﻿ПСАЛЬМЫ.
87.
Сыноў Караха. Псальм. Сьпеў. Угрунтаваньне ягонае на гарах сьвятых. 
Любіць ГОСПАД брамы Сыёну больш за ўсе іншыя сялібы Якуба. 
Слаўныя рэчы сказаныя пра цябе, горад Божы! (Сэлях) 
Узгадаю пра Рагаў і Бабілон перад тымі, што ведаюць мяне. Вось, Філістына і Тыр разам з Кушам скажуць: «Гэты нарадзіўся там». 
А пра Сыён будуць казаць: «Той чалавек і той чалавек нарадзіўся ў ім, і Найвышэйшы ўзмацняе яго». 
ГОСПАД палічыць, запісваючы народы: «Гэты нарадзіўся там». (Сэлях) 
І тыя, што сьпяваюць, і тыя, што таньчаць, скажуць: «Усе крыніцы мае ў Табе!» 
