﻿ПСАЛЬМЫ.
20.
Кіраўніку хору: псальм Давіда. 
Няхай ГОСПАД пачуе цябе ў дзень трывогі, няхай абароніць цябе імя Бога Якубавага! 
Няхай Ён спашле табе дапамогу са сьвятыні і ўмацуе цябе з Сыёну! 
Няхай Ён узгадае ўсе дары твае і цэласпаленьнямі тваімі няхай насыціцца. 
Няхай Ён дасьць табе паводле сэрца твайго, і споўніць усе намеры твае, 
каб мы ўзрадаваліся ў збаўленьні Тваім і ў імя Бога нашага сьцяг паднялі. Няхай споўніць ГОСПАД усе прагненьні твае! 
Цяпер я ведаю, што ГОСПАД збаўляе Памазанца Свайго; Ён адкажа яму са сьвятога неба Свайго праз збаўчую магутнасьць правіцы Сваёй. 
Гэтыя спадзяюцца на калясьніцы і коней, а мы ўзгадваем імя ГОСПАДА, Бога нашага. 
Яны пахіснуліся і ўпалі, а мы паўсталі і стаімо проста. 
Збаў нас, ГОСПАДЗЕ, і няхай валадар пачуе нас, калі будзем клікаць! 
