﻿ПСАЛЬМЫ.
128.
Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОСПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі. 
Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе! 
Жонка твая ў доме тваим будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго. 
Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны муж, які баіцца ГОСПАДА. 
І дабраславіць цябе ГОСПАД з Сыёну, і ты будзеш бачыць дабрабыт Ерусаліму ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, 
і будзеш бачыць сыноў ад сыноў тваіх. Супакой над Ізраілем! 
