ў дарозе, узыходзячы ў Ерусалім, Ісус ішоў наперадзе іх, а яны жахаліся і, ідучы за Ім, былі ў страху. І, узяўшы зноў Дванаццаць, пачаў гаварыць ім пра тое, што з Ім мае здарыцца:
MAR 10:33 «Вось, мы ўзыходзім у Ерусалім; і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасьвятарам і кніжнікам, і асудзяць Яго на сьмерць, і выдадуць Яго паганам,
MAR 10:34 і будуць зьдзекавацца з Яго, будуць бічаваць Яго і пляваць на Яго, і заб’юць Яго, і на трэці дзень Ён уваскрэсьне».
MAR 10:35 І падыйшлі да Яго Якуб і Ян, сыны Зэбэдэевы, кажучы: «Настаўнік, мы хочам, каб Ты зрабіў нам, пра што будзем прасіць».
MAR 10:36 Ён жа сказаў ім: «Што хочаце, каб Я зрабіў вам?»
MAR 10:37 Яны ж сказалі Яму: «Дай нам, каб нам сесьці аднаму праваруч Цябе, а другому — леваруч Цябе ў славе Тваёй».
MAR 10:38 Ісус жа сказаў ім: «Ня ведаеце, пра што просіце. Ці ж можаце піць келіх, які Я п’ю, або хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся?»
MAR 10:39 Яны сказалі Яму: «Можам». Ісус жа сказаў ім: «Келіх, які Я п’ю, будзеце піць, і хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, будзеце ахрышчаны.
MAR 10:40 Але сесьці праваруч Мяне або леваруч Мяне ня Мне даваць, але каму падрыхтавана».
MAR 10:41 І, пачуўшы, дзесяць пачалі абурацца на Якуба і Яна.
MAR 10:42 Ісус жа, паклікаўшы іх, гаворыць ім: «Вы ведаеце, што тыя, якія лічацца князямі народаў, пануюць над імі, і магнаты іхнія маюць уладу над імі.
MAR 10:43 У вас няхай будзе ня гэтак, але хто хоча стацца між вамі большым, няхай будзе служыцелем вашым.
MAR 10:44 І хто хоча ў вас стацца першым, няхай будзе слугою ўсіх.
MAR 10:45 Бо і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю на адкупленьне многіх».
MAR 10:46 І прыходзяць у Ерыхон. І калі Ён выходзіў з Ерыхону з вучнямі Сваімі і вялікім натоўпам, сьляпы Бартымей, сын Тымея, сядзеў пры дарозе, жабруючы.
MAR 10:47 І, пачуўшы, што гэта Ісус з Назарэту, пачаў крычаць і казаць: «Ісусе, Сыне Давідаў, зьлітуйся нада мною!»
MAR 10:48 І сварыліся многія на яго, каб замаўчаў, але ён тым мацней закрычаў: «Сыне Давідаў, зьлітуйся нада мною!»
MAR 10:49 І, спыніўшыся, Ісус сказаў паклікаць яго. І клічуць сьляпога, гаворачы яму: «Будзь пэўны, уставай, кліча цябе».
MAR 10:50 Ён, пакінуўшы адзеньне сваё, устаў і прыйшоў да Ісуса.
MAR 10:51 І, адказваючы, гаворыць яму Ісус: «Што хочаш, каб Я табе ўчыніў?» Сьляпы сказаў Яму: «Раббоні, каб мне бачыць».
MAR 10:52 Ісус жа сказаў яму: «Ідзі, вера твая збавіла цябе». І адразу ён стаў бачыць, і пайшоў за Ісусам па дарозе.
MAR 11:1 І калі наблізіліся да Ерусаліму, да Бэтфагі і Бэтаніі на гары Аліўнай, Ён пасылае двух вучняў Сваіх
MAR 11:2 і гаворыць ім: «Ідзіце ў мястэчка, што перад вамі, і адразу, уваходзячы ў яго, знойдзеце асьляня прывязанае, на якога яшчэ ніхто з людзей не сядаў; адвязаўшы яго, прывядзіце.
MAR 11:3 І калі хто скажа вам: “Што вы гэта робіце?”, скажыце, што Госпад яго патрабуе, і адразу пашле яго сюды».
MAR 11:4 Яны пайшлі і знайшлі асьляня пры дзьвярах звонку на вуліцы, і адвязалі яго.
MAR 11:5 І некаторыя, што там стаялі, гаварылі ім: «Што вы робіце, адвязваючы асьляня?»
MAR 11:6 Яны ж сказалі ім, як загадаў Ісус, і пусьцілі іх.
MAR 11:7 І прывялі асьляня да Ісуса, і ўсклалі на яго адзеньне сваё; і Ён сеў на яго.
MAR 11:8 І многія пасьцілалі на дарозе адзеньне сваё, а іншыя рэзалі галіны з дрэваў і пасьцілалі на дарозе.
MAR 11:9 І тыя, што ішлі наперадзе, і тыя, што ішлі за Ім, крычалі, кажучы: «Гасанна! Дабраслаўлёны Той, Хто прыходзіць у імя Госпада!
MAR 11:10 Дабраслаўлёнае валадарства бацькі нашага Давіда, якое прыходзіць у імя Госпада! Гасанна на вышынях!»
MAR 11:11 І ўвайшоў Ісус у Ерусалім і ў сьвятыню; і, агледзеўшы ўсё, бо гадзіна ўжо была вечаровая, выйшаў у Бэтанію з Дванаццацьцю.
MAR 11:12 І назаўтра, калі ішлі яны з Бэтаніі, Ён адчуў голад.
MAR 11:13 І, убачыўшы здалёк фігавае дрэва, пакрытае лісьцем, падыйшоў, ці ня знойдзе што на ім; але, падыйшоўшы да яго, нічога не знайшоў, акрамя лістоты, бо не была пара на фігі.
MAR 11:14 І, адказваючы, Ісус сказаў да яго: «Няхай ніхто ўжо да веку ня есьць з цябе плоду». І чулі гэта вучні Ягоныя.
MAR 11:15 І прыходзяць у Ерусалім. І Ісус, увайшоўшы ў сьвятыню, пачаў выганяць тых, што продалі і куплялі ў сьвятыні, і сталы мяняльнікаў і лаўкі прадаўцоў галубоў перавярнуў,
MAR 11:16 і не дазваляў, каб хто насіў хоць якую рэч праз сьвятыню.
MAR 11:17 І навучаў, кажучы ім: «Ці ж не напісана: “Дом Мой домам малітвы будзе названы для ўсіх народаў”? А вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў».
MAR 11:18 І пачулі гэта першасьвятары і кніжнікі, і шукалі, як Яго загубіць, бо баяліся Яго, бо ўвесь натоўп захапляўся Яго навукаю.
MAR 11:19 І калі зьвечарэла, Ён выйшаў з гораду.
MAR 11:20 І раніцаю, праходзячы міма, убачылі фігавае дрэва, ссохшае ад кораня.
MAR 11:21 І, узгадаўшы, Пётар кажа Яму: «Раббі, вось, фігавае дрэва, якое Ты пракляў, засохла».
MAR 11:22 І, адказваючы, Ісус гаворыць ім: «Мейце веру Божую!
MAR 11:23 Бо сапраўды кажу вам: калі хто скажа гэтай гары: “Будзь узятая і кінутая ў мора”, і ня будзе сумнявацца ў сэрцы сваім, але будзе верыць, што станецца так, як гаворыць, — будзе яму, што б ні сказаў.
MAR 11:24 Дзеля гэтага кажу вам: Усё, пра што ў малітве будзеце прасіць, верце, што атрымаеце, і будзе вам.
MAR 11:25 І калі стаіце ў малітве, даруйце, калі што маеце супраць каго, каб і Айцец ваш, Які ў небе, дараваў вам грахі вашыя.
MAR 11:26 Калі ж вы не даруеце, дык і Айцец ваш, Які ў небе, не даруе вам грахоў вашых».
MAR 11:27 І зноў прыходзяць у Ерусалім. І калі Ён хадзіў у сьвятыні, падыйшлі да Яго першасьвятары, кніжнікі і старшыні,
MAR 11:28 і гаварылі Яму: «Якою ўладаю Ты гэта робіш? І хто даў Табе ўладу рабіць гэтае?»
MAR 11:29 А Ісус, адказваючы, сказаў ім: «Спытаюся і Я ў вас адно слова, і вы адкажыце Мне, і Я вам скажу, якою ўладай Я раблю гэта.
MAR 11:30 Хрышчэньне Яна з неба было ці ад людзей? Адкажыце Мне».
MAR 11:31 І яны разважалі між сабой, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, — Ён скажа: “Дык чаму тады не паверылі яму?”»
MAR 11:32 А сказаць: «Ад людзей», баяліся натоўпу, бо ўсе мелі Яна за праўдзівага прарока.
MAR 11:33 І, адказваючы, гавораць Ісусу: «Ня ведаем». І Ісус, адказваючы, гаворыць ім: «І Я вам не скажу, якою ўладаю Я гэта раблю».
MAR 12:1 І пачаў гаварыць да іх у прыповесьцях: «Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік, і абгарадзіў яго плотам, і выкапаў вінатоку, і збудаваў вежу, і здаў яго вінаградарам, і выехаў.
MAR 12:2 І паслаў у свой час да вінаградараў слугу, каб узяў у вінаградараў пладоў з вінаградніку.
MAR 12:3 Яны ж, схапіўшы яго, зьбілі і выправілі ні з чым.
MAR 12:4 І зноў паслаў да іх іншага слугу, і тому камянямі разьбілі галаву, і выправілі, зьняважыўшы.
MAR 12:5 І зноў паслаў іншага, і яго забілі, і многіх іншых адных білі, другіх забівалі.
MAR 12:6 Дык маючы яшчэ адзінага сына, улюбёнага свайго, урэшце паслаў і яго да іх, кажучы: “Пасаромеюцца сына майго”.
MAR 12:7 Але вінаградары сказалі адзін аднаму: “Гэта спадкаемца! Пойдзем, заб’ем яго, і нашаю будзе спадчына”.
MAR 12:8 І, схапіўшы яго, забілі, і выкінулі з вінаградніку.
MAR 12:9 Дык што зробіць гаспадар вінаградніку? Ён прыйдзе і выгубіць вінаградараў, а вінаграднік аддасьць іншым.
MAR 12:10 Няўжо вы не чыталі гэтага Пісаньня: “Камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавой вугла.
MAR 12:11 Ад Госпада гэта сталася, і дзіўна ў вачах нашых”».
MAR 12:12 І шукалі схапіць Яго, але баяліся натоўпу, бо ведалі, што пра іх сказаў гэтую прыповесьць. І, пакінуўшы Яго, адыйшлі.
MAR 12:13 І пасылаюць да Яго некаторых з фарысэяў і ірадыянаў, каб злавіць Яго на слове.
MAR 12:14 Яны, прыйшоўшы, гавораць Яму: «Настаўнік, мы ведаем, што Ты праўдзівы і не дагаджаеш нікому, бо не глядзіш на абліччы людзей, але шляху Божаму паводле праўды навучаеш. Ці належыцца даваць даніну цэзару, ці не? Даваць ці не даваць?»
MAR 12:15 А Ён, ведаючы крывадушнасьць іхнюю, сказаў ім: «Чаму Мяне спакушаеце? Прынясіце Мне дынар, каб Я пабачыў».
MAR 12:16 Яны прынесьлі. І гаворыць ім: «Чый гэта вобраз і надпіс?» Яны сказалі Яму: «Цэзараў».
MAR 12:17 І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Аддавайце тое, што цэзарава, цэзару, а што Божае, — Богу». І зьдзіўляліся з Яго.
MAR 12:18 І прыходзяць да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрасеньня, і спыталіся ў Яго, кажучы:
MAR 12:19 «Настаўнік, Майсей напісаў нам: “Калі памрэ нечый брат і пакіне жонку, а дзяцей не пакіне, дык брат ягоны мае ўзяць жонку яго і адновіць насеньне брату свайму”.
MAR 12:20 Было сем братоў, і першы ўзяў жонку, і, паміраючы, не пакінуў насеньня.
MAR 12:21 І другі ўзяў яе, і памёр, і не пакінуў насеньня, і трэці гэтак сама.
MAR 12:22 І бралі яе сямёра, і не пакінулі насеньня. Пасьля ўсіх памерла і жанчына.
MAR 12:23 Дык пры ўваскрасеньні, калі яны ўваскрэснуць, якога з іх будзе яна жонкаю? Бо сямёра мелі яе за жонку».
MAR 12:24 І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Ці ж не таму вы памыляецеся, што ня ведаеце ані Пісаньня, ані моцы Божай?
MAR 12:25 Бо калі ўвасрэснуць з мёртвых, ня будуць ані жаніцца, ані замуж выходзіць, але будуць як анёлы, якія ў небе.
MAR 12:26 А пра мёртвых, што яны ўстануць, ці ж вы не чыталі ў кнізе Майсея, як Бог з куста сказаў да яго, кажучы: “Я — Бог Абрагама, і Бог Ісаака, і Бог Якуба?”
MAR 12:27 Ён ня ёсьць Бог мёртвых, але Бог жывых! Таму вы моцна памыляецеся».
MAR 12:28 І адзін з кніжнікаў, падыйшоўшы і пачуўшы, як яны пыталіся, і бачачы, што добра ім адказаў, спытаўся ў Яго: «Якое першае з усіх прыказаньняў?»
MAR 12:29 Ісус адказаў яму: «Першае з усіх прыказаньняў: “Слухай, Ізраіль! Госпад, Бог наш — Госпад адзіны”,
MAR 12:30 і: “Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам сваім, усёю душой тваёй, усім разуменьнем тваім і ўсёю моцаю сваёю”.
MAR 12:31 І другое, падобнае да яго: “Любі бліжняга свайго як самога сябе”. Іншага прыказаньня, большага за гэтыя, няма».
MAR 12:32 І сказаў Яму кніжнік: «Добра, Настаўнік! Праўду Ты сказаў, што адзін ёсьць Бог, і няма іншага апрача Яго,
MAR 12:33 і любіць Яго ўсім сэрцам, усім розумам, усёю душою ды ўсёю моцаю, і любіць бліжняга як самога сябе больш, чым усе цэласпаленьні і ахвяры».
MAR 12:34 І Ісус, бачачы, што разумна ён адказаў, сказаў яму: «Недалёка ты ад Валадарства Божага». І ніхто ўжо болей не адважваўся пытацца ў Яго.
MAR 12:35 І, адказваючы, гаварыў Ісус, навучаючы ў сьвятыні: «Чаму кніжнікі кажуць, што Хрыстос ёсьць сынам Давіда?
MAR 12:36 Бо сам Давід сказаў праз Духа Сьвятога: “Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа ног Тваіх”.
MAR 12:37 Сам Давід называе Яго Госпадам, дык як жа Ён — сын ягоны?» І вялізарны натоўп з ахвотай слухаў Яго.
MAR 12:38 І гаварыў ім у навуцы Сваёй: «Паглядзіце на кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгіх шатах і прывітаньні на рынку,
MAR 12:39 і першыя месцы ў сынагогах, і ўзьлягаць на першых месцах на вячэрах,
MAR 12:40 якія аб’ядаюць дамы ўдоваў і дзеля віду доўга моляцца. Яны атрымаюць цяжэйшы прысуд».
MAR 12:41 І Ісус, сеўшы насупраць скарбніцы, глядзеў, як натоўп кідае медзь у скарбніцу. І многія багатыя кідалі шмат.
MAR 12:42 І, прыйшоўшы, адна ўбогая ўдава кінула дзьве лепты, гэта значыць кадрант.
MAR 12:43 І, паклікаўшы вучняў Сваіх, Ён гаворыць ім: «Сапраўды кажу вам, што гэтая ўбогая ўдава ўкінула больш за ўсіх, хто кідаў у скарбніцу.
MAR 12:44 Бо ўсе кідалі з лішку свайго, а яна з нястачы сваёй укінула ўсё, што мела, усё сваё ўтрыманьне».
MAR 13:1 І калі выходзіў Ён са сьвятыні, гаворыць Яму адзін з вучняў Ягоных: «Настаўнік, паглядзі, якія камяні ды якія пабудовы!»
MAR 13:2 А Ісус, адказваючы, сказаў яму: «Бачыш усе гэтыя вялізарныя пабудовы? Не застанецца каменя на камені, які б ня быў зруйнаваны».
MAR 13:3 І калі Ён сядзеў на гары Аліўнай насупраць сьвятыні, спыталіся ў Яго насамоце Пётар, і Якуб, і Ян, і Андрэй:
MAR 13:4 «Скажы нам, калі гэта станецца, і які знак, калі ўсё гэта мае скончыцца?»
MAR 13:5 Ісус, адказваючы ім, пачаў гаварыць: «Глядзіце, каб вас хто не падмануў.
MAR 13:6 Бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я, і многіх падмануць.
MAR 13:7 А калі пачуеце пра войны і чуткі ваенныя, не трывожцеся, бо ўсё гэта павінна стацца, але гэта яшчэ не канец.
MAR 13:8 Бо паўстане народ на народ, і валадарства на валадарства, і будуць месцамі землятрусы, і будуць голад і замяшаньні. Гэта пачатак мукаў.
MAR 13:9 Глядзіце ж і вы самі, бо будуць вас выдаваць у сынэдрыёны і біць у сынагогах, і будзеце пастаўленыя перад ваяводамі і валадарамі дзеля Мяне на сьведчаньне ім.
MAR 13:10 І ўсім народам павінна спачатку быць абвешчана Эвангельле.
MAR 13:11 І калі павядуць вас, каб выдаць, не клапаціцеся наперад, што маеце гаварыць, і не абдумвайце, але што дадзена вам будзе ў гэты час, тое кажыце, бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Сьвяты.
MAR 13:12 І выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька сына; і дзеці паўстануць супраць бацькоў і будуць забіваць іх,
MAR 13:13 і будзеце вы ў нянавісьці ў-ва ўсіх дзеля імя Майго. Але хто вытрывае да канца, будзе збаўлены.
MAR 13:14 А калі ўбачыце агіду спусташэньня, як сказана праз Данііла прарока, што стане там, дзе не павінна, — хто чытае, няхай разумее, — тады тыя, хто ў Юдэі, няхай уцякаюць у горы,
MAR 13:15 а хто на даху, няхай не зыходзіць у дом і не ўваходзіць узяць нешта з дому свайго,
MAR 13:16 і хто ў полі, няхай не вяртаецца назад узяць адзеньне сваё.
MAR 13:17 Але гора цяжарным і тым, што кормяць грудзьмі, у тыя дні.
MAR 13:18 Дык маліцеся, каб не былі ўцёкі вашыя ў зіму.
MAR 13:19 Бо ў тыя дні будзе такі прыгнёт, якога не было ад пачатку стварэньня, якое стварыў Бог, аж дагэтуль, і ня будзе.
MAR 13:20 І калі б Госпад не скараціў гэтых дзён, не выратавалася б ніводнае цела, але дзеля выбраных, якіх Ён выбраў, скараціў гэтыя дні.
MAR 13:21 І тады калі хто вам скажа: “Вось тут Хрыстос”, ці: “Вось, там”, — ня верце.
MAR 13:22 Бо паўстануць фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі, і будуць рабіць знакі і цуды, каб зьвесьці, калі магчыма, і выбраных.
MAR 13:23 Вы ж глядзіце: вось, Я вам усё наперад сказаў.
MAR 13:24 Але ў тыя дні, пасьля прыгнёту таго, зацьмее сонца, і месяц ня дасьць сьвятла свайго,
MAR 13:25 і зоркі нябесныя падаць будуць, і сілы, што ў небе, захістаюцца.
MAR 13:26 І тады ўгледзяць Сына Чалавечага, Які прыходзіць на аблоках з вялікай моцаю і славаю.
MAR 13:27 І тады Ён пашле анёлаў Сваіх, і зьбярэ выбраных Сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі да краю неба.
MAR 13:28 У дрэва фігавага навучыцеся прыповесьці: калі ўжо галінка ягоная робіцца мяккай і пускае лісты, разумееце, што блізка лета.
MAR 13:29 Гэтак і вы, калі ўбачыце, што гэта адбываецца, разумейце, што блізка, у дзьвярах.
MAR 13:30 Сапраўды кажу вам: не праміне пакаленьне гэтае, аж усё гэта станецца.
MAR 13:31 Неба і зямля прамінуць, але словы Мае не прамінуць.
MAR 13:32 А пра дзень той і гадзіну ніхто ня ведае, ані анёлы, што ў небе, ані Сын, а толькі Айцец.
MAR 13:33 Глядзіце, ня сьпіце і маліцеся, бо ня ведаеце, калі прыйдзе пара.
MAR 13:34 Як чалавек, які, выяжджаючы, пакінуў дом свой, і даў уладу слугам сваім, і кожнаму свой абавязак, і загадаў прыдзьверніку, каб чуваў.
MAR 13:35 Дык чувайце, бо ня ведаеце, калі гаспадар дому прыйдзе: вечарам, ці апоўначы, ці як певень засьпявае, ці раніцай,
MAR 13:36 каб, калі вернецца неспадзявана, не знайшоў вас, што сьпіце.
MAR 13:37 А што вам кажу, усім кажу: Чувайце!»
MAR 14:1 Праз два дні была Пасха і сьвята Праснакоў, і шукалі першасьвятары і кніжнікі, як узяць Яго подступам і забіць,
MAR 14:2 але казалі: «Не на сьвята, каб не было замяшаньня ў народзе».
MAR 14:3 І калі Ён быў у Бэтаніі, у доме Сымона пракажонага, і ўзьляжаў [за сталом], прыйшла жанчына з алябастравым збанком міра нардовага, чыстага і каштоўнага, і, пабіўшы алябастар, выліла Яму на галаву.
MAR 14:4 І былі некаторыя, якія абураліся ў сабе і казалі: «Навошта такое марнаваньне гэтага міра?
MAR 14:5 Можна ж было прадаць яго даражэй, чым за трыста дынараў, і раздаць убогім». І наракалі на яе.
MAR 14:6 А Ісус сказаў: «Пакіньце яе! Навошта робіце ёй прыкрасьць? Яна добры ўчынак зрабіла дзеля Мяне.
MAR 14:7 Бо ўбогіх заўсёды маеце з сабою і можаце ім дабро рабіць, калі захочаце, а Мяне маеце не заўсёды.
MAR 14:8 Яна, што магла, зрабіла: наперад памазала цела Маё на пахаваньне.
MAR 14:9 Сапраўды кажу вам: дзе толькі будзе абвешчана Эвангельле гэтае ва ўсім сьвеце, будзе сказана і пра тое, што яна зрабіла, на ўспамін пра яе».
MAR 14:10 І Юда Іскарыёт, адзін з Дванаццаці, пайшоў да першасьвятароў, каб выдаць Яго ім.
MAR 14:11 Яны ж, пачуўшы, узрадаваліся і абяцалі даць яму грошы. І ён шукаў, як у адпаведны час Яго выдаць.
MAR 14:12 І ў першы дзень Праснакоў, калі закалваецца пасхальнае [ягня], кажуць Яму вучні Ягоныя: «Дзе хочаш, каб мы пайшлі і прыгатавалі Табе есьці Пасху?»
MAR 14:13 І пасылае двух вучняў сваіх, і гаворыць ім: «Ідзіце ў горад, і сустрэнецца вам чалавек, які будзе несьці збан вады; ідзіце за ім.
MAR 14:14 І куды ён увойдзе, скажыце ўладальніку: “Настаўнік гаворыць: ‘Дзе сьвятліца, у якой буду есьці Пасху разам з вучнямі Маімі?’”
MAR 14:15 І ён пакажа вам залю вялікую, засланую, падрыхтаваную; там падрыхтуйце нам».
MAR 14:16 І пайшлі вучні Ягоныя, і прыйшлі ў горад, і знайшлі, як Ён сказаў ім, і падрыхтавалі Пасху.
MAR 14:17 І калі настаў вечар, прыходзіць з Дванаццацьцю.
MAR 14:18 І калі ўзлягалі за сталом і елі, Ісус сказаў: «Сапраўды кажу вам: Адзін з вас, што есьць са Мною, выдасьць Мяне».
MAR 14:19 Яны ж засмуціліся і пачалі адзін за адным гаварыць Яму: «Ці ня я?» І іншыя: «Ці ня я?»
MAR 14:20 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Адзін з Дванаццаці, што мачае са Мною ў місе.
MAR 14:21 Што праўда, Сын Чалавечы ідзе, як напісана пра Яго, але гора таму чалавеку, праз якога Сын Чалавечы выдаецца! Лепш было б, каб чалавек той ня быў нарадзіўшыся».
MAR 14:22 І калі яны елі, Ісус узяў хлеб, дабраславіўшы, паламаў і даў ім, і сказаў: «Бярыце, ешце, гэта ёсьць Цела Маё».
MAR 14:23 І, узяўшы келіх, падзякаваўшы, даў ім; і пілі з яго ўсе.
MAR 14:24 І сказаў ім: «Гэта ёсьць Кроў Мая Новага Запавету, якая за многіх праліваецца.
MAR 14:25 Сапраўды кажу вам, што больш ня буду піць з гэтага плоду вінаграднага аж да таго дня, калі буду піць новае віно ў Валадарстве Божым».
MAR 14:26 І, засьпяваўшы, пайшлі на гару Аліўную.
MAR 14:27 І кажа ім Ісус: «Усе вы згоршыцеся дзеля Мяне ў гэтую ноч, бо напісана: “Удару пастуха, і будуць расьцярушаныя авечкі”,
MAR 14:28 але пасьля Майго ўваскрасеньня прыйду перад вамі ў Галілею».
MAR 14:29 А Пётар сказаў Яму: «Калі нават усе згоршацца, але ня я».
MAR 14:30 І кажа яму Ісус: «Сапраўды кажу табе, што ты сёньня, у гэтую ноч, перш, чым певень двойчы запяе, тройчы адрачэшся ад Мяне».
MAR 14:31 Але той тым мацней гаварыў: «Хоць бы мне трэба было памерці з Табою, не адракуся ад Цябе». Гэтак сама і ўсе гаварылі.
MAR 14:32 І прыходзяць у месца, званае Гетсэманія, і гаворыць вучням Сваім: «Пасядзіце тут, пакуль Я памалюся».
MAR 14:33 І бярэ з Сабою Пятра, і Якуба, і Яна, і пачаў тужыць і сумаваць.
MAR 14:34 І кажа ім: «Смутная душа Мая аж да сьмерці, застаньцеся тут і чувайце».
MAR 14:35 І, адыйшоўшыся трохі, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі магчыма, абмінула Яго гэтая гадзіна.
MAR 14:36 І гаварыў: «Абба, Ойча! Усё магчыма для Цябе, пранясі ад Мяне гэты келіх, але ня тое, што Я хачу, але што Ты!»
MAR 14:37 І прыходзіць, і знаходзіць іх, што яны сьпяць, і гаворыць Пятру: «Сымоне! Ты сьпіш? Ня маеш сілы аднае гадзіны чуваць?
MAR 14:38 Чувайце і маліцеся, каб не ўвайсьці ў спакусу, бо дух ахвочы, а цела кволае».
MAR 14:39 І зноў, адыйшоўшыся, маліўся, гаворачы тое самае слова.
MAR 14:40 І, вярнуўшыся, знайшоў зноў, што яны сьпяць, бо вочы іхнія абцяжэлі, і ня ведалі, што Яму адказаць.
MAR 14:41 І прыходзіць трэці раз, і кажа ім: «Сьпіце яшчэ і адпачываеце? Даволі! Прыйшла гадзіна. Вось Сын Чалавечы выдаецца ў рукі грэшнікаў.
MAR 14:42 Уставайце! Хадзем! Вось, наблізіўся той, хто Мяне выдае».
MAR 14:43 І адразу, калі Ён яшчэ гаварыў, прыходзіць Юда, адзін з Дванаццаці, а з ім вялікі натоўп з мячамі і каламі ад першасьвятароў, і кніжнікаў, і старшыняў.
MAR 14:44 А той, што выдаваў Яго, даў ім знак, кажучы: «Каго я пацалую, гэта Ён, бярыце Яго і вядзіце асьцярожна».
MAR 14:45 І, прыйшоўшы, адразу падыйшоў да Яго і кажа: «Раббі! Раббі!», і пацалаваў Яго.
MAR 14:46 Яны ж усклалі рукі свае на Яго і схапілі Яго.
MAR 14:47 А адзін з тых, што стаялі там, выхапіўшы меч, ударыў слугу першасьвятара і адсек яму вуха.
MAR 14:48 І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Як на разбойніка выйшлі вы з мячамі і каламі, каб схапіць Мяне.
MAR 14:49 Штодзень быў Я з вамі ў сьвятыні, навучаючы, і вы ня бралі Мяне, але няхай споўніцца Пісаньне».
MAR 14:50 І, пакінуўшы Яго, усе паўцякалі.
MAR 14:51 І адзін юнак, апрануўшы палатніну на голае цела, ішоў за Ім, і жаўнеры схапілі яго,
MAR 14:52 але ён, пакінуўшы палатніну, голы ўцёк ад іх.
MAR 14:53 І прывялі Ісуса да першасьвятара, і зьбіраюцца да яго ўсе першасьвятары, і старшыні, і кніжнікі.
MAR 14:54 І Пётар здалёк ішоў за Ім ажно на панадворак першасьвятара, і сядзеў з паслугачамі і грэўся пры агні.
MAR 14:55 А першасьвятары і ўвесь сынэдрыён шукалі сьведчаньня супраць Ісуса, каб аддаць Яго на сьмерць, і не знаходзілі.
MAR 14:56 Бо шмат хто фальшыва сьведчыў супраць Яго, але іхнія сьведчаньні не былі згоднымі.
MAR 14:57 І некаторыя, падняўшыся, фальшыва сьведчылі супраць Яго, кажучы:
MAR 14:58 «Мы чулі, як Ён казаў: “Я зруйную гэтую бажніцу, зробленую рукамі, і праз тры дні збудую іншую, якая не рукамі зробленая”».
MAR 14:59 Але і іх сьведчаньні не былі згоднымі.
MAR 14:60 І першасьвятар, стаўшы на сярэдзіне, спытаўся ў Ісуса, кажучы: «Нічога не адказваеш? Што яны супраць Цябе сьведчаць?»
MAR 14:61 А Ён маўчаў і нічога не адказваў. Зноў першасьвятар спытаўся ў Яго і гаворыць Яму: «Ці Ты — Хрыстос, Сын Дабраслаўлёнага?»
MAR 14:62 А Ісус сказаў: «Гэта Я, і вы ўгледзіце Сына Чалавечага, Які сядзіць праваруч Моцы і Які ідзе на аблоках нябесных».
MAR 14:63 Тады першасьвятар, разьдзёршы вопраткі свае, кажа: «Нашто патрэбны нам яшчэ сьведкі?
MAR 14:64 Вы чулі блюзьнерства? Як вам здаецца?» Тыя ж усе прысудзілі, што Ён варты сьмерці.
MAR 14:65 І некаторыя пачалі пляваць на Яго, і засланяць аблічча Яго, і біць Яго, і гаварыць Яму: «Праракуй!» І паслугачы білі Яго па шчоках.
MAR 14:66 І калі Пётар быў на панадворку ўнізе, прыходзіць адна са служак першасьвятара
MAR 14:67 і, убачыўшы Пятра, які грэўся, і прыгледзеўшыся да яго, кажа: «І ты быў з Ісусам з Назарэту?»
MAR 14:68 Але ён адрокся, кажучы: «Ня ведаю і не разумею, што ты гаворыш». І выйшаў вонкі на пярэдні панадворак, і запяяў певень.
MAR 14:69 І служка, зноў убачыўшы яго, пачала казаць тым, што стаялі побач: «Гэты адзін з іх».
MAR 14:70 А ён зноў адрокся. І, неўзабаве, тыя, што там стаялі, зноў кажуць Пятру: «Праўда, ты з іх, бо ты — Галілеец, і гаворка твая падобная».
MAR 14:71 А ён пачаў клясьціся і прысягаць: «Ня ведаю Чалавека Гэтага, пра Якога гаворыце».
MAR 14:72 І другі раз запяяў певень, і ўзгадаў Пётар слова, якое сказаў яму Ісус: «Перш, чым певень двойчы запяе, ты тройчы адрачэшся ад Мяне». І пачаў плакаць.
MAR 15:1 І адразу раніцою, зрабіўшы нараду, першасьвятары са старшынямі і кніжнікамі, і ўвесь сынэдрыён, зьвязаўшы Ісуса, павялі і выдалі Пілату.
MAR 15:2 І спытаўся ў Яго Пілат: «Ты — Валадар Юдэйскі?» А Ён, адказваючы, гаворыць яму: «Ты кажаш».
MAR 15:3 І вінавацілі Яго першасьвятары ў многім.
MAR 15:4 А Пілат зноў спытаўся ў Яго: «Нічога не адказваеш? Глядзі, як шмат сьведчаць супраць Цябе?»
MAR 15:5 Але Ісус больш нічога не адказваў, так што Пілат зьдзівіўся.
MAR 15:6 А на сьвята ён звальняў ім аднаго з вязьняў, за якога прасілі.
MAR 15:7 Быў жа адзін, называны Барабба, увязьнены разам з супольнікамі, якія пад час паўстаньня ўчынілі забойства.
MAR 15:8 І, закрычаўшы, натоўп пачаў прасіць таго, што рабіў ім заўсёды.
MAR 15:9 А Пілат адказаў ім, кажучы: «Хочаце, адпушчу вам Валадара Юдэйскага?»
MAR 15:10 Бо ведаў, што першасьвятары праз зайздрасьць выдалі Яго.
MAR 15:11 Але першасьвятары падбухторылі натоўп, каб лепш адпусьціў ім Бараббу.
MAR 15:12 Дык Пілат, адказваючы, зноў сказаў ім: «Што вы хочаце, каб я зрабіў з Тым, Каго называеце Валадаром Юдэйскім?»
MAR 15:13 Але яны зноў закрычалі: «Укрыжуй Яго!»
MAR 15:14 Пілат жа сказаў ім: «Што ліхога ўчыніў Ён?» Але яны яшчэ мацней крычалі: «Укрыжуй Яго!»
MAR 15:15 Дык Пілат, хочучы дагадзіць натоўпу, адпусьціў ім Бараббу, а Ісуса, убічаваўшы, выдаў на ўкрыжаваньне.
MAR 15:16 І жаўнеры завялі Яго на панадворак, што завецца прэторыя, і склікаюць усю кагорту.
MAR 15:17 І апранаюць Яго ў пурпур, і, сплёўшы вянок з церняў, ускладаюць на Яго.
MAR 15:18 І пачалі вітаць Яго: «Радуйся, Валадару Юдэйскі!»
MAR 15:19 І білі Яго трысьцінай па галаве, і плявалі на Яго, і, кленчучы, пакланяліся Яму.
MAR 15:20 І калі назьдзекваліся з Яго, зьнялі з Яго пурпур, і апранулі Яго ў адзеньне Ягонае. І вядуць Яго, каб Яго ўкрыжаваць.
MAR 15:21 І прымушаюць нейкага Сымона Кірэнэйца, бацьку Аляксандра і Руфа, які ішоў з поля і праходзіў міма, каб узяў крыж Ягоны.
MAR 15:22 І прыводзяць Яго на Гальготу, месца, што перакладаецца Месца Чэрапа.
MAR 15:23 І далі Яму піць віно, зьмяшанае са сьмірнай, але Ён не прыняў.
MAR 15:24 І тыя, што крыжавалі Яго, падзялілі адзеньне Ягонае, кідаючы жэрабя, хто мае яго ўзяць.
MAR 15:25 А была гадзіна трэцяя, і ўкрыжавалі Яго.
MAR 15:26 І быў надпіс віны Ягонай напісаны: «Валадар Юдэйскі».
MAR 15:27 І разам з Ім укрыжавалі двух разбойнікаў, аднаго праваруч, а другога леваруч Яго.
MAR 15:28 І споўнілася Пісаньне: «І да беззаконьнікаў залічаны».
MAR 15:29 І тыя, што праходзілі міма, блюзьнілі на Яго, ківаючы галовамі сваімі і кажучы: «Гэй, Ты, Які руйнуеш бажніцу і ў тры дні адбудоўваеш,
MAR 15:30 выратуй Сябе Самога і зыйдзі з крыжа».
MAR 15:31 Падобна і першасьвятары, насьмяхаючыся, гаварылі з кніжнікамі адзін аднаму: «Іншых ратаваў, а Сябе ўратаваць ня можа.
MAR 15:32 Хрыстос, Валадар Ізраіля, няхай зыйдзе цяпер з крыжа, каб мы ўбачылі і паверылі». І тыя, што былі ўкрыжаваныя з Ім, зьневажалі Яго.
MAR 15:33 А калі настала гадзіна шостая, сталася цемра па ўсёй зямлі ажно да гадзіны дзявятай.
MAR 15:34 І а дзявятай гадзіне Ісус загаласіў моцным голасам, кажучы: «Элёі, элёі, ламма сабахтані», што перакладаецца: «Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?»
MAR 15:35 І некаторыя з тых, што вакол стаялі, пачуўшы, казалі: «Вось, Ільлю кліча».
MAR 15:36 А адзін, пабегшы і напоўніўшы губку воцатам ды ўсклаўшы яе на трысьціну, даваў Яму піць, гаворачы: «Пакіньце, паглядзім, ці прыйдзе Ільля зьняць Яго».
MAR 15:37 Ісус жа, усклікнуўшы моцным голасам, аддаў духа.
MAR 15:38 І заслона ў бажніцы была разьдзертая надвое ад верху да нізу.
MAR 15:39 Сотнік жа, што стаяў насупраць Яго, убачыўшы, што так закрычаўшы, аддаў духа, сказаў: «Праўда, Чалавек Гэты быў Сын Божы».
MAR 15:40 Былі таксама жанчыны, што глядзелі здалёк, між імі Марыя Магдалена, і Марыя, маці Якуба меншага і Ёсіі, і Салямэя,
MAR 15:41 якія, калі Ён быў у Галілеі, хадзілі за Ім і паслугавалі Яму, і шмат іншых, што прыйшлі з Ім у Ерусалім.
MAR 15:42 І калі ўжо настаў вечар, — а быў гэта дзень прыгатаваньня, які ёсьць перад суботаю, —
MAR 15:43 прыйшоў Язэп з Арыматэі, паважаны ратман, які сам чакаў Валадарства Божага. Адважыўшыся, ён увайшоў да Пілата і прасіў цела Ісуса.
MAR 15:44 А Пілат зьдзівіўся, што Ён ужо памёр, і паклікаўшы сотніка, спытаўся ў яго, ці даўно памёр,
MAR 15:45 і, даведаўшыся ад сотніка, аддаў цела Язэпу.
MAR 15:46 І той, купіўшы палатніну і зьняўшы Яго, ахінуў палатнінаю і палажыў Яго ў магілу, якая была высечаная ў скале, і прываліў камень да ўваходу ў магілу.
MAR 15:47 А Марыя Магдалена і Марыя Ёсіева глядзелі, дзе палажылі Яго.
MAR 16:1 І калі мінула субота, Марыя Магдалена, і Марыя Якубава, і Салямэя купілі духмянасьцяў, каб пайсьці памазаць Яго.
MAR 16:2 І вельмі рана, у першы дзень тыдня, прыходзяць да магілы, калі ўзыходзіла сонца.
MAR 16:3 І гаварылі між сабою: «Хто нам адваліць камень ад уваходу ў магілу?»
MAR 16:4 І, глянуўшы, бачаць, што камень адвалены, а быў ён надта вялікі.
MAR 16:5 І, увайшоўшы ў магілу, убачылі юнака, які сядзеў па правым баку, адзетага ў белую шату, і напалохаліся.
MAR 16:6 А ён кажа ім: «Не палохайцеся, шукаеце Ісуса з Назарэту, укрыжаванага? Ён уваскрос. Няма Яго тут. Вось месца, дзе палажылі Яго.
MAR 16:7 Але ідзіце, скажыце вучням Ягоным і Пятру: “Ён ідзе перад вамі ў Галілею; там Яго ўгледзіце, як Ён сказаў вам”».
MAR 16:8 І яны, выйшаўшы, пабеглі ад магілы, і ахапіла іх трымценьне і захапленьне, і нікому нічога не сказалі, бо баяліся.
MAR 16:9 Уваскросшы раніцаю ў першы дзень тыдня, Ісус зьявіўся спачатку Марыі Магдалене, з якой выгнаў сем дэманаў.
MAR 16:10 Яна, пайшоўшы, паведаміла тым, што з Ім былі, якія плакалі і галасілі.
MAR 16:11 Але тыя, пачуўшы, што Ён жывы і яна бачыла Яго, не паверылі.
MAR 16:12 Пасьля гэтага Ён зьявіўся ў іншым выглядзе дваім з іх у дарозе, як ішлі ў вёску.
MAR 16:13 І тыя, вярнуўшыся, паведамілі іншым, але і ім не паверылі.
MAR 16:14 Нарэшце Ён зьявіўся Адзінаццаці, калі ўзьлягалі пры стале, і дакараў за недаверства іхняе і жорсткасьць сэрца, што не паверылі тым, якія бачылі Яго ўваскросшага.
MAR 16:15 І сказаў ім: «Ідзіце на ўвесь сьвет і абвяшчайце Эвангельле ўсяму стварэньню.
MAR 16:16 Хто паверыць і ахрысьціцца, будзе збаўлены, а хто не паверыць, будзе асуджаны.
MAR 16:17 А тым, што павераць, будуць такія знакі: у імя Маё выганяць будуць дэманаў, новымі мовамі гаварыць будуць,
MAR 16:18 зьмеяў браць будуць, і калі што сьмяротнае вып’юць, не пашкодзіць ім, на нямоглых рукі ўскладуць, і яны будуць здаровыя».
MAR 16:19 Госпад жа пасьля размовы з імі ўзьнёсься ў неба і сеў праваруч Бога.
MAR 16:20 А яны, пайшоўшы, абвяшчалі паўсюль Госпада, Які ўспамагаў іх і сьцьвярджаў словы знакамі, якія іх суправаджалі. Амэн.
LUK 1:1 Як ужо многія намагаліся напісаць аповесьць пра падзеі, якія ў нас адбыліся,
LUK 1:2 як пераказалі нам тыя, што былі ад пачатку відавочцамі і сталіся паслугачамі Слова,
LUK 1:3 надумаў і я, прайшоўшы ўсё нанова, дакладна па парадку апісаць табе, вяльможны Тэафілю,
LUK 1:4 каб ты пазнаў надзейнасьць словаў, у якіх быў навучаны.
LUK 1:5 Сталася ў дні Ірада, валадара Юдэйскага, [быў] сьвятар з Абіявае чаргі, на імя Захарыя, і жонка ягоная з дачок Аарона, і імя яе — Альжбета.
LUK 1:6 Былі яны абое праведныя перад Богам, ходзячы паводле прыказаньняў і пастановаў Госпада беззаганна.
LUK 1:7 І не было ў іх дзіцяці, таму што Альжбета была няплодная, і абое яны былі пажылыя ў гадах сваіх.
LUK 1:8 І сталася, калі ў парадку свае чаргі ён спаўняў сьвятарскі абавязак перад Богам,
LUK 1:9 выпала яму паводле звычаю сьвятароў кадзіць, увайшоўшы ў бажніцу Госпадаву.
LUK 1:10 І ўсё мноства народу звонку малілася ў час каджэньня.
LUK 1:11 І зьявіўся яму анёл Госпадаў, які стаў з правага боку кадзільнага ахвярніку.
LUK 1:12 І стрывожыўся Захарыя, убачыўшы яго, і ахапіў яго страх.
LUK 1:13 Анёл жа сказаў яму: «Ня бойся, Захарыя; бо пачутая просьба твая, і жонка твая Альжбета народзіць табе сына, і дасі яму імя Ян.
LUK 1:14 І будзе табе радасьць і весялосьць, і многія ўзрадуюцца з нараджэньня ягонага.
LUK 1:15 Бо ён будзе вялікі перад Госпадам, і ня будзе піць віно і сікеру, і Духам Сьвятым напоўніцца яшчэ ва ўлоньні маці сваёй.
LUK 1:16 І многіх з сыноў Ізраіля зьверне да Госпада, Бога іхняга.
LUK 1:17 І будзе ісьці перад Ім у духу і сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы бацькоў дзецям, і непаслухмяным — лад думак праведнікаў, каб падрыхтаваць Госпаду народ падрыхтаваны».
LUK 1:18 І сказаў Захарыя анёлу: «З чаго даведаюся я гэтае? Бо я — стары, і жонка мая ў гадах пажылых».
LUK 1:19 І, адказваючы, сказаў яму анёл: «Я — Габрыэль, які стаю перад Богам, і я пасланы гаварыць з табою і дабравесьціць табе гэтае.
LUK 1:20 І вось, будзеш ты маўчаць, і ня зможаш гаварыць да дня, калі гэта станецца, за тое, што не паверыў словам маім, якія споўняцца ў свой час».
LUK 1:21 І чакаў народ Захарыю, і дзівіўся, што ён марудзіць у бажніцы.
LUK 1:22 А ён, выйшаўшы, ня мог гаварыць да іх; і зразумелі, што бачыў відзеж у бажніцы; і ён ківаў ім, і застаўся немы.
LUK 1:23 І сталася, калі скончыліся дні службы ягонай, ён вярнуўся ў дом свой.
LUK 1:24 Пасьля гэтых дзён зачала Альжбета, жонка ягоная, і хавала гэта пяць месяцаў, кажучы:
LUK 1:25 «Гэтак учыніў мне Госпад у дні, калі глянуў на мяне, каб зьняць з мяне ганьбу між людзьмі».
LUK 1:26 А ў шосты месяц быў пасланы анёл Габрыэль ад Бога ў горад Галілейскі, называны Назарэт,
LUK 1:27 да дзяўчыны, заручанай з мужам на імя Язэп, з дому Давідавага; а імя дзяўчыны — Марыя.
LUK 1:28 І, увайшоўшы да яе, анёл сказаў: «Радуйся, дабрадатная! Госпад з табою; дабраслаўлёная ты між жанчынамі».
LUK 1:29 Яна ж, убачыўшы яго, устрывожылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта было за прывітаньне.
LUK 1:30 І сказаў ёй анёл: «Ня бойся, Марыя; бо ты знайшла ласку ў Бога.
LUK 1:31 І вось ты зачнеш ва ўлоньні і народзіш Сына, і дасі Яму імя Ісус.
LUK 1:32 Ён будзе вялікі, і Сынам Найвышэйшага назавецца, і дасьць Яму Госпад Бог пасад Давіда, бацькі Ягонага,
LUK 1:33 і Ён будзе валадарыць над домам Якуба на вякі, і Валадарству Ягонаму ня будзе канца».
LUK 1:34 А Марыя сказала анёлу: «Як гэта будзе, калі я не спазнала мужа?»
LUK 1:35 І, адказваючы, анёл сказаў ёй: «Дух Сьвяты зыйдзе на цябе, і сіла Найвышэйшага ахіне цябе. І дзеля гэтага тое, што народзіцца Сьвятое, Сынам Божым назавецца.
LUK 1:36 Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасьці сваёй, і вось ужо шосты месяц у яе, якую называюць няплоднай.
LUK 1:37 Бо ў Бога ніводнае слова ня будзе бяз сілы».
LUK 1:38 І сказала Марыя: «Вось я — служка Госпада; няхай станецца мне паводле слова твайго». І адыйшоў ад яе анёл.
LUK 1:39 Устаўшы, Марыя ў тыя дні шпарка пайшла ў горную краіну, у горад Юдавы,
LUK 1:40 і ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбету.
LUK 1:41 І сталася, калі Альжбета пачула прывітаньне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлоньні яе, і Альжбета напоўнілася Духам Сьвятым.
LUK 1:42 І ўсклікнула яна моцным голасам, і сказала: «Дабраслаўлёная ты між жанчынамі, і дабраслаўлёны плод улоньня твайго.
LUK 1:43 І адкуль гэта мне, што прыйшла маці Госпада майго да мяне?
LUK 1:44 Бо вось, як голас вітаньня твайго дайшоў да вушэй маіх, узварухнулася вясёла дзіцятка ва ўлоньні маім.
LUK 1:45 І шчасьлівая тая, якая паверыла, бо зьдзейсьніцца сказанае ёй ад Госпада».
LUK 1:46 І сказала Марыя: «Узьвялічвае душа мая Госпада,
LUK 1:47 і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцы маім,
LUK 1:48 бо Ён глянуў на паніжэньне служкі Сваёй. Бо вось, адгэтуль шчасьліваю будуць называць мяне ўсе пакаленьні,
LUK 1:49 бо вялікае ўчыніў мне Магутны; і сьвятое імя Яго,
LUK 1:50 і міласэрнасьць Ягоная з пакаленьня ў пакаленьне для тых, якія баяцца Яго.
LUK 1:51 Ён зьявіў уладу рамяном Сваім; расьсеяў ганарыстых думкамі сэрца іхняга;
LUK 1:52 скінуў моцных з пасадаў і ўзьвялічыў пакорных,
LUK 1:53 галодных насыціў дабром, а багатых адпусьціў ні з чым.
LUK 1:54 Падтрымаў Ізраіля, юнака Свайго, успомніў пра міласэрнасьць,
LUK 1:55 як гаварыў адносна бацькоў нашых, адносна Абрагама і насеньня ягонага на вякі».
LUK 1:56 Прабыла ж Марыя з ёю каля трох месяцаў і вярнулася ў дом свой.
LUK 1:57 А Альжбеце настаў час нараджаць, і яна нарадзіла сына.
LUK 1:58 І пачулі суседзі і сваякі ейныя, што ўзьвялічыў Госпад міласэрнасьць Сваю над ёю, і цешыліся з ёю.
LUK 1:59 І сталася, у восьмы дзень прыйшлі абрэзаць дзіцятка і хацелі назваць яго паводле імя бацькі ягонага Захарыям.
LUK 1:60 І, адказваючы, маці ягоная сказала: «Не, але ён будзе называцца Янам».
LUK 1:61 І сказалі ёй: «Нікога няма ў родзічаў тваіх, хто называецца гэтым імем».
LUK 1:62 І пыталіся на мігах у бацькі ягонага, як бы ён хацеў назваць яго.
LUK 1:63 І, папрасіўшы дошчачку, ён напісаў, кажучы: «Ян імя яму». І ўсе зьдзівіліся.
LUK 1:64 І адразу расчыніліся вусны ягоныя і язык ягоны, і ён стаў гаварыць, дабраслаўляючы Бога.
LUK 1:65 І стаўся страх на ўсіх, што жылі побач, і гаварылі адзін аднаму словы гэтыя па ўсёй горнай краіне Юдэйскай.
LUK 1:66 І ўсе, якія чулі, складалі [гэта] ў сэрцы сваім, кажучы: «Што ж гэта будзе за дзіця?» І рука Госпадава была з ім.
LUK 1:67 І Захарыя, бацька ягоны, напоўніўся Духам Сьвятым, і прарочыў, кажучы:
LUK 1:68 «Дабраслаўлёны Госпад, Бог Ізраіля, што адведаў народ Свой і даў выбаўленьне [яму],
LUK 1:69 і падняў рог збаўленьня нашага ў доме Давіда, слугі Свайго,
LUK 1:70 як абвясьціў вуснамі сьвятых прарокаў Сваіх, што былі адвеку,
LUK 1:71 збавіць [нас] ад ворагаў нашых і ад рукі ўсіх, якія ненавідзяць нас,
LUK 1:72 учыніць міласэрнасьць бацькам нашым і ўзгадаць сьвяты запавет Свой,
LUK 1:73 прысягу, якой кляўся Абрагаму, бацьку нашаму, даць нам
LUK 1:74 бяз страху, выбавіўшы нас з рукі ворагаў нашых,
LUK 1:75 служыць Яму ў сьвятасьці і праведнасьці перад Ім у-ва ўсе дні жыцьця нашага.
LUK 1:76 І ты, дзіцятка, будзеш названы прарокам Найвышэйшага, бо будзеш ісьці наперадзе перад абліччам Госпада падрыхтаваць шляхі Яму,
LUK 1:77 даць народу пазнаць збаўленьне ў адпушчэньні грахоў іхніх,
LUK 1:78 праз унутраную міласэрнасьць Бога нашага, у якой адведаў нас Усход з вышыні,
LUK 1:79 зьявіць [сьвятло] тым, што сядзяць у цемры і ў ценю сьмяротным, накіраваць ногі нашыя на шлях супакою».
LUK 1:80 А дзіцятка ўзрастала і ўмацоўвалася духам, і было ў пустыні да дня зьяўленьня свайго Ізраілю.
LUK 2:1 І сталася, у тыя дні выйшла ад цэзара Аўгуста пастанова зрабіць перапіс па ўсім сусьвеце.
LUK 2:2 Гэты перапіс быў першы за панаваньня Квірынія ў Сырыі.
LUK 2:3 І пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў свой горад.
LUK 2:4 Пайшоў таксама і Язэп з Галілеі, з гораду Назарэт, у Юдэю, у горад Давіда, называны Бэтлеем, бо ён быў з дому і роду Давіда,
LUK 2:5 запісацца з Марыяю, заручанай з ім жонкай, якая была цяжарная.
LUK 2:6 І сталася, калі яны былі там, надыйшоў дзень нарадзіць ёй;
LUK 2:7 і нарадзіла Сына свайго Першароднага, і спавіла Яго, і палажыла яго ў ясьлі, бо не было ім месца ў сьвятліцы.
LUK 2:8 І былі пастухі ў той ваколіцы, якія начавалі ў полі і вартавалі ўначы ля статку свайго.
LUK 2:9 І вось, стаў перад імі анёл Госпадаў, і слава Госпадава асьвяціла іх; і спалохаліся страхам вялікім.
LUK 2:10 І сказаў ім анёл: «Ня бойцеся! Бо вось, я дабравешчу вам вялікую радасьць, якая будзе ўсяму народу,
LUK 2:11 бо сёньня нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсьць Хрыстос Госпад.
LUK 2:12 І вось вам знак: вы знойдзеце Немаўлятка ў пялюшках, Якое ляжыць у ясьлях».
LUK 2:13 І неспадзявана зьявілася з анёлам шматлікае войска нябеснае, якое славіла Бога і казала:
LUK 2:14 «Слава на вышынях Богу, а на зямлі супакой, у людзях упадабаньне».
LUK 2:15 І сталася, калі адыйшлі ад іх анёлы ў неба, пастухі сказалі адзін аднаму: «Хадзем у Бэтлеем і ўбачым, ці сталася тое слова, якое абвясьціў нам Госпад».
LUK 2:16 І пайшлі пасьпешна, і знайшлі Марыю і Язэпа, і Немаўлятка, Якое ляжала ў ясьлях.
LUK 2:17 І, убачыўшы, расказалі пра словы, якія былі сказаныя ім пра Дзіцятка Гэтае.
LUK 2:18 І ўсе, якія чулі, зьдзіўляліся з таго, што расказвалі ім пастухі.
LUK 2:19 А Марыя захавала ўсе словы гэтыя, складаючы [іх] у сэрцы сваім.
LUK 2:20 І вярнуліся пастухі, славячы і хвалячы Бога за ўсё, што чулі і бачылі, як ім было сказана.
LUK 2:21 І калі прайшло восем дзён, трэба было абрэзаць Хлопчыка, і далі Яму імя Ісус, названае анёлам перш, чым быў Ён зачаты ва ўлоньні.
LUK 2:22 І калі скончыліся дні ачышчэньня іх паводле закону Майсея, прынесьлі Яго ў Ерусалім, каб прадставіць перад Госпадам,
LUK 2:23 як напісана ў законе Госпадавым: «Усякі хлопчык, які адкрывае ўлоньне, будзе названы сьвятым Госпадавым»,
LUK 2:24 і каб прынесьці ў ахвяру паводле таго, як сказана ў законе Госпадавым: пару туркавак ці двух галубянятак.
LUK 2:25 І вось, быў у Ерусаліме чалавек на імя Сымон. І быў ён чалавек праведны і пабожны, які чакаў пацяшэньня Ізраіля, і Дух Сьвяты быў на ім.
LUK 2:26 І было яму сказана ад Духа Сьвятога, што ён ня ўбачыць сьмерці, пакуль ня ўбачыць Хрыста Госпадавага.
LUK 2:27 І прыйшоў ён у Духу ў сьвятыню. І калі бацькі прынесьлі Дзіцятка Ісуса, каб выканаць над Ім абрад паводле закону,
LUK 2:28 ён узяў Яго на рукі свае, і дабраславіў Бога, і сказаў:
LUK 2:29 «Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Уладару, паводле слова Твайго, у супакоі,
LUK 2:30 бо бачылі вочы мае збаўленьне Тваё,
LUK 2:31 якое прыгатаваў Ты перад абліччам усіх народаў,
LUK 2:32 сьвятло для асьветы паганаў, і славу народу Твайго — Ізраіля».
LUK 2:33 А Язэп і маці Ягоная зьдзіўляліся сказанаму пра Яго.
LUK 2:34 І дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, маці Ягонай: «Вось, ляжыць Гэты на падзеньне і паўстаньне многіх у Ізраілю, і на знак, якому працівіцца будуць.
LUK 2:35 І табе самой меч пранікне ў душу, каб выявіліся думкі многіх сэрцаў».
LUK 2:36 І была Ганна прарочыца, дачка Фануэля, з калена Асэра. Яна была ў вельмі старым веку, з мужам ад дзявоцтва свайго пражыла сем гадоў.
LUK 2:37 І была яна ўдава гадоў васьмідзесяці чатырох, якая не адыходзіла ад сьвятыні, постам і просьбаю служачы [Богу] дзень і ноч.
LUK 2:38 І яна, у тую гадзіну прыйшоўшы, узносіла хвалу Госпаду і гаварыла пра Яго ўсім, якія чакалі выбаўленьня ў Ерусаліме.
LUK 2:39 І калі яны выканалі ўсё паводле закону Госпадава, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт.
LUK 2:40 А Дзіцятка ўзрастала і ўмацоўвалася духам, напаўняючыся мудрасьцю; і ласка Божая была на Ім.
LUK 2:41 І кожны год бацькі Ягоныя хадзілі ў Ерусалім на сьвята Пасхі.
LUK 2:42 І калі Ён меў дванаццаць год, прыйшлі яны, як звычайна, у Ерусалім на сьвята.
LUK 2:43 І калі скончыліся тыя дні і яны варочаліся, застаўся Хлопец Ісус у Ерусаліме, і не заўважылі гэтага Язэп і маці Ягоная,
LUK 2:44 але думалі, што Ён ідзе з другімі падарожнікамі. Прайшоўшы дзённую дарогу, сталі шукаць Яго між сваякамі і знаёмымі.
LUK 2:45 І, не знайшоўшы Яго, вярнуліся ў Ерусалім, шукаючы Яго.
LUK 2:46 І сталася, праз тры дні знайшлі Яго ў сьвятыні, як сядзеў сярод настаўнікаў, слухаючы іх і пытаючыся ў іх.
LUK 2:47 І ўсе, якія слухалі Яго, дзівіліся з розуму і адказаў Ягоных.
LUK 2:48 І, убачыўшы Яго, зьдзівіліся, і маці Ягоная сказала Яму: «Дзіця! Што Ты зрабіў нам гэтак? Вось, бацька Твой і я з вялікай мукаю шукалі Цябе».
LUK 2:49 І Ён сказаў ім: «Навошта вы шукалі Мяне? Ці ж вы ня ведаеце, што Я мушу быць у тым, што [належыць] Айцу Майму?»
LUK 2:50 І яны не зразумелі слова, якое Ён сказаў ім.
LUK 2:51 І Ён пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны ім. І маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы сваім.
LUK 2:52 І Ісус узрастаў у мудрасьці, і ва ўзросьце, і ў ласцы ў Бога і людзей.
LUK 3:1 А ў пятнаццаты год панаваньня цэзара Тыбэрыя, калі Понці Пілат панаваў у Юдэі, Ірад быў тэтрархам у Галілеі, Філіп, брат ягоны, — тэтрархам у Ітурэі і Траханіцкай краіне, а Лісані — тэтрархам у Абіліне,
LUK 3:2 пры першасьвятарах Аньне і Каяфе, было слова Божае да Яна, сына Захарыі, у пустыні.
LUK 3:3 І ён праходзіў па ўсіх ваколіцах Ярданскіх, прапаведуючы хрышчэньне навяртаньня дзеля адпушчэньня грахоў,
LUK 3:4 як напісана ў кнізе словаў прарока Ісаі, які кажа: «Голас таго, хто кліча ў пустыні: “Падрыхтуйце шлях Госпаду, простымі рабіце сьцежкі Яго;
LUK 3:5 усякі дол няхай напоўніцца, і ўсякая гара і ўзгорак няхай панізяцца, крывізны няхай выпрастуюцца, і няроўныя шляхі зробяцца гладкімі;
LUK 3:6 і ўгледзіць усякае цела збаўленьне Божае”».
LUK 3:7 І казаў ён натоўпам, якія прыходзілі хрысьціцца ў яго: «Спараджэньні яхідны, хто перасьцярог вас, каб уцякалі ад гневу, які надыходзіць?
LUK 3:8 Зрабіце плады, годныя навяртаньня, і не пачынайце гаварыць у сабе: “Бацьку маем Абрагама”, бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых падняць дзяцей Абрагаму.
LUK 3:9 Ужо і сякера ля кораня дрэваў ляжыць; усякае дрэва, якое не прыносіць добрага плоду, сьсякаецца і кідаецца ў агонь».
LUK 3:10 І спытаўся ў яго натоўп, кажучы: «Дык што нам рабіць?»
LUK 3:11 А ён, адказваючы, кажа ім: «Хто мае дзьве вопраткі, няхай дасьць таму, хто ня мае; і хто мае ежу, няхай робіць тое самае».
LUK 3:12 Прыйшлі і мытнікі хрысьціцца, і сказалі яму: «Настаўнік, што нам рабіць?»
LUK 3:13 А ён сказаў ім: «Нічога не бярыце больш таго, што вам загадана».
LUK 3:14 Пыталіся ў яго таксама жаўнеры, кажучы: «А нам што рабіць?» І ён сказаў ім: «Нікога ня крыўдзьце, не абмаўляйце і задавальняйцеся сваёю платай».
LUK 3:15 І народу, які чакаў і разважаў у сэрцах сваіх адносна Яна, ці не Хрыстос ён,
LUK 3:16 адказаў Ян усім, кажучы: «Я хрышчу вас вадою, але ідзе Дужэйшы за мяне, у Якога я ня варты разьвязаць рамень сандалаў Ягоных. Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём.
LUK 3:17 Веялка Ягоная ў руцэ Яго, і Ён ачысьціць ток Свой, і зьбярэ пшаніцу ў сьвіран Свой, а салому спаліць агнём незгасальным».
LUK 3:18 І шмат іншага дабравесьціў ён народу, навучаючы яго.
LUK 3:19 А Ірад тэтрарх, дакараны ім за Ірадыяду, жонку Філіпа, брата ягонага, і за ўсё, што Ірад зрабіў злога,
LUK 3:20 дадаў да ўсяго і тое, што замкнуў Яна ў вязьніцу.
LUK 3:21 І сталася, калі хрысьціўся ўвесь народ, і Ісус, ахрысьціўшыся, маліўся, адчынілася неба,
LUK 3:22 і Дух Сьвяты зыйшоў на Яго ў цялесным выглядзе, як голуб, і быў голас з неба, кажучы: «Ты — Сын Мой Улюбёны; у Табе Я маю ўпадабаньне».
LUK 3:23 І меў Ісус, пачынаючы [служэньне], гадоў каля трыццаці, і быў, як думалі, сын Язэпаў, Гэліяў,
LUK 3:24 Мататаў, Левіяў, Мэльхіяў, Янаяў, Язэпаў,
LUK 3:25 Мататыяў, Амосаў, Навумаў, Эсьліяў, Нагеяў,
LUK 3:26 Магатаў, Мататыяў, Сэмэяў, Язэпаў, Юдаў,
LUK 3:27 Яанаяў, Рэсаеў, Зэрубабэляў, Салятыэляў, Нэрыяў,
LUK 3:28 Мэльхіяў, Аддыяў, Касамаў, Эльмадамаў, Іраў,
LUK 3:29 Ёсіяў, Эліезэраў, Ярымаў, Мататаў, Левіяў,
LUK 3:30 Сымонаў, Юдаў, Язэпаў, Янанаў, Эліякімаў,
LUK 3:31 Мэлеаяў, Маінанаў, Мататаў, Натанаў, Давідаў,
LUK 3:32 Есэяў, Абэдаў, Боазаў, Сальмонаў, Наасонаў,
LUK 3:33 Амінадабаў, Арамаў, Эсромаў, Пэрэсаў, Юдаў,
LUK 3:34 Якубаў, Ісаакаў, Абрагамаў, Тэрахаў, Нахораў,
LUK 3:35 Сэрухаў, Рагаваў, Фалекаў, Гэбэраў, Салаў,
LUK 3:36 Каінанаў, Арфаксадаў, Сэмаў, Нояў, Лямэхаў,
LUK 3:37 Мэтушаляхаў, Энохаў, Ярэдаў, Магалялеэляў, Кейнанаў,
LUK 3:38 Эносаў, Сэтаў, Адамаў, Божы.
LUK 4:1 Ісус, напоўнены Духам Сьвятым, вярнуўся з Ярдану і быў паведзены Духам у пустыню.
LUK 4:2 Там сорак дзён Ён быў спакушаны д’яблам і нічога ня еў у гэтыя дні; а калі яны скончыліся, урэшце захацеў есьці.
LUK 4:3 І сказаў Яму д’ябал: «Калі Ты — Сын Божы, скажы гэтаму камяню, каб ён стаўся хлебам».
LUK 4:4 І адказаў яму Ісус, кажучы: «Напісана, што ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам Божым».
LUK 4:5 І, узьвёўшы Яго на высокую гару, д’ябал паказаў Яму ўсе валадарствы сусьвету ў імгненьне часу.
LUK 4:6 І сказаў Яму д’ябал: «Дам Табе ўладу над усім гэтым і славу іхнюю, бо яна мне аддадзена, і я, каму хачу, даю яе.
LUK 4:7 Дык калі Ты паклонішся мне, усё будзе Тваё».
LUK 4:8 І, адказваючы, сказаў яму Ісус: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Бо напісана: “Госпаду, Богу твайму, пакланяйся і Яму аднаму служы”».
LUK 4:9 І павёў Яго ў Ерусалім, і паставіў на вільчаку сьвятыні, і сказаў Яму: «Калі Ты — Сын Божы, кінься адгэтуль уніз,
LUK 4:10 бо напісана: “Анёлам Сваім загадае пра Цябе ўсьцерагчы Цябе”,
LUK 4:11 і: “На руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою Тваёю”».
LUK 4:12 І, адказваючы, сказаў яму Ісус: «Сказана: “Не спакушай Госпада, Бога твайго”».
LUK 4:13 І, скончыўшы ўсё спакушэньне, д’ябал адыйшоў ад Яго да пары.
LUK 4:14 І вярнуўся Ісус у сіле Духа ў Галілею; і разыйшлася чутка пра Яго па ўсёй ваколіцы.
LUK 4:15 І вучыў Ён у сынагогах іхніх, і ад усіх быў слаўлены.
LUK 4:16 І прыйшоў у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводле звычаю Свайго ў дзень суботні ў сынагогу, і ўстаў чытаць.
LUK 4:17 І далі Яму кнігу прарока Ісаі; і Ён, разгарнуўшы кнігу, знайшоў месца, дзе было напісана:
LUK 4:18 «Дух Госпада на Мне, бо Ён памазаў Мяне дабравесьціць убогім, паслаў Мяне аздараўляць скрышаных сэрцам, абвяшчаць вязьням вызваленьне і сьляпым — вяртаньне зроку, пусьціць змучаных на свабоду,
LUK 4:19 і абвяшчаць год Госпадаў прыемны».
LUK 4:20 І, згарнуўшы кнігу, аддаў паслугачу і сеў; і вочы ўсіх у сынагозе былі зьвернуты на Яго.
LUK 4:21 А Ён пачаў гаварыць ім: «Сёньня споўнілася пісаньне гэтае ў вушах вашых».
LUK 4:22 І ўсе засьведчылі Яму гэта, і зьдзіўляліся словам ласкі, якія выходзілі з вуснаў Ягоных, і гаварылі: «Ці не Язэпаў гэта сын?»
LUK 4:23 І Ён сказаў ім: «Вядома, вы скажаце Мне гэткую прыповесьць: “Лекару, аздараві Самога Сябе; зрабі і тут, у Тваёй бацькаўшчыне, тое, што, мы чулі, сталася ў Капэрнауме”».
LUK 4:24 І сказаў: «Сапраўды кажу вам: Ніводзін прарок не прыймаецца ў бацькаўшчыне сваёй.
LUK 4:25 Праўдзіва кажу вам: Шмат удоваў было ў Ізраілю ў дні Ільлі, калі было зачынена неба тры гады і шэсьць месяцаў, так што стаўся вялікі голад па ўсёй зямлі;
LUK 4:26 і ані да аднае з іх ня быў пасланы Ільля, але толькі да ўдавы ў Сарэпту Сідонскую.
LUK 4:27 І шмат было пракажоных у Ізраілю пры прароку Элісею, і ніводзін з іх ня быў ачышчаны, акрамя Нэемана Сірыйца».
LUK 4:28 І ўсе ў сынагозе напоўніліся ярасьцю, пачуўшы гэтае,
LUK 4:29 і, устаўшы, выгналі Яго навонкі з гораду, і павялі Яго на вяршыню гары, на якой быў пабудаваны горад іхні, каб скінуць Яго,
LUK 4:30 але Ён, прайшоўшы сярод іх, пайшоў.
LUK 4:31 І прыйшоў у Капэрнаум, горад Галілейскі, і вучыў іх у суботы.
LUK 4:32 І дзівіліся з вучэньня Ягонага, бо з уладаю былі словы Яго.
LUK 4:33 І быў у сынагозе чалавек, які меў духа дэмана нячыстага, і ён загаласіў моцным голасам,
LUK 4:34 кажучы: «Аёй! Што нам і Табе, Ісус Назарэец? Ты прыйшоў загубіць нас. Ведаю Цябе, хто Ты, Сьвяты Божы».
LUK 4:35 І забараніў яму Ісус, кажучы: «Змоўкні і выйдзі з яго!» І, кінуўшы яго на сярэдзіну, дэман выйшаў з яго, нічога не пашкодзіўшы яму.
LUK 4:36 І ахапіў усіх страх, і гутарылі між сабою, кажучы: «Што гэта за слова такое, што з уладаю і моцаю Ён загадвае духам нячыстым, і яны выходзяць?»
LUK 4:37 І разыйшлася чутка пра Яго па ўсіх вакалічных месцах.
LUK 4:38 Выйшаўшы ж з сынагогі, Ён прыйшоў у дом Сымона. А цешча Сымонава была ў моцнай гарачцы, і прасілі Яго за яе.
LUK 4:39 І, стаўшы каля яе, Ён забараніў гарачцы, і пакінула яе, а яна, адразу ўстаўшы, паслугавала ім.
LUK 4:40 Пры захадзе сонца ўсе, якія мелі хворых на розныя хваробы, прыводзілі іх да Яго; і Ён, усклаўшы на кожнага з іх рукі, аздаравіў іх.
LUK 4:41 Выганяў таксама дэманаў з многіх, якія крычалі і казалі: «Ты — Хрыстос, Сын Божы». І Ён забараняў ім казаць, што яны ведаюць, што Ён — Хрыстос.
LUK 4:42 А калі настаў дзень, Ён, выйшаўшы, пайшоў у пустыннае месца, і натоўпы шукалі Яго, і, прыйшоўшы да Яго, затрымлівалі Яго, каб не ішоў ад іх.
LUK 4:43 А Ён сказаў ім: «І ў другіх гарадах Я мушу дабравесьціць Валадарства Божае, бо дзеля гэтага Я пасланы».
LUK 4:44 І абвяшчаў у сынагогах Галілейскіх.
LUK 5:1 А сталася, што натоўп ціснуўся да Яго, каб слухаць Слова Божае, і Ён стаяў ля возера Генезарэт,
LUK 5:2 і ўбачыў Ён два чаўны, якія стаялі на возеры, а рыбаловы, выйшаўшы з іх, мылі сеці.
LUK 5:3 Увайшоўшы ў адзін човен, што быў Сымонаў, Ён прасіў яго адплыць крыху ад берагу і, сеўшы, вучыў натоўпы з чаўна.
LUK 5:4 Калі ж перастаў гаварыць, сказаў Сымону: «Адплыві на глыбіню і закіньце сеці вашы дзеля лову».
LUK 5:5 І, адказваючы, Сымон сказаў Яму: «Настаўнік! Мы працавалі ўсю ноч і нічога не злавілі, але паводле слова Твайго закіну сеці».
LUK 5:6 І, зрабіўшы гэтае, яны злавілі вялікае мноства рыбы, і нават сетка ў іх прарывалася.
LUK 5:7 І далі знак таварышам, што былі на другім чаўне, каб прыйшлі дапамагчы ім, і прыйшлі, і напоўнілі абодва чаўны, так што яны пачалі залівацца.
LUK 5:8 Убачыўшы гэта, Сымон Пётар упаў да каленаў Ісуса, кажучы: «Выйдзі ад мяне, Госпадзе, бо я — чалавек грэшны».
LUK 5:9 Бо страх ахапіў яго і ўсіх, што былі з ім, дзеля гэткага ўлову рыбаў, імі злоўленых,
LUK 5:10 таксама і Якуба і Яна, сыноў Зэбэдэя, якія былі супольнікамі Сымона. І сказаў Ісус Сымону: «Ня бойся, ад цяпер будзеш лаўцом чалавекаў».
LUK 5:11 І, выцягнуўшы чаўны на бераг, яны пакінулі ўсё і пайшлі за Ім.
LUK 5:12 І сталася, Ісус быў у адным горадзе, і прыйшоў чалавек увесь у праказе, і, убачыўшы Ісуса, упаўшы на аблічча, маліў Яго, кажучы: «Госпадзе! Калі хочаш, можаш мяне ачысьціць».
LUK 5:13 І Ён, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго і сказаў: «Хачу, будзь ачышчаны». І адразу праказа зыйшла з яго.
LUK 5:14 І Ён загадаў яму нікому не казаць, але пайсьці паказацца сьвятару і прынесьці ахвяру за ачышчэньне сваё, як загадаў Майсей на сьведчаньне ім.
LUK 5:15 Але тым больш разыйшлося слова пра Яго, і шматлікія натоўпы зьбіраліся да Яго слухаць і аздаравіцца ў Яго ад нядужасьцяў сваіх.
LUK 5:16 А Ён адыходзіў у пустынныя [месцы] і маліўся.
LUK 5:17 І сталася, у адзін дзень, як Ён навучаў, і сядзелі фарысэі і законавучыцелі, якія прыйшлі з усіх мястэчак Галілеі і Юдэі, і Ерусаліму, і сіла Госпадава была дзеля аздараўленьня іх,
LUK 5:18 вось, нясуць мужчыны на ложку чалавека, які быў спараліжаваны, і хацелі ўнесьці яго [ў дом] і палажыць перад Ісусам;
LUK 5:19 і, не знайшоўшы, дзе пранесьці яго праз натоўп, узьлезьлі на дах і праз страху спусьцілі яго разам з ложкам на сярэдзіну перад Ісусам.
LUK 5:20 І Ён, бачачы веру іх, сказаў яму: «Чалавеча! Адпускаюцца табе грахі твае».
LUK 5:21 І пачалі разважаць кніжнікі і фарысэі, кажучы: «Хто Ён такі, што кажа блюзьнерства? Хто можа адпускаць грахі, акрамя аднаго Бога?»
LUK 5:22 А Ісус, пазнаўшы думкі іхнія, адказваючы, сказаў ім: «Што вы думаеце ў сэрцах вашых?
LUK 5:23 Што лягчэй сказаць: “Адпускаюцца табе грахі твае”, ці сказаць: “Устань і хадзі”?
LUK 5:24 Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі», — сказаў Ён спараліжаванаму. — «Кажу табе: устань і, узяўшы ложак твой, ідзі ў дом твой».
LUK 5:25 І той, адразу ўстаўшы перад імі, узяў тое, на чым ляжаў, і пайшоў у дом свой, славячы Бога.
LUK 5:26 І ўсе былі ў захапленьні, і славілі Бога; і напоўніліся страхам, кажучы: «Дзіўныя рэчы бачылі мы сёньня».
LUK 5:27 І пасьля гэтага Ён выйшаў і ўбачыў мытніка, на імя Левій, які сядзеў на мытні, і сказаў яму: «Ідзі за Мною».
LUK 5:28 І той, пакінуўшы ўсё, устаў і пайшоў за Ім.
LUK 5:29 І зрабіў для Яго Левій у доме сваім вялікі пачастунак, і была шматлікая грамада мытнікаў і іншых, якія ўзьлягалі з імі.
LUK 5:30 І наракалі кніжнікі і фарысэі вучням Ягоным, кажучы: «Навошта вы ясьцё і п’яцё з мытнікамі і грэшнікамі?»
LUK 5:31 І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Не здаровыя маюць патрэбу ў лекары, але хворыя.
LUK 5:32 Я прыйшоў клікаць да навяртаньня не праведных, але грэшных».
LUK 5:33 А яны сказалі Яму: «Чаму вучні Яна посьцяць часта і моляцца, таксама і фарысэйскія, а Твае ядуць і п’юць?»
LUK 5:34 А Ён сказаў ім: «Ці можаце прымусіць сыноў вясельля посьціць, калі з імі жаніх?
LUK 5:35 Але прыйдуць дні, калі возьмуць у іх жаніха, і тады будуць посьціць у тыя дні».
LUK 5:36 І сказаў ім прыповесьць: «Ніхто латкі ад новага адзеньня не прышывае да старога адзеньня, бо іначай і новае разьдзярэ, і да старога не падыйдзе латка ад новага.
LUK 5:37 І ніхто не ўлівае маладога віна ў старыя мяхі, бо маладое віно прарве мяхі, і само выцячэ, і мяхі прападуць;
LUK 5:38 але маладое віно трэба ўліваць у новыя мяхі; і захаваецца тое і другое.
LUK 5:39 І ніхто, п’ючы старое віно, не захоча адразу маладога, бо кажа: “Старое лепшае”».
LUK 6:1 І сталася ў другую суботу пасьля Пасхі, што Ён праходзіў праз палеткі, і вучні Ягоныя зрывалі каласы і елі, расьціраючы рукамі.
LUK 6:2 А некаторыя з фарысэяў сказалі ім: «Навошта вы робіце тое, чаго ня сьлед рабіць у суботу?»
LUK 6:3 І, адказваючы ім, сказаў Ісус: «Ці вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў галодны сам і тыя, што з ім былі?
LUK 6:4 Як ён увайшоў у дом Божы, і ўзяў хлябы пакладныя, якіх ня можна было есьці нікому, апрача сьвятароў, і еў, і даў тым, што з ім былі».
LUK 6:5 І сказаў ім: «Сын Чалавечы ёсьць Гаспадар і суботы».
LUK 6:6 І сталася, што ў іншую суботу ўвайшоў Ён у сынагогу і навучаў. І быў там чалавек, у якога правая рука была сухая.
LUK 6:7 А кніжнікі і фарысэі сачылі за Ім, ці аздаровіць у суботу, каб знайсьці абвінавачваньне супраць Яго.
LUK 6:8 Але Ён, ведаючы думкі іхнія, сказаў чалавеку, які меў сухую руку: «Устань і стань на сярэдзіну». І той, устаўшы, стаў.
LUK 6:9 Тады сказаў ім Ісус: «Спытаюся Я ў вас: “Што трэба рабіць у суботу: дабро ці зло? Збавіць душу ці загубіць?”»
LUK 6:10 І, паглядзеўшы на ўсіх іх, сказаў чалавеку: «Выцягні руку тваю». Ён так і зрабіў, і сталася рука ягоная здаровая, як другая.
LUK 6:11 А яны напоўніліся шалам і гаварылі адзін да аднаго, што ім зрабіць з Ісусам.
LUK 6:12 І сталася ў тыя дні, узыйшоў Ён на гару памаліцца, і быў усю ноч у малітве да Бога.
LUK 6:13 І калі настаў дзень, Ён паклікаў вучняў Сваіх і выбраў з іх дванаццаць, якіх і назваў апосталамі:
LUK 6:14 Сымона, якога назваў Пятром, і Андрэя, брата ягонага, Якуба і Яна, Філіпа і Барталамея,
LUK 6:15 Мацьвея і Тамаша, Якуба Алфеявага і Сымона, называнага Зілотам,
LUK 6:16 Юду Якубавага і Юду Іскарыёта, які стаўся здраднікам.
LUK 6:17 І, зыйшоўшы разам з імі, стаў на роўным месцы, і натоўп вучняў Ягоных, і вялікае мноства народу з усяе Юдэі, і Ерусаліму, і прыморскіх гарадоў Тыру і Сідону,
LUK 6:18 якія прыйшлі паслухаць Яго і аздаравіцца ад хваробаў сваіх, і тыя, якіх мучылі духі нячыстыя, былі аздароўленыя.
LUK 6:19 І ўвесь натоўп шукаў дакрануцца да Яго, бо ад Яго зыходзіла моц і аздараўляла ўсіх.
LUK 6:20 І Ён, падняўшы вочы Свае на вучняў Сваіх, сказаў: «Шчасьлівыя ўбогія, бо вашае ёсьць Валадарства Божае.
LUK 6:21 Шчасьлівыя вы, якія цяпер галодныя, бо вы насыціцеся. Шчасьлівыя вы, якія цяпер плачаце, бо будзеце сьмяяцца.
LUK 6:22 Шчасьлівыя вы, калі зьненавідзяць вас людзі і калі адлучаць вас, і будуць зьневажаць, і выкінуць імя вашае, як зло, за Сына Чалавечага.
LUK 6:23 Радуйцеся ў той дзень і весяліцеся, бо вось, вялікая нагарода вашая ў небе, бо гэтак рабілі з прарокамі бацькі іхнія.
LUK 6:24 Больш таго, гора вам, багатыя, бо вы ўжо атрымліваеце пацяшэньне сваё.
LUK 6:25 Гора вам, перасычаныя, бо будзеце галодныя. Гора вам, якія цяпер сьмеяцёся, бо будзеце плакаць і галасіць.
LUK 6:26 Гора вам, калі ўсе людзі будуць гаварыць пра вас добра, бо гэтак рабілі з фальшывымі прарокамі бацькі іхнія.
LUK 6:27 Але вам, якія слухаеце, кажу: Любіце ворагаў вашых, рабіце дабро тым, якія ненавідзяць вас,
LUK 6:28 дабраслаўляйце тых, якія праклінаюць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас.
LUK 6:29 І таму, які ўдарыў цябе па шчацэ, падстаў і другую; і таму, хто забірае ў цябе адзеньне, не перашкаджай узяць і кашулю.
LUK 6:30 Усякаму, хто просіць у цябе, давай, і ад таго, хто ўзяў у цябе, не патрабуй назад.
LUK 6:31 І як хочаце, каб рабілі вам людзі, гэтак і вы рабіце ім.
LUK 6:32 І калі вы любіце тых, якія вас любяць, якая вам падзяка? Бо і грэшнікі любяць тых, якія іх любяць.
LUK 6:33 І калі робіце дабро тым, якія вам дабро робяць, якая вам падзяка? Бо і грэшнікі тое робяць.
LUK 6:34 І калі пазычаеце тым, ад якіх спадзеяцёся атрымаць назад, якая вам падзяка? Бо і грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб атрымаць назад гэтулькі.
LUK 6:35 Больш таго, любіце ворагаў вашых, і рабіце дабро, і пазычайце, не чакаючы нічога; і будзе нагарода вашая вялікая, і будзеце сынамі Найвышэйшага, бо Ён добры і да няўдзячных і злых.
LUK 6:36 Дык будзьце ж міласэрныя, як і Айцец ваш міласэрны.
LUK 6:37 І не судзіце, і ня будзеце суджаныя; не асуджайце, і ня будзеце асуджаныя; даруйце, і вам будзе даравана;
LUK 6:38 давайце, і вам будзе дадзена: меру добрую, націсьненую, стрэсеную і з верхам дадуць вам на ўлоньне вашае; бо якою мераю мераеце, такою і вам будзе адмерана».
LUK 6:39 Сказаў жа ім прыповесьць: «Ці можа сьляпы вадзіць сьляпога? Ці не абодва ўваляцца ў яму?
LUK 6:40 Вучань не вышэй за свайго настаўніка, але, удасканаліўшыся, кожны будзе як настаўнік ягоны.
LUK 6:41 Што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а бервяна ў сваім воку ня бачыш?
LUK 6:42 Ці як можаш сказаць брату твайму: “Браце! Дазволь, выму сучок з вока твайго”, — калі сам ня бачыш бервяна ў сваім воку? Крывадушнік! Вымі спачатку бервяно са свайго вока, і тады ўбачыш, як выняць сучок, які ў воку брата твайго.
LUK 6:43 Бо няма добрага дрэва, якое прыносіць благі плод; і няма благога дрэва, якое прыносіць плод добры.
LUK 6:44 Бо ўсякае дрэва пазнаецца з уласнага плоду; бо не зьбіраюць фігаў з цярніны і ня здымаюць вінаграду з глогу.
LUK 6:45 Добры чалавек з добрага скарбу сэрца свайго выносіць добрае, а злы чалавек са злога скарбу сэрца свайго выносіць злое; бо з багацьця сэрца гавораць вусны ягоныя.
LUK 6:46 Чаму называеце Мяне: “Госпадзе! Госпадзе!” — і ня робіце таго, што Я кажу?
LUK 6:47 Усякі, хто прыходзіць да Мяне, і слухае словы Мае, і робіць паводле іх, пакажу вам, да каго падобны.
LUK 6:48 Ён падобны да чалавека, што будуе дом, які капаў і заглыбіўся, і заклаў падмурак на скале, і калі сталася паводка, і вада ўдарыла на дом гэты, то не змагла захістаць яго, бо ён быў пабудаваны на скале.
LUK 6:49 А той, хто слухае і ня робіць, падобны да чалавека, што пабудаваў дом на зямлі без падмурку, які, калі ўдарыла на яго вада, адразу разваліўся; і разбурэньне яго было вялікае».
LUK 7:1 Калі ж Ён скончыў усе словы Свае ў слых народу, увайшоў у Капэрнаум.
LUK 7:2 У аднаго ж сотніка слуга, якога той цаніў, быў хворы пры сьмерці.
LUK 7:3 Пачуўшы пра Ісуса, ён паслаў да Яго старшыняў Юдэйскіх прасіць Яго, каб прыйшоў аздаравіць слугу ягонага.
LUK 7:4 І яны, прыйшоўшы да Ісуса, дужа прасілі Яго, кажучы: «Ён варты, каб Ты зрабіў для яго гэтае,
LUK 7:5 бо ён любіць наш народ і пабудаваў нам сынагогу».
LUK 7:6 Ісус пайшоў з імі. А калі Ён быў ужо недалёка ад дому, сотнік прыслаў да Яго сяброў сказаць Яму: “Не турбуйся, Госпадзе! Бо я ня варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой,
LUK 7:7 бо і сябе самога я не палічыў вартым прыйсьці да Цябе. Але скажы слова, і будзе аздароўлены слуга мой.
LUK 7:8 Бо і я чалавек, які маю над сабою ўладу, і маю пад сабою жаўнераў; і кажу аднаму: “Пайдзі”, — і ён ідзе; і другому: “Прыйдзі”, — і ён прыходзіць; і слузе майму: “Зрабі тое”, — і ён робіць».
LUK 7:9 Пачуўшы гэтае, Ісус зьдзівіўся з яго і, павярнуўшыся, сказаў натоўпу, які ішоў за Ім: «Кажу вам, што нават у Ізраілю не знайшоў Я гэткае веры».
LUK 7:10 І вярнуўшыся ў дом, пасланыя знайшлі хворага слугу паздаравеўшым.
LUK 7:11 І сталася пасьля гэтага, пайшоў Ён у горад, называны Наін; і з Ім ішлі многія з вучняў Ягоных і шматлікі натоўп.
LUK 7:12 Калі ж Ён наблізіўся да брамы гораду, вось, выносілі памёршага, адзінароднага сына ў маці сваёй, а яна была ўдава; і вялікі натоўп з гораду ішоў з ёю.
LUK 7:13 І, убачыўшы яе, Госпад зьлітаваўся над ёю і сказаў ёй: «Ня плач».
LUK 7:14 І, падыйшоўшы, дакрануўся да пахавальных насілкаў; а тыя, што несьлі іх, затрымаліся, і Ён сказаў: «Юнача, табе кажу: Устань!»
LUK 7:15 І сеў мёртвы, і пачаў гаварыць; і Ён аддаў яго маці ягонай.
LUK 7:16 І ўсіх ахапіў страх, і яны славілі Бога, кажучы: «Вялікі прарок паўстаў між намі», і: «Бог адведаў народ Свой».
LUK 7:17 І разыйшлося слова гэтае пра Яго па ўсёй Юдэі і па ўсёй ваколіцы.
LUK 7:18 І паведамілі Яну вучні ягоныя пра ўсё гэтае.
LUK 7:19 І, паклікаўшы двух з вучняў сваіх, Ян паслаў іх да Ісуса, кажучы: «Ці Ты Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам другога?»
LUK 7:20 А мужы [гэтыя], прыйшоўшы да Яго, сказалі: “Ян Хрысьціцель паслаў нас да Цябе, кажучы: “Ці Ты Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам другога?”»
LUK 7:21 У гэтую гадзіну Ён многіх аздаравіў ад хваробаў і немачаў, і ад злых духаў, і многім сьляпым вярнуў зрок.
LUK 7:22 І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Пайдзіце, паведаміце Яну, што вы бачылі і чулі, што сьляпыя бачаць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць, убогім дабравесьціцца.
LUK 7:23 І шчасьлівы той, хто ня згоршыцца дзеля Мяне».
LUK 7:24 Калі ж пасланцы Яна пайшлі, Ён пачаў гаварыць да натоўпаў пра Яна: «Што глядзець хадзілі вы ў пустыню? Ці трысьціну, якую вецер хістае?
LUK 7:25 Але што хадзілі вы ўбачыць? Ці чалавека, апранутага ў мяккія шаты? Вось, тыя, што ў пышным адзеньні і жывуць раскошна, знаходзяцца пры дварох валадарскіх.
LUK 7:26 Але што хадзілі вы ўбачыць? Прарока? Так, кажу вам, і больш за прарока.
LUK 7:27 Ён ёсьць той, пра якога напісана: “Вось, Я пасылаю анёла Майго перад абліччам Тваім, які пракладзе шлях Твой перад Табою”.
LUK 7:28 Бо кажу вам: Сярод народжаных жанчынамі няма ніводнага прарока, большага за Яна Хрысьціцеля; але меншы ў Валадарстве Божым большы за яго.
LUK 7:29 І ўвесь народ, які слухаў яго, і мытнікі аддалі хвалу Богу, хрысьцячыся хрышчэньнем Янавым;
LUK 7:30 а фарысэі і законьнікі адкінулі параду Божую для іх, не ахрысьціўшыся ў яго».
LUK 7:31 Госпад жа сказаў: «Да каго прыраўняю людзей пакаленьня гэтага? І да каго яны падобныя?
LUK 7:32 Яны падобныя да дзяцей, якія сядзяць на вуліцы, і клічуць адзін аднаго, і кажуць: “Мы гралі вам на жалейцы, і вы не скакалі; мы галасілі, і вы ня плакалі”.
LUK 7:33 Бо прыйшоў Ян Хрысьціцель, ані хлеба ня есьць, ані віна ня п’е, і вы кажаце: “Дэмана мае”.
LUK 7:34 Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п’е, і вы кажаце: “Вось, чалавек — абжора і п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў”.
LUK 7:35 І апраўдана мудрасьць усімі дзецьмі яе».
LUK 7:36 Нехта з фарысэяў прасіў Яго паесьці разам з ім, і Ён, увайшоўшы ў дом фарысэя, узьлёг.
LUK 7:37 І вось жанчына з таго гораду, якая была грэшніцай, даведаўшыся, што Ён узьлягае ў доме фарысэя, прынесла алябастравы збанок міра,
LUK 7:38 і, стаўшы ззаду ля ног яго і плачучы, пачала абліваць ногі яго сьлязьмі, і выцірала валасамі галавы сваёй, і цалавала ногі Ягоныя, і мазала мірам.
LUK 7:39 Бачачы гэтае, фарысэй, які быў запрасіў Яго, сказаў сам у сабе: «Калі б Ён быў прарок, дык ведаў бы, хто і якая жанчына дакранаецца да Яго, бо яна — грэшніца».
LUK 7:40 І, адказваючы, Ісус сказаў яму: «Сымоне, Я маю нешта сказаць табе». Ён жа кажа: «Кажы, Настаўнік».
LUK 7:41 [Ісус сказаў]: «У аднаго пазычальніка былі два даўжнікі: адзін быў вінен пяцьсот дынараў, а другі — пяцьдзясят.
LUK 7:42 А як яны ня мелі, чым заплаціць, ён дараваў абодвум. Скажы, каторы з іх больш узьлюбіць яго?»
LUK 7:43 Адказваючы, Сымон сказаў: «Думаю, што той, якому больш дараваў». Ён жа сказаў яму: «Слушна ты пастанавіў».
LUK 7:44 І, павярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: «Ці бачыш ты гэтую жанчыну? Я прыйшоў у дом твой, і ты вады Мне на ногі ня даў; а яна сьлязьмі абліла ногі Мае і валасамі галавы сваёй выцерла.
LUK 7:45 Ты пацалунку Мне ня даў, а яна, як толькі Я прыйшоў, не перастае цалаваць ногі Мае.
LUK 7:46 Ты галавы Мне алеем не памазаў; а яна мірам памазала ногі Мае.
LUK 7:47 Дзеля гэтага кажу табе: даруюцца многія грахі яе за тое, што яна шмат узьлюбіла; а каму мала даруецца, той мала любіць».
LUK 7:48 А ёй сказаў: «Адпускаюцца табе грахі».
LUK 7:49 І тыя, што ўзьлягалі з Ім, пачалі гаварыць у сабе: «Хто Ён ёсьць, што і грахі адпускае?»
LUK 7:50 А Ён сказаў жанчыне: «Вера твая збавіла цябе; ідзі ў супакоі».
LUK 8:1 І сталася пасьля, праходзіў Ён праз гарады і мястэчкі, абвяшчаючы і дабравесьцячы Валадарства Божае, і з Ім Дванаццаць,
LUK 8:2 і некаторыя жанчыны, якія былі аздароўленыя ад злых духаў і нядужасьцяў: Марыя, называная Магдалена, з якое выйшлі сем дэманаў,
LUK 8:3 і Ёанна, жонка Хузы, наглядчыка Ірадавага, і Сусанна, і многія іншыя, якія служылі Яму з маёмасьці сваёй.
LUK 8:4 А калі сабралася мноства народу, і з гарадоў зыходзіліся да Яго, Ён пачаў гаварыць прыповесьць:
LUK 8:5 «Выйшаў сейбіт сеяць насеньне сваё; і, калі ён сеяў, адно ўпала пры дарозе і было патаптана, і птушкі нябесныя падзяўблі яго;
LUK 8:6 а іншае ўпала на камень і, узыйшоўшы, засохла, бо ня мела вільгаці;
LUK 8:7 а іншае ўпала між цярнінаю, і вырасла цярніна, і заглушыла яго;
LUK 8:8 а іншае ўпала на добрую зямлю і, узыйшоўшы, прынесла плод стакротны». Сказаўшы гэтае, Ён усклікнуў: «Хто мае вушы слухаць, няхай слухае».
LUK 8:9 А вучні Ягоныя пыталіся ў Яго, кажучы: «Што значыць прыповесьць гэтая?»
LUK 8:10 Ён жа сказаў: «Вам дадзена ведаць таямніцы Валадарства Божага, а для рэшты яны ў прыповесьцях, так што яны, бачачы, ня бачаць і, чуючы, не разумеюць.
LUK 8:11 Вось жа прыповесьць гэтая: насеньне ёсьць слова Божае.
LUK 8:12 А што пры дарозе — гэта тыя, якія слухаюць, а пасьля прыходзіць д’ябал, і забірае слова з сэрца іхняга, каб не паверылі і не былі збаўленыя.
LUK 8:13 А што на камені — гэта тыя, якія, калі пачуюць, з радасьцю прыймаюць слова, ды ня маюць кораня і часова вераць, а ў час спакусы адпадаюць.
LUK 8:14 А што ўпала ў цярніну — гэта тыя, якія слухаюць, але, адыходзячы, заглушаюцца клопатамі, багацьцем і асалодамі жыцьцёвымі, і не даюць плоду.
LUK 8:15 А што ўпала на добрую зямлю — гэта тыя, што, пачуўшы слова, захоўваюць у добрым і чыстым сэрцы, і даюць плод у цярплівасьці.
LUK 8:16 Ніхто, запаліўшы сьвечку, не прыкрывае яе пасудзінаю, або не ставіць пад ложак, але ставіць на сьвечнік, каб тыя, якія ўваходзяць, бачылі сьвятло.
LUK 8:17 Бо няма нічога таемнага, што б ня выявілася, ані схаванага, што ня сталася б вядомым і ня выйшла на сьвятло.
LUK 8:18 Дык глядзіце, як вы слухаеце; бо хто мае, таму дадзена будзе, а хто ня мае, у таго будзе забрана і тое, што ён думае мець».
LUK 8:19 І прыйшлі да Яго маці і браты Ягоныя, і не маглі падыйсьці да Яго з прычыны натоўпу.
LUK 8:20 І паведамілі Яму, кажучы: «Маці Твая і браты Твае стаяць вонкі, хочучы бачыць Цябе».
LUK 8:21 Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, якія слухаюць слова Божае і выконваюць яго».
LUK 8:22 І сталася аднаго дня, Ён увайшоў з вучнямі Сваімі ў човен і сказаў ім: «Пераплывем на той бок возера». І паплылі.
LUK 8:23 Калі ж яны плылі, Ён заснуў. І падняўся на возеры бурны вецер, і іх залівала хвалямі, і яны былі ў небясьпецы.
LUK 8:24 І, падыйшоўшы, яны пабудзілі Яго, кажучы: «Настаўнік! Настаўнік! Мы гінем». А Ён, устаўшы, забараніў ветру і хваляваньню вады; і яны спыніліся, і сталася ціша.
LUK 8:25 Ён жа сказаў ім: «Дзе вера вашая?» А яны, спалохаўшыся, у зьдзіўленьні гаварылі адзін аднаму: «Хто Ён ёсьць, што вятрам загадвае і вадзе, і яны падпарадкоўваюцца Яму?»
LUK 8:26 І прыплылі ў краіну Гадарэнскую, якая насупраць Галілеі.
LUK 8:27 Калі ж выйшаў Ён на бераг, пераняў Яго нейкі чалавек з гораду, які меў дэманаў з даўных часоў, і не апранаў адзеньня, і жыў ня ў доме, але ў магілах.
LUK 8:28 Ён, убачыўшы Ісуса, упаў перад Ім, закрычаўшы, і моцным голасам сказаў: «Што мне і Табе, Ісус, Сын Бога Найвышэйшага? Малю Цябе, ня мучай мяне».
LUK 8:29 Бо Ён загадаў духу нячыстаму выйсьці з гэтага чалавека; бо ён доўгі час мучыў яго, так што яго вязалі ланцугамі і сьцераглі яго, але ён разрываў ланцугі, і дэман гнаў яго ў пустыні.
LUK 8:30 А Ісус спытаўся ў яго, кажучы: «Якое тваё імя?» Ён жа сказаў: «Легіён», бо шмат дэманаў увайшло ў яго.
LUK 8:31 І прасілі Яго, каб не казаў ім ісьці ў бездань.
LUK 8:32 А там на гары пасьвіўся вялікі гурт сьвіняў; і прасілі Яго [дэманы], каб дазволіў ім увайсьці ў іх, і Ён дазволіў ім.
LUK 8:33 Дэманы, выйшаўшы з чалавека, увайшлі ў сьвіняў, і рынуўся гурт са стромы ў возера, і згінуў.
LUK 8:34 А тыя, якія пасьвілі іх, убачыўшы, што сталася, уцяклі і, пайшоўшы, паведамілі ў горадзе і вёсках.
LUK 8:35 І выйшлі ўбачыць, што сталася; і прыйшлі да Ісуса, і знайшлі чалавека, з якога выйшлі дэманы, што сядзіць ля ног Ісуса, адзеты і пры розуме; і спалохаліся.
LUK 8:36 А тыя, якія бачылі, распавялі ім, як збаўлены быў апанаваны дэманамі.
LUK 8:37 І прасіла Яго ўсё мноства ваколіцы Гадарэнскае пайсьці ад іх, бо іх ахапіў вялікі страх. Ён жа, увайшоўшы ў човен, вярнуўся.
LUK 8:38 А чалавек, з якога выйшлі дэманы, прасіў Яго, каб быць з Ім, але Ісус адпусьціў яго, кажучы:
LUK 8:39 «Вярніся ў дом твой і раскажы, што ўчыніў табе Бог». І ён пайшоў, абвяшчаючы па ўсім горадзе, што ўчыніў яму Ісус.
LUK 8:40 І сталася, калі Ісус вярнуўся, натоўп прыняў Яго, бо ўсе чакалі Яго.
LUK 8:41 І вось прыйшоў чалавек на імя Яір, а быў ён начальнік сынагогі; і, упаўшы да ног Ісуса, прасіў Яго ўвайсьці ў дом ягоны,
LUK 8:42 бо ў яго была адзінародная дачка, гадоў дванаццаці, і яна памірала. А калі Ён ішоў, натоўпы ціснуліся да Яго.
LUK 8:43 І жанчына, якая мела крывацечу дванаццаць гадоў і аддала на лекараў усё ўтрыманьне сваё, і ніводзін ня здолеў вылечыць яе,
LUK 8:44 падыйшоўшы ззаду, дакранулася да крыса шаты Ягонай; і адразу спынілася ў яе крывацеча.
LUK 8:45 І сказаў Ісус: «Хто дакрануўся да Мяне?» А як усе адмаўляліся, сказаў Пётар і тыя, што з Ім былі: «Настаўнік! Натоўпы акружаюць Цябе і націскаюць, і Ты кажаш: “Хто дакрануўся да Мяне?”»
LUK 8:46 Але Ісус сказаў: «Нехта дакрануўся да Мяне, бо Я адчуў сілу, якая выйшла з Мяне».
LUK 8:47 А жанчына, бачачы, што яна ня ўтоілася, дрыжучы, падыйшла і, упаўшы перад Ім, расказала Яму перад усім народам, з якое прычыны яна дакранулася да Яго, і як адразу была аздароўлена.
LUK 8:48 Ён жа сказаў ёй: «Будзь пэўная, дачка! Вера твая збавіла цябе; ідзі ў супакоі».
LUK 8:49 Калі Ён яшчэ гаварыў гэтае, прыходзіць нехта ад начальніка сынагогі, кажучы яму: «Дачка твая памерла; не турбуй Настаўніка».
LUK 8:50 А Ісус, пачуўшы, адказаў яму, кажучы: «Ня бойся, толькі вер, і будзе збаўлена».
LUK 8:51 Прыйшоўшы ж у дом, не дазволіў увайсьці нікому апрача Пятра, Яна і Якуба, і бацькі дзяўчынкі, і маці.
LUK 8:52 А ўсе плакалі і галасілі па ёй. Ён жа сказаў: «Ня плачце; яна не памерла, але сьпіць».
LUK 8:53 І сьмяяліся з Яго, ведаючы, што яна памерла.
LUK 8:54 Ён жа, выслаўшы ўсіх вонкі і ўзяўшы яе за руку, усклікнуў, кажучы: «Дзяўчынка, устань!»
LUK 8:55 І вярнуўся дух ейны, і яна адразу ўстала, і Ён загадаў даць ёй есьці.
LUK 8:56 І зьдзівіліся бацькі ейныя, а Ён загадаў ім не гаварыць нікому пра тое, што сталася.
LUK 9:1 Паклікаўшы ж дванаццаць вучняў Сваіх, Ён даў ім моц і ўладу над усімі дэманамі і аздараўляць хваробы.
LUK 9:2 І паслаў іх абвяшчаць Валадарства Божае і аздараўляць нядужых.
LUK 9:3 І сказаў ім: «Нічога не бярыце ў дарогу: ані кія, ані торбы, ані хлеба, ані срэбра, і каб двух вопратак ня мелі.
LUK 9:4 І ў які дом увойдзеце, там заставайцеся, і адтуль выпраўляйцеся;
LUK 9:5 і калі дзе ня прымуць вас, то, выходзячы з таго гораду, абтрасіце і пыл з ног вашых у сьведчаньне супраць іх».
LUK 9:6 Пайшоўшы, яны праходзілі праз мястэчкі, дабравесьцячы і аздараўляючы паўсюль.
LUK 9:7 А тэтрарх Ірад пачуў пра ўсё, што дзеялася праз Яго, і быў зьбянтэжаны, бо адны казалі, што гэта Ян устаў з мёртвых;
LUK 9:8 а другія — што Ільля зьявіўся, а іншыя — што адзін з старадаўных прарокаў уваскрос.
LUK 9:9 І сказаў Ірад: «Яна я сьцяў. А хто Гэты, пра Якога я чую такое?» І шукаў убачыць Яго.
LUK 9:10 І вярнуўшыся, апосталы расказалі Яму, што яны зрабілі, і Ён, узяўшы іх, пайшоў асобна ў пустыннае месца каля гораду, называнага Бэтсаіда.
LUK 9:11 Але народ, даведаўшыся, пайшоў за Ім; і Ён, прыняўшы іх, гаварыў з імі пра Валадарства Божае, і тых, якія мелі патрэбу ў аздараўленьні, аздараўляў.
LUK 9:12 Калі ж дзень пачаў зыходзіць, прыступіўшы да Яго, дванаццаць сказалі Яму: «Адпусьці натоўп, каб яны, пайшоўшы ў навакольныя мястэчкі і вёскі, пераначавалі і знайшлі ежу, бо мы тут у пустынным месцы».
LUK 9:13 Ён жа сказаў ім: «Вы дайце ім есьці». А яны сказалі: «У нас няма больш за пяць хлябоў і дзьве рыбы. Хіба што мы, пайшоўшы, купім ежы для ўсіх гэтых людзей?»
LUK 9:14 Бо іх было пяць тысячаў чалавек. Але Ён сказаў вучням Сваім: «Рассадзіце іх шэрагамі па пяцьдзясят».
LUK 9:15 І зрабілі так, і рассадзілі ўсіх.
LUK 9:16 Ён жа, узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбы і зірнуўшы ў неба, дабраславіў іх, паламаў і даў вучням, каб раздалі натоўпу.
LUK 9:17 І елі, і насыціліся ўсе; і назьбіралі пазасталых кавалкаў дванаццаць кашоў.
LUK 9:18 І сталася, калі Ён маліўся асобна, вучні былі з Ім, і Ён спытаўся ў іх, кажучы: «Кім называе Мяне натоўп?»
LUK 9:19 Яны, адказваючы, сказалі: «Янам Хрысьціцелем, а іншыя — Ільлём; а іншыя — што адзін са старадаўных прарокаў уваскрос».
LUK 9:20 Ён жа сказаў ім: «А вы кім называеце Мяне?» Адказваючы, Пётар сказаў: «Хрыстом Божым».
LUK 9:21 Але Ён строга загадаў ім нікому не гаварыць пра гэта,
LUK 9:22 сказаўшы, што Сын Чалавечы мусіць шмат перацярпець, і быць адкінутым старшынямі, і першасьвятарамі, і кніжнікамі, і будзе забіты, і на трэці дзень уваскрэсьне.
LUK 9:23 Да ўсіх жа сказаў: «Калі хто хоча ісьці за Мною, няхай адрачэцца ад самога сябе, і бярэ крыж свой штодзень, і ідзе за Мною.
LUK 9:24 Бо хто хоча збавіць душу сваю, загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, той збавіць яе.
LUK 9:25 Бо якая карысьць чалавеку здабыць увесь сьвет, а сябе самога загубіць, ці пашкодзіць сабе?
LUK 9:26 Бо хто пасаромеецца Мяне і словаў Маіх, таго Сын Чалавечы пасаромеецца, калі прыйдзе ў славе Сваёй, і Айца, і сьвятых анёлаў.
LUK 9:27 Кажу вам праўдзіва, ёсьць некаторыя з тых, што тут стаяць, якія не пакаштуюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Валадарства Божага».
LUK 9:28 Сталася ж праз восем дзён пасьля словаў гэтых, узяўшы Пятра, Яна і Якуба, Ён узыйшоў на гару маліцца.
LUK 9:29 І стаўся, як Ён маліўся, выгляд аблічча Ягонага іншым, і адзеньне Ягонае сталася белым, бліскучым.
LUK 9:30 І вось, два мужы гутарылі з Ім, а былі гэта Майсей і Ільля,
LUK 9:31 якія, зьявіўшыся ў славе, гаварылі пра зыход Ягоны, што меўся споўніць у Ерусаліме.
LUK 9:32 Пётар жа і тыя, што з ім, былі ахопленыя сном; а прачнуўшыся, убачылі славу Ягоную і двух мужоў, якія стаялі з Ім.
LUK 9:33 І сталася, калі тыя адыходзілі ад Яго, сказаў Пётар Ісусу: «Настаўнік! Добра нам тут быць. Зробім тры намёты: адзін — Табе, адзін — Майсею, і адзін — Ільлі», — ня ведаючы, што кажа.
LUK 9:34 Калі ж ён гаварыў гэтае, зьявілася воблака і агарнула іх; і яны перепалохаліся, як увайшлі ў воблака.
LUK 9:35 І стаўся голас з воблака, які казаў: «Гэта ёсьць Сын Мой улюбёны; Яго слухайце».
LUK 9:36 І калі быў голас гэты, застаўся Ісус адзін. І яны замаўчалі, і нікому не абвясьцілі ў тыя дні, што бачылі.
LUK 9:37 І сталася на наступны дзень, як яны зыйшлі з гары, сустрэў Яго вялікі натоўп.
LUK 9:38 І вось нейкі чалавек з натоўпу крыкнуў, кажучы: «Настаўнік! Малю Цябе, глянь на сына майго, бо ён адзінародны ў мяне.
LUK 9:39 І вось дух бярэ яго, і ён неспадзявана крычыць, і тузае яго з пенай; і ледзь адступае ад яго, разьбіўшы яго.
LUK 9:40 І я прасіў вучняў Тваіх выгнаць яго, і яны не змаглі».
LUK 9:41 Ісус жа, адказваючы, сказаў: «О, пакаленьне бязьвернае і сапсаванае! Дакуль буду з вамі і буду цярпець вас? Прывядзі сюды сына твайго».
LUK 9:42 Калі ж той падыходзіў, дэман кінуў яго і затрос; але Ісус забараніў духу нячыстаму, і аздаравіў хлопца, і аддаў яго бацьку ягонаму.
LUK 9:43 І ўсе дзівіліся велічы Божай. Калі ж усе дзівіліся ўсяму, што ўчыніў Ісус, Ён сказаў вучням Сваім:
LUK 9:44 «Палажыце ў вушы свае словы гэтыя: Сын Чалавечы мае быць выдадзены ў рукі чалавечыя».
LUK 9:45 Але яны не зразумелі слова гэтага, і яно было закрытае ад іх, каб ня ўцяміць яго; а спытацца ў Яго пра слова гэтае яны баяліся.
LUK 9:46 Прыйшла ж ім думка, хто з іх быў бы большы?
LUK 9:47 А Ісус, убачыўшы думкі сэрца іхняга, узяўшы дзіця, паставіў яго перад Сабою
LUK 9:48 і сказаў ім: «Хто прыйме гэтае дзіця ў імя Маё, Мяне прыймае, а хто Мяне прыйме, прыймае Таго, Які паслаў Мяне. Бо хто з вас меншы за ўсіх, той будзе вялікі».
LUK 9:49 Адказваючы, Ян сказаў: «Настаўнік! Мы бачылі некага, хто ў імя Тваё выганяў дэманаў, і забаранілі яму, бо ён ня ходзіць з намі».
LUK 9:50 І сказаў яму Ісус: «Не забараняйце, бо хто ня супраць вас, той за вас».
LUK 9:51 І сталася, як набліжаліся дні ўзяцьця Яго, Ён зьвярнуў аблічча Сваё ісьці ў Ерусалім,
LUK 9:52 і паслаў весьнікаў перад абліччам Сваім; і яны, пайшоўшы, увайшлі ў мястэчка Самаранскае, каб прыгатаваць для Яго,
LUK 9:53 але там не прынялі Яго, бо аблічча Ягонае было скіраванае ў Ерусалім.
LUK 9:54 Убачыўшы гэта, вучні Ягоныя Якуб і Ян сказалі: «Госпадзе! Ці хочаш, мы скажам, каб агонь зыйшоў з неба і зьнішчыў іх, як і Ільля зрабіў?»
LUK 9:55 Але Ён, павярнуўшыся да іх, забараніў ім і сказаў: «Ня ведаеце, якога вы духа,
LUK 9:56 бо Сын Чалавечы прыйшоў не загубіць душы чалавечыя, але збавіць». І пайшлі ў другое мястэчка.
LUK 9:57 І сталася, як яны былі ў дарозе, нехта сказаў яму: «Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў, Госпадзе!»
LUK 9:58 І сказаў яму Ісус: «Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы ня мае, дзе галаву прыхіліць».
LUK 9:59 А другому сказаў: «Ідзі за Мною». Той сказаў: «Госпадзе! Дазволь мне, адыйшоўшы, перш пахаваць бацьку майго».
LUK 9:60 Але Ісус сказаў яму: «Пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых, а ты ідзі і абвяшчай Валадарства Божае».
LUK 9:61 І другі сказаў: «Я пайду за Табою, Госпадзе! Але перш дазволь мне разьвітацца з хатнімі маімі».
LUK 9:62 Але Ісус сказаў яму: «Той, хто ўзлажыў руку сваю на плуг і аглядаецца назад, не надаецца да Валадарства Божага».
LUK 10:1 Пасьля гэтага прызначыў Госпад і другіх семдзесят, і паслаў іх па двое перад абліччам Сваім у кожны горад і месца, куды Сам меўся ісьці.
LUK 10:2 Тады сказаў ім: «Сапраўды, жніво багатае, а работнікаў мала; дык прасіце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво Сваё.
LUK 10:3 Ідзіце! Вось, Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў.
LUK 10:4 Не бярыце ані кайстры, ані торбы, ані сандалаў, і нікога ў дарозе не вітайце.
LUK 10:5 У які ж дом увойдзеце, перш кажыце: “Супакой дому гэтаму!”
LUK 10:6 І калі будзе там сын супакою, то супачыне на ім супакой ваш, а калі не, то да вас вернецца.
LUK 10:7 А ў доме тым заставайцеся, ешце і піце, што ў іх ёсьць; бо работнік варты платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.
LUK 10:8 І калі прыйдзеце ў які горад, і прыймуць вас, ешце, што вам дадуць;
LUK 10:9 і адзараўляйце ў іх хворых, і кажыце ім: “Наблізілася да вас Валадарства Божае”.
LUK 10:10 А калі прыйдзеце ў які горад, і ня прыймуць вас, то, выйшаўшы на вуліцу, скажыце:
LUK 10:11 “І пыл, які прыліп да нас ад вашага гораду, абтрасаем вам. Аднак жа ведайце, што наблізілася да вас Валадарства Божае”.
LUK 10:12 Кажу ж вам, што Садому ў дзень той лягчэй будзе, чым гораду гэткаму.
LUK 10:13 Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсаіда! Бо калі б у Тыры і Сідоне сталіся цуды, якія былі стаўшыся ў вас, яны даўно б навярнуліся, седзячы ў зрэбніцы і попеле.
LUK 10:14 Але Тыру і Сідону лягчэй будзе на судзе, чым вам.
LUK 10:15 І ты, Капэрнаум, які да неба ўзьнёсся, у пекла скінуты будзеш.
LUK 10:16 Хто слухае вас, той Мяне слухае, і хто адкідае вас, той Мяне адкідае. А хто адкідае Мяне, той адкідае і Таго, Хто паслаў Мяне».
LUK 10:17 Семдзесят жа вярнуліся з радасьцю, кажучы: «Госпадзе! І дэманы падпарадкоўваюцца нам у імя Тваё».
LUK 10:18 Ён жа сказаў ім: «Я бачыў шатана, які ўпаў з неба, як бліскавіца.
LUK 10:19 Вось, Я даю вам уладу наступаць на зьмеяў і скарпіёнаў, і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам.
LUK 10:20 Аднак жа з таго ня радуйцеся, што духі вам падпарадкоўваюцца; але радуйцеся з таго, што імёны вашыя запісаны ў небе».
LUK 10:21 У тую гадзіну ўзрадаваўся Ісус у духу і сказаў: «Вызнаю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты схаваў гэтае ад мудрых і разумных, і адкрыў немаўлятам. Так, Айцец, бо гэтак было даспадобы Табе».
LUK 10:22 І, павярнуўшыся да вучняў, сказаў: «Усё Мне аддадзена Айцом Маім; і Хто ёсьць Сын, ня ведае ніхто, акрамя Айца, і Хто ёсьць Айцец, ня ведае ніхто, акрамя Сына і каму Сын хоча адкрыць».
LUK 10:23 І, павярнуўшыся да вучняў, сказаў ім асобна: «Шчасьлівыя вочы, якія бачаць тое, што вы бачыце!
LUK 10:24 Бо кажу вам, што многія прарокі і валадары хацелі бачыць тое, што вы бачыце, і ня бачылі; і пачуць тое, што вы чуеце, і ня чулі».
LUK 10:25 І вось, нейкі законьнік устаў, спакушаючы Яго і кажучы: «Настаўнік! Што мне рабіць, каб успадкаеміць жыцьцё вечнае?»
LUK 10:26 Ён жа сказаў яму: «У Законе што напісана? Як чытаеш?»
LUK 10:27 Ён жа, адказваючы, сказаў: «Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе».
LUK 10:28 [Ісус] сказаў яму: «Слушна ты адказаў. Рабі гэтак, і будзеш жыць».
LUK 10:29 Але ён, хочучы апраўдацца, сказаў Ісусу: «А хто мой бліжні?»
LUK 10:30 На гэтае сказаў Ісус: «Нейкі чалавек зыходзіў з Ерусаліму ў Ерыхон і натрапіў на разбойнікаў, якія зьнялі з яго вопратку, зьбілі яго і пайшлі, пакінуўшы яго ледзь жывога.
LUK 10:31 Здарылася, што нейкі сьвятар зыходзіў гэтай дарогаю і, убачыўшы яго, прамінуў яго.
LUK 10:32 Таксама і лявіт, апынуўшыся на тым месцы, падыйшоўшы і ўбачыўшы, прамінуў яго.
LUK 10:33 А Самаранін нейкі, ідучы, найшоў на яго і, убачыўшы яго, зьлітаваўся.
LUK 10:34 І, падыйшоўшы, перавязаў яму раны, паліўшы алеем і віном; і, пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз яго ў карчму, і паклапаціўся пра яго.
LUK 10:35 А на другі дзень, адыходзячы, дастаў два дынары, даў карчмару і сказаў яму: “Паклапаціся пра яго і, калі выдасі што болей, я, вярнуўшыся, аддам табе”.
LUK 10:36 Хто з гэтых трох, ты думаеш, стаўся бліжнім таму, які натрапіў на разбойнікаў?»
LUK 10:37 Ён сказаў: «Той, які зьлітаваўся над ім». Тады Ісус сказаў яму: «Ідзі і ты рабі гэтак».
LUK 10:38 І сталася, як яны ішлі, прыйшоў Ён у нейкае мястэчка; а адна жанчына, на імя Марта, прыняла Яго ў дом свой.
LUK 10:39 І ў яе была сястра, якую звалі Марыя, якая, сеўшы ля ног Ісуса, слухала слова Ягонае.
LUK 10:40 А Марта завіхалася ва ўсякай паслузе і, стаўшы, сказала: «Госпадзе! Ці ж Цябе не клапоціць, што сястра мая пакінула мяне адну паслугаваць? Скажы ёй, каб дапамагла мне».
LUK 10:41 Адказваючы, Ісус сказаў ёй: «Марта, Марта! Ты клапоцішся і турбуешся пра многае,
LUK 10:42 а адно толькі патрэбна. Марыя ж выбрала добрую частку, якая ня будзе забраная ў яе».
LUK 11:1 І сталася, як Ён у адным месцы маліўся, калі перастаў, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: «Госпадзе! Навучы нас маліцца, як і Ян навучыў вучняў сваіх».
LUK 11:2 Ён жа сказаў ім: «Калі моліцеся, кажыце: “Ойча наш, Які ёсьць у небе! Сьвяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё; будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі.
LUK 11:3 Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня.
LUK 11:4 І адпусьці нам грахі нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога”».
LUK 11:5 І сказаў ім: «Нехта з вас, маючы сябра, прыйдзе да яго апоўначы і скажа яму: “Сябра! пазыч мне тры хлябы,
LUK 11:6 бо сябра мой з дарогі зайшоў да мяне, і мне няма чаго даць яму”.
LUK 11:7 А той, адказваючы з хаты, скажа: “Не дакучай мне; дзьверы ўжо замкнёныя, і дзеці мае са мною ў ложку; не магу ўстаць і даць табе”.
LUK 11:8 Кажу вам, калі ён, устаўшы, ня дасьць яму дзеля сяброўства з ім, дык дзеля дакучлівасьці яго, устаўшы, дасьць яму, колькі просіць.
LUK 11:9 І я кажу вам: Прасіце, і дадзена вам будзе; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам;
LUK 11:10 бо ўсякі, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, адчыняць таму.
LUK 11:11 Хто з вас бацька, калі сын папросіць хлеба, дасьць яму камень? Ці [калі папросіць] рыбы, дасьць яму зьмяю замест рыбы?
LUK 11:12 Ці калі папросіць яйка, дасьць яму скарпіёна?
LUK 11:13 Дык вось, калі вы, будучы злымі, умееце добрыя дары даваць дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасьць Духа Сьвятога тым, што просяць у Яго».
LUK 11:14 І было, выгнаў Ён дэмана, які быў нямы; і, калі дэман выйшаў, нямы стаў гаварыць; і натоўп зьдзівіўся.
LUK 11:15 Некаторыя з іх казалі: «Праз Бэльзэбула, князя дэманаў, Ён выганяе дэманаў».
LUK 11:16 А іншыя, спакушаючы, патрабавалі ў Яго знаку з неба.
LUK 11:17 Але Ён, ведаючы разважаньні іхнія, сказаў ім: «Усякае валадарства, якое разьдзялілася само ў сабе, апусьцее, і дом на дом упадзе.
LUK 11:18 Калі ж і шатан разьдзяліўся сам у сабе, дык як устаіць валадарства ягонае? Бо вы кажаце, што Я праз Бэльзэбула выганяю дэманаў.
LUK 11:19 Калі ж Я праз Бэльзэбула выганяю дэманаў, сыны вашыя праз каго выганяюць іх? Дзеля гэтага яны будуць судзьдзямі вашымі.
LUK 11:20 Калі ж Я пальцам Божым выганяю дэманаў, значыць дасягнула да вас Валадарства Божае.
LUK 11:21 Калі ўзброены асілак ахоўвае панадворак свой, тады ў бясьпецы маёмасьць ягоная.
LUK 11:22 Калі ж дужэйшы за яго, напаўшы, пераможа яго, бярэ ўсю зброю ягоную, на якую той спадзяваўся, і раздае дабро ягонае.
LUK 11:23 Хто не са Мною, той супраць Мяне; і хто не зьбірае са Мною, той раскідае.
LUK 11:24 Калі нячысты дух выйдзе з чалавека, праходзіць праз бязводныя месцы, шукаючы супачынку, і, не знаходзячы, кажа: “Вярнуся ў дом мой, адкуль я выйшаў”.
LUK 11:25 І, прыйшоўшы, знаходзіць яго вымеценым і прыбраным.
LUK 11:26 Тады ідзе і бярэ з сабою сем іншых духаў, зьлейшых за сябе, і, увайшоўшы, жывуць там; і бывае для чалавека таго апошняе горш за першае».
LUK 11:27 І сталася, калі Ён гаварыў гэтае, адна жанчына, азваўшыся з натоўпу, сказала Яму: «Шчасьлівае ўлоньне, якое насіла Цябе, і грудзі, якія кармілі Цябе!»
LUK 11:28 А Ён сказаў: «Наадварот, шчасьлівыя тыя, якія чуюць слова Божае і захоўваюць яго».
LUK 11:29 Калі ж натоўп пачаў зьбірацца, Ён пачаў гаварыць: «Пакаленьне гэтае злое; яно шукае знаку, і знак ня будзе дадзены яму, апрача знаку Ёны прарока.
LUK 11:30 Бо, як Ёна стаўся знакам для Нініўцаў, так будзе і Сын Чалавечы для пакаленьня гэтага.
LUK 11:31 Валадарка з Поўдня ўстане на суд з людзьмі пакаленьня гэтага і асудзіць іх, бо яна прыйшла з краю зямлі паслухаць мудрасьць Салямона, і вось, тут большы за Салямона.
