﻿ЕГОШУА.
19.
Другое жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Сымона паводле сем'яў іхніх. І спадчына іхняя была сярод спадчыны сыноў Юды. 
І былі ў спадчыне іхняй Бээр-Шэва, Шэва, Малада, 
Хацар-Шуал, Бала і Эцэм, 
Эльталяд, Бэтул, Харма, 
Цыклаг, Бэт-Маркабот, Хацар-Суса, 
Бэт-Лебаот, Шарухен — трынаццаць гарадоў і вёскі іхнія. 
Аін, Рымон, Этэр і Ашан — чатыры гарады і вёскі іхнія. 
І ўсе вёскі вакол гэтых гарадоў аж да Баалат-Бээру і Рамат-Нэгеву. Гэта спадчына пакаленьня сыноў Сымона паводле сем'яў іхніх. 
Частка сыноў Сымона ўзятая са спадчыны сыноў Юды, бо частка сыноў Юды была вялікая для іх, і сыны Сымона атрымалі спадчыну сярод іх. 
Трэцяе жэрабя выпала на сыноў Завулёна паводле сем'яў іхніх. Мяжа спадчыны іхняй сягала да Сарыду. 
Мяжа іхняя ішла да мора, да Марэалу, і даходзіла да Дабэшэту, і аж да ручая, які насуп­раць Ёкнэаму. 
Ад Сарыду паварочвала мяжа на ўсход у бок узыходу сонца аж да мяжы Кіслот-Табору, а адтуль ішла да Дабэрату і ўзьнімалася да Яфіі. 
Адтуль мяжа пераходзіла на ўсход, у бок узыходу сонца, да Гат-Хэфэру і да Эт-Кацыну, і выходзіла да Рымон-Мэтаару, да Нэі. 
Далей мяжа ішла на поўнач каля Ханатону і сканчвалася ў даліне Іфтах-Эль. 
Таксама Катат, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Бэтлеем — дванаццаць гарадоў і вёскі іхнія. 
Гэта спадчына сыноў Завулёна паводле сем'яў іхніх, гарады іхнія і вёскі. 
Чацьвёртае жэрабя выпала на сыноў Ісахара паводле сем'яў іхніх. 
І былі ў межах іхніх Езрээль, Кесулот, Шунэм, 
Хафараім, Шыон, Анахарат, 
Рабіт, Кішыён, Эбэц, 
Рэмэт, Эн-Ганім, Эн-Хада, Бэт-Пацэц. 
І дасягала мяжа да Табору і Шахацымы, і Бэт-Шэмэшу і спынялася на Ярдане — шаснаццаць гарадоў і вёскі іхнія. 
Гэта спадчына пакаленьня сыноў Ісахара паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія. 
Пятае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Асэра паводле сем'яў іхніх. 
І былі ў межах іхніх Хэлькат, Халі, Бэтэн і Ахшаф, 
Алам-Мэлех, Амад і Мішаль, і даходзіла мяжа да Кармэлю на захадзе і да Шыхор-Лібнату, 
і паварочвала на ўсход сонца да Бэт-Дагону, і дасягала Завулёна і лагчыны Іфтах-Эль на поўначы, і ішла праз Бэт-Эмэк і Нэель, і выходзіла да Кабулу з паўночнага боку. 
Таксама Эброн, Рэхоў, Хамон і Кана аж да Вялікага Сідону. 
І заварочвала мяжа да Рамы і аж да ўмацаванага гораду Тыру, і вярталася да Хосы, і спынялася пры моры. А таксама Махалеб, Ахзіў, 
Умма, Афэк і Рэхоў — дваццаць два гарады і вёскі іхнія. 
Гэта спадчына пакаленьня сыноў Асэра паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія. 
Шостае жэрабя выпала на сыноў Нэфталі паводле сем'яў іхніх. 
Мяжа іхняя ішла з Хэлефа і ад Элён-Бе-Цаананіму да Адамі-Га-Нэкебу і Ябнээлю, і да Лакуму, і сканчвалася пры Ярдане. 
І заварочвала мяжа на захад да Азнот-Табору, а адтуль выходзіла на Хукок і датыкалася Завулёна з поўдня, Асэра — з захаду, а Юды — каля Ярдану з усходу. 
Гарадамі ўмацаванымі ў іх былі Цыддым, Цэр, Хамат, Ракат, Кінэрэт, 
Адама, Рама, Хацор, 
Кадэш, Эдрэя, Эн-Хацор, 
Ірон, Мігдал-Эль, Харэм, Бэт-Анат і Бэт-Шэмэш — дзевятнаццаць гарадоў і вёскі іхнія. 
Гэта спадчына пакаленьня сыноў Нэфталі паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія. 
Сёмае жэрабя выпала на пакаленьне сыноў Дана паводле сем'яў іхніх. 
Межамі спадчыны іхняй былі Цора, Эштаол, Ір-Шэмэш, 
Шаалабім, Аялон, Ітла, 
Элён, Тымна, Экрон, 
Эльтэке, Гібэтон і Баалат, 
Егуд, Бэнэ-Бэрак, Гат-Рымон, 
Мэ-Яркон, Ракон з мяжою каля Яфы. 
І межы для Дана былі завузкія, і выйшлі сыны Дана, і ваявалі супраць Лешэму, і здабылі яго, і выбілі яго вострывам мяча, і захапілі яго, і абжыліся ў ім, і назвалі яго Лешэм-Дан, ад імя Дана, бацькі свайго. 
Гэта спадчына пакаленьня сыноў Дана паводле сем'яў іхніх, гарады і вёскі іхнія. 
І скончылі сыны Ізраіля дзяленьне зямлі, і сыны Ізраіля далі частку Егошуа, сыну Нуна, пасярод сябе. 
Паводле слова з вуснаў ГОСПАДА далі яму горад, і ён зажадаў Тымнат-Сэрах на гары Эфраіма. Ён адбудаваў гэты горад і абжыўся ў ім. 
Гэта спадчына, якую па­дзялілі Элеазар сьвятар і Егошуа, сын Нуна, і галовы бацькоў пакаленьняў сыноў Ізраіля, кідаючы жэрабя ў Шыло перад абліччам ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня. І скончылі падзел зямлі. 
