﻿ПСАЛЬМЫ.
12.
Кіраўніку хору: на актаву. Псальм Давіда. 
Збаў, ГОСПАДЗЕ, бо ня стала багабойных, бо верныя счэзьлі сярод сыноў чалавечых. 
Марнасьць прамаўляе кожны да бліжняга, вуснамі лісьлівымі і сэрцам дваістым гавораць. 
Няхай адсячэ ГОСПАД усе вусны лісьлівыя, язык, што дзёрзка прамаўляе, 
якія кажуць: “Языком нашым пераможам, вусны нашыя з намі! Хто гаспадар для нас?” 
За злачынствы супраць прыгнечаных, за стогны ўцісканых паўстану цяпер, – кажа ГОСПАД, – пастаўлю ў бясьпецы таго, на якога дыхаюць пагрозай. 
Словы ГОСПАДА – чыстыя словы, срэбра ў горне ад зямлі ачышчанае, сямікроць ператопленае. 
Ты, ГОСПАДЗЕ, абарані іх, захавай іх ад пакаленьня гэтага на вякі. 
Навокал ходзяць бязбожнікі, бо сярод сыноў чалавечых узвысіліся найбольш нягодныя. 
