﻿ПСАЛЬМЫ.
47.
Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм. 
Усе народы, пляскайце рукамі, усклікайце Богу голасам радасьці! 
Бо страшны ГОСПАД Найвышэйшы, Валадар вялікі над усёй зямлёю. 
Ён скарыў народы, і кінуў паганаў пад ногі нашыя. 
Ён выбраў для нас спадчыну нашую, гонар Якуба, якога Ён палюбіў. (Сэлях) 
Узьняўся Бог з гукам гучным, ГОСПАД узьняўся пры голасе трубы. 
Выслаўляйце Бога, выслаўляйце! Выслаўляйце Валадара нашага, выслаўляйце! 
Бо Валадар над усёй зямлёй — гэта Бог; выслаўляйце Яго з разуменьнем. 
Валадарыць Бог над усімі народамі; Бог сядзіць на пасадзе сьвятасьці Сваёй. 
Магнаты народаў сабраліся разам з народам Бога Абрагама, бо шчыты зямлі — Божыя; Ён высока ўзьняты. 
