﻿ЛІКІ.
2.
І прамовіў ГОСПАД да Майсея і Аарона, кажучы: 
«Няхай сыны Ізраіля разложаць табар, кожны пад сьця­гам сваім, пад знакамі паводле дамоў бацькоў сваіх. Вакол Намёту Спатканьня на адлегласьці разложаць яны табар. 
Разложыць табар з усходу, дзе ўзыходзіць сонца, сьцяг табару Юды з дружынамі сваімі, а князем сыноў Юды будзе Нахшон, сын Амінадава. 
Лік войска ягонага, паводле падліку, — семдзясят чатыры тысячы шэсьцьсот. 
Побач іх разложыцца табар пакаленьня Ісахара, а князем сыноў Ісахара будзе Натанаэль, сын Цуара. 
Лік войска ягонага, паводле падліку, — пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста. 
Потым пакаленьне Завулёна, а князем сыноў Завулёна будзе Эліяў, сын Хэлёна. 
Лік войска ягонага, паводле падліку, — пяцьдзясят сем тысячаў чатырыста. 
Усіх, палічаных у табары Юды паводле дружынаў іхніх, — сто восемдзясят шэсьць тысячаў чатырыста. Яны першыя будуць выходзіць. 
З поўдня будзе сьцяг табару Рубэна з дружынамі сваімі, а князем сыноў Рубэна будзе Эліцур, сын Шэдэура. 
Лік войска ягонага, паводле падліку, — сорак шэсьць тысячаў пяцьсот. 
Побач іх разложыцца табар пакаленьня Сымона, а князем сыноў Сымона будзе Шэлюміэль, сын Цурышадая. 
Лік войска ягонага, паводле падліку, — пяцьдзясят дзевяць тысячаў трыста. 
Пасьля пакаленьне Гада, а князем сыноў Гада будзе Эліясаф, сын Дэўэля. 
Лік войска ягонага, паводле падліку, — сорак пяць тысячаў шэсьцьсот пяцьдзясят. 
Усіх, палічаных у табары Рубэна паводле дружынаў сваіх, — сто пяцьдзясят адна тысяча чатырыста пяцьдзясят. Яны другімі будуць выходзіць. 
Пасля вырушыць Намёт Спатканьня і табар лявітаў у сярэдзіне другіх табараў. Паводле таго, як раскладаліся табарам, так і выходзіць будуць, кожны на месцы сваім, пад сьцягам сваім. 
З захаду будзе сьцяг табару Эфраіма з дружынамі сваімі, а князем сыноў Эфраіма будзеЭлішама, сын Амігуда. 
Лік войска ягонага, паводле падліку, — сорак тысячаў пяцьсот. 
Побач іх пакаленьне Манасы; а князем сыноў Манасы будзе Гамаліэль, сын Пэдагсура. 
Лік войска ягонага, паводле падліку, — трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце. 
Потым пакаленьне Бэн’­яміна; а князем сыноў Бэн’яміна будзе Абідан, сын Гідэоні. 
Лік войска ягонага, паводле падліку, — трыццаць пяць тысячаў чатырыста. 
Усіх, палічаных у табары Эфраіма паводле дружынаў іхніх, — сто восем тысячаў сто. Яны трэція будуць выходзіць. 
З поўначы будзе сьцяг табару Дана з дружынамі сваімі, а князем сыноў Дана будзеАхіезэр, сын Амішадая. 
Лік войска ягонага, паводле падліку, — шэсьцьдзясят дзьве тысячы семсот. 
Побач іх разложыцца табарам пакаленьне Асэра, а князем сыноў Асэра будзе Пагіэль, сын Акрана. 
Лік войска ягонага, паводле падліку, — сорак адна тысяча пяцьсот. 
Потым пакаленьне Нэфталі, а князем сыноў Нэфталі будзе Ахіра, сын Энана. 
Лік войска ягонага, паводле падліку, — пяцьдзясят тры тысячы чатырыста. 
Усіх, палічаных у табары Дана, — сто пяцьдзясят сем тысячаў шэсьцьсот. Яны як апошнія будуць выходзіць пад сьцягамі сваімі. 
Гэта палічаныя сыны Ізраіля паводле дамоў бацькоў сваіх. Усіх, палічаных у табары паводле дружынаў сваіх, — шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят. 
Лявіты не былі палічаныя сярод сыноў Ізраіля, як загадаў ГОСПАД Майсею. 
Сыны Ізраіля зрабілі ўсё, што загадаў ГОСПАД Майсею: раскладаліся табарам пад сьцягамі сваімі і выходзілі паводле сем'яў сваіх і дамоў бацькоў сваіх. 
