﻿ЭСТЭР.
10.
І наклаў валадар Ахашвэрош падатак на зямлю і астравы марскія. 
І ўсе дзеі ўлады ягонай і магутнасьці ягонай, і апісаньне велічы Мардэхая, якога ўзьвялічыў валадар, вось, яны запісаныя ў Кнізе летапісу валадароў Мідзянаў і Пэрсаў. 
Бо Мардэхай Юдэй быў другі пасьля валадара Ахашвэроша і вялікі ў Юдэяў, і быў ён даспадобы мноству братоў сваіх, і шукаў дабра для народу свайго, і абвяшчаў супакой усяму насеньню свайму.
