﻿1 ЛЕТАПІСАЎ.
25.
І аддзяліў Давід і князі войска на служэньне сыноў Асафа і Гэмана, і Едутуна, каб яны гралі на гусьлях, псалтырах і цымбалах. І быў лік мужоў пры працы гэтай у служэньні іхнім: 
з сыноў Асафа: Заккур, Язэп, Нэтанія, Асарэла, сыны Асафа, пад рукою Асафа, які граў пад рукою валадара. 
Ад Едутуна сыны Едутуна: Гэдалія, Цэры, Ешая, Хашавія і Матытыя, шасьцёра пад рукою Едутуна, бацькі іхняга, які граў на гусьлях на славу і хвалу для ГОСПАДА. 
Ад Гэмана сыны Гэмана: Буккія, Маттанія, Узіэль, Шэвуэль, Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалты, Ромамты-Эзэр, Ёшбэкаша, Маллоты, Махазіёт. 
Усе гэтыя — сыны Гэмана, відушчага валадара ў словах Божых, каб узвышаўся рог ягоны. І даў Бог Гэману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі. 
Усе яны пад рукою бацькі свайго сьпявалі ў Доме ГОСПАДА з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі на служэньні ў Доме Божым, пад рукою валадара: Асаф, Едутун і Гэман. 
І быў лік іх з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць для ГОСПАДА, усіх настаўнікаў — дзьвесьце восемдзясят восем. 
І кінулі яны жэрабя пра чаргу служэньня, як малы, так і вялікі, настаўнік і вучань. 
І выпала першае жэрабя ад Асафа на Язэпа; другім стаў Гэдалія, ён і браты ягоныя, і сыны ягоныя — дванаццаць; 
трэці — Заккур; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
чацьвёрты — Іцры; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
пяты — Нэтанія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
шосты — Буккія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
сёмы — Есарыэла; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
восьмы — Ешая; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
дзявяты — Маттанія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
дзясяты — Шымэй; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
адзінаццаты — Азарэль; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
дванаццаты — Хашавія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
трынаццаты — Шуваэль; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
чатырнаццаты — Матытыя; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
пятнаццаты — Ерымот; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
шаснаццаты — Хананія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
сямнаццаты — Ёшбэкаша; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
васямнаццаты — Ханані; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
дзевятнаццаты — Маллоты; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
дваццаты — Эліята; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
дваццаць першы — Гатыра; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
дваццаць другі — Гідалты; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
дваццаць трэці — Махазіёт; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 
дваццаць чацьвёрты — Ромамты-Эзэр; сыноў ягоных і ратоў ягоных дванаццаць. 
