﻿ПСАЛЬМЫ.
13.
Кіраўніку хору. Псальм Давіда. 
Дакуль, ГОСПАДЗЕ? Ці назаўсёды забудзешся пра мяне? Дакуль будзеш хаваць аблічча Тваё ад мяне? 
Дакуль я буду складаць парады ў душы маёй, складаць смутак у сэрцы маім штодня? Дакуль вораг мой будзе ўздымацца нада мною? 
Глянь, адкажы мне, ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Прасьвятлі вочы мае, каб не заснуў я сьмерцю, 
каб не казаў вораг мой: «Я перамог яго», каб прыгнятальнікі мае ня радаваліся, калі я пахіснуся. 
А я спадзяюся на міласэрнасьць Тваю; будзе радавацца сэрца маё са збаўленьня Твайго. Буду сьпяваць ГОСПАДУ, бо Ён зрабіў дабро мне. 
