﻿ПСАЛЬМЫ.
36.
Кіраўніку хору. Слугі ГОСПАДА Давіда. 
Правіна бязбожніка засьведчана ў сэрцы маім: няма страху Божага перад вачыма ягонымі, 
бо ён ашуквае сябе ў вачах сваіх, нібы шукае беззаконьня свайго, каб узьненавідзець яго. 
Словы вуснаў ягоных — злачынства і падступнасьць, ён не захацеў разумець, каб рабіць добрае. 
Ён злачынства надумляе на ложку сваім, ён стаіць на шляху нядобрым і ня грэбуе злом. 
ГОСПАДЗЕ! Да нябёсаў міласэрнасьць Твая, а вернасьць Твая — аж да аблокаў! 
Праведнасьць Твая — быццам Божыя горы, суды Твае — як вялізнае бяздоньне! Людзей і скаціну Ты збаўляеш, ГОСПАДЗЕ. 
Якая каштоўная, Божа, міласэрнасьць Твая! Сыны чалавечыя ў ценю крылаў Тваіх маюць надзею. 
Яны насычаюцца ад тлустасьці Дому Твайго, і са струмяня асалодаў Тваіх Ты іх поіш, 
бо крыніца жыцьця — у Табе, у сьвятле Тваім мы бачым сьвятло. 
Расьцягні міласэрнасьць Тваю над тымі, што ведаюць Цябе, і праведнасьць Тваю — над людзьмі са шчырым сэрцам. 
Няхай не наступіць на мяне нага пыхлівых, і рука бязбожніка няхай ня зрушыць мяне. 
Там упадуць злачынцы, паваляцца і ня здолеюць паўстаць. 
