﻿ПСАЛЬМЫ.
127.
Сьпеў узыходжаньня. Салямона. Калі ГОСПАД не збудуе дом, надарэмна цяжка працуюць будаўнікі; калі ГОСПАД не захоўвае горад, надарэмна чуваюць вартаўнікі. 
Надарэмна для вас рана ўставаць, позна сядзець і есьці хлеб у смутку, бо Свайму ўлюбёнаму Ён дае ў сьне. 
Вось, спадчына ад ГОСПАДА — дзеці, узнагарода Ягоная — плод чэрава. 
Быццам стрэлы ў магутнай руцэ, гэтак сыны маладыя. 
Шчасьлівы той чалавек, які напоўніў імі сагайдак свой. Ня будуць яны асаромленыя, калі з ворагамі ў браме будуць гаварыць. 
