﻿ЗАХАРЫЯ.
5.
І я павярнуўся, і ўзьняў вочы мае, і ўбачыў, і вось, скрутак, які ляціць. 
І ён сказаў мне: “Што ты бачыш?” І я адказаў: “Бачу скрутак, які ляціць. Даўжыня ягоная — дваццаць локцяў, а шырыня ягоная — дзесяць локцяў”. 
І ён сказаў мне: “Гэта праклён, які выходзіць на аблічча зямлі; бо кожны, хто крадзе, паводле напісанага гэтага будзе зьнішчаны, і кожны, хто прысягае фальшыва, паводле напісанага гэтага будзе зьнішчаны. 
Я навяду праклён, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і ён прыйдзе ў дом злодзея і ў дом таго, хто прысягае ў імя Маё хлусьліва, і заначуе ў сярэдзіне дому ягонага, і выгубіць яго, і дрэва ягонае, і камяні ягоныя”. 
І выйшаў анёл, які гаварыў са мною, і сказаў мне: “Узьнімі, прашу, вочы Твае і паглядзі, што гэта выходзіць”, 
І я сказаў: “Што гэта?” І ён сказаў: “Гэта эфа выходзіць”. І сказаў: “Гэта вока іхняе ў-ва ўсёй зямлі”. 
І вось накрыўка з волава паднялася, і вось, жанчына нейкая сядзіць у сярэдзіне эфы. 
І ён сказаў: “Гэта нягоднасьць”; і кінуў яе ў сярэдзіну эфы, і кінуў кавалак волава на адтуліну ейную. 
І я ўзьняў вочы мае, і глядзеў, і вось, дзьве жанчыны ходзяць, і вецер быў у крылах іхніх, і гэтыя крылы — як крылы бусла; і яны паднялі эфу паміж зямлёй і небам. 
І я сказаў анёлу, які гаварыў са мною: “Куды яны нясуць эфу гэтую?” 
І ён сказаў мне: “Каб пабудаваць ёй дом у зямлі Шынаар, і ён будзе падрыхтаваны, і яе паставяць там на месца ейнае”. 
