﻿ЕГОШУА.
15.
Пакаленьне сыноў Юды жэрабям атрымала спадчыну паводле сем'яў сваіх: да мяжы Эдому, да пустыні Сін, насупраць Нэгеву на поўдзень аж да канца паўднёвага. 
Іх мяжа паўднёвая ішла ад канца Мора Салёнага, ад паўднёвай затокі, 
і кіравалася далей на поўдзень ад Маале-Акрабіму, і праходзіла праз Сін, і ўзыхо­дзіла на поўдзень да Кадэш-Барнэа, і ішла да Хецрону, і ўзыхо­дзіла да Адару, і паварочвала да Карка, 
і пераходзіла да Ацмону, і даходзіла да ручая Эгіпецкага, і спынялася на беразе мора. Такая была іх мяжа паўднёвая. 
Мяжа ўсходняя — Мора Салёнае аж да вусьця Ярдану. Мяжа ад поўначы пачыналася ад затокі мора каля вусьця Ярдану, 
і ўзьнімалася да Бэт-Хоглі, і праходзіла на поўначы да Бэт-Арабы, і ўзьнімалася мяжа да Эвэн-Баган-Бэн-Рэўбэн. 
І ўзьнімалася мяжа да Дэбіру ад даліны Ахор і заварочвала на поўнач да Гільгалу, які насупраць Маале-Адумім, што на поўдзень ад ручая; і ішла мяжа да Мэ-Эн-Шэмэшу, і сканчвалася пры Эн-Рагелі. 
І ўзьнімалася мяжа лагчынай Бэн-Гінном паўднёвым схілам гор Евусэяў, значыць праз Ерусалім, і ўзыходзіла на верх гары, якая насуп­раць лагчыны Гінном ад захаду і на скраю паўночным лагчыны Рэфаім. 
З вяршыні гары заварочвала мяжа да крыніцы Мэ-Нэфтаах і вяла да гарадоў гары Эфрон, і заварочвала мяжа да Баалы або Кірыят-Ярыму. 
З Баалы мяжа ішла на захад да гары Сэір і праходзіла праз паўночны схіл гары Ярым, значыць Кесалён, і зыходзіла да Бэт-Шэмэшу, і пераходзіла праз Тымну. 
І даходзіла мяжа да паўночнага схілу Экрону, і заварочвала да Шыкарону, і пераходзіла праз гару Баалы, і набліжалася да Ябнээля, і спынялася на беразе мора. 
Мяжой заходняй было Мора Вялікае з узьбярэжжам сваім. Гэта мяжа сыноў Юды наўкола паводле сем'яў іхніх. 
Халеў, сын Ефунны, атрымаў частку між сыноў Юды паводле слова з вуснаў ГОСПАДА да Егошуа, — Кірыят-Арбу, бацьку Анака, значыць Хеўрон. 
Адтуль Халеў выгнаў трох сыноў Анака: Шэшая, Ахімана і Тальмая з роду Анака. 
Адтуль ён вырушыў суп­раць жыхароў Дэбіру, а Дэбір раней называўся Кірыят-Сэфэр. 
І сказаў Халеў: «Таму, хто здабудзе Кірыят-Сэфэр і захопіць яго, я дам Ахсу, дачку маю, за жонку». 
І здабыў яго Атніэль, сын Кеназа, брата Халева, і Халеў даў яму Ахсу, дачку сваю, за жонку. 
І сталася, што яна прыйшла, і намовіла мужа, каб той прасіў поля ў бацькі яе. І зьлезла яна з асла, а Халеў сказаў ёй: «Што табе?» 
Яна сказала: «Дай мне даб­раславенства. Калі ты даў мне зямлю Нэгеў, дай мне крыніцы водаў». І даў ёй Халеў крыніцы верхнія і нізавыя. 
Гэта спадчына пакаленьня сыноў Юды паводле сем'яў іхніх. 
Гарады на скраю пакаленьня сыноў Юды каля мяжы Эдому ў Нэгеве: Кабцээль, Эдэр, Ягур, 
Кіна, Дымона, Адада, 
Кадэш, Хацор, Ітнан, 
Зіф, Тэлем, Бэалёт, 
Хацор-Хадата, Керыёт-Хецрон, значыць Хацор, 
Амам, Шэма, Малада, 
Хацор-Гадда, Хешмон, Бэт-Пэлет, 
Хецар-Шуал, Бээр-Шэва, Бізыётыя, 
Баала, Іім, Эцэм, 
Эльталяд, Хесіль, Харма, 
Цыклаг, Мадмана, Сансана, 
Лебаот, Шыльхім, Аін і Рымон — усіх гарадоў дваццаць дзевяць і вёскі іхнія. 
А ў Шэфэлі: Эштаол, Цора, Ашна, 
Занаах, Эн-Ганнім, Тапуах, Энам, 
Ярмут, Адулям, Сахо, Азэка, 
Шаараім, Адытаім, Гедэра і Гедэратаім — усіх гарадоў чатырнаццаць і вёскі іхнія. 
Цэнан, Хадаша, Мігдаль-Гад, 
Дылеан, Міцпа, Ёктээль, 
Ляхіш, Бацкат, Эглён, 
Каббон, Лахмас, Кітліш, 
Гедэрот, Бэт-Дагон, Наама, Македа — усіх гарадоў шаснаццаць і вёскі іхнія. 
Лібна, Этэр, Ашан, 
Іфтах, Ашна, Нэсіб, 
Кейла, Ахзіб, Марэша — дзевяць гарадоў і вёскі іхнія. 
Экрон з навакольнымі гарадамі і вёскамі. 
І ад Экрону аж да мора — усё, што каля Ашдоду, і вёскі іхнія. 
Ашдод і гарады ягоныя, і вёскі ягоныя, Газа і гарады ейныя, і вёскі ейныя аж да ручая Эгіпецкага і Мора Вялікага, і абшар вакол. 
А ў гарах: Шамір, Яттыр, Сахо, 
Данна, Кірыят-Санна або Дэбір, 
Анаў, Эштэмоа, Анім, 
Гашэн, Халон, Гілё — адзінаццаць гарадоў і вёскі іхнія. 
Араб, Дума, Эшан, 
Янім, Бэт-Тапуах, Афэка, 
Хумта, Кірыят-Арба, значыць Хеўрон, Цыор — дзевяць гарадоў і вёскі іхнія. 
Маон, Кармэль, Зіф, Юта, 
Езрээль, Ёкдэам, Занаах, 
Каін, Гіва і Тымна — дзесяць гарадоў і вёскі іхнія. 
Хальхул, Бэт-Цур, Гедор, 
Маарат, Бэт-Анот і Эльтэкон — шэсьць гарадоў і вёскі іхнія. 
Кірыят-Баал, значыць Кірыят-Ярым і Рабба — два гарады і вёскі іхнія. 
У пустыні: Бэт-Араба, Мідын, Сэхаха, 
Нібшан, Ір-Гамэлях, Эн- Геды — шэсьць гарадоў і вёскі іхнія. 
Сыны Юды не маглі аднак выгнаць Евусэяў, якія жылі ў Ерусаліме, і жывуць Евусэі з сынамі Юды ў Ерусаліме да сёньня. 
