﻿ПСАЛЬМЫ.
113.
Альлелюя! Хвалеце, слугі ГОСПАДА, хвалеце імя ГОСПАДА! 
Няхай будзе дабраслаўлёнае імя ГОСПАДА ад цяпер і на вякі! 
Ад усходу сонца да захаду яго няхай будзе хвалёнае імя ГОСПАДА! 
Узьвялічаны ГОСПАД над усімі народамі; па-над нябёсы слава Ягоная. 
Хто як ГОСПАД, Бог наш, Які жыве ў вышыні 
і схіляецца, каб паглядзець на неба і зямлю; 
Які з пылу падымае гаротніка, з гною ўзносіць беднага, 
каб пасадзіць яго сярод магнатаў, сярод магнатаў народу Свайго; 
Які бясплодную садзіць у доме як маці, якая радуецца сынам сваім? Альлелюя! 
