﻿ПСАЛЬМЫ.
28.
Давіда. Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, я клічу. Скала мая, не маўчы на мой кліч, каб праз маўчаньне Тваё ня стаўся я падобным да тых, што зыходзяць у магілу. 
Пачуй голас маленьня майго, калі я галашу да Цябе, калі ўзьнімаю рукі мае да давіру сьвятыні Тваёй. 
Не цягні мяне да загубы разам з бязбожнікамі і злачынцамі, якія кажуць: “Супакой” бліжнім сваім, а ў сэрцах сваіх ліхое маюць. 
Дай ім паводле справаў іхніх і паводле ліхоты ўчынкаў іхніх; паводле таго, што рабілі рукі іхнія, дай ім; аднагародзь ім за тое, што зрабілі яны. 
Бо яны не разумеюць справаў ГОСПАДА і ўчынкаў рук Ягоных, дык Ён зруйнуе іх і не адбудуе. 
Дабраслаўлёны ГОСПАД, бо Ён пачуў голас маленьня майго. 
ГОСПАД — моц мая і шчыт мой; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне; і ўзрадавалася сэрца маё, і сьпевам маім буду славіць Яго. 
ГОСПАД — моц для нас; Ён — апора збаўленьня памазанца Ягонага. 
Збаў народ Твой і дабраславі спадчыну Тваю; пасьві іх і ўзьнімі іх на вякі. 
