﻿ЭКЛЕЗІЯСТ.
11.
Пускай хлеб свой па вадзе, таму што праз шмат дзён знойдзеш яго. 
Давай частку сямi, і нават васьмi, бо ня ведаеш, якая бяда будзе на зямлi. 
Калi хмары будуць напоўненыя дажджом, яны выльюць яго на зямлю, і калi дрэва ўпадзе на поўдзень або на поўнач, на месцы, дзе ўпадзе, там i застанецца. 
Хто назірае за ветрам, ня будзе сеяць, і хто глядзiць на хмары, ня будзе жаць. 
Калі ты ня ведаеш, які шлях ветру і як паўстаюць косткi ва ўлоньні цяжарнай, падобна ня ведаеш дзеяў Бога, Якi робіць усё. 
Раніцаю сей насеньне тваё, i ў вечары не спыняй рукі тваёй, бо ты ня ведаеш, з чаго будзе больш карысьці, з аднаго ці з другога, ці з абодвух будзе аднолькава добра. 
Салодкае сьвятло, i добра вачам бачыць сонца. 
Бо калi шмат гадоў жыве чалавек, няхай радуецца з іх усіх, і няхай памятае пра днi цемры, бо будзе iх шмат. Усё, што надыйдзе — марнасьць. 
Радуйся, юнача, у маладосьцi сваёй, і няхай сэрцу твайму будзе добра ў дні юнацтва твайго, і хадзi шляхамі сэрца твайго i паводле таго, што бачаць вочы твае, і ведай, што за ўсё гэта Бог прывядзе цябе на суд. 
І прыбяры смутак з сэрца твайго, i аддалі лiхоцьце ад цела твайго, бо маладосьць i цёмнасьць валасоў — марнасьць. 
