﻿ПСАЛЬМЫ.
120.
Сьпеў узыходжаньня. Да ГОСПАДА я клікаў у бядзе маёй, і Ён адказаў мне. 
ГОСПАДЗЕ, вызваль душу маю ад вуснаў хлусьлівых, ад языка здрадлівага. 
Што дасьць табе ды якую карысьць прынясе язык здрадлівы? 
Вострыя стрэлы волата і вугольле ядлоўцавае. 
Гора мне, што я жыву ў Мэшэка, што я пасяліўся ля намётаў Кедарскіх! 
Вельмі доўга душа мая жыла сярод тых, што ненавідзяць супакой. 
Я — сам супакой; ды, як толькі прамоўлю, яны пачынаюць вайну. 
