﻿ПСАЛЬМЫ.
114.
Калі выходзіў Ізраіль з Эгіпту, дом Якуба з народу чужацкага, 
стаўся Юда сьвятыняй Ягонай, Ізраіль — месцам панаваньня Ягонага. 
Мора ўбачыла і ўцякло, Ярдан павярнуў назад. 
Горы скакалі, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты. 
Што табе, мора, што ты ўцякло? Ты, Ярдане, што павярнуў назад? 
Што вы скачаце, горы, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты? 
Перад абліччам Госпада задрыжэла зямля, перад абліччам Бога Якубавага, 
Які перамяняе скалу ў возера воднае, крамень — у крыніцу водаў. 
