﻿ПСАЛЬМЫ.
149.
Альлелюя! Сьпявайце ГОС­ПАДУ новы сьпеў; хвала Яму ў царкве багабойных! 
Весяліся, Ізраілю, у Творцы тваім; радуйцеся, сыны Сыёну, у Валадару вашым! 
Хвалеце імя Ягонае карагодамі, на бубнах і на гусьлях выслаўляйце Яго! 
Бо даспадобы ГОСПАДУ народ Ягоны; уцісканым Ён зьявіць збаўленьне. 
Будуць цешыцца багабойныя ў славе Ягонай, будуць весяліцца на ложках сваіх. 
Праслаўленьне Богу няхай будзе ў вуснах іхніх, а меч двусечны — у руцэ іхняй, 
каб зьдзейсьніць помсту над паганамі, кару над народамі, 
каб вязаць валадароў іхніх ланцугамі, і шляхту іхнюю — кайданамі жалезнымі, 
каб учыніць для іх суд, як напісана. Гэткая велічнасьць для ўсіх багабойных Ягоных! Альлелюя! 
