﻿1 ЛЕТАПІСАЎ.
8.
Бэн’ямін нарадзіў Бэлу, першароднага свайго, Ашбэл — другі, Ахрах — трэці, 
Ноха — чацьвёрты, Рафа — пяты. 
I былі сыны ў Бэлы: Аддар, Гера, Абігуд, 
Абішуа, Нааман, Ахоах, 
Гера, Шэфуфан, Хурам. 
Вось сыны Егуды, яны — галовы дому бацькоў, якія жылі ў Геве і былі пераселеныя ў Манахат: 
Нааман, Ахія, і Гера, які перасяліў іх і нарадзіў Уззу і Ахіхуда. 
I Шахараім нарадзіў на палях Мааўскіх, пасьля таго, як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх. 
I нарадзіў ён ад Хадэш, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малькама, 
Еуца, Шахію і Мірму. Гэта сыны ягоныя, галовы дамоў бацькоў. 
А ад Хушымы ён нарадзіў Абітува і Эльпаала. 
Сыны Эльпаала: Эвэр, Мішам, Шамэд, які пабудаваў Ону і Лёд з вёскамі ягонымі, 
Бэрыя і Шэма. Яны — галовы дамоў бацькоў жыхароў Аялону. Яны выгналі жыхароў Гату. 
А Ах’ё, Шашак, Ерэмот, 
Завадыя, Арад, Адэр, 
Міхаэль, Ішпа і Ёха — сыны Бэрыі. 
А Зэвадыя, Мэшулям, Хізкі, Хавэр, 
Ішмэрай, Ізлія і Ёваў — сыны Эльпаала. 
А Якім, Зіхры, Заўды, 
Эліэнай, Цылетай, Эліэль, 
Адая, Бэрая і Шымрат — сыны Шымы. 
А Ішпан, Эвэр, Эліэль, 
Абдон, Зіхры, Ханан, 
Хананія, Элям, Антотыя, 
Іфдэя і Пэнуэль — сыны Шашака. 
А Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія, 
Яарэшыя, Элія і Зіхры — сыны Ерахама. 
Гэта галовы дамоў бацькоў паводле радаводаў сваіх, галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме. 
А ў Гібэоне жылі: бацька Гібэона, і імя жонкі ягонай Мааха, 
і сын ягоны першародны Абдон, і Цур, Кіш, Баал, Надаў, 
Гедор, Ах’ё і Захер. 
А Міклот нарадзіў Шымэя. I яны таксама жылі з братамі сваімі ў Ерусаліме насупраць братоў сваіх. 
Нэр нарадзіў Кіша; Кіш нарадзіў Саўла; Саўл нарадзіў Ёнатана, Малькішуа, Абінадава і Эшбаала. 
Сын Ёнатана — Мэрыб-Баал; Мэрыб-Баал нарадзіў Міху. 
Сыны Міхі: Пітон, Мэлех, Тарэа і Ахаз. 
Ахаз нарадзіў Егаяду; Егаяда нарадзіў Алемэта, Азмавэта і Зімры; Зімры нарадзіў Моцу; 
Моца нарадзіў Бінэю; сын ягоны — Рафа; сын ягоны — Элеаса; сын ягоны — Ацэль. 
У Ацэля было шэсьць сыноў, і вось імёны іхнія: Азрыкам, Бахеру, Ізмаэль, Шэарыя, Абадыя і Ханан. Усе яны — сыны Ацэля. 
Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першародны ягоны, Еуш — другі, Эліфэлет — трэці. 
I былі сыны Улама людзьмі магутнымі, мужнымі, спраўнымі лучнікамі, і мелі яны шмат сыноў і сыноў сыноў сто пяцьдзясят. Усе яны — з сыноў Бэн’яміна. 