LUK 11:32 Нініўцы ўстануць на суд з пакаленьнем гэтым і асудзяць яго, бо яны навярнуліся праз пропаведзь Ёны, і вось, тут большы за Ёну.
LUK 11:33 Бо ніхто, запаліўшы сьвечку, не стаўляе яе ў тайным месцы, ці пад пасудзіну, але на сьвечніку, каб тыя, што ўваходзяць, бачылі сьвятло.
LUK 11:34 Сьветач цела ёсьць вока; дык вось, калі вока тваё будзе чыстае, тады і ўсё цела тваё сьветлае, а калі яно будзе злое, тады і цела тваё цёмнае.
LUK 11:35 Дык зважай, каб сьвятло, што ў табе, не было цемрай.
LUK 11:36 Калі ж цела тваё ўсё сьветлае і ня мае ніводнае цёмнае часткі, дык будзе сьветлае ўсё, нібы бліскавіца асьвятліла цябе».
LUK 11:37 Калі Ён сказаў гэтае, адзін фарысэй прасіў Яго да сябе абедаць. Ён, прыйшоўшы, узьлёг.
LUK 11:38 Фарысэй жа зьдзівіўся, што Ён не абмыўся перад бяседай.
LUK 11:39 Але Госпад сказаў яму: «Цяпер вы, фарысэі, келіх і місу звонку ачышчаеце, а нутро вашае напоўненае рабункам і зласьлівасьцю.
LUK 11:40 Неразумныя! Ці ня Той, Хто зрабіў тое, што звонку, зрабіў і нутро?
LUK 11:41 Давайце лепш міласьціну з таго, што ў вас унутры ёсьць, і тады ўсё будзе ў вас чыстае.
LUK 11:42 Але гора вам, фарысэі, што вы даяцё дзесяціну з мяты, руты і ўсякай гародніны, і абмінаеце суд і любоў Божую; і гэтае мусіце рабіць, і таго не пакідаць.
LUK 11:43 Гора вам, фарысэі, што любіце першыя месцы ў сынагогах і вітаньні на рынках.
LUK 11:44 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што вы быццам магілы схаваныя, і людзі, ходзячы над імі, ня ведаюць гэтага».
LUK 11:45 Адказваючы, нейкі законьнік кажа Яму: «Настаўнік, кажучы гэта, Ты і нас зьневажаеш».
LUK 11:46 Ён жа сказаў: «І вам, законьнікі, гора, што вы абцяжарваеце людзей цяжарамі невыноснымі, а самі адным пальцам сваім не краняцё цяжараў.
LUK 11:47 Гора вам, што будуеце магілы прарокам, а бацькі вашыя забівалі іх.
LUK 11:48 Гэтым вы сьведчыце і згаджаецеся са справамі бацькоў вашых, што яны сапраўды забілі іх; а вы будуеце ім магілы.
LUK 11:49 Дзеля гэтага і мудрасьць Божая сказала: “Пашлю да іх прарокаў і апосталаў, і з іх адных будуць забіваць, а другіх будуць перасьледаваць”,
LUK 11:50 каб была спагнаная з пакаленьня гэтага кроў усіх прарокаў, пралітая ад заснаваньня сьвету,
LUK 11:51 ад крыві Абэля да крыві Захарыі, забітага паміж ахвярнікам і домам. Так, кажу вам: будзе спагнана з пакаленьня гэтага.
LUK 11:52 Гора вам, законьнікі, што вы ўзялі ключ разуменьня: самі не ўвайшлі і тым, што ўваходзілі, забаранілі».
LUK 11:53 Калі ж Ён гаварыў ім гэтае, кніжнікі і фарысэі пачалі дужа злавацца і дапытывацца ў Яго пра многае,
LUK 11:54 цікуючы на Яго і шукаючы злавіць нешта з вуснаў Ягоных, каб абвінаваціць Яго.
LUK 12:1 Тым часам сабраўся шматтысячны натоўп, ажно ціснулі адзін аднаго, і Ён пачаў гаварыць спачатку да вучняў Сваіх: «Сьцеражыцеся кісьлі фарысэйскай, якая ёсьць крывадушнасьць.
LUK 12:2 Бо няма нічога прыхаванага, што б не адкрылася, і тайнага, пра што б не даведаліся.
LUK 12:3 Дык што вы кажаце ў цемры, будзе пачута ў сьвятле; і што скажаце на вуха ў пакоях, будзе абвешчана з дахаў.
LUK 12:4 Кажу ж вам, сябры Мае: ня бойцеся тых, якія забіваюць цела і пасьля гэтага ня могуць больш нічога зрабіць;
LUK 12:5 Перасьцерагаю ж вас, каго баяцца: бойцеся Таго, Які мае ўладу, забіўшы, укінуць у геенну. Так, кажу вам, Яго бойцеся.
LUK 12:6 Ці ня пяць вераб’ёў прадаюцца за два асары? І аніводзін з іх не забыты перад Богам.
LUK 12:7 Але ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны. Дык ня бойцеся; вы даражэй за многіх вераб’ёў.
LUK 12:8 Кажу ж вам: усякага, хто прызнае Мяне перад людзьмі, і Сын Чалавечы прызнае перад анёламі Божымі,
LUK 12:9 а хто адрачэцца Мяне перад людзьмі, ад таго адракуцца перад анёламі Божымі.
LUK 12:10 І ўсякаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, будзе адпушчана, а хто будзе блюзьніць на Духа Сьвятога, таму ня будзе адпушчана.
LUK 12:11 А калі прывядуць вас у сынагогі, і да начальнікаў, і да ўладаў, не клапаціцеся, як ці што будзеце адказваць, ці што будзеце гаварыць,
LUK 12:12 бо Дух Сьвяты навучыць вас у тую гадзіну, што мусіце гаварыць».
LUK 12:13 Нехта з натоўпу сказаў Яму: «Настаўнік! Скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай».
LUK 12:14 Ён жа сказаў яму: «Чалавеча, хто паставіў Мяне судзьдзём ці разьмеркавальнікам між вамі?»
LUK 12:15 Пры гэтым сказаў ім: «Глядзіце і захоўвайце сябе ад хцівасьці, бо жыцьцё чалавека ня ў мностве маёмасьці яго».
LUK 12:16 І сказаў ім прыповесьць, кажучы: «У аднаго багатага чалавека быў добры ўраджай у полі,
LUK 12:17 і ён разважаў у сабе, кажучы: “Што мне зрабіць, бо ня маю, куды злажыць плады мае?”
LUK 12:18 І сказаў: “Вось што зраблю: раскідаю сьвірны мае, і пабудую большыя, і зьбяру туды ўсю пшаніцу маю і ўсё дабро маё,
LUK 12:19 і скажу душы маёй: ‘Душа! Шмат дабра ляжыць у цябе на шмат год; супакойся, еш, пі, весяліся’.”
LUK 12:20 А Бог сказаў яму: “Неразумны! У гэту ноч душу тваю возьмуць у цябе; каму ж дастанецца тое, што ты прыдбаў?”
LUK 12:21 Так бывае з тым, хто зьбірае скарбы для сябе, а ня ў Бога багацее».
LUK 12:22 Пры гэтым сказаў вучням Сваім: «Дзеля таго кажу вам: Не клапаціцеся дзеля душы вашай, што вам есьці, ані дзеля цела, у што адзецца.
LUK 12:23 Душа большая за ежу, і цела — за адзеньне.
LUK 12:24 Паглядзіце на груганоў, якія ані сеюць, ані жнуць, няма ў іх камораў, ані сьвірнаў, і Бог жывіць іх. Наколькі ж вы лепшыя за птушак?
LUK 12:25 І хто з вас сваім клопатам можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць?
LUK 12:26 Дык вось, калі і найменшага ня можаце, навошта клапоціцеся пра іншае?
LUK 12:27 Паглядзіце на лілеі, як яны растуць, не працуюць, не прадуць; але кажу вам, што і Салямон ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як кожная з іх.
LUK 12:28 Калі ж траву на полі, якая сёньня ёсьць, а заўтра будзе кінута ў печ, Бог так апранае, дык тым больш вас, малаверы.
LUK 12:29 І вы не шукайце, што вам есьці, ці што піць, і не турбуйцеся.
LUK 12:30 Бо ўсё гэта шукаюць народы гэтага сьвету; а ваш Айцец ведае, што вам гэта патрэбна.
LUK 12:31 Найбольш шукайце Валадарства Божага, і тое ўсё дададуць вам.
LUK 12:32 Ня бойся, малы статак, бо Айцец ваш упадабаў даць вам Валадарства.
LUK 12:33 Прадавайце маёмасьць вашую і давайце міласьціну; учыніце сабе кайстры, якія не старэюць, скарб у небе, які не зьнікае, куды злодзей не набліжаецца, і дзе моль ня нішчыць.
LUK 12:34 Бо дзе ёсьць скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.
LUK 12:35 Няхай будуць паясьніцы вашыя падперазаныя, і сьвечкі запаленыя,
LUK 12:36 і вы — падобныя да людзей, якія чакаюць вяртаньня гаспадара свайго з вясельля, каб, як прыйдзе і пастукаецца, адразу адчыніць яму.
LUK 12:37 Шчасьлівыя тыя слугі, якіх гаспадар, прыйшоўшы, знойдзе, што яны чуваюць. Сапраўды кажу вам: ён падпярэжацца, і пасадзіць іх, і, падыйшоўшы, будзе паслугаваць ім.
LUK 12:38 І калі прыйдзе ў другую варту, і ў трэцюю варту прыйдзе, і знойдзе іх так, то шчасьлівыя слугі тыя.
LUK 12:39 Бо вы ведаеце, што, калі б ведаў гаспадар дому, а якой гадзіне прыйдзе злодзей, то чуваў бы і не дапусьціў падкапаць дом свой.
LUK 12:40 І вы таму будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў гадзіне, пра якую ня думаеце».
LUK 12:41 Сказаў жа Яму Пётар: «Госпадзе! Ці да нас гаворыш гэтую прыповесьць, ці да ўсіх?»
LUK 12:42 А Госпад сказаў: «Хто ёсьць верны і мудры аканом, якога пан паставіць над слугамі сваімі раздаваць ім у свой час меру хлеба?
LUK 12:43 Шчасьлівы той слуга, якога пан ягоны, прыйшоўшы, знойдзе, што робіць гэта.
LUK 12:44 Сапраўды кажу вам, што над усёй маёмасьцю сваёй паставіць яго.
LUK 12:45 Калі ж слуга той скажа ў сэрцы сваім: “Марудзіць прыйсьці пан мой”, — і пачне біць слугаў і служак, і есьці, і піць, і напівацца,
LUK 12:46 прыйдзе пан слугі таго ў дзень, які ён не чакае, і ў гадзіну, пра якую ня ведае, і адлучыць яго, і ўчыніць яму адзін лёс з нявернымі.
LUK 12:47 Слуга ж той, які ведаў волю пана свайго, і ня быў гатовы, і не рабіў паводле волі ягонай, будзе моцна біты,
LUK 12:48 а які ня ведаў і зрабіў вартае кары, біты будзе меней. Бо ад кожнага, каму дадзена шмат, шмат і вымагацца будзе, і каму шмат даручана, з таго больш запатрабуюць.
LUK 12:49 Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю, і як хачу, каб ён ужо загарэўся!
LUK 12:50 Бо хрышчэньнем павінен Я хрысьціцца, і як Я сьціснуты, пакуль гэта ня зьдзейсьніцца!
LUK 12:51 Ці думаеце вы, што Я прыйшоў даць супакой зямлі? Не, кажу вам, але разьдзяленьне.
LUK 12:52 Бо адгэтуль пяцёра ў адным доме падзеляцца, трое супраць двох і двое супраць трох.
LUK 12:53 Падзеляцца бацька супраць сына, і сын супраць бацькі; маці супраць дачкі, і дачка супраць маці; сьвякруха супраць нявесткі сваёй, і нявестка супраць сьвякрухі сваёй».
LUK 12:54 Сказаў таксама і натоўпам: «Калі вы бачыце воблака, якое падымаецца з захаду, адразу кажаце: “Дождж набліжаецца”, — і стаецца гэтак.
LUK 12:55 І калі дзьме паўднёвы вецер, кажаце: “Сьпёка будзе”, — і стаецца.
LUK 12:56 Крывадушнікі! Аблічча зямлі і неба распазнаваць умееце, як жа часу гэтага не пазнаяцё?
LUK 12:57 Чаму ж вы сябе саміх ня судзіце праведна?
LUK 12:58 Бо калі ты ідзеш з супраціўнікам сваім да начальніка, па дарозе аддай заробленае, каб пазбыцца яго, каб ён не прывёў цябе да судзьдзі, і судзьдзя не аддаў бы цябе кату, і кат ня кінуў бы цябе ў вязьніцу.
LUK 12:59 Кажу табе: Ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі яму і апошняй лепты».
LUK 13:1 У той час прыйшлі некаторыя, расказваючы Яму пра Галілейцаў, кроў якіх Пілат зьмяшаў з ахвярамі іхнімі.
LUK 13:2 І, адказваючы, Ісус сказаў ім: «Ці вы думаеце, што гэтыя Галілейцы былі больш грэшныя за ўсіх Галілейцаў, што яны перацярпелі гэтак?
LUK 13:3 Не, кажу вам; але, калі не навернецеся, усе гэтак сама загінеце.
LUK 13:4 Або ці думаеце, што тыя васямнаццаць, на якіх упала вежа ў Сілааме і пабіла іх, больш вінаватыя былі за ўсіх, хто жыў у Ерусаліме?
LUK 13:5 Не, кажу вам; але, калі не навернецеся, усе гэтак сама загінеце».
LUK 13:6 І сказаў такую прыповесьць: «Нехта меў у вінаградніку сваім пасаджанае фігавае дрэва, і прыйшоў шукаць плоду на ім, і не знайшоў.
LUK 13:7 І сказаў вінаградару: “Вось, я тры гады прыходжу шукаць плоду на гэтым фігавым дрэве і не знаходжу; сьсячы яго, навошта яно і зямлю займае?”
LUK 13:8 Той жа, адказваючы, кажа яму: “Пане, пакінь яго і на гэты год, пакуль я абкапаю яго і абкладу гноем,
LUK 13:9 ці ня дасьць плоду; а калі не, дык на той год сьсячэш яго”».
LUK 13:10 У адной сынагозе Ён навучаў у суботу.
LUK 13:11 І вось, была жанчына, якая васямнаццаць гадоў мела духа нядужасьці, і яна была скорчыўшыся, і не магла выпрастацца.
LUK 13:12 Угледзеўшы яе, Ісус паклікаў яе і сказаў ёй: «Жанчына! Ты вызвалена ад нядужасьці тваёй».
LUK 13:13 І ўсклаў на яе рукі, і яна адразу выпрасталася і пачала славіць Бога.
LUK 13:14 На гэта начальнік сынагогі, абураючыся, што Ісус аздаравіў у суботу, сказаў натоўпу: «Ёсьць шэсьць дзён, калі мусіце працаваць, тады і прыходзьце, каб быць аздароўленымі, а ня ў дзень суботы».
LUK 13:15 Тады Госпад адказаў яму і сказаў: «Крывадушнік! Ці не адвязвае кожны з вас вала свайго ці асла ад ясьляў у суботу і не вядзе паіць?
LUK 13:16 А гэтую дачку Абрагама, якую зьвязаў шатан вось ужо васямнаццаць гадоў, ці ж не належала звольніць ад путаў гэтых у дзень суботы?»
LUK 13:17 І калі гаварыў Ён гэтае, усе супраціўнікі Ягоныя засаромеліся; і ўвесь народ радаваўся з усіх слаўных дзеяньняў Ягоных.
LUK 13:18 Ён жа сказаў: «Да чаго падобнае Валадарства Божае, і з чым параўнаю яго?
LUK 13:19 Яно падобнае да зярняці гарчычнага, якое, узяўшы, пасадзіў чалавек у садзе сваім, і яно вырасла, і сталася вялікім дрэвам, і птушкі нябесныя хаваліся ў галінах ягоных».
LUK 13:20 І зноў сказаў: «З чым параўнаю Валадарства Божае?
LUK 13:21 Яно падобнае да рашчыны, якую жанчына ўзяла і ўмяшала ў тры меры мукі, пакуль ня ўкісла ўсё».
LUK 13:22 І праходзіў па гарадах і мястэчках, навучаючы і кіруючы шлях свой да Ерусаліму.
LUK 13:23 Нехта сказаў яму: «Госпадзе! Няўжо мала тых, якія будуць збаўленыя?» Ён жа сказаў ім:
LUK 13:24 «Намагайцеся ўвайсьці праз цесную браму, бо, кажу вам, многія будуць шукаць увайсьці і ня здолеюць.
LUK 13:25 Калі гаспадар дому ўстане і зачыніць дзьверы, тады вы станеце звонку і пачняцё стукаццца ў дзьверы, кажучы: “Госпадзе! Госпадзе! Адчыні нам!” І Ён, адказваючы, скажа вам: “Ня ведаю вас, адкуль вы”.
LUK 13:26 Тады пачняцё гаварыць: “Мы елі і пілі перад Табою, і на вуліцах нашых навучаў Ты”.
LUK 13:27 І Ён скажа: “Кажу вам, Я ня ведаю вас, адкуль вы; адыйдзіце ад Мяне ўсе, якія робяць няправеднасьць”.
LUK 13:28 Там будзе плач і скрыгат зубоў, калі ўгледзіце Абрагама, Ісаака, і Якуба, і ўсіх прарокаў у Валадарстве Божым, а вас выганяць прэч.
LUK 13:29 І прыйдуць з усходу, і з захаду, і з поўначы, і з поўдня, і ўзьлягуць у Валадарстве Божым.
LUK 13:30 І вось ёсьць апошнія, якія будуць першымі, і ёсьць першыя, якія будуць апошнімі».
LUK 13:31 У той дзень падыйшлі некаторыя фарысэі, кажучы Яму: «Выходзь і ідзі адсюль, бо Ірад хоча Цябе забіць».
LUK 13:32 І сказаў ім: «Ідзіце, скажыце гэтаму лісу: “Вось, Я выганяю дэманаў і аздараўляю сёньня і заўтра, і ў трэці дзень скончу”.
LUK 13:33 Аднак мушу ісьці сёньня, і заўтра, і пазаўтра, бо ня можа стацца, каб прарок загінуў па-за Ерусалімам.
LUK 13:34 Ерусалім, Ерусалім, які забіваеш прарокаў і камянуеш тых, што да цябе пасланыя! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка птушанят сваіх пад крыламі, і вы не захацелі.
LUK 13:35 Вось, пакідаецца вам дом ваш пусты. Сапраўды бо кажу вам, што вы ня ўбачыце Мяне, пакуль ня прыйдзе час, калі скажаце: “Дабраслаўлёны Той, Які ідзе ў імя Госпада”».
LUK 14:1 І сталася прыйсьці Яму ў суботу ў дом аднаго з начальнікаў фарысэйскіх зьесьці хлеба, і яны сачылі за Ім.
LUK 14:2 І вось, быў перад Ім нейкі апухлы чалавек.
LUK 14:3 І, адказваючы, сказаў Ісус законьнікам і фарысэям, кажучы: «Ці належыцца аздараўляць у суботу?»
LUK 14:4 Яны ж маўчалі. І, дакрануўшыся, Ён аздаравіў яго і адпусьціў.
LUK 14:5 І, адказваючы ім, сказаў: «Калі ў каго з вас асёл ці вол упадзе ў калодзеж, ці не адразу выцягне яго ў дзень суботні?»
LUK 14:6 І не маглі яны з Ім пра гэта спрачацца.
LUK 14:7 І сказаў тым, якія былі запрошаныя, прыповесьць, угледзеўшы, як яны выбіралі першыя месцы, і кажучы ім:
LUK 14:8 «Калі запросіць цябе нехта на вясельле, не ўзьлягай на першае месца, каб не было каго паважнейшага за цябе паміж запрошаных ім.
LUK 14:9 І той, які запрасіў цябе і яго, падыйшоўшы, скажа табе: “Дай яму месца”, і тады ты з сорамам павінен будзеш сесьці на апошняе месца.
LUK 14:10 Але, калі будзеш запрошаны, прыйшоўшы, узьлягай на апошняе месца, каб той, які запрасіў цябе, калі падыйдзе, сказаў табе: “Сябра, перасядзь вышэй”. Тады будзе табе слава перад тымі, што ўзьлягаюць разам з табою.
LUK 14:11 Бо ўсякі, хто сябе ўзвышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе ўзвышаны».
LUK 14:12 Сказаў жа і таму, які запрасіў Яго: «Калі ладзіш бяседу ці вячэру, ня кліч сяброў тваіх, ані братоў тваіх, ані сваякоў тваіх, ані суседзяў багатых, каб і яны цябе не запрасілі, і ты атрымаў бы нагароду.
LUK 14:13 Але калі ты ладзіш пачастунак, запрашай убогіх, калекаў, кульгавых, сьляпых.
LUK 14:14 І шчасьлівы ты будзеш, што яны ня змогуць адгадзіцца табе, бо адгодзіцца табе ва ўваскрасеньне праведных».
LUK 14:15 Пачуўшы гэта, нехта з тых, якія ўзьлягалі, сказаў Яму: «Шчасьлівы, хто будзе есьці хлеб у Валадарстве Божым».
LUK 14:16 Ён жа сказаў яму: «Нейкі чалавек справіў вялікую вячэру, і паклікаў многіх,
LUK 14:17 і ў гадзіну вячэры паслаў слугу свайго сказаць запрошаным: “Прыходзьце, бо ўжо ўсё падрыхтавана”.
LUK 14:18 І пачалі ўсе па чарзе выбачацца. Першы сказаў яму: “Я купіў зямлю, і мне трэба пайсьці і паглядзець яе; прашу цябе, выбач мне”.
LUK 14:19 І другі сказаў: “Я купіў пяць параў валоў і іду выспрабаваць іх; прашу цябе, выбач мне”.
LUK 14:20 І другі сказаў: “Я ажаніўся і дзеля гэтага не магу прыйсьці”.
LUK 14:21 І, вярнуўшыся, слуга той паведаміў гэтае пану свайму. Тады, загневаўшыся, гаспадар дому сказаў слузе свайму: “Ідзі хутчэй па вуліцах і завулках гораду і прывядзі сюды і ўбогіх, і калекаў, і кульгавых, і сьляпых”.
LUK 14:22 І сказаў слуга: “Пане! Сталася, як ты сказаў, і яшчэ ёсьць месцы”.
LUK 14:23 І сказаў пан слузе: “Ідзі на дарогі і да платоў і змушай прыйсьці, каб напоўніўся дом мой,
LUK 14:24 бо кажу вам, што ніхто з тых мужоў, што былі запрошаныя, не пакаштуе маёй вячэры”».
LUK 14:25 І сабраліся шматлікія натоўпы да Яго, і, павярнуўшыся, Ён сказаў ім:
LUK 14:26 «Калі хто прыходзіць да Мяне і не зьненавідзіць бацьку свайго і маці, і жонку, і дзяцей, і братоў, і сёстраў, а пры тым і саму душу сваю, той ня можа быць вучнем Маім.
LUK 14:27 І хто не нясе крыжа свайго і ідзе за Мною, ня можа быць вучнем Маім.
LUK 14:28 Бо хто з вас, хочучы пабудаваць вежу, сеўшы спачатку, не аблічыць выдаткаў, ці мае, каб дакончыць яе,
LUK 14:29 каб, калі закладзе падмурак і ня здолее дакончыць, усе, якія гэта бачылі, ня сталі сьмяяцца з яго,
LUK 14:30 кажучы: “Гэты чалавек пачаў будаваць і ня здолеў дакончыць!”
LUK 14:31 Або які валадар, ідучы на вайну супраць другога валадара, сеўшы спачатку, не парадзіцца, ці магчыма з дзесяцьцю тысячамі супрацьстаць таму, хто ідзе на яго з дваццацьцю тысячамі.
LUK 14:32 Калі ж не, дык пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасольства прасіць міру.
LUK 14:33 Гэтак усякі з вас, хто не адрачэцца ад усяго, што мае, ня можа быць вучнем Маім.
LUK 14:34 Соль добрая; калі ж соль згубіць сілу, чым прыправіць яе?
LUK 14:35 Ані ў зямлю, ані ў гной яна не надаецца, вон выкідаюць яе. Хто мае вушы чуць, няхай чуе».
LUK 15:1 Падыходзілі ж да Яго ўсе мытнікі і грэшнікі слухаць Яго.
LUK 15:2 І наракалі фарысэі і кніжнікі, кажучы: «Ён прыймае грэшнікаў і есьць разам з імі».
LUK 15:3 Ён жа сказаў ім гэткую прыповесьць, кажучы:
LUK 15:4 «Які чалавек з вас, маючы сто авечак і згубіўшы адну з іх, не пакідае дзевяноста дзевяць у пустыні і ня ідзе за згубленай, пакуль ня знойдзе яе?
LUK 15:5 І, знайшоўшы, бярэ яе на плечы свае з радасьцю.
LUK 15:6 І, прыйшоўшы дадому, склікае сяброў і суседзяў, кажучы ім: “Цешцеся са мною, бо я знайшоў маю згубленую авечку”.
LUK 15:7 Кажу вам, што большая радасьць будзе ў небе з аднаго грэшніка, які навяртаецца, чым з дзевяноста дзевяці праведнікаў, якія ня маюць патрэбы ў навяртаньні.
LUK 15:8 Або якая жанчына, што мае дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, не запальвае сьвечкі і не пачынае месьці дом, і не шукае пільна, пакуль ня знойдзе?
LUK 15:9 А, знайшоўшы, склікае сябровак і суседак, кажучы: “Цешцеся са мною, бо я знайшла драхму, якую была згубіла”.
LUK 15:10 Такая, кажу вам, стаецца радасьць у анёлаў Божых з аднаго грэшніка, які навяртаецца».
LUK 15:11 Яшчэ сказаў: «У аднаго чалавека былі два сыны.
LUK 15:12 І сказаў малодшы з іх бацьку: “Бацька, дай мне належную частку маёмасьці”. І падзяліў ім маёмасьць.
LUK 15:13 І праз некалькі дзён малодшы сын, сабраўшы ўсё, выправіўся ў далёкі край, і там змарнаваў маёмасьць сваю, жывучы распусна.
LUK 15:14 Калі ж выдаткаваў усё, стаўся вялікі голад у тым краі, і ён пачаў мець нястачу.
LUK 15:15 І, пайшоўшы, прыстаў да аднаго з грамадзянаў таго краю, і той паслаў яго на поле сваё пасьвіць сьвіняў.
LUK 15:16 І ён жадаў напоўніць жывот свой шалупіньнем, якое елі сьвіньні, і ніхто не даваў яму.
LUK 15:17 Апамятаўшыся, ён сказаў: “Колькі парабкаў у бацькі майго маюць лішак хлеба, а я паміраю з голаду!
LUK 15:18 Устаўшы, пайду да бацькі майго і скажу яму: ‘Ойча! Я саграшыў супраць неба і перад табою,
LUK 15:19 і ўжо ня варты называцца сынам тваім; зрабі мяне адным з парабкаў тваіх’.”
LUK 15:20 І, устаўшы, прыйшоў да бацькі свайго. Калі ён быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і зьлітаваўся, і, пабегшы, кінуўся яму на шыю, і цалаваў яго.
LUK 15:21 Сын жа сказаў яму: “Ойча! Я саграшыў супраць неба і перад табою, і ўжо ня варты называцца сынам тваім”.
LUK 15:22 А бацька сказаў слугам сваім: “Прынясіце найлепшыя шаты, і апраніце яго, і дайце пярсьцёнак на руку ягоную і сандалы на ногі.
LUK 15:23 І прывядзіце кормнае цяля, і закалеце, і, паеўшы, будзем весяліцца.
LUK 15:24 Бо гэты сын мой быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся”. І пачалі весяліцца.
LUK 15:25 А старэйшы сын ягоны быў у полі. І калі, варочаючыся, падыйшоў да дому, пачуў сьпевы і скокі.
LUK 15:26 І, паклікаўшы аднаго са слугаў сваіх, спытаўся: “Што гэта адбываецца?”
LUK 15:27 Той жа сказаў яму: “Брат твой прыйшоў, і бацька твой закалоў кормнае цяля, бо атрымаў яго здаровым”.
LUK 15:28 Загневаўся ён і не хацеў увайсьці. Тады бацька ягоны, выйшаўшы, клікаў яго.
LUK 15:29 А ён, адказваючы, сказаў бацьку: “Вось, я столькі гадоў служу табе і ніколі не адступіў ад прыказаньня твайго, і ты ніколі ня даў мне і казьляняці, каб мне павесяліцца з сябрамі маімі.
LUK 15:30 А калі гэты сын твой, пажоршы маёмасьць тваю з распусьніцамі, прыйшоў, ты закалоў для яго кормнае цяля”.
LUK 15:31 Ён жа сказаў яму: “Дзіця! Ты заўсёды са мною, і ўсё маё — тваё.
LUK 15:32 А з таго трэба цешыцца і радавацца, што брат твой гэты быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся”».
LUK 16:1 Сказаў жа і да вучняў Сваіх: «Адзін чалавек быў багаты і меў аканома, і данясьлі яму на яго, што ён марнуе маёмасьць ягоную.
LUK 16:2 І, паклікаўшы яго, сказаў яму: “Што гэта я чую пра цябе? Дай справаздачу з гаспадараваньня твайго, бо ты ня можаш больш гаспадараваць”.
LUK 16:3 Сказаў сам у сабе аканом: “Што мне рабіць, бо пан мой забірае ад мяне гаспадараваньне? Капаць ня здолею, жабраваць саромлюся.
LUK 16:4 Ведаю, што зраблю, каб прынялі мяне ў дамы свае, калі адстаўлены буду ад гаспадараваньня”.
LUK 16:5 І, паклікаўшы даўжнікоў пана свайго кожнага паасобку, сказаў першаму: “Колькі ты вінен пану майму?”
LUK 16:6 Той сказаў: “Сто мер алею”. І сказаў яму: “Вазьмі напісанае табою і, сеўшы, хутчэй напішы пяцьдзясят”.
LUK 16:7 Пасьля другому сказаў: “А ты колькі вінен?” Той сказаў: “Сто мер пшаніцы”. І гаворыць яму: “Вазьмі напісанае табою і напішы: восемдзесят”.
LUK 16:8 І пахваліў пан аканома няправеднага, што мудра ўчыніў; бо сыны веку гэтага мудрэйшыя за сыноў сьвятла ў пакаленьні сваім.
LUK 16:9 І Я кажу вам: здабывайце сабе сяброў мамонай няправеднай, каб яны, як зьбяднееце, прынялі вас у вечныя намёты.
LUK 16:10 Верны ў малым, і ў многім верны, і няправедны ў малым, і ў многім няправедны.
LUK 16:11 Дык вось, калі вы ў няправеднай мамоне не былі верныя, хто даверыць вам сапраўднае?
LUK 16:12 І калі вы ў чужым не былі верныя, хто дасьць вам вашае?
LUK 16:13 Ніякі слуга ня можа служыць двум панам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне».
LUK 16:14 Чулі ўсё гэтае і фарысэі, якія былі срэбралюбцамі, і насьмяхаліся з Яго.
LUK 16:15 І Ён сказаў ім: «Вы апраўдваеце сябе перад людзьмі, але Бог ведае сэрцы вашыя, бо што вельмі высока ў людзей, тое агіда перад Богам.
LUK 16:16 Закон і Прарокі да Яна; адгэтуль жа Валадарства Божае дабравесьціцца, і кожны сілаю здабывае яго.
LUK 16:17 Але хутчэй неба і зямля прамінуць, чым адна рыска з Закону загіне.
LUK 16:18 Кожны, хто разводзіцца з жонкаю сваёю і жэніцца з другой, чужаложыць, і кожны, хто жэніцца з разьведзенай з мужам, чужаложыць.
LUK 16:19 Адзін чалавек быў багаты, і апранаўся ў пурпур і вісон, і кожны дзень гучна весяліўся.
LUK 16:20 А нейкі ўбогі, на імя Лазар, ляжаў ля брамы ягонай увесь у скулах,
LUK 16:21 і жадаў насыціцца крошкамі, што падалі са стала багацея, і сабакі, прыходзячы, лізалі скулы ягоныя.
LUK 16:22 І сталася, убогі памёр і аднесены быў анёламі на ўлоньне Абрагама; памёр і багацей, і быў пахаваны.
LUK 16:23 І ў пекле, пакутуючы, ён, падняўшы вочы свае, убачыў здалёк Абрагама і Лазара на ўлоньні ягоным,
LUK 16:24 і, загаласіўшы, сказаў: “Ойча Абрагаме! Зьлітуйся нада мною і пашлі Лазара, каб абмачыў канец пальца свайго ў вадзе і асьвяжыў язык мой, бо я мучуся ў полымі гэтым”.
LUK 16:25 Але Абрагам сказаў: “Сыне! Узгадай, што ў жыцьці тваім меў ты добрае, а Лазар — ліхоту; цяпер жа ён тут суцяшаецца, а ты мучышся.
LUK 16:26 І да таго паміж намі і вамі вялікая прорва разьмешчана, так што тыя, хто хочуць перайсьці адгэтуль да вас, ня могуць, і адтуль да нас не пераходзяць”.
LUK 16:27 Сказаў жа ён: “Тады прашу цябе, ойча, каб ты паслаў яго ў дом бацькі майго,
LUK 16:28 бо ў мяне пяць братоў; няхай ён засьведчыць ім, каб і яны не прыйшлі ў гэтае месца пакутаў”.
LUK 16:29 Кажа яму Абрагам: “Маюць Майсея і прарокаў, няхай іх слухаюць”.
LUK 16:30 Ён жа сказаў: “Не, ойча Абрагаме! Але калі хто з памёршых прыйдзе да іх, навернуцца”.
LUK 16:31 Сказаў жа яму [Абрагам]: “Калі Майсея і прарокаў ня слухаюць, нават калі хто і з памёршых уваскрэсьне, не павераць”».
LUK 17:1 І сказаў вучням Сваім: «Згаршэньні ня могуць не прыйсьці, але гора таму, праз каго яны прыходзяць.
LUK 17:2 Лепей яму, калі камень ад жорнаў вісіць у яго на шыі і ён кінуты ў мора, чым каб ён згоршыў аднаго з малых гэтых.
LUK 17:3 Сьцеражыцеся. Калі ж саграшыць супраць цябе брат твой, дакарай яго і, калі навернецца, даруй яму.
LUK 17:4 І калі сем разоў у дзень саграшыць супраць цябе, і сем разоў у дзень зьвернецца да цябе, кажучы: “Каюся”, даруй яму».
LUK 17:5 І сказалі апосталы Госпаду: «Дадай нам веры».
LUK 17:6 А Госпад сказаў: «Калі б вы мелі веру як зерне гарчычнае і сказалі гэтаму фігаваму дрэву: “Будзь вырванае з коранем і перасаджанае ў мора”, яно паслухала б вас.
LUK 17:7 А хто з вас, маючы слугу, які арэ ці пасьвіць, калі ён прыйдзе з поля, скажа: “Ідзі хутчэй, узьляж”?
LUK 17:8 Але ж ці ня скажа яму: “Падрыхтуй мне вячэру і, падперазаўшыся, паслугуй мне, пакуль буду есьці ды піць, і пасьля гэтага еш і пі сам”?
LUK 17:9 Ці дзякуе ён слузе гэтаму за тое, што зрабіў загаданае яму? Ня думаю.
LUK 17:10 Так і вы, калі зробіце ўсё, што загадана вам, кажыце: “Мы — слугі нягодныя, бо зрабілі, што павінны былі зрабіць”».
LUK 17:11 І сталася, як ішоў у Ерусалім, праходзіў між Самарыяй і Галілеяй.
LUK 17:12 І, калі ўваходзіў Ён у адно мястэчка, сустрэлі яго дзесяць пракажоных, якія сталі здалёк.
LUK 17:13 І ўзвысілі яны голас, кажучы: «Ісусе, Настаўнік! Зьлітуйся над намі».
LUK 17:14 І, убачыўшы, Ён сказаў ім: «Ідзіце, пакажыцеся сьвятарам». І сталася, калі яны ішлі, былі ачышчаныя.
LUK 17:15 Адзін жа з іх, бачачы, што аздароўлены, вярнуўся, моцным голасам славячы Бога,
LUK 17:16 і ўпаў на твар ля ног Яго, дзякуючы Яму, і гэта быў Самаранін.
LUK 17:17 Адказваючы, Ісус сказаў: «Ці ня дзесяць былі ачышчаныя? Дзе ж дзевяць?
LUK 17:18 Яны не вярнуліся аддаць славу Богу, апрача гэтага чужынца».
LUK 17:19 І сказаў яму: «Устань, ідзі. Вера твая збавіла цябе».
LUK 17:20 Запытаны ж фарысэямі, калі прыйдзе Валадарства Божае, адказаў ім і сказаў: «Не прыходзіць Валадарства Божае відавочна.
LUK 17:21 І ня скажуць: “Вось, яно тут”, ці: “Вось, там”. Бо вось, Валадарства Божае ўнутры вас ёсьць».
LUK 17:22 Вучням жа сказаў: «Прыйдуць дні, калі зажадаеце бачыць хоць адзін дзень Сына Чалавечага, і ня ўбачыце.
LUK 17:23 І скажуць вам: “Вось, тут”, ці: “Вось, там”, — не хадзіце і не ганяйцеся,
LUK 17:24 бо як бліскавіца, мільгануўшы, з аднаго краю неба да другога краю неба сьвеціць, так будзе і Сын Чалавечы ў дзень Свой.
LUK 17:25 Спачатку ж Ён мусіць шмат перацярпець і быць адкінутым пакаленьнем гэтым.
LUK 17:26 І як было ў дні Ноя, так будзе ў дні Сына Чалавечага:
LUK 17:27 елі, пілі, жаніліся, выходзілі замуж да таго дня, як Ной увайшоў у каўчэг, і прыйшоў патоп, і загубіў усіх.
LUK 17:28 Падобна як было ў дні Лота: елі, пілі, куплялі, продалі, садзілі, будавалі,
LUK 17:29 а ў дзень, калі Лот выйшаў з Садому, лінуў агонь з серкаю з неба і загубіў усіх.
LUK 17:30 Такім будзе той дзень, калі зьявіцца Сын Чалавечы.
LUK 17:31 У той дзень, хто будзе на даху, а рэчы яго ў доме, няхай не зыходзіць узяць іх; і хто будзе ў полі, няхай не варочаецца.
LUK 17:32 Памятайце жонку Лота.
LUK 17:33 Бо хто шукае, каб здабыць душу сваю, той загубіць яе; а хто загубіць яе, той ажывіць яе.
LUK 17:34 Кажу вам, у тую ноч будуць двое на адным ложку, адзін будзе ўзяты, а другі — пакінуты;
LUK 17:35 дзьве будуць малоць разам, адна будзе ўзятая, а другая — пакінутая;
LUK 17:36 двое будуць у полі, адзін будзе ўзяты, а другі — пакінуты».
LUK 17:37 І, адказваючы, кажуць Яму: «Дзе, Госпадзе?» Ён жа сказаў ім: «Дзе цела, там зьбяруцца і арлы».
LUK 18:1 Сказаў таксама ім прыповесьць пра тое, што трэба заўсёды маліцца і не журыцца,
LUK 18:2 кажучы: «У адным горадзе быў судзьдзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся.
LUK 18:3 У тым жа горадзе была ўдава, і яна прыходзіла да яго, кажучы: “Абарані мяне ад супраціўніка майго”.
LUK 18:4 І ён доўгі час не хацеў. А пасьля сказаў сам сабе: “Хоць я і Бога не баюся, і людзей не саромлюся,
LUK 18:5 але, як гэтая ўдава дакучае мне, абараню яе, каб яна, прыходзячы бясконца, ня вымучыла мяне”».
LUK 18:6 І сказаў Госпад: «Чуеце, што кажа судзьдзя няправедны?
LUK 18:7 А Бог ці ж не абароніць выбраных Сваіх, якія клічуць да Яго дзень і ноч, і доўга цярпець будзе іх?
LUK 18:8 Кажу вам, што хутка абароніць іх. Але Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?»
LUK 18:9 Сказаў жа і да тых, якія былі пэўныя сябе, што яны праведнікі, і пагарджалі другімі, гэткую прыповесьць:
LUK 18:10 «Два чалавекі ўвайшлі ў сьвятыню памаліцца: адзін — фарысэй, а другі — мытнік.
LUK 18:11 Фарысэй, стаўшы, гэтак маліўся за сябе: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як другія людзі: рабаўнікі, няправеднікі, чужаложнікі, або як гэты мытнік.
LUK 18:12 Пошчу два разы ў тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдбаю”.
LUK 18:13 А мытнік, стаўшы здалёк, не хацеў нават падняць вачэй у неба, але біў сябе ў грудзі, кажучы: “Божа! Будзь міласьцівы да мяне, грэшніка”.
LUK 18:14 Кажу вам, што гэты пайшоў апраўданым у дом свой, а ня той: бо ўсякі, хто сябе ўзвышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе ўзвышаны».
LUK 18:15 Прыносілі да яго і немаўлят, каб Ён дакрануўся да іх. Убачыўшы гэтае, вучні сварыліся на іх.
LUK 18:16 А Ісус, паклікаўшы іх, сказаў: «Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне і не забараняйце ім, бо гэткіх ёсьць Валадарства Божае.
LUK 18:17 Сапраўды кажу вам: Хто ня прыйме Валадарства Божага, як дзіця, той ня ўвойдзе ў яго».
LUK 18:18 І спытаўся ў Яго нехта з начальнікаў, кажучы: «Настаўнік добры! Што мне рабіць, каб успадкаеміць жыцьцё вечнае?»
LUK 18:19 А Ісус сказаў яму: «Чаму гаворыш Мне “добры”? Ніхто ня добры, акрамя аднаго Бога.
LUK 18:20 Ведаеш прыказаньні: “Не чужалож”, “не забівай”, “не крадзі”, “ня сьведчы фальшыва”, “шануй бацьку твайго і маці тваю”».
LUK 18:21 Ён жа сказаў: «Усё гэта я захоўваў ад юнацтва майго».
LUK 18:22 Пачуўшы гэтае, Ісус сказаў яму: «Яшчэ аднаго не хапае табе: усё, што маеш, прадай, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе; і прыходзь, ідзі за Мною».
LUK 18:23 Ён жа, пачуўшы гэта, стаўся смутным, бо быў надта багаты.
LUK 18:24 Убачыўшы, што ён стаўся смутным, Ісус сказаў: «Як цяжка таму, хто мае багацьце, увайсьці ў Валадарства Божае.
LUK 18:25 Бо лягчэй вярблюду прайсьці праз голчына вушка, чым багатаму ўвайсьці ў Валадарства Божае».
LUK 18:26 А чуўшыя сказалі: «І хто ж можа быць збаўленым?»
LUK 18:27 Ён жа сказаў: «Немагчымае для людзей магчыма для Бога».
LUK 18:28 А Пётар сказаў: «Вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою».
LUK 18:29 Ён жа сказаў ім: «Сапраўды кажу вам: няма нікога, хто, пакінуўшы дом, або бацькоў, або братоў, або жонку, або дзяцей дзеля Валадарства Божага,
LUK 18:30 не атрымаў бы шмат больш у гэты час, а ў веку будучым — жыцьцё вечнае».
LUK 18:31 Узяўшы ж Дванаццаць, сказаў ім: «Вось, мы ўзыходзім у Ерусалім, і зьдзейсьніцца ўсё, напісанае праз прарокаў пра Сына Чалавечага,
LUK 18:32 бо Ён будзе выдадзены паганам, і будуць зьдзеквацца, і зьневажаць, і пляваць [на Яго],
LUK 18:33 і, бічаваўшы, заб’юць Яго, і на трэці дзень Ён уваскрэсьне».
LUK 18:34 І яны нічога з гэтага не зразумелі; і словы гэтыя былі схаванымі для іх, і яны не разумелі таго, што гаварылася.
LUK 18:35 І сталася, як набліжаўся Ён да Ерыхону, нейкі сьляпы сядзеў ля дарогі, жабруючы.
LUK 18:36 Пачуўшы, што праходзіць натоўп, ён спытаўся: «Што гэта такое?»
LUK 18:37 Яму паведамілі, што Ісус з Назарэту ідзе.
LUK 18:38 І закрычаў ён, кажучы: «Ісусе, Сыне Давідаў, зьлітуйся нада мною!»
LUK 18:39 І тыя, што ішлі наперадзе, сварыліся на яго, каб маўчаў, а ён яшчэ мацней закрычаў: «Сыне Давідаў, зьлітуйся нада мною!»
LUK 18:40 Ісус, спыніўшыся, загадаў прывесьці яго да Сябе. І калі той падыйшоў, спытаўся ў яго,
LUK 18:41 кажучы: «Што ты хочаш, каб Я ўчыніў?» Той сказаў: «Госпадзе, каб мне глядзець».
LUK 18:42 І сказаў яму Ісус: «Глядзі! Вера твая збавіла цябе».
LUK 18:43 І ён адразу стаў бачыць, і пайшоў за Ім, славячы Бога. І ўвесь народ, бачачы гэтае, аддаў хвалу Богу.
LUK 19:1 І, увайшоўшы, праходзіў Ён праз Ерыхон.
LUK 19:2 І вось, чалавек, якога звалі імем Закхей, і быў ён начальнік мытнікаў і чалавек багаты.
LUK 19:3 І ён шукаў убачыць Ісуса, які Ён, і ня мог з-за натоўпу, бо быў малы ростам.
LUK 19:4 І, забегшы наперад, узьлез на фігавае дрэва, каб убачыць Яго, бо ён меўся праходзіць каля яго.
LUK 19:5 І калі прыйшоў на гэтае месца, Ісус, глянуўшы, убачыў яго і сказаў яму: «Закхей! Зыходзь хутчэй, бо сёньня Я мушу спыніцца ў доме тваім».
LUK 19:6 І той пасьпешна зыйшоў, і прыняў Яго з радасьцю.
LUK 19:7 І ўсе, якія бачылі ўсё гэта, наракалі, кажучы, што Ён увайшоў да грэшнага чалавека.
LUK 19:8 А Закхей, стаўшы, сказаў Госпаду: «Госпадзе! Вось, палову маёмасьці маёй я аддаю ўбогім, і, калі каго чым скрыўдзіў, аддам учацьвёра».
LUK 19:9 Ісус жа сказаў яму: «Сёньня сталася збаўленьне дому гэтаму, таму што і ён — сын Абрагама.
LUK 19:10 Бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсьці і збавіць тое, што было загінуўшы».
LUK 19:11 А тым, што слухалі гэтае, працягваючы, сказаў прыповесьць, бо Ён быў блізка Ерусаліму, і яны думалі, што адразу маюць убачыць Валадарства Божае.
LUK 19:12 Тады Ён сказаў: «Нейкі чалавек высокага роду пайшоў у далёкі край узяць сабе валадарства і вярнуцца.
LUK 19:13 Паклікаўшы ж дзесяць слугаў сваіх, даў ім дзесяць мінаў і сказаў ім: “Гандлюйце, пакуль прыйду”.
LUK 19:14 А грамадзяне ненавідзелі яго і паслалі сьледам за ім пасольства, кажучы: “Ня хочам, каб гэты валадарыў над намі”.
LUK 19:15 І сталася, як ён вярнуўся, атрымаўшы валадарства, сказаў паклікаць да сябе слугаў тых, якім даў срэбра, каб даведацца, хто што зарабіў.
LUK 19:16 І прыйшоў першы, кажучы: “Пане! Міна твая прынесла дзесяць мінаў”.
LUK 19:17 І ён сказаў яму: “Добра, добры слуга! За тое, што ты ў малым быў верны, будзеш мець уладу над дзесяцьцю гарадамі”.
LUK 19:18 І прыйшоў другі, кажучы: “Пане! Міна твая зарабіла пяць мінаў”.
LUK 19:19 Сказаў і гэтаму: “І ты будзь над пяцьцю гарадамі”.
LUK 19:20 І трэці прыйшоў, кажучы: “Пане! Вось твая міна, якую я меў, завязаўшы ў хустку,
LUK 19:21 бо я баяўся цябе, што ты чалавек строгі, бярэш тое, што не лажыў, і жнеш тое, што ня сеяў”.
LUK 19:22 Той жа кажа яму: “Паводле вуснаў тваіх буду судзіць цябе, злы слуга. Ты ведаў, што я — чалавек строгі, бяру тое, што не лажыў, і жну тое, што ня сеяў.
LUK 19:23 Чаму ж ты не аддаў срэбра майго на стол [мянялам], і я, прыйшоўшы, атрымаў бы яго з прыбыткам?”
LUK 19:24 І сказаў тым, што побач стаялі: “Вазьміце ў яго міну і дайце таму, які мае дзесяць мінаў”.
LUK 19:25 І сказалі яму: “Пане, ён мае дзесяць мінаў!”
LUK 19:26 “Кажу вам, што ўсякаму, хто мае, дадзена будзе, а ў таго, хто ня мае, будзе забрана і тое, што мае.
LUK 19:27 А ворагаў маіх, тых, што не хацелі, каб я валадарыў над імі, прывядзіце сюды і страцьце перада мною”».
LUK 19:28 І, сказаўшы гэтае, Ён пайшоў далей, узыходзячы ў Ерусалім.
LUK 19:29 І сталася, калі наблізіўся да Бэтфагі і Бэтаніі, да гары, якую называюць Аліўнай, паслаў двух вучняў Сваіх,
LUK 19:30 сказаўшы: «Ідзіце ў мястэчка, што перад вамі, у якім, увайшоўшы, знойдзеце асьляня прывязанае, на якога ніхто з людзей ніколі не сядаў; адвязаўшы яго, прывядзіце.
LUK 19:31 І калі хто спытаецца ў вас: “Навошта адвязваеце?”, — скажыце яму так: “Госпад патрабуе яго”».
LUK 19:32 Пайшоўшы, пасланыя знайшлі, як Ён сказаў ім.
LUK 19:33 Калі ж яны адвязвалі асьляня, гаспадары ягоныя сказалі ім: «Навошта адвязваеце асьляня?»
LUK 19:34 Яны ж сказалі: «Госпад патрабуе яго».
LUK 19:35 І прывялі яго да Ісуса, і, накінуўшы адзеньні свае на асьляня, пасадзілі на яго Ісуса.
LUK 19:36 І, калі Ён ехаў, пасьцілалі на дарозе адзеньне сваё.
LUK 19:37 Калі ж Ён наблізіўся да спуску з гары Аліўнай, усё мноства вучняў з радасьцю хвалілі Бога моцным голасам за ўсе цуды, якія бачылі,
LUK 19:38 кажучы: «Дабраслаўлёны Валадар, Які ідзе ў імя Госпада! Супакой на небе і слава на вышынях!»
LUK 19:39 І некаторыя фарысэі з натоўпу сказалі Яму: «Настаўнік! Забарані вучням Тваім!»
LUK 19:40 І, адказваючы, Ён сказаў ім: «Кажу вам, што, калі яны замоўкнуць, дык камяні закрычаць».
LUK 19:41 І калі наблізіўся, убачыўшы горад, заплакаў па ім,
LUK 19:42 кажучы: «Каб і ты хоць у гэты дзень твой зразумеў, што дзеля супакою твайго! Але цяпер гэта схавана ад вачэй тваіх.
LUK 19:43 Бо прыйдуць на цябе дні, і ворагі твае аточаць цябе валам, і акружаць цябе, і сьціснуць цябе адусюль,
LUK 19:44 і зьнішчаць дашчэнту цябе, і дзяцей тваіх у табе, і не пакінуць у табе камяня на камяні дзеля таго, што не зразумеў ты час адведзінаў тваіх».
LUK 19:45 І, увайшоўшы ў сьвятыню, пачаў выганяць тых, якія продалі ў ёй і куплялі,
LUK 19:46 кажучы ім: «Напісана: “Дом Мой ёсьць дом малітвы”, а вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў».
LUK 19:47 І навучаў кожны дзень у сьвятыні. А першасьвятары, і кніжнікі, і першыя ў народзе шукалі, як загубіць Яго,
LUK 19:48 і не знаходзілі, што зрабіць, бо ўвесь народ гарнуўся да Яго, слухаючы Яго.
LUK 20:1 І сталася, калі ў адзін з тых дзён Ён навучаў народ у сьвятыні і дабравесьціў, прыйшлі першасьвятары і кніжнікі са старшынямі
LUK 20:2 і сказалі Яму, кажучы: «Скажы нам, якою ўладаю Ты гэтае робіш, ці хто даў Табе ўладу гэтую?»
LUK 20:3 Адказваючы, Ён сказаў ім: «Спытаюся і Я ў вас адно слова, і скажыце Мне:
LUK 20:4 Хрышчэньне Янава з неба было ці ад людзей?»
LUK 20:5 Яны ж разважалі між сабою, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, Ён скажа: “Чаму тады вы не паверылі яму?”
LUK 20:6 А калі скажам: “Ад людзей”, увесь народ паб’е нас камянямі, бо ён упэўнены, што Ян — гэта прарок».
LUK 20:7 І адказалі: «Ня ведаем адкуль».
LUK 20:8 І сказаў ім Ісус: «Тады Я не скажу вам, якою ўладаю гэтае раблю».
LUK 20:9 Пачаў жа Ён гаварыць да народу гэткую прыповесьць: «Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік, і здаў яго вінаградарам, і выехаў на доўгі час.
LUK 20:10 І ў свой час паслаў да вінаградараў слугу, каб яны далі яму пладоў з вінаградніку, але вінаградары, зьбіўшы яго, адаслалі ні з чым.
LUK 20:11 Яшчэ паслаў іншага слугу; але яны і гэтага, зьбіўшы і зьняважыўшы, адаслалі ні з чым.
LUK 20:12 Яшчэ паслаў трэцяга; але яны і таго, зраніўшы, выгналі.
LUK 20:13 І сказаў гаспадар вінаградніку: “Што мне рабіць? Пашлю сына майго ўлюбёнага. Можа, убачыўшы яго, пасаромеюцца”.
LUK 20:14 Убачыўшы ж яго, вінаградары разважалі між сабою, кажучы: “Гэта спадкаемца; пойдзем, заб’ем яго, каб нашаю сталася спадчына”.
LUK 20:15 І, выгнаўшы яго вон з вінаградніку, забілі. Дык што зробіць з імі гаспадар вінаградніку?
LUK 20:16 Прыйдзе і выгубіць вінаградараў гэтых, і аддасьць вінаграднік другім». Тыя, што чулі гэтае, сказалі: «Няхай ня станецца!»
LUK 20:17 А Ён, глянуўшы на іх, сказаў: «Што тады значыць тое, што напісана: “Камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавой вугла”?
LUK 20:18 Усякі, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, таго раздушыць».
LUK 20:19 І шукалі ў гэтую гадзіну першасьвятары і кніжнікі, каб налажыць на Яго рукі, але баяліся народу, бо зразумелі, што пра іх сказаў Ён гэтую прыповесьць.
LUK 20:20 І, сочачы за Ім, паслалі шпегаў, якія ўдавалі сябе за праведнікаў, каб яны падлавілі Яго на слове, каб выдаць Яго начальству і ўладзе ваяводы.
LUK 20:21 І тыя спыталіся ў Яго, кажучы: «Настаўнік! Мы ведаем, што Ты слушна гаворыш і навучаеш, і не глядзіш на аблічча, але паводле праўды шляху Божага навучаеш.
LUK 20:22 Ці належыцца плаціць падатак цэзару, ці не?»
LUK 20:23 А Ён, бачачы подступ іхні, сказаў ім: «Чаму вы Мяне спакушаеце?
LUK 20:24 Пакажыце Мне дынар. Чый на ім вобраз і надпіс?» Яны, адказваючы, сказалі: «Цэзараў».
LUK 20:25 Ён жа сказаў ім: «Дык аддавайце тое, што цэзарава, цэзару, а што Божае, — Богу».
LUK 20:26 І не маглі падлавіць Яго на слове перад народам, і, зьдзівіўшыся адказу Ягонаму, замоўклі.
LUK 20:27 Прыйшоўшы ж, некаторыя з садукеяў, якія пярэчаць, што ёсьць уваскрасеньне, спыталіся ў Яго,
LUK 20:28 кажучы: «Настаўнік! Майсей напісаў нам: “Калі памрэ нечый брат, які меў жонку, і памрэ бязьдзетным, дык брат ягоны мае ўзяць жонку ягоную і аднавіць насеньне брату свайму”.
LUK 20:29 Было сем братоў; і першы, узяўшы жонку, памёр бязьдзетным.
LUK 20:30 І ўзяў другі тую жанчыну, і той памёр бязьдзетным.
LUK 20:31 І трэці ўзяў яе, і таксама ўсе сем, і не пакінулі дзяцей, і памерлі.
LUK 20:32 Пасьля ўсіх памерла і жанчына.
LUK 20:33 Дык пры ўваскрасеньні каторага з іх будзе яна жонкаю? Бо сямёра мелі яе за жонку».
LUK 20:34 І адказваючы, сказаў ім Ісус: «Сыны веку гэтага жэняцца і выходзяць замуж;
LUK 20:35 а тыя, якія вартыя дасягнуць таго веку і ўваскрасеньня з мёртвых, ня жэняцца і замуж не выходзяць,
LUK 20:36 бо памерці ўжо ня могуць, бо яны роўныя анёлам і сыны Божыя, калі сталіся сынамі ўваскрасеньня.
LUK 20:37 А што мёртвыя ўваскрэснуць, і Майсей паказаў ля глогу, калі назваў Госпада Богам Абрагама, і Богам Ісаака, і Богам Якуба.
LUK 20:38 Ён ня ёсьць Бог мёртвых, але жывых: бо ў Яго ўсе жывыя».
LUK 20:39 Адказваючы, некаторыя з кніжнікаў сказалі: «Настаўнік! Ты добра сказаў».
LUK 20:40 І ўжо не адважваліся ні пра што пытацца ў Яго. Ён жа сказаў ім:
LUK 20:41 «Чаму кажуць, што Хрыстос ёсьць Сын Давіда?
LUK 20:42 А сам Давід кажа ў кнізе псальмаў: “Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь праваруч Мяне,
LUK 20:43 пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа ног Тваіх”.
LUK 20:44 Дык Давід называе Яго Госпадам, і як жа Ён — сын ягоны?»
LUK 20:45 І калі ўвесь народ слухаў, Ён сказаў вучням Сваім:
LUK 20:46 «Сьцеражыцеся кніжнікаў, якія хочуць хадзіць у доўгіх шатах, і любяць вітаньні на рынках, і першыя месцы ў сынагогах і ўзьлягаць на першых месцах на вячэрах,
LUK 20:47 якія аб’ядаюць дамы ўдоваў і дзеля віду доўга моляцца. Яны атрымаюць цяжэйшы прысуд».
LUK 21:1 Глянуўшы ж, убачыў Ён багацеяў, якія кідалі дары свае ў скарбніцу.
LUK 21:2 І ўбачыў адну бедную ўдаву, якая кінула туды дзьве лепты,
LUK 21:3 і сказаў: «Сапраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава кінула больш за ўсіх,
LUK 21:4 бо ўсе тыя з лішку свайго кідалі ў дар Богу, а яна з нястачы сваёй кінула ўсё ўтрыманьне сваё, якое мела».
LUK 21:5 І, калі некаторыя гаварылі пра сьвятыню, што яна аздоблена каштоўнымі камянямі і дарамі, Ён сказаў:
LUK 21:6 «Прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені, які б ня быў зруйнаваны».
LUK 21:7 Спыталіся ж у Яго, кажучы: «Настаўнік! Калі ж гэта мае быць? І які знак, калі гэта мае стацца?»
LUK 21:8 Ён жа сказаў: «Глядзіце, каб вас не падманулі, бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я, і гэты час наблізіўся. Не хадзіце за імі.
LUK 21:9 Калі ж пачуеце пра войны і бязладзьдзе, не жахайцеся, бо гэта мусіць стацца спачатку, але не адразу канец».
LUK 21:10 Тады сказаў ім: «Паўстане народ на народ, і валадарства на валадарства,
LUK 21:11 А месцамі будуць вялікія землятрусы, і голад, і пошасьць, таксама страхі і знакі з неба вялікія будуць.
LUK 21:12 А перад усім гэтым ускладуць на вас рукі і будуць перасьледаваць вас, выдаючы ў сынагогі і вязьніцы, ведучы да валадароў і ваяводаў дзеля імя Майго.
LUK 21:13 А станецца гэта дзеля сьведчаньня вам.
LUK 21:14 Дык палажыце ў сэрцах вашых не абдумваць раней, як адказваць,
LUK 21:15 бо Я дам вам вусны і мудрасьць, якой ня здолеюць пярэчыць, ані супрацьстаяць усе супраціўнікі вашыя.
LUK 21:16 А будзеце выдадзеныя і бацькамі, і братамі, і сваякамі, і сябрамі; і некаторых з вас пазабіваюць,
LUK 21:17 і будуць ненавідзець вас усе дзеля імя Майго,
LUK 21:18 але і волас з галавы вашай не прападзе.
LUK 21:19 У цярплівасьці вашай здабывайце душы вашыя.
LUK 21:20 Калі ж убачыце Ерусалім, акружаны войскам, тады разумейце, што наблізілася спусташэньне яго.
LUK 21:21 Тады тыя, хто ў Юдэі, няхай бягуць у горы; і хто пасярод гораду, няхай выходзяць; і хто ў ваколіцы, няхай не ўваходзяць у яго,
LUK 21:22 бо гэта дні помсты, каб споўнілася ўсё напісанае.
LUK 21:23 Гора ж тым, якія цяжарныя і якія кормяць грудзьмі, у тыя дні; бо будзе вялікае бедства на зямлі і гнеў на народзе гэтым.
LUK 21:24 І ўпадуць ад вострыва мяча, і павядуць іх у палон да ўсіх паганскіх народаў, і Ерусалім будуць таптаць пагане, пакуль ня скончацца часы паганаў.
LUK 21:25 І будуць знакі на сонцы, і месяцы, і зорках, і на зямлі ўціск народаў у зьбянтэжанасьці, як зараве і забушуе мора.
LUK 21:26 І дрантвець будуць людзі ад страху і чаканьня таго, што прыйдзе на сусьвет, бо сілы нябесныя захістаюцца.
LUK 21:27 І тады ўгледзяць Сына Чалавечага, Які прыходзіць у воблаку з моцаю і славаю вялікаю.
LUK 21:28 Калі ж пачне гэтае дзеяцца, выпрастуйцеся і падніміце галовы вашыя, таму што набліжаецца адкупленьне вашае».
LUK 21:29 І сказаў ім прыповесьць: «Глядзіце на фігавае дрэва і на ўсе дрэвы:
LUK 21:30 калі яны ўжо распускаюцца, убачыўшы, разумееце самі, што ўжо блізка лета.
LUK 21:31 Гэтак і вы, як убачыце, што гэтае стаецца, разумейце, што блізка ёсьць Валадарства Божае.
LUK 21:32 Сапраўды кажу вам: не праміне пакаленьне гэтае, як усё гэта станецца.
LUK 21:33 Неба і зямля прамінуць, але словы Мае не прамінуць.
LUK 21:34 Пільнуйце ж самі сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя абжорствам, і п’янствам, і клопатамі жыцьцёвымі, і каб дзень той не прыйшоў да вас неспадзявана.
LUK 21:35 Бо ён, як пастка, спадзе на ўсіх, што жывуць на абліччы ўсёй зямлі.
LUK 21:36 Дык чувайце, молячыся ва ўсякі час, каб вам быць вартымі ўцячы ад усяго, што мае стацца, і стаць перад Сынам Чалавечым».
LUK 21:37 Удзень Ён навучаў у сьвятыні; а ночы, выходзячы, праводзіў на гары, называнай Аліўнай.
LUK 21:38 І ўвесь народ з раніцы прыходзіў да Яго ў сьвятыню слухаць Яго.
LUK 22:1 Набліжалася ж сьвята праснакоў, называнае Пасха.
LUK 22:2 І шукалі першасьвятары і кніжнікі, як забіць Яго, бо баяліся народу.
LUK 22:3 А шатан увайшоў у Юду, называнага Іскарыётам, аднаго з ліку Дванаццаці,
LUK 22:4 і той, адыйшоўшы, гутарыў з першасьвятарамі і начальнікамі варты, як Яго выдаць ім.
LUK 22:5 І яны ўзрадаваліся, і дамовіліся даць яму грошы,
LUK 22:6 і ён абяцаў, і шукаў нагоды, каб выдаць Яго ім не пры натоўпе.
LUK 22:7 Прыйшоў жа дзень праснакоў, калі мусілі рэзаць пасхальнае [ягня].
LUK 22:8 І паслаў [Ісус] Пятра і Яна, сказаўшы: «Ідзіце, падрыхтуйце нам есьці Пасху».
LUK 22:9 Яны ж сказалі Яму: «Дзе хочаш, каб мы прыгатавалі?»
LUK 22:10 Ён жа сказаў ім: «Вось, пры ўваходзе вашым у горад, сустрэнецца вам чалавек, які нясе збан вады; ідзіце за ім у дом, у які ён увойдзе,
LUK 22:11 і скажыце гаспадару дому: “Настаўнік гаворыць табе: ‘Дзе сьвятліца, у якой буду есьці Пасху з вучнямі Маімі?’ ”
LUK 22:12 І ён пакажа вам залю вялікую, засланую; там падрыхтуйце».
LUK 22:13 Пайшоўшы ж, яны знайшлі, як Ён сказаў ім, і падрыхтавалі Пасху.
LUK 22:14 І калі прыйшла гадзіна, Ён узьлёг, і дванаццаць апосталаў з Ім.
LUK 22:15 І Ён сказаў ім: «Жаданьнем жадаю Я есьці з вамі гэтую Пасху перш, чым маю цярпець [пакуты].
LUK 22:16 Бо кажу вам, што ўжо ня буду есьці яе, пакуль ня споўніцца ў Валадарстве Божым».
LUK 22:17 І, узяўшы келіх, падзякаваўшы, сказаў: «Вазьміце гэтае і падзяліце паміж сабою,
LUK 22:18 бо кажу вам, што ня буду піць ад плоду вінаграднага, пакуль ня прыйдзе Валадарства Божае».
LUK 22:19 І, узяўшы хлеб, падзякаваўшы, паламаў і даў ім, кажучы: «Гэта ёсьць Цела Маё, Якое за вас даецца. Рабіце гэта на ўспамін пра Мяне».
LUK 22:20 Гэтак сама і келіх [узяў] пасьля вячэры, кажучы: «Гэта келіх Новага Запавету ў Крыві Маёй, якая за вас праліваецца.
LUK 22:21 Але вось, рука таго, хто выдае Мяне, са Мною за сталом.
LUK 22:22 І, сапраўды, Сын Чалавечы ідзе паводле таго, як вызначана, але гора таму чалавеку, які Яго выдае».
LUK 22:23 І яны пачалі пытацца адзін у аднаго, хто гэта з іх меўся зрабіць гэта.
LUK 22:24 Узьнялася ж і спрэчка між імі, хто з іх лічыцца большым.
LUK 22:25 Ён жа сказаў ім: «Валадары народаў пануюць над імі, і тыя, што маюць над імі ўладу, дабрадзеямі называюцца.
LUK 22:26 Вы ж ня гэтак, але большы сярод вас станься як меншы, і правадыр — як служыцель.
LUK 22:27 Бо хто большы: той, які ўзьлягае за сталом, ці той, які паслугуе? Ці ня той, які ўзьлягае? А Я сярод вас, як той, які паслугуе.
LUK 22:28 Вы ж тыя, хто застаецца са Мною ў спакусах Маіх,
LUK 22:29 і Я пераказваю вам Валадарства, як Мне пераказаў Айцец Мой,
LUK 22:30 каб вы елі і пілі за сталом Маім у Валадарстве Маім; і сядзелі на пасадах, судзячы дванаццаць каленаў Ізраіля».
LUK 22:31 І сказаў Госпад: «Сымоне, Сымоне! Вось, шатан зажадаў прасейваць вас, як пшаніцу,
LUK 22:32 а Я маліўся за цябе, каб не паменшала вера твая; і ты, некалі павярнуўшыся, умацуй братоў тваіх».
LUK 22:33 Той жа адказаў Яму: «Госпадзе! З Табою я гатовы ісьці і ў вязьніцу, і на смерць!»
LUK 22:34 Ён жа сказаў: «Кажу табе, Пётар, не прапяе певень сёньня, як ты тройчы адрачэшся, што ведаеш Мяне».
LUK 22:35 І сказаў ім: «Калі Я пасылаў вас бяз кайстры, і бяз торбы, і без абутку, ці мелі вы нейкую нястачу?» Яны адказалі: «Аніякай».
LUK 22:36 Тады Ён сказаў ім: «Але цяпер, хто мае кайстру, няхай возьме таксама і торбу, і хто ня мае, няхай прадасьць адзеньне сваё і купіць меч.
LUK 22:37 Бо кажу вам, што мусіць зьдзейсьніцца на Мне ўсё гэта, што напісана: “І да беззаконьнікаў залічаны”. Бо ўсяму, што адносна Мяне, надыходзіць канец».
LUK 22:38 Яны ж сказалі: «Госпадзе! Вось, тут два мячы!» А Ён сказаў ім: «Даволі!»
LUK 22:39 І, выйшаўшы, пайшоў, як звычайна, на гару Аліўную; а за Ім пайшлі і вучні Ягоныя.
LUK 22:40 Прыйшоўшы ж на месца, Ён сказаў ім: «Маліцеся, каб не ўвайсьці ў спакусу».
LUK 22:41 І Ён адыйшоў ад іх як кінуць камень, і, укленчыўшы, маліўся,
LUK 22:42 кажучы: «Ойча, калі хочаш, пранясі келіх гэты міма Мяне. Аднак не Мая воля, але Твая няхай станецца».
LUK 22:43 Зьявіўся ж Яму анёл з неба, умацоўваючы Яго.
LUK 22:44 І, будучы ў барацьбе сьмяротнай, пільней маліўся, а быў пот Ягоны, як кроплі крыві, што падалі на зямлю.
LUK 22:45 І, устаўшы ад малітвы, Ён прыйшоў да вучняў і знайшоў іх, што яны сьпяць ад смутку.
LUK 22:46 І сказаў ім: «Што вы сьпіцё? Устаньце, маліцеся, каб не ўвайсьці ў спакусу».
LUK 22:47 Яшчэ Ён гаварыў, аж вось натоўп, а наперадзе іх ішоў адзін з Дванаццаці, называны Юда, і ён наблізіўся да Ісуса, каб пацалаваць Яго.
LUK 22:48 Ісус жа сказаў яму: «Юда! Пацалункам Сына Чалавечага выдаеш?»
LUK 22:49 А тыя, якія былі з Ім, бачачы, што мае стацца, сказалі Яму: «Госпадзе! Ці ня ўдарыць мячом?»
LUK 22:50 І адзін з іх ударыў слугу першасьвятара, і адсек яму правае вуха.
LUK 22:51 Адказваючы ж, Ісус сказаў: «Пакіньце гэта». І, дакрануўшыся да вуха ягонага, аздаравіў яго.
LUK 22:52 А першасьвятарам, і начальнікам варты сьвятыні, і старшыням, якія прыйшлі супраць Яго, сказаў Ісус: «Быццам на разбойніка выйшлі вы з мячамі і каламі.
LUK 22:53 Кожны дзень, калі быў Я з вамі ў сьвятыні, вы ня выцягнулі на Мяне руку, але гэта вашая гадзіна і ўлада цемры».
LUK 22:54 Схапіўшы ж Яго, яны павялі і прыйшлі ў дом першасьвятара. А Пётар ішоў за Ім здалёк.
LUK 22:55 Калі ж распалілі агонь сярод панадворку і паселі разам, сядзеў і Пётар сярод іх.
LUK 22:56 Убачыўшы ж яго, нейкая служка, якая сядзела ля сьвятла і прыглядалася да яго, сказала: «І гэты быў з Ім».
LUK 22:57 Ён жа адрокся ад Яго, кажучы: «Жанчына! Я ня ведаю Яго».
LUK 22:58 І неўзабаве іншы, убачыўшы яго, сказаў: «І ты з іх». А Пётар сказаў: «Чалавеча! Ня я гэта».
LUK 22:59 І, як прайшло каля адной гадзіны, нехта другі настойваў, кажучы: «Праўда, і гэты быў з Ім, бо ён — Галілеец».
LUK 22:60 А Пётар сказаў: «Чалавеча, ня ведаю, што ты гаворыш». І тады, калі ён яшчэ гаварыў, запяяў певень.
LUK 22:61 І павярнуўшыся, Госпад паглядзеў на Пятра, і ўзгадаў Пётар слова Госпада, як Ён сказаў яму: «Перш, чым прапяе певень, тройчы адрачэшся ад Мяне».
LUK 22:62 І, выйшаўшы вон, Пётар горка заплакаў.
LUK 22:63 І мужчыны, якія трымалі Ісуса, зьдзекваліся з Яго, зьбіваючы.
LUK 22:64 І, засланіўшы Яго, білі Яго па абліччы, і пыталіся ў Яго: «Праракуй, хто ўдарыў Цябе?»
LUK 22:65 І шмат іншага, блюзьнячы, гаварылі на Яго.
LUK 22:66 І калі настаў дзень, сабраліся старшыні народу, першасьвятары і кніжнікі, і прывялі Яго ў свой сынэдрыён,
LUK 22:67 кажучы: «Ці Ты — Хрыстос? Скажы нам». Ён жа сказаў ім: «Калі скажу вам, вы не паверыце.
LUK 22:68 Калі ж Я спытаюся, не адкажаце Мне і ня вызваліце.
LUK 22:69 Ад цяпер Сын Чалавечы сядзе праваруч моцы Божай».
LUK 22:70 А ўсе сказалі: «Дык Ты — Сын Божы?» Ён жа прамовіў ім: «Вы кажаце, што Я».
LUK 22:71 Яны ж сказалі: «Якое яшчэ патрэбна нам сьведчаньне? Бо мы самі чулі з вуснаў Ягоных».
LUK 23:1 І, падняўшыся, усё мноства іх павяло Яго да Пілата.
LUK 23:2 І пачалі абвінавачваць Яго, кажучы: «Гэтага знайшлі мы, што Ён псуе народ і забараняе плаціць падаткі цэзару, называючы Сябе Хрыстом Валадаром».
LUK 23:3 А Пілат спытаўся ў Яго, кажучы: «Ты — Валадар Юдэйскі?» Ён жа, адказваючы яму, прамовіў: «Ты кажаш».
LUK 23:4 А Пілат сказаў першасьвятарам і натоўпам: «Я не знаходжу аніякае віны ў гэтым Чалавеку».
LUK 23:5 А яны настойвалі, кажучы, што Ён падбухторвае народ, навучаючы па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі аж дасюль.
LUK 23:6 Пілат, пачуўшы пра Галілею, спытаўся: «Ці ж гэты Чалавек — Галілеец?»
LUK 23:7 І, даведаўшыся, што Ён з-пад улады Ірада, паслаў Яго да Ірада, які ў тыя дні быў у Ерусаліме.
LUK 23:8 А Ірад, убачыўшы Ісуса, вельмі ўзрадаваўся, бо даўно хацеў убачыць Яго, бо шмат чуў пра Яго і спадзяваўся ўбачыць нейкі знак, які Ён учыніць.
LUK 23:9 І пытаўся ў Яго многімі словамі, а Ён нічога не адказваў яму.
LUK 23:10 А першасьвятары і кніжнікі стаялі, заўзята абвінавачваючы Яго.
LUK 23:11 Ірад жа з жаўнерамі сваімі, пагардзіўшы Ім і пазьдзекваўшыся з Яго, апрануў Яго ў сьветлае адзеньне і паслаў Яго да Пілата.
LUK 23:12 І сталіся ў той дзень Пілат і Ірад сябрамі, бо раней мелі варожасьць між сабою.
LUK 23:13 Пілат жа, склікаўшы першасьвятароў, і начальнікаў, і народ,
LUK 23:14 сказаў ім: «Вы прывялі да мяне Чалавека гэтага, як таго, хто адварочвае народ; і вось я, пры вас дапытваючы, не знайшоў у Чалавеку гэтым ніякай віны, у якой вы Яго абвінавачваеце.
LUK 23:15 І таксама Ірад, бо я пасылаў вас да яго, і вось, нічога ня знойдзена ў Ім, вартага сьмерці.
LUK 23:16 Таму, пакараўшы Яго, вызвалю».
LUK 23:17 А яму трэба было на сьвята вызваліць ім аднаго [вязьня].
LUK 23:18 А ўсё мноства закрычала, кажучы: «Вазьмі Яго! А нам вызвалі Бараббу!»
LUK 23:19 А той быў кінуты ў вязьніцу за паўстаньне, якое ён учыніў у горадзе, і забойства.
LUK 23:20 Тады Пілат ізноў прамовіў, хочучы вызваліць Ісуса.
LUK 23:21 А яны крычалі, кажучы: «Укрыжуй, укрыжуй Яго!»
LUK 23:22 Ён жа трэці раз сказаў ім: «Якое зло Ён учыніў? Аніякай сьмяротнай віны я не знайшоў у Ім; дык пакараўшы Яго, вызвалю».
LUK 23:23 Яны ж дамагаліся моцным голасам, просячы, каб Яго ўкрыжавалі. І перамаглі галасы іхнія і першасьвятароў.
LUK 23:24 І Пілат прысудзіў, каб сталася паводле просьбы іхняй:
LUK 23:25 вызваліў ім таго, хто за паўстаньне і забойства быў кінуты ў вязьніцу, якога яны прасілі, а Ісуса выдаў на іх волю.
LUK 23:26 І як вялі Яго, узяўшы нейкага Сымона Кірэнэйца, які ішоў з поля, усклалі на яго крыж, каб нёс за Ісусам.
LUK 23:27 А за Ім ішло вялікае мноства народу і жанчынаў, якія плакалі і галасілі па Ім.
LUK 23:28 Ісус жа, павярнуўшыся да іх, сказаў: «Дочкі Ерусалімскія! Ня плачце па Мне, але плачце па сабе і па дзецях вашых,
LUK 23:29 бо вось прыходзяць дні, калі скажуць: “Шчасьлівыя няплодныя, і чэравы, якія не нараджалі, і грудзі, якія не кармілі”.
LUK 23:30 Тады пачнуць гаварыць горам: “Упадзіце на нас”, і ўзгоркам: “Прыкрыйце нас!”
LUK 23:31 Бо калі з зялёным дрэвам гэтае робяць, дык з сухім што станецца?»
LUK 23:32 Вялі ж з Ім на сьмерць і двух іншых злачынцаў.
LUK 23:33 І калі прыйшлі на месца, называнае Чараповае, там укрыжавалі Яго і злачынцаў, аднаго з правага, а другога — з левага боку.
LUK 23:34 Ісус жа сказаў: «Ойча, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць». А тыя, што дзялілі шаты Ягоныя, кінулі жэрабя.
LUK 23:35 І стаяў народ, гледзячы. Насьмяхаліся ж разам з імі і начальнікі, кажучы: «Другіх збаўляў, няхай жа Сябе Самога збавіць, калі Ён — Хрыстос, Выбранец Божы».
LUK 23:36 Зьдзекваліся з Яго і жаўнеры, падыходзячы, і прыносячы Яму воцат,
LUK 23:37 і кажучы: «Калі Ты — Валадар Юдэйскі, збаў Сябе Самога».
LUK 23:38 І быў над Ім надпіс, напісаны пісаньнямі грэцкімі, рымскімі і гебрайскімі: «Гэта — Валадар Юдэйскі».
LUK 23:39 Адзін з павешаных злачынцаў блюзьніў на Яго, кажучы: «Калі Ты — Хрыстос, збаў Сябе і нас».
LUK 23:40 Адказваючы, другі забараняў яму, кажучы: «Ці ж ты не баішся Бога, бо і сам маеш такі самы прысуд?
LUK 23:41 І мы сапраўды справядліва, бо атрымалі вартае таго, што мы зрабілі, а Ён нічога благога не зрабіў».
LUK 23:42 І сказаў Ісусу: «Узгадай пра мяне, Госпадзе, калі прыйдзеш у Валадарства Тваё!»
LUK 23:43 І сказаў яму Ісус: «Сапраўды кажу табе: сёньня будзеш са Мною ў раі».
LUK 23:44 А было каля шостае гадзіны, і сталася цемра па ўсёй зямлі да гадзіны дзявятае,
LUK 23:45 і зацьмілася сонца, і заслона ў бажніцы была разьдзертая пасярэдзіне.
LUK 23:46 І ўсклікнуўшы моцным голасам, Ісус сказаў: «Ойча, у рукі Твае аддаю Дух Мой». І, сказаўшы гэтае, аддаў духа.
LUK 23:47 Сотнік жа, убачыўшы ўсё, што сталася, праславіў Бога, кажучы: «Праўдзіва, Чалавек гэты быў праведнік».
LUK 23:48 І ўвесь натоўп, які зграмадзіўся на гэта відовішча, бачачы, што здарылася, варочаўся, б’ючы сябе ў грудзі.
LUK 23:49 А ўсе знаёмыя з Ім і жанчыны, якія ішлі за Ім з Галілеі, стаялі здалёк, гледзячы на гэта.
LUK 23:50 І вось чалавек на імя Язэп, які быў ратманам, чалавек добры і праведны,
LUK 23:51 які не згаджаўся з радай і ўчынкам іхнім, з Арыматэі, гораду Юдэйскага, які таксама чакаў Валадарства Божага,
LUK 23:52 прыйшоўшы да Пілата, прасіў цела Ісуса,
LUK 23:53 і, зьняўшы Яго, абкруціў палатнінаю і палажыў Яго ў магіле, якая была высечаная ў скале, дзе яшчэ ніхто ня быў пахованы.
LUK 23:54 Дзень быў днём прыгатаваньня, і надыходзіла субота.
LUK 23:55 І жанчыны, што былі прыйшоўшы з Ім з Галілеі, пайшлі глядзець магілу і як было пакладзена цела Ягонае.
LUK 23:56 А вярнуўшыся, падрыхтавалі духмянасьці і міра. І ў суботу супачывалі паводле прыказаньня.
LUK 24:1 А ў першы дзень пасьля суботы вельмі рана прыйшлі яны да магілы, несучы падрыхтаваныя духмянасьці, і разам з імі некаторыя другія.
LUK 24:2 І знайшлі камень, адвалены ад магілы.
LUK 24:3 І ўвайшоўшы, не знайшлі цела Госпада Ісуса.
LUK 24:4 І сталіся яны зьбянтэжаныя ад гэтага, і вось, сталі перад імі два мужы ў бліскучым адзеньні.
LUK 24:5 Калі ў страху схілілі яны абліччы да зямлі, тыя сказалі ім: «Што вы шукаеце жывога сярод мёртвых?
LUK 24:6 Яго няма тут, але Ён уваскрос. Узгадайце, як Ён казаў вам, калі быў яшчэ ў Галілеі,
LUK 24:7 кажучы, што Сын Чалавечы мусіць быць выдадзены ў рукі людзей грэшных, і быць укрыжаваным, і на трэці дзень уваскрэснуць».
LUK 24:8 І ўзгадалі яны словы Ягоныя.
LUK 24:9 І, вярнуўшыся ад магілы, паведамілі пра гэта ўсім Адзінаццаці і ўсім іншым.
LUK 24:10 А былі гэта Марыя Магдалена, і Яанна, і Марыя Якубава, і іншыя з імі, што сказалі пра гэта апосталам.
LUK 24:11 І падаліся ім словы іхнія пустымі, і не паверылі ім.
LUK 24:12 А Пётар, устаўшы, пабег да магілы і, нахіліўшыся, бачыць прасьціну, што ляжала асобна, і адыйшоў, зьдзіўляючыся ў сабе з таго, што сталася.
LUK 24:13 І вось, у той жа дзень двое з іх ішлі ў мястэчка, што на адлегласьці ў шэсьцьдзесят стадыяў ад Ерусаліму, называнае Эмаус.
LUK 24:14 І яны гутарылі між сабою пра ўсе гэтыя здарэньні.
LUK 24:15 І сталася, калі яны гутарылі і разважалі між сабою, вось, Сам Ісус, падыйшоўшы, пайшоў з імі.
LUK 24:16 Вочы ж іхнія былі стрыманыя, дык не пазналі Яго.
LUK 24:17 Ён жа сказаў ім: «Што гэта за словы вы гаворыце між сабою, ідучы, і чаму вы панурыя?»
LUK 24:18 Адказваючы, адзін з іх, на імя Кляопа, сказаў Яму: «Ці ты адзін з вандроўнікаў у Ерусаліме і ня ведаеш, што сталася ў ім у гэтыя дні?»
LUK 24:19 І Ён сказаў ім: «Што?» Яны ж сказалі Яму: «Пра Ісуса з Назарэту, Які быў прарок, магутны ў справе і слове перад Богам і ўсім народам;
LUK 24:20 як выдалі Яго першасьвятары і начальнікі нашыя на прысуд сьмяротны і ўкрыжавалі Яго?
LUK 24:21 А мы спадзяваліся, што Ён ёсьць Той, Які мае адкупіць Ізраіль. Але да ўсяго гэтага вось ужо трэці дзень сёньня, як тое сталася.
LUK 24:22 Але некаторыя жанчыны з нашых зьдзівілі нас: быўшы раніцай ля магілы
LUK 24:23 і не знайшоўшы цела Ягонага, яны прыйшлі, кажучы, што ўгледзелі відзеж анёлаў, якія кажуць, што Ён жывы.
LUK 24:24 І пайшлі некаторыя з нашых да магілы, і знайшлі так, як і казалі жанчыны, а Яго ня бачылі».
LUK 24:25 І Ён сказаў ім: «О, бяздумныя і павольныя сэрцам, каб верыць усяму, што гаварылі прарокі!
LUK 24:26 Ці ж ня гэтак трэба было цярпець Хрысту і ўвайсьці ў славу Сваю?»
LUK 24:27 І, пачаўшы ад Майсея і ўсіх прарокаў, тлумачыў ім усё, што напісана пра Яго.
LUK 24:28 І наблізіліся яны да таго мястэчка, куды ішлі; і Ён паказаў, што ідзе далей.
LUK 24:29 І яны затрымлівалі Яго, кажучы: «Застанься з намі, бо дзень ужо схіліўся да вечара». І Ён увайшоў, каб застацца з імі.
LUK 24:30 І сталася, калі Ён узьлягаў разам з імі, Ён, узяўшы хлеб, дабраславіў, паламаў і даў ім.
LUK 24:31 І адчыніліся вочы іхнія, і яны пазналі Яго, а Ён стаўся нябачным для іх.
LUK 24:32 І казалі яны адзін аднаму: «Ці ж не гарэла ў нас сэрца нашае, калі Ён гаварыў да нас у дарозе і калі адчыняў нам Пісаньне?»
LUK 24:33 І, устаўшы ў тую ж гадзіну, вярнуліся ў Ерусалім, і знайшлі разам Адзінаццаць і тых, што з імі,
LUK 24:34 якія гаварылі, што Госпад сапраўды ўваскрос і зьявіўся Сымону.
LUK 24:35 І яны распавялі, што здарылася ў дарозе, і як пазналі Яго ў ламаньні хлеба.
LUK 24:36 Калі ж яны гэтак гаварылі, Сам Ісус стаў сярод іх і кажа ім: «Супакой вам!»
LUK 24:37 Яны, жахнуўшыся і спалохаўшыся, падумалі, што бачаць духа.
LUK 24:38 І Ён сказаў ім: «Што вы стрывожыліся? І чаму такія думкі ўваходзяць у сэрцы вашыя?
LUK 24:39 Паглядзіце на рукі Мае і на ногі Мае, бо гэта Я Сам. Дакраніцеся да Мяне і пабачце, бо дух цела і костак ня мае, што, як бачыце, Я маю».
LUK 24:40 І, сказаўшы гэтае, паказаў ім рукі і ногі.
LUK 24:41 Калі ж яны ад радасьці яшчэ ня верылі і зьдзіўляліся, Ён сказаў ім: «Ці маеце тут якую ежу?»
LUK 24:42 Яны ж далі Яму частку печанай рыбы і сотавага мёду.
LUK 24:43 І, узяўшы, Ён еў перад імі.
LUK 24:44 І сказаў ім: «Вось тыя словы, якія Я гаварыў вам, калі яшчэ быў з вамі, што мусіць споўніцца ўсё, што напісана пра Мяне ў Законе Майсея, і ў Прарокаў, і ў Псальмах».
LUK 24:45 Тады адчыніў ім розум дзеля зразуменьня Пісаньня.
LUK 24:46 І сказаў ім: «Так напісана і так належала цярпець Хрысту, і ўваскрэснуць з мёртвых на трэці дзень.
LUK 24:47 І будзе абвешчана ў імя Ягонае навяртаньне і адпушчэньне грахоў у-ва ўсіх народах, пачынаючы ад Ерусаліму.
LUK 24:48 А вы — сьведкі гэтага.
LUK 24:49 І вось, Я пасылаю абяцаньне Айца Майго на вас. Вы ж заставайцеся ў горадзе Ерусаліме, пакуль не апранецеся моцаю звыш».
LUK 24:50 І вывеў іх вонкі да Бэтаніі, і, падняўшы рукі Свае, дабраславіў іх.
LUK 24:51 І сталася, калі дабраслаўляў іх, стаў аддаляцца ад іх і быў узьнесены ў неба.
LUK 24:52 І яны, пакланіўшыся Яму, вярнуліся ў Ерусалім з вялікай радасьцю,
LUK 24:53 і былі ўсьцяж у сьвятыні, хвалячы і дабраслаўляючы Бога. Амэн.
JOH 1:1 На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.
JOH 1:2 Яно было ў Бога спрадвеку.
JOH 1:3 Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не было з таго, што сталася.
JOH 1:4 У Ім жыцьцё было, і жыцьцё было сьвятлом для людзей.
JOH 1:5 І сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго.
JOH 1:6 Быў чалавек, пасланы ад Бога; імя яго Ян.
JOH 1:7 Ён прыйшоў дзеля сьведчаньня, каб сьведчыў пра Сьвятло, каб усе мелі веру праз яго.
JOH 1:8 Ня быў ён сьвятлом, але каб сьведчыў пра Сьвятло.
JOH 1:9 Было Сьвятло праўдзівае, якое прасьвятляе ўсякага чалавека, што прыходзіць у сьвет.
JOH 1:10 Было Яно ў сьвеце, і сьвет праз Яго стаўся, і сьвет Яго не пазнаў.
JOH 1:11 Да сваіх прыйшло, і свае Яго не прынялі.
JOH 1:12 А тым, што прынялі Яго, дало Яно ім сілу дзецьмі Божымі стацца, тым, якія вераць у імя Яго,
JOH 1:13 тым, што не ад крыві, не ад жаданьня цела, не ад жаданьня мужа, але ад Бога нарадзіліся.
JOH 1:14 І Слова Целам сталася, і пасялілася між нас, поўнае ласкі і праўды, і мы бачылі славу Яго, славу, як Адзінароднага ў Айца.
JOH 1:15 Ян сьведчыць пра Яго і ўсклікае, кажучы: «Гэта Той, пра Якога я сказаў: “Той, Які пасьля мяне ідзе, наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў”».
JOH 1:16 І ад поўнасьці Яго ўсе мы прынялі ласку на ласку.
JOH 1:17 Бо Закон быў дадзены праз Майсея, а ласка і праўда сталіся праз Ісуса Хрыста.
JOH 1:18 Бога ня бачыў ніхто ніколі; Адзінародны Сын, Які ва ўлоньні Айца, Той зьявіў.
JOH 1:19 І вось сьведчаньне Яна, калі Юдэі з Ерусаліму паслалі сьвятароў і лявітаў, каб спыталіся ў яго: «Хто ты?»
JOH 1:20 І ён прызнаў, і ня выракся, і прызнаў: «Я — не Хрыстос».
JOH 1:21 І спыталіся ў яго: «Дык што? Ты — Ільля?» І гаворыць: «Не». «Прарок?» І адказаў: «Не».
JOH 1:22 Дык сказалі яму: «Хто ж ты? Каб нам даць адказ тым, якія нас паслалі, што ты кажаш пра самога сябе?»
JOH 1:23 Ён сказаў: «Я — голас таго, хто кліча ў пустыні: Прастуйце шлях Госпаду, як сказаў прарок Ісая».
JOH 1:24 А пасланыя былі з фарысэяў.
JOH 1:25 І яны спыталіся ў яго, і сказалі яму: «Дык чаму ты хрысьціш, калі ты не Хрыстос, ані Ільля, ані прарок?»
JOH 1:26 Адказаў ім Ян, кажучы: «Я хрышчу вадой, але паўстаў сярод вас Той, Якога вы ня ведаеце;
JOH 1:27 гэта Той, Які ідзе за мною, але наперадзе мяне быў, Якому я ня варты разьвязаць рамень сандалаў Ягоных».
JOH 1:28 Сталася гэта ў Бэтабары, за Ярданам, дзе хрысьціў Ян.
JOH 1:29 На наступны дзень бачыць Ян Ісуса, Які ішоў да яго, і кажа: «Вось Ягня Божае, Які бярэ на Сябе грэх сьвету.
JOH 1:30 Гэта Той, пра Якога я сказаў: “Ідзе за мною Муж, Які наперадзе мяне стаў, бо раней за мяне быў”.
JOH 1:31 І я ня ведаў Яго; але дзеля таго, каб Ён быў зьяўлены Ізраілю, прыйшоў я, хрысьцячы вадою».
JOH 1:32 І засьведчыў Ян, кажучы: «Я бачыў Духа, Які зыходзіў з неба як голуб і застаўся на Ім.
JOH 1:33 І я ня ведаў Яго, але Той, Які паслаў мяне хрысьціць вадою, сказаў мне: “На Кім угледзіш Духа, Які зыходзіць і застаецца на Ім, Ён і ёсьць Той, Які хрысьціць Духам Сьвятым”.
JOH 1:34 І я ўбачыў і засьведчыў, што Ён і ёсьць Сын Божы».
JOH 1:35 На наступны дзень ізноў стаяў Ян і двое з вучняў ягоных.
JOH 1:36 І, угледзеўшы, што ідзе Ісус, ён гаворыць: «Вось, Ягня Божае!»
JOH 1:37 І пачулі двое вучняў ягоных, як казаў гэта, і пайшлі за Ісусам.
JOH 1:38 Ісус жа, павярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, кажа ім: «Што шукаеце?» Яны ж сказалі Яму: «Раббі, — што перакладаецца Настаўнік, — дзе жывеш?»
JOH 1:39 Гаворыць ім: «Прыйдзіце і ўбачыце». Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і засталіся ў Яго той дзень. Было ж каля дзясятае гадзіны.
JOH 1:40 Адзін з двух, якія пачулі ад Яна і пайшлі за Ім, быў Андрэй, брат Сымона Пятра.
JOH 1:41 Ён першы знаходзіць брата свайго Сымона і кажа яму: «Мы знайшлі Мэсію, — што перакладаецца Хрыстос».
JOH 1:42 І ён прывёў яго да Ісуса. Ісус жа, глянуўшы на яго, сказаў: «Ты — Сымон, сын Ёны, ты будзеш называцца Кіфа, — што перакладаецца Камень».
JOH 1:43 На наступны дзень Ісус хацеў ісьці ў Галілею, і знаходзіць Філіпа, і кажа яму: «Ідзі за Мною».
JOH 1:44 Філіп жа быў з Бэтсаіды, з гораду Андрэя і Пятра.
JOH 1:45 Філіп знаходзіць Натанаэля і кажа яму: «Мы знайшлі Таго, пра Каго пісаў Майсей у Законе і Прарокі, — Ісуса, сына Язэпа, што з Назарэту».
JOH 1:46 І сказаў яму Натанаэль: «Ці ж можа быць што добрае з Назарэту?» Гаворыць яму Філіп: «Прыйдзі і паглядзі».
JOH 1:47 Ісус убачыў Натанаэля, які ішоў да Яго, і кажа пра яго: «Вось, сапраўды, Ізраільцянін, у якім няма подступу».
JOH 1:48 Натанаэль кажа Яму: «Адкуль Ты даведаўся пра мяне?» Адказаў Ісус і сказаў яму: «Раней, чым Філіп паклікаў цябе, калі ты быў пад дрэвам фігавым, Я бачыў цябе».
JOH 1:49 Адказаў Яму Натанаэль: «Раббі! Ты — Сын Божы! Ты — Валадар Ізраіля!»
JOH 1:50 Адказаў Ісус і сказаў яму: «Ты верыш, бо Я сказаў табе: Я бачыў цябе пад дрэвам фігавым? Угледзіш больш за гэтае».
JOH 1:51 І кажа яму: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: ад цяпер угледзіце неба адчыненае і анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і зыходзяць да Сына Чалавечага».
JOH 2:1 На трэці дзень было вясельле ў Кане Галілейскай, і маці Ісуса была там.
JOH 2:2 Быў таксама запрошаны і Ісус, і вучні Ягоныя на вясельле.
JOH 2:3 І, як не хапіла віна, маці Ісуса кажа Яму: «Віна ня маюць».
JOH 2:4 Кажа ёй Ісус: «Што Мне і табе, жанчына? Гадзіна Мая яшчэ не прыйшла».
JOH 2:5 Гаворыць маці Ягоная слугам: «Што Ён вам скажа, зрабіце».
JOH 2:6 Было ж там шэсьць каменных глякоў, якія стаялі дзеля ачышчэньня юдэйскага і зьмяшчалі дзьве ці тры меры.
JOH 2:7 Кажа ім Ісус: «Напоўніце вадою глякі». І напоўнілі іх да верху.
JOH 2:8 І кажа ім: «Чэрпайце цяпер і нясіце да маршалка». І занесьлі.
JOH 2:9 Калі ж маршалак пакаштаваў вады, якая сталася віном, — а ён ня ведаў, адкуль яно, слугі ж, якія налівалі ваду, ведалі, — кліча жаніха
JOH 2:10 і кажа яму: «Кожны чалавек перш падае добрае віно, а як нап’юцца, тады горшае; ты ж добрае віно захаваў дагэтуль».
JOH 2:11 Так зрабіў Ісус у Кане Галілейскай пачатак знакам і выявіў славу Сваю, і паверылі ў Яго вучні Ягоныя.
JOH 2:12 Пасьля гэтага прыйшоў Ён у Капэрнаум, Сам і маці Ягоная, і браты Ягоныя, і вучні Ягоныя, і заставаліся там некалькі дзён.
JOH 2:13 І была блізка Пасха юдэйская, і ўзыйшоў Ісус у Ерусалім.
JOH 2:14 І знайшоў у сьвятыні тых, што прадавалі валоў, авечак і галубоў, і мянялаў, якія там сядзелі.
JOH 2:15 І, зрабіўшы біч з вяровак, Ён выгнаў са сьвятыні ўсіх, а таксама авечак і валоў, і грошы мянялам рассыпаў, і сталы іх абярнуў;
JOH 2:16 і сказаў тым, што прадавалі галубоў: «Забярыце гэта адсюль і не рабіце дом Айца Майго домам гандлю».
JOH 2:17 І ўзгадалі вучні Ягоныя, што напісана: «Руплівасьць пра дом Твой зьядае Мяне».
JOH 2:18 Адказалі тады Юдэі і сказалі Яму: «Які знак пакажаш нам, што гэтак робіш?»
JOH 2:19 Адказаў Ісус і сказаў ім: «Зруйнуйце гэтую бажніцу, і Я ў тры дні адбудую яе».
JOH 2:20 Сказалі тады Юдэі: «Сорак шэсьць гадоў будавалася бажніца гэтая, а Ты ў тры дні адбудуеш яе?»
JOH 2:21 А Ён гаварыў пра бажніцу цела Свайго.
JOH 2:22 Калі ж Ён уваскрос з мёртвых, узгадалі вучні Ягоныя, што Ён казаў гэтае, і паверылі Пісаньню і словам, якія сказаў Ісус.
JOH 2:23 Калі ж Ён быў у Ерусаліме на Пасху ў сьвяты, многія паверылі ў імя Яго, бачачы знакі, якія Ён чыніў.
JOH 2:24 Але Сам Ісус не даверыўся ім, бо ведаў усіх
JOH 2:25 і ня меў патрэбы, каб хто сьведчыў пра чалавека, бо Ён ведаў, што было ў чалавеку.
JOH 3:1 Быў жа сярод фарысэяў чалавек на імя Нікадэм, начальнік юдэйскі.
JOH 3:2 Ён прыйшоў да Ісуса ўначы і сказаў Яму: «Раббі! Мы ведаем, што Ты Настаўнік, Які прыйшоў ад Бога, бо ніхто ня можа рабіць такіх знакаў, якія Ты робіш, калі б ня быў з ім Бог».
JOH 3:3 Адказаў яму Ісус і сказаў: «Сапраўды, сапраўды кажу табе: Калі хто не народзіцца звыш, ня можа ўбачыць Валадарства Божага».
JOH 3:4 Кажа Яму Нікадэм: «Як можа чалавек нарадзіцца, калі ён стары? Няўжо ж ён другі раз можа ўвайсьці ў чэрава маці сваёй і нарадзіцца?»
JOH 3:5 Адказаў Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу табе: Калі хто не народзіцца з вады і Духа, ня можа ўвайсьці ў Валадарства Божае.
JOH 3:6 Народжанае з цела ёсьць цела, а народжанае з Духа ёсьць дух.
JOH 3:7 Не зьдзіўляйся, што Я сказаў табе: Трэба вам нарадзіцца звыш.
JOH 3:8 Дух дыхае, дзе хоча, і голас Яго чуеш, але ня ведаеш, адкуль прыходзіць і куды адыходзіць; гэтак і ўсякі, народжаны з Духа».
JOH 3:9 Адказаў Нікадэм і сказаў Яму: «Як гэта можа стацца?»
JOH 3:10 Адказаў Ісус і сказаў яму: «Ты — настаўнік Ізраіля, і гэтага ня ведаеш?
JOH 3:11 Сапраўды, сапраўды кажу табе: Мы гаворым пра тое, што ведаем, і сьведчым пра тое, што бачылі, і вы сьведчаньня Нашага не прыймаеце.
JOH 3:12 Калі Я сказаў вам пра зямное, і ня верыце, як паверыце, калі буду гаварыць пра нябеснае?
JOH 3:13 І ніхто не ўзыйшоў у неба, толькі Сын Чалавечы, Які ў небе, Які з неба зыйшоў.
JOH 3:14 І, як Майсей падняў зьмея ў пустыні, так мусіць быць падняты Сын Чалавечы,
JOH 3:15 каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае.
JOH 3:16 Бо так палюбіў Бог сьвет, што Сына Свайго Адзінароднага аддаў, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае.
JOH 3:17 Бо не паслаў Бог Сына Свайго ў сьвет, каб судзіць сьвет, але каб сьвет быў збаўлены праз Яго.
JOH 3:18 Хто верыць у Яго, ня судзіцца, а хто ня верыць, той ужо асуджаны, бо не паверыў у імя Адзінароднага Сына Божага.
JOH 3:19 Суд жа такі, што Сьвятло прыйшло ў сьвет, але людзі палюбілі цемру больш за сьвятло, бо ўчынкі іх былі злыя.
JOH 3:20 Бо кожны, хто робіць благое, ненавідзіць сьвятло і не ідзе да сьвятла, каб не былі дакараныя ўчынкі ягоныя.
JOH 3:21 А хто чыніць праўду, ідзе да сьвятла, каб відочнымі былі ўчынкі ягоныя, бо яны ў Богу ўчынены».
JOH 3:22 Пасьля гэтага прыйшоў Ісус і вучні Ягоныя ў зямлю Юдэйскую, і там быў з імі, і хрысьціў.
JOH 3:23 Ян жа таксама хрысьціў у Эноне, недалёка ад Салему, бо вады там было шмат, і прыходзілі туды, і хрысьціліся,
JOH 3:24 бо Ян яшчэ ня быў кінуты ў вязьніцу.
JOH 3:25 І сталася спрэчка ў Янавых вучняў з Юдэямі пра ачышчэньне.
JOH 3:26 І прыйшлі да Яна, і сказалі яму: «Раббі! Той, Які быў з табою за Ярданам, пра Якога ты сьведчыў, вось, Ён хрысьціць, і ўсе ідуць да Яго».
JOH 3:27 Адказаў Ян і сказаў: «Ня можа чалавек нічога ўзяць, калі яму ня будзе дадзена з неба.
JOH 3:28 Самі вы сьведкі мне ў тым, што я сказаў: “Я не Хрыстос, але я пасланы перад Ім”.
JOH 3:29 Хто мае нявесту, той жаніх, а сябра жаніха, які стаіць і слухае яго, радасьцю радуецца дзеля голасу жаніха. Вось гэтая радасьць мая споўнілася.
JOH 3:30 Яму трэба расьці, а мне — малець».
JOH 3:31 Хто з вышыні прыходзіць, Той вышэй за ўсіх, а хто з зямлі, той зямны і з зямлі гаворыць. Хто з неба прыходзіць, Той вышэй за ўсіх,
JOH 3:32 і што бачыў і чуў, пра тое сьведчыць, і ніхто не прыймае сьведчаньня Ягонага.
JOH 3:33 Хто ж прыняў Яго сьведчаньне, той запячатаў, што Бог праўдзівы.
JOH 3:34 Бо Той, Каго паслаў Бог, гаворыць словы Божыя, бо ня мераючы дае Бог Духа.
JOH 3:35 Айцец любіць Сына і ўсё аддаў у руку Яго.
JOH 3:36 Хто верыць у Сына, мае жыцьцё вечнае, а хто ў Сына ня верыць, ня ўгледзіць жыцьця, але гнеў Божы будзе на ім.
JOH 4:1 Калі ж даведаўся Госпад, што пачулі фарысэі, што Ісус больш вучняў здабывае і хрысьціць, чым Ян, —
JOH 4:2 хоць Сам Ісус не хрысьціў, але вучні Ягоныя, —
JOH 4:3 пакінуў Юдэю і пайшоў зноў у Галілею.
JOH 4:4 Мусіў жа Ён праходзіць праз Самарыю.
JOH 4:5 І вось, прыходзіць Ён у горад Самарыйскі, называны Сыхар, недалёка поля, якое даў Якуб Язэпу, сыну свайму.
JOH 4:6 Была ж там крыніца Якуба. Дык Ісус, стомлены падарожжам, сеў ля крыніцы. Было каля шостае гадзіны.
JOH 4:7 Прыходзіць жанчына з Самарыі начэрпаць вады. Гаворыць ёй Ісус: «Дай Мне піць».
JOH 4:8 Бо вучні Ягоныя адыйшлі ў горад набыць ежы.
JOH 4:9 Жанчына Самаранка кажа Яму: «Як Ты, Юдэй, просіш піць у мяне, жанчыны Самаранкі?» Бо Юдэі ня маюць зносін з Самаранамі.
JOH 4:10 Адказаў Ісус і сказаў ёй: «Калі б ты ведала дар Божы і Хто кажа табе: “Дай Мне піць”, то ты прасіла б у Яго, і Ён даў бы табе вады жывое».
JOH 4:11 Гаворыць Яму жанчына: «Пане! У Цябе і зачарпнуць няма чым, а калодзеж глыбокі. Дык адкуль у Цябе вада жывая?
JOH 4:12 Няўжо Ты большы за бацьку нашага Якуба, які даў нам гэты калодзеж і сам з яго піў, і сыны ягоныя, і статак ягоны?»
JOH 4:13 Адказаў Ісус і сказаў ёй: «Усякі, хто п’е гэтую ваду, зноў будзе смагнуць.
JOH 4:14 Хто ж вып’е ваду, якую Я яму дам, ня будзе смагнуць ніколі, але вада, якую Я дам яму, станецца ў ім крыніцаю вады, якая цячэ ў жыцьцё вечнае».
JOH 4:15 Гаворыць Яму жанчына: «Пане! Дай мне гэтай вады, каб я ня смагнула і не прыходзіла сюды чэрпаць».
JOH 4:16 Гаворыць ёй Ісус: «Ідзі, пакліч мужа твайго і прыходзь сюды».
JOH 4:17 Адказала жанчына і сказала: «Я ня маю мужа». Гаворыць ёй Ісус: «Добра ты сказала, што ня маеш мужа,
JOH 4:18 бо мела ты пяць мужоў, і той, якога цяпер маеш, ня муж табе. Гэта ты праўдзіва сказала».
JOH 4:19 Гаворыць Яму жанчына: «Пане! Бачу, што Ты — прарок.
JOH 4:20 Бацькі нашыя пакланяліся на гэтай гары, а вы кажаце, што ў Ерусаліме месца, дзе павінны пакланяцца».
JOH 4:21 Гаворыць ёй Ісус: «Жанчына, павер Мне, што прыходзіць час, калі ані на гэтай гары, ані ў Ерусаліме ня будзеце пакланяцца Айцу.
JOH 4:22 Вы ня ведаеце, каму пакланяецеся; а мы ведаем, Каму пакланяемся, бо збаўленьне ад Юдэяў.
JOH 4:23 Але прыходзіць час, і ён ужо прыйшоў, калі сапраўдныя паклоньнікі будуць пакланяцца Айцу ў духу і праўдзе, бо гэткіх паклоньнікаў Айцец шукае Сабе.
JOH 4:24 Бог ёсьць Дух, і тыя, якія пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў духу і праўдзе».
JOH 4:25 Гаворыць Яму жанчына: «Ведаю, што прыходзіць Мэсія, называны Хрыстос, і калі Ён прыйдзе, абвесьціць нам усё».
JOH 4:26 Гаворыць ёй Ісус: «Гэта Я, Які гавару з табою».
JOH 4:27 У гэты час прыйшлі вучні Ягоныя і зьдзівіліся, што Ён гаварыў з жанчынаю, але ніводзін не сказаў: «Што шукаеш?» ці: «Што гаворыш з ёю?»
JOH 4:28 Тады жанчына пакінула гляк свой, і адыйшла ў горад, і гаворыць людзям:
JOH 4:29 «Пайдзіце, пабачце Чалавека, Які сказаў мне ўсё, што я зрабіла. Ці не Хрыстос гэта?»
JOH 4:30 Яны выйшлі з гораду і пайшлі да Яго.
JOH 4:31 Тым часам вучні прасілі Яго, кажучы: «Раббі! Еш».
JOH 4:32 Ён жа сказаў ім: «Я ем ежу, якой вы ня ведаеце».
JOH 4:33 Тады вучні гаварылі паміж сабою: «Няўжо нехта прынёс Яму есьці?»
JOH 4:34 Гаворыць ім Ісус: «Мая ежа ў тым, каб выканаць волю Таго, Хто Мяне паслаў, і скончыць справу Яго.
JOH 4:35 Ці ня кажаце вы, што яшчэ чатыры месяцы, і прыйдзе жніво? Вось, Я кажу вам: Падыміце вочы вашыя і паглядзіце на нівы, як яны пабялелі да жніва.
JOH 4:36 Хто жне, атрымлівае плату і зьбірае плён дзеля жыцьця вечнага, каб і сейбіт, і жнец разам радаваліся.
JOH 4:37 Бо ў гэтым спраўджваецца слова: “Адзін сее, а другі жне”.
JOH 4:38 Я паслаў вас жаць тое, над чым вы не працавалі; іншыя працавалі, а вы прыйшлі на працу іхнюю».
JOH 4:39 І шмат Самаранаў з гораду таго паверылі ў Яго праз слова жанчыны, якая сьведчыла: «Ён сказаў мне ўсё, што я зрабіла».
JOH 4:40 І вось, калі прыйшлі да Яго Самаране, то прасілі Яго застацца ў іх, і Ён застаўся там два дні.
JOH 4:41 І яшчэ больш паверыла праз слова Яго.
JOH 4:42 А жанчыне гэтай казалі: «Ужо ня дзеля твайго аповеду верым, бо мы самі чулі і даведаліся, што гэта праўдзіва Збаўца сьвету, Хрыстос».
JOH 4:43 Праз два дні выйшаў Ён адтуль і пайшоў у Галілею.
JOH 4:44 Бо Сам Ісус сьведчыў, што прарок ня мае пашаны ў сваёй бацькаўшчыне.
JOH 4:45 Калі ж прыйшоў Ён у Галілею, Галілейцы прынялі Яго, бо бачылі ўсе, што зрабіў у Ерусаліме ў часе сьвята; бо і самі яны хадзілі на сьвята.
JOH 4:46 І вось Ісус ізноў прыйшоў у Кану Галілейскую, дзе зрабіў з вады віно. І быў у Капэрнауме нейкі ўрадовец, у якога занядужаў сын.
JOH 4:47 Ён, пачуўшы, што Ісус прыйшоў з Юдэі ў Галілею, прыйшоў да Яго і прасіў Яго прыйсьці і аздаравіць сына ягонага, бо той канаў.
JOH 4:48 І сказаў яму Ісус: «Вы не паверыце, калі ня ўбачыце знакаў і цудаў».
JOH 4:49 Урадовец кажа Яму: «Госпадзе! Прыйдзі, пакуль не памёр хлопчык мой».
JOH 4:50 Кажа яму Ісус: «Ідзі, сын твой жывы!» І паверыў чалавек той словам, якія сказаў яму Ісус, і пайшоў.
JOH 4:51 І калі ён ужо вяртаўся дадому, перанялі яго слугі ягоныя і паведамілі, кажучы: «Сын твой жывы».
JOH 4:52 Ён спытаўся ў іх: «А якой гадзіне палягчэла яму?» І сказалі яму: «Учора а сёмай гадзіне гарачка пакінула яго».
JOH 4:53 Дык даведаўся бацька, што гэта была тая гадзіна, калі Ісус сказаў яму: «Сын твой жывы». І паверыў ён сам і ўвесь дом ягоны.
JOH 4:54 Гэта ўжо другі знак учыніў Ісус, вярнуўшыся з Юдэі ў Галілею.
JOH 5:1 Пасьля гэтага было сьвята юдэйскае, і ўзыйшоў Ісус у Ерусалім.
JOH 5:2 Ёсьць жа ў Ерусаліме ля Авечае брамы сажалка, якая завецца па-гебрайску Бэтэзда і якая мае пяць прысенкаў.
JOH 5:3 У іх ляжала вялікае мноства нядужых, сьляпых, кульгавых, ссохшых, якія чакалі руху вады;
JOH 5:4 бо анёл Госпадаў у пэўны час зыходзіў у сажалку і каламуціў ваду; і хто першы ўваходзіў у яе пасьля ўскаламучаньня вады, той ставаўся здаровым, на што б ні хварэў.
JOH 5:5 І быў тут нейкі чалавек, які меў нядужасьць трыццаць восем гадоў.
JOH 5:6 Ісус убачыў яго, што ён ляжаў, і, даведаўшыся, што ён ляжыць ужо доўгі час, кажа яму: «Ці хочаш стацца здаровым?»
JOH 5:7 Нядужы адказаў Яму: «Пане, я ня маю чалавека, які спусьціў бы мяне ў сажалку, калі ўскаламуціцца вада; калі ж сам прыходжу, другі ўжо зыходзіць раней за мяне».
JOH 5:8 Кажа яму Ісус: «Устань, вазьмі ложак твой і хадзі».
JOH 5:9 І адразу стаўся здаровым той чалавек, і ўзяў ложак свой, і пайшоў. Была ж субота ў той дзень.
JOH 5:10 Дзеля гэтага Юдэі казалі аздароўленаму: «Сёньня субота, ня можна табе браць ложак».
JOH 5:11 Ён адказаў ім: «Той, Які мяне зрабіў здаровым, Ён мне сказаў: “Вазьмі ложак твой і хадзі”».
JOH 5:12 Тады спыталіся ў яго: «Хто Той Чалавек, Які сказаў табе: “Вазьмі ложак твой і хадзі?”»
JOH 5:13 Аздароўлены ж ня ведаў, хто Ён, бо Ісус зьнік у натоўпе, які быў у тым месцы.
JOH 5:14 Пасьля гэтага Ісус знаходзіць яго ў сьвятыні і кажа яму: «Вось, ты стаўся здаровым, не грашы больш, каб ня сталася з табою нешта горшае».
JOH 5:15 Чалавек гэты пайшоў і абвясьціў Юдэям, што гэта Ісус аздаравіў яго.
JOH 5:16 І дзеля гэтага пачалі Юдэі перасьледаваць Ісуса, і шукалі, каб забіць Яго, бо Ён учыніў гэткае ў суботу.
JOH 5:17 Ісус жа адказваў ім: «Айцец Мой дагэтуль робіць, і Я раблю».
JOH 5:18 Дзеля гэтага Юдэі яшчэ больш шукалі, каб забіць Яго, бо Ён ня толькі парушаў суботу, але і Айцом Сваім называў Бога, робячы Сябе роўным Богу.
JOH 5:19 Тады адказваў Ісус і сказаў ім: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: Сын нічога ня можа рабіць Сам ад Сябе, калі ня бачыць Айца, Які робіць, бо што Ён робіць, тое і Сын робіць таксама.
JOH 5:20 Бо Айцец любіць Сына і паказвае Яму ўсё, што Сам робіць, і большыя за гэтыя пакажа Яму справы, ажно вы зьдзівіцеся.
JOH 5:21 Бо як Айцец уваскрашае мёртвых і ажыўляе, так і Сын ажыўляе, каго хоча.
JOH 5:22 Бо Айцец і ня судзіць нікога, але ўвесь суд аддаў Сыну,
JOH 5:23 каб усе шанавалі Сына, як шануюць Айца. Хто не шануе Сына, не шануе і Айца, Які паслаў Яго.
JOH 5:24 Сапраўды, сапраўды кажу вам: Хто слухае слова Маё і верыць у Таго, Хто паслаў Мяне, мае жыцьцё вечнае і на суд не ідзе, але перайшоў ад сьмерці ў жыцьцё.
JOH 5:25 Сапраўды, сапраўды кажу вам: Прыходзіць гадзіна, і яна ўжо прыйшла, калі мёртвыя пачуюць голас Сына Божага і, пачуўшы, ажывуць.
JOH 5:26 Бо як Айцец мае жыцьцё ў Сабе, так і Сыну даў жыцьцё мець у Сабе.
JOH 5:27 І даў Яму ўладу чыніць суд, бо Ён ёсьць Сын Чалавечы.
JOH 5:28 Не зьдзіўляйцеся гэтаму: бо прыходзіць гадзіна, калі ўсе, што ў магілах, пачуюць голас Ягоны,
JOH 5:29 і выйдуць тыя, што чынілі добрае, на ўваскрашэньне жыцьця, а тыя, што чынілі благое, — на ўваскрашэньне суду.
JOH 5:30 Я нічога не магу рабіць Сам ад Сябе. Як чую, так і суджу, і суд Мой праведны, бо Я не шукаю Маёй волі, але волі Айца, Які паслаў Мяне.
JOH 5:31 Калі Я сьведчу Сам пра Сябе, сьведчаньне Маё ня ёсьць праўдзівае.
JOH 5:32 Ёсьць Другі, Які сьведчыць пра Мяне, і Я ведаю, што праўдзівае тое сьведчаньне, якім Ён сьведчыць пра Мяне.
JOH 5:33 Вы пасылалі да Яна, і ён засьведчыў пра праўду.
JOH 5:34 Але Я не ад чалавека прыймаю сьведчаньне, але кажу гэта, каб вы былі збаўленыя.
JOH 5:35 Ён быў сьвечкай, якая гарэла і сьвяціла, а вы хацелі часіну радавацца пры сьвятле ягоным.
JOH 5:36 Я ж маю сьведчаньне, большае за Янава, бо справы, якія Айцец даў Мне скончыць, самыя гэтыя справы, якія Я раблю, сьведчаць пра Мяне, бо Айцец паслаў Мяне,
JOH 5:37 і Айцец, Які паслаў Мяне, Сам засьведчыў пра Мяне. Але вы ані голасу Яго ніколі ня чулі, ані аблічча Яго ня бачылі,
JOH 5:38 і ня маеце слова Ягонага, якое ў вас было б, бо ня верыце Таму, Каго Ён паслаў.
JOH 5:39 Дасьледуйце Пісаньні, бо вы думаеце праз іх мець жыцьцё вечнае, і яны сьведчаць пра Мяне.
JOH 5:40 Але вы ня хочаце прыйсьці да Мяне, каб мець жыцьцё.
JOH 5:41 Славы ад людзей не прыймаю,
JOH 5:42 але ведаю вас, што любові да Бога ня маеце ў сабе.
JOH 5:43 Я прыйшоў у імя Айца Майго, і вы не прыймаеце Мяне, а калі другі прыйдзе ў сваё імя, таго прыймеце.
JOH 5:44 Як вы можаце верыць, калі прыймаеце славу адзін ад аднаго, а славы, якая ад адзінага Бога, не шукаеце.
JOH 5:45 Ня думайце, што Я буду вінаваціць вас перад Айцом; ёсьць на вас абвінавальнік Майсей, на якога вы спадзеяцёся.
JOH 5:46 Бо, калі б вы верылі Майсею, то верылі б і Мне, бо ён пісаў пра Мяне.
JOH 5:47 Калі ж ягоным пісаньням ня верыце, як Маім словам паверыце?»
JOH 6:1 Пасьля гэтага адыйшоў Ісус на другі бок мора Галілейскага, значыцца, Тыбэрыядзкага.
JOH 6:2 І ішоў за Ім шматлікі натоўп, бо бачылі знакі, якія Ён учыняў адносна нядужых.
JOH 6:3 І ўзыйшоў Ісус на гару, і там сядзеў з вучнямі Сваімі.
JOH 6:4 А была блізка Пасха, сьвята юдэйскае.
JOH 6:5 Тады Ісус, падняўшы вочы і ўгледзеўшы, што вялікі натоўп ідзе да Яго, кажа Філіпу: «Дзе мы купім хлеба, каб яны пад’елі?»
JOH 6:6 Казаў жа Ён гэта, спакушаючы яго, бо Сам ведаў, што меўся зрабіць.
JOH 6:7 Адказаў Яму Філіп: «Ім на дзьвесьці дынараў ня хопіць хлеба, каб кожны з іх атрымаў хоць нешта».
JOH 6:8 Кажа Яму адзін з вучняў Ягоных, Андрэй, брат Сымона Пятра:
JOH 6:9 «Тут ёсьць адзін хлопчык, які мае пяць хлябоў ячменных і дзьве рыбы; але што гэта для такога мноства?»
JOH 6:10 Ісус сказаў: «Скажыце людзям узьлегчы». Было ж на тым месцы шмат травы. Тады ўзьлеглі мужчыны лікам каля пяці тысячаў.
JOH 6:11 І ўзяў Ісус хлябы, і, падзякаваўшы, раздаў вучням, а вучні — тым, якія ўзьляглі, падобным чынам і рыбы, колькі хто хацеў.
JOH 6:12 Калі ж яны насыціліся, Ён кажа вучням Сваім: «Зьбярыце кавалкі, якія засталіся, каб нічога не прапала».
JOH 6:13 Тады сабралі і напоўнілі дванаццаць кашоў кавалкамі ад пяці ячменных хлябоў, што засталіся ў тых, якія елі.
JOH 6:14 Людзі ж, убачыўшы знак, які ўчыніў Ісус, казалі: «Гэта сапраўды Прарок, Які прыходзіць у сьвет».
JOH 6:15 Ісус жа, даведаўшыся, што яны маюць прыйсьці і ўзяць Яго, каб зрабіць Яго валадаром, ізноў адыйшоў на гару адзін.
JOH 6:16 Калі надыйшоў вечар, вучні Ягоныя зыйшлі да мора
JOH 6:17 і, увайшоўшы ў човен, паплылі на другі бок мора ў Капэрнаум. І было ўжо цёмна, і Ісус не прыйшоў да іх.
JOH 6:18 А мора хвалявалася, бо дзьмуў моцны вецер.
JOH 6:19 Праплыўшы каля дваццаці ці трыццаці стадыяў, яны бачаць Ісуса, Які ідзе па моры і ўжо недалёка ад чаўна, і спалохаліся.
JOH 6:20 Ён жа кажа ім: «Гэта Я, ня бойцеся!»
JOH 6:21 Яны хацелі ўзяць Яго ў човен, і адразу човен прыстаў да берагу, да якога плылі.
JOH 6:22 На заўтра натоўп, які стаяў на другім баку мора, убачыў, што там не было другога чаўна, апрача аднаго, у які ўвайшлі вучні Ягоныя, і што Ісус не ўваходзіў у човен з вучнямі Сваімі, але адплылі адны вучні Ягоныя.
JOH 6:23 Другія ж чаўны прыплылі з Тыбэрыяды, паблізу ад таго месца, дзе елі хлеб, за які дзякаваў Госпад.
JOH 6:24 Калі натоўп убачыў, што там няма ані Ісуса, ані вучняў Ягоных, дык увайшлі ў чаўны і прыплылі ў Капэрнаум, шукаючы Ісуса.
JOH 6:25 І, знайшоўшы Яго на другім баку мора, сказалі Яму: «Раббі, калі Ты сюды прыйшоў?»
JOH 6:26 Адказаў ім Ісус і сказаў: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: вы шукаеце Мяне не таму, што бачылі знак, але таму, што елі хлеб і наеліся.
