﻿ПСАЛЬМЫ.
70.
Кіраўніку хору. Давіда. Напамін. 
Божа, ратуй мяне! ГОСПАДЗЕ, пасьпяшайся на ўспамогу мне! 
Няхай асаромяцца і зганьбяцца тыя, што шукаюць душы маёй! Няхай адступяцца і будуць у сораме тыя, якім даспадобы ліхоцьце маё! 
Няхай павернуць наўцекі ў сораме сваім тыя, якія кажуць мне: “Ага! Ага!” 
Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: “Будзь узьвялічаны, Божа!” 
А я бедны і прыгнечаны, дык пасьпяшайся да мяне, Божа! Ты — ўспамога мая і ратунак мой. ГОСПАДЗЕ, не затрымлівайся! 
