﻿ЛІКІ.
26.
І сталася пасьля гэтай плягі, і сказаў ГОСПАД Майсею і Элеазару, сыну Аарона сьвятара, кажучы: 
«Палічыце лічбу ўсёй грамады сыноў Ізраіля ад дваццаці гадоў і вышэй паводле дамоў бацькоў іхніх, усіх, здольных да бою». 
І прамовілі Майсей і Элеазар сьвятар на раўнінах Мааву, насупраць Ерыхону, над Ярданам, кажучы: 
«Палічыце ўсіх ад дваццаці гадоў і вышэй, як ГОСПАД загадаў Майсею і сынам Ізраіля, якія выйшлі з зямлі Эгіпецкай». 
Рубэн, першародны Ізраіля. Сыны Рубэна: Ханох, ад якога сям'я Ханоха, і Пальлю, ад якога сям'я Пальлю, 
і Хецрон, ад якога сям'я Хецрона, і Кармі, ад якога сям'я Кармі. 
Гэта сем'і пакаленьня Рубэна, і было палічана іх сорак тры тысячы семсот трыццаць. 
Сыны Пальлю: Эліяў, 
а сыны Эліява: Нэмуэль, Датан і Абірам. Датан і Абірам — гэта тыя пакліканыя грамадою, якія збунтаваліся супраць Майсея і Аарона разам з Карахам, калі яны паднялі бунт супраць ГОСПАДА, 
і зямля разьзявіла вусны свае, і праглынула іх і Караха, і паўмірала грамада, калі агонь спаліў дзьвесьце пяцьдзясят чалавек, і сталіся яны знакам. 
Але сыны Караха не памерлі. 
Сыны Сымона паводле сем'яў іхніх: ад Нэмуэля паходзіць сям'я Нэмуэля; ад Яміна — сям'я Яміна; ад Яхіна — сям'я Яхіна, 
ад Зэраха — сям'я Зэраха; ад Шаўля — сям'я Шаўля. 
Гэта сем'і пакаленьня Сымона, дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце. 
Сыны Гада паводле сем'яў іхніх: Цэфон, ад якога сям'я Цэфона; Хаггі, ад якога сям'я Хаггі; Шуні, ад якога сям'я Шуні, 
Озьні, ад якога сям'я Озьні; Эры, ад якога сям'я Эры, 
Арод, ад якога сям'я Арода; Арыэль, ад якога сям'я Арыэля. 
Гэта сем'і сыноў Гада, іх палічана сорак тысячаў пяцьсот. 
Сыны Юды: Ер і Янан, але яны абодва памерлі ў зямлі Ханаан. 
Вось сыны Юды паводле сем'яў іхніх: Шэля, ад якога сям'я Шэлі; Пэрэс, ад якога сям'я Пэрэса; Зэрах, ад якога сям'я Зэраха. 
А вось сыны Пэрэса: Хецрон, ад якога сям'я Хецрона, і Хамуль, ад якога сям'я Хамуля. 
Гэта сем'і Юды, іх палічана семдзясят шэсьць тысячаў пяцьсот. 
Сыны Ісахара паводле сем'яў іхніх: Толя, ад якога сям'я Толі; Пува, ад якога сям'я Пувы; 
Яшуў, ад якога сям'я Яшува; Шымрон, ад якога сям'я Шымрона. 
Гэта сем'і Ісахара, палічана іх шэсьцьдзясят чатыры тысячы трыста. 
Сыны Завулёна паводле сем'яў іхніх: Сэрэд, ад якога сям'я Сэрэда; Элён, ад якога сям'я Элёна; Яхлеэль, ад якога сям'я Яхлеэля. 
Гэта сем'і Завулёна, палічана іх шэсьцьдзясят тысячаў пяцьсот. 
Сыны Язэпа паводле сем'яў іхніх: Манаса і Эфраім. 
Сыны Манасы: Махір, ад якога сям'я Махіра; Махір нарадзіў Гілеада, ад якога сям'я Гілеада. 
Сыны Гілеада: Езэр, ад якога сям'я Езэра; Хэлек, ад якога сям'я Хэлека; 
Асрыэль, ад якога сям'я Асрыэля; Мэхем, ад якога сям'я Мэхема, 
Шэміда, ад якога сям'я Шэміды; Хэфэр, ад якога сям'я Хэфэра. 
А Цэлафхад, сын Хэфэра, ня меў сыноў, а толькі дочак, а імёны дочак Цэлафхада: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца. 
Гэта сем'і Манасы, іх падлічана пяцьдзясят дзьве тысячы семсот. 