JOH 6:27 Працуйце ж не дзеля ежы, што зьнішчаецца, але дзеля ежы, якая застаецца ў жыцьцё вечнае, якое дасьць вам Сын Чалавечы, бо на Ім паставіў пячатку Айцец Бог».
JOH 6:28 Тады сказалі Яму: «Што нам рабіць, каб рабіць справы Божыя?»
JOH 6:29 Адказаў Ісус і сказаў ім: «Гэта ёсьць справа Божая, каб вы верылі ў Таго, Каго Ён паслаў».
JOH 6:30 Тады яны сказалі Яму: «Які тады зробіш знак, каб мы ўбачылі і паверылі Табе? Што ўчыніш?
JOH 6:31 Бацькі нашыя елі манну ў пустыні, як напісана: “Хлеб з неба даў ім есьці”».
JOH 6:32 Сказаў тады ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: не Майсей даў вам хлеб з неба, але Айцец Мой дае вам праўдзівы хлеб з неба,
JOH 6:33 бо хлеб Божы ёсьць Той, Які зыходзіць з неба і дае жыцьцё сьвету».
JOH 6:34 Тады сказалі Яму: «Госпадзе! Давай нам заўсёды такі хлеб».
JOH 6:35 Ісус жа сказаў ім: «Я ёсьць хлеб жыцьця. Хто прыходзіць да Мяне, ня будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ня будзе смагнуць ніколі.
JOH 6:36 Але Я сказаў вам, што вы бачылі Мяне, і ня верыце.
JOH 6:37 Усё, што дае Мне Айцец, да Мяне прыйдзе, і таго, хто прыходзіць да Мяне, ня выганю прэч,
JOH 6:38 бо Я зыйшоў з неба не дзеля таго, каб чыніць Маю волю, але волю Таго, Хто паслаў Мяне.
JOH 6:39 А гэта ёсьць воля Айца, Які паслаў Мяне, каб з таго, што Ён Мне даў, нічога не загубіць, але ўваскрасіць усё ў апошні дзень.
JOH 6:40 Гэта ж ёсьць воля Таго, Хто паслаў Мяне, каб кожны, хто бачыць Сына і верыць у Яго, меў жыцьцё вечнае, і Я ўваскрашу Яго ў апошні дзень».
JOH 6:41 Тады Юдэі пачалі наракаць на Яго, бо Ён сказаў: «Я ёсьць хлеб, які з неба зыйшоў»,
JOH 6:42 і гаварылі: «Ці ж Ён не Ісус, сын Язэпаў, бацьку і маці Якога мы ведаем? Як жа Ён кажа: “Я зыйшоў з неба”?»
JOH 6:43 Тады адказаў Ісус і сказаў ім: «Не наракайце між сабою.
JOH 6:44 Ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі Айцец, Які паслаў Мяне, не прыцягне яго, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень.
JOH 6:45 Напісана ў Прарокаў: “І будуць усе навучаны Богам”. Дык кожны, хто пачуў ад Айца і навучыўся, прыходзіць да Мяне.
JOH 6:46 Не таму, што нехта бачыў Айца, акрамя Таго, Які ў Бога, Ён бачыў Айца.
JOH 6:47 Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, мае жыцьцё вечнае.
JOH 6:48 Я — хлеб жыцьця.
JOH 6:49 Бацькі вашыя елі манну ў пустыні і паўміралі.
JOH 6:50 Хлеб жа, які з неба зыходзіць, такі, што той, хто будзе есьці яго, не памрэ.
JOH 6:51 Я — хлеб жывы, які з неба зыйшоў. Хто будзе есьці хлеб гэты, жыць будзе на вякі. Хлеб жа, які Я дам, ёсьць Цела Маё, якое Я аддам за жыцьцё сьвету».
JOH 6:52 І спрачаліся між сабою Юдэі, кажучы: «Як Ён можа даць нам есьці Цела Сваё?»
JOH 6:53 Тады сказаў ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі ня будзеце есьці Цела Сына Чалавечага і піць Кроў Ягоную, ня будзеце мець жыцьця ў сабе.
JOH 6:54 Хто есьць Цела Маё і п’е Кроў Маю, мае жыцьцё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень.
JOH 6:55 Бо Цела Маё сапраўды ёсьць ежа, і Кроў Мая сапраўды ёсьць пітво.
JOH 6:56 Хто есьць Цела Маё і п’е Кроў Маю, у-ва Мне ёсьць, і Я ў ім.
JOH 6:57 Як паслаў Мяне жывы Айцец, і Я жыву праз Айца, так і той, хто есьць Мяне, жыць будзе праз Мяне.
JOH 6:58 Гэта і ёсьць хлеб, які з неба зыйшоў. Ня так, як бацькі вашыя елі манну і паўміралі. Хто есьць гэты хлеб, жыць будзе на вякі».
JOH 6:59 Гэта гаварыў Ён у сынагозе, навучаючы ў Капэрнауме.
JOH 6:60 Многія з вучняў Ягоных, якія чулі гэта, казалі: «Жорсткае гэта слова. Хто можа слухаць яго?»
JOH 6:61 Ісус жа, ведаючы ў Сабе, што вучні Ягоныя наракаюць адносна гэтага, сказаў ім: «Ці гэта вас згаршае?
JOH 6:62 А калі ўбачыце Сына Чалавечага, Які ўзыходзіць туды, дзе быў раней?
JOH 6:63 Дух ажыўляе, а цела не прыносіць аніякай карысьці. Словы, якія Я вам кажу, ёсьць дух і жыцьцё.
JOH 6:64 Але ёсьць некаторыя сярод вас, што ня вераць». Бо Ісус ад пачатку ведаў, што ёсьць тыя, што ня вераць, і хто выдасьць Яго.
JOH 6:65 І сказаў: «Дзеля гэтага і сказаў Я вам, што ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі яму ня будзе дадзена Айцом Маім».
JOH 6:66 З таго часу многія з вучняў Ягоных пайшлі назад і ўжо не хадзілі з Ім.
JOH 6:67 Тады Ісус сказаў Дванаццаці: «Ці ня хочаце і вы зыйсьці?»
JOH 6:68 Адказаў тады Яму Сымон Пётар: «Госпадзе! Да каго нам ісьці? Ты маеш словы жыцьця вечнага.
JOH 6:69 І мы паверылі, і пазналі, што Ты — Хрыстос, Сын Бога Жывога».
JOH 6:70 Адказаў ім Ісус: «Ці ня вас дванаццаць Я выбраў? Але адзін з вас — д’ябал».
JOH 6:71 Гаварыў жа Ён пра Юду Сымонавага Іскарыёта, бо той меўся выдаць Яго, хоць быў адзін з Дванаццаці.
JOH 7:1 І хадзіў Ісус пасьля гэтага па Галілеі, бо не хацеў хадзіць па Юдэі, таму што Юдэі шукалі забіць Яго.
JOH 7:2 Было ж блізка сьвята юдэйскае Намётаў.
JOH 7:3 Тады браты Ягоныя сказалі Яму: «Выйдзі адсюль і пайдзі ў Юдэю, каб і вучні Твае бачылі справы Твае, якія Ты робіш.
JOH 7:4 Бо ніхто нічога таемна ня робіць, і сам імкнецца быць вядомым. Калі робіш гэткае, зьяві Сябе сьвету».
JOH 7:5 Бо і браты Ягоныя таксама ня верылі ў Яго.
JOH 7:6 Ісус жа кажа ім: «Час Мой яшчэ не прыйшоў, а для вас заўсёды час.
JOH 7:7 Вас сьвет ня можа ненавідзець, а Мяне ненавідзіць, бо Я сьведчу пра яго, што справы ягоныя злыя.
JOH 7:8 Вы ідзіце на гэтае сьвята, а Я яшчэ не пайду на гэтае сьвята, бо час Мой яшчэ ня споўніўся».
JOH 7:9 Сказаўшы ім гэта, застаўся ў Галілеі.
JOH 7:10 Калі ж пайшлі браты Ягоныя, тады і Ён пайшоў на сьвята, ня яўна, але як быццам таемна.
JOH 7:11 А Юдэі шукалі Яго на сьвяце і гаварылі: «Дзе Ён?»
JOH 7:12 І шмат размоваў было адносна Яго ў натоўпах: адны казалі, што Ён добры, а другія казалі: «Не, бо Ён падманвае грамаду».
JOH 7:13 Аднак ніхто не гаварыў адносна Яго яўна дзеля страху перад Юдэямі.
JOH 7:14 Але ў палове сьвята Ісус увайшоў у сьвятыню і навучаў.
JOH 7:15 І зьдзіўляліся Юдэі, кажучы: «Як Ён ведае Пісаньні, не вучыўшыся?»
JOH 7:16 Адказаў ім Ісус і сказаў: «Маё вучэньне не Маё, але Таго, Хто паслаў Мяне.
JOH 7:17 Калі хто хоча выконваць волю Яго, той зразумее адносна вучэньня гэтага, ці ад Бога яно, ці Я ад Сябе гавару.
JOH 7:18 Хто гаворыць сам ад сябе, той шукае сваёй славы, а Хто шукае славы Таго, Хто паслаў Яго, Той праўдзівы, і няма ў Ім няправеднасьці.
JOH 7:19 Ці ня даў вам Майсей Закону? І ніхто з вас не выконвае Закон. За што шукаеце забіць Мяне?»
JOH 7:20 Натоўп адказаў і сказаў: «Дэмана Ты маеш. Хто шукае забіць Цябе?»
JOH 7:21 Адказаў Ісус і сказаў ім: «Адну справу Я зрабіў, і вы ўсе зьдзіўляецеся.
JOH 7:22 Майсей даў вам абразаньне; хоць яно і не ад Майсея, але ад бацькоў, і ў суботу вы абразаеце чалавека.
JOH 7:23 Калі ў суботу абразаецца чалавек, каб ня быў парушаны закон Майсееў, чаму ж вы незадаволеныя Мною, што Я ўсяго чалавека зрабіў здаровым у суботу?
JOH 7:24 Не судзіце па зьнешнасьці, але судзіце судом справядлівым».
JOH 7:25 Казалі тады некаторыя з Ерусалімцаў: «Ці ж гэта ня Той, Якога шукаюць, каб забіць?
JOH 7:26 І вось Ён яўна гаворыць, і нічога ня кажуць Яму. Ці не пераканаліся начальнікі, што Ён сапраўды Хрыстос?
JOH 7:27 Але мы ведаем Яго, адкуль Ён. Калі ж прыйдзе Хрыстос, ніхто ня будзе ведаць, адкуль Ён».
JOH 7:28 Усклікнуў тады Ісус у сьвятыні, навучаючы і кажучы: «І Мяне ведаеце, і ведаеце адкуль Я, і Я прыйшоў ня Сам ад Сябе, але праўдзівы Той, Які паслаў Мяне, Якога вы ня ведаеце.
JOH 7:29 А Я ведаю Яго, бо Я ад Яго, і Ён Мяне паслаў».
JOH 7:30 І шукалі, каб схапіць Яго, і ніхто не ўзлажыў на Яго рукі, бо яшчэ не прыйшла гадзіна Ягоная.
JOH 7:31 Многія ж з натоўпу паверылі ў Яго і казалі: «Хрыстос, калі прыйдзе, няўжо ўчыніць больш знакаў, чымсьці Гэты ўчыніў?»
JOH 7:32 Пачулі фарысэі натоўп, які гэтак гаварыў адносна Яго; і паслалі фарысэі і першасьвятары паслугачоў, каб схапілі Яго.
JOH 7:33 Ісус жа сказаў ім: «Яшчэ трохі часу Я буду з вамі, і пайду да Таго, Які паслаў Мяне.
JOH 7:34 Будзеце шукаць Мяне і ня знойдзеце, і дзе Я буду, вы ня можаце прыйсьці».
JOH 7:35 Гаварылі тады Юдэі між сабою: «Куды Ён мае ісьці, што мы ня знойдзем Яго? Ці ня мае Ён ісьці да грэцкага расьцярушаньня і навучаць Грэкаў?
JOH 7:36 Што мае значыць гэтае слова, якое Ён сказаў: “Будзеце шукаць Мяне і ня знойдзеце, і дзе Я буду, вы ня можаце прыйсьці”? »
JOH 7:37 А ў апошні вялікі дзень сьвята Ісус стаяў і ўсклікнуў, кажучы: «Калі хто смагне, няхай прыйдзе да Мяне і п’е.
JOH 7:38 Хто верыць у Мяне, як сказана ў Пісаньні, у таго з жывата пацякуць рэкі вады жывое».
JOH 7:39 Гэта сказаў Ён пра Духа, Якога меліся прыняць тыя, якія вераць у Яго, бо не было яшчэ Духа Сьвятога, бо ня быў яшчэ Ісус праслаўлены.
JOH 7:40 Многія з натоўпу, пачуўшы гэта слова, казалі: «Ён, сапраўды, — прарок».
JOH 7:41 Другія казалі: «Ён — Хрыстос». А іншыя казалі: «Хіба з Галілеі прыйдзе Хрыстос?
JOH 7:42 Ці ж не сказана ў Пісаньні, што з насеньня Давідавага і з Бэтлеему, мястэчка, адкуль быў Давід, прыйдзе Хрыстос?»
JOH 7:43 І стаўся дзеля Яго падзел у натоўпе.
JOH 7:44 Некаторыя ж з іх хацелі схапіць Яго, але ніхто не ўзлажыў на Яго рукі.
JOH 7:45 Тады вярнуліся паслугачы да першасьвятароў і фарысэяў, і тыя сказалі ім: «Чаму вы не прывялі Яго?»
JOH 7:46 Паслугачы адказалі: «Ніколі чалавек не гаварыў так, як Гэты Чалавек».
JOH 7:47 Фарысэі тады адказалі ім: «Няўжо і вы падманутыя?
JOH 7:48 Ці паверыў у Яго хто з начальнікаў ці з фарысэяў?
JOH 7:49 Але гэты натоўп, які ня ведае Закону, ён пракляты».
JOH 7:50 Кажа ім Нікадэм, адзін з іх, які прыходзіў да Яго ўначы:
JOH 7:51 «Няўжо судзіць наш Закон чалавека, ня выслухаўшы яго спачатку і не даведаўшыся, што ён робіць?»
JOH 7:52 Адказалі і сказалі яму: «Няўжо і ты з Галілеі? Дасьледуй і пабач, што з Галілеі прарок не паўставаў».
JOH 7:53 І пайшоў кожны ў дом свой.
JOH 8:1 Ісус жа пайшоў па гару Аліўную.
JOH 8:2 Нараніцы Ён ізноў прыйшоў у сьвятыню, і ўвесь народ ішоў да Яго. І сеўшы, Ён вучыў іх.
JOH 8:3 Тут кніжнікі і фарысэі прыводзяць да Яго жанчыну, злоўленую на чужалостве, і, паставіўшы яе пасярэдзіне,
JOH 8:4 кажуць Яму: «Настаўнік, гэтая жанчына злоўленая на чужалостве.
JOH 8:5 Майсей жа ў Законе загадаў нам гэткіх каменаваць. А Ты што скажаш?»
JOH 8:6 Казалі ж яны гэта, спакушаючы Яго, каб мець у чым абвінаваціць Яго. А Ісус, нізка нахіліўшыся, пісаў пальцам на зямлі.
JOH 8:7 Калі ж яны працягвалі пытацца ў Яго, Ён, выпрастаўшыся, сказаў ім: «Хто з вас бязгрэшны, няхай першы кіне камень у яе».
JOH 8:8 І, зноў нізка нахіліўшыся, пісаў на зямлі.
JOH 8:9 Яны ж, пачуўшы гэтае і дакараныя сумленьнем, павыходзілі адзін за адным, пачаўшы ад старшыняў, аж да апошніх. І застаўся адзін Ісус і жанчына, што стаяла пасярэдзіне.
JOH 8:10 Ісус выпрастаўся, і, ня бачачы нікога, акрамя жанчыны, сказаў ёй: «Жанчына! Дзе тыя, хто абвінавачваў цябе? Ніхто не асудзіў цябе?»
JOH 8:11 Яна сказала: «Ніхто, Госпадзе!» Ісус жа сказаў ёй: «І Я не асуджаю цябе; ідзі і больш не грашы».
JOH 8:12 Тады ізноў сказаў Ісус да іх, кажучы: «Я — сьвятло сьвету. Хто ідзе за Мною, той ня будзе хадзіць у цемры, але будзе мець сьвятло жыцьця».
JOH 8:13 Тады фарысэі сказалі Яму: «Ты Сам пра Сябе сьведчыш, непраўдзівае сьведчаньне Тваё».
JOH 8:14 Адказаў Ісус і сказаў ім: «Калі Я і Сам пра Сябе сьведчу, праўдзівае сьведчаньне Маё, бо Я ведаю, адкуль прыйшоў і куды іду; а вы ня ведаеце, адкуль Я прыходжу і куды іду.
JOH 8:15 Вы судзіце паводле цела; Я не суджу нікога.
JOH 8:16 А калі Я і суджу, суд Мой праўдзівы, бо Я не адзін, але Я і Айцец, Які паслаў Мяне.
JOH 8:17 І ў Законе вашым напісана, што сьведчаньне двух чалавек праўдзівае.
JOH 8:18 Я Сам сьведчу пра Сябе, і сьведчыць пра Мяне Айцец, Які паслаў Мяне».
JOH 8:19 Тады сказалі Яму: «Дзе Айцец Твой?» Адказаў Ісус: «Вы ня ведаеце ані Мяне, ані Айца Майго. Калі б вы ведалі Мяне, ведалі б і Айца Майго».
JOH 8:20 Гэтыя словы гаварыў Ісус ля скарбніцы, калі навучаў у сьвятыні; і ніхто не схапіў Яго, бо яшчэ не прыйшла гадзіна Ягоная.
JOH 8:21 Зноў жа сказаў ім Ісус: «Я іду, і будзеце шукаць Мяне; і паўміраеце ў грэху вашым. Куды Я іду, вы прыйсьці ня можаце».
JOH 8:22 Юдэі ж казалі: «Ці не заб’е Ён Сябе Сам, бо кажа: “Куды Я іду, вы ня можаце прыйсьці”?»
JOH 8:23 І сказаў Ён ім: «Вы — з нізу, а Я — з вышыні; вы — з гэтага сьвету, Я — ня з гэтага сьвету.
JOH 8:24 Таму сказаў Я вам, што вы паўміраеце ў грахах вашых; бо калі не паверыце, што Я гэта, паўміраеце ў грахах вашых».
JOH 8:25 Тады яны сказалі Яму: «Хто ж Ты?» І сказаў ім Ісус: «Адпачатны, як і кажу вам.
JOH 8:26 Шмат маю казаць пра вас і судзіць, але Той, Які паслаў Мяне, праўдзівы, і што Я чуў ад Яго, тое і кажу сьвету».
JOH 8:27 Яны не зразумелі, што Ён казаў ім пра Айца.
JOH 8:28 Тады сказаў ім Ісус: «Калі падымеце Сына Чалавечага, тады даведаецеся, што гэта Я і што нічога ня раблю ад Сябе, але як навучыў Мяне Айцец Мой, так і кажу.
JOH 8:29 І Той, Які паслаў Мяне, разам са Мною. Айцец не пакінуў Мяне аднаго, бо Я заўсёды раблю тое, што падабаецца Яму».
JOH 8:30 Калі ён гаварыў гэтае, многія паверылі ў Яго.
JOH 8:31 Тады сказаў Ісус Юдэям, якія паверылі ў Яго: «Калі застанецеся ў слове Маім, дык сапраўды вы — вучні Мае.
JOH 8:32 І спазнаеце праўду, і праўда вызваліць вас».
JOH 8:33 Яму адказалі: «Мы — насеньне Абрагама і нікому не былі нявольнікамі ніколі. Як жа Ты кажаш: “Станецеся вольнымі”?».
JOH 8:34 Адказаў ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: усякі, хто робіць грэх, ёсьць нявольнік грэху.
JOH 8:35 Але нявольнік не жыве ў доме вечна, сын застаецца вечна.
JOH 8:36 Дык вось, калі Сын вызваліць вас, праўдзіва станецеся вольнымі.
JOH 8:37 Ведаю, што вы — насеньне Абрагама, але вы шукаеце, каб забіць Мяне, бо слова Маё не зьмяшчаецца ў вас.
JOH 8:38 Я кажу тое, што бачыў у Айца Майго, а вы робіце тое, што бачылі ў айца вашага».
JOH 8:39 Яны адказалі і сказалі Яму: «Бацька наш — Абрагам». Кажа ім Ісус: «Калі б вы былі дзеці Абрагама, дык рабілі б справы Абрагама.
JOH 8:40 А цяпер вы шукаеце, каб забіць Мяне, Чалавека, Які сказаў вам праўду, якую чуў ад Бога. Абрагам гэтага не рабіў.
JOH 8:41 Вы робіце справы бацькі вашага». Тады сказалі Яму: «Мы не з распусты народжаныя; аднаго Айца маем, Бога».
JOH 8:42 Ісус тады сказаў ім: «Калі б Бог быў ваш Айцец, дык вы любілі б Мяне, бо Я з Бога выйшаў і прыходжу; бо Я ня Сам ад Сябе прыйшоў, але Ён паслаў Мяне.
JOH 8:43 Чаму вы не разумееце гаворкі Маёй? Бо ня можаце чуць слова Маё.
JOH 8:44 Ваш бацька — д’ябал, і вы хочаце выконваць пажаданьні бацькі вашага. Ён быў чалавеказабойца ад пачатку і ня вытрываў у праўдзе, бо няма ў ім праўды. Калі ён гаворыць хлусьню, гаворыць сваё, бо ён — хлус і бацька хлусьні.
JOH 8:45 А калі Я кажу праўду, вы ня верыце Мне.
JOH 8:46 Хто з вас давядзе Мой грэх? Калі ж Я кажу праўду, чаму вы ня верыце Мне?
JOH 8:47 Хто ад Бога, той слухае словы Божыя; вы таму ня слухаеце, што вы не ад Бога».
JOH 8:48 Адказалі тады Юдэі і сказалі Яму: «Ці ж ня слушна мы кажам, што Ты — Самаранін, і дэмана маеш?»
JOH 8:49 Адказаў Ісус: «Я дэмана ня маю, але Я шаную Айца Майго, а вы зьневажаеце Мяне.
JOH 8:50 Але Я не шукаю Сваёй славы; ёсьць Той, Хто шукае і судзіць.
JOH 8:51 Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто захавае слова Маё, ня ўбачыць сьмерці на вякі».
JOH 8:52 Тады сказалі Яму Юдэі: «Цяпер мы ведаем, што маеш дэмана. Абрагам памёр, і прарокі, а Ты кажаш: хто захавае слова Маё, не пакаштуе сьмерці на вякі.
JOH 8:53 Няўжо Ты большы за бацьку нашага Абрагама, які памёр, і прарокі памерлі? Кім Ты Сябе робіш?»
JOH 8:54 Адказаў Ісус: «Калі Я Сам Сябе праслаўляю, дык слава Мая — нішто. Мяне праслаўляе Айцец Мой, пра Якога вы кажаце, што Ён — Бог ваш.
JOH 8:55 І вы не спазналі Яго, а Я ведаю Яго, і калі скажу, што ня ведаю Яго, буду падобны да вас хлус. Але Я ведаю Яго і захоўваю слова Ягонае.
JOH 8:56 Абрагам, бацька ваш, рады быў бачыць дзень Мой; і ўбачыў, і ўзрадаваўся».
JOH 8:57 Тады сказалі Яму Юдэі: «Табе няма яшчэ пяцідзесяці гадоў, і Ты бачыў Абрагама?»
JOH 8:58 Сказаў ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: перш, чым Абрагам быў, Я ёсьць».
JOH 8:59 Узялі тады камяні, каб кінуць у Яго, але Ісус схаваўся і выйшаў са сьвятыні, прайшоўшы між імі, і пайшоў далей.
JOH 9:1 І, праходзячы, убачыў чалавека, сьляпога ад нараджэньня.
JOH 9:2 І спыталіся ў Яго вучні Ягоныя, кажучы: «Раббі! Хто саграшыў: ён ці бацькі ягоныя, што ён нарадзіўся сьляпы?»
JOH 9:3 Адказаў Ісус: «Не саграшыў ані ён, ані бацькі ягоныя, але каб былі выяўленыя праз яго справы Божыя.
JOH 9:4 Мне трэба рабіць справу Таго, Хто паслаў Мяне, пакуль дзень; прыходзіць ноч, калі ніхто ня можа рабіць.
JOH 9:5 Пакуль Я ў сьвеце, Я — сьвятло сьвету».
JOH 9:6 Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, зрабіў са сьліны балота і памазаў балотам вочы сьляпому,
JOH 9:7 і сказаў яму: «Ідзі, абмыйся ў сажалцы Сілаам, — што перакладаецца Пасланы». Тады той пайшоў, і абмыўся, і прыйшоў відушчы.
JOH 9:8 Суседзі ж і тыя, што бачылі яго раней, як быў сьляпы, казалі: «Ці ж ня той гэта, які сядзеў і жабраваў?»
JOH 9:9 Адны казалі: «Гэта ён», а іншыя: «Падобны да яго». Ён жа сказаў: «Гэта я».
JOH 9:10 Тады сказалі яму: «Як адчыніліся вочы твае?»
JOH 9:11 Адказаў ён і сказаў: «Чалавек, называны Ісус, зрабіў балота, памазаў вочы мае і сказаў мне: “Ідзі да сажалкі Сілаам і абмыйся”. Я пайшоў, абмыўся і стаў бачыць».
JOH 9:12 Тады сказалі яму: «Дзе Ён?» Ён кажа: «Ня ведаю».
JOH 9:13 Вядуць гэтага былога сьляпога да фарысэяў.
JOH 9:14 А была субота, калі Ісус зрабіў балота і адчыніў яму вочы.
JOH 9:15 Тады ізноў спыталіся ў яго фарысэі, як ён стаў бачыць. Ён жа сказаў ім: «Балота палажыў Ён на вочы мае, і я абмыўся, і бачу».
JOH 9:16 Сказалі тады некаторыя з фарысэяў: «Не ад Бога Гэты Чалавек, бо Ён не захоўвае суботы». Іншыя казалі: «Як можа чалавек грэшны рабіць гэткія знакі?» І быў падзел між імі.
JOH 9:17 Зноў кажуць сьляпому: «Што ты скажаш пра Яго, бо Ён адчыніў табе вочы?» Той гаворыць: «Гэта прарок».
JOH 9:18 Юдэі тады не паверылі, што ён быў сьляпы і стаў бачыць, пакуль не паклікалі бацькоў гэтага [чалавека], які стаў бачыць,
JOH 9:19 і спыталіся ў іх, кажучы: «Ці гэта сын ваш, пра якога вы кажаце, што ён нарадзіўся сьляпы? Як жа ён цяпер бачыць?»
JOH 9:20 Бацькі ягоныя адказалі ім і сказалі: «Мы ведаем, што ён — наш сын, і што ён нарадзіўся сьляпы.
JOH 9:21 А як цяпер бачыць, ня ведаем, таксама, хто адчыніў яму вочы, мы ня ведаем. Ён дарослы, яго спытайцеся; няхай сам пра сябе скажа».
JOH 9:22 Так казалі бацькі ягоныя, таму што баяліся Юдэяў, бо Юдэі ўжо дамовіліся, каб калі хто прызнае Яго за Хрыста, адлучыць ад сынагогі.
JOH 9:23 Дзеля гэтага бацькі ягоныя сказалі: «Ён дарослы, яго спытайцеся».
JOH 9:24 Тады другі раз паклікалі таго чалавека, які быў сьляпы, і сказалі яму: «Аддай славу Богу. Мы ведаем, што Чалавек Той — грэшнік».
JOH 9:25 Ён жа адказаў і сказаў: «Ці Ён — грэшнік, ня ведаю. Адно ведаю, што я быў сьляпы, а цяпер бачу».
JOH 9:26 Дык ізноў сказалі яму: «Што Ён зрабіў табе? Як Ён адчыніў твае вочы?»
JOH 9:27 Адказаў ім: «Я ўжо казаў вам, і вы ня слухалі. Што яшчэ хочаце пачуць? Няўжо і вы хочаце стацца вучнямі Ягонымі?»
JOH 9:28 Тады насварыліся на яго і сказалі: «Гэта ты — Ягоны вучань, а мы — вучні Майсея.
JOH 9:29 Мы ведаем, што з Майсеем гаварыў Бог, а Гэтага ня ведаем, адкуль Ён».
JOH 9:30 Адказаў чалавек той і сказаў ім: «Гэта і дзіўна, што вы ня ведаеце, адкуль Ён, а Ён адчыніў мае вочы.
JOH 9:31 Мы ж ведаем, што грэшнікаў Бог ня слухае; але хто пакланяецца Богу і волю Ягоную выконвае, таго слухае.
JOH 9:32 Ад веку не чуваць было, каб хто адчыніў вочы народжанаму сьляпым.
JOH 9:33 Калі б Ён ня быў ад Бога, ня мог бы нічога ўчыніць».
JOH 9:34 Адказалі і сказалі яму: «У грахах ты ўвесь нарадзіўся, і ты нас вучыш?» І выгналі яго прэч.
JOH 9:35 Пачуў Ісус, што выгналі яго прэч, і, знайшоўшы яго, сказаў яму: «Ці верыш ты ў Сына Божага?»
JOH 9:36 Той адказаў і сказаў: «А хто Ён, Пане, каб мне верыць у Яго?»
JOH 9:37 Ісус жа сказаў яму: «І ты бачыў Яго, і Той, Які гаворыць з табою, — гэта Ён».
JOH 9:38 Ён жа сказаў: «Веру, Госпадзе!» І пакланіўся Яму.
JOH 9:39 І сказаў Ісус: «На суд прыйшоў Я ў сьвет гэты, каб тыя, што ня бачаць, бачылі, а тыя, што бачаць, зрабіліся сьляпыя».
JOH 9:40 І пачулі гэта тыя з фарысэяў, якія былі з Ім, і сказалі Яму: «Няўжо і мы сьляпыя?»
JOH 9:41 Ісус сказаў ім: «Калі б вы былі сьляпыя, ня мелі б грэху. Але цяпер вы кажаце, што бачыце, таму грэх ваш застаецца.
JOH 10:1 Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто не дзьвярыма ўваходзіць у авечы двор, але ўлазіць іначай, той злодзей і разбойнік.
JOH 10:2 А хто ўваходзіць дзьвярыма, той — пастыр авечак.
JOH 10:3 Яму прыдзьвернік адчыняе, і авечкі слухаюць голас ягоны, і ён кліча сваіх авечак па імёнах, і выводзіць іх.
JOH 10:4 І калі выведзе сваіх авечак, ідзе перад імі, і авечкі ідуць за ім, бо ведаюць голас ягоны.
JOH 10:5 За чужым жа ня пойдуць, але ўцякуць ад яго, бо ня ведаюць чужога голасу».
JOH 10:6 Гэтую прыказку сказаў ім Ісус, але яны не зразумелі, што такое Ён гаварыў ім.
JOH 10:7 Тады ізноў сказаў ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам, што Я — дзьверы авечак.
JOH 10:8 Усе, якія прыходзілі раней за Мяне, — злодзеі і разбойнікі, але авечкі не паслухаліся іх.
JOH 10:9 Я — дзьверы. Хто ўвойдзе праз Мяне, збаўлены будзе, і ўвойдзе, і выйдзе, і пашу знойдзе.
JOH 10:10 Злодзей прыходзіць, каб толькі ўкрасьці, забіць і загубіць. Я прыйшоў, каб вы мелі жыцьцё і мелі ўдосталь.
JOH 10:11 Я — Пастыр добры. Добры пастыр аддае душу сваю за авечак,
JOH 10:12 а найміт, які ня пастыр, для якога авечкі не свае, бачыць, што прыходзіць воўк, і пакідае авечак, і ўцякае, і воўк хапае іх, і разганяе авечак.
JOH 10:13 Найміт жа ўцякае, бо ён найміт і ня рупіцца пра авечкі.
JOH 10:14 Я — Пастыр добры і ведаю, хто мае, і мае ведаюць Мяне.
JOH 10:15 Як Айцец ведае Мяне, і Я ведаю Айца, і душу Маю аддаю за авечак.
JOH 10:16 Маю Я і іншых авечак, якія ня з гэтага двара, і іх Я мушу прывесьці. І яны пачуюць голас Мой, і станецца адзін статак і адзін Пастыр.
JOH 10:17 За тое любіць Мяне Айцец, што Я аддаю душу Маю, каб ізноў узяць яе.
JOH 10:18 Ніхто не забірае яе ў Мяне, але Я Сам аддаю яе. Маю ўладу аддаць яе і маю ўладу ізноў узяць яе. Гэтае прыказаньне атрымаў Я ад Айца Майго».
JOH 10:19 Тады ізноў стаўся падзел між Юдэямі дзеля гэтых словаў.
JOH 10:20 Многія з іх казалі: «Ён мае дэмана і вар’яцее; што вы слухаеце Яго?»
JOH 10:21 Другія казалі: «Гэта словы не апанаванага дэманам. Ці ж можа дэман адчыняць вочы сьляпым?»
JOH 10:22 І сталася ў Ерусаліме сьвята Абнаўленьня, і была зіма.
JOH 10:23 І хадзіў Ісус у сьвятыні ў прысенку Салямонавым.
JOH 10:24 Тады абступілі Яго Юдэі і сказалі Яму: «Дакуль будзеш трымаць душу нашу? Калі Ты — Хрыстос, скажы нам адкрыта».
JOH 10:25 Адказаў ім Ісус: «Я казаў вам, і ня верыце; справы, якія Я раблю ў імя Айца Майго, яны сьведчаць пра Мяне.
JOH 10:26 Але вы ня верыце, бо вы не з Маіх авечак, як Я сказаў вам.
JOH 10:27 Авечкі Мае слухаюць голас Мой, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною.
JOH 10:28 І Я даю ім жыцьцё вечнае, і не загінуць на вякі, і ніхто ня выхапіць іх з рукі Маёй.
JOH 10:29 Айцец Мой, Які даў Мне іх, большы за ўсіх, і ніхто ня можа выхапіць іх з рукі Айца Майго.
JOH 10:30 Я і Айцец — адно».
JOH 10:31 Тады ізноў Юдэі ўзялі камяні, каб укаменаваць Яго.
JOH 10:32 Адказаў ім Ісус: «Шмат добрых учынкаў паказаў Я вам ад Айца Майго. За які з іх хочаце Мяне ўкаменаваць?»
JOH 10:33 Юдэі адказалі Яму, кажучы: «Не за добры ўчынак хочам укаменаваць Цябе, але за блюзьнерства, і што Ты, будучы чалавекам, робіш Сябе Богам».
JOH 10:34 Ісус адказаў ім: «Ці не напісана ў Законе вашым: “Я сказаў: ‘Вы — богі’ ”?
JOH 10:35 Калі Ён назваў багамі тых, да якіх было слова Божае, і ня можа быць парушана Пісаньне,
JOH 10:36 як Таму, Каго Айцец асьвяціў і паслаў у сьвет, вы кажаце: “Блюзьніш”, таму што сказаў: “Я — Сын Божы”?
JOH 10:37 Калі Я не раблю ўчынкаў Айца Майго, ня верце Мне.
JOH 10:38 Калі ж раблю, калі Мне ня верыце, дык верце ўчынкам Маім, каб спазналі і паверылі, што Айцец у-ва Мне, і Я ў Ім».
JOH 10:39 Тады ізноў шукалі схапіць Яго, але Ён выйшаў з рук іхніх
JOH 10:40 і пайшоў ізноў за Ярдан, у тое месца, дзе раней хрысьціў Ян, і застаўся там.
JOH 10:41 І многія прыйшлі да Яго, і казалі, што Ян не ўчыніў ніводнага знаку, але ўсё, што сказаў Ян пра Яго, было праўдзівым.
JOH 10:42 І многія там паверылі ў Яго.
JOH 11:1 Быў жа нейкі хворы Лазар з Бэтаніі, мястэчка Марыі і Марты, сястры ейнай.
JOH 11:2 А Марыя, якой брат Лазар быў хворы, была тая, якая памазала Госпада мірам і абцерла ногі Ягоныя валасамі сваімі.
JOH 11:3 Дык сёстры паслалі да Яго, кажучы: «Госпадзе! Вось той, з кім Ты сябруеш, нядужы».
JOH 11:4 Ісус, пачуўшы, сказаў: «Гэтая нядужасьць не на сьмерць, але на славу Божую, каб Сын Божы быў праслаўлены праз яе».
JOH 11:5 А Ісус любіў Марту, і сястру ейную, і Лазара.
JOH 11:6 Калі ж пачуў, што той хворы, дык заставаўся два дні ў тым месцы, дзе знаходзіўся.
JOH 11:7 Пасьля гэтага кажа вучням: «Пойдзем ізноў у Юдэю».
JOH 11:8 Вучні кажуць Яму: «Раббі! Толькі што Юдэі шукалі ўкаменаваць Цябе, і Ты ізноў ідзеш туды?»
JOH 11:9 Ісус адказаў: «Ці не дванаццаць гадзінаў мае дзень? Хто ходзіць удзень, не спатыкаецца, бо бачыць сьвятло гэтага сьвету,
JOH 11:10 а хто ходзіць уначы, спатыкаецца, бо сьвятла няма ў ім».
JOH 11:11 Сказаў гэта, і пасьля кажа ім: «Лазар, сябра наш, заснуў, але Я іду пабудзіць яго».
JOH 11:12 Сказалі тады вучні Ягоныя: «Госпадзе! Калі заснуў, будзе здаровы».
JOH 11:13 Ісус жа гаварыў пра сьмерць ягоную, а яны думалі, што Ён кажа пра сонны супачынак.
JOH 11:14 Тады Ісус сказаў ім адкрыта: «Лазар памёр;
JOH 11:15 і Я радуюся дзеля вас, што Я ня быў там, каб вы паверылі; але пойдзем да яго».
JOH 11:16 Тады Тамаш, называны Блізьнюк, сказаў таварышам-вучням: «Пойдзем і мы, каб памерці з ім».
JOH 11:17 Прыйшоўшы, Ісус знайшоў, што ён ужо чатыры дні ў магіле.
JOH 11:18 Бэтанія ж была блізка ад Ерусаліму, нешта з пятнаццаць стадыяў.
JOH 11:19 І шмат Юдэяў прыйшлі да Марты і Марыі пацешыць іх па браце іхнім.
JOH 11:20 Марта, калі пачула, што ідзе Ісус, выйшла напярэймы Яму, а Марыя сядзела ў доме.
JOH 11:21 Тады Марта сказала Ісусу: «Госпадзе! Калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой.
JOH 11:22 Але і цяпер ведаю, што чаго Ты папросіш у Бога, дасьць Табе Бог».
JOH 11:23 Кажа ёй Ісус: «Уваскрэсьне брат твой».
JOH 11:24 Кажа Яму Марта: «Ведаю, што ўваскрэсьне ва ўваскрасеньне, у апошні дзень».
JOH 11:25 Ісус сказаў ёй: «Я ёсьць уваскрасеньне і жыцьцё. Хто верыць у Мяне, хоць і памрэ, жыць будзе.
JOH 11:26 І ўсякі, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ на вякі. Ці верыш гэтаму?»
JOH 11:27 Яна кажа Яму: «Так, Госпадзе! Я веру, што Ты — Хрыстос, Сын Божы, Які прыходзіць у сьвет».
JOH 11:28 І, сказаўшы гэтае, пайшла і паклікала цішком Марыю, сястру сваю, кажучы: «Настаўнік прыйшоў і кліча цябе».
JOH 11:29 Яна, як толькі пачула, хутка ўстала і пайшла да Яго.
JOH 11:30 Ісус жа яшчэ не ўвайшоў у мястэчка, але быў на тым месцы, дзе пераняла Яго Марта.
JOH 11:31 Юдэі ж, што былі з ёю ў доме і пацяшалі яе, бачачы, што Марыя хутка ўстала і выйшла, пайшлі за ёю, кажучы, што ідзе на магілу плакаць там.
JOH 11:32 Марыя ж, калі прыйшла туды, дзе быў Ісус, убачыўшы Яго, упала да ног Ягоных, кажучы Яму: «Госпадзе! Калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой».
JOH 11:33 Ісус, калі ўбачыў, што яна плача і што плачуць Юдэі, якія з ёй прыйшлі, уздыхнуў у духу, і ўсхваляваўся,
JOH 11:34 і сказаў: «Дзе вы палажылі яго?» Кажуць Яму: «Госпадзе! Прыйдзі і паглядзі».
JOH 11:35 Ісус заплакаў.
JOH 11:36 Казалі тады Юдэі: «Глядзі, як Ён любіў яго».
JOH 11:37 А некаторыя з іх сказалі: «Ці ня мог Ён, Які адчыніў вочы сьляпому, зрабіць, каб і гэты не памёр?»
JOH 11:38 Ісус жа, ізноў уздыхнуўшы ў духу, прыходзіць да магілы. Была ж гэта пячора, і камень ляжаў на ёй.
JOH 11:39 Кажа Ісус: «Падніміце камень!» Кажа Яму сястра нябожчыка, Марта: «Госпадзе, ужо сьмярдзіць, бо ўжо чацьвёрты дзень».
JOH 11:40 Кажа ёй Ісус: «Ці не казаў Я табе, што, калі будзеш верыць, угледзіш славу Божую?»
JOH 11:41 Тады паднялі камень, дзе ляжаў нябожчык. А Ісус падняў вочы ўгору і сказаў: «Ойча, дзякую Табе, што Ты пачуў Мяне.
JOH 11:42 Бо Я ведаю, што Ты заўсёды чуеш Мяне, але Я сказаў дзеля натоўпу, які тут стаіць, каб яны паверылі, што Ты паслаў Мяне».
JOH 11:43 І, сказаўшы гэтае, крыкнуў моцным голасам: «Лазар! Выйдзі вонкі!»
JOH 11:44 І выйшаў нябожчык са зьвязанымі пахавальнай тканінай нагамі і рукамі, і твар ягоны быў абвязаны хусткаю. Кажа ім Ісус: «Разьвяжыце яго і дайце хадзіць».
JOH 11:45 Тады многія з Юдэяў, якія прыйшлі да Марыі і бачылі, што ўчыніў Ісус, паверылі ў Яго.
JOH 11:46 А некаторыя з іх пайшлі да фарысэяў і сказалі ім, што ўчыніў Ісус.
JOH 11:47 Тады першасьвятары і фарысэі склікалі сынэдрыён і казалі: «Што нам рабіць? Гэты Чалавек робіць шмат знакаў.
JOH 11:48 Калі пакінем Яго гэтак, дык усе павераць у Яго, і прыйдуць Рымляне, і забяруць месца [гэтае] і народ».
JOH 11:49 Адзін жа з іх, нехта Каяфа, які быў той год першасьвятаром, сказаў ім: «Вы нічога ня ведаеце,
JOH 11:50 і ня думаеце, што карысьней для нас, каб адзін чалавек памёр за народ, чым каб увесь народ загінуў».
JOH 11:51 Гэтае ж ён сказаў не ад сябе, але, быўшы той год першасьвятаром, прарочыў, што Ісус мае памерці за народ,
JOH 11:52 і ня толькі за народ, але каб і расьцярушаных дзяцей Божых сабраць у вадно.
JOH 11:53 Ад гэтага дня яны пастанавілі, каб забіць Яго.
JOH 11:54 Тады Ісус ужо не хадзіў адкрыта між імі, але пайшоў адтуль у краіну ля пустыні, у горад, называны Эфраім, і там заставаўся з вучнямі Сваімі.
JOH 11:55 Была ж блізка Пасха юдэйская, і з усяго Краю многія ўзыйшлі ў Ерусалім перад Пасхай, каб ачысьціцца.
JOH 11:56 Тады шукалі Ісуса і, стоячы ў сьвятыні, гаварылі між сабою: «Як вы думаеце, ці ня прыйдзе Ён на сьвята?»
JOH 11:57 А першасьвятары і фарысэі далі загад, каб кожны, хто даведаецца, дзе Ён, паведаміў, каб схапіць Яго.
JOH 12:1 За шэсьць дзён да Пасхі прыйшоў Ісус у Бэтанію, дзе быў Лазар нябожчык, якога Ён уваскрасіў з мёртвых.
JOH 12:2 Там прыгатавалі Яму вячэру, і Марта паслугавала, а Лазар быў адным з тых, што ўзьлягалі з Ім.
JOH 12:3 Марыя ж, узяўшы фунт міра нардовага, чыстага і каштоўнага, памазала ногі Ісуса і выцерла валасамі сваімі ногі Ягоныя, а дом напоўніўся водарам ад міра.
JOH 12:4 Кажа тады адзін з вучняў Ягоных, Юда Сымонаў Іскарыёт, які меўся выдаць Яго:
JOH 12:5 «Чаму не прадалі гэтае міра за трыста дынараў і не раздалі ўбогім?»
JOH 12:6 Казаў жа ён гэта не таму, што клапаціўся пра ўбогіх, але таму, што быў злодзей і меў каліту, і браў тое, што [туды] кідалі.
JOH 12:7 Ісус тады сказаў: «Пакіньце яе. Яна захавала яго на дзень пахаваньня Майго,
JOH 12:8 бо ўбогіх заўсёды маеце з сабою, а Мяне не заўсёды».
JOH 12:9 Тады вялікі натоўп з Юдэяў даведаўся, што Ён там, і прыйшлі ня толькі дзеля Ісуса, але і каб Лазара пабачыць, якога Ён уваскрасіў з мёртвых.
JOH 12:10 А першасьвятары пастанавілі забіць і Лазара,
JOH 12:11 бо дзеля яго шмат Юдэяў прыходзілі і паверылі ў Ісуса.
JOH 12:12 На заўтра вялікі натоўп, які прыйшоў на сьвята, пачуў, што Ісус прыходзіць у Ерусалім,
JOH 12:13 і ўзялі пальмовыя галінкі, і выйшлі на спатканьне Яму, і крычалі: «Гасанна! Дабраслаўлёны Той, Які прыходзіць у імя Госпада, Валадар Ізраіля!»
JOH 12:14 Ісус жа, знайшоўшы маладога асла, сеў на яго, як напісана:
JOH 12:15 «Ня бойся, дачка Сыёну! Вось, Валадар твой прыходзіць, седзячы на асьляняці».
JOH 12:16 Вучні Ягоныя сьпярша не разумелі гэтага, але калі Ісус быў праслаўлены, тады яны ўзгадалі, што гэтак было напісана пра Яго і гэтак зрабілі Яму.
JOH 12:17 Натоўп жа, які быў з Ім, сьведчыў тады, што Ён выклікаў з магілы Лазара і ўваскрасіў яго з мёртвых.
JOH 12:18 Таму і пераняў Яго натоўп, бо чуў, што Ён зрабіў гэты знак.
JOH 12:19 Фарысэі ж гаварылі між сабою: «Глядзіце, нічога не атрымліваецца! Вось, сьвет пайшоў за Ім».
JOH 12:20 Былі ж некаторыя Грэкі сярод тых, якія прыйшлі пакланіцца на сьвята.
JOH 12:21 Яны падыйшлі да Філіпа, які быў з Бэтсаіды Галілейскае, і прасілі яго, кажучы: «Пане, мы хочам бачыць Ісуса».
JOH 12:22 Філіп ідзе і кажа Андрэю; і пасьля Андрэй і Філіп кажуць Ісусу.
JOH 12:23 А Ісус адказаў ім, кажучы: «Прыйшла гадзіна, каб быў праслаўлены Сын Чалавечы.
JOH 12:24 Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прыносіць шмат плоду.
JOH 12:25 Хто любіць душу сваю, загубіць яе; а той, хто ненавідзіць душу сваю ў гэтым сьвеце, захавае яе ў жыцьцё вечнае.
JOH 12:26 Хто Мне служыць, няхай ідзе за Мною; і дзе Я, там і служыцель Мой будзе; і хто Мне служыць, таго ўшануе Айцец.
JOH 12:27 Цяпер душа Мая ўстрывожана; і што Я скажу? Ойча, збаў Мяне ад гэтае гадзіны; але ж дзеля гэтае гадзіны Я і прыйшоў.
JOH 12:28 Ойча, праслаў імя Тваё!» Тады прыйшоў голас з неба: «І праславіў, і яшчэ праслаўлю».
JOH 12:29 Натоўп, які стаяў і чуў, казаў: «Былі грымоты». Іншыя казалі: «Анёл прамовіў да Яго».
JOH 12:30 Адказаў Ісус і сказаў: «Ня дзеля Мяне быў гэты голас, але дзеля вас.
JOH 12:31 Цяпер суд сьвету гэтаму; цяпер князь гэтага сьвету выгнаны будзе прэч.
JOH 12:32 І Я, калі буду падняты з зямлі, усіх прыцягну да Сябе».
JOH 12:33 Сказаў жа Ён гэтае, даючы знак, якою сьмерцю мае памерці.
JOH 12:34 Натоўп адказваў Яму: «Мы чулі з Закону, што Хрыстос застаецца вечна. Дык як жа Ты кажаш, што мусіць быць падняты Сын Чалавечы? Хто гэты Сын Чалавечы?»
JOH 12:35 Тады сказаў ім Ісус: «Яшчэ на кароткі час сьвятло з вамі. Хадзіце, пакуль маеце сьвятло, каб цемра вас не агарнула; а хто ходзіць у цемры, той ня ведае, куды ідзе.
JOH 12:36 Пакуль маеце сьвятло, верце ў сьвятло, каб сталіся вы сынамі сьвятла». Гэта сказаў Ісус і, адыйшоўшы, схаваўся ад іх.
JOH 12:37 Хоць гэтулькі знакаў учыніў Ён перад імі, яны не паверылі ў Яго,
JOH 12:38 каб споўнілася слова Ісаі прарока, якое той сказаў: «Госпадзе! Хто паверыў пачутаму ад нас, і каму было адкрытае рамяно Госпада?»
JOH 12:39 Дзеля гэтага не маглі яны верыць, бо ізноў сказаў Ісая:
JOH 12:40 «Ён засьляпіў вочы іхнія і сэрца іхняе скамяніў, каб ня ўбачылі вачыма і не зразумелі сэрцам, і не навярнуліся, каб Я аздаравіў іх».
JOH 12:41 Гэта сказаў Ісая, калі бачыў славу Ягоную і гаварыў пра Яго.
JOH 12:42 Аднак і з начальнікаў шмат хто паверыў у Яго, але дзеля фарысэяў не прызнаваліся, каб іх не адлучылі,
JOH 12:43 бо яны палюбілі больш славу чалавечую, чым славу Божую.
JOH 12:44 А Ісус закрычаў і сказаў: «Хто верыць у Мяне, не ў Мяне верыць, але ў Таго, Хто паслаў Мяне.
JOH 12:45 І хто бачыць Мяне, бачыць Таго, Хто паслаў Мяне.
JOH 12:46 Я, Сьвятло, прыйшоў у сьвет, каб кожны, хто верыць у Мяне, не застаўся ў цемры.
JOH 12:47 І калі хто пачуе гэтыя словы і не паверыць, Я ня буду судзіць яго, бо Я прыйшоў не каб судзіць сьвет, але каб збавіць сьвет.
JOH 12:48 Хто адкідае Мяне і не прыймае словаў Маіх, мае судзьдзю для сябе — слова, якое Я сказаў, яно будзе судзіць яго ў апошні дзень;
JOH 12:49 бо Я казаў не ад Сябе, але Айцец, Які паслаў Мяне, даў Мне прыказаньне, што казаць і што гаварыць.
JOH 12:50 І Я ведаю, што прыказаньне Ягонае ёсьць жыцьцё вечнае. Дык тое, што Я гавару, гавару, як сказаў Мне Айцец, каб Я гаварыў».
JOH 13:1 А перад сьвятам Пасхі Ісус, ведаючы, што прыйшла Яго гадзіна перайсьці з гэтага сьвету да Айца, палюбіўшы Сваіх, якія ў гэтым сьвеце, да канца ўзьлюбіў іх.
JOH 13:2 І калі была вячэра і д’ябал улажыў ужо ў сэрца Юды Сымонавага Іскарыёта выдаць Яго,
JOH 13:3 Ісус, ведаючы, што Айцец усё аддаў у рукі Ягоныя і што Ён ад Бога выйшаў і да Бога ідзе,
JOH 13:4 устае ад вячэры, скідвае з Сябе адзеньне і, узяўшы ручнік, падперазаўся.
JOH 13:5 Потым налівае вады ва ўмывальніцу і пачынае абмываць ногі вучням і выціраць ручніком, якім быў падперазаны.
JOH 13:6 Тады падыходзіць да Сымона Пятра, і той кажа Яму: «Госпадзе! Ці ж Табе абмываць ногі гэтыя?»
JOH 13:7 Адказаў Ісус і сказаў яму: «Што Я раблю, ты цяпер ня ведаеш, але даведаешся пасьля».
JOH 13:8 Пётар кажа Яму: «Не абмыеш ног маіх да веку». Адказаў яму Ісус: «Калі не абмыю цябе, ня будзеш мець часткі са Мною».
JOH 13:9 Кажа Яму Сымон Пётар: «Госпадзе, ня толькі ногі мае, але і рукі, і галаву».
JOH 13:10 Кажа яму Ісус: «Памытаму трэба толькі ногі абмыць, бо ён увесь чысты; і вы чыстыя, але ня ўсе».
JOH 13:11 Бо ведаў, хто выдасьць Яго, таму сказаў: «Ня ўсе вы чыстыя».
JOH 13:12 Калі ж Ён абмыў ногі іхнія і ўзяў адзеньне сваё, узьлёгшы ізноў, сказаў ім: «Ці разумееце, што Я зрабіў вам?
JOH 13:13 Вы клічаце Мяне “Настаўнік” і “Госпад”, і слушна кажаце, бо гэта Я і ёсьць.
JOH 13:14 Дык калі Я, Госпад і Настаўнік, абмыў вашыя ногі, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму,
JOH 13:15 бо Я даў вам прыклад, каб, як Я зрабіў вам, і вы рабілі.
JOH 13:16 Сапраўды, сапраўды кажу вам: слуга ня большы за гаспадара свайго, і пасланец ня большы за таго, хто яго паслаў.
JOH 13:17 Калі гэтае ведаеце, шчасьлівыя вы, калі гэта робіце.
JOH 13:18 Не пра ўсіх вас кажу. Я ведаю тых, каго выбраў, але каб споўнілася Пісаньне: “Той, хто есьць са Мною хлеб, падняў на Мяне пяту сваю”.
JOH 13:19 Цяпер кажу вам, раней, чым гэта сталася, каб, калі станецца, вы паверылі, што гэта Я ёсьць.
JOH 13:20 Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто прыймае таго, каго Я паслаў, Мяне прыймае, а хто Мяне прыймае, прыймае Таго, Хто паслаў Мяне».
JOH 13:21 Сказаўшы гэтае, Ісус усхваляваўся ў духу, і засьведчыў, і сказаў: «Сапраўды, сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне!»
JOH 13:22 Тады вучні паглядалі адзін на аднаго, збянтэжаныя, пра каго Ён кажа.
JOH 13:23 Адзін з вучняў Ягоных, якога Ісус любіў, узьлягаў на ўлоньні Ісуса.
JOH 13:24 Яму дае знак Сымон Пётар, каб спытаўся, хто той, пра каго Ён кажа.
JOH 13:25 Той жа, прыхіліўшыся да грудзей Ісуса, кажа Яму: «Госпадзе! Хто гэта?»
JOH 13:26 Адказвае Ісус: «Гэта той, каму Я дам, абмачыўшы, лусту». І, абмачыўшы лусту, дае Юдзе Сымонаваму Іскарыёту.
JOH 13:27 І за лустаю ўвайшоў у яго шатан. Тады кажа яму Ісус: «Што робіш, рабі хутчэй».
JOH 13:28 Ніхто з тых, якія ўзьлягалі, таго не зразумеў, дзеля чаго Ён гэта сказаў яму.
JOH 13:29 А як у Юды была каліта, некаторыя думалі, што Ісус кажа яму: «Купі, што трэба нам на сьвята», ці каб даў нешта ўбогім.
JOH 13:30 Той жа, узяўшы лусту, адразу выйшаў; а была ноч.
JOH 13:31 Калі ён выйшаў, кажа Ісус: «Цяпер праслаўлены Сын Чалавечы, і Бог праслаўлены ў Ім.
JOH 13:32 Калі Бог праслаўлены ў Ім, Бог праславіць Яго ў Сабе, і неўзабаве праславіць Яго.
JOH 13:33 Дзеткі, яшчэ трохі Я ёсьць з вамі. Будзеце шукаць Мяне і, як Я сказаў Юдэям: “Куды Я іду, вы ня можаце прыйсьці”, — так кажу цяпер і вам.
JOH 13:34 Новае прыказаньне даю вам, каб вы любілі адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго.
JOH 13:35 Па гэтым даведаюцца ўсе, што вы — Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго».
JOH 13:36 Кажа Яму Сымон Пётар: «Госпадзе, куды Ты ідзеш?» Адказаў яму Ісус: «Куды Я іду, ты ня можаш цяпер за Мною ісьці; але ўрэшце пойдзеш за Мною».
JOH 13:37 Кажа Яму Пётар: «Госпадзе! Чаму я не магу ісьці за Табою цяпер? Я душу маю палажу за Цябе».
JOH 13:38 Адказаў яму Ісус: «Душу сваю за Мяне паложыш? Сапраўды, сапраўды кажу табе: не прапяе певень, як тройчы адрачэшся ад Мяне.
JOH 14:1 Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і верце ў Мяне.
JOH 14:2 У доме Айца Майго жытла шмат, бо калі б гэтак не было, Я сказаў бы вам: “Іду падрыхтаваць вам месца”.
JOH 14:3 І, калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду ізноў, і вазьму вас да Сябе, каб і вы былі, дзе Я.
JOH 14:4 І куды Я іду, вы ведаеце, і шлях ведаеце».
JOH 14:5 Кажа Яму Тамаш: «Госпадзе! Ня ведаем, куды ідзеш, дык як можам ведаць шлях?»
JOH 14:6 Кажа яму Ісус: «Я ёсьць шлях, і праўда, і жыцьцё. Ніхто не прыходзіць да Айца, калі не праз Мяне.
JOH 14:7 Калі б вы пазналі Мяне, пазналі б і Айца Майго. І ад цяпер пазналі Яго і бачылі Яго».
JOH 14:8 Кажа яму Філіп: «Госпадзе! Пакажы нам Айца, і хопіць з нас».
JOH 14:9 Кажа яму Ісус: «Гэтулькі часу Я з вамі, і ты не пазнаў Мяне, Філіп? Хто бачыў Мяне, бачыў Айца; дык як ты кажаш: “Пакажы нам Айца”?
JOH 14:10 Ці ж ты ня верыш, што Я ў Айцу, і Айцец у-ва Мне? Словы, якія Я гавару вам, не гавару ад Сябе. Айцец, Які ў-ва Мне, Ён робіць гэтыя справы.
JOH 14:11 Верце Мне, што Я ў Айцу, і Айцец у-ва Мне; калі ж не, дзеля самых гэтых справаў верце Мне.
JOH 14:12 Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, будзе рабіць тыя справы, якія Я раблю, і большыя за іх зробіць, бо Я да Айца Майго іду.
JOH 14:13 І што папросіце ў імя Маё, тое зраблю, каб быў праслаўлены Айцец у Сыне.
JOH 14:14 Калі што папросіце ў імя Маё, Я зраблю.
JOH 14:15 Калі любіце Мяне, захоўвайце прыказаньні Мае.
JOH 14:16 І Я ўпрашу Айца, і Ён дасьць вам другога Абаронцу, каб заставаўся з вамі на вякі,
JOH 14:17 Духа праўды, Якога сьвет ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго і не пазнаў Яго, а вы пазналі Яго, бо Ён з вамі застаецца і ў вас будзе.
JOH 14:18 Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас.
JOH 14:19 Яшчэ трохі, і сьвет ужо ня ўбачыць Мяне, а вы ўбачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце.
JOH 14:20 У той дзень даведаецеся, што Я ў Айцу Маім, і вы ў-ва Мне, і Я ў вас.
JOH 14:21 Хто мае прыказаньні Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне, а таго, хто любіць Мяне, будзе любіць Айцец Мой, і Я палюблю яго, і зьяўлю яму Сябе».
JOH 14:22 Кажа Яму Юда, не Іскарыёт: «Госпадзе! Што сталася, што Ты маеш зьявіць Сябе нам, а ня сьвету?»
JOH 14:23 Адказаў Ісус і сказаў яму: «Хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё; і Айцец Мой палюбіць яго; і Мы прыйдзем да яго і зробім жытло ў яго.
JOH 14:24 Хто ня любіць Мяне, не захоўвае словаў Маіх, а слова, якое вы чуеце, ня ёсьць Маё, але Айца, Які паслаў Мяне.
JOH 14:25 Гэтае сказаў Я вам, пакуль Я з вамі.
JOH 14:26 Абаронца ж, Дух Сьвяты, Якога пашле Айцец у імя Маё, навучыць вас усяго і нагадае вам усё, што Я казаў вам.
JOH 14:27 Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не палохаецца.
JOH 14:28 Вы чулі, што Я сказаў вам: “Зыходжу і прыйду да вас”. Калі б вы любілі Мяне, то ўзрадаваліся б, што Я сказаў: “Іду да Айца”, бо Айцец Мой большы за Мяне.
JOH 14:29 І цяпер Я сказаў вам, перш, чым сталася, каб, калі станецца, вы паверылі.
JOH 14:30 Ужо няшмат буду гаварыць з вамі, бо прыходзіць князь гэтага сьвету, і ў-ва Мне ня мае нічога,
JOH 14:31 але, каб сьвет даведаўся, што Я люблю Айца і, як загадаў Мне Айцец, так і раблю. Устаньце, пойдзем адгэтуль.
JOH 15:1 Я ёсьць сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец Мой — вінаградар.
JOH 15:2 Усякую галіну ў Мяне, якая не дае плоду, Ён адсякае; і ўсякую, што дае плод, абчышчае, каб больш пладоў давала.
JOH 15:3 Вы ўжо ачышчаныя праз слова, якое Я гаварыў вам.
JOH 15:4 Заставайцеся ў-ва Мне, і Я ў вас. Як галіна ня можа даваць плоду сама сабою, калі ня будзе на лазе, так і вы, калі не застанецеся ў-ва Мне.
JOH 15:5 Я — вінаградная лаза, вы — галіны; хто застаецца ў-ва Мне, і Я ў ім, той прыносіць мноства пладоў, бо без Мяне вы ня можаце рабіць нічога.
JOH 15:6 Хто ня будзе ў-ва Мне, будзе выкінуты вон, як галіна, і засохне; і іх зьбіраюць, і кідаюць у вагонь, і яны згараць.
JOH 15:7 Калі застанецеся ў-ва Мне, і словы Мае ў вас застануцца, то што хочаце, прасіце, і станецца вам.
JOH 15:8 У гэтым будзе праслаўлены Айцец Мой, калі вы прынесяцё мноства пладоў і будзеце Маімі вучнямі.
JOH 15:9 Як палюбіў Мяне Айцец, і Я палюбіў вас; заставайцеся ў любові Маёй.
JOH 15:10 Калі захаваеце прыказаньні Мае, застанецеся ў любові Маёй, як і Я захаваў прыказаньні Айца Майго і застаюся ў Яго любові.
JOH 15:11 Гэтае сказаў Я вам, каб радасьць Мая ў вас была, і каб радасьць вашая была поўная.
JOH 15:12 Гэта прыказаньне Маё, каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас.
JOH 15:13 Ніхто ня мае любові большае за тую, калі хто аддасьць душу сваю за сяброў сваіх.
JOH 15:14 Вы — сябры Мае, калі робіце тое, што Я загадваю вам.
JOH 15:15 Я больш не называю вас слугамі, бо слуга ня ведае, што робіць гаспадар ягоны, а Я назваў вас сябрамі, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, паведаміў вам.
JOH 15:16 Ня вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і прыносілі плод, і каб плод ваш заставаўся; каб тое, што папросіце ў Айца ў імя Маё, Ён даў вам.
JOH 15:17 Гэта загадваю вам, каб вы любілі адзін аднаго.
JOH 15:18 Калі сьвет вас ненавідзіць, зразумейце, што Мяне раней за вас зьненавідзіў.
JOH 15:19 Калі б вы былі са сьвету, сьвет любіў бы сваё, а як вы не са сьвету, але Я выбраў вас са сьвету, дык за гэта ненавідзіць вас сьвет.
JOH 15:20 Памятайце словы, якія Я сказаў вам: “Слуга ня большы за гаспадара свайго”. Калі Мяне перасьледавалі, і вас будуць перасьледаваць; калі Маё слова захавалі, і вашае захаваюць.
JOH 15:21 Але ўсё гэтае зробяць вам дзеля імя Майго, бо ня ведаюць Таго, Хто паслаў Мяне.
JOH 15:22 Калі б Я не прыйшоў і не гаварыў ім, ня мелі б грэху, а цяпер ня маюць адгаворкі ў грэху сваім.
JOH 15:23 Хто Мяне ненавідзіць, ненавідзіць і Айца Майго.
JOH 15:24 Калі б Я не ўчыніў сярод іх справаў, якіх ніхто іншы не рабіў, ня мелі б грэху, а цяпер і бачылі, і зьненавідзелі і Мяне, і Айца Майго.
JOH 15:25 Але каб споўнілася слова, напісанае ў Законе іхнім: “Зьненавідзелі Мяне дарэмна”.
JOH 15:26 Калі ж прыйдзе Абаронца, Якога Я пашлю вам ад Айца, Дух Праўды, Які ад Айца зыходзіць, Ён будзе сьведчыць пра Мяне.
JOH 15:27 І вы таксама будзеце сьведчыць, бо вы ад пачатку са Мною.
JOH 16:1 Гэта сказаў Я вам, каб вы ня згоршыліся.
JOH 16:2 Будуць выключаць вас з сынагогаў; нават прыходзіць гадзіна, калі кожны, хто заб’е вас, будзе думаць, што выконвае служэньне Богу.
JOH 16:3 І гэтак учыняць вам, бо не пазналі ані Айца, ані Мяне.
JOH 16:4 Але Я сказаў вам гэта, каб, калі прыйдзе тая гадзіна, вы памяталі, што Я сказаў вам; а не казаў вам гэтага спачатку, бо быў з вамі.
JOH 16:5 Цяпер жа Я іду да Таго, Хто паслаў Мяне, і ніхто з вас не пытаецца ў Мяне: “Куды ідзеш?”
JOH 16:6 Але ад таго, што Я сказаў вам гэта, смутак напоўніў сэрца вашае.
JOH 16:7 Але Я праўду кажу вам: карысьней для вас, каб Я адыйшоў; бо калі Я не адыйду, Абаронца ня прыйдзе да вас, а калі пайду, пашлю Яго да вас,
JOH 16:8 і Ён, прыйшоўшы, будзе дакараць сьвет у грэху, праведнасьці і судзе;
JOH 16:9 у грэху, што ня вераць у Мяне;
JOH 16:10 у праведнасьці, што Я да Айца Майго іду, і ўжо ня ўбачыце Мяне;
JOH 16:11 а ў судзе, што князь сьвету гэтага асуджаны.
JOH 16:12 Яшчэ шмат што маю сказаць вам, але вы цяпер ня можаце перанесьці.
JOH 16:13 Калі ж прыйдзе Ён, Дух Праўды, то будзе весьці вас да ўсякае праўды, бо не ад Сябе гаварыць будзе, але будзе гаварыць тое, што пачуе, і абвесьціць вам, што мае прыйсьці.
JOH 16:14 Ён праславіць Мяне, бо з Майго возьме і вам абвесьціць.
JOH 16:15 Усё, што мае Айцец, ёсьць Маё; таму Я сказаў, што з Майго возьме і вам абвесьціць.
JOH 16:16 Крыху, і ня будзеце бачыць Мяне; і зноў крыху, і ўгледзіце Мяне, бо Я да Айца іду».
JOH 16:17 Тады гаварылі некаторыя з вучняў Ягоных паміж сабою: «Што гэта Ён кажа нам: “Крыху, і ня будзеце бачыць Мяне, і зноў крыху, і ўгледзіце Мяне”, і: “Я да Айца іду”?»
JOH 16:18 Тады гаварылі: «Што гэта значыць, што Ён кажа: “Крыху”? Ня ведаем, што гаворыць».
JOH 16:19 Тады зразумеў Ісус, што хацелі спытацца ў Яго, і сказаў ім: «Ці пра тое пытаецеся адзін у аднаго, што Я сказаў: “Крыху, і ня будзеце бачыць Мяне, і зноў крыху, і ўгледзіце Мяне”?
JOH 16:20 Сапраўды, сапраўды кажу вам: вы заплачаце і загалосіце, а сьвет узрадуецца; вы сумныя будзеце, але смутак ваш радасьцю станецца.
JOH 16:21 Жанчына, калі нараджае, мае смутак, бо прыйшла яе гадзіна, але, калі народзіць дзіця, дык ужо ня памятае пра гора ад радасьці, бо нарадзіўся чалавек у сьвет.
JOH 16:22 Так і вы цяпер маеце смутак, але Я ўбачу вас ізноў, і ўзрадуецца сэрца вашае, і радасьці вашай ніхто не забярэ ў вас.
JOH 16:23 І ў той дзень ня будзеце пытацца ў Мяне ні пра што. Сапраўды, сапраўды кажу вам, калі пра што папросіце Айца ў імя Маё, Ён дасьць вам.
JOH 16:24 Да сёньня вы нічога не прасілі ў імя Маё. Прасіце, і атрымаеце, каб радасьць вашая была поўная.
JOH 16:25 Гэта ў прыказках гаварыў Я вам, але прыходзіць гадзіна, калі ўжо ня буду гаварыць у прыказках, але адкрыта абвяшчу вам пра Айца.
JOH 16:26 У той дзень будзеце прасіць у імя Маё, і не кажу вам, што Я буду прасіць Айца за вас,
JOH 16:27 бо Сам Айцец сябруе з вамі, бо вы пасябравалі са Мною і паверылі, што Я ад Бога зыйшоў.
JOH 16:28 Я зыйшоў ад Айца і прыйшоў у сьвет, і зноў пакідаю сьвет і іду да Айца».
JOH 16:29 Кажуць Яму вучні Ягоныя: «Вось, Ты цяпер адкрыта гаворыш і прыказкі аніякай не кажаш.
JOH 16:30 Цяпер ведаем, што Ты ведаеш усё і ня маеш патрэбы, каб хто пытаўся ў Цябе. Дзеля гэтага верым, што Ты ад Бога зыйшоў».
JOH 16:31 Адказаў ім Ісус: «Цяпер верыце?
JOH 16:32 Вось, прыходзіць гадзіна, і ўжо прыйшла, калі вы расьсеецеся кожны ў свой бок і пакінеце Мяне аднаго. Але Я не адзін, бо Айцец са Мною.
JOH 16:33 Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».
JOH 17:1 Гэта сказаў Ісус, і падняў вочы Свае да неба, і прамовіў: «Ойча! Прыйшла гадзіна. Праслаў Сына Твайго, каб і Сын Твой праславіў Цябе,
JOH 17:2 бо Ты даў Яму ўладу над усякім целам, каб усяму, што Ты даў Яму, Ён даў жыцьцё вечнае.
JOH 17:3 А гэта ёсьць жыцьцё вечнае, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і Таго, Каго Ты паслаў, — Ісуса Хрыста.
JOH 17:4 Я праславіў Цябе на зямлі, скончыў справу, якую Ты даў Мне зрабіць.
JOH 17:5 Дык цяпер праслаў Мяне Ты, Ойча, у Цябе Самога той славаю, якую Я меў у Цябе раней, чым сьвет быў.
JOH 17:6 Я зьявіў імя Тваё людзям, якіх Ты Мне даў са сьвету. Яны былі Твае, і Ты іх даў Мне, і яны захавалі слова Тваё.
JOH 17:7 Цяпер яны пазналі, што ўсё, што Ты даў Мне, гэта ад Цябе.
JOH 17:8 Бо словы, якія Ты даў Мне, Я даў ім, і яны ўзялі і сапраўды зразумелі, што Я ад Цябе зыйшоў, і паверылі, што Ты Мяне паслаў.
JOH 17:9 Я за іх прашу, не за сьвет прашу, але за тых, якіх Ты даў Мне, бо яны Твае.
JOH 17:10 І ўсё Маё — Тваё, і Тваё — Маё; і ў іх Я ўславіўся.
JOH 17:11 І Я ўжо не ў сьвеце, але яны ў сьвеце, а Я да Цябе іду. Ойча сьвяты! Захавай іх у імя Тваё, тых, якіх Ты Мне даў, каб яны былі адно, як і Мы.
JOH 17:12 Калі Я быў з імі ў сьвеце, Я захоўваў іх у імя Тваё; тых, якіх Ты Мне даў, Я захаваў, і ніхто з іх не загінуў, акрамя сына загубы, каб споўнілася Пісаньне.
JOH 17:13 Цяпер жа Я да Цябе іду і гэта кажу ў сьвеце, каб яны мелі радасьць Маю ў сабе поўную.
JOH 17:14 Я даў ім слова Тваё, і сьвет зьненавідзеў іх, бо яны не са сьвету, як і Я не са сьвету.
JOH 17:15 Не прашу, каб Ты ўзяў іх са сьвету, але каб захаваў іх ад зла.
JOH 17:16 Яны не са сьвету, як і Я не са сьвету.
JOH 17:17 Асьвяці іх у праўдзе Тваёй! Слова Тваё — праўда.
JOH 17:18 Як Ты паслаў Мяне ў сьвет, так і Я паслаў іх у сьвет.
JOH 17:19 І за іх Я пасьвячаю Сябе, каб і яны былі асьвечаны ў праўдзе.
JOH 17:20 Не за іх жа толькі прашу, але і за тых, якія паверылі ў Мяне праз слова іх,
JOH 17:21 каб усе былі адно, як Ты, Айцец, у-ва Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас адно, каб паверыў сьвет, што Ты паслаў Мяне.
JOH 17:22 І славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім, каб яны былі адно, як Мы адно.
JOH 17:23 Я ў іх, і Ты ў-ва Мне; каб былі злучаны ў адно, і каб пазнаў сьвет, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне.
JOH 17:24 Ойча, тыя, якіх Ты даў Мне, хачу, каб і яны былі са Мною там, дзе Я, каб бачылі славу Маю, якую Ты даў Мне, бо Ты палюбіў Мяне раней заснаваньня сьвету.
JOH 17:25 Ойча праведны! І сьвет Цябе не пазнаў, але Я пазнаў Цябе, і яны пазналі, што Ты паслаў Мяне.
JOH 17:26 І Я паведаміў ім імя Тваё і паведамлю, каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, і Я ў іх».
JOH 18:1 Сказаўшы гэта, Ісус выйшаў з вучнямі Сваімі за струмень Кедрон, дзе быў сад, у які ўвайшоў Сам і вучні Ягоныя.
JOH 18:2 Ведаў жа гэтае месца і Юда, які выдаў Яго, бо Ісус там часта зьбіраўся з вучнямі Сваімі.
JOH 18:3 Дык Юда, узяўшы кагорту і паслугачоў ад першасьвятароў і фарысэяў, прыходзіць туды з ліхтарамі, лямпамі і зброяй.
JOH 18:4 Ісус жа, ведаючы ўсё, што з Ім будзе, выйшаў і сказаў ім: «Каго шукаеце?»
JOH 18:5 Адказалі Яму: «Ісуса з Назарэту». Кажа ім Ісус: «Гэта Я». Стаяў жа з імі і Юда, які выдаў Яго.
JOH 18:6 Калі ж Ён сказаў ім: «Гэта Я», яны адступіліся назад і ўпалі на зямлю.
JOH 18:7 Тады ізноў спытаўся ў іх: «Каго шукаеце?» Яны сказалі: «Ісуса з Назарэту».
JOH 18:8 Адказаў Ісус: «Я сказаў вам, што гэта Я; калі ж Мяне шукаеце, дазвольце ім адыйсьці»,
JOH 18:9 каб споўнілася слова, якое Ён сказаў: «З тых, якіх Ты даў Мне, Я не загубіў нікога».
JOH 18:10 Сымон жа Пётар, маючы меч, выцягнуў яго і ўдарыў слугу першасьвятара, і адсек яму правае вуха; а імя таго слугі было Малх.
JOH 18:11 Але Ісус сказаў Пятру: «Укладзі меч твой у похвы. Ці ж Я ня вып’ю келіха, які даў Мне Айцец?»
JOH 18:12 Тады кагорта і тысячнік, і паслугачы юдэйскія схапілі Ісуса, і зьвязалі Яго,
JOH 18:13 і павялі Яго спачатку да Анны, бо ён быў цесьцем Каяфы, які быў у той год першасьвятаром.
JOH 18:14 Гэты Каяфа парадзіў Юдэям, што карысьней аднаму Чалавеку загінуць за народ.
JOH 18:15 А за Ісусам ішоў Сымон Пётар і другі вучань. Вучань той быў знаёмы з першасьвятаром, і ён увайшоў з Ісусам на панадворак першасьвятара.
JOH 18:16 А Пётар стаяў ля дзьвярэй звонку. Тады другі вучань, які быў знаёмы з першасьвятаром, пайшоў, і сказаў прыдзьверніцы, і ўвёў Пятра.
JOH 18:17 Тады кажа служка прыдзьверніца Пятру: «Ці і ты ня з вучняў Гэтага Чалавека?» Ён кажа: «Не».
JOH 18:18 А слугі і паслугачы, распаліўшы вуглі, бо было сьцюдзёна, стаялі і грэліся. Пётар таксама стаяў з імі і грэўся.
JOH 18:19 Першасьвятар жа спытаўся ў Ісуса пра вучняў Ягоных і пра вучэньне Ягонае.
JOH 18:20 Адказаў яму Ісус: «Я адкрыта гаварыў сьвету. Я заўсёды навучаў у сынагозе і ў сьвятыні, дзе заўсёды зьбіраюцца Юдэі, і таемна не гаварыў нічога.
JOH 18:21 Чаму пытаешся ў Мяне? Папытайся ў тых, хто слухаў, што Я гаварыў ім. Вось яны ведаюць, што Я гаварыў».
JOH 18:22 Калі Ён сказаў гэта, адзін з паслугачоў, які стаяў побач, ударыў Ісуса па шчацэ, кажучы: «Так Ты адказваеш першасьвятару?»
JOH 18:23 Адказаў яму Ісус: «Калі Я сказаў кепска, засьведчы, што кепска, а калі добра, за што б’еш Мяне?»
JOH 18:24 Анна паслаў Яго зьвязанага да першасьвятара Каяфы.
JOH 18:25 А Сымон Пётар стаяў і грэўся. Тады сказалі яму: «Ці і ты ня з вучняў Ягоных?» Ён адрокся і сказаў: «Не».
JOH 18:26 Кажа адзін са слугаў першасьвятара, сваяк таго, якому Пётар адсек вуха: «Ці ж ня бачыў я цябе з Ім у садзе?»
JOH 18:27 Пётар ізноў адрокся; і адразу прапяяў певень.
JOH 18:28 Тады вядуць Ісуса ад Каяфы ў прэторыю. Была раніца, і яны не ўвайшлі ў прэторыю, каб не занячысьціцца, але каб маглі есьці пасху.
JOH 18:29 Дык выйшаў да іх Пілат і сказаў: «Якое абвінавачваньне вы выстаўляеце адносна Чалавека гэтага?»
JOH 18:30 Яны адказалі і сказалі яму: «Калі б Ён ня быў ліхадзеем, мы ня выдалі б Яго табе!»
JOH 18:31 Тады сказаў ім Пілат: «Вазьміце Яго вы і паводле вашага Закону судзіце Яго». Тады Юдэі сказалі яму: «Нам нікога ня можна забіваць»,
JOH 18:32 каб споўнілася слова Ісуса, якое Ён сказаў, даючы знак, якою сьмерцю мае памерці.
JOH 18:33 Дык Пілат ізноў увайшоў у прэторыю, і паклікаў Ісуса, і сказаў Яму: «Ты — Валадар Юдэйскі?»
JOH 18:34 Адказаў яму Ісус: «Ці ты ад сябе гаворыш гэта, ці іншыя сказалі табе пра Мяне?»
JOH 18:35 Пілат адказаў: «Ці ж я Юдэй? Твой народ і першасьвятары выдалі Цябе мне. Што Ты ўчыніў?»
JOH 18:36 Адказаў Ісус: «Валадарства Маё ня з гэтага сьвету. Калі б з гэтага сьвету было Валадарства Маё, паслугачы Мае змагаліся б, каб Я ня быў выдадзены Юдэям. Цяпер жа Валадарства Маё ня згэтуль».
JOH 18:37 Тады сказаў Яму Пілат: «Дык Ты Валадар?» Адказаў Ісус: «Ты кажаш, што Я — Валадар. Я на тое нарадзіўся і на тое прыйшоў у сьвет, каб сьведчыць пра праўду. Усякі, хто з праўды, слухае голас Мой».
JOH 18:38 Кажа Яму Пілат: «Што ёсьць праўда?» І, сказаўшы гэта, ізноў выйшаў да Юдэяў і кажа ім: «Я аніякае віны ў Ім не знаходжу.
JOH 18:39 Ёсьць жа ў вас звычай, каб я некага адпускаў вам на Пасху. Хочаце, адпушчу вам Валадара Юдэйскага?»
JOH 18:40 Тады ізноў закрычалі ўсе, кажучы: «Не Яго, але Бараббу!» А Барабба быў разбойнік.
JOH 19:1 Тады Пілат узяў Ісуса і бічаваў.
JOH 19:2 І жаўнеры, сплёўшы вянок з церняў, усклалі Яму на галаву, і апранулі Яму пурпуровую шату,
JOH 19:3 і казалі: «Радуйся, Валадару Юдэйскі!», і білі Яго па шчоках.
JOH 19:4 Тады Пілат ізноў выйшаў навонкі і кажа ім: «Вось, я выводжу Яго навонкі да вас, каб вы даведаліся, што я не знаходжу ў Ім аніякае віны».
JOH 19:5 Тады выйшаў навонкі Ісус у цярновым вянку і пурпуровай шаце. І кажа ім [Пілат]: «Вось Чалавек!»
JOH 19:6 Калі ж убачылі Яго першасьвятары і паслугачы, дык закрычалі, кажучы: «Укрыжуй, укрыжуй!» Кажа ім Пілат: «Вазьміце Яго вы і ўкрыжуйце, бо я не знайшоў ў Ім віны».
JOH 19:7 Адказалі яму Юдэі: «Мы маем Закон; і паводле Закону нашага Ён павінен памерці, бо зрабіў Сябе Сынам Божым».
JOH 19:8 Калі Пілат пачуў гэта слова, яшчэ больш спалохаўся.
JOH 19:9 І ўвайшоў ён ізноў у прэторыю, і кажа Ісусу: «Адкуль Ты?» Ісус жа ня даў яму адказу.
JOH 19:10 Тады кажа Яму Пілат: «Ты не гаворыш са мною? Ці Ты ня ведаеш, што я маю ўладу ўкрыжаваць Цябе і маю ўладу адпусьціць Цябе?»
JOH 19:11 Адказаў Ісус: «Ты ня меў бы аніякае ўлады нада Мною, калі б Табе не было дадзена звыш; дзеля гэтага большы грэх мае той, хто выдаў Мяне табе».
JOH 19:12 З таго моманту Пілат шукаў, каб адпусьціць Яго. А Юдэі закрычалі, кажучы: «Калі адпусьціш Яго, ты ня сябра цэзару; усякі, хто робіць сябе валадаром, працівіцца цэзару».
JOH 19:13 Пілат, пачуўшы гэта слова, вывеў Ісуса на вонкі і сеў на судовым пасадзе, на месцы, якое звалася Літастратан, а па-гебрайску — Габбата.
JOH 19:14 А быў дзень прыгатаваньня Пасхі, гадзіна каля шостай. І кажа ён Юдэям: «Вось, Валадар ваш!»
JOH 19:15 Яны ж закрычалі: «Вазьмі, вазьмі, укрыжуй Яго!» Кажа ім Пілат: «Валадара вашага ўкрыжую?» Адказалі першасьвятары: «Мы ня маем валадара, акрамя цэзара».
JOH 19:16 Тады ён выдаў ім Яго, каб быў укрыжаваны. Яны ўзялі Ісуса і павялі.
JOH 19:17 І, несучы крыж Свой, Ён выйшаў на месца, называнае Чараповае, якое па-гебрайску завецца Гальгота.
JOH 19:18 Там укрыжавалі Яго, і з Ім двух другіх паабапал Яго, а ў сярэдзіне — Ісуса.
JOH 19:19 А Пілат напісаў надпіс і паставіў на крыжы. Было ж напісана: «Ісус з Назарэту, Валадар Юдэйскі».
JOH 19:20 Гэты надпіс чыталі многія Юдэі, бо месца, дзе быў укрыжаваны Ісус, было недалёка ад гораду, і напісана было па-гебрайску, па-грэцку і па-рымску.
JOH 19:21 Тады казалі Пілату першасьвятары юдэйскія: «Не пішы: “Валадар Юдэйскі”, але, што Ён Сам сказаў: “Я — валадар юдэйскі”».
JOH 19:22 Адказаў Пілат: «Што я напісаў, тое напісаў».
JOH 19:23 А жаўнеры, калі ўкрыжавалі Ісуса, узялі адзеньне Ягонае і падзялілі на чатыры часткі — кожнаму жаўнеру частка, і вопратку. А вопратка была ня шытая, але ўся вытканая ад верху.
JOH 19:24 Тады сказалі яны адзін аднаму: «Ня будзем разьдзіраць яе, але кінем жэрабя, чыёй яна будзе»; каб споўнілася Пісаньне, якое кажа: «Падзялілі адзеньне Маё між сабою і пра шату Маю кідалі жэрабе». Так і ўчынілі жаўнеры.
JOH 19:25 А каля крыжа Ісуса стаялі маці Ягоная і сястра маці Ягонай Марыя Кляопава, і Марыя Магдалена.
JOH 19:26 Ісус жа, убачыўшы маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любіў, кажа маці Сваёй: «Жанчына! Вось сын твой!»
JOH 19:27 Потым кажа вучню: «Вось маці твая!» І з таго часу вучань узяў яе да сябе.
JOH 19:28 Пасьля гэтага Ісус, ведаючы, што ўсё ўжо зьдзейсьнілася, каб споўнілася Пісаньне, кажа: «Смагну!»
JOH 19:29 Там стаяла пасудзіна, поўная воцату. [Жаўнеры], напоўніўшы губку воцатам і ўсклаўшы на ізоп, паднесьлі да вуснаў Ягоных.
JOH 19:30 Калі ж Ісус узяў воцат, сказаў: «Зьдзейсьнілася!», і, схіліўшы галаву, аддаў дух.
JOH 19:31 А Юдэі, каб не засталіся целы на крыжы ў суботу, таму што быў дзень прыгатаваньня, а тая субота была днём вялікім, прасілі Пілата, каб перабіць ў іх галёнкі і зьняць.
JOH 19:32 Тады прыйшлі жаўнеры, і ў першага перабілі галёнкі, і ў другога, які быў укрыжаваны з Ім.
JOH 19:33 Прыйшоўшы да Ісуса, калі ўбачылі, што Ён ужо памёршы, дык не перабілі ў Яго галёнак,
JOH 19:34 але адзін з жаўнераў дзідаю прабіў бок Ягоны, і адразу выцякла кроў і вада.
JOH 19:35 І той, хто бачыў, засьведчыў, і сьведчаньне ягонае праўдзівае; і ён ведае, што кажа праўду, каб вы паверылі.
JOH 19:36 Бо гэта сталася, каб споўнілася Пісаньне: «Косьць Ягоная ня будзе пераломленая».
JOH 19:37 І зноў іншае Пісаньне кажа: «Угледзяць, каго прабілі».
JOH 19:38 Пасьля гэтага Язэп з Арыматэі, які быў вучнем Ісуса, але патаемным дзеля страху перад Юдэямі, папрасіў Пілата, каб узяць цела Ісуса; і Пілат дазволіў. Тады ён прыйшоў і ўзяў цела Ісуса.
JOH 19:39 Прыйшоў і Нікадэм, які перш прыходзіў да Ісуса ўначы, несучы мешаніну сьмірны і алёэ фунтаў каля ста.
JOH 19:40 Яны ўзялі цела Ісуса і абгарнулі Яго ў прасьціну з духмянасьцямі, як ёсьць звычай хаваць у Юдэяў.
JOH 19:41 На тым месцы, дзе Ён быў укрыжаваны, быў сад, і ў тым садзе — новая магіла, у якой яшчэ ніхто ня быў паложаны.
JOH 19:42 Там дзеля дня прыгатаваньня юдэйскага, бо магіла была блізка, палажылі Ісуса.
JOH 20:1 У першы ж дзень пасьля суботы Марыя Магдалена прыходзіць раніцаю, калі яшчэ было цёмна, да магілы і бачыць, што камень адвалены ад магілы.
JOH 20:2 Тады бяжыць і прыходзіць да Сымона Пятра і другога вучня, з якім сябраваў Ісус, і кажа ім: «Узялі Госпада з магілы, і ня ведаем, дзе палажылі Яго».
JOH 20:3 Тады выйшаў Пётар і другі вучань і прыйшлі да магілы.
JOH 20:4 Беглі ж абодва разам, і другі вучань бег хутчэй за Пятра, і прыйшоў першы да магілы,
JOH 20:5 і, нахіліўшыся, бачыць, што ляжыць прасьціна, але не ўвайшоў.
JOH 20:6 Тады прыходзіць Сымон Пётар, ідучы за ім, і ўваходзіць у магілу, і бачыць, што ляжыць прасьціна
JOH 20:7 і хустка, што была на галаве Ягонай, не разам з прасьціною, але асобна скручаная ў адным месцы.
JOH 20:8 Тады ўвайшоў і другі вучань, які першы прыйшоў да магілы, і ўбачыў, і паверыў.
JOH 20:9 Бо яны яшчэ ня ведалі Пісаньня, што Ён мусіць уваскрэснуць з мёртвых.
JOH 20:10 Тады вучні ізноў адыйшлі да сябе.
JOH 20:11 А Марыя стаяла звонку каля магілы, плачучы. Калі ж яна плакала, нахілілася да магілы
JOH 20:12 і бачыць двух анёлаў у белым, што сядзелі адзін ля галавы і другі ля ног, дзе ляжала цела Ісуса.
JOH 20:13 І яны кажуць ёй: «Жанчына! Што ты плачаш?» Яна кажа: «Забралі Госпада майго, і ня ведаю, дзе палажылі Яго».
JOH 20:14 І, сказаўшы гэта, яна павярнулася назад, і бачыць, што стаіць Ісус, і яна ня ведала, што гэта Ісус.
JOH 20:15 Кажа ёй Ісус: «Жанчына! Што ты плачаш? Каго шукаеш?» Яна, думаючы, што гэта садоўнік, кажа Яму: «Пане! Калі Ты вынес Яго, скажы мне, дзе Ты Яго палажыў, і я вазьму Яго».
JOH 20:16 Кажа ёй Ісус: «Марыя!» Яна, павярнуўшыся, кажа Яму: «Раббуні!», — што значыць Настаўнік.
JOH 20:17 Кажа ёй Ісус: «Не дакранайся да Мяне, бо Я яшчэ не ўзыйшоў да Айца Майго, а ідзі да братоў Маіх і скажы ім: “Узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, і да Бога Майго і Бога вашага”».
JOH 20:18 Марыя Магдалена прыходзіць, абвяшчаючы вучням, што бачыла Госпада і што Ён гэта сказаў ёй.
JOH 20:19 А ўвечары таго першага дня пасьля суботы, калі дзьверы там, дзе зьбіраліся вучні Ягоныя, былі замкнёныя дзеля страху перад Юдэямі, прыйшоў Ісус, і стаў пасярэдзіне, і кажа ім: «Супакой вам!»
JOH 20:20 І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок Свой. Тады ўзрадаваліся вучні, убачыўшы Госпада.
JOH 20:21 Тады Ісус сказаў ім ізноў: «Супакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, і Я пасылаю вас».
JOH 20:22 І, сказаўшы гэта, дыхнуў і кажа ім: «Прыйміце Духа Сьвятога.
JOH 20:23 Каму адпусьціце грахі, таму будуць адпушчаны, на кім затрымаеце, на тым будуць затрыманыя».
JOH 20:24 А Тамаш, адзін з Дванаццаці, называны Блізьнюк, ня быў з імі, калі прыходзіў Ісус.
JOH 20:25 Іншыя вучні тады сказалі яму: «Мы бачылі Госпада». А ён сказаў ім: «Калі ня ўбачу на руках Ягоных ранаў ад цьвікоў і не ўткну пальца майго ў раны ад цьвікоў, і не ўлажу рукі маёй у бок Ягоны, не паверу».
JOH 20:26 І праз восем дзён ізноў былі ў доме вучні Ягоныя, і Тамаш з імі. Прыходзіць Ісус пры замкнёных дзьвярах, і стаў пасярэдзіне, і сказаў: «Супакой вам!»
JOH 20:27 Потым кажа да Тамаша: «Дай сюды палец твой і паглядзі рукі Мае; дай руку тваю і ўткні ў бок Мой; і ня будзь няверным, але верным».
JOH 20:28 І адказаў Тамаш, і сказаў Яму: «Госпад мой і Бог мой!»
JOH 20:29 Кажа яму Ісус: «Ты паверыў, Тамаш, таму што ўбачыў Мяне. Шчасьлівыя тыя, якія ня бачылі і паверылі».
JOH 20:30 Тады шмат іншых знакаў учыніў Ісус перад вучнямі Сваімі, пра якія не напісана ў гэтай кнізе.
JOH 20:31 А гэта напісана, каб вы паверылі, што Ісус ёсьць Хрыстос, Сын Божы, і каб, веручы, мелі жыцьцё ў імя Яго.
JOH 21:1 Пасьля гэтага ізноў зьявіўся Ісус вучням Сваім ля мора Тыбэрыядзкага. Зьявіўся Ён вось як:
JOH 21:2 былі разам Сымон Пётар і Тамаш, называны Блізьнюк, і Натанаэль з Каны Галілейскай, і сыны Зэбэдэявы, і двое другіх з вучняў Ягоных.
JOH 21:3 Кажа ім Сымон Пётар: «Іду лавіць рыбу». Кажуць яму: «Пойдзем і мы з табою». Яны выйшлі і адразу ўвайшлі ў човен, і не злавілі ў тую ноч нічога.
JOH 21:4 Калі ўжо настала раніца, Ісус стаў на беразе, але вучні не пазналі, што гэта Ісус.
JOH 21:5 Кажа ім Ісус: «Дзеці! Ці маеце што ядомае?» Яны адказалі Яму: «Не».
JOH 21:6 Ён жа сказаў ім: «Закіньце нерат на правы бок чаўна і зловіце». Тады яны закінулі, і ўжо не маглі яго выцягнуць дзеля мноства рыбы.
JOH 21:7 Тады той вучань, якога любіў Ісус, кажа Пятру: «Гэта Госпад». Сымон жа Пётар, пачуўшы, што гэта Госпад, падперазаўся кашуляю, бо быў голы, і кінуўся ў мора.
JOH 21:8 А іншыя вучні прыплылі ў чаўне, бо не былі далёка ад зямлі, локцяў каля двухсот, цягнучы нерат з рыбаю.
JOH 21:9 Калі ж выйшлі на зямлю, бачаць раскладзены агонь і рыбу, што ляжала на ім, і хлеб.
JOH 21:10 Кажа ім Ісус: «Прынясіце з тае рыбы, якую вы цяпер злавілі».
JOH 21:11 Сымон Пётар пайшоў і выцягнуў на зямлю нерат, поўны вялікіх рыбаў, якіх было сто пяцьдзясят тры, і пры гэткай колькасьці нерат не падраўся.
JOH 21:12 Кажа ім Ісус: «Ідзіце, абедайце». З вучняў жа ніхто не адважыўся даведвацца ў Яго: «Хто Ты?», бо ведалі, што гэта Госпад.
JOH 21:13 Прыходзіць тады Ісус, і бярэ хлеб, і дае ім; таксама і рыбу.
JOH 21:14 Гэта ўжо трэці раз зьявіўся Ісус вучням Сваім пасьля ўваскрасеньня з мёртвых.
JOH 21:15 Калі ж яны абедалі, Ісус кажа Сымону Пятру: «Сымон Ёнін, ці любіш ты Мяне больш, чым гэтыя?» Той кажа Яму: «Так, Госпадзе! Ты ведаеш, што я сябрую з Табою». Ён кажа яму: «Пасьві ягняткі Мае».
JOH 21:16 Зноў кажа яму другі раз: «Сымон Ёнін, ці любіш ты Мяне?» Той кажа Яму: «Так, Госпадзе! Ты ведаеш, што я сябрую з Табою». Ён кажа яму: «Пасьві авечкі Мае».
JOH 21:17 Кажа яму трэці раз: «Сымон Ёнін, ці сябруеш ты са Мною?» Засмуціўся Пётар, што трэці раз спытаўся ў яго: «Ці сябруеш ты са Мною?», і сказаў Яму: «Госпадзе! Ты ўсё ведаеш, Ты ведаеш, што я сябрую з Табою!» Кажа яму Ісус: «Пасьві авечкі Мае.
JOH 21:18 Сапраўды, сапраўды кажу табе: калі ты быў малады, дык падпаясваўся сам і хадзіў, куды хацеў; а як састарэеш, выцягнеш рукі твае, і другі цябе падпаяша і павядзе, куды ня хочаш».
JOH 21:19 А гэта Ён сказаў, даючы знак, якою сьмерцяю той праславіць Бога. І, сказаўшы гэтае, кажа яму: «Ідзі за Мною».
JOH 21:20 Павярнуўшыся, Пётар бачыць, што ідзе за ім вучань, якога любіў Ісус і які на вячэры ўзьлёг ля грудзей Ягоных, і сказаў: «Госпадзе! Хто той, які выдасьць Цябе?»
JOH 21:21 Убачыўшы яго, Пётар кажа Ісусу: «Госпадзе! А ён што?»
JOH 21:22 Кажа яму Ісус: «Калі Я хачу, каб ён застаўся, пакуль прыйду, што табе? Ты ідзі за Мною!»
JOH 21:23 Тады прайшло слова гэтае між братоў, што вучань той не памрэ. Але Ісус не сказаў яму, што ён не памрэ, але: «Калі Я хачу, каб ён застаўся, пакуль прыйду, што табе?»
JOH 21:24 Гэты вучань і сьведчыць пра гэтае, і напісаў гэта. І мы ведаем, што праўдзівае сьведчаньне ягонае.
JOH 21:25 Ёсьць таксама шмат іншага, што ўчыніў Ісус, але, каб напісаць гэта асобна, дык, я мяркую, і самому сьвету не зьмясьціць бы напісаных кнігаў. Амэн.
ACT 1:1 Што праўда, першае слова ўчыніў я, Тэафіле, пра ўсё, што пачаў Ісус рабіць і навучаць
ACT 1:2 да таго дня, у які быў узьнесены, даўшы праз Духа Сьвятога загады апосталам, якіх выбраў,
ACT 1:3 і перад якімі зьявіў Сябе жывым пасьля цярпеньняў Сваіх са шматлікімі доказамі, на працягу сарака дзён паказываючыся ім і кажучы пра Валадарства Божае.
ACT 1:4 І, сабраўшы іх, загадаў ім: «Не адыходзьце з Ерусаліму, але чакайце на абяцаньне Айца, пра якое вы чулі ад Мяне,
ACT 1:5 што Ян хрысьціў вадою, а вы праз некалькі дзён будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым».
ACT 1:6 А яны, зыйшоўшыся, пыталіся ў Яго, кажучы: «Госпадзе, ці ня ў гэты час Ты адновіш валадарства Ізраіля?»
ACT 1:7 Ён жа сказаў ім: «Ня вам ведаць час ці пару, якія Айцец паклаў ва ўладзе Сваёй,
ACT 1:8 але вы возьмеце сілу, як зыйдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мне сьведкамі ў Ерусаліме, і ў-ва ўсёй Юдэі і Самарыі, і нават да краю зямлі».
ACT 1:9 І, сказаўшы гэтае, Ён быў падняты, калі яны глядзелі [на Яго], і воблака ўзяло Яго ад вачэй іхніх.
ACT 1:10 І калі яны ўглядаліся ў неба, як Ён адыходзіў, вось, два мужы сталі перад імі ў белым адзеньні
ACT 1:11 і сказалі: «Мужы Галілейскія! Чаго вы стаіцё, гледзячы ў неба? Гэты Ісус, узяты ад вас у неба, прыйдзе гэтак сама, як вы бачылі Яго, што ідзе ў неба».
ACT 1:12 Тады яны вярнуліся ў Ерусалім з гары, называнай Аліўнай, што блізка ад Ерусаліму, за дзень суботні ходу.
ACT 1:13 І, калі прыйшлі, узыйшлі ў залю, дзе былі Пётар, і Якуб, і Ян, і Андрэй, Філіп і Тамаш, Барталамей і Мацьвей, Якуб Алфеяў і Сымон Зілот, і Юда Якубаў.
ACT 1:14 Усе яны трывалі аднадушна ў малітвах і просьбах разам з жанчынамі, і Марыяй, маці Ісуса, і братамі Ягонымі.
ACT 1:15 І ў тыя дні Пётар, устаўшы сярод вучняў, сказаў, — а была грамада імёнаў разам каля ста дваццаці:
ACT 1:16 «Мужы браты! Мусіла споўніцца тое Пісаньне, якое казаў раней Дух Сьвяты праз вусны Давіда пра Юду, што стаўся павадыром тых, якія схапілі Ісуса,
ACT 1:17 што быў ён палічаны з намі, і выпала яму жэрабя служэньня гэтага.
ACT 1:18 Ён, што праўда, прыдбаў поле за нагароду няправеднасьці і, рынуўшыся, разьдзёрся папалове, і вываліліся ўсе ўнутранасьці ягоныя,
ACT 1:19 і сталася гэта вядома ўсім, хто жыве ў Ерусаліме, так што поле тое названае на іхняй мове Акельдама, гэта ёсьць Поле крыві.
ACT 1:20 Бо напісана ў кнізе Псальмаў: “Няхай станецца двор ягоны пустым, і няхай ніхто не жыве ў ім”, і: “Урад ягоны няхай возьме іншы”.
ACT 1:21 Дык з тых мужоў, якія зыходзіліся з намі праз увесь час, калі прыходзіў і выходзіў да нас Госпад Ісус,
ACT 1:22 пачынаючы ад хрышчэньня Янавага ажно да дня, калі Ён быў узяты ад нас, адзін з іх мусіць стацца разам з намі сьведкам уваскрасеньня Яго».
ACT 1:23 І паставілі двух: Язэпа, называнага Барсабам, якога звалі Юстам, і Мацея,
ACT 1:24 і, молячыся, сказалі: «Ты, Госпадзе, Які ведаеш сэрцы ўсіх, пакажы з гэтых двух аднаго, якога Ты выбраў
ACT 1:25 узяць жэрабя служэньня гэтага і апостальства, ад якога адступіўся Юда, каб ісьці на месца сваё».
ACT 1:26 І кінулі жэрабя пра іх, і ўпала жэрабя на Мацея, і ён быў далучаны да адзінаццаці апосталаў.
ACT 2:1 І як надыйшоў дзень Пяцідзясятніцы, былі ўсе аднадушна разам.
ACT 2:2 І стаўся раптам шум з неба, быццам ад наляцеўшага гвалтоўнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе яны сядзелі.
ACT 2:3 І паказаліся ім падзеленыя языкі, быццам агнявыя, і паселі на кожным з іх.
ACT 2:4 І напоўніліся ўсе Духам Сьвятым, і пачалі гаварыць іншымі мовамі, як Дух даваў ім прамаўляць.
ACT 2:5 Былі ж у Ерусаліме пасяліўшыся юдэі, мужы пабожныя, з усякага народу пад небам.
ACT 2:6 А як стаўся голас гэты, зыйшлося мноства і ўстрывожылася, бо кожны чуў, што яны гавораць ягонай мовай.
ACT 2:7 Усе ж дзівіліся і зьдзіўляліся, кажучы адзін аднаму: «Вось, усе гэтыя, што гавораць, ці ж не Галілейцы?
ACT 2:8 І як мы чуем кожны сваю мову, у якой нарадзіліся?
ACT 2:9 Парты, і Мэды, і Эляміты, і жыхары Мэсапатаміі, Юдэі і Кападокіі, Понту і Азіі,
ACT 2:10 Фрыгіі і Памфіліі, Эгіпту і межаў Лібіі каля Кірэнэі, і прыйшоўшыя рымскія Юдэі, і празэліты,
ACT 2:11 Крыцяне і Арабы, — чуем іх, што гавораць нашымі мовамі пра веліч Божую?»
ACT 2:12 Дзівіліся ж усе і бянтэжыліся, кажучы адзін аднаму: «Што гэта можа быць?»
ACT 2:13 А іншыя, насьмяхаючыся, казалі, што яны напіліся маладога віна.
ACT 2:14 Пётар жа з Адзінаццацьцю, устаўшы, падняў голас свой і прамовіў да іх: «Мужы Юдэйскія і ўсе жыхары Ерусаліму! Няхай будзе вам гэта вядома, і выслухайце словы мае,
ACT 2:15 бо яны ня п’яныя, як вы думаеце, бо яшчэ трэцяя гадзіна дня.
ACT 2:16 Але гэта ёсьць тое, што сказана праз прарока Ёэля:
ACT 2:17 “І будзе ў апошнія дні, — кажа Бог, — выльлю Духа Майго на ўсякае цела, і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя; і юнакі вашыя будуць бачыць відзежы, і старыя вашыя будуць сьніць сны.
ACT 2:18 І на слугаў Маіх і на служак Маіх выльлю ў тыя дні Духа Майго, і будуць прарочыць.
ACT 2:19 І дам цуды ў небе ўгары і знакі на зямлі ўнізе: кроў, і агонь, і куродым.
ACT 2:20 Сонца пераменіцца ў цемру, і месяц — у кроў перш, чым прыйдзе дзень Госпадаў, вялікі і слаўны.
ACT 2:21 І будзе: кожны, хто прызаве імя Госпада, будзе збаўлены”.
ACT 2:22 Мужы Ізраільцяне, выслухайце гэтыя словы: Ісуса з Назарэту, Мужа, зьяўленага між вамі Богам моцамі, і цудамі, і знакамі, якія рабіў праз Яго Бог сярод вас, як і самі вы ведаеце,
ACT 2:23 Яго, паводле вызначанай рады і прадбачаньня Божага выдадзенага, вы, узяўшы і рукамі беззаконьнікаў прыбіўшы цьвікамі, забілі.
ACT 2:24 Яго Бог уваскрасіў, вызваліўшы з мукаў сьмерці, таму што немагчыма было, каб Ён быў стрыманы ёю.
ACT 2:25 Бо Давід кажа пра Яго: “Бачыў я Госпада перад сабою заўсёды, бо Ён праваруч мяне, каб я не захістаўся.
ACT 2:26 Дзеля гэтага ўзьвесялілася сэрца маё, і ўзрадаваўся язык мой, нават і цела маё супачыне ў надзеі,
ACT 2:27 бо Ты не пакінеш душу маю ў пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць парахненьне.
ACT 2:28 Ты даў мне ведаць шлях жыцьця; Ты напоўніш мяне радасьцю перад абліччам Тваім”.
ACT 2:29 Мужы браты! Належыцца мне сказаць вам адкрыта пра патрыярха Давіда, што ён і памёр, і быў пахаваны, і магіла ягоная ў нас да гэтага дня.
ACT 2:30 А як быў ён прарок і ведаў, што прысягай прысягнуў яму Бог з плоду паясьніцы ягонай паводле цела паставіць Хрыста і пасадзіць на пасадзе ягоным,
ACT 2:31 прадбачачы, ён гаварыў пра ўваскрасеньне Хрыста, што не пакінутая душа Ягоная ў пекле, і цела Ягонае ня бачыла парахненьне.
ACT 2:32 Гэтага Ісуса ўваскрасіў Бог, і ўсе мы — сьведкі гэтага.
ACT 2:33 Дык узьнесены правіцаю Бога і ўзяўшы ад Айца абяцаньне Сьвятога Духа, Ён выліў тое, што вы цяпер бачыце і чуеце.
ACT 2:34 Бо Давід не ўзыйшоў у неба, а ён кажа: “Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь праваруч Мяне,
ACT 2:35 пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа ног Тваіх”.
ACT 2:36 Дык няхай упэўнена ведае ўвесь дом Ізраіля, што Бог зрабіў і Госпадам, і Хрыстом Яго, Гэтага Ісуса, Якога вы ўкрыжавалі».
ACT 2:37 Пачуўшы гэта, яны былі ўражаныя ў сэрцы і сказалі да Пятра і рэшты апосталаў: «Што нам рабіць, мужы браты?»
ACT 2:38 Пётар жа прамовіў да іх: «Навярніцеся, і няхай кожны з вас будзе ахрышчаны ў імя Ісуса Хрыста дзеля адпушчэньня грахоў, і возьмеце дар Сьвятога Духа.
ACT 2:39 Бо абяцаньне для вас, і для дзяцей вашых, і для ўсіх, якія далёка, каго пакліча Госпад, Бог наш».
ACT 2:40 І іншымі шматлікімі словамі сьведчыў і ўпрошваў, кажучы: «Ратуйцеся ад гэтага пакаленьня скрыўленага».
ACT 2:41 Дык тыя, што прыхільна прынялі словы ягоныя, былі ахрышчаныя, і ў той дзень дадалося каля трох тысячаў душ.
ACT 2:42 І трывалі яны ў навуцы апостальскай, і ў супольнасьці, і ў ламаньні хлеба, і ў малітвах.
ACT 2:43 Быў жа страх на кожнай душы, і шмат цудаў і знакаў дзеялася праз апосталаў.
ACT 2:44 А ўсе, якія мелі веру, былі разам, і мелі ўсё супольнае.
ACT 2:45 І прадавалі маёмасьць і ўласнасьць, і дзялілі паміж усімі, хто якую меў патрэбу.
ACT 2:46 І кожны дзень аднадушна трываючы ў сьвятыні і ламаючы хлеб у дамах, прыймалі ежу ў весялосьці і лагоднасьці сэрца,
ACT 2:47 хвалячы Бога і маючы ласку ва ўсяго народу. А Госпад штодня дадаваў да царквы тых, што былі збаўленыя.
ACT 3:1 Пётар жа і Ян ішлі разам у сьвятыню а дзявятай гадзіне малітвы.
ACT 3:2 І нейкі чалавек, кульгавы ад чэрава маці сваёй, якога насілі і кожны дзень лажылі ля дзьвярэй сьвятыні, называных Прыгожымі, прасіць міласьціну ў тых, якія ўваходзяць у сьвятыню,
ACT 3:3 убачыўшы Пятра і Яна, што меліся ўвайсьці ў сьвятыню, прасіў у іх міласьціны.
ACT 3:4 А Пётар, які з Янам углядаўся на яго, сказаў: «Паглядзі на нас».
ACT 3:5 Ён жа ўзіраўся на іх, чакаючы нешта ад іх узяць.
ACT 3:6 А Пётар сказаў: «Срэбра і золата няма ў мяне. А што маю, тое даю табе: у імя Ісуса Хрыста з Назарэту ўстань і хадзі!»
ACT 3:7 І, узяўшы яго за правую руку, падняў. І адразу ўмацаваліся ногі і косткі ягоныя,
ACT 3:8 і ён, падскочыўшы, стаў, і хадзіў, і ўвайшоў з імі ў сьвятыню, ходзячы, і скачучы, і хвалячы Бога.
ACT 3:9 І ўвесь народ бачыў яго, як хадзіў і хваліў Бога.
ACT 3:10 І пазналі яго, што ён быў той, які дзеля міласьціны сядзеў ля Прыгожых дзьвярэй сьвятыні; і напоўніліся страхам і зьдзіўленьнем ад таго, што здарылася з ім.
ACT 3:11 А як аздароўлены кульгавы трымаўся Пятра і Яна, увесь народ у здуменьні прыбег да іх у прысенак, называны Салямонавым.
ACT 3:12 Бачачы гэта, Пётар адказаў народу: «Мужы Ізраільцяне! Што зьдзіўляецеся гэтаму, ці што так углядаецеся на нас, нібыта мы сваёю сілай або пабожнасьцю зрабілі, каб ён хадзіў?
ACT 3:13 Бог Абрагама, і Ісаака, і Якуба, Бог бацькоў нашых уславіў Сына Свайго Ісуса, Якога вы выдалі і ад Якога адракліся перад абліччам Пілата, калі той судзіў вызваліць Яго.
ACT 3:14 Вы ж ад Сьвятога і Праведнага адракліся і прасілі дараваць вам чалавека забойцу,
ACT 3:15 а Самаго Начальніка жыцьця забілі. Яго Бог падняў з мёртвых, і мы — сьведкі гэтага.
ACT 3:16 І дзеля веры ў імя Ягонае ўмацавала імя Ягонае таго, каго вы бачыце і ведаеце; і вера, якая ад Яго, дала яму ацаленьне гэтае перад усімі вамі.
ACT 3:17 І цяпер, браты, я ведаю, што праз няведаньне ўчынілі вы гэта, як і начальнікі вашыя,
ACT 3:18 а Сам Бог, Які прадвесьціў праз вусны ўсіх Сваіх прарокаў, каб цярпець [мукі] Хрысту, тое і споўніў.
ACT 3:19 Дык навярніцеся і вярніцеся, каб сьцерліся грахі вашыя,
ACT 3:20 каб прыйшлі часы асьвяжэньня ад аблічча Госпада, і каб Ён паслаў Ісуса Хрыста, Якога вам наперад абвясьціў,
ACT 3:21 і Якога мусіла неба прыняць да часу напраўленьня ўсяго, пра што гаварыў Бог праз вусны ўсіх Сваіх сьвятых прарокаў ад вякоў.
ACT 3:22 Бо Майсей сказаў бацькам: “Прарока паставіць вам Госпад, Бог ваш, з братоў вашых, як мяне. Яго слухайце ў-ва ўсім, што будзе казаць вам.
ACT 3:23 І будзе: кожная душа, якая не паслухае Прарока гэтага, будзе вынішчана з народу”.
ACT 3:24 І ўсе прарокі ад Самуэля і па чарзе, якія толькі гаварылі, прапаведвалі гэтыя дні.
ACT 3:25 Вы — сыны прарокаў і запавету, які заключыў Бог з бацькамі нашымі, кажучы да Абрагама: “І ў насеньні тваім дабраслаўлёныя будуць усе народы зямлі”.
ACT 3:26 Вам першым Бог, уваскрасіўшы Сына Свайго Ісуса, паслаў Яго, дабраслаўляючы вас, каб адвярнуўся кожны ад зласьлівасьці сваёй».
ACT 4:1 Калі яны гаварылі да народу, сталі перад імі сьвятары, і начальнікі варты сьвятыні, і садукеі,
ACT 4:2 узлаваныя, што яны навучаюць народ і прапаведуюць у Ісусе ўваскрасеньне з мёртвых.
ACT 4:3 І ўсклалі на іх рукі, і аддалі іх у вастрог да заўтра, бо быў ужо вечар.
ACT 4:4 А многія з тых, якія чулі слова, паверылі; і быў лік такіх мужоў каля пяці тысячаў.
ACT 4:5 А назаўтра сталася, што сабраліся ў Ерусаліме начальнікі іхнія, і старшыні, і кніжнікі,
ACT 4:6 і Анна першасьвятар, і Каяфа, і Ян, і Аляксандар, і ўсе, хто быў з роду першасьвятарскага,
ACT 4:7 і, паставіўшы іх пасярод, пыталіся: «Якою моцаю ці якім імем вы ўчынілі гэта?»
ACT 4:8 Тады Пётар, напоўніўшыся Духам Сьвятым, сказаў да іх: «Начальнікі народу і старшыні Ізраілю!
ACT 4:9 Калі нас сёньня дапытваюць за дабрадзейства нядужаму чалавеку, кім ён аздароўлены,
ACT 4:10 няхай будзе вядома ўсім вам і ўсяму народу Ізраіля, што ў імя Ісуса Хрыста з Назарэту, Якога вы ўкрыжавалі, Якога Бог уваскрасіў з мёртвых, праз Яго ён стаіць перад вамі здаровы.
ACT 4:11 Ён — Камень, пагарджаны вамі, будаўнічымі, Які стаўся галавою вугла,
ACT 4:12 і ні ў кім іншым няма збаўленьня, бо няма іншага імя пад небам, дадзенага людзям, у якім мусілі мы быць збаўленыя».
ACT 4:13 А ўбачыўшы адвагу Пятра і Яна і спасьцярогшы, што яны людзі някніжныя і простыя, зьдзіўляліся; пазналі ж іх, што яны былі з Ісусам.
ACT 4:14 Бачачы ж аздароўленага чалавека, які стаяў з імі, не маглі нічога запярэчыць.
ACT 4:15 Загадаўшы ж ім выйсьці з сынэдрыёну, радзіліся між сабою,
ACT 4:16 кажучы: «Што мы зробім з гэтымі людзьмі? Бо, праўда, вялікі знак, які стаўся праз іх, яўны для ўсіх, хто жыве ў Ерусаліме, і мы ня можам адмовіць гэта.
ACT 4:17 Але, каб больш не разыходзілася гэта ў народзе, пагрозамі забаронім ім, каб ужо не гаварылі ў імя гэтае нікому з людзей».
ACT 4:18 І, паклікаўшы іх, загадалі ім зусім не гаварыць і не навучаць у імя Ісуса.
ACT 4:19 А Пётар і Ян, адказваючы ім, сказалі: «Судзіце, ці справядліва перад Богам слухаць вас больш, чым Бога?
ACT 4:20 Бо мы ня можам не гаварыць пра тое, што бачылі і чулі».
ACT 4:21 Яны ж, пагражаючы, вызвалілі іх, не знаходзячы, як пакараць іх, дзеля народу, бо ўсе славілі Бога за тое, што сталася.
ACT 4:22 Бо больш за сорак гадоў было таму чалавеку, з якім стаўся знак аздараўленьня.
ACT 4:23 Калі ж іх вызвалілі, яны прыйшлі да сваіх і паведамілі ўсё, што ім сказалі першасьвятары і старшыні.
ACT 4:24 А яны, пачуўшы, аднадушна паднялі голас да Бога і сказалі: «Уладару! Ты — Бог, Які ўчыніў неба, і зямлю, і мора, і ўсё, што ў іх.
ACT 4:25 Праз вусны Давіда, слугі Твайго, Ты сказаў: “Чаму бунтуюцца пагане і народы задумваюць марнае?
ACT 4:26 Паўсталі валадары зямлі, і князі сабраліся разам супраць Госпада і супраць Хрыста Ягонага”.
ACT 4:27 Бо праўдзіва сабраліся супраць Сьвятога Сына Твайго Ісуса, Якога Ты памазаў, Ірад і Понці Пілат з паганамі і народам Ізраіля,
ACT 4:28 каб учыніць усё, што рука Твая і рада Твая прадвызначылі, каб сталася.
ACT 4:29 І цяпер, Госпадзе, зірні на пагрозы іхнія, і дай слугам Тваім з усёю адвагаю гаварыць слова Тваё,
ACT 4:30 а Ты працягні руку Тваю на аздараўленьне, і каб рабіліся знакі і цуды праз імя Сьвятога Сына Твайго Ісуса».
ACT 4:31 І, як памаліліся, захісталася месца, дзе яны былі сабраўшыся, і ўсе былі напоўненыя Духам Сьвятым, і гаварылі слова Божае з адвагаю.
ACT 4:32 А ў мноства тых, якія паверылі, было адно сэрца і адна душа, і ніхто нічога з маёмасьці сваёй не называў сваім, але ўсё ў іх было супольнае.
ACT 4:33 І з вялікай сілай апосталы давалі сьведчаньне ўваскрасеньня Госпада Ісуса, і ласка вялікая была на ўсіх іх.
ACT 4:34 Бо не было сярод іх нікога, хто меў нястачу, бо ўсе, хто меў палі ці дамы, продаючы іх, прыносілі цану праданага
ACT 4:35 і клалі ля ног апосталаў; а кожнаму давалася тое, якую хто меў патрэбу.
ACT 4:36 А Ёсія, названы апосталамі Барнабам, што значыць Сын пацяшэньня, лявіт, родам з Кіпру,
ACT 4:37 які меў сваё поле, прадаўшы яго, прынёс грошы і паклаў ля ног апосталаў.
ACT 5:1 А нейкі муж, на імя Ананія, з Сапфіраю, жонкаю сваёю, прадаў маёмасьць сваю,
ACT 5:2 і прыхаваў з цаны з ведама жонкі сваёй, і, прынёсшы нейкую частку, палажыў ля ног апосталаў.
ACT 5:3 А Пётар сказаў: «Чаму напоўніў шатан сэрца тваё, каб схлусіць Духу Сьвятому ды прыхаваць з цаны за поле?
ACT 5:4 Ці ж не тваё было, што ты меў, і праданае ці ж не ў тваёй уладзе было? Навошта ты палажыў рэч гэтую ў сэрца сваё? Ты схлусіў ня людзям, але Богу».
ACT 5:5 Пачуўшы словы гэтыя, Ананія ўпаў нежывы. І вялікі страх стаўся на ўсіх, якія чулі гэта.
ACT 5:6 А юнакі, устаўшы, узялі яго і, вынесшы, пахавалі.
ACT 5:7 Сталася ж гадзіны праз тры, прыйшла і жонка ягоная, ня ведаючы, што сталася.
ACT 5:8 А Пётар спытаўся ў яе: «Скажы мне, ці за гэтулькі аддалі вы поле?» Яна ж сказала: “Так, за гэтулькі”.
ACT 5:9 А Пётар сказаў да яе: «Навошта змовіліся вы спакусіць Духа Госпадавага? Вось, пры дзьвярах ногі тых, якія пахавалі мужа твайго, і яны вынясуць цябе».
ACT 5:10 Яна ж адразу ўпала ля ног ягоных нежывая. А юнакі, увайшоўшы, знайшлі яе мёртвую і, вынесшы, пахавалі каля мужа яе.
ACT 5:11 І стаўся вялікі страх на ўсёй царкве і на ўсіх, якія чулі гэта.
ACT 5:12 А праз рукі апосталаў рабілася шмат знакаў і цудаў у народзе, і былі ўсе аднадушна ў прысенках Салямонавых.
ACT 5:13 А з іншых ніхто не адважваўся прыстаць да іх, але ўзьвялічваў іх народ.
ACT 5:14 А тых, што вераць у Госпада, дадавалася яшчэ больш, мноства мужчынаў і жанчынаў,
ACT 5:15 так што выносілі хворых на вуліцы і лажылі на ложках і насілках, каб хоць цень Пятра, які ішоў, ацяніў каго з іх.
ACT 5:16 Зыйшлося таксама ў Ерусалім мноства з навакольных гарадоў, несучы хворых і апанаваных нячыстымі духамі, якія ўсе былі аздароўленыя.
ACT 5:17 А першасьвятар і ўсе, што з ім, якія былі з герэзіі садукейскай, паўстаўшы, напоўніліся зайздрасьцю,
ACT 5:18 і ўсклалі рукі свае на апосталаў, і зьмясьцілі іх у вастрог грамадзкі.
ACT 5:19 А анёл Госпадаў уначы адчыніў дзьверы вязьніцы і, вывеўшы іх, сказаў:
ACT 5:20 «Ідзіце і, стаўшы, гаварыце ў сьвятыні да народу ўсе словы жыцьця гэтага».
ACT 5:21 Пачуўшы гэта, яны ўвайшлі раніцаю ў сьвятыню і навучалі. А першасьвятар і тыя, што з ім, прыйшоўшы, склікалі сынэдрыён і ўсю старшызну сыноў Ізраіля і паслалі ў вязьніцу прывесьці іх.
ACT 5:22 Паслугачы ж, прыйшоўшы, не знайшлі іх у вязьніцы і, вярнуўшыся, паведамілі,
ACT 5:23 кажучы: «Вязьніцу знайшлі мы замкнёную надзейна і вартаўнікоў, якія звонку стаялі перад дзьвярыма; але, адчыніўшы, усярэдзіне нікога не знайшлі».
ACT 5:24 Калі ж пачулі словы гэтыя сьвятар, і начальнік варты сьвятыні, і першасьвятары, зьбянтэжыліся, што б гэта сталася?
ACT 5:25 А нехта, прыйшоўшы, паведаміў ім, кажучы, што вось мужы, якіх вы зьмясьцілі ў вязьніцу, стаяць у сьвятыні і навучаюць народ.
ACT 5:26 Тады начальнік варты, пайшоўшы з паслугачамі, прывёў іх бяз гвалту, бо баяліся народу, каб не ўкаменаваў іх.
ACT 5:27 А прывёўшы, паставілі іх у сынэдрыёне; і спытаўся ў іх першасьвятар,
ACT 5:28 кажучы: «Ці не пагрозамі забаранілі мы вам навучаць пра імя гэтае? І вось, вы напоўнілі Ерусалім навукай вашай і хочаце сьцягнуць на нас кроў Чалавека Гэтага».
