﻿ПСАЛЬМЫ.
54.
Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Навучаньне Давіда, 
калі прыйшлі Зіфеі і сказалі Саўлу: «Ці ж гэта не Давід схаваўся ў нас?» 
Божа, імем Тваім збаў мяне, і магутнасьцю Тваёю вядзі справу маю! 
Божа, пачуй малітву маю, прыхілі вуха да словаў вуснаў маіх! 
Бо чужынцы паўсталі супраць мяне, і моцныя шукаюць душы маёй; яны ня маюць Бога перад сабою. (Сэлях) 
Вось, Бог — дапамога мая; Госпад падтрымлівае душу маю. 
Зьвяртаючыся, зьвернецца ліха на ворагаў маіх. У праўдзе Тваёй Ты вынішчы іх! 
Тады ахвотна буду скла­даць ахвяры Табе; буду славіць імя Тваё, ГОСПА­ДЗЕ, бо Ты — добры! 
Бо Ты вызваліў мяне ад усіх трывогаў, і на загубу ворагаў маіх глядзелі вочы мае. 
