﻿ПЕРШАЯ КНІГА ЛЕТАПІСАЎ.
1.
 Адам, Сэт, Энос, 
Кейнан, Магалялеэль, Ярэд, 
Энох, Мэтушэлях, Лямэх, 
Ной, Сэм, Хам і Яфэт. 
Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас. 
Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма. 
Сыны Явана: Эліша, Таршыш, Кіттым і Раданім. 
Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут і Ханаан. 
Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама і Саўтэха. А сыны Раамы: Шэва і Дэдан. 
Куш нарадзіў Німрода; ён пачаў быць магутным на зямлі. 
А Міцраім нарадзіў Людыма, Анаміма, Легавіма, Нафтухіма, 
Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма. 
А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, Хета, 
Евусэя, Амарэя, Гіргашэя, 
Хівея, Аркея, Сінэя, 
Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя. 
Сыны Сэма: Элям, Асур, Арпахшад, Люд, Арам, Уц, Хуль, Гетэр і Мэшэх. 
Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра. 
У Эвэра нарадзіліся два сыны: імя аднаго Пэлег, бо ў дні ягоныя разьдзялілася зямля; а імя брата ягонага — Ёктан. 
Ёктан нарадзіў Альмадада, Шалефа, Хацармавэта, Яраха, 
Гадарама, Узаля, Дыклю, 
Аваля, Авімаэля, Шэву, 
Афіра, Хавілю і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана. 
Сэм, Арпахшад, Шэлях, 
Эвэр, Пэлег, Рэву, 
Сэруг, Нахор, Тэрах, 
Абрам, ён жа Абрагам. 
Сыны Абрагама: Ісаак і Ізмаэль. 
Вось радавод іхні: першародны Ізмаэля Наваёт, Кедар, Адбээль, Міўсам, 
Мішма, Дума, Маса, Хадад, Тэма, 
Етур, Нафіш і Кедма. Гэта сыны Ізмаэля. 
Вось сыны Кетуры, наложніцы Абрагама; яна нарадзіла Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. А сыны Ёкшана: Шэва і Дэдан. 
Сыны Мадыяна: Эфа, Этэр, Ханох, Авіда і Эльдаа. Гэтыя ўсе — сыны Кетуры. 
I нарадзіў Абрагам Ісаака. Сыны Ісаака: Эзаў і Ізраіль. 
Сыны Эзава: Эліфаз, Рэўэль, Еуш, Ялам і Карах. 
Сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам, Кеназ, Тымна і Амалек. 
Сыны Рэўэля: Нахат, Зэрах, Шамма і Міза. 
А сыны Сэіра: Лётан, Шаваль, Цывеон, Ана, Дышон, Эцэр і Дышан. 
Сыны Лётана: Хоры і Гамам; і сястра Лётана — Тымна. 
Сыны Шаваля: Алян, Манахат, Эваль, Шэфі і Анам. А сыны Цывеона: Ая і Ана. 
Сыны Аны: Дышон. А сыны Дышона: Хамран, Эшбан, Ітран і Херан. 
Сыны Эцэра: Більган, Зааван і Яакан. Сыны Дышана: Уц і Аран. 
І вось валадары, якія валадарылі ў зямлі Эдом, раней за валадараньне валадароў у Ізраілі: Бэла, сын Бэора, і імя гораду ягонага — Дынгава. 
I памёр Бэла, і валадарыў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Боцры. 
I памёр Ёваў, і валадарыў пасьля яго Хушам, з зямлі Тэман. 
I памёр Хушам, і валадарыў пасьля яго Гадад, сын Бэдада, які пабіў Мадыянцаў на полі Мааўскім; імя гораду ягонага — Авіт. 
I памёр Гадад, і валадарыў пасьля яго Самла з Масрэкі. 
I памёр Самла, і валадарыў пасьля яго Шауль з Рэхавоту, што каля ракі. 
I памёр Шауль, і валадарыў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора. 
I памёр Баал-Ханан, і валадарыў пасьля яго Гадад; і імя гораду ягонага — Паі; імя жонкі ягонай — Мэгетабэль, дачка Матрэды, дачкі Мэзагавы. 
I памёр Гадад. I былі князі ў Эдома: князь Тымна, князь Альва, князь Етэт, 
князь Агалівама, князь Эля, князь Пінон, 
князь Кеназ, князь Тэман, князь Міўцар, 
князь Магдыэль, князь Ірам. Гэта князі Эдому. 