ACT 5:29 І, адказваючы, Пётар і апосталы сказалі: «Больш трэба слухацца Бога, чым людзей.
ACT 5:30 Бог бацькоў нашых уваскрасіў Ісуса, Якога вы забілі, павесіўшы на дрэве.
ACT 5:31 Яго, Начальніка і Збаўцу, Бог правіцай Сваёй узвысіў, каб даць Ізраілю навяртаньне і адпушчэньне грахоў.
ACT 5:32 І сьведкі Ягоныя на словы гэтыя — мы і Дух Сьвяты, Якога Бог даў тым, што слухаюцца Яго».
ACT 5:33 Тыя ж, пачуўшы, раз’юшыліся і пастанавілі пазабіваць іх.
ACT 5:34 А адзін фарысэй у сынэдрыёне, на імя Гамаліэль, законавучыцель, знаны ўсяму народу, устаўшы, загадаў на трохі [часу] вывесьці апосталаў,
ACT 5:35 і сказаў ім: «Мужы Ізраільцяне, сьцеражыцеся адносна людзей гэтых, што маеце ўчыніць.
ACT 5:36 Бо перад гэтымі днямі паўстаў Тэўда, кажучы пра сябе як пра некага, і да яго прыстаў лік мужоў каля чатырохсот; ён быў забіты, і ўсе, што слухаліся яго, расьцярушыліся і сталіся нічым.
ACT 5:37 Пасьля гэтага ў дні перапісу паўстаў Юда Галілеец і пацягнуў за сабою даволі народу; і ён загінуў, і ўсе, што слухаліся яго, рассыпаліся.
ACT 5:38 І цяпер кажу вам: адыйдзіцеся ад гэтых людзей і пакіньце іх; бо калі ад людзей рада гэтая ці справа гэтая, будзе зьнішчаная,
ACT 5:39 а калі ад Бога, вы ня здолееце зьнішчыць яе, і каб самі не апынуліся змагарамі з Богам».
ACT 5:40 Яны ж паслухаліся яго і, паклікаўшы апосталаў, зьбіўшы, загадалі ім не гаварыць пра імя Ісуса, і вызвалілі іх.
ACT 5:41 Тыя ж пайшлі ад аблічча сынэдрыёна, радуючыся, што сталіся вартымі зьневажэньня за імя Ягонае.
ACT 5:42 І кожны дзень у сьвятыні і дома не пераставалі навучаць і дабравесьціць пра Ісуса Хрыста.
ACT 6:1 А ў гэтыя дні, калі памножылася вучняў, сталася нараканьне Эліністаў на Гебраяў, што ў штодзённым служэньні занядбоўваюцца ўдовы іхнія.
ACT 6:2 Дванаццаць жа, паклікаўшы мноства вучняў, сказалі: «Ня гожа нам, пакінуўшы слова Божае, служыць пры сталах.
ACT 6:3 Дык нагледзьце спасярод вас, браты, сем засьведчаных мужоў, поўных Духа Сьвятога і мудрасьці, якіх мы паставім на гэтую патрэбу,
ACT 6:4 а мы будзем трываць у малітве і служэньні слова».
ACT 6:5 І спадабалася слова гэтае перад абліччам усяго мноства, і выбралі Стэфана, мужа, поўнага веры і Духа Сьвятога, і Філіпа, і Прохара, і Ніканора, і Тымона, і Пармэна, і Мікалая Антыяхійца, празэліта.
ACT 6:6 Іх паставілі перад апосталамі; і яны, памаліўшыся, усклалі на іх рукі.
ACT 6:7 І слова Божае расло, і вучні ў Ерусаліме вельмі множыліся лікам, і вялікая колькасьць сьвятароў паслухаліся веры.
ACT 6:8 А Стэфан, поўны веры і сілы, чыніў цуды і знакі вялікія ў народзе.
ACT 6:9 Паўсталі ж некаторыя з сынагогі, называнай Лібэртынскай, і Кірэнэйскай, і Александрыйскай, і тых, што з Кілікіі і Азіі, спрачаючыся са Стэфанам,
ACT 6:10 і ня здолелі супрацьстаць мудрасьці і Духу, Якім ён гаварыў.
ACT 6:11 Тады падбілі мужоў сказаць: «Мы чулі яго, як гаварыў словы блюзьнерскія на Майсея і Бога».
ACT 6:12 І падбурылі народ, і старшыняў, і кніжнікаў, і, стаўшы, схапілі яго, і прывялі ў сынэдрыён.
ACT 6:13 І паставілі яны хлусьлівых сьведкаў, якія казалі: «Гэты чалавек не перастае гаварыць словы блюзьнерскія супраць гэтага сьвятога месца і супраць Закону,
ACT 6:14 бо мы чулі, як ён казаў, што Ісус з Назарэту зруйнуе месца гэтае і зьменіць звычаі, якія перадаў нам Майсей».
ACT 6:15 І ўсе тыя, што сядзелі ў сынэдрыёне, углядаючыся на яго, бачылі аблічча ягонае, нібыта аблічча анёла.
ACT 7:1 А першасьвятар сказаў: «Ці ж гэта так?»
ACT 7:2 Той жа мовіў: «Мужы браты і бацькі, паслухайце! Бог славы зьявіўся бацьку нашаму Абрагаму, калі той быў у Мэсапатаміі, перш, чым пасяліўся ў Харане,
ACT 7:3 і сказаў да яго: “Выйдзі з зямлі тваёй і ад родзічаў тваіх і ідзі ў зямлю, якую Я табе пакажу”.
ACT 7:4 Тады, выйшаўшы з зямлі Халдэйскае, ён пасяліўся ў Харане; адтуль пасьля сьмерці бацькі ягонага [Бог] перасяліў яго ў гэтую зямлю, у якой вы цяпер жывяцё.
ACT 7:5 І ня даў яму ў ёй спадчыны ані на стапу нагі; і абяцаў яму даць яе ў валоданьне яму і насеньню ягонаму пасьля яго, а ня меў ён дзіцяці.
ACT 7:6 Сказаў жа яму Бог, што насеньне ягонае будзе прыхаднем у зямлі чужой, і зьняволяць іх, і будуць рабіць ім зло чатырыста гадоў.
ACT 7:7 “І народ, які зняволіць іх, Я буду судзіць, — сказаў Бог, — і пасьля гэтага яны выйдуць і будуць служыць Мне ў гэтым месцы”.
ACT 7:8 І даў яму запавет абразаньня. І гэтак ён нарадзіў Ісаака, і абрэзаў яго на восьмы дзень; і Ісаак — Якуба, і Якуб — дванаццаць патрыярхаў.
ACT 7:9 І патрыярхі, зайздросьцячы Язэпу, прадалі яго ў Эгіпет; і Бог быў з ім,
ACT 7:10 і выбавіў яго з усіх прыгнётаў ягоных, і даў яму ласку і мудрасьць перад фараонам, валадаром Эгіпту; і той паставіў яго за начальніка над Эгіптам і над усім домам сваім.
ACT 7:11 Прыйшоў жа голад на ўсю зямлю Эгіпту і Ханаану, і гора вялікае, і бацькі нашыя не знаходзілі жыўнасьці.
ACT 7:12 А Якуб, пачуўшы, што ёсьць збожжа ў Эгіпце, паслаў спачатку бацькоў нашых,
ACT 7:13 і за другім разам Язэп быў пазнаны братамі ягонымі, і фараону выявіўся род Язэпавы.
ACT 7:14 А Язэп, паслаўшы, паклікаў бацьку свайго Якуба і ўсіх родзічаў сваіх, душаў семдзесят пяць.
ACT 7:15 Якуб жа зыйшоў у Эгіпет, і памёр сам і бацькі нашыя,
ACT 7:16 і перанесьлі іх у Сыхем, і паклалі ў магілу, якую набыў Абрагам за цану срэбра ў сыноў Гемора Сыхемава.
ACT 7:17 А як набліжаўся час абяцаньня, наконт якога прысягаў Бог Абрагаму, народ рос і памнажаўся ў Эгіпце
ACT 7:18 да часу, калі паўстаў іншы валадар, які ня ведаў Язэпа.
ACT 7:19 Той, хітруючы супраць роду нашага, рабіў зло бацькам нашым, каб яны выкідалі немаўлят, каб тыя не жылі.
ACT 7:20 У той час нарадзіўся Майсей, і быў мілы Богу; яго гадавалі тры месяцы ў доме бацькі ягонага.
ACT 7:21 Калі ж выкінулі яго, узяла яго дачка фараона і гадавала яго за сына сабе.
ACT 7:22 І быў настаўлены Майсей ва ўсёй мудрасьці Эгіпцянаў, і быў ён магутны ў словах і ўчынках.
ACT 7:23 Калі ж споўнілася яму сорак гадоў веку, прыйшло яму на сэрца даведацца братоў сваіх, сыноў Ізраіля.
ACT 7:24 І, убачыўшы, як некага крыўдзілі, заступіўся за яго і адпомсьціў за пакрыўджанага, ударыўшы Эгіпцяніна.
ACT 7:25 Ён жа думаў, што браты ягоныя зразумеюць, што Бог рукой ягонай дае ім выбаўленьне, а яны не зразумелі.
ACT 7:26 І на наступны дзень ён зьявіўся ім, як яны біліся, і вёў іх да згоды, кажучы: “Мужы, вы — браты! Чаму вы крыўдзіце адзін аднога?”
ACT 7:27 А той, што быў крыўдзіў бліжняга, адапхнуў яго, кажучы: “Хто паставіў цябе за начальніка і судзьдзю над намі?
ACT 7:28 Ці ты хочаш забіць мяне, як забіў учора Эгіпцяніна?”
ACT 7:29 Праз гэтае слова ўцёк Майсей і стаўся прыхаднем у зямлі Мадыям, дзе нарадзіў двух сыноў.
ACT 7:30 А калі споўнілася сорак гадоў, зьявіўся яму ў пустыні пад гарою Сынай анёл Госпадаў у полымі вагню куста.
ACT 7:31 Майсей жа, убачыўшы, зьдзівіўся відзежу, і калі ён набліжаўся, каб прыгледзецца, быў да яго голас Госпада:
ACT 7:32 “Я — Бог бацькоў тваіх, Бог Абрагама, і Бог Ісаака, і Бог Якуба”. Трасучыся, Майсей не адважыўся ўглядацца.
ACT 7:33 А Госпад сказаў яму: “Здымі сандалы з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, — зямля сьвятая.
ACT 7:34 Гледзячы, Я ўбачыў гора народу Майго ў Эгіпце, і пачуў стагнаньне іхнае, і зыйшоў выбавіць іх. І цяпер ідзі, Я пашлю цябе ў Эгіпет”.
ACT 7:35 Таго Майсея, якога яны адракліся, кажучы: “Хто паставіў цябе за начальніка і судзьдзю?” — яго Бог за начальніка і выбавіцеля паслаў рукой анёла, які зьявіўся яму ў кусьце.
ACT 7:36 Ён вывеў іх, учыніўшы цуды і знакі ў зямлі Эгіпецкай, і ў Чырвоным моры, і ў пустыні сорак гадоў.
ACT 7:37 Гэта той Майсей, які сказаў сынам Ізраіля: “Прарока паставіць вам Госпад, Бог ваш, з братоў вашых, як мяне; Яго слухайце”.
ACT 7:38 Гэта той, які быў у пустыні ў зборы з анёлам, які гаварыў на гары Сынай з ім і з бацькамі нашымі, які прыняў словы жывыя, каб даць нам,
ACT 7:39 якому не хацелі быць паслухмяныя бацькі нашыя, але адапхнулі яго і павярнулі сэрцы свае да Эгіпту,
ACT 7:40 кажучы Аарону: “Зрабі нам багоў, якія будуць ісьці наперадзе нас, бо з Майсеем гэтым, які вывеў нас з зямлі Эгіпецкай, ня ведаем, што сталася з ім”.
ACT 7:41 І зрабілі ў тыя дні цяля, і прынесьлі ахвяру ідалу, і весяліліся ў справах рук сваіх.
ACT 7:42 А Бог адвярнуўся і аддаў іх служыць войску нябеснаму, як напісана ў кнізе Прарокаў: “Дом Ізраіля, ці прыносілі вы Мне бітае і ахвяры сорак гадоў у пустыні?
ACT 7:43 І паднялі вы намёт Малоха і зорку бога вашага Рэмфана, абразы, якія вы зрабілі, каб ім пакланяцца. І Я перасялю вас ажно за Бабілон”.
ACT 7:44 Намёт сьведчаньня быў у бацькоў нашых у пустыні, як загадаў Той, Які гаварыў Майсею зрабіць яе паводле вобразу, які ён бачыў.
ACT 7:45 Яе, узяўшы, занесьлі бацькі нашыя з Егошуам у валоданьні паганаў, якіх Бог выгнаў ад аблічча бацькоў нашых, ажно да дзён Давіда,
ACT 7:46 які знайшоў ласку перад Богам і прасіў, каб знайсьці будыніну Богу Якуба.
ACT 7:47 Салямон жа пабудаваў Яму дом.
ACT 7:48 Але Найвышэйшы не жыве ў бажніцах, зробленых рукамі, як кажа прарок:
ACT 7:49 “Неба — пасад Мой, а зямля — падножжа ног Маіх. Які ж дом вы пабудуеце Мне, — кажа Госпад, — або якое месца супачынку Майго?
ACT 7:50 Ці ж не Мая рука ўчыніла ўсё гэтае?”
ACT 7:51 [Людзі] з цьвёрдым каркам і з неабрэзаным сэрцам і вушамі! Вы заўсёды супрацівіцеся Духу Сьвятому, як бацькі вашыя, так і вы.
ACT 7:52 Каго з прарокаў не перасьледавалі бацькі вашыя, і пазабівалі прадвесьнікаў прыходу Праведніка, здраднікамі і забойцамі Якога вы цяпер сталіся,
ACT 7:53 вы, якія ўзялі Закон паводле пастановы анёлаў і не захавалі яго».
ACT 7:54 А слухаючы гэта, яны раз’юшваліся ў сэрцах сваіх і скрыгаталі зубамі на яго.
ACT 7:55 Ён жа, напоўнены Духам Сьвятым, углядаючыся ў неба, убачыў славу Божую і Ісуса, Які стаіць праваруч Бога,
ACT 7:56 і сказаў: «Вось, бачу неба адчыненае і Сына Чалавечага, Які стаіць праваруч Бога».
ACT 7:57 Яны ж, закрычаўшы моцным голасам, пазатыкалі вушы свае, і аднадушна рынуліся на яго,
ACT 7:58 і, выгнаўшы за горад, каменавалі яго. І сьведкі кінулі адзеньні свае ля ног дзяцюка, называнага Саўл,
ACT 7:59 і каменавалі Стэфана, які прызываў [Бога] і казаў: «Госпадзе Ісусе, прымі дух мой!»
ACT 7:60 І, укленчыўшы, закрычаў моцным голасам: «Госпадзе, не палічы ім грэху гэтага!» І, сказаўшы гэта, памёр.
ACT 8:1 А Саўл згаджаўся на забойства яго. Сталася ж у той дзень вялікае перасьледваньне царквы ў Ерусаліме. І ўсе, акрамя апосталаў, былі расьцярушаныя па ваколіцах Юдэі і Самарыі.
ACT 8:2 А Стэфана пахавалі мужы пабожныя і ўчынілі па ім галашэньне вялікае.
ACT 8:3 Саўл жа нішчыў царкву, уваходзячы ў дамы, і, цягнучы мужчынаў і жанчынаў, аддаваў [іх] у вязьніцу.
ACT 8:4 А тыя, што расьцярушыліся, хадзілі, дабравесьцячы слова.
ACT 8:5 Філіп жа, зыйшоўшы ў горад Самаранскі, абвяшчаў ім Хрыста.
ACT 8:6 І натоўпы прыслухоўваліся да ўсяго, што казаў Філіп, аднадушна слухаючы і бачачы знакі, якія ён чыніў.
ACT 8:7 Бо з многіх, якія мелі духаў нячыстых, яны выходзілі, крычучы моцным голасам, а шмат спараліжаваных і кульгавых былі аздароўленыя.
ACT 8:8 І сталася радасьць вялікая ў горадзе тым.
ACT 8:9 А быў раней у гэтым горадзе нейкі муж на імя Сымон, які чараваў і зьдзіўляў народ Самарыі, называючы сябе некім вялікім.
ACT 8:10 І прыслухоўваліся да яго ўсе ад малога да вялікага, кажучы: «Ён ёсьць вялікая моц Божая».
ACT 8:11 Прыслухоўваліся ж да яго дзеля таго, што ён даволі часу чараваньнем зьдзіўляў іх.
ACT 8:12 А калі паверылі Філіпу, які дабравесьціў пра Валадарства Божае і імя Ісуса Хрыста, былі ахрышчаны як мужчыны, так і жанчыны.
ACT 8:13 Дый Сымон і той паверыў, і, ахрысьціўшыся, трываў пры Філіпе. А бачачы знакі і цуды вялікія, што рабіліся, дзівіўся.
ACT 8:14 Апосталы ж, што былі ў Ерусаліме, пачуўшы, што Самарыя прыняла слова Божае, паслалі да іх Пятра і Яна,
ACT 8:15 якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб атрымалі Духа Сьвятога,
ACT 8:16 бо Ён ня быў на нікога з іх зыйшоўшы, а толькі былі яны ахрышчаны ў імя Госпада Ісуса.
ACT 8:17 Тады яны ўсклалі на іх рукі, і яны атрымалі Духа Сьвятога.
ACT 8:18 Сымон жа, пабачыўшы, што праз ускладаньне рук апосталаў даецца Дух Сьвяты, прынёс ім грошы,
ACT 8:19 кажучы: «Дайце і мне гэткую ўладу, каб той, на каго ўскладу рукі, атрымаў Духа Сьвятога».
ACT 8:20 Пётар жа сказаў яму: «Няхай срэбра тваё будзе з табой на загубу, бо дар Божы ты думаў за грошы здабыць.
ACT 8:21 Няма табе часткі і жэрабя ў слове гэтым, бо сэрца тваё ня шчырае перад Богам.
ACT 8:22 Дык навярніся ад гэтай ліхоты тваёй і прасі Бога, можа, будзе адпушчана табе задума сэрца твайго.
ACT 8:23 Бо бачу цябе ў гарчыні жоўці і ў вузьле няправеднасьці».
ACT 8:24 А Сымон, адказваючы, сказаў: «Маліцеся вы за мяне да Госпада, каб не прыйшло на мяне тое, што вы сказалі».
ACT 8:25 Яны ж, засьведчыўшы і расказаўшы слова Госпадава, вярнуліся ў Ерусалім, дабравесьцячы ў многіх мястэчках Самаранскіх.
ACT 8:26 А анёл Госпадаў прамовіў да Філіпа, кажучы: «Устань і ідзі на поўдзень, на шлях, які зыходзіць з Ерусаліму ў Газу, той, які пусты».
ACT 8:27 І, устаўшы, ён пайшоў. І вось, муж Этыёпскі, эўнух, можны Кандакіі, валадаркі Этыёпаў, які быў над усімі скарбамі ейнымі і прыйшоў у Ерусалім пакланіцца,
ACT 8:28 вяртаўся назад, і сядзеў на калясьніцы сваёй, і чытаў прарока Ісаю.
ACT 8:29 А Дух сказаў Філіпу: «Падыйдзі і прыстань да калясьніцы гэтай».
ACT 8:30 Прыбегшы, Філіп пачуў, што той чытае прарока Ісаю, і сказаў: «Ці разумееш тое, што чытаеш?»
ACT 8:31 Той жа сказаў: «Як жа я магу, калі нехта не растлумачыць мне?» І папрасіў Філіпа, узыйшоўшы, сесьці з ім.
ACT 8:32 А ўрывак Пісаньня, які ён чытаў, быў гэткі: «Як авечку на зарэз, вялі Яго; і як ягня безгалосае перад тым, хто стрыжэ, гэтак Ён не адчыняе вуснаў Сваіх.
ACT 8:33 У паніжэньні Ягоным суд Ягоны ўзяты. А паходжаньне Ягонае хто распавядзе? Бо жыцьцё Ягонае будзе ўзята ад зямлі».
ACT 8:34 Адказваючы, эўнух сказаў Філіпу: «Прашу цябе, пра каго прарок гаворыць гэтае? Пра самога сябе ці пра каго іншага?»
ACT 8:35 А Філіп, адчыніўшы вусны свае і пачаўшы ад Пісаньня гэтага, дабравесьціў яму Ісуса.
ACT 8:36 А як ехалі па дарозе, прыйшлі да вады; і кажа эўнух: «Вось вада. Што перашкаджае мне быць ахрышчаным?»
ACT 8:37 А Філіп сказаў: «Калі верыш з усяго сэрца, можна». Ён жа, адказваючы, сказаў: «Веру, што Ісус Хрыстос ёсьць Сын Божы».
ACT 8:38 І загадаў спыніць калясьніцу. І зыйшлі абодва ў ваду, як Філіп, так і эўнух, і ахрысьціў яго.
ACT 8:39 Калі ж выйшлі яны з вады, Дух Госпадаў падхапіў Філіпа, і эўнух больш ня бачыў яго, бо паехаў у сваю дарогу, радуючыся.
ACT 8:40 А Філіп апынуўся ў Азоце; і, праходзячы, дабравесьціў па ўсіх гарадах, пакуль прыйшоў у Цэзарэю.
ACT 9:1 Саўл жа, яшчэ дыхаючы пагрозай і забойствам на вучняў Госпадавых, падыйшоў да першасьвятара
ACT 9:2 і прасіў у яго лісты ў Дамаск да сынагогаў, каб, калі знойдзе некага, хто ёсьць на гэтым шляху, як мужчынаў, так і жанчынаў, зьвязаўшы, весьці ў Ерусалім.
ACT 9:3 А калі ён ішоў, сталася, як ён наблізіўся да Дамаску, што неспадзявана агарнула яго сьвятло з неба.
ACT 9:4 І, упаўшы на зямлю, ён пачуў голас, які гаварыў яму: «Саўле, Саўле, чаму ты перасьледуеш Мяне?»
ACT 9:5 Ён жа сказаў: «Хто Ты, Госпадзе?» А Госпад сказаў: «Я — Ісус, Якога ты перасьледуеш. Цяжка табе супраць ражна ўпірацца».
ACT 9:6 І ён, дрыжучы і жахаючыся, сказаў: «Госпадзе, што хочаш, каб я рабіў?» І Госпад [кажа] да яго: «Устань і ідзі ў горад, і будзе табе сказана, што ты мусіш рабіць».
ACT 9:7 А мужы, якія спадарожнічалі яму, стаялі аслупянеўшы, чуючы голас, а нікога ня бачачы.
ACT 9:8 Саўл жа ўстаў з зямлі, і, адчыніўшы вочы свае, нікога ня бачыў; і ўзяўшы за руку, увялі яго ў Дамаск.
ACT 9:9 І тры дні ён ня бачыў, і ня еў, і ня піў.
ACT 9:10 Быў жа ў Дамаску адзін вучань на імя Ананія. І сказаў да яго Госпад у відзежы: «Ананія!» Ён жа сказаў: «Вось я, Госпадзе!»
ACT 9:11 А Госпад да яго: «Устаўшы, ідзі на вуліцу, называную Простай, і ў доме Юды пашукай Тарсяніна на імя Саўл, бо вось, ён моліцца
ACT 9:12 і бачыў у відзежы мужа на імя Ананія, які ўвайшоў і ўсклаў на яго руку, каб ён зноў бачыў».
ACT 9:13 Ананія ж адказаў: «Госпадзе, я чуў ад многіх пра мужа гэтага, колькі ліха ўчыніў ён сьвятым Тваім у Ерусаліме;
ACT 9:14 і тут ён мае ўладу ад першасьвятароў зьвязваць усіх, хто прызывае імя Тваё».
ACT 9:15 А Госпад сказаў да яго: «Ідзі, бо ён — Мая выбраная пасудзіна, каб несьці імя Маё перад паганамі, і валадарамі, і сынамі Ізраіля,
ACT 9:16 бо Я пакажу яму, колькі ён мусіць перацярпець за імя Маё».
ACT 9:17 Ананія пайшоў, і ўвайшоў у той дом, і, усклаўшы на яго рукі, сказаў: «Саўле, браце, Госпад паслаў мяне, Ісус, Які зьявіўся табе на дарозе, па якой ты ішоў, каб ты зноў бачыў і напоўніўся Духам Сьвятым».
ACT 9:18 І адразу нібы луска апала з вачэй ягоных, і стаў бачыць у той жа момант, і, устаўшы, быў ахрышчаны,
ACT 9:19 і, прыняўшы ежу, умацаваўся. І быў Саўл колькі дзён з вучнямі, што ў Дамаску,
ACT 9:20 і адразу абвяшчаў у сынагогах Хрыста, што Ён ёсьць Сын Божы.
ACT 9:21 А ўсе, хто чуў, дзівіліся і казалі: «Ці ня гэта той самы, які нішчыў у Ерусаліме тых, хто прызывае імя гэтае, і сюды прыйшоў дзеля таго, каб іх, зьвязаўшы, весьці да першасьвятароў?»
ACT 9:22 А Саўл больш умацоўваўся і трывожыў Юдэяў, якія жылі ў Дамаску, даводзячы, што Гэты [Ісус] ёсьць Хрыстос.
ACT 9:23 Калі ж споўнілася даволі дзён, Юдэі зрабілі нараду, каб забіць яго.
ACT 9:24 А Саўл даведаўся пра змову іхнюю. І яны сачылі ля брамаў дзень і ноч, каб яго забіць.
ACT 9:25 А вучні, узяўшы яго, уначы спусьцілі праз мур у кашы.
ACT 9:26 Прыйшоўшы ж у Ерусалім, Саўл спрабаваў прыстаць да вучняў, і ўсе баяліся яго, ня верачы, што ён — вучань.
ACT 9:27 А Барнаба, узяўшы яго, прывёў да апосталаў і распавёў ім, як у дарозе той бачыў Госпада, і што Ён гаварыў яму, і як ён у Дамаску адважна гаварыў у імя Ісуса.
ACT 9:28 І быў ён разам з імі, уваходзячы і выходзячы ў Ерусалім, і адважна гаворачы ў імя Госпада Ісуса.
ACT 9:29 Гаварыў таксама і спрачаўся з эліністамі, а тыя намагаліся яго забіць.
ACT 9:30 Браты ж, даведаўшыся, вывелі яго ў Цэзарэю і выправілі яго ў Тарс.
ACT 9:31 А цэрквы па ўсёй Юдэі, і Галілеі, і Самарыі мелі супакой, будуючыся і ходзячы ў страху Госпадавым, і праз пацяшэньне Духа Сьвятога памнажаліся.
ACT 9:32 Сталася ж, што Пётар, абыходзячы ўсіх, прыйшоў і да сьвятых, што жылі ў Лідзьдзе.
ACT 9:33 Знайшоў жа ён там аднаго чалавека, на імя Энэй, які восем гадоў ляжаў у ложку, бо быў спараліжаваны.
ACT 9:34 І сказаў яму Пётар: «Энэй, цябе аздараўляе Ісус Хрыстос; устань і пасьцялі сабе». І ён адразу ўстаў.
ACT 9:35 І бачылі яго ўсе, што жылі ў Лідзьдзе і Сароне, якія зьвярнуліся да Госпада.
ACT 9:36 А ў Ёппе была адна вучаніца, на імя Табіта, што ў перакладзе азначае Сарна. Яна была поўная добрых учынкаў і міласьцінаў, якія рабіла.
ACT 9:37 Сталася ж у тыя дні, што, занядужаўшы, яна памерла. Яе памылі і палажылі ў залі.
ACT 9:38 А як Лідда была блізка ад Ёппы, дык вучні, пачуўшы, што там Пётар, паслалі двух мужоў да яго, просячы прыйсьці да іх не марудзячы.
ACT 9:39 Устаўшы, Пётар прыйшоў да іх, і, як прыйшоў, завялі яго ў залю; і сталі перад ім усе ўдовы, галосячы і паказваючы вопраткі і адзеньне, якія паспраўляла Сарна, як была з імі.
ACT 9:40 А Пётар, выслаўшы ўсіх вонкі, укленчыўшы, маліўся і, зьвярнуўшыся да цела, сказаў: «Табіта, устань!» Яна ж адчыніла вочы свае і, убачыўшы Пятра, села.
ACT 9:41 А ён, даўшы ёй руку, падняў яе і, клікнуўшы сьвятых і ўдоваў, паставіў яе перад імі жывую.
ACT 9:42 І сталася ведама па ўсёй Ёппе, і многія паверылі ў Госпада.
ACT 9:43 Сталася ж, што ён даволі дзён заставаўся ў нейкага Сымона, гарбара.
ACT 10:1 А ў Цэзарэі быў адзін муж, на імя Карнэль, сотнік кагорты, называнай Італійскай,
ACT 10:2 пабожны і багабойны з усім домам сваім. Ён чыніў шмат міласьцінаў народу і ўсьцяж маліўся Богу.
ACT 10:3 Ён бачыў яўна ў відзежы каля дзявятае гадзіны дня анёла Божага, які ўвайшоў да яго і сказаў яму: «Карнэль!»
ACT 10:4 Ён жа, углядаючыся на яго і будучы ў страху, сказаў: «Што, Госпадзе?» А той сказаў яму: «Малітвы твае і міласьціны твае ўзыйшлі на памяць перад Богам.
ACT 10:5 І цяпер пашлі ў Ёппу мужоў, і пакліч Сымона, які называецца Пятром;
ACT 10:6 ён гасьцюе ў нейкага Сымона гарбара, дом якога ля мора. Ён скажа табе, што ты мусіш рабіць».
ACT 10:7 Калі ж анёл, які гаварыў з Карнэлем, адыйшоў, ён, паклікаўшы двух слугаў сваіх і пабожнага жаўнера з тых, што былі пры ім,
ACT 10:8 і ўсё ім распавёўшы, паслаў іх у Ёппу.
ACT 10:9 А на наступны дзень, як яны былі ў дарозе і набліжаліся да гораду, Пётар узыйшоў на дах памаліцца каля шостае гадзіны.
ACT 10:10 Адчуў жа голад і захацеў есьці; а калі гатавалі, ахапіла яго захапленьне,
ACT 10:11 і бачыць ён неба расчыненае і начыньне нейкае, якое зыходзіла да яго, быццам вялікі абрус, зьвязаны за чатыры канцы і апусканы на зямлю.
ACT 10:12 У ім былі ўсе чатырохногія зямныя, і зьвяры, і паўзуны, і птушкі нябесныя.
ACT 10:13 І стаўся голас да яго: «Устаўшы, Пётар, заколвай і еш».
ACT 10:14 А Пётар сказаў: «Ніякім чынам, Госпадзе, бо ніколі ня еў я паганага ці нячыстага».
ACT 10:15 І голас ізноў другі раз да яго: «Што Бог ачысьціў, ты не пагань».
ACT 10:16 Сталася ж гэта тройчы, і начыньне ізноў узьнялося ў неба.
ACT 10:17 Калі ж Пётар бянтэжыўся ў сабе, што б значыў відзеж, які бачыў, вось, мужы, пасланыя ад Карнэля, распытаўшы пра дом Сымона, спыніліся ля брамы
ACT 10:18 і, крыкнуўшы, спыталіся, ці тут гасьцюе Сымон, называны Пятром.
ACT 10:19 А як Пётар думаў пра гэты відзеж, сказаў яму Дух: «Вось, тры мужы шукаюць цябе.
ACT 10:20 Дык, устаўшы, зыйдзі і ідзі з імі, нічога не сумняваючыся, бо Я паслаў іх».
ACT 10:21 Зыйшоўшы ж да тых мужоў, пасланых да яго ад Карнэля, Пётар сказаў: «Вось, я той, каго вы шукаеце. Што за прычына, дзеля чаго вы прыйшлі?»
ACT 10:22 Яны ж сказалі: «Карнэль, сотнік, муж праведны і багабойны, пра якога сьведчыць увесь народ Юдэйскі, атрымаў загад ад сьвятога анёла паклікаць цябе ў дом свой і паслухаць словы ад цябе».
ACT 10:23 Тады Пётар, запрасіўшы, гасьцяваў іх, а на заўтра пайшоў з імі, і некаторыя з братоў, якія з Ёппы, пайшлі з ім.
ACT 10:24 І на наступны дзень прыйшлі яны ў Цэзарэю, а Карнэль чакаў на іх, склікаўшы сваякоў сваіх і блізкіх сяброў.
ACT 10:25 Калі ж сталася, што Пётар увайшоў, Карнэль, сустрэўшы яго, упаў да ног ягоных і пакланіўся.
ACT 10:26 А Пётар падняў яго, кажучы: «Устань, і я таксама чалавек».
ACT 10:27 І, размаўляючы з ім, увайшоў, і знаходзіць шмат сабраных.
ACT 10:28 І прамовіў да іх: «Вы ведаеце, што не належыцца мужу Юдэйскаму злучацца ці зыходзіцца з чужынцамі, але Бог паказаў мне не называць ніякага чалавека паганым ці нячыстым.
ACT 10:29 Дзеля гэтага я і прыйшоў, як быў пакліканы, без пярэчаньняў. Дык пытаюся: дзеля якой прычыны вы паклікалі мяне?»
ACT 10:30 І прамовіў Карнэль: «Ад чацьвёртага дня аж да гэтае гадзіны я посьціў і а дзявятай гадзіне маліўся ў доме маім; і вось, стаў перада мною муж у сьветлым адзеньні
ACT 10:31 і мовіць: “Карнэль, пачутая малітва твая, і міласьціны твае ўзгаданыя перад Богам.
ACT 10:32 Дык пашлі ў Ёппу і пакліч Сымона, які называецца Пятром; ён гасьцюе ў доме Сымона гарбара, ля мора; ён, прыйшоўшы, скажа табе”.
ACT 10:33 Дык я неадкладна паслаў да цябе, і ты добра зрабіў, прыйшоўшы. А цяпер мы ўсе прыйшлі перад Бога, каб слухаць усё, што загадана табе ад Бога».
ACT 10:34 А Пётар, расчыніўшы вусны, сказаў: «Праўдзіва спасьцерагаю, што не на аблічча зважае Бог,
ACT 10:35 але ў кожным народзе прыемны Яму той, хто баіцца Яго і чыніць праведнасьць.
ACT 10:36 Слова паслаў Ён сынам Ізраіля, дабравесьцячы супакой праз Ісуса Хрыста, Які ёсьць Госпад усяго.
ACT 10:37 Вы ведаеце слова, што сталася па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі, пасьля хрышчэньня, якое абвясьціў Ян,
ACT 10:38 як Бог памазаў Духам Сьвятым і моцай Ісуса з Назарэту, Які хадзіў, робячы дабро і аздараўляючы ўсіх, прыгнятаных д’яблам, бо Бог быў з Ім.
ACT 10:39 І мы — сьведкі ўсяго, што Ён учыніў у краіне Юдэйскай і ў Ерусаліме. І забілі Яго, павесіўшы на дрэве.
ACT 10:40 Яго Бог уваскрасіў на трэці дзень, і даў Яму аб’яўляцца
ACT 10:41 не ўсяму народу, але сьведкам, наперад прызначаным ад Бога, нам, якія елі і пілі з Ім пасьля ўваскрасеньня Яго з мёртвых.
ACT 10:42 І Ён загадаў нам абвяшчаць народу і сьведчыць, што Ён ёсьць вызначаны ад Бога Судзьдзя жывых і мёртвых.
ACT 10:43 Пра Яго ўсе прарокі сьведчаць, што ўсякі, хто верыць у Яго, атрымае адпушчэньне грахоў праз імя Ягонае».
ACT 10:44 Калі Пётар яшчэ гаварыў словы гэтыя, зыйшоў Дух Сьвяты на ўсіх, якія слухалі слова.
ACT 10:45 І дзівіліся верныя з абрэзаных, якія прыйшлі з Пятром, што і на паганаў выліты дар Сьвятога Духа,
ACT 10:46 бо чулі іх, як гаварылі мовамі і ўзьвялічвалі Бога. Тады адказаў Пётар:
ACT 10:47 «Няўжо нехта можа забараніць вады дзеля хрышчэньня тых, якія атрымалі Духа Сьвятога, як і мы?»
ACT 10:48 І загадаў ім ахрысьціцца ў імя Госпада. Тады прасілі яго застацца на некалькі дзён.
ACT 11:1 А апосталы і браты, якія былі ў Юдэі, пачулі, што і пагане прынялі слова Божае.
ACT 11:2 І калі Пётар узыйшоў у Ерусалім, тыя, што з абрэзаных, сумняваліся ў ім,
ACT 11:3 кажучы: «Да мужоў неабрэзаных ты хадзіў і еў з імі!»
ACT 11:4 А Пётар, пачаўшы, выклаў па парадку, кажучы:
ACT 11:5 «Я быў у горадзе Ёппе, молячыся, і ў захапленьні ўбачыў відзеж: нейкае начыньне, якое зыходзіла, быццам вялікі абрус, за чатыры канцы апусканы з неба, і прыйшло да мяне.
ACT 11:6 Углядаючыся ў яго, я разгледзеў і ўбачыў чатырохногіх зямных, і зьвяроў, і паўзуноў, і птушкі нябесныя.
ACT 11:7 Пачуў жа я голас, які гаварыў мне: “Устаўшы, Пётар, заколвай і еш”.
ACT 11:8 А я сказаў: “Ніякім чынам, Госпадзе, бо нічога паганага ці нячыстага ніколі ня браў я ў вусны мае”.
ACT 11:9 А голас адказаў мне другі раз з неба: “Што Бог ачысьціў, ты не пагань”.
ACT 11:10 Сталася ж гэта тройчы, і ізноў усё ўзьнялося ў неба.
ACT 11:11 І вось, у гэты момант спыніліся перад домам, у якім я быў, трох мужоў, пасланыя да мяне з Цэзарэі.
ACT 11:12 А Дух сказаў мне ісьці з імі, нічога не сумняваючыся. Пайшлі ж са мною і гэтыя шэсьць братоў, і мы прыйшлі ў дом таго мужа.
ACT 11:13 І абвясьціў ён нам, як бачыў у доме сваім анёла, які стаў і сказаў яму: “Пашлі ў Ёппу мужоў і пакліч Сымона, называнага Пятром,
ACT 11:14 які скажа табе словы, праз якія будзеш збаўлены ты і ўвесь дом твой”.
ACT 11:15 Калі ж я пачаў гаварыць, зыйшоў на іх Дух Сьвяты, як і на нас на пачатку.
ACT 11:16 І ўзгадаў я слова Госпада, як Ён сказаў: “Ян хрысьціў вадою, а вы будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым”.
ACT 11:17 Дык калі Бог даў ім такі самы дар, як і нам, што паверылі ў Госпада Ісуса Хрыста, хто ж я такі, каб мог забараняць Богу?»
ACT 11:18 Пачуўшы ж гэтае, яны супакоіліся і славілі Бога, кажучы: «Можа і паганам даў Бог навяртаньне дзеля жыцьця».
ACT 11:19 А тыя, што расьцярушыліся пасьля прыгнёту, які стаўся за Стэфана, пайшлі аж да Фінікіі, і Кіпру, і Антыёхіі, нікому не гаворачы слова, адно толькі Юдэям.
ACT 11:20 Былі ж некаторыя з іх мужы Кіпрыйскія і Кірэнэйскія, якія, прыйшоўшы ў Антыёхію, гаварылі да эліністаў, дабравесьцячы Госпада Ісуса.
ACT 11:21 І была рука Госпадава з імі, і вялікая лічба, паверыўшы, зьвярнулася да Госпада.
ACT 11:22 А слова пра іх дайшло да вушэй царквы, што ў Ерусаліме, і яны паслалі Барнабу пайсьці аж у Антыёхію.
ACT 11:23 Ён, прыйшоўшы і ўбачыўшы ласку Божую, узрадаваўся і маліў усіх, каб пры пастанове сэрца трывалі ў Госпадзе,
ACT 11:24 бо ён быў муж добры і поўны Духа Сьвятога і веры. І значная грамада дадалася да Госпада.
ACT 11:25 А Барнаба выйшаў у Тарс шукаць Саўла і, знайшоўшы яго, прывёў у Антыёхію.
ACT 11:26 Сталася ж, што яны цэлы год зьбіраліся ў гэтай царкве і навучалі значную грамаду; у Антыёхіі найперш вучняў сталі называць Хрысьціянамі.
ACT 11:27 У тыя ж дні прыйшлі з Ерусаліму ў Антыёхію прарокі.
ACT 11:28 А адзін з іх, на імя Агаў, устаўшы, праз Духа даў знак, што на ўсім сьвеце мае быць вялікі голад, які і стаўся за цэзара Кляўдыя.
ACT 11:29 А вучні, кожны паводле магчымасьці сваёй, вызначылі паслаць [дапамогу] братам, што жылі ў Юдэі.
ACT 11:30 І ўчынілі гэта, паслаўшы да старостаў праз рукі Барнабы і Саўла.
ACT 12:1 А ў той час валадар Ірад падняў руку, каб рабіць зло некаторым з царквы,
ACT 12:2 а Якуба, брата Яна, забіў мячом.
ACT 12:3 І, бачачы, што гэта падабаецца Юдэям, дадаў, што схапіў і Пятра, а былі дні праснакоў,
ACT 12:4 і, схапіўшы, пасадзіў у вязьніцу, загадаўшы чатыром чацьвёркам жаўнераў сьцерагчы яго, хочучы пасьля Пасхі вывесьці яго народу.
ACT 12:5 Дык Пятра пільнавалі ў вязьніцы, а шчырая малітва за яго ўзносілася ад царквы да Бога.
ACT 12:6 Калі ж Ірад меўся вывесьці яго, у тую ноч Пётар спаў між двух жаўнераў, зьвязаны двума ланцугамі, і перад дзьвярыма вартаўнікі пільнавалі вязьніцу.
ACT 12:7 І вось, анёл Госпадаў стаў, і сьвятло засьвяціла ў цэлі, і, ударыўшы Пятра ў бок, падняў яго, кажучы: «Устань хутчэй!» І ўпалі з рук ягоных ланцугі.
ACT 12:8 Анёл жа сказаў да яго: «Падперажыся і абуй сандалы твае». Ён зрабіў гэта, і той кажа яму: «Апрані адзеньне тваё і ідзі за мною».
ACT 12:9 І, выйшаўшы, пайшоў за ім, і ня ведаў, ці праўда тое, што сталася праз анёла, а думаў, што бачыць відзеж.
ACT 12:10 Абмінуўшы ж першую варту і другую, яны падыйшлі да жалезных брамаў, што вялі ў горад, якія самі расчыніліся ім, і, выйшаўшы, прайшлі адну вуліцу, і анёл адразу адыйшоў ад яго.
ACT 12:11 І Пётар, прыйшоўшы ў сябе, сказаў: «Цяпер праўдзіва ведаю, што Госпад паслаў анёла Свайго і вырваў мяне з рукі Ірада і з усяго, чаго чакаў народ Юдэйскі».
ACT 12:12 І, агледзеўшыся, прыйшоў у дом Марыі, маці Яна, называнага Маркам, дзе многія сабраліся і маліліся.
ACT 12:13 А як Пётар стукаўся ў дзьверы брамаў, падыйшла паслухаць служка, на імя Рода,
ACT 12:14 і, пазнаўшы голас Пятра, ад радасьці не адчыніла брамаў, а, убегшы, абвясьціла, што Пётар стаіць перад брамамі.
ACT 12:15 Яны ж сказалі да яе: «Ты звар’яцела». А яна настойвала, што гэта ён. Яны ж казалі: «Гэта анёл ягоны».
ACT 12:16 А Пётар працягваў стукацца. Адчыніўшы, яны ўбачылі яго і зьдзівіліся.
ACT 12:17 Ён жа, даўшы знак рукою, каб маўчалі, распавёў ім, як Госпад вывеў яго з вязьніцы. І сказаў: «Абвясьціце пра гэта Якубу і братам». І, выйшаўшы, пайшоў у іншае месца.
ACT 12:18 А як настаў дзень, было хваляваньне немалое ў жаўнераў адносна таго, што магло стацца з Пятром.
ACT 12:19 Ірад жа, шукаючы яго і не знайшоўшы яго, дапытаўшы вартаўнікоў, загадаў вывесьці іх [на сьмерць]. І, зыйшоўшы з Юдэі ў Цэзарэю, быў [там].
ACT 12:20 А быў Ірад дужа зазлаваны на Тырцаў і Сідонцаў. Яны ж аднадушна прыйшлі да яго і, пераканаўшы Бласта, падкаморага валадарскага, прасілі міру, бо іхняя краіна жывілася ад валадарскае.
ACT 12:21 У вызначаны ж дзень Ірад, апрануўшы валадарскае адзеньне і сеўшы на судовым пасадзе, прамаўляў да іх,
ACT 12:22 а народ крычаў: «Голас бога, а не чалавека!»
ACT 12:23 А анёл Госпадаў адразу ўдарыў яго за тое, што ён не аддаў славу Богу, і, заедзены чэрвямі, ён памёр.
ACT 12:24 А слова Божае расло і памнажалася.
ACT 12:25 А Барнаба і Саўл, споўніўшы служэньне, вярнуліся з Ерусаліму, узяўшы з сабою Яна, якога звалі Маркам.
ACT 13:1 Былі ж у Антыёхіі, у тамтэйшай царкве, некаторыя прарокі і настаўнікі: і Барнаба, і Сымон, называны Нігер, і Луцый Кірэнэец, і Манаэн, што гадаваўся разам з Ірадам тэтрархам, і Саўл.
ACT 13:2 А калі яны спраўлялі служэньне Госпаду і посьцілі, сказаў Дух Сьвяты: «Аддзяліце Мне Барнабу і Саўла на справу, на якую Я паклікаў іх».
ACT 13:3 Тады яны, посьцячы і молячыся, і ўскладаючы на іх рукі, адпусьцілі іх.
ACT 13:4 Тыя ж, выпраўленыя Духам Сьвятым, прыйшлі ў Сэлеўкію, і адтуль паплылі на Кіпр.
ACT 13:5 І, апынуўшыся ў Саляміне, прапаведвалі слова Божае ў сынагогах Юдэйскіх; а мелі яны Яна за паслугача.
ACT 13:6 Прайшоўшы ж востраў да Пафа, знайшлі нейкага чараўніка, фальшывага прарока, Юдэя, на імя Бар-Ісус,
ACT 13:7 які быў у праконсула Сяргея Паўла, мужа разумнага. Той, паклікаўшы Барнабу і Саўла, шукаў слухаць слова Божае.
ACT 13:8 а чараўнік Эліма, бо так перакладаецца імя ягонае, супрацьстаяў ім, шукаючы адвярнуць праконсула ад веры.
ACT 13:9 А Саўл, ён жа Павал, напоўніўшыся Духам Сьвятым і ўглядаючыся на яго,
ACT 13:10 сказаў: «О, сыне д’ябла, поўны ўсякае падступнасьці і ўсякай ліхоты, вораг усякае праведнасьці! Ці не перастанеш ты крывіць простыя шляхі Госпада?
ACT 13:11 І вось цяпер рука Госпадава над табою, і будзеш ты сьляпы, ня бачачы сонца да часу». І адразу зыйшлі на яго змрок і цемра, і ён, блукаючыся, шукаў, хто б яго вёў за руку.
ACT 13:12 Тады праконсул, убачыўшы, што сталася, паверыў, дзівячыся навуцы Госпадавай.
ACT 13:13 А тыя, што з Паўлам, выйшаўшы з Пафу, прыйшлі ў Пэргію ў Памфіліі. Ян жа, адыйшоўшы ад іх, вярнуўся ў Ерусалім.
ACT 13:14 А яны, прайшоўшы Пэргію, прыйшлі ў Антыёхію Пісідзкую і, увайшоўшы ў сынагогу ў дзень суботы, паселі.
ACT 13:15 А пасьля чытаньня Закону і Прарокаў начальнікі сынагогі паслалі да іх, кажучы: «Мужы браты! Калі ёсьць у вас слова пацяшэньня для народу, кажыце».
ACT 13:16 Павал жа, устаўшы і даўшы знак рукою, сказаў: «Мужы Ізраільцяне і тыя, хто баіцца Бога, паслухайце!
ACT 13:17 Бог народу гэтага, Ізраіля, выбраў бацькоў нашых, і ўзьвялічыў народ, калі яны былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай, і ўзьнятым рамяном вывеў іх з яе,
ACT 13:18 і на працягу сарака гадоў зносіў іх у пустыні,
ACT 13:19 і, зьнішчыўшы сем народаў у зямлі Ханаан, даў ім на ўласнасьць зямлю іхнюю.
ACT 13:20 І пасьля гэтага каля чатырохсот і пяцідзесяці гадоў даваў судзьдзяў да Самуэля прарока.
ACT 13:21 У той час прасілі яны валадара; і даў ім Бог Саўла, сына Кісавага, мужа з калена Бэн’яміна, гадоў на сорак.
ACT 13:22 І, адставіўшы яго, паставіў ім за валадара Давіда, пра якога і сказаў, сьведчачы: “Знайшоў Я Давіда, сына Есэя, мужа паводле сэрца Майго, які выканае ўсю волю Маю”.
ACT 13:23 З ягонага насеньня Бог паводле абяцаньня падняў Ізраілю Збаўцу Ісуса.
ACT 13:24 Перад абліччам прыйсьця Ягонага абвяшчаў Ян хрышчэньне навяртаньня ўсяму народу Ізраіля.
ACT 13:25 А калі Ян споўніў бег свой, ён сказаў: “За каго лічыце мяне? Ня я гэта, але, вось, ідзе за мною Той, Якому я ня варты разьвязаць сандалы на нагах”.
ACT 13:26 Мужы браты, сыны роду Абрагамавага і тыя сярод вас, якія Бога баяцца! Вам пасланае слова збаўленьня гэтага.
ACT 13:27 Бо жыхары Ерусаліму і начальнікі іхнія, не пазнаўшы Яго і асудзіўшы, споўнілі словы прарокаў, чытаныя кожную суботу,
ACT 13:28 і, не знайшоўшы ніякае сьмяротнае віны, прасілі Пілата, каб Ён быў забіты.
ACT 13:29 Калі ж зьдзейсьнілі ўсё, напісанае пра Яго, зьняўшы з дрэва, палажылі ў магілу.
ACT 13:30 Але Бог уваскрасіў Яго з мёртвых.
ACT 13:31 Ён шмат дзён зьяўляўся тым, якія прыйшлі з Ім з Галілеі ў Ерусалім і якія ёсьць сьведкамі Яго перад народам.
ACT 13:32 І мы вам дабравесьцім, што абяцаньне, дадзенае бацькам, Бог споўніў нам, іхнім дзецям, уваскрасіўшы Ісуса,
ACT 13:33 як і ў другім псальме напісана: “Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе”.
ACT 13:34 А што Ён уваскрасіў Яго з мёртвых, каб Той больш не вярнуўся ў парахненьне, Ён сказаў гэтак: “Дам вам сьвятасьці Давідавыя верныя”.
ACT 13:35 Дзеля гэтага і ў іншым [псальме] кажа: “Не дасі Сьвятому Твайму ўбачыць парахненьне”.
ACT 13:36 Бо Давід, паслужыўшы ў сваім пакаленьні намеру Божаму, памёр і далучыўся да бацькоў сваіх, і ўбачыў парахненьне,
ACT 13:37 а Той, Каго Бог уваскрасіў, ня ўбачыў парахненьня.
ACT 13:38 Дык няхай будзе вядома вам, мужы браты, што праз Яго прапаведуецца вам адпушчэньне грахоў,
ACT 13:39 і ў-ва ўсім, у чым вы не маглі апраўдацца ў законе Майсеевым, у Ім апраўдваецца кожны, хто верыць.
ACT 13:40 Дык глядзіце, каб не прыйшло на вас сказанае ў прарокаў:
ACT 13:41 “Пабачце, вы, якія пагарджаеце, і зьдзівіцеся, і шчэзьніце, бо Я раблю справу ў дні вашыя, справу, якой вы не паверыце, калі хто распавядзе вам”».
ACT 13:42 Калі ж яны выходзілі з сынагогі Юдэйскае, прасілі іх пагане, каб і ў наступную суботу гаварылі словы гэтыя.
ACT 13:43 А як разыйшлася сынагога, шмат Юдэяў і пабожных празэлітаў пайшлі за Паўлам і Барнабам, якія, размаўляючы з імі, пераконвалі іх заставацца ў ласцы Божай.
ACT 13:44 А ў наступную суботу амаль увесь горад сабраўся слухаць слова Божае.
ACT 13:45 А Юдэі, убачыўшы натоўп, напоўніліся зайздрасьцю і працівіліся таму, што гаварыў Павал, пярэчачы і блюзьнячы.
ACT 13:46 А Павал і Барнаба, адважыўшыся, сказалі: «Да вас належала спачатку гаварыць слова Божае. А як вы адкідаеце яго і ня лічыце сябе вартымі жыцьця вечнага, вось, мы паварочваемся да паганаў.
ACT 13:47 Бо так загадаў нам Госпад: “Я паставіў цябе як сьвятло для паганаў, каб быў ты на збаўленьне да краю зямлі”».
ACT 13:48 А пагане, чуючы гэта, радаваліся і славілі слова Госпадава, і паверылі ўсе, якія былі прызначаныя да жыцьця вечнага.
ACT 13:49 І разносілася слова Госпадава праз усю краіну.
ACT 13:50 А Юдэі падбухторылі пабожных і паважаных жанчынаў, і першых [людзей] у горадзе, і паднялі перасьлед на Паўла і Барнабу, і выгналі іх з межаў сваіх.
ACT 13:51 Яны ж, абтросшы пыл з ног сваіх на іх, прыйшлі ў Іконію.
ACT 13:52 А вучні былі напоўненыя радасьцю і Духам Сьвятым.
ACT 14:1 Сталася ж у Іконіі, што ўвайшлі яны разам у сынагогу Юдэйскую і гаварылі гэтак, што паверыла вялікае мноства Юдэяў і Грэкаў.
ACT 14:2 А Юдэі, якія ня верылі, паднялі і раз’юшылі супраць братоў душы паганаў.
ACT 14:3 Аднак яны былі там даволі часу, адважна гаворачы пра Госпада, Які сьведчыў пра слова ласкі Сваёй і чыніў знакі і цуды праз рукі іхнія.
ACT 14:4 І падзялілася мноства ў горадзе, і адны былі з Юдэямі, а другія — з апосталамі.
ACT 14:5 А калі пагане і Юдэі з начальнікамі сваімі намерваліся зьняважыць і ўкаменаваць іх,
ACT 14:6 яны, даведаўшыся, уцяклі ў гарады Лікаонскія Лістру і Дэрбу, і ў ваколіцу,
ACT 14:7 і былі там, дабравесьцячы.
ACT 14:8 І нейкі чалавек у Лістры, немачны на ногі, сядзеў, бо ад чэрава маці сваёй быў кульгавы і ніколі не хадзіў.
ACT 14:9 Ён слухаў Паўла, які гаварыў, і той, глянуўшы на яго і бачачы, што ён мае веру дзеля збаўленьня,
ACT 14:10 сказаў моцным голасам: «Стань на ногі твае проста!» І ён падскочыў, і хадзіў.
ACT 14:11 А натоўп, бачачы, што зрабіў Павал, падняў голас свой, кажучы па-лікаонску: «Богі, падобныя да людзей, зыйшлі да нас!»
ACT 14:12 І называлі Барнабу Зэўсам, а Паўла — Гермэсам, бо ён быў правадыром у слове.
ACT 14:13 А сьвятар Зэўса, што стаяў перад горадам іхнім, прывёўшы валоў з вянкамі да брамаў, хацеў разам з натоўпам закалоць іх [у ахвяру].
ACT 14:14 Апосталы ж Барнаба і Павал, пачуўшы [пра гэта], разьдзёршы адзеньне сваё, кінуліся ў натоўп, крычучы і кажучы:
ACT 14:15 «Мужы! Што вы гэта робіце? І мы падобныя да вас людзі, якія дабравесьцім вам, каб адвярнуліся ад гэтых марнасьцяў да Бога Жывога, Які стварыў неба, і зямлю, і мора, і ўсё, што ў іх,
ACT 14:16 Які ў мінулых пакаленьнях пакінуў усе народы хадзіць сваімі шляхамі,
ACT 14:17 ды не пакінуў сьведчыць пра Сябе, робячы дабро, даючы нам з неба дажджы і поры ўраджайныя, напаўняючы ежай і радасьцю сэрцы нашыя!»
ACT 14:18 І, гаворачы гэтае, ледзь супакоілі натоўп, каб не заколвалі [ахвяры] для іх.
ACT 14:19 А з Антыёхіі і Іконіі прыйшлі Юдэі і, намовіўшы народ і ўкаменаваўшы Паўла, вывалаклі яго за горад, думаючы, што ён памёр.
ACT 14:20 Калі ж акружылі яго вучні, ён, устаўшы, увайшоў у горад і на заўтра выйшаў з Барнабам у Дэрбу.
ACT 14:21 І дабравесьціўшы гэтаму гораду, і навучыўшы многіх, яны вярнуліся ў Лістру і Іконію, і Антыёхію,
ACT 14:22 умацоўваючы душы вучняў, просячы трываць у веры і што праз шмат мукаў мусім мы ўвайсьці ў Валадарства Божае.
ACT 14:23 А рукапаклаўшы ім старостаў у кожнай царкве, яны, памаліўшыся з постам, даручылі іх Госпаду, у Якога яны паверылі.
ACT 14:24 І, прайшоўшы праз Пісыдыю, прыйшлі ў Памфілію.
ACT 14:25 І, прамовіўшы слова ў Пэргіі, зыйшлі ў Аталію.
ACT 14:26 Адтуль паплылі ў Антыёхію, адкуль былі аддадзеныя ласцы Божай на справу, якую выканалі.
ACT 14:27 Прыйшоўшы і сабраўшы царкву, яны расказалі, што ўчыніў з імі Бог і як расчыніў дзьверы веры паганам.
ACT 14:28 І былі яны там немалы час з вучнямі.
ACT 15:1 І некаторыя, што прыйшлі з Юдэі, навучалі братоў: «Калі ня будзеце абрэзаны паводле звычаю Майсея, ня можаце быць збаўленыя».
ACT 15:2 Тады сталася немалое змаганьне і спрэчка з імі ў Паўла і Барнабы, і вызначылі, каб Павал і Барнаба, і некаторыя іншыя з іх узыйшлі наконт гэтай спрэчкі да апосталаў і старостаў у Ерусалім.
ACT 15:3 Яны ж, праведзеныя царквою, праходзілі праз Фінікію і Самарыю, распавядаючы пра навяртаньне паганаў; і зрабілі радасьць вялікую ўсім братам.
ACT 15:4 А прыйшоўшы ў Ерусалім, яны былі прынятыя царквою, і апосталамі, і старостамі, і расказалі ўсё, што Бог учыніў з імі.
ACT 15:5 Падняліся ж некаторыя з герэзіі фарысэйскае, якія былі паверыўшыя, кажучы, што трэба іх абрэзаць і загадаць захоўваць закон Майсея.
ACT 15:6 І сабраліся апосталы і старосты разгледзець наконт слова гэтага.
ACT 15:7 А як сталася вялікая спрэчка, Пётар, устаўшы, сказаў ім: «Мужы браты! Вы ведаеце, што ад дзён старадаўных Бог выбраў сярод нас, каб праз мае вусны пачулі пагане слова Эвангельля і паверылі.
ACT 15:8 І Знаўца сэрцаў, Бог, засьведчыў ім, даўшы ім Духа Сьвятога, як і нам,
ACT 15:9 і ніяк не адрозьніў між намі і імі, вераю ачысьціўшы сэрцы іхнія.
ACT 15:10 Дык цяпер навошта вы спакушаеце Бога, каб ускласьці на шыі вучняў ярмо, насіць якое ня здолелі ані бацькі нашыя, ані мы?
ACT 15:11 Але мы верым, што збаўленыя праз ласку Госпада Ісуса Хрыста, гэтак сама, як і яны».
ACT 15:12 І замаўчала ўсё мноства, і слухалі Барнабу і Паўла, якія распавядалі, якія знакі і цуды ўчыніў праз іх Бог сярод паганаў.
ACT 15:13 Калі ж яны замаўчалі, адказаў Якуб, кажучы: «Мужы браты! Паслухайце мяне!
ACT 15:14 Сымон распавёў, як спачатку Бог нагледзеў узяць з паганаў народ дзеля імя Свайго,
ACT 15:15 і з гэтым згаджаюцца словы Прарокаў, як напісана:
ACT 15:16 “Пасьля гэтага вярнуся, і адбудую намёт Давіда, які заваліўся, і зруйнаванае ў ім адбудую, і выпрастую яго,
ACT 15:17 каб шукалі Госпада пазасталыя людзі і ўсе народы, на якіх будзе прызвана імя Маё, — кажа Госпад, Які робіць усё гэта”.
ACT 15:18 Ад вякоў вядомыя Богу ўсе справы Ягоныя.
ACT 15:19 Дзеля гэтага я суджу ня мучыць тых з паганаў, якія зьвярнуліся да Бога,
ACT 15:20 але напісаць ім, каб высьцерагаліся гідотаў ідальскіх, і распусты, і душанага, і крыві;
ACT 15:21 бо [закон] Майсея ад старадаўных пакаленьняў мае ў гарадах тых, хто абвяшчае яго, чытаны ў сынагогах кожную суботу».
ACT 15:22 Тады надумалі апосталы і старосты разам з усёй царквою, выбраўшы спасярод сябе мужоў, паслаць у Антыёхію з Паўлам і Барнабам Юду, называнага Барсабам, і Сілу, мужоў перадавых сярод братоў,
ACT 15:23 напісаўшы рукамі сваімі гэтак: «Апосталы, і старосты, і браты — братам з паганаў у Антыёхіі і Сірыі, і Кілікіі: радавацца!
ACT 15:24 Пачуўшы, што некаторыя, што прыйшлі ад нас, стрывожылі вас словамі, захістаўшы душы вашыя, кажучы абрэзывацца і захоўваць Закон, чаго мы не загадвалі,
ACT 15:25 надумалі мы, сабраўшыся аднадушна, паслаць да вас выбраных мужоў разам з улюбёнымі нашымі Барнабам і Паўлам,
ACT 15:26 людзьмі, якія аддалі душы свае за імя Госпада нашага Ісуса Хрыста.
ACT 15:27 Дык паслалі мы Юду і Сілу, і яны словамі паведамяць тое самае.
ACT 15:28 Бо надумалася Духу Сьвятому і нам ніякага больш цяжару на вас не ўскладаць, акрамя гэтага неабходнага:
ACT 15:29 сьцерагчыся ахвяраў ідалам, і крыві, і душанага, і распусты. Захоўваючы сябе ад гэтага, зробіце добра. Бывайце здаровыя».
ACT 15:30 Тады тыя, што былі пасланыя, прыйшлі ў Антыёхію і, сабраўшы мноства, аддалі пасланьне.
ACT 15:31 А тыя, прачытаўшы, узрадаваліся ад гэтага пацяшэньня.
ACT 15:32 Юда і Сіла, якія былі і прарокамі, многімі словамі пацяшалі братоў і ўмацоўвалі.
ACT 15:33 Прабыўшы ж там [нейкі] час, яны былі ў супакоі пасланыя братамі да апосталаў.
ACT 15:34 А Сіле надумалася застацца там.
ACT 15:35 Паўла ж і Барнаба былі ў Антыёхіі, навучаючы і дабравесьцячы разам з многімі другімі слова Госпадава.
ACT 15:36 А праз колькі дзён сказаў Павал да Барнабы: «Вярнуўшыся, адведаем братоў нашых ва ўсіх гарадах, у якіх мы прапаведвалі слова Госпадава, як яны маюцца».
ACT 15:37 Барнаба ж пастанавіў узяць з сабою Яна, называнага Маркам.
ACT 15:38 А Павал лічыў ня вартым браць яго з сабою, бо ён адыйшоў ад іх у Памфіліі і не пайшоў з імі на гэтую справу.
ACT 15:39 Тады сталася спрэчка, так што яны разлучыліся адзін з адным, і Барнаба, узяўшы Марка, паплыў на Кіпр.
ACT 15:40 А Павал, паклікаўшы Сілу, пайшоў, аддадзены братамі ласцы Божай,
ACT 15:41 і праходзіў праз Сірыю і Кілікію, умацоўваючы цэрквы.
ACT 16:1 І прыйшоў ён у Дэрбу і Лістру. І вось, быў там адзін вучань, на імя Цімафей, сын аднае жанчыны Юдэйскае вернае і бацькі Грэка.
ACT 16:2 Пра яго сьведчылі браты ў Лістры і Іконіі.
ACT 16:3 Павал захацеў, каб ён пайшоў з ім, і, узяўшы яго, абрэзаў дзеля Юдэяў, якія былі ў тых месцах, бо ўсе ведалі бацьку ягонага, што быў Грэк.
ACT 16:4 Калі ж яны праходзілі праз гарады, перадавалі [цэрквам] захоўваць пастановы, вызначаныя апосталамі і старостамі ў Ерусаліме.
ACT 16:5 А цэрквы ўмацоўваліся ў веры і ўзрасталі штодня лікам.
ACT 16:6 Прайшоўшы ж праз Фрыгію і Галятыйскую краіну, забараніў ім Сьвяты Дух гаварыць слова ў Азіі.
ACT 16:7 Прыйшоўшы ў Мізію, спрабавалі ісьці ў Бітынію; і не дазволіў ім Дух.
ACT 16:8 Дык абмінуўшы Мізію, яны зыйшлі ў Трааду.
ACT 16:9 І ўгледзеў Павал уначы відзеж: нейкі муж, Македонец, стаяў, просячы яго і кажучы: «Перайшоўшы ў Македонію, дапамажы нам».
ACT 16:10 Калі ж убачыў ён відзеж, мы адразу шукалі, каб ісьці ў Македонію, разумеючы, што Госпад паклікаў нас дабравесьціць ім.
ACT 16:11 Дык паплыўшы з Траады, мы наўпрост прыйшлі ў Саматракію, а на заўтра — у Нэапаль,
ACT 16:12 і адтуль — у Філіпы, што ёсьць першы горад тае часткі Македоніі, калёнія. І былі мы ў гэтым горадзе некалькі дзён.
ACT 16:13 І ў дзень суботы выйшлі мы за горад да рэчкі, дзе звычайна адбывалася малітва, і, пасеўшы, гаварылі да сабраных жанчынаў.
ACT 16:14 І слухала адна жанчына, на імя Лідзія, гандлярка пурпурам, з гораду Тыятыра, якая пакланялася Богу, і Госпад адчыніў сэрца ейнае, каб зважала на прамову Паўла.
ACT 16:15 А калі ахрысьцілася яна і дом ейны, яна прасіла, кажучы: «Калі вы лічыце мяне вернай Госпаду, увайшоўшы ў дом мой, жывіце». І затрымала нас.
ACT 16:16 Сталася ж, як ішлі мы на малітву, сустрэла нас нейкая служка, якая мела духа вешчага і, варожачы, вялікі заробак давала гаспадарам сваім.
ACT 16:17 Яна, ідучы за Паўлам і намі, крычала, кажучы: «Людзі гэтыя — слугі Бога Найвышэйшага, якія прапаведуюць нам шлях збаўленьня!»
ACT 16:18 А рабіла яна гэта шмат дзён. Павал жа, узлаваўшыся, павярнуўся і сказаў духу: «Загадваю табе ў імя Ісуса Хрыста выйсьці з яе!» І ён выйшаў у той жа час.
ACT 16:19 А гаспадары ейныя, бачачы, што прапала надзея заробку іхняга, схапіўшы Паўла і Сілу, пацягнулі на рынак да начальнікаў.
ACT 16:20 І прывёўшы іх да войтаў, сказалі: «Гэтыя людзі трывожаць наш горад, а яны — Юдэі,
ACT 16:21 і прапаведуюць звычаі, якіх нам, Рымлянам, ня сьлед ані прыймаць, ані рабіць».
ACT 16:22 І паўстаў натоўп супраць іх, і войты, сарваўшы з іх адзеньне, загадалі біць іх кіямі.
ACT 16:23 І зрабіўшы ім шмат ранаў, кінулі іх у вязьніцу, загадаўшы ахоўніку старанна пільнаваць іх.
ACT 16:24 Ён, атрымаўшы гэткі загад, кінуў іх ва ўнутраную вязьніцу і ногі іхнія паўшчамляў у калоду.
ACT 16:25 Каля паўночы Павал і Сіла, молячыся, сьпявалі Богу, а вязьні чулі іх.
ACT 16:26 Раптам стаўся вялікі землятрус, так што захісталіся падмуркі вязьніцы; і адразу адчыніліся ўсе дзьверы, і ў-ва ўсіх паслаблі путы.
ACT 16:27 Ахоўнік жа, прачнуўшыся і бачачы адчыненыя дзьверы вязьніцы, дастаўшы меч, меўся забіць сябе, думаючы, што вязьні паўцякалі.
ACT 16:28 А Павал закрычаў моцным голасам, кажучы: «Не рабі сабе ніякага ліха, бо ўсе мы тут!»
ACT 16:29 Ён жа, папрасіўшы сьвятла, убег і, трасучыся, упаў перад Паўлам і Сілаю,
ACT 16:30 і, выводзячы іх вонкі, сказаў: «Панове, што я мушу рабіць, каб быць збаўленым?»
ACT 16:31 А яны сказалі: «Вер у Госпада Ісуса Хрыста, і будзеш збаўлены ты і дом твой».
ACT 16:32 І гаварылі слова Госпадава яму і ўсім, хто ў доме ягоным.
ACT 16:33 І ў тую ж гадзіну ўначы ён, узяўшы іх, памыў ім раны, і адразу быў ахрышчаны сам і ўсе ягоныя.
ACT 16:34 І завёўшы іх у дом свой, паставіў стол і радаваўся з усім домам, што паверыў у Бога.
ACT 16:35 А як настаў дзень, паслалі войты жандараў, кажучы: «Вызваль людзей гэтых».
ACT 16:36 Ахоўнік жа паведаміў словы гэтыя Паўлу: «Войты паслалі, каб цяпер вызваліць вас. Дык, выйшаўшы, ідзіце ў супакоі».
ACT 16:37 А Павал прамовіў да іх: «Нас, людзей Рымскіх, без суду зьбіўшы прынародна, кінулі ў вязьніцу, і цяпер цішком выганяюць нас? О, не! Але няхай самі, прыйшоўшы, вывядуць нас».
ACT 16:38 Жандары абвясьцілі словы гэтыя войтам, і тыя спалохаліся, пачуўшы, што яны —Рымляне.
ACT 16:39 І, прыйшоўшы, перапрашалі іх, і, вывеўшы, прасілі пайсьці з гораду.
ACT 16:40 Выйшаўшы ж з вязьніцы, яны прыйшлі да Лідзіі, і, убачыўшы братоў, суцяшалі іх, і пайшлі.
ACT 17:1 А прайшоўшы праз Амфіпаль і Апалёнію, прыйшлі ў Тэсалоніку, дзе была Юдэйская сынагога.
ACT 17:2 І Павал, паводле звычаю, прыйшоў да іх і тры суботы вёў гутаркі з імі з Пісаньня,
ACT 17:3 паказваючы і адкрываючы, што Хрыстос мусіў цярпець і ўваскрэснуць з мёртвых і што: «Гэты Ісус, пра Якога я абвяшчаю вам, ёсьць Хрыстос».
ACT 17:4 І некаторыя з іх былі перакананыя і далучыліся да Паўла і Сілы, і вялікае мноства Грэкаў, якія пакланяліся [Богу], і жанчынаў першых нямала.
ACT 17:5 А Юдэі, якія не паверылі, зайздросьцячы і паклікаўшы нейкіх нягодных мужоў з плошчы, учынілі натоўп і ўзрушылі горад. І, стаўшы каля дому Язона, шукалі іх, каб прывесьці да народу.
ACT 17:6 Не знайшоўшы ж іх, пацягнулі Язона і некаторых братоў да бурмістраў, крычучы, што гэтыя сусьветныя бунтаўнікі прыйшлі і сюды,
ACT 17:7 а Язон іх прыняў, і што яны ўсё чыняць супраць пастановаў цэзара, называючы іншага валадаром, Ісуса.
ACT 17:8 І чуючы гэта, устрывожыўся натоўп і бурмістры,
ACT 17:9 але, узяўшы заклад ад Язона і рэшты, вызвалілі іх.
ACT 17:10 Браты ж адразу ўначы выправілі Паўла і Сілу ў Бэрэю, і тыя, прыйшоўшы, пайшлі ў сынагогу Юдэйскую.
ACT 17:11 А гэтыя былі высакароднейшыя, чым у Тэсалоніцы; яны прынялі слова з усёй ахвотаю, штодня дасьледуючы Пісаньне, ці гэтак яно ёсьць.
ACT 17:12 Тады шмат з іх паверылі, і жанчынаў Грэцкіх паважаных, і мужчынаў нямала.
ACT 17:13 Калі ж Юдэі з Тэсалонікі даведаліся, што і ў Бэрэі абвяшчаецца праз Паўла слова Божае, прыйшлі і сюды, падбухторваючы натоўп.
ACT 17:14 Тады браты адразу паслалі Паўла, каб ішоў быццам да мора, а Сіла і Цімафей засталіся там.
ACT 17:15 Тыя ж, што праводзілі Паўла, прывялі яго ў Атэны і, атрымаўшы прыказаньне для Сілы і Цімафея, каб чым хутчэй ішлі да яго, пайшлі.
ACT 17:16 А калі Павал чакаў на іх у Атэнах, узрушыўся ў ім дух ягоны, бачачы горад, апанаваны ідаламі.
ACT 17:17 Дык ён вёў гутаркі ў сынагозе з Юдэямі і пабожнымі, і на рынку кожны дзень з тымі, з кім надарыцца.
ACT 17:18 Некаторыя ж з філосафаў эпікурэйцаў і стоікаў спрачаліся з ім, і адны казалі: «Што хоча сказаць гэты баўбатун?», а другія: «Здаецца, ён прапаведуе чужыя боствы», — бо ён дабравесьціў ім пра Ісуса і ўваскрасеньне Ягонае.
ACT 17:19 І, узяўшы яго, прывялі ў арэапаг, кажучы: «Ці можам мы ведаць, што гэта за новае вучэньне ты распавядаеш?
ACT 17:20 Бо нешта незвычайнае ты ўкладаеш у вушы нашыя, дык хочам ведаць, што гэта мае быць?»
ACT 17:21 Усе ж Атэнцы і прыйшоўшыя [туды] чужынцы ні чым іншым ня бавіліся, як гаварыць і слухаць нешта новае.
ACT 17:22 А Павал, стаўшы пасярод арэапагу, прамовіў: «Мужы Атэнскія, з усяго я бачу, што вы быццам асабліва пабожныя.
ACT 17:23 Бо, праходзячы і аглядаючы месцы пакланеньня вашыя, знайшоў я і ахвярнік, на якім напісана: “Невядомаму Богу”. Дык Таго, Каго вы, ня ведаючы, ушаноўваеце, я вам абвяшчаю.
ACT 17:24 Бог, Які стварыў сьвет і ўсё, што ў ім, Які ёсьць Госпад неба і зямлі, не жыве ў бажніцах, зробленых рукамі,
ACT 17:25 і не ўтрымліваецца ад рук чалавечых, быццам нечага патрабуючы, Сам даючы ўсім жыцьцё, і дыханьне, і ўсё.
ACT 17:26 Ён учыніў з аднае крыві кожны народ чалавечы, каб жылі на ўсім абліччы зямлі, вызначыўшы акрэсьленыя часы і межы пражываньня іхняга,
ACT 17:27 каб шукалі Госпада, можа, дакрануцца Яго і знойдуць, хоць Ён і недалёка ад кожнага з нас,
ACT 17:28 бо ў Ім мы жывем, і рухаемся, і існуем, як і некаторыя з вашых паэтаў гавораць: “Бо мы і род Ягоны”.
ACT 17:29 Дык мы, як род Божы, не павінны думаць, быццам Боства падобнае да золата, ці срэбра, ці каменя, назначанага майстэрствам і думкаю чалавечай.
ACT 17:30 Дык Бог, зважаючы на часы няведаньня, загадвае цяпер усім людзям паўсюль навярнуцца,
ACT 17:31 бо прызначыў дзень, у які мае судзіць сусьвет паводле справядлівасьці праз Мужа, Якога вызначыў, даўшы ўсім пэўнасьць, уваскрасіўшы Яго з мёртвых».
ACT 17:32 Пачуўшы ж пра ўваскрасеньне мёртвых, адны кпілі, а другія казалі: «Паслухаем цябе пра гэта другім разам!»
ACT 17:33 І гэтак Павал выйшаў спасярод іх.
ACT 17:34 А некаторыя мужчыны, якія прысталі да яго, паверылі; між імі і Дыяніс Арэапагіт, і жанчына на імя Дамар, і іншыя з імі.
ACT 18:1 Пасьля ж гэтага Павал, зыйшоўшы з Атэнаў, прыйшоў у Карынт.
ACT 18:2 І, знайшоўшы нейкага Юдэя, на імя Акіла, родам з Понту, і жонку ягоную Прыскілу, якія толькі што прыйшлі з Італіі дзеля загаду Кляўдыя ўсім Юдэям пакінуць Рым, прыстаў да іх.
ACT 18:3 І як быў аднаго рамяства [з імі], заставаўся ў іх і працаваў, бо рамяство [іхняе] было майстраваньне намётаў.
ACT 18:4 А кожную суботу ён вёў гутаркі ў сынагозе і пераконваў Юдэяў і Грэкаў.
ACT 18:5 Калі ж прыйшлі з Македоніі Сіла і Цімафей, Павал быў пануканы Духам сьведчыць Юдэям пра Ісуса Хрыста.
ACT 18:6 А як яны працівіліся і блюзьнілі, абтросшы адзеньне, ён сказаў да іх: «Кроў вашая на галаве вашай! Я чысты. Ад цяпер іду да паганаў».
ACT 18:7 І, перайшоўшы адтуль, прыйшоў у дом нейкага [чалавека], на імя Юст, які пакланяўся Богу, дом якога быў пры самай сынагозе.
ACT 18:8 А Крысп, начальнік сынагогі, паверыў у Госпада разам з усім домам сваім, і шмат Карыньцянаў, слухаючы, паверылі і былі ахрышчаныя.
ACT 18:9 Госпад жа сказаў Паўлу ў відзежы ўначы: «Ня бойся, але гавары і не маўчы,
ACT 18:10 бо Я з табою, і ніхто ня ўчыніць табе зло, бо шмат Майго народу ў горадзе гэтым».
ACT 18:11 І жыў год і шэсьць месяцаў, навучаючы ў іх слова Божага.
ACT 18:12 А калі Галіён стаў праконсулам Ахаі, Юдэі аднадушна накінуліся на Паўла і павялі яго да судовага пасаду,
ACT 18:13 кажучы, што ён намаўляе людзей пакланяцца Богу насуперак Закону.
ACT 18:14 Калі ж Павал меўся расчыніць вусны, сказаў Галіён да Юдэяў: «Калі б праўда была нейкая крыўда ці злачынства, о Юдэі, я б меў прычыну цярпець вас.
ACT 18:15 Калі ж спрэчка ідзе пра слова, і імёны, і Закон ваш, разглядайце самі, бо я судзьдзём у гэтым быць не хачу».
ACT 18:16 І пагнаў іх ад судовага пасаду.
ACT 18:17 А ўсе Грэкі, схапіўшы Састэна, начальніка сынагогі, білі яго перад судовым пасадам, Галіёна ж гэта ніколькі не клапаціла.
ACT 18:18 А Павал, прабыўшы яшчэ даволі дзён, разьвітаўшыся з братамі, паплыў у Сірыю, і з ім Прыскіла і Акіла. У Кенхрэях ён абстрыг галаву, бо зрабіў шлюбаваньне.
ACT 18:19 І прыйшоў у Эфэс, і пакінуў іх, а сам, увайшоўшы ў сынагогу, вёў гутаркі з Юдэямі.
ACT 18:20 Калі ж прасілі яго застацца ў іх на шмат часу, ён не згадзіўся,
ACT 18:21 але разьвітаўся з імі, сказаўшы: «Я мушу абавязкова справіць надыходзячае сьвята ў Ерусаліме. А зноў вярнуся да вас, калі Бог захоча». І вырушыў з Эфэсу.
ACT 18:22 І, зыйшоўшы ў Цэзарэі, узыйшоўшы і прывітаўшы царкву, пайшоў у Антыёхію.
ACT 18:23 І пабавіўшы [там] нейкі час, выйшаў, праходзячы па чарзе Галятыйскую краіну і Фрыгію, умацоўваючы ўсіх вучняў.
ACT 18:24 А нейкі Юдэй, на імя Апалёс, родам Александрыец, муж красамоўны, прыйшоў у Эфэс, а быў ён моцны ў Пісаньнях.
ACT 18:25 Ён быў навучаны шляху Госпадаваму і, палаючы духам, гаварыў і навучаў пра Госпада дакладна, ведаючы толькі хрышчэньне Янавае.
ACT 18:26 І ён пачаў адважна гаварыць у сынагозе. Пачуўшы ж яго, Акіла і Прыскіла адклікалі яго і выклалі яму дакладней шлях Божы.
ACT 18:27 А як ён хацеў пайсьці ў Ахаю, браты напісалі вучням, заклікаючы прыняць яго. Ён, прыйшоўшы, шмат дапамог тым, што былі паверыўшы праз ласку,
ACT 18:28 бо заўзята абвяргаў Юдэяў перад грамадою, паказваючы з Пісаньняў, што Ісус ёсьць Хрыстос.
ACT 19:1 Сталася ж, калі Апалёс быў у Карыньце, што Павал, прайшоўшы вышэйшыя краіны, прыйшоў у Эфэс і, знайшоўшы некаторых вучняў,
ACT 19:2 сказаў да іх: «Ці прынялі вы Духа Сьвятога, паверыўшы?» Яны ж сказалі яму: «Але ж мы ня чулі, ці ёсьць Сьвяты Дух».
ACT 19:3 І ён сказаў да іх: «Дык у што вы хрысьціліся?» Яны ж сказалі: «У хрышчэньне Янавае».
ACT 19:4 А Павал сказаў: «Ян хрысьціў хрышчэньнем навяртаньня, кажучы народу, каб верылі ў Таго, Які ідзе за ім, значыць у Хрыста Ісуса».
ACT 19:5 Пачуўшы ж, яны былі ахрышчаныя ў імя Госпада Ісуса.
ACT 19:6 І, як усклаў Павал рукі на іх, зыйшоў на іх Дух Сьвяты, і гаварылі мовамі, і прарочылі.
ACT 19:7 А было іх усіх каля дванаццаці мужоў.
ACT 19:8 Увайшоўшы ж у сынагогу, ён адважна гаварыў тры месяцы, вядучы гутаркі і пераконваючы пра Валадарства Божае.
ACT 19:9 А як некаторыя закамянелі і ня верылі, праклінаючы гэты шлях перад мноствам, [Павал], адыйшоўшы ад іх, аддзяліў вучняў, штодня ведучы гутаркі ў школе нейкага Тырана.
ACT 19:10 Дзеялася ж гэта два гады, так што чулі слова Госпада Ісуса ўсе жыхары Азіі, Юдэі і Грэкі.
ACT 19:11 І Бог чыніў незвычайныя цуды праз рукі Паўла,
ACT 19:12 так што хусткі ці паясы ад цела ягонага ўскладалі на нядужых, і пакідалі іх хваробы, і духі злыя выходзілі з іх.
ACT 19:13 А некаторыя з вандроўных эгзарцыстаў Юдэйскіх намагаліся над апанаванымі злымі духамі называць імя Госпада Ісуса, кажучы: «Заклінаем вас Ісусам, Якога абвяшчае Павал».
ACT 19:14 Былі ж нейкія сямёра сыноў Скевы, першасьвятара Юдэйскага, якія рабілі гэта.
ACT 19:15 А злы дух, адказваючы, сказаў: «Ісуса ведаю, і Павал вядомы; а вы хто будзеце?»
ACT 19:16 І чалавек, у якім быў злы дух, кінуўшыся на іх і апанаваўшы іх, адолеў іх, так што яны голыя і параненыя ўцяклі з таго дому.
ACT 19:17 Гэта сталася вядомым Юдэям і Грэкам, што жылі ў Эфэсе, і ахапіў страх іх усіх, і ўзьвялічвалася імя Госпада Ісуса.
ACT 19:18 І многія з тых, што паверылі, прыходзілі, вызнаючы і апавядаючы ўчынкі свае,
ACT 19:19 і даволі з тых, што займаліся непатрэбнымі вучэньнямі, папрыносіўшы кнігі, спалілі перад усімі, і палічылі кошт іхні, і знайшлі пяцьдзясят тысячаў срэбнікаў.
ACT 19:20 З гэткай моцай расло і крапчэла слова Госпадава.
ACT 19:21 А калі гэта споўнілася, Павал палажыў у духу ісьці ў Ерусалім, прайшоўшы Македонію і Ахаю, кажучы: «Пабыўшы там, мушу я і Рым убачыць».
ACT 19:22 Паслаўшы ж у Македонію двух служыцеляў сваіх, Цімафея і Эраста, сам застаўся часова ў Азіі.
ACT 19:23 У гэты ж час сталася хваляваньне немалое што да шляху [Госпадава]
ACT 19:24 бо нейкі залатар, на імя Дэмэтры, што рабіў срэбныя бажніцы Артэміды і даваў майстрам немалы заробак,
ACT 19:25 сабраўшы іх ды іншых працаўнікоў такога самага [рамяства], сказаў: «Мужы, вы ведаеце, што з гэтае работы — наш дабрабыт;
ACT 19:26 І вы бачыце і чуеце, што ня толькі ў Эфэсе, але амаль ва ўсёй Азіі гэты Павал, пераканаўшы, даволі народу адвярнуў, кажучы, што гэта ня богі, якія рукамі зробленыя.
ACT 19:27 А гэта ня толькі пагражае, што нашае рамяство прыйдзе ў заняпад, але і што сьвятыня вялікае багіні Артэміды за нішто лічыцца будзе, і зьнішчыцца веліч тае, якой пакланяецца ўся Азія і ўвесь сусьвет».
ACT 19:28 Пачуўшы ж [гэта] і напоўніўшыся ярасьцю, яны закрычалі, кажучы: «Вялікая Артэміда Эфэская!»
ACT 19:29 І ўвесь горад напоўніўся ўзрушэньнем, і, падхапіўшы Гая і Арыстарха, Македонцаў, спадарожнікаў Паўла, рынуліся аднадушна ў тэатар.
ACT 19:30 А калі Павал хацеў выйсьці да народу, вучні не дазволілі яму.
ACT 19:31 І некаторыя з начальнікаў Азійскіх, якія былі сябрамі ягонымі, паслаўшы да яго, прасілі не ісьці ў тэатар.
ACT 19:32 Дык кожны крычаў нешта сваё, бо збор быў узрушаны, і большасьць ня ведала, дзеля чаго сабраліся.
ACT 19:33 А з натоўпу паклікалі Аляксандра, якога выпхнулі Юдэі. Аляксандар жа, зрабіўшы знак рукою, хацеў адказваць перад народам.
ACT 19:34 Калі ж даведаліся, што ён Юдэй, узьняўся крык у адзін голас, і крычалі каля дзьвюх гадзінаў: «Вялікая Артэміда Эфэская!»
ACT 19:35 Пісар жа, суцішыўшы натоўп, кажа: «Мужы Эфэсцы! Які ж чалавек ня ведае, што горад Эфэс ёсьць служыцелем вялікае багіні Артэміды і Дыяпэта?
ACT 19:36 А як гэта бясспрэчна, вы мусіце суцішыцца і нічога неразважна не рабіць.
ACT 19:37 Бо вы прывялі гэтых мужоў, якія ані сьвятыні не абакралі, і ня блюзьнілі супраць багіні вашае.
ACT 19:38 Дык калі Дэмэтры і майстры, што з ім, маюць супраць некага слова, ёсьць суды і ёсьць праконсулы, няхай адны адных абвінавачваюць.
ACT 19:39 А калі шукаеце нечага іншага, [няхай] будзе вырашана на законным зборы.
ACT 19:40 Бо мы ў небясьпецы быць абвінавачанымі ў паўстаньні дзеля сёньняшніх [падзеяў], ня маючы ніякае прычыны, каб магчы даць справаздачу пра гэты сход».
ACT 19:41 І, сказаўшы гэта, распусьціў збор.
ACT 20:1 А калі сьціхла замяшаньне, Павал, паклікаўшы вучняў і разьвітаўшыся, пайшоў, каб ісьці ў Македонію.
ACT 20:2 Прайшоўшы ж тыя краіны і многімі словамі падбадзёрыўшы іх, прыйшоў у Грэцыю.
ACT 20:3 І прабыўшы тры месяцы, калі сталася змова супраць яго ў Юдэяў, вырушыў у Сірыю, і прыйшла яму думка вярнуцца праз Македонію.
ACT 20:4 А праводзілі яго да Азіі Сапатэр з Бэрэі, а з Тэсалонцаў — Арыстарх і Сэкунд, і Гай з Дэрбы, і Цімафей, а з Азійцаў — Тыхік і Трафім.
ACT 20:5 Яны, апярэдзіўшы, чакалі на нас у Траадзе.
ACT 20:6 А мы паплылі былі пасьля дзён праснакоў з Філіпаў і праз пяць дзён прыйшлі да іх у Трааду, дзе былі сем дзён.
ACT 20:7 А ў першы дзень пасьля суботы, калі вучні сабраліся пераламіць хлеб, Павал вёў гутарку з імі, маючы на заўтра выйсьці, і зацягнуў слова да паўночы.
ACT 20:8 Было ж даволі лямпаў у залі, дзе яны сабраліся.
ACT 20:9 А нейкі юнак, на імя Эўтых, які сядзеў на вакне і глыбока заснуў, як Павал доўга вёў гутарку, змораны ў сьне, упаў з трэцяга паверху ўніз і быў падняты мёртвы.
ACT 20:10 Павал жа, зыйшоўшы, упаў да яго і, абняўшы, сказаў: «Не хвалюйцеся, бо душа ягоная ў ім».
ACT 20:11 І, узыйшоўшы і пераламіўшы хлеб, і пакаштаваўшы, гутарыў даволі аж да сьвітаньня, і гэтак пайшоў.
ACT 20:12 А хлопца таго прывялі жывога і ўсьцешыліся нямала.
ACT 20:13 А мы, пайшоўшы наперад да карабля, вырушылі ў Ас, маючы забраць адтуль Паўла, бо гэтак ён загадаў, маючы сам ісьці пехатою.
ACT 20:14 Калі ж ён зыйшоўся з намі ў Асе, узяўшы яго, мы прыйшлі ў Мітылену.
ACT 20:15 Паплыўшы адтуль, мы на заўтра былі насупраць Хіёса, а на наступны дзень прысталі да Самосу і, пабыўшы ў Трагільлі, наступнага дня прыйшлі ў Мілет,
ACT 20:16 бо Павал судзіў абмінуць Эфэс, каб не губляць часу ў Азіі, бо ён сьпяшаўся быць, калі магчыма, у дзень Пяцідзясятніцы ў Ерусаліме.
ACT 20:17 А з Мілету, паслаўшы ў Эфэс, ён паклікаў старостаў царквы.
ACT 20:18 Калі ж яны прыйшлі да яго, ён сказаў ім: «Вы ведаеце, як я ад першага дня, у які прыйшоў у Азію, увесь час быў з вамі,
ACT 20:19 служачы Госпаду з усёй пакораю і з многімі сьлязьмі і спакусамі, якія здараліся са мною ад змоваў Юдэйскіх,
ACT 20:20 як не абмінуў я нічога карыснага, каб не абвясьціць вам і не навучаць вас перад грамадою і па дамах,
ACT 20:21 сьведчачы і Юдэям, і Грэкам пра навяртаньне да Бога і пра веру ў Госпада нашага Ісуса Хрыста.
ACT 20:22 І вось цяпер, зьвязаны Духам, іду я ў Ерусалім, ня ведаючы, што там сустрэне мяне,
ACT 20:23 адно Дух Сьвяты сьведчыць па гарадах, кажучы, што чакаюць мяне путы і прыгнёт.
ACT 20:24 Але я аніяк не зважаю на гэта і ня дбаю пра сваё жыцьцё, абы толькі ў радасьці скончыць бег мой і служэньне, якое атрымаў ад Госпада Ісуса — сьведчыць пра Эвангельле ласкі Божае.
ACT 20:25 І цяпер вось ведаю, што больш ня ўгледзіце аблічча майго вы ўсе, сярод якіх я хадзіў, абвяшчаючы Валадарства Божае.
ACT 20:26 Дзеля гэтага сьведчу вам у сёньняшні дзень, што я чысты ад крыві ўсіх,
ACT 20:27 бо не ўхіляўся абвяшчаць вам усю волю Божую.
ACT 20:28 Дык сьцеражыце самі сябе і ўвесь статак, у якім Дух Сьвяты паставіў вас за епіскапаў пасьвіць царкву Божую, якую Ён здабыў уласнай крывёю.
ACT 20:29 Бо я ведаю, што пасьля адыходу майго прыйдуць да вас ваўкі лютыя, якія ня будуць шкадаваць статак,
ACT 20:30 і спасярод вас саміх паўстануць людзі, якія будуць гаварыць сапсавана, каб пацягнуць вучняў за сабою.
ACT 20:31 Дзеля гэтага чувайце, памятаючы, што я тры гады ўдзень і ўначы не пераставаў са сьлязьмі настаўляць кожнага з вас.
ACT 20:32 І цяпер я аддаю вас, браты, Богу і слову ласкі Ягонае, што можа збудаваць і даць вам спадчыну з усімі, хто асьвечаны.
ACT 20:33 Ані срэбра, ані золата, ані адзеньня я ні ад каго не жадаў.
ACT 20:34 Вы ж самі ведаеце, што ў патрэбах маіх і тых, што былі са мною, паслугавалі рукі гэтыя.
ACT 20:35 У-ва ўсім перасьцерагаў я вас, што, гэтак працуючы, мусім падтрымліваць нядужых і памятаць словы Госпада Ісуса, як Ён сказаў: “Шчасьлівей даваць, чым браць”».
ACT 20:36 І, сказаўшы гэтае і ўкленчыўшы, ён маліўся з імі ўсімі.
ACT 20:37 Стаўся ж вялікі плач ва ўсіх, і кідаючыся на шыю яму, цалавалі яго,
ACT 20:38 сумуючы найбольш дзеля слова, якое ён сказаў, што ўжо больш ня будуць бачыць аблічча ягонага. І праводзілі яго да карабля.
ACT 21:1 Калі ж мы, пакінуўшы іх, паплылі, ідучы наўпрост, мы прыйшлі ў Кос, а на наступны дзень — у Радос, а адтуль — у Патару,
ACT 21:2 і, знайшоўшы карабель, які меў плыць у Фінікію, узыйшлі [на яго] і паплылі.
ACT 21:3 А ўбачыўшы Кіпр і пакінуўшы яго зьлева, мы плылі ў Сірыю і зыйшлі ў Тыры, бо там карабель меў разладаваць тавар.
ACT 21:4 І, знайшоўшы вучняў, мы былі там сем дзён, а тыя праз Духа казалі Паўлу, каб ён не ўзыходзіў у Ерусалім.
ACT 21:5 А калі мы пражылі тыя дні, выйшаўшы, мы пайшлі, і ўсе праводзілі нас з жонкамі і дзецьмі ажно за горад, і на беразе, укленчыўшы, маліліся.
ACT 21:6 І, разьвітаўшыся адны з аднымі, мы ўзыйшлі на карабель, а яны вярнуліся дадому.
ACT 21:7 А мы, скончыўшы плаваньне ад Тыру, прыйшлі ў Пталемаіду, і, прывітаўшы братоў, засталіся ў іх на адзін дзень.
ACT 21:8 А на заўтра тыя, што былі з Паўлам, пайшоўшы, прыйшлі ў Цэзарэю, і, увайшоўшы ў дом Філіпа дабравесьніка, аднаго з сямі, засталіся ў яго.
ACT 21:9 У яго ж былі чатыры дачкі дзяўчыны, якія прарочылі.
ACT 21:10 А як мы заставаліся шмат дзён, прыйшоў з Юдэі адзін прарок, на імя Агаў,
ACT 21:11 і, увайшоўшы да нас і ўзяўшы пояс Паўла, і зьвязаўшы сабе рукі і ногі, сказаў: «Гэтак кажа Дух Сьвяты: “Мужа, чый гэты пояс, так зьвяжуць Юдэі ў Ерусаліме і аддадуць у рукі паганаў”».
ACT 21:12 Калі ж мы пачулі гэта, і мы, і тамтэйшыя прасілі, каб ён не ўзыходзіў у Ерусалім.
ACT 21:13 А Павал адказаў: «Што вы робіце, плачучы і разрываючы маё сэрца? Бо я ня толькі гатовы быць зьвязаным, але і памерці ў Ерусаліме дзеля імя Госпада Ісуса».
ACT 21:14 І не пераканаўшы яго, мы супакоіліся, кажучы: «Няхай станецца воля Госпадава!»
ACT 21:15 А пасьля гэтых дзён, узяўшы рэчы, мы ўзыходзілі ў Ерусалім.
ACT 21:16 Ішлі ж з намі і вучні з Цэзарэі, ведучы да нейкага Мназона, Кіпрыйца, старадаўнага вучня, у якога мы мелі гасьцяваць.
ACT 21:17 А як мы апынуліся ў Ерусаліме, браты прыхільна прынялі нас.
ACT 21:18 І на другі дзень увайшоў Павал разам з намі да Якуба; і прыйшлі ўсе старосты.
ACT 21:19 І, прывітаўшы іх, ён распавядаў падрабязна, што ўчыніў Бог сярод паганаў праз служэньне ягонае.
ACT 21:20 Яны ж, пачуўшы, праславілі Госпада і сказалі яму: «Бачыш, браце, колькі дзясяткаў тысячаў Юдэяў, якія паверылі, і ўсе яны рупліўцы Закону.
ACT 21:21 А яны начутыя адносна цябе, што ты вучыш адступніцтву ад Майсея ўсіх Юдэяў, што [жывуць] сярод паганаў, кажучы, каб не абрэзвалі сваіх дзяцей і не хадзілі паводле звычаяў.
ACT 21:22 Дык што гэта? Абавязкова мусіць сабрацца мноства, бо пачуюць, што ты прыйшоў.
ACT 21:23 Дык зрабі, што табе скажам. Ёсьць у нас чатыры мужы, якія маюць на сабе шлюбаваньне.
ACT 21:24 Узяўшы іх, ачысьціся разам з імі і выдаткуй за іх, каб яны абстрыглі галаву, і ўсе даведаюцца, што тое, што яны дачуліся адносна цябе, ёсьць пустое, але ты ходзіш адпаведна і захоўваеш Закон.
ACT 21:25 А адносна паганаў, якія паверылі, мы пісалі, пастанавіўшы, каб нічога гэткага не захоўвалі, а толькі высьцерагаліся ахвяраў ідалам, і крыві, і душанага, і распусты».
ACT 21:26 Тады Павал, узяўшы мужоў гэтых, на наступны дзень ачысьціўшыся з імі, увайшоў у сьвятыню, абвяшчаючы заканчэньне дзён ачышчэньня, калі за кожнага з іх прынесены будзе дар [Богу].
ACT 21:27 А калі меліся скончыцца сем дзён, Юдэі з Азіі, убачыўшы яго ў сьвятыні, узрушылі ўвесь натоўп і ўсклалі на яго рукі,
ACT 21:28 крычучы: «Мужы Ізраільцяне, дапамажыце! Гэта чалавек, які ўсіх паўсюль навучае супраць народу і супраць Закону, і супраць месца гэтага. Ды яшчэ Грэкаў увёў у сьвятыню і апаганіў гэтае месца сьвятое».
ACT 21:29 Бо яны раней бачылі з ім у горадзе Трафіма Эфэсца і думалі, што Павал увёў яго ў сьвятыню.
ACT 21:30 І ўвесь горад узварушыўся, і пазьбягаўся народ. І, узяўшы Паўла, пацягнулі яго вонкі са сьвятыні, і адразу дзьверы былі зачынены.
ACT 21:31 А калі шукалі забіць яго, да тысячніка кагорты дайшла вестка, што ўвесь Ерусалім узрушаны.
ACT 21:32 Ён, неадкладна ўзяўшы жаўнераў і сотнікаў, пабег на іх, а яны, убачыўшы тысячніка і жаўнераў, перасталі біць Паўла.
ACT 21:33 Тады, наблізіўшыся, тысячнік узяў яго і загадаў зьвязаць двума ланцугамі і пытаўся, хто ён і што зрабіў.
ACT 21:34 А ў натоўпе кожны крычаў нешта сваё. І ня могучы праз замяшаньне нешта пэўнае даведацца, загадаў весьці яго ў табар.
ACT 21:35 А калі [Павал] апынуўся ля сходаў, жаўнерам прыйшлося на руках несьці яго дзеля гвалту натоўпу,
ACT 21:36 бо мноства народу ішло за імі, крычучы: «Забі яго!»
ACT 21:37 І як меліся ўвайсьці ў табар, Павал кажа тысячніку: «Ці магу нешта сказаць табе?» Той жа сказаў: «Ты ведаеш грэцкую?
ACT 21:38 Дык ці ня ты той Эгіпцянін, які перад гэтымі днямі збунтаваў і вывеў у пустыню чатыры тысячы чалавек сікарыяў?»
ACT 21:39 А Павал сказаў: «Я — Юдэй з Тарсу, грамадзянін знакамітага гораду ў Кілікіі. Прашу ж цябе, дазволь мне гаварыць да народу».
ACT 21:40 Калі ж той дазволіў, Павал, стаўшы на сходах, даў знак народу рукою, і як сталася вялікая ціша, прамовіў на гебрайскай мове, кажучы:
ACT 22:1 «Мужы браты і бацькі! Паслухайце цяпер маю перад вамі абарону».
ACT 22:2 Пачуўшы, што ён прамовіў да іх на гебрайскай мове, яны больш замаўчалі і ён сказаў:
ACT 22:3 «Я сам Юдэй, народжаны ў Тарсе Кілікійскім, а ўзгадаваны ў горадзе гэтым ля ног Гамаліэля, старанна дысцыплінаваны ў Законе бацькоў, руплівец дзеля Бога, як і вы ўсе сёньня.
ACT 22:4 Я перасьледаваў шлях гэты ажно да сьмерці, зьвязваючы і аддаючы ў вязьніцу мужчынаў і жанчынаў,
ACT 22:5 як засьведчыць пра мяне і першасьвятар, і ўсе старшыні, ад якіх я, узяўшы пасланьні да братоў, пайшоў у Дамаск, каб і тых, якія там былі, прывесьці зьвязаных у Ерусалім дзеля пакараньня.
ACT 22:6 Сталася ж, калі я ішоў і набліжаўся да Дамаску, каля паўдня неспадзявана агарнула мяне вялікае сьвятло з неба.
ACT 22:7 І я ўпаў на зямлю, і пачуў голас, які гаварыў да мяне: “Саўле, Саўле, чаму ты перасьледуеш Мяне?”
ACT 22:8 А я адказаў: “Хто Ты, Госпадзе?” І Ён сказаў да мяне: “Я — Ісус з Назарэту, Якога ты перасьледуеш”.
ACT 22:9 Тыя ж, што былі са мною, бачылі сьвятло і перапалохаліся, а голасу Таго, Які гаварыў да мяне, ня чулі.
ACT 22:10 А я сказаў: “Што мне рабіць, Госпадзе?” Госпад жа сказаў да мяне: “Устаўшы, ідзі ў Дамаск, і там будзе табе сказана ўсё, што вызначана табе рабіць”.
ACT 22:11 А як ад славы сьвятла гэтага я ня бачыў, дык прыйшоў у Дамаск, ведзены за руку тымі, што былі са мною.
ACT 22:12 А нейкі Ананія, муж пабожны паводле Закону, засьведчаны ўсімі тамтэйшымі Юдэямі,
ACT 22:13 прыйшоўшы да мяне і стаўшы, сказаў мне: “Саўле, браце! Глядзі!” І я ў тую ж гадзіну ўгледзеў яго.
ACT 22:14 А ён сказаў: “Бог бацькоў нашых выбраў цябе, каб ты пазнаў волю Ягоную, і ўбачыў Праведнага, і пачуў голас з вуснаў Ягоных,
ACT 22:15 бо ты будзеш сьведкам Яму перад усімі людзьмі пра тое, што ты бачыў і чуў.
ACT 22:16 І цяпер што ты марудзіш? Устаўшы, ахрысьціся і змый грахі твае, прызваўшы імя Госпадава”.
ACT 22:17 Сталася ж, як я вярнуўся ў Ерусалім і маліўся ў сьвятыні, ахапіла мяне захапленьне
ACT 22:18 і я ўбачыў Яго, Які казаў да мяне: “Сьпяшайся і ідзі хутчэй з Ерусаліму, бо ня прымуць сьведчаньня твайго пра Мяне”.
ACT 22:19 А я сказаў: “Госпадзе, яны ведаюць, што гэта я арыштоўваў і біў у сынагогах тых, якія вераць у Цябе.
ACT 22:20 І калі пралівана была кроў Стэфана, сьведкі Твайго, і я быў [там], стоячы і згаджаючыся на забойства яго, і пільнуючы адзеньне тых, што забівалі яго”.
ACT 22:21 І Ён сказаў да мяне: “Ідзі, бо Я да паганаў далёка пашлю цябе”».
ACT 22:22 А яны слухалі яго да гэтага слова, і паднялі голас свой, кажучы: «Забяры з зямлі такога! Бо не належыцца жыць яму!»
ACT 22:23 А як яны крычалі, і кідалі адзеньне, і пыл падкідалі ў паветра,
ACT 22:24 тысячнік загадаў весьці яго ў табар, сказаўшы тартураваць яго, каб даведацца, дзеля якое віны гэтак крычалі на яго.
ACT 22:25 А калі расьцягнулі яго рамянямі, сказаў Павал да сотніка, які стаяў: «Ці ж можна вам тартураваць Рымскага чалавека, і без суду?»
ACT 22:26 Пачуўшы ж гэта, сотнік, пайшоўшы, паведаміў тысячніка, кажучы: «Глядзі, што ты маеш рабіць. Бо гэты чалавек — Рымлянін».
ACT 22:27 Падыйшоўшы, тысячнік сказаў яму: «Скажы мне, ці ты Рымлянін?» А ён прамовіў: «Так».
ACT 22:28 І адказаў тысячнік: «Я здабыў гэтае грамадзянства за вялікія грошы». А Павал прамовіў: «А я нарадзіўся [ў ім]».
ACT 22:29 Дык адразу адступіліся ад яго тыя, што меліся тартураваць яго. І тысячнік спалохаўся, даведаўшыся, што ён Рымлянін і што яны былі зьвязаўшы яго.
ACT 22:30 А на заўтра, хочучы даведацца напэўна, у чым абвінавачваюць яго Юдэі, зьняў з яго путы і загадаў прыйсьці першасьвятарам і ўсяму сынэдрыёну іхняму, і, вывеўшы Паўла, паставіў перад імі.
ACT 23:1 Павал, паўзіраўшыся на сынэдрыён, сказаў: «Мужы браты! Усім добрым сумленьнем я жыў перад Богам да гэтага дня».
ACT 23:2 А першасьвятар Ананія загадаў тым, што стаялі пры ім, каб білі яго ў вусны.
ACT 23:3 Тады Павал сказаў яму: «Бог будзе біць цябе, сьцяна пабеленая! І ты сядзіш, судзячы мяне паводле Закону, і насуперак Закону загадваеш мяне біць».
ACT 23:4 А тыя, што стаялі, сказалі: «Першасьвятара Божага зьневажаеш?»
ACT 23:5 І прамовіў Павал: «Ня ведаў я, браты, што ён першасьвятар. Бо напісана: “На начальніка народу твайго не кажы блага”».
ACT 23:6 А, разумеючы, што адна частка — садукеі, а другая — фарысэі, закрычаў Павал у сынэдрыёне: «Мужы браты! Я — фарысэй, сын фарысэя. За надзею і ўваскрасеньне мёртвых судзяць мяне!»
ACT 23:7 Калі ж ён гэтае сказаў, сталася спрэчка паміж фарысэямі і садукеямі, і разьдзялілася грамада,
ACT 23:8 бо садукеі кажуць, што няма ані ўваскрасеньня, ані анёла, ані духа; а фарысэі прызнаюць адно і другое.
ACT 23:9 Узьняўся ж вялікі крык, і, устаўшы, кніжнікі фарысэйскае часткі спрачаліся, кажучы: «Нічога благога мы не знаходзім у чалавеку гэтым. Ці дух гаварыў яму, ці анёл, не змагаймася з Богам».
ACT 23:10 А калі спрэчка павялічылася, тысячнік, баючыся, каб яны не разарвалі Паўла, загадаў жаўнерам, зыйшоўшы, узяць яго спасярод іх і весьці ў табар.
ACT 23:11 А ў наступную ноч Госпад, стаўшы перад ім, сказаў: «Будзь пэўны, Паўле! Бо як ты сьведчыў пра Мяне ў Ерусаліме, гэтак мусіш сьведчыць і ў Рыме».
ACT 23:12 А як настаў дзень, некаторыя Юдэі, зрабіўшы сход, далі сабе клятву, кажучы, што ня будуць ані есьці, ані піць, пакуль не заб’юць Паўла.
ACT 23:13 Было ж больш за сорак тых, што далі гэткі зарок.
ACT 23:14 Яны, прыйшоўшы да першасьвятароў і старшыняў, сказалі: «З праклёнам мы пакляліся нічога ня есьці, пакуль не заб’ем Паўла.
ACT 23:15 Вы ж цяпер разам з сынэдрыёнам паведаміце тысячніку, каб заўтра ён вывеў яго да вас, быццам маеце дакладней разгледзець адносна яго, а мы, перш, чым ён наблізіцца, гатовыя забіць яго».
ACT 23:16 Пачуўшы ж пра гэтую змову, сын сястры Паўлавае, прыйшоўшы і ўвайшоўшы ў табар, паведаміў Паўла.
ACT 23:17 А Павал, паклікаўшы аднаго з сотнікаў, сказаў: «Завядзі гэтага дзяцюка да тысячніка, бо ён мае нешта паведаміць яму».
ACT 23:18 Дык той, узяўшы яго, прывёў да тысячніка і кажа: «Вязень Павал, паклікаўшы мяне, прасіў прывесьці да цябе гэтага дзяцюка, які мае нешта сказаць табе».
ACT 23:19 Тысячнік, узяўшы яго за руку і адыйшоўшыся на бок, спытаў: «Што такое маеш паведаміць мне?»
ACT 23:20 А той сказаў: «Юдэі дамовіліся прасіць цябе, каб заўтра ты вывеў Паўла да сынэдрыёну, быццам маючы нешта дакладней запытацца адносна яго.
ACT 23:21 Дык ты ня дай пераканаць цябе ім, бо на яго цікуюць больш за сорак мужоў з іх, якія далі клятву ня есьці і ня піць, пакуль не заб’юць яго, і цяпер яны гатовыя, чакаючы абяцаньня ад цябе».
ACT 23:22 Дык тысячнік адпусьціў дзяцюка, загадаўшы: «Нікому не кажы, што мне пра гэтае паведаміў».
ACT 23:23 І, паклікаўшы нейкіх двух сотнікаў, сказаў: «Падрыхтуйце дзьвесьце жаўнераў, і семдзесят коньнікаў, і дзьвесьце драбаў, каб ісьці ў Цэзарэю а трэцяй гадзіне ночы.
ACT 23:24 І пастаўце жывёлу, каб, пасадзіўшы Паўла, завесьці здаровага да ваяводы Фэлікса».
ACT 23:25 І напісаў пасланьне гэткага зьместу:
ACT 23:26 «Кляўды Лізі — вяльможнаму ваяводзе Фэліксу: радавацца!
ACT 23:27 Мужа гэтага, якога Юдэі схапілі і меліся забіць, я, стаўшы з войскам, вырваў, даведаўшыся, што ён — Рымлянін.
ACT 23:28 А хочучы даведацца віну, дзеля чаго вінавацяць яго, я прывёў яго ў сынэдрыён іхні
ACT 23:29 і знайшоў, што яго вінавацяць дзеля спрэчак у Законе іхнім, а няма ніякага абвінавачваньня, вартага сьмерці ці путаў.
ACT 23:30 А калі паведамілі мяне пра змову супраць мужа гэтага, што мелася ў Юдэяў, я неадкладна паслаў [яго] да цябе, загадаўшы, каб тыя, што абвінавачваюць яго, гаварылі супраць яго перад табою. Бывай здаровы».
ACT 23:31 Дык жаўнеры паводле загаданага ім, узяўшы Паўла, павялі ўначы ў Антыпатрыду,
ACT 23:32 а на заўтра, пакінуўшы коньнікаў ісьці з ім, вярнуліся ў табар.
ACT 23:33 Тыя, прыйшоўшы ў Цэзарэю і аддаўшы пасланьне ваяводзе, паставілі перад ім і Паўла.
ACT 23:34 А ваявода, прачытаўшы, спытаўся, з якое ён правінцыі, і, зразумеўшы, што з Кілікіі,
ACT 23:35 сказаў: «Я выслухаю цябе, калі зьявяцца і твае абвінавальнікі». І загадаў вартаваць яго ў прэторыі Ірадавай.
ACT 24:1 А праз пяць дзён прыйшоў першасьвятар Ананія са старшынямі і нейкім рытарам Тэртулам, якія выступілі перад ваяводам супраць Паўла.
ACT 24:2 А калі таго паклікалі, пачаў абвінавачваць яго Тэртул, гаворачы:
ACT 24:3 «Дазнаючы праз цябе вялікага супакою і дабрабыту, якія сталіся ў народзе гэтым праз тваю апеку, заўсёды і паўсюль прыймаем мы гэта, вяльможны Фэліксе, з усёю ўдзячнасьцю.
ACT 24:4 А каб табе шмат не дакучаць, прашу цябе каротка выслухаць нас паводле спагаднасьці тваёй.
ACT 24:5 Бо, знайшоўшы, што муж гэты — пошасьць, будзіцель бунту сярод Юдэяў па ўсім сусьвеце і правадыр герэзіі Назарэйскае,
ACT 24:6 які сьвятыню спакусіўся зьняважыць, мы затрымалі яго і хацелі судзіць паводле нашага закону.
ACT 24:7 А тысячнік Лізі, прыйшоўшы, з вялікім гвалтам забраў яго з нашых рук,
ACT 24:8 загадаўшы абвінавальнікам ягоным ісьці да цябе. Ад яго ты сам можаш, дасьледаваўшы ўсё гэта, даведацца, у чым мы вінавацім яго».
ACT 24:9 Пацьвердзілі і Юдэі, кажучы, што гэта так.
ACT 24:10 А Павал адказаў, калі ваявода даў яму знак гаварыць: «Ведаючы, што ты шмат год судзьдзя гэтага народу, я ахвотней буду адказваць адносна [справы] маёй.
ACT 24:11 Ты можаш даведацца, што ня больш, як дванаццаць дзён прайшло, як узыйшоў я пакланіцца ў Ерусалім.
ACT 24:12 І ані ў сьвятыні не знайшлі мяне, што я з некім вяду гутарку ці бунтую натоўп, ані ў сынагогах, ані ў горадзе,
ACT 24:13 і яны ня могуць давесьці таго, у чым цяпер вінавацяць мяне.
ACT 24:14 Але прызнаюся табе, што паводле шляху, які яны герэзіяй называюць, я гэтак служу Богу бацькоў, верачы ўсяму, што напісана ў Законе і ў Прарокаў,
ACT 24:15 маючы надзею на Бога, што мае быць уваскрасеньне мёртвых, праведных і няправедных, чаго яны і самі чакаюць.
ACT 24:16 Дзеля гэтага я сам намагаюся мець заўсёды чыстае сумленьне перад Богам і перад людзьмі.
ACT 24:17 Праз шмат год я прыйшоў чыніць міласьціны для народу майго і дары.
ACT 24:18 Пры гэтым знайшлі мяне ачышчанага ў сьвятыні некаторыя Юдэі з Азіі, а не з натоўпам і не з замяшаньнем.
ACT 24:19 Яны мусяць прыйсьці да цябе і абвінавачваць, калі нешта маюць супраць мяне.
ACT 24:20 Або самі гэтыя няхай скажуць, ці знайшлі ў-ва мне якую крыўду, калі я стаяў перад сынэдрыёнам.
ACT 24:21 Ці адно тое слова, якое я крыкнуў, як стаяў сярод іх, што сёньня вы судзіце мяне за ўваскрасеньне мёртвых».
ACT 24:22 Пачуўшы гэтае, Фэлікс адклаў [справу] іхнюю, сказаўшы: «Дакладней даведаўшыся пра шлях гэты, як прыйдзе тысячнік Лізі, разгледжу [справу] вашую».
ACT 24:23 І загадаў сотніку пільнаваць Паўла, але даваць палёгку і не забараняць нікому з ягоных служыць яму і прыходзіць да яго.
ACT 24:24 А праз некалькі дзён Фэлікс, прыйшоўшы з Друзілаю, жонкаю сваёю, якая была Юдэйкаю, паклікаў Паўла і слухаў яго пра веру ў Хрыста.
ACT 24:25 А як той вёў гутарку пра праведнасьць, і стрыманасьць, і пра будучы суд, Фэлікс, спалохаўшыся, адказаў: «Цяпер годзе, ідзі, а як знайду час, паклічу цябе».
ACT 24:26 Пры гэтым ён, спадзяючыся, што атрымае грошы ад Паўла, каб звольніў яго, часта клічучы яго, гутарыў з ім.
ACT 24:27 А як споўніліся два гады, Фэлікс атрымаў наступніка Порцыя Фэста, і, хочучы зрабіць ласку Юдэям, Фэлікс пакінуў Паўла ўвязьненым.
ACT 25:1 Фэст, прыйшоўшы ў сваю правінцыю, праз тры дні ўзыйшоў з Цэзарэі ў Ерусалім.
ACT 25:2 А першасьвятары і першыя з Юдэяў выступілі перад ім супраць Паўла і малілі яго,
ACT 25:3 просячы ў яго ласкі, каб ён выклікаў [Паўла] ў Ерусалім, учыніўшы змову, каб забіць яго ў дарозе.
ACT 25:4 Тады Фэст адказаў, што Паўла пільнуюць у Цэзарэі, а сам ён мае неўзабаве выйсьці [туды].
ACT 25:5 «Дык хто з вас можа, — кажа ён, — няхай ідуць [са мною], і, калі ёсьць нешта на чалавеку гэтым, няхай яго вінавацяць».
ACT 25:6 А прабыўшы ў іх больш за дзесяць дзён, зыйшоў у Цэзарэю і на заўтра, сеўшы на судовым пасадзе, загадаў прывесьці Паўла.
ACT 25:7 Калі ж той прыйшоў, абступілі яго Юдэі, якія прыйшлі з Ерусаліму, прыносячы супраць Паўла шмат цяжкіх абвінавачваньняў, якіх не маглі давесьці.
ACT 25:8 Ён жа адказваў, што ні ў чым не саграшыў ані супраць Закону Юдэйскага, ані супраць сьвятыні, ані супраць цэзара.
ACT 25:9 А Фэст, хочучы зрабіць ласку Юдэям, адказваючы Паўлу, сказаў: «Ці хочаш, узыйшоўшы ў Ерусалім, там быць суджаны мною за гэта?»
ACT 25:10 А Павал сказаў: «Я стаю перад судовым пасадам цэзара, дзе я мушу быць суджаным. Юдэяў нічым я ня скрыўдзіў, як і ты добра ведаеш.
ACT 25:11 Бо калі я зрабіў нейкую крыўду і нешта, вартае сьмерці, не адмаўляюся памерці; а калі няма нічога, у чым яны мяне вінавацяць, ніхто ня можа выдаць ім мяне. Прызываю [суд] цэзара!»
ACT 25:12 Тады Фэст, пагутарыўшы з радаю, адказаў: «Прызываеш цэзара? Да цэзара пойдзеш».
ACT 25:13 А калі мінула некалькі дзён, валадар Агрыпа і Бэрніка прыйшлі ў Цэзарэю прывітаць Фэста.
ACT 25:14 Калі ж былі яны там шмат дзён, Фэст прадставіў валадару справу Паўла, кажучы: «Ёсьць нейкі чалавек, пакінуты Фэліксам як вязень,
ACT 25:15 супраць якога, калі я быў у Ерусаліме, выступалі першасьвятары і старшыні юдэйскія, просячы прысуду на яго.
ACT 25:16 Я адказаў ім, што ў Рымлянаў няма звычаю выдаваць нейкага чалавека на сьмерць перш, чым вінавачаны будзе мець перад абліччам абвінавальнікаў і атрымае месца дзеля абароны ад абвінавачваньня.
ACT 25:17 Дык калі яны зыйшліся, я, ня робячы аніякай затрымкі, на другі дзень, сеўшы на судовы пасад, загадаў прывесьці гэтага чалавека.
ACT 25:18 Абвінавальнікі, абступіўшы яго, не прынесьлі супраць яго аніякае віны, якой я спадзяваўся,
ACT 25:19 а мелі яны з ім нейкія спрэчкі пра іхнюю рэлігію і пра нейкага памёршага Ісуса, пра Якога Павал цьвердзіў, што Ён жывы.
ACT 25:20 Зьбянтэжаны гэтай спрэчкаю, я сказаў, ці хоча ён ісьці ў Ёрусалім і там быць суджаным за гэта.
ACT 25:21 А як Павал запатрабаваў, каб яго пільнавалі дзеля разгляду Аўгуста, я загадаў пільнаваць яго, пакуль не пашлю яго да цэзара».
ACT 25:22 Агрыпа ж мовіў да Фэста: «Хацеў бы і я сам пачуць гэтага чалавека». А той кажа: «Заўтра пачуеш яго».
ACT 25:23 Дык на заўтра, калі Агрыпа і Бэрніка прыйшлі з вялікай пышнасьцю і ўвайшлі ў судовую залю разам з тысячнікамі і найпаважнейшымі мужамі гораду, на загад Фэста быў прыведзены Павал.
ACT 25:24 І прамовіў Фэст: «Валадару Агрыпа і ўсе прысутныя з намі мужы! Вы бачыце таго, адносна якога ўсё мноства Юдэйскае прасіла мяне і ў Ерусаліме, і тут, крычучы, што не належыцца яму больш жыць.
ACT 25:25 Але я не спасьцярог, каб ён зрабіў нешта вартае сьмерці, і як ён сам прызваў Аўгуста, я судзіў паслаць яго.
ACT 25:26 Ды ня маю нічога пэўнага напісаць гаспадару. Дзеля гэтага прывёў яго да вас, і асабліва да цябе, валадару Агрыпа, каб, учыніўшы допыт, я меў, што напісаць.
ACT 25:27 Бо неразумным здаецца мне, пасылаючы вязьня, нават не пазначыць абвінавачваньня супраць яго».
ACT 26:1 Агрыпа ж прамовіў да Паўла: «Дазваляецца табе гаварыць за сябе». Тады Павал, выцягнуўшы руку, адказаў:
ACT 26:2 «Валадару Агрыпа, я ўважаю сябе шчасьлівым, маючы сёньня адказваць перад табою адносна ўсяго, што закідаюць мне Юдэі,
ACT 26:3 тым больш, што ты знаўца ўсіх звычаяў Юдэйскіх і спрэчак. Дзеля гэтага прашу цябе выслухаць мяне доўгацярпліва.
ACT 26:4 Дык вось, усё жыцьцё маё ад юнацтва, якое ад пачатку праходзіла сярод народу майго ў Ерусаліме, ведаюць усе Юдэі,
ACT 26:5 Ведаючы мяне раней, калі захочуць, засьведчаць, што я жыў як фарысэй паводле найдасканальшага накірунку набажэнства нашага.
ACT 26:6 І цяпер я стаю, як падсудны, за надзею на абяцаньне, дадзенае бацькам нашым ад Бога,
ACT 26:7 асягнуць якое спадзяюцца дванаццаць каленаў нашых, служачы ўночы і ўдзень безупынна. За гэту надзею і абвінавачваюць мяне Юдэі, валадару Агрыпа!
ACT 26:8 Што? Вы судзіце, што неверагодна, каб Бог уваскрашаў мёртвых?
ACT 26:9 Дык і я думаў у сабе, што я мушу шмат зрабіць супраць імя Ісуса з Назарэту,
ACT 26:10 што і рабіў у Ерусаліме, і, узяўшы ўладу ад першасьвятароў, я шмат сьвятых замыкаў у вязьніцу, і як іх забівалі, я даваў голас.
ACT 26:11 І па ўсіх сынагогах, шмат караючы іх, я змушаў іх блюзьніць, і, яшчэ больш разьярыўшыся супраць іх, перасьледаваў нават і ў чужых гарадах.
ACT 26:12 І з гэтым ідучы ў Дамаск, з уладаю і дазволам ад першасьвятароў,
ACT 26:13 пасярод дня, валадару, убачыў я на шляху сьвятло з неба, ярчэйшае за зьзяньне сонца, якое асьвяціла мяне і тых, што ішлі са мной.