Гэта сыны Эфраіма паводле сем'яў іхніх: Шутэлях, ад якога сям'я Шутэляха; Бэхэр, ад якога сям'я Бэхэра; Тахан, ад якога сям'я Тахана. 
А гэта сыны Шэтэляха: Эран, ад якога сям'я Эрана. 
Гэта сем'і сыноў Эфраіма, палічана іх трыццаць дзьве тысячы пяцьсот. Гэта сыны Язэпа паводле сем'яў сваіх. 
Сыны Бэн’яміна паводле сем'яў іхніх: Бэля, ад якога сям'я Бэлі; Ашбэль, ад якога сям'я Ашбэля; Ахірам, ад якога сям'я Ахірама; 
Шэфуфам, ад якога сям'я Шэфуфама; Хуфам ад якога сям'я Хуфама. 
І былі сыны Бэлі: Ард і Нааман; ад Арда пахо­дзіць сям'я Арда, ад Наамана — сям'я Наамана. 
Гэта сыны Бэн’яміна паводле сем'яў сваіх, палічана іх сорак пяць тысячаў шэсьцьсот. 
Гэта сыны Дана паводле сем'яў іхніх: Шухам, ад якога сям'я Шухама. Гэта сем'і Дана паводле сем'яў сваіх; 
усе яны сям'я Шухама, палічана іх шэсьцьдзясят чатыры тысячы чатырыста. 
Сыны Асэра паводле сем'яў іхніх: Імна, ад якога сям'я Імны; Ішві, ад якога сям'я Ішві; Бэрыя, ад якога сям'я Бэрыі. 
Сыны Бэрыі: Хэвэр, ад якога сям'я Хэвэра; і Малькіэль, ад якога сям'я Малькіэля. 
А імя дачкі Асэра — Сэраха. 
Гэта сем'і сыноў Асэра, палічана іх пяцьдзясят тры тысячы чатырыста. 
Сыны Нэфталі паводле сем'яў іхніх: Яхцэль, ад якога сям'я Яхцэля; Гуні, ад якога сям'я Гуні; 
Ецэр, ад якога сям'я Ецэра; Шылем, ад якога сям'я Шылема. 
Гэта сем'і Нэфталі паводле сем'яў сваіх, палічана іх сорак пяць тысячаў чатырыста. 
Гэта лічба сыноў Ізраіля: шэсьцьсот адна тысяча семсот трыццаць. 
І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы: 
«Паміж імі будзе падзелена зямля ў спадчыну паводле лічбы імёнаў. 
Больш шматлікім павялічыш спадчыну іхнюю; менш шматлікім паменшыш спадчыну іхнюю; кожнаму асобна, паводле сьпісу, будзе дадзена спадчына. 
Зямля павінна быць падзелена жэрабям, і спадчыну атрымаюць паводле лічбы імёнаў у родах бацькоў іхніх. 
Жэрабям будзе падзеленая спадчына паміж шматлікімі і малалікімі сем'ямі». 
А гэта лічба лявітаў паводле сем'яў іхніх: Гершон, ад якога сям'я Гершона; Кегат, ад якога сям'я Кегата; і Мэрары, ад якога сям'я Мэрары. 
Гэта сем'і Левія: сям'я Лібні, сям'я Хеўрона, сям'я Махлі, сям'я Мушы, сям'я Караха. І Кегат нарадзіў Амрама. 
Імя жонкі Амрама — Ёкэбэд, дачка Левія, якая нарадзілася Левію ў Эгіпце. Яна нарадзіла Амраму Аарона і Майсея, і сястру іхнюю Мірыям. 
І нарадзіліся Аарону сыны: Надаў, Абігу, Элеазар і Ітамар. 
Але Надаў і Абігу памерлі, калі прынесьлі чужы агонь перад аблічча ГОСПАДА. 
І ўсіх было палічана іх дваццаць тры тысячы мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй. Яны не палічаныя сярод сыноў Ізраіля, бо ня дадзена ім спадчына сярод сыноў Ізраіля. 
Гэта палічаныя Майсеем і Элеазарам сьвятаром, якія палічылі сыноў Ізраіля на раўнінах Мааву над Ярданам насупраць Ерыхону. 
Між імі не было нікога з тых, якіх лічылі Майсей і Аарон сьвятар, калі лічылі сыноў Ізраіля ў пустыні Сынай, 
бо сказаў ім ГОСПАД, што яны сьмерцю памруць у пустыні, і не застанецца з іх аніводнага, апрача Халева, сына Ефунны, і Егошуа, сына Нуна. 
