﻿ПСАЛЬМЫ.
87.
Сыноў Караха. Псальм. Сьпеў. Угрунтаваньне ягонае на гарах сьвятых. 
Любіць ГОСПАД брамы Сыёну больш за ўсе іншыя сялібы Якуба. 
Слаўныя рэчы казаныя пра цябе, горад Божы! (Сэлях) 
Узгадаю пра Рагаў і Бабілён перад тымі, што ведаюць мяне. Вось, Філістына і Тыр разам з Кушам скажуць: “Гэты нарадзіўся там”. 
А пра Сыён будуць казаць: “Той чалавек і той чалавек нарадзіўся ў ім, і Найвышэйшы ўзмацняе яго”. 
ГОСПАД палічыць, запісваючы народы: “Гэты нарадзіўся там” . (Сэлях) 
І тыя, што сьпяваюць, і тыя, што таньчаць скажуць: “Усе мае крыніцы ў Табе!”. 