ACT 26:14 А калі ўсе мы ўпалі на зямлю, я пачуў голас, які гаварыў да мяне і казаў на гебрайскай мове: “Саўле, Саўле, чаму ты перасьледуеш Мяне? Цяжка табе супраць ражна ўпірацца”.
ACT 26:15 А я сказаў: “Хто Ты, Госпадзе?” Ён жа сказаў: “Я — Ісус, Якога ты перасьледуеш;
ACT 26:16 але паўстань і стань на ногі твае, бо Я дзеля таго зьявіўся табе, каб выбраць цябе паслугачом і сьведкам таго, што ты бачыў і што Я зьяўлю табе,
ACT 26:17 вырываючы цябе з народу гэтага і паганаў, да якіх цяпер пасылаю цябе,
ACT 26:18 каб адчыніць вочы іхнія, зьвярнуць ад цемры да сьвятла і ад улады шатана да Бога, каб праз веру ў Мяне атрымалі адпушчэньне грахоў і жэрабя сярод асьвечаных”.
ACT 26:19 Адгэтуль, валадару Агрыпа, я ня быў непаслухмяным відзежу нябеснаму,
ACT 26:20 але абвяшчаў спачатку жыхарам Дамаску і Ерусаліму, а пасьля ўсёй краіны Юдэйскай і паганам, каб навярнуліся і зьвярнуліся да Бога, робячы ўчынкі, вартыя навяртаньня.
ACT 26:21 За гэта Юдэі, схапіўшы мяне ў сьвятыні, спрабавалі забіць мяне.
ACT 26:22 Але я, атрымаўшы дапамогу ад Бога, да гэтага дня стаю, сьведчачы малому і вялікаму, нічога звыш ня кажучы, як што гаварылі Прарокі і Майсей, што мае стацца:
ACT 26:23 што Хрыстос мае пакутаваць і як Першы з уваскрасеньня мёртвых мае прапаведаваць сьвятло народу [гэтаму] і паганам».
ACT 26:24 А калі ён гэтак адказваў, прамовіў Фэст моцным голасам: «Ты вар’яцееш, Павал! Вялікая вучонасьць даводзіць цябе да шаленства».
ACT 26:25 А той кажа: «Не вар’яцею, вяльможны Фэсьце, але прамаўляю словы праўды і здаровага розуму,
ACT 26:26 бо разумее гэта валадар, перад якім я гавару адважна, бо перакананы, што нішто з гэтага перад ім ня ўтоілася, бо нічога з гэтага ў закуцьці ня дзеялася.
ACT 26:27 Ці верыш ты Прарокам, валадару Агрыпа? Ведаю, што верыш».
ACT 26:28 Агрыпа ж прамовіў да Паўла: «Ты мала не пераканаў мяне стацца Хрысьціянінам!»
ACT 26:29 А Павал сказаў: «Маліў бы я Бога, каб па малу ці па многу, ня толькі ты, але і ўсе, што слухаюць мяне сёньня, сталіся такімі, як і я, акрамя гэтых путаў».
ACT 26:30 І калі сказаў ён гэтае, устаў валадар, і ваявода, і Бэрніка, і тыя, што з імі сядзелі,
ACT 26:31 і, адыйшоўшыся ў бок, гаварылі паміж сабою, кажучы, што нічога, вартага сьмерці або путаў ня робіць чалавек гэты.
ACT 26:32 А Агрыпа сказаў Фэсту: «Можна было вызваліць гэтага чалавека, калі б ён не прызваў цэзара».
ACT 27:1 А калі прысудзілі нам плыць у Італію, Паўла і некаторых іншых вязьняў аддалі сотніку з кагорты Аўгуста, на імя Юлі.
ACT 27:2 Узыйшоўшы ж на Адраміцкі карабель, які меў плысьці ўздоўж месцаў Азійскіх, мы вырушылі, маючы з сабой Арыстарха, Македонца з Тэсалонік,
ACT 27:3 і на другі дзень прысталі да Сідону. І Юлі, які абыходзіўся з Паўлам па-людзку, дазволіў яму пайсьці да сяброў і атрымаць адпачынак.
ACT 27:4 Вырушыўшы адтуль, мы прыплылі да Кіпру, бо вятры былі супраціўныя.
ACT 27:5 І пераплыўшы мора насупраць Кілікіі і Памфіліі, мы зыйшлі ў Мірах Лікійскіх.
ACT 27:6 Там сотнік, знайшоўшы Александрыйскі карабель, які плыў у Італію, пасадзіў нас на яго.
ACT 27:7 Плывучы ж памалу даволі дзён і ледзь апынуўшыся насупраць Кніду, бо вецер не дазваляў нам, прыплылі мы да Крыту насупраць Сальмону.
ACT 27:8 І, ледзьве праплыўшы паўз яго, мы прыйшлі да нейкага месца, называнага Добрыя Затокі, ад якога блізка горад Лясэя.
ACT 27:9 А калі мінула даволі часу, і плаваньне было ўжо небясьпечнае, бо ўжо і пост прамінуў, радзіў Павал,
ACT 27:10 кажучы ім: «Мужы! Я бачу, што плаваньне мае быць са шкодаю і многімі стратамі ня толькі для ладунку і карабля, але і для душаў нашых».
ACT 27:11 А сотнік больш даверыўся корніку і гаспадару карабля, чым таму, што казаў Павал.
ACT 27:12 А як затока не была прыстасаваная для зімаваньня, большасьць давала параду плысьці адтуль, каб можна было перазімаваць, дабраўшыся да Фініку, Крыцкае затокі, што ляжыць насупраць паўднёва-заходняга і паўночна-заходняга ветру.
ACT 27:13 Калі ж павеяў паўднёвы вецер, яны, думаючы, што атрымалі жаданае, выправіўшыся, паплылі паўз Крыт.
ACT 27:14 Неўзабаве наляцеў бурны вецер, называны Эўраклідон.
ACT 27:15 А калі карабель падхапіла і ён ня мог працівіцца ветру, мы здаліся, і нас панесла.
ACT 27:16 Наляцеўшы ж на нейкую выспачку, называную Кляўда, мы ледзь здолелі ўтрымаць човен.
ACT 27:17 Падняўшы яго, узяліся за помачы, абвязваючы карабель, і, баючыся, каб ня быць выкінутымі на мялізну, спусьцілі ветразь і гэтак насіліся.
ACT 27:18 А як бура крэпка кідала нас, на другі дзень выкінулі тавары,
ACT 27:19 а на трэці дзень мы сваімі рукамі павыкідалі карабельны рыштунак.
ACT 27:20 А калі шмат дзён не сьвяціла ані сонца, ані зоркі, і немалая бура налягала, нарэшце прапала ўсякая надзея, каб нам выратавацца.
ACT 27:21 А як мы доўга былі няеўшы, Павал, стаўшы пасярод, сказаў: «Мужы, трэба было, паслухаўшыся мяне, ня плысьці ад Крыту і пазьбегнуць гэтае шкоды і страты.
ACT 27:22 І цяпер раджу вам, падбадзёрцеся, бо ня будзе згубленая ніводная душа сярод вас, акрамя карабля.
ACT 27:23 Бо стаў прада мною ў гэтую ноч анёл Бога, Якому я прыналежу і Якому служу,
ACT 27:24 і сказаў: “Ня бойся, Паўле! Ты мусіш стаць перад цэзарам, і вось, Бог дараваў табе ўсіх, што плывуць з табою”.
ACT 27:25 Дзеля гэтага падбадзёрцеся, мужы, бо я веру Богу, што будзе паводле таго, як мне было сказана,
ACT 27:26 і мы мусім быць выкінутыя на нейкі востраў».
ACT 27:27 А як настала чатырнаццатая ноч, што нас насіла па Адрыятыцы, каля сярэдзіны ночы маракі сталі спадзявацца, што падыходзім да нейкае зямлі.
ACT 27:28 І, памераўшы, знайшлі дваццаць сажняў. А крыху адплыўшы і зноў памераўшы, знайшлі пятнаццаць сажняў.
ACT 27:29 І, баючыся, каб ня быць выкінутымі на скалістыя месцы, скінуўшы з карна чатыры якары, чакалі дня.
ACT 27:30 А калі маракі шукалі, каб уцячы з карабля, і спускалі ў мора човен, паказваючы, быццам маюць скінуць якары з носу,
ACT 27:31 Павал сказаў сотніку і жаўнерам: «Калі яны не застануцца на караблі, вы ня зможаце збавіцца».
ACT 27:32 Тады жаўнеры паабсякалі вяроўкі ад чаўна і далі яму ўпасьці.
ACT 27:33 А перад настаньнем дня Павал прасіў усіх прыняць ежу, кажучы: «Сёньня чатырнаццаты дзень, як вы, чакаючы, застаяцёся ня еўшы і нічога не прыймаючы.
ACT 27:34 Дзеля гэтага прашу вас прыняць ежу, бо гэта будзе дзеля вашага выратаваньня, бо нікому з вас волас з галавы не ўпадзе».
ACT 27:35 А сказаўшы гэта і ўзяўшы хлеб, ён падзякаваў Богу перад усімі і, пераламіўшы, пачаў есьці.
ACT 27:36 І ўсе, падбадзёрыўшыся, прынялі ежу.
ACT 27:37 Было ж усіх на караблі дзьвесьце семдзесят шэсьць душ.
ACT 27:38 Насыціўшыся ежай, мы палегчылі карабель, выкідаючы пшаніцу ў мора.
ACT 27:39 А як настаў дзень, не пазналі зямлі, але ўгледзелі нейкую затоку, якая мела бераг, да якога пастанавілі, калі магчыма, прыстаць з караблём.
ACT 27:40 І, адкінуўшы якары, пайшлі па моры, і, адвязаўшы стырно і наставіўшы жагель па ветры, кіраваліся да берагу.
ACT 27:41 А натрапіўшы на касу, карабель сеў на мялізну, і нос, завязшы, заставаўся нерухомы, а карно разьбівалася сілаю хваляў.
ACT 27:42 Жаўнеры зрабілі пастанову, каб вязьняў пазабіваць, каб хто, выплыўшы, ня ўцёк.
ACT 27:43 Сотнік жа, хочучы ўратаваць Паўла, забараніў іхнюю пастанову і загадаў тым, якія могуць плаваць, скочыўшы першымі, выйсьці на зямлю,
ACT 27:44 а рэшце [плысьці] каму на дошках, каму на чым іншым з карабля. І гэтак сталася, што ўсе ўратаваліся на зямлю.
ACT 28:1 Тады, уратаваўшыся, мы даведаліся, што востраў называецца Мэліта.
ACT 28:2 Барбары ж зьявілі нам незвычайную людзкасьць, бо, распаліўшы агонь, прынялі нас усіх, бо быў дождж і сьцюжа.
ACT 28:3 А калі Павал набраў мноства ламачча і клаў на агонь, яхідна, выйшаўшы ад жару, прычапілася да рукі ягонай.
ACT 28:4 Калі ж барбары ўбачылі зьвера, які вісеў на руцэ ягонай, гаварылі між сабою: «Напэўна, чалавек гэты забойца, якому, уратаванаму ад мора, прысуд жыць не дазваляе».
ACT 28:5 А ён, абтросшы зьвера ў агонь, не дазнаў аніякага ліха.
ACT 28:6 Яны ж чакалі, што ён стане пухнуць ці раптам упадзе мёртвы. А доўга чакаючы і бачачы, што нічога благога з ім ня сталася, зьмянілі думку і казалі, што ён — бог.
ACT 28:7 А ў тым месцы былі палі першага [чалавека] вострава, на імя Публі, які, прыняўшы нас, тры дні прыязна гасьцяваў.
ACT 28:8 Сталася ж, што бацька Публія ляжаў, хворы на гарачку і крываўку. Павал, увайшоўшы да яго і памаліўшыся, усклаў на яго рукі і аздаравіў яго.
ACT 28:9 Калі ж гэта сталася, і іншыя хворыя на востраве прыходзілі, і былі аздароўленыя.
ACT 28:10 І яны ўшанавалі нас шанаваньнем вялікім, і, як мы адплывалі, далі, што было патрэбна.
ACT 28:11 А праз тры месяцы паплылі мы на Александрыйскім караблі са знакам Дыяскуры, які зімаваў на востраве,
ACT 28:12 і, прыстаўшы ў Сіракузах, заставаліся [там] тры дні.
ACT 28:13 Адтуль, плывучы ўздоўж [берагу], прыйшлі мы ў Рэгію; і, як праз адзін дзень узьняўся паўднёвы вецер, на другі дзень прыйшлі ў Путэолі,
ACT 28:14 дзе, знайшоўшы братоў, былі запрошаныя імі застацца на сем дзён; і гэтак прыйшлі ў Рым.
ACT 28:15 Тамтэйшыя браты, пачуўшы пра нас, павыходзілі нам насустрач аж да Апіявае плошчы і Трох Корчмаў. Убачыўшы іх, Павал падзякаваў Богу і набраўся адвагі.
ACT 28:16 Калі ж мы прыйшлі ў Рым, сотнік перадаў вязьняў гетману, а Паўлу было дазволена жыць асобна з жаўнерам, які яго вартаваў.
ACT 28:17 Сталася ж, што праз тры дні Павал склікаў першых з Юдэяў, і калі яны зыйшліся, сказаў да іх: «Мужы браты! Нічога не зрабіўшы супраць народу ці звычаяў бацькоўскіх, я выдадзены як вязень з Ерусаліму ў рукі Рымлянаў.
ACT 28:18 Яны, дапытаўшы мяне, хацелі вываліць, бо ніякае сьмяротнае віны на мне не было.
ACT 28:19 А як Юдэі працівіліся, я быў змушаны прызваць [суд] цэзара, але не таму, што меўся ў чым вінаваціць народ мой.
ACT 28:20 Дзеля гэтае прычыны я запрасіў вас, каб пабачыць і паразмаўляць. Бо за надзею Ізраіля я закаваны ў ланцугі гэтыя».
ACT 28:21 Яны ж сказалі да яго: «Мы ані лістоў адносна цябе не атрымалі з Юдэі, ані ніхто з братоў, што прыходзілі, не абвяшчаў і не гаварыў пра цябе нічога злога.
ACT 28:22 Лічым жа вартым пачуць ад цябе, як ты думаеш, бо пра герэзію гэтую вядома нам, што ўсюды ёй працівяцца».
ACT 28:23 Вызначыўшы ж яму дзень, большасьць прыйшла да яго ў гасподу. І ён з ранку да вечара выкладаў ім, сьведчачы пра Валадарства Божае і пераконваючы іх пра Ісуса з Закону Майсея і Прарокаў.
ACT 28:24 І адны былі перакананыя сказаным, а другія ня верылі.
ACT 28:25 І, не згаджаючыся між сабою, яны пайшлі, калі Павал сказаў адно слова: «Добра сказаў да бацькоў нашых Дух Сьвяты праз прарока Ісаю, кажучы:
ACT 28:26 “Ідзі да народу гэтага і скажы: ‘Слыхам пачуеце, і не зразумееце; і, гледзячы, глядзець будзеце, і ня ўбачыце,
ACT 28:27 бо атлусьцела сэрца народу гэтага, і вушамі з цяжкасьцю чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб ня ўбачылі вачыма і не пачулі вушамі, і не зразумелі сэрцам, і не навярнуліся, каб Я аздаравіў іх’.”
ACT 28:28 Дык няхай будзе вам вядома, што паганам паслана збаўленьне Божае, яны і пачуюць».
ACT 28:29 І, як ён гэта сказаў, Юдэі выйшлі, маючы між сабою шмат спрэчак.
ACT 28:30 А Павал цэлыя два гады заставаўся ў сваёй нанятай кватэры і прымаў усіх, якія прыходзілі да яго,
ACT 28:31 абвяшчаючы Валадарства Божае і навучаючы пра Госпада Ісуса Хрыста з усёй адвагаю без перашкоды.
ROM 1:1 Павал, слуга Ісуса Хрыста, пакліканы апостал, аддзелены дзеля Эвангельля Божага,
ROM 1:2 якое [Бог] раней абяцаў праз прарокаў Сваіх у сьвятых Пісаньнях,
ROM 1:3 пра Сына Ягонага, Які паводле цела стаўся з насеньня Давідавага,
ROM 1:4 вызначаны Сынам Божым у моцы паводле духа сьвятасьці праз уваскрасеньне з мёртвых, пра Ісуса Хрыста, Госпада нашага,
ROM 1:5 праз Якога мы атрымалі ласку і апостальства на паслухмянасьць веры ва ўсіх народах, дзеля імя Ягонага,
ROM 1:6 сярод якіх і вы, пакліканыя Ісусам Хрыстом, —
ROM 1:7 усім, якія ёсьць у Рыме, улюбёным Бога, пакліканым сьвятым: ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
ROM 1:8 Найперш дзякую Богу майму праз Ісуса Хрыста за ўсіх вас, што вера ваша абвяшчаецца ва ўсім сьвеце.
ROM 1:9 Бо сьведка мне Бог, Якому служу духам маім у Эвангельлі Сына Яго, што несупынна ўзгадваю вас,
ROM 1:10 заўсёды просячы ў малітвах маіх, каб некалі ўжо давялося мне з волі Божае прыйсьці да вас.
ROM 1:11 Бо я жадаю бачыць вас, каб даць вам нейкі дар духоўны дзеля ўмацаваньня вашага,
ROM 1:12 гэта значыць, суцешыцца супольна з вамі вераю адзін аднога, вашаю і маёю.
ROM 1:13 Не хачу, браты, каб вы ня ведалі, што я часта пастанаўляў прыйсьці да вас, каб мець нейкі плод і ў вас, як і ў іншых народах, і забаронена мне было аж дагэтуль.
ROM 1:14 Я вінаваты і Грэкам, і барбарам, і мудрым, і бяздумным.
ROM 1:15 Дык што да мяне, я гатовы дабравесьціць і вам, якія ў Рыме.
ROM 1:16 Бо я не саромлюся Эвангельля Хрыстовага, бо яно ёсьць моц Божая на збаўленьне кожнаму, хто верыць, перш Юдэю, і Грэку.
ROM 1:17 Бо ў ім адкрываецца праведнасьць Божая ад веры ў веру, як напісана: «А праведны з веры жыць будзе».
ROM 1:18 Бо адкрываецца гнеў Божы з неба на ўсякую бязбожнасьць і няправеднасьць людзей, якія праз няправеднасьць праўду стрымліваюць.
ROM 1:19 Бо, што магчыма ведаць пра Бога, яўна для іх, бо Бог выявіў ім.
ROM 1:20 Бо нябачнае Яго, і вечная моц Яго, і Боскасьць ад стварэньня сьвету відочныя праз разважаньне пра творы [Ягоныя], каб быць ім без апраўданьня,
ROM 1:21 бо яны, пазнаўшы Бога, ня славілі [Яго] як Бога і ня дзякавалі, але займаліся марнасьцю ў думках сваіх, і зацемрылася няцямкае сэрца іхняе,
ROM 1:22 цьвердзячы пра сябе, што мудрыя, яны здурнелі
ROM 1:23 і славу незьнішчальнага Бога замянілі на падабенства вобразу зьнішчальнага чалавека, і птушак, і чатырохногіх, і паўзуноў.
ROM 1:24 Дзеля гэтага і аддаў іх Бог у пажаданьнях сэрцаў іхніх нячыстасьці зьневажаць целы свае між сабою.
ROM 1:25 Яны замянілі праўду Божую на хлусьню, і пакланяліся, і служылі стварэньню замест Таго, Які стварыў, Які дабраслаўлёны на вякі. Амэн.
ROM 1:26 Дзеля гэтага аддаў іх Бог у ганебныя жарсьці, бо жанчыны іхнія замянілі прыродныя зносіны на супрацьпрыродныя.
ROM 1:27 Падобна і мужчыны, пакінуўшы прыродныя зносіны з жанчынамі, распаляліся ў пажадлівасьці сваёй адзін да аднаго, мужчыны з мужчынамі непрыстойнасьць робячы і атрымліваючы ў саміх сабе належную адплату за свой падман.
ROM 1:28 І, як яны не спрабавалі мець пазнаньне Бога, аддаў іх Бог няздатнаму розуму рабіць, што не належыць,
ROM 1:29 напоўненыя ўсякай няправеднасьцю, распустаю, зласьлівасьцю, хцівасьцю, ліхотаю, поўныя зайздрасьці, забойства, сваркі, подступу, благіх звычаяў,
ROM 1:30 абмоўнікі, паклёпнікі, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, ганарыстыя, пыхліўцы, выдумшчыкі ліхога, непаслухмяныя бацькам,
ROM 1:31 няцямкія, нязгодлівыя, бязьлітасныя, няўмольныя, неміласэрныя.
ROM 1:32 Яны, пазнаўшы пастанову Божую, што тыя, хто гэткае ўчыняе, вартыя сьмерці, ня толькі гэтае робяць, але і згаджаюцца з тымі, хто робіць.
ROM 2:1 Дзеля гэтага няма апраўданьня табе, кожны чалавек, які судзіш; бо ў чым ты судзіш іншага, асуджаеш сябе, бо робіш тое самае, судзячы.
ROM 2:2 А мы ведаем, што суд Божы ёсьць паводле праўды адносна тых, што гэткае ўчыняюць.
ROM 2:3 Няўжо ж ты думаеш, чалавек, які судзіш тых, што гэткае ўчыняюць, і сам робіш тое самае, што ўцячэш ад суду Божага?
ROM 2:4 Або багацьцем ласкавасьці Ягонай, і цярплівасьці, і доўгацярплівасьці пагарджаеш, ня ведаючы, што добрасьць Божая вядзе цябе да навяртаньня?
ROM 2:5 Але праз упартасьць тваю і ненавернутае сэрца ты зьбіраеш сабе гнеў на дзень гневу і адкрыцьця праведнага суду Божага,
ROM 2:6 Які аддасьць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных:
ROM 2:7 тым, якія цярплівасьцю ў добрай справе шукаюць славы, пашаны і незьнішчальнасьці, — жыцьцё вечнае,
ROM 2:8 а тым, што спрачаюцца і не скараюцца праўдзе, але пакараюцца няправеднасьці, — ярасьць і гнеў.
ROM 2:9 Прыгнёт і ўціск кожнай душы чалавека, які робіць ліхое, перш Юдэя, і Грэка!
ROM 2:10 Слава, і пашана, і супакой усякаму, хто робіць добрае, перш Юдэю, і Грэку!
ROM 2:11 Бо няма ў Бога ўзіраньня на аблічча.
ROM 2:12 Бо тыя, якія без Закону зграшылі, без Закону і загінуць, а тыя, якія ў Законе зграшылі, праз Закон будуць асуджаныя.
ROM 2:13 Бо не слухачы Закону праведныя перад Богам, але выканаўцы Закону будуць апраўданыя.
ROM 2:14 Бо калі пагане, якія ня маюць Закону, паводле прыроды робяць паводле Закону, яны, ня маючы Закону, самі сабе Закон.
ROM 2:15 Яны зьяўляюць справы Закону, якія напісаныя ў сэрцах іхніх, пра што сьведчыць сумленьне іхняе і думкі іхнія, якія то абвінавачваюць, то апраўдваюць адна адну,
ROM 2:16 у дзень, калі Бог будзе судзіць тайныя [ўчынкі] людзей, паводле Эвангельля майго, праз Ісуса Хрыста.
ROM 2:17 Вось, ты завешся Юдэем, і супакойваеш сябе Законам, і хвалішся Богам,
ROM 2:18 і ведаеш волю [Ягоную], і выпрабоўваеш, што лепшае, будучы навучаным у Законе.
ROM 2:19 І ты перакананы пра сябе, што ты — павадыр сьляпых, сьвятло тых, што ў цемры,
ROM 2:20 выхавацель неразумных, настаўнік немаўлят, які мае ў Законе выгляд веданьня і праўды.
ROM 2:21 Дык ты, вучачы другога, ня вучыш сябе самога.
ROM 2:22 Абвяшчаючы ня красьці, крадзеш; кажучы не чужаложыць, чужаложыш, брыдзячыся ідаламі, чыніш сьвятакрадзтва.
ROM 2:23 Ты, які хвалішся Законам, праз парушэньне Закону Бога зьневажаеш.
ROM 2:24 Бо праз вас на імя Божае блюзьніцца ў паганаў, як напісана.
ROM 2:25 Бо абразаньне карыснае, калі выконваеш Закон; а калі ты парушальнік Закону, абразаньне тваё сталася неабразаньнем.
ROM 2:26 Дык калі неабрэзаны захоўвае пастановы Закону, ці не залічыцца яму ягонае неабразаньне за абразаньне?
ROM 2:27 І неабрэзаны паводле прыроды, які спаўняе Закон, будзе судзіць цябе, парушальніка Закону, які з літарай і абразаньнем.
ROM 2:28 Бо ня той Юдэй, хто гэтакі яўна, і ня тое абразаньне, якое яўнае на целе,
ROM 2:29 але хто ва ўтоенасьці Юдэй, і [ў якога] абразаньне сэрца Духам, а ня літарай, такому пахвала не ад людзей, але ад Бога.
ROM 3:1 Дык якая перавага Юдэя, ці якая карысьць ад абразаньня?
ROM 3:2 Вялікая ў-ва ўсіх адносінах, а найперш у тым, што ім даверана слова Божае.
ROM 3:3 Бо што, калі некаторыя не паверылі? Ці недаверства іхняе зьнішчыць веру Божую?
ROM 3:4 Няхай ня станецца! Бог ёсьць праўдзівы, а ўсякі чалавек хлусьлівы, як напісана: «Каб Ты быў праведны ў словах Тваіх і перамог у судзе Тваім».
ROM 3:5 А калі нашая няправеднасьць зьяўляе праведнасьць Божую, што скажам? Ці Бог, Які выяўляе гнеў, няправедны? Кажу па-чалавечаму.
ROM 3:6 Няхай ня станецца! Бо як жа Бог будзе судзіць сьвет?
ROM 3:7 Бо калі праўда Божая праз маю хлусьлівасьць памнажаецца на славу Ягоную, за што яшчэ мяне судзяць як грэшніка?
ROM 3:8 І ці не рабіць нам благое, каб выйшла добрае, як некаторыя блюзьняць на нас і кажуць, што мы гэтак кажам? Справядлівы суд на такіх!
ROM 3:9 Дык што? Ці мы лепшыя? Зусім не! Бо мы ўжо давялі, што і Юдэі, і Грэкі, — усе пад грэхам,
ROM 3:10 як напісана: «Няма праведнага аніводнага;
ROM 3:11 няма таго, хто разумее; няма таго, хто шукае Бога.
ROM 3:12 Усе ўхіліліся, разам нягодныя; няма таго, хто робіць дабро, няма аніводнага.
ROM 3:13 Горла іхняе — магіла адчыненая; языкамі сваімі ашукваюць, атрута зьмяіная на губах іхніх.
ROM 3:14 Вусны іхнія поўныя абмовы і горычы.
ROM 3:15 Ногі іхнія хуткія на праліцьцё крыві,
ROM 3:16 зьнішчэньне і няшчасьце на шляхах іхніх,
ROM 3:17 і шляху супакою яны не пазналі.
ROM 3:18 Няма страху Божага перад вачыма іхнімі».
ROM 3:19 А мы ведаем, што Закон усё, што гаворыць, гаворыць да тых, якія пад Законам, каб усе вусны былі загароджаныя і ўвесь сьвет стаўся вінаватым перад Богам,
ROM 3:20 бо справамі Закону не апраўдаецца перад Ім ніякае цела; бо праз Закон пазнаецца грэх.
ROM 3:21 А цяпер, незалежна ад Закону, зьяўлена праведнасьць Божая, засьведчаная праз Закон і Прарокаў,
ROM 3:22 праведнасьць Божая праз веру ў Ісуса Хрыста для ўсіх і на ўсіх тых, якія вераць; бо няма розьніцы,
ROM 3:23 бо ўсе зграшылі і пазбаўлены славы Божае,
ROM 3:24 атрымліваючы апраўданьне дарма ласкай Ягонай праз адкупленьне ў Хрысьце Ісусе,
ROM 3:25 Якога Бог пастанавіў [быць] ахвярай перамольнай у крыві Ягонай праз веру, дзеля выяўленьня праведнасьці Сваёй праз дараваньне грахоў, учыненых раней, у [час] цярплівасьці Божае,
ROM 3:26 дзеля выяўленьня праведнасьці Сваёй у цяперашні час, каб быў Ён праведны і апраўдваў таго, хто верыць у Ісуса.
ROM 3:27 Дык дзе тое, чым хваліцца? Выключана. Якім законам? [Законам] учынкаў? Не, але законам веры.
ROM 3:28 Дык мы лічым, што чалавек апраўдваецца вераю, незалежна ад учынкаў Закону.
ROM 3:29 Няўжо Бог толькі Юдэяў, а не паганаў таксама? Так, і паганаў,
ROM 3:30 бо адзін Бог, Які апраўдае абразаньне з веры і неабразаньне праз веру.
ROM 3:31 Дык мы зьнішчаем Закон праз веру? Няхай ня станецца! Але ўсталёўваем Закон.
ROM 4:1 Дык што, скажам, Абрагам, бацька наш, знайшоў паводле цела?
ROM 4:2 Бо калі Абрагам апраўданы ўчынкамі, ён мае пахвалу, але ня перад Богам.
ROM 4:3 Бо што кажа Пісаньне? «Паверыў Абрагам Богу, і залічана яму за праведнасьць».
ROM 4:4 Таму, хто робіць, нагарода ня з ласкі залічваецца, але з павіннасьці;
ROM 4:5 а таму, хто ня робіць, але верыць у Таго, Хто апраўдвае бязбожніка, вера ягоная залічваецца за праведнасьць.
ROM 4:6 Гэтак і Давід кажа, што шчасьце чалавеку, якому Бог залічвае праведнасьць незалежна ад учынкаў:
ROM 4:7 «Шчасьлівыя тыя, якім адпушчаныя беззаконьні і якім грахі прыкрытыя;
ROM 4:8 шчасьлівы чалавек, якому Госпад не залічыць грэху».
ROM 4:9 Дык шчаснасьць гэтая для абрэзаных ці і для неабрэзаных? Бо мы кажам, што Абрагаму вера залічана за праведнасьць.
ROM 4:10 Дык калі залічана? У абразаньні ці ў неабразаньні? Не ў абразаньні, але ў неабразаньні.
ROM 4:11 І знак абразаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці веры, якую [ён меў] у неабразаньні, каб быў ён бацькам усіх, хто верыць у неабразаньні, каб і ім залічана была праведнасьць,
ROM 4:12 і бацькам абразаньня, тых, якія ня толькі [маюць] абразаньне, але і ходзяць па сьлядах веры ў неабразаньні бацькі нашага Абрагама.
ROM 4:13 Бо не праз Закон Абрагаму ці насеньню ягонаму [дадзена] абяцаньне быць спадкаемцам сьвету, але праз праведнасьць веры.
ROM 4:14 Бо калі тыя, што праз Закон, — спадкаемцы, змарнее вера і зьнішчыцца абяцаньне;
ROM 4:15 бо Закон выклікае гнеў, бо дзе няма закону, няма парушэньня.
ROM 4:16 Дзеля гэтага праз веру, каб было паводле ласкі, каб абяцаньне было ўгрунтаваным для ўсяго насеньня, ня толькі для таго, якое праз Закон, але і для таго, якое праз веру Абрагама, які ёсьць бацька ўсіх нас,
ROM 4:17 як напісана: «Я паставіў цябе бацькам многіх народаў», перад Богам, Якому ён паверыў, Які ажыўляе мёртвых і называе тое, што ня ёсьць, як тое, што ёсьць.
ROM 4:18 Ён, насуперак надзеі, паверыў з надзеяй, што станецца бацькам многіх народаў, паводле сказанага: «Гэткае будзе насеньне тваё».
ROM 4:19 І, не зьнямогшыся ў веры, ён не глядзеў на цела сваё ўжо амярцьвелае, якое мела амаль сто гадоў, і што ўлоньне Сары амярцьвела,
ROM 4:20 у абяцаньні Божым не сумняваўся недаверствам, але ўмацаваўся вераю, аддаўшы славу Богу
ROM 4:21 і маючы пэўнасьць, што Ён магутны зрабіць тое, што абяцаў.
ROM 4:22 Дзеля гэтага і залічана яму за праведнасьць.
ROM 4:23 А напісана [гэта] ня дзеля яго толькі, што залічана яму,
ROM 4:24 але і дзеля нас, што мае быць залічана нам, якія вераць у Таго, Хто ўваскрасіў з мёртвых Ісуса, Госпада нашага,
ROM 4:25 Які быў выдадзены дзеля грахоў нашых і ўваскрос дзеля апраўданьня нашага.
ROM 5:1 Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,
ROM 5:2 праз Якога таксама маем вераю доступ да тае ласкі, у якой стаім і хвалімся надзеяй славы Божай.
ROM 5:3 І ня толькі [гэтым], але хвалімся і ў прыгнётах, ведаючы, што прыгнёт робіць цярплівасьць,
ROM 5:4 а цярплівасьць — выпрабаванасьць, а выпрабаванасьць — надзею,
ROM 5:5 а надзея ня ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Сьвятога, Які нам дадзены.
ROM 5:6 Бо Хрыстос, калі мы былі яшчэ слабымі, у вызначаны час памёр за бязбожных.
ROM 5:7 Бо за праведнага наўрад ці хто памрэ; хіба за добрага можа хто і адважыцца памерці.
ROM 5:8 А Бог Сваю любоў да нас даводзіць тым, што Хрыстос памёр за нас, калі мы былі грэшнікамі.
ROM 5:9 Дык тым больш цяпер, калі мы апраўданы крывёю Ягонай, збаўленыя будзем праз Яго ад гневу.
ROM 5:10 Бо калі, будучы ворагамі, мы пагадзіліся з Богам праз сьмерць Сына Яго, шмат больш, пагадзіўшыся, будзем збаўленыя праз жыцьцё Ягонае.
ROM 5:11 І ня толькі [гэтае], але таксама хвалімся Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз Якога мы атрымалі цяпер прымірэньне.
ROM 5:12 Дзеля гэтага, як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у сьвет, і праз грэх — сьмерць, і гэтак сьмерць перайшла на ўсіх людзей, бо ў ім усе зграшылі.
ROM 5:13 Бо да Закону грэх быў у сьвеце; але грэх ня лічыцца, калі няма закону.
ROM 5:14 Аднак сьмерць валадарыла ад Адама да Майсея і над тымі, якія не зграшылі на падабенства праступку Адама, які ёсьць вобраз Таго, Які мае быць.
ROM 5:15 Але дар [ласкі] ня гэткі, як грэх. Бо калі праз грэх аднаго памерлі многія, шмат большая ласка Божая, і дар ласкі праз аднаго Чалавека, Ісуса Хрыста, памножыцца для многіх.
ROM 5:16 І дар не такі, як тое, што праз аднаго, які зграшыў; бо суд праз таго аднаго — на асуджэньне, а дар [ласкі] — на апраўданьне ад многіх грахоў.
ROM 5:17 Бо калі праз грэх аднаго сьмерць валадарыла праз аднаго, шмат больш тыя, якія атрымалі багацьце ласкі і дар праведнасьці, будуць валадарыць у жыцьці праз аднаго Ісуса Хрыста.
ROM 5:18 Таму, як праз грэх аднаго ўсім людзям асуджэньне, гэтак праз праведнасьць аднаго ўсім людзям апраўданьне на жыцьцё.
ROM 5:19 Бо як праз непаслухмянасьць аднаго чалавека многія зрабіліся грэшнымі, так і праз паслухмянасьць аднаго многія зробяцца праведнымі.
ROM 5:20 А Закон прыйшоў пасьля, каб памножыць грэх. А калі памножыўся грэх, тым больш удосталь ласкі,
ROM 5:21 каб, як грэх валадарыў у сьмерці, гэтак і ласка валадарыла праз праведнасьць на жыцьцё вечнае праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага.
ROM 6:1 Дык што скажам? Ці будзем заставацца ў граху, каб памножылася ласка? Няхай ня станецца!
ROM 6:2 Мы, якія памерлі для грэху, як яшчэ будзем жыць у ім?
ROM 6:3 Ці вы ня ведаеце, што ўсе мы, якія ахрысьціліся ў Хрыста Ісуса, у сьмерць Яго ахрысьціліся?
ROM 6:4 Дык мы пахаваныя з Ім хрышчэньнем у сьмерць, каб, як Хрыстос уваскрос з мёртвых праз славу Айца, так і мы хадзілі ў абнаўленьні жыцьця.
ROM 6:5 Бо калі мы сталіся злучанымі з Ім падабенствам сьмерці Яго, дык будзем [злучаны] і [падабенствам] уваскрасеньня,
ROM 6:6 ведаючы тое, што стары наш чалавек укрыжаваны, каб зьнішчана было цела грэху, каб нам не служыць ужо грэху;
ROM 6:7 бо хто памёр, той апраўданы ад грэху.
ROM 6:8 А калі мы памерлі з Хрыстом, дык верым, што і жыць будзем з Ім,
ROM 6:9 ведаючы, што Хрыстос, уваскросшы з мёртвых, больш не памірае, сьмерць больш над Ім не пануе.
ROM 6:10 Бо, што Ён памёр, памёр раз дзеля грэху, а што жыве, жыве дзеля Бога.
ROM 6:11 Гэтак і вы лічыце сябе памёршымі дзеля грэху, а жывымі дзеля Бога ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
ROM 6:12 Дык няхай не валадарыць грэх у сьмяротным целе вашым, каб вам слухацца яго ў пажаданьнях ягоных.
ROM 6:13 І не аддавайце граху члены вашыя як зброю няправеднасьці, але аддайце сябе Богу як ажыўшых з мёртвых, і члены вашыя [аддайце] Богу як зброю праведнасьці.
ROM 6:14 Бо грэх ня будзе панаваць над вамі, бо вы не пад законам, але пад ласкаю.
ROM 6:15 Дык што? Ці будзем грашыць, бо мы не пад законам, але пад ласкаю? Няхай ня станецца!
ROM 6:16 Ці вы ня ведаеце, што, каму вы аддаяцё сябе на службу, каб [быць яму] паслухмянымі, таго вы і слугі, каго слухаецеся: ці грэху — на сьмерць, ці паслухмянасьці — на праведнасьць.
ROM 6:17 Дзякуй Богу, што вы былі слугамі грэху, але сэрцам сталі паслухмянымі вобразу навукі, якому аддалі сябе.
ROM 6:18 Вызваліўшыся ж ад грэху, вы сталіся слугамі праведнасьці.
ROM 6:19 Па-чалавечаму гавару дзеля нядужасьці цела вашага. Бо, як аддавалі вы члены вашыя на службу нячыстасьці і беззаконьню на беззаконьне, гэтак цяпер аддайце члены вашыя на службу праведнасьці на сьвятасьць.
ROM 6:20 Бо калі вы былі слугамі грэху, былі вы вольнымі ад праведнасьці.
ROM 6:21 Дык які плод вы мелі тады, што цяпер гэтага саромеецеся? Бо канец гэтакіх — сьмерць.
ROM 6:22 А цяпер, вызваліўшыся ад грэху і стаўшыся слугамі Бога, вы маеце плод свой на сьвятасьць, а канец — жыцьцё вечнае.
ROM 6:23 Бо плата за грэх — сьмерць, а дар [ласкі] Божай — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
ROM 7:1 Ці ж вы ня ведаеце, браты, бо кажу да тых, якія ведаюць Закон, што закон валадарыць над чалавекам увесь час, пакуль той жывы?
ROM 7:2 Бо замужняя жанчына прывязана законам да жывога мужа; а калі муж памрэ, зьнішчаецца закон мужа.
ROM 7:3 Таму, калі пры жывым мужы выйдзе за другога мужа, будзе названая чужаложніцай; а калі памрэ муж, яна вольная ад закону і ня будзе чужаложніцай, выйшаўшы за другога мужа.
ROM 7:4 Гэтак і вы, браты мае, памерлі для Закону праз цела Хрыстовае, каб належаць вам другому, Які ўваскрошаны з мёртвых, каб даваць плод Богу.
ROM 7:5 Бо калі мы былі ў целе, пакуты грахоў, якія [паўставалі] праз Закон, дзеялі ў членах вашых, каб даваць плод сьмерці.
ROM 7:6 А цяпер мы вызваліліся ад Закону, якім былі зьвязаныя, памершы для яго, каб нам служыць у абнаўленьні духа, а ня ў старасьці літары.
ROM 7:7 Дык што скажам? Ці Закон — грэх? Няхай ня станецца! Але я не зразумеў бы грэх, як толькі праз Закон, бо я ня ведаў бы пажаданьня, каб Закон не сказаў: «Не жадай».
ROM 7:8 Але грэх, атрымаўшы нагоду праз прыказаньне, выклікаў у-ва мне ўсякае пажаданьне, бо без закону грэх мёртвы.
ROM 7:9 Я жыў некалі без Закону, а калі прыйшло прыказаньне, грэх ажыў, а я памёр.
ROM 7:10 І было знойдзена мною, што прыказаньне, якое на жыцьцё, яно на сьмерць,
ROM 7:11 бо грэх, атрымаўшы нагоду праз прыказаньне, зьвёў мяне і забіў праз яго.
ROM 7:12 Так што Закон сьвяты, і прыказаньне сьвятое, і праведнае, і добрае.
ROM 7:13 Дык няўжо добрае сталася мне сьмерцю? Няхай ня станецца! Але грэх, каб быў выяўлены як грэх, праз добрае робіць мне сьмерць, каб грэх стаўся праз меру грэшным праз прыказаньне.
ROM 7:14 Бо мы ведаем, што Закон духоўны, а я — цялесны, прададзены пад [уладу] грэху.
ROM 7:15 Бо я не разумею, што раблю, бо не раблю тое, што хачу, але, што ненавіджу, тое раблю.
ROM 7:16 А калі я раблю тое, што не хачу, згаджаюся з Законам, што ён — добры,
ROM 7:17 і цяпер ужо ня я раблю гэта, але грэх, які жыве ў-ва мне.
ROM 7:18 Бо ведаю, што не жыве ў-ва мне, гэта значыцца, у целе маім, добрае; бо жаданьне [добрага] ёсьць у-ва мне, але каб зрабіць добрае, таго не знаходжу.
ROM 7:19 Бо добрае, якое хачу, не раблю, а благое, якога не хачу, раблю.
ROM 7:20 А калі я раблю тое, што не хачу, ужо ня я раблю гэта, але грэх, які жыве ў-ва мне.
ROM 7:21 Таму я знаходжу закон, што, калі хачу рабіць добрае, ёсьць у-ва мне благое.
ROM 7:22 Бо паводле ўнутранага чалавека я захапляюся Законам Божым,
ROM 7:23 а ў членах маіх бачу другі закон, які супрацівіцца закону розуму майго і бярэ мяне ў палон закону грэху, які ёсьць у членах маіх.
ROM 7:24 Гаротны я чалавек! Хто выбавіць мяне ад гэтага цела сьмерці?
ROM 7:25 Дзякую Богу праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык таму я сам розумам служу Закону Божаму, а целам — закону грэху.
ROM 8:1 Таму цяпер няма ніякага асуджэньня тым, што ў Хрысьце Ісусе не паводле цела, але паводле духа ходзяць.
ROM 8:2 Бо закон Духа жыцьця ў Хрысьце Ісусе вызваліў мяне ад закону грэху і сьмерці.
ROM 8:3 Бо як Закон быў бяссільны, таму што быў нядужы праз цела, Бог, паслаўшы Сына Свайго ў падабенстве цела грахоўнага і дзеля грэху, асудзіў грэх у целе,
ROM 8:4 каб праведнасьць Закону споўнілася ў нас, якія не паводле цела, але паводле духа ходзяць.
ROM 8:5 Бо тыя, што паводле цела, — пра цялеснае думаюць; а тыя, што паводле духа, — пра духоўнае.
ROM 8:6 Бо думкі цялесныя — сьмерць, а думкі духоўныя — жыцьцё і супакой.
ROM 8:7 Бо думкі цялесныя — варожасьць да Бога, бо яны не падпарадкоўваюцца закону Божаму, дый ня могуць.
ROM 8:8 Дык тыя, якія ў целе, Богу дагадзіць ня могуць.
ROM 8:9 Вы ж ня ў целе, але ў духу, калі толькі Дух Божы жыве ў вас. А калі хто Духа Хрыстовага ня мае, той не Ягоны.
ROM 8:10 Калі ж Хрыстос у вас, дык цела мёртвае праз грэх, а дух жывы праз праведнасьць.
ROM 8:11 А калі Дух Таго, Які ўваскрасіў Ісуса з мёртвых, жыве ў вас, Той, Які ўваскрасіў Хрыста з мёртвых, ажывіць і вашыя сьмяротныя целы Духам Сваім, Які жыве ў вас.
ROM 8:12 Дык таму, браты, мы не вінаватыя цела, каб жыць паводле цела;
ROM 8:13 бо калі вы жывяцё паводле цела, памрацё, а калі духам цялесныя ўчынкі забіваеце, жыць будзеце.
ROM 8:14 Бо ўсе, якія Духам Божым ведзеныя, ёсьць сыны Божыя.
ROM 8:15 Бо вы не атрымалі духа няволі ізноў на страх, але атрымалі Духа ўсынаўленьня, у Якім крычым: «Абба, Ойча!»
ROM 8:16 Гэты Дух сьведчыць духу нашаму, што мы — дзеці Божыя.
ROM 8:17 А калі дзеці, дык і спадкаемцы, спадкаемцы Божыя, суспадчыньнікі Хрыста, калі церпім з Ім, каб з Ім і ўславіцца.
ROM 8:18 Бо я лічу, што пакуты цяперашняга часу ня вартыя тае славы, што мае адкрыцца ў нас.
ROM 8:19 Бо стварэньне са спадзяваньнем чакае адкрыцьця сыноў Божых,
ROM 8:20 бо стварэньне падпарадкаванае марнасьці не сваёй ахвотай, але праз Таго, Які падпарадкаваў, у надзеі,
ROM 8:21 што і само стварэньне будзе вызвалена з няволі сапсутасьці на свабоду славы дзяцей Божых.
ROM 8:22 Бо ведаем, што ўсё стварэньне супольна ўздыхае і мучыцца, родзячы, аж да цяпер.
ROM 8:23 І ня толькі яно, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы самі ў сабе ўздыхаем, чакаючы ўсынаўленьня, адкупленьня цела нашага.
ROM 8:24 Бо мы збаўленыя надзеяй. А надзея бачаная ня ёсьць надзея, бо калі хто бачыць, чаго яму спадзявацца?
ROM 8:25 А калі спадзяемся на тое, чаго ня бачым, чакаем з цярплівасьцю.
ROM 8:26 Гэтаксама і Дух дапамагае ў слабасьцях нашых, бо мы ня ведаем, пра што маліцца, як трэба, але Сам Дух заступаецца за нас стагнаньнямі невымоўнымі.
ROM 8:27 А Той, Які дасьледуе сэрцы, ведае, што за думка ў Духа, Які паводле [волі] Бога заступаецца за сьвятых.
ROM 8:28 А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.
ROM 8:29 Бо тым, каго наперад ведаў, Ён і прадвызначыў быць падобнымі да вобразу Сына Ягонага, каб Ён быў Першародны між многімі братамі.
ROM 8:30 А каго прадвызначыў, тых і паклікаў; а каго паклікаў, тых і апраўдаў; а каго апраўдаў, тых і ўславіў.
ROM 8:31 Дык што скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас?
ROM 8:32 Той, Які Сына Свайго не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсіх нас, як не даруе і нам з Ім усяго?
ROM 8:33 Хто стане супраць выбраных Божых? Бог, Які апраўдвае!
ROM 8:34 Хто той, хто асуджае? Хрыстос, Які памёр, але і ўваскрос! Ён і праваруч Бога, Ён і заступаецца за нас.
ROM 8:35 Хто адлучыць нас ад любові Хрыстовае? Прыгнёт, ці ўціск, ці перасьледваньне, ці голад, ці галізна, ці небясьпека, ці меч?
ROM 8:36 Як напісана: «За Цябе забіваюць нас цэлы дзень; лічаць нас за авечкі на зарэз».
ROM 8:37 Але ва ўсім гэтым мы перамагаем праз Таго, Які палюбіў нас.
ROM 8:38 Бо я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані начальствы, ані сілы, ані цяперашняе, ані будучае,
ROM 8:39 ані вышыня, ані глыбіня, ані другое якое стварэньне ня зможа адлучыць нас ад любові Божае, што ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
ROM 9:1 Праўду кажу ў Хрысьце, не хлушу, сьведчыць мне сумленьне маё ў Духу Сьвятым,
ROM 9:2 што вялікі смутак мой і няспынны боль у сэрцы маім,
ROM 9:3 бо я хацеў бы сам быць адлучаным ад Хрыста за братоў маіх, родных мне паводле цела,
ROM 9:4 якія ёсьць Ізраільцяне, якіх ёсьць усынаўленьне, і слава, і запаветы, і даньне законаў, і служэньне, і абяцаньні,
ROM 9:5 якіх і бацькі, і з якіх Хрыстос паводле цела, Які ёсьць над усімі Бог, Які дабраслаўлёны на вякі. Амэн.
ROM 9:6 Але ня так, што слова Божае ня споўнілася. Бо ня ўсе тыя, што з Ізраіля, Ізраіль,
ROM 9:7 і ня ўсе тыя, якія насеньне Абрагама, дзеці [ягоныя], але: «У Ісааку будзе названае насеньне табе».
ROM 9:8 Гэта значыць, ня дзеці цела ёсьць дзеці Божыя, але дзеці абяцаньня лічацца за насеньне.
ROM 9:9 Бо слова абяцаньня гэткае: «У гэту пару прыйду, і ў Сары будзе сын».
ROM 9:10 І ня толькі, але і Рэбэка зачала за адзін раз ад Ісаака, бацькі нашага.
ROM 9:11 Бо калі яны яшчэ не былі нарадзіўшыся і не зрабілі нічога добрага ці ліхога, каб вызначэньне Божае заставалася паводле выбраньня, не праз учынкі, але праз Таго, Хто кліча,
ROM 9:12 сказана было ёй: «Большы будзе служыць меншаму»,
ROM 9:13 як напісана: «Якуба Я палюбіў, а Эзава зьненавідзеў».
ROM 9:14 Дык што скажам? Няўжо няправеднасьць у Бога? Няхай ня станецца!
ROM 9:15 Бо Ён кажа Майсею: «Зьлітуюся над тым, над кім зьлітуюся, і зьяўлю міласэрнасьць таму, каму зьяўлю міласэрнасьць».
ROM 9:16 Дзеля гэтага не ад таго, хто хоча, і не ад таго, хто бяжыць, але ад Бога, Які літуецца.
ROM 9:17 Бо Пісаньне кажа фараону: «Дзеля таго Я падняў цябе, каб зьявіць на табе сілу Маю і каб імя Маё было абвешчана на ўсёй зямлі».
ROM 9:18 Дзеля гэтага над кім хоча, літуецца, а каго хоча, закамяняе.
ROM 9:19 Дык ты скажаш мне: «Што Ён яшчэ вінаваціць? Бо хто супрацьстане пастанове Яго?»
ROM 9:20 Наадварот, чалавеча! Хто ты такі, што спрачаешся з Богам? Ці скажа злепленае таму, хто зьляпіў: «Навошта ты мяне гэтак зрабіў?»
ROM 9:21 Ці ня мае ўлады ганчар над глінаю, каб з таго самага месіва зрабіць адно начыньне на пашану, а другое — на ганьбу?
ROM 9:22 Што, калі Бог, хочучы зьявіць гнеў і зрабіць вядомай магутнасьць Сваю, з вялікай доўгацярплівасьцю ашчаджаў начыньні гневу, прыгатаваныя на загубу,
ROM 9:23 каб таксама зрабіць вядомым багацьце славы Сваёй над начыньнямі міласэрнасьці, якія Ён загадзя прыгатаваў на славу,
ROM 9:24 і над намі, якіх паклікаў ня толькі з Юдэяў, але і з паганаў?
ROM 9:25 Як і ў Осіі Ён кажа: «Ня Мой народ назаву Маім народам, і нялюбую — улюбёнай.
ROM 9:26 І будзе, што на месцы, дзе сказана было ім: “Вы — ня Мой народ”, — там будуць названыя сынамі Бога Жывога».
ROM 9:27 А Ісая крычыць пра Ізраіль: «Хаця б лічба сыноў Ізраіля была, як пясок марскі, рэштка будзе збаўлена;
ROM 9:28 бо, сканчваючы слова і прысьпешваючы ў праведнасьці, хутка зьдзейсьніць Госпад слова на зямлі».
ROM 9:29 І як раней сказаў Ісая: «Калі б Госпад Магуцьцяў не пакінуў нам насеньня, мы сталіся б, як Садом, і былі б падобнымі да Гаморы».
ROM 9:30 Дык што скажам? Пагане, якія не імкнуліся да праведнасьці, атрымалі праведнасьць, праведнасьць праз веру.
ROM 9:31 А Ізраіль, які імкнуўся да закону праведнасьці, не дасягнуў закону праведнасьці.
ROM 9:32 Чаму? Бо не праз веру, але праз учынкі закону. Бо яны спатыкнуліся аб камень спатыкненьня,
ROM 9:33 як напісана: «Вось, Я кладу на Сыёне камень спатыкненьня і камень згаршэньня; і кожны, хто верыць у Яго, ня будзе асаромлены».
ROM 10:1 Браты! Упадабаньне сэрца майго і просьба да Бога пра Ізраіль на збаўленьне.
ROM 10:2 Бо сьведчу ім, што маюць руплівасьць Божую, але не паводле пазнаньня.
ROM 10:3 Бо, не разумеючы праведнасьці Божае і шукаючы паставіць сваю праведнасьць, яны не падпарадкаваліся праведнасьці Божай.
ROM 10:4 Бо канец Закону — Хрыстос, дзеля праведнасьці кожнаму, хто верыць.
ROM 10:5 Бо Майсей піша пра праведнасьць паводле Закону, што чалавек, які выканае яго, жыць будзе ім.
ROM 10:6 А праведнасьць праз веру гэтак кажа: «Не кажы ў сэрцы тваім: “Хто ўзыйдзе ў неба?”» — гэта ёсьць Хрыста зьвесьці [на зямлю];
ROM 10:7 або: «“Хто зыйдзе ў бездань?”» — гэта ёсьць Хрыста з мёртвых вывесьці.
ROM 10:8 Але што кажа? «Блізка да цябе слова, у вуснах тваіх і ў сэрцы тваім», — гэта ёсьць слова веры, якое мы абвяшчаем.
ROM 10:9 Бо калі ты вуснамі тваімі прызнаеш Ісуса Госпадам і ў сэрцы тваім будзеш верыць, што Бог уваскрасіў Яго з мёртвых, будзеш збаўлены,
ROM 10:10 бо сэрца верыць дзеля праведнасьці, а вусны прызнаюць дзеля збаўленьня.
ROM 10:11 Бо Пісаньне кажа: «Кожны, хто верыць у Яго, ня будзе асаромлены».
ROM 10:12 Бо няма розьніцы між Юдэем і Грэкам, бо Ён — Госпад усіх, багаты для ўсіх, што прызываюць Яго.
ROM 10:13 Бо кожны, хто прызаве імя Госпада, будзе збаўлены.
ROM 10:14 Але як прызываць Таго, у Каго ня вераць? А як верыць у Таго, пра Каго ня чулі? Як чуць без таго, хто абвяшчае?
ROM 10:15 А як абвяшчаць, калі не былі пасланыя? Як напісана: «Якія прыгожыя ногі таго, хто дабравесьціць супакой, дабравесьціць добрае!»
ROM 10:16 Але ня ўсе паслухаліся Эвангельля, бо Ісая кажа: «Госпадзе! Хто паверыў пачутаму ад нас?»
ROM 10:17 Таму вера — ад слуханьня, а слуханьне — праз слова Божае.
ROM 10:18 Але кажу: Ці ж яны ня чулі? Наадварот, «на ўсю зямлю пайшоў голас іхні, і да межаў сусьвету — словы іхнія».
ROM 10:19 Але кажу: Ці ж Ізраіль ня ведаў? Першы Майсей кажа: «Я збуджу ў вас рупнасьць праз [тых, хто] не народ, праз народ, які ня цяміць, раздражню вас».
ROM 10:20 А Ісая адважваецца і кажа: «Мяне знайшлі тыя, якія не шукалі Мяне, Я аб’явіўся тым, якія не пыталіся Мяне».
ROM 10:21 А наконт Ізраіля кажа: «Увесь дзень выцягваў Я рукі Мае да народу, які не скараецца і працівіцца».
ROM 11:1 Дык кажу: няўжо Бог адапхнуў народ Свой? Няхай ня станецца! Бо і я — Ізраільцянін, з насеньня Абрагама, з калена Бэн’яміна.
ROM 11:2 Не адапхнуў Бог народу Свайго, які Ён наперад ведаў. Ці ня ведаеце, што кажа Пісаньне пра Ільлю, як той скардзіцца Богу на Ізраіля, кажучы:
ROM 11:3 «Госпадзе! Прарокаў Тваіх пазабівалі і ахвярнікі Твае зруйнавалі; застаўся я адзін, і душу маю шукаюць».
ROM 11:4 Але што кажа яму адказ Божы? «Я пакінуў Сабе сем тысячаў мужоў, якія не схілілі калены перад Баалам».
ROM 11:5 Дык гэтак і ў цяперашні час рэшта паводле выбраньня ласкі захавалася.
ROM 11:6 А калі праз ласку, дык не праз учынкі, іначай ласка ўжо ня ёсьць ласка. А калі праз учынкі, дык гэта ня ласка, іначай учынак ужо ня ёсьць учынак.
ROM 11:7 Дык што? Што шукае Ізраіль, таго не атрымаў; выбраныя атрымалі, а іншыя былі скамянеўшы,
ROM 11:8 як напісана: «Даў ім Бог духа дрымоты, вочы, якімі ня бачаць, і вушы, якімі ня чуюць, аж да сёньняшняга дня».
ROM 11:9 І Давід кажа: «Няхай станецца стол іхні пасткаю, і цянётамі, і згаршэньнем, і аднагародаю.
ROM 11:10 Няхай зацемняцца вочы іхнія, якімі ня бачаць, і хрыбет іхні няхай будзе сагнуты назаўсёды».
ROM 11:11 Дык кажу: Няўжо яны спатыкнуліся, каб упасьці? Няхай ня станецца. Але праступак іхні — збаўленьне паганам, каб збудзіць у іх рупнасьць.
ROM 11:12 Калі ж праступак іхні — багацьце сьвету, і ўпадак іхні — багацьце паганаў, дык наколькі больш поўнасьць іхняя?
ROM 11:13 Бо кажу вам, паганам: як апостал паганаў я ўслаўляю служэньне маё,
ROM 11:14 ці, можа, збуджу рупнасьць у маіх паводле цела і ці ня збаўлю некаторых з іх.
ROM 11:15 Бо калі згуба іхняя — прымірэньне сьвету, дык што прыняцьцё, як не жыцьцё з мёртвых?
ROM 11:16 Калі зачатак сьвяты, дык і месіва; і калі корань сьвяты, дык і галіны.
ROM 11:17 Калі ж некаторыя з галінаў былі адламаныя, а ты, дзікая аліўка, быў прышчэплены замест іх і стаўся ўдзельнікам кораня і тлустасьці аліўкі,
ROM 11:18 не вывышайся перад галінамі; а калі вывышаешся, дык [ведай, што] ня ты трымаеш корань, але корань — цябе.
ROM 11:19 Дык скажаш: «Галіны былі адламаныя, каб я быў прышчэплены».
ROM 11:20 Добра. Яны адламаныя праз недаверства, а ты трымаешся праз веру; дык не ўзьвялічвайся, але бойся.
ROM 11:21 Бо калі Бог прыродных галінаў не пашкадаваў, дык ці цябе пашкадуе.
ROM 11:22 Дык глядзі на ласкавасьць і срогасьць Божую, срогасьць да тых, якія ўпалі, а ласкавасьць да цябе, калі застанешся ў ласкавасьці [Божай], іначай і ты будзеш сьсечаны.
ROM 11:23 І тыя, калі не застануцца ў недаверстве, будуць прышчэпленыя, бо Бог магутны ізноў прышчапіць іх.
ROM 11:24 Бо калі ты адсечаны ад дзікае паводле прыроды аліўкі і, насуперак прыродзе, прывіты да добрае аліўкі, наколькі больш тыя, якія паводле прыроды [ад добрае аліўкі], будуць прышчэпленыя да сваёй аліўкі?
ROM 11:25 Бо не хачу, браты, каб вы ня ведалі гэтае тайны, каб вы не былі мудрымі праз сябе, што скамяненьне сталася ў Ізраілі часткова, аж пакуль ня ўвойдзе поўнасьць паганаў,
ROM 11:26 і гэтак увесь Ізраіль збаўлены будзе, як напісана: «Прыйдзе з Сыёну Выбавіцель і адверне бязбожнасьць ад Якуба.
ROM 11:27 І гэта Мой запавет з імі, калі забяру грахі іхнія».
ROM 11:28 Дык паводле Эвангельля яны — ворагі для вас, а паводле выбраньня — улюбёныя дзеля бацькоў.
ROM 11:29 Бо нязьменныя дары і пакліканьне Божае.
ROM 11:30 Бо як і вы некалі не скараліся Богу, а цяпер памілаваныя праз няскоранасьць іхнюю,
ROM 11:31 гэтак і яны цяпер не скараюцца дзеля вашага памілаваньня, каб і яны былі памілаваныя.
ROM 11:32 Бо ўсіх Бог замкнуў у няскоранасьць, каб усіх памілаваць.
ROM 11:33 О, глыбіня багацьця, і мудрасьці, і веданьня Божага! Як неспасьцігальныя прысуды Ягоныя і недасьледныя шляхі Ягоныя!
ROM 11:34 Бо хто пазнаў розум Госпада? Ці хто стаўся дарадцам Яму?
ROM 11:35 Ці хто даў Яму наперад, каб Ён аддаў яму?
ROM 11:36 Бо ўсё з Яго, і праз Яго, і для Яго. Яму слава на вякі. Амэн.
ROM 12:1 Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,
ROM 12:2 і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.
ROM 12:3 Бо праз ласку, дадзеную мне, кажу кожнаму з вас: ня думайце [пра сябе] больш, чым трэба думаць, але думайце цьвяроза, як Бог кожнага надзяліў мерай веры.
ROM 12:4 Бо як у адным целе маем шмат членаў, але ня ўсе члены маюць тую самую работу,
ROM 12:5 гэтак мы, многія, зьяўляемся адным целам у Хрысьце, а паасобку адзін для аднаго — члены.
ROM 12:6 Калі ж, паводле дадзенай нам ласкі, маем розныя дары, калі прароцтва, [няхай будзе] згодна з верай;
ROM 12:7 калі служэньне — у служэньні; калі хто вучыць — у навучаньні;
ROM 12:8 калі хто суцяшае — у суцяшэньні; калі хто раздае — у шчырасьці; калі хто кіруе — з дбаласьцю; калі хто чыніць міласэрнасьць — з ахвотаю.
ROM 12:9 Любоў [няхай будзе] некрывадушная; брыдзьцеся зла, прыляпляйцеся да дабра.
ROM 12:10 Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;
ROM 12:11 у дбаласьці не лянуйцеся; духам палайце; Госпаду служыце;
ROM 12:12 у надзеі радуйцеся; у прыгнёце будзьце вытрывалымі; у малітве — сталымі;
ROM 12:13 у патрэбах сьвятых бярыце ўдзел; імкніцеся да гасьціннасьці.
ROM 12:14 Дабраслаўляйце тых, якія вас перасьледуюць, дабраслаўляйце, а не кляніце.
ROM 12:15 Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.
ROM 12:16 Думайце між сабою аднолькава; не ўзьвялічвайце саміх сябе, але пакорнымі захапляйцеся; ня будзьце мудрымі самі праз сябе.
ROM 12:17 Нікому не аддаючы ліхотай за ліхоту, дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.
ROM 12:18 Калі магчыма для вас, мейце супакой з усімі людзьмі.
ROM 12:19 Ня помсьціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу, бо напісана: «“Мне помста, Я аддам”, — кажа Госпад».
ROM 12:20 Дык, калі вораг твой галодны, накармі яго; калі смагне, напаі яго; бо, робячы гэтае, зьбярэш яму на галаву вугольлі распаленыя.
ROM 12:21 Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.
ROM 13:1 Усякая душа няхай падпарадкоўваецца вышэйшым уладам, бо няма ўлады, каб не ад Бога; а ўлады, якія ёсьць, ад Бога пастаўлены.
ROM 13:2 Так што, хто працівіцца ўладзе, супрацьстаіць Божай пастанове. А тыя, якія супрацьстаяць, самі на сябе прысуд атрымаюць.
ROM 13:3 Бо начальнікі страшныя не для тых, якія добрае робяць, але благое. А хочаш не баяцца ўлады, рабі добрае, і будзеш мець пахвалу ад яе.
ROM 13:4 Бо [гэта] Божы служыцель табе на дабро. А калі робіш благое, бойся, бо ён не дарэмна носіць меч, бо ён — Божы служыцель, мсьціўца на гнеў таму, хто робіць ліхое.
ROM 13:5 Дзеля гэтага трэба падпарадкоўвацца ня толькі з увагі на гнеў, але і на сумленьне.
ROM 13:6 Бо дзеля гэтага вы і падаткі плаціце, бо яны — Божыя служыцелі, гэтым самым заўсёды занятыя.
ROM 13:7 Дык аддавайце кожнаму належнае: каму падатак — падатак, каму мыта — мыта, каму страх — страх; каму пашану — пашану.
ROM 13:8 Ня будзьце вінныя нікому нічога, апрача ўзаемнай любові, бо, хто любіць іншага, той споўніў Закон.
ROM 13:9 Бо прыказаньні «Не чужалож», «Не забівай», «Не крадзі», «Ня сьведчы фальшыва», «Не пажадай» і кожнае іншае зьмяшчаюцца ў гэтым слове: «Любі бліжняга твайго як самога сябе».
ROM 13:10 Любоў ня робіць благога бліжняму; дык любоў — гэта спаўненьне Закону.
ROM 13:11 І гэтак [рабіце], ведаючы час, што ўжо гадзіна збудзіцца нам зо-сну, бо цяпер бліжэй да нас збаўленьне, чым калі мы паверылі.
ROM 13:12 Ноч зыходзіць, а дзень наблізіўся, дык адкінем справы цемры і апранемся ў зброю сьвятла.
ROM 13:13 Як у дзень, будзем хадзіць прыстойна, не ў гулянках і п’янстве, не ў юрлівасьці і бессаромнасьці, не ў сварцы і зайздрасьці,
ROM 13:14 але апраніцеся ў Госпада Ісуса Хрыста і не дагаджайце целу ў пажаданьнях.
ROM 14:1 А таго, хто слабы ў веры, прыймайце не на спрэчкі пра погляды.
ROM 14:2 Бо нехта верыць, што [можна] есьці ўсё, а слабы есьць гародніну.
ROM 14:3 Хто есьць, не пагарджай тым, хто ня есьць; і хто ня есьць, не судзі таго, хто есьць, бо Бог прыняў яго.
ROM 14:4 Хто ты такі, які судзіш чужога слугу? Перад сваім гаспадаром ён стаіць або падае, а будзе стаяць, бо Бог магутны паставіць яго.
ROM 14:5 Нехта судзіць [па-рознаму] дзень супраць дня, а нехта судзіць усякі дзень [аднолькава]. Кожны будзь пэўны ў сваім розуме.
ROM 14:6 Хто адрозьнівае дні, дзеля Госпада адрозьнівае; і хто не адрозьнівае дзён, дзеля Госпада не адрозьнівае. Хто есьць, дзеля Госпада есьць, бо дзякуе Богу. І хто ня есьць, дзеля Госпада ня есьць, і дзякуе Богу.
ROM 14:7 Бо ніхто з нас не жыве дзеля сябе, і ніхто не памірае дзеля сябе;
ROM 14:8 бо як, калі жывем, дзеля Госпада жывем, так і, калі паміраем, дзеля Госпада паміраем. Таму і калі жывем, і калі паміраем, мы — Госпадавы.
ROM 14:9 Бо Хрыстос дзеля таго і памёр, і ўваскрос, і жыве, каб валадарыць і над мёртвымі, і над жывымі.
ROM 14:10 А ты навошта судзіш брата твайго? Або навошта ты пагарджаеш братам тваім? Бо ўсе мы станем перад пасадам судовым Хрыста.
ROM 14:11 Бо напісана: «Жыву Я, — кажа Госпад, — перада Мною схіліцца ўсякае калена, і ўсякі язык будзе вызнаваць Бога».
ROM 14:12 Дык таму кожны з нас за сябе дасьць справаздачу Богу.
ROM 14:13 Дык ня будзем больш судзіць адзін аднаго, але судзіце лепш пра тое, каб як не пакласьці перад братам спатыкненьня ці згаршэньня.
ROM 14:14 Я ведаю і перакананы ў Госпадзе Ісусе, што няма нічога нячыстага праз сябе; толькі таму, хто лічыць нешта нячыстым, гэта нячыстае.
ROM 14:15 А калі дзеля ежы засмучаецца брат твой, ты ўжо не паводле любові ходзіш. Не губі тваёю ежаю таго, за каго памёр Хрыстос.
ROM 14:16 Дык няхай ня блюзьняць на вашае добрае.
ROM 14:17 Бо Валадарства Божае — гэта ня ежа і пітво, але праведнасьць, і супакой, і радасьць у Духу Сьвятым.
ROM 14:18 Бо хто ў гэтым служыць Хрысту, той даспадобы Богу і варты між людзьмі.
ROM 14:19 Дык таму будзем імкнуцца да таго, што [служыць] дзеля супакою і ўзаемнага збудаваньня.
ROM 14:20 Не руйнуй дзеля ежы справы Божай. Усё, па праўдзе, чыстае, але ліхое для чалавека, які есьць праз спатыкненьне.
ROM 14:21 Добра ня есьці мяса, і ня піць віна, і [не рабіць] нічога, ад чаго брат твой спатыкаецца, ці згаршаецца, ці слабее.
ROM 14:22 Ты маеш веру? Мей сам у сабе перад Богам. Шчасьлівы той, хто ня судзіць сябе ў тым, што спрабуе.
ROM 14:23 А хто сумняецца, калі есьць, асуджаны, бо [робіць] не паводле веры; а ўсё, што не паводле веры, — грэх.
ROM 15:1 Мы, моцныя, павінны насіць слабасьці нямоглых і не дагаджаць сабе.
ROM 15:2 Бо кожны з нас няхай дагаджае бліжняму на дабро, дзеля збудаваньня.
ROM 15:3 Бо і Хрыстос не Сабе дагаджаў, але, як напісана: «Зьнявагі тых, якія зьневажаюць Цябе, упалі на Мяне».
ROM 15:4 Бо ўсё, што было напісана, было напісана дзеля нашага навучаньня, каб праз цярплівасьць і суцяшэньне з Пісаньняў мы мелі надзею.
ROM 15:5 А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам тое самае думаць між сабою паводле [ўзору] Хрыста Ісуса,
ROM 15:6 каб вы аднадушна, аднымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.
ROM 15:7 Дзеля гэтага прыймайце адзін аднаго, як і Хрыстос прыняў нас у славу Божую.
ROM 15:8 Бо я кажу, што Ісус Хрыстос стаўся служыцелем абразаньня дзеля праўды Божай, каб пацьвердзіць абяцаньні бацькам,
ROM 15:9 а [служыцелем] паганаў — дзеля літасьці, каб славілі Бога, як напісана: «Дзеля гэтага буду вызнаваць Цябе між паганамі і сьпяваць пра імя Тваё».
ROM 15:10 І яшчэ кажа: «Узьвесяліцеся, пагане, з народам Яго!»
ROM 15:11 І яшчэ: «Хваліце Госпада, усе пагане, і ўсхваляйце Яго, усе народы!»
ROM 15:12 І яшчэ Ісая кажа: «Будзе корань Есэя, Той, Які паўстане, панаваць над народамі; на Яго народы спадзявацца будуць».
ROM 15:13 А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.
ROM 15:14 І я сам, браты мае, перакананы адносна вас, што і вы поўныя добрасьці, напоўненыя ўсякім веданьнем і можаце настаўляць адзін аднаго.
ROM 15:15 А тым сьмялей пісаў я да вас, браты, часткова, каб нагадаць вам праз дадзеную мне ад Бога ласку
ROM 15:16 быць мне служыцелем Ісуса Хрыста для паганаў, сьвятарна служачы Эвангельлю Божаму, каб ахвяра паганаў, асьвячоная Духам Сьвятым, была адпаведнай.
ROM 15:17 Дык маю пахвалу ў Хрысьце Ісусе ў тым, што Божае,
ROM 15:18 бо не адважуся гаварыць нешта такое, чаго не зрабіў Хрыстос праз мяне дзеля [прывядзеньня да] паслухмянасьці паганаў, словам і справаю,
ROM 15:19 у моцы знакаў і цудаў, у моцы Духа Божага, так што Эвангельле Хрыстовае пашырана мною ад Ерусаліму і ваколіцы аж да Ілірыка.
ROM 15:20 А пры гэтым я намагаўся дабравесьціць ня там, дзе быў абвешчаны Хрыстос, каб не будаваць на чужым падмурку,
ROM 15:21 але, як напісана: «Тыя, якім не было абвешчана пра Яго, убачаць, і тыя, якія ня чулі, зразумеюць».
ROM 15:22 Дзеля гэтага я і меў шмат перашкодаў, каб прыйсьці да вас.
ROM 15:23 Цяпер жа, ня маючы больш месца ў гэтых краях і шмат год маючы жаданьне прыйсьці да вас,
ROM 15:24 як толькі пайду ў Гішпанію, прыйду да вас, бо спадзяюся, праходзячы, пабачыцца з вамі, і што вы правядзяцё мяне туды, калі часткова насычуся [супольнасьцю] з вамі.
ROM 15:25 А цяпер я іду ў Ерусалім паслужыць сьвятым,
ROM 15:26 бо спадабалася Македоніі і Ахаі зрабіць нейкую падтрымку ўбогім сьвятым, якія ў Ерусаліме.
ROM 15:27 Спадабалася, бо яны вінаватыя іхнія, бо калі пагане сталіся супольнікамі іхнімі ў духоўным, дык павінны паслужыць ім у цялесным.
ROM 15:28 А зьдзейсьніўшы гэта і перадаўшы ім пад пячаткай плод гэты, адыйду праз вас у Гішпанію.
ROM 15:29 А ведаю, што, прыйшоўшы да вас, прыйду ў поўні дабраслаўленьня Эвангельля Хрыстовага.
ROM 15:30 Малю ж вас, браты, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом і любоўю Духа, стаць разам са мною ў малітвах за мяне да Бога,
ROM 15:31 каб быць мне выбаўленым ад тых, якія ня вераць, у Юдэі, і каб служэньне маё для Ерусаліму было адпаведным для сьвятых,
ROM 15:32 каб я ў радасьці прыйшоў да вас паводле волі Бога і супачыў з вамі.
ROM 15:33 А Бог супакою [няхай будзе] з усімі вамі. Амэн.
ROM 16:1 Даручаю ж вам Фэбу, сястру нашую, якая ёсьць служыцелькай царквы ў Кенхрэях,
ROM 16:2 каб вы прынялі яе ў Госпадзе, як дастойна сьвятым, і дапамаглі ёй, у чым яна будзе мець у вас патрэбу, бо і яна была падтрымкай для многіх і для мяне самога.
ROM 16:3 Прывітайце Прыскілу і Акілу, супрацоўнікаў маіх у Хрысьце Ісусе,
ROM 16:4 якія за душу маю падстаўлялі шыі свае, якім ня я адзін дзякую, але і ўсе цэрквы паганаў, і царкву, якая ў іхнім доме.
ROM 16:5 Прывітайце Эпэнэта, улюбёнага майго, які ёсьць зачаткам Ахаі для Хрыста.
ROM 16:6 Прывітайце Марыю, якая шмат працавала дзеля нас.
ROM 16:7 Прывітайце Андроніка і Юнію, сваякоў маіх і вязьняў са мною, якія знакамітыя між апосталаў і якія раней за мяне былі ў Хрысьце.
ROM 16:8 Прывітайце Амплія, улюбёнага майго ў Госпадзе.
ROM 16:9 Прывітайце Урбана, супрацоўніка нашага ў Хрысьце, і Стахія, улюбёнага майго.
ROM 16:10 Прывітайце Апэлеса, выпрабаванага ў Хрысьце. Прывітайце тых, якія Арыстабулавы.
ROM 16:11 Прывітайце Ірадыёна, сваяка майго. Прывітайце з Наркісавых тых, якія ў Госпадзе.
ROM 16:12 Прывітайце Трыфэну і Трыфосу, якія працуюць у Госпадзе. Прывітайце любую Пэрсіду, якая шмат працавала ў Госпадзе.
ROM 16:13 Прывітайце Руфа, выбранага ў Госпадзе, і маці ягоную і маю.
ROM 16:14 Прывітайце Асінкрыта, Флегонта, Германа, Патроба, Гермеса і братоў, якія з імі.
ROM 16:15 Прывітайце Філялёга і Юлію, Нэрэя і сястру ягоную, і Алімпана, і ўсіх сьвятых, якія з імі.
ROM 16:16 Прывітайце адзін аднаго ў сьвятым пацалунку. Вітаюць вас цэрквы Хрыстовыя.
ROM 16:17 Прашу вас, браты, зважайце на тых, якія робяць нязгоду і згаршэньні насуперак навуцы, якое вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх.
ROM 16:18 Бо гэткія служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, але свайму жывату, і красамоўствам ды ласкавасьцю зводзяць сэрцы нявінных.
ROM 16:19 Бо вашая паслухмянасьць вядомая ўсім, дык я радуюся дзеля вас, але хачу, каб вы былі мудрыя на добрае і шчырымі на благое.
ROM 16:20 А Бог супакою неўзабаве скрышыць шатана пад нагамі вашымі. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амэн.
ROM 16:21 Вітаюць вас Цімафей, супрацоўнік мой, і Луцый, і Язон, і Сасіпатр, сваякі мае.
ROM 16:22 Вітаю вас у Госпадзе я, Тэрцый, які пісаў гэтае пасланьне.
ROM 16:23 Вітае вас Гай, гасьцінны для мяне і для ўсяе царквы. Вітае вас Эраст, скарбнік гораду, і брат Кварт.
ROM 16:24 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амэн.
ROM 16:25 А Таму, Які можа ўмацаваць вас паводле Эвангельля майго і пропаведзі Ісуса Хрыста, паводле адкрыцьця таямніцы, пра якую замоўчвалася ад часоў адвечных,
ROM 16:26 і якая цяпер яўлена праз прарочыя Пісаньні і, паводле загаду Адвечнага Бога, абвешчана ўсім народам, [каб прыйшлі да] паслухмянасьці веры,
ROM 16:27 Адзінаму Мудраму Богу праз Ісуса Хрыста слава на вякі. Амэн.
1CO 1:1 Павал, з волі Божай пакліканы апостал Ісуса Хрыста, і Састэн, брат, —
1CO 1:2 царкве Божай, якая ў Карыньце, асьвячоным у Хрысьце Ісусе, пакліканым сьвятым з усімі, якія прызываюць імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў-ва ўсякім месцы, у іх і ў нас:
1CO 1:3 ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
1CO 1:4 Заўсёды дзякую Богу майму за вас з прычыны ласкі Божае, дадзенае вам у Хрысьце Ісусе,
1CO 1:5 бо ўсім вы ўзбагаціліся ў Ім, усякім словам і ўсякім веданьнем, —
1CO 1:6 бо сьведчаньне Хрыстовае сьцьверджана ў вас, —
1CO 1:7 так што вы ня маеце нястачы ані ў якім дары, чакаючы адкрыцьця Госпада нашага Ісуса Хрыста,
1CO 1:8 Які і ўгрунтуе вас да канца быць бездакорнымі ў дзень Госпада нашага Ісуса Хрыста.
1CO 1:9 Верны Бог, праз Якога вы пакліканыя ў супольнасьць Сына Ягонага Ісуса Хрыста, Госпада нашага.
1CO 1:10 Малю вас, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб усе вы казалі тое самае, і не было між вамі падзелаў, але каб вы былі злучаны ў тым самым розуме і ў той самай думцы.
1CO 1:11 Бо паведамлена мне ад Хлоіных пра вас, браты мае, што між вамі ёсьць сваркі.
1CO 1:12 А кажу пра тое, што кожны з вас кажа: «Я — Паўлавы», «А я — Апалёсавы», «А я — Кіфавы», «А я — Хрыстовы».
1CO 1:13 Ці разьдзяліўся Хрыстос? Ці Павал быў укрыжаваны за вас? Ці ў імя Паўла вы былі ахрышчаныя?
1CO 1:14 Дзякую Богу, што я нікога з вас не ахрысьціў, акрамя Крыспа і Гая,
1CO 1:15 каб не сказаў хто, што я хрысьціў у маё імя.
1CO 1:16 Ахрысьціў я таксама дом Стэфана, а ці ахрысьціў яшчэ каго, ня ведаю.
1CO 1:17 Бо Хрыстос паслаў мяне не хрысьціць, але дабравесьціць, і ня ў мудрасьці слова, каб не прынізіць крыжа Хрыстовага.
1CO 1:18 Бо слова пра крыж для тых, якія гінуць, ёсьць глупства, а для нас, якія ідуць на збаўленьне, — сіла Божая.
1CO 1:19 Бо напісана: «Загублю мудрасьць мудрых і розум разумных адкіну».
1CO 1:20 Дзе мудры? Дзе кніжнік? Дзе дасьледчык гэтага веку? Ці не зрабіў Бог мудрасьць сьвету гэтага глупствам?
1CO 1:21 Бо калі сьвет праз мудрасьць не пазнаў Бога ў мудрасьці Божай, спадабалася Богу праз глупства пропаведзі збавіць тых, якія вераць.
1CO 1:22 Бо і Юдэі просяць знакаў, і Грэкі шукаюць мудрасьці;
1CO 1:23 а мы абвяшчаем Хрыста ўкрыжаванага, для Юдэяў — згаршэньне, а для Грэкаў — глупства,
1CO 1:24 а для тых, якія пакліканыя, і Юдэяў, і Грэкаў, — Хрыста, Божую сілу і Божую мудрасьць.
1CO 1:25 Бо тое, што дурное ў Бога, мудрэйшае за людзей, і тое, што слабое ў Бога, дужэйшае за людзей.
1CO 1:26 Бо паглядзіце, браты, на пакліканьне вашае, што ня шмат [сярод вас] мудрых паводле цела, ня шмат магутных, ня шмат высакародных,
1CO 1:27 але Бог выбраў дурноту сьвету, каб асароміць мудрых, і слабое сьвету выбраў Бог, каб асароміць магутных,
1CO 1:28 і бязроднае сьвету, і пагарджанае, і тое, што ёсьць нічым, выбраў Бог, каб зьнішчыць тое, што нечым ёсьць,
1CO 1:29 каб ніводнае цела не хвалілася перад Ім.
1CO 1:30 А вы з Яго ў Хрысьце Ісусе, Які стаўся для нас мудрасьцю ад Бога, і праведнасьцю, і асьвячэньнем, і адкупленьнем,
1CO 1:31 каб было, як напісана: «Хто хваліцца, няхай у Госпадзе хваліцца».
1CO 2:1 І я, прыйшоўшы да вас, браты, прыйшоў прапаведваць вам сьведчаньне Божае ня ўзвышаным словам ці мудрасьцю,
1CO 2:2 бо я судзіў ня ведаць у вас нічога, акрамя Ісуса Хрыста, і Таго, Які ўкрыжаваны.
1CO 2:3 І быў я ў вас у немачы, і ў страху, і ў вялікім трымценьні.
1CO 2:4 І слова маё, і пропаведзь мая былі не ў пераканаўчых словах чалавечае мудрасьці, але ў выяўленьні Духа і сілы,
1CO 2:5 каб вера ваша была ня ў мудрасьці чалавечай, але ў сіле Божай.
1CO 2:6 А мудрасьць мы гаворым сярод дасканалых, але мудрасьць ня гэтага веку і не князёў гэтага веку, што зьнішчаюцца,
1CO 2:7 але гаворым мудрасьць Божую, якая ў тайне, схаваную, якую прадвызначыў Бог перад вякамі на славу нашую,
1CO 2:8 якое ніхто з князёў веку гэтага не зразумеў, бо калі б зразумелі, дык не ўкрыжавалі б Госпада славы.
1CO 2:9 Але як напісана: «Вока ня бачыла, і вуха ня чула, і не ўзыходзіла на сэрца чалавека тое, што Бог прыгатаваў тым, якія любяць Яго».
1CO 2:10 А нам Бог адкрыў праз Духа Свайго, бо Дух усё дасьледуе, і глыбіні Божыя.
1CO 2:11 Бо хто з людзей ведае, што ў чалавеку, акрамя духа чалавечага, які ў ім? Гэтак і таго, што ў Бога, ніхто ня ведае, акрамя Духа Божага.
1CO 2:12 А мы атрымалі ня духа сьвету, але Духа, Які ад Бога, каб ведаць, што падаравана нам ад Бога.
1CO 2:13 І гэта мы гаворым ня словамі, якімі навучыла мудрасьць чалавечая, але якіх навучыў Дух Сьвяты, параўноўваючы духоўнае з духоўным.
1CO 2:14 А душэўны чалавек ня прыймае таго, што ад Духа Божага, бо гэта глупства для яго, і ня можа зразумець, бо пра гэта судзіцца духоўна.
1CO 2:15 А духоўны судзіць усё, сам жа ён нікім ня судзіцца.
1CO 2:16 Бо хто зразумеў розум Госпада, што будзе [нешта] даводзіць Яму? А мы маем розум Хрыстовы.
1CO 3:1 І я ня мог гаварыць вам, браты, як духоўным, але як цялесным, як немаўлятам у Хрысьце.
1CO 3:2 Я паіў вас малаком, а не [карміў] ежай, бо вы былі яшчэ нямоглыя, дый цяпер яшчэ нямоглыя.
1CO 3:3 Бо вы яшчэ цялесныя. Бо калі між вамі зайздрасьць, сваркі і нязгода, дык ці не цялесныя вы і ці не па-чалавечаму ходзіце?
1CO 3:4 Бо калі адзін кажа: «Я — Паўлавы», а другі: «Я — Апалёсавы», ці не цялесныя вы?
1CO 3:5 Хто Павал? Хто Апалёс? Яны толькі служыцелі, праз якіх вы паверылі, і кожны такі, як даў Госпад.
1CO 3:6 Я пасадзіў, Апалёс паліваў, але расьціў Бог.
1CO 3:7 Так што ані той, які садзіў, ані той, які паліваў, ня ёсьць некім, але Той, Які дае расьці, — Бог.
1CO 3:8 А хто садзіць і хто палівае, ёсьць адно, і кожны атрымае сваю нагароду паводле сваёй працы.
1CO 3:9 Бо мы — супрацоўнікі Божыя, а вы — Божая ніва, Божая пабудова.
1CO 3:10 Я, паводле дадзенай мне ласкі Божай, як мудры будаўнічы, залажыў падмурак, а другі будуе [на ім]. Кожны няхай глядзіць, як будуе.
1CO 3:11 Бо ніхто ня можа залажыць іншага падмурку, апрача пастаўленага, які ёсьць Ісус Хрыстос.
1CO 3:12 А калі хто будуе на гэтым падмурку з золата, срэбра, каштоўных камянёў, дрэва, сена, саломы, —
1CO 3:13 работа кожнага выявіцца; бо дзень пакажа, таму што ў вагні адкрываецца, і агонь выспрабуе работу кожнага, якая яна ёсьць.
1CO 3:14 Калі чыя работа, якую ён будаваў, застанецца, той атрымае нагароду.
1CO 3:15 Калі чыя работа згарыць, той згубіць яе, сам жа будзе збаўлены, але так, як праз вагонь.
1CO 3:16 Ці вы ня ведаеце, што вы — бажніца Божая, і Дух Божы жыве ў вас?
1CO 3:17 Калі хто зьнішчыць бажніцу Божую, таго зьнішчыць Бог, бо бажніца Божая сьвятая, а гэтая [бажніца] — вы.
1CO 3:18 Ніхто няхай ня зводзіць сам сябе. Калі хто з вас думае быць мудрым у гэтым веку, няхай будзе дурным, каб быць мудрым.
1CO 3:19 Бо мудрасьць сьвету гэтага ёсьць глупства перад Богам, бо напісана: «Ён ловіць мудрых у падступнасьці іхняй».
1CO 3:20 І зноў: «Госпад ведае думкі мудрых, што яны марныя».
1CO 3:21 Так што ніхто няхай ня хваліцца між людзей, бо ўсё вашае:
1CO 3:22 ці Павал, ці Апалёс, ці Кіфа, ці сьвет, ці жыцьцё, ці сьмерць, ці цяперашняе, ці будучае, — усё вашае;
1CO 3:23 вы ж — Хрыстовыя, а Хрыстос — Божы.
1CO 4:1 Гэтак няхай лічаць нас людзі за паслугачоў Хрыстовых і за аканомаў тайнаў Божых.
1CO 4:2 Ад аканомаў жа, урэшце, вымагаецца, каб кожны быў знойдзены верным.
1CO 4:3 Для мяне малая [рэч], як судзіце пра мяне вы ці іншыя людзі; але я і сам не суджу сябе.
1CO 4:4 Бо хоць нічога ня ведаю за сабою, але ў гэтым я не апраўданы. Госпад — Той, Які судзіць мяне.
1CO 4:5 Так што не судзіце перад часам, пакуль ня прыйдзе Госпад, Які і асьветліць схаванае ў цемры, і выявіць намеры сэрцаў; і тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.
1CO 4:6 А гэтае, браты, аднёс я да сябе і Апалёса дзеля вас, каб вы ад нас навучыліся ня думаць больш за тое, што напісана, каб не ганарыліся адзін перад адным.
1CO 4:7 Бо хто адзначае цябе? Што ты маеш, чаго не атрымаў? А калі атрымаў, нашто хвалішся, як быццам не атрымаў?
1CO 4:8 Вы ўжо насыціліся, ужо сталіся багатымі, бяз нас валадарыце. І калі б вы так валадарылі, каб і нам з вамі валадарыць!
1CO 4:9 Бо я думаю, што Бог нас, апосталаў, паставіў за апошніх, быццам на сьмерць асуджаных, бо мы сталіся відовішчам для сьвету, для анёлаў і для людзей.
1CO 4:10 Мы дурныя дзеля Хрыста, а вы мудрыя ў Хрысьце; мы — слабыя, а вы — дужыя; вы — слаўныя, а мы — без пашаны.
1CO 4:11 Да цяперашняе гадзіны мы галодныя, і сасмаглыя, і голыя, і б’юць нас, і туляемся,
1CO 4:12 і працуем, робячы сваімі рукамі. Зьневажаныя, мы дабраслаўляем; перасьледаваныя, мы церпім;
1CO 4:13 абражаюць нас, мы молімся; мы сталіся, як адкіды гэтага сьвету, як сьмецьце для ўсіх да цяпер.
1CO 4:14 Не каб пасароміць вас, пішу гэтае, але як улюбёных дзяцей маіх настаўляю.
1CO 4:15 Бо хаця вы маеце дзесяць тысячаў выхавацеляў у Хрысьце, але ня шмат бацькоў, бо я нарадзіў вас у Хрысьце Ісусе праз Эвангельле.
1CO 4:16 Дык малю вас: будзьце маімі пераймальнікамі.
1CO 4:17 Дзеля гэтага я паслаў да вас Цімафея, які ёсьць дзіця маё ўлюбёнае і вернае ў Госпадзе, які нагадае вам шляхі мае ў Хрысьце, як я паўсюль у-ва ўсякай царкве навучаю.
1CO 4:18 А як я не прыходжу да вас, некаторыя ўзганарыліся,
1CO 4:19 але я хутка прыйду да вас, калі Госпад захоча, і даведаюся ня словы ганарліўцаў, а сілу,
1CO 4:20 бо Валадарства Божае ня ў слове, але ў сіле.
1CO 4:21 Што хочаце? [Каб я] з кіем прыйшоў да вас ці з любоўю і духам ціхасьці?
1CO 5:1 Паўсюль чуваць, што ў вас распуста, і такая распуста, пра якую ня кажуць у паганаў, што [нехта] мае жонку свайго бацькі.
1CO 5:2 І вы ўзганарыліся, і ня плачаце шмат, каб узяты быў спасярод вас той, хто зрабіў гэткую рэч?
1CO 5:3 Бо я, адсутны целам, але прысутны духам, ужо прысудзіў, як прысутны, таго, хто гэткае зрабіў,
1CO 5:4 сабраўшыся разам у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста і з духам маім, сілаю Госпада нашага Ісуса Хрыста,
1CO 5:5 аддаць такога шатану на зьнішчэньне цела, каб дух быў збаўлены ў дзень Госпада Ісуса.
1CO 5:6 Няма добрай пахвалы вашай. Хіба вы ня ведаеце, што малая кісьля ўсё цеста квасіць?
1CO 5:7 Дык ачысьціце старую кісьлю, каб быць вам новым цестам, бо вы прэсныя, бо Пасха наша, Хрыстос, заколены за нас.
1CO 5:8 Так што будзем сьвяткаваць не са старою кісьляю, ня з кісьляй ліхоты і зласьлівасьці, але з праснакамі шчырасьці і праўды.
1CO 5:9 Я пісаў вам у пасланьні ня мець справы з распусьнікамі.
1CO 5:10 І не наогул з распусьнікамі гэтага сьвету, ці хціўцамі, ці рабаўнікамі, ці ідалапаклоньнікамі, бо вам трэба было хіба выйсьці з гэтага сьвету,
1CO 5:11 але я пісаў вам цяпер ня мець справы з тым, хто, называючыся братам, ці распусьнік, ці хцівец, ці ідалапаклоньнік, ці абмоўнік, ці п’яніца, ці рабаўнік; з гэтакім і ня есьці разам!
1CO 5:12 Бо што мне судзіць тых, якія звонку? Ці ня тых, якія пасярод, судзіце вы?
1CO 5:13 А тых, якія звонку, будзе судзіць Бог. Дык выкіньце злыдня спасярод вас.
1CO 6:1 Як адважваецца хто з вас, маючы справу з другім, судзіцца перад няправеднымі, а не перад сьвятымі?
1CO 6:2 Ці вы ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць сьвет? А калі вамі будзе суджаны сьвет, няўжо вы ня вартыя судзіць рэчы малыя?
1CO 6:3 Ці вы ня ведаеце, што мы будзем судзіць анёлаў, ня толькі [справы] жыцьцёвыя?
1CO 6:4 Дык вы, калі маеце судзіцца адносна [справаў] жыцьцёвых, стаўляйце [судзьдзямі] тых, хто пагарджаны ў царкве.
1CO 6:5 На сорам вам кажу: няўжо няма між вамі ніводнага мудрага, які можа рассудзіць між братамі сваімі?
1CO 6:6 Але брат з братам судзіцца, і гэта перад бязьвернымі.
1CO 6:7 Дык тое ўжо вялікі ўпадак для вас, што вы маеце суды між сабою. Чаму вам ня лепш быць пакрыўджанымі? Чаму вам ня лепш мець шкоду?
1CO 6:8 Але вы самі крыўдзіце і абдзіраеце, і гэта братоў!
1CO 6:9 Або вы ня ведаеце, што няправедныя Валадарства Божага ня возьмуць у спадчыну? Не падманвайце сябе: ані распусьнікі, ані ідалапаклоньнікі, ані чужаложнікі, ані збачэнцы, ані мужаложнікі,
1CO 6:10 ані злодзеі, ані хціўцы, ані п’яніцы, ані абмоўнікі, ані рабаўнікі ня возьмуць у спадчыну Валадарства Божага.
1CO 6:11 І гэткімі былі некаторыя, але вы абмытыя, але вы асьвячоныя, але вы апраўданыя ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста і ў Духу Бога нашага.
1CO 6:12 Усё мне можна, але ня ўсё карысна; усё мне можна, але нішто ня будзе валодаць мною.
1CO 6:13 Ежа для жывата, і жывот для ежы; але Бог зьнішчыць і тое, і другое. Цела ж не для распусты, але для Госпада, і Госпад — для цела.
1CO 6:14 А Бог і Госпада ўваскрасіў, і нас уваскрасіць сілаю Сваёю.
1CO 6:15 Хіба вы ня ведаеце, што целы вашыя ёсьць члены Хрыстовыя? Дык ці ж, узяўшы члены Хрыста, зраблю іх членамі распусьніцы? Няхай ня станецца!
1CO 6:16 Або вы ня ведаеце, што той, хто злучаецца з распусьніцаю, ёсьць адно цела [з ёю]? Бо сказана: “Будуць двое адным целам”.
1CO 6:17 А хто злучаецца з Госпадам, ёсьць адзін дух [з Ім].
1CO 6:18 Уцякайце ад распусты. Усякі грэх, які робіць чалавек, ёсьць звонку цела, а распусьнік грашыць супраць уласнага цела.
1CO 6:19 Або вы ня ведаеце, што цела вашае ёсьць бажніца Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і што вы не свае?
1CO 6:20 Бо вы купленыя дарагою цаною. Таму слаўце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божыя.
1CO 7:1 А адносна таго, пра што вы пісалі да мяне, дык добра чалавеку не дакранацца да жанчыны,
1CO 7:2 але, з увагі на распусту, кожны няхай мае сваю жонку, і кожная няхай мае свайго мужа.
1CO 7:3 Муж няхай аддае жонцы належную зычлівасьць; падобна і жонка мужу.
1CO 7:4 Жонка не валодае сваім целам, але муж; падобна і муж не валодае сваім целам, але жонка.
1CO 7:5 Не ўхіляйцеся адзін ад аднаго, хіба па згодзе, на час, каб быць свабоднымі для посту і малітвы, і зноў у гэтым будзьце разам, каб не спакушаў вас шатан праз няўстрыманасьць вашую.
1CO 7:6 А кажу гэтае як дазвол, а не як загад.
1CO 7:7 Бо хачу, каб усе людзі былі, як і я, але кожны мае свой дар ад Бога, адзін так, другі гэтак.
1CO 7:8 А нежанатым і ўдовам кажу: добра ім, калі застануцца, як я;
1CO 7:9 а калі не ўстрымаюцца, няхай жэняцца, бо лепш ажаніцца, чым распаляцца.
1CO 7:10 Тым жа, што пажаніліся, ня я загадваю, але Госпад: жонцы — не разлучацца з мужам,
1CO 7:11 а калі разлучыцца, няхай застаецца бяз мужа ці няхай пагодзіцца з мужам; і мужу — не пакідаць жонкі.
1CO 7:12 А іншым кажу я, ня Госпад: калі нейкі брат мае жонку бязьверную, і яна згаджаецца жыць з ім, няхай ён не пакідае яе;
1CO 7:13 і жонка, якая мае мужа бязьвернага, і ён згаджаецца жыць з ёю, няхай не пакідае яго.
1CO 7:14 Бо муж бязьверны асьвячаецца ў жонцы, і жонка бязьверная асьвячаецца ў мужу; бо інакш дзеці вашыя былі б нячыстыя, а цяпер яны — сьвятыя.
1CO 7:15 А калі бязьверны разлучаецца, няхай разлучаецца; брат ці сястра ў гэтакіх [выпадках] не прыняволеныя, бо да супакою паклікаў нас Бог.
1CO 7:16 Бо з чаго ты ведаеш, жонка, ці ня збавіш мужа? Або ты, муж, з чаго ведаеш, ці ня збавіш жонку?
1CO 7:17 Толькі кожны няхай ходзіць так, як Бог яму надзяліў, і кожны, як Госпад паклікаў. І гэтак я загадваю ва ўсіх цэрквах.
1CO 7:18 Пакліканы хто абрэзаным? Няхай не хаваецца. Пакліканы хто ў неабразаньні? Няхай не абрэзваецца.
1CO 7:19 Абразаньне ёсьць нішто, і неабразаньне ёсьць нішто, але [важнае] захоўваньне прыказаньняў Божых.
1CO 7:20 Кожны няхай застаецца ў тым пакліканьні, у якім пакліканы.
1CO 7:21 Слугою ты пакліканы? Не табе клапаціцца, але, калі можаш стацца вольным, лепш скарыстайся.
1CO 7:22 Бо слуга, пакліканы ў Госпадзе, ёсьць вызваленец Госпадавы; падобна і той, хто пакліканы вольным, ёсьць слуга Хрыстовы.
1CO 7:23 Вы куплены дарагою цаною; не рабіцеся слугамі людзей.
1CO 7:24 Кожны ў якім [стане] пакліканы, браты, у такім няхай застаецца перад Богам.
1CO 7:25 Адносна дзявоцтва я ня маю загаду ад Госпада, але даю параду, як той, над кім зьлітаваўся Госпад, каб быць яму верным.
1CO 7:26 Дык лічу за добрае дзеля цяперашняе патрэбы, што добра чалавеку гэтак быць.
1CO 7:27 Ты злучаны з жонкаю? Не шукай разводу. Ты вольны ад жонкі? Не шукай жонкі.
1CO 7:28 А калі і ажэнішся, не зграшыш; і калі дзяўчына пойдзе замуж, не зграшыць. Гэткія будуць мець прыгнёт у целе, а я вас шкадую.
1CO 7:29 Але кажу вам, браты: час ужо наблізіўся; таму тыя, што маюць жонак, павінны быць як ня маюць;
1CO 7:30 і тыя, што плачуць, як ня плачуць; і тыя, што радуюцца, як ня радуюцца; і тыя, што купляюць, як не набываюць;
1CO 7:31 і тыя, што карыстаюцца гэтым сьветам, як не карыстаюцца; бо праходзіць кшталт гэтага сьвету.
1CO 7:32 А я хачу, каб вы былі бяз клопату. Нежанаты клапоціцца пра тое, што Госпада, як дагадзіць Госпаду,
1CO 7:33 а жанаты клапоціцца пра тое, што сьвету, як дагадзіць жонцы.
1CO 7:34 Ёсьць розьніца між жонкай і дзяўчынай: незамужняя клапоціцца пра тое, што Госпада, як дагадзіць Госпаду, каб быць сьвятою і целам, і духам; а замужняя клапоціцца пра тое, што сьвету, як дагадзіць мужу.
1CO 7:35 А гэта кажу дзеля вашай жа карысьці, не каб накінуць на вас пятлю, але каб вы паважна і адпаведна [стаялі пры] Госпадзе без перашкодаў.
1CO 7:36 А калі нехта лічыць за непрыстойнае для свае дзяўчыны, каб яна, перацьвіўшы, так і засталася, няхай робіць, як хоча; [гэтым] не зграшыць, няхай жэняцца.
1CO 7:37 А хто стаў у сэрцы непарушна і, ня маючы патрэбы, але ўладу маючы над воляй сваёй, судзіў гэтак у сэрцы сваім, каб захаваць сваё дзявоцтва, той добра робіць.
1CO 7:38 Так што хто аддае замуж, добра робіць; а хто не аддае, лепш робіць.
1CO 7:39 Жонка зьвязана законам да таго часу, пакуль жыве ейны муж; а калі муж ейны памрэ, яна вольная выйсьці замуж за каго хоча, толькі ў Госпадзе.
1CO 7:40 Але яна шчасьлівейшая, калі застанецца так, паводле маёй парады; а я думаю, што і я маю Духа Божага.
1CO 8:1 Адносна ахвяраў ідалам мы ведаем, бо маем усякае веданьне. Але веданьне робіць ганарыстым, а любоў будуе.
1CO 8:2 А калі хто думае, што ён нешта ведае, той яшчэ нічога не разумее, як трэба разумець.
1CO 8:3 А калі хто любіць Бога, той мае разуменьне ад Яго.
1CO 8:4 Дык адносна ежы, ахвяраванай ідалам, мы ведаем, што ідал у сьвеце — нішто, і што няма іншага Бога, акрамя Аднаго.
1CO 8:5 Бо хаця і ёсьць гэтак званыя богі, ці ў небе, ці на зямлі, бо ёсьць шмат багоў і шмат гаспадароў,
1CO 8:6 але ў нас адзін Бог Айцец, з Якога ўсё, і мы для Яго; і адзін Госпад Ісус Хрыстос, праз Якога ўсё, і мы праз Яго.
1CO 8:7 Але не ў-ва ўсіх такое веданьне; некаторыя і дагэтуль з сумленьнем, [якое прызнае] ідалаў, і ядуць [ахвяраванае ідалам] як ахвяры ідалам, і слабое сумленьне іхняе апаганьваецца.
1CO 8:8 А ежа не набліжае нас да Бога, бо ані калі ямо, не набываем, ані калі не ямо, не губляем.
1CO 8:9 Але глядзіце, каб вашая ўлада ня сталася спатыкненьнем для нядужых.
1CO 8:10 Бо калі хто ўбачыць, што ты, які маеш веданьне, узьлягаеш у паганскай бажніцы, ці сумленьне яго, як слабога, не збудуецца, каб есьці ахвяры ідалам?
1CO 8:11 І праз тваё веданьне загіне нядужы брат, за якога памёр Хрыстос.
1CO 8:12 А гэтак грэшачы супраць братоў і б’ючы па слабым сумленьні іхнім, вы грашыцё супраць Хрыста.
1CO 8:13 Дзеля гэтага, калі ежа горшыць брата майго, ня буду есьці мяса давеку, каб ня горшыць брата майго.
1CO 9:1 Ці я не апостал? Ці я ня вольны? Ці я ня бачыў Ісуса Хрыста, Госпада нашага? Ці вы — не мая справа ў Госпадзе?
1CO 9:2 Калі для другіх я не апостал, але не для вас; бо пячатка майго апостальства — гэта вы ў Госпадзе.
1CO 9:3 Вось такая мая абарона перад тымі, якія судзяць мяне.
1CO 9:4 Ці мы ня маем улады есьці і піць?
1CO 9:5 Ці ня маем улады хадзіць з сястрою жонкаю, як і пазасталыя апосталы, і браты Госпадавы, і Кіфа?
1CO 9:6 Ці адзін я і Барнаба ня маем улады не працаваць?
1CO 9:7 Хто калі служыць у войску на свой кошт? Хто садзіць вінаград і ня есьць пладоў яго? Ці хто пасе статак і ня есьць малака ад статку?
1CO 9:8 Ці толькі па-чалавечаму я гэтае гавару? Ці ня кажа гэтае самае і Закон?
1CO 9:9 Бо ў Законе Майсея напісана: «Не завязвай пысы валу, які малоціць». Ці пра валоў клапоціцца Бог?
1CO 9:10 Ці дзеля нас наогул гаворыць? Бо дзеля нас напісана, што той, хто арэ, павінен араць з надзеяй, і той, хто малоціць, [малаціць] з надзеяй атрымаць тое, на што спадзяецца.
1CO 9:11 Калі мы пасеялі ў вас духоўнае, ці вялікая рэч, калі пажнем у вас цялеснае?
1CO 9:12 Калі другія атрымліваюць уладу над вамі, ці ня больш мы? Але мы не скарысталі з гэтае ўлады, але ўсё вытрымліваем, каб не ўчыніць якое перашкоды Эвангельлю Хрыстоваму.
1CO 9:13 Ці вы ня ведаеце, што тыя, якія пры сьвятым працуюць, ядуць са сьвятыні? Што тыя, якія паслугуюць пры ахвярніку, бяруць частку ад ахвярніка?
1CO 9:14 Гэтак і Госпад загадаў тым, якія абвяшчаюць Эвангельле, жыць ад Эвангельля.
1CO 9:15 Але я нічым з гэтага не скарыстаўся; напісаў жа гэтае не дзеля таго, каб гэтак было для мяне, бо для мяне лепш памерці, чым каб хто прынізіў пахвалу маю.
1CO 9:16 Бо, калі я абвяшчаю Эвангельле, няма мне чым хваліцца, бо абавязак ляжыць на мне, і гора мне, калі я не абвяшчаю Эвангельля.
1CO 9:17 Бо калі я раблю гэтае сваёй ахвотай, маю нагароду, а калі супраць волі, [выконваю] даверанае гаспадараваньне.
1CO 9:18 Дык якая мая нагарода? Што, дабравесьцячы, бяз платы выкладаю Эвангельле Хрыстовае, не карыстаючыся маёю ўладаю ў Эвангельлі.
1CO 9:19 Бо, будучы вольным ад усіх, я паняволіў сябе ўсім, каб многіх здабыць.
1CO 9:20 І я стаўся для Юдэяў, як Юдэй, каб здабыць Юдэяў; для тых, якія пад Законам, — як той, што пад Законам, каб здабыць тых, якія пад Законам;
1CO 9:21 для тых, якія без Закону, — як без Закону, ня будучы без Закону перад Богам, але пад законам Хрыста, каб здабыць тых, якія без Закону;
1CO 9:22 я стаўся для тых, якія слабыя, як слабы, каб здабыць тых, якія слабыя. Для ўсіх я стаўся ўсім, каб хоць некага збавіць.
1CO 9:23 А гэта я раблю дзеля Эвангельля, каб стацца ўдзельнікам яго.
1CO 9:24 Ці вы ня ведаеце, што тыя, якія бягуць на стадыёне, бягуць усе, але адзін атрымлівае ўзнагароду? Дык бяжыце, каб атрымаць.
1CO 9:25 А кожны, хто змагаецца, устрымліваецца ад усяго: тыя, каб атрымаць вянок зьнішчальны, а мы — незьнішчальны.
1CO 9:26 Дык я бягу, не як на няпэўнае, змагаюся, не як паветра б’ючы,
1CO 9:27 але я вымучваю і няволю цела маё, каб, абвяшчаючы другім, самому ня стацца няздатным.
1CO 10:1 Не хачу, браты, каб вы ня ведалі, што бацькі нашыя ўсе былі пад воблакам, і ўсе прайшлі праз мора,
1CO 10:2 і ўсе ахрысьціліся ў Майсея ў воблаку і ў моры,
1CO 10:3 і ўсе елі тую самую духоўную ежу,
1CO 10:4 і ўсе пілі тое самае духоўнае пітво, бо пілі з духоўнае скалы, якая ішла за імі, а скала гэтая быў Хрыстос.
1CO 10:5 Але ня многіх з іх упадабаў Бог, бо яны палеглі ў пустыні.
1CO 10:6 А гэта сталася прыкладам для нас, каб мы ня мелі пажаданьня ліха, як пажадалі яны.
1CO 10:7 Ня будзьце таксама ідалапаклоньнікамі, як некаторыя з іх, як напісана: «Народ пасеў есьці і піць, і ўстаў гуляць».
1CO 10:8 Таксама ня будзем рабіць распусты, як некаторыя з іх распуставалі, і ў адзін дзень загінула дваццаць тры тысячы.
1CO 10:9 Таксама ня будзем спакушаць Хрыста, як некаторыя з іх спакушалі і загінулі ад зьмеяў.
1CO 10:10 Таксама не наракайце, як некаторыя з іх наракалі і загінулі ад нішчыцеля.
1CO 10:11 А ўсё гэтае здарылася з імі ў прыклад і напісана дзеля напамінаньня нам, на якіх канец вякоў прыйшоў.
1CO 10:12 Так што, хто думае, што стаіць, няхай сьцеражэцца, каб ня ўпасьці.
1CO 10:13 Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце, але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі перанесьці.
1CO 10:14 Таму, улюбёныя мае, уцякайце ад ідалапаклонства.
1CO 10:15 Кажу, як да мудрых; судзіце самі, што кажу.
1CO 10:16 Келіх дабраслаўленьня, які дабраслаўляем, ці ня ёсьць супольнасьць Крыві Хрыстовае? Хлеб, які ламаем, ці ня ёсьць супольнасьць Цела Хрыстовага?
1CO 10:17 Як адзін хлеб, так і адно цела мы, многія, бо ўсе мы атрымліваем адзін хлеб.
1CO 10:18 Паглядзіце на Ізраіль паводле цела: ці тыя, якія ядуць ахвяраванае, ня ёсьць супольнікамі ахвярніка?
1CO 10:19 Дык што я кажу? Ці ідал ёсьць нечым? Ці ахвяра ідалам нечым ёсьць?
1CO 10:20 Але тое, што заколваюць пагане, для дэманаў заколваюць, а не для Бога. А я не хачу, каб вы сталіся супольнікамі дэманаў.
1CO 10:21 Ня можаце піць келіх Госпада і келіх дэманаў; ня можаце ўдзельнічаць у стале Госпада і стале дэманаў.
1CO 10:22 Ці будзем раздражняць Госпада? Ці мы дужэйшыя за Яго?
1CO 10:23 Усё мне можна, але ня ўсё карысна; усё мне можна, але ня ўсё будуе.
1CO 10:24 Ніхто няхай не шукае свайго, але кожны таго, што для іншага.
1CO 10:25 Усё, што продаецца на рэзьніцы, ешце, не дасьледуючы дзеля сумленьня,
1CO 10:26 бо Госпадава зямля і што напаўняе яе.
1CO 10:27 А калі хто з бязьверных пакліча вас, і вы захочаце пайсьці, ешце ўсё, што дадуць, нічога не дасьледуючы дзеля сумленьня.
1CO 10:28 А калі хто скажа вам: «Гэта ахвяра ідалам», — ня ешце дзеля таго, хто паведаміў, і дзеля сумленьня, бо Госпадава зямля і што напаўняе яе.
1CO 10:29 А пра сумленьне кажу не тваё, але іншага; бо дзеля чаго мая свабода мае быць суджана чужым сумленьнем?
1CO 10:30 Калі я ў ласцы атрымліваю, навошта блюзьніць на мяне за тое, за што я дзякую?
1CO 10:31 Дык ці ясьцё, ці п’іцё, ці нешта робіце, усё рабіце на славу Божую.
1CO 10:32 Ня станьцеся спатыкненьнем ані для Юдэяў, ані для Грэкаў, ані для царквы Божай,
1CO 10:33 як і я дагаджаю ўсім у-ва ўсім, шукаючы не для сябе карысьці, але для многіх, каб яны былі збаўленыя.
1CO 11:1 Станьцеся пераймальнікамі маімі, як і я — Хрыста.
1CO 11:2 Хвалю вас, браты, што вы ўсё маё памятаеце і трымаецеся традыцыі так, як я перадаў вам.
1CO 11:3 Хачу, каб вы ведалі, што ўсякаму мужу галава Хрыстос, а галава жонцы — муж, а галава Хрысту — Бог.
1CO 11:4 Усякі муж, які моліцца або прарочыць з накрытаю галавою, сароміць сваю галаву.
1CO 11:5 А ўсякая жанчына, якая моліцца або прарочыць з ненакрытаю галавою, сароміць сваю галаву, бо гэта тое самае, быццам яна паголеная.
1CO 11:6 Бо, калі жанчына не накрывае галавы, няхай стрыжэцца; а калі жанчыне сорамна стрыгчыся ці галіцца, няхай накрывае галаву.
1CO 11:7 Бо муж не павінен накрываць галаву, бо ён — вобраз і слава Бога; а жонка ёсьць слава мужа.
1CO 11:8 Бо ня муж ад жонкі, але жонка ад мужа.
1CO 11:9 І ня муж створаны праз жонку, але жонка праз мужа.
1CO 11:10 Дзеля гэтага жонка павінна мець на галаве [знак] улады дзеля анёлаў.
1CO 11:11 Зрэшты, ані муж бяз жонкі, ані жонка бяз мужа, у Госпадзе.
1CO 11:12 Бо як жонка ад мужа, так і муж праз жонку, а ўсе — ад Бога.
1CO 11:13 Судзіце самі ў сабе, ці належыць жанчыне з ненакрытай галавою маліцца Богу?
1CO 11:14 Ці сама прырода ня вучыць вас, што калі мужчына расьціць валасы, гэта ганьба для яго,
1CO 11:15 а калі жанчына расьціць валасы, гэта слава для яе, бо валасы дадзеныя ёй замест адзеньня.
1CO 11:16 А калі хто думае спрачацца, мы ня маем гэткага звычаю, ані цэрквы Божыя.
1CO 11:17 А загадваючы гэтае, не хвалю вас, бо вы зыходзіцеся не на лепшае, але на горшае.
1CO 11:18 Бо, па-першае, чую, што калі вы зыходзіцеся ў царкве, між вамі ёсьць падзел, і я часткова веру,
1CO 11:19 бо мусяць быць між вамі і герэзіі, каб вартыя выявіліся між вамі.
1CO 11:20 Далей, калі вы зыходзіцеся разам, няма [ў вас] спажываньня вячэры Госпадавай,
1CO 11:21 бо кожны сьпяшаецца зьесьці ўласную вячэру, і адзін [застаецца] галодным, а другі ўпіваецца.
1CO 11:22 Хіба вы дамоў ня маеце, каб есьці і піць? Або пагарджаеце царквою Божаю і сароміце тых, якія ня маюць? Што скажу вам? Ці пахвалю вас за гэтае? Не пахвалю.
1CO 11:23 Бо я ад Госпада прыняў і тое вам перадаў, што Госпад Ісус у тую ноч, калі быў выдадзены, узяў хлеб
1CO 11:24 і, падзякаваўшы, паламаў і сказаў: «Вазьміце, ешце, гэта ёсьць Цела Маё, якое за вас ломіцца. Рабіце гэта на ўспамін пра Мяне».
1CO 11:25 Таксама і келіх пасьля вячэры, кажучы: «Гэты келіх ёсьць Новы Запавет у Крыві Маёй. Гэта рабіце, калі будзеце піць, на ўспамін пра Мяне».
1CO 11:26 Бо кожны раз, калі вы ясьцё хлеб гэты і п’іцё келіх гэты, сьмерць Госпада абвяшчаеце, аж пакуль Ён прыйдзе.
1CO 11:27 Так што хто есьць хлеб гэты ці п’е келіх Госпадавы нягодна, вінны будзе Цела і Крыві Госпадавай.
1CO 11:28 Няхай жа выпрабоўвае сябе чалавек і гэтак няхай есьць з хлеба гэтага і п’е з келіха гэтага.
1CO 11:29 Бо хто есьць і п’е нягодна, той есьць і п’е прысуд сабе, не зважаючы на Цела Госпадава.
1CO 11:30 Дзеля гэтага сярод вас шмат слабых і хворых, і даволі памірае.
1CO 11:31 Бо калі мы зважаем на саміх сябе, ня будзем суджанымі.
1CO 11:32 А калі мы суджаныя, Госпад карае нас, каб не былі мы асуджаныя разам са сьветам.
1CO 11:33 Так што, браты мае, зыходзячыся на вячэру, адзін на аднаго чакайце.
1CO 11:34 А калі хто галодны, няхай есьць дома, каб зьбірацца вам не на асуджэньне. А пра ўсё пазасталае загадаю, калі прыйду.
1CO 12:1 Адносна ж духоўных [дароў], браты, не хачу, каб вы ня ведалі.
1CO 12:2 Вы ведаеце, што, калі былі вы паганамі, да ідалаў безгалосых скіроўваліся, быццам вялі вас.
1CO 12:3 Дзеля гэтага паведамляю вам, што ніхто, хто гаворыць у Духу Божым, ня скажа праклёну на Ісуса; і ніхто ня можа назваць Ісуса Госпадам, як толькі ў Духу Сьвятым.
1CO 12:4 Ёсьць адрозьненьні ў дарах, але Дух той самы;
1CO 12:5 і ёсьць адрозьненьні ў служэньнях, але Госпад той самы;
1CO 12:6 і ёсьць адрозьненьні ў дзеяньнях, але Бог той самы, Які ўсё ў-ва ўсіх робіць.
1CO 12:7 А кожнаму даецца выяўленьне Духа дзеля карысьці.
1CO 12:8 Бо адному даецца праз Духа слова мудрасьці, а другому — слова веданьня праз таго самага Духа;
1CO 12:9 а іншаму — вера ў тым самым Духу; а другому — дары азрадаўляньня ў тым самым Духу;
1CO 12:10 іншаму — рабіць цуды, іншаму — прароцтва, іншаму — распазнаваньне духаў, іншаму — разнастайныя мовы, а іншаму — тлумачэньне моваў.
1CO 12:11 А ўсё гэтае робіць адзін і той самы Дух, надзяляючы кожнага асобна, як Ён хоча.
1CO 12:12 Бо як цела адно, але мае шмат членаў, і ўсе члены аднаго цела, хоць іх і шмат, ёсьць адно цела, гэтак і Хрыстос.
1CO 12:13 Бо мы ўсе адным Духам ахрышчаны ў адно цела, ці Юдэі, ці Грэкі, ці слугі, ці вольныя, і ўсе напоены адным Духам.
1CO 12:14 Бо і цела — гэта не адзін член, але шмат.
1CO 12:15 Калі скажа нага: «Як я не рука, я не ад цела», хіба дзеля гэтага яна не ад цела?
1CO 12:16 І калі скажа вуха: «Як я ня вока, я не ад цела», хіба дзеля гэтага яно не ад цела?
1CO 12:17 Калі ўсё цела — вока, дзе слых? Калі ўсё — слых, дзе нюх?
1CO 12:18 Але цяпер Бог разьмясьціў члены, кожны з іх асобна, у целе, як Сам хацеў.
1CO 12:19 А калі б усе былі адзін член, дзе цела?
1CO 12:20 Але цяпер членаў шмат, а цела адно.
1CO 12:21 Ня можа вока сказаць руцэ: «Я ня маю ў табе патрэбы», або таксама галава нагам: «Я ня маю ў вас патрэбы».
1CO 12:22 Але члены цела, якія лічацца слабейшымі, нашмат больш патрэбныя,
1CO 12:23 і тыя, якія нам падаюцца менш пачэснымі ў целе, атачаем асаблівай пашанай, і нашыя непрыстойныя [члены] маюць асаблівую павагу.
1CO 12:24 А нашыя паважаныя [члены] ня маюць [такой] патрэбы. Але Бог спалучыў цела, даўшы тым, якія маюць недахопы, асаблівую пашану,
1CO 12:25 каб не было падзелу ў целе, але члены адзін пра аднаго клапаціліся.
1CO 12:26 І калі церпіць адзін член, церпяць з ім усе члены; калі славіцца адзін член, радуюцца з ім усе члены.
1CO 12:27 Вы ж — Цела Хрыстовае, а паасобна — члены.
1CO 12:28 І адных Бог паставіў у царкве, па-першае, апосталамі, па-другое, прарокамі, па-трэцяе, настаўнікамі; пасьля — [тых, хто мае] сілы, пасьля — дары аздараўляньня, дапамаганьня, гаспадараваньня, разнастайныя мовы.
1CO 12:29 Ці ўсе апосталы? Ці ўсе прарокі? Ці ўсе настаўнікі? Ці ўсе сілы?
1CO 12:30 Ці ўсе маюць дары аздараўляньня? Ці ўсе гавораць мовамі? Ці ўсе тлумачаць?
1CO 12:31 Рупцеся пра дары большыя, і я пакажу вам шлях яшчэ лепшы.
1CO 13:1 Калі я гавару мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові ня маю, я — медзь, якая зьвініць, ці цымбалы, якія гудуць.
1CO 13:2 І калі я маю прароцтва, і ведаю ўсе тайны і ўсякае веданьне, і калі маю ўсю веру, каб і горы перастаўляць, а любові ня маю, я — нішто.
1CO 13:3 І калі я раздам усю маёмасьць маю, і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, няма мне ніякае карысьці.
1CO 13:4 Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца,
1CO 13:5 ня робіць непрыстойнага, не шукае свайго, ня гневаецца, ня думае ліхога,
1CO 13:6 ня радуецца з няправеднасьці, але цешыцца з праўды;
1CO 13:7 усё вытрымлівае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё трывае.
1CO 13:8 Любоў ніколі ня зьнікне, калі нават прароцтвы зьнікнуць, калі мовы змоўкнуць, калі веданьне зьнішчыцца.
1CO 13:9 Бо мы часткова ведаем і часткова прарочым;
1CO 13:10 а калі прыйдзе дасканалае, тады тое, што частковае, зьнікне.
1CO 13:11 Калі я быў немаўлём, як немаўлятка гаварыў, як немаўлятка думаў; а калі стаўся мужам, пакінуў тое, што немаўляці.
1CO 13:12 Бо цяпер мы бачым праз [мутнае] шкло, невыразна; а тады — абліччам да аблічча; цяпер я разумею часткова, а тады пазнаю [гэтаксама], як я сам пазнаны.
1CO 13:13 А цяпер застаюцца вера, надзея, любоў — гэтыя тры; але большая з іх — любоў.
1CO 14:1 Імкніцеся да любові; і рупцеся пра [дары] духоўныя, асабліва пра тое, каб прарочыць.
1CO 14:2 Бо хто гаворыць [незнаёмай] моваю, той гаворыць ня людзям, але Богу; бо ніхто ня чуе, [як] ён тайны духам гаворыць.
1CO 14:3 А хто прарочыць, той гаворыць людзям на збудаваньне, і на заахвочваньне, і на пацяшэньне.
1CO 14:4 Хто гаворыць [незнаёмай] моваю, збудоўвае сябе; а хто прарочыць, царкву збудоўвае.
