﻿ПСАЛЬМЫ.
70.
Кіраўніку хору. Давіда. Напамін. 
Божа, ратуй мяне! ГОС­ПАДЗЕ, пасьпяшайся на ўспамогу мне! 
Няхай асаромяцца і зганьбяцца тыя, што шукаюць душы маёй! Няхай адступяцца і будуць у сораме тыя, якім даспадобы гора маё! 
Няхай павернуць наўцёкі ў сораме сваім тыя, якія кажуць мне: «Ага! Ага!» 
Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: «Будзь узьвялічаны, Божа!» 
А я бедны і прыгнечаны, дык пасьпяшайся да мяне, Божа! Ты — успамога мая і ратунак мой. ГОСПАДЗЕ, не затрымлівайся! 
