﻿НЭЭМІЯ.
11.
І жылі князі народу ў Ерусаліме, а рэшта народу кідала жэрабя, каб адзін з дзесяці жыў у Ерусаліме, горадзе сьвятым, а дзевяць засталіся ў іншых гарадах. 
І дабраславіў народ усіх тых, якія дабраахвотна вырашалі жыць у Ерусаліме. 
Гэта галовы краю, якія жылі ў Ерусаліме, а ў гарадах Юдэі жыў кожны ва ўласнасьці сваёй, у гарадах сваіх, Ізраільцяне, сьвятары і лявіты, нэтынэі і сыны слугаў Салямона. 
А ў Ерусаліме жылі некаторыя з сыноў Юды і з сыноў Бэн’яміна. З сыноў Юды: Атая, сын Узіі, сына Захарыі, сына Амарыі, сына Шэфатыі, сына Магалялеля, з сыноў Пэрэса, 
і Маасэя, сын Баруха, сын Каль-Хазэя, сына Хазаі, сына Адаі, сына Ёярыва, сына Захарыі, сына Гашылоні. 
Усіх сыноў Пэрэса, якія жылі ў Ерусаліме, было чатырыста шэсьцьдзясят восем ваяроў. 
А гэта сыны Бэн’яміна: Сальлю, сын Мэшуляма, сына Ёэда, сына Пэдаі, сына Калаі, сына Маасэі, сына Ітыэля, сына Ешаі, 
і за ім Габай, Салай, разам дзевяцьсот дваццаць восем. 
І Ёэль, сын Зіхры, наглядчык над імі, і Юда, сын Гасэнуі, — другі наглядчык над горадам. 
Са сьвятароў: Едая, сын Ёярыва, Яхін, 
Сэрая, сын Хількіі, сына Мэшуляма, сына Цадока, сына Мэраёта, сына Ахітува, начальнік у Доме Божым, 
і браты іхнія, якія рабілі працу ў Доме — васемсот дваццаць два; і Адая, сын Ерахама, сына Пэлаліі, сына Амцы, сына Захарыі, сына Пашхура, сына Малькіі, 
і браты ягоныя, галовы дамоў бацькоў — дзьвесьце сорак два; і Амашсай, сын Азарэля, сына Ахзая, сына Мэшылемота, сына Імэра, 
і браты ягоныя, ваяры мужныя — сто дваццаць восем. А наглядчык над імі — Заўдыэль, сын Гагедаліма. 
А з лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сына Азрыкама, сына Хашавіі, сына Буні, 
і Шабэтай, і Ёзавад, якія былі над вонкавымі працамі Дому Божага; яны — галовы лявітаў, 
і Маттанія, сын Міхі, сына Заўдыя, сына Асафа, галоўны пачынальнік хвалы пры малітве, і Бакбукія, другі сярод братоў ягоных, і Аўда, сын Шамуа, сына Галала, сына Едутуна. 
Усіх лявітаў у горадзе — дзьвесьце восемдзясят чатыры. 
І прыдзьвернікі: Аккуў, Тальмон і браты іхнія, якія вартавалі ў брамах — сто семдзясят два. 
А рэшта Ізраіля, сьвятары і лявіты жылі ў-ва ўсіх гарадах Юдэі, кожны ў спадчыне сваёй. 
А нэтынэі жылі ў Афэле; а Цыха і Гішпа былі над нэтынэямі. 
А наглядчыкам над лявітамі ў Ерусаліме быў Узі, сын Бані, сына Хашавіі, сына Маттаніі, сына Міхі, з сыноў Асафа, сьпевакоў, якія былі на службе ў Доме Божым, 
бо быў загад валадара адносна іх, і вызначана, хто павінен сьпяваць, дзень у дзень. 
А Пэтахія, сын Мэшэзабэля, з сыноў Зэраха, сына Юды, быў пад рукою валадара ў-ва ўсіх справах адносна народу. 
Адносна паселішчаў з палямі іхнімі: сыны Юды жылі ў Кірыят-Арбе і вёсках ейных, і ў Дыбоне і ў вёсках ягоных, і ў Екаўцэлю і вёсках ягоных, 
і ў Ешуі, і ў Малодзе, і ў Бэт-Палеце, 
і ў Хацар-Шуале, і ў Бээр-Шэве і вёсках ейных, 
і ў Цыклазе, і ў Мэхоне і ў вёсках ейных, 
і ў Эн-Рымоне, і ў Цоры, і ў Ярмуце, 
у Занааху, у Адуламе і вёсках іхніх, у Ляхішу і ваколіцах ягоных, у Азэцы і вёсках ейных. І яны расьсяліліся ад Бээр-Шэвы аж да даліны Гінном. 
А сыны Бэн’яміна жылі ў Міхмасе, Гаі, Бэтэлі і вёсках іхніх, 
Анатоце, Нове, Ананіі, 
Хацоры, Раме, Гіттаіме, 
Хадызе, Цэвоіме, Нэвалце, 
Лодзе, Оне ў даліне Харашым. 
І некаторыя лявіты з чэргаў Юды жылі ў Бэн’яміна. 