1CO 14:5 Хачу, каб вы ўсе гаварылі мовамі, але больш, каб вы прарочылі, бо той, хто прарочыць, большы за таго, хто гаворыць мовамі, хіба што ён будзе і тлумачыць, каб царква атрымала збудаваньне.
1CO 14:6 Цяпер, як я прыйду да вас, браты, гаворачы мовамі, якая вам карысьць, калі ня буду гаварыць да вас ці з адкрыцьцём, ці з веданьнем, ці з прароцтвам, ці з навучаньнем?
1CO 14:7 Падобна і бяздушныя [рэчы], якія голас даюць, ці жалейка, ці гусьлі, калі не даюць разьдзельнасьці гукаў, як даведацца, што граюць на жалейцы ці граюць на гусьлях?
1CO 14:8 І калі труба будзе даваць невыразны голас, хто пачне рыхтавацца да бітвы?
1CO 14:9 Гэтак і вы, калі языком не вымавіце выразнае слова, як зразумеюць, што вы гаворыце? Бо вы будзеце гаварыць на вецер.
1CO 14:10 Колькі, напрыклад, разнастайных моваў у сьвеце, і ніводнае бяз голасу.
1CO 14:11 Дык калі я ня ведаю значэньня мовы, буду чужынцам для таго, хто гаворыць, і той, хто гаворыць, [будзе] для мяне чужынец.
1CO 14:12 Гэтак і вы, калі рупіцеся пра [дары] духоўныя, шукайце, каб набываць іх дзеля збудаваньня царквы.
1CO 14:13 Дзеля гэтага той, хто гаворыць [незнаёмай] моваю, няхай моліцца, каб тлумачыць.
1CO 14:14 Бо, калі я малюся [незнаёмай] моваю, дух мой моліцца, а розум мой бяз плоду.
1CO 14:15 Дык што? Буду маліцца духам, буду маліцца і розумам; буду сьпяваць духам, буду сьпяваць і розумам.
1CO 14:16 Бо калі ты будзеш дабраслаўляць духам, як той, хто стаіць на месцы [чалавека] простага, скажа «Амэн» на тваю падзяку, бо ён ня ведае, што ты гаворыш.
1CO 14:17 Бо ты добра дзякуеш, але іншы не збудоўваецца.
1CO 14:18 Дзякую Богу майму, больш за ўсіх вас гаворачы мовамі,
1CO 14:19 але ў царкве хачу лепш сказаць пяць словаў розумам маім, каб і другіх навучыць, чым дзясяткі тысячаў словаў на [незнаёмай] мове.
1CO 14:20 Браты! Ня будзьце дзецьмі розумам; на благое будзьце немаўлятамі, а розумам будзьце дасканалымі.
1CO 14:21 У Законе напісана: «Іншымі мовамі і іншымі вуснамі буду гаварыць да народу гэтага, але і тады не паслухаюць Мяне, — кажа Госпад».
1CO 14:22 Так што мовы ёсьць на знак не для тых, якія вераць, але для бязьверных; а прароцтва не для бязьверных, але для тых, якія вераць.
1CO 14:23 Дык калі ўся царква зыйдзецца разам, і ўсе будуць гаварыць мовамі, а ўвойдуць да вас [людзі] простыя ці бязьверныя, ці ня скажуць яны, што вы вар’яцееце?
1CO 14:24 А калі ўсе прарочаць, і ўвойдзе нейкі чалавек бязьверны ці просты, дык усімі ён дакараны, усімі суджаны,
1CO 14:25 і гэтак таямніцы сэрца ягонага выяўляюцца, і ён, упаўшы на аблічча, паклоніцца Богу, паведамляючы: «Праўдзіва, з вамі Бог!»
1CO 14:26 Дык што, браты? Калі вы зыходзіцеся, кожны з вас мае псальм, мае навучаньне, мае [незнаёмую] мову, мае адкрыцьцё, мае тлумачэньне; усё няхай будзе на збудаваньне.
1CO 14:27 Калі хто гаворыць [незнаёмай] моваю, [гаварыце] па двое ці, найбольш, па трое, і па чарзе, і адзін няхай тлумачыць.
1CO 14:28 А калі няма тлумача, няхай маўчыць у царкве, а гаворыць сабе і Богу.
1CO 14:29 І прарокі няхай гавораць двое ці трое, а іншыя няхай разважаюць.
1CO 14:30 А калі іншаму з тых, якія сядзяць, [нешта] адкрыецца, першы няхай маўчыць.
1CO 14:31 Бо ўсе адзін за адным можаце прарочыць, каб усе былі навучаныя і ўсе былі суцешаныя.
1CO 14:32 І духі прарочыя паслухмяныя прарокам,
1CO 14:33 бо Бог ня ёсьць [Бог] бязладзьдзя, але супакою, як ва ўсіх цэрквах у сьвятых.
1CO 14:34 Жанчыны вашыя ў цэрквах няхай маўчаць; бо не дазволена ім гаварыць, але каб былі паслухмяныя, як і Закон кажа.
1CO 14:35 А калі хочуць нечаму навучыцца, няхай пытаюцца дома ў мужоў сваіх, бо сорамна жанчынам гаварыць у царкве.
1CO 14:36 Ці ад вас выйшла слова Божае? Або ці да вас адных прыйшло?
1CO 14:37 Калі хто лічыць, што ён прарок ці духоўны, той няхай ведае, што тое, што я пішу вам, ёсьць прыказаньні Госпадавы.
1CO 14:38 А калі хто ня ведае, няхай ня ведае.
1CO 14:39 Так што, браты, рупцеся, каб прарочыць, і не забараняйце гаварыць мовамі.
1CO 14:40 Усё няхай будзе прыстойна і парадкам.
1CO 15:1 Паведамляю вам, браты, Эвангельле, якое я дабравесьціў вам, і якое вы прынялі, і ў якім стаіцё,
1CO 15:2 і праз якое збаўляецеся, калі будзеце трымацца таго слова, якое я дабравесьціў вам, калі толькі не надарма паверылі.
1CO 15:3 Бо я найперш перадаў вам тое, што і сам прыняў, што Хрыстос памёр за грахі нашыя паводле Пісаньняў,
1CO 15:4 і што Ён быў пахаваны і ўваскрос на трэці дзень, паводле Пісаньняў,
1CO 15:5 і што Ён зьявіўся Кіфе, а пасьля — Дванаццаці,
1CO 15:6 пасьля зьявіўся больш чым пяцістам братам за раз, з якіх многія дагэтуль жывуць, а некаторыя паўміралі;
1CO 15:7 пасьля зьявіўся Якубу, пасьля — усім апосталам,
1CO 15:8 а апошняму з усіх зьявіўся і мне, быццам неданоску.
1CO 15:9 Бо я — найменшы з апосталаў, які ня варты называцца апосталам, бо я перасьледаваў царкву Божую,
1CO 15:10 але з ласкі Бога ёсьць тым, кім ёсьць, і ласка Ягоная ў-ва мне не была дарэмнай, але я больш за іх усіх працаваў; дый ня я, але ласка Божая, якая са мною.
1CO 15:11 Дык ці я, ці яны, мы гэтак абвяшчаем, і вы гэтак паверылі.
1CO 15:12 А калі пра Хрыста абвяшчаецца, што Ён уваскрос з мёртвых, як некаторыя з вас кажуць, што няма ўваскрасеньня мёртвых?
1CO 15:13 Калі няма ўваскрасеньня мёртвых, дык і Хрыстос не ўваскрос;
1CO 15:14 а калі Хрыстос не ўваскрос, тады дарэмнае і абвяшчэньне нашае, дарэмная і вера вашая.
1CO 15:15 А нас знайшлі б фальшывымі сьведкамі Божымі, бо мы сьведчылі пра Бога, што Ён уваскрасіў Хрыста, Якога не ўваскрашаў, калі мёртвыя не ўваскрасаюць.
1CO 15:16 Бо калі мёртвыя не ўваскрасаюць, дык і Хрыстос не ўваскрос;
1CO 15:17 а калі Хрыстос не ўваскрос, дык вера вашая марная, вы яшчэ ў грахах вашых.
1CO 15:18 Таму і тыя, якія памерлі ў Хрысьце, загінулі.
1CO 15:19 Калі мы толькі ў гэтым жыцьці спадзяемся на Хрыста, мы найбольш жалю годныя з усіх людзей.
1CO 15:20 Але цяпер Хрыстос уваскрос з мёртвых, стаўся Першынцам сярод памёршых.
1CO 15:21 Бо як праз чалавека сьмерць, гэтак праз чалавека і ўваскрасеньне мёртвых.
1CO 15:22 Бо як у Адаме ўсе паміраюць, гэтак у Хрысьце ўсе ажывуць,
1CO 15:23 але кожны — у сваім парадку: Першынец — Хрыстос, пасьля — Хрыстовыя ў прыйсьце Ягонае,
1CO 15:24 а пасьля — канец, калі Ён перадасьць Валадарства Богу і Айцу, калі зьнішчыць усякае начальства, і ўсякую ўладу і сілу,
1CO 15:25 бо Яму належыць валадарыць, пакуль пакладзе ўсіх ворагаў пад ногі Свае.
1CO 15:26 Апошні вораг будзе зьнішчаны — сьмерць,
1CO 15:27 бо ўсё падпарадкаваў пад ногі Яго. А калі сказана, што ўсё падпарадкавана, зразумела, што акрамя Таго, Які падпарадкаваў Яму ўсё.
1CO 15:28 А калі ўсё будзе падпарадкавана Яму, тады і Сам Сын падпарадкуецца Таму, Які падпарадкаваў Яму ўсё, каб быў Бог усё ў-ва ўсім.
1CO 15:29 Іначай, што будуць рабіць тыя, якія хрысьцяцца дзеля мёртвых? Калі мёртвыя зусім не ўваскрасаюць, навошта хрысьціцца дзеля мёртвых?
1CO 15:30 Навошта і мы ўсякую гадзіну ў небясьпецы?
1CO 15:31 Я штодня паміраю, сцьвяржае гэта пахвала вашая, якую маю ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
1CO 15:32 Калі б я па-чалавечаму змагаўся са зьвярамі ў Эфэсе, якая мне карысьць, калі мёртвыя не ўваскрасаюць? «Будзем есьці і піць, бо заўтра памром!»
1CO 15:33 Не падманвайце сябе: благія таварыствы псуюць добрыя звычаі.
1CO 15:34 Працьверазіцеся на праведнасьць і не грашыце; бо некаторыя [з вас] ня ведаюць Бога, на сорам вам кажу.
1CO 15:35 Але скажа нехта: “Як уваскрэснуць мёртвыя? Ды ў якім целе прыйдуць?”
1CO 15:36 Неразумны! Тое, што ты сееш, не ажыве, калі не памрэ.
1CO 15:37 І тое, што сееш, сееш ня цела, якое будзе, але голае зерне, можа, пшанічнае, ці якое іншае,
1CO 15:38 а Бог дае яму цела, як хоча, і кожнаму насеньню — сваё цела.
1CO 15:39 Ня ўсякае цела такое самае цела, але адно цела ў людзей, а іншае цела ў жывёлаў, іншае ў рыбаў, іншае ў птушак.
1CO 15:40 І [ёсьць] целы нябесныя, і целы зямныя; але адна слава нябесных, а другая — зямных,
1CO 15:41 іншая слава сонца, і іншая слава месяца, і іншая слава зорак, бо зорка ад зоркі розьніцца ў славе.
1CO 15:42 Гэтак і ўваскрасеньне мёртвых: сеецца ў сапсутасьці, уваскрашаецца ў незьнішчальнасьці;
1CO 15:43 сеецца ў ганьбе, уваскрашаецца ў славе; сеецца ў нядужасьці, уваскрашаецца ў моцы;
1CO 15:44 сеецца цела душэўнае, уваскрашаецца цела духоўнае. Ёсьць цела душэўнае, і ёсьць цела духоўнае.
1CO 15:45 Гэтак і напісана: «Стаўся першы чалавек Адам душою жывою», а апошні Адам — дух, які ажыўляе.
1CO 15:46 Але спачатку не духоўнае, але душэўнае; духоўнае пасьля.
1CO 15:47 Першы чалавек — з зямлі, зямны; другі Чалавек — Госпад з неба.
1CO 15:48 Які зямны, гэтакія і зямныя; і які Нябесны, гэтакія і нябесныя.
1CO 15:49 І як мы насілі вобраз зямнога, будзем насіць і вобраз Нябеснага.
1CO 15:50 А тое скажу, браты, што ня могуць цела і кроў успадкаеміць Валадарства Божага, і сапсутасьць не ўспадкаеміць незьнішчальнасьці.
1CO 15:51 Вось, кажу вам тайну: ня ўсе мы памром, але ўсе пераменімся,
1CO 15:52 у адзін момант, у імгненьне вока, пры апошняй трубе; бо затрубіць, і мёртвыя ўваскрэснуць незьнішчальнымі, і мы пераменімся.
1CO 15:53 Бо зьнішчальнае гэтае мусіць апрануцца ў незьнішчальнасьць, і сьмяротнае гэтае — апрануцца ў несьмяротнасьць.
1CO 15:54 А калі зьнішчальнае гэтае апранецца ў незьнішчальнасьць, і сьмяротнае гэтае апранецца ў несьмяротнасьць, тады станецца напісанае слова: «Паглынутая сьмерць перамогаю».
1CO 15:55 «Сьмерць, дзе тваё джала? Пекла, дзе твая перамога?»
1CO 15:56 Джала сьмерці — грэх, а сіла грэху — закон.
1CO 15:57 Падзяка ж Богу, Які даў нам перамогу праз Госпада нашага Ісуса Хрыста!
1CO 15:58 Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.
1CO 16:1 А адносна складак, якія для сьвятых, рабіце і вы так, як я загадаў цэрквам Галяцкім:
1CO 16:2 у першы [дзень] пасьля суботы кожны з вас няхай складае ў сябе і зьбірае паводле таго, як яму вядзецца, каб не рабіць складак тады, калі я прыйду.
1CO 16:3 А калі я прыйду, пашлю тых, якіх вы вызначыце праз лісты, занесьці дар ваш у Ерусалім.
1CO 16:4 А калі будзе варта і мне пайсьці, яны пойдуць са мною.
1CO 16:5 Я ж прыйду да вас, калі прайду Македонію, бо праз Македонію праходжу.
1CO 16:6 А ў вас, можа быць, затрымаюся, або і перазімую, каб вы мяне праводзілі, куды я пайду.
1CO 16:7 Бо не хачу бачыць вас цяпер мімаходам, але спадзяюся застацца нейкі час з вамі, калі Госпад дазволіць.
1CO 16:8 А ў Эфэсе я застануся да Пяцідзясятніцы,
1CO 16:9 бо для мяне адчыненыя вялікія і зручныя дзьверы і шмат супраціўнікаў.
1CO 16:10 Калі ж прыйдзе Цімафей, глядзіце, каб быў у вас бяз страху; бо ён справу Госпада выконвае, як і я.
1CO 16:11 Дык няхай ніхто не пагарджае ім, а правядзіце яго ў супакоі, каб ён прыйшоў да мяне, бо я чакаю яго з братамі.
1CO 16:12 Што да брата Апалёса, дык я шмат прасіў яго, каб ён прыйшоў да вас з братамі; ды ён зусім ня меў ахвоты, каб прыйсьці цяпер, але прыйдзе, калі будзе мець час.
1CO 16:13 Чувайце, стойце ў веры, будзьце мужнымі, умацоўвайцеся.
1CO 16:14 Усё ў вас няхай будзе ў любові.
1CO 16:15 Прашу ж вас, браты: вы ведаеце дом Стэфана, што ён ёсьць пачатак Ахаі і што яны аддалі сябе на служэньне сьвятым;
1CO 16:16 дык і вы будзьце паслухмяныя гэтакім і кожнаму, хто дапамагае нам і працуе.
1CO 16:17 Я радуюся з прыходу Стэфана, і Фартуната, і Ахаіка, што яны дапоўнілі вашую нястачу,
1CO 16:18 бо яны супакоілі дух мой і ваш. Дык зважайце на такіх.
1CO 16:19 Вітаюць вас цэрквы Азійскія. Вітаюць вас шчыра ў Госпадзе Акіла і Прыскіла з царквою, якая ў іх доме.
1CO 16:20 Вітаюць вас усе браты. Прывітайце адзін аднаго пацалункам сьвятым.
1CO 16:21 Прывітаньне маёй рукою, Паўлавай.
1CO 16:22 Калі хто ня любіць Госпада Ісуса Хрыста, няхай будзе адлучаны! Прыходзіць наш Госпад!
1CO 16:23 Ласка Госпада Ісуса Хрыста з вамі.
1CO 16:24 Любоў мая з усімі вамі ў Хрысьце Ісусе. Амэн.
2CO 1:1 Павал, з волі Божай апостал Ісуса Хрыста, і Цімафей, брат, — царкве Божай, што ў Карыньце, з усімі сьвятымі, якія ва ўсёй Ахаі:
2CO 1:2 ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
2CO 1:3 Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец міласэрнасьці і Бог усякага пацяшэньня,
2CO 1:4 Які пацяшае нас у кожным прыгнёце нашым, каб мы маглі пацяшаць тых, якія ў-ва ўсялякім прыгнёце, пацяшэньнем, якім Бог пацяшае нас!
2CO 1:5 Бо як памнажаюцца ў нас пакуты Хрыстовыя, гэтак праз Хрыста памнажаецца і пацяшэньне нашае.
2CO 1:6 А калі мы сьціснутыя, дык дзеля вашага пацяшэньня і збаўленьня, якое зьдзяйсьняецца праз перажываньне тых самых пакутаў, якія і мы церпім. Калі мы пацешаныя, дык дзеля вашага пацяшэньня і збаўленьня.
2CO 1:7 І надзея нашая на вас цьвёрдая, бо мы ведаем, што вы супольнікі як пакутаў, так і пацяшэньня.
2CO 1:8 Бо мы ня хочам, каб вы, браты, ня ведалі пра наш прыгнёт, які стаўся нам у Азіі, бо бязьмерна цяжка было нам і па-над сілу, так што мы згубілі надзею застацца жывымі.
2CO 1:9 Але мы мелі самі ў сабе прысуд сьмяротны, каб спадзявацца не на саміх сябе, але на Бога, Які ўваскрашае мёртвых,
2CO 1:10 Які і выбавіў нас ад так вялікай сьмерці, і выбаўляе, на Якога спадзяемся, што і яшчэ выбаўляць будзе
2CO 1:11 пры дапамозе і вашай малітвы за нас, каб за дараванае нам па просьбе многіх дзякавалі за нас многія.
2CO 1:12 Бо пахвала нашая гэткая — сьведчаньне сумленьня нашага, што мы ў прастаце і шчырасьці Божай, не ў цялеснай мудрасьці, але ў ласцы Божай жылі ў сьвеце, а асабліва, у вас.
2CO 1:13 Бо мы пішам вам ня што іншае, але тое, што вы чытаеце ці пазнаяцё, а спадзяюся, што да канца спазнаеце,
2CO 1:14 як вы часткова і даведаліся ад нас, што мы — пахвала вашая, як і вы — нашая, у дзень Госпада Ісуса.
2CO 1:15 І з гэтай пэўнасьцю я хацеў прыйсьці да вас раней, каб вы другі раз мелі ласку,
2CO 1:16 і праз вас прайсьці ў Македонію, і зноў з Македоніі прыйсьці да вас, а вы правялі б мяне ў Юдэю.
2CO 1:17 Маючы гэткую пастанову, ці я лёгкадумна зрабіў? Ці тое, што я пастанаўляю, паводле цела пастанаўляю, каб было ў мяне «Так, так» і «Не, не»?
2CO 1:18 Верны ж Бог, што слова нашае да вас не было «Так» і «Не»!
2CO 1:19 Бо Сын Божы, Ісус Хрыстос, Якога мы ў вас абвяшчалі, і я, і Сілуан, і Цімафей, ня быў «Так» і «Не», але было ў Ім «Так».
2CO 1:20 Бо ўсе абяцаньні Божыя ў Ім «Так» і ў Ім «Амэн», на славу Богу праз нас.
2CO 1:21 А Той, Які зацьвердзіў нас з вамі ў Хрысьце і памазаў нас, ёсьць Бог,
2CO 1:22 Які і запячатаў нас, і даў заруку Духа ў сэрцы нашыя.
2CO 1:23 Прызываю Бога ў сьведкі на душу маю, што, шкадуючы вас, я дагэтуль не прыйшоў у Карынт;
2CO 1:24 не таму, што мы пануем над вераю вашай, але мы супрацоўнікі ў радасьці вашай, бо ў веры вы стаіцё.
2CO 2:1 Але я судзіў у сабе не прыходзіць да вас ізноў у смутку,
2CO 2:2 бо, калі я засмучаю вас, хто разьвяселіць мяне, як ня той, хто засмучаны мною?
2CO 2:3 І я пісаў вам гэта, каб, прыйшоўшы, ня мець смутку ад тых, ад якіх я мусіў мець радасьць. Я маю пэўнасьць адносна ўсіх вас, што мая радасьць — для ўсіх вас [радасьць].
2CO 2:4 Бо з вялікага прыгнёту і ўціску сэрца пісаў я вам з многімі сьлязьмі, не каб вы былі засмучаныя, але каб спазналі любоў, якую я з лішкам маю да вас.
2CO 2:5 А калі хто засмуціў, не мяне засмуціў, але часткова, каб [яго] не абцяжарваць, усіх вас.
2CO 2:6 Даволі гэткаму самога дакараньня ад большасьці;
2CO 2:7 так што лепш ужо вам дараваць [яму] і суцешыць, каб гэтакі ня быў ахоплены смуткам празьмерным.
2CO 2:8 Дзеля гэтага загадваю вам засьведчыць яму любоў.
2CO 2:9 Бо дзеля гэтага я і пісаў, каб выпрабаваць вас, ці ў-ва ўсім вы паслухмяныя.
2CO 2:10 А каму вы што даруеце, таму і я; бо і я, калі што дараваў каму, дараваў дзеля вас перад абліччам Хрыста,
2CO 2:11 каб не ашукаў нас шатан; бо нам вядомыя думкі ягоныя.
2CO 2:12 Калі ж я прыйшоў у Трааду дзеля Эвангельля Хрыстовага і дзьверы былі мне адчыненыя ў Госпадзе,
2CO 2:13 я ня меў патолі духу майму, не знайшоўшы Ціта, брата майго, але, разьвітаўшыся з імі, пайшоў у Македонію.
2CO 2:14 Падзяка ж Богу, Які заўсёды дае нам трыюмфаваць у Хрысьце, і водар веданьня пра Сябе выяўляе праз нас у-ва ўсякім месцы.
2CO 2:15 Бо мы — слодыч Хрыстовая для Бога ў тых, якія збаўленыя, і ў тых, якія гінуць.
2CO 2:16 Для адных — водар сьмерці на сьмерць, а для другіх — водар жыцьця на жыцьцё. І хто здатны на гэта?
2CO 2:17 Бо мы не фальшуем слова Божае, як многія, але гаворым у шчырасьці, як ад Бога, перад Богам у Хрысьце.
2CO 3:1 Ці пачнем ізноў адрэкамэндоўваць сябе [вам]? Ці мы патрабуем, як некаторыя, даручальных лістоў да вас ці даручальных [лістоў] ад вас?
2CO 3:2 Вы — наш ліст, напісаны ў сэрцах нашых, які ведаюць і чытаюць усе людзі.
2CO 3:3 Бо яўна [для ўсіх], што вы — ліст Хрыстовы, напісаны праз служэньне нашае не атрамантам, але Духам Бога Жывога, не на каменных табліцах, але на цялесных табліцах сэрца.
2CO 3:4 А гэтакую пэўнасьць мы маем у Богу праз Хрыста
2CO 3:5 не таму, што мы здольныя залічыць нешта сабе, нібыта праз сябе, але здольнасьць нашая ад Бога,
2CO 3:6 Які даў нам здольнасьць быць служыцелямі Новага Запавету, ня літары, але духа, бо літара забівае, а дух ажыўляе.
2CO 3:7 Калі ж служэньне сьмерці, высечанае літарамі на камянях, было ў такой славе, што сыны Ізраіля не маглі глядзець на аблічча Майсея дзеля славы аблічча ягонага, якая зьнікала,
2CO 3:8 дык ці ня шмат больш будзе ў славе служэньне Духа?
2CO 3:9 Бо калі служэньне асуджэньня ёсьць слава, шмат больш багатае славаю служэньне праведнасьці.
2CO 3:10 Бо і тое, што мела славу, не было слаўным у сваёй меры з прычыны бязьмернасьці [будучай] славы.
2CO 3:11 Бо калі мае славу тое, што зьнікае, тым больш у славе тое, што застаецца.
2CO 3:12 Дык, маючы гэткую надзею, дзейнічаем з вялікай адвагаю.
2CO 3:13 І ня так, як Майсей, які ўскладаў заслону на аблічча сваё, каб сыны Ізраіля не глядзелі на канец таго, што зьнікае.
2CO 3:14 Але скамянелі думкі іхнія, бо тая заслона да сёньня застаецца нязьнятай пры чытаньні Старога Запавету, таму што яна ў Хрысьце зьнішчаецца.
2CO 3:15 Аж да сёньня, калі яны чытаюць Майсея, заслона ляжыць на сэрцы іхнім,
2CO 3:16 а калі хто зьвернецца да Госпада, заслона здымаецца.
2CO 3:17 Госпад ёсьць Дух, а дзе Дух Госпадаў, там свабода.
2CO 3:18 Мы ж усе, адкрытым абліччам узіраючыся на славу Госпадаву, перамяняемся ў Ягоны вобраз ад славы ў славу, як ад Госпадавага Духа.
2CO 4:1 Дзеля гэтага, маючы такое служэньне, бо мы атрымалі літасьць, мы не журымся,
2CO 4:2 але адмаўляемся тайных [учынкаў] сораму, ня ходзячы падступна і не перакручваючы Слова Божага, але выяўленьнем праўды адрэкамэндоўваем сябе сумленьню кожнага чалавека перад Богам.
2CO 4:3 А калі і закрытае Эвангельле нашае, закрыта для тых, якія гінуць,
2CO 4:4 для бязьверных, у якіх бог веку гэтага засьляпіў думкі, каб не ўзыйшло ім сьвятло Эвангельля славы Хрыста, Які ёсьць вобраз Божы.
2CO 4:5 Бо мы не саміх сябе абвяшчаем, але Хрыста Ісуса, Госпада; а мы — слугі вашыя дзеля Ісуса.
2CO 4:6 Таму што Бог, Які сказаў з цемры зазьзяць сьвятлу, Сам зазьзяў у сэрцах нашых дзеля прасьвятленьня [нас] пазнаньнем славы Божае ў абліччы Ісуса Хрыста.
2CO 4:7 А скарб гэты мы маем у гліняных начыньнях, каб празьмернасьць моцы была ад Бога, а ня з нас.
2CO 4:8 Мы ў-ва ўсім уцісканыя, але ня сьціснутыя; мы зьбянтэжаныя, але не губляем надзеі;
2CO 4:9 мы перасьледаваныя, але не пакінутыя; мы паваленыя, але ня гінем.
2CO 4:10 Мы заўсёды носім у целе мёртвасьць Госпада Ісуса, каб і жыцьцё Ісуса выявілася ў целе нашым.
2CO 4:11 Бо мы, жывыя, заўсёды выдаваныя на сьмерць дзеля Ісуса, каб і жыцьцё Ісуса выявілася ў сьмяротным целе нашым.
2CO 4:12 Так што сьмерць дзейнічае ў нас, а жыцьцё — у вас.
2CO 4:13 А маючы той самы дух веры, як напісана: «Я верыў і дзеля гэтага гаварыў», і мы верым і дзеля гэтага гаворым,
2CO 4:14 ведаючы, што Той, Які ўваскрасіў Госпада Ісуса, уваскрасіць праз Ісуса і нас і паставіць разам з вамі.
2CO 4:15 Бо ўсё дзеля вас, каб багацьце ласкі праз шматлікія падзякі памнажалася на славу Божую.
2CO 4:16 Дзеля гэтага мы не журымся, але, калі наш вонкавы чалавек зьнішчаецца, дык унутраны дзень пры дні абнаўляецца.
2CO 4:17 Бо гэты караценькі лёгкі прыгнёт наш робіць яшчэ большай і большай вагу славы вечнае для нас,
2CO 4:18 якія глядзім не на бачнае, але на нябачнае, бо бачнае — часовае, а нябачнае — вечнае.
2CO 5:1 Бо мы ведаем, што калі зямны наш дом, хаціна, зруйнуецца, мы маем пабудову ад Бога, дом, які не рукамі зроблены, вечны ў небе.
2CO 5:2 Бо дзеля гэтага мы і ўздыхаем, жадаючы апрануцца ў нашае жытло з неба,
2CO 5:3 каб мы знайшлі сябе апранутымі, а ня голымі.
2CO 5:4 Бо мы, знаходзячыся ў хаціне, уздыхаем пад цяжарам, бо ня хочам пазбыцца [яе], але апрануцца, каб сьмяротнае ахоплена было жыцьцём.
2CO 5:5 На гэта самае і стварыў нас Бог, і даў нам заруку Духа.
2CO 5:6 Дык мы заўсёды маем пэўнасьць і ведаем, што, жывучы ў целе, жывем па-за Госпадам.
2CO 5:7 Бо мы ходзім вераю, а ня бачаньнем.
2CO 5:8 Дык мы маем пэўнасьць і жадаем лепей жыць па-за целам і жыць у Госпадзе.
2CO 5:9 Дзеля гэтага мы намагаемся, ці жывучы ў Ім, ці па-за Ім, быць даспадобы Яму.
2CO 5:10 Бо ўсе мы мусім зьявіцца перад судовы пасад Хрыста, каб кожны атрымаў за тое, што ён учыніў, будучы ў целе, ці добрае, ці благое.
2CO 5:11 Дык, ведаючы страх Госпадавы, мы пераконваем людзей, а для Бога мы яўныя, і спадзяюся, што і для вашых сумленьняў яўныя.
2CO 5:12 Бо мы не адрэкамэндоўваем сябе вам зноў, але даем вам нагоду хваліцца намі, каб мелі вы [адказ] для тых, якія хваляцца абліччам, а ня сэрцам.
2CO 5:13 Бо калі мы дзівачэем, дык дзеля Бога; калі пры розуме, дык дзеля вас.
2CO 5:14 Бо любоў Хрыстова панукае нас, якія гэтак пастанавілі, што калі адзін памёр за ўсіх, дык усе памерлі.
2CO 5:15 І Ён памёр за ўсіх, каб тыя, якія жывуць, больш не дзеля сябе жылі, але дзеля Таго, Які памёр за іх і ўваскрос.
2CO 5:16 Так што мы адгэтуль нікога ня ведаем паводле цела; а калі і ведалі Хрыста паводле цела, дык цяпер ужо ня ведаем.
2CO 5:17 Так што хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старое мінула, вось, сталася ўсё новае.
2CO 5:18 Усё ж ад Бога, Які праз Ісуса Хрыста пагадзіў нас з Сабою і даў нам служэньне прымірэньня.
2CO 5:19 Бо Бог быў у Хрысьце, пагаджаючы з Сабою сьвет, не залічваючы ім праступкаў іхніх, і ўклаў у нас слова прымірэньня.
2CO 5:20 Дык мы спаўняем пасольства замест Хрыста, як бы Сам Бог просіць праз нас; за Хрыста просім: «Пагадзіцеся з Богам».
2CO 5:21 Бо Таго, Які грэху ня ведаў, Ён зрабіў за нас грэхам, каб мы ў Ім сталіся праведнасьцю Божай.
2CO 6:1 І працуючы разам [з Ім], мы просім, каб ласка Божая не надарма была атрыманая вамі.
2CO 6:2 Бо Ён кажа: «У час прыемны Я выслухаў цябе і ў дзень збаўленьня дапамог табе». Вось, цяпер час адпаведны, вось, цяпер дзень збаўленьня!
2CO 6:3 Мы нікому ні ў чым не даем спатыкненьня, каб ня ганілася служэньне,
2CO 6:4 але ў-ва ўсім адрэкамэндоўваем вам сябе, як служыцеляў Божых, у вялікай цярплівасьці, у прыгнётах, у патрэбах, у ўцісках,
2CO 6:5 у зьбіцьці, у вязьніцах, у забурэньнях, у працах, у чуваньнях, у пастах,
2CO 6:6 у чысьціні, у веданьні, у доўгацярплівасьці, у ласкавасьці, у Духу Сьвятым, у любові некрывадушнай,
2CO 6:7 у слове праўды, у моцы Божай, са зброяй праведнасьці ў правай і ў левай руцэ,
2CO 6:8 у славе і ганьбе, у ганьбаваньні і пахвале; нібы падманшчыкі, але праўдзівыя,
2CO 6:9 як невядомыя, але пазнаваныя; як тыя, што паміраюць, але, вось, мы жывыя; як караныя, але не забіваныя;
2CO 6:10 як засмучаныя, але заўсёды радасныя; як убогія, але многіх узбагачаем; як нічога ня маем, але ўсім валодаем.
2CO 6:11 Вусны нашыя расчыніліся да вас, Карыньцяне, сэрца нашае пашырылася.
2CO 6:12 Вам ня цесна ў нас, але ў сэрцах вашых цесна.
2CO 6:13 Дзеля гэткае ж платы, кажу [вам], як дзецям, пашырцеся і вы.
2CO 6:14 Ня будзьце пад чужым ярмом з бязьвернымі, бо якое таварыства праведнасьці і беззаконьня? Якая супольнасьць у сьвятла з цемраю?
2CO 6:15 А якая згода ў Хрыста з Бэліярам? Ці якая частка ў вернага з бязьверным?
2CO 6:16 Ці якая лучнасьць у бажніцы Божай з ідаламі? Бо вы — бажніца Бога Жывога, як сказаў Бог: «Буду жыць у іх і буду хадзіць з імі; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам».
2CO 6:17 Дзеля гэтага: «Выйдзіце спасярод іх і аддзяліцеся, — кажа Госпад, — і не дакранайцеся да нячыстага, і Я прыйму вас».
2CO 6:18 «І Я буду вам Айцом, і вы будзеце Мне сынамі і дочкамі, — кажа Госпад Усеўладны».
2CO 7:1 Дык, улюбёныя, маючы такія абяцаньні, ачысьцім сябе ад усякага бруду цела і духа, зьдзяйсьняючы сьвятыя рэчы ў страху Божым.
2CO 7:2 Зьмясьціце нас. Мы нікога не пакрыўдзілі, нікому не пашкодзілі, нікога не ашукалі.
2CO 7:3 Не на асуджэньне кажу, бо я раней сказаў, што вы ў сэрцах нашых, каб разам і памерці, і жыць.
2CO 7:4 Вялікая ў мяне адвага што да вас, вялікая мне пахвала за вас; я напоўнены пацяшэньнем, маю ўдосталь радасьці ў-ва ўсякім прыгнёце нашым.
2CO 7:5 Бо калі мы прыйшлі ў Македонію, цела нашае ня мела патолі, але ў-ва ўсім мы былі прыгнечаныя: звонку — звадкі, унутры — страхі.
2CO 7:6 Але Бог, Які суцяшае пакорных, суцешыў нас прыходам Ціта.
2CO 7:7 І ня толькі прыходам яго, але і пацяшэньнем, якім ён суцешыўся праз вас, расказваючы нам пра вашае жаданьне, пра ваш лямант, пра вашую руплівасьць адносна мяне, так што я яшчэ больш радаваўся.
2CO 7:8 Дык калі я і засмуціў вас у пасланьні, не шкадую, хоць і шкадаваў быў, бо бачу, што пасланьне тое, хоць і на гадзіну, засмуціла вас.
2CO 7:9 Цяпер я радуюся не дзеля таго, што вы засмуціліся, але што вы засмуціліся на навяртаньне, бо засмуціліся паводле Бога, каб ні ў чым ня мелі ад нас шкоды.
2CO 7:10 Бо смутак паводле Бога робіць нязьменнае навяртаньне на збаўленьне, а смутак гэтага сьвету робіць сьмерць.
2CO 7:11 Бо, вось, самае тое, што вы засмуціліся паводле Бога, якую вялікую дбайнасьць учыніла ў вас, і абарону, і абурэньне, і страх, і жаданьне, і руплівасьць, і адплату! У-ва ўсім вы паказалі сябе чыстымі ў гэтай справе.
2CO 7:12 Таму, калі я і пісаў да вас, дык не дзеля таго, хто пакрыўдзіў, і не дзеля таго, хто пакрыўджаны, але каб выявілася вам дбайнасьць нашая пра вас перад Богам.
2CO 7:13 Дзеля гэтага мы суцешыліся пацяшэньнем вашым; а яшчэ больш узрадаваліся мы радасьцю Ціта, што быў супакоены дух ягоны вамі ўсімі.
2CO 7:14 Дык я не асароміўся, калі чым пахваліўся вамі перад ім; але, як мы вам гаварылі ўсё ў праўдзе, гэтак і перад Цітам пахвала нашая сталася праўдаю.
2CO 7:15 І сэрца ягонае яшчэ больш да вас, калі ён узгадвае паслухмянасьць усіх вас, як вы прынялі яго са страхам і дрыжаньнем.
2CO 7:16 І я радуюся, што ў-ва ўсім маю пэўнасьць у вас.
2CO 8:1 Паведамляем вам, браты, пра ласку Божую, якая дадзеная цэрквам Македоніі,
2CO 8:2 бо ў вялікім выпрабаваньні прыгнётам у іх багата радасьці, і ў глыбокай убогасьці іхняй памнажаецца багацьце іхняй шчырасьці,
2CO 8:3 бо яны маюць добрую ахвоту па сілах і звыш сілы, я сьведчу гэта.
2CO 8:4 Са шматлікімі просьбамі яны прасілі нас прыняць ласку і супольнасьць служэньня для сьвятых;
2CO 8:5 ды ня толькі, як мы спадзяваліся, але яны аддалі сябе спачатку Госпаду, і нам паводле волі Божай.
2CO 8:6 Дзеля гэтага мы прасілі Ціта, каб ён, як пачаў, так і зьдзейсьніў у вас і гэтую ласку.
2CO 8:7 А як вы багатыя ўсім: вераю, і словам, і веданьнем, і ўсякай дбайнасьцю, і любоўю вашаю да нас, дык і ў гэтай ласцы мейце шчодра.
2CO 8:8 Кажу гэта не як загад, але дбайнасьцю іншых выпрабоўваю шчырасьць і вашай любові.
2CO 8:9 Бо вы ведаеце ласку Госпада нашага Ісуса Хрыста, што Ён, быўшы багатым, зьбяднеў дзеля вас, каб вы Яго ўбоствам узбагаціліся.
2CO 8:10 І я даю ў гэтым параду, бо гэта карысна вам, якія ня толькі рабіць, але і хацець пачалі з леташняга году.
2CO 8:11 А цяпер зьдзейсьніце справу, каб, як з ахвотаю хацелі, гэтак і зьдзейсьнілі паводле магчымасьці.
2CO 8:12 Бо, калі была раней ахвота, яна адпаведная паводле таго, як хто мае, а не паводле таго, як ня мае.
2CO 8:13 Бо не на тое, каб другім была палёгка, а вам прыгнёт, але каб была роўнасьць.
2CO 8:14 У цяперашні час ваш лішак дзеля іх нястачы, каб і іхні лішак стаўся дзеля вашае нястачы, каб была роўнасьць,
2CO 8:15 як напісана: «Хто [сабраў] шмат, ня меў лішку; і хто мала, ня меў нястачы».
2CO 8:16 Дзякуй Богу, Які даў у сэрцы Ціта гэткую дбайнасьць адносна вас,
2CO 8:17 бо ён і просьбу прыняў, і з вялікай дбайнасьцю сваёй ахвотай пайшоў да вас.
2CO 8:18 А з ім паслалі мы брата, якога хваляць за Эвангельле ў-ва ўсіх цэрквах.
2CO 8:19 І ня толькі гэта, але ён і рукапакладзены ад цэркваў спадарожнік наш з тою ласкаю, якою мы служым на славу Самога Госпада і паводле вашае ахвоты,
2CO 8:20 высьцерагаючыся, каб ня ганіў нас хто за гэткае мноства [служэньняў], якімі мы служым,
2CO 8:21 бо мы дбаем пра добрае ня толькі перад Госпадам, але і перад людзьмі.
2CO 8:22 Дык мы паслалі з імі брата нашага, якога дбайнасьць мы часта выпрабоўвалі шмат у чым, які цяпер яшчэ больш дбайны дзеля вялікай пэўнасьці адносна вас.
2CO 8:23 Што да Ціта, гэта мой супольнік і ваш супрацоўнік; а што да братоў нашых, яны — пасланцы цэркваў, слава Хрыста.
2CO 8:24 Дык перад абліччам цэркваў зьявіце ім доказ любові вашай і пахвалы нашае адносна вас.
2CO 9:1 Бо для мяне лішне пісаць да вас адносна служэньня для сьвятых,
2CO 9:2 бо я ведаю вашую ахвоту, якой хвалюся вамі перад Македонцамі, што Ахая прыгатаваная з леташняга году; і руплівасьць вашая заахвоціла многіх.
2CO 9:3 Братоў жа я паслаў, каб нашая пахвала адносна вас не прынізілася ў гэтым, але каб вы, як я казаў, былі прыгатаваныя,
2CO 9:4 каб, калі прыйдуць са мною Македонцы і знойдуць вас непрыгатаванымі, мы не асароміліся, каб не сказаць “вы”, пахваліўшыся з гэткаю пэўнасьцю.
2CO 9:5 Дык я палічыў патрэбным папрасіць братоў, каб яны наперад пайшлі да вас і загадзя паклапаціліся, каб абяцанае раней дабраславеньне вашае было падрыхтаванае так, як дабраславеньне, а не як з прымусу.
2CO 9:6 Вось жа: хто сее скупа, той скупа і пажне; а хто сее з дабраславеньнем, той з дабраславеньнем і пажне.
2CO 9:7 Кожны [няхай робіць] паводле вызначэньня сэрца, не са смуткам або з патрэбы, бо Бог любіць таго, хто з добрай ахвотай дае.
2CO 9:8 А Бог магутны памножыць у вас усякую ласку, каб, заўсёды і ў-ва ўсім маючы ўсялякую задаволенасьць, вы былі багатыя на ўсякую добрую справу,
2CO 9:9 як напісана: «Раскідаў, раздаў бедным; праведнасьць ягоная застаецца на вякі».
2CO 9:10 А Той, Хто дае насеньне сейбіту, дасьць і хлеб дзеля ежы, і памножыць насеньне вашае, і вырасьціць плады праведнасьці вашае,
2CO 9:11 каб ва ўсім вы ўзбагаціліся ва ўсякай шчырасьці, якая праз нас робіць падзяку Богу.
2CO 9:12 Бо справаваньне служэньня гэтага ня толькі дапаўняе нястачы сьвятых, але і багатае падзякамі да Бога ад многіх,
2CO 9:13 якія, выпрабаваўшы служэньне гэтае, славяць Бога за падпарадкаванасьць вызнаванаму вамі Эвангельлю Хрыстоваму і за шчырую супольнасьць з імі і з усімі
2CO 9:14 і моляцца за вас, жадаючы [быць] з вамі дзеля бязьмернай ласкі Божае ў вас.
2CO 9:15 Падзяка Богу за невымоўны дар Ягоны.
2CO 10:1 А я, Павал, які асабіста між вамі пакорны, а адсутны — адважны адносна вас, прашу вас праз ціхасьць і спагаднасьць Хрыста.
2CO 10:2 А прашу [пра тое], каб мне, калі прыйду, ня быць адважным з той пэўнасьцю, з якою я думаю адважыцца супраць некаторых, што думаюць пра нас, быццам мы паводле цела ходзім.
2CO 10:3 Бо мы, ходзячы ў целе, не паводле цела змагаемся,
2CO 10:4 бо зброя змаганьня нашага не цялесная, але магутная ад Бога на руйнаваньне цьвярдыняў.
2CO 10:5 [Мы змагаемся,] руйнуючы думкі і ўсякае ўзьвялічваньне, якія паднімаюцца супраць веданьня Бога, і беручы ў палон усякую думку на паслухмянасьць Хрысту,
2CO 10:6 і гатовыя пакараць кожную непаслухмянасьць, калі вашая паслухмянасьць споўніцца.
2CO 10:7 Ці на аблічча вы глядзіцё? Калі хто перакананы ў сабе, што ён — Хрыстовы, той няхай думае ў сабе, што, як ён — Хрыстовы, гэтак і мы — Хрыстовыя.
2CO 10:8 Бо калі я яшчэ больш буду хваліцца нашай уладай, якую Госпад даў нам на збудаваньне, а не на руйнаваньне вашае, не асаромлюся.
2CO 10:9 Каб ня думаў хто, быццам я палохаю вас пасланьнямі,
2CO 10:10 што скажа: «Пасланьні важкія і магутныя, а прыйшоўшы целам — слабы, і слова [вартае] пагарды».
2CO 10:11 Гэтакі няхай улічыць, што, якія мы ў слове ў пасланьнях, адсутныя, гэткія і на справе, прысутныя.
2CO 10:12 Бо мы не адважваемся мерацца ці параўноўвацца з некаторымі, якія самі сябе адрэкамэндоўваюць, бо яны не разумеюць, што мераюць сябе самімі сабою і параўноўваюць сябе з сабою.
2CO 10:13 А мы не бяз меры хваліцца будзем, але паводле меры меркі, якой надзяліў нас Бог мерыць, каб дасягнуць і да вас.
2CO 10:14 Бо мы не напружваем сябе, быццам не дасягнуўшы да вас, бо мы дасягнулі вас Эвангельлем Хрыстовым.
2CO 10:15 Мы не бяз меры хвалімся чужою працаю, але маем надзею, што з узрастаньнем веры вашае з лішкам узьвялічымся і мы ў вас паводле часткі нашае,
2CO 10:16 каб дабравесьціць і далей па-за вамі, а не хваліцца прыгатаваным у чужой частцы.
2CO 10:17 А хто хваліцца, няхай у Госпадзе хваліцца.
2CO 10:18 Бо ня той варты, хто сам сябе адрэкамэндоўвае, але каго адрэкамэндоўвае Госпад.
2CO 11:1 О, каб вы крыху пацярпелі маю неразумнасьць! Але вы і церпіце мяне!
2CO 11:2 Бо я руплюся пра вас руплівасьцю Божай, бо я заручыў вас з адным Мужам, каб паставіць побач з Хрыстом чыстую дзеву.
2CO 11:3 Але баюся, каб, як зьмей зьвёў Еву подступам сваім, гэтак і вашыя думкі не папсаваліся, [адыйшоўшы] ад шчырасьці, якая ў Хрысьце.
2CO 11:4 Бо калі хто, прыйшоўшы, будзе абвяшчаць другога Ісуса, якога мы не абвяшчалі, ці калі вы атрымаеце іншага духа, якога ня атрымоўвалі, ці іншае Эвангельле, якога не прыймалі, дык вы будзеце вельмі цярплівымі.
2CO 11:5 Але я лічу, што я ні ў чым ня горшы ад найпаважнейшых апосталаў,
2CO 11:6 бо, хоць я просты ў слове, але ня ў веданьні, бо мы ў-ва ўсім выявілі гэта сярод вас.
2CO 11:7 Ці ўчыніў я грэх, што паніжаў сябе, каб узвысіць вас, бо задарма дабравесьціў вам Эвангельле Божае?
2CO 11:8 У другіх цэркваў я браў, атрымліваючы плату дзеля служэньня вам, і, прысутны ў вас і маючы нястачу, нікога не абцяжарваў,
2CO 11:9 бо нястачу маю дапоўнілі браты, якія прыйшлі з Македоніі; і ў-ва ўсім я пільнаваўся і буду пільнавацца, каб ня быць вам цяжарам.
2CO 11:10 Ёсьць праўда Хрыстовая ў-ва мне, што пахвала гэтая ня будзе забраная ў мяне ў краях Ахаі.
2CO 11:11 Дзеля чаго? Ці што не люблю вас? Бог ведае!
2CO 11:12 Але гэта раблю і буду рабіць, каб адсекчы нагоду тым, якія хочуць [мець] нагоду, каб у тым, чым яны хваляцца, былі знойдзены такімі, як і мы.
2CO 11:13 Бо гэтакія фальшывыя апосталы, падступныя работнікі, якія робяць выгляд апосталаў Хрыстовых.
2CO 11:14 І ня дзіва, бо і сам шатан робіць выгляд анёла сьвятла.
2CO 11:15 Дык не вялікая рэч, калі і служыцелі ягоныя робяць выгляд служыцеляў праведнасьці; канец іхні будзе паводле ўчынкаў іхніх.
2CO 11:16 Ізноў кажу: няхай ніхто ня лічыць мяне неразумным, а калі не, дык прыйміце мяне хоць як неразумнага, каб і мне крыху нечым пахваліцца.
2CO 11:17 Што кажу, тое кажу не паводле Госпада, але як у неразумнасьці, у гэткай пэўнасьці пахвальбы.
2CO 11:18 Калі многія хваляцца паводле цела, і я буду хваліцца.
2CO 11:19 Бо вы [людзі] мудрыя, ахвотна церпіце неразумных.
2CO 11:20 Бо вы церпіце, калі хто вас зьневаляе, калі хто аб’ядае, калі хто абірае, калі хто вывышаецца, калі хто б’е вас па абліччы.
2CO 11:21 На сорам кажу, што мы быццам саслабелі. А калі хто адважваецца ў чым, кажу ў неразумнасьці, адважваюся і я.
2CO 11:22 Яны Гебраі? І я. Яны Ізраільцяне? І я. Яны — насеньне Абрагама? І я.
2CO 11:23 Яны — служыцелі Хрыста? Здурэўшы кажу: я больш! Шмат больш у працы, бязьмерна ў ранах, шмат больш у вязьніцах, часта пры сьмерці.
2CO 11:24 Ад Юдэяў пяць разоў атрымаў сорак [удараў] без аднаго;
2CO 11:25 тройчы білі мяне кіямі, аднойчы каменавалі; тройчы разьбіваўся карабель, ноч і дзень быў я ў глыбіні.
2CO 11:26 Часта ў падарожжах, у небясьпеках на рэках, у небясьпеках ад разбойнікаў, у небясьпеках ад свайго народу, у небясьпеках ад паганаў, у небясьпеках у горадзе, у небясьпеках у пустыні, у небясьпеках на моры, у небясьпеках між фальшывымі братамі,
2CO 11:27 у працы і ў стоме, часта ў чуваньнях, у голадзе і смазе, часта ў пастах, у сьцюжы і галізьне.
2CO 11:28 Акрамя выключных [здарэньняў], у мяне штодня зграмаджэньне, турбота пра ўсе цэрквы.
2CO 11:29 Хто зьнемагае, і я не зьнемагаю? Хто горшыцца, і я не палаю?
2CO 11:30 Калі мушу хваліцца, буду хваліцца маёй слабасьцю.
2CO 11:31 Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраслаўлёны на вякі, ведае, што я не хлушу.
2CO 11:32 У Дамаску намесьнік валадара Арэты ахоўваў горад Дамаск, хочучы схапіць мяне;
2CO 11:33 і я ў кашы быў спушчаны з вакна праз мур, і ўцёк ад рук ягоных.
2CO 12:1 Не карысна мне хваліцца, бо я дайду да відзежаў і адкрыцьцяў Госпадавых.
2CO 12:2 Ведаю чалавека ў Хрысьце, які чатырнаццаць год таму, ці ў целе — ня ведаю, ці па-за целам — ня ведаю, Бог ведае, быў падхоплены да трэцяга неба.
2CO 12:3 І ведаю гэткага чалавека, ці ў целе, ці па-за целам, ня ведаю, Бог ведае,
2CO 12:4 які быў падхоплены ў рай і чуў невымоўныя словы, якіх чалавеку нельга вымавіць.
2CO 12:5 Гэтакім буду хваліцца, а сабою ня буду хваліцца, хіба толькі слабасьцямі маімі.
2CO 12:6 Бо калі захачу хваліцца, ня буду неразумным, бо скажу праўду; але я шкадую сябе, каб ніхто не падумаў пра мяне больш, чым бачыць у-ва мне або чуе ад мяне.
2CO 12:7 І, каб я не вывышаўся празьмернасьцю адкрыцьцяў, дадзены мне бадыль у цела, анёл шатана, каб біць мяне, каб я не вывышаўся.
2CO 12:8 Дзеля гэтага тройчы прасіў я Госпада, каб ён адыйшоў ад мяне.
2CO 12:9 І [Госпад] сказаў мне: «Хопіць табе ласкі Маёй, бо моц Мая спаўняецца ў слабасьці». Дык ахвотна больш буду хваліцца слабасьцямі маімі, каб жыла ў-ва мне моц Хрыстовая.
2CO 12:10 Дзеля гэтага я маю ўпадабаньне і ў слабасьцях, у крыўдах, у патрэбах, у перасьледаваньнях, ва ўцісках за Хрыста, бо, калі я слабы, тады моцны.
2CO 12:11 Я стаўся неразумным, хвалячыся; вы мяне змусілі. Бо трэба было, каб я вамі быў адрэкамэндаваны, бо ні ў чым я ня горшы за найпаважнейшых апосталаў, хоць я і нішто.
2CO 12:12 Знакі апостала ўчыненыя між вамі ва ўсякай цярплівасьці, у знаках, і цудах, і сілах.
2CO 12:13 Бо што ёсьць, у чым вы горшыя за іншыя цэрквы? Хіба тое, што я ня быў вам цяжарам. Даруйце мне гэткую несправядлівасьць.
2CO 12:14 Вось, трэці раз я гатовы ісьці да вас і ня буду цяжарам для вас, бо шукаю ня вашага, але вас. Бо ня дзеці павінны зьбіраць скарбы для бацькоў, але бацькі для дзяцей.
2CO 12:15 Я ахвотна буду выдаткоўваць [сваё] і аддаваць сябе за душы вашыя, нават калі, любячы вас шмат больш, я менш люблены вамі.
2CO 12:16 Дык няхай я сам не абцяжарваў вас, але можа, як хітрун, подступам браў з вас?
2CO 12:17 Нікога я не пасылаў да вас, каб праз яго скарыстацца ад вас.
2CO 12:18 Я прасіў Ціта і паслаў з [ім] брата. Ці скарыстаўся чым ад вас Ціт? Ці ня ў тым самым Духу мы хадзілі? Ці не па тых самых сьлядах?
2CO 12:19 Ці ізноў думаеце, што мы апраўдываемся перад вамі? Мы гаворым перад Богам у Хрысьце, а ўсё, улюбёныя, дзеля вашага збудаваньня.
2CO 12:20 Бо баюся, каб, прыйшоўшы, не знайсьці мне вас такімі, якімі не хачу, і каб вам не знайсьці мяне такім, якім ня хочаце; каб не было сварак, зайздрасьці, ярасьці, сварлівасьці, абмаўляньняў, нагавораў, пыхі, бязладзьдзя,
2CO 12:21 каб, калі ізноў прыйду, не панізіў мяне Бог мой у вас, і каб я ня плакаў пра многіх, якія зграшылі раней і не навярнуліся ад нячыстасьці, і распусты, і бессаромнасьці, якія ўчынялі.
2CO 13:1 Ужо ў трэці раз я іду да вас. Пры вуснах двух сьведкаў або трох будзе стаяць кожнае слова.
2CO 13:2 Я раней казаў і папярэджваю, як прысутны ў вас другі раз, і цяпер, адсутны, пішу да тых, якія раней зграшылі, і ўсіх іншых, што, калі зноў прыйду, ня буду шкадаваць.
2CO 13:3 Вы шукаеце доказу, што ў-ва мне гаворыць Хрыстос, Які не слабы для вас, але моцны ў вас.
2CO 13:4 Бо хоць Ён і ўкрыжаваны ў нядужасьці, але жывы сілаю Божай; і мы слабыя ў Ім, але будзем жывыя з Ім сілаю Божаю ў вас.
2CO 13:5 Выпрабуйце саміх сябе, ці вы ў веры? Саміх сябе выспрабуйце. Ці вы ня ведаеце саміх сябе, што Ісус Хрыстос у вас? Хіба што вы ў нечым няздатныя.
2CO 13:6 А спадзяюся, што вы даведаецеся, што мы не няздатныя.
2CO 13:7 Мы ж молімся да Бога, каб вы не рабілі аніякага ліха, не каб нам выглядаць вартымі, але каб вы рабілі дабро, а мы былі як няздатныя.
2CO 13:8 Бо мы нічога ня можам супраць праўды, а толькі за праўду.
2CO 13:9 Бо мы радуемся, калі мы слабыя, а вы моцныя; і пра гэта і молімся, пра вашую дасканаласьць.
2CO 13:10 Дзеля гэтага я і пішу гэтае, адсутны, каб, прысутны, ня дзейнічаў сувора паводле ўлады, якую даў мне Госпад на збудаваньне, а не на руйнаваньне.
2CO 13:11 Нарэшце, браты, радуйцеся, рабіцеся дасканалымі, суцяшайцеся, будзьце аднадумнымі, жывіце ў супакоі, і Бог любові і супакою будзе з вамі.
2CO 13:12 Прывітайце адзін аднаго ў сьвятым пацалунку. Вітаюць вас усе сьвятыя.
2CO 13:13 Ласка Госпада Ісуса Хрыста, і любоў Божая, і супольнасьць Сьвятога Духа з усімі вамі. Амэн.
GAL 1:1 Павал, апостал не ад людзей і не праз чалавека, але праз Ісуса Хрыста і Бога Айца, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых,
GAL 1:2 і ўсе браты, што са мною, — цэрквам Галятыі:
GAL 1:3 ласка вам і супакой ад Бога Айца і ад Госпада нашага Ісуса Хрыста,
GAL 1:4 Які аддаў Сябе за грахі нашыя, каб вырваць нас з цяперашняга веку злога паводле волі Бога і Айца нашага,
GAL 1:5 Якому слава на вякі вякоў. Амэн.
GAL 1:6 Дзіўлюся, што вы гэтак хутка перакінуліся ад Таго, Які паклікаў вас да ласкі Хрыста, да іншага дабравесьця,
GAL 1:7 якое ня ёсьць іншае, а толькі ёсьць некаторыя, якія вас трывожаць і хочуць перамяніць Эвангельле Хрыстовае.
GAL 1:8 Але калі нават мы ці анёл з неба будзе дабравесьціць вам насуперак таму, што мы дабравесьцілі вам, няхай будзе адлучаны!
GAL 1:9 Як раней мы сказалі, і цяпер ізноў кажу: калі хто дабравесьціць вам насуперак таму, што вы прынялі, няхай будзе адлучаны!
GAL 1:10 Бо ці ж я на людзей спадзяюся, ці на Бога? Ці шукаю, каб спадабацца людзям? Бо калі б я яшчэ людзям дагаджаў, дык ня быў бы слугою Хрыста.
GAL 1:11 Паведамляю ж вам, браты, што Эвангельле, якое я дабравесьціў, ня ёсьць ад чалавека;
GAL 1:12 бо я не праз чалавека прыняў яго і быў навучаны, але праз адкрыцьцё Ісуса Хрыста.
GAL 1:13 Бо вы чулі пра мой ранейшы лад жыцьця ў Юдэйстве, што я бяз меры перасьледаваў Царкву Божую і нішчыў яе,
GAL 1:14 і апярэджваў у Юдэйстве многіх аднагодкаў у родзе маім, будучы найбольшым рупліўцам традыцыяў бацькоў маіх.
GAL 1:15 Калі ж спадабалася Богу, Які аддзяліў мяне ад улоньня маці маёй і паклікаў ласкай Сваёй,
GAL 1:16 адкрыць у-ва мне Сына Свайго, каб я дабравесьціў Яго сярод паганаў, я адразу не зьвярнуўся да цела і крыві
GAL 1:17 і не ўзыйшоў у Ерусалім да апосталаў, якія былі раней за мяне, але пайшоў у Арабію і зноў вярнуўся ў Дамаск.
GAL 1:18 Пасьля, праз тры гады, я ўзыйшоў у Ерусалім пабачыцца з Пятром і быў у яго пятнаццаць дзён.
GAL 1:19 А з іншых апосталаў я ня бачыў нікога, акрамя Якуба, брата Госпадавага.
GAL 1:20 А што пішу вам, вось, перад Богам [сьведчу], што не хлушу.
GAL 1:21 Пасьля я пайшоў у краіны Сірыі і Кілікіі.
GAL 1:22 А з аблічча я быў невядомы цэрквам Юдэі, што ў Хрысьце,
GAL 1:23 а толькі чулі яны, што той, які некалі перасьледаваў іх, цяпер дабравесьціць веру, якую раней нішчыў,
GAL 1:24 і славілі за мяне Бога.
GAL 2:1 Пасьля, праз чатырнаццаць гадоў, хадзіў я ізноў у Ерусалім з Барнабам, узяўшы з сабою і Ціта.
GAL 2:2 Хадзіў жа я паводле адкрыцьця і прадставіў ім, асабліва тым, якія лічацца [галоўнымі], Эвангельле, якое абвяшчаю сярод паганаў, ці не надарма бягу або бег?
GAL 2:3 Але і Ціт, які быў са мною, які быў Грэк, ня быў змушаны абрэзацца.
GAL 2:4 Фальшывым жа братам, якія паўкрадаліся і прыйшлі падгледзець нашую свабоду, якую мы маем у Хрысьце Ісусе, каб зьняволіць нас,
GAL 2:5 мы ні на гадзіну не паддаліся і не падпарадкаваліся, каб праўда Эвангельля захавалася ў вас.
GAL 2:6 А тыя, якія лічацца [галоўнымі], (хоць якія яны былі некалі, для мяне няма розьніцы, [бо] Бог не зважае на аблічча чалавека), тыя, якія лічацца [галоўнымі], мне нічога не пярэчылі,
GAL 2:7 але наадварот, убачыўшы, што мне даверана Эвангельле [для] неабрэзаных, як Пятру — [для] абрэзаных,
GAL 2:8 бо Той, Які дзейнічаў праз Пятра ў апостальстве ў абрэзаных, дзейнічаў і праз мяне між паганамі,
GAL 2:9 і пазнаўшы ласку, якая дадзена мне, Якуб, і Кіфа, і Ян, якія лічацца слупамі, далі мне і Барнабу правіцу супольнасьці, каб мы [ішлі] да паганаў, а яны — да абрэзаных,
GAL 2:10 толькі каб мы памяталі пра ўбогіх, што я гэтаксама і намагаўся рабіць.
GAL 2:11 Калі ж Пётар прыйшоў у Антыёхію, я асабіста супрацьстаў яму, таму што [варта] было ганіць [яго].
GAL 2:12 Бо перад тым, як прыйшлі некаторыя ад Якуба, ён еў разам з паганамі; а калі яны прыйшлі, ухіляўся і аддзяляўся, баючыся абрэзаных.
GAL 2:13 І з ім крывадушнічалі іншыя Юдэі, так што нават Барнаба быў захоплены іхняй крывадушнасьцю.
GAL 2:14 Але калі я ўбачыў, што яны ня ходзяць проста паводле праўды Эвангельскай, я сказаў Пятру пры ўсіх: «Калі ты, будучы Юдэем, жывеш па-паганску, а не па-юдэйску, чаму паганаў змушаеш жыць па-юдэйску?»
GAL 2:15 Мы паводле прыроды Юдэі, а не з паганаў грэшнікі,
GAL 2:16 ведаючы, што чалавек апраўдваецца не праз учынкі Закону, а толькі праз веру ў Ісуса Хрыста, і мы паверылі ў Хрыста Ісуса, каб апраўдацца праз веру ў Хрыста, а не праз учынкі Закону, бо праз учынкі Закону ня будзе апраўданае ніводнае цела.
GAL 2:17 А калі, шукаючы апраўданьня ў Хрысьце, мы самі аказаліся грэшнікамі, дык ці Хрыстос — служыцель грэху? Няхай ня станецца!
GAL 2:18 Бо калі я зноў будую тое, што зруйнаваў, сам сябе зьяўляю парушальнікам.
GAL 2:19 Бо праз Закон я памёр для Закону, каб жыць для Бога.
GAL 2:20 Я ўкрыжаваны з Хрыстом, і ўжо ня я жыву, але жыве ў-ва мне Хрыстос. А што цяпер жыву ў целе, жыву праз веру ў Сына Божага, Які палюбіў мяне і выдаў Сябе за мяне.
GAL 2:21 Не адкідаю ласкі Божае. Бо калі праз Закон праведнасьць, дык Хрыстос надарма памёр.
GAL 3:1 О, бяздумныя Галяты! Хто зачараваў не пакарацца праўдзе вас, перад вачыма якіх быў раней апісаны Ісус Хрыстос, [нібыта] ў вас укрыжаваны?
GAL 3:2 Гэтае толькі хачу даведацца ад вас: ці праз учынкі Закону вы атрымалі Духа, ці праз слуханьне веры?
GAL 3:3 Ці вы гэткія бяздумныя, што, пачаўшы духам, цяпер сканчваеце целам?
GAL 3:4 Ці гэтулькі перацярпелі вы надарма? Дый каб жа надарма!
GAL 3:5 Дык ці Той, Які дае вам Духа і робіць між вамі цуды, праз учынкі Закону [робіць] ці праз слуханьне веры?
GAL 3:6 Як Абрагам паверыў Богу, і залічана яму за праведнасьць,
GAL 3:7 гэтак і вы разумейце, што тыя, хто з веры, гэтыя ёсьць сыны Абрагама.
GAL 3:8 А Пісаньне, прадбачачы, што з веры Бог апраўдвае паганаў, раней дабравесьціла Абрагаму: «У табе будуць дабраслаўлёныя ўсе народы».
GAL 3:9 Так што тыя, хто з веры, дабраслаўляюцца разам з верным Абрагамам.
GAL 3:10 Бо ўсе тыя, хто праз учынкі Закону, тыя пад праклёнам. Бо напісана: «Пракляты ўсякі, хто не трывае ў-ва ўсім, што напісана ў кнізе Закону, каб рабіць гэтае».
GAL 3:11 А што Законам ніхто не апраўдаецца перад Богам, зразумела, бо: «Праведны з веры жыць будзе».
GAL 3:12 А Закон ня ёсьць з веры, але: «Чалавек, які спаўняе яго, жыць будзе ім».
GAL 3:13 Хрыстос адкупіў нас ад праклёну Закону, стаўшыся за нас праклёнам, бо напісана: «Пракляты ўсякі, хто вісіць на дрэве»,
GAL 3:14 каб дабраслаўленьне Абрагама ў Хрысьце Ісусе сталася на паганаў, каб абяцаньне Духа мы атрымалі праз веру.
GAL 3:15 Браты, па-чалавечаму кажу: нават чалавекам засьведчанага запавету ніхто не адкідае, ані не дадае [да яго].
GAL 3:16 Абяцаньні ж былі сказаныя Абрагаму і насеньню ягонаму. Ня кажа: «і насеньням», як пра многіх, але як пра аднаго: «і насеньню твайму», якое ёсьць Хрыстос.
GAL 3:17 Я вось кажу тое, што запавет пра Хрыста, раней засьведчаны Богам, Закон, які стаўся праз чатырыста трыццаць гадоў, не пазбаўляе сілы, каб зьнішчыць абяцаньне.
GAL 3:18 Бо калі спадчына праз Закон, дык ужо не праз абяцаньне; а Абрагаму Бог падараваў [яе] праз абяцаньне.
GAL 3:19 Дык навошта Закон? Ён дадзены з прычыны парушэньняў, пакуль прыйдзе насеньне, пра якое дадзена абяцаньне, загаданае праз анёлаў рукою пасярэдніка.
GAL 3:20 Пасярэднік жа ня ёсьць пры адным, а Бог адзін.
GAL 3:21 Дык ці Закон супраць абяцаньняў Божых? Няхай ня станецца! Бо калі б быў дадзены закон, які можа ажыўляць, праўдзіва, праведнасьць была б з закону.
GAL 3:22 Але Пісаньне замкнула ўсё пад грэхам, каб абяцаньне з веры Ісуса Хрыста было дадзена тым, якія вераць.
GAL 3:23 А перш, чым прыйшла вера, мы былі пад аховаю Закону, замкнёныя дзеля [атрыманьня] веры, якая мела адкрыцца.
GAL 3:24 Так што Закон стаўся нашым выхавацелем да Хрыста, каб нам быць апраўданымі з веры.
GAL 3:25 А калі прыйшла вера, мы ўжо не пад выхавацелем,
GAL 3:26 бо ўсе вы — сыны Божыя праз веру ў Хрыста Ісуса.
GAL 3:27 Бо ўсе тыя, хто ў Хрыста ахрысьціліся, у Хрыста апрануліся.
GAL 3:28 Няма ані Юдэя, ані Грэка; няма ані слугі, ані свабоднага; няма ані мужчыны, ані жанчыны, бо ўсе вы адно ў Хрысьце Ісусе.
GAL 3:29 А калі вы — Хрыстовыя, дык вы — насеньне Абрагама і паводле абяцаньня — спадкаемцы.
GAL 4:1 Кажу вось: увесь час, пакуль спадкаемца — немаўля, ён нічым ня лепшы за слугу, хоць ён пан усяго,
GAL 4:2 але ён пад наглядчыкамі і аканомамі аж да вызначанага бацькам часу.
GAL 4:3 Гэтак і мы, калі былі немаўлятамі, былі паняволеныя стыхіям сьвету.
GAL 4:4 А калі прыйшла поўня часу, Бог паслаў Сына Свайго, Які быў з жанчыны і быў пад Законам,
GAL 4:5 каб адкупіць тых, якія пад Законам, каб нам атрымаць усынаўленьне.
GAL 4:6 А як вы — сыны, Бог паслаў у сэрцы вашыя Духа Сына Свайго, Які кліча: «Абба, Ойча!»
GAL 4:7 Так што ты ўжо не слуга, але сын; а калі сын, дык і спадкаемца Бога праз Хрыста.
GAL 4:8 Але тады, ня ведаючы Бога, вы служылі тым, якія паводле прыроды ня ёсьць богі.
GAL 4:9 Цяпер жа, пазнаўшы Бога, а больш пазнаныя Богам, як вы вяртаецеся ізноў да нядужых і ўбогіх стыхіяў, якім зноў хочаце служыць нанова?
GAL 4:10 Вы сочыце за днямі, і месяцамі, і порамі, і гадамі.
GAL 4:11 Баюся за вас, ці не надарма я працаваў у вас.
GAL 4:12 Прашу вас, браты, будзьце, як і я, бо і я, як вы. Вы нічым ня скрыўдзілі мяне.
GAL 4:13 А вы ведаеце, што я ў нядужасьці цела дабравесьціў вам раней,
GAL 4:14 і вы не пагардзілі спакусай маёй, якая ў целе маім, і не адапхнулі, але прынялі мяне, як анёла Божага, як Хрыста Ісуса.
GAL 4:15 Дык якое было шчасьце вашае! Бо сьведчу вам, што калі б было магчыма, вырваўшы вочы вашыя, вы далі б мне.
GAL 4:16 Дык ці ж я стаўся ворагам вашым, кажучы вам праўду?
GAL 4:17 Рупяцца пра вас нядобра, але хочуць аддзяліць вас [ад нас], каб вы рупіліся пра іх.
GAL 4:18 А добра рупіцца пра добрае заўсёды, а ня толькі, калі я прысутны ў вас,
GAL 4:19 дзеткі мае, якімі ізноў мучуся ў радзінах, пакуль не ўкшталтуецца ў вас Хрыстос.
GAL 4:20 Хацеў бы я цяпер быць прысутным у вас і зьмяніць голас мой, бо я зьбянтэжаны вамі.
GAL 4:21 Скажыце мне вы, якія хочаце быць пад Законам: ці ж вы ня слухаеце Закону?
GAL 4:22 Бо напісана, што Абрагам меў двух сыноў: аднаго ад служкі і аднаго ад свабоднай.
GAL 4:23 Але той, які ад служкі, народжаны паводле цела, а той, які ад свабоднай, — праз абяцаньне.
GAL 4:24 Гэта ёсьць алегорыя. Бо гэта два запаветы: адзін — ад гары Сынай, які нараджае на няволю, які ёсьць Агар,
GAL 4:25 бо Агар ёсьць гара Сынай у Арабіі і адпавядае цяперашняму Ерусаліму, які ў няволі з дзецьмі сваімі;
GAL 4:26 а Ерусалім, які ўверсе, — свабодны, ён ёсьць маці ўсім нам.
GAL 4:27 Бо напісана: «Узьвесяліся, няплодная, якая не нараджала; загукай і закрычы, якая ня мучылася ў радзінах, бо шмат дзяцей у самотнай, больш, чым у той, якая мае мужа».
GAL 4:28 А мы, браты, паводле Ісака — дзеці абяцаньня.
GAL 4:29 Але як тады той, які быў народжаны паводле цела, перасьледаваў таго, які паводле духа, гэтак і цяпер.
GAL 4:30 Але што кажа Пісаньне? «Выжані служку і сына ейнага, бо сын служкі ня будзе спадкаемцам разам з сынам свабоднай».
GAL 4:31 Дык вось, браты, мы — дзеці ня служкі, але свабоднай.
GAL 5:1 Дык стойце ў свабодзе, якою вызваліў нас Хрыстос, і не патрапляйце ізноў пад ярмо няволі.
GAL 5:2 Вось я, Павал, кажу вам, што, калі вы абрэзваецеся, Хрыстос вам ня дасьць ніякай карысьці.
GAL 5:3 Зноў жа сьведчу ўсякаму чалавеку, які абрэзваецца, што ён павінен выканаць увесь Закон.
GAL 5:4 Вы, якія апраўдваецеся праз Закон, зьнішчылі [ў сабе] Хрыста, адпалі ад ласкі.
GAL 5:5 Бо мы духам праз веру чакаем надзеі праведнасьці.
GAL 5:6 Бо ў Хрысьце Ісусе ня мае сілы ані абразаньне, ані неабразаньне, але вера, якая дзейнічае праз любоў.
GAL 5:7 Вы беглі добра. Хто перашкодзіў вам, каб вы ня мелі перакананасьці ў праўдзе?
GAL 5:8 Гэткае перакананьне не ад Таго, Які вас кліча.
GAL 5:9 Малая кісьля ўсё цеста квасіць.
GAL 5:10 Я перакананы наконт вас у Госпадзе, што вы ня будзеце думаць аніяк іначай. А той, хто вас трывожыць, хто б ён ні быў, атрымае асуджэньне.
GAL 5:11 Калі ж я, браты, усё яшчэ абвяшчаю абразаньне, чаму я перасьледаваны? Тады зьнішчанае будзе згаршэньне крыжа.
GAL 5:12 О, каб былі адсечаны тыя, якія вас бунтуюць!
GAL 5:13 Бо вы да свабоды пакліканыя, браты. Толькі каб свабода ня [сталася] нагодай для [пажаданьняў] цела, але праз любоў служыце адзін аднаму.
GAL 5:14 Бо ўвесь Закон у адным слове спаўняецца: «Любі бліжняга твайго як самога сябе».
GAL 5:15 Калі ж адзін аднаго кусаеце і зьядаеце, глядзіце, ня будзьце зьнішчаныя адзін адным.
GAL 5:16 А я кажу: хадзіце [паводле] духа і пажаданьняў цела не спаўняйце.
GAL 5:17 Бо цела жадае насупраць духу, а дух — насупраць целу: яны адзін аднаму працівяцца, каб вы рабілі ня тое, што б хацелі.
GAL 5:18 Калі ж вы ведзеныя духам, вы не пад Законам.
GAL 5:19 А ўчынкі цела яўныя, яны ёсьць чужалоства, распуста, нячыстасьць, бессаромнасьць,
GAL 5:20 ідалапаклонства, чараўніцтва, варожасьць, сваркі, рэўнасьць, ярасьць, сварлівасьць, нязгода, герэзіі,
GAL 5:21 зайздрасьць, забойствы, п’янства, гулянкі і падобнае гэтаму. Гэта наперад кажу вам, як і раней казаў, што тыя, якія гэтак робяць, не ўспадкаемяць Валадарства Божага.
GAL 5:22 Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера,
GAL 5:23 ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.
GAL 5:24 А тыя, якія Хрыстовыя, укрыжавалі цела з пакутамі і пажаданьнямі.
GAL 5:25 Калі мы жывем [паводле] Духа, дык і ходзім сьледам за Духам.
GAL 5:26 Не шукайма пустой славы, адзін аднаго раздражняючы, адзін аднаму зайздросьцячы.
GAL 6:1 Браты, калі і ўпадзе чалавек у які праступак, вы, духоўныя, выпраўляйце гэткага ў духу ціхасьці, зважаючы на сябе, каб ня быць спакушаным.
GAL 6:2 Насіце цяжары адзін аднаго, і гэтак споўніце закон Хрыстовы.
GAL 6:3 Бо калі хто думае, што ён ёсьць нешта, будучы нічым, ашуквае самога сябе.
GAL 6:4 А кожны няхай выспрабоўвае справы свае, і тады будзе мець пахвалу толькі адносна сябе, а не адносна другога.
GAL 6:5 Бо кожны панясе свой цяжар.
GAL 6:6 А хто навучаецца ў слове, няхай дзеліцца ўсякім дабром з тым, хто навучае.
GAL 6:7 Не падманвайцеся, з Бога не пасьмяешся. Бо што чалавек сее, тое і будзе жаць.
GAL 6:8 Хто сее ў цела сваё, з цела будзе жаць сапсутасьць; а хто сее ў Дух, з Духа будзе жаць жыцьцё вечнае.
GAL 6:9 А робячы дабро, ня будзем журыцца, бо ў свой час будзем жаць, калі не саслабеем.
GAL 6:10 Дык пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш — сваім у веры.
GAL 6:11 Бачыце, якімі вялікімі літарамі напісаў я вам сваёю рукою.
GAL 6:12 Тыя, якія хочуць мець добры выгляд паводле цела, прымушаюць вас абрэзвацца толькі дзеля таго, каб ня быць ім перасьледаванымі за крыж Хрыстовы.
GAL 6:13 Бо нават тыя, што абрэзваюцца, самі не захоўваюць Закон, але хочуць, каб вы абрэзваліся, каб хваліцца целам вашым.
GAL 6:14 А мне няхай не надарыцца хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз які для мяне сьвет укрыжаваны, і я — для сьвету.
GAL 6:15 Бо ў Хрысьце Ісусе ня мае аніякай сілы ані абразаньне, ані неабразаньне, але новае стварэньне.
GAL 6:16 І хто ходзіць паводле гэтага правіла, на тых — супакой і міласэрнасьць, і на Ізраіль Божы.
GAL 6:17 Нарэшце, няхай ніхто не дадае мне працы, бо я нашу пазнакі Госпада Ісуса на целе маім.
GAL 6:18 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амэн.
EPH 1:1 Павал, апостал Ісуса Хрыста з волі Божай, — сьвятым, што ў Эфэсе, і верным у Хрысьце Ісусе:
EPH 1:2 ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
EPH 1:3 Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраславіў нас у Хрысьце ўсякім духоўным дабраслаўленьнем у нябёсах,
EPH 1:4 бо Ён выбраў нас у Ім да стварэньня сьвету, каб быць нам сьвятымі і беззаганнымі перад Ім у любові,
EPH 1:5 прадвызначыўшы нас на ўсынаўленьне Сабе праз Ісуса Хрыста з упадабаньня волі Сваёй,
EPH 1:6 на пахвалу славы ласкі Сваёй, якой абдарыў нас ва Ўлюбёным,
EPH 1:7 у Якім маем адкупленьне праз кроў Яго, адпушчэньне грахоў, паводле багацьця ласкі Яго,
EPH 1:8 якую Ён шчодра зьявіў нам ва ўсякай мудрасьці і разуменьні,
EPH 1:9 даўшы нам ведаць таямніцу волі Сваёй, паводле ўпадабаньня Свайго, што Ён раней пастанавіў у Сабе,
EPH 1:10 дзеля ўпарадкаваньня поўні часоў, каб усё, што ў небе і што на зямлі, было пад галавою — Хрыстом.
EPH 1:11 У Ім, у Якім і мы сталіся спадкаемцамі, былі мы прадвызначаныя на гэта паводле вызначэньня Таго, Хто ўсё зьдзяйсьняе паводле жаданьня волі Сваёй,
EPH 1:12 каб быць нам на пахвалу славы Яго, нам, якія раней спадзяваліся на Хрыста.
EPH 1:13 У Ім і вы, пачуўшы слова праўды, Эвангельле вашага збаўленьня, і паверыўшы ў Яго, запячатаныя абяцаным Духам Сьвятым,
EPH 1:14 Які ёсьць зарука спадчыны нашае на выкупленьне ўдзелу, на пахвалу славы Яго.
EPH 1:15 Дзеля гэтага і я, пачуўшы пра вашую веру ў Хрыста Ісуса і пра любоў да ўсіх сьвятых,
EPH 1:16 няспынна дзякую за вас Богу, узгадваючы пра вас у малітвах маіх,
EPH 1:17 каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец славы, даў вам Духа мудрасьці і адкрыцьця ў пазнаньні Яго,
EPH 1:18 прасьветленыя вочы сэрца вашага, каб вы ўбачылі, якая ёсьць надзея пакліканьня Яго, і якое багацьце славы спадчыны Яго для сьвятых,
EPH 1:19 і якая бязьмерная вялікасьць моцы Яго для нас, якія вераць праз дзеяньне ўладнай магутнасьці Яго,
EPH 1:20 якою Ён дзейнічаў у Хрысьце, уваскрасіўшы Яго з мёртвых і пасадзіўшы праваруч Сябе ў небе,
EPH 1:21 вышэй за ўсякае начальства, і ўладу, і сілу, і панаваньне, і ўсякае імя, названае ня толькі ў гэтым веку, але і ў будучым,
EPH 1:22 і ўсё Ён скарыў пад ногі Ягоныя і даў Яго за галаву над усім у Царкве,
EPH 1:23 якая ёсьць Цела Ягонае, поўня Таго, Які ўсё ў-ва ўсім напаўняе.
EPH 2:1 І вас, мёртвых праз праступкі і грахі вашыя,
EPH 2:2 у якіх вы некалі хадзілі паводле веку гэтага сьвету, па волі князя, які валадарыць у паветры, духа, які дзейнічае цяпер у сынах непакорнасьці, —
EPH 2:3 між якімі і мы ўсе жылі некалі ў пажаданьнях цела нашага, выконваючы волю цела і думак, і былі па прыродзе дзецьмі гневу, як і іншыя, —
EPH 2:4 Бог, багаты міласэрнасьцю, праз вялікую любоў Сваю, якою палюбіў нас,
EPH 2:5 і нас, мёртвых праз праступкі, ажывіў разам з Хрыстом, — ласкай вы збаўленыя, —
EPH 2:6 і ўваскрасіў, і пасадзіў у нябёсах у Хрысьце Ісусе,
EPH 2:7 каб зьявіць у вяках, якія прыходзяць, бязьмернасьць багацьця ласкі Сваёй у ласкавасьці да нас у Хрысьце Ісусе.
EPH 2:8 Бо ласкаю вы збаўленыя праз веру; і гэта не ад вас — Божы дар:
EPH 2:9 не праз учынкі, каб ніхто не хваліўся.
EPH 2:10 Бо мы — твор Ягоны, створаныя ў Хрысьце Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх хадзілі.
EPH 2:11 Дзеля гэтага памятайце, што вы, некалі пагане целам, называныя неабрэзанымі праз тых, якія завуцца абрэзанымі целам [абразаньнем], зробленым рукамі,
EPH 2:12 што вы былі ў той час без Хрыста, адлучаныя ад грамадзянства Ізраіля і чужыя запаветам абяцаньня, ня маючы надзеі і бязбожнікі ў сьвеце.
EPH 2:13 А цяпер у Хрысьце Ісусе вы, што былі некалі далёка, сталіся блізкімі праз кроў Хрыста.
EPH 2:14 Бо Ён — супакой наш, Які ўчыніў з абодвух адно і зруйнаваў загарадку, што стаяла пасярэдзіне,
EPH 2:15 зьнішчыўшы варожасьць Целам Сваім, Закон прыказаньняў, які быў у пастановах, каб з двух стварыць у Сабе аднаго новага чалавека, прыносячы супакой,
EPH 2:16 і ў адным целе пагадзіць абодвух з Богам праз крыж, забіўшы на ім варожасьць.
EPH 2:17 І, прыйшоўшы, Ён дабравесьціў супакой вам, якія далёка і якія блізка,
EPH 2:18 бо праз Яго абодва маем доступ да Айца ў адным Духу.
EPH 2:19 Дык вы ўжо не чужынцы і ня прыхадні, але суграмадзяне сьвятым і хатнія ў Бога,
EPH 2:20 збудаваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста за кутні камень,
EPH 2:21 на якім уся пабудова, разам змацаваная, расьце ў сьвятую бажніцу ў Госпадзе,
EPH 2:22 на якім і вы разам будуецеся на жытло Божае Духам.
EPH 3:1 Дзеля гэтага вось я, Павал, — вязень Ісуса Хрыста за вас, паганаў.
EPH 3:2 Як вы чулі пра распарадкаваньне ласкі Божае, дадзенае мне дзеля вас,
EPH 3:3 што паводле адкрыцьця Ён аб’явіў мне таямніцу, (як я коратка напісаў вышэй,
EPH 3:4 з чаго, чытаючы, можаце зразумець маё разуменьне таямніцы Хрыстовай),
EPH 3:5 якая ў іншых пакаленьнях не была вядомая сынам чалавечым, як цяпер адкрыта сьвятым апосталам Ягоным і прарокам праз Духа,
EPH 3:6 што і пагане ёсьць суспадчыньнікамі, і адным целам, і супольнікамі абяцаньня Ягонага ў Хрысьце праз Эвангельле,
EPH 3:7 якога я стаўся служыцелем паводле дару ласкі Божае, дадзенае мне дзеяньнем сілы Яго.
EPH 3:8 Мне, найменшаму з усіх сьвятых, дадзена ласка гэтая — сярод паганаў дабравесьціць пра недасьледнае багацьце Хрыстовае
EPH 3:9 і зрабіць яўным для ўсіх, якое ёсьць распарадкаваньне таямніцы, што схаваная ад вякоў у Богу, Які стварыў усё праз Ісуса Хрыста,
EPH 3:10 каб цяпер праз Царкву сталася вядомаю начальствам і ўладам у нябёсах разнастайная мудрасьць Божая,
EPH 3:11 паводле адвечнага вызначэньня, якое Ён зрабіў у Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым,
EPH 3:12 у Якім маем адвагу і доступ з пэўнасьцю праз веру ў Яго.
EPH 3:13 Таму прашу вас не журыцца з прычыны прыгнёту майго дзеля вас, бо гэта ёсьць слава вашая.
EPH 3:14 Дзеля гэтага схіляю калені мае перад Айцом Госпада нашага Ісуса Хрыста,
EPH 3:15 ад Якога мае назоў усякае бацькоўства ў небе і на зямлі,
EPH 3:16 каб Ён даў вам, паводле багацьця славы Сваёй, сілай умацавацца праз Духа Ягонага ва ўнутраным чалавеку,
EPH 3:17 каб Хрыстос пасяліўся праз веру ў сэрцах вашых,
EPH 3:18 каб вы, укараніўшыся і ўмацаваўшыся ў любові, здолелі сьцяміць разам з усімі сьвятымі, што ёсьць шырыня і даўжыня, глыбіня і вышыня,
EPH 3:19 і зразумець любоў Хрыстовую, якая вышэй за разуменьне, каб вам напоўніцца ўсёю поўняй Божаю.
EPH 3:20 А Таму, Хто сілаю, якая дзейнічае ў нас, можа зрабіць нашмат больш за ўсё, пра што мы просім або разумеем,
EPH 3:21 Яму слава ў Царкве ў Хрысьце Ісусе ва ўсіх пакаленьнях на вякі вякоў. Амэн.
EPH 4:1 Дык я, вязень у Госпадзе, малю вас хадзіць дастойна пакліканьня, якім вы пакліканыя,
EPH 4:2 з усёй пакорай розуму і ціхасьцю, з доўгацярплівасьцю, церпячы адзін аднаго з любоўю,
EPH 4:3 намагаючыся захаваць еднасьць духа ў саюзе супакою.
EPH 4:4 Адно Цела і адзін Дух, як вы і пакліканыя да аднае надзеі вашага пакліканьня;
EPH 4:5 Адзін Госпад, адна вера, адно хрышчэньне,
EPH 4:6 Адзін Бог і Айцец усіх, Які над усімі, і праз усіх, і ў-ва ўсіх вас.
EPH 4:7 А кожнаму з нас дадзена ласка паводле меры дару Хрыстовага.
EPH 4:8 Дзеля гэтага і кажа: «Узыйшоўшы на вышыню, паланіў палон і даў дары людзям».
EPH 4:9 А «ўзыйшоў» што ёсьць, як ня тое, што ён спачатку зыходзіў у прадонныя месцы зямлі?
EPH 4:10 Зыйшоўшы, Ён ёсьць і Той, Які ўзыйшоў вышэй за ўсе нябёсы, каб споўніць усё.
EPH 4:11 І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых эвангелістамі, іншых пастырамі і настаўнікамі
EPH 4:12 дзеля ўдасканальваньня сьвятых на справу служэньня, на будаваньне Цела Хрыстовага,
EPH 4:13 пакуль усе дойдзем да еднасьці веры і пазнаньня Сына Божага, да мужа дасканалага, да меры ўзросту поўні Хрыстовае,
EPH 4:14 каб мы не былі больш немаўлятамі, якіх хістае і захапляе ўсякі вецер вучэньня ў хітрыках чалавечых, у подступе хітрага падману,
EPH 4:15 але каб, кажучы праўду ў любові, узрасталі ва ўсім у Таго, Які ёсьць Галава, — Хрыстос,
EPH 4:16 з Якога ўсё Цела, складзенае і злучанае ўсякімі вязямі дапамогі, праз дзейнасьць у сваю меру кожнага члена, расьце дзеля будаваньня самога сябе ў любові.
EPH 4:17 Дык кажу гэта і сьведчу ў Госпадзе, каб вы больш не хадзілі, як іншыя народы ходзяць, у марнасьці розуму свайго,
EPH 4:18 з зацемненым разуменьнем, адлучаныя ад жыцьця Божага праз няведаньне, якое ў іх праз скамяненьне сэрца іхняга.
EPH 4:19 Яны, стаўшыся нячулымі, аддаліся бессаромнасьці, каб рабіць усякую нячыстасьць з хцівасьцю.
EPH 4:20 Але вы ня гэтак пазналі Хрыста,
EPH 4:21 калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, — бо праўда ў Ісусе, —
EPH 4:22 каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях,
EPH 4:23 а абнавіцца духам розуму вашага
EPH 4:24 і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды.
EPH 4:25 Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму.
EPH 4:26 Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым;
EPH 4:27 і не давайце месца д’яблу.
EPH 4:28 Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу.
EPH 4:29 Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць.
EPH 4:30 І не засмучайце Сьвятога Духа Божага, Якім вы запячатаныя на дзень адкупленьня.
EPH 4:31 Усякая горыч, і ярасьць, і гнеў, і крык, і блюзьнерствы няхай будуць аддаленыя ад вас разам з усім ліхім.
EPH 4:32 Будзьце ж адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, прабачаючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысьце прабачыў вам.
EPH 5:1 Дык будзьце пераймальнікамі Бога, як дзеці ўлюбёныя,
EPH 5:2 і хадзіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябе за нас, як дар і ахвяру Богу, на водар салодкі.
EPH 5:3 А распуста і ўсякая нячыстасьць або хцівасьць няхай і не называюцца ў вас, як і належыць сьвятым,
EPH 5:4 ані агідныя і пустыя словы або жарты непрыстойныя, але лепш падзяка.
EPH 5:5 Бо ведайце, што ніякі распусьнік, або нячысты, або хцівец, які зьяўляецца ідалапаклоньнікам, ня мае спадчыны ў Валадарстве Хрыста і Бога.
EPH 5:6 Няхай ніхто не падманвае вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзіць гнеў Божы на сыноў непакорнасьці.
EPH 5:7 Дык ня будзьце супольнікамі іх.
EPH 5:8 Вы былі некалі цемрай, а цяпер — сьвятло ў Госпадзе; хадзіце ж, як дзеці сьвятла,
EPH 5:9 бо плод Духа ёсьць ва ўсякай добрасьці, і праведнасьці, і праўдзе.
EPH 5:10 Выпрабоўвайце, што падабаецца Богу,
EPH 5:11 і ня ўдзельнічайце ў бясплодных справах цемры, а лепш дакарайце.
EPH 5:12 Бо пра тое, што робіцца імі патаемна, сорамна і гаварыць.
EPH 5:13 Але ўсё, дакаранае сьвятлом, робіцца яўным, бо ўсё, што робіцца яўным, ёсьць сьвятло,
EPH 5:14 таму сказана: «Устань, ты, які сьпіш, і ўваскрэсьні з мёртвых, і асьвеціць цябе Хрыстос».
EPH 5:15 Дык глядзіце, хадзіце дакладна, не як бязглуздыя, але як мудрыя,
EPH 5:16 выкупляючы час, бо дні злыя.
EPH 5:17 Дзеля гэтага ня будзьце неразумнымі, але пазнавайце, якая ёсьць воля Госпада.
EPH 5:18 І не ўпівайцеся віном, бо ў ім распуста, але напаўняйцеся Духам,
EPH 5:19 гаворачы да сябе псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, сьпяваючы і граючы Госпаду ў сэрцах вашых,
EPH 5:20 дзякуючы заўсёды і за ўсё Богу і Айцу ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста,
EPH 5:21 падпарадкоўваючыся адзін аднаму ў страху Божым.
EPH 5:22 Жанчыны, падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Госпаду,
EPH 5:23 бо муж ёсьць галава жонкі, як і Хрыстос — галава Царквы, і Ён жа — Збаўца цела.
EPH 5:24 Але як Царква падпарадкоўваецца Хрысту, гэтак і жонкі сваім мужам у-ва ўсім.
EPH 5:25 Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстос палюбіў Царкву і выдаў Сябе за яе,
EPH 5:26 каб асьвяціць яе, ачысьціўшы абмыцьцём водным у слове,
EPH 5:27 каб паставіць яе Сабе слаўнаю Царквою, бяз плямы, ці заганы, ці чаго падобнага, але каб яна была сьвятая і беззаганная.
EPH 5:28 Гэтак павінны мужы любіць сваіх жонак, як целы свае: хто любіць жонку сваю, самога сябе любіць.
EPH 5:29 Бо ніхто ніколі ня меў нянавісьці да цела свайго, але жывіць і грэе яго, як і Госпад Царкву.
EPH 5:30 Бо мы — члены цела Яго, ад цела Яго і ад костак Яго.
EPH 5:31 Дзеля гэтага пакіне чалавек бацьку свайго і маці, і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць двое адным целам.
EPH 5:32 Таямніца гэтая вялікая; а я кажу пра Хрыста і Царкву.
EPH 5:33 Зрэшты, і вы, кожны па сабе, няхай любіць жонку сваю як сябе; а жонка няхай баіцца мужа.
EPH 6:1 Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць.
EPH 6:2 «Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем:
EPH 6:3 «каб было табе добра, і быў ты даўгалетнім на зямлі».
EPH 6:4 І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.
EPH 6:5 Слугі, слухайцеся гаспадароў паводле цела, са страхам і трымценьнем, у шчырасьці сэрца вашага, як Хрыста,
EPH 6:6 не на вачах толькі паслугуючы, як тыя, што людзям дагаджаюць, але як слугі Хрыстовыя, якія выконваюць волю Божую ад душы,
EPH 6:7 з зычлівасьцю служачы Госпаду, а ня людзям,
EPH 6:8 ведаючы, што кожны, хто зробіць добрае, атрымае тое самае ад Госпада, ці ён нявольнік, ці вольны.
EPH 6:9 І вы, гаспадары, тое самае рабіце ім, паслабляючы пагрозы, ведаючы, што і ў вас саміх Госпад ёсьць у небе, і ў Яго няма ўзіраньня на аблічча.
EPH 6:10 Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго.
EPH 6:11 Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла,
EPH 6:12 бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах.
EPH 6:13 Дзеля гэтага вазьміце ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у дзень злы і, усё зрабіўшы, застацца стаяць.
EPH 6:14 Дык станьце, падперазаўшы паясьніцу вашую праўдаю, і апрануўшы панцыр праведнасьці,
EPH 6:15 і абуўшы ногі ў гатовасьць дабравесьціць супакой,
EPH 6:16 і па-над усё ўзяўшы шчыт веры, якім зможаце затушыць усе распаленыя стрэлы злога.
EPH 6:17 І шалом збаўленьня прыйміце, і меч Духа, які ёсьць слова Божае.
EPH 6:18 Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятых
EPH 6:19 і за мяне, каб мне дадзена было слова, адчыніўшы вусны мае, адважна паведамляць таямніцу Эвангельля,
EPH 6:20 дзеля якога я спаўняю пасольства ў ланцугах, каб у ім я гаварыў адважна, як і мушу гаварыць.
EPH 6:21 А каб і вы ведалі пра мяне, што я раблю, усё вам паведаміць Тыхік, улюбёны брат і верны служыцель у Госпадзе,
EPH 6:22 якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў сэрцы вашыя.
EPH 6:23 Супакой братам і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста.
EPH 6:24 Ласка з усімі, якія любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў незьнішчальнасьці. Амэн.
PHI 1:1 Павал і Цімафей, слугі Ісуса Хрыста, — усім сьвятым у Хрысьце Ісусе, якія ў Філіпах, з епіскапамі і дыяканамі:
PHI 1:2 ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
PHI 1:3 Дзякую Богу майму пры ўсякім успаміне пра вас,
PHI 1:4 заўсёды ў кожнай просьбе маёй за ўсіх вас просячы з радасьцю,
PHI 1:5 за вашую супольнасьць у Эвангельлі ад першага дня аж да цяперашняга,
PHI 1:6 маючы пэўнасьць у тым, што Той, Які пачаў у вас добрую справу, будзе зьдзяйсьняць [яе] аж да дня Ісуса Хрыста,
PHI 1:7 як справядліва мне думаць адносна ўсіх вас, бо я маю вас у сэрцы як у путах маіх, так і ў абароне, і ў сьцьвярджэньні Эвангельля, вас, якія ўсе — удзельнікі са мною ў ласцы.
PHI 1:8 Бо Бог мне сьведка, як я прагну ўсіх вас сэрцам Ісуса Хрыста;
PHI 1:9 і малюся пра тое, каб любоў вашая яшчэ больш і больш памнажалася ў пазнаньні і ўсякім разуменьні,
PHI 1:10 каб, выпрабоўваючы, што лепшае, вы былі чыстымі і без спатыкненьня ў дзень Хрыстовы,
PHI 1:11 напоўненымі пладамі праведнасьці праз Ісуса Хрыста на славу і пахвалу Божую.
PHI 1:12 Хачу, браты, каб вы даведаліся, што тое, што са мной [сталася], выйшла больш на посьпех Эвангельля,
PHI 1:13 так што путы мае ў Хрысьце сталіся яўнымі ў-ва ўсёй прэторыі і ўсім іншым,
PHI 1:14 і многія з братоў у Госпадзе, перакананыя путамі маімі, яшчэ больш адважыліся бяз страху гаварыць Слова.
PHI 1:15 Некаторыя, праўда, — з зайздрасьці і сваркі, а некаторыя — з упадабаньня абвяшчаюць Хрыста.
PHI 1:16 Тыя, што ў сварлівасьці, — прапаведуюць Хрыста ня чыста, мяркуючы павялічыць прыгнёт путаў маіх,
PHI 1:17 а тыя, што ў любові, — ведаючы, што дзеля абароны Эвангельля я пастаўлены.
PHI 1:18 Бо што з гэтага? Усякім чынам, ці дзеля віду, ці праўдзіва, Хрыстос прапаведуецца, і я з гэтага радуюся і буду радавацца.
PHI 1:19 Бо я ведаю, што гэта станецца мне на збаўленьне праз вашыя просьбы і дапамогу Духа Ісуса Хрыста,
PHI 1:20 паводле спадзяваньня і надзеі маёй, што я ні ў чым ня буду асаромлены, але з усёй адвагай, як заўсёды, гэтак і цяпер, будзе ўзьвялічаны Хрыстос у целе маім, ці то жыцьцём, ці то сьмерцю.
PHI 1:21 Бо для мяне жыцьцё — Хрыстос, і сьмерць — набытак.
PHI 1:22 А як жыцьцё ў целе [дае] плод маёй справе, ня ведаю, што і выбраць.
PHI 1:23 Бо цягне адно і другое. Маю жаданьне разьвязацца і быць з Хрыстом, і гэта нашмат лепш,
PHI 1:24 а заставацца ў целе больш патрэбна дзеля вас.
PHI 1:25 І я напэўна ведаю, што застануся і затрымаюся з усімі вамі дзеля вашага посьпеху і радасьці веры,
PHI 1:26 каб пахвала вашая ў Хрысьце Ісусе памнажалася ў-ва мне, калі зноў прыйду да вас.
PHI 1:27 Толькі жывіце дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб мне, ці як прыйду і ўбачу вас, ці адсутны, чуць пра вас, што вы стаіцё ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру Эвангельскую
PHI 1:28 і ані ў чым не палохаючыся супраціўнікаў. Гэта для іх ёсьць доказ загубы, а для вас — збаўленьня, і гэта ад Бога,
PHI 1:29 бо вам дадзена дзеля Хрыста ня толькі верыць у Яго, але і цярпець дзеля Яго,
PHI 1:30 маючы такое самае змаганьне, якое вы бачылі ў-ва мне і цяпер чуеце пра мяне.
PHI 2:1 Дык калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць якая сардэчнасьць і міласэрнасьць,
PHI 2:2 дапоўніце маю радасьць, каб вы тое самае думалі, тую самую любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя,
PHI 2:3 нічога ня [робячы] дзеля сварлівасьці ці дзеля пустое пахвальбы, але ў пакоры розуму шануючы адзін аднога як вышэйшых за сябе.
PHI 2:4 Не на сваё [толькі] няхай кожны зважае, але і на тое, што іншых.
PHI 2:5 Бо няхай тое ў вас думаецца, што і ў Хрысьце Ісусе,
PHI 2:6 Які, маючы постаць Бога, не лічыў захопам быць роўным Богу,
PHI 2:7 але прынізіў Сябе, прыняўшы постаць слугі, стаўшыся на падабенства людзей і знойдзены выглядам, як чалавек,
PHI 2:8 панізіў Сябе, стаўшыся паслухмяным ажно да сьмерці, і сьмерці крыжовай.
PHI 2:9 Дзеля гэтага і Бог узвысіў Яго і даў Яму імя па-над усякае імя,
PHI 2:10 каб у імя Ісуса схілілася ўсякае калена нябесных, зямных і падземных
PHI 2:11 і каб усякі язык вызнаваў, што Госпад Ісус Хрыстос у славу Бога Айца.
PHI 2:12 Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаліся, ня толькі, калі я прыходзіў, але шмат больш цяпер, у адсутнасьць маю, са страхам і трымценьнем зьдзяйсьняйце збаўленьне сваё,
PHI 2:13 бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі.
PHI 2:14 Усё рабіце без нараканьняў і хістаньняў,
PHI 2:15 каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце,
PHI 2:16 захоўваючы слова жыцьця, на пахвалу маю ў дзень Хрыстовы, што я не надарма бег і не надарма працаваў.
PHI 2:17 Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і служэньне веры вашай, я радуюся, і радуюся разам з усімі вамі.
PHI 2:18 З гэтага самага і вы радуйцеся, і радуйцеся разам са мною.
PHI 2:19 А я спадзяюся ў Госпадзе Ісусе хутка паслаць да вас Цімафея, каб і я ўсьцешыўся, даведаўшыся пра вас.
PHI 2:20 Бо ня маю нікога роўнага душою, хто б гэтак шчыра пра вас клапаціўся.
PHI 2:21 Бо ўсе шукаюць свайго, а не таго, што Хрыста Ісуса.
PHI 2:22 А яго выпрабаванасьць вы ведаеце, бо ён, як сын бацьку, служыў мне дзеля Эвангельля.
PHI 2:23 Дык я спадзяюся паслаць яго неадкладна, як толькі даведаюся адносна сябе.
PHI 2:24 Бо я пэўны ў Госпадзе, што і сам хутка прыйду.
PHI 2:25 Я палічыў патрэбным паслаць да вас Эпафрадыта, брата, і супрацоўніка, і таварыша майго, а вашага пасланца і служыцеля ў патрэбе маёй,
PHI 2:26 бо ён жадаў [бачыць] усіх вас і тужыў, што вы пачулі пра нядужасьць ягоную.
PHI 2:27 Бо ён быў хворы амаль сьмяротна; але Бог зьлітаваўся над ім, дый не над ім толькі, але і нада мною, каб ня меў я смутку да смутку.
PHI 2:28 Дык я хутчэй паслаў яго, каб вы, убачыўшы яго ізноў, узрадаваліся, і каб я ня быў засмучаны.
PHI 2:29 Дык прыйміце яго ў Госпадзе з усякай радасьцю і гэтакіх мейце ў паважаньні,
PHI 2:30 бо ён за справу Хрыстовую быў блізкі да сьмерці, ня дбаючы пра душу [сваю], каб дапоўніць нястачу служэньня вашага мне.
PHI 3:1 Нарэшце, браты мае, радуйцеся ў Госпадзе. Пісаць вам гэта для мяне ня цяжка, а для вас карысна.
PHI 3:2 Зважайце на сабак, зважайце на благіх работнікаў, зважайце на нібыта абрэзаных,
PHI 3:3 бо абрэзаныя — гэта мы, якія служым Богу духам, і хвалімся ў Хрысьце Ісусе, і ня ў целе маем спадзяваньне;
PHI 3:4 хоць я маю пэўнасьць і ў целе. Калі хто іншы думае спадзявацца на цела, дык я больш,
PHI 3:5 абрэзаны ў восьмы дзень, з роду Ізраіля, з калена Бэн’яміна, Гебрай з Гебраяў, паводле Закону — фарысэй,
PHI 3:6 які праз руплівасьць перасьледаваў Царкву, паводле праведнасьці, якая з Закону, — беззаганны.
PHI 3:7 Але тое, што для мяне было набыткам, дзеля Хрыста я палічыў за страту.
PHI 3:8 І больш таго, усё лічу за страту дзеля вышэйшага пазнаньня Хрыста Ісуса, Госпада майго, дзеля Якога я ўсё страціў і лічу за гной, каб Хрыста здабыць
PHI 3:9 і апынуцца ў Ім, маючы не маю праведнасьць, якая праз Закон, але тую, якая праз веру ў Хрыста, праведнасьць ад Бога праз веру,
PHI 3:10 каб пазнаць Яго, і сілу ўваскрасеньня Яго, і супольнасьць пакутаў Яго, прыпадабняючыся сьмерці Яго,
PHI 3:11 каб толькі дасягнуць паўстаньня з мёртвых.
PHI 3:12 Не таму, што я ўжо атрымаў ці ўжо споўніў [усё], але імкнуся, ці не дасягну і я таго, як мяне дасягнуў Хрыстос Ісус.
PHI 3:13 Браты, я не лічу сябе, што дасягнуў, а толькі, забываючыся пра тое, што ззаду, і імкнучыся да таго, што наперадзе,
PHI 3:14 імчу да мэты, да ўзнагароды пакліканьня Божага, якое з гары ў Хрысьце Ісусе.
PHI 3:15 Дык усе, хто дасканалыя, будзем думаць гэтак. А калі вы што іначай думаеце, і гэтае Бог вам адкрые.
PHI 3:16 Па-за гэтым, чаго мы дасягнулі, паводле гэтага правіла будзем хадзіць і гэтак думаць.
PHI 3:17 Будзьце падобнымі, браты, да мяне, і зважайце на тых, хто гэтак ходзіць, паводле ўзору, які маеце ў нас.
PHI 3:18 Бо многія, пра якіх я часта казаў вам, а цяпер і са сьлязьмі кажу, ходзяць як ворагі крыжа Хрыстовага.
PHI 3:19 Іхні канец — загуба, іхні бог — чэрава, і слава [іхняя] ў сораме іх, яны думаюць пра зямное.
PHI 3:20 А нашае грамадзянства — у небе, адкуль мы і чакаем Збаўцу, Госпада Ісуса Хрыста,
PHI 3:21 Які зьменіць выгляд цела паніжэньня нашага, каб яно сталася падобным да цела славы Яго, дзеяньнем, якім Ён можа падпарадкаваць Сабе ўсё.
PHI 4:1 Так што, браты мае ўлюбёныя і пажаданыя, радасьць і вянок мой, стойце так у Госпадзе, улюбёныя.
PHI 4:2 Эўводзію прашу і Сынтыхею прашу думаць гэтаксама ў Госпадзе.
PHI 4:3 Прашу і цябе, шчыры памочніку, дапамагай тым, якія змагаліся дзеля Эвангельля разам са мною, і з Клемэнтам, і з іншымі супрацоўнікамі маімі, імёны якіх у кнізе жыцьця.
PHI 4:4 Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе. Ізноў кажу: радуйцеся.
PHI 4:5 Спагаднасьць вашая няхай будзе вядомая ўсім людзям. Госпад блізка!
PHI 4:6 Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам,
PHI 4:7 і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.
PHI 4:8 Нарэшце, браты, што ёсьць праўдзівае, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што вартае любові, што добрай славы, калі ёсьць якая цнота і якая пахвала, — пра тое думайце.
PHI 4:9 І чаго вы навучыліся, і што прынялі, і чулі, і бачылі ў-ва мне, тое рабіце, і Бог супакою будзе з вамі.
PHI 4:10 Я вельмі ўзрадаваўся ў Госпадзе, што вы ўжо зноў ажывіліся, каб думаць пра мяне, як і раней думалі, ды ня мелі нагоды.
PHI 4:11 Ня дзеля таго, што я ў нястачы, кажу, бо я навучыўся быць задаволеным тым, што ў мяне ёсьць.
PHI 4:12 Ведаю, як у паніжэньні быць, і ведаю, як у дастатку; навучыўся ўсяго і ў-ва ўсім: і насычацца, і галадаваць, мець і дастатак, і нястачу.
PHI 4:13 Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.
PHI 4:14 Па-за гэтым, вы добра зрабілі, што ўдзельнічалі ў маім прыгнёце.
PHI 4:15 Вы ж ведаеце, Філіпяне, што на пачатку [абвяшчэньня] Эвангельля, калі я выйшаў з Македоніі, ніводная царква не далучылася да мяне праз дораньне і прыняцьцё, акрамя вас адных.
PHI 4:16 Вы і ў Тэсалоніку і раз, і два пасылалі паводле патрэбы маёй.
PHI 4:17 Ня тое, каб я шукаў дару, але шукаю плоду, які памнажаецца на вашу карысьць.
PHI 4:18 Я маю ўсё і маю дастатак; я напоўнены, атрымаўшы ад Эпафрадыта тое, што ад вас, водар салодкі, ахвяру прыемную, якая падабаецца Богу.
PHI 4:19 А Бог мой няхай напоўніць усякую патрэбу вашую паводле багацьця Свайго ў славе, у Хрысьце Ісусе.
PHI 4:20 Богу ж і Айцу нашаму слава на вякі вякоў. Амэн.
PHI 4:21 Прывітайце кожнага сьвятога ў Хрысьце Ісусе. Вітаюць вас браты, што са мною.
PHI 4:22 Вітаюць вас усе сьвятыя, а найбольш тыя, што з дому цэзара.
PHI 4:23 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амэн.
COL 1:1 Павал, апостал Ісуса Хрыста з волі Божай, і Цімафей, брат, —
COL 1:2 тым, што ў Калосах, сьвятым і верным братам у Хрысьце: ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
COL 1:3 Дзякуем Богу і Айцу Госпада нашага Ісуса Хрыста, заўсёды молячыся пра вас,
COL 1:4 пачуўшы пра веру вашую ў Хрыста Ісуса і пра любоў да ўсіх сьвятых,
COL 1:5 дзеля надзеі, якая вызначана вам у небе, пра што вы раней чулі ў слове праўды Эвангельля,
COL 1:6 якое ёсьць у вас, як і ў-ва ўсім сьвеце, і дае плод, як і між вамі, з таго дня, калі вы пачулі і пазналі ласку Божую ў праўдзе,
COL 1:7 як і навучыліся ад Эпафраса, улюбёнага таварыша нашага, які ёсьць верным за вас служыцелем Хрыста,
COL 1:8 які і паведаміў нам пра вашую любоў у духу.
COL 1:9 Дзеля гэтага і мы з таго дня, як пачулі, не перастаем маліцца за вас і прасіць, каб вы былі напоўненыя пазнаньнем волі Яго ў-ва ўсякай мудрасьці і разуменьні духоўным,
COL 1:10 каб вы хадзілі дастойна Госпада, у-ва ўсім дагаджаючы [Яму], даючы плод у кожнай добрай справе і ўзрастаючы ў пазнаньні Бога,
COL 1:11 дужэючы ўсякаю сілаю паводле магутнасьці славы Яго на ўсякую цярплівасьць і доўгацярплівасьць з радасьцю,
COL 1:12 дзякуючы Айцу, Які даў нам здольнасьць удзельнічаць у спадчыне сьвятых у сьвятле,
COL 1:13 Які выбавіў нас ад улады цемры і перамясьціў у Валадарства Сына любові Сваёй,
COL 1:14 у Якім мы маем адкупленьне праз кроў Ягоную і адпушчэньне грахоў.
COL 1:15 Ён ёсьць вобраз Бога нябачнага, Першародны ўсякага стварэньня;
COL 1:16 бо ў Ім створана ўсё, што ў небе і што на зямлі, бачнае і нябачнае: ці то пасады, ці то панаваньні, ці то начальствы, ці то ўлады, — усё праз Яго і для Яго створана;
COL 1:17 і Ён ёсьць перад усім, і ўсё ў Ім стаіць.
COL 1:18 І Ён ёсьць галава Цела — Царквы; Ён — пачатак, Першародны з мёртвых, каб быць Яму ў-ва ўсім першым,
COL 1:19 бо было даспадобы, каб у Ім жыла ўсякая поўня
COL 1:20 і каб праз Яго пагадзіць з Сабою ўсё, учыніўшы праз Яго, праз кроў крыжа Ягонага мір і з тым, што на зямлі, і з тым, што ў небе.
COL 1:21 І вас, якія былі некалі адлучаныя і ворагі, разуменьнем [зьвернутыя] да злых справаў,
COL 1:22 цяпер пагадзіў ва ўласным целе Яго праз сьмерць, каб паставіць вас сьвятымі, і беззаганнымі, і бездакорнымі перад Сабою,
COL 1:23 калі толькі застаецеся ў веры цьвёрда і непарушна, і не адпадаеце ад надзеі Эвангельля, якое вы чулі, якое абвешчана ўсяму стварэньню пад небам, якога я, Павал, стаўся служыцелем.
COL 1:24 Цяпер я радуюся ў пакутах маіх за вас і дапаўняю нястачу ў целе маім прыгнётаў Хрыстовых за Цела Ягонае, якое ёсьць Царква,
COL 1:25 якой я стаўся служыцелем паводле распарадкаваньня Божага, дадзенага мне дзеля вас, каб споўніць слова Божае,
COL 1:26 тайну, схаваную ад вякоў і ад пакаленьняў, а цяпер выяўленую сьвятым Ягоным,
COL 1:27 якім захацеў Бог паведаміць, якое багацьце славы тайны гэтай сярод паганаў, якая ёсьць Хрыстос у вас, надзея славы,
COL 1:28 Якога мы прапаведуем, настаўляючы ўсякага чалавека і вучачы ўсякага чалавека ўсякае мудрасьці, каб нам паставіць усякага чалавека дасканалым у Хрысьце Ісусе,
COL 1:29 дзеля чаго я і працую, змагаючыся паводле дзеяньня Яго, якое дзейнічае ў-ва мне магутна.
COL 2:1 Бо хачу, каб вы ведалі, якую вялікую барацьбу я маю дзеля вас і дзеля тых, што ў Ляадыкеі, і дзеля ўсіх, якія ня бачылі аблічча майго ў целе,
COL 2:2 каб суцешыліся сэрцы іхнія, злучаныя ў любові і дзеля ўсякага багацьця пэўнага разуменьня, дзеля пазнаньня тайны Бога — і Айца, і Хрыста,
COL 2:3 у Якім усе скарбы мудрасьці і веданьня схаваныя.
COL 2:4 А кажу гэта, каб хто ня ўвёў вас у зман пераканаўчымі словамі.
COL 2:5 Бо хоць я і адсутны целам, але духам я з вамі, радуючыся і бачачы ваш парадак і ўмацаванасьць веры вашае ў Хрыста.
COL 2:6 Дык як вы прынялі Хрыста Ісуса, Госпада, так хадзіце ў Ім,
COL 2:7 укарэненыя і збудаваныя ў Ім, і сьцьверджаныя ў веры, як вы былі навучаныя, багацеючы ў ёй з падзякаю.
COL 2:8 Глядзіце, каб хто не збаламуціў вас філасофіяй і пустым падманам паводле традыцыі чалавечай, паводле стыхіяў сьвету, а не паводле Хрыста.
COL 2:9 Бо ў Ім жыве ўся поўня Боства цялесна,
COL 2:10 і вы напоўненыя ў Ім, Які ёсьць галава ўсякага начальства і ўлады.
COL 2:11 У Ім і вы абрэзаныя абразаньнем, не рукою зробленым, якое зьняла цела грахоў цялесных, абразаньнем Хрыстовым.
COL 2:12 Пахаваныя з Ім у хрышчэньні, у Ім вы і ўваскрэсьлі праз веру ў дзеяньне Бога, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых,
COL 2:13 і вас, якія былі мёртвыя ў грахах і неабразаньні цела вашага, Ён ажывіў разам з Ім, дараваўшы нам усе грахі,
COL 2:14 сьцёршы рукапіс пастановаў, што былі супраць нас; і забраў яго спасярод, прыбіўшы да крыжа,
COL 2:15 распрануўшы начальствы і ўлады, адважна аддаў іх на сорам, трыюмфуючы над імі ў Ім.
COL 2:16 Дык няхай ніхто ня судзіць вас за ежу, ці за пітво, ці за ўдзел у сьвяце, ці маладзіку, ці субоце.
COL 2:17 Гэта ёсьць цень таго, што мае быць, а цела — Хрыстовае.
COL 2:18 Няхай ніхто не пазбавіць вас нагароды праз самавольнае ўпакорваньне і набажэнства анёлам, уваходзячы ў тое, чаго ня бачыў, дарэмна ўзганарыўшыся розумам цела свайго
COL 2:19 і не трымаючыся Галавы, ад якое ўсё цела, вязямі і вузламі змацаванае і злучанае, расьце ўзрастаньнем Божым.
COL 2:20 Дык калі вы памерлі разам з Хрыстом для стыхіяў сьвету, чаго ж, быццам жывучы ў сьвеце, трымаецеся пастановаў:
COL 2:21 «Не дакранайся, і не каштуй, і не чапай»,
COL 2:22 што ўсё [вядзе] да сапсутасьці праз [само] ўжываньне, паводле пастановаў і навукі чалавечае?
COL 2:23 Гэтае слова нібыта мае мудрасьць у самавольным набажэнстве, упакорваньні і мардаваньні цела, не ў пашане да таго, што насычае цела.
COL 3:1 Дык калі вы ўваскрэсьлі з Хрыстом, шукайце ўзгорнага, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога.
COL 3:2 Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное,
COL 3:3 бо вы памерлі, і жыцьцё вашае схаванае з Хрыстом у Богу.
COL 3:4 Калі зьявіцца Хрыстос, жыцьцё нашае, тады і вы зьявіцеся разам з Ім у славе.
COL 3:5 Дык мярцьвіце члены вашыя, што на зямлі: распусту, нячыстасьць, жарсьць, благое пажаданьне і хцівасьць, якая ёсьць ідалапаклонствам,
COL 3:6 за што гнеў Божы прыходзіць на сыноў непакорнасьці,
COL 3:7 сярод якіх і вы раней хадзілі, калі жылі між імі.
COL 3:8 А цяпер вы адкіньце ўсё: гнеў, ярасьць, ліхоту, блюзьнерствы, брыдкаслоўе з вуснаў вашых;
COL 3:9 не хлусіце адзін аднаму, распрануўшыся са старога чалавека з учынкамі ягонымі
COL 3:10 і апрануўшыся ў новага, які абнаўляецца ў пазнаньні паводле вобразу Таго, Хто яго стварыў,
COL 3:11 дзе няма Грэка і Юдэя, абразаньня і неабразаньня, барбара, Скіфа, слугі, свабоднага, але ўсё і ў-ва ўсім Хрыстос.
COL 3:12 Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць,
COL 3:13 церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы.
COL 3:14 А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці,
COL 3:15 і няхай гаспадарыць у сэрцах вашых супакой Божы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, і будзьце ўдзячныя.
COL 3:16 Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.
COL 3:17 І ўсё, што вы робіце, словам або справаю, усё [рабіце] ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу.
COL 3:18 Жонкі, падпарадкоўвайцеся мужам вашым, як прыстойна ў Госпадзе.
COL 3:19 Мужы, любіце жонак і ня будзьце для іх прыкрымі.
COL 3:20 Дзеці, слухайцеся бацькоў у-ва ўсім, бо гэта падабаецца Госпаду.
COL 3:21 Бацькі, не зьнеахвочвайце дзяцей вашых, каб яны не гублялі духа.
COL 3:22 Слугі, у-ва ўсім слухайцеся паноў паводле цела, не на вачах толькі паслугуючы, як тыя, што людзям дагаджаюць, але ў шчырасьці сэрца, баючыся Бога.
COL 3:23 І ўсё, што робіце, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей,
COL 3:24 ведаючы, што ад Госпада атрымаеце ў нагароду спадчыну, бо вы служыце Госпаду Хрысту.
COL 3:25 А хто робіць крыўду, атрымае паводле зробленае крыўды, бо няма [ў Бога] ўзіраньня на аблічча.
COL 4:1 Паны, давайце слугам тое, што справядліва і што адпаведна, ведаючы, што і вы маеце Госпада ў небе.
COL 4:2 Трывайце ў малітве, чуваючы ў ёй з падзякаю;
COL 4:3 молячыся таксама і за нас, каб Бог адчыніў нам дзьверы слова абвяшчаць тайну Хрыстовую, дзеля якой я зьвязаны,
COL 4:4 каб я выявіў яе так, як мушу пра яе казаць.
COL 4:5 У мудрасьці хадзіце з тымі, што вонкі, выкупляючы час.
COL 4:6 Слова вашае [няхай будзе] заўсёды ў ласцы [Божай], прыпраўленае сольлю, каб вы ведалі, як кожнаму адказаць.
COL 4:7 Пра мяне ўсё паведаміць вам Тыхік, улюбёны брат, і верны служыцель, і таварыш у Госпадзе,
COL 4:8 якога я паслаў да вас дзеля таго, каб мне даведацца, што ў вас, і ён пацешыў сэрцы вашыя,
COL 4:9 разам з Анісімам, верным і ўлюбёным братам, які з вашых. Яны паведамяць вам усё, што тут [робіцца].
COL 4:10 Вітае вас Арыстарх, вязень са мною, і Марк, пляменьнік Барнабы, пра якога вы атрымалі прыказаньне: калі ён прыйдзе да вас, прыйміце яго,
COL 4:11 і Ісус, называны Юстам, якія з абрэзаных. Яны — адзіныя супрацоўнікі дзеля Валадарства Божага, якія былі мне суцяшэньнем.
COL 4:12 Вітае вас Эпафрас, які з вашых, слуга Хрыста, які заўсёды змагаецца за вас у малітвах, каб вы стаялі дасканалымі і напоўненымі ўсякай воляй Божай.
COL 4:13 Бо сьведчу пра яго, што мае вялікую руплівасьць адносна вас і тых, што ў Ляадыкеі і Гераполі.
COL 4:14 Вітае вас Лука, лекар улюбёны, і Дымас.
COL 4:15 Прывітайце братоў у Ляадыкеі, і Німфана, і царкву ў доме ягоным.
COL 4:16 І калі гэтае пасланьне будзе прачытана ў вас, зрабіце, каб яно было прачытана ў Ляадыкейскай царкве; і тое, якое з Ляадыкеі, прачытайце і вы.
COL 4:17 І скажыце Архіпу: «Зважай на служэньне, якое ты атрымаў у Госпадзе, каб табе споўніць яго».
COL 4:18 Прывітаньне маёю рукою, Паўлаваю. Памятайце пра путы мае. Ласка з вамі. Амэн.
1TH 1:1 Павал, і Сілуан, і Цімафей — царкве Тэсалонцаў у Богу Айцу і Госпадзе Ісусе Хрысьце: ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
1TH 1:2 Дзякуем Богу заўсёды за ўсіх вас, успамінаючы вас у малітвах нашых,
1TH 1:3 несупынна памятаючы пра вашыя ўчынкі веры, і працу любові, і непахіснасьць надзеі на Госпада нашага Ісуса Хрыста перад Богам і Айцом нашым,
1TH 1:4 ведаючы, умілаваныя Богам браты, выбраньне вашае.
