﻿ІСАЯ.
12.
І ты скажаш у той дзень: «Слаўлю Цябе, ГОСПАДЗЕ, бо Ты гневаўся на мяне, але гнеў Твой адвярнуўся ад мяне, і Ты пацешыў мяне. 
Вось Бог — збаўленьне маё! Спадзяюся на Яго і ня буду баяцца, бо ГОСПАД, ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім». 
І вы з радасьцю будзеце чэрпаць ваду з крыніцаў збаўленьня. 
І скажаце ў дзень гэты: «Слаўце ГОСПАДА! Клічце імя Ягонае! Абвяшчайце сярод народаў дзеяньні Ягоныя! Узгадвайце, якое ўзьвялічанае імя Ягонае! 
Выслаўляйце ГОСПАДА, бо Ён зрабіў велічнае! Няхай гэта будзе вядома па ўсёй зямлі. 
Гамані і крычы з радасьці, жыхарка Сыёну, бо вялікі пасярод цябе Сьвяты Ізраіля!» 
