﻿ЛІКІ.
29.
У сёмы месяц, у першы дзень месяца будзе ў вас сьвяты сход; ніякай працы, ніякай работы не рабіце, бо дзень гэты — дзень трубнага гуку. 
І складзіце цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ: аднаго бычка, аднаго барана і сем ягнят аднагадовых без заганы, 
і ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя эфы на бычка, дзьве дзясятыя на барана, 
і адну дзясятую на кожнага з сямі ягнят. 
І аднаго казла ў ахвяру за грэх, каб перапрасіць за вас. 
Апрача цэласпаленьня на пачатак месяца і яго ахвяры хлебнай і апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяры хлебнай і ахвяры вадкай, паводле пастановы складайце іх на мілы пах, ахвяру агнявую ГОСПАДУ. 
У дзясяты дзень таго самага сёмага месяца будзе сьвяты сход і будзеце ўпакорваць душы вашыя; ніякай працы ня будзеце рабіць. 
І складзіце ў ахвяру цэла­спаленьня ГОСПАДУ, на мілы пах аднаго бычка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы, 
і ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя эфы на бычка, дзьве дзясятыя на барана, 
і адну дзясятую на кожнага з сямі ягнят. 
І аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача ахвяры за грэх дзеля перамольваньня і цэласпаленьня заўсёднага разам з яго ахвярамі хлебнымі і вадкімі. 
А ў пятнаццаты дзень сёмага месяца будзе сьвяты сход. Ніякай працы, ніякай работы ня будзеце рабіць. Будзеце сьвяткаваць сем дзён сьвята ГОСПАДА. 
І складзіце ў цэласпаленьне, ахвяру агнявую, на мілы пах ГОСПАДУ трынаццаць бычкоў, двух бараноў, чатыр­наццаць ягнят аднагадовых без заганы, 
і ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем, тры дзясятыя эфы на аднаго бычка; дзьве дзясятыя на аднаго барана, 
і адну дзясятую на кожнага з чатырнаццаці ягнят. 
І аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх. 
У другі дзень ахвяруеце дванаццаць бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы, 
і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы, 
і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх. 
У трэці дзень ахвяруеце адзінаццаць бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы, 
і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы, 
і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх. 
У чацьвёрты дзень ахвяруеце дзесяць бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы, 
і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы, 
і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх. 
У пяты дзень ахвяруеце дзевяць бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы, 
і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы, 
і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх. 
У шосты дзень ахвяруеце восем бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы, 
і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы, 
і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх. 
У сёмы дзень ахвяруеце сем бычкоў, двух бараноў і чатырнаццаць аднагадовых ягнят без заганы, 
і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы, 
і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх. 
У восьмы дзень будзе ўрачысты сход; ніякай працы, ніякай работы ня будзеце рабіць. 
І складзіце цэласпаленьне, ахвяру агнявую на мілы пах ГОСПАДУ: аднаго бычка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы, 
і ахвяру хлебную, і ахвяру вадкую да іх, да бычкоў, бараноў і ягнят, адпаведна да іх лічбы, паводле пастановы, 
і аднаго казла ў ахвяру за грэх, апрача цэласпаленьня заўсёднага і яго ахвяраў хлебных і вадкіх. 
Гэта маеце складаць ГОСПАДУ пад час сьвятаў вашых, апрача таго, што ахвяруеце паводле шлюбаваньняў вашых і як дабраахвотныя дары на ахвяры цэласпаленьня, на ахвяры хлебныя, на ахвяры вадкія, і на ахвяры мірныя”». 