1TH 1:5 Бо нашае Эвангельле не было ў вас у слове толькі, але і ў сіле, і ў Сьвятым Духу, і ў шматлікіх пацьверджаньнях, як вы самі ведаеце, якімі былі мы дзеля вас між вамі.
1TH 1:6 І вы сталіся пераймальнікамі нашымі і Госпада, прыняўшы слова ў вялікім прыгнёце з радасьцю Духа Сьвятога,
1TH 1:7 так што сталіся вы прыкладам для ўсіх, што вераць, у Македоніі і Ахаі.
1TH 1:8 Бо ад вас разыйшлося слова Госпадава ня толькі ў Македоніі і Ахаі, але і ва ўсякае месца дайшла вера вашая ў Бога, так што ў нас няма патрэбы штосьці гаварыць.
1TH 1:9 Бо яны самі расказваюць пра нас, які ўваход маем мы да вас, і як вы зьвярнуліся да Бога ад ідалаў, каб служыць Богу жывому і праўдзіваму
1TH 1:10 і чакаць з неба Сына Ягонага, Якога Ён узьняў з мёртвых, Ісуса, Які выбаўляе нас ад гневу, што надыходзіць.
1TH 2:1 Вы самі ведаеце, браты, пра наш уваход да вас, што ён быў не дарэмны;
1TH 2:2 але, раней нацярпеўшыся і будучы зьняважанымі, як вы ведаеце, у Філіпах, мы адважыліся ў Богу нашым гаварыць вам Эвангельле Божае з вялікім змаганьнем.
1TH 2:3 Бо пацяшэньне нашае ані з падману, ані з нячыстасьці, ані з хітраваньня,
1TH 2:4 але, як мы былі выпрабаваныя Богам, каб даверыць [нам] Эвангельле, так і гаворым, не каб людзям падабацца, але Богу, Які выпрабоўвае сэрцы нашыя.
1TH 2:5 Бо ніколі не было ў нас словаў лісьлівых, як ведаеце, ані думак хцівых: Бог — сьведка!
1TH 2:6 Не шукалі мы славы ад людзей: ані ад вас, ані ад іншых, хоць маглі быць у паважаньні, як Хрыстовыя апосталы,
1TH 2:7 але былі мы лагодныя сярод вас, як карміцелька клапоціцца пра дзетак сваіх.
1TH 2:8 Гэтак мы, рупячыся пра вас, пажадалі перадаць вам ня толькі Эвангельле Божае, але і душы нашыя, бо вы сталіся нам любымі.
1TH 2:9 Вы памятаеце, браты, працу нашую і стому: уначы і ўдзень працуючы, каб ня быць цяжарам каму з вас, мы абвяшчалі вам Эвангельле Божае.
1TH 2:10 Сьведкі вы і Бог, як сьвята, праведна і беззаганна былі мы сярод вас, якія паверылі.
1TH 2:11 Бо вы ведаеце, як мы кожнага з вас, як бацька дзяцей сваіх, прасілі, і пацяшалі, і сьведчылі,
1TH 2:12 каб вы хадзілі дастойна Бога, Які паклікаў вас у Сваё Валадарства і славу.
1TH 2:13 Дзеля гэтага і мы несупынна дзякуем Богу, што вы, прыняўшы пачутае ад нас слова Божае, прынялі яго не як слова чалавечае, але як яно ёсьць у сапраўднасьці, як слова Божае, што дзейнічае ў вас, якія паверылі.
1TH 2:14 Вы сталіся, браты, пераймальнікамі цэркваў Божых, што ў Юдэі, у Хрысьце Ісусе, бо і вы гэтаксама нацярпеліся ад зямлякоў сваіх, як і тыя ад Юдэяў,
1TH 2:15 якія і Госпада Ісуса забілі, і сваіх прарокаў, і нас павыганялі, і Богу не падабаюцца, і ўсім людзям супрацівяцца,
1TH 2:16 забараняюць нам прамаўляць да паганаў, каб тыя былі збаўленыя, і гэтак дапаўняюць грахі свае заўсёды; але дасягнуў да іх гнеў да канца.
1TH 2:17 Мы ж, браты, асірочаныя вамі на кароткі час абліччам, а ня сэрцам, моцна намагаліся з вялікім жаданьнем убачыць аблічча вашае,
1TH 2:18 Дзеля гэтага хацелі мы прыйсьці да вас, — асабліва я, Павал, — і раз, і два, але перашкодзіў нам шатан.
1TH 2:19 Бо якая нашая надзея, ці радасьць, ці вянок пахвалы? Ці ж ня вы перад Госпадам нашым Ісусам Хрыстом у прыйсьце Яго?
1TH 2:20 Бо вы — слава нашая і радасьць.
1TH 3:1 Дзеля гэтага, ня могучы трываць болей, спадабалася нам застацца ў Атэнах адным,
1TH 3:2 і паслалі мы Цімафея, брата нашага і служыцеля Божага, і супрацоўніка нашага ў Эвангельлі Хрыстовым, каб узмоцніць вас і суцешыць вас у веры вашай,
1TH 3:3 каб ніхто не пахіснуўся ў прыгнётах гэтых: бо вы самі ведаеце, што мы на гэта пастаўлены.
1TH 3:4 Бо мы і тады, калі ў вас былі, папярэджвалі вас, што маем зазнаць прыгнёт, як і сталася, і вы ведаеце.
1TH 3:5 Дзеля гэтага і я, ня могучы вытрымаць болей, паслаў даведацца пра веру вашую, каб як не спакусіў вас спакусьнік і ня сталася дарэмнай праца нашая.
1TH 3:6 Цяпер жа, калі прыйшоў да нас ад вас Цімафей і прынёс нам добрую вестку пра веру і любоў вашую, і што заўсёды маеце добрую памяць пра нас, жадаючы нас пабачыць, як і мы вас,
1TH 3:7 дык мы суцешыліся адносна вас, браты, у-ва ўсіх прыгнётах і патрэбах нашых, дзеля веры вашай,
1TH 3:8 бо цяпер мы жывыя, калі вы стаіцё ў Госпадзе.
1TH 3:9 Якую ж падзяку можам даць Богу за вас, за ўсю радасьць, якою радуемся дзеля вас перад Богам нашым,
1TH 3:10 уначы і ўдзень горача молячыся, каб убачыць аблічча вашае і дапоўніць нястачу ў веры вашай?
1TH 3:11 Сам жа Бог і Айцец наш і Госпад наш Ісус Хрыстос няхай накіруе шлях наш да вас!
1TH 3:12 А вас няхай Госпад напоўніць і перапоўніць любоўю адзін да аднаго і да ўсіх, як і мы [маем] да вас,
1TH 3:13 каб умацаваць сэрцы вашыя беззаганнымі ў сьвятасьці перад Богам і Айцом нашым у прыйсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі сьвятымі Яго.
1TH 4:1 Нарэшце, браты, просім вас і молім праз Госпада Ісуса, каб тое, што вы прынялі ад нас, як мусіце вы хадзіць і падабацца Богу, яшчэ больш у вас памнажалася,
1TH 4:2 бо вы ведаеце, якія мы далі вам загады ад Госпада Ісуса.
1TH 4:3 Бо гэта ёсьць воля Божая — сьвятасьць вашая, каб вы высьцерагаліся распусты,
1TH 4:4 каб кожны з вас умеў захоўваць сваё начыньне ў сьвятасьці і годнасьці,
1TH 4:5 а ня ў жарсьцях пажадлівасьці, як пагане, што ня ведаюць Бога;
1TH 4:6 каб не вывышаліся і не ашуквалі ў справах брата свайго, таму што Госпад — мсьціўца за ўсё гэтае, як і раней мы гаварылі вам і сьведчылі.
1TH 4:7 Бо паклікаў нас Бог не да нячыстасьці, але да сьвятасьці.
1TH 4:8 Дык хто гэта адкідае, той адкідае не чалавека, але Бога, Які Духа Свайго Сьвятога нам даў.
1TH 4:9 Адносна братняй любові няма патрэбы пісаць да вас, бо вы самі навучаны Богам любіць адзін аднаго,
1TH 4:10 дый вы гэтак і робіце з усімі братамі па ўсёй Македоніі. Просім жа вас, браты, багацейце [ў гэтым] болей
1TH 4:11 і намагайцеся жыць у супакоі, і рабіць сваю справу, і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы загадалі вам;
1TH 4:12 каб вы хадзілі прыстойна перад тымі, што звонку, і ні ў чым ня мелі патрэбы.
1TH 4:13 Не хачу, каб вы, браты, ня ведалі адносна памёршых, каб вы не сумавалі, як іншыя, што ня маюць надзеі.
1TH 4:14 Бо калі мы верым, што Ісус памёр і ўваскрос, дык Бог і памёршых у Ісусе прывядзе з Ім.
1TH 4:15 Гэта вось кажам вам словам Госпадавым, што мы, жывыя, якія засталіся да прыйсьця Госпада, не апярэдзім памёршых,
1TH 4:16 бо Сам Госпад з абвяшчэньнем, з голасам арханёла і трубой Божай зыйдзе з неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўваскрэснуць першымі;
1TH 4:17 пасьля мы, жывыя, што засталіся, разам з імі падхоплены будзем на аблоках на спатканьне з Госпадам у паветра, і гэтак заўсёды з Госпадам будзем.
1TH 4:18 Дык пацяшайце адзін аднаго гэтымі словамі.
1TH 5:1 Адносна часоў і пораў, браты, няма патрэбы пісаць да вас,
1TH 5:2 бо вы самі дакладна ведаеце, што дзень Госпадаў гэтак прыйдзе, як злодзей уначы.
1TH 5:3 Калі вось будуць гаварыць: «Супакой і бясьпека», тады неспадзявана прыйдзе на іх зьнішчэньне, быццам мукі радзін на цяжарную, і яны не ўцякуць.
1TH 5:4 Вы ж, браты, ня ў цемры, каб дзень гэты захапіў вас, як злодзей:
1TH 5:5 усе вы — сыны сьвятла і сыны дня, мы не належым ані ночы, ані цемры.
1TH 5:6 Дык ня будзем спаць, як іншыя, але чувайма і будзьма пільнымі,
1TH 5:7 бо тыя, што сьпяць, уначы сьпяць, і тыя, што ўпіваюцца, уначы ўпіваюцца.
1TH 5:8 Мы ж, якія належым дню, будзьма пільнымі, апрануўшы панцыр веры і любові і шалом надзеі збаўленьня,
1TH 5:9 бо Бог не прызначыў нас на гнеў, але на атрыманьне збаўленьня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,
1TH 5:10 Які памёр за нас, каб мы, ці чуваем, ці сьпім, з Ім разам жылі.
1TH 5:11 Дзеля гэтага пацяшайце сябе ўзаемна і збудоўвайце адзін аднаго, як вы і робіце.
1TH 5:12 Просім жа вас, браты, ведайце тых, якія працуюць у вас, і кіруюць вамі ў Госпадзе, і настаўляюць вас,
1TH 5:13 і шануйце іх вельмі высока ў любові дзеля працы іхняй; жывіце ў згодзе між сабою.
1TH 5:14 Молім вас таксама, браты, настаўляйце свавольных, пацяшайце маладушных, падтрымлівайце слабых, будзьце доўгацярплівымі да ўсіх.
1TH 5:15 Глядзіце, каб ніхто нікому не аддаваў ліхам за ліха, але заўсёды імкніцеся да дабра і адзін для аднога, і для ўсіх.
1TH 5:16 Заўсёды радуйцеся.
1TH 5:17 Несупынна маліцеся.
1TH 5:18 За ўсё дзякуйце, бо такая для вас воля Божая ў Хрысьце Ісусе.
1TH 5:19 Духа не гасіце.
1TH 5:20 Прароцтвамі не пагарджайце.
1TH 5:21 Усё выпрабоўвайце; добрага трымайцеся.
1TH 5:22 Высьцерагайцеся ад усякага роду зла.
1TH 5:23 Сам жа Бог супакою няхай асьвяціць вас у-ва ўсёй поўні, і ўвесь ваш дух, і душа, і цела няхай захаваюцца без заганы ў прыйсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста.
1TH 5:24 Верны Той, Які вас паклікаў; Ён і зробіць [гэта].
1TH 5:25 Браты! Маліцеся за нас!
1TH 5:26 Прывітайце ўсіх братоў пацалункам сьвятым.
1TH 5:27 Заклінаю вас Госпадам прачытаць гэтае пасланьне ўсім сьвятым братам.
1TH 5:28 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі. Амэн.
2TH 1:1 Павал, і Сілуан, і Цімафей — царкве Тэсалонцаў у Богу Айцу нашым і Госпадзе Ісусе Хрысьце:
2TH 1:2 ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
2TH 1:3 Заўсёды павінны мы дзякаваць Богу за вас, браты, як належыцца, бо моцна ўзрастае вера вашая і памнажаецца любоў кожнага адзін да аднаго між усімі вамі,
2TH 1:4 так што мы самі хвалімся вамі ў цэрквах Божых дзеля цярплівасьці вашай і веры ў-ва ўсіх перасьледаваньнях вашых і прыгнётах, якія вы пераносіце,
2TH 1:5 на выяўленьне праведнага суду Божага, каб вам быць вартымі Валадарства Божага, дзеля якога і пакутуеце.
2TH 1:6 Бо праведна перад Богам адгадзіць прыгнётам тым, якія вас прыгнятаюць,
2TH 1:7 а вам, прыгнятаным, — патоляй разам з намі ў адкрыцьці Госпада Ісуса з неба з анёламі сілы Яго,
2TH 1:8 Які ў полымі агню зьдзяйсьняе помсту над тымі, што ня ведаюць Бога і не паслухмяныя Эвангельлю Госпада нашага Ісуса Хрыста.
2TH 1:9 Яны атрымаюць прысуд — вечнае зьнішчэньне, ад аблічча Госпада і ад славы магутнасьці Яго,
2TH 1:10 калі Ён прыйдзе ўславіцца ў сьвятых Сваіх і стацца дзівосным у дзень той у-ва ўсіх, якія паверылі, бо вы паверылі нашаму сьведчаньню сярод вас.
2TH 1:11 Дзеля гэтага і молімся заўсёды за вас, каб Бог наш зрабіў вас дастойнымі пакліканьня і споўніў з моцаю ўсякае ўпадабаньне добрасьці і справу веры,
2TH 1:12 каб праславілася імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў вас, і вы — у Ім, паводле ласкі Бога нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
2TH 2:1 Просім вось вас, браты, дзеля прыйсьця Госпада нашага Ісуса Хрыста і нашага зграмаджэньня перад Ім,
2TH 2:2 не хістайцеся пасьпешна розумам і не трывожцеся ані праз духа, ані праз слова, ані праз пасланьне, нібы ад нас, што быццам надыйшоў дзень Хрыстовы.
2TH 2:3 Няхай ніхто аніяк вас ня зводзіць, бо [дзень гэты ня прыйдзе], пакуль ня прыйдзе перш адступніцтва і не адкрыецца чалавек грэху, сын загубы,
2TH 2:4 які супрацівіцца і вывышаецца па-над усё, што называецца Богам ці чаму пакланяюцца, так што ў сьвятыні Божай засядзе ён як бог, заяўляючы пра сябе, што ён — бог.
2TH 2:5 Ці не памятаеце, што я, яшчэ як быў у вас, гаварыў вам гэтае?
2TH 2:6 І цяпер ведаеце, што трымае, каб адкрыцца яму ў свой час.
2TH 2:7 Бо таямніца беззаконьня ўжо дзейнічае, няхай толькі той, што трымае цяпер, будзе забраны спасярод.
2TH 2:8 І тады адкрыецца беззаконьнік, якога Госпад заб’е духам вуснаў Сваіх і зьнішчыць зьяўленьнем прыйсьця Свайго,
2TH 2:9 таго, якога прыйсьце праз дзеяньне шатана, будзе з усёй сілаю, і знакамі, і фальшывымі цудамі,
2TH 2:10 і з усякім ашуканствам няправеднасьці для тых, якія гінуць з-за таго, што не прынялі любові праўды, каб ім быць збаўленымі.
2TH 2:11 І з-за гэтага пашле ім Бог дзеяньне аблуды, каб верылі хлусьні,
2TH 2:12 каб былі асуджаныя ўсе, якія не паверылі праўдзе, але ўпадабалі няправеднасьць.
2TH 2:13 А мы заўсёды павінны дзякаваць Богу за вас, улюбёныя Госпадам браты, што Бог ад пачатку, праз асьвячэньне Духа і веру праўдзе, выбраў вас на збаўленьне,
2TH 2:14 да якога і паклікаў вас праз Эвангельле нашае на атрыманьне славы Госпада нашага Ісуса Хрыста.
2TH 2:15 Дык, браты, стойце і трымайцеся традыцыі, якой вы навучыліся ці праз слова, ці праз пасланьне нашае.
2TH 2:16 Сам жа Госпад наш Ісус Хрыстос і Бог і Айцец наш, Які палюбіў нас і даў пацяшэньне вечнае і надзею добрую ў ласцы,
2TH 2:17 няхай пацешыць вашыя сэрцы і няхай умацуе вас у-ва ўсякім слове і справе добрай.
2TH 3:1 Нарэшце, маліцеся за нас, браты, каб слова Госпада пашыралася і выслаўлялася, як і ў вас,
2TH 3:2 і каб мы былі выбаўленыя ад нягодных і злых людзей, бо не ў-ва ўсіх вера.
2TH 3:3 Але верны Госпад, Які ўмацуе вас і захавае ад злога.
2TH 3:4 Мы пэўныя адносна вас у Госпадзе, што вы выконваеце і будзеце выконваць тое, што мы загадваем вам.
2TH 3:5 Няхай Сам Госпад накіруе сэрцы вашыя да любові Божае і цярплівасьці Хрыстовай.
2TH 3:6 Загадваем вам, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб цураліся ўсякага брата, які ходзіць свавольна і не паводле традыцыі, прынятай ад нас,
2TH 3:7 бо вы самі ведаеце, як трэба насьлядаваць нас, бо мы не сваволілі між вамі,
2TH 3:8 таксама дарма ні ў кога хлеба ня елі, але ў працы і стоме рабілі ўначы і ўдзень, каб не абцяжарыць каго з вас,
2TH 3:9 не таму, што ня маем улады, але каб сябе саміх даць вам за прыклад дзеля перайманьня нас.
2TH 3:10 Бо калі мы былі ў вас, дык загадалі вам: калі хто ня хоча працаваць, той няхай і ня есьць.
2TH 3:11 Але чуем, што некаторыя ў вас ходзяць свавольна, нічога ня робяць, але мітусяцца.
2TH 3:12 Гэтакім загадваем і молім у Госпадзе нашым Ісусе Хрысьце, каб яны, працуючы моўчкі, елі свой хлеб.
2TH 3:13 А вы, браты, не журыцеся, робячы дабро.
2TH 3:14 Калі ж хто не паслухаецца слова нашага праз гэтае пасланьне, таго мейце на прыкмеце і ня мейце справы з ім, каб быў асаромлены;
2TH 3:15 але не лічыце яго за ворага, але настаўляйце, як брата.
2TH 3:16 Сам жа Госпад супакою няхай дасьць вам супакой заўсёды і ў-ва ўсім. Госпад з усімі вамі.
2TH 3:17 Прывітаньне маёю рукою, Паўлаваю, што ёсьць знак у-ва ўсякім пасланьні; пішу я гэтак:
2TH 3:18 ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амэн.
1TI 1:1 Павал, апостал Ісуса Хрыста паводле загаду Бога, Збаўцы нашага, і Госпада Ісуса Хрыста, надзеі нашае, —
1TI 1:2 Цімафею, шчыраму дзіцяці ў веры: ласка, літасьць, супакой ад Бога, Айца нашага, і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.
1TI 1:3 Ідучы ў Македонію, я прасіў цябе быць у Эфэсе і загадаць некаторым, каб яны не навучалі іншага
1TI 1:4 і не зважалі на байкі і радаводы бясконцыя, якія выклікаюць больш спрэчак, чым Божага збудаваньня ў веры.
1TI 1:5 Канец жа загаду ёсьць любоў з чыстага сэрца, і добрага сумленьня, і веры некрывадушнай,
1TI 1:6 ад чаго адхіліўшыся, некаторыя збочылі да пустаслоўя,
1TI 1:7 хочучы быць законавучыцялямі, не разумеючы ані таго, што кажуць, ані таго, пра што сьцьвярджаюць.
1TI 1:8 А мы ведаем, што Закон добры, калі хто законна карыстаецца ім,
1TI 1:9 ведаючы тое, што Закон не пастаўлены для праведніка, але для беззаконьнікаў і непакорлівых, бязбожных і грэшнікаў, нячыстых і паганых, бацьказабойцаў і мацізабойцаў, чалавеказабойцаў,
1TI 1:10 распусьнікаў, мужаложнікаў, людакрадаў, хлусьлівых, крывапрысяжнікаў і для іншых, што супрацівяцца здаровай навуцы,
1TI 1:11 паводле Эвангельля славы шчаснага Бога, якое мне даверана.
1TI 1:12 І я дзякую Хрысту Ісусу, Госпаду нашаму, Які ўмацаваў мяне, што Ён палічыў мяне верным, паставіўшы на служэньне,
1TI 1:13 [мяне], які раней блюзьніў, і перасьледаваў, і крыўдзіў, але памілаваны, бо рабіў гэта, ня ведаючы, у недаверстве.
1TI 1:14 І ласка Госпада нашага памножылася разам з вераю і любоўю ў Хрысьце Ісусе.
1TI 1:15 Вернае слова і ўсякага прыняцьця вартае, што Хрыстос Ісус прыйшоў у сьвет збавіць грэшнікаў, з якіх я — першы.
1TI 1:16 Але дзеля таго я памілаваны, каб Ісус Хрыстос у-ва мне першым зьявіў усю доўгацярплівасьць на прыклад тым, якія маюць верыць у Яго дзеля жыцьця вечнага.
1TI 1:17 Валадару ж вякоў, незьнішчальнаму, нябачнаму, адзінаму мудраму Богу пашана і слава на вякі вякоў. Амэн.
1TI 1:18 Гэткі загад даю табе, дзіця [маё] Цімафей, паводле ранейшых адносна цябе прароцтваў, каб ты змагаўся згодна з імі добрым змаганьнем,
1TI 1:19 маючы веру і добрае сумленьне, адкінуўшы якое, некаторыя разьбіліся ў веры;
1TI 1:20 з якіх Гімэнэй і Аляксандар, якіх я аддаў шатану, каб яны навучыліся ня блюзьніць.
1TI 2:1 Дык перш за ўсё прашу ўзносіць просьбы, малітвы, умольваньні і падзякі за ўсіх людзей,
1TI 2:2 за валадароў і за ўсіх, хто пры ўладзе, каб весьці нам жыцьцё ціхае і спакойнае ў-ва ўсякай пабожнасьці і сумленнасьці,
1TI 2:3 бо гэта добра і прыемна перад Збаўцам нашым Богам,
1TI 2:4 Які хоча, каб усе людзі былі збаўленыя і прыйшлі да пазнаньня праўды.
1TI 2:5 Бо адзін Бог і адзін Пасярэднік паміж Богам і людзьмі — Чалавек Хрыстос Ісус,
1TI 2:6 Які аддаў Сябе на адкупленьне за ўсіх, як сьведчаньне ў свой час,
1TI 2:7 дзеля Якога я пастаўлены весьнікам і апосталам, праўду кажу ў Хрысьце, не хлушу, настаўнікам паганаў у веры і праўдзе.
1TI 2:8 Дык хачу, каб на ўсякім месцы маліліся мужы, узьнімаючы сьвятыя рукі бяз гневу і хістаньняў;
1TI 2:9 каб таксама і жанчыны, у сьціплай вопратцы, з сарамлівасьцю і здаровым розумам аздаблялі сябе не пляценьнем валасоў, ані золатам, ані пэрламі, ані шатамі дарагімі,
1TI 2:10 але добрымі ўчынкамі, як належыць жанчынам, якія абяцалі багабойнасьць.
1TI 2:11 Жанчына ў маўчаньні няхай вучыцца з усякай паслухмянасьцю.
1TI 2:12 А жанчыне, каб навучала, не дазваляю, ані каб мужам кіравала, але каб у маўчаньні была.
1TI 2:13 Бо першым быў зьлеплены Адам, а пасьля — Ева;
1TI 2:14 і не Адам быў падмануты, а жанчына, падманутая, учыніла парушэньне,
1TI 2:15 але будзе збаўленая праз нараджэньне дзяцей, калі застанецца ў веры, і любові, і сьвятасьці са здаровым розумам.
1TI 3:1 Вернае слова: “Калі хто епіскапства жадае, добрай справы жадае”.
1TI 3:2 Дык епіскап мусіць быць бездакорны, аднае жонкі муж, пільны, цьвярозы, сьціплы, гасьцінны, здольны навучаць,
1TI 3:3 ня п’яніца, не задзірлівы, ня сквапны, але спагадны, не ваяўнічы, не срэбралюбец,
1TI 3:4 каб добра сваім домам кіраваў, дзяцей меў у паслухмянасьці з усякай сумленнасьцю.
1TI 3:5 А калі хто ня ведае, як кіраваць уласным домам, як будзе клапаціцца пра Царкву Божую?
1TI 3:6 [Мусіць быць] не з нованаверненых, каб, узьбіўшыся ў пыху, ня трапіў пад прысуд з д’яблам.
1TI 3:7 Мусіць ён мець добрае сьведчаньне ад тых, што вонкі, каб ня трапіў у зьнявагу і пастку д’яблаву.
1TI 3:8 Дыяканы таксама [мусяць быць] сумленныя, не двудушныя, не прагавітыя на віно, ня сквапныя,
1TI 3:9 якія маюць таямніцу веры ў чыстым сумленьні.
1TI 3:10 І гэтакіх трэба перш выпрабоўваць, а пасьля, калі бездакорныя, няхай служаць.
1TI 3:11 Таксама жанчыны [мусяць быць] сумленныя, не паклёпніцы, пільныя, верныя ў-ва ўсім.
1TI 3:12 Дыяканы няхай будуць мужамі аднае жонкі, якія добра кіруюць дзецьмі і домам сваім,
1TI 3:13 бо хто добра паслужыў, здабывае сабе добрую ступень і вялікую адвагу ў веры ў Хрыста Ісуса.
1TI 3:14 Гэтае табе пішу, спадзеючыся неўзабаве прыйсьці да цябе,
1TI 3:15 каб ты, калі замаруджу, ведаў, як трэба жыць у доме Божым, які ёсьць Царква Бога Жывога, слуп і апірышча праўды.
1TI 3:16 І, бясспрэчна, вялікая ёсьць таямніца пабожнасьці: Бог зьявіўся ў целе, апраўдаў Сябе ў Духу, зьявіў Сябе анёлам, абвешчаны ў народах, прыняты вераю ў сьвеце, узьнесены ў славе.
1TI 4:1 А Дух выразна кажа, што ў астатнія часы некаторыя адыйдуць ад веры, зважаючы на духаў падманлівых і вучэньні дэманавы,
1TI 4:2 якія праз крывадушнасьць тых, якія кажуць фальшыва і выпалілі сумленьне сваё,
1TI 4:3 якія забараняюць жаніцца, [кажуць] высьцерагацца ежы, якую Бог стварыў дзеля спажываньня з падзякай вернымі і тымі, якія пазналі праўду.
1TI 4:4 Бо ўсякае стварэньне Божае добрае, і нішто ня мае быць адкінутым, што прыймаецца з падзякаю,
1TI 4:5 бо асьвячаецца праз слова Божае і малітву.
1TI 4:6 Прадстаўляючы гэта братам, будзеш добрым служыцелем Ісуса Хрыста, спасіленым словамі веры і добрым навучаньнем, за якімі ты пайшоў сьледам.
1TI 4:7 А паганых і бабскіх баек цурайся, але практыкуйся ў пабожнасьці.
1TI 4:8 Бо цялеснае практыкаваньне мала карыснае, а пабожнасьць на ўсё карысная, маючы абяцаньне жыцьця цяперашняга і будучага.
1TI 4:9 Вернае [гэта] слова і ўсякага прыняцьця вартае.
1TI 4:10 Бо мы дзеля гэтага і працуем, і зьнявагі церпім, што спадзяемся на Бога Жывога, Які ёсьць Збаўца ўсіх людзей, а найбольш — верных.
1TI 4:11 Загадвай гэта і навучай.
1TI 4:12 Няхай ніхто не пагарджае маладосьцю тваёй, але будзь прыкладам для верных у слове, у ладзе жыцьця, у любові, у духу, у веры, у чысьціні.
1TI 4:13 Пакуль прыйду, займайся чытаньнем, пацяшаньнем, навучаньнем.
1TI 4:14 Не занядбоўвай дару [ласкі], што ў табе, які дадзены табе праз прароцтва, з ускладаньнем рук старостаў.
1TI 4:15 Гэта абдумвай, у гэтым будзь, каб посьпех твой быў яўны для ўсіх.
1TI 4:16 Захоўвай сябе і вучэньне, трывай у гэтым, бо, гэтак робячы, і сябе збавіш, і тых, якія слухаюць цябе.
1TI 5:1 Старога ня гань, але прасі як бацьку, маладых — як братоў,
1TI 5:2 старых жанчынаў — як матак, маладых — як сёстраў, з усякай чысьцінёю.
1TI 5:3 Удоваў шануй, тых, якія праўдзіва ўдовы.
1TI 5:4 А калі якая ўдава мае дзяцей ці ўнукаў, яны перш няхай вучацца шанаваць свой дом і аддаваць належнае бацькам, бо гэта добра і прыемна перад Богам.
1TI 5:5 Праўдзівая ўдава і адзінокая спадзяецца на Бога і трывае ў малітвах і просьбах уночы і ўдзень,
1TI 5:6 а тая, што жыве ў распусьце, жывучы, мёртвая.
1TI 5:7 І гэтак загадвай, каб былі бездакорнымі.
1TI 5:8 А калі хто пра сваіх, і асабліва, пра хатніх ня дбае, той адрокся ад веры і горш за бязьвернага.
1TI 5:9 Удава мае быць унесеная ў сьпіс, якой ня менш як шэсьцьдзесят год, якая была жонкаю аднаго мужа,
1TI 5:10 засьведчаная ў добрых учынках, калі дзяцей выгадавала, калі прыймала падарожных, калі абмывала ногі сьвятым, калі падтрымлівала прыгнечаных, калі ішла сьледам за ўсякай добрай справай.
1TI 5:11 А маладым удовам адмаўляй, бо калі яны, разласаваўшыся насуперак Хрысту, захочуць замуж,
1TI 5:12 маюць асуджэньне, бо адкінулі ранейшую веру.
1TI 5:13 Да таго ж яны прывучаюцца не працаваць, цягаючыся па дамах; і ня толькі не працаваць, але і балбатаць, і рабіць непатрэбныя рэчы, гаворачы, чаго ня сьлед.
1TI 5:14 Дык хачу, каб маладыя [ўдовы] ішлі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам і не давалі супраціўніку ніякае нагоды дзеля абмаўляньня,
1TI 5:15 бо некаторыя ўжо збочылі ўсьлед за шатанам.
1TI 5:16 Калі які верны ці верная мае ўдовы, няхай падтрымлівае іх і не абцяжарвае царквы, каб яна падтрымлівала праўдзівых удоваў.
1TI 5:17 Старосты, якія кіруюць добра, дастойныя падвойнае пашаны, асабліва тыя, якія працуюць у слове і навучаньні.
1TI 5:18 Бо Пісаньне кажа: «Не закелзай вала, які малоціць», і: «Работнік варты нагароды сваёй».
1TI 5:19 Абвінавачваньне на старосту не прыймай, хіба што пры двух ці трох сьведках.
1TI 5:20 Тых, якія грашаць, дакарай перад усімі, каб і іншыя страх мелі.
1TI 5:21 Перад Богам і Госпадам Ісусам Хрыстом і выбранымі анёламі сьведчу [табе], каб ты захаваў гэтае без перадузятасьці, нічога ня робячы паводле прыхільнасьці.
1TI 5:22 Рукі хутка ні на кога не ўскладай і ня будзь супольнікам у чужых грахах; захоўвай сябе чыстым.
1TI 5:23 Больш ня пі ваду, але ўжывай крыху віна дзеля страўніка твайго і частых тваіх немачаў.
1TI 5:24 Грахі некаторых людзей відочныя і вядуць на асуджэньне, а за некаторымі ідуць сьледам.
1TI 5:25 Гэтаксама і добрыя ўчынкі відочныя; і калі іначай, схавацца ня могуць.
1TI 6:1 Усе слугі, якія пад ярмом, няхай лічаць уладароў сваіх вартымі ўсякае пашаны, каб не было блюзьнерства на імя Божае і вучэньне.
1TI 6:2 Тыя ж, якія верных маюць за ўладароў, няхай не пагарджаюць імі, што яны браты, але больш няхай служаць ім, таму што яны верныя і ўлюбёныя, удзельнікі дабрадзействаў [Божых]. Гэтага навучай і ўпрошвай.
1TI 6:3 Калі хто навучае іначай і не ідзе за здаровымі словамі Госпада нашага Ісуса Хрыста і за вучэньнем пра пабожнасьць,
1TI 6:4 той узьбіўся ў пыху, нічога не разумеючы, але хварэючы на спрэчкі і кіданьне словамі, ад якіх стаецца зайздрасьць, сварка, блюзьнерствы, зласьлівыя падазрэньні,
1TI 6:5 пустыя гутаркі між людзьмі зьнішчанага розуму і пазбаўленымі праўды, якія думаюць, што пабожнасьць — [сродак] дзеля прыбытку. Аддаляйся ад гэтакіх.
1TI 6:6 Але вялікі прыбытак — пабожнасьць разам з задаволенасьцю.
1TI 6:7 Бо мы нічога не прынесьлі ў сьвет; зразумела, што і нічога вынесьці ня можам.
1TI 6:8 А маючы што есьці і што апрануць, будзем гэтым задаволеныя.
1TI 6:9 Тыя ж, якія хочуць багацець, трапляюць у спакусу, і ў пастку, і ў многія бяздумныя і шкадлівыя пажаданьні, якія топяць людзей у зьнішчэньні і загубе.
1TI 6:10 Бо корань усякага зла ёсьць срэбралюбства, жадаючы якога, некаторыя адступіліся ад веры і самі сябе аддалі на многія мукі.
1TI 6:11 А ты, чалавек Божы, уцякай ад гэтага, але імкніся да праведнасьці, пабожнасьці, веры, любові, цярплівасьці, пакоры,
1TI 6:12 змагайся добрым змаганьнем веры, трымайся за жыцьцё вечнае, да якога ты і пакліканы, і вызнаў добрае вызнаньне перад многімі сьведкамі.
1TI 6:13 Перад Богам, Які ўсё ажыўляе, і перад Хрыстом Ісусам, Які засьведчыў перад Понціем Пілатам добрае вызнаньне, загадваю табе
1TI 6:14 захаваць гэтае прыказаньне неапаганеным, бездакорным аж да зьяўленьня Госпада нашага Ісуса Хрыста,
1TI 6:15 якое ў свой час адкрые шчасьлівы і адзіны магутны Валадар тых, хто валадарыць, і Госпад тых, якія пануюць,
1TI 6:16 Адзіны, Які мае несьмяротнасьць, жыве ў сьвятле недаступным, Якога ніхто з людзей ня бачыў і бачыць ня можа. Яму пашана і ўлада вечная. Амэн.
1TI 6:17 Багатым у цяперашнім веку загадвай, каб яны ня думалі шмат пра сябе і спадзяваліся не на багацьце няпэўнае, але на Бога Жывога, Які дае нам багата ўсё дзеля прыемнасьці;
1TI 6:18 каб рабілі дабро, багацелі добрымі ўчынкамі, былі шчодрыя, дзяліліся,
1TI 6:19 зьбіраючы сабе скарб, добры падмурак дзеля будучыні, каб трымацца ім за жыцьцё вечнае.
1TI 6:20 О, Цімафею! Захоўвай тое, што перададзена табе, ухіляючыся ад паганага марнаслоўя і перакорлівасьці фальшывага веданьня,
1TI 6:21 пахваляючыся якім, некаторыя адхіліліся ад веры. Ласка з табою. Амэн.
2TI 1:1 Павал, апостал Ісуса Хрыста воляй Божай, паводле абяцаньня жыцьця, што ў Хрысьце Ісусе, —
2TI 1:2 Цімафею, улюбёнаму дзіцяці: ласка, літасьць, супакой ад Бога Айца і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.
2TI 1:3 Дзякую Богу, Якому служу ад бацькоў з чыстым сумленьнем, што няспынна ўзгадваю пра цябе ў просьбах маіх уночы і ўдзень,
2TI 1:4 жадаючы бачыць цябе, памятаючы пра сьлёзы твае, каб мне напоўніцца радасьцю,
2TI 1:5 прыводзячы на памяць некрывадушную веру тваю, якая раней жыла ў бабулі тваёй Ляідзе і ў маці тваёй Эўніцы, і я перакананы, што і ў табе.
2TI 1:6 Дзеля гэтае прычыны нагадваю табе, каб ты распальваў дар Божы, які ёсьць у табе праз ускладаньне рук маіх,
2TI 1:7 бо даў нам Бог ня духа палахлівасьці, але сілы, і любові, і цьвярозага мысьленьня.
2TI 1:8 Дык не саромся сьведчаньня Госпада нашага, ані мяне, вязьня Ягонага, але перанось цяжкасьці разам з Эвангельлем паводле сілы Бога,
2TI 1:9 Які збавіў нас і паклікаў пакліканьнем сьвятым, не паводле ўчынкаў нашых, але паводле вызначэньня Свайго і ласкі, дадзенае нам у Хрысьце Ісусе перад вечнымі часамі,
2TI 1:10 а цяпер выяўленае праз зьяўленьне Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, Які зьнішчыў сьмерць і зьявіў жыцьцё і незьнішчальнасьць праз Эвангельле,
2TI 1:11 для якога я пастаўлены весьнікам, і апосталам, і настаўнікам паганаў.
2TI 1:12 Дзеля гэтае прычыны я і цярплю гэтак, але не саромлюся, бо ведаю, у Каго я паверыў, і перакананы, што Ён моцны, каб захаваць перададзенае праз мяне на той дзень.
2TI 1:13 Мей за прыклад здаровыя словы, якія ты чуў ад мяне, у веры і любові, што ў Хрысьце Ісусе.
2TI 1:14 Захоўвай тое добрае, што перададзена [табе], праз Духа Сьвятога, Які жыве ў нас.
2TI 1:15 Ты ведаеш, што адвярнуліся ад мяне ўсе, якія ў Азіі, між імі Фігел і Гермаген.
2TI 1:16 Няхай дасьць Госпад літасьць дому Анісіфора, бо ён часта падмацоўваў мяне і не саромеўся ланцугоў маіх,
2TI 1:17 але, калі быў у Рыме, дужа шукаў мяне і знайшоў.
2TI 1:18 Няхай дасьць яму Госпад знайсьці літасьць у Госпада ў той дзень; і колькі ён служыў у Эфэсе, ты лепей ведаеш.
2TI 2:1 Дык ты, дзіця маё, умацоўвайся ў ласцы, што ў Хрысьце Ісусе,
2TI 2:2 і, што чуў ад мяне праз многіх сьведкаў, тое перадай верным людзям, якія будуць здольнымі і іншых навучыць.
2TI 2:3 Дык перанось цяжкасьці, як добры жаўнер Ісуса Хрыста.
2TI 2:4 Ніхто з тых, хто змагаецца, ня зьвязвае сябе справамі жыцьцёвымі, каб падабацца таму, хто яго ўзяў у войска.
2TI 2:5 І калі хто спаборнічае, не атрымае вянка, калі будзе спаборнічаць незаконна.
2TI 2:6 Земляроб, які працуе, мусіць першы спажываць плады.
2TI 2:7 Разумей, што кажу. Няхай жа дасьць табе Госпад разуменьне ў-ва ўсім.
2TI 2:8 Памятай пра Ісуса Хрыста, з насеньня Давіда, Які ўваскрос з мёртвых паводле Эвангельля майго,
2TI 2:9 у якім пераношу цяжкасьці аж да путаў, як злачынца, але слова Божага нельга зьвязаць.
2TI 2:10 Дзеля гэтага я ўсё трываю дзеля выбраных, каб і яны дасягнулі збаўленьня, што ў Хрысьце Ісусе, з вечнаю славаю.
2TI 2:11 Вернае слова, што калі мы памерлі з Ім, і жыць будзем з Ім;
2TI 2:12 калі трываем [з Ім], і валадарыць будзем з Ім; калі адрачэмся [ад Яго], і Ён адрачэцца ад нас;
2TI 2:13 калі мы ня верым, Ён застаецца верным, бо ад Сябе адрачыся ня можа.
2TI 2:14 Гэта нагадвай, сьведчачы перад Госпадам, каб не спрачаліся дзеля словаў, што нічога не дае, а руйнуе тых, якія слухаюць.
2TI 2:15 Намагайся паставіць сябе перад Богам вартым, работнікам, які ня будзе асаромлены, які слушна пераказвае слова праўды.
2TI 2:16 А паганага марнаслоўя пазьбягай, бо яны яшчэ больш будуць узрастаць у бязбожнасьці,
2TI 2:17 і слова іхняе, як гангрэна, будзе мець пажыву. Гэтакія Гімэнэй і Філет,
2TI 2:18 якія адхіліліся ад праўды, кажучы, што ўваскрасеньне ўжо было, і руйнуюць у некаторых веру.
2TI 2:19 Але цьвёрды падмурак Божы стаіць, маючы гэтакую пячатку: «Ведае Госпад тых, якія Яго», і: «Няхай адыйдзецца ад няправеднасьці кожны, хто называе імя Хрыста».
2TI 2:20 А ў вялікім доме ёсьць посуд ня толькі залаты і срэбны, але і драўляны, і гліняны; і адзін — у пашане, а другі — у ганьбе.
2TI 2:21 Дык калі хто ачысьціць сябе ад гэтага, той будзе пасудзінаю ў пашане, асьвячонаю і патрэбнаю Ўладару, падрыхтаванаю на ўсякую добрую справу.
2TI 2:22 Ад юнацкіх пажаданьняў уцякай, а імкніся да праведнасьці, веры, любові, супакою з тымі, хто прызывае Госпада ад чыстага сэрца.
2TI 2:23 Ад дурных і бязглуздых спрэчак адмаўляйся, ведаючы, што яны нараджаюць звадкі;
2TI 2:24 а слуга Госпада ня мусіць вадзіцца, але быць ветлівым да ўсіх, здольным навучаць, цярплівым,
2TI 2:25 у ціхасьці настаўляць тых, якія працівяцца, ці ня дасьць ім Бог навяртаньня дзеля пазнаньня праўды,
2TI 2:26 каб яны вызваліліся з пасткі д’яблавай, які злавіў іх пад сваю волю.
2TI 3:1 Ведай жа тое, што ў апошнія дні надыйдуць злыя часы.
2TI 3:2 Бо людзі будуць самалюбныя, срэбралюбцы, пыхліўцы, ганарыстыя, блюзьнеры, непаслухмяныя бацькам, няўдзячныя, нячыстыя, бязьлітасныя,
2TI 3:3 няўмольныя, паклёпнікі, неапанаваныя, жорсткія, ненавісьнікі таго, што добрае,
2TI 3:4 здраднікі, неразважныя, фанабэрыстыя, якія больш любяць асалоду, чым Бога,
2TI 3:5 якія маюць выгляд пабожнасьці, а сілы яе адракліся. Ад гэтакіх адварочвайся.
2TI 3:6 Бо з гэтакіх тыя, што закрадаюцца ў дамы і палоняць жанчынак, абцяжараных грахамі, якіх водзяць розныя пажадлівасьці,
2TI 3:7 якія заўсёды вучацца і ніколі ня могуць дайсьці да пазнаньня праўды.
2TI 3:8 Як Яннэс і Ямбрэс супрацьстаялі Майсею, гэтак і яны супрацьстаяць праўдзе, людзі з папсаваным розумам, няздатныя ў веры.
2TI 3:9 Але яны ня шмат будуць узрастаць, бо шаленства іхняе выкрыецца перад усімі, як гэта і сталася з тымі.
2TI 3:10 А ты пайшоў сьледам за мною ў навучаньні, ладзе жыцьця, намерах, веры, доўгацярплівасьці, любові, непахіснасьці,
2TI 3:11 перасьледваньнях, пакутах, якія здарыліся са мною ў Антыёхіі, Іконіі, Лістрах; гэтыя перасьледваньні я перанёс, і з усіх выбавіў мяне Госпад.
2TI 3:12 Дый усе, якія хочуць жыць пабожна ў Хрысьце Ісусе, перасьледаваны будуць.
2TI 3:13 А злыя людзі і ашуканцы будуць узрастаць у зьле, падманваючы [іншых] і падманваючы сябе.
2TI 3:14 А ты заставайся ў тым, чаго навучыўся і што табе даверана, ведаючы, праз каго ты навучаны;
2TI 3:15 і што ты з дзяцінства ведаеш Сьвятое Пісаньне, якое можа зрабіць цябе мудрым на збаўленьне праз веру, што ў Хрысьце Ісусе.
2TI 3:16 Усё Пісаньне натхнёнае Богам і карыснае дзеля навучаньня, дзеля дакараньня, дзеля выпраўленьня, дзеля дысцыплінаваньня ў праведнасьці,
2TI 3:17 каб дасканалым быў чалавек Божы, да ўсякае добрае справы гатовым.
2TI 4:1 Дык я сьведчу перад Богам і Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, Які мае судзіць жывых і мёртвых у зьяўленьні Сваім і Валадарства Свайго:
2TI 4:2 абвяшчай слова, настойвай у час і ня ў час, дакарай, забараняй, упрошвай з усякай доўгацярплівасьцю і вучэньнем.
2TI 4:3 Бо будзе час, калі здаровага навучаньня цярпець ня будуць, але паводле сваіх пажаданьняў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, якія лашчаць слых,
2TI 4:4 і ад праўды слых адвернуць, а збочаць да баек.
2TI 4:5 А ты будзь пільны ў-ва ўсім, перанось цяжкасьці, рабі справу дабравесьніка, служэньне тваё выконвай.
2TI 4:6 Бо я ўжо стаўся ахвяраю, і час майго адыходу прыйшоў.
2TI 4:7 Змагаўся я добрым змаганьнем, бег зьдзейсьніў, веру захаваў.
2TI 4:8 Нарэшце, вызначаны мне вянок праведнасьці, які дасьць мне Госпад, праведны Судзьдзя, у той дзень; і ня толькі мне, але і ўсім, якія зьяўленьне Яго палюбілі.
2TI 4:9 Намагайся, каб хутка прыйсьці да мяне.
2TI 4:10 Бо Дэмас пакінуў мяне, палюбіўшы цяперашні век, і пайшоў у Тэсалоніку; Крэскенс — у Галятыю; Ціт — у Дальматыю; адзін Лука са мною.
2TI 4:11 Марка, узяўшы, прывядзі з сабою, бо ён мне патрэбны для служэньня,
2TI 4:12 А Тыхіка я паслаў у Эфэс.
2TI 4:13 Плашч, які я кінуў у Траадзе ў Карпа, ідучы, прынясі, і кнігі, асабліва пэргаміны.
2TI 4:14 Аляксандар, меднік, шмат учыніў мне ліха. Няхай дасьць яму Госпад паводле ўчынкаў ягоных.
2TI 4:15 І ты захоўвай сябе ад яго, бо ён вельмі супрацьстаіць нашым словам.
2TI 4:16 У першай маёй абароне ніхто не прыйшоў да мяне, але ўсе мяне пакінулі. Няхай ня будзе ім палічана!
2TI 4:17 Госпад жа стаў перада мною і ўмацаваў мяне, каб пропаведзь праз мяне была выкананая і каб пачулі [яе] ўсе пагане; і я быў выбаўлены з ільвінае пашчы.
2TI 4:18 І выбавіць мяне Госпад ад усякага злога дзеяньня, і збавіць для Свайго Нябеснага Валадарства. Яму слава на вякі вякоў. Амэн.
2TI 4:19 Прывітай Прыскілу, і Акілу, і дом Анісіфора.
2TI 4:20 Эраст застаўся ў Карыньце; а Трафіма я пакінуў хворага ў Мілеце.
2TI 4:21 Намагайся, каб прыйсьці да зімы. Вітаюць цябе Эўбул, і Пуд, і Лін, і Кляўдыя, і ўсе браты.
2TI 4:22 Госпад Ісус Хрыстос з духам тваім. Ласка з вамі. Амэн.
TIT 1:1 Павал, слуга Божы, апостал жа Ісуса Хрыста, паводле веры выбраных Божых і пазнаньня праўды паводле пабожнасьці,
TIT 1:2 у надзеі жыцьця вечнага, якое абяцаў Бог, Які не падманвае, перад адвечнымі часамі,
TIT 1:3 а ў свой час зьявіў слова Сваё ў пропаведзі, якое было даверана мне паводле загаду Збаўцы нашага, Бога, —
TIT 1:4 Ціту, шчыраму дзіцяці ў супольнай веры: ласка, літасьць, супакой ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста, Збаўцы нашага.
TIT 1:5 Я пакінуў цябе ў Крыце дзеля таго, каб ты ўпарадкаваў, дзе чаго не хапае, і паставіў у гарадах старостаў, як я табе загадаў:
TIT 1:6 калі хто бездакорны, муж аднае жонкі, дзяцей мае верных, якіх не абвінавачваюць за распусту або непакорлівасьць.
TIT 1:7 Бо епіскап мусіць быць бездакорны, як Божы аканом, не самалюбны, не гняўлівы, ня п’яніца, не задзірлівы, ня сквапны,
TIT 1:8 але гасьцінны, дабралюбны, цьвярозы, праведны, багабойны, паўстрымлівы,
TIT 1:9 які трымаецца вернага слова згодна з вучэньнем, каб мог і настаўляць у здаровай навуцы, і дакараць тых, якія працівяцца.
TIT 1:10 Бо ёсьць шмат і непакорлівых, і пустаслоўных, і ашуканцаў, асабліва з абрэзаных,
TIT 1:11 якім трэба закрываць вусны; яны цэлыя дамы руйнуюць, навучаючы, чаго ня сьлед, дзеля агіднага набытку.
TIT 1:12 Сказаў нехта з іх, уласны іхні прарок: «Крыцяне заўсёды хлусяць, зьвяры ліхія, жываты гультайскія».
TIT 1:13 Сьведчаньне гэтае праўдзівае. Дзеля гэтае прычыны дакарай іх сувора, каб былі здаровыя ў веры,
TIT 1:14 не зважаючы на юдэйскія байкі і прыказаньні людзей, якія адварочваюцца ад праўды.
TIT 1:15 Для чыстых усё чыста, а для апаганеных і бязьверных няма нічога чыстага, але апаганены і розум іхні, і сумленьне.
TIT 1:16 Яны кажуць, што ведаюць Бога, а ўчынкамі адракаюцца, [яны —] брыдотныя і непакорныя, і на ўсякую добрую справу няздольныя.
TIT 2:1 А ты гавары, як належыць здароваму вучэньню:
TIT 2:2 каб старыя былі пільныя, сумленныя, цьвярозыя, здаровыя ў веры, любові, цярплівасьці;
TIT 2:3 каб старыя жанчыны паводзілі сябе, як належыцца сьвятым, не паклёпнічалі, не пілі шмат віна, вучылі добраму,
TIT 2:4 каб вучылі мудрасьці маладых, каб тыя любілі мужоў, любілі дзяцей,
TIT 2:5 былі цьвярозыя, чыстыя, гаспадарлівыя, добрыя, падпарадкаваныя сваім мужам, каб не было блюзьненьня на слова Божае.
TIT 2:6 Маладых людзей таксама ўпрошвай думаць цьвяроза,
TIT 2:7 у-ва ўсім даючы сябе за прыклад добрых учынкаў, у навучаньні — чысьціню, сумленнасьць, непахібнасьць,
TIT 2:8 слова здаровае, ненаганнае, каб той, хто супрацівіцца, быў асаромлены, ня маючы нічога благога сказаць пра нас.
TIT 2:9 Слугаў [навучай] падпарадкоўвацца сваім уладарам, у-ва ўсім падабацца ім, не пярэчачы,
TIT 2:10 не прыхоўваючы сабе, але зьяўляючы ўсю добрую вернасьць, каб у-ва ўсім аздаблялі вучэньне Збаўцы нашага Бога.
TIT 2:11 Бо зьявілася ласка Божая, што дае збаўленьне для ўсіх людзей,
TIT 2:12 якая навучае нас, каб, адрокшыся ад бязбожнасьці і пажадлівасьцяў сьвету, цьвяроза, праведна і пабожна жылі мы ў цяперашнім веку,
TIT 2:13 чакаючы шчасьлівае надзеі і зьяўленьня славы вялікага Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста,
TIT 2:14 Які даў Сябе за нас, каб выбавіць нас ад усякага беззаконьня і ачысьціць Сабе народ асаблівы, які рупіцца пра добрыя справы.
TIT 2:15 Гэтае кажы, упрошвай і дакарай з усякім загадам; няхай ніхто табою не пагарджае.
TIT 3:1 Нагадвай ім, каб падпарадкоўваліся і слухаліся начальнікаў і ўлады, былі падрыхтаваныя на ўсякую добрую справу,
TIT 3:2 на нікога ня блюзьнілі, не былі ваяўнічымі, былі спагаднымі і зьяўлялі ўсякую ціхасьць адносна ўсіх людзей.
TIT 3:3 Бо і мы былі некалі бяздумнымі, непакорнымі, падманутымі, служачы пажаданьням і розным асалодам, жывучы ў ліхоце і зайздрасьці, былі паскуднымі, ненавідзячы адзін аднаго.
TIT 3:4 А калі зьявілася ласкавасьць і любоў да людзей Збаўцы нашага, Бога,
TIT 3:5 Ён збавіў нас ня дзеля ўчынкаў праведнасьці, якія мы ўчынілі, але паводле літасьці Сваёй, праз лазьню адраджэньня і абнаўленьня Духам Сьвятым,
TIT 3:6 Якога Ён выліў на нас шчодра праз Ісуса Хрыста, Збаўцу нашага,
TIT 3:7 каб, апраўдаўшыся ласкай Ягонай, мы сталіся праз надзею спадкаемцамі жыцьця вечнага.
TIT 3:8 Вернае слова; і я хачу, каб ты сьцьвярджаў гэта, каб тыя, што вераць Богу, былі старанныя ў выкананьні добрых справаў: гэта добра і людзям карысна.
TIT 3:9 А дурных спрэчак, і радаводаў, і сварак, і звадак адносна Закону пазьбягай, бо яны некарысныя і марныя.
TIT 3:10 Чалавека герэтыка пасьля першага і другога напамінаньня пакінь,
TIT 3:11 ведаючы, што гэтакі разбэсьціўся і грашыць, асудзіўшы самога сябе.
TIT 3:12 Калі пашлю да цябе Арцёма або Тыхіка, намагайся прыйсьці да мяне ў Нікапаль, бо я пастанавіў перазімаваць там.
TIT 3:13 Зэна законьніка і Апалёса старанна правядзі, каб у іх не было ні ў чым недахопу.
TIT 3:14 Няхай і нашыя вучацца выконваць добрыя справы ў пільных патрэбах, каб не былі бясплодныя.
TIT 3:15 Вітаюць цябе ўсе, што са мною. Прывітай тых, што сябруюць з намі ў веры. Ласка з усімі вамі. Амэн.
PHM 1:1 Павал, вязень Ісуса Хрыста, і Цімафей, брат, — Філімону, улюбёнаму і супрацоўніку нашаму,
PHM 1:2 і ўлюбёнай Апфіі, і Архіпу, таварышу нашаму ў барацьбе, і хатняй царкве тваёй:
PHM 1:3 ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
PHM 1:4 Дзякую Богу майму, заўсёды ўзгадваючы пра цябе ў малітвах маіх,
PHM 1:5 чуючы пра любоў тваю і веру, якую маеш да Госпада Ісуса і да ўсіх сьвятых,
PHM 1:6 каб супольнасьць веры тваёй была дзейснай у пазнаньні ўсякага дабра, якое ў вас у Хрысьце Ісусе.
PHM 1:7 Бо вялікую маем ласку і пацяшэньне ў любові тваёй, бо праз цябе, браце, супачылі ўнутранасьці сьвятых.
PHM 1:8 Дзеля гэтага, маючы вялікую ў Хрысьце адвагу загадваць табе, што прыстойна [рабіць],
PHM 1:9 лепш праз любоў прашу, ня хто іншы, як Павал, староста, а цяпер і вязень Ісуса Хрыста.
PHM 1:10 Прашу цябе адносна дзіцяці майго Анісіма, якога я нарадзіў у путах маіх,
PHM 1:11 што быў некалі некарысны для цябе, а цяпер патрэбны табе і мне.
PHM 1:12 Яго я паслаў, а ты яго, як маё нутро, прыймі.
PHM 1:13 Хацеў я яго пры сабе трымаць, каб ён замест цябе паслужыў мне ў путах за Эвангельле,
PHM 1:14 але без твае згоды нічога не хацеў зрабіць, каб дабро тваё не з прынукі было, а з добрае волі.
PHM 1:15 Бо можа ён дзеля таго на гадзіну адыйшоў, каб ты атрымаў яго назаўсёды,
PHM 1:16 ужо не як слугу, але вышэй за слугу, як брата ўлюбёнага, асабліва для мяне, а тым больш для цябе — і паводле цела, і ў Госпадзе.
PHM 1:17 Дык калі маеш мяне за супольніка, прыймі яго, як мяне.
PHM 1:18 А калі ён чым скрыўдзіў цябе або вінен, лічы гэтае на мне.
PHM 1:19 Я, Павал, напісаў маёю рукою: «Я аддам»; каб не казаць табе, што ты і самім сабою мне вінны.
PHM 1:20 Гэтак, браце, дай мне скарыстацца ад цябе ў Госпадзе; супакой маё нутро ў Госпадзе.
PHM 1:21 Перакананы ў паслухмянасьці тваёй, я напісаў да цябе, ведаючы, што ты зробіш і больш, чым кажу.
PHM 1:22 А таксама падрыхтуй для мяне гасподу, бо спадзяюся, што праз малітвы вашыя буду вам падараваны.
PHM 1:23 Вітае цябе Эпафрас, вязень разам са мною ў Хрысьце Ісусе,
PHM 1:24 Марк, Арыстарх, Дэмас, Лука, супрацоўнікі мае.
PHM 1:25 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым. Амэн.
HEB 1:1 Бог, Які шмат разоў і шматлікімі спосабамі здаўна гаварыў да бацькоў праз прарокаў,
HEB 1:2 у апошнія гэтыя дні прамовіў да нас праз Сына, Якога паставіў за спадкаемцу ўсяго, праз Якога і вякі ўчыніў.
HEB 1:3 Ён, будучы зьзяньнем славы і выразам існасьці Ягонай і ўсё словам моцы Сваёй трымаючы, учыніўшы праз Сябе ачышчэньне грахоў нашых, сеў праваруч велічы на вышынях,
HEB 1:4 стаўшыся лепшым за анёлаў нагэтулькі, наколькі слаўнейшае за іх успадкаеміў імя.
HEB 1:5 Бо каму з анёлаў сказаў Ён калі: «Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе»? І яшчэ: «Я буду Яму Айцом, і Ён будзе Мне Сынам»?
HEB 1:6 А калі ізноў уводзіць Першароднага ў сусьвет, кажа: «І няхай паклоняцца Яму ўсе анёлы Божыя».
HEB 1:7 А наконт анёлаў кажа: «Ён робіць анёламі Сваімі духаў і служыцелямі Сваімі — полымя агню».
HEB 1:8 А наконт Сына: «Пасад Твой, Божа, на век вечны; кій правасьці — кій валадарства Твайго.
HEB 1:9 Ты палюбіў праведнасьць і зьненавідзеў беззаконьне. Дзеля гэтага памазаў Цябе, Божа, Бог Твой алеем весялосьці больш за таварышаў Тваіх».
HEB 1:10 І: «Ты напачатку, Госпадзе, умацаваў зямлю, і неба — справа рук Тваіх;
HEB 1:11 яны загінуць, а Ты застаешся; і ўсе, як шаты, састарэюць,
HEB 1:12 і, як адзеньне, Ты скруціш іх, і яны зьменяцца; а Ты — Той Самы, і гады Твае ня скончацца».
HEB 1:13 А наконт каго з анёлаў сказаў Ён калі: «Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа ног Тваіх»?
HEB 1:14 Ці ня ўсе яны — паслугавальныя духі, якія пасланыя на служэньне дзеля тых, якія маюць успадкаеміць збаўленьне?
HEB 2:1 Дзеля гэтага мусім асабліва зважаць на чутае, каб не адпасьці.
HEB 2:2 Бо калі сказанае праз анёлаў слова было цьвёрдае, і ўсякае парушэньне і непаслухмянасьць даставалі справядлівую адплату,
HEB 2:3 як мы ўцячэм, калі занядбалі такое вялікае збаўленьне, якое спачатку было сказанае Госпадам, зацьверджана ў нас ад тых, якія чулі,
HEB 2:4 якім засьведчыў Бог праз знакі, і цуды, і розныя сілы, і праз раздаваньне Духа Сьвятога паводле волі Яго?
HEB 2:5 Бо не анёлам падпарадкаваў Ён будучы сусьвет, пра які гаворым.
HEB 2:6 Засьведчыў жа нехта недзе, кажучы: «Што ёсьць чалавек, што Ты ўзгадваеш яго, або сын чалавечы, што Ты адведваеш яго?
HEB 2:7 Крыху Ты панізіў яго перад анёламі, даў яму вянок славы і пашаны і паставіў яго па-над творамі рук Тваіх;
HEB 2:8 усё падпарадкаваў Ты пад ногі яго». Бо калі падпарадкаваў яму ўсё, нічога не пакінуў непакорным яму. Але цяпер мы яшчэ ня бачым, каб усё было падпарадкавана яму,
HEB 2:9 а бачым Ісуса, Які крыху быў паніжаны перад анёламі, Які праз пакуту сьмерці атрымаў вянок славы і пашаны, каб з ласкі Божае пакаштаваў сьмерці за ўсіх.
HEB 2:10 Бо трэба было, каб Той, дзеля Якога ўсё і праз Якога ўсё, ведучы многіх сыноў у славу, Начальніка збаўленьня іхняга праз пакуты ўчыніў споўненым.
HEB 2:11 Бо і Той, Які асьвячае, і тыя, якія асьвячаюцца, усе — з Аднаго; дзеля гэтай прычыны Ён не саромеецца называць іх братамі, кажучы:
HEB 2:12 «Паведамлю імя Тваё братам Маім, пасярод царквы засьпяваю Табе».
HEB 2:13 І яшчэ: «Я буду спадзявацца на Яго». І яшчэ: «Вось, я і дзеці, якіх даў мне Бог».
HEB 2:14 Дык калі дзеці сталіся супольнікамі цела і крыві, і Ён таксама мае ўдзел у іх, каб праз сьмерць зьнішчыць таго, хто мае ўладу над сьмерцю, гэта ёсьць д’ябала,
HEB 2:15 і вызваліць тых, якія дзеля страху сьмерці праз усё жыцьцё падлягалі няволі.
HEB 2:16 Бо, сапраўды, не анёлаў Ён прыймае, але насеньне Аўраамавае прыймае.
HEB 2:17 Дзеля гэтага Ён павінен быў у-ва ўсім стацца падобным да братоў, каб быць міласьцівым і верным Першасьвятаром перад Богам дзеля перамольваньня за грахі народу.
HEB 2:18 Бо таму, што Сам Ён, спакушаны, цярпеў, можа тым, якія спакушаныя, дапамагчы.
HEB 3:1 Дзеля гэтага, браты сьвятыя, удзельнікі ў нябесным пакліканьні, прыгледзьцеся да Апостала і Першасьвятара вызнаньня нашага, Ісуса Хрыста,
HEB 3:2 Які верны Таму, Які паставіў Яго, як і Майсей у-ва ўсім доме Ягоным.
HEB 3:3 Бо Ён варты яшчэ большае славы за Майсея, як і большую пашану мае за дом той, хто яго збудаваў.
HEB 3:4 Бо ўсякі дом некім будуецца; а Той, Які ўсё збудаваў, — Бог .
HEB 3:5 І Майсей верны ў-ва ўсім доме Ягоным, як слуга, дзеля сьведчаньня пра тое, што мела быць сказаным;
HEB 3:6 а Хрыстос — як Сын у доме Ягоным, дом Якога — мы, калі толькі адвагу і пахвалу надзеі цьвёрда да канца трымаць будзем.
HEB 3:7 Дзеля гэтага, як кажа Дух Сьвяты: «Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны,
HEB 3:8 не закамяняйце сэрцы вашыя, як у раздражненьні, у дзень спакусы ў пустыні,
HEB 3:9 дзе спакушалі Мяне бацькі вашыя, выпрабоўвалі Мяне і бачылі справы Мае сорак гадоў.
HEB 3:10 Дзеля гэтага ўгнявіўся Я на пакаленьне тое і сказаў: “Заўсёды блукаюць яны сэрцам, а самі не спазналі шляхоў Маіх”.
HEB 3:11 Дык прысягнуў Я ў гневе Маім, што ня ўвойдуць яны ў супачынак Мой».
HEB 3:12 Глядзіце, браты, каб не было ў кім з вас сэрца злога і бязьвернага, што адступаецца ад Бога Жывога,
HEB 3:13 але прасіце адзін аднаго штодня, пакуль называецца “сёньня”, каб хто з вас не закамянеў праз падман грэху.
HEB 3:14 Бо мы сталіся ўдзельнікамі Хрыста, калі толькі пачатку пэўнасьці цьвёрда будзем трымацца да канца,
HEB 3:15 калі гаворыцца: «Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны, не закамяняйце сэрцы вашыя, як у раздражненьні».
HEB 3:16 Бо некаторыя, што чулі, раздражнілі; але ня ўсе, якія выйшлі з Эгіпту праз Майсея.
HEB 3:17 На каго ж гневаўся Ён сорак гадоў? Ці не на тых, якія зграшылі, косткі якіх палеглі ў пустыні?
HEB 3:18 А каму прысягаў Ён, што ня ўвойдуць яны ў супачынак Ягоны, калі ня тым, якія не скарыліся?
HEB 3:19 І бачым, што яны не змаглі ўвайсьці праз недаверства.
HEB 4:1 Дык будзем баяцца, каб, калі яшчэ трывае абяцаньне ўвайсьці ў супачынак Ягоны, ня думаў хто з вас, што ён горшы.
HEB 4:2 Бо і нам [гэта] дабравешчана, як і тым; але ім не дало карысьці пачутае слова, бо не спалучылася з вераю тых, якія слухалі.
HEB 4:3 Бо ўваходзім у супачынак мы, якія паверылі, бо Ён сказаў: «Дык прысягнуў Я ў гневе Маім, што ня ўвойдуць яны ў супачынак Мой», хоць справы [Ягоныя] сталіся ад заснаваньня сьвету.
HEB 4:4 Бо сказана недзе наконт сёмага дню гэтак: «І супачыў Бог у дзень сёмы ад усіх справаў Сваіх».
HEB 4:5 І яшчэ тут: «Ня ўвойдуць яны ў супачынак Мой».
HEB 4:6 Дык, калі некаторым застаецца ўвайсьці ў яго, а тыя, якім раней дабравешчана, не ўвайшлі ў яго за няскоранасьць,
HEB 4:7 ізноў Ён вызначае дзень “сёньня”, кажучы праз Давіда, праз гэтулькі часу, як было сказана: «Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны, не закамяняйце сэрцы вашыя».
HEB 4:8 Бо калі б Егошуа даў тым супачынак, не было б сказана пасьля таго пра іншы дзень.
HEB 4:9 Таму застаецца для народу Божага захаваньне суботы.
HEB 4:10 Бо хто ўвайшоў у супачынак Ягоны, той і сам супачыў ад справаў сваіх, як і Бог ад Сваіх.
HEB 4:11 Дык будзем намагацца ўвайсьці ў супачынак гэты, каб хто за тым прыкладам не палёг праз няскоранасьць.
HEB 4:12 Бо слова Божае жывое і дзейснае, і вастрэйшае за ўсякі меч двусечны, і працінае аж да разьдзяленьня душы і духа, суставаў і шпіку, і судзіць думкі і намеры сэрца.
HEB 4:13 І няма стварэньня, схаванага перад Ім, але ўсё аголена і адкрыта перад вачыма Таго, пра Якога нашае слова.
HEB 4:14 Дык, маючы Першасьвятара вялікага, Які прайшоў праз неба, Ісуса, Сына Божага, будзем трымацца вызнаньня.
HEB 4:15 Бо маем Першасьвятара не такога, што ня можа спачуваць слабасьцям нашым, але такога, які, падобна нам, дазнаў спакушэньня ў-ва ўсім, апрача грэху.
HEB 4:16 Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і ласку знайсьці дападмогу ў адпаведны час.
HEB 5:1 Бо ўсякі першасьвятар, які спаміж людзей бярэцца, дзеля людзей стаўляецца на тое, што Божае, каб прыносіў дары і ахвяры за грахі,
HEB 5:2 каб мог спачуваць тым, якія не разумеюць і заблукалі, бо і сам абложаны нядужасьцю,
HEB 5:3 і праз гэта павінен як за народ, гэтак і за сябе прыносіць [ахвяры] за грахі.
HEB 5:4 І ніхто сам сабою не прыймае гэтую пашану, але той, хто пакліканы Богам, як і Аарон.
HEB 5:5 Гэтак і Хрыстос ня Сам Сябе праславіў, каб быць Першасьвятаром, але Той, Які сказаў Яму: «Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе»,
HEB 5:6 як і ў іншым [месцы] кажа: «Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка».
HEB 5:7 Ён у дні цела Свайго з вялікім крыкам і сьлязьмі прыносіў просьбы і ўпрошваньні да Таго, Які мог збавіць Яго ад сьмерці, і быў выслуханы дзеля багабойнасьці.
HEB 5:8 Хоць Ён — Сын, але навучыўся паслухмянасьці праз тое, што перацярпеў,
HEB 5:9 і, споўніўшы [ўсё], стаўся для ўсіх, якія паслухмяныя Яму, прычынаю вечнага збаўленьня,
HEB 5:10 названы ад Бога Першасьвятаром паводле парадку Мэльхісэдэка.
HEB 5:11 Адносна Яго мы маем шмат сказаць, і цяжка выказаць, бо вы сталіся маруднымі, каб слухаць.
HEB 5:12 Бо вы, якія паводле часу павінны быць настаўнікамі, ізноў маеце патрэбу, каб вучылі вас падставовым пачаткам словаў Божых, і вы маеце патрэбу ў малацэ, а ня ў цьвёрдай страве.
HEB 5:13 Бо ўсякі, хто спажывае малако, неспрактыкаваны ў слове праведнасьці, бо ён — немаўля.
HEB 5:14 А цьвёрдая страва ёсьць для дасканалых, у якіх праз ужываньне разуменьне спрактыкаванае распазнаваць добрае і ліхое.
HEB 6:1 Дзеля гэтага, пакінуўшы пачатак Хрыстовага слова, зьвернемся да дасканаласьці, не кладучы ізноў падмуркі, [гаворачы пра] навяртаньне ад мёртвых справаў і веру ў Бога,
HEB 6:2 вучэньне пра хрышчэньні, і ўскладаньне рук, і ўваскрасеньне мёртвых, і суд вечны.
HEB 6:3 І гэта зробім, калі Бог дазволіць.
HEB 6:4 Бо немагчыма тых, якія аднойчы былі прасьветленыя, і пакаштавалі дару нябеснага, і сталіся ўдзельнікамі Духа Сьвятога,
HEB 6:5 і пакаштавалі добрага слова Божага і моцаў будучага веку,
HEB 6:6 і адпалі, ізноў абнаўляць праз навяртаньне, тых, якія ізноў укрыжоўваюць у сабе Сына Божага і аддаюць на сорам [Яго].
HEB 6:7 Бо зямля, якая п’е дождж, што часта зыходзіць на яе, і родзіць расьліну, карысную для тых, хто абрабляе яе, атрымлівае дабраслаўленьне ад Бога;
HEB 6:8 а тая, якая прыносіць церні і асот, непрыдатная і блізкая да праклёну, і канец яе — спаленьне.
HEB 6:9 А мы перакананыя адносна вас, улюбёныя, што вы — лепшыя і маеце збаўленьне, хаця і гаворым гэтак.
HEB 6:10 Бо Бог не няправедны, каб забыцца на справу вашую і працу любові, якую вы зьявілі ў імя Ягонае, калі служылі і служыце сьвятым.
HEB 6:11 А мы жадаем, каб кожны з вас выяўляў такую самую дбаласьць у пэўнасьці надзеі да канца,
HEB 6:12 каб ня стацца вам маруднымі, але пераймальнікамі тых, якія праз веру і доўгацярплівасьць бяруць у спадчыну абяцаньні.
HEB 6:13 Бо Бог, абяцаючы Абрагаму, ня маючы нікога вышэйшага, каб прысягаць, прысягаў Самім Сабою,
HEB 6:14 кажучы: «Праўдзіва, дабраслаўляючы, дабраслаўлю цябе і, памнажаючы, памножу цябе».
HEB 6:15 І гэтак [Абрагам], маючы доўгацярплівасьць, атрымаў абяцаньне.
HEB 6:16 Бо людзі прысягаюць вышэйшым, і ўсякая спрэчка між імі завяршаецца прысягай на сцьвярджэньне.
HEB 6:17 Дзеля гэтага Бог, хочучы празьмерна паказаць спадкаемцам абяцаньня нязьменнасьць намеру Свайго, ужыў прысягу,
HEB 6:18 каб праз дзьве нязьменныя рэчы, у якіх Богу хлусіць немагчыма, вялікае пацяшэньне мелі мы, якія прыбеглі ўхапіцца за надзею, што перад намі ляжыць,
HEB 6:19 якую маем, як якар душы, пэўны і трывалы, які ўваходзіць у-ва ўнутранае за заслону,
HEB 6:20 куды за нас як папярэднік увайшоў Ісус, стаўшыся Першасьвятаром на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка.
HEB 7:1 Бо гэты Мэльхісэдэк, валадар Салему, сьвятар Бога Найвышэйшага, які сустрэў Абрагама, калі той вяртаўся пасьля разгрому валадароў, і дабраславіў яго,
HEB 7:2 і якому дзесяціну ад усяго аддзяліў Абрагам, па-першае, перакладаецца як Валадар праведнасьці, а пасьля ён — валадар Салему, гэта ёсьць Валадар супакою,
HEB 7:3 бяз бацькі, бяз маці, без радаводу, які ня мае ані пачатку дзён, ані канца жыцьця, падобны да Сына Божага, застаецца сьвятаром назаўсёды.
HEB 7:4 Бачыце, які вялікі той, якому нават Абрагам патрыярх даў дзесяціну са здабычы.
HEB 7:5 Тыя з сыноў Левія, якія атрымліваюць сьвятарства, маюць прыказаньне паводле Закону браць дзесяціну з народу, гэта ёсьць з братоў сваіх, хаця і яны выйшлі з паясьніцы Абрагама.
HEB 7:6 А ён, які не паходзіць з іх, узяў дзесяціну ад Абрагама і дабраславіў таго, які меў абяцаньні.
HEB 7:7 Без усялякае спрэчкі меншы дабраслаўляецца большым.
HEB 7:8 І тут дзесяціны атрымліваюць людзі сьмяротныя, а там — той, пра якога сьведчыцца, што жыве.
HEB 7:9 І, можна так сказаць, праз Абрагама ўзята дзесяціна і з Левія, які сам атрымлівае дзесяціны,
HEB 7:10 бо ён быў яшчэ ў паясьніцы бацькі, калі сустрэў яго Мэльхісэдэк.
HEB 7:11 Дык, калі б усё зьдзейсьнілася праз сьвятарства лявітаў, бо народ разам з ім атрымаў Закон, якая яшчэ патрэба паўставаць іншаму сьвятарству паводле парадку Мэльхісэдэка, а не паводле парадку Аарона называцца?
HEB 7:12 Бо разам з пераменай сьвятарства патрэбна, каб сталася і зьмена Закону.
HEB 7:13 Бо Той, пра Якога гаворыцца гэтае, належаў да другога калена, з якога ніхто не прыступаў да ахвярніка.
HEB 7:14 Бо відочна, што Госпад наш узыйшоў з калена Юды, а пра гэтае калена Майсей нічога не сказаў адносна сьвятарства.
HEB 7:15 І гэта яшчэ больш зразумела, калі паводле падабенства Мэльхісэдэка паўстае іншы Сьвятар,
HEB 7:16 Які не паводле Закону прыказаньня цялеснага стаўся, але паводле моцы незьнішчальнага жыцьця.
HEB 7:17 Бо засьведчыў [Бог]: «Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка».
HEB 7:18 Бо раней быўшае прыказаньне адкінута праз слабасьць яго і некарыснасьць,
HEB 7:19 бо Закон нічога ня споўніў, але ўводзіцца лепшая надзея, праз якую мы набліжаемся да Бога.
HEB 7:20 І як гэта было не без прысягі,
HEB 7:21 бо тыя ставаліся сьвятарамі без прысягі, а Гэты — з прысягай Таго, Які гаварыў пра Яго: «Прысягнуў Госпад і не раскаецца: Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка»,
HEB 7:22 нагэтулькі лепшага запавету Паручальнікам стаўся Ісус.
HEB 7:23 І тых сьвятароў было шмат дзеля таго, што сьмерць забараняла [некаму] затрымацца,
HEB 7:24 а Гэты праз тое, што застаецца на вякі, мае сьвятарства, якое не адступаецца [ад Яго],
HEB 7:25 таму Ён і можа цалкам збаўляць тых, якія прыходзяць праз Яго да Бога, заўсёды жывы, каб заступацца за іх.
HEB 7:26 Бо Гэткага трэба нам Першасьвятара, сьвятога, нявіннага, беззаганнага, адлучанага ад грэшнікаў і ўзвышанага па-над нябёсы,
HEB 7:27 Які ня мае патрэбы штодня, як тыя першасьвятары, прыносіць ахвяры спачатку за свае грахі, пасьля за [грахі] народу, бо Ён зрабіў гэта аднойчы, прынёсшы [ў ахвяру] Сябе.
HEB 7:28 Бо Закон стаўляе за першасьвятароў людзей, якія маюць нядужасьць, а слова прысягі, што пасьля Закону, [паставіла] Сына, дасканалага на вякі.
HEB 8:1 А галоўнае ў тым, што сказана, тое, што мы маем Першасьвятара, Які сеў праваруч пасаду велічы ў небе,
HEB 8:2 служыцель Сьвятыні і праўдзівага Намёту, які паставіў Госпад, а не чалавек.
HEB 8:3 Бо кожны першасьвятар стаўляецца на тое, каб прыносіць дары і ахвяры; таму трэба, каб і Гэты меў нешта, што прынесьці.
HEB 8:4 Бо калі б Ён быў на зямлі, ня быў бы сьвятаром, [бо] ёсьць сьвятары, якія паводле Закону прыносяць дары,
HEB 8:5 якія служаць прыкладу і ценю [рэчаў] нябесных, як атрымаў слова Майсей, калі меўся зрабіць намёт: «Глядзі, — прамовіў Ён, — зрабі ўсё паводле вобразу, які паказаны табе на гары».
HEB 8:6 А цяпер Ён атрымаў служэньне тым слаўнейшае, чым лепшага Ён пасярэднік запавету, які ўзаконены на лепшых абяцаньнях.
HEB 8:7 Бо калі б той першы быў без заганы, не шукалася б месца для другога.
HEB 8:8 Бо, вінавацячы іх, кажа: «Вось, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я зраблю з домам Ізраіля і з домам Юды новы запавет,
HEB 8:9 не паводле запавету, які Я зрабіў з бацькамі іх у дзень, калі ўзяў іх рукою Маёю, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпту, бо яны ня вытрывалі ў запавеце Маім, і Я занядбаў іх, — кажа Госпад.
HEB 8:10 Вось запавет, які Я заключу з домам Ізраіля пасьля тых дзён, — кажа Госпад, — даючы законы Мае ў думкі іхнія, напішу іх і на сэрцах іхніх, і буду ім Богам, а яны Мне будуць народам.
HEB 8:11 І ня будзе вучыць кожны бліжняга свайго і кожны брата свайго, кажучы: “Пазнай Госпада”, бо ўсе, ад малога іхняга да вялікага іхняга, будуць ведаць Мяне.
HEB 8:12 Бо міласьцівы буду да няправеднасьцяў іхніх, і грахоў іхніх і беззаконьняў іхніх больш не ўзгадаю».
HEB 8:13 Калі кажа “новы”, учыніў старым першы; а тое, што старэе і здаўніваецца, блізкае, каб шчэзнуць.
HEB 9:1 Дык і першы [запавет] меў пастановы служэньня і сьвятыню ў сьвеце.
HEB 9:2 Бо першы намёт быў збудаваны, і ў ім сьвечнік, і стол, і хлябы пакладныя, і завецца ён “Сьвятое”.
HEB 9:3 А за другой заслонай намёт, які завецца “Сьвятое Сьвятых”,
HEB 9:4 які мае залатую кадзільню і каўчэг запавету, які абкладзены з усіх бакоў золатам, у якім залатая пасудзіна з маннай, і кій Аарона, што расквітнеў, і табліцы запавету,
HEB 9:5 а над ім — херувімы славы, якія ацяняюць перамольню; пра гэта ня варта цяпер казаць падрабязна.
HEB 9:6 А калі гэта так збудавана, у першы намёт заўсёды ўваходзяць сьвятары, зьдзяйсьняючы служэньне,
HEB 9:7 а ў другі — раз у год адзін першасьвятар, не без крыві, якую прыносіць за сябе і за няведаньне народу.
HEB 9:8 Гэтым паказвае Дух Сьвяты, што яшчэ не адкрыты шлях у сьвятыню, пакуль стаіць першы намёт,
HEB 9:9 які ёсьць прыклад цяперашняга часу, калі прыносяцца дары і ахвяры, якія ня могуць удасканаліць паводле сумленьня таго, хто служыць,
HEB 9:10 якія толькі ў ежы і пітве, і розных абмываньнях і пастановах цела, якія пастаўленыя да часу выпраўленьня.
HEB 9:11 А Хрыстос, Першасьвятар будучага дабра, прыйшоўшы праз вялікшы і дасканалейшы намёт, не рукамі зроблены, гэта значыць, не такога стварэньня,
HEB 9:12 і не праз кроў казлоў і цялят, але праз уласную кроў, адзін раз увайшоў у сьвятыню, знайшоўшы вечнае выбаўленьне.
HEB 9:13 Бо калі кроў валоў і казлоў і попел каровы, пакрапіўшы апаганеных, асьвячае іх дзеля чыстасьці цела,
HEB 9:14 наколькі больш кроў Хрыста, Які праз Духа вечнага прынёс Сябе беззаганнага Богу, ачысьціць сумленьне вашае ад мёртвых справаў дзеля служэньня Богу Жывому?
HEB 9:15 І дзеля гэтага Ён — Пасярэднік новага запавету, каб, як станецца сьмерць дзеля адкупленьня парушэньняў, [што былі пры] першым запавеце, тыя, якія пакліканыя да вечнае спадчыны, атрымалі абяцаньне.
HEB 9:16 Бо дзе запавет, трэба, каб прыйшла сьмерць таго, хто заключыў [яго],
HEB 9:17 бо запавет набывае моц ад памёршых; ён ня мае сілы, пакуль жыве той, хто заключыў [яго].
HEB 9:18 Дык і першы [запавет] быў усталяваны не без крыві.
HEB 9:19 Бо Майсей, сказаўшы ўсе прыказаньні паводле Закону ўсяму народу, узяў кроў цялят і казлоў з вадою, і воўнай пунсовай, і ізопам, пакрапіў і саму кнігу, і ўвесь народ,
HEB 9:20 кажучы: «Гэта кроў запавету, які даў вам Бог».
HEB 9:21 І намёт, і ўсё начыньне дзеля служэньня таксама пакрапіў крывёю.
HEB 9:22 І амаль усё паводле Закону ачышчаецца крывёю, і без праліцьця крыві не бывае адпушчэньня.
HEB 9:23 Дык трэба было, каб [рэчы, што паводле] прыкладу таго, што ў небе, ачышчаліся гэтымі, а самі [рэчы] нябесныя — лепшымі за гэтыя ахвярамі.
HEB 9:24 Бо Хрыстос увайшоў не ў сьвятыню, рукамі зробленую, на ўзор праўдзівае, але ў самае неба, каб цяпер зьявіцца перад абліччам Божым за нас;
HEB 9:25 і не дзеля таго, каб шматкроць прыносіць Сябе, як штогод уваходзіць першасьвятар у сьвятыню з чужою крывёй,
HEB 9:26 бо мусіў бы Ён шматкроць цярпець ад заснаваньня сьвету, але Ён цяпер адзін раз зьявіўся на сканчэньні вякоў дзеля адкіданьня грэху праз ахвяру Сваю.
HEB 9:27 І як усім людзям вызначана раз памерці, а пасьля гэтага — суд,
HEB 9:28 гэтак і Хрыстос, раз прынёсшы Сябе [ў ахвяру], каб панесьці грахі многіх, другі раз бяз грэху будзе зьяўлены дзеля збаўленьня тым, якія чакаюць Яго.
HEB 10:1 Бо Закон, які мае цень будучага дабра, а ня сам вобраз рэчаў, тымі ахвярамі, якія нязьменна прыносяцца штогод, ніколі ня можа зрабіць дасканалымі тых, што прыходзяць [з імі].
HEB 10:2 Бо іначай перасталі б прыносіць іх, бо ўжо ня мелі б сьвядомасьці грахоў тыя, што служаць, аднойчы ачышчаныя.
HEB 10:3 Але праз гэтыя [ахвяры] штогод узгадваецца пра грахі,
HEB 10:4 бо немагчыма, каб кроў валоў і казлоў забірала грахі.
HEB 10:5 Дзеля гэтага [Хрыстос], уваходзячы ў сьвет, кажа: «Ахвяры і дару Ты не захацеў, але цела падрыхтаваў для Мяне.
HEB 10:6 Цэласпаленьні і [ахвяры] за грэх Ты не ўпадабаў.
HEB 10:7 Тады Я сказаў: “Вось, іду (на пачатку кнігі напісана пра Мяне) учыніць, Божа, волю Тваю”».
HEB 10:8 Сказаўшы перш, што «ахвяры, і дару, і цэласпаленьняў, і [ахвяры] за грэх Ты не захацеў і не ўпадабаў», а яны прыносяцца паводле Закону,
HEB 10:9 пасьля сказаў: «Вось, іду ўчыніць, Божа, волю Тваю». Касуе першае, каб паставіць другое.
HEB 10:10 Гэтай воляй мы асьвячоныя праз аднакротнае прынясеньне цела Ісуса Хрыста.
HEB 10:11 І ўсякі сьвятар штодня стаіць, спраўляючы служэньне і шматкроць прыносячы тыя самыя ахвяры, якія ніколі ня могуць зьняць грахоў.
HEB 10:12 А Ён, прынёсшы адну ахвяру за грахі, назаўсёды сеў праваруч Бога,
HEB 10:13 чакаючы яшчэ, пакуль ворагі Ягоныя будуць пакладзены як падножжа ног Ягоных.
HEB 10:14 Бо Ён адным дарам назаўсёды зрабіў дасканалымі тых, якіх асьвяціў.
HEB 10:15 Сьведчыць жа нам і Дух Сьвяты, бо пасьля прадказана:
HEB 10:16 «Вось запавет, які Я заключу з імі пасьля дзён тых, — кажа Госпад, — даючы законы Мае ў сэрцы іхнія, напішу іх і ў думках іхніх,
HEB 10:17 і грахоў іхніх і беззаконьняў іхніх больш не ўзгадаю».
HEB 10:18 А дзе адпушчэньне грахоў, ужо непатрэбны дар за іх.
HEB 10:19 Дык, браты, маючы адвагу ўваходзіць у сьвятыню праз кроў Ісуса Хрыста,
HEB 10:20 шляхам новым і жывым, які Ён усталяваў для нас праз заслону, гэта ёсьць цела Сваё,
HEB 10:21 і маючы вялікага Сьвятара над домам Божым,
HEB 10:22 будзем падыходзіць са шчырым сэрцам, у поўні веры, пакрапіўшы сэрцы, [каб ачысьціць] ад сумленьня злога, і абмыўшы цела чыстай вадою.
HEB 10:23 Будзем трымацца няўхільна вызнаньня надзеі, бо верны Той, Які абяцаў,
HEB 10:24 і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў,
HEB 10:25 не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.
HEB 10:26 Бо калі мы самахоць грашым, атрымаўшы пазнаньне праўды, ужо не застаецца ахвяра за грахі,
HEB 10:27 але нейкае жахлівае чаканьне суду і жару агню, які мае пажэрці супраціўнікаў.
HEB 10:28 Хто адкінуў Закон Майсея пры двух ці трох сьведках, бяз літасьці памірае.
HEB 10:29 Наколькі, думаеце, цяжэйшае кары дастойны той, хто Сына Божага патаптаў, і кроў запавету, якою ён асьвячоны, за звычайную палічыў, і Духа ласкі зьняважыў?
HEB 10:30 Бо мы ведаем Таго, Які сказаў: «“Мне помста, Я аддам”, — кажа Госпад». І ізноў: «Госпад будзе судзіць народ Свой».
HEB 10:31 Жахліва трапіць у рукі Бога Жывога!
HEB 10:32 Узгадайце ж ранейшыя дні вашыя, калі вы, прасьветленыя, вытрывалі вялікае змаганьне пакутаў,
HEB 10:33 ці то самі выстаўляныя на зьнявагі і зьдзекі, ці то стаўшыся супольнікамі тых, якія пераносяць такое.
HEB 10:34 Бо вы і маім путам спачувалі, і рабунак маёмасьці вашае з радасьцю прыймалі, ведаючы, што маеце для сябе ў небе маёмасьць лепшую, якая застанецца.
HEB 10:35 Дык не пакідайце адвагі вашае, якая мае вялікую нагароду.
HEB 10:36 Бо вам патрэбная цярплівасьць, каб, учыніўшы волю Божую, атрымаць абяцаньне.
HEB 10:37 Бо яшчэ крыху, зусім крыху, і надыйдзе Той, Які надыходзіць, і не замарудзіць.
HEB 10:38 «А праведны з веры жыць будзе»; і: «Калі хто будзе хістацца, не ўпадабае яго душа Мая».
HEB 10:39 Мы ж ня хісткія на загубу, але [стаім] у веры на здабыцьцё душы.
HEB 11:1 А вера ёсьць пэўнасьць у тым, чаго спадзяемся, перакананасьць у рэчах нябачных.
HEB 11:2 Бо ў ёй засьведчаны старэйшыя.
HEB 11:3 Вераю разумеем, што вякі наладжаны словам Божым, каб з няяўнага сталася бачнае.
HEB 11:4 Вераю Абэль прынёс Богу лепшую ахвяру, чым Каін, праз што атрымаў сьведчаньне, што ён — праведны, [бо гэта] засьведчыў Бог пра дары ягоныя; і праз яе ён, памёршы, яшчэ гаворыць.
HEB 11:5 Вераю Энох быў перанесены, што ня ўбачыў сьмерці; і не знайшлі яго, бо перанёс яго Бог. Бо перад перанясеньнем ягоным было засьведчана, што ён спадабаўся Богу.
HEB 11:6 А бяз веры спадабацца немагчыма, бо той, хто прыходзіць да Бога, мусіць верыць, што Ён ёсьць і тым, хто шукае Яго, нагароду дае.
HEB 11:7 Вераю Ной, атрымаўшы слова пра тое, што яшчэ не было бачным, у багабойнасьці пабудаваў каўчэг дзеля збаўленьня дому свайго; ёю ён асудзіў сьвет і паводле веры стаўся спадкаемцам праведнасьці.
HEB 11:8 Вераю Абрагам, калі быў пакліканы, падпарадкаваўся, каб ісьці ў месца, якое меў атрымаць у спадчыну, і выйшаў, не разумеючы, куды ідзе.
HEB 11:9 Вераю вандраваў ён на зямлі абяцанай, як на чужой, жывучы ў намётах з Ісаакам і Якубам, суспадчыньнікамі таго самага абяцаньня;
HEB 11:10 бо ён чакаў гораду, які мае падмуркі, якога майстар і дойлід — Бог.
HEB 11:11 Вераю і сама Сара атрымала сілу на зачацьце насеньня і не па часе веку нарадзіла, бо верным прызнавала Таго, Які абяцаў.
HEB 11:12 І дзеля гэтага ад аднаго, і пры гэтым амярцьвелага, нарадзілася гэтак шмат, як зорак у небе і як незьлічоны пясок на ўзьбярэжжы мора.
HEB 11:13 Усе яны памерлі ў веры, не атрымаўшы абяцаньняў, але толькі здалёк бачачы іх, і маючы пэўнасьць, і вітаючы [іх], і прызнаючы, што яны — чужынцы і вандроўнікі на зямлі.
HEB 11:14 Бо тыя, што гэтак кажуць, паказваюць, што яны бацькаўшчыну шукаюць.
HEB 11:15 І, калі б яны памяталі тую, з якое выйшлі, мелі б час вярнуцца.
HEB 11:16 Але яны лепшага жадалі, гэта ёсьць нябеснага; дзеля гэтага Бог не саромеецца іх, каб іхнім Богам называцца, бо Ён падрыхтаваў ім горад.
HEB 11:17 Вераю Абрагам, спакушаны, прынёс [у ахвяру] Ісаака, і прынёс адзінароднага, якога прыняў як абяцаньне,
HEB 11:18 пра якога было сказана: «У Ісааку будзе названае насеньне табе»,
HEB 11:19 бо ён лічыў, што Бог мае моц і з мёртвых уваскрасіць, дзеля чаго і атрымаў яго як прыклад.
HEB 11:20 Вераю ў будучае дабраславіў Ісаак Якуба і Эзава.
HEB 11:21 Вераю Якуб, паміраючы, дабраславіў кожнага з сыноў Язэпа і пакланіўся на верх кія свайго.
HEB 11:22 Вераю Язэп, канаючы, пра выхад сыноў Ізраіля нагадаў і загадаў наконт костак сваіх.
HEB 11:23 Вераю Майсей па нараджэньні тры месяцы быў хаваны бацькамі сваімі, бо яны бачылі, што хлопчык мілы [Богу], і не спалохаліся валадарскага загаду.
HEB 11:24 Вераю Майсей, стаўшыся дарослым, адмовіўся называцца сынам дачкі фараона
HEB 11:25 і выбраў лепш пакутаваць з народам Божым, чым мець часовую прыемнасьць грэху,
HEB 11:26 зьнявагу Хрыстовую палічыўшы большым багацьцем, чым скарбы эгіпецкія; бо ён на нагароду ўглядаўся.
HEB 11:27 Вераю пакінуў ён Эгіпет, не спалохаўшыся ярасьці валадарскай, бо непахісны быў, быццам бачачы Нябачнага.
HEB 11:28 Вераю ўчыніў ён Пасху і праліцьцё крыві, каб не крануў іх той, які нішчыў першародных.
HEB 11:29 Вераю перайшлі яны праз Чырвонае мора, як па сухім; на што спакусіўшыся, Эгіпцяне былі патопленыя.
HEB 11:30 Вераю ўпалі муры Ерыхону, як абыходзілі [іх] сем дзён.
HEB 11:31 Вераю Рахаў распусьніца, з супакоем прыняўшы выведчыкаў, не загінула з тымі, якія не скарыліся.
HEB 11:32 І што яшчэ скажу? Бо ня хопіць мне часу, каб распавядаць пра Гедэона, Барака, пра Самсона і Ефтая, пра Давіда і Самуэля, і пра прарокаў,
HEB 11:33 якія вераю перамагалі валадарствы, чынілі праведнасьць, атрымлівалі абяцаньні, загароджвалі пашчы ільвоў,
HEB 11:34 тушылі сілу агню, уцякалі ад вострыва мяча, умацоўваліся ад слабасьці, ставаліся дужымі ў бітве, прымушалі ўцякаць табары чужынцаў,
HEB 11:35 жонкі атрымлівалі памёршых сваіх уваскрошанымі; а іншыя былі замучаныя, не дачакаўшыся адкупленьня, каб атрымаць лепшае ўваскрашэньне,
HEB 11:36 іншыя паспыталі зьдзекаў і тартураў, а яшчэ путаў і вязьніцы,
HEB 11:37 былі каменаваныя, пілаваныя, спакушаныя, былі забіваныя мячом, бадзяліся ў авечых і казіных скурах, маючы нястачу, прыгнёт, нягоды;
HEB 11:38 тыя, якіх сьвет ня быў варты, туляліся па пустынях і горах, па пячорах і шчылінах зямлі.
HEB 11:39 І ўсе яны, што засьведчаныя вераю, не атрымалі абяцаньня,
HEB 11:40 бо Бог прадугледзеў адносна нас нешта лепшае, каб яны не бяз нас асягнулі дасканаласьць.
HEB 12:1 Дык і мы, маючы навокал нас гэткае воблака сьведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і грэх, які нас блутае, з цярплівасьцю будзем бегчы ў змаганьні, што ляжыць перад намі,
HEB 12:2 углядаючыся на Пачынальніка і Завяршальніка веры, Ісуса, Які замест радасьці, што была перад Ім, вытрываў крыж, пагардзіўшы сорамам, і сеў праваруч пасаду Божага.
HEB 12:3 Бо паразважайце пра Таго, Які вытрываў гэтакую супраць Сябе варажнечу ад грэшнікаў, каб вы не зьнемагаліся, саслабеўшы душамі вашымі.
HEB 12:4 Вы яшчэ не да крыві ваявалі, змагаючыся супраць грэху,
HEB 12:5 і забыліся пра пацяшэньне, якое зьвяртаецца да вас, як да сыноў: «Сыне мой! Ня грэбуй настаўленьнем Госпадавым і не слабей, калі Ён цябе дакарае.
HEB 12:6 Бо каго любіць Госпад, таго карае, і бічуе ўсякага сына, якога прыймае».
HEB 12:7 Калі вы зносіце пакараньне, Бог ставіцца да вас, як да сыноў. Бо ці ёсьць гэтакі сын, якога не карае бацька?
HEB 12:8 А калі вы без пакараньня, удзельнікамі якога сталіся ўсе, дык вы — байструкі, а не сыны.
HEB 12:9 Да таго, калі мы мелі бацькоў цела нашага, якія нас каралі, і саромеліся перад імі, ці ня шмат больш маем падпарадкоўвацца Айцу духаў і будзем жыць?
HEB 12:10 Бо тыя каралі, як самі думалі, на некалькі дзён; а Ён — на карысьць [нашую], каб нам удзельнічаць у сьвятасьці Яго.
HEB 12:11 Усякае ж пакараньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцю, але смуткам; а пасьля дае навучаным праз яго мірны плод праведнасьці.
HEB 12:12 Дзеля гэтага выпрастуйце рукі, што апусьціліся, і калені, што самлелі,
HEB 12:13 і сьцежкі простыя рабіце нагамі вашымі, каб кульгавае нікуды ня збочыла, а лепш было аздароўленае.
HEB 12:14 Імкніцеся да супакою з усімі і да сьвятасьці, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада,
HEB 12:15 гледзячы, каб хто ня страціў ласкі Божае; каб які корань горычы, вырасшы ўверх, не зрабіў шкоды, і каб праз яго не занячысьціліся многія;
HEB 12:16 каб не было якога распусьніка ці паганага, як Эзаў, які за адну ежу аддаў першародзтва сваё.
HEB 12:17 Бо ведаеце, што і пасьля ён, хочучы ўспадкаеміць дабраслаўленьне, быў адкінуты, бо не знайшоў месца навяртаньня, хоць і шукаў яго са сьлязьмі.
HEB 12:18 Бо не падыйшлі вы да гары, да якой [можна] дакрануцца і якая палае агнём, ані да віхуры, і цемры, і буры,
HEB 12:19 ані да гуку трубы і голасу словаў, пра якія тыя, што чулі, прасілі, каб да іх не было больш слова,
HEB 12:20 бо ня вытрымалі перасьцярогі: «Калі і зьвер кранецца гары, будзе ўкаменаваны ці стралою забіты»,
HEB 12:21 і гэткая жахлівая была тая праява, што Майсей сказаў: «Я напалоханы і трасуся».
HEB 12:22 Але вы падыйшлі да гары Сыён і да гораду Бога Жывога, да нябеснага Ерусаліму і да дзясяткаў тысячаў анёлаў,
HEB 12:23 да вальнага зграмаджэньня і царквы першародных, якія запісаныя ў небе, і да Бога, Судзьдзі ўсіх, і да духаў праведных і дасканалых,
HEB 12:24 і да Пасярэдніка новага запавету, Ісуса, і да крыві пакрапленьня, якая лепш за Абэлеву гаворыць.
HEB 12:25 Глядзіце, не адвярніцеся ад Таго, Які гаворыць. Бо калі тыя не ўцяклі, што адвярнуліся ад таго, які прамаўляў на зямлі, тым больш мы, калі адкінем Таго, Які з неба,
HEB 12:26 голас Якога тады захістаў зямлю, а цяпер абяцаў, кажучы: “Яшчэ раз страсяну ня толькі зямлю, але і неба”.
HEB 12:27 А [словы] “яшчэ раз” паказваюць на зьмену таго, што хістаецца, як створанага, каб засталося тое, што не хістаецца.
HEB 12:28 Дзеля гэтага мы, прыймаючы Валадарства непарушнае, будзем мець ласку, праз якую будзем служыць Богу, падабаючыся [Яму], з сарамлівасьцю і багабойнасьцю,
HEB 12:29 бо Бог наш — агонь, які паглынае.
HEB 13:1 Любоў братняя няхай застаецца.
HEB 13:2 Пра гасьціннасьць не забывайцеся, бо праз яе некаторыя, ня ведаючы, гасьцявалі анёлаў.
HEB 13:3 Памятайце пра вязьняў, нібы ўвязьненыя разам [з імі], і пра тых, што ў нягодах, як тыя, якія самі ў целе.
HEB 13:4 Сужонства [няхай будзе] шанаванае ў-ва ўсіх і сужыцьцё беззаганнае; а распусьнікаў і чужаложнікаў будзе судзіць Бог.
HEB 13:5 Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,
HEB 13:6 так што, маючы пэўнасьць, мы кажам: «Госпад мне ўспамога, і не спалохаюся, што зробіць мне чалавек?».
HEB 13:7 Памятайце правадыроў вашых, якія казалі вам слова Божае; і, аглядаючы вынік жыцьця іх, пераймайце веру.
HEB 13:8 Ісус Хрыстос учора і сёньня Той Самы, і на вякі.
HEB 13:9 Вучэньнямі рознымі і чужымі не захапляйцеся; бо добра ласкай мацаваць сэрца, а ня ежай, ад якой ня мелі карысьці тыя, што ходзяць [за ёю].
HEB 13:10 Мы маем ахвярнік, з якога ня маюць права есьці тыя, якія служаць у намёце.
HEB 13:11 Бо як целы тых жывёлаў, кроў якіх за грахі прыносіцца першасьвятаром у сьвятыню, спальваюцца па-за табарам;
HEB 13:12 дзеля гэтага і Ісус, каб асьвяціць праз кроў Сваю народ, пакутаваў за брамамі.
HEB 13:13 Дык выйдзем да Яго па-за табар, пераносячы зьнявагі Ягоныя,
HEB 13:14 бо мы ня маем тут трывалага гораду, але шукаем будучага.
HEB 13:15 Дык будзем праз Яго прыносіць Богу няспынна ахвяры хвалы, гэта ёсьць плод вуснаў, якія вызнаюць імя Ягонае.
HEB 13:16 Пра дабрадзейнасьць і супольнасьць не забывайцеся, бо гэткія ахвяры падабаюцца Богу.
HEB 13:17 Слухайцеся правадыроў вашых і будзьце пакорнымі, бо яны чуваюць над душамі вашымі, як абязаныя здаць справаздачу [за іх], каб яны рабілі гэта з радасьцю, а не ўздыхаючы, бо гэта для вас некарысна.
HEB 13:18 Маліцеся за нас; бо мы перакананыя, што маем добрае сумленьне, у-ва ўсім хочучы жыць справядліва.
HEB 13:19 Асабліва ж прашу рабіць гэта, каб я хутчэй быў вам вернуты.
HEB 13:20 А Бог супакою, Які падняў з мёртвых у крыві вечнага запавету вялікага Пастыра авечак, Госпада нашага Ісуса,
HEB 13:21 няхай удасканаліць вас у-ва ўсякай справе добрай, дзеля выкананьня волі Ягонай, робячы ў вас тое, што даспадобы Яму, праз Ісуса Хрыста, Якому слава на вякі вякоў. Амэн.
HEB 13:22 Прашу ж вас, браты, прыйміце слова пацяшэньня, бо я ж крыху напісаў вам.
HEB 13:23 Ведайце, што брат наш Цімафей вызвалены; з ім разам, калі хутка прыйдзе, угледжу я вас.
HEB 13:24 Прывітайце ўсіх правадыроў вашых і ўсіх сьвятых. Вітаюць вас тыя, што з Італіі.
HEB 13:25 Ласка з усімі вамі. Амэн.
JAM 1:1 Якуб, слуга Бога і Госпада Ісуса Хрыста, — дванаццаці каленам, што ў расьцярушаньні: радавацца!
JAM 1:2 Вялікай радасьцю лічыце, браты мае, калі трапляеце ў розныя спакусы,
JAM 1:3 ведаючы, што выпрабаваньне вашае веры робіць цярплівасьць.
JAM 1:4 А цярплівасьць няхай мае дасканалае дзеяньне, каб вы былі дасканалымі і суцэльнымі, без аніякага недахопу.
JAM 1:5 Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.
JAM 1:6 Але няхай просіць з вераю, ані не сумняваючыся, бо той, хто сумняецца, падобны да хваляваньня марскога, якое вецер уздымае і ганяе.
JAM 1:7 Дык няхай не мяркуе гэтакі чалавек, што нешта атрымае ад Госпада.
JAM 1:8 Двудушны чалавек няцьвёрды на ўсіх шляхах сваіх.
JAM 1:9 Няхай жа хваліцца паніжаны брат сваёй высокасьцю,
JAM 1:10 а багаты — сваім паніжэньнем, бо праміне, як кветка на траве.
JAM 1:11 Бо ўзыходзіць сонца са сьпёкаю і сушыць траву, і кветка яе падае, і хараство аблічча яе зьнікае; гэтак і багаты на шляхах сваіх счэзьне.
JAM 1:12 Шчасьлівы чалавек, які вытрымлівае спакусу, бо, стаўшыся выпрабаваным, ён атрымае вянок жыцьця, які абяцаў Госпад тым, хто любіць Яго.
JAM 1:13 Спакушаны, ніхто няхай ня кажа: «Бог мяне спакушае», бо Бог не спакушаецца злом, і Сам нікога не спакушае.
JAM 1:14 А кожны спакушаецца, захоплены і прываблены ўласным пажаданьнем;
JAM 1:15 пасьля пажаданьне, зачаўшы, нараджае грэх, а грэх, як яго давесьці да канца, спараджае сьмерць.
JAM 1:16 Не падманвайцеся, браты мае ўлюбёныя:
JAM 1:17 усякі дар добры і ўсякі дарунак дасканалы зыходзяць з вышыні, ад Айца сьвятла, у Якога няма рознасьці, ані ценю зьменлівасьці.
JAM 1:18 Захацеўшы, Ён спарадзіў нас словам праўды, каб быць нам нейкім пачаткам стварэньняў Ягоных.
JAM 1:19 Так што, браты мае ўлюбёныя, усякі чалавек няхай будзе хуткі, каб слухаць, павольны, каб гаварыць, павольны на гнеў,
JAM 1:20 бо гнеў чалавека ня чыніць праведнасьці Божае.
JAM 1:21 Дзеля гэтага, адкінуўшы ўсякі бруд і празьмернасьць ліхоты, у ціхасьці прыйміце насаджанае слова, якое можа збавіць душы вашыя.
JAM 1:22 Будзьце ж выканаўцамі слова, а не слухачамі толькі, якія ўводзяць у зман саміх сябе.
JAM 1:23 Бо хто слухае слова і не выконвае, той падобны да чалавека, які разглядае аблічча сваё, [якое мае ад] нараджэньня, у люстэрку;
JAM 1:24 бо ён паглядзеў на сябе, і адыйшоў, і адразу забыўся, які ён.
JAM 1:25 А хто прыхіляецца да дасканалага закону свабоды і трывае [ў ім], той, стаўшыся не слухачом, які забываецца, але выканаўцам справы, шчасьлівы будзе ў дзейнасьці сваёй.
JAM 1:26 Калі хто сярод вас думае, што ён пабожны, і не цугляе язык свой, але падманвае сэрца сваё, у таго пабожнасьць марная.
JAM 1:27 Чыстая і беззаганная пабожнасьць перад Богам і Айцом ёсьць у тым, каб адведваць сіротаў і ўдоваў у горы іхнім і захоўваць сябе неапаганеным ад сьвету.
JAM 2:1 Браты мае! Не ўзіраючыся на аблічча, мейце веру ў Госпада нашага Ісуса Хрыста праслаўленага.
JAM 2:2 Бо калі ў збор ваш увойдзе чалавек з залатым пярсьцёнкам, у сьветлым адзеньні, і ўвойдзе ўбогі ў брудным адзеньні,
JAM 2:3 і вы глянеце на таго, які носіць сьветлае адзеньне, і скажаце яму: «Табе добра сесьці тут», а ўбогаму скажаце: «Ты стань там», ці: «Сядай тут, ля падножжа майго»,
JAM 2:4 ці не ўчынілі вы розьніцы ў саміх сабе і ці ня сталіся судзьдзямі са злымі думкамі?
JAM 2:5 Паслухайце, браты мае ўлюбёныя, ці ж ня ўбогіх сьвету гэтага выбраў Бог быць багатымі ў веры і спадкаемцамі Валадарства, якое Ён абяцаў тым, што любяць Яго?
JAM 2:6 А вы зьняважылі ўбогага. Ці ж не багатыя прыгнятаюць вас, і ці ж не яны цягаюць вас у суды?
JAM 2:7 Ці ж не яны блюзьняць на добрае імя, якое вы прызываеце?
JAM 2:8 Калі, аднак, вы спаўняеце валадарскі закон паводле Пісаньня: «Любі бліжняга твайго як самога сябе», добра робіце;
JAM 2:9 а калі на аблічча ўзіраецеся, чыніце грэх і дакараныя законам як парушальнікі.
JAM 2:10 Бо хто захоўвае ўвесь Закон, але спатыкнецца ў [нечым] адным, той стаўся вінным у-ва ўсім.
JAM 2:11 Бо Той, Які сказаў: «Не чужалож», сказаў таксама: «Не забівай». Дык калі ты не чужаложыш, але заб’еш, ты стаўся парушальнікам Закону.
JAM 2:12 Гэтак гаварыце і гэтак рабіце, як тыя, што маюць быць суджаны паводле закону свабоды.
JAM 2:13 Бо суд бяз літасьці для таго, хто не ўчыніў літасьці; і ласка па-над суд вывышаецца.
JAM 2:14 Якая карысьць, браты мае, калі хто кажа, што мае веру, а ўчынкаў ня мае? Ня можа гэтая вера збавіць яго.
JAM 2:15 Калі брат ці сястра ня маюць адзеньня і не хапае ім ежы на дзень,
JAM 2:16 а нехта з вас скажа ім: «Ідзіце ў супакоі, грэйцеся і насычайцеся», але ня дасьць ім патрэбнага для цела, якая карысьць?
JAM 2:17 Гэтак і вера, калі ня мае ўчынкаў, сама па сабе мёртвая.
JAM 2:18 Але нехта скажа: «Ты маеш веру, а я маю ўчынкі». Пакажы мне веру тваю без учынкаў тваіх, і я з маіх учынкаў пакажу табе маю веру.
JAM 2:19 Ты верыш, што Бог адзін, — добра робіш. І дэманы вераць і дрыжаць.
JAM 2:20 Але ці хочаш ведаць, чалавек нікчэмны, што вера без учынкаў мёртвая?
JAM 2:21 Ці ж не праз учынкі апраўдаўся Абрагам, бацька наш, узьнёсшы на ахвярнік Ісаака, сына свайго?
JAM 2:22 Бачыш, што вера дапамагала ўчынкам ягоным, і праз учынкі вера завяршылася.
JAM 2:23 І споўнілася Пісаньне, якое кажа: «Паверыў Абрагам Богу, і залічана яму за праведнасьць», і: «Сябрам Богу быў ён названы».
JAM 2:24 Дык паглядзіце, што чалавек апраўдваецца праз учынкі, а не праз веру толькі.
JAM 2:25 Падобна і Рахаў распусьніца ці не праз учынкі была апраўданая, прыняўшы пасланцоў і выправіўшы [іх] другой дарогаю?
JAM 2:26 Бо, як цела бяз духа мёртвае, гэтак і вера мёртвая без учынкаў.
JAM 3:1 Ня многія рабіцеся настаўнікамі, браты мае, ведаючы, што мы большы атрымаем прысуд,
JAM 3:2 бо ўсе мы шмат спатыкаемся. Хто не спатыкаецца ў слове, той дасканалы чалавек, які мае моц, каб зацугляць і ўсё цела.
JAM 3:3 Вось, мы ўкладаем цуглі ў рот коням, каб мець пэўнасьць у іх, і кіруем усім целам іхнім.
JAM 3:4 Вось і караблі, такія вялікія, і вятры магутныя іх носяць, а невялікім стырном кіруюцца, куды корнік хоча.
JAM 3:5 Гэтак і язык — малы член, а шмат узносіцца. Вось, маленькі агонь, а які вялікі лес запальвае.
JAM 3:6 І язык — агонь, сьвет няправеднасьці. Язык гэтак зьмяшчаецца сярод членаў нашых, што апаганьвае ўсё цела, і запальвае круг жыцьця, і сам запальваецца ад геенны.
JAM 3:7 Бо ўсякая прырода зьвяроў, і птушак, і паўзуноў, і марскіх жывёлаў таймуецца і ўтаймавана прыродаю чалавечаю,
JAM 3:8 а языка ніхто з людзей утаймаваць ня можа; ён — нястрымнае ліха, поўны сьмяротнай атруты.
JAM 3:9 Ім дабраслаўляем Бога і Айца і ім праклінаем людзей, што створаны на падабенства Бога;
JAM 3:10 з тых самых вуснаў выходзіць дабраслаўленьне і праклён. Не павінна быць гэтак, браты мае.
JAM 3:11 Ці з аднаго жарала крыніцы выцякае салодкая і горкая [вада]?
JAM 3:12 Ня можа, браты мае, фігавае дрэва радзіць аліўкі, або вінаградная лаза — фігі; гэтаксама адна крыніца — даваць салёную і салодкую ваду.
JAM 3:13 Хто з вас мудры і мае розум, няхай пакажа гэта справамі сваімі праз добры лад жыцьця з ціхасьцю мудрасьці.
JAM 3:14 А калі ў вашым сэрцы вы маеце горкую зайздрасьць і сварлівасьць, не вывышайцеся і не хлусіце насуперак праўдзе.
JAM 3:15 Гэта ня ёсьць мудрасьць, якая з вышыні зыходзіць, але зямная, душэўная, дэманава,
JAM 3:16 бо дзе зайздрасьць і сварлівасьць, там бязладзьдзе і ўсякія благія рэчы.
JAM 3:17 Але мудрасьць, якая з вышыні, па-першае, — чыстая, пасьля — мірная, спагадная, саступлівая, поўная літасьці і добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.
JAM 3:18 Плод жа праведнасьці ў супакоі сеецца тымі, якія робяць супакой.
JAM 4:1 Адкуль войны і звадкі між вамі? Ці не адсюль, з асалодаў вашых, якія змагаюцца ў членах вашых?
JAM 4:2 Вы жадаеце і ня маеце; забіваеце і зайздросьціце, і ня можаце атрымаць, вадзіцеся і ваюеце; а ня маеце дзеля таго, што ня просіце.
JAM 4:3 Просіце і не атрымліваеце, бо блага просіце, каб выдаткаваць дзеля асалоды вашае.
JAM 4:4 Чужаложнікі і чужаложніцы! Ці вы ня ведаеце, што сяброўства са сьветам ёсьць варожасьць супраць Бога? Дык хто хоча быць сябрам сьвету, той робіцца ворагам Богу.
JAM 4:5 Ці вы думаеце, што надарма кажа Пісаньне: «Да рэўнасьці прагне Дух, Які жыве ў нас»?
JAM 4:6 Але яшчэ большую дае ласку і дзеля гэтага кажа: «Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае».
JAM 4:7 Дык падпарадкуйцеся Богу; супраціўцеся д’яблу, і ўцячэ ад вас.
JAM 4:8 Наблізьцеся да Бога, і Ён наблізіцца да вас. Ачысьціце рукі, грэшнікі, выпраўце сэрцы, двудушныя!
JAM 4:9 Скрушайцеся, плачце і галасіце; няхай сьмех ваш пераменіцца ў плач, і радасьць — у смутак.
JAM 4:10 Панізьцеся перад Госпадам, і Ён узвысіць вас.
JAM 4:11 Не ачарняйце, браты, адзін аднаго. Хто ачарняе брата і судзіць брата свайго, той ачарняе Закон і судзіць Закон. А калі ты судзіш Закон, ты не выканаўца Закону, але судзьдзя.
JAM 4:12 Адзін ёсьць Заканадаўца, Які можа збавіць і загубіць. А хто ты, які судзіш другога?
JAM 4:13 Паслухайце цяпер вы, якія кажаце: «Сёньня і заўтра пойдзем у такі і такі горад, і будзем там адзін год, і будзем гандляваць і зарабляць»,
JAM 4:14 вы, якія ня ведаеце, што [будзе] заўтра. Бо што такое жыцьцё вашае? Бо яно — пара, якая зьяўляецца на малы [час], а потым чэзьне.
JAM 4:15 Замест таго, каб гаварыць вам: «Калі Госпад захоча і будзем жывыя, зробім тое ці другое»,
JAM 4:16 вы цяпер праз пыху сваю хваліцеся. Усякая гэткая пахвальба ёсьць зло.
JAM 4:17 Дык хто ведае, як рабіць дабро, і ня робіць, грэх таму.
JAM 5:1 Паслухайце цяпер вы, багатыя! Галасіце і плачце дзеля няшчасьцяў вашых, якія прыходзяць!
JAM 5:2 Багацьце вашае згніло, і шаты вашыя моль стачыла.
JAM 5:3 Золата вашае і срэбра паржавела, і іржа іхняя сьведчыць супраць вас і зьесьць цела вашае, як агонь. Вы сабралі сабе скарб на апошнія дні.
JAM 5:4 Вось плата, якой вы пазбавілі работнікаў, што пажалі палі вашыя, кліча, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Магуцьцяў.
JAM 5:5 Вы мелі раскошу на зямлі і жылі ў распусьце; вы насыцілі сэрцы вашыя, быццам на дзень, калі будзеце на зарэз.
JAM 5:6 Вы асудзілі, забілі Праведнага; Ён не супрацьстаў вам.
JAM 5:7 Дык будзьце доўгацярплівымі, браты, да прыйсьця Госпада. Вось, земляроб чакае каштоўнага плоду зямлі, і дзеля яго доўгацярплівы, аж пакуль атрымае дождж раньні і позьні.
JAM 5:8 Будзьце доўгацярплівымі і вы, умацуйце сэрцы вашыя, бо прыйсьце Госпада набліжаецца.
JAM 5:9 Не наракайце, браты мае, адзін на аднаго, каб ня быць асуджанымі. Вось, Судзьдзя стаіць перад дзьвярыма.
JAM 5:10 За прыклад злыбедаў і доўгацярплівасьці вазьміце, браты мае, прарокаў, якія гаварылі ў імя Госпада.
JAM 5:11 Вось, мы шчасьлівымі называем тых, якія вытрывалі. Вы чулі пра цярплівасьць Ёва і ведаеце канец [яго] ад Госпада, бо Госпад вельмі спагадлівы і міласэрны.
JAM 5:12 Дык перш за ўсё, браты мае, не прысягайцеся ані небам, ані зямлёю, ані якою другою прысягаю, але няхай будзе ў вас «Так, так» і «Не, не», каб вам не папасьці пад суд.
JAM 5:13 Мае цяжкасьці нехта з вас? Няхай моліцца. Бадзёры хто? Няхай псальмы сьпявае.
JAM 5:14 Захварэў хто з вас? Няхай пакліча старостаў царквы, і няхай тыя памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Госпада,
JAM 5:15 і малітва веры збавіць нямоглага, і Госпад падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будзе адпушчана яму.
JAM 5:16 Вызнавайце адзін аднаму грахі і маліцеся адзін за аднаго, каб быць аздароўленымі. Шмат можа дзейсная просьба праведніка!
JAM 5:17 Ільля быў чалавек, падобны да нас, і малітваю памаліўся, каб не ішоў дождж, і не ішоў дождж на зямлю тры гады і шэсьць месяцаў.
JAM 5:18 І ізноў памаліўся, і неба дало дождж, і зямля ўзрасьціла плод свой.
JAM 5:19 Браты, калі хто з вас ухіліўся ад праўды, і нехта наверне яго,
JAM 5:20 няхай ведае, што той, які навярнуў грэшніка з памылковага шляху ягонага, збавіць душу ад сьмерці і прыкрые мноства грахоў.
1PE 1:1 Пётар, апостал Ісуса Хрыста, — выбраным вандроўнікам, расьцярушаным у Поньце, Галятыі, Кападокіі, Азіі і Бітыніі,
1PE 1:2 паводле прадбачаньня Бога Айца, праз асьвячэньне Духа, дзеля паслухмянасьці і пакрапленьня крывёю Ісуса Хрыста: ласка і супакой няхай вам памножыцца!
1PE 1:3 Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які паводле вялікай літасьці Сваёй адрадзіў нас праз уваскрасеньне Ісуса Хрыста з мёртвых дзеля жывое надзеі,
1PE 1:4 дзеля спадчыны незьнішчальнае і беззаганнае, якая не завяне і якая захаваная дзеля нас у небе,
1PE 1:5 і сілаю Божаю праз веру ахоўвае дзеля збаўленьня, якое гатова адкрыцца ў апошні час.
1PE 1:6 З гэтага радуйцеся, крыху цяпер, калі трэба, ад розных спакусаў пасмуткаваўшы,
1PE 1:7 каб выпрабаваньне веры вашае, якая шмат каштоўнейшая за золата, што гіне, хоць і агнём выпрабоўваецца, было знойдзена на хвалу, і пашану, і славу ў адкрыцьці Ісуса Хрыста,
1PE 1:8 Якога, ня бачыўшы, любіце і дзеля Якога, хоць не аглядаючы, але верачы [ў Яго], радуецеся радасьцю невымоўнаю і найслаўнейшаю,
1PE 1:9 атрымліваючы вынік веры вашае — збаўленьне душаў.
1PE 1:10 Гэтага збаўленьня шукалі і дапытываліся прарокі, якія прарочылі пра ласку адносна вас,
1PE 1:11 дасьледуючы, пра што ці пра якую пару паведамляў у іх Дух Хрыстовы, прадвяшчаючы пакуты Хрыстовыя і славу пасьля іх.
1PE 1:12 Ім было адкрыта, што ня ім, але нам служыла абвешчанае вам цяпер тымі, якія дабравесьцілі вам у Духу Сьвятым, Які пасланы з неба, да чаго анёлы жадаюць прыхіліцца.
1PE 1:13 Дзеля гэтага, падперазаўшы паясьніцы розуму вашага і будучы цьвярозымі, да канца спадзявайцеся на ласку, якая прыносіцца вам у адкрыцьці Ісуса Хрыста.
1PE 1:14 Як паслухмяныя дзеці, не прыпадабняйцеся ранейшым пажаданьням у няведаньні вашым,
1PE 1:15 але, паводле [прыкладу] Сьвятога, Які паклікаў вас, і самі будзьце сьвятымі ў-ва ўсім ладзе жыцьця,
1PE 1:16 бо напісана: «Будзьце сьвятыя, бо Я — Сьвяты».
1PE 1:17 І калі называеце Айцом Таго, Які судзіць кожнага паводле справаў ягоных, не ўзіраючыся на аблічча, са страхам праводзьце час вандраваньня вашага,
1PE 1:18 ведаючы, што не зьнішчальным срэбрам ці золатам выбаўлены вы ад марнага ладу жыцьця, перададзенага ад бацькоў,
1PE 1:19 але каштоўнай крывёю Хрыста, як Ягняці беззаганнага і неапаганенага,
1PE 1:20 прадвызначанага яшчэ да стварэньня сьвету, але зьяўленага ў апошнія часы дзеля вас,
1PE 1:21 якія паверылі праз Яго ў Бога, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых і даў Яму славу, каб вера вашая і надзея была ў Богу.
1PE 1:22 Ачысьціўшы душы вашыя паслухмянасьцю праўдзе праз Духа дзеля некрывадушнага браталюбства, з чыстым сэрцам шчыра любіце адзін аднаго,
1PE 1:23 як тыя, што адроджаныя не са зьнішчальнага насеньня, але з незьнішчальнага, праз слова Бога Жывога, Які трывае на вякі.
