﻿ПСАЛЬМЫ.
134.
Сьпеў узыходжаньня. О, дабраслаўляйце ГОСПАДА, усе слугі ГОСПАДА, якія начамі стаіцё ў Доме ГОСПАДА! 
Узьнімеце рукі вашыя да сьвятыні і дабраслаўляйце ГОСПАДА! 
З Сыёну няхай дабраславіць цябе ГОСПАД, Які стварыў неба і зямлю! 
