﻿1 ЛЕТАПІСАЎ.
2.
Гэта сыны Ізраіля: Рубэн, Сымон, Левій, Юда, Ісахар, Завулён, 
Дан, Язэп, Бэн’ямін, Нэфталі, Гад і Асэр. 
Сыны Юды: Ер, Анан і Шэля — тры нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуа, Ханаанянкі. I быў Ер, першародны Юды, ліхі ў вачах ГОСПАДА, і Ён усьмерціў яго. 
А Тамар, нявестка ягоная, нарадзіла яму Пэрэса і Зараха. Усіх сыноў у Юды было пяць. 
Сыны Пэрэса: Хецрон і Хамуль. 
Сыны Зараха: Зімры, Этан, Гэман, Хальколь і Дара; усіх іх пяцёра. 
Сыны Хармі: Ахар, які прынёс засмучэньне Ізраілю, бо быў няверны ў заклятым. 
Сыны Этана: Азарыя. 
Сыны Хецрона, якія нарадзіліся ў яго: Ерахмээль, Рам і Хелувай. 
Рам нарадзіў Амінадава; Амінадаў нарадзіў Нахшона, князя сыноў Юды; 
Нахшон нарадзіў Сальму; Сальма нарадзіў Боаза; 
Боаз нарадзіў Абэда; Абэд нарадзіў Есэя; 
Есэй нарадзіў першароднага свайго Эліява, другога — Амінадава, трэцяга — Шыму, 
чацьвёртага — Нэтанэля, пятага — Раддая, 
шостага — Оцэма, сёмага — Давіда. 
І былі сёстры іхнія: Цэруя і Абігайль. Сыны Цэруі: Абішай, Ёаў і Асаэль, тры. 
Абігайль нарадзіла Амасу; а бацька Амасы — Этэр Ізмаэлец. 
А Халеў, сын Хецрона, нарадзіў ад Азувы, жонкі сваёй, і ад Ероты. І гэта сыны ягоныя: Ешэр, Шаваў і Ардон. 
I памерла Азува; і ўзяў сабе Халеў Эфрату, і яна нарадзіла яму Хура. 
Хур нарадзіў Урыю; Урыя нарадзіў Бэцалеэля. 
Потым Хецрон прыйшоў да дачкі Махіра, бацькі Гілеада, і ўзяў яе, а ён меў шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла яму Сэгува. 
Сэгуў нарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Гілеад. 
І забраў Гешур і Арам у іх паселішчы Яіра, Кенат з вёскамі ягонымі, шэсьцьдзясят гарадоў. Гэтыя ўсе — сыны Махіра, бацькі Гілеада. 
І памёр Хецрон у Халеў-Эфраце, і была жонка Хецрона, Ава, і яна нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоа. 
I былі сыны Ерахмээля, першароднага Хецрона: першародны Рам, Буна, Орэн, Оцэм, Ахія. 
I была ў Ерахмээля іншая жонка, імя ейнае — Атара; яна — маці Онама. 
I былі сыны Рама, першароднага Ерахмээля: Маац, Ямін і Экер. 
I былі сыны Онама: Шаммай і Яда. Сыны Шаммая: Надаў і Абішур. 
А імя жонкі Абішура — Абігайль; і яна нарадзіла яму Ахбана і Маліда. 
Сыны Надава: Сэлед і Аппаім. I памёр Сэлед бязьдзетным. 
Сыны Аппаіма: Іш. Сын Іша: Шэшан. Сын Шэшана: Ахлай. 
Сыны Яды, брата Шаммая: Етэр і Ёнатан. І памёр Етэр бязьдзетным. 
Сыны Ёнатана: Пэлет і Заза. Гэта былі сыны Ерахмээля. 
І не было ў Шэшана сыноў, адно дочкі. У Шэшана быў слуга Эгіпцянін, імя ягонае — Ярха. 
І даў Шэшан дачку сваю Ярху, слузе свайму, за жонку, і яна нарадзіла яму Аттая. 
Аттай нарадзіў Натана; Натан нарадзіў Завада; 
Завад нарадзіў Ефлала; Ефлал нарадзіў Абэда; 
Абэд нарадзіў Егу; Егу нарадзіў Азарыю; 
Азарыя нарадзіў Халеца; Халец нарадзіў Элясу; 
Эляса нарадзіў Сісмая; Сісмай нарадзіў Шальлюма; 
Шальлюм нарадзіў Екамію; Екамія нарадзіў Элішаму. 
Сыны Халева, брата Ерахмээля: Мэша, першародны ягоны, ён — бацька Зіфа; і сыны Марэшы, бацькі Хеўрона. 
Сыны Хеўрона: Карах, Тапуах, Рэкем і Шэма. 
Шэма нарадзіў Рахама, бацьку Яркаама; а Рэкем нарадзіў Шаммая. 
Сын Шаммая: Маон, а Маон — бацька Бэт-Цура. 
I Эфа, наложніца Халева, нарадзіла Харана, Моцу і Газэза. А Харан нарадзіў Газэза. 
Сыны Ягдая: Рэгем, Ётам, Гешан, Пэлет, Эфа і Шааф. 
Наложніца Халева, Мааха, нарадзіла Шэвэра і Тырхану. 
І нарадзіла яна Шаафа, бацьку Мадманны, Шэву, бацьку Махбэны і бацьку Гівы. А дачка Халева — Ахса. 
Гэта былі сыны Халева, сына Хура, першароднага Эфраты: Шаваль, бацька Кірыят-Ярыма, 
Сальма, бацька Бэтлеема, Харэф, бацька Бэт-Гадэра. 
I былі сыны ў Шаваля, бацькі Кірыят-Ярыма: Гароэ, Хацы, Мэнухот. 
I вось сем’і Кірыят-Ярыма: Ітрычы, Путычы, Шуматычы і Мішраічы. Ад іх паходзяць Царацяне і Эштааляне. 
Сыны Сальмы: Бэтлеем і Нэтафацяне, Атрот, Бэт-Ёваў і палова Мэнахцічаў, і Царане. 
Сем’і кніжнікаў, якія жылі ў Ябэцы: Тырацічы, Шымацічы, Сухацічы. Гэта Кіняне, якія паходзяць ад Хамата, бацькі дому Рэхава. 
