﻿ПСАЛЬМЫ.
131.
Сьпеў узыходжаньня. Давіда. ГОСПАДЗЕ, не вывышалася сэрца маё, і ня ўзносіліся вочы мае, і не хадзіў я за рэчамі занадта вялікімі і занадта для мяне недасяжнымі, 
але я ўсьцішаў і супакойваў душу маю, як дзіця, што аднятае ад маці сваёй. Як дзіця, аднятае ад маці, душа мая ў-ва мне. 
Спадзявайся, Ізраіль, на ГОСПАДА, ад цяпер і на вякі! 
