﻿ЛІКІ.
7.
І сталася ў дзень, калі Майсей скончыў буда­ваць Сялібу і памазаў яе, і пасьвяціў яе і ўсе прыналежнасьці ейныя, і ахвярнік, і ўсе прылады ягоныя, і памазаў іх, і пасьвяціў іх, 
прыйшлі князі Ізраіля, галовы дамоў бацькоў сваіх, князі пакаленьняў, якія стаялі на чале перапісаных, 
і прынесьлі дары свае перад аблічча ГОСПАДА: шэсьць крытых вазоў і дванаццаць валоў, па адным возе ад двух князёў і па аднаму валу ад кожнага, і паставілі гэта перад Сялібай. 
І сказаў ГОСПАД Майсею: 
«Вазьмі гэта ад іх; і няхай будзе на службу пры Намёце Спатканьня. І дасі гэта лявітам адпаведна да іх паслугі». 
І ўзяў Майсей вазы і валоў, і аддаў іх лявітам. 
Адпаведна да іх паслугі сынам Гершона даў два вазы і чатыры валы. 
Восем валоў і чатыры вазы даў сынам Мэрары, адпаведна да іхняй паслугі пад наглядам Ітамара, сына Аарона сьвятара. 
А сынам Кегата ня даў нічога, бо іх паслуга пры рэчах сьвятых, каб насіць іх на рамёнах сваіх. 
І прынесьлі князі дары свае на пасьвячэньне ахвярніка перад ахвярніка ў дзень пасьвячэньня ягонага. 
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Няхай кожны з князёў што­дзень прыносіць дар свой на пасьвячэньне ахвярніка». 
У першы дзень прынёс дар свой Нахшон, сын Амінадава, з пакаленьня Юды. 
Ягоным дарам ахвярным былі міса срэбная ў сто трыццаць сыкляў вагі, чаша срэбная ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 
залатая чаша ў дзе­сяць сыкляў, напоўненая кадзілам, 
адзін бычок, адзін баран і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 
казёл у ахвяру за грэх, 
і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта дар ахвярны Нахшона, сына Амінадава. 
У другі дзень прынёс дарНатанаэль, сын Цуара, князь Ісахара. 
Ён прынёс свой дар ахвярны: місу срэбную ў сто трыц­цаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абе­дзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 
залатую чашу ў дзе­сяць сыкляў, напоўненую кадзілам; 
аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 
казла ў ахвяру за грэх, 
і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагадовых ягнят. Гэта дар ахвярны Натанаэля, сына Цуара. 
У трэці дзень прынёс дар ахвярны князь сыноў Завулёна Эліяў, сын Хэлёна. 
Ягоным дарам былі: міса срэбная ў сто трыццаць сыкляў вагі, чаша срэбная ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 
залатая чаша ў дзе­сяць сыкляў, напоўненая кадзілам, 
адзін бычок, адзін баран і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 
казёл у ахвяру за грэх, 
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліява, сына Хэлёна. 
У чацьвёрты дзень прынёс дар ахвярны князь сыноў Рубэна Эліцур, сын Шэдэура. 
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 
залатую чашу ў дзесяць сыкляў, напоўненую кадзілам, 
аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 
казла ў ахвяру за грэх, 
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліцура, сына Шэдэура. 
У пяты дзень прынёс дар ахвярны князь сыноў Сымона Шэлюміэль, сын Цурышадая. 
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 
залатую чашу ў дзесяць сыкляў, напоўненую кадзілам, 
аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 
казла ў ахвяру за грэх, 
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Шэлюміэля, сына Цурышадая. 
У шосты дзень прынёс дар ахвярны князь сыноў Гада Эліясаф, сын Дэўэля. 
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 
залатую чашу ў дзесяць сыкляў, напоўненую кадзілам, 
аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 
казла ў ахвяру за грэх, 
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Эліясафа, сына Дэўэля. 
У сёмы дзень прынёс дар ахвярны князь сыноў Эфраіма Элішама, сын Амігуда. 
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 
залатую чашу ў дзесяць сыкляў, напоўненую кадзілам, 
аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 
казла ў ахвяру за грэх, 
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Элішамы, сына Амігуда. 
У восьмы дзень прынёс дар ахвярны князь сыноў Манасы Гамаліэль, сын Пэдагсура. 
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 
залатую чашу ў дзесяць сыкляў, напоўненую кадзілам, 
аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 
казла ў ахвяру за грэх, 
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Гамаліэля, сына Пэдагсура. 
У дзявяты дзень прынёс дар ахвярны князь сыноў Бэн’яміна Абідан, сын Гідэоні. 
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 
залатую чашу ў дзесяць сыкляў, напоўненую кадзілам, 
аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 
казла ў ахвяру за грэх, 
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Абідана, сына Гідэоні. 
У дзясяты дзень прынёс дар ахвярны князь сыноў Дана Ахіезэр, сын Амішадая. 
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 
залатую чашу ў дзесяць сыкляў, напоўненую кадзілам, 
аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 
казла ў ахвяру за грэх, 
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Ахіезэра, сына Амішадая. 
У адзінаццаты дзень прынёс дар ахвярны князь сыноў Асэра Пагіэль, сын Акрана. 
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 
залатую чашу ў дзесяць сыкляў, напоўненую кадзілам, 
аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 
казла ў ахвяру за грэх, 
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Пагіэля, сына Акрана. 
У дванаццаты дзень прынёс дар ахвярны князь сыноў Нэфталі Ахіра, сын Энана. 
Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць сыкляў вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, 
залатую чашу ў дзесяць сыкляў, напоўненую кадзілам, 
аднаго бычка, аднаго барана і аднагадовае ягня ў ахвяру цэласпаленьня, 
казла ў ахвяру за грэх, 
і два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагадовых ягнят у ахвяру мірную. Гэта дар ахвярны Ахіры, сына Энана. 
Вось дары ад князёў Ізраіля пры пасьвячэньні ахвярніка, у дзень яго памазаньня: дванаццаць срэбных місаў, дванаццаць срэбных чашаў, дванаццаць залатых чашаў. 
Кожная міса важыла сто трыццаць сыкляў срэбра, а кожная чаша — семдзясят сыкляў. Усяго срэбра начыньняў — дзьве тысячы чатырыста сыкляў, паводле сыклю сьвятыні. 
Чашаў залатых, напоўненых кадзілам, было дванаццаць; кожная чаша важыла дзесяць сыкляў, паводле сыклю сьвятыні. Усяго золата чашаў было сто дваццаць сыкляў. 
Усяго быдла для цэласпаленьня, было: дванаццаць бычкоў, дванаццаць бараноў, дванаццаць аднагадовых ягнят, і належныя ахвяры хлебныя, і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх. 
Усяго быдла, прызначанага ў ахвяру мірную, было: дваццаць чатыры валы, шэсьцьдзясят бараноў, шэсьцьдзясят казлоў і шэсьцьдзясят аднагадовых ягнят. Гэта дары на пасьвячэньне ахвярніка, калі ён быў памазаны. 
І калі Майсей уваходзіў у Намёт Спатканьня, каб гаварыць з Богам, ён чуў голас, які прамаўляў да яго з-над накрыўкі, якая была над Каўчэгам Сьведчаньня паміж двума херувімамі, і Бог прамаўляў да яго. 
