﻿1 ЛЕТАПІСАЎ.
26.
Чэргі прыдзьвернікаў, з сыноў Караха: Мэшэлемія, сын Карэ, з сыноў Асафа. 
І ў Мэшэлеміі сыны: Захарыя першародны, Эдыяэль другі, Зэвадыя трэці, Ятніэль чацьвёрты, 
Элям пяты, Егаханан шосты, Эліэгаэнай сёмы. 
Сыны Абэд-Эдома: Шэмая першародны, Егазавад другі, Ёах трэці, Сахар чацьвёрты, Натанаэль пяты, 
Аміэль шосты, Ісахар сёмы, Пэўлетай восьмы, бо Бог дабраславіў яго. 
І ў Шэмаі, сына ягонага, нарадзіліся сыны, якія кіравалі ў доме бацькі свайго, бо яны магутныя і мужныя. 
Сыны Шэмаі: Атні і Рафаэль, Абэд, Элізавад, браты ягоныя, сыны магутныя, Элігу і Самахія. 
Усе яны — з сыноў Абэд-Эдома; яны, і сыны іхнія, і браты іхнія, мужы магутныя, здатныя да служэньня: шэсьдзясят два з Абэд-Эдома. 
І ў Мэшэлеміі сыноў і братоў, сыноў магутных — васямнаццаць. 
І ў Хосы, з сыноў Мэрары, былі сыны: Шымры галоўны, хоць ён ня быў першародны, але бацька ягоны паставіў яго за галоўнага, 
Хілкія другі, Тэвалія трэці, Захарыя чацьвёрты; усіх сыноў і братоў у Хосы было трынаццаць. 
З іх былі чэргі прыдзьвернікаў, з галоўных мужоў, якія трымалі варту з братамі сваімі на служэньні ў Доме ГОСПАДА. 
І кідалі яны жэрабя, як малы, так і вялікі, паводле дамоў бацькоў сваіх, пра кожную браму. 
І выпала жэрабя на ўсход для Шэлеміі. Для Захарыі, сына ягонага, разумнага дарадцы, кідалі жэрабя, і выпала яму жэрабя на поўнач; 
для Абэд-Эдома — на поўдзень, а сынам ягоным — каморы; 
для Шуппіма і Хосы — на захад, каля брамы Шалехет, пры шырокай дарозе, якая ўзыходзіць, варта насупраць варты. 
На ўсход — шэсьць лявітаў, на поўнач — на дзень чатыры, на поўдзень — на дзень чатыры, і пры каморах — два; 
на панадворку на захад — чатыры пры шырокай дарозе і два на самім панадворку. 
Гэта чэргі прыдзьвернікаў, сыноў Караха і сыноў Мэрары. 
І лявіты: Ахія — над скарбніцамі Дому Божага і над скарбніцамі рэчаў пасьвячоных. 
Сыны Лаэдана, сына Гершона, ад Лаэдана, галовы дому бацькоў Лаэдана, сына Гершона: Ехіэль. 
Сыны Ехіэля: Зэтам і Ёэль, брат ягоны, — над скарбніцамі Дому ГОСПАДА. 
Для сыноў Амрама, Іцгара, Хеўрона і Узіэля: 
Шэвуэль, сын Гершома, сына Майсея, быў уладаром над скарбніцамі. 
І браты ягоныя ад Элезэра: Рэхавія, сын ягоны, і Ішая, сын ягоны, і Ёрам, сын ягоны, і Зіхры, сын ягоны, і Шэляміт, сын ягоны. 
Шэляміт і браты ягоныя былі над усімі скарбніцамі рэчаў пасьвячоных, якія пасьвяцілі валадар Давід і галовы дамоў бацькоў, тысячнікі, сотнікі і князі войска. 
З заваяваньняў і са здабычы яны пасьвячалі на падтрыманьне Дому ГОСПАДА. 
І ўсё, што пасьвяціў Самуэль відушчы, і Саўл, сын Кіша, і Абнэр, сын Нэра, і Ёаў, сын Цэруі — усё пасьвечана было ў рукі Шэляміта і братоў ягоных. 
З сыноў Іцгара: Кенанія і сыны ягоныя — на служэньне вонкавае ў Ізраілі, наглядчыкамі і судзьдзямі. 
З сыноў Хеўрона: Хашавія і браты ягоныя, сыны мужныя, тысяча семсот, мелі нагляд над Ізраілем на гэтым баку Ярдану, на захад, у-ва ўсёй працы для ГОСПАДА і службе валадарскай. 
У сыноў Хеўрона Ерыя — галава сыноў Хеўрона, паводле радаводаў бацькоў сваіх. У саракавы год валадараньня Давіда шукалі і знайшлі сярод іх людзей магутных і мужных у Язэры Гілеадзкім. 
І браты ягоныя, сыны мужныя, дзьве тысячы семсот, галовы дамоў бацькоў. І паставіў іх валадар Давід над сынамі Рубэна, Гада і над паловай Манасы ў-ва ўсіх справах Божых і справах валадара. 
