﻿1 ЛЕТАПІСАЎ.
7.
Сыны Ісахара: Тола, Пуа, Яшуў і Шымрон, чатыры. 
Сыны Толы: Узі, Рэфая, Ерыэль, Яхмай, Іўсам і Самуэль, галовы дому бацькоў сваіх, нашчадкі Толы, ваяры мужныя. Паводле радаводаў іхніх лік іхні ў дні Давіда быў дваццаць дзьве тысячы шэсьцьсот. 
Сыны Узі: Ізрахія; а сыны Ізрахіі: Міхаэль, Абадыя, Ёэль, Ішшыя, пяцёра; усе яны галоўныя. 
І з імі, паводле радаводаў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, былі аддзелы ваяроў на вайну — трыццаць шэсьць тысячаў; бо яны мелі шмат жонак і сыноў. 
І братоў іхніх, з усіх сем’яў Ісахара, ваяроў мужных было восемдзясят сем тысячаў, усіх, унесеных у сьпіс. 
У Бэн’яміна: Бэла, Бэхер і Едыяэль, тры. 
Сыны Бэлы: Ецбон, Узі, Узіэль, Ерымот і Іры, пяць, галовы дому бацькоў, ваяры мужныя. I было іх унесена ў сьпіс дваццаць дзьве тысячы трыццаць чатыры. 
Сыны Бэхера: Зэміра, Ёаш, Эліэзэр, Элеаэнай, Амры, Ерэмот, Абія, Анатот і Алемэт. Усе гэтыя — сыны Бэхера. 
I запісана іх, паводле радаводаў іхніх, галоваў дому бацькоў іхніх, ваяроў мужных — дваццаць тысячаў дзьвесьце. 
Сыны Едыяэля: Більган. Сыны Більгана: Еуш, Бэн’ямін, Егуд, Хенаана, Зэтан, Таршыш і Ахішахар. 
Усіх сыноў Едыяэля паводле галоваў дому бацькоў іхніх, ваяроў мужных— сямнаццаць тысячаў дзьвесьце, якія выходзілі войскам на вайну. 
А Шуппім і Хуппім былі сынамі Іра; Хушым быў сынам Ахэра. 
Сыны Нэфталі: Яхацээль, Гуні, Ецэр, Шальлюм, сыны Більгі. 
Сыны Манасы: Асрыэль, якога нарадзіла наложніца ягоная Арамлянка. Яна ж нарадзіла Махіра, бацьку Гілеада. 
I Махір узяў за жонку сястру Хуппіма і Шуппіма; і імя сястры іхняй — Мааха; а імя другога сына — Цэлафхад. I былі ў Цэлафхада дочкі. 
I нарадзіла Мааха, жонка Махіра, сына, і назвала імя ягонае Пэрэш, а імя брата ягонага — Шэрэш; а сыны ягоныя — Улам і Рэкем. 
Сыны Улама: Бэдан. Гэта сыны Гілеада, сына Махіра, сына Манасы. 
А сястра ягоная Гаммалехет нарадзіла Ішгода, Абіэзэра і Махлю. 
I былі сыны Шэміды: Ахіян, Шэхем, Лікхі і Аніям. 
Сыны Эфраіма: Шутэлях, сын ягоны — Бэрэд, сын ягоны — Тахат, сын ягоны — Элеада, сын ягоны — Тахат, 
сын ягоны — Завад, сын ягоны — Шутэлях, і Эзэр і Элеад. I забілі іх людзі Гату, народжаныя ў зямлі гэтай, бо яны зыйшлі захапіць статкі іхнія. 
I плакаў па іх Эфраім, бацька іхні, шмат дзён, і прыйшлі браты ягоныя пацешыць яго. 
I ўвайшоў ён да жонкі сваёй, і яна зачала, і нарадзіла сына, і ён назваў імя ягонае Бэрыя, бо гора прыйшло ў дом ягоны. 
Дачка ягоная — Шээра. Яна пабудавала Бэт-Харон Ніжні і Верхні, і Уззэн-Шээру. 
А сын ягоны — Рэфах, і Рэшэф, і сын ягоны — Тэлях, сын ягоны — Тахан, 
сын ягоны — Лядан, сын ягоны — Амігуд, сын ягоны — Элішама, 
сын ягоны — Нун, сын ягоны — Егошуа. 
А ўласнасьць іхняя і сялібы: Бэтэль і вёскі ягоныя; на ўсходзе — Нааран, на захадзе — Гезэр і вёскі ягоныя; Шэхем і вёскі ягоныя аж да Аі і вёсак ейных. 
А ў руках сыноў Манасы былі: Бэт-Шэан і вёскі ягоныя, Таанах і вёскі ягоныя, Мэгіддо і вёскі ягоныя, Дор і вёскі ягоныя. У іх жылі сыны Язэпа, сына Ізраіля. 
Сыны Асэра: Імна, Ішва, Ішві, Бэрыя, і Сэрах, сястра іхняя. 
Сыны Бэрыі: Хэвэр і Малькіэль. Ён — бацька Бірзаіта. 
Хэвэр нарадзіў Яфлета, Шамэра, Хатама, і Шую, сястру іхнюю. 
Сыны Яфлета: Пасах, Бімгал і Ашват. Гэта сыны Яфлета. 
Сыны Шамэра: Ахі, Рохга, Хубба і Арам. 
Сыны Гэлема, брата ягонага: Цафах, Імна, Шэлеш і Амаль. 
Сыны Цафаха: Суах, Харнэфэр, Шуал, Бэры, Імра, 
Бэцэр, Год, Шамма, Шылша, Ітран і Бээра. 
Сыны Етэра: Ефунна, Піспа і Ара. 
Сыны Ульлі: Арах, Ханніэль і Рыцыя. 
Усе гэтыя — сыны Асэра, галавы дому бацькоў сваіх, выбраныя, ваяры мужныя, галоўныя з князёў. I запісаны лік іхні як войска на вайне — дваццаць шэсьць тысячаў чалавек. 
