﻿ПСАЛЬМЫ.
24.
Псальм Давіда. ГОСПАДАВА зямля і што напаўняе яе, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім. 
Бо Ён на моры заснаваў яго, і на рэках угрунтаваў яго. 
Хто ўзыйдзе на гару ГОСПАДАВУ, і хто стане на месцы Ягоным сьвятым? 
Той, у каго рукі бязьвінныя і сэрца чыстае, хто душы сваёй да марноты не схіляе і не прысягае крывадушна, — 
той атрымае дабраслаўленьне ад ГОСПАДА і праведнасьць ад Бога збаўленьня свайго. 
Гэта пакаленьне тых, якія шукаюць Яго, якія шукаюць аблічча Твайго, Бог Якуба! (Сэлях) 
Узьніміце, брамы, вярхі вашыя! Узьніміцеся, дзьверы адвечныя, каб увайшоў Валадар славы! 
Хто-ж ёсьць Валадар славы? ГОСПАД моцны і магутны, ГОСПАД, магутны ў бітве. 
Узьніміце, брамы, вярхі вашыя! Узьніміцеся, дзьверы адвечныя, каб увайшоў Валадар славы! 
Хто ж ёсьць Валадар славы? ГОСПАД Магуцьцяў — Ён ёсьць Валадар славы! (Сэлях) 
