﻿1 ЛЕТАПІСАЎ.
27.
Сыны Ізраіля паводле ліку іхняга, галовы дамоў бацькоў, і начальнікі тысячаў і сотняў, і наглядчыкі іхнія, што паслугавалі валадару ў-ва ўсіх справах харугваў, якія прыходзілі і выходзілі месяц у месяц, усе месяцы году. Кожная харугва — дваццаць чатыры тысячы. 
Над харугвай першай, на месяц першы — Яшобаам, сын Забдыэля; у харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы; 
Ён быў з сыноў Пэрэса, галоўны над усімі начальнікамі войска першага месяца. 
І над харугвай другога месяца — Дадай Ахахіянін, і ў харугве ягонай Міклот, начальнік; у харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы. 
Князь трэцяй харугвы на трэці месяц — Бэная, сын Егаяды, галоўнага сьвятара; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы. 
Гэты Бэная быў магутны сярод трыццаці і быў над трыццацьцю; і ў харугве ягонай быў Амізавад, сын ягоны. 
Чацьвёрты на чацьвёрты месяц — Асаэль, брат Ёава, і пасьля яго Зэвадыя, сын ягоны; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы. 
Пяты на пяты месяц — князь Шамгут Ізрахянін; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы. 
Шосты на шосты месяц — Іра, сын Ікеша, з Тэкоа; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы. 
Сёмы на сёмы месяц — Хэлец, Пэланянін, з сыноў Эфраіма; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы. 
Восьмы на восьмы месяц — Сібэхай Хушанін, з Зархітаў; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы. 
Дзявяты на дзявяты месяц — Абіэзэр з Анатоту, з сыноў Бэн’яміна; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы. 
Дзясяты на дзясяты месяц — Маграй з Нэтофы, з Зархітаў; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы. 
Адзінаццаты на адзінаццаты месяц — Бэная з Піратону, з сыноў Эфраіма; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы. 
Дванаццаты на дванаццаты месяц — Хэлдай з Нэтофы, з Атніэля; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы. 
А над каленамі Ізраіля былі: у Рубэна — начальнік Эліэзэр, сын Зіхры, у Сымона — Шэфатыя, сын Маахі; 
у Левія — Хашавія, сын Кемуэля; у Аарона — Цадок; 
у Юды — Элігу, з братоў Давіда; у Ісахара — Амры, сын Міхаэля; 
у Завулёна — Ішмая, сын Абадыі; у Нэфталі — Ерымот, сын Азрыэля. 
у сыноў Эфраіма — Осія, сын Азазіі; у паловы калена Манасы — Ёэль, сын Пэдаі; 
у паловы Манасы ў Гілеадзе — Іддо, сын Захарыі; у Бэн’яміна — Яасіэль, сын Абнэра; 
у Дана — Азарэль, сын Ерахама. Гэта князі каленаў Ізраіля. 
Давід не лічыў тых, што былі ад дваццаці гадоў і ніжэй, бо ГОСПАД сказаў, што Ён памножыць Ізраіля, як зоркі ў небе. 
Ёаў, сын Цэруі, пачаў рабіць перапіс і ня скончыў. І быў за гэта гнеў Божы на Ізраіля, і не ўвайшоў той лік у лікі летапісу валадара Давіда. 
Над скарбніцамі валадара быў Азмавэт, сын Адыэля, а над гумнамі ў полі, у гарадах, у вёсках і ў вежах — Ёнатан, сын Узіі. 
Над тымі, што рабілі працу ў полі, абраблялі грунты быў Эзры, сын Келува, 
над вінаграднікамі — Шымэй з Рамы; а над запасамі віна ў вінных скарбніцах — Заўдыя з Шыфмы; 
над дрэвамі аліўнымі і над дрэвамі фігавымі, якія ў Шэфэлі — Баал-Ханан з Гедэру; а над скарбніцамі аліўнымі — Ёаш; 
над валамі, якія пасьвяцца ў Шароне — Шытрай з Шарону; а над валамі ў далінах — Шафат, сын Адлая; 
над вярблюдамі — Авіл Ізмаэлец; над асьліцамі — Ехдэя з Мэраноту; 
над авечкамі — Языз Гагранін. Усе яны — князі над маёмасьцю, якая ў валадара Давіда. 
Ёнатан, дзядзька Давіда, быў дарадцам, ён — чалавек разумны і пісьменны; Ехіэль, сын Хахмоні, быў з сынамі валадара; 
Ахітафэль — дарадца валадара; Хушай Аркеец — сябра валадара. 
Пасьля Ахітафэля быў Егаяда, сын Бэнаі, і Эбіятар; а начальнікам войска валадара быў Ёаў. 
