﻿БЫЦЬЦЁ.
10.
Вось радавод сыноў Ноя: Сэма, Хама і Яфэта. І нарадзіліся ім сыны пасьля патопу. 
Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас. 
Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма. 
Сыны Явана: Эліша i Таршыш, Кіттым і Даданім. 
Ад іх паходзяць астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй і паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх. 
Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут i Ханаан. 
Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама i Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан. 
А Куш нарадзіў Німрода. Ён пачаў быць магутным на зямлі. 
Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: “Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА”. 
І пачаткам валадараньня яго былі Бабілон, Эрэх, Акад і Кальнэ ў зямлі Шынаар. 
З тае зямлі выйшаў Ашур і пабудаваў Нініву, Рэхавот-Ір, Калях 
і Рэсэн, вялікі горад між Нінівай і Каляхам. 
А Міцраім нарадзіў Людыма, і Анаміма, і Легавіма, і Нафтухіма, 
і Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма. 
А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, і Хета, 
і Евусея, і Амарэя, і Гіргашэя, 
і Хівея, і Аркея, і Сінея, 
і Арвадзея, і Цэмарэя, і Хаматэя; а пасьля расьсеяліся плямёны Хананейскія. 
І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў напрамку Герару аж да Газы, а ў напрамку Садома і Гаморы, і Адмы, і Цэвоіма — аж да Ляшы. 
Гэта сыны Хама паводле сваіх плямёнаў, паводле сваіх моваў, у землях сваіх і ў народах сваіх. 
А Сэм, бацька ўсіх сыноў Эвэра, старэйшы брат Яфэта, нарадзіў сыноў. 
Сыны Сэма: Элям, Ашур, Арпахшад, Люд і Арам. 
Сыны Арама: Уц, Хуль, Гетэр і Маш. 
А Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра. 
А ў Эвэра нарадзіліся два сыны: аднаго імя Пэлег, таму што ў дні ягоныя разьдзялілася зямля, а імя брата ягонага — Ёктан. 
Ёктан нарадзіў Альмадада, і Шалефа, і Хацармавэта, i Яраха, 
і Гадарама, і Узаля, і Дыклю, 
і Аваля, і Авімаэля, і Шэву, 
і Афіра, і Хавіля, і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана. 
Месца іх пражываньня было ад Мэшы ў напрамку Сэфару на ўсход. 
Гэта сыны Сэма паводле сваіх плямёнаў, паводле сваіх моваў, у землях сваіх і ў народах сваіх. 
Гэта вось плямёны сыноў Ноя паводле радаводаў у народах сваіх. Ад іх распаўсюдзiліся народы на зямлі пасьля патопу. 
