﻿1 ЛЕТАПІСАЎ.
9.
І ўсе Ізраільцяне былі ўнесены ў сьпіс; і вось яны запісаныя ў кнігу валадароў Ізраіля і Юды, і былі пераселены ў Бабілон за правіны свае. 
І яны жылі перш ва ўласнасьці сваёй у гарадах сваіх: Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі. 
У Ерусаліме жылі з сыноў Юды, з сыноў Бэн’яміна, з сыноў Эфраіма і Манасы: 
Утай, сын Амігуда, сына Амры, сына Імры, сына Бані, з сыноў Пэрэса, сына Юды; 
з сыноў Шылоні і Асая, першародны, і сыны ягоныя. 
З сыноў Зэраха: Еўэль і браты іхнія, — шэсьцьсот дзевяноста. 
З сыноў Бэн’яміна: Сальлю, сын Мэшуляма, сына Гадавіі, сына Хасэнуі; 
і Іўнэя, сын Ерахама, і Эла, сын Узі, сына Міхры, і Мэшулям, сын Шэфатыі, сына Рэўэля, сына Іўнія, 
і браты іхнія, паводле радаводаў іхніх — дзевяцьсот пяцьдзясят шэсьць. Усе гэтыя мужы — галовы дому бацькоў у доме бацькоў сваіх. 
А са сьвятароў: Едая, Егаярыў і Яхін, 
і Азарыя, сын Хілкіі, сына Мэшуляма, сына Цадока, сына Мэраёта, сына Ахітува, начальнік у Доме Божым, 
і Адая, сын Ерахама, сына Пашхура, сына Малькіі, і Масая, сын Адыэля, сына Яхзэра, сына Мэшуляма, сына Мэшылеміта, сына Імэра, 
і браты іхнія, галовы дому бацькоў сваіх — тысяча сямсот шэсьцьдзясят, магутныя, спрытныя ў працы служэньня ў Доме Божым. 
А з лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сына Азрыкама, сына Хашавіі, з сыноў Мэрары; 
і Бакбакар, Хэрэш, Галял, Маттанія, сын Міхі, сына Зіхры, сына Асафа; 
і Абадыя, сын Шэмаі, сына Галяла, сына Едутуна, і Бэрэхія, сын Асы, сына Эльканы, які жыў у вёсках Нэтафацянаў. 
І прыдзьвернікі: Шальлюм, Акуў, Тальмон, Ахіман і браты іхнія; Шальлюм — галоўны, 
і аж дагэтуль ён у браме валадарскай, якая на ўсход, яны — прыдзьвернікі паводле чаргі сыноў Левія. 
Шальлюм, сын Карэ, сына Эвіясафа, сына Караха, і браты ягоныя з дому бацькі ягонага, Карахічы былі пры выкананьні служэньня, вартаўнікі парогаў Намёту, а бацькі іхнія былі пры табары ГОСПАДА вартаўнікамі ўваходу. 
А Пінхас, сын Элеазара, уперад быў начальнікам над імі, і ГОСПАД быў з ім. 
Захарыя, сын Мэшэлеміі — прыдзьвернік уваходу Намёту Спатканьня. 
Усіх выбраных на прыдзьвернікаў у парогах Намёту — дзьвесьце дванаццаць. Яны запісаныя ў сьпісе паводле радаводаў вёсак сваіх. Іх прызначыў Давід і Самуэль відушчы за вернасьць іхнюю. 
І яны, і сыны іхнія — прыдзьвернікі ГОСПАДА, пры доме Намёту, каб быць на варце. 
Яны былі прыдзьвернікамі з чатырох бакоў: з усходу, з захаду, з поўначы і з поўдня. 
А браты іхнія з вёсак сваіх мелі прыходзіць на сем дзён ад часу да часу, каб быць з імі; 
бо за вернасьць былі гэтыя чатыры кіраўнікамі прыдзьвернікаў. Лявіты і яны былі над каморамі і над скарбніцамі Дому Божага. 
І каля Дому Божага яны начавалі, бо гэта вартаваньне было на іх, і яны адчынялі яго кожную раніцу. 
І некаторыя з іх былі тыя, што пры начыньнях для служэньня Божага, бо яны пад лік уносілі іх і выносілі іх. 
І некаторыя з іх клапаціліся пра начыньні, пра ўсе начыньні сьвятыні, і пра муку, і віно, і алей, і кадзіла, і пахошчы. 
І з сыноў сьвятарскіх былі складальнікі масьцяў з пахошчаў. 
Матытыя з лявітаў, першародны Шальлюма Карахіча, быў верным у прыгатаваньні печанага хлеба. 
І з сыноў Кегата, з братоў іхніх былі адказныя за хлябы пакладныя, каб гатаваць іх кожную суботу. 
А сьпевакі, галовы дамоў бацькоў лявітаў, якія жылі ў пакоях варты начной, дзень і ноч былі на служэньні сваім. 
Гэта галовы дамоў бацькоў лявітаў паводле радаводаў сваіх. Гэтыя галовы дамоў жылі ў Ерусаліме. 
У Гібэоне жылі: бацька Гібэону Еэль, імя жонкі ягонай Мааха, 
і сын ягоны, першародны Абдон, Цур, Кіш, Баал, Нэр, Надаў, 
Гедор, Ах’ё, Захарыя і Міклот. 
Міклот нарадзіў Шымеама. І яны насупраць братоў сваіх жылі ў Ерусаліме, разам з братамі сваімі. 
Нэр нарадзіў Кіша, Кіш нарадзіў Саўла, Саўл нарадзіў Ёнатана, Малькішуа, Абінадава і Эшбаала. 
Сын Ёнатана: Мэрыб-Баал; Мэрыб-Баал нарадзіў Міху. 
Сыны Міхі: Пітон, Мэлех, Тахрэя. 
Ахаз нарадзіў Яара; Яар нарадзіў Алемэта, Азмавэта і Зімры, Зімры нарадзіў Моцу; 
Моца нарадзіў Бінэю; сын ягоны Рэфая; сын ягоны Элеаса, сын ягоны Ацэль. 
У Ацэля было шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бахеру, Ізмаэль, Шэарыя, Абадыя і Ханан. Гэта сыны Ацэля. 