1PE 1:24 Бо ўсякае цела — як трава, і ўсякая слава чалавечая — як кветка на траве; засохла трава, і кветка яе ўпала,
1PE 1:25 але слова Госпада трывае на вякі. А гэта ёсьць тое слова, якое вам дабравешчана.
1PE 2:1 Дык адклаўшы ўсякую ліхоту, і ўсякі подступ, і крывадушнасьць, і зайздрасьць, і ўсякія абмаўляньні,
1PE 2:2 як нованароджаныя немаўляты, зажадайце чыстага слоўнага малака, каб ад яго вы расьлі,
1PE 2:3 бо вы пакаштавалі, што Госпад добры.
1PE 2:4 Падыходзячы да Яго, жывога Камяня, адкінутага людзьмі, але выбранага Богам, каштоўнага,
1PE 2:5 і самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, сьвятарства сьвятое, каб узносіць духоўныя ахвяры, адпаведныя Богу, праз Ісуса Хрыста.
1PE 2:6 Дзеля гэтага і зьмешчана ў Пісаньні: «Вось, Я кладу ў Сыёне кутні Камень, выбраны, каштоўны, і хто верыць у Яго, ня будзе асаромлены».
1PE 2:7 Дык Ён для вас, якія вераць, — каштоўнасьць, а для тых, якія ня вераць, — камень, які адкінулі будаўнікі, які стаўся галавой вугла,
1PE 2:8 камень спатыкненьня і скала згаршэньня для тых, якія спатыкаюцца аб слова, не скараючыся, дзеля чаго і пакінутыя.
1PE 2:9 А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзіўнае сьвятло Сваё,
1PE 2:10 некалі не народ, а цяпер — народ Божы; [некалі] не мілаваныя, а цяпер — памілаваныя.
1PE 2:11 Улюбёныя, прашу вас, як прыхадняў і вандроўнікаў, высьцерагайцеся цялесных пажаданьняў, якія змагаюцца супраць душы,
1PE 2:12 і мейце добры лад жыцьця між паганамі, каб яны за тое, за што ачарняюць вас, як ліхадзеяў, гледзячы на добрыя справы [вашыя], славілі Бога ў дзень адведзінаў.
1PE 2:13 Дык падпарадкоўвайцеся ўсякаму стварэньню чалавечаму дзеля Госпада, ці то валадару, як вышэйшай [уладзе],
1PE 2:14 ці то ваяводам, як праз яго пасыланым дзеля помсты ліхадзеям і дзеля пахвалы тым, якія робяць дабро.
1PE 2:15 Бо гэткая ёсьць воля Божая, каб мы, робячы дабро, прымушалі замаўчаць невуцтва неразумных людзей,
1PE 2:16 як свабодныя, і не як тыя, што свабоду маюць як падставу для ліхоты, але як слугі Божыя.
1PE 2:17 Усіх паважайце, брацтва любіце, Бога бойцеся, валадара шануйце.
1PE 2:18 Слугі, з усякім страхам падпарадкоўвайцеся ўладарам, ня толькі добрым і спагадным, але і круцельскім.
1PE 2:19 Бо гэта ласка [Божая], калі хто дзеля сумленьня Божага пераносіць смутак, церпячы несправядліва.
1PE 2:20 Бо што за слава, калі вы трываеце, як б’юць вас за грахі? Але калі робячы дабро і церпячы, трываеце, гэта ласка ў Бога.
1PE 2:21 Бо вы на гэта пакліканыя, бо і Хрыстос перацярпеў за нас, пакінуўшы нам прыклад, каб мы ішлі па сьлядах Ягоных.
1PE 2:22 Ён не зрабіў аніякага грэху, і не было подступу ў вуснах Ягоных.
1PE 2:23 Ён, зьневажаны, не зьневажаў у адказ, церпячы, не пагражаў, а перадаў [суд] Таму, Хто судзіць справядліва.
1PE 2:24 Ён грахі нашыя Сам узьнёс у целе Сваім на дрэва, каб мы, памёршы дзеля грахоў, жылі ў праведнасьці; ранамі Ягонымі вы аздароўленыя.
1PE 2:25 Бо вы былі як авечкі, што заблукалі, але цяпер вярнуліся да Пастыра і Епіскапа душаў вашых.
1PE 3:1 Таксама і вы, жонкі, падпарадкоўвайцеся сваім мужам, каб і тыя, што не скараюцца слову, ладам жыцьця жонак бяз слова былі здабываныя,
1PE 3:2 гледзячы на чыстае жыцьцё вашае ў страху [Божым].
1PE 3:3 Няхай будзе [аздобаю] ня вонкавае заплятаньне валасоў і залатыя ўпрыгожваньні або апрананьне ў шаты сьвету,
1PE 3:4 але таемны сэрца чалавек у незьнішчальнасьці ціхага і спакойнага духа, што вельмі каштоўна перад Богам.
1PE 3:5 Бо гэтак некалі аздаблялі сябе, падпарадкоўваючыся сваім мужам, і сьвятыя жанчыны, якія спадзяваліся на Бога.
1PE 3:6 Гэтак Сара слухалася Абрагама, называючы яго гаспадаром, і вы сталіся дзецьмі яе, калі робіце дабро і не палохаецеся аніякага страху.
1PE 3:7 Таксама і вы, мужы, жывіце з разуменьнем з жонкамі, аддаючы ім, як найслабейшай пасудзіне, пашану, бо і яны — суспадчыньніцы ласкі жыцьця, каб не было перашкоды ў малітвах вашых.
1PE 3:8 Нарэшце, будзьце ўсе аднадумныя, спачувайце адзін аднаму, [будзьце] браталюбныя, спагадлівыя, пачцівыя,
1PE 3:9 не аддавайце ліхам за ліха ці зьнявагай за зьнявагу, а, наадварот, дабраслаўляйце, ведаючы, што вы дзеля гэтага пакліканыя, каб узяць у спадчыну дабраслаўленьне.
1PE 3:10 Бо хто хоча жыцьцё любіць і бачыць добрыя дні, няхай стрымлівае язык свой ад ліхоты і вусны свае, каб не гаварылі падступна,
1PE 3:11 няхай ухіляецца ад ліха і робіць дабро; няхай шукае супакою і імкнецца да яго.
1PE 3:12 Бо вочы Госпада — на праведных, і вушы Ягоныя — да просьбаў іхніх, але аблічча Госпада — супраць тых, якія робяць ліхое.
1PE 3:13 І хто зробіць вам зло, калі вы станецеся пераймальнікамі добрага?
1PE 3:14 Але калі вы і пацярпелі за праведнасьць, вы шчасьлівыя. А страху іхняга не палохайцеся і не трывожцеся.
1PE 3:15 Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовыя даць адказ кожнаму, хто просіць у вас слова адносна вашае надзеі, з ціхасьцю і са страхам,
1PE 3:16 маючы добрае сумленьне, каб у тым, за што ачарняюць вас, як ліхадзеяў, былі асаромленыя тыя, якія ганяць ваш добры лад жыцьця ў Хрысьце.
1PE 3:17 Бо, калі хоча воля Божая, лепш цярпець, робячы добрае, чым робячы благое.
1PE 3:18 Бо і Хрыстос, каб прывесьці нас да Бога, раз пацярпеў за грахі, Праведны — за няправедных, забіты целам, але ажыўлены Духам,
1PE 3:19 у Якім Ён і духам, што ў вязьніцы, пайшоўшы, абвяшчаў,
1PE 3:20 тым, якія некалі не скарыліся, калі чакала іх Божае доўгацярпеньне за дзён Ноя, пры будаваньні каўчэга, у якім некалькі, гэта значыцца восем душаў, былі ўратаваныя ад вады.
1PE 3:21 Гэтак і нас цяпер на ўзор гэтага хрышчэньне — не абмыцьцё бруду цела, але абяцаньне Богу добрага сумленьня, — збаўляе праз уваскрасеньне Ісуса Хрыста,
1PE 3:22 Які, узыйшоўшы ў неба, знаходзіцца праваруч Бога, і Яму падпарадкаваныя анёлы, і ўлады, і сілы.
1PE 4:1 Дык як Хрыстос цярпеў за нас целам, і вы ўзбройцеся такой думкаю, што той, хто церпіць целам, перастае грашыць,
1PE 4:2 каб рэшту часу ў целе жыць не паводле чалавечых пажаданьняў, але паводле волі Божае.
1PE 4:3 Бо досыць ужо, што мы ў мінулы час жыцьця выконвалі волю паганаў, ходзячы ў бессаромнасьці, пажаданьнях, абпіваньні віном, гулянках, банкетаваньнях і агідным ідалапаклонстве.
1PE 4:4 Таму яны зьдзіўляюцца, што вы не бежыцё з імі на гэты разьліў распусты, і блюзьняць.
1PE 4:5 Яны дадуць справаздачу Таму, Хто гатовы судзіць жывых і мёртвых.
1PE 4:6 Бо дзеля гэтага і мёртвым было дабравешчана, каб яны, суджаныя па-чалавечаму целам, жылі па-Божаму духам.
1PE 4:7 А канец усяму набліжаецца. Дык будзьце пры розуме і цьвярозымі ў малітвах.
1PE 4:8 А перш за ўсё мейце нязьменную любоў адзін да аднаго, бо любоў прыкрые мноства грахоў.
1PE 4:9 Будзьце гасьцінныя адны да адных без нараканьняў.
1PE 4:10 Служыце адзін аднаму кожны тым дарам [ласкі], які атрымаў, як добрыя аканомы разнастайнае ласкі Божае.
1PE 4:11 Калі хто гаворыць — як словы Божыя; калі хто служыць — па сіле, якую дае Бог, каб у-ва ўсім славіўся Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і ўлада на вякі вякоў. Амэн.
1PE 4:12 Улюбёныя! Не зьдзіўляйцеся пажару, які стаецца дзеля спакусы вам, як бы нешта дзіўнае здарылася.
1PE 4:13 Але, як супольнікі ў пакутах Хрыстовых, радуйцеся, каб і ў адкрыцьці славы Ягонай радавацца і весяліцца.
1PE 4:14 Калі зьневажаюць вас за імя Хрыста, вы шчасьлівыя, бо Дух славы, Дух Божы супачывае на вас. Тыя блюзьняць [на Яго], а вы славіце.
1PE 4:15 Абы толькі не цярпеў хто з вас мукі як забойца, або злодзей, або ліхадзей, або той, хто квапіцца на чужое;
1PE 4:16 а калі як Хрысьціянін, не саромся, але слаў Бога за гэткі ўдзел.
1PE 4:17 Бо час пачацца суду ад дому Божага. А калі спачатку ад нас, дык які канец тых, якія не скарыліся Эвангельлю Божаму?
1PE 4:18 І калі праведны ледзьве збавіцца, дык бязбожнік і грэшнік дзе апынуцца?
1PE 4:19 Так што тыя, якія церпяць паводле волі Божай, няхай перададуць Яму, як вернаму Творцу, душы свае, робячы дабро.
1PE 5:1 Старостаў, якія сярод вас, прашу я, сустаршыня і сьведка пакутаў Хрыстовых і супольнік славы, якая мае адкрыцца:
1PE 5:2 пасіце Божы статак, які ў вас, гледзячы за ім не пад прынукаю, але добраахвотна, і не дзеля прыбыткаў, але з ахвотаю,
1PE 5:3 і не пануючы над спадчынай, але даючы прыклад статку,
1PE 5:4 і калі зьявіцца Найвышэйшы Пастыр, атрымаеце вянок славы, які ня счэзьне.
1PE 5:5 Таксама і вы, маладыя, падпарадкоўвайцеся старостам, а ўсе, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакорнасьць, бо Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае.
1PE 5:6 Дык скарыцеся пад уладную руку Божую, каб Ён узьвялічыў вас у свой час.
1PE 5:7 Усе турботы свае ўскладайце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.
1PE 5:8 Будзьце цьвярозымі, чувайце, бо супраціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы, ходзіць, шукаючы, каго праглынуць.
1PE 5:9 Супрацьстаньце яму цьвёрдай вераю, ведаючы, што такія самыя пакуты здараюцца з братамі вашымі ў сьвеце.
1PE 5:10 А Бог усякае ласкі, Які паклікаў нас, што крыху цярпелі, у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, няхай Сам удасканаліць вас, няхай умацуе, няхай узмоцніць, няхай угрунтуе.
1PE 5:11 Яму слава і ўлада на вякі вякоў. Амэн.
1PE 5:12 Гэта коратка напісаў я вам праз Сілуана, вернага, як лічу, брата, каб суцешыць і засьведчыць, што праўдзівая ласка Божая, у якой вы стаіцё.
1PE 5:13 Вітае вас [царква], што ў Бабілоне, выбраная разам з вамі, і Марк, мой сын.
1PE 5:14 Прывітайце адзін аднаго пацалункам любові. Супакой вам усім, якія ў Хрысьце Ісусе. Амэн.
2PE 1:1 Сымон Пётар, слуга і апостал Ісуса Хрыста, — тым, якія прынялі з намі роўна каштоўную веру ў праведнасьці Бога нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста:
2PE 1:2 ласка вам і супакой няхай памножацца ў пазнаньні Бога і Ісуса, Госпада нашага.
2PE 1:3 Як Боская моц Ягоная падаравала нам усё дзеля жыцьця і пабожнасьці, праз пазнаньне Таго, Хто паклікаў нас славаю і цнотаю,
2PE 1:4 праз якія падараваныя нам найвялікшыя і каштоўныя абяцаньні, каб праз іх сталіся вы супольнікамі Боскае прыроды, пазьбегнуўшы сапсутасьці ў пажаданьні, якое ў сьвеце,
2PE 1:5 дык вы, прыкладаючы да гэтага ўсякую дбайнасьць, зьявіце ў веры вашай цноту, а ў цноце — разуменьне,
2PE 1:6 а ў разуменьні — стрыманасьць, а ў стрыманасьці — цярплівасьць, а ў цярплівасьці —пабожнасьць,
2PE 1:7 а ў пабожнасьці — браталюбства, а ў браталюбстве — любоў.
2PE 1:8 Калі гэтае ў вас ёсьць і памнажаецца, вы не застанецеся бязьдзейнымі і бясплоднымі ў пазнаньні Госпада нашага Ісуса Хрыста.
2PE 1:9 Бо хто ня мае гэтага, той сьляпы, невідушчы, забыўся, што атрымаў ачышчэньне даўнейшых сваіх грахоў.
2PE 1:10 Дзеля гэтага, браты, яшчэ больш намагайцеся рабіць цьвёрдым вашае пакліканьне і выбраньне, бо гэтак робячы, ніколі не спатыкняцёся,
2PE 1:11 бо гэтак шырока зьявіцца вам уваход у вечнае Валадарства Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста.
2PE 1:12 Дзеля гэтага я ня буду занядбоўваць заўсёды нагадваць вам пра гэтае, хоць вы і ведаеце гэта, і ўмацаваныя ў гэтай праўдзе.
2PE 1:13 Справядлівым жа лічу, пакуль знаходжуся ў гэтай будыніне, пабуджаць вас нагадваньнем,
2PE 1:14 ведаючы, што хутка пакіну маю будыніну, як і Госпад наш Ісус Хрыстос мне паведаміў.
2PE 1:15 Але буду намагацца, каб вы і пасьля майго адыходу заўсёды ўспаміналі гэтае.
2PE 1:16 Бо мы зрабілі вядомымі вам моц і прыйсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста, не за мудрагелістымі байкамі ідучы сьледам, але быўшы відавочцамі велічы Ягонай,
2PE 1:17 бо Ён прыняў ад Бога Айца пашану і славу, калі ад велічнае славы зыйшоў да Яго гэтакі голас: «Гэта ёсьць Сын Мой улюблёны, у Якім маю ўпадабаньне».
2PE 1:18 І гэты голас, які зыходзіў з неба, мы чулі, быўшы з Ім на гары сьвятой.
2PE 1:19 І мы маем цьвёрдае прарочае слова, і вы добра робіце, што зважаеце на яго, як на сьветач, што сьвеціць у цёмным месцы, пакуль не пачне днець і ня ўзыйдзе зараніца ў сэрцах вашых,
2PE 1:20 разумеючы спачатку, што ніякае прароцтва з Пісаньня ня мае адвольнага тлумачэньня,
2PE 1:21 бо ніколі прароцтва не прыносілася воляй чалавека, але гаварылі яго сьвятыя Божыя людзі, ведзеныя Духам Сьвятым.
2PE 2:1 Былі ж і фальшывыя прарокі ў народзе, як і ў вас будуць фальшывыя настаўнікі, якія ўвядуць згубныя герэзіі і адракуцца Ўладара, Які адкупіў іх, сьцягваючы на сябе хуткую загубу.
2PE 2:2 І многія пойдуць сьледам за імі на загубу, і праз іх будуць блюзьніць на шлях праўды,
2PE 2:3 і яны ў хцівасьці будуць падкупляць вас лісьлівымі словамі; суд для гэтакіх здаўна не бязьдзейнічае, і загуба іхняя ня дрэмле.
2PE 2:4 Бо калі Бог не пашкадаваў анёлаў, якія зграшылі, але, кінуўшы [іх] у апраметную ў ковах змроку, аддаў пільнаваць дзеля суду;
2PE 2:5 і калі не пашкадаваў старадаўнага сьвету, але васьмёх з Ноем, весьнікам праведнасьці, захаваў, як навёў быў патоп на сьвет бязбожнікаў;
2PE 2:6 і калі гарады Садом і Гамору, зрабіўшы попелам, асудзіў на зруйнаваньне, даючы прыклад для будучых бязбожнікаў,
2PE 2:7 а праведнага Лота, крыўджанага бессаромным ладам жыцьця беззаконьнікаў, выбавіў,
2PE 2:8 бо гэты праведнік, жывучы між імі, з дня ў дзень мучыў праведную душу [сваю], бачачы і чуючы справы беззаконныя,
2PE 2:9 дык ведае Госпад, як выбаўляць пабожных ад спакусы, а нягоднікаў захоўваць на дзень суду дзеля пакараньня,
2PE 2:10 а найбольш тых, якія ідуць за целам у нячыстых пажаданьнях і пагарджаюць панаваньнем, якія дзёрзкія, самалюбныя і не баяцца блюзьніць супраць славы,
2PE 2:11 тады як анёлы, большыя [за іх] магутнасьцю і сілай, не выносяць на іх перад Госпадам блюзьнерчага суду.
2PE 2:12 Яны, як неразумныя жывёлы прыродныя, народжаныя на ловы і зьнішчэньне, блюзьняць на тое, чаго ня ведаюць, і ў сапсутасьці сваёй зьнішчаны будуць.
2PE 2:13 Яны атрымаюць нагароду няправеднасьці, за асалоду лічачы штодзённыя раскошы. Плюгаўцы і паскуднікі, яны насалоджваюцца падманамі сваімі, банкетуючы з вамі,
2PE 2:14 вочы маюць поўныя чужалоства і нясупыннага грэху, яны прывабліваюць душы неўгрунтаваныя; дзеці праклёну, яны маюць сэрцы, спрактыкаваныя ў хцівасьці.
2PE 2:15 Пакінуўшы просты шлях, яны заблукалі, ідучы па шляху Білеама Басоравага, які палюбіў нагароду няправеднасьці,
2PE 2:16 але меў дакараньне за сваё беззаконьне: бязмоўная асьліца, прагаварыўшы чалавечым голасам, затрымала шаленства прарока.
2PE 2:17 Яны — крыніцы бязводныя, аблокі, бурай ганяныя, для якіх змрок цемры на вякі захоўваецца.
2PE 2:18 Бо гаворачы пыхліва марнасьць, яны прывабліваюць пажаданьнямі цела і бессаромнасьцю тых, якія ледзь пазьбеглі тых, што вяртаюцца да падману.
2PE 2:19 Яны абяцаюць ім свабоду, а самі яны — слугі сапсутасьці, бо хто кім пераможаны, той таму і стаўся слугою.
2PE 2:20 Бо калі яны, уцёкшы ад апаганьваньня сьвету праз пазнаньне Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, ізноў даўшы зьвязаць сябе, пераможаныя ім, апошняе для іх горш за першае.
2PE 2:21 Бо лепш ім было не пазнаць шляху праведнасьці, чым, пазнаўшы, адвярнуцца ад перададзенага ім сьвятога прыказаньня.
2PE 2:22 Але з імі здарылася паводле праўдзівае прыказкі: «Сабака варочаецца да ванітаў сваіх, а вымытая сьвіньня — качацца ў лужыне».
2PE 3:1 Гэта ўжо другое пасланьне пішу да вас, улюбёныя, у якім нагадваньнем пабуджаю чыстае разуменьне вашае,
2PE 3:2 каб вы ўзгадалі словы, раней сказаныя сьвятымі прарокамі, і прыказаньне Госпада і Збаўцы, [перададзенае] апосталамі нашымі,
2PE 3:3 разумеючы спачатку, што ў апошнія дні прыйдуць лаяльнікі, якія ходзяць паводле сваіх уласных пажаданьняў,
2PE 3:4 і кажуць: «Дзе абяцаньне прыйсьця Ягонага? Бо ад [часу], як сталі паміраць бацькі, усё гэтак застаецца ад пачатку стварэньня».
2PE 3:5 Бо ад тых, якія хочуць гэтак [думаць], утоена, што нябёсы былі здаўна, і зямля з вады і праз ваду паўстала праз Слова Божае.
2PE 3:6 Дзеля гэтага тагачасны сьвет загінуў, затоплены вадою,
2PE 3:7 а цяперашнія неба і зямля, якія Ягонае слова ўтрымлівае, захоўваюцца для агню на дзень суду і загубы людзей бязбожных.
2PE 3:8 І тое ня можа быць утоена ад вас, улюбёныя, што ў Госпада адзін дзень — як тысяча гадоў, і тысяча гадоў — як адзін дзень.
2PE 3:9 Не марудзіць Госпад з абяцаньнем, як гэта некаторыя за маруднасьць уважаюць, але Ён доўгацярплівы да нас, не жадаючы некага загубіць, але каб усіх прывесьці да навяртаньня.
2PE 3:10 Прыйдзе ж дзень Госпадаў, як злодзей уначы, і тады нябёсы з вялікім шумам прамінуць, а распаленыя стыхіі будуць разбурацца, і зямля, і справы, што на ёй, будуць спаленыя.
2PE 3:11 Калі так усё гэтае разбурыцца, якімі мусіце быць у сьвятым ладзе жыцьця і пабожнасьці вы,
2PE 3:12 якія чакаеце і сьпяшаецеся [бачыць] прыйсьце дня Божага, калі нябёсы, палымнеючы, разбурацца, і распаленыя стыхіі растопяцца?
2PE 3:13 А мы, паводле Ягонага абяцаньня, чакаем новага неба і новае зямлі, на якіх праведнасьць жыве.
2PE 3:14 Дзеля гэтага, улюбёныя, чакаючы гэтага, намагайцеся, каб Ён знайшоў вас у супакоі, неапаганенымі і беззаганнымі.
2PE 3:15 І доўгацярплівасьць Госпада нашага ўважайце за збаўленьне, як і ўлюбёны брат наш Павал, паводле дадзенай яму мудрасьці, напісаў вам,
2PE 3:16 як ён кажа пра гэта ў-ва ўсіх пасланьнях, у якіх ёсьць нешта складанае да разуменьня, што невукі і неўгрунтаваныя на ўласную сваю загубу перакручваюць, як і іншыя Пісаньні.
2PE 3:17 Дык вы, улюбёныя, ведаючы [гэта] раней, сьцеражыцеся, каб, захапіўшыся падманам беззаконьнікаў, вы не адпалі ад свайго ўмацаваньня,
2PE 3:18 і ўзрастайце ў ласцы і веданьні Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста. Яму слава і цяпер, і ў дзень вечны. Амэн.
1JO 1:1 Што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі вачыма нашымі, што разглядалі і да чаго дакраналіся рукі нашыя, пра Слова жыцьця.
1JO 1:2 І жыцьцё зьявілася, і мы бачылі, і сьведчым, і абвяшчаем вам гэтае жыцьцё вечнае, якое было ў Айца і зьявілася нам.
1JO 1:3 Што мы бачылі і чулі, абвяшчаем вам, каб і вы мелі супольнасьць з намі; а нашая супольнасьць — з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.
1JO 1:4 І гэтае пішам вам, каб радасьць вашая была поўная.
1JO 1:5 І вось тое абяцаньне, якое мы чулі ад Яго і абвяшчаем вам, — Бог ёсьць сьвятло, і няма ў Ім аніякае цемры.
1JO 1:6 Калі мы кажам, што маем супольнасьць з Ім, і ходзім у цемры, хлусім і ня робім праўды.
1JO 1:7 А калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, маем супольнасьць між сабою, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.
1JO 1:8 Калі кажам, што ня маем грэху, падманваем саміх сябе, і праўды няма ў нас.
1JO 1:9 Калі прызнаем грахі нашыя, Ён верны і праведны, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці.
1JO 1:10 Калі кажам, што мы не грашым, робім хлусам Яго, і слова Ягонага няма ў нас.
1JO 2:1 Дзеткі мае! Пішу вам гэтае, каб вы не грашылі, а калі хто зграшыў, маем Абаронцу перад Айцом, Ісуса Хрыста, Праведніка.
1JO 2:2 Ён ёсьць перамольваньне за грахі нашыя, і ня толькі за нашыя, але і за [грахі] ўсяго сьвету.
1JO 2:3 І што мы пазналі Яго, даведваемся з таго, што захоўваем прыказаньні Ягоныя.
1JO 2:4 Хто кажа: «Я пазнаў Яго», і прыказаньні Ягоныя не захоўвае, той хлус, і няма ў ім праўды;
1JO 2:5 а хто захоўвае слова Ягонае, у тым сапраўды любоў Божая завяршылася. З гэтага даведваемся, што мы ў Ім.
1JO 2:6 Хто кажа, што ў Ім застаецца, павінен хадзіць так, як Ён хадзіў.
1JO 2:7 Браты! Ня новае прыказаньне пішу вам, але прыказаньне старое, якое вы мелі ад пачатку. Прыказаньне старое ёсьць слова, якое вы чулі ад пачатку.
1JO 2:8 Зноў жа новае прыказаньне пішу вам, якое праўдзіва ў Ім і ў вас, што цемра праходзіць, і праўдзівае сьвятло ўжо сьвеціць.
1JO 2:9 Хто кажа, што ён у сьвятле, і ненавідзіць брата свайго, той у цемры дагэтуль.
1JO 2:10 Хто любіць брата свайго, застаецца ў сьвятле, і няма ў ім згаршэньня.
1JO 2:11 А хто ненавідзіць брата свайго, той ёсьць у цемры, і ў цемры ходзіць, і ня ведае, куды ідзе, таму што цемра засьляпіла вочы яму.
1JO 2:12 Пішу вам, дзеткі, што адпушчаны вам грахі дзеля імя Яго.
1JO 2:13 Пішу вам, бацькі, што вы пазналі Таго, Які ад пачатку. Пішу вам, юнакі, што вы перамаглі злога. Пішу вам, дзеці, што вы пазналі Айца.
1JO 2:14 Я напісаў вам, бацькі, што вы пазналі Таго, Які ад пачатку. Я напісаў вам, юнакі, што вы дужыя, і слова Божае застаецца ў вас, і вы перамаглі злога.
1JO 2:15 Не любіце сьвету, ані таго, што ў сьвеце. Хто любіць сьвет, у тым няма любові Айца.
1JO 2:16 Бо ўсё, што ў сьвеце: пажаданьне цела, і пажаданьне вачэй, і пыха жыцьцёвая, — ня ёсьць ад Айца, але ад сьвету.
1JO 2:17 І сьвет праходзіць, і пажаданьне ягонае, а хто чыніць волю Божую, застаецца на вякі.
1JO 2:18 Дзеці! Апошняя гадзіна! І як вы чулі, што прыйдзе антыхрыст, і цяпер зьявілася шмат антыхрыстаў, дык мы даведваемся з гэтага, што апошняя гадзіна.
1JO 2:19 Яны выйшлі ад нас, але не былі ад нас; бо, калі б яны былі ад нас, засталіся б з намі; але [выйшлі], каб выявілася, што ня ўсе ад нас.
1JO 2:20 І вы маеце памазаньне ад Сьвятога, і ведаеце ўсё.
1JO 2:21 Я напісаў вам не таму, што вы ня ведаеце праўды, але таму, што вы ведаеце яе, і што ніякай хлусьні няма ад праўды.
1JO 2:22 Хто хлус, калі ня той, хто адракаецца, што Ісус ёсьць Хрыстос? Гэта — антыхрыст, які адракаецца Айца і Сына.
1JO 2:23 Усякі, хто адракаецца Сына, ня мае і Айца; хто вызнае Сына, мае і Айца.
1JO 2:24 Дык што вы чулі ад пачатку, тое няхай застаецца ў вас. Калі застанецца ў вас тое, што вы чулі ад пачатку, вы застанецеся і ў Сыне, і ў Айцу.
1JO 2:25 І гэтае абяцаньне, якое Ён абяцаў нам, ёсьць жыцьцё вечнае.
1JO 2:26 Гэта я напісаў вам пра тых, якія падманваюць вас.
1JO 2:27 І памазаньне, якое вы атрымалі ад Яго, у вас застаецца, і вы ня маеце патрэбы, каб хто вучыў вас; але як гэтае самае памазаньне вучыць вас пра ўсё, і яно праўдзівае і не манлівае, дык, як яно навучыла вас, у тым заставайцеся.
1JO 2:28 І цяпер, дзеткі, заставайцеся ў Ім, каб, калі Ён зьявіцца, мець нам адвагу і не асароміцца перад Ім у прыход Ягоны.
1JO 2:29 Калі вы ведаеце, што Ён праведны, ведайце, што ўсякі, хто чыніць праведнасьць, ад Яго народжаны.
1JO 3:1 Глядзіце, якую любоў даў нам Айцец, каб нам называцца дзецьмі Божымі. Сьвет дзеля таго не пазнае вас, што не пазнаў Яго.
1JO 3:2 Улюбёныя! Мы цяпер дзеці Божыя, і яшчэ ня выявілася, што мы будзем, а ведаем, што, калі выявіцца, будзем падобныя да Яго, бо ўгледзім Яго, як Ён ёсьць.
1JO 3:3 І ўсякі, хто мае гэтую надзею на Яго, ачышчае сябе, бо Ён чысты.
1JO 3:4 Усякі, хто робіць грэх, робіць і беззаконьне, і грэх ёсьць беззаконьне.
1JO 3:5 І вы ведаеце, што Ён зьявіўся, каб узяць грахі нашыя, і што ў Ім няма грэху.
1JO 3:6 Усякі, хто ў Ім застаецца, не грашыць; усякі, хто грашыць, ня бачыў Яго і не пазнаў Яго.
1JO 3:7 Дзеткі! Няхай ніхто вас не падмане. Хто чыніць праведнасьць, той праведны, як і Ён праведны.
1JO 3:8 Хто чыніць грэх, той ад д’ябла, бо ад пачатку д’ябал грашыць. Дзеля гэтага і зьявіўся Сын Божы, каб зьнішчыць справы д’яблавы.
1JO 3:9 Усякі, хто народжаны ад Бога, грэху ня робіць, таму што насеньне Ягонае застаецца ў ім, і ён ня можа грашыць, бо народжаны ад Бога.
1JO 3:10 Дзеці Божыя і дзеці д'яблавы выяўляюцца гэтак: усякі, хто ня робіць праведнасьць, ня ёсьць ад Бога, і той, хто ня любіць брата свайго.
1JO 3:11 Бо гэткая ёсьць вестка, якую вы чулі ад пачатку, каб мы любілі адзін аднаго.
1JO 3:12 Ня гэтак, як Каін, што быў ад злога і замардаваў брата свайго. І дзеля чаго замардаваў яго? Бо ягоныя ўчынкі былі злыя, а брата ягонага — праведныя.
1JO 3:13 Не зьдзіўляйцеся, браты мае, калі сьвет ненавідзіць вас.
1JO 3:14 Мы ведаем, што перайшлі ад сьмерці ў жыцьцё, бо любім братоў; хто ня любіць брата, застаецца ў сьмерці.
1JO 3:15 Усякі, хто ненавідзіць брата свайго, ёсьць чалавеказабойца; і вы ведаеце, што ніводзін чалавеказабойца ня мае жыцьця вечнага, якое ў ім застаецца.
1JO 3:16 У гэтым пазналі мы любоў, што Ён паклаў за нас душу Сваю; і мы павінны пакладаць душы свае за братоў.
1JO 3:17 А хто мае маёмасьць у сьвеце, і бачыць брата свайго ў патрэбе, і зачыняе ад яго нутро сваё, дык як любоў Божая застаецца ў ім?
1JO 3:18 Дзеткі мае! Будзем любіць ня словам ці языком, але ўчынкам і праўдаю!
1JO 3:19 І з гэтага даведаемся, што мы ад праўды, і супакоім перад Ім сэрцы нашыя.
1JO 3:20 Бо калі сэрца нас ганіць, дык Бог большы за сэрца нашае і ведае ўсё.
1JO 3:21 Улюбёныя! Калі сэрца нашае ня ганіць нас, мы маем адвагу перад Богам,
1JO 3:22 і чаго ні папросім, атрымаем ад Яго, бо захоўваем прыказаньні Ягоныя і тое, што падабаецца [Яму], робім перад Ім.
1JO 3:23 І гэткае прыказаньне Яго, каб мы верылі ў імя Сына Ягонага Ісуса Хрыста і любілі адзін аднаго, як Ён даў нам прыказаньне.
1JO 3:24 І хто захоўвае прыказаньні Ягоныя, той застаецца ў Ім, і Ён у тым. І што Ён застаецца ў нас, даведваемся паводле Духа, Якога Ён нам даў.
1JO 4:1 Улюбёныя! Ня ўсякаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, бо шмат фальшывых прарокаў прыйшло ў сьвет.
1JO 4:2 З гэтага вы пазнаеце Духа Божага: усякі дух, які прызнае Ісуса Хрыста, Які прыйшоў у целе, ёсьць ад Бога,
1JO 4:3 а ўсякі дух, які не прызнае Ісуса Хрыста, Які прыйшоў у целе, ня ёсьць ад Бога, і гэта [дух] антыхрыста, пра якога вы чулі, што ён прыйдзе, і цяпер ёсьць ужо ў сьвеце.
1JO 4:4 Дзеткі! Вы — ад Бога, і вы перамаглі іх, бо Той, Які ў вас, большы за таго, які ў сьвеце.
1JO 4:5 Яны — ад сьвету, дзеля гэтага гавораць ад сьвету, і сьвет слухае іх.
1JO 4:6 Мы — ад Бога. Хто ведае Бога, той слухае нас; хто не ад Бога, той ня слухае нас. З гэтага мы пазнаем духа праўды і духа падману.
1JO 4:7 Улюбёныя! Будзем любіць адзін аднаго, бо любоў — ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога.
1JO 4:8 Хто ня любіць, той не пазнаў Бога, бо Бог ёсьць любоў.
1JO 4:9 У гэтым выявілася любоў Божая да нас, што Бог паслаў у сьвет Сына Свайго Адзінароднага, каб мы жылі праз Яго.
1JO 4:10 У гэтым любоў, што ня мы палюбілі Бога, але што Ён палюбіў нас і паслаў Сына Свайго як перамольваньне за грахі нашыя.
1JO 4:11 Улюбёныя! Калі Бог гэтак палюбіў нас, і мы павінны любіць адзін аднаго.
1JO 4:12 Бога ніхто ніколі ня бачыў. Калі мы любім адзін аднаго, Бог у нас застаецца, і любоў Ягоная дасканалая ў нас.
1JO 4:13 З гэтага мы пазнаем, што мы застаемся ў Ім, і Ён — у нас, што Ён даў нам ад Духа Свайго.
1JO 4:14 І мы бачылі і сьведчым, што Айцец паслаў Сына як Збаўцу сьвету.
1JO 4:15 Хто прызнае, што Ісус ёсьць Сын Божы, у тым застаецца Бог, і ён — у Богу.
1JO 4:16 І мы пазналі і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог. Бог ёсьць любоў, і хто застаецца ў любові, застаецца ў Богу, і Бог — у ім.
1JO 4:17 Дзеля гэтага дасканаліцца любоў сярод нас, каб мы мелі адвагу ў дзень суду, бо які Ён, гэткія і мы ў сьвеце гэтым.
1JO 4:18 Страху няма ў любові, але дасканалая любоў прэч выганяе страх, бо ў страху ёсьць мучэньне; а хто баіцца, той у любові недасканалы.
1JO 4:19 Мы любім Яго, бо Ён першы палюбіў нас.
1JO 4:20 Калі хто кажа: «Я люблю Бога», і брата свайго ненавідзіць, той хлус, бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога ня бачыць?
1JO 4:21 І мы маем ад Яго гэткае прыказаньне, каб той, хто любіць Бога, любіў і брата свайго.
1JO 5:1 Кожны, хто верыць, што Ісус ёсьць Хрыстос, ад Бога народжаны, і кожны, хто любіць Таго, Які нарадзіў, любіць і Народжанага ад Яго.
1JO 5:2 З гэтага пазнаем, што любім дзяцей Божых, калі любім Бога і захоўваем прыказаньні Ягоныя.
1JO 5:3 Бо тое ёсьць любоў Божая, каб мы захоўвалі прыказаньні Ягоныя; і прыказаньні Ягоныя няцяжкія.
1JO 5:4 Бо кожны, хто народжаны ад Бога, перамагае сьвет; і гэтая перамога, што перамагла сьвет, — вера нашая.
1JO 5:5 Хто той, які перамагае сьвет, калі ня той, які верыць, што Ісус ёсьць Сын Божы?
1JO 5:6 Гэты Ісус Хрыстос, Які прыйшоў праз ваду і кроў; не праз ваду толькі, але праз ваду і кроў; і Дух ёсьць Тым, Які сьведчыць, бо Дух ёсьць праўда.
1JO 5:7 Бо тры сьведчаць у небе: Айцец, Слова і Сьвяты Дух, — і гэтыя тры ёсьць адно.
1JO 5:8 І тры сьведчаць на зямлі: дух, вада і кроў; і гэтыя тры — пра адно.
1JO 5:9 Калі мы прыймаем сьведчаньне чалавечае, сьведчаньне Божае большае, бо гэта ёсьць сьведчаньне Божае, якім Ён засьведчыў пра Сына Свайго.
1JO 5:10 Хто верыць у Сына Божага, мае сьведчаньне ў сабе; хто ня верыць Богу, зрабіў Яго хлусам, бо не паверыў у сьведчаньне, якім Бог засьведчыў пра Сына Свайго.
1JO 5:11 І гэткае ёсьць сьведчаньне, што Бог даў нам жыцьцё вечнае, і гэтае жыцьцё — у Сыне Ягоным.
1JO 5:12 Хто мае Сына, мае жыцьцё; хто Сына Божага ня мае, ня мае жыцьця.
1JO 5:13 Гэтае напісаў я вам, якія вераць у імя Сына Божага, каб вы ведалі, што маеце жыцьцё вечнае, і каб вы верылі ў імя Сына Божага.
1JO 5:14 І вось адвага, якую мы маем дзеля Яго, што калі нешта просім паводле волі Яго, Ён слухае нас.
1JO 5:15 І калі мы ведаем, што Ён слухае нас, чаго б мы ні прасілі, ведаем, што маем прошанае, якое прасілі ў Яго.
1JO 5:16 Калі хто ўбачыў брата свайго, які грашыць грэхам не на сьмерць, няхай просіць [за яго], і [Бог] дасьць жыцьцё таму, які грашыць не на сьмерць. Ёсьць грэх на сьмерць, не кажу, каб адносна такога ён маліўся.
1JO 5:17 Усякая няправеднасьць ёсьць грэх, але ёсьць грэх не на сьмерць.
1JO 5:18 Мы ведаем, што кожны, народжаны ад Бога, не грашыць; але народжаны ад Бога захоўвае сябе, і злы не дакранецца яго.
1JO 5:19 Мы ведаем, што мы — ад Бога, і ўвесь сьвет ляжыць у зьле.
1JO 5:20 Ведаем жа, што Сын Божы прыйшоў і даў нам разуменьне, каб пазналі Праўдзівага і былі ў Праўдзівым — у Сыне Ягоным Ісусе Хрысьце. Ён ёсьць праўдзівы Бог і жыцьцё вечнае.
1JO 5:21 Дзеткі! Захоўвайце сябе ад ідалаў. Амэн.
2JO 1:1 Староста — выбранай пані і дзецям яе, якіх я люблю ў праўдзе, і ня я адзін, але і ўсе, што пазналі праўду,
2JO 1:2 дзеля праўды, якая застаецца ў нас і будзе з намі на вякі.
2JO 1:3 Няхай будзе з вамі ласка, міласэрнасьць, супакой ад Бога Айца і ад Госпада Ісуса Хрыста, Сына Айца, у праўдзе і любові!
2JO 1:4 Я вельмі ўзрадаваўся, што знайшоў сярод дзяцей тваіх тых, якія ходзяць у праўдзе, як мы атрымалі прыказаньне ад Айца.
2JO 1:5 І цяпер прашу цябе, пані, не як новае прыказаньне пішучы табе, але тое, якое маем ад пачатку, — каб мы любілі адзін аднаго.
2JO 1:6 І гэта ёсьць любоў, каб мы хадзілі паводле прыказаньняў Ягоных. Гэта ёсьць прыказаньне, якое вы чулі ад пачатку, каб у ім вы хадзілі.
2JO 1:7 Бо шмат падманшчыкаў увайшло ў гэты сьвет, якія не прызнаюць Ісуса Хрыста, Які прыйшоў у целе. Гэткі ёсьць падманшчык і антыхрыст.
2JO 1:8 Глядзіце за сабою, каб нам не згубіць таго, над чым мы працавалі, але каб атрымаць поўную нагароду.
2JO 1:9 Кожны, хто адступаецца і не застаецца ў навуцы Хрыстовай, ня мае Бога; а хто застаецца ў навуцы Хрыстовай, той мае і Айца, і Сына.
2JO 1:10 Калі хто прыходзіць да вас і не прыносіць гэтае навукі, таго не прыймайце ў дом і радавацца яму не кажыце,
2JO 1:11 бо хто кажа радавацца яму, той супольнічае ў злых учынках ягоных.
2JO 1:12 Шмат маю пісаць да вас, але не хачу на паперы і атрамантам, але спадзяюся прыйсьці да вас і гаварыць вуснамі ў вусны, каб радасьць вашая споўнілася.
2JO 1:13 Вітаюць цябе дзеці сястры твае выбранае. Амэн.
3JO 1:1 Староста — улюбёнаму Гаю, якога я люблю ў праўдзе.
3JO 1:2 Улюбёны! Малюся, каб ты быў здаровы і пасьпяховы ў-ва ўсім, як пасьпяховая душа твая.
3JO 1:3 Бо я вельмі ўзрадаваўся, калі прыйшлі браты і засьведчылі пра тваю праўду, як ты ходзіш у праўдзе.
3JO 1:4 Для мяне няма большай радасьці, як чуць, што дзеці мае ходзяць у праўдзе.
3JO 1:5 Улюбёны! Ты робіш вернае ў тым, што робіш для братоў і для чужынцаў,
3JO 1:6 якія засьведчылі перад царквою пра тваю любоў. Ты добра зробіш, правёўшы іх, як належыцца перад Богам,
3JO 1:7 бо яны дзеля імя Ягонага пайшлі, нічога ня ўзяўшы ад паганаў.
3JO 1:8 А мы павінны прыймаць гэтакіх, каб стацца супрацоўнікамі праўдзе.
3JO 1:9 Я пісаў царкве, але Дыятрэф, які любіць у іх быць першым, не прызнае нас.
3JO 1:10 Дзеля гэтага, калі я прыйду, нагадаю пра ўчынкі ягоныя, якія ён робіць, абмаўляючы нас злымі словамі; і не задавольваючыся гэтым, і сам не прызнае братоў, і тым, якія хочуць, забараняе, і выганяе з царквы.
3JO 1:11 Улюбёны! Не пераймай ліхое, але добрае. Хто робіць дабро, той ад Бога; а хто робіць ліхое, ня бачыў Бога.
3JO 1:12 Пра Дэмэтрыя засьведчана ўсімі і самой праўдаю, і мы сьведчым, і вы ведаеце, што сьведчаньне нашае праўдзівае.
3JO 1:13 Шмат меў я пісаць, але не хачу пісаць табе атрамантам і трысьцінай,
3JO 1:14 а спадзяюся неўзабаве пабачыць цябе і гаварыць вуснамі ў вусны.
3JO 1:15 Супакой табе! Вітаюць цябе сябры; прывітай сяброў паіменна.
JUD 1:1 Юда, слуга Ісуса Хрыста, брат Якуба, — пакліканым, якія асьвечаныя Богам Айцом і захаваныя Ісусам Хрыстом:
JUD 1:2 літасьць вам, і супакой, і любоў няхай памножацца!
JUD 1:3 Улюбёныя! Прыкладаючы ўсякую дбаласьць, каб пісаць вам пра агульнае збаўленьне, я палічыў за патрэбнае напісаць вам напамін — змагацца за веру, аднойчы перададзеную сьвятым.
JUD 1:4 Бо паўбіваліся некаторыя людзі, здаўна прызначаныя на гэтае асуджэньне, бязбожнікі, якія ласку Бога нашага на распусту абяртаюць і адзінага Валадара, Бога і Госпада нашага Ісуса Хрыста, выракаюцца.
JUD 1:5 Я хачу нагадаць вам, якія аднойчы гэта даведаліся, што Госпад, вызваліўшы народ з зямлі Эгіпецкае, тых, што не паверылі, пасьля загубіў,
JUD 1:6 і анёлаў, якія не захавалі свае ўлады, але пакінулі сваё жытло, у вечных путах пад цемраю на суд вялікага дня трымае.
JUD 1:7 Як Садом і Гамора і вакалічныя гарады, якія падобна да іх жылі ў распусьце і за іншым целам хадзілі, падпаўшы пад кару вечнага агню, пастаўленыя за прыклад, —
JUD 1:8 гэтаксама будзе і з гэтымі летуценьнікамі, якія апаганьваюць цела, адкідаюць панаваньне і блюзьняць супраць славы.
JUD 1:9 Міхал арханёл, калі гаварыў з д’яблам, спрачаючыся за цела Майсея, не адважыўся вынесьці блюзьнерскага прысуду, але сказаў: «Няхай забароніць табе Госпад».
JUD 1:10 А гэтыя блюзьняць супраць таго, чаго ня ведаюць; а што паводле прыроды ведаюць, як бязмоўныя жывёлы, тым сябе зьнішчаюць.
JUD 1:11 Гора ім, бо яны пайшлі шляхам Каіна, паддаліся падману нагароды Білеама, і ва ўпартасьці загінулі, як Карах.
JUD 1:12 Яны — небясьпека на вашых вячэрах любові; банкетуючы з вамі, пасуцца бяз страху; гэта хмары бязводныя, якія ветрам носяцца; восеньскія дрэвы, бясплодныя, двойчы памёршыя, з корнем павырываныя;
JUD 1:13 лютыя хвалі марскія, якія пеняцца сорамам сваім; зоркі, што блукаюць, для якіх змрок цемры навекі захаваны.
JUD 1:14 Пра іх прарочыў і Энох, сёмы ад Адама, кажучы: «Вось, ідзе Госпад з дзясяткамі тысячаў сьвятых Сваіх,
JUD 1:15 [каб] учыніць суд над усімі і дакарыць усіх бязбожнікаў іхніх за ўсе ўчынкі бязбожнасьці іх, якімі бязбожнае чынілі, і за ўсе жорсткасьці, што гаварылі на Яго бязбожныя грэшнікі».
JUD 1:16 Гэта наракальнікі, якія нічым не задавальняюцца, якія ходзяць паводле пажаданьняў сваіх; і вусны іхнія гавораць пыхліва, і яны зважаюць на аблічча дзеля карысьці.
JUD 1:17 Але вы, улюбёныя, памятайце словы, раней сказаныя апосталамі Госпада нашага Ісуса Хрыста:
JUD 1:18 яны казалі вам, што ў апошні час зьявяцца лаяльнікі, якія ходзяць паводле сваіх бязбожных пажаданьняў.
JUD 1:19 Гэта тыя, якія адлучаюць сябе ад іншых, душэўныя, але ня маюць духа.
JUD 1:20 А вы, улюбёныя, будуючы сябе найсьвяцейшай верай вашаю, молячыся ў Духу Сьвятым,
JUD 1:21 захоўвайце сябе ў любові Божай, чакаючы ласкі ад Госпада нашага Ісуса Хрыста ў жыцьцё вечнае.
JUD 1:22 І над аднымі літуйцеся з развагаю,
JUD 1:23 а другіх ратуйце, выхопліваючы з агню, дакарайце са страхам, ненавідзячы нават вопратку, целам апаганеную.
JUD 1:24 А Таму, Які можа захаваць вас ад упадку і паставіць перад славаю Сваёю беззаганнымі і ў радасьці,
JUD 1:25 адзінаму мудраму Богу, Збаўцу нашаму, праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага, слава і веліч, сіла і ўлада цяпер і на ўсе вякі. Амэн.
REV 1:1 Адкрыцьцё Ісуса Хрыста, якое даў Яму Бог, каб паказаў слугам Сваім, што мусіць стацца неўзабаве. І Ён даў знак, паслаўшы [яго] праз анёла Свайго слузе Свайму Яну,
REV 1:2 які засьведчыў слова Божае, і сьведчаньне Ісуса Хрыста, і ўсё, што бачыў.
REV 1:3 Шчасьлівы той, хто чытае і хто слухае словы прароцтва і захоўвае тое, што напісана ў ім: бо час блізкі.
REV 1:4 Ян — да сямі цэркваў, што ў Азіі: ласка вам і супакой ад Таго, Які ёсьць, і Які быў, і Які прыходзіць, і ад сямі духаў, якія перад пасадам Ягоным,
REV 1:5 і ад Ісуса Хрыста, сьведкі вернага, Першароднага з мёртвых і Начальніка валадароў зямных. Яму, Які палюбіў нас і ў крыві Сваёй абмыў нас ад грахоў нашых,
REV 1:6 і зрабіў нас валадарамі і сьвятарамі Богу і Айцу Свайму, слава і ўлада на вякі вякоў. Амэн.
REV 1:7 Вось, Ён прыходзіць з аблокамі, і ўгледзіць Яго кожнае вока і тыя, якія прабілі Яго, і заплачуць перад Ім усе плямёны зямлі. Так, амэн.
REV 1:8 «Я ёсьць Альфа і Амэга, Пачатак і Канец, — кажа Госпад, — Які ёсьць, і Які быў, і Які прыходзіць, Усеўладны».
REV 1:9 Я, Ян, брат ваш і ўдзельнік у прыгнёце, і ў Валадарстве, і ў цярплівасьці Ісуса Хрыста, быў на востраве, называным Патмас, за слова Божае і за сьведчаньне Ісуса Хрыста.
REV 1:10 Я быў у духу ў дзень Госпадаў і пачуў за сабою вялікі голас, як трубы,
REV 1:11 які казаў: «Я ёсьць Альфа і Амэга, Першы і Апошні; і што бачыш, напішы ў кнігу і пашлі цэрквам, што ў Азіі: у Эфэс, і ў Сьмірну, і ў Пэргам, і ў Тыятыру, і ў Сарды, і ў Філядэльфію, і ў Ляадыкею».
REV 1:12 І я павярнуўся, каб пабачыць той голас, што гаварыў са мною, і, павярнуўшыся, убачыў сем залатых сьвечнікаў,
REV 1:13 і сярод сямі сьвечнікаў — Падобнага да Сына Чалавечага, Які апрануты ў доўгую шату і падперазаны праз грудзі залатым паясом.
REV 1:14 А галава Ягоная і валасы белыя, як белая воўна, як сьнег; і вочы Ягоныя — як полымя агню,
REV 1:15 і ногі Ягоныя падобныя да сьпіжу, як у печы распаленыя; і голас Ягоны — як гук водаў многіх;
REV 1:16 І меў Ён у правай руцэ Сваёй сем зорак, і з вуснаў Ягоных выходзіў меч двусечны востры; і твар Ягоны — як сонца, якое сьвеціць у сіле сваёй.
REV 1:17 І калі я ўбачыў Яго, я ўпаў ля ног Ягоных як мёртвы, і Ён паклаў на мяне правую руку Сваю, кажучы мне: «Ня бойся. Я ёсьць Першы і Апошні,
REV 1:18 і Жывы, і Я быў мёртвы, і вось, жыву на вякі вякоў, амэн. І Я маю ключы пекла і сьмерці.
REV 1:19 Напішы, што ты бачыў, і што ёсьць, і што мае стацца пасьля гэтага.
REV 1:20 Тайна сямі зорак, якія ты бачыў у правіцы Маёй, і сямі сьвечнікаў залатых: сем зорак — гэта анёлы сямі цэркваў, а сем сьвечнікаў, якія ты бачыў, — гэта сем цэркваў.
REV 2:1 Анёлу Эфэскае царквы напішы: “Гэта кажа Той, Які трымае сем зорак у правіцы Сваёй і Які ходзіць сярод сямі залатых сьвечнікаў:
REV 2:2 ‘Ведаю справы твае, і працу тваю, і цярплівасьць тваю, і што ня можаш пераносіць ліхіх, і дасьведчыў тых, якія называюць сябе апосталамі і ня ёсьць [імі], і знайшоў, што яны хлусы,
REV 2:3 і ты перанёс, і маеш цярплівасьць, і дзеля імя Майго працаваў і не зьнямогся.
REV 2:4 Але маю супраць цябе, што ты пакінуў першую любоў тваю.
REV 2:5 Дык памятай, адкуль выпаў, і навярніся, і рабі першыя справы твае; а калі не, хутка прыйду да цябе і зрушу сьвечнік твой з месца ягонага, калі не навернешся.
REV 2:6 Але тое ты маеш, што ненавідзіш справы Мікалаітаў, якія і Я ненавіджу’.
REV 2:7 Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам. Таму, хто пераможа, Я дам есьці ад дрэва жыцьця, што пасярод раю Божага”.
REV 2:8 І анёлу Сьмірнскае царквы напішы: “Гэта кажа Першы і Апошні, Які быў мёртвы і ажыў:
REV 2:9 ‘Ведаю справы твае, і прыгнёт, і ўбоства, хоць ты багаты, і блюзьнерствы ад тых, якія называюць сябе Юдэямі і ня ёсьць, але ёсьць сынагога шатана.
REV 2:10 Не палохайся нічога, што маеш выцярпець. Вось, д’ябал мае кідаць [некаторых] з вас у вязьніцу, каб спакусіць вас; і будзеце мець прыгнёт дзесяць дзён. Будзь верны да сьмерці, і Я дам табе вянок жыцьця’.
REV 2:11 Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам. Той, хто пераможа, не дазнае крыўды ад сьмерці другое”.
REV 2:12 І анёлу царквы, што ў Пэргаме, напішы: “Гэта кажа Той, Які мае меч двусечны востры:
REV 2:13 ‘Ведаю справы твае, і што жывеш там, дзе пасад шатана, і трымаеш імя Маё, і не адрокся веры Маёй у тыя дні, калі забіты быў у вас, дзе пасяліўся шатан, Антыпа, Мой верны сьведка.
REV 2:14 Але маю супраць цябе крыху, бо маеш там тых, якія трымаюцца навукі Білеама, які навучыў Балака кінуць згаршэньне перад сынамі Ізраіля, каб яны елі ахвяры ідалам і жылі распусна.
REV 2:15 Таксама маеш і ты тых, якія трымаюцца навукі Мікалаітаў, якую Я ненавіджу.
REV 2:16 Навярніся, а калі не, хутка прыйду да цябе і буду ваяваць з імі мячом вуснаў Маіх’.
REV 2:17 Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам. Таму, хто пераможа, Я дам есьці ад манны схаванае і дам яму каменьчык белы, і на каменьчыку імя новае напісанае, якога ніхто ня ведае, толькі той, хто атрымаў”.
REV 2:18 І анёлу царквы, што ў Тыятыры, напішы: “Гэта кажа Сын Божы, Які мае вочы Свае, як полымя агню, і ногі Свае, падобныя да сьпіжу:
REV 2:19 ‘Ведаю справы твае і любоў, і служэньне, і веру, і цярплівасьць тваю, і ўчынкі твае, і што апошнія большыя, чым першыя.
REV 2:20 Але маю супраць цябе крыху, бо ты дазваляеш жанчыне Езабэлі, якая называе сябе прарочыцай, вучыць і падманваць слугаў Маіх, [каб яны] жылі распусна і елі ахвяры ідалам.
REV 2:21 І Я даў ёй час, каб навярнулася ад распусты сваёй, і яна не навярнулася.
REV 2:22 Вось, Я кідаю на ложак яе і тых, якія чужаложаць з ёю, — у вялікі прыгнёт, калі не навернуцца ад справаў сваіх,
REV 2:23 і дзяцей ейных сьмерцю заб’ю, і даведаюцца ўсе цэрквы, што Я — Той, Які дасьледуе ныркі і сэрца, і Я дам вам кожнаму паводле справаў вашых.
REV 2:24 Вам жа кажу і рэшце, што ў Тыятыры, усім, якія ня маюць гэтае навукі і якія не даведаліся так званых глыбіняў шатана: “Ня ўскіну на вас іншага цяжару.
REV 2:25 Толькі тое, што маеце, трымайце, пакуль не прыйду”.
REV 2:26 І таму, хто пераможа і захавае справы Мае да канца, Я дам уладу над паганамі,
REV 2:27 і ён будзе пасьвіць іх кіем жалезным, як начыньне глінянае, яны будуць скрышаныя, як і Я атрымаў ад Айца Майго,
REV 2:28 і дам яму зорку ранішнюю’.
REV 2:29 Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам”.
REV 3:1 І анёлу царквы, што ў Сардах, напішы: “Гэта кажа Той, Які мае сем духаў Божых і сем зорак: ‘Ведаю справы твае, што ты маеш імя, што жывеш, ды ёсьць мёртвы.
REV 3:2 Чувай і ўмацоўвай іншых, якія маюць паміраць, бо не знайшоў Я, каб справы твае былі споўненыя перад Богам.
REV 3:3 Дык памятай, што ты атрымаў і пачуў, і захоўвай, і навярніся. А калі ня будзеш чуваць, Я прыйду да цябе, як злодзей, і ты ня будзеш ведаць, у якую гадзіну прыйду да цябе.
REV 3:4 Ты маеш у Сардах некалькі імёнаў, якія не апаганілі адзеньня свайго, і яны будуць хадзіць са Мною ў белым, бо яны дастойныя.
REV 3:5 Той, хто пераможа, будзе апрануты ў белыя шаты; і Я ня вытру імя ягонага з кнігі жыцьця, і вызнаю імя ягонае перад Айцом Маім і перад анёламі Ягонымі’.
REV 3:6 Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам”.
REV 3:7 І анёлу царквы, што ў Філядэльфіі, напішы: “Гэта кажа Сьвяты, Праўдзівы, Які мае ключ Давідавы, Які адчыняе, і ніхто не замкне, і замыкае, і ніхто не адчыніць:
REV 3:8 ‘Ведаю справы твае. Вось, Я даў перад табою дзьверы адчыненыя, і ніхто ня можа замкнуць іх, бо ты маеш малую сілу, і захаваў слова Маё, і не адрокся ад імя Майго.
REV 3:9 Вось, Я даю, што з сынагогі шатана, з тых, якія называюць сябе Юдэямі, ды ня ёсьць, але хлусяць, вось, Я зраблю, каб яны прыйшлі, і пакланіліся перад нагамі тваімі, і даведаліся, што Я палюбіў цябе.
REV 3:10 А што ты захаваў слова цярплівасьці Маёй, і Я захаваю цябе ад гадзіны спакусы, якая мае прыйсьці на ўвесь сусьвет, каб спакусіць жыхароў зямлі.
REV 3:11 Вось, Я прыходжу хутка. Трымай, што маеш, каб ніхто не забраў вянка твайго.
REV 3:12 Таго, хто пераможа, Я зраблю слупом у бажніцы Бога Майго, і ён ужо ня выйдзе вонкі; і напішу на ім імя Бога Майго і імя горада Бога Майго, новага Ерусаліму, які зыходзіць з неба ад Бога Майго, і імя Маё новае’.
REV 3:13 Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам”.
REV 3:14 І анёлу Ляадыкейскае царквы напішы: “Гэта кажа Амэн, Сьведка верны і праўдзівы, Пачатак стварэньня Божага:
REV 3:15 ‘Ведаю справы твае, што ты ані халодны, ані гарачы; о, каб ты быў халодны або гарачы!
REV 3:16 Дык дзеля таго, што ты цёплы, а не халодны і не гарачы, Я маю выплюнуць цябе з вуснаў Маіх.
REV 3:17 Бо ты кажаш: “Я багаты і ўзбагаціўся, і ня маю аніякае патрэбы”, і ня ведаеш, што ты — гаротны, і жалю годны, і ўбогі, і сьляпы, і голы.
REV 3:18 Раю табе купіць у Мяне золата, ачышчанае ў вагні, каб ты ўзбагаціўся, і белыя шаты, каб апрануўся, і каб ня выявіўся сорам галізны тваёй; і мазьзю вочнаю памаж вочы твае, каб ты бачыў.
REV 3:19 Я тых, каго люблю, дакараю і караю. Дык будзь руплівы і навярніся.
REV 3:20 Вось, стаю пры дзьвярах і стукаюся; калі хто пачуе голас Мой і адчыніць дзьверы, Я ўвайду да яго і буду вячэраць з ім, і ён — са Мною.
REV 3:21 Таму, хто пераможа, Я дам сесьці са Мною на пасадзе Маім, як і Я перамог і сеў з Айцом Маім на пасадзе Ягоным’.
REV 3:22 Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам”».
REV 4:1 Пасьля гэтага ўбачыў я, і вось, дзьверы адчыненыя ў небе, і першы голас, які я чуў, як трубы, які гаварыў са мною, сказаў: «Узыйдзі сюды, і Я пакажу табе, што мусіць стацца пасьля гэтага».
REV 4:2 І я адразу стаўся ў духу, і вось, пасад стаяў у небе, і на пасадзе — Той, Які сядзеў.
REV 4:3 І Той, Які сядзеў, падобны быў з выгляду да каменя ясьпісовага і сардыновага, і вясёлка вакол пасаду, з выгляду падобная да шмарагду.
REV 4:4 І вакол пасаду — дваццаць чатыры пасады, і на пасадах я ўбачыў дваццаць чатыры старосты, якія сядзелі, апранутыя ў белыя шаты, і на галовах яны мелі залатыя вянкі.
REV 4:5 І з пасаду выходзяць маланкі, і грымоты, і галасы; і сем лямпаў агністых гараць перад пасадам, якія ёсьць сем духаў Божых.
REV 4:6 І перад пасадам — мора шкляное, падобнае да крышталю, і па сярэдзіне пасаду і вакол пасаду — чатыры жывёлы, поўныя вачэй спераду і ззаду.
REV 4:7 І першая жывёла падобная да ільва, і другая жывёла падобная да цяляці, і трэцяя жывёла мела аблічча, як чалавек, і чацьвёртая жывёла падобная да арла, які ляціць.
REV 4:8 І чатыры жывёлы, кожная па сабе, мелі па шэсьць крылаў наўкола, і ўсярэдзіне поўныя вачэй; і ня маюць яны супачынку ўдзень і ўначы, кажучы: «Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Госпад Бог Усеўладны, Які быў, і Які ёсьць, і Які прыходзіць».
REV 4:9 І калі жывёлы аддаюць славу, і пашану, і падзяку Таму, Які сядзіць на пасадзе, Які жыве на вякі вякоў,
REV 4:10 падаюць дваццаць чатыры старосты перад Тым, Які сядзіць на пасадзе, і пакланяюцца Таму, Які жыве на вякі вякоў, і кідаюць свае вянкі перад пасадам, кажучы:
REV 4:11 «Госпадзе, Ты годны атрымаць славу, і пашану, і моц, бо Ты стварыў усё, і воляй Тваёю яно ёсьць і створана».
REV 5:1 І ўбачыў я ў правіцы Таго, Які сядзеў на пасадзе, кнігу, запісаную ўнутры і зьверху, запячатаную сямю пячаткамі.
REV 5:2 І ўбачыў я дужага анёла, які абвяшчаў голасам вялікім: «Хто годны разгарнуць кнігу і зьняць пячаткі яе?»
REV 5:3 І ніхто ня мог ані ў небе, ані на зямлі, ані пад зямлёй разгарнуць кнігу і паглядзець у яе.
REV 5:4 І я шмат плакаў, што не знайшлося нікога, годнага разгарнуць і прачытаць кнігу ці паглядзець у яе.
REV 5:5 І адзін са старостаў кажа мне: «Ня плач! Вось, Леў, Які з калена Юды, корань Давіда, перамог, каб разгарнуць кнігу і зьняць сем пячатак яе».
REV 5:6 І я ўбачыў, і вось, пасярод пасаду і чатырох жывёлаў, і пасярод старостаў Ягня стаіць, быццам забітае, Які мае сем рагоў і сем вачэй, што ёсьць сем духаў Божых, якія пасланыя на ўсю зямлю.
REV 5:7 І Ён прыйшоў і ўзяў кнігу з правіцы Таго, Які сядзеў на пасадзе.
REV 5:8 І калі ўзяў Ён кнігу, чатыры жывёлы і дваццаць чатыры старосты ўпалі прад Ягнём, маючы кожны гусьлі і чары залатыя, поўныя фіміяму, які ёсьць малітвы сьвятых,
REV 5:9 і сьпяваюць новы сьпеў, кажучы: «Ты годны ўзяць кнігу і адчыніць пячаткі яе, бо Ты быў забіты, і Ты Крывёю Сваёю адкупіў нас Богу з кожнага калена, і мовы, і племяні, і народу,
REV 5:10 і зрабіў нас валадарамі і сьвятарамі Богу нашаму; і мы будзем валадарыць на зямлі».
REV 5:11 І я ўбачыў і пачуў голас мноства анёлаў вакол пасаду, і жывёлаў, і старостаў; і лік іхні быў дзясяткі тысячаў дзясяткаў тысячаў і тысячы тысячаў,
REV 5:12 якія гаварылі голасам вялікім: «Годны Ягня забіты ўзяць моц, і багацьце, і мудрасьць, і магутнасьць, і пашану, і славу, і дабраслаўленьне».
REV 5:13 І ўсякае стварэньне, што ў небе, і на зямлі, і пад зямлёй, і ў моры, і ўсё, што ў іх, я чуў, як казала: «Таму, Які сядзіць на пасадзе, і Ягняці — дабраслаўленьне, і пашана, і слава, і ўлада на вякі вякоў».
REV 5:14 І чатыры жывёлы казалі: «Амэн». І дваццаць чатыры старосты ўпалі і пакланіліся Таму, Які жыве на вякі вякоў.
REV 6:1 І ўбачыў я, што Ягня адчыніў адну з пячатак, і я пачуў адну з чатырох жывёлаў, якая казала быццам голасам грымотным: «Прыйдзі і глядзі».
REV 6:2 І я ўбачыў, і вось, конь белы, і вершнік на ім, які мае лук; і дадзены яму вянок, і ён выйшаў, перамагаючы, і каб перамагчы.
REV 6:3 І калі Ён адчыніў другую пячатку, я пачуў другую жывёлу, якая казала: «Прыйдзі і глядзі».
REV 6:4 І выйшаў іншы конь, чырвоны, і вершніку на ім дадзена забраць супакой з зямлі, і каб адны адных забівалі; і дадзены яму меч вялікі.
REV 6:5 І калі Ён адчыніў трэцюю пячатку, я пачуў трэцюю жывёлу, якая казала: «Прыйдзі і глядзі». І я ўбачыў, і вось, конь чорны, і вершнік на ім, які меў шалі ў руцэ сваёй.
REV 6:6 І пачуў я голас пасярод чатырох жывёлаў, які казаў: «Хінікс пшаніцы за дынар, і тры хініксы ячменю за дынар; і алівы і віна не марнуй».
REV 6:7 І калі Ён адчыніў чацьвёртую пячатку, я пачуў голас чацьвёртае жывёлы, які казаў: «Прыйдзі і глядзі».
REV 6:8 І я ўбачыў, і вось, конь бляды, і вершнік на ім, імя якому — Сьмерць, і пекла ідзе за ім; і дадзена ім улада забіваць на чацьвёртай частцы зямлі мячом, і голадам, і сьмерцю, і зьвярамі зямнымі.
REV 6:9 І калі Ён адчыніў пятую пячатку, я ўбачыў пад ахвярнікам душы забітых за Слова Божае і за сьведчаньне, якое яны мелі.
REV 6:10 І закрычалі яны голасам вялікім, кажучы: «Дакуль, Уладару Сьвяты і Праўдзівы, ня судзіш і ня помсьціш за кроў нашу жыхарам зямлі?»
REV 6:11 І былі дадзены кожнаму вопраткі белыя, і сказалі ім, каб супакоіліся яшчэ крыху часу, пакуль не дапоўняць [лік] таварышы іхнія і браты іхнія, што маюць быць забітыя, як і яны.
REV 6:12 І ўбачыў я, калі Ён адчыніў шостую пячатку, і вось, стаўся вялікі землятрус, і сонца сталася чорным, як мех валасяны, і месяц стаўся, як кроў,
REV 6:13 і зоркі нябесныя ўпалі на зямлю, як дрэва фігавае, устрасанае вялікім ветрам, скідае недасьпелыя фігі свае,
REV 6:14 і неба зьнікла, як скручваецца кніга, і кожная гара і востраў былі зрушаны з месцаў сваіх.
REV 6:15 І валадары зямныя, і магнаты, і багатыры, і тысячнікі, і магутныя, і кожны слуга, і кожны свабодны схаваліся ў пячорах і ў горных скалах,
REV 6:16 і кажуць горам і скалам: «Упадзіце на нас і схавайце нас ад аблічча Таго, Які сядзіць на пасадзе, і ад гневу Ягняці,
REV 6:17 бо прыйшоў вялікі дзень гневу Ягонага, і хто зможа ўстаяць?»
REV 7:1 І пасьля гэтага я ўбачыў чатырох анёлаў, якія стаялі на чатырох кутах зямлі і трымалі чатыры вятры зямлі, каб ня дзьмуў вецер ані на зямлю, ані на мора, ані на якое дрэва.
REV 7:2 І ўбачыў я іншага анёла, які ўзыходзіў ад усходу сонца, які меў пячатку Бога Жывога. І закрычаў ён вялікім голасам да чатырох анёлаў, якім дадзена чыніць шкоду зямлі і мору, кажучы:
REV 7:3 «Не чыніце шкоды ані зямлі, ані мору, ані дрэвам, пакуль не паставім пячаткі на слугаў Бога нашага на ілбах іхніх».
REV 7:4 І пачуў я лічбу папячатаных — сто сорак чатыры тысячы папячатаных з усякага калена сыноў Ізраіля.
REV 7:5 З калена Юды — дванаццаць тысячаў папячатаных; з калена Рубэна — дванаццаць тысячаў папячатаных; з калена Гада — дванаццаць тысячаў папячатаных;
REV 7:6 з калена Асэра — дванаццаць тысячаў папячатаных; з калена Нэфталі — дванаццаць тысячаў папячатаных; з калена Манасы — дванаццаць тысячаў папячатаных;
REV 7:7 з калена Сымона — дванаццаць тысячаў папячатаных; з калена Левія — дванаццаць тысячаў папячатаных; з калена Ісахара — дванаццаць тысячаў папячатаных;
REV 7:8 з калена Забулёна — дванаццаць тысячаў папячатаных; з калена Язэпа — дванаццаць тысячаў папячатаных; з калена Бэн’яміна — дванаццаць тясячаў папячатаных.
REV 7:9 Пасьля гэтага ўбачыў я, і вось, вялізарны натоўп, палічыць якога ніхто ня мог, з усякага народу, і калена, і племяні, і мовы стаіць перад пасадам і перад Ягнём, апранутыя ў белыя вопраткі, і пальмы ў руках іхніх,
REV 7:10 і ўсклікаюць яны вялікім голасам, кажучы: «Збаўленьне Богу нашаму, Які сядзіць на пасадзе, і Ягняці!»
REV 7:11 І ўсе анёлы стаялі вакол пасаду, і старостаў, і чатырох жывёлаў, і ўпалі яны перад пасадам на абліччы свае, і пакланіліся Богу,
REV 7:12 кажучы: «Амэн! Дабраслаўленьне, і слава, і мудрасьць, і падзяка, і пашана, і моц, і магутнасьць Богу нашаму на вякі вякоў! Амэн!»
REV 7:13 І адказаў адзін са старостаў, кажучы да мяне: «Гэтыя, апранутыя ў белыя вопраткі, хто яны і адкуль прыйшлі?»
REV 7:14 І я сказаў яму: «Пане, ты ведаеш». І ён сказаў мне: «Гэта тыя, якія прыйшлі з вялікага прыгнёту. І яны памылі вопраткі свае і выбелілі вопраткі свае ў крыві Ягняці.
REV 7:15 Дзеля гэтага яны перад пасадам Бога і служаць Яму ўдзень і ўначы ў бажніцы Ягонай; і Той, Які сядзіць на пасадзе, паселіцца ў іх,
REV 7:16 і ня будуць яны хацець есьці, і ня будуць смагнуць, і ня будзе пячы іх сонца і аніякая сьпёка,
REV 7:17 бо Ягня, Які пасярод пасаду, будзе пасьвіць іх і вадзіць іх да жывых крыніцаў водаў, і выцярэ Бог усякую сьлязіну з вачэй іхніх».
REV 8:1 І калі Ён адчыніў сёмую пячатку, сталася ціша ў небе недзе на паўгадзіны.
REV 8:2 І ўбачыў я сем анёлаў, якія стаялі перад Богам, і былі дадзены ім сем трубаў.
REV 8:3 І прыйшоў іншы анёл, і стаў перад ахвярнікам, маючы кадзільню залатую; і далі яму шмат фіміяму, каб паклаў з малітвамі ўсіх сьвятых на залаты ахвярнік, што перад пасадам.
REV 8:4 І ўзыйшоў дым фіміяму з малітвамі сьвятых з рукі анёла перад Богам.
REV 8:5 І ўзяў анёл кадзільню, і напоўніў яе агнём з ахвярніку, і кінуў на зямлю; і сталіся галасы, і грымоты, і маланкі, і землятрус.
REV 8:6 І сем анёлаў, якія мелі сем трубаў, падрыхтаваліся, каб трубіць.
REV 8:7 І першы анёл затрубіў, і стаўся град і агонь, зьмяшаныя з крывёю, і былі кінутыя на зямлю; і трэцяя частка дрэваў згарэла, і ўся трава зялёная згарэла.
REV 8:8 І другі анёл затрубіў, і быццам гара вялікая, якая агнём палае, была кінутая ў мора; і трэцяя частка мора сталася крывёю,
REV 8:9 і памерла трэцяя частка стварэньняў у моры, якія маюць душу, і трэцяя частка караблёў была зьнішчаная.
REV 8:10 І трэці анёл затрубіў, і ўпала з неба вялікая зорка, якая гарыць, як паходня, і ўпала на трэцюю частку рэкаў і на крыніцы водаў,
REV 8:11 і імя зоркі называецца Палын; і трэцяя частка [водаў] сталася палынам, і шмат людзей памерла ад тых водаў, бо яны сталі горкімі.
REV 8:12 І чацьвёрты анёл затрубіў, і былі пашкоджаная трэцяя частка сонца і трэцяя частка месяца і трэцяя частка зорак, каб трэцяя частка іх зацьмілася, і каб дзень не сьвяціў трэцюю частку сваю, і падобна ноч.
REV 8:13 І ўбачыў я, і пачуў, як адзін анёл ляцеў пасярод неба і казаў вялікім голасам: «Гора, гора, гора жыхарам зямлі ад рэшты трубных галасоў трох анёлаў, якія маюць трубіць!»
REV 9:1 І пяты анёл затрубіў, і ўбачыў я зорку, якая ўпала з неба на зямлю, і дадзены быў ёй ключ ад калодзежа бездані,
REV 9:2 і адчыніла яна калодзеж бездані, і ўзьняўся з калодзежа дым, як дым з вялікае печы; і зацьмілася сонца і паветра ад дыму з калодзежа.
REV 9:3 І з дыму выйшла на зямлю саранча, і дадзена ёй улада, як маюць уладу скарпіёны зямныя,
REV 9:4 і сказана ёй, каб не рабіла шкоды ані траве зямной, ані ўсякай зеляніне, ані ўсякаму дрэву, а толькі адным людзям, якія ня маюць пячаткі Божае на ілбах сваіх;
REV 9:5 і дадзена ёй, каб не забівала іх, але каб мучыліся пяць месяцаў, і мучэньне ад яе, як мучэньне ад скарпіёна, калі ўджаліць чалавека.
REV 9:6 І ў тыя дні людзі будуць шукаць сьмерці і ня знойдуць яе, і будуць жадаць памерці, і сьмерць будзе ўцякаць ад іх.
REV 9:7 І выгляд саранчы падобны да коней, якія падрыхтаваныя на бітву, і на галовах у яе быццам вянкі, падобныя да золата; і абліччы ў яе быццам абліччы чалавечыя,
REV 9:8 і яна мела валасы, як валасы жаночыя, і зубы ў яе былі як у ільвоў.
REV 9:9 І мела яна панцыры, быццам панцыры жалезныя, і гук крылаў ейных быццам гук мноства калясьніцаў, [запрэжаных] коньмі, якія бягуць на бітву,
REV 9:10 і мае хвасты, падобныя да скарпіёнавых, і ў хвастах у яе джала было, і ўлада яе — рабіць шкоду людзям пяць месяцаў,
REV 9:11 і мае над сабою за валадара анёла бездані, імя якога па-гебрайску — Абаддон, а па-грэцку мае імя Апаліён.
REV 9:12 Адно гора прайшло; вось, прыходзяць яшчэ два горы за ім.
REV 9:13 І шосты анёл затрубіў, і я пачуў адзін голас з чатырох рагоў залатога ахвярніку, што перад Богам,
REV 9:14 які казаў да шостага анёла, што меў трубу: «Разьвяжы чатырох анёлаў, якія зьвязаныя над вялікай ракой Эўфрат».
REV 9:15 І былі разьвязаныя чатыры анёлы, якія былі падрыхтаваныя на гадзіну, і дзень, і месяц, і год, каб забіць трэцюю частку людзей.
REV 9:16 І лічба коннага войска — два дзясяткі тысячаў дзясятка тысячаў; і я пачуў лічбу іх.
REV 9:17 І гэтак я ўбачыў коней у відзежы, і вершнікаў на іх, якія мелі панцыры агністыя і гіяцынтавыя, і серкавыя; і галовы ў коней, як галовы ў ільвоў, і з храпаў іхніх выходзіць агонь, і дым, і серка.
REV 9:18 Трыма гэтымі была забіта трэцяя частка людзей: агнём, і дымам, і серкаю, што выходзілі з храпаў іхніх.
REV 9:19 Бо ўлада іхняя — у храпах іхніх, а хвасты іхнія падобныя да зьмеяў, маюць галовы і імі робяць шкоду.
REV 9:20 І рэшта людзей, што не была забітая плягамі гэтымі, не навярнулася ад справаў рук сваіх, каб не пакланяцца дэманам і ідалам залатым, і срэбным, і мядзяным, і каменным, і драўляным, якія ані бачыць ня могуць, ані чуць, ані хадзіць;
REV 9:21 і не навярнуліся ад забойстваў сваіх, і ад чараўніцтва свайго, і ад распусты сваёй, і ад крадзяжоў сваіх.
REV 10:1 І ўбачыў я іншага дужага анёла, які зыходзіў з неба, які быў апрануты ў воблака, і вясёлка над галавою яго, і аблічча ягонае — як сонца, і ногі ягоныя — як слупы агністыя,
REV 10:2 і меў ён у руцэ сваёй кніжку адкрытую, і паставіў ён правую нагу сваю на мора, а левую — на зямлю,
REV 10:3 і закрычаў голасам вялікім, як леў рыкае; і калі закрычаў ён, прагаварылі сем грымотаў галасамі сваімі.
REV 10:4 І калі прагаварылі сем грымотаў галасамі сваімі, я меўся пісаць, і пачуў я голас з неба, які казаў мне: «Запячатай тое, што прагаварылі сем грымотаў, і не пішы гэтага».
REV 10:5 І анёл, якога я бачыў, як ён стаяў на моры і на зямлі, узьняў руку сваю да неба
REV 10:6 і пакляўся Тым, Які жыве на вякі вякоў, Які стварыў неба, і што ў ім, і зямлю, і што на ёй, і мора, і што ў ім, што часу ўжо ня будзе,
REV 10:7 але ў дні голасу сёмага анёла, калі той мае трубіць, зьдзейсьніцца таямніца Божая, як Ён дабравесьціў слугам Сваім прарокам.
REV 10:8 І голас, які я чуў з неба, ізноў прагаварыў да мяне і сказаў: «Ідзі, вазьмі кніжку разгорнутую ў руцэ анёла, які стаіць на моры і на зямлі».
REV 10:9 І я падыйшоў да анёла, кажучы яму: «Дай мне кніжку». І ён кажа мне: «Вазьмі і зьеш яе; і яна стане горкаю ў тваім жываце, але ў вуснах тваіх будзе салодкая, як мёд».
REV 10:10 І я ўзяў кніжку з рукі анёла, і зьеў яе, і яна была ў вуснах маіх салодкая, як мёд, і калі я зьеў яе, стаў горкім жывот мой.
REV 10:11 І ён кажа мне: «Ты мусіш ізноў прарочыць пра плямёны, і народы, і мовы, і валадароў многіх».
REV 11:1 І дадзена мне трысьціна, падобная да кія; і анёл, які стаяў, сказаў: «Паўстань і памерай бажніцу Божую, і ахвярнік, і тых, якія пакланяюцца ў ім,
REV 11:2 а падворак, які перад бажніцаю, кінь прэч і ня мерай яго, бо ён дадзены паганам, і горад сьвяты яны будуць таптаць сорак два месяцы.
REV 11:3 І Я дам двум сьведкам Маім, і яны будуць прарочыць тысяча дзьвесьце шэсьцьдзясят дзён, апранутыя ў зрэбніцу».
REV 11:4 Гэта ёсьць дзьве аліўкі і два сьвечнікі, якія перад Богам зямлі стаяць.
REV 11:5 І калі хто захоча зрабіць ім шкоду, агонь выйдзе з вуснаў іхніх і зьесьць ворагаў іхніх; і калі хто захоча зрабіць ім шкоду, мусіць ён быць забіты.
REV 11:6 Яны маюць уладу замкнуць неба, каб не ішоў дождж у дні праракаваньня іхняга; і маюць уладу над водамі перамяніць іх у кроў і біць зямлю ўсякімі плягамі, калі толькі захочуць.
REV 11:7 І калі яны скончаць сьведчаньне сваё, зьвер, які выйдзе з бездані, учыніць вайну з імі, і пераможа іх, і заб’е іх.
REV 11:8 І целы іхнія [будуць ляжаць] на вуліцы вялікага гораду, які называецца духоўна Садом і Эгіпет, дзе і Госпад наш быў укрыжаваны.
REV 11:9 І з плямёнаў, і каленаў, і моваў, і народаў будуць глядзець на целы іхнія тры дні і паўдня, і не дазволяць пакласьці целы іхнія ў магілы.
REV 11:10 І жыхары зямлі будуць радавацца дзеля іх і весяліцца, і будуць пасылаць адны адным падарункі, бо гэтыя два прарокі мучылі жыхароў зямлі.
REV 11:11 І праз тры дні і паўдня дух жыцьця ад Бога зыйшоў на іх, і яны сталі на ногі свае, і страх вялікі прыйшоў на тых, якія бачылі іх.
REV 11:12 І пачулі яны голас вялікі з неба, які казаў да іх: «Узыйдзіце сюды». І яны ўзыйшлі ў неба ў воблаку, і бачылі іх ворагі іхнія.
REV 11:13 І ў тую гадзіну стаўся землятрус вялікі, і дзясятая частка гораду завалілася, і былі забітыя ў землятрусе сем тысячаў імёнаў чалавечых; і іншыя сталіся ў страху і аддалі славу Богу Нябеснаму.
REV 11:14 Другое гора прайшло; вось, трэцяе гора прыходзіць хутка.
REV 11:15 І сёмы анёл затрубіў, і сталіся вялікія галасы ў небе, якія казалі: «Валадарствы сьвету сталіся [Валадарствам] Госпада нашага і Хрыста Ягонага, і Ён будзе валадарыць на вякі вякоў».
REV 11:16 І дваццаць чатыры старосты, якія сядзелі перад Богам на пасадах сваіх, упалі на абліччы свае і пакланіліся Богу,
REV 11:17 кажучы: «Дзякуем Табе, Госпадзе, Бог Усеўладны, Які ёсьць, і Які быў, і Які прыходзіш, што прыняў Ты моц Сваю вялікую і запанаваў.
REV 11:18 І загневаліся пагане, і прыйшоў гнеў Твой, і пара судзіць мёртвых і даць нагароду слугам Тваім прарокам і сьвятым, і тым, якія баяцца імя Твайго, малым і вялікім, і вынішчыць тых, якія нішчаць зямлю».
REV 11:19 І адчынілася бажніца Божая ў небе, і зьявіўся каўчэг запавету Ягонага ў бажніцы Ягонай; і сталіся маланкі, і галасы, і грымоты, і землятрус, і град вялікі.
REV 12:1 І знак вялікі зьявіўся ў небе: жанчына, апранутая ў сонца, і месяц пад нагамі ў яе, і на галаве ў яе вянок з дванаццаці зорак.
REV 12:2 І, маючы ва ўлоньні, яна крычала ад болю і мукаў радзінаў.
REV 12:3 І зьявіўся другі знак у небе: і вось, цмок вялікі, чырвоны, які меў сем галоваў і дзесяць рагоў, і на галовах ягоных — сем дыядэмаў,
REV 12:4 і хвост ягоны сьцягнуў трэцюю частку зорак нябесных і кінуў іх на зямлю. І цмок стаў перад жанчынай, якая мелася нарадзіць, каб, калі народзіць, зжэрці дзіця яе.
REV 12:5 І нарадзіла сына, хлопчыка, які мае пасьвіць усе народы кіем жалезным; і было ўзятае дзіцятка яе да Бога і пасаду Ягонага,
REV 12:6 і жанчына ўцякла ў пустыню, дзе мае месца, падрыхтаванае ад Бога, каб там жывілі яе тысяча дзьвесьце шэсьцьдзясят дзён.
REV 12:7 І сталася вайна ў небе: Міхал і анёлы ягоныя ваявалі супраць цмока, і цмок ваяваў, і анёлы ягоныя,
REV 12:8 і не адолелі, і не знайшлося ўжо месца для іх у небе.
REV 12:9 І быў скінуты цмок вялікі, зьмей старадаўны, называны д’яблам і шатанам, які падманвае ўвесь сусьвет, скінуты на зямлю, і анёлы ягоныя былі скінутыя з ім разам.
REV 12:10 І пачуў я голас вялікі, які казаў у небе: «Цяпер сталася збаўленьне, і моц, і Валадарства Бога нашага, і ўлада Хрыста Ягонага, бо скінуты абвінавальнік братоў нашых, які дзень і ноч вінаваціў іх перад Богам нашым.
REV 12:11 І яны перамаглі яго праз кроў Ягняці і праз слова сьведчаньня свайго і не любілі душы сваёй аж да сьмерці.
REV 12:12 Дзеля гэтага весяліцеся, нябёсы і тыя, якія жывуць у іх! Гора жыхарам зямлі і мора, бо зыйшоў да вас д’ябал, маючы ярасьць вялікую, ведаючы, што ня шмат мае часу».
REV 12:13 І калі ўбачыў цмок, што ён скінуты на зямлю, пачаў ён перасьледаваць жанчыну, якая нарадзіла хлопчыка.
REV 12:14 І дадзены жанчыне два крылы вялікага арла, каб ляцела ў пустыню на месца сваё ад аблічча зьмея, дзе будуць жывіць яе пару, поры і паўпары.
REV 12:15 І пусьціў зьмей за жанчынай з пашчы сваёй ваду, як раку, каб рака панесла яе.
REV 12:16 І дапамагла зямля жанчыне, і расчыніла зямля вусны свае, і праглынула раку, якую пусьціў цмок з пашчы сваёй.
REV 12:17 І разьюшыўся цмок на жанчыну, і пайшоў ваяваць з рэштай насеньня яе, якія захоўваюць прыказаньні Божыя і маюць сьведчаньне Ісуса Хрыста.
REV 13:1 І стаў я на пяску марскім; і ўбачыў зьвера, які выходзіў з мора, які меў сем галоваў і дзесяць рагоў; і на рагах ягоных — дзесяць дыядэмаў, і на галовах ягоных — імя блюзьнерскае.
REV 13:2 І зьвер, якога я ўбачыў, быў падобны да рыся, і ногі ягоныя — як у мядзьведзя, і пашча ягоная — як пашча ільвіная. І даў яму цмок моц сваю, і пасад свой, і ўладу вялікую.
REV 13:3 І ўбачыў я, [што] адна з галоваў ягоных, быццам на сьмерць забітая, і рана яе сьмяротная аздаравілася, і зьдзіўлялася ўся зямля ззаду за зьверам,
REV 13:4 і пакланіліся цмоку, які даў уладу зьверу, і пакланіліся зьверу, кажучы: «Хто падобны да гэтага зьвера? Хто можа ваяваць з ім?»
REV 13:5 І дадзены яму вусны, якія гавораць вялікае і блюзьнерскае, і дадзена яму ўлада дзейнічаць сорак два месяцы.
REV 13:6 І ён расчыніў вусны свае дзеля блюзьнерства супраць Бога, каб блюзьніць на імя Ягонае, і намёт Ягоны, і тых, якія жывуць у небе.
REV 13:7 І дадзена яму весьці вайну са сьвятымі і перамагчы іх; і дадзена яму ўлада над усякім каленам, і моваю, і народам.
REV 13:8 І паклоняцца яму ўсе жыхары зямлі, імёны якіх не запісаныя ў кнігу жыцьця Ягняці, забітага ад заснаваньня сьвету.
REV 13:9 Калі хто мае вуха, няхай слухае.
REV 13:10 Калі хто вядзе ў палон, у палон пойдзе; калі хто мячом забівае, сам мусіць быць мячом забіты. Тут цярплівасьць і вера сьвятых.
REV 13:11 І ўбачыў я другога зьвера, які выходзіў з зямлі, і меў ён два рогі, падобныя да ягнячых, і гаварыў, як цмок.
REV 13:12 І ўсю ўладу першага зьвера ён зьдзяйсьняе перад ім, і робіць, каб зямля і жыхары яе пакланяліся першаму зьверу, у якога аздароўлена сьмяротная рана ягоная.
REV 13:13 І робіць знакі вялікія, і агонь робіць, каб зыходзіў з неба на зямлю перад людзьмі,
REV 13:14 і падманвае жыхароў зямлі знакамі, якія дадзена яму рабіць перад зьверам, кажучы жыхарам зямлі зрабіць вобраз зьвера, што мае рану ад мяча і жывы.
REV 13:15 І дадзена яму даць дух вобразу зьвера, каб вобраз зьвера і гаварыў, і рабіў, каб тыя, хто не паклоніцца вобразу зьвера, былі забітыя.
REV 13:16 І робіць, каб усім: малым, і вялікім, і багатым, і ўбогім, і свабодным, і слугам — была дадзена пазнака на правую руку іхнюю або на лоб іхні,
REV 13:17 і каб ніхто ня мог ані купляць, ані продаць, акрамя тых, якія маюць пазнаку, або імя зьвера, або лічбу імя ягонага.
REV 13:18 Вось тут мудрасьць. Хто мае розум, няхай аблічыць лічбу зьвера; бо гэта лічба чалавека, і лічба яго шэсьцьсот шэсьцьдзясят шэсьць.
REV 14:1 І ўбачыў я, і вось, Ягня, Які стаіць на гары Сыён, і з Ім сто сорак чатыры тысячы тых, якія маюць імя Айца Ягонага, напісанае на ілбах іхніх.
REV 14:2 І пачуў я голас з неба, як голас мноства водаў, і як голас грымотаў вялікіх; і пачуў я голас гусьляроў, якія граюць на гусьлях сваіх.
REV 14:3 І яны сьпяваюць нібы новы сьпеў перад пасадам, і перад чатырма жывёламі, і старостамі, і ніхто ня мог навучыцца сьпеву [гэтаму], акрамя ста сарака чатырох тысячаў, што адкупленыя ад зямлі.
REV 14:4 Гэта тыя, якія не апаганіліся з жанчынамі, бо яны ў дзявоцтве; гэта тыя, якія ідуць за Ягнём, куды б Ён ні ішоў. Яны адкуплены ад людзей, першынцы Богу і Ягняці,
REV 14:5 і ў вуснах іхніх ня знойдзена хітраваньня, бо яны беззаганныя перад пасадам Божым.
REV 14:6 І ўбачыў я іншага анёла, які ляцеў па сярэдзіне неба, які меў вечнае Эвангельле, каб дабравесьціць жыхарам зямлі, і ўсім народам, і каленам, і мовам, і плямёнам,
REV 14:7 і казаў голасам вялікім: «Бойцеся Бога, і аддайце Яму славу, бо прыйшла гадзіна суду Ягонага, і пакланіцеся Таму, Які стварыў неба, і зямлю, і мора, і крыніцы водаў».
REV 14:8 І іншы анёл ішоў за [ім], кажучы: «Упаў, упаў Бабілон, горад вялікі, бо віном ярасьці распусты сваёй ён напаіў усе народы».
REV 14:9 І трэці анёл ішоў за імі, кажучы голасам вялікім: «Калі хто пакланяецца зьверу і вобразу ягонаму і атрымлівае пазнаку на лоб свой ці на руку сваю,
REV 14:10 той будзе піць віно ярасьці Божай, налітае без дамешкаў у келіх гневу Ягонага, і будзе мучыцца ў агні і ў серцы перад сьвятымі анёламі і перад Ягнём,
REV 14:11 і дым мучэньняў іхніх будзе ўзьнімацца на вякі вякоў, і ня будуць мець супачынку ўдзень і ўначы тыя, якія пакланяюцца зьверу і вобразу ягонаму, і якія атрымалі пазнаку імя ягонага.
REV 14:12 Тут цярплівасьць сьвятых; тут тыя, якія захоўваюць прыказаньні Божыя і веру Ісусаву».
REV 14:13 І пачуў я голас з неба, які казаў мне: «Напішы: “Адгэтуль шчасьлівыя мёртвыя, якія паміраюць у Госпадзе. Так, — кажа Дух, — каб яны супачылі ад працаў сваіх, і справы іхнія ідуць за імі”».
REV 14:14 І ўбачыў я, і вось воблака белае, і на воблаку сядзіць падобны да Сына Чалавечага, Які мае на галаве Сваёй вянок залаты і ў руцэ Сваёй — серп востры.
REV 14:15 І іншы анёл выйшаў з бажніцы, закрычаўшы вялікім голасам да Таго, Які сядзеў на воблаку: «Пашлі серп Твой і жні; бо прыйшла для Цябе гадзіна жніва, бо сасьпела жніво зямлі».
REV 14:16 І кінуў Той, Які сядзеў на воблаку, серп Свой на зямлю, і зямля была зжатая.
REV 14:17 І іншы анёл выйшаў з бажніцы, што ў небе, сам маючы серп востры.
REV 14:18 І іншы анёл выйшаў з ахвярніку, маючы ўладу над агнём, і ўсклікнуў крыкам вялікім да таго, які меў серп востры, кажучы: «Пашлі твой серп востры і зьбяры ягады вінаграду зямлі, бо сасьпелі гронкі яго».
REV 14:19 І кінуў анёл серп свой на зямлю, і сабраў вінаград зямлі, і кінуў яго ў тоўчню вялікую ярасьці Божай;
REV 14:20 і патапталі яго ў тоўчні вонках гораду, і выйшла кроў з тоўчні аж да цугляў конскіх на тысячу шэсьцьсот стадыяў.
REV 15:1 І ўбачыў я іншы знак у небе, вялікі і дзіўны: сем анёлаў, якія маюць сем плягаў апошніх, якімі мае скончыцца ярасьць Божая.
REV 15:2 І ўбачыў я нібы мора шкляное, зьмяшанае з агнём, і тых, якія перамагалі зьвера, і вобраз ягоны, і пазнаку ягоную, і лічбу імя ягонага, якія стаяць на моры шкляным, маючы гусьлі Божыя,
REV 15:3 і сьпяваюць сьпеў Майсея, слугі Божага, і сьпеў Ягняці, кажучы: «Вялікія і дзіўныя справы Твае, Госпадзе, Божа Ўсеўладны! Справядлівыя і праўдзівыя шляхі Твае, Валадару сьвятых!
REV 15:4 Хто не спалохаецца Цябе, Госпадзе, і не праславіць імя Тваё? Бо адзін Ты — Сьвяты, бо ўсе народы прыйдуць і паклоняцца перад Табою, бо выявілася праведнасьць Твая».
REV 15:5 І пасьля гэтага ўбачыў я, і вось, адчынілася бажніца намёту сьведчаньня ў небе,
REV 15:6 і выйшлі з бажніцы сем анёлаў, якія маюць сем плягаў, апранутыя ў ільняную вопратку, чыстую і сьветлую, і падперазаныя праз грудзі паясамі залатымі.
REV 15:7 І адна з чатырох жывёлаў дала сямі анёлам сем чараў залатых, поўных ярасьці Бога, Які жыве на вякі вякоў.
REV 15:8 І напоўнілася бажніца дымам ад славы Божае і ад моцы Ягонае, і ніхто ня мог увайсьці ў бажніцу, пакуль ня зьдзейсьніліся сем плягаў сямі анёлаў.
REV 16:1 І пачуў я голас вялікі з бажніцы, які казаў да сямі анёлаў: «Ідзіце і выліце чары ярасьці Божай на зямлю».
REV 16:2 І пайшоў першы, і выліў чару сваю на зямлю, і сталіся благія і балючыя скулы ў людзей, якія мелі пазнаку зьвера і пакланяліся вобразу ягонаму.
REV 16:3 І другі анёл выліў чару сваю ў мора, і сталася кроў, быццам мёртвага, і ўсякая душа жывая памерла ў моры.
REV 16:4 І трэці анёл выліў чару сваю ў рэкі і крыніцы водаў, і сталася кроў.
REV 16:5 І пачуў я анёла водаў, які казаў: «Праведны Ты, Госпадзе, Які ёсьць, і Які быў, і Сьвяты, што прысудзіў гэтак,
REV 16:6 бо кроў сьвятых і прарокаў яны вылілі, і кроў Ты даў ім піць, бо яны вартыя гэтага».
REV 16:7 І пачуў я іншага, які казаў з ахвярніку: «Так, Госпадзе, Божа Ўсеўладны, слушныя і праведныя суды Твае».
REV 16:8 І чацьвёрты анёл выліў чару сваю на сонца, і дадзена яму паліць людзей у агні.
REV 16:9 І паліла людзей вялікая сьпёка, і блюзьнілі яны на імя Бога, Які мае ўладу над гэтымі плягамі, і не навярнуліся, каб даці Яму славу.
REV 16:10 І пяты анёл выліў чару сваю на пасад зьвера, і сталася, што валадарства ягонае зацемрылася, і яны кусалі языкі свае ад болю
REV 16:11 і блюзьнілі на Бога Нябеснага дзеля болю свайго і скулаў сваіх, і не навярнуліся ад справаў сваіх.
REV 16:12 І шосты анёл выліў чару сваю ў вялікую раку Эўфрат, і высахла вада ў ёй, каб падрыхтаваны быў шлях для валадароў, што ад усходу сонца.
REV 16:13 І ўбачыў я: з вуснаў цмока, і з вуснаў зьвера, і з вуснаў фальшывага прарока — тры духі нячыстыя, падобныя да жабаў,
REV 16:14 бо гэта — духі дэманаў, якія чыняць знакі, якія зыходзяць на валадароў зямлі і ўсяго сусьвету, каб сабраць іх на вайну ў той дзень вялікі Бога Ўсеўладнага.
REV 16:15 «Вось, прыходжу, як злодзей. Шчасьлівы той, які чувае і захоўвае адзеньне сваё, каб не хадзіць яму голым, і каб ня бачылі непрыстойнасьці ягонай».
REV 16:16 І сабраў ён іх у месцы, якое па-гебрайску называецца Армагедон.
REV 16:17 І сёмы анёл выліў чару сваю на паветра, і выйшаў голас вялікі з бажніцы нябеснай, ад пасаду, які казаў: «Сталася!»
REV 16:18 І сталіся галасы, і грымоты, і маланкі, і землятрус стаўся вялікі, якога ня было ад [часоў], як зьявіліся людзі на зямлі. Гэткі землятрус! Такі вялікі!
REV 16:19 І распаўся горад вялікі на тры часткі, і гарады паганаў заваліліся; і Бабілон вялікі быў узгаданы перад Богам, каб даць яму келіх віна ярасьці гневу Ягонага.
REV 16:20 І кожны востраў уцёк, і гары не знайшлося.
REV 16:21 І град вялікі, як таленты, зыйшоў з неба на людзей, і блюзьнілі людзі на Бога за плягу граду, бо вельмі вялікая была пляга гэтая.
REV 17:1 І прыйшоў адзін з сямі анёлаў, якія мелі сем чараў, і загаварыў да мяне, кажучы мне: «Хадзем, я пакажу табе суд над распусьніцай вялікай, якая сядзіць над мноствам водаў,
REV 17:2 з якою распусьнічалі валадары зямныя, і віном распусты яе напіваліся жыхары зямлі».
REV 17:3 І ён павёў мяне ў духу ў пустыню, і ўбачыў я жанчыну, якая сядзела на зьверы пунсовым, поўным імёнаў блюзьнерскіх, які меў сем галоваў і дзесяць рагоў.
REV 17:4 І жанчына была апранутая ў пурпур і кармазын, і аздобленая золатам і каштоўным камянём і пэрламі, і мела ў руцэ сваёй келіх залаты, поўны агіды і нячыстасьці распусты яе.
REV 17:5 І на ілбе ў яе напісанае імя: «Тайна, Бабілон вялікі, маці распусьніц і агіды зямлі».
REV 17:6 І ўбачыў я, што жанчына напіваецца крывёю сьвятых і крывёю сьведкаў Ісуса. І, бачачы яе, я зьдзіўляўся зьдзіўленьнем вялікім.
REV 17:7 І сказаў мне анёл: «Што ты зьдзіўляешся? Я табе скажу таямніцу жанчыны і зьвера, які носіць яе і мае сем галоваў і дзесяць рагоў.
REV 17:8 Зьвер, якога ты бачыў, быў і няма яго, і мае выйсьці з бездані і пайсьці на загубу; і зьдзівяцца жыхары зямлі, імёны якіх не запісаныя ў кнігу жыцьця ад заснаваньня сьвету, гледзячы на зьвера, што ён быў і няма яго, хаця ёсьць.
REV 17:9 Тут розум, які мае мудрасьць. Сем галоваў ёсьць сем гор, дзе жанчына сядзіць на іх,
REV 17:10 і сем валадароў: пяць упалі, і адзін ёсьць, іншы яшчэ не прыйшоў і, калі прыйдзе, нядоўга мусіць быць.
REV 17:11 І зьвер, які быў і няма яго, ён — восьмы, і з сямі ён ёсьць, і на загубу ідзе.
REV 17:12 І дзесяць рагоў, якія ты бачыў, ёсьць дзесяць валадароў, якія яшчэ не атрымалі валадарства, але атрымаюць уладу, як валадары, на адну гадзіну разам са зьверам.
REV 17:13 Яны маюць адну думку і моц і аддаюць уладу сваю зьверу.
REV 17:14 Яны будуць ваяваць з Ягнём, і Ягня пераможа іх, бо Ён — Пан паноў і Валадар валадароў, а тыя, што з Ім, — пакліканыя, і выбраныя, і верныя».
REV 17:15 І кажа мне: «Воды, якія ты бачыў, дзе сядзіць распусьніца, — гэта плямёны, і натоўпы, і народы, і мовы.
REV 17:16 І дзесяць рагоў, якія ты бачыў на зьверы, яны зьненавідзяць распусьніцу, і спустошаць яе, і аголяць, і цела яе зьядуць, і спаляць яе ў агні;
REV 17:17 бо Бог даў у сэрца іхняе ўчыніць думку Ягоную і ўчыніць аднадумна, і даць валадарства сваё зьверу, дакуль ня зьдзейсьняцца словы Божыя.
REV 17:18 І жанчына, якую ты бачыў, — гэта горад вялікі, які мае валадарства над валадарамі зямнымі».
REV 18:1 І пасьля гэтага ўбачыў я анёла, які зыходзіў з неба, які меў вялікую ўладу; і зямля была асьветленая ад славы ягонае;
REV 18:2 І закрычаў ён моцна голасам вялікім, кажучы: «Упаў, упаў Бабілон, вялікая [распусьніца], і стаўся жытлом дэманаў, і прыбежышчам усякага духа нячыстага, і прыбежышчам усякай птушкі нячыстай і брыдкай,
REV 18:3 бо віном ярасьці распусты сваёй яна напаіла ўсе народы, і валадары зямныя распусьнічалі з ёю, і купцы зямныя ўзбагаціліся з моцы раскошы яе».
REV 18:4 І пачуў я іншы голас з неба, які казаў: «Выйдзі з яе, народзе Мой, каб ня ўдзельнічаць у грахах ейных і не атрымаць плягаў ейных;
REV 18:5 бо дайшлі грахі яе аж да неба, і ўзгадаў Бог пра нягоднасьці ейныя.
REV 18:6 Аддайце ёй, як і яна аддавала вам, і падвойце ёй удвая паводле справаў яе; у келіх, у які яна налівала, наліце ёй удвая.
REV 18:7 Колькі ўслаўляла яна сябе і раскашавалася, гэтулькі дайце ёй мучэньняў і плачу, бо яна казала ў сэрцы сваім: “Сяджу валадаркаю, і не ўдава я, і плачу не пабачу».
REV 18:8 Дзеля гэтага ў адзін дзень прыйдуць на яе плягі: сьмерць, і плач, і голад; і будзе яна спалена ў агні, бо магутны Госпад Бог, Які судзіць яе.
REV 18:9 І загалосяць, і заплачуць па ёй валадары зямныя, якія распусьнічалі і раскашаваліся з ёю, калі ўбачаць дым ад пажару яе,
REV 18:10 стаўшы здалёк дзеля страху ад мучэньняў яе і кажучы: «Гора, гора, горад вялікі Бабілён, горад магутны, бо ў адну гадзіну прыйшоў суд твой!»
REV 18:11 І купцы зямныя галосяць і плачуць па ёй, бо ніхто ўжо не купляе тавару іхняга,
REV 18:12 тавару з золата, і срэбра, і каштоўнага камяня, і пэрлаў, і вісону, і пурпуру, і ядвабу, і кармазыну, і ўсякага дрэва пахкага, і ўсякіх вырабаў з косьці слановае, і ўсякіх вырабаў з дрэва каштоўнага, і медзі, і жалеза, і мармуру,
REV 18:13 і цынамону, і фіміяму, і міра, і ладану, і віна, і алею, і мукі, і пшаніцы, і скаціны, і авечак, і коней, і вазоў, і целаў і душаў чалавечых.
REV 18:14 «І плады пажаданьня душы тваёй адыйшлі ад цябе; і ўсё тлустае і бліскучае адыйшло ад цябе, і ты ніколі ўжо ня знойдзеш гэтага».
REV 18:15 І гандляры гэтага, якія ўзбагаціліся ад яе, будуць стаяць здалёк дзеля страху ад мучэньняў яе, плачучы і галосячы,
REV 18:16 і кажучы: «Гора, гора, горад вялікі, апрануты ў вісон, і пурпур, і кармазын, і аздоблены золатам, і каштоўным каменем, і пэрламі,
REV 18:17 бо ў адну гадзіну спустошана гэткае багацьце!» І ўсе корнікі, і ўсе людзі на караблях, і маракі, і ўсе працаўнікі на моры сталі здалёк
REV 18:18 і, гледзячы на дым ад пажару яго, крычалі, кажучы: «Што падобна да гораду вялікага?»
REV 18:19 І сыпалі пыл на галовы свае, і крычалі, плачучы і галосячы, і кажучы: «Гора, гора, горад вялікі, у якім узбагаціліся ад каштоўнасьцяў ягоных усе, хто мае караблі на моры, бо ў адну гадзіну ён спустошаны!
REV 18:20 Весяліся над ім, неба і сьвятыя апосталы і прарокі, бо прысудзіў Бог прысуд ваш на яго».
REV 18:21 І ўзяў адзін дужы анёл камень вялікі, як млыновы, і кінуў у мора, кажучы: «Гэтак з сілаю кінуты будзе Бабілон, горад вялікі, і ўжо больш ня знойдуць яго.
REV 18:22 І ня будзе ўжо чутно ў табе голасу гусьляроў, і музыкаў, і жалейнікаў, і трубачоў, і ня будзе знойдзена ўжо ў табе ніводнага майстра, і ніякага майстэрства, і голас млыновы ня будзе чутны ўжо ў табе,
REV 18:23 і ня зьявіцца ўжо ў табе сьвятло сьвечкі, і голас жаніха і нявесты ня будзе чутны ўжо ў табе, бо купцы твае былі магнатамі зямлі, бо чараваньнямі тваімі падманутыя ўсе народы.
REV 18:24 І знойдзена ў ім кроў прарокаў, і сьвятых, і ўсіх забітых на зямлі».
REV 19:1 І пасьля гэтага пачуў я голас вялікі мноства народу ў небе, які казаў: «Альлелюя! Збаўленьне, і слава, і пашана, і моц Госпаду, Богу нашаму!
REV 19:2 Бо слушныя і справядлівыя суды Ягоныя, бо засудзіў Ён вялікую распусьніцу, якая паганіла зямлю распустаю сваёю, і адпомсьціў за кроў слугаў Сваіх ад рукі яе».
REV 19:3 І другі раз сказалі: «Альлелюя! І дым яе ўзьнімаецца на вякі вякоў».
REV 19:4 І ўпалі дваццаць чатыры старосты і чатыры жывёлы, і пакланіліся Богу, Які сядзіць на пасадзе, кажучы: «Амэн! Альлелюя!»
REV 19:5 І выйшаў голас з пасаду, які казаў: «Хваліце Бога нашага, усе слугі Ягоныя і тыя, хто баіцца Яго, і малыя, і вялікія!»
REV 19:6 І пачуў я быццам голас шматлікага натоўпу, і быццам голас мноства водаў, і быццам гук грымотаў моцных, які казаў: «Альлелюя! Бо заваладарыў Госпад, Бог Усеўладны!
REV 19:7 Узрадуемся, і ўзьвесялімся, і дамо славу Яму, бо прыйшло вясельле Ягняці, і жонка Ягоная падрыхтавала сябе».
REV 19:8 І дадзена ёй, каб апранулася ў вісон чысты і сьветлы; вісон жа — гэта праведнасьць сьвятых.
REV 19:9 І кажа мне: “Напішы: «Шчасьлівыя тыя, якія пакліканыя на вячэру вясельную Ягняці». І кажа мне: «Гэта ёсьць праўдзівыя словы Божыя».
REV 19:10 І я ўпаў да ног ягоных, каб пакланіцца яму, і ён кажа мне: «Глядзі, не [рабі гэтага]! Я — таварыш твой і братоў тваіх, якія маюць сьведчаньне Ісуса. Богу пакланіся, бо сьведчаньне Ісуса ёсьць дух прароцтва».
REV 19:11 І ўбачыў я неба адчыненае, і вось, конь белы, і Вершнік на ім, называны Верным і Праўдзівым, і Ён паводле справядлівасьці судзіць і ваюе.
REV 19:12 А вочы Ягоныя — як полымя агню, і на галаве Ягонай шмат дыядэмаў. Ён мае імя напісанае, якога ніхто ня ведае, апрача Яго Самога.
REV 19:13 І Ён апрануты ў шату акрываўленую, і імя Ягонае называецца: «Слова Божае».
REV 19:14 І ішлі за Ім войскі нябесныя на белых конях, апранутыя ў вісон белы і чысты.
REV 19:15 І з вуснаў Ягоных выходзіць меч востры, каб ім біць народы, і Ён будзе пасьвіць іх кіем жалезным. І Ён топча тоўчню віна ярасьці і гневу Бога Ўсеўладнага.
REV 19:16 І мае на шатах і на сьцягне Сваім напісанае імя: «Валадар валадароў і Пан паноў».
REV 19:17 І ўбачыў я аднаго анёла, які стаяў на сонцы. І крыкнуў ён голасам вялікім, кажучы да ўсіх птушак, якія лёталі па сярэдзіне неба: «Хадземце, зьбірайцеся на вячэру Вялікага Бога,
REV 19:18 каб есьці целы валадароў, і целы тысячнікаў, і целы дужых, і целы коней і вершнікаў на іх, і целы ўсіх свабодных, і слугаў, і малых, і вялікіх».
REV 19:19 І ўбачыў я зьвера, і валадароў зямных, і войскі іхнія, сабраныя дзеля вайны з Тым, Які сядзіць на кані, і з войскам Ягоным.
REV 19:20 І быў схоплены зьвер, і з ім — фальшывы прарок, які рабіў знакі перад ім, якімі падманваў тых, што атрымалі пазнаку зьвера і пакланяліся вобразу ягонаму. Абодва жыўцом былі кінутыя ў возера агню, якое палае серкаю.
REV 19:21 І рэшта была забітая мячом Таго, Які сядзеў на кані, што выходзіў з вуснаў Ягоных. І ўсе птушкі насыціліся целамі іхнімі.
REV 20:1 І ўбачыў я анёла, які зыходзіў з неба, які меў ключ ад бездані і ланцуг вялікі ў руцэ сваёй.
REV 20:2 І ён меў уладу над цмокам, зьмеем старадаўным, які ёсьць д’ябал і шатан, і зьвязаў яго на тысячу гадоў,
REV 20:3 і кінуў яго ў бездань, і замкнуў яго, і запячатаў зьверху, каб не падманваў больш народы, пакуль ня скончыцца тысяча гадоў; і пасьля гэтага мусіць быць разьвязаны на малы час.
REV 20:4 І ўбачыў я пасады, і сядзелі на іх, і быў ім дадзены суд, і душы сьцятых за сьведчаньне Ісуса і за слова Божае, і тых, якія не пакланіліся зьверу і вобразу ягонаму, і не атрымалі пазнакі на лоб свой і на руку сваю. І яны ажылі, і валадарылі з Хрыстом тысячу гадоў.
REV 20:5 А рэшта мёртвых не ажыла, пакуль ня скончыцца тысяча гадоў. Гэта — уваскрасеньне першае.
REV 20:6 Шчасьлівы і сьвяты той, хто мае частку ў першым уваскрасеньні; над імі сьмерць другая ня мае ўлады, але яны будуць сьвятарамі Бога і Хрыста і будуць валадарыць з Ім тысячу гадоў.
REV 20:7 І калі скончыцца тысяча гадоў, будзе разьвязаны шатан з вязьніцы сваёй
REV 20:8 і выйдзе падманваць народы на чатырох кутах зямлі, Гога і Магога, ды зьбіраць іх на вайну; лічба іх — як пясок марскі.
REV 20:9 І яны ўзыйшлі на шырыню зямлі, і атачылі табар сьвятых і горад улюбёны, і зыйшоў ад Бога з неба агонь, і зжор іх.
REV 20:10 І д’ябал, які падманваў іх, быў кінуты ў возера агню і серкі, дзе зьвер і фальшывы прарок; і будуць яны мучыцца ўдзень і ўначы на вякі вякоў.
REV 20:11 І ўбачыў я вялікі белы пасад і Таго, Які сядзеў на ім, ад аблічча Якога ўцяклі зямля і неба, і не знайшлося месца для іх.
REV 20:12 І ўбачыў я мёртвых, малых і вялікіх, якія стаялі перад Богам. І былі разгорнутыя кнігі; і разгарнулі іншую кнігу, якая ёсьць [кніга] жыцьця, і былі суджаныя мёртвыя паводле напісанага ў кнігах, паводле справаў сваіх.
REV 20:13 І аддала мора мёртвых, што ў ім, і сьмерць ды пекла аддалі мёртвых, што ў іх; і быў суджаны кожны паводле справаў сваіх.
REV 20:14 А сьмерць і пекла кінутыя ў возера агню. Гэта — другая сьмерць.
REV 20:15 І калі хто ня быў знойдзены запісаным у кнізе жыцьця, той быў кінуты ў возера агню.
REV 21:1 І ўбачыў я новае неба і новую зямлю, бо першае неба і першая зямля прамінулі, і мора ўжо няма.
REV 21:2 І я, Ян, убачыў горад сьвяты, новы Ерусалім, які зыходзіў ад Бога з неба, падрыхтаваны як нявеста, аздобленая дзеля мужа свайго.
REV 21:3 І пачуў я голас вялікі з неба, які казаў: «Вось, намёт Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі; і яны будуць народам Ягоным, і Сам Бог будзе з імі Богам іхнім.
REV 21:4 І абатрэ Бог усякую сьлязу з вачэй іхніх; і сьмерці ўжо ня будзе, і ня будзе ўжо ані плачу, ані крыку, ані болю, бо ранейшае прамінула».
REV 21:5 І сказаў Той, Які сядзіць на пасадзе: «Вось, Я раблю ўсё новае». І кажа мне: «Напішы, бо гэтыя словы праўдзівыя і верныя».
REV 21:6 І сказаў мне: «Сталася. Я — Альфа і Амэга, Пачатак і Канец. Таму, хто смагне, Я дам з крыніцы вады жыцьця дарма.
REV 21:7 Той, хто пераможа, возьме ў спадчыну ўсё, і Я буду яму Богам, і ён будзе Мне сынам.
REV 21:8 А для палахлівых і няверных, і брыдотных, і забойцаў, і распусьнікаў, і чараўнікоў, і ідалапаклоньнікаў, і ўсіх хлусьлівых частка іхняя — у возеры, якое палае агнём і серкаю. Гэта — другая сьмерць».
REV 21:9 І прыйшоў да мяне адзін з сямі анёлаў, якія мелі сем чараў, напоўненых сямю апошнімі плягамі, і загаварыў са мною, кажучы: «Хадзем, пакажу табе жанчыну, нявесту Ягняці».
REV 21:10 І ён павёў мяне ў духу на вялікую і высокую гару, і паказаў мне горад вялікі, сьвяты Ерусалім, які зыходзіць з неба ад Бога
REV 21:11 і мае славу Божую. І сьвятло ягонае падобнае да найкаштоўнейшага камяня, накшталт камяня ясьпісу, што зіхціць, як крышталь.
REV 21:12 І ён мае мур вялікі і высокі, і мае дванаццаць брамаў, і на брамах — дванаццаць анёлаў і напісаныя імёны дванаццаці каленаў сыноў Ізраіля:
REV 21:13 ад усходу — тры брамы, ад поўначы — тры брамы, ад поўдня — тры брамы, ад захаду — тры брамы.
REV 21:14 І мур гораду мае дванаццаць падмуркаў, і на іх — імёны дванаццаці апосталаў Ягняці.
REV 21:15 І той, які гаварыў са мною, меў трысьціну залатую, каб абмераць горад, і брамы ягоныя, і мур ягоны.
REV 21:16 І горад ляжыць чатырохкутнікам, і даўжыня ягоная такая самая, як і шырыня. І ён абмераў горад трысьцінай на дванаццаць тысячаў стадыяў; і даўжыня, і шырыня, і вышыня ягоныя аднолькавыя.
REV 21:17 І ён абмераў мур ягоны на сто сорак чатыры локці меры чалавечае, якая і анёльская.
REV 21:18 І мур быў пабудаваны з ясьпісу; а горад — з чыстага золата, падобнага да шкла чыстага.
REV 21:19 І падмуркі муру гораду аздобленыя ўсякім каштоўным камянём: першы падмурак — ясьпісам, другі — сапфірам, трэці — хальцэдонам, чацьвёрты — шмарагдам,
REV 21:20 пяты — сардоніксам, шосты — сардам, сёмы — хрызалітам, восьмы — бэрылем, дзявяты — тапазам, дзясяты — хрызапразам, адзінаццаты — гіяцынтам, дванаццаты — амэтыстам.
REV 21:21 І дванаццаць брамаў — з дванаццаці пэрлінаў, кожная брама — з аднае пэрліны. І вуліца гораду — з чыстага золата, празрыстага, як шкло.
REV 21:22 І бажніцы ў ім ня ўбачыў я, бо Госпад, Бог Усеўладны, і Ягня — гэта бажніца ягоная.
REV 21:23 І горад ня мае патрэбы ані ў сонцы, ані ў месяцы, каб асьвятлялі яго, бо слава Божая асьвяціла яго, і сьветач ягоны — Ягня.
REV 21:24 І народы збаўленых будуць хадзіць у сьвятле ягоным, і валадары зямныя прынясуць у яго славу і гонар свае.
REV 21:25 І брамы ягоныя ня будуць замыкацца ўдзень, а ночы там ня будзе.
REV 21:26 І прынясуць у яго славу і гонар народаў.
REV 21:27 І ня ўвойдзе ў яго ніхто апаганены і той, хто чыніць агіду і хлусьню, а толькі запісаныя ў кнізе жыцьця Ягняці.
REV 22:1 І паказаў ён мне чыстую раку вады жыцьця, сьветлую, як крышталь, якая выходзіла з пасаду Бога і Ягняці.
REV 22:2 На сярэдзіне вуліцы яго і паабапал ракі — дрэва жыцьця, якое дае плады дванаццаць разоў, даючы на кожны месяц ягоны плод; і лісьце дрэва — дзеля аздараўленьня народаў.
REV 22:3 І ня будзе ўжо нічога выклятага. І пасад Бога і Ягняці будзе ў ім, і слугі Ягоныя будуць служыць Яму.
REV 22:4 І яны ўгледзяць аблічча Ягонае, і імя Ягонае — на ілбах іхніх.
REV 22:5 І ночы ня будзе там, і ня будуць мець патрэбы ў сьветачы і ў сьвятле сонца, бо Госпад Бог асьвятляе іх, і будуць валадарыць на вякі вякоў.
REV 22:6 І сказаў мне: «Словы гэтыя верныя і праўдзівыя. І Госпад, Бог сьвятых прарокаў, паслаў анёла Свайго паказаць слугам Сваім, што мусіць стацца неўзабаве.
REV 22:7 Вось, прыходжу хутка. Шчасьлівы той, які захоўвае словы прароцтва кнігі гэтае».
REV 22:8 І я, Ян, бачыў гэта і чуў. І калі я пачуў і ўбачыў, я ўпаў пакланіцца перад нагамі анёла, які паказваў мне гэта.
REV 22:9 І ён кажа мне: «Глядзі, не [рабі гэтага], бо я — таварыш твой і братоў тваіх, прарокаў, і тых, якія захоўваюць словы кнігі гэтае. Богу пакланіся».
REV 22:10 І кажа мне: «Не запячатывай словы прароцтва кнігі гэтае, бо час блізкі.
REV 22:11 Крыўдзіцель няхай яшчэ крыўдзіць, і брудны няхай яшчэ брудзіцца, і праведны няхай яшчэ чыніць праведнасьць, і сьвяты няхай яшчэ асьвячаецца.
REV 22:12 І вось, Я прыходжу хутка, і нагарода Мая са Мною, каб аддаць кожнаму [паводле таго], якія будуць справы ягоныя.
REV 22:13 Я — Альфа і Амэга, Пачатак і Канец, Першы і Апошні.
REV 22:14 Шчасьлівыя тыя, якія выконваюць прыказаньні Ягоныя, каб была ўлада ў іх на дрэва жыцьця, і каб увайсьці праз брамы ў горад.
REV 22:15 А вонках — сабакі і чараўнікі, і распусьнікі, і забойцы, і ідалапаклоньнікі, і ўсе, якія любяць і чыняць падман.
REV 22:16 Я, Ісус, паслаў анёла Майго засьведчыць вам гэта ў цэрквах. Я — корань і род Давідавы, зорка сьветлая і ранішняя».
REV 22:17 І Дух, і нявеста кажуць: «Прыйдзі!» І хто чуе, няхай скажа: «Прыйдзі!» І той, хто смагне, няхай прыходзіць, і той, хто хоча, няхай бярэ ваду жыцьця дарма.
REV 22:18 Бо я сьведчу кожнаму, хто чуе словы прароцтва кнігі гэтае: калі хто дакладзе [нешта] да гэтага, Бог ускладзе на яго плягі, напісаныя ў кнізе гэтай;
REV 22:19 і калі хто забярэ нешта ад словаў кнігі прароцтва гэтага, Бог забярэ ў яго частку ягоную з кнігі жыцьця, і з гораду сьвятога, і з таго, што напісанае ў кнізе гэтай.
REV 22:20 Той, Які засьведчыў гэта, кажа: «Так, прыходжу хутка!» Амэн. Так, прыйдзі, Госпадзе Ісусе!
REV 22:21 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амэн.
