﻿БЫЦЬЦЁ.
36.
I вось радавод Эзава, ён жа Эдом. 
Эзаў узяў сабе жонак з дачок Ханаану: Аду, дачку Элёна Хета, і Агаліваму, дачку Аны, дачку Цывеона Хівея, 
і Басэмат, дачку Ізмаэля, сястру Наваёта. 
I нарадзіла Ада Эзаву Эліфаза, а Басэмат нарадзіла Рэўэля, 
а Агалівама нарадзіла Евуша, Яляма і Караха. Гэта сыны Эзава, якія нарадзіліся ў яго ў зямлі Ханаан. 
I ўзяў Эзаў жонак сваіх, і сыноў сваіх, і дочак сваіх, і ўсе душы дому свайго, і статкі свае, і ўсю скаціну сваю, і ўсю маёмасьць сваю, якую ён прыдбаў у зямлі Ханаан, і пайшоў у іншую зямлю ад аблічча Якуба, брата свайго, 
бо была маёмасьць іхняя вялікая, каб яны маглі жыць разам, і не магла зямля вандраваньня іхняга насіць іх з прычыны статкаў іхніх. 
I пасяліўся Эзаў на гары Сэір, Эзаў, ён жа Эдом. 
I вось радавод Эзава, бацькі Эдому на гары Сэір. 
Вось імёны сыноў Эзава: Эліфаз, сын Ады, жонкі Эзава; Рэўэль, сын Басэмат, жонкі Эзава. 
І былі сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам і Кеназ. 
А Тымна была наложніцай Эліфаза, сына Эзава, і яна нарадзіла Эліфазу Амалека. Гэта сыны Ады, жонкі Эзава. 
І вось сыны Рэўэля: Нахат, Зэрах, Шамма і Міза. Гэтыя былі сынамі Басэмат, жонкі Эзава. 
I вось сыны Агалівамы, дачкі Аны, дачкі Цывеона, жонкі Эзава. Яна нарадзіла Эзаву Евуша, Яляма і Караха. 
Вось князі сыноў Эзава. Сыны Эліфаза, першароднага Эзава: князь Тэман, князь Амар, князь Цэфо, князь Кеназ, 
князь Карах, князь Гатам, князь Амалек. Гэта князі Эліфаза ў зямлі Эдом, гэта сыны Ады. 
А вось сыны Рэўэля, сына Эзава: князь Нагат, князь Зэрах, князь Шамма, князь Міза. Гэта князі Рэўэля ў зямлі Эдом, гэта сыны Басэмат, жонкі Эзава. 
А вось сыны Агалівамы, жонкі Эзава: князь Евуш, князь Ялям, князь Карах. Гэта князі Агалівамы, дачкі Аны, жонкі Эзава. 
Вось сыны Эзава, і вось князі іхныя. Гэта Эдом. 
Вось сыны Сэіра Харэя, жыхары зямлі той: Лётан, Шаваль, Цывеон, Ана, 
Дышон, Эцэр і Дышан. Гэта князі Харэяў, сыны Сэіра ў зямлі Эдом. 
I былі сыны Лётана: Хоры і Геман, а сястра Лётана — Тымна. 
А вось сыны Шаваля: Альван, Манахат, Эваль, Шэфо і Анам. 
А вось сыны Цывеона: Ая і Ана. Гэта той Ана, які знайшоў гарачыя крыніцы ў пустыні, калі пасьвіў аслоў Цывеона, бацькі свайго. 
А вось сыны Аны: Дышон і Агалівама, дачка Аны. 
А вось сыны Дышона: Хемдан, Эшбан, Ітран, і Херан. 
Вось сыны Эцэра: Більган, Зааван і Акан. 
Вось сыны Дышана: Уц і Аран. 
Вось князі Харэяў: князь Лётан, князь Шаваль, князь Цывеон, князь Ана, 
князь Дышон, князь Эцэр, князь Дышан. Гэта князі Харэяў паводле княстваў сваіх у зямлі Сэір. 
А вось валадары, якія валадарылі ў зямлі Эдом, раней за валадараньне валадароў у сыноў Ізраіля. 
I валадарыў у Эдоме Бэла, сын Бэора, а імя гораду ягонага — Дынгава. 
I памёр Бэла, і валадарыў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Боцры. 
I памёр Ёваў, і валадарыў пасьля яго Хушам, з зямлі Тэман. 
І памёр Хушам, і валадарыў пасьля яго Гадад, сын Бэдада, які пабіў Мадыянцаў на полі Мааўскім; а імя гораду ягонага — Авіт. 
I памёр Гадад, і валадарыў пасьля яго Самла з Масрэкі. 
I памёр Самла, і валадарыў пасьля яго Шауль з Рэхавота, што каля ракі. 
I памёр Шауль, і валадарыў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора. 
I памёр Баал-Ханан, сын Ахбора, і валадарыў пасьля яго Гадар, а імя гораду ягонага — Паў; а імя жонкі ягонае — Мэгетавэль, дачка Матрэды, дачкі Мэзагава. 
А вось імёны князёў Эзава, паводле плямёнаў іхніх, паводле мясцовасьцяў іхніх, названых імёнамі іхнімі: князь Тымна, князь Альва, князь Етэт, 
князь Агалівама, князь Эла, князь Пінон, 
князь Кеназ, князь Тэман, князь Міўцар, 
князь Магдыель, князь Ірам. Вось князі Эдому, паводле сялібаў іхніх, у зямлі ўласнасьці іхняй. Гэта Эзаў, бацька Эдому. 
