﻿ПСАЛЬМЫ.
100.
Псальм падзякі. Усклікай ГОСПАДУ, ўся зямля! 
Служыце ГОСПАДУ з радасьцю, прыходзьце прад аблічча Ягонае з хвалою! 
Ведайце, што ГОСПАД ёсьць Бог! Ён нас зрабіў, і мы — Ягоныя, народ Ягоны і авечкі чарады Ягонай. 
Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякай, у панадворкі Ягоныя — з праслаўленьнем! Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае! 
Бо добры ёсьць ГОСПАД, на вякі міласэрнасьць Ягоная і з пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Ягоная! 
