﻿ПСАЛЬМЫ.
75.
Кіраўніку хору: на лад: “Не загубляй!”. Псальм Асафа. Сьпеў. 
Славім мы Цябе, Божа, славім, і тыя, што блізкія да імя Твайго, абвяшчаюць цуды Твае. 
“Калі Я прызначу месца спатканьня, Я буду судзіць паводле справядлівасьці. 
Калі растапляецца зямля і ўсе, хто жыве на ёй, Я ўзважваю слупы яе. (Сэлях) 
Я кажу да тых, што хваляцца сабою: “Не хваліцеся!” і да бязбожных: “Не падыймайце рогі! 
Не падыймайце высока рогі свае, не прамаўляйце, дзёрзка трымаючы шыю!” 
Бо ані з усходу, ані з захаду, ані з пустыні вывышэньне, 
але Бог ёсьць Судзьдзя, гэтага Ён паніжае, а таго вывышае. 
Бо ў руцэ ГОСПАДА келіх з віном, якое пеніцца; ён поўны напою зьмяшанага, і Ён з яго налівае, але толькі фуз яго піць будуць усе бязбожнікі на зямлі. 
А я буду апавядаць пра гэта вечна, буду выслаўляць Бога Якуба. 
І ўсе рогі бязбожнікам я адсяку, і будуць узьнятыя рогі праведнага. 
