﻿ПСАЛЬМЫ.
3.
Псальм Давіда, калі ён уцякаў ад аблічча Абсалома, сына свайго. 
ГОСПАДЗЕ, як шматлікія сталі прыгнятальнікі мае! Шмат іх паўстае супраць мяне! 
Шмат тых, якія кажуць пра душу маю: «Няма для яго збаўленьня ў Бога». (Сэлях) 
Але Ты, ГОСПАДЗЕ, — шчыт для мяне, Ты — слава мая, і Ты падымаеш галаву маю. 
Голасам маім я клікаў да ГОСПАДА, і Ён адказаў мне з гары Сваёй сьвятой. (Сэлях) 
Я лёг і заснуў, і абудзіўся, бо ГОСПАД падтрымлівае мяне. 
Не палохаюся я многіх тысячаў народу, што абступілі мяне наўкола. 
Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Збаў мяне, Божа мой! Бо Ты даў ворагам маім па сківіцах, Ты скрышыў зубы бязбожнікаў. 
У ГОСПАДА збаўленьне і для народу Твайго дабраслаўленьне Тваё. (Сэлях) 
