﻿ПСАЛЬМЫ.
138.
Давіда. Я буду славіць Цябе ўсім сэрцам; перад абліччам багоў буду выслаўляць Цябе. 
Пакланюся ў сьвятыні сьвятасьці Тваёй і буду славіць імя Тваё за міласэрнасьць Тваю і праўду Тваю, бо Ты ўзьвялічыў па-над усякае імя Тваё слова Тваё. 
У дзень, калі я клікаў, Ты адказаў мне, і ўзмоцніў сілаю душу маю. 
Будуць славіць Цябе, ГОС­ПАДЗЕ, усе валадары зямлі, бо пачуюць словы вуснаў Тваіх. 
І будуць сьпяваць пра шляхі ГОСПАДА, бо вялікая слава ГОСПАДА. 
Бо ўзвышаны ГОСПАД, але бачыць пакорнага і ганарлівага пазнае здалёк. 
Калі буду хадзіць сярод турботаў, Ты ажывіш мяне, супраць гневу ворагаў маіх Ты выцягнеш руку Тваю, і мяне вызваліць правіца Твая. 
ГОСПАД выканае справу маю для мяне. ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Твая на вякі! Не пакінь твораў рук Тваіх! Альлелюя! 
