﻿БЫЦЬЦЁ.
5.
Вось кніга радаводу Адама. У дзень, калі Бог стварыў Адама, зрабіў яго на падабенства Божае, 
мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і назваў іх імя “чалавек” у дзень стварэньня іх. 
І жыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіў сына на падабенства сваё, як вобраз свой, і назваў імя яго Сэт. 
І было дзён Адама па нараджэньні Сэта васемсот гадоў, і нарадзіў ён сыноў і дачок. 
І былі ўсе дні Адама, якія ён жыў, дзевяцьсот трыццаць гадоў, і ён памёр. 
І жыў Сэт сто пяць гадоў, і нарадзіў Эноса. 
І жыў Сэт па нараджэньні Эноса васемсот сем гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. 
І былі ўсе дні Сэта дзевяцьсот дванаццаць гадоў, і ён памёр. 
І жыў Энос дзевяноста гадоў, і нарадзіў Кейнана. 
І жыў Энос па нараджэньні Кейнана васемсот пятнаццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. 
І былі ўсе дні Эноса дзевяцьсот пяць гадоў, і ён памёр. 
І жыў Кейнан семдзесят гадоў, і нарадзіў Магалялеэля. 
І жыў Кейнан па нараджэньні Магалялеэля васемсот сорак гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. 
І былі ўсе дні Кейнана дзевяцьсот дзесяць гадоў, і ён памёр. 
І жыў Магалялеэль шэсьцьдзесят пяць гадоў, і нарадзіў Ярэда. 
І жыў Магалялеэль па нараджэньні Ярэда васемсот трыццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. 
І былі ўсе дні Магалялеэля васемсот дзевяноста пяць гадоў, і ён памёр. 
І жыў Ярэд сто шэсьцьдзесят два гады, і нарадзіў Эноха. 
І жыў Ярэд па нараджэньні Эноха васемсот гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. 
І былі ўсе дні Ярэда дзевяцьсот шэсьцьдзесят два гады, і ён памёр. 
І жыў Энох шэсьцьдзесят пяць гадоў і нарадзіў Мэтушэляха. 
І хадзіў Энох з Богам па нараджэньні Мэтушэляха трыста гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. 
І былі ўсе дні Эноха трыста шэсьцьдзесят пяць гадоў. 
І хадзіў Энох з Богам, і ня стала яго, бо забраў яго Бог. 
І жыў Мэтушэлях сто восемдзесят сем гадоў, і нарадзіў Лямэха. 
І жыў Мэтушэлях па нараджэньні Лямэха семсот восемдзесят два гады, і нарадзіў сыноў і дачок. 
І былі ўсе дні Мэтушэляха дзевяцьсот шэсьцьдзесят дзевяць гадоў, і ён памёр. 
І жыў Лямэх сто восемдзесят два гады, і нарадзіў сына, 
і назваў яго імя Ной, кажучы: “Ён пацешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую пракляў ГОСПАД”. 
І жыў Лямэх па нараджэньні Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. 
І былі ўсе дні Лямэха семсот семдзесят сем гадоў, і ён памёр. 
І было Ною пяцьсот гадоў, і нарадзіў Ной Сэма, Хама і Яфэта. 
